[Main page][Title page][Library]

 

 

  Паслядоўнік Лінэя

240 год з дня нараджэння С. Б. Юндзіла



Aнтось Савук

 

Сярод нашых славутых землякоў імя Станіслава Баніфацыя Юндзіла ззяе зоркай першай вялічыні. Ён прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі, доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар батанікі і заалогіі Віленскага ўніверсітэта, загадчык кафедры гісторыі прыроды.

Нарадзіўся Станіслаў Баніфацы 6 траўня 1761 года ў вёсцы Ясенцы Лідскага павету (цяпер Воранаўскі раён). Ад хатніх настаўнікаў ў бацькоўскім доме атрымаў пачатковую адукацыю. Частку заняткаў настаўнікі праводзілі на лацінскай мове. Вось чаму Станіслаў яе так добра ведаў. Затым тры першыя класы скончыў ў піярскім калегіюме ў Лідзе. Тады шаснаццацігадовы юнак сур'ёзна ўзнамерыўся пасвяціць сябе ў духоўны сан у ордэне піяраў, у якім яму адкрываўся шлях да вышэйшай адукацыі.

У Любяшоў на Валыні (цяпер Украіна) ў 1777 г. ён прыехаў для праходжання ордэнскага навіцыяту. У новай школе яму пашчасціла натрапіць на такія даведнікі, якія адпавядалі яго палкай ахвоце да навук і яго схільнасцям. Увесь вольны час праводзіў за кнігамі. За гэта прыйшлося заплаціць пад канец сваёй вучобы ў навіцыяце стратай зроку правага вока. Атрымаўшы пасвячэнне на ксяндза, ён 2 гады настаўнічаў у піярскіх школах, спачатку ў Расенях, а потым у Вільні. У 1781-1784 гг. Станіслаў Баніфацы працягвае вучобу ў Віленскай акадэміі, дзе вывучае філасофію, геалогію, фізіку, хімію, тэалогію. Яму даводзіцца слухаць лекцыі па гісторыі прыроды вядомага фран-цузскага вучонага, біёлага і ўрача Жана Эмануэля Жылібера, запрошанага працаваць ва ўніверсітэт, які першы пачаў сістэматычнае вывучэнне флоры і фаўны Беларусі і Літвы. У 1781-1782 гг. Э. Жылібер выдаў 5-томнае апісанне расліннага свету Беларусі і Літвы пад назвай „Флора Літвы". Юндзіл не аднойчы ў сваіх працах звяртаўся да гэтага твору Э. Жылібера.

Лекцыі Э. Жылібера выкладаліся, як цяпер кажуць, факультатыўна. Іх слухала невялікая група студэнтаў-мяшчан. Студэнты-шляхціцы, як правіла, іх ігнаравалі з прычыны забабонаў, што панавалі ў краіне, паводле якіх займацца хіміяй, фізіялогіяй, медыцынай і іншымі прыродазнаўчымі навукамі, якія патрабавалі арганізацыі доследаў, лічылася знева-жальным для асоб шляхецкага паходжання, паколькі гэта значыла - ў вачах шляхецкага грамадства - зраўнавацца з людзьмі больш нізкага паходжання. Да таго часу Юндзіл акрамя лацінскай ведаў польскую, рускую, французскую, нямецкую мовы, а таксама, відаць, літоўскую і беларускую. Але з усіх навук яго найбольш цікавілі прыродазнаўчыя. Асноўным яго інтарэсам хутка стала батаніка - навука, да таго часу занядбаная ў школах. Тады ж Юндзіл выконваў абавязкі дазорцы канвікту, а ў астатні час слухаў лекцыі ў Акадэміі.

У 1785 г. Станіслаў Баніфацы адбывае ў Шчучын, дзе прымае кіраўніцтва школай піяраў. Яму належыць аўтарства рэфармавання ў ёй выкладання ў адпаведнасці з новым статутам Адукацыйнай камісіі. Ён увёў там курс батанікі і заклаў батанічны садок, упершыню ў сваім жыцці пачаў ствараць навуковы гербар мясцовай флоры. Так быў ім зроб-лены першы крок у батаніцы. У выніку рэформ, праведзеных Юндзілам, Шчучынская школа ў хуткім часе стала адной з найлепшых піярскіх школаў.

У наступным годзе ён працягвае сваю вы-кладчыцкую працу ў Вільні ў піярскай школе, дзе выкладае логіку і метафізіку для яе вучняў. Але выкладаць шмат не давялося. Па загаду правінцыяла Ланга, у выніку намаганняў уладальнікаў Шчучына Сцыпіёнаў, згадзіўся заняцца адукацыяй іх дзяцей, і таму перабраўся жыць у акадэмічныя сцены. Выкон-ваючы гэты абавязак, ён меў больш часу для працы над самім сабою. Працуючы адначасова над адука-цыяй сваіх вучняў і займаючыся самаадукацыяй, Юндзіл прыступіў да калекцыянавання насякомых і птушак. У гэты час ён займаецца перакладам з італьян-скай мовы на польскую, у тым ліку перакладае працу Дж. Бекарыі аб штучнай і прыроднай электрычнасці, бярэ у наваколлі Вільні, Ліды і Шчучына ўзоры мясцовых флоры і фаўны (сабраныя ім багатыя калекцыі загінулі ў час паўстання 1830 - 31).

У 1790 годзе Юндзіл распачынае чытаць лекцыі па заалогіі і гісторыі прыроды ў піярскіх школах. Сваім вучням ён перадае шмат тых ведаў, якія набыў, займаючыся самаадукацыяй. І ўсё ж яго педагагічная дзейнасць ускладнялася адсутнасцю неабходнага дыдактычнага матэрыялу і падручнікаў. Гэта і падштурхнула яго да складання адпаведных настаў-ленняў-дапаможнікаў, у якіх даў звесткі пра лекавыя расліны Беларусі, Літвы і Польшчы і іх выкарыстанне. Разам з настаўленнем быў і навуковы трактат па батаніцы, бібліяграфічны нарыс і і біяграфія натура-ліста К. Лінэя. Другой і найбольш значнай працай вучонага ыло "Апісанне лiтоўскіх раслін па-водле сістэмы Лі-нэя" (Вільня,1811), за якую кароль Ста-ніслаў Аўгуст Па-нятоўскі ўзнагаро-дзіў Юндзіла зала-тым медалём "Meren-tibus" (Юндзіл быў першы, каго ўзнага-родзілі гэтым меда-лём). Гэта кніга бы-ла адзінай польска-моўнай працай, якая так глыбока і дасканала апісала раслінны свет нашай краіны. Папярэдняе выданне Жылібера „Флора Літвы" была напісана на лацін-скай мове. Другі такі медаль Юндзіл ат-рымаў за даслед-ванне "Аб саляных радовішчах і солі ў Стоклішках" (Вільня,1792), якое ён прадставіў каралю разам з пробамі солі, атрыманай шляхам вымарожвання з вады.

У 1792 года ён становіцца экстраардынарным прафесарам натуральнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага (Віленскай акадэміі). Сярод выкладчыкаў гэтага кірунку ён ў той час быў адзіны з Літвы. Вось чаму часта адбываліся канфлікты і спрэчкі з прыехаўшымі з-за мяжы вучонымі, якія мала што ведалі з расліннага свету Літвы. І выкладалі тое, што было ў іх краінах. Віной канфліктаў быў і яго няпросты характар. Як найвыдатнейшаму з ай-чынных батанікаў яму былі выдаткаваны сродкі на паездку за мяжу з мэтай удасканалення ў навуках. Юндзіл у Кракаве і Вене слухаў лекцыі па хіміі і мінералогіі, знаёміўся з аўстрый-скай флорай, пабы-ваў у наваколлі Кар-пат. Знаёмства з ака-дэмічным батаніч-ным садам у Вене і шэрагам іншых доб-раўпарадкаваных садоў выклікала ў вучонага найболь-шы інтарэс. Затым вывучаць мінерало-гію паехаў ў Саксонію, дзе таксама зна-ёміўся з мясцовымі горна-металургіч-нымі заводамі, наве-даў Прагу, Дрэздан і інш.

У 1793 ён наведвае руднікі і горнымі заводы ў Венгрыі, вывучае досвед Венгерскай ветэрынарнай школы, на ўзор якой меў намер стварыць школу ў Вільні. Але ў сувязі з змяненнем палітычных абставін, выкліканых трэцім падзелам Рэчы Паспалітай, вярнуцца своечасова Юндзілу ў Вільню не ўдалося.

Застаўшыся ў Вене без матэрыяльных сродкаў, ён заняўся прыватнымі ўрокамі па батаніцы і міне-ралогіі, паралельна 2 гады вывучаў ветэрынарыю. У Вене Юндзіл заклаў сад лекавых раслін.

У кастрычніку 1797 года Юндзіл вяртаецца на пасаду экстраардынатарнага прафесара на кафедры натуральнай гісторыі ў Віленскай акадэміі, дзе і заставаўся да канца свайго жыцця.

На ўзор убачаных у Еўропе Станіслаў Банiфацы заняўся ў 1799 годзе арганізацыяй батанічнага саду, які ўзначальваў 27 год.

Адначасова па даручэнні Адукацыйнай камісіі Юндзіл займаецца стварэннем кабінета гісторыі прыроды, экспанаты для якога між іншым паступілі з калекцый і ўзораў, падараваных Ж. Жыліберам, Г. Форстэрам і былым вялікім гетманам літоўскім М. Агінскім.

Ужо ў 1801 г. кабінет пачаў працаваць. У ім былі выстаўлены і сістэматызаваны ўсякія дары і набыткі, атрыманыя ў розныя часы ад шматлікіх асоб. Некаторыя з іх трапілі ў кабінет не столькі па шчодрасці ахвярадаўцаў, колькі дзякуючы старанням Юндзіла. Яны і надалі кабінету матэрыяльную і навуковую вартасць. Апошнім і надта рэдкім набыткам для кабінета сталі дзве вялізныя глыбы метэарытнага жалеза, упаўшыя на Валыні.

У 1801 годзе, калі нашэсці саранчы сталі сапраўдным бедствам у паўднёвых раёнах краіны, вучоны-практык быў запрошаны для абмеркавання сродкаў ад пагрозы распаўсюджання гэтых насяко-мых. Ім былі распрацаваны метады знішчэння гэтага шкодніка, якія, размножаныя друкам, былі разасланы па ўсіх паветах. Матэрыялы выступлення былі надрукаваны пад назвай „Дысертацыя аб саранчы і спосабах яе знішчэння".

Апошнія гады ХУІІІ ст. і першыя гады пачатку ХІХ ст. ў жыцці Станіслава Баніфацыя ўнеслі шмат вялікіх падзей. У 1798 годзе ён атрымаў ступень доктара філасофскіх навук, у 1800 годзе - ступень доктара тэалогіі, з 1800 года выконваў абавязкі цэнзара духоўнай літаратуры і гэтай клопатнай справай займаўся два гады, у 1799 годзе выдаў кнігу, карыс-ную не толькі для аматараў батанікі, але і для эканомікі: „Прыкладная батаніка, ці звесткі аб уласцівасцях і ўжытку раслін у гандлі, эканоміцы, рукадзеллі, аб іх радзіме, размнажэнні і даглядзе". Для напісання гэтай працы былі выкарыстаў шматлікія выпіскі з літаратуры, якія зрабіў у бібліятэках Вены, пра важнейшыя з ужываных раслін.

Юндзіл таксама займаўся выкладаннем у Акадэміі курсу мінералогіі. У 41 год (1802 г.) ён атрымаў пасаду прафесара гісторыі прыроды, якую займаў да 1824 г., ўзначаліў аднайменную кафедру, заснаваную ў 1781 г. Жыліберам. У 1804-1805 гг. у Варшаве выходзяць „Асновы ба-танікі" Юндзіла ў 2-х частках (2-е выдан-не ў 1818, 3-е - у 1829 гг.). А ў 1807 г. - „Ка-роткі курс заалогіі" ў чатырох частках (2-е выданне - 1827 г.). Гэтая праца ўжывалася ў якасці падручніка ўва ўсіх школах, падпарадкаваных Віленскаму ўнівер-сітэту, а таксама ў Варшаўскім герцаг-стве. Станіслаў Бані-фацы выдаў за жыццё сваё шмат кніжак, а па роду сваіх эаняткаў з'яўляўся сябрам многіх таварыстваў, у тым ліку Варшаўскага таварыства сяброў навукі (з 1801 г.), Маскоўскага таварыства натуралістаў (з 1807 г.), Сельскагаспадарчага таварыства ў Варшаве (з 1811 г.), Пецярбургскага фармацэўтычнага таварыства. У 1805-1806 гг. ён быў сурэдактарам „Дэённіка Віленскага", дзе змяшчалася шмат артыкулаў самаго Юндзіла. У 1810 г. дабраахвотна адмовіўся на карысць заняткаў навукай ад абрання і зацверджан-ня віленскім кафедральным канонікам. У 1812 г. Аляк-сандр II, будучы ў Вільні, адарыў сваёй ласкай Юндзіла, а граф Румянцаў падараваў вучонаму бронзавы бюст Лінэя, які потым упрыгожыў батанічны сад.

Ў 1824 годзе ў 63-гадовым узросце С. Б. Юндзіл пакідае працу ва ўніверсітэце ў сувязі з слабым здароўем. Яго дзейнасць была найлепшым прыкладам самаадданай працы дзеля навукі.

Астатняе жыццё ён пражыў з такім жа светлым розумам, як і раней. Ён не быў у бяздзей-насці. Пры аслабле-ных фізічных сілах ён валодаў здзіўляль-най памяццю і свядо-масцю. Апошнія гады жыцця шмат разоў друкаваў у перыёды-цы свае лісты, успа-міны, часам пранікну-тыя горыччу і іроніяй. Спрабаваў сябе ў фе-льетонным жанры. На схіле сваіх дзён Юндзіл цалкам страціў зрок. У 1846 г. „Кур'ер віленскі" на-друкаваў яго паве-дамленне пра незвы-чайныя прыродныя з'явы. Аднак то быў апошні голас у навуцы гэтага вучонага мужа. 15 красавіка 1847 г., пражыўшы 86 год, пасля адчування на працягу некалькіх дзён слабасці, з-за выпадковага падзення ва ўласным пакоі, ён скончыў свой жыццёвы шлях.

Пахаваны вучоны на могілках Бернардынскага касцёла ў Вільні. У шматлікіх беларускіх энцаклапедычных выданнях, нават у 11-м томе "Беларускай энцыклапедыі", што ўбачыла свет у 2000 годзе ў артыкуле "Нача" на стар. 245 гаворыцца, што ў в. Начы знайходзяцца магілы Т. Нарбута, В. А. Шукевіча, С. Б. Юндзіла. Прайшоўшы Начу ўдоўж і ўпоперак разам з яе жыхаром, краязнаўцам У. В. Рулём я не знайшоў там магілы Юндзіла. Затое ў кнізе "Wklad pijarow do nauki i kultury w Polsce XVII - XIX w." знайшоў фотаздымак помніка на магіле С. Б. Юндзіла на Бернардынскіх могілках у Вільні. І каб не замінала мяжа, то адлажыўшы ўсе справы пад'ехаў бы ў Вільню асабіста спраўдзіць гэтую інфармацыю. Выканаў бы свой здымак. Ду-маю, з часам, так і давядзецца зрабіць.

Сканчаючы расповед пра на-шага славутага земляка, трэба ад-значыць, што С. Б. Юндзіл вызнача-ецца з іншых ву-чоных нашага краю тым, што, бу-дучы доктарам тэ-алогіі, у ліку пер-шых тлумачыў працэсы жыцця з матэрыялістычных пазіцый.


Літаратура.

Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік/ Беларусь, Энцыклапедыя, Мн.; 1995; Очерки истории науки и культуры Беларуси IХ - начала ХХ в. / П.Т.Петриков, Д.В.Карев, А.А.Гусак и др. - Мн.: Наука и техника, 1996;

Палуцкая С. В., С. Б. Юндзіл: жыццё і творчасць; Славутыя людзі Воранаўшчыны. / Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі ў в. Нача Воранаўскага раёна, Гродна - Нача, 1994

Папко І. В. Педагагічная і навуковая дзейнасць М. Догеля, А. Доўгірда, К. Нарбута і С. Юндзіла ў Шчучыне./ Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць: Матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай знакамітым людзям, помнікам гісторыі і культуры, гіста-рычным падзеям і мясцінам Шчучыншчыны. - Ліда: 1997;

Wanda Grebecka. Stanislaw Bonifacy Jundzil - wybitny uczony polskiego oswiecenia (1761 - 1847) / Wklad pijarow do nauki i kultury w Polsce XVII - XIX w. / Warszawa - Krakow 1993.


 

Надрукавана ў Лідскім летапісцу № 14

 

[Main page][Title page][Library]