[Main page][Title page][Library]
|
АЎТОВАКЗАЛ У ЛІДЗЕ |
![]() |
"Прібыў аўтобус Менск - Гродна", паведамляе праз гучнагаварыльнік рашучы жаночы голас. Гэта мае любімае месца ў горадзе. Тут пачынаецца і заканчываецца падарожжа. Вяртаюся ў гзта месца, калі Ліда для мяне мэта аднадзённага падарожжа.
"З четвёртай пасадкі адыходзіць аўтобус Ліда - Воранава праз Жырмуны!". У будынку аўтовакзала можна купіць штодзённы і пэрыядычны друк, календары. Ёсць аптэчны пункт і камзра захавання багажу.
Людзі стаяць перад касай, сядзяць у пачакальні. Тыя, што неўзабаве зьбіраюцця ад,яжджаць, займаюць месцы на аўтобусных стаянках. Яны парознаму апранутыя, з розным рыштункам.
Адны едуць недзе далей, у вядомыя ўсім гарады: Горадню, Менск, Навагрудак, Беласток. Іншыя падарожнічаюць бліжэй: Дзятлава, Радунь, Шчучын, Іўе. А па дарозе, у вядомых толькі ім вёсках і мястэчках, выходзяць тыя, каго чакае родны дом, хтосьці блізкі і сардэчны.
"Вадзіцэль! Падайдзіце к дiспетчару!". Пах хлеба зь недалёкай пякарні зьмешаецца з прыемным водарам першых апалых асенных лістоў. Гучная музыка з будкі, у якой прадаюцца касеты. Шалупінне сланэчніку на асфальце. Абступлеы столік, дзе нехта чарговы хоча выдрапаць сваё шчасце ў латареі.
"Прыбыў аўтобус Слонім - Ліда. Адправленне аўтобуса в двенадцаць часов!". Паволі адыжожу, абмінаючы тых, якія сьпяшаюць, і тыя, якія яшче маюць час.
Апошнія куплянні перад ад,ездам. Жанчыны стаяць па рыбу перад крамай на колах. Малады мужчына бяжыць з бутэлькай піва ў руцэ. Усё цішейшы голас гучнагаварыльніка.
Ліда, 03.10.2001
Kazimierz Niechwiadowicz
па польску Dworzec autobusowy w Lidzie