[Main page][Title page][Library page]
ЛIДА I ЛIДСКI ПАВЕТ 150 ГАДОУ ТАМУ
ЛIДА I ЛIДЗЯНЕ
Мiрон Брaнiслаў Нарбут
Лiдзкi павет - даўнейшы асяродак маёй сям’i (Нарбутаў-заўв.pэд.), якая заўсёды прысвячала сваё жыцьцё грамадзкiм дзеям. Там я нарадзiўся, там правёў значную частку свайго жыцця, таму гэтая “малая Радзiма” дарагая мне заўседы. Успамiны пра яе мiлыя майму сэрцу i цешаць мяне у самоце, у якую увагнала мяне жыццё. Не раз уваскрасаюць у памяцi знаёмыя постацi, вядомыя калiсьцi шырокаму колу грамадзян; жыва паўстаюць перад вачыма розныя здарэннi, найбольш значныя акалiчнасьцi з грамадзкага жыцця павета, разнастайныя выпадкi: калi самотныя, калi смешныя, а часам i узнёслыя, якiмi багатая гiсторыя кожнай шляхэтскай сям’i на Лiтве.
I будзiцца ахвота занатаваць хоць што-небудзь з тых успамiнаў, каб найдаўжэй захаваць iх для сябе, бо толькi iмi жывiцца выгнанец памiж сваiмi.
Лiда - павятовы горад Вiленскай губернi, месцiцца на раўнiне над малой рэчкай Лiдзеяй, жыхарства ў большай часцы жыдоўскае, налiчвае да 4000 жыхароў. Па - жмудску выраз “Лiда” азначае месца, выцерабленае ад лесу. У даўнейшыя лiцвiнскiя часы належала ўдзельным князям Гальшанскiм, мела род малога абарончага замку, рэшткi муроў якога – адзiныя сведкi старажытнасьцi ў гэтым месьце. За польскiм часам Лiда была павятовым горадам Вiленскага ваяводства, пасьля падзелу Краю яе прылучылi да Гарадзенскай губернii, а ў 1843 годзе зноў была прыпiсана да Вiленскай губернii. Адзiная доўгая вулiца пад назвай Вiленская праходзiць праз усю даўжыню горада на адлегласьць вярсты. Упоперак iдзе другая доўгая вулiца Каменка, бочна - кароткiя вулiцы: Сэнатарская i Крывая, напрыканцы - рынак, дзе прадаюць розныя спажывецкiя тавары. Ёсць тры касьцёлы: фара - фундацыi Мосевiчаў, кармелiцкi - фундацыi Нарбутаў i пiярскi (перароблены на расейскую царкву), пабудаваны за кошт цесарэвiча расейскага Паўла I, i некалькi мураваных камянiц.
Горад мае павятовую школу, якую даўней утрымоўвалi пiяры, аптэку, цукерню ды вайсковую лякарню. На прыгожых i добра дагледжаных, стараньням i Клары Якавiцкай з агульных складак, парафiяльных могiлках ёсьць драўляны касьцёл фундаваны Вiнцэнтам Нарбутам - мясцовым пробашчам i дэканам.
Даўней, калi ў цэлай Рэчы Паспалiтай вiравала грамадзскае жыццё, i Лiда мела цiкавейшыя часы: вялiкiя зборы шляхты на Сэймiкi для абраньня дэпутатаў i паслоў на Сэймы, шумнае агiтаваньне за тых цi iншых паслоў.
Пасьля падзелу Краю пры панаваньню Аляксандра I, на якога лiцвiны ўскладалi вялiкiя надзе i палепшэньня будучынi Краю, iснавалi гучныя казiно i забавы. Пазьней з гэтага развiлося шулерства, разбэшчаннасьць i п’янства так, што гэтыя звады панавалi тут болей, чым дзе-нeбудзь у другiм месьце. Моцна i голасна высьмейваў iх друкаваны ў тыя часы ў Вiльнi сатырычны часопiс “Навiны Бруковыя” ( “Wiadomosci Brukowe”).
Трымаў у Лiдзе вiнны шынок жыд Азiк, (якога я помню яшчэ з часоў , калi хадзiў у школу). Апроч тых гасьцей, што прыбывалi з павету i наведвалi гэту ўстанову, было некалькi жыхароў горадa сталага ўзросту, якiя цэлыя днi праводзiлi ў шынку. Гэта былi так званыя агульнiкi – пастаянныя наведвальнiкi, якiя плацiлi Азiку поўную квоту i мелi права пiць у яго гарэлку без разлiку, як зразумела, нiкаго не частуючы. Жыд дасканала ведаў ступень жаданьня i мажлiвасьцi кожнага дарослага жыхара навакольля i таму нiколi не меў страт. Апавядалi мне i пра гульню, што праводзiлася толькi ў вiнярнi Азiка. Кола бiбулаў (гуляк-заув.перакл.) сядала вaкол стала, у келiхi налiвалася вiно i ў найглыбшым маўчаньнi, з напружаннай увагай, адпiльноуваўся лёт мух: на чый келiх першай сядала муха, той выйграваў, г.зн. меў права выпiць вiно з усiх налiтых келiхау. Гульня гэта называлася “мушка”. Зусiм пьяных Азiк укладаў спаць у асобым алькове i адтуль выдаваў мужоў шукаючым жонкам.
Калi ў Лiдзе панавала п’янства, памiж пiякамi быу распаўсюджаны сьпеў: “Гiмн перад выпiцьцём гарэлкi”:
Вiтай змест над крышталем! Усе цябеў хваляюць.
Ты суцяшаеш у смутку.
Ты саграваеш у азнобе.
Цябе паны, цябе панi
За пасiлак маюць раньнi,
Табе цэлае людское племя,
Носам рыючы, бье у зямлю,
О радасць, о вясельле!
Поўнай губай пiйце сьмела!
Witaj zrodlo nad krysztaly! Tobie wszyscy daja chwale
Ty pocieszasz w utrapieniu.
Ty ogrzewasz w oziebieniu.
Ciebie panie, ciebie panny
Za posilek maja ranny,
Tobie cale ludzkie plemie
Ryjac nosem bije w ziemie,
O radosci, o wesele!
Pelnym haustem pijmy smiele!
Аўтар гэтага гiмна пан Маркевiч, чалавек меўшы востры розум i язык, уздзейнiчаў зброяй сатыры на сваix землякоў. Ён меў на мэце паправiць стан iх маральнага здароўя. Для Таварыства Трубна-Бiбулярнага ён злажыў статут, якi складаўся з вельмi камiчных прадпiсаньняў для сяброў. Сябe Маркевiч называў маршалкам гэтага Таварыства. Аднаго разу, вяртаючыся ад знаёмага ўранку, заехаў да касьцёла на рараты (пачатак а 8-й ранiцы - заўв.перекл.), i ўсеўшыся на лаўку згледзеў уваходзячага да касьцёла хicткiм крокам мажнага мужчыну напалову п’янага, каторы сеў у другую лаўку. Гэта быў граф Платэр, дзедiч Шейбакполя, вызнаўца Бахуса. Пасля набажэнства Маркевiч зайшоў да гвардыяна Францiшканцаў на гарэлачку. Знайшоў там i Платэра з некалькiмi iншымi суседзямi. Гвардыян пазнаёмiў Маркевiча i Платэра. Маркевiч аддаўшы паклон адзываецца да Платэра: “Пане граф! Мiла мне ў асобе пана пазнаць мужа сапраўднай заслугi. Дагэтуль
я быў маршалкам Таварыства Трубна-Бiбулярнага i упiваўся звычайна каля 10-й рана – найперш за любога iншага сябра; сёньня я пераканаўся, што нягодны гэтай пасады i аддаю яе ў больш прыстойныя рукi пана, што ўмее быць п’яным ужо на раратах. Прашу толькi распавесьцi як можна дайсьцi да такой дасканаласьцi?” На што ўзрадаваны Платэр адказаў: ”Вельмi проста - наогул нятрэба працверазаць”. Потым былi моцныя пацiсканьнi рук, абдымкi i запрашэньнi Маркевiча з суседзямi да двару, дзе Платэр паiў усiх адборным вiном тры днi.
У часы майго жыхарства у Лiдзе, г.зн. ад 1846 году п’янства ужо амаль не было, але шулерства (махлярства) iснавала. Выбраны бургамiстр шляхцiц Ян Андрушкевiч, чалавек праўдзiвы, энэргiчны i рассудны, сваiм уплывам на грамадзян, а таксама пробашч дэкан Хлявiньскi сваiмi трапнымi прамовамi навучаючы паству у касьцёле, значна паўплывалi на падвышэньне маральнасьцi гарадзкой супольнасьцi. У 1848 годзе маршалак павятовы граф Путткамэр уваскрасiў даунейшае казiно пад змененаю назвай “Рэсурсы”, куды госьцi з павету запрашалiся асабiста, і таньчылi аж да упаду. Аднак, мерапрыемствы, прыпадаючые на сьвята Сьвятога Юp’я рымскага, што год былi менш колькасныя i горад ня мог прыйсьцi да заможнейшага стану.
Найбольш значнымi ў гiсторыi Лiды былi: побыт у ей караля Александра Ягелончыка некалькi дзён у часе хваробы, ад каторай ён памер у Вiльнi; праезд цэсарэвiча расейскага Паула I з сынамi Александрам i Канстанцiнам, пад час якога ён выдаў грошы з уласнай шкатулкi на будаунiцтва касьцёла пiярау; у 1831 годзе сутычка расiян з аддзелам польскiм гэнерала Хлапоўскага i, напрыканцы, у 1863 годзе расстрэл S.P. (светлай памяцi) Фалькоўскага, пробашча iшчалнянскага за абвяшчэньне з амбону манiфэсту Народнага Ураду аб паустаньню.
Цяпер звыклую цiшу прарывалi хiба што мясцовыя плеткi i раз на год 14 верасьня на Узнясеньне СВ. Крыжа 40 - гадзiннае набажэнства ў касьцёле Фарным, на якое збiралiся з усяго павету грамадзяне i ксянзы. Некалькi дзён панаваў ажыўлены рух: прызначалiся ўзаемные вiзыты, у заiмпрэзаваных парярэдне салонах збiралiся патаньчыць. У гадох 1847-48 у Лiдзе iснавала агульнадаступнае i больш сучаснае прыстасаваньне да забаў. Усе работнiкi устаноў, нават нежанатыя, адзначалi Днi сваiх iменiн з музыкай i таньцамi. “Рэсурсы” папаўнялiся заўжды гасьцямi, але жыццё грамадзскае заўседы ў ей спала. Моладзь, што працавала ва ўстановах, iгнаравала кнiжкi, аддаючы перавагу гульнi у карты. З газэтай ва ўстановах нават нязручна было сустрэцца.
Жыхарства горада Лiды захоўвае найветлiвейшую i найудзячнейшую памяць аб S.P. Фабiяне Шушкевiчу, каторы з заможнага грамадзянiна з-за захапленьня картачнай гульнёй, дайшоў да таго, што быў вымушаны працаваць, здабываючы хлеб рознай працай, асеў у Лiдзе i хоць меў вялiкую радню, умеў заўседы знайсьцi сродкi для паляпшэньня гаротнага стану найбяднейшых жыхароў горада i заслужона насiў клюбны тытул “Бацькi убогiх”.
Ржэвускi (аутар “Лiстапада”) у творы “Апавядданьнi старца” выдадзенага ў Варшаве 1854 г., у томе II на стар. 220 успамiнае пра цуд, здейсьнены ў Лiдзе богалюбiвым капланам базылiянам Атаназам Хароўным, каторы ў часы голаду, якi панаваў на Лiтве у 1744 годзе: на гарадзкiм рынку сярод дня , стос камянеў у стос боханаў знакам сьвятога крыжа перамянiў, што падцьверджана паказаньнямi сьведкаў: болей за тысячу сялян i некалькi дзесяткау шляхты хлебам накормленных.
Лiдзкi павет меў каля 80 000 жыхароў пераважна рыма-каталiцкага веравызнаньня: 21 парафiя ў невялiкай частцы па-над берагам Нёмана да мяжы Навагрудскага, Слонiмскага, Ваўкавыскага i Гарадзенскага паветаў, 12 парафiй даўней унiяцкага абраду (цяпер праваслаўныя па расейскаму вызначэньню) па некалькi сот душ, а таксама жыды i татары. Павет за польскiм часам быў населены заможнай шляхтай – зямельнымi ўладальнiкамi; з магнатаў жа тут мелi вялiкую маёмасьць: графства Белiцкае, княжыч Кароль Радзiвiл - ваявода вiленскi званы “Пане Каханку”; прыватнасьць княжыча Вiттгенштэйна; графства Шчучынскае, Юзэф дэ Кампо Сцыпiон - стараста лiдзкi; графства Жалудокскае, Тызенгаўз - падскарбiй лiтоўскi i графства Гародненскае (вытворнае ад Гародна), Тышкевiч (цяпер прыватнасьць Маўрыцыя графа Патоцкага).
У вынiку падзелаў Краю, расходаў на сьвецкае жыцьцё, утрыманьне партый на Сеймах i Сеймiках вялiкiя маёнткi заможных радзiн: Нарбутаў, Александровiчаў, Фрыцкевiчаў, Шушкевiчаў, Жэльцаў, Гiнетаў, Шэмётаў, Длускiх, Скiндэраў прайшлi праз падзел i з’явiлася шмат новых дробных гаспадароў. А акрамя таго, ад даўнейшых часоў тут была густа расселена засьцянковая шляхта ваколiчная i да сёньняшняга дня негледзячы на пераслед яе расейскiм урадам дастаткова колькасная. Дзякуючы гэтаму ў павеце ўсталявалася большая роўнасьць грамадзян i дух шляхэцка-дэмакратычны, якi iснуе i да сёньня. Цяжка знайсьцi ў Лiдзкiм павеце дзьвух грамадзян-уладальнiкау зямлi, якiя б ня ведалi адзiн аднаго асабiста. Адсюль салiдарнасьць шляхты ў пытаньнях, што тычацца скарбу Краю. Яна была большай, чым у iншых паветах на Лiтве. У апошнiя часы, з пункту гледжаньня навуковай асьветы i ўзроуню культуры, супольнасьць лiдчукоў стаяла невысока, але захоўвала лепей чым iншыя, колькi старалiтоўскiх каштоўнасьцей, а агульная пабожнасьць, гасьцiннасьць i гатоўнасьць пасьвяцiць сябе Айчыне i суродзiчам была выдатнейшыя. У гэтым павеце у 1863 годзе найперш, чым у астатняй Лiтве была зарганiзавана Народная харугва, а iмя яе кiраўнiка - Людвiка Нарбута айчынная гiсторыя запiсала на сваiх старонках для пераказу наступным пакаленьням.
У даўнейшыя часы шляхта лiдзкая была ахвотчая на сэймах да спрэчак i схiльная да недысцыплiнаванасьцi i келiха, а таксама да абароны межаў Рэчы Паспалiтай ад нашэсьця ворагаў: у канфэдэрацыi Барскай, у паўстаньню Касьцюшкi, i ў пазьнейшых баях з акупантам несла свае жыццьцi на ахвяру Краю. Павет Лiдзкi на Сэймах меў прадстаўнiкоў, якiя голасна адстойвалi цэласнаць межаў Рэчы Паспалiтай – гэта Тадэвуш Нарбут, падкаморны лiдзкi, пасол на сэйм вальны 1776 г. Пры ратыфiкацыi першага падзелу Рэчы Паспалiтай ён выступiў супраць i за гэта пераследваўся ўладамi; затым пасол караля Станiслава Аўгуста - Войцэх Нарбут, шамбелян – актыўны грамадзкi дзеяч, прамоўца на сэйме варшаўскiм 1788 г., на каторым адбылася без пралiваньня крывi польская грамадзянская рэвалюцыя, прыняўшая векапомную Канстытуцыю 3-га Мая, якая дазволiла ўшляхцiць цэлы народ, даць яму грамадзянскiя свабоды, якiмi дагэтуль карысталася выключна шляхта.
У часе апошняга падзелу Краю шляхта лiдзкая яшчэ пратэставала супраць палiтычнага гвалту над ужо безабаронным Народам. Такiмi, як Тыматэвуш Боньча Вiльканец, быў прыняты манiфэст да жыхароў горада i павета, пакiдаючы пазьнейшым пакаленьням абавязак вяртаньня адабранай маёмасьцi i грамадзянскiх свабод. Дух вольнасьцi так моцна прышчапiўся ў лiдчукоў, што i па падзеле Краю, пры расейскай уладзе, лiдзкiя Сэймiкi былi найвыбiтнейшыя: так, напрыклад, Сэймiк, якi праводзiўся праз некалькi трохгадовых тэрмiнаў у барацьбе за маршалкоўства павятовае, памiж Каролям Лясковiчам i Аляксандрам Нарбутам, з каторай заўсёды гэты апошнi выходзiў пераможцам, умеючы трапным выступам i папулярнасьцю знайсцi сымпатыi большасьцi шляхты. У 1812 годзе пры французах падпрэфектам лiдзкiм быў перанаiменаваны (з маршалка) Iгнацы Скiндэр - уладар маёнтка Ляцк. Паслом з лiдзкага сэйма на сэйм варшаўскi гэнэральнай канфэдэрацыi каралеўства Польскага, выбраны быў з 822 галасуючых 688 галасамi Войцэх Нарбут. Кандыдатамi на пасольства былi: Нарбут - 688 галасоў “за”, Караль Лясковiч -522, Кастравiцкi - 200, Рассудоўскi - 50. Нават пры маей памяцi сэйм лiдзкi заўседы праходзiў з гарачкавай дзеячнасьцю партый. Так працягвалася аж да Сэймаў, канчаткова прыпыненных праз урад, пасля паўстаньняу 1863 году на Лiтве i Русi.
Пад час уваходу ў 1812 годзе у Лiтву французаў, амаль уся тагачасная шляхэтская моладзь Лiдчыны аб’ядналася пад айчыннымi харугвамi. Некаторыя вярнулiся пакрытыя ранамi, другiя палеглi ў бiтвах, а былi i такiя, як Каспер Длускi, якiя падалiся потым у Амэрыку i там бiлiся за свабоду. Длускi, вярнуўшыся з Амэрыкi паранены, стаў ксяндзом. Быў пробашчам у Наваградку, а у 1831 годзе пакiнуў месца пробашча i, як каплан мясцовага аддзелу паўстанцаў пад кiраўнiцтвам Кашыца, сеў на каня. Потым эмiграваў з польскiм войскам у Францыю. У 1855 годзе пасля амныстыi вярнуўся да Краю, i тут, у Наваградзкiм павеце, у вайсковага калегi Владыслава Брахоцкага - маршалка Наваградзкага ў Вераскове, скончыў свой слынны жыцьцёвы шлях..
Лiдчукi – людзi таварыскiя, сардэчныя, гасьцiнныя ў доме, рэдка калi выязджалi за межы павету, а яшчэ радзей за межы Краю. Тут мала населена iншаземцаў, усе свае, родныя, лiцьвiны. Шануюцца тут даўнейшыя хатнiя традыцыi, дзе усё пачыналася ад Бога i канчалася з Богам. Жанiмства (шлюбы) былi па згодзе, дзецi шанавалi бацькоў, моладзь з належнай павагай ставiлася да сiвога веку, а жанчын залётных i дрэнных паводзiн нiколi я не бачыў. Выхаваньне местачковай моладзi доўга было ў заняпадзе, абмяжоўвалася навучаньнем сыноў у гiмназыi альбо ў павятовай школе, а па заканьчэньню гэтых устаноў адпраўлялi хлопцаў у войска, цi у якую-небудзь дзяржаўную ўстанову. Сыны больш заможных грамадзян пасьля заканчэньня школы асядалi на вёсках пры бацьках альбо асобна; i вучылiся граць у прэферанс, гандляваць коньмi на ярмарках цi трохi паляваць. З такiмi ведамi лiчылiся самастойнымi грамадзянамi. Рэдкi лiдчук пасылаў сыноў ва унiвэрсiтэты. Толькi з 1855 году настаў больш шчаслiвы паварот , з пункту гледжаньня набыцьця адукацыi. Засьцянковая шляхта найперш, а за ёй i ўсе астатнiя грамадзяне пачалi выхоўваць сваiх дзяцей ва ўнiвэрсiтэтах i вышэйшых навуковых вучэльнях, а iншыя на тэхнiкау i iнжынераў. Дзяўчынкi ў большай частцы выхойвалiся дома пад наглядам матак альбо ў прыватных пансыёнах у Вiльнi, i па сутнасьцi iх выхаваньне было больш практычнае, чым у мужчын, ад каторых яны часта стаялi вышэй з пункту гледжаньня маралi i розуму. З 1860 году, кал i ў цэлым Краю пачаў абуджацца рух разумовы, актыўна клапацiлiся вакол заснаваньня народных школ i лiдчукi, а духавенства пашырала братэрства цьвярозасьцi з даволi пасьпяховым вынiкам, так, што побыт лiдчукоў значна палепшыўся, i ў 1862 годзе спаткаць п’янага лiдчука было ужо рэдкасьцю.
* * *
У 1863 годзе павет з усёй адказнасьцю служыў справе Айчыны i даў ёй на ахвяру цэлы букет сваёй моладзi. Так у бiтвах пад Кавалькамi i Дубiчамi палеглi: Людвiк Нарбут, Краiнскi, Францiшак i Аляксандр Бразоўскiя, Уладыслаў Навiцкi, Войцэх Нарбут, Уладзiмер Паплаўскi, Пакемпiновiч, Стэфан Губаровiч, Уладыслаў Жукоўскi i iншыя. Расстраляны: Балеслаў Калышка, Лясьнеўскi i Альберт Лясковiч, а таксама ксянзы: вiкарый жалудокскi Iшора, пробашч ваверскi Земацкi, пробашч Iшчалненскi Фалькоўскi. Пакрытыя ранамi высланныя да цяжкiх работ у Сыбiр: капiтан Уладыслаў Клiмантовiч, рэктар Пясэцкi, Войцэх Мiнскi, рэктар Струмiла; на высылку – Балеслау Нарбут, Андрейковiч, Анзэльм Патрыкоўскi, Ян Жукоўскi i многiя другiя, а таксама ксёнз Ануфрый Сырвiд - пробашч васiлiшскi. Вывезенныя грамадзяне: Адам Марачэўскi, Ксавэры Александровiч, Грымала Фелiкс, Бранiслаў Нарбут, Яраслаў Таленскi. Тэадор Вiльканец, Казiмiр Шалевiч, Адольф i Александр Зьверовiчы, Людвiк Гензель, Томаш Шукевiч, Вiнцэнт Захватовiч, Масальскi, двое Маргевiчаў, Станiслау Ржансьнiцкi, Ян Семашко, трое Янковiчаў, доктар Тышкевiч i другiя; са шляхты засьцянковай цэлая ваколiца Щук з парафii Дэмвроускай, Стэфан Вiльбiк, Фелiкс Сумарок з братам i многа асуджаных у салдаты. Лiдзкi i Троцкi паветы найболей пацярпелi ў часе паўстаньня. Троцкi павет амаль вылюднеў . Падалiся ў эмiграцыю лiдчукi: Францiшак Нарбут, Юзэф Сумарок, Цыпiян Таленскi, Тэадора Манчуньская, Уладыслау Гензель, Генрых Клiмантовiч i iнш. Дзве сястры Альжбета i Антанiна прысуджаны да цяжкiх работ, на высылку Крыстыны Нарбут, Клуковiч i Масальская з роду Захватовiчаў (памерла ў часе прысуду) (глядзі - Лідская шляхта ў паўстанні 1863 года, заўвага адміна Павета)
Рыма-каталiцкае духавенства лiдзкага павету вылучалася сваёй адукаванасьцю, адказнасьцю ў выкананьню сваiх абавязкаў i гарачай мiласьцю да Краю. Такiя капланы як кс. Ануфрый Сурвiд пробашч васiлiшскi, кс. Iшора, кс. Фалькоўскi – сапраўдны гонар Краю, кс. Дыанiзый Хлявiнскi - дэкан лiдзкi, магiстр тэалогii, кс. Райцевiч - пробашч новадворскi, кс.Ясiнскi - пробошч жалудокскi, кс. Адам Зарэцкi - пробашч забалацкi i кс. Рыхлевiч - пробашч ражанкаўскi былi агорнутыя заслужанай павагай сваiх парафiян.
Лiдзкiя татары: Рамановiчы, Сабалевiчы, Талькоўскiя i iншыя , такая ж засьцянковая шляхта татарская , палюбiлi сапраўдную Лiтву, дзе вялiкiя князi далi iм розныя правы i свабоды, i заўсёды верна служылi Краю. У Лiдзкiм павеце яны мелi свой мячэт у Некрашунцах парафii Нача.
Ваколiчная засьцянковая шляхта пераважна жыла ў парафiях Эйшышкi, Лiда, Ваверка, Забалаць i Радунь, але не было нiводнай парафii, дзе б не было ваколiц. Дагэтуль ваколiчная шляхта захавала пачуцьцё гонару, шляхэтнасьцi i рыцарства.
Вясковы люд Лiдзкага павету, ў палове павету, адмежаванай ракой Пеляса на уласьцiва Лiтву i Русь, гаворыць мовай беларускай i 1/2 ёсьць рыма-каталiцкага веравызнаньня, а на 1/2 даўней грэка-каталiцкага веравызнаньня, а цяпер праз урад прылiчаны да праваслаўя. За ракой Пелясой, пачынаючы ад Праважы аж да мяжы з Троцкiм паветам, у парафiях Нача, Радунь i Эйшышкi гавораць на летувiскай мове i ўсе бяз выключэньня рыма-каталiцкай рэлiгii. Вясковае насельнiцтва Лiдзкага павета глыбокай верай у бога, працавiтасьцю, iнтэлiгентнасьцю перавышала вяскоўцаў, насяляючых занеманскiя паветы Лiтвы. У часе апошняга паустаньня 1863 году не толькi сымпатызавала справе народнай, але нават сяляне скарбовыя ў многiх мясцовасьцях станавiлiся ў шэрагi, i многiя з iх загiнулi на полю славы цi былi высланы на паселiшча у Сыбiр. Я сам у Арэнбургу сустрэў дастаткова вяликую партыю сялян з парафiй Эйшышкi, Нача i Радунь, якiх гналi на пасяленьне ў Башкiрыю за ўдзел у паўстаньні. Селянiн Лiдзкага павету нават свайго роднага брата, якi вяртаецца з войска да дому, заўжды называе маскалём. Сяляне прывязаны да страхi ачыннага дому; дзяўчаты ня цешацца выходзiць замуж да другiх вёсак з гэтай самай парафii, а тым болей да больш аддаленых, кажучы:” Не хачу жыць у чужой старане!” Займаюцца гаспадаркай, часам рамяством i зусiм ня маюць ахвоты гандляваць, а таму нiколi гандлем не займаюцца. У падарожжа пускаюцца толькi да блiжэйшых мястэчак на кiрмаш цi да цудоўных месцаў , дзеля адпушчэньня грахоў, а найдальшыя падарожжы – да Вiльнi цi да Гродна, калi селянiн наймаецца дзеля завозу на продаж якiх-небудзь прадуктаў. 2/3 вясковага насельнiцтва ўмее чытаць па-польску, або па-лiтоўску. Умеючых пiсаць нямнога. У Лiдзкiм павеце найбольш сустракаюцца людзi дваровыя, каторыя i пасьля атрыманьня подданства не пакiдаюць сваiх гаспадароў, служачы iм верна усё жыццё. Я i сам меў слуг з такiх вяскоуцаў, што былi мне сапраўднымi сябрамi.
Звычаi насельнiцтва нiчым не адрозьнiваюцца ад iснуючых у iншых мясцовасьцях Лiтвы. Народныя танцы розныя i вясёлыя, як мяцелiца, скакуха, казак i iнш. Сьпевы павольныя,сумныя i працяглыя. На Раство iснуе выключны звычай, якога не сустрэнеш нiдзе болей: паходы з вiншаваньнямi па дамах праз цэлую ноч. Грамада вiншуючых складаецца з некалькiх маладых мужчын з падабранымi галасамi i скрыпкай, якiя падходзяць пад вакно i просяць дазволу на вiншаваньне. Атрымаўшы дазвол, адзiн са старэйшых, пачынае са слоў: “Няхай будзе ўхвалёны Езус Хрыстус”- гаворыць прамову i звычайна завяршае зварот словамi: “Каб дачакалi сьвята за год у малых грахах i вялiкiх пацехах, каб жыцьцё вечнае атрымалi!”. Потым увесь хор сьпявае для гаспадароў дому песьню: “Wesoly nam dzis dzien nastal ” (“ Вясёлы настаў для нас сягодня дзень”). Для кавалераў i дзяўчат сьвяточныя песьнi складаюцца асобна. Звычайна ў iх сьпяваецца пра ўдзячнасьць той, каторую вiншуюць, пажаданьнi добрага мужа “панiча, каралевiча”, а на заканчэньне кожнай такога роду песьнi , наступнае:
Жадаем пана дарам дарыцi
Да вiно ж, вiно зеляно.
Дарам дарыцi, нам заплацiцi
Да вiно ж, вiно зеляно.
Сорак яек на полум i сак
Да вiно ж, вiно зеляно.
К i лбаскаю акружыце
Да вiно ж, вiно зеляно.
Белым сырком заквяц i це
Да вiно ж, вiно зеляно.
I пры тым чырвоны злоты
Да вiно ж, вiно зеляно.
Мужыку на боты
Да вiно ж, вiно зеляно.
Разагрэтыя гарэлкай i сьвянцоным, абдараныя пэўнай квотай грошай, вiншуючыя, цi як люд iх называе, галасоўшчыкi, рухаюцца далей да блiжэйшага двара або вёскi. Паход працягваецца цэлую ноч, а вярнуўшыся з начной вандроўкi, дзеляцца сабранымi грашамi i сьвянцоным.
Убор сялян Лiдзкага павету прыгожы. Мужчыны носяць белыя або сiвыя сярмягi, шырокiя скураныя пасы, называныя дзяга, доўгiя боты i высокiя сукенныя шапкi аздобленыя футрам шэрага барана. Замужнiя жанчыны надзяваюць каляровыя гарсэты з паркалю або сукна, цёмна-сiнiя спаднiцы, яскравыя фартухi, кашулi з белага паркалю, на галовах – белыя высокiя шапкi або каляровыя каптуры з матэрыялу, з-пад якiх выглядае лiстачка чапца, цi каляровыя хусткi, завязаныя з тылу бяз канцоў; на шыi пацеркi, а на грудзях шкаплерка. Дзявочы убор падобны да ўбору замужняй жанчыны з той рознiцай, што носяць валасы сплеценыя ў два вузлы з мноствам уставак, або таксама хустка на галаве са спушчаным на тыл доўгiм канцом, болей каляровых пацерак на шыi i меней шкаплерак.
Вёскi у Лiдзкiм павеце па большай частцы файна забудаваны, звычайна па адной старане вулiцы стаяць: хата, насупраць сьвiран, пасярэдзiне падворка студня з жоравам, за хатай садок або гародчык, а па другой старане: гумно , стайня, аборы для жывёлы, птушкi i iншыя гаспадарчыя забудовы. Падворкi агарожаны. Бывала, што забудовы гаспадароў цягнуцца дастаткова доўгiм радам.
Люд дастаткова рассудны, але ў яго легендах i казках заўсёды прысутнiчае паэтычная вера ў цуд.
Лiдзкi павет меў людзей, якiя займалi не апошняе месца ў дзеях айчыннай лiтаратуры: пiяра Казiмiра Нарбута, аўтара першай на польскай мове логiкi, паэта Антона Гарэцкага, мужа вялiкай эрудыцii, аўтара “Dziejow Narodu Litewskiego” i iншых прац гiстарычных Тэадора Нарбута, Юстына Нарбута - аўтара “Dziejow wewnetrznych Narodu Litewskiego” i Камiлу Нарбут - аўтарку некалькiх аповесьцей. Знакамiтым талентам малярства вулучаўся заўчасна памёршы сын Антона Гарэцкага, пакiнуўшы ўдаву Марыю, дачку нашага бессьмяротнага паэты Адама Мiцкевiча. Помню, як некаторы час у Лiдзкiм павеце жыў Томаш Зан - заснавльнік Таварыства Прамянiстых, якое аб’ядноўвала выдатных лiдзян: Ксавэрыя Турскага, Вавжынца Путткамэра (мужа апяванай Мiцкевiчам Марылi), Тэадора Нарбута, Аляксандра Карловiча, Алаiза Бародзiча i iнш.
Меў Лiдзкi павет i свайго вершаплёта - вандроўнiка шляхцiча Лабуха, каторы памятаў пра кожныя iмянiны ў павеце. I кожны iмянiньнiк або iмянiньнiца атрымоўвалi ад яго напiсаныя ўласнаручна на файнай паперы прыгожыя вiншаваньнi. За што ён звычайна атрымоўвау пэўны ганарар. Рэдкасны быў i тып вандруючага кантора касьцельнага, якiм у павеце быў шляхцiч Саковiч. Ён з’яуляўся на кожным фэсьце i ўрачыстым набажэньстве ў касьцеле i браў апекунства над сьпяваючымi ружанец цi другiя сьвятыя песьнi i, як капельмайстар, дэрыгаваў сьпевам, выбiваючы такт. Летам вандраваў аж да Вiльнi да кальварыi i там служыў праваднiком пабожным пры абходзе стацый пакут Збавiцеля .
Лiдзкi павет дзялiўся на пяць акругоў цi участкаў (станаў): Жырмунскi, Жалудокскi, Шчучынскi, Васiлiшскi i Эйшышскi. У каждым такiм вокругу ёсьць ассесар (становой пристав), г. зн. ураднiк выканаўча-адмiнiстратыўнай палiцыi; i меў 21 рыма-каталiцкую парафiю, як то: Лiдзкая, Белагрудская, Нецечская, Ельнiнская, Жырмунская, Воранаўская, Беняконская, Асаўская, Эйшышская, Нацкая, Радунская, Забалацкая, Васiлiшская, Ваверская, Iшчалненская, Жалудокская, Лацкая, Новадворская, Шчучынская, Ражанкаўская i Дземброўская. Гэтыя парафii належаць да двух дэканатаў: Лiдзкага з рэзыдэнцыяй дэкана ў Лiдзе i Радунскага з рэзыдэнцыяй дэкана ў Беняконях. Найпрыгажэйшыя касьцёлы: Шчучынскi, Жалудокскi, Ражанкаўскi (з пункту гледжаньня ахiтэктуры) i Забалацкi з прыгожымi абразамi ў вялiкiм алтары - Пана Езуса на крыжы, а ў бакавых алтарах – сьвятой сям’i i сьвятой Ганны, вельмi добрага пэнзля. Найвялiкшы касьцёл – Эйшышскi. Царквы даўней унiацкiя (цяпер расейскiя) драўняныя размешчаны: у Сабакiнцах (з 1939 г перайменаваны у Першамайск), Радзiвонiшках, Ганчарах, Зблянах, Астрыно, Орле, Ракавiчах, Турэйску, Бабрах, Глыбокiм i Белiцы; найвыдатнейшыя ў Дзiкушках i Мураванцы (вельмi старажытная). У Белiцы ёсьць драўняны кальвiньскi касьцёлiк. Да 1835 г. iснавалi наступныя кляштор
ы: кармэлiтаў - у Лiдзе i Жалудку; дамiнiканцаў – у Васiлiшках фундацыi Лiмонта з Ельнай; францiшканцаў у Шэйбакполю; пiяраў у Шчучыне i Лiдзе; базылiянцаў - у Глушнях i сясцёр мiласэрдзя – у Шчучыне. У Радунскай парафii быў фiлiяльны касьцёл у Дубiчах, пабудаваны ў лесе над возерам, дзе знаходзiлася фiгура Пана Езуса слынная сваiмi ласкамi. Сюды з розных нават далёкiх старон збiралiся людзi для атрыманьня адпушчэння граху. Цяпер па загаду урада расейскага касьцёл знесены, а фiгура Збавiцеля перанесена да касьцёла парафiяльнага у Начы.
Праз Лiдзкi павет плывуць рэкi: Неман, Дзiтва, Пеляса, Котра, Лебяда, Невiша i Лiдзея; ёсьць некалькi вазёр, найвялiкшае – Дубiчскае i Дзявочае Вока. На выспе возера руiны замку каралевы Боны.
Лiдзкi павет мае прыгожыя i абшырныя лясы, над Дзiтвой вялiкае мноства лугоў. З прадрыемстваў на тэррыторыi павета размешчаны: гута шкляная каля Веренова i шорная фабрыка у Беняканях, паперня у Больцiшках; у мястэчках дзейнiчаюць невялiкiя жыдоўскiя гарбарнi. Гандаль збожжам з Каралеўцам праходзiць на выцiнах, а галоўны порт для выцiн i аптовыя крамы-склады ў Перекопе належалi маршалку лiдзкаму Юзэфу Марачэускаму.
Мястэчкi у Лiдзкiм павеце наступныя:
Шчучын Лiтоўскi - маёмасьць князёу Любецкiх, з касьцёлам пiярскiм i кляштарам сясьцёр мiласэрдзя, гiмназыю слынную на ўсю Лiтву перад 1830 г., утрымлiваемую Пiярамi; чыстае i файна забудаванае, мае някепскiя крамы, дом паштовы, аптэку; праходзяць ярмаркi па продажу коней.
Эйшышкi - абшырнае i дастаткова люднае, але бруднае мястэчка. Па канстытуцы i 3 Мая 1788г каротк i час было стал i цай асобнага Эйшышскага павету; праводз i ўся буйны гандаль збожжам, коньм i , св i ньм i , хатняй жывёлай. Кожны чацьвёрты чацьверг адбывал i ся вялiкiя таргi . Гэта мястэчка называецца Вiленк i м прадмесьцем, бо перакупшчыкi з Вiльня прыязджаюць сюды раб i ць закупы разнастайных прадуктау. Касьцёл мураваны, пабудаваны часткова на грошы з квесту , часткова з фундацы i s.p. пробашча эйшышскага Калiноўскага.
Жалудок - маёмасьць графа Урускага, чыстае i добра ўпарадкаванае мястэчка, мае невялiкiя крамы i вiнны шынок, зрэдку бываюць ярмаркi па продажу коней; прыгожы парафiяльны касьцёл.
Астрыно не малое, але бедна забудаванае мястэчка. Насельнiцтва жыдоўскае вельмi ўбогае .
Васiлiшкi – мястэчка люднае i гандлёвае, мае добрыя крамы i разнастайных рамесьн i кау-жыдоў; мураваны касьцёл дам i н i канцаў, фундацы i маршалка л i дзкага Л i монта.
Веренаў славiцца малым i абважанкам i , як i я там выпякаюць; мае драўняны касьцёл.
Белiца - маёмасьць ксянза Вiттгенштэйна, раскiнутае над Неманам з царквой i касьцёлкам Кальвiнскiм.
Орля таксама над Неманам з царквой.
Радунь – мястэчка малое i беднае.
Ражанка – маёмасьць графа Паца ( цяпер сканф i скавана у даход дзяржавы) з касьцёлам параф i яльным шыкоўнай архiтэктуры, фундацы i Паца.
Палажэньне Лiдзкага павету раўнiннае, узгорк i сустракаюцца рэдка. Грунты па большай частцы жытнiя, пшанiцы сеюць меней. Польную гаспадарку праводзяць даўнейшым спосабам: трохпольля. Жывёла звычайная. Авечак мерыносаў нямнога. Кон i сустаракаюцца часцей добрыя. Матэрыяльнае становiшча насельнiцтва павета больш заможнае, чым у суседнiх паветах.
Жыды у Лiдзкiм павеце ў большай частцы цёмныя i фанатычныя, але досыць працавiтыя; акрамя гандлю займаюцца разнастайным рамёствам i часта сустракаюцца вельмi добрыя цесьляры. Прывязынныя да Краю; я нават ведаў некалькiх з iх гарачых патрыётаў .
Як сьведкi гiстарычных падзей стаяць Лiдзкi я курганы каля Шейбакполя; у гэтым месьце адбылася вальная бiтва лiтвiнау з татарам i, у якой Шейбак, брат хана Батыя, быу забiты. З той пары гэтая мясцовасьць атрымала назву Шейбакполя. У 1863 г. каля ваколiцы Вiльканцаў у Эйшышскай парафii зiмовай парой некальк i дзесяткау людзей бачылi бiтву паветраннага войска ў старажытнай вопратцы; пiсау аб гэтым s.p. Тэадор Нарбут да тагачаснага губэрнатара гарадзенскага Доппельмейра з просьбай прыслаць каго-небудзь са спецыяльных людзей дзеля дазнаньня: цi была гэта фатамаргана, цi мэтэор невядомай дагэтуль прыроды. Але замест астранома быу прысланы спраўнiк, як i забаранiў пад страхам быць павешанным усiм сьведкам гаварыць аб тым, што бачылi, i на гэтым справа скончылася. У Шаўрах, маёнтку s.p. Тэадора Нарбута знаходзiлася многа архiялагiчных лiтоўскiх знаходак з розных раскопак у Лiдзскiм павеце; некаторыя камянi з гэтых раскопак былi ўмураваныя ў браму на дарожцы да саду.
Пераклад з польскай Галiна Лаўрэш
май, 2000 г.
Пераклад паводле газэты “Ziemia Lidzka” 1937г. (№ 1997 г.)
[Main page][Title page][Library page]