[Main page][Title page][Library]

 

КАВАЛЬСКАЕ МАЙСТЭРСТВА НА ЛIДЧЫНЕ

cross

 

 

На могілках у Сяльцы Лідскага раёна ёсць крыж надзвычай тонкай кавальскай работы. Час пастаноў-кі крыжа ўстанавіць цяжка, бо ні самой магілы, ні ніякага надпісу ўжо не захавалася. Таму крыж фактычна перастаў выконваць фукцыі помніка пахаванаму пад ім чалавеку, але застаўся помнікам выкаваўшаму яго майстру.

Тлумачальная запіска да крыжа.

1. Вышыня -- 213,0 см.

Шырыня -- 87,0 см.

2. Рама шырынёй 11,5 см зроблена жалезных палос таўшчынёй 0,5 см і шырынёй 2,5 см.

3. Нутраныя ўпрыгожванні выкананы з жалезных палос таўшчынёй 0,5 см і шырынёй 1,5 см.

4. Вонкавыя ніжнія ўпрыгожванні з палос маюць таўшчыню 0,7 см, а шырыню 2,0 см.

5. Цантравы стрыжань паміж мацаваннямі перакру-чаны два разы на 360 град. у выглядзе свярдзёлка, што паўтараецца восем разоў.

6. Нутраныя мацаванні зроблены ў выглядзя скобаў з закляпанымі канцамі адзін бліз другога.

7. У верхнім і бакавым канцах крыжа стрыжні заканчваюцца выкляпанымі лісточкамі 1,5 см х 2,0 см.


 

Надрукавана ў Лідскім летапісцу № 14

 

[Main page][Title page][Library]