[Title page] [Library] [Maps] [Collections]

 

cross6.gif (21945 bytes)

 

Класiчныя доказы быцця Божага



 

 

Тыя хто ўжывае філасоўскія аргумэнты на карысць Св. Пісання і , ставіць іх на службу веры,
не падмешвае ваду ў віно, а наадварот, ён ператварае ваду ў віно.

Тамаш Аквінскі

 

 

 

Lord_God

Raj.jpg (13054 bytes)
Зямны Рай. Мiнiятура. Францыя, каля 14 г.

Akwinat.jpg (6093 bytes)
Урокi Св. Тамаша. Фрэска Даменiка ди Мiкелiна. Фларэнцыя, XV cт.

Siense.jpg (13687 bytes)
Навуковец. Фрэска Тамаза да Мадэна. Iталiя, 1350 г.

Awgustin.jpg (13618 bytes)
Cв. Аўгустын. Фламандская мiнiятура XIV ст.

Awgustin.jpg (15238 bytes)
Cв. Аўгустын. Малюнак Вiтторе Карпаччо. Iталiя, 1502 г.

Awgustin.jpg (18048 bytes)
Cв. Аўгустын. Фрэска Сандро Баццiчэлi ў царкве Аньiсанцi. Фларэнцыя, 1480 г.

Aristotel.jpg (8078 bytes)
Арыстоцель каля  бюста Гамэра. Малюнак Рэмбранта. 53 г.

Sad.jpg (13749 bytes)
Райскi сад. Фрэска  Беата Анжэлiка ў Сан-Марка. Фларэнцыя, 1430 г.

tw.jpg (13345 bytes)
Тварэнне сусвету.  Мiнiятура  з старажытная яўрэйскага манускрыпта

tw1.jpg (12641 bytes)
6 дзён тварэння. Мiнiятура "кодэкса Хiльдегады". Германiя. XII cт.

tw3.jpg (8615 bytes)
Тварэнне сусвету. Фрагмэнт мазаiкi ў царкве Сан-Марка. Фларэнцыя, 1430 г.

Доказ 1 ( Св.Тамаш Аквінскі ) : У прыродзе існуе рух. Нішто не можа пачаць рухацца само, дзеля гэтага патрэбна знешняя крыніца дзеяння. Бясконцыя пошукі крыніцы папярэдняга дзеяння не маюць сэнса. Такім чынам,павінна існаваць нешта , што з’яўляецца першакрыніцай усялякага руху, і пры гэтым само нерухома нічым іншым. Гэта і ёсць Бог – нерухомая першакрыніца руху.

 

 

 

Доказ 2, касмалагічны ( Св.Тамаш Аквінскі ): Кожны вынік мае сваю нагоду (крыніцу) . Бясконцы пошук папярэдняй нагоды (крыніцы) бяссэнсовы. Адсюль павінна існаваць “бязнагодная нагода” , першанагода ўсяго наступнага: Гэта і ёсць Бог.

 

 

 

Доказ 3 ( Св.Тамаш Аквінскі ): Усе рэчы сусвету знаходзяцца ва ўзаемасувязі і ўзаемаадносінах, і іх існаванне магчыма толькі ва ўзаемнай сувязі і ўзаемных адносінах. Аднак бясконцы пошук папярэдніх узаемаадносін і ўзаемасувязей ня мае сэнсу. Такім чынам , павінна існаваць нешта абсалютна незалежнае і самадастатковае. Гэта і ёсць Бог.

 

 

 

Доказ 4 ( Св.Тамаш Аквінскі ): У навакольным сусвеце назіраецца паслядоўнае гіерархічнае ўзрастанне складанасці рэчаў і істотаў ( напрыклад, ад раслін да чалавека ), бясконцае ўсеагульнае імкненне да дасканаласці. Такім чынам, павінна інаваць нешта абсалютна дасканалае, што з’яўляецца крыніцай усялякай дасканаласці. Гэта і ёсць Бог.

 

 



Доказ 5, тэлеалагічны ( Св.Тамаш Аквінскі ): У навакольным сусвеце назіраецца лад і паслядоўнасць, паходжанне якіх немагчыма аднесці да самаго сусвету. Гэты лад прымушае лічыць існаванне нейкага арганізуючага пачатку, усталяваўшага гэты лад. Гэта і ёсць Бог.

 

 

 

 

Доказ 6, маральны, анталагічны ( Эмануіл Кант) Усім людзям уласціва маральнае пачуццё, “катэгарычны імпэратыў”. Так як гэта пачуццё незаўжды заахвочвае да ўчынкаў, якія даюць зямныя выгоды, то, такім чынам, павінен існаваць падмурак, матывацыя маральных паводзін, якая ляжыць па-за гэтым сусветам. Гэта з неабходнасцю патрабуе існавання бессмяротнасці, найвышэйшага суда і Бога, які ўсталяваў і падтрымлівае мараль, узнагароджвае дабро і карае зло.

 

 

Доказ 7 ( Св.Аўгустын, Кальвін ): Усялякі нармальны чалавек нараджаецца з ідэяй пра Бога, укаранёнай у яго свядомасць. Гэтая ідэя падаўлена ў людзях неправедных ( Рым 1:18). Пры духоўным узрастанні чалавек усё выразней уяўляе ідэю існавання Бога.

 

 

Доказ 8, містычны: Чалавеку ўласцівы містычны кантакт з Богам, які прыводзіць чалавека ў экстатычны стан. Гэты досвед злучэння з Богам сведчыць аб існаванні Божым.

 

 

Доказ 9 ( Св. Аўгустын ): Усе людзі вераць ў тое, што ісціна існуе. Калі Бог з’яўляецца Богам ісціны і ісціным Богам – ён і ёсць ісціна. Гэта “ісціна з вялікай літары” з’яўляецца ўмовай існавання ўсялякай іншай ісціны. Такім чынам, існаванне іншых ісцін, мае падмуркам “існаванне ісціны з вялікай літары”, якая і ёсць Бог.

 

 

Доказ 10, анталагічны ( Св.Ансельм ): Першае: чалавеку ўласціва ўяўленне аб бясконцым і дасканалым. Другое: існаванне з’яўляецца абавязковай і неабходнай часткай дасканаласці. Вывад: бясконцае і дасканалае – Бог, існуе, бо само вызначэнне дасканаласці змяшчае ў сабе і яе існаванне.

 

 

Доказ 11 ( Арыстоцель ): Чалавек уяўляе сваю канчатковасць, абмежаванасць і смяротнасць. Адкуль зыходзіць гэтае ўяўленне? Бог паказвае яму гэта праз сваю бясконцасць, бязмежнасць, бессмяротнасць. Адсюль, канчатковасць чалавека сама з’яўляецца доказам існавання бясконцага Бога.

 

 

Доказ 12 ( Св. Аўгустын, Св. Тамаш Аквінскі ): Чалавек бяссуцешны. Ён прагне блаславення. Гэтую прагу даў яму Бог, каб чалавек а нідзе ня мог знайсці суцяшэнне, пакуль ня звернецца да Бога. Існаванне гэтай прагі з’яўляецца доказам быцця Божага.

 

 

Доказ 13 ( Берклі ): Чалавек здольны адчуваць навакольную рэчаіснасць, што ня можа быць вынікам якіх-небудзь з’яў ці здольнасцю самаго чалавека. Такім чынам, чалавечая здольнасць да адчування немагчыма бяз існавання Бога, як адзінага тлумачэння гэтай здольнасці.

 

 

Доказ 14 ( релігійны ): Бог дае сябе людзям праз Евангелле, абвяшчае сваю любоў, дараванне і апраўданне чалавека. Чалавек, прыняўшы гэтае абвяшчэнне, адразу пазнае і Бога. Ніякага іншага сведчання не патрэбна. Быццё Божае ня можа даказвацца, і пазнаецца не інтэлектуальна, а праз веру ( экзыстанцыянальна).




Доказ 15 : Цуд ёсць з’ява адзіна вытлумачальная існаваннем і непасрэдным звышнатуральным умяшаннем Бога. Існуе шмат сведчанняў аб цудах, з’явах, адзіна пераканаўчым тлумачэннем якіх, можа быць існаванне звышнатуральнага чынніка.

 

 

Доказ 16 , інтэлектуальны: Мы ведаем, што сусвет пабудаваны разумна. Таму мы маем здольнасць вывучаць яго. Такім чынам, ці і сусвет, і наш розум з’яўляюцца вынікам выпадковасці, ці і першае, і другое створана найвышэйшым розумам. Выпадковасць мяркуецца значна менш верагоднай. Пэўна, што і разумна пабудаваны сусвет, і сам розум з’яўляюцца вынікам творчасці найвышэйшага розуму – Бога.

 

 

Доказ 17 : Кожнаму нашаму натуральнаму ўнутранаму жаданню, ці імкненню адпавядае рэальны аб’ект, здольны гэтае жаданне задаволіць. Аднак у нас прысутнічае і такое жаданне, якое ня можа быць задаволена нічым творным. Такім чынам, павінна існаваць нешта большае за ўсё часовае, зямное. Гэта “нешта” – людзі называюць Богам.

 

 

Доказ 18, эстэтычны: Музыка Баха ( Рафаэль, “Бітлз” і інш.) існуе, як след – Бог ёсць.

 

 

Доказ 19, гістарычны: Мноства людзей розных культур і часоў мелі рэлігійны досвед. Немагчыма меркаваць, што ўсе яны аднолькава памыляліся.

 

 

Доказ 20 ( Паскаль ): На інтэлектуальным узроўнi даказаць быццё Божае немагчыма . Аднак тое ці іншае меркаванне аб яго быцці – небыцці кожны з нас павінен мець . Калі Вы вырашыце, што Бог існуе, то ва ўсялякім выпадку нічога ня страціце, нават калі пасля вашай смерці выявіцца, што Вы памыляліся. Калі ж Вы вырашыце, што Бога няма і памыліцеся, то Вас чакае жудаснае пакаранне. Калі Вы прымеце дасканалае рашэнне, то ці атрымаеце ўсе, ці нічога ня страціце, калі ж Вы прымеце недасканалае рашэнне, то ці страціце ўсё, ці нічога не атрымаеце.

 

 

 

Акрамя першых 5 доказаў, паслядоўнасць астатніх адвольная.

 

 

 

Пераклад з расейскай, польскай і ангельскіх моваў,
камплектаванне, вэб-дызайн Leon Lauresh



Малюнкi з  кнiгi  ўрача i фiлосафа Роберта Флудда . 17 г.
fludd1.gif (4481 bytes)

Первiчны хаос

fludd2.gif (7606 bytes)

Першы дзень "Fiat"

fludd3.gif (6088 bytes)

Падзел стыхiй

© Pawet 2001

 [Title page] [Library] [Maps] [Collections]