Аляксандра Нарбутоўна, лідзянка – акадэмік Берлінскай акадэміі
У кнізе М. Балінскага “Даўняя Віленская акадэмія” прачытаў “… у той час у Вільне кожны адукаваны месціч, альбо маючы адносіны да навукі, моцна быў усхваляваны навіной, якая толькі што разышлася па горадзе, што агульнавядомая сваімі талентамі і адукаванасцю, высакародная літоўская панна Аляксандра Нарбутоўна (Alexandra Narbutówna, у Балінскага з аднім „t”, у іншых крыніцах з двумя), дачка подкаморага лідскага, была выбрана сябрам Акадэміі навук у Берліне, на паседжанні 19 студзеня 1788 г., і патэнт на то з рук прускага князя Гэнрыха атрымала. Усцешыла гэта многа асоб і асабліва шматлікую радзіну. Некаторыя здзіўляліся гэтаму і лічылі гэта не жаночай справай, а ў некаторых, як гэта часта бывае ў свеце, гэты факт узбуджаў зайздрасць, калі не здзекі” [1]
Жанчына - акадэмік у 18 стагоддзі !
Хуткі пошук інфармацыі аб зямлячцы нічога не даў.
Але ж пасля доўгіх пошукаў удалося знайсці крэскі да біяграфіі Аляксандры Нарбут.
Бацька – Тадэвуш Нарбут [2] (каля 1740-?) герба Задора, падкаморы лідскага павета і каралеўскі шамбелян, сын Казіміра Юзафа Нарбута (каля 1700-?). Ад першага шлюбу ў Тадэвуша Нарбута каля 1760 г. нарадзілася тры дачкі: Канстанцыя [3], Аляксандра [4] і Тэкля, ад другога шлюбу з Кацерынай Вяжэвіч - сын Войцех [5] (1762-1837, каралеўскі шамбелян, посол сейма 1788 г. ад лідскага павета) і дачка Ганна. Па ўдакладнённай інфармаціі Ч. Малеўскага ў 1790 г. Тадэвушу Нарбуту ў лідскай парафіі належала Зарэчча (прыгарад Ліды, магчыма з гарадзкім домам і зямля каля горада), ваколіца Бельскіе, Плясавічы, фальварак Сукурчы. Такім чынам, Аляксандра і Канстанцыя, верагодна былі карэннымі лідзянкамі.
Муж Аляксандры Нарбутоўны – Станіслаў Цясельскі (1750-1823, Stanisław Ciesielski), і таму яна вядома так сама як Аляксандра Цесельская.
Сёстры Канстанцыя і Аляксандра выхоўваліся і атрымлівалі адукацыю ў Пулавах (пад Люблінам) пры двары княгіні Ізабэлы Чартарыскай ( з Флемінгаў, 1745-1835). У той час князь Адам Казімір Чартарыскі разам з жонкай, стварыў у Пулавах сапраўдны асяродак навукі і мастацтва. Пры княжым двары жылі і працавалі мастакі Я. Норблін, З. Фогель, К.Войняковскі, Я. Рыхтар, пісьменнікі Ф. Княжнін, Я.Вороніч, Я. Нямцевіч, архітэктары Ч. Айгнер, Я. Хемпель, музыканты Вінцэнт і Францішак Лессловы. У палацы была выдатная бібліятэка, фінансаваліся навуковыя даследаванні у галінах філалогіі, літаратуры, гісторыі. Для навуковай працы прыцягваліся лепшыя навукоўцы Еўропы. Пры двары атрымоўвала адукацыю і выхаванне таленавітая моладзь. Таму ў 19 стагоддзі Пулавы зваліся “Польскімі Афінамі”. Вядома, што княгіня Ізабэла Чартарыская вельмі добра адносілася да сёстраў Нарбут.
Аляксандра Нарбутоўна стала знакамітай актрысай, перакладчыцай і літаратарам.
Яе прозвішча ёсць у спісе літаратараў Яна Савінскага [6].
У “Гісторыі літаратуры польскай …” Фелікса Бенткоўскага [7] ёсць інфармацыя аб перакладзе п'есы дэ Жанліс “Зэлія, альбо шчырасць”. Выходныя дадзеныя перакладу п'есы дэ Жанліс : Zelia, czyli Szczerość (Zelia, albo Szczera; Zelia czyli Osobliwsze wychowanie). Kom. W 5 a. Narbutówna Al. (1790). Ładowski R. Warsz. 1793.
Знайшлася і інфармацыя аб ролях у некалькіх спектаклях, дзе яна грала. Гэта роля Тэлэзіі ў оперы з 3-х актаў “Маці Спартанка” Францішка Княжніна. У гэтай оперы грала так сама сястра Канстанцыя і сама княгіня Ізабэла Чартарыская ў ролі Тэоны. Спектакль ставіўся ў тэатры Пулаў [8]. Роля Кліадоры ў п’есе Княжніна “Паветраны шар, ці нядобрыя Пулаўскія”, там жа ў ролі Ірыс - Канстанцыя Нарбутоўна [9].
Успамінае пра Александру Нарбутоўну Крашэўскі ў кнізе “Польшча пад час трох разбораў, 1772-1799, ён піша пра аб прыездзе “панны Нарбутоўны с княжной Радзівіловай” у стан Барскай канфедэрацыі [10].
А у зборніку Марыі і Владзіслава Томкевічаў “Давна Польшча ў анекдоце” ёсць цікавы гістарычны анекдот аб Аляксандре: “У Чартарыскіх ў Пулавах пэўны час стала жыла панна Александра Нарбутоўна. Была яна ўсімі паважаная і любімая, аднак князь Адам не мог ёй дараваць таго, што яна зашмат ужывала тытунь. Таму ён сказаў аб панне Аляксандре:
- Калі б іншыя часткі цела ў нашай панны Аляксандры так як нос былі неўтаймаваныя, яка ж панна была б!” [11].Засталося дадаць, што старэйшая сястра Аляксандры – Канстанцыя Нарбутоўна (па мужу – Дэмбоўская) так сама таленавітая і папулярная актрыса і кампазітар.
[1] Balinski Michal. Dawna academia Wilenska. Petersburg, 1862. S.322.// Wszakże mało może zważano na, to cu czytał, bo właśnie wtenczas w Wilnie każdy światły mieszkaniec, albo majncy pretensya do nauki, mocno był zajęty osobliwa wiadomością, która tylko co rozeszła się w mieście, że znajoma wszystkim z talentów i nauki, zacna litewska panna, Alexandra Narbutówna, podkomozanka lidzka, wybrana została na towarzyszkę akademii nauk w Berlinie, na posiedzenia jej dnia 19 stycznia r. 1788, i patent na to z rak książecia Henryka pruskiego otrzymała. Pochlebiało to wielu osubom, a mianowicie całej licznej rodzinie, dziwiło niektórych jako nieoswojonych z tym rodzajem zaszczytu dla kobiet, a w innych nawet, jak to nieraz bywa na świecie, obudzalo uczucie jakiejś zazdrości, jeżeli nie szyderstwa.
[2] http://www.sejm-wielki.pl:2318/sejmwielki?p=tadeusz;n=narbut+h.+zadora
[3] http://www.sejm-wielki.pl:2318/sejmwielki?p=konstancja;n=narbut+h.+zadora
[4] http://www.sejm-wielki.pl:2318/sejmwielki?p=aleksandra;n=narbut+h.+zadora
[5] http://www.sejm-wielki.pl:2318/sejmwielki?p=wojciech;n=narbutt+h.+zadora
[6] Jan Sowiński. O Uczonych Polkach. Warszawa, Krzemieniec i N. Gluncksber, 1821.
[7] Fielix Bentkowski. Historya literatury polskiej w spisie dziel drukiem ogloszonych. Warz. i Wilnia, 1814 S. 566.
[8] Dzeila Franciszka Dyonizego Kniaznina. T. IV., Warsz., 1828. S.5.
[9] Dzeila Franciszka Dyonizego Kniaznina. T. III., Warsz., 1837. S.7
[10] Józef Ignacy Kraszewski. Polska w czasie trzech rozbiorow, 1772-1799: studya do historyi ducha i obyczaju Warszawa, Nakl. Gebethnera i Wolffa, 1903. T. 3. 1791-1799, S.308.// … panna Narbuttówna, która przybyła z księżną Radziwiłłówą, i wiele innych. Mnóstwo panien szukało mężów na tych ryinach. Było to chwiła, gdy z Francyi przybyły mody greckie, - suknie przezroczyste, podinane, wdziewane bez koszuli, obnażone nóżki …
[11] Maria Tomkiewiczowa, Władysław Tomkiewicz. Dawna Polska w anegdocie. Warszawa, 1968. S.287-288. // U Czartoryskich w Puławach przez pewien czas przebywała w charakterze rezydentiki panna Aleksandra Narbuttówna. Była ona przez wszystkich szanowana i lubiana, jednakże książę Adam nie mógł jej datować tego, że ustawicznie zażywała tabakę. Toteż mawiał on o pannie Aleksandrze:
- Zęby inne członki u naszej panny Aleksandry tak jak nos były niewstrzemięźliwe, co by to za panna była!"
Лаўрэш Леанід
Надрукавана з невялікім скаротам у
"Наша Слова" №15 (854) 9 красавіка 2008 г.
Скана артукула. Клікнуць, каб павялічыць
[Main page][Title page][Library page]
![]()