[Main page][Title page][Library]


 

 

Найстаражытнейшыя пасяленьнi лiдчыны (частка 2)

Белiца   Збляны  Кульбакi  Жырмуны  Малое Мажэйкава

 

Б Е Л І Ц А

 

Беліца – магчыма самае старажытнае пасяленьне на Лідчыне. Каля 9 тысяч гадоў таму назад у 500 м на поўдзень ад сучаснай Беліцы, ніжэй упадзення ў Нёман рэчкі Залатой (Златарэчкі) існавала мезалітычнае пасяленьне. Археолагі выявілі тут прылады працы старажытнага чалавека з мезаліту па бронзавы век у паласе шырынёй 60-70 м працягласьцю 1,5 км. Зьявіўшыся, як стаянка мезалітычнага чалавека Беліца захоўвала сваё месцазнаходжаньне, як рыбалавецкае пасяленьне, як памежны пункт ліцьвінаў, як зручнае месца пераправы цераз Нёман, як гандлёвы цэнтр, у асобныя моманты, як рачны порт, і заўсёды, як земляробчае пасяленьне.

У вядомых мне пісьмовых дакументах Беліца ўпершыню згадваецца ў 1486 годзе ў запісной кніжцы Вялікага князя і караля Казіміра Ягелончыка (1447-1492), як цэнтр Беліцкай вялікакняскай воласьці. 18 верасьня 1501 года Вялікі князь літоўскі і кароль Аляксандар у грамаце на імя біскапа Альберта Табара сярод 28 каталіцкіх парафій Вялікага княства называе Беліцкую парафію, з чаго выцякае, што ў Беліцы быў касьцёл. Згадка ў якасьці парафіяльнага і валаснога вялікакняскага цэнтра дазваляе думаць, што яшчэ ў ХІV стагоддзі Беліца была буйным мястэчкам зь некалькімі дзесяткамі хатаў і насельніцтвам у некалькі соцень чалавек.

У першай палове ХVІ стагоддзя Беліцкая воласьць аддавалася ў трыманьне вялікім намесьнікам, якія ажыцьцяўлялі адміністрацыйнае, судовае, фінансавае і гаспадарчае кіраваньне. Першым вядомым намесьнікам быў князь Юры Аляксандравіч Гальшанскі (1480-1536гг.), (пазьней кіеўскі ваевода). Пры падпісаньні Вялікім князем і каралём Аляксандрам даравальнай граматы князю Васілю Глінскаму 13 сьнежня 1505г. прысутнічалі: “…маршалак дворны, намесьнік марацкі і ўценскі князь Міхайла Львовіч Глінскі, а маршалак, ахмістр каралевы, намесьнік ковенскі пан Войцах Янавіч, а намесьнік беліцкі князь Юры Аляксандравіч”.

У ліпені – пачатку жніўня 1506г. пад час набегу крымскіх татараў пад камандваньнем перакопскага царэвіча Махмет-Гірэя Беліца была спалена і разрабавана: “Тым часам татары пасьпелі пераправіцца на правы бераг Нёмана і пачалі рабаваць і паліць пасяленьні паўднёвых воласьцяў – Беліцу, Жалудок і інш.” “… вялікую шкоду ўчынілі, перайшоўшы Нёман у Літоўскія землі, з палоннымі і здабычай назад вярнуліся". Паспалітае рушэньне яшчэ толькі зьбіралася ў Лідзе, дзе ў замку паміраў кароль Аляксандар, а Беліцкія хаты ўжо згарэлі. палонных удалося адбіць пасьля бітвы пад Клецкам 5 жніўня 1506г.

З 1507г. намесьнікам беліцкім стаў маршалак гаспадарскі, стараста лідзкі (1501-1502, 1507-1524), берасьцейскі (1510-1524), ковенскі (1519-1523), маршалак дворны (1519-1526), будаўнік Мірскага замка Юры Iванавіч Ільініч. Яму ў 1524г. належалі Дворышчы, а ў 1525г. ён купіў маёнтак Прыдыбайлы. Пры яго кіраваньні беліцкія майстры ў 1514г. працавалі на гарадскіх аднаўленчых работах у Віцебску.

1 верасьня і 13 сьнежня 1528г. пры падпісаньні ў Вільні каралём і Вялікім князем Жыгімонтам грамат прысутнічаў трэці вядомы гаспадар Беліцы “стараста гарадзенскі, маршалак дворны, дзяржаўца лідзкі і беліцкі пан Юры Мікалаевіч Радзівілавіч” – Юры Радзівіл (1480-1541). Пасада дзяржаўцы мала чым адрознівалася ад пасады намесьніка – гэта часовы ўладальнік, эканом, начальнік масцовага кіраваньня і суда, зборшчык падаткаў і абаронца вялікакняскай воласьці.

Ва “Уставе на валокі” 1557г. Беліца – сярод “дзяржаў” – вялікакняскіх уладаньняў, якія знаходзіліся ў закладзе ў Радзівілаў. У вечнае валоданьне зямлі Беліцкай воласьці былі падарованы каралём і Вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам князю Мікалаю Радзівілу “Рудому” (1512-1584) пасьля 1557 года. У 70-х гадах ХІV стагоддзя Мікалай Радзівіл “Руды” арганізаваў у Беліцы кальвінісцкую грамаду, а пры ёй школу. Больш 80 гадоў зьбіраліся ў Беліцы кальвінісцкія сіноды, дзякуючы чаму мястэчка стала еўрапейскі вядомым.

Лепшыя гады Беліцы прыйшліся на першую палову XVII стагоддзя. Радзівілы пабудавалі тут на беразе Нёмана рэзідэнцыю. Двор быў абнесены частаколам з адзінымі варотамі, над якімі размяшчалася невялікая вежачка, пакрытая меднай страхой. У двор можна было прайсьці толькі праз мост, так жа, як і ў Нясьвіжы. Палац пабудаваны быў у стылі рэнесанса, нічога ад яго не захавалася, нават малюнка.

Беліца абазначана на карце Т.Макоўскага 1613г. У 1605 годзе беліцкі мешчанін Гаўрыла Шымбялевіч вывез у Каралявец (суч.Калінінград) 1000 локцяў палатна, 15 мяшкоў попелу, 8 кадушак ільнянога семья і 8 баршлаг (кадушачак) масла. Вядома таксама, што ў першай палове XVII стагоддзя ў Беліцы жылі майстры 16 сьппецыяльнасьцяў, і ў асобныя гады рамеслянае насельніцтва Беліцы дасягала 19%. У 1627 годзе ў Беліцы было 6 вуліц, тады як у Лідзе толькі 4, колькасьць дымоў (гаспадарак) у сярэдзіне стагоддзя дасягала 234 – гэта каля 2 тысяч жыхароў. Штогод праводзіліся кірмашы.

Усё было зьнішчана пад час расейска-ліцьвінска-польскай ввайны 1654-1667гг. Спачатку казакі ў верасьні 1655г. пусьцілі пад саблю ўсе паселішчы ўздоўж Нёмана, затым 30-ці тысячнае войска Івана Хаванскага ў лістападзе 1659г. завяршыла зьнішчэньне. Лідзкае шляхочае рушэньне паспрабавала не пусьціць ворага на пераправу цераз Нёман, але сілы былі ня роўныя. Лідская шляхта цэлы дзень трымала пераправу, аднак падцяг артылерыі і некалькіх палкоў паставіў шляхту перад пытаньнем, загінуць ці адступіць. Ноччу шляхта адступіла перакрыўшы подступы да Ліды.

Пад час аднаго з гэтых набегаў жыхары Беліцы былі перабіты, хаты спалены, гаспадаркі разрабаваны. Беліца страціла сваё гаспадарчае прызначэньне: засталося 110 дымоў – страты склалі 53 % жылога фонду. Лідзскія страты ў цэлым па Лідзскім павеце склалі 23,7 тысяч чалавек – 25 %.

У 1667 годзе не ў самаой Беліцы, як памылкова пішуць гісторыкі, у тым ліку Балінскі, а ў Ельні – за 3 вярсты ад Беліцы “пры гасьцінцы ў Ліду” Марыя Сафія Абахоўская (Адахоўская) з дому Альшэўскіх пабудавала драўляны касьцёл і пасяліла пры ём дамініканцаў, ахвяраваўшы ім фальваркі Фалькоўшчына і Ельня.

На генеральнай карце Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенай у Варшаве ў 1770г., Беліца абазначана, як буйное мястэчка на магістральным тракце з Масквы ў Гародню і далей у Заходнюю Еўропу цераз Смаленск, Воршу, Менск, Мір, Наваградак, Беліцу, Збляны, Жалудок, Шчучын. У пісьмовых крыніцах дарога з Наваградка ў Гародню ўпершыню згадваецца ў 1566г., без сумніву яна існавала ў XV і магчыма ў XIV стагоддзях.

Па гэтаму тракту прайшлі і пераправіліся праз Нёман амаль усе арміі XVIII-XX стагоддзяў: магутныя і непераможныя на ўсход, пашарпаныя, разбітыя, абмарожаныя – назад, на захад. Мноства каралёў, цароў, князёў, палкаводцаў і інш. вялікіх падаррожнікаў прамільгнулі каля Беліцы.

У другой палове сьнежня 1705г. праз Беліцу праімчаўся вялікі расейскі рэфарматар цар Пётр І. 21 сьнежня на працягу некалькі гадзін ў Мірскім замку яго ўрачыста прыймаў князь Караль Станіслаў Радзівіл.

У сакавіку 1706г. на левы бераг Нёмана праз Беліцу прайшлі шведзкія войскі Карла ХІІ, паколькі Беліца належала Радзівілам, трэба меркаваць, што яна была спалена таксама, як Негнявічы, Карэлічы і іншыя паселішчы за тое, што Радзівіл быў на баку кааліцыі Пятра І і Аўгуста ІІ.

У верасьні 1784г. польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі праехаў праз Беліцу на сойм у Гародню, перад гэтым кароль і яго пачот правялі незабыўныя дні ў Нясьвіжы і Міры. Дзе князем Радзівілам “Пане Каханку” былі наладжаны грандыёзныя ўрачыстасьці.

У чэрвені 1792 года праз Беліцкую пераправу адступіў разьбіты 11 чэрвеня пад Мірам Ліцьвінскі корпус Ю.Юдзіцкага.

У першыя дні труўня 1794г. з Гародні на Беліцу і далей адступаў абцяжараны польскай кантрыбуцыяй корпус генерала князя П.Д.Цыцыянава. па дарозе абоз церабілі часткі паспалітага рушэньня старасты генерала Язэпа Сцыпіёна дэ Кампа. Паведамляючы пра адход свайго корпуса А.А.Угельстрому П.Д.Цыцыянаў пісаў: “… войска расейскае ў Беліцы не знайшло нічога польскага акрамя габрэяў, якія падтрымлівалі таемную карэспандэнцыю з паручнікам Корсакам, што стаіць лагерам пад Лідай”. Польская кавалерыя пад камандваньнем С.Корсака зрабіла спробу атакаваць часткі корпуса пад Беліцай, але посьпеху не мела. На працягу 10 гадзін намаганьнямі капітана артылерыі Фока праз Нёман быў пабудаваны мост даўжынёю 38 сажаняў (80 метраў), па якому расейскі корпус перабраўся на правы бераг.

У чэрвені 1812г. праз Беліцу ў Расею былі адпраўлены каля 3 тысяч фурманак са скарбовай маёмасьцю, амуніцыяй, зброяй і харчамі. Пакідаючы Гародню генерал ад кавалерыі М.І.Платаў даносіў: “Апошні транспарт з перастрэлкаю з непрыяцелем мною вывезены, што называецца з рук непрыяцельскіх выкрадзены – і ўсё гэта адпраўлена праз Беліцу – на падводах у бок Менска”. 15-тысячны казацкі корпус атамана Платава адступаў праз Ліду.

23-24 чэрвеня 1812г. праз Беліцу прайшла 80 тысячная французкая група войскаў караля Вестафаліі Жарома Банапатра, якая ўключала 5,7,8 пяхотны 4і 4 кавалерыйскі карпусы. Пятым польскім корпусам, які складаўся з 16-ай дывізіі генерала Заёянчакоўскага, 17-ай дывізіі генерала Яна Дамброўскага, 18-ай дывізіі генерала Князевіча і каввалерыйскай дывізіі генерала Камінскага, камандаваў Юзаф Панятоўскі. 8-м корпусам камандаваў вестфальскі генерал Вандамэ. Першыя два тыдні ваенныя дзеяньні не вяліся: Вялікая Армія Напалеона наступала, расейскія арміі адступалі, спрабуючыя злучыцца. Першая сур’ёзная баявая сутычка адбылася пад Карэлічамі.

Назад значна парадзелыя часткі Вялікай Арміі адступалі ў сьнежні 1812 года. Праз Беліцу адыходзілі часткі аўстрыйскай арміі генерала Шварцэнберга (неўзабаве камандуючы ўсімі саюзнымі войскамі, фельдмаршал). Ар’егардам камандаваў генерал Маор, у яго распараджэньні было 3 батальёны пяхоты, 7 пушак, і 8 эскадронаў гесенхомбургскіх гусараў. Маор стаяў некалькі дзён лагерам у Беліцы. За аўстрыйцамі спакойна наступалі, не ўступаючы ў сутычкі Расейскія войскі. Князь Шварцэнберг у пачатку пахода атрымаў таемнае распараджэньне ад імператара Франца І пазбягаць сутыкненьняў з расейцамі. З расейскіх войскаў праз Лідзкі павет праходзіў 4 рэзервовы кавалерыйскі корпус генерал-адэютанта князя Васільчыкава І.В., а таксама казацкія палкі генерал-ад’ютанта графа А.П.Ажароўскага. у пачатку сьнежня два яго палкі спыніліся ў Беліцы, адзін у Ішчолне.

Пераносячы ваенныя дзеяньні ў Заходнюю Еўропу і арганізуючы тылы для наступаючай арміі 3 лютага 1813 года імператар Аляксандар І выдаў указ аб арганізацыі шпіталяў і магазінаў на вайсковых дарогах. Дарога ад Менска праз Наваградак, Беліцу, Шчучын да Гародні атрымала нумар 7. Са студзеня 1913г. па люты 1913г. ў Беліцы працавала камісарыяцкая камісія ў абавязкі якой уваходзіла забеспячэньне рэзервовай арміі. Д.І.Лабанава-Растоўскага вайсковымі грузамі: стрэльбамі, патронамі, порахам, свінцом, вопраткай. Кіраваў камісіяй Сяргей Львовіч Пушкін – бацька вялікага паэта. Ён прымаў з нутраных расейскіх губерняў партыі грузаў і адпраўляў іх у рэзэрвовую армію.

У 1817 годзе ў Беліцы дзейнічала парафіяльная школа.

12.02.1818 года дарога, якая праходзіла праз Беліцу была вызначана, як тракт для перапраўкі арыштантаў у Сібір. У Беліцы была пабудавана невялікая турма (этапны дом) і паселена вайсковая каманда для канваяваньня арыштантаў. Праз Беліцу прайшлі на Сібір удзельнікі паўстаньняў 1831 і 1863гг.зімою 1821-1822гг. у Беліцы на пастой знаходзіўся штаб Фінляндскага гвардзейскага палка, афіцэры былі разьмешчаны па навакольных маёнтках.

9 (21) ліпеня 1831 года наваградзскі паўстанцкі аддзел Кашыча напаў на Беліцу і захапіў зброю, амуніцыю і харчаваньне.

Да 1832 года Беліца належала Радзівілам. Пасьля сьмерці Сафіі Радзівіл на курорце ў Эмсе, перайшла да яе мужа – Лявона Вітгенштэйна. У гэты ж год быў зачынены Ельненскі кляштар дамініканцаў. У 1838 годзе касьцёл, які належаў кляштару быў перададзены ў ведамства Літоўскай епархіі. У 1839 г. у Беліцы была арганізавана царква Сьвятога духа і пры ёй створана праваслаўная парафія. 19 сакавіка 1842г. былы вуніят архіепіскап Літоўскі Язэп Семашка прасіў обер-пракурора Сьвяцейшага Сінода графа Пратасава “Аб прызначэньні штата для Беліцкай царквы”. “Касьцёл зьліквідаванага ў мястэчку Беліца дамініканскага кляштара прапісаны да бліжэйшага ўзьяднаньня са Зблянскай царквою, але паколькі царква гэтая знаходзіцца ад Беліцы за 10 з гакам вёрстаў, то сьвятар яе без вялiкiх нязручнасьцяў для сябе і для прыхаджан ня можа служыць ў прыпісной Беліцкай царкве.

Між тым у Беліцы вельмі патрэбны і амаль неабходны пастаянны праваслаўны сьвятар. У ваколіцах гэтага мястэчка знаходзяцца многія вёскі… Жыхары гэтых вёсак прывыклі ў мінулыя часы хадзіць у названы Беліцкі касьцёл і шмат хто быў апантаны лацінствам. Прызначэньне сюды зараз сьвятара не толькі б падзейнічала б даброачынна на гэтых людзей, але і на карэнных рымскіх прыхаджан, якія не маюць зараз у Беліцы свайго касьцёла. Звыш таго, Беліца ёсць вартае мястэчка, ляжыць на вялікім тракце. Тут жа ўстаноўлены этап для праходзячых у Сібір каманд з арыштантамі… Я знаходжу патрэбным … праваслаўную зараз прыпісную праваслаўную царкву ператварыць у прыходзкую…” .

Довады паказаліся відаць не пераканальнымі і ў пачатку 1853 года Язэп Семашка, мiтрапаліт Літоўскі і Віленскі пакорнейша просіць: “ каб пры чаканым надзяленні жалаваньнем праваслаўных прычтаў заходніх епархій, прызначаны быў штат і для прычту Беліцкай праваслаўнай царквы, якая ў параўнаньні зь іншымі сельскімі цэрквамі мае большую патрэбу дапамогі адпаведна іх становішчу сярод іншаверцаў. аб наразаньні для гэтай царквы ўзаконенай прапорцыі зямлі з маёнтка мясцовага ўладальніка князя Вітгенштэйна ці з маёнтка былога Беліцкага дамініканскага кляштара”.

У жніўні 1853 года ў царкве адпраўляў службы сьвятар Макарэвіч, які для большага разуменьня тутэйшымі жыхарамі яго казаньняў сяды – тады прамаўляў навучэньні на польскай мове, за што кансісторыя адпісала Лідзкаму дабрачыннаму прыглядзець каб “ прамаўляў казаньні на расейскай мове або на тутэйшым рускім говары (беларускай мове)”.

У красавіку 1862 года нехта Эдвард Хлапіцаі ў сваіх запісках “Па дарозе з Наваградка ў Гародню запісаў наступнае: “ Трохмільная дарога зь Беліцы да Жалудка прабягае сярод абшырных далінаў, якім надаюць разнастайнасць гаі і маляўнічыя вёскі. Гэтыя доўгія лініі мякка пасланых ніў, а сярод іх клумбы зь бярозак, ліпы і каліны, ціха па квяцістых паплавах завітыя ручаі нагадвалі нам добра знаёмую Францыю, яе цудоўныя бургундскія раўніны. Тая ж санлівасць і млявасць пейзажу, тая ж няўлоўная ў імгле сельскіх дымоў і надводнай пары зьніклівая персьпектыва, толькі хаты сялянскія і быт мужыкоў іншыя, толькі згода і адзінства між рознымі пластамі грамадства інакшыя”.

У 1864 годзе ў Бедіцы адчынена земская народная вучэльня.

Па перапісу 1886 года ў Беліцы налічвалі 100 двароў і 883 жыхары. У мястэчку меліся касьцёл, царква і сінагога, 3 карчмы і школа. На працягу года праводзіліся 4 кірмашы: Севасьцьянаўскі – 9 сакавіка, Юр’еўскі – 23 сакавіка, Усьпенскі – 16 жніўня, Аньнінскі – 9 сьнежня.

У 1894 годзе Беліцкую земскую вучэльню наведвалі 72 хлопчыкі і адна дзяўчынка, настаўнічаў тут Андрэй Мокаць.

У 1897 годзе ў мястэчку быў адкрыты лячэбны пакой. Фельдшарам у ім працаваў Андрэй Дзеравянка.

У пачатку ХХ стагоддзя Беліца – самае буйное мястэчка Лідзкага павета. На тэрыторыі Беларусі толькі 31 мястэчка мела насельніцтва звыш тысячы чалавек: у Беліцы жыло 1230 жыхароў (622 мужчынскага пола і 608 жаночага), валодалі яны 1112 дзесяцінамі зямлі. Меліся: валасная ўправа, лячэбны пакой, народная вучэльня, з 1901г. - аднакласная царкоўна-прыходзкая школа, ураднік, стражнік…

1 сьнежня 1914 года ў Беліцы створана паштова-тэлеграфнае аддзяленьне.

У Беліцы разьмяшчаўся маёнтак княгіні Трубяцкой, нейкім чынам ёй перайшлі землі князя Вітгенштэйна. Маёнтак ахапліваў 1521 дзесяцінаў зямлі, да яго былі прыпісаны 75 работнікаў. Трубяцкой таксама належалі маёнткі Збляны, Крывічы, Лазяны, Пацукі, Сідараўцы, Стокі, фальваркі Зарэчча, Карэвічы, Лахачы, Пішчаўцы, Чэхаўшына агульнай плошчай 11797 дзесяцін (383работнікі ).

Па перапісу 1921 года ў Беліцы жыло ўжо 1506 жыхароў у 293 жылых будынках.

Перад Другой сусьветнай вайной у Беліцы жыло 2100 чалавек, зь іх 660 габрэяў, некалькі татарскіх сямей, некалькі праваслаўных, астатнія католікі. Габрэяў часткова вывезлі ў 1940 годзе, астатніх растралялі ў 1941-1942 гадах, ацалелі адзінкі, ніхто зь іх пасьля вайны не вярнуўся да роднях агменяў. Значная частка беліцкіх католікаў у 1946-1956 гадах выехала ў Польшчу, савецкая ўлада не забывала, што ў Беліцы стаяў штаб легендарнага Заянчкоўскага “Рагнера” і да сьнежня 1944 года змагаліся яго жаўнеры. Жыхары не забылі публічную страту цераз павешаньне на беліцкім рынку Антонія Кучынскага “Трэпіка” – жаўнера Арміі Краёвай.

Ад мінулага засталіся могілкі з надмагільлямі на іўрыце, польскай і расейскай мовах, драўляныя касьцёл і царква і ўспаміны, у тым ліку і пра старажытны касьцёл з 200-гадовай гісторыяй, разабраны ў нашыя дні і пра падзямельлі пад ім, у якім былі выяўлены пахаваньні, а ў аднрой труне была знойдзена шляхецкая шабля.

Назва вёскі губляецца ў глыбокай старажытнасьці. Як можна, напрыклад патлумачыць старажытны тэкст: “вжо не чарніцаю, ено беліцаю, знову да белякоў вярнула се…” Толькі ў Гарадзенскай вобласьці 38 варыянтаў пасяленьняў з коранем - бел -, у Лідзкім раёне – Белеўцы, Бялевічы, Белагруда, Бельскія і Беліца. У XVI стагоддзі ў Вялікім княстве былі тры Беліцы: на Віцібшчыне, на Гомельшчыне і не Лідчыне. У басейне Дняпра маецца рэчка Беліца працягласьцю ў 20 км.

Можна думаць, што назва пайходзіць ад слоў: белая, беліца, бяліць. Белая – чыстая, велькая, свабодная ад павіннасьцяў. Беліца – міранка, якая жыве ў міры, сьвецкім, неманаскім жыцьцём. Бяліць – апрацоўваць, рабіць белым. Ільняныя ткані, каб яны адбяліліся, расьцілалі на паплавах. У Беліцы XVI стагоддзя выраблялі льняное валакно і льняны алей, магчыма вырошваньнем ільну займаліся і ў папярэднія стагоддзі. Мне больш за ўсё падабаецца варыянт: Беліца – вольная ад павіннасьцяў і княскай улады, але, як было паказана вёска з-пад гэтай улады ніколі не выходзіла. Таму, улічваючы старажытнасьць вёскі можна выказаць гіпотэзу, што перўыя белічане былі прыхаднямі з-за Нёмана з хрысціянскай часткі краю, якія ў арозненьне ад навакольных няхрышчаных (“чорных”) паселішч назвалі сваю хрышчаную вёску Беліцай.

І апошняе. У зборніку “З глыбіні вякоў”. Наш край №2. Менск 1997г. на стар. 119 паведамляецца, што 24-25 сьнежня 1377 года балцскі камтур ажыцьцявіў напад на замак Беліца, што паміж Лідай і Гародняй сіламі 600 чалавек. Гэтае паведамленьне мае два важныя наступствы. Беліца становіца старэй на 109 гадоў, узрост яе на канец 1997г. – 620 гадоў; у чарговы раз пацьвярджаецца, што Ліда заснавана да 1380 года.


З Б Л Я Н Ы

 

Збляны (Ізбляны) як паселішча існуюць не менш дзесяці тысяч гадоў; у 500 м ад сучаснай вёскі археолаг Ф.Ф.Барташэвіч у 1962 годзе выявіў мезаліцкую стаянку працягласьцю 800 м і шырынёй 70-80 м з крамянёвымі наканечнікамі стрэлаў, скрабкамі, разцамі, нуклевусамі, якія адносяцца да сьвідэрскай культуры і датуюцца 10-7 тысячагоддзямі да н.э. Поблізу вёскі вядомы два селішчы зь ляпной керамікай VI-IX стагоддзяў.

У пісьмовых дакументах Збляны ўпершыню згадваюцца ў кнізе грашовых раздачаў караля Казіміра Ягелончыка (1447-1492), дзе ён пакінуў у 1492г. такі запіс:“… канюшку Станьцу рубель грошаў зь він Астрын у Міклаша Будковіча, а другі рубель у Зблянах у Сястрэнца”. З гэтага запісу вынікае, што Збляны былі вялікакняскім дваром і знаходзіліся ў трыманьні ў нейкага Сястрэнца”. У 1498г. Вялікі князь Літоўскі Аляксандр выдаў пісару Ігнату прывілей на поле Старынкі ў Ізблянскім павеце”, з чаго вынікае, што Ізбляны нейкі час былі цэнтрам павета.

У першай палове XVI стагоддзя Ліда, Беліца і Збляны заставаліся вялікакняскімі дварамі: намеснікі лідзкія і беліцкія былі адначасова намесьнікамі зблянскімі.

У другой палове XVI стагоддзя маёнтак перайшоў Радзівілам.

У 1627г. у Зблянах налічвалася 38 двароў, зямельныя надзелы складаліся з 16 валок (342 га) у вёсцы былі вуніяцкая царква і млын. Жыхароў чамусьці называлі “Загароднікі зблянскія”, трэба меркаваць загароднікі, ахоўнікі, але што яны ахоўвалі не зразумела. Перад польска-ліцьвінска-расейскай вайной 1654-1667г. у Зблянах 62 двары, карчма і царква, праз стагоддзе ў 1752г. – 38 двароў, у 1810г. – 32 двары. Усе гэтыя гады вёска належала Радзівілам.

У 1832г. Збляны пераёшлі да князя Вітгенштэйна. У 1834-1835гг. Зблянская вуніяцкая царква стала праваслаўнай, па зьвестках 1838г. да яе былі прыпісаны 1135 вернікаў. Па перапісу 1886г. у Зблянах 28 двароў, царква, 235 жыхароў. У 1894г. адчынена царкоўна-прыхадзкая аднакласная школа.

У пачатку ХХ стагоддзя ў Зблянах жыло 363 жыхары, якія валодалі 352 дзесяцінамі, побач разьмяшчаўся маёнтак княгіні Трубяцкой: 553 дзесяціны і 20 работнікаў. У Зблянах была народная вучэльня. За парадкам наглядаў стражнік.

У Зблянах у сям’і Лукашэвічаў у 1864 годзе нарадзілася Марыя Лукашэвіч, у замустве Шукевіч, выпускніца Беластоцкага жаночага інстытута, маці вынаходніка польскага сінтэтычнага каўчуку Вацлава Шукевіча, арганізатар і прэзідэнт (1918-1935гг.) Лідзкага Таварыства Полек.

Тапанімічнага тлумачэньня назвы вёскi няма. Лічыцца, што паселішча з канчаткам – ны маюць балцкае паходжаньне. У Лідзкім раёне 20 вёсак з канчаткам на – ны: Бакуны, Гурыны, Дзеўчуны, Дубчаны, Жырмуны, Зарачаны, Вялікія Канюшаны, Лазяны, Мастаўляны, Мігуны, Мейлуны, Наркуны, Парачаны, Пецюны, Сіманы, Шаўдзіны, Эйтуны, Янаўляны і Збляны. Шмат такіх вёсак на Ашмяншчыне (Гальшаны, Журпаны, Баруны) і ў Жамайціі. Калі сыходзіць з меркаваньня, што слова “Збляны” балцкага паходжаньня, то найбольш блізкае па аснове летувіскае слова “Isblanki” выцьвесці, паблякнуць, г.зн. Збляны – бляклыя, вельмі старыя.


Кульбакі, з 1994 г. Дзітва

 

Кульбакі ў вядомых нам дакументах упершыню згадваюцца ў 1680г. як вёска, што належыць Лідскаму староству. Заўсёды адносіліся да Белагрудскай каталіцкай парафіі. Кульба, кульбака па-расейску клюка Kulbaczyc (кульбачыць) з польскай – сядлаць коней. Верагодна кульбакі з’явіліся ў пачатку 17-га стагоддзя, як станцыі змены коней перад мостам цераз рэчку Дзітву каля Мыто і далей на Васілішкі і Астрыно да Горадні. Ад мытлянскага гасцінца цераз Кульбакі адгаліноўвалася дарога на Крупава і Вялікае сяло і далей на Вільню.

У 1738 годзе ў Кульбаках была карчма і 33 асадныя дзяржаўныя сялянскія гаспадаркі. Прозвішчы гаспадароў: Бячыска Васіль, Крыштаф, Лукаш і Міхаіл; Валачыла Васіль і Юрка; Гарнаш Міхаіл і Міхаіл Міхайлавіч; Гурнаш Стэфан; Гарнастай Рыгор, Мацей, Самуэль, Стэфан, Хвёдар, Ян і Янава жонка – удава; Дановіч Мартын; Лаўчыла Захар; Марцэвічы Ежы і Якуб; Нямчэня Андрэй, Казімір, Пётр і Франц; Савасюк Станіслаў; Савясцюк удава Яна; Станюк Міхаіл; Трухановіч Мартын і Томаш; Чвербут Мікалай; Чарнамаз удава Яна; Шышка Лаўрук і Ежы. Валодалі яны кожны 0,25-0,5 валокамі зямлі, гэта 5,34-10,68 га. Самы вялікі ўчастак быў у Стэфана Гурнаша – 0,75 валокі (16,02га). Сяляне мелі правы на 1 валоку зямлі, але звычайна бралі ў апрацоўку палову. Усяго кульбацкія сяляне ў 1737г. апрацоўвалі 12,5 валок (267 гектараў). З кожнай валокі яны плацілі чынш – 10 злотых і пастаўлялі даніну (дзякла): 1 бочку жыта, 1 бочку аўса, а таксама ввыконвалі адпрацовачную рэнту: мужчына павінен быў хадзіць у Гарні з сахой на ворыва 6 дзён у год і на касьбу 3 дні, жанчына на жніво 3 дні. Акрамя таго кульбацкія сяляне павінны былі даваць у дарогу падводы “куды загадаюць, але не далей Вільні”. У 1737 годзе з Кульбацкіх гаспадарак было сабрана 124 злотых чыншу, 12 бочак жыта (3,5 тоны) і 11,25 бочак аўсу (1,8 тоны) дзякла. Узнікла невялікая запазычаннасць жыта – паўбочкі, аўса – 1,25 бочкі. Карчма кульбацкая плаціла ў год 200 злотых арэнды. Такім чынам Кульбакі прыносілі староству 325 злотых.

У тыя гады да Лідскага староства адносіліся: Ліда, Зарэчча, Астроўля, Боркі, Гарні, Пурсці і Кульбакі. Паводле інвентарызацыйнага акта Правінцыйнай камісіі ВКЛ ад 14 чэрвеня 1738г. уся Лідская эканомія прыносіла ў скарб 1943 злотых 20 грошаў, з іх большую палову давала арэнда Лідскага млына – 1000 злотых, Кульбакі з карчмой давалі 16,7%.

Пасля 1795г. дзяржаўны маёнтак перайшоў у прыватную ўласнасць і нейкім чынам трапіў да графа дэ Біёл (Biol). У 1806 годзе маёнтак у графа купіў Юзаф Грудэўскі (Gruzewski, 1760-1845) – афіцэр, з 1794г. капітан польскіх войскаў, дэпутат Літоўскага Трыбуналу, памежны суддзя Лідскага павету і апошні гарадскі замкавы лідскі прэзідэнт. Гружэўскі быў жанаты на Казіміры Нарбут, дачцэ маршалка лідскага Антонія Нарбута. Вызначаўся авантурным характарам, яго свавольствы доўгія годы абмяркоўваліся лідскімі абывацелямі і апісаны ў мемуарах Мірона Браніслава Нарбута.

У 1826г. у в.Кульбакі 24 дамы, 60 мужчын і 54 жанчыны. У 40-х гадах кульбацкія сяляне двойчы звярталіся да ўладаў з сцвярджэннем, што яны старасцянскія, г.зн. дзяржаўныя, і не хочуць жыць пад уладай Гружэўскага. 17.02.1844г. было паседжанне Расейскага сената па зыску дзяржаўнай скарбніцы аб незаконным валоданнем Гружэўскім маёнткам. Гружэўскага падтрымаў М.М.Мураўёў, які ў 1831-1835гг. быў гарадзенскім губернатарам. Памёр Гружэўскі бяздзетным. Кульбакі ў спадчыну атрымалі яго сваякі Вендзягольскія (Wendziagolscy).

У 1861г. пасля адмены прыгоннага права з маёнткаў Дзітрыкі, Тарнова, Радзівонішкі, Малы і Вялікі Ольжаў, Кульбакі, Дзітва Шамятоўская была ўтворана Траноўская воласць з цэнтрам у Тарноўшчыне. У пачатку ХХ стагодзя Кульбакі Тарноўскай воласці – гэта:

Выспа Гарнастая – 5 жыхароў,
  Маёнтак Звяржкоўскага – 12 жыхароў, 700 дзесяцін;
  Вёска – 179 жыхароў, 262 дзесяціны (288 гектараў).

На выспе Кульбакі зараз 3 хаты з пабудовамі, адна з іх не жылая.

Ад маёнтка Кульбакі Звяржкоўскага захаваліся свіран, перабудаваны ў барак (чворак), пуны і зарослы стаў (сажалка). На месцы панскага дома вырас сад. Пры сталыпінскіх рэформах 1907-1912гг. землі маёнтка былі выкуплены Сялянскім банкам і надзеламі па 30-40 дзесяцін (33-44 гектараў прададзены сялянам перасяленцам з-пад Шчучына. У 20-я гады “пры Польшчы” тыя, хто неразлічыўся за крэдыты з Рускім Сялянскім банкам, разлічваўся з Польскім Зямельным – дакументы захаваліся. Звяржкоўскі прадаў астатнія 74 гектары (па некаторых расповедах – прапіў і прагуляў у карты) і з’ехаў у невядомым кірунку, але і тут ёсць сумненні: Ст.І. і Я.Ю. Ілбуць сцвярджаюць, што пахованы ён на Кульбацкіх могілках. Гаспадарчыя пабудовы, што захаваліся ад маёнтка, зараз адмiністратыўна аднесены да в.Банцэвічы, а вёска Кульбакі ўвайшла ў склад г.п. Дзітва.

Пры першай кайзераўскай акупацыі вёска аказалася адрэзанай ад заходняй і паўднёвай часткі Лідчыны – згарэў драўляны мост каля Мыто і з тых часоў больш не аднаўляўся. Немцы асабліва не турбавалі жыхароў Кульбак, ды і бачылі іх рэдка. Хадзілі на абавязковую працу ў Мыто. Гаспадаркай там кіравала мясцовая жанчына, якая ведала нямецкую мову. Раз на тыдзень прыяжджаў кульгавы немец, “паглядзець на парадак”. Калі парадку не было – вінаватых лупцавалі. 1920 год запомніўся тым, што ў Мыто стаялі казакі і на конях ездзілі дзяўчаты з кароткімі стрыжкамі: “Пазаймалі пуні, скармілі коням запасы аўсу і збожжа”.

“Пры Польшчы” зноў пачаліся аперацыі з зямлёю, разбагацелыя за вайну прыкуплялі, абяднелыя і малазямельныя наймаліся на сезонныя работы ў маёнтак Зайкі – да Шагуна, іншыя ішлі на зарабаткі ў Ліду. Была адчынена 4-класная школа, будынак размяшчаўся недалёка ад сучаснай крамы, дзе растуць велізарныя таполі. Школа ўяўляла сабой звычайную сялянскую хату на два канцы з праступкамі і навесам. З аднаго боку – прасторны пакой са стаяком (грубкай) – навучальны клас. Некалькі простых партаў, стол настаўніка, дошка, у куце абразы. На сценах партрэты Пілсудскага і Масціцкага. З другога боку жылы пакой настаўніка. Кухня з печкай і асобны выхад на двор. Раздзяляліся дзве паловы сенямі з невялікай каморкай. Настаўніцай была Жураўская, потым – яе муж, навучанне вялося на польскай мове. Вывучалі граматыку, арыфметыку, гісторыю Польшчы, геаграфію і рэлігію. У класах было па 6-7 дзяцей, ва ўсёй школе – каля 30. Пазней школу перавялі ў іншы будынак. У школьнай праграме дадалося прыродазнаўства. У гэтую школу прыходзілі дзеці з навакольных вёсак і хутароў, заняткі вяліся ў дзве змены па 30 вучняў.

Да 1939г. жыхары Кульбак абжыліся і жылі ў асноўным добра. Зямлі мелі па 12-16 гектараў, каня, а то і двух-трох, да 5 кароў, 10-12 свіней, авец, кур. На палях сеялі пшаніцу (збіралі да 40 пудоў) жыта. Авёс, ячмень (да 240 пудоў) гарох, грэчку, розныя травы, саджалі бульбу. Зямлю аралі сахой, коньмі, валамі. Разводзілі пчол, на продаж выкормлівалі свіней. Ткалі зьвіну і воўны. Самі шылі кашулі, порткі, бурносы. На каўнярах кашуль вышывалі кветкі. “Толькі ў той час можна было быць добрым гаспадаром”. Асаблівых докаў не было: кожны ўмеў зрабіць простую мэблю, кашы, каробкі, дзежкі, кублы, цэбры, балеі, лыжкі, вокны, дзверы. Сёе-тое прыкуплялі на рынку ў Лідзе. Хаты будавалі з двухскатнымі стрэхамі, найбольш характэрнае трохкамернае жытло: хата-сені-камора. Пры ўваходзе ў сенцы звонку ўладкоўваўся ганак ці падсені. Упрыгожванні не характэрныя для вёскі, разьбой па дрэву не захапляліся. Толькі на адной старой хаце пад вокнамі ўмацаваны арол і пара вужоў (сімвал засцярогі), выразаныя з дрэва.

15 студзеня 1940г. Кульбакі адмiністратыўна былі аднесены да Мытлянскага сельсавета. Быў арганізаваны калгас, старшынёй выбралі мясцовага жыхара, добрага чалавека па прозвішчы Місюк. Ён з павагай і разуменнем адносіўся да людзей. Пасля яго з Расеі прыслалі Пахомава, які ажаніўся на мясцовай дзяўчыне. У калгас сяляне ўступаць не хацелі.

Немцаў у Другую сусветную вайну амаль не бачылі і, дарэчы, кепска пра іх не згадваюць. Я.С.Карэйва згадвала выпадак, як яе муж вёз кажухі ў Ліду на продаж, а немцы адабралі іх. У 1944 годзе, калі немцы адступалі, жыхары пахаваліся ў лесе. У суседніх Банцавічах трое сутак сядзелі ўласаўцы. У канцы вайны з’явілася мноства груповак, якія рабавалі і зрэдку забівалі, але шматлікіх зверстваў не было.

Забойствы, што ледзянілі душу, і жорсткасці пачаліся пасля вайны, калі арганізавалася тэргрупа “Палоя” (Тыркіна). Дзейнічала група асабліва актыўна ў чэрвені-жніўні 1945г. забівалі жанчын, 12-13 гадовых дзяцей. У ліпені 1945г. у в.Кульбакі была растраляна невядомая жанчына – усходніца. Бежанцы з Расеі прыносілі золата ў абмен на хлеб. Вельмі часта яны заставаліся без хлеба і без золата… У склад тэргрупы Тыркіна ўваходзілі: С.Бурак, Казлоўскі, Г.Макара, І.Цыдзік, Шэшка.

У 1945г. аднавіў дзейнасць Мытлянскі сельсавет пад кіраўніцтвам Івана Старасціна. Упаўнаважаным ад Кульбакаў пяць гадоў (1945-1950) быў Шэшка Баляслаў Адамавіч. У 1947-1948гг. старшынёй сельсавета быў М.І.Кахановіч. 6 чэрвеня 1948г. сярод белага дня ён быў забіты ля сваёй хаты ў Мыто. Кахановіча змяніў Паварга (1948-1950), пасля Леанід Нікіфаравіч Балабай (1950-1951), пасля 19-ці гадовая Надзея Фёдараўна Дзенісенка (1951-1953), Франц Адольфавіч Каплун (1953-1954). У гэтыя гады старшыні сельсаветаў былі тымі асобамі ў раёне, якіх больш за ўсіх “адстрэльвалі”, праз сельсаветы адбываўся бесперапынны ціск на сялянаў. Мясцовае насельніцтва павінна было здаваць дзяржаве зерне, малако, мяса, воўну, сена, плаціць грашовыя падаткі, падпісвацца на аблігацыі дзяржаўнай пазыкі, удзельнічаць у дарожным будаўніцтве, вывозіць лес і г.д. пры невыкананні планаў справы перадаваліся ў следча-карніцкія органы. У 1948г. пачалі выяўляць кулацкія гаспадаркі, кулацкімі прызнаваліся гаспадаркі, якія карысталіся наёмнаю працаю. У адпаведнасці з пастанаўленнем аб падаткаабкладанні кулацкіх гаспадарак Заходніх абласцей БССР кулакамі зацвердзілі Міхаіла Канстанцінавіча Асцілоўскага і Іосіфа Адамавіча Зянкевіча. У 1949г. актыўна праводзіцца “тлумачальная праца” па арганізацыі калгасаў. Да сярэдзіны 1950г. небыло арганізавана яшчэ аніводнага калгаса: “Няма аніводнай заявы з боку адзіналічнай гаспадаркі”.

Разам з тым, сельсаветы аказвалі дапамогу чырвонаармейскім і партызанскім сем’ям, інвалідам ВАВ, беззямельным і маламаёмасным – пры касьбе сена, перадавалі кінутыя землі, давалі пазыкі на будаўніцтва – такія пазыкі ў памеры 4000 рублёў атрымалі ў 1946г. Жукоўская Ядвіга Адамаўна і Гурнач Баляслаў Мацвеевіч, разглядалі актуальныя пытанні – аб гатоўнасці школаў да навучальнага году. Маці, якія мелі больш за трох дзяцей, атрымоўвалі дзяржаўную дапамогу, такая дапамога была прызначана Ганне Мартынаўне Таўрук, у яеой было 5 дзяцей. 16 ліпеня 1954г. Мытлянскі сельсавет быў скасаваны. Кульбакі адышлі да Запольскага сельсавета. 26 чэрвеня 1965г. Мытлянскі сельсавет зноў аднавіў сваю дзейнасць. 11 лютага 1972г. зноў скасаваны, Кульбакі адышлі да Крупскага сельсавета, пакуль нарэшце у 1978г. не зрабіліся цэнтрам Дзітвянскага сельсавета.

17 снежня 1950г. быў праведзены арганізацыйны сход, а 17 траўня 1951г. рашэннем райвыканкама зацверджаны калгас “Новыя Кульбакі”, перад гэтым, каб зьмяніць негатыўнае станаўленне да калгаснага парадку, дзве гаспадаркі былі аб’яўлены кулацкімі з наступным высяленнем. Старшынёй калгаса абралі Iвана Міхайлавіча Гарнастая, рахункаводам - Каплуна Франца Адольфавіча, старшынёй рэвізійнай камісіі – Баранава Уладзіміра Францавіча. У першую чаргу калгаснікі былі прыцягнуты да ўнясення складак – складкі ўнеслі 52 чалавекі, у тым ліку: Гарнастай Лук'ян Станіслававіч – 40 рублёў, Гурнач Станіслаў Станіслававіч – 40 рублёў, Шэшка Яніна Адамаўна – 20 рублёў, Кракулінскі Уладзімір Антонавіч – 20 рублёў і іншыя. Спачатку ў калгасе налічвалася 53 двары і 46 коней. У той жа год Гурнач Баляслаў Мацвеевіч прадаў каня, якога лічыў сваім, а кіраўніцтвам калгаса – калгасным, яму было загадана на працягу 15 дзён купіць каня і здаць яго ў калгас.

Праз год старшынёй калгаса абралі Бараноўскую Веру Баляславаўну, рахункаводам застаўся Каплун Франц Адольфавіч, старшынёй рэвізійнай камісіі стаў Бараноўскі Іван Аляксандравіч. У калгасе было 44 кані, 3 каровы, 4 авечкі, 15 плугоў, 13 боранаў, 3 акучнікі, 19 конных прыводаў, 2 веялкі, 30 вазоў, 17 саней, 31 камплект вупражы, 1 вагі і г.д. – агулам 71 назва. Пабудовы: 6 свірнаў, 52 гумны, і г.д. – усяго 19 назваў. Здалі дзяржаве на працягу года 103 тоны зерня (па плану павінны былі здаць 127), тытуню 5 (22), ільну 0,3 (13,5), бульбы 5,6 (37), сена 57 (57), воўны 5 (22), мяса 0 (8), малака 1727 (3466), яйкі 0 (1027 штук). На адзін працадзень калгаснікам ў 1952г. налічылі 4,7кг зерня, 10кг бульбы, 4,5кг сена, 9,3кг саломы.

3 кастрычніка 1952г. “Новыя Кульбакі” былі аб’яднаныя з калгасам “Світанак” (в.Банцэвічы), у 1953г. да іх далучылі калгасы “Чырвоны Золак” (в.Дайнова-2), “Праца” (в.Дайнова-1) і назвалі калгас імя Леніна з цэнтральнаю кантораю ў Кульбаках.40 год таму назад – у 1959г. Кульбакі ўваходзілі ў калгас імя Леніна, гэтак як Банцэвічы, Бельскія, Дайнова-1 і Дайнова-2, Дамейкі, Заполле, Засценак Бельскі, Рапейкі, Хрулі, Цыбары, хутар Янцавічы. Старшынёй калгаса быў Парфёненкаў, сакратаром – Мінцюк Ірэна Вікенцеўна. Прыбыткі ў 1958г. склалі 450 тыс.рублёў. пачата будаўніцтва кароўніка і свінарніка. Меркавалася пабудаваць 3 вёскі: Дайнова з 215 дварамі, Заполле з 115 дварамі і Кульбакі - з 102 дварамі. За добрую працу прэміравалі даярку Кузьміч Браніславу Міхайлаўну ручным гадзіннікам “Зорка” коштам 342 руб., а калгасніка Ілбуця Тадэвуша Язэпавіча – прыёмнікам “Іскра”. У сувязі з благой закупкай мяса і малака забаронены паездкі на рынак без дазволу кіраўніцтва калгаса пад пагрозай штрафу ў 50 рублёў. Пры размеркаванні сенакосаў вырашылі сем’ям, у якіх дзеці працуюць у горадзе, а старыя ў калгасе, сена не даваць увогуле; сем’ям, якія маюць 2 каровы альбо тым, якія прадалі непатрэбную карову не ў калгас, выдачы сена знізіць на 30%; калгаснікам, якія маюць 2 каровы і якія не ўдзельнічаюць у грамадскай працы, за звышустаўную карову плаціць за выпас па 250 рублёў у год.

У 1960 г. старшынёй абраны Георгі Шэйна, старшынёй рэвізійнай камісіі Вітальд Ётка. На паседжанні кіраўніцтва вырашана зменшчыць прысядзібныя ўчасткі: Каплун Ганне, Шэшку Язэпу Іванавічу – да 0,20 га. Вырашана спагнаць плату з аднаасобнікаў за карыстанне выганамі: за выган каровы 450 руб., каня 600 руб., цялушкі 200 руб., авечкі 75 руб. вырашылі прадаць гумно для пабудовы хлява Шэшку Казіміру Адамавічу, Мінцюк Ірэне Вікенцеўне (сакратарцы) выдаць дакументы на паездку за мяжу. Адзначана, што пачалі псавацца паводзіны брыгадзіраў: п’янствуе Бараноўскі. На дошцы гонару вырашана змясціць Каплуна Уладзіміра Адамавіча, Гурнач Ядвігу Станіславаўну, Місюк Бернарду Станіславаўну, Чайку Міхаіла Іванавіча.

5 сакавіка 1960г. адбыўся агульны сход калгаснікаў. У выступах было адзначана, што летась быў вялікі падзёж жывёлы, ураджай малы, калгаснікі на працу ходзяць блага, здараліся выпадкі фіктыўных падзелаў маёмасці, закупка малака ў калгаснікаў не праводзіцца, а неабходна здаць 250л. на кожную карову. Абраны склад таварыскага суда: старшыня суда – Блажэй П.І., нам.старшыні – Беспалька Б.Л., сакратар – Мінцюк І.В.

30 студзеня 1969г. Міністэрства тарфяной прамысловасці БССР дало праектнае заданне інстытуту “Белгіпраторф” на будаўніцтва торфабрыкетавага завода “Дзітва”. У жніўні праектнае заданне было зацверджана Саветам Міністраў БССР. 9 кастрычніка 1969г. калгас "Леніна" Пастановаю Савета Міністраў БССР быў ператвораны ў саўгас "Леніна". Здабыча торфу, будаўніцтва прамзоны і жылля пачалося ў 1972г. Будаўніцтва ажыцццяўляла БМУ - трэста “Белдзяржторфбуд”. У 1975г. прыняты ў эксплуатацыю брыкетавы цэх на праектную магутнасць (110 тыс. тон) выйшаў у 1979г., у той жа год Міністэрства паліўнай прамысловасці БССР вырашыла павялічыць магутнасць брыкетавага завода на 50 тыс. тон.

24 траўня 1978г. Кульбакі сталі цэнтрам сельсавета, а ў 1994г. спынілі сваё існаванне і далучаны да пасёлка гарадскога тыпу Дзітва. У 1996 г. у пасёлку 537 двароў і 1886 жыхароў. У лютым 1996г. саўгас імя Леніна ліквідаваны – далучаны да птушкафабрыкі. Зараз на тэрыторыі пасёлка Дзітва размешчаны сядзіба сельсавета, сярэдняя школа, дзіцячы садок-яслі, бібліятэка, клуб, аддзяленне сувязі, АТС, ашчадная каса, 4 крамы, аптэка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт пабытковага абслугоўвання, гатэль, жывёлагадоўчая ферма, ветэрынарная аптэка, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, піларама.

 

 

Жырмуны Лідскага раёна

 

Паблізу ад в. Жырмуны Воранаўскага раёна, якія ў мінулыя часы мелі статус мястэчка і магдэбургскае права (1724 - 1776 г.г.), размешчаны "маленькія" Жырмуны Лідскага раёна. Усякі, хто праязджае міма Вялікага Сяла, злева ад шашы за кіламетр бачыць цагляна-чырвоныя сцены нейкіх старажытных збудаванняў - там і размешчана гэтае паселішча. Цагляна-чырвоныя збудаванні, што разбураюцца - гэта флігелі і ўязная брама былога маёнтка Радзівілаў-Тышкевічаў-Шванебахаў-Ельскіх, які называўся Жырмунскі двор.

Лёс маёнтка цесна звязаны з Жырмунамі. Упершыню паселішча з назваю Жырмуны згадваецца ў пачатку 15 стагоддзя - гэта родавае ўладанне Бутрымаў, з канца 15 стаголдзя -уладанне Мантоўтаў (Мантоўтавічаў). Каля 1600 г. Жырмуны перайшлі да Завішаў - уладальнікаў Белагруды. У 1711 г. Барбара Завіша (каля 1694- 1770) велізарны жырмунскі маёнтак з Тарноўшчынай, Белагрудай і Востравам прынесла ў якасці пасагу свайму мужу - наваградскаму ваяводзе князю Мікалаю Фаўстыну Радзівілу (1688-1746), заснавальніку бярдзічаўска-жырмунскай лініі Радзівілаў. У другой палове 18-га ст. паводле сямейнага пагаднення Жырмуны атрымаў сёмы сын, князь Станіслаў Радзівіл (1722-1787) - генерал-паручнік літоўскіх войскаў, літоўскі падкаморы.

Князь Станіслаў Радзівіл дабудаваў у 1751 г. цудоўны палацавы ансамбль у Дзятлаве, заснаваў рэзідэнцыю ў Жырмунскім двары і новы касцёл у Жырмунах пасля пажару 1786 г. Рэзідэнцыя павінна была складацца з палаца, двух флігеляў і ўязной брамы. Флігелі і прыбрамны будьюак былі пабудаваны, а палац так і застаўся ў праекце. Касцёл быў дабудаваны v 1788 годзе, а палацавы комплекс так і застаўся незавершаным. Спадкаемцы маёнтка, якія жылі ў асноўным у Бярдзічаве, да ідэі завяршэння будаўнішва палаца ўжо не вярталіся.

Маецца апісанне пабудоў Жырмунскага двара, якое зрабіў Раман Афтаназы паводле матэрыялаў інжынера Юрыя Ельскага. Ад тракта да маёнтка вяла алея з лісцевых дрэваў. Тэрыторыя сядзібы была агароджана каменным плотам, на ўездзе стаяў прыбрамны будынак даўжынёй каля 10 м і шырынёй каля 3 м. Уяўляў сабой збудаванне з двух цагляных квадратных аб'ёмаў, перакрытых агульным трохкутным франтонам з кансольным карнізам. Прызначаны прыбрамны будынак быў для невялікай бібліятэкі, магчыма для архіву. Высокі, шырокі арачны прасвет закрываўся чугуннай двухстворкавай брамай. 3 абодвух бакоў узносіліся пары прысценных калонаў, паміж калонамі ў ніжняй частцы меліся скляпенныя нішы.

За ўязной брамай з абодвух бакоў размяшчаліся двухпавярховыя флігелі, два прастакутныя ў плане будынкі фронтам на захад, на нізкім цокалі, з заўважна больш нізкім першым паверхам і высокім з гладкімі фасадамі другім. На сямівосевых франтальных фасадах , з дапамогай пілястраў выдзялялася трохвосевая сярэдняя частка, якая стварала ўяўны рызаліт, абвершаны на паўночным флігелі трохкутным шчытом. Куткія часткі былі заключаны у рамы пілястраў. Вокны прастакутныя. Стрэхі флігеляў высокія, гладкія, чатырохсхільыыя, гонтавыя, з двума масіўнымі атынкованымі камінамі, расстаўленьші сіметрычна па краях канька.


Паўднёвы флігель унутры аздоблены быў веальмі сціпла, у адпаведнасці з тагачаснымі традыцыямі. Паўночны флігель, наадварот, уражваў багаццем інтэр'еру, асабліва выдзяляліся пакоі і зала верхняга паверху: мноства ляпных упрыгожванняў, мармуровых камялькоў (маленькіх камінаў) і драўляных упрыгожванняў. Дэкарацыі пакрывалі не толькі сцены, карнізы і столі, але таксама глыбокія аконныя нішы і надаконныя прасторы. Паміж вокнамі размяшчаліся вялікія люстэркі ўбагатых рамах. Іх абвяршалі медальёны з алегарычнымі матывамі. Плоскасці сцен, вольныя ад мастацкай лепкі былі задрапавая шоўковыімі тканінамі. У адным з пакояў прасочваўся багет, складзены са шчыльнага раслінаганага перапляцення і меандравага арнаменту.


У простакутных рамах памяшчаліся гарызантальныя медальены з блакітным фонам, на якім у выглядзе камей быш прадстаўлены жоўта-крэмавыя фігурныя алегарычныя сцэны. Надаконныя прагалкі былі запоўнены ляпнымі ўпрыгожаннямі ў выгдядзе раслінных, кветкавых і садавінных гірлянд. Гірлянды пакрывалі таксама некаторыя карнізы. Яшчэ адным шматкратным матывам былі элегантныя, вытанчаныя пейзажы ў авальных рамках. Сярэдзіну столяў займалі круглыя разеткі са стылізаванага лісця, абкружаныя галінкамі кустоў. Мармуровыя камялькі вытрыманы былі ў класічным стылі. Выраз двухстворных дзвярэй. а таксама панелі, лакаваныя ў крэмавы колер з пазалотай, насіў адбітак ракако.

Будаўніцтва сядзібы ажьшцяўлялася паміж 1770 - 1787 гадамі: дачка Францішка блізу 1770 г. выйшла замуж за надворнага маршалка Станіслава Солтана і "панесла" Дзятлава з палацам у яго дом. Станіслаў Радзівіл бярэцца за будаўніцтва Жырмунскай сядзібы, але нешта перашкодзіла яму давесці праект да завяршэння, можа быць адсутнасць сродкаў.

Станіслаў Радзівіл і яго жонка Караліна, ураджоная Пацей пахованы ў падзямельях Жырмунскага касцёла. Пасля іх Жырмунскім маёнткам валодалі: князь Мікалай Радзівіл (1751-1811) - камандзір коннага палка літоўскай гвардыі (жонка - Францішка Бутлер), яго сын Мікалай Мікалаевіч Радзівіл (1791-1853, жонка - Эмілія Вікторыя Нарбут) і ўнучка Марыя (1830-1902), якая у 1849 г. выйшла замуж за ўладальніка Біржанскага маярату Міхаіла Тышкевіча (1828-1897).


У 1831 годзе ў ноч з 31 траўня на 1 чэрвеня каля Жырмунскага двара адбыўся бой паміж польскім аддзелам генерала Д. Хлапоўскага і аддзелам рускіх казакоў, якія ахоўвалі абоз і спыніліся на вачлег у маёянтку.


Жырмунскі двор у тыя часы быў акружаны лесам, агароджаны плотам і ўяўляў сабой месца, зручнае для абароны. Хлапоўскі сфармаваў аддзел з жаўнераў - навабранцаў, якія раніцай прынялі прысягу, прыдаў 12 дасведчаных жаўнераў, на чале іх паставіў афіцэра Забэлу і загадаў атакаваць казакаў у вячэрняй цемнаце. Пад моцным дажджом, ліло як з вядра, польскі аддзел смела пайшоў у атаку, але казакі былі напагатове - не далі стрэльбам замокнуць і павялі з-за плоту шчыльны агонь. Паўтарыць атаку не адважыліся. Забэла быў паранены. 3 Жырмунскага двара ўцёк хлопец, які расказаў, што рускіх вельмі многа, гумно і амбар поўныя імі. Ноч была незвычайна цёмнай, кастроў у лесе не разводзілі. Усё гэта ахаладзіла першапачатковы запал жаўнераў, якія толькі раніцай перайшлі на бок паўстанцаў, тым больш яны баяліся трапіць у палон, таму што 6ылі апрануты ў расейскія мундзіры. Хлапоўскі пазней вельмі шкадаваў, што не змог адбіць гэты абоз.

У пачатку 20-га стагоддзя маёнтак Жырмуны Ганны Шванебах, затым у яе сына. У тыя гады маёнтак ахопліваў плошчу ў 2200 дзесяцін, да яго адносіліся фальваркі Жырмункі і Мажэйкаўшчына, засценкі Гярвенікі і Гнедзішкі і былая карчма Сялянка. Да маёнтка былі прыпісаны 169 чалавек, непасрэдна ў Жырмунах у 8 жылых будынках жыло 78 чалавек.У Жырмунках - 34. у Мажэйкаўшчыне - 32, Гярвеніках - 7. Гнедзішках -10, Сялянцы - 8. Падчас першай сусветнай вайны флігелі былі моцна разбураны. У 1923 годзе маентак набыў міністр юстыцыі Рэчы Паспалітай Аляксандр Мяйштовіч, цераз пяць гадоў ён прадаў яго Юзафу Друцкаму-Любельскаму.


Апошнімі перадваеннымі ўладальнікамі маёнтка, былі Ельскія. "Ельскі Уладзіслаў - расейскі афіцэр з бародкай, хадзіў у вайсковай форме, з шабляй. Меў 300 гектараў лесу, 90 кароў, 18 работнікаў, кухарку, ляснічага, два вадзяныя млыны каля Шаўдзюкоў. Гумны былі, свінарнік - цэлая гаспадарка. Саджаў буракі. Будаваў цукеркавую фабрыку. Лес прадаваў у Германію. Вялікі багатыр - на ўвесь павет. Дзяцей не меў. Работнікі жылі ў асобным доме. Грошы плаціў адразу. У верасні 1939 г. спрабаваў уцячы, яго злавілі, замучылі ў Горадні. Маёнтак заняла руская вайсковая частка - некалькі тысяч жаўнераў, жылі ў зямлянках, самалёт сядаўся, палітрукі - 4 чалавекі хадзілі ў белых кашулях, з кабурой драўлянай на баку. Каменны плот разабралі, вывезлі на Бастуны". (Паводле аповеду Л. Кесы).


Жаўнеры з Жырмун пайшлі ў панядзелак 23 чэрвеня 1941 г. Тутэйшыя жыхары сабралі пакінутыя рэчы: пісталеты, вайсковую вопратку, гармонік, барабан, радыёпрыёмнік. Восенню 1941 г. прыязджала Ельская. Былыя парабкі падчас вайны пачалі разбірапь сцены і будаваць хаткі.

Пасля вызвалення, восенню 1944 г. у маёнтку была арганізавана дапаможная гаспадарка пры вайсковай частцы 45866. Пасля яе ліквідацыі землі і пасевы былі перададзены ў распараджэнне Лідскай МТС для коннапракатнага пункта.


4 чэрвеня 1948 г. у маёнтку з былых парабкаў быў арганізаваны калгас ім. Сталіна. На арганізацыйным сходзе прысутнічала 10 чалавек, а таксама старшыня Аполінскага сельсавета Федаровіч і прадстаўнік гаркама КП(б)Б Шнявін. Старшынёй калгаса быў абраны Іосіф Станіслававіч Ступновіч 1893 г.н., непісьменны, намеснікам - Іосіф Іосіфавіч Маеўскі 1904 г.н., паляк, нарадзіўся ў в. Жырмуны, адукацыя пачатковая, рахункаводам - Я. К. Мацецкая 1929 г.н., брыгадзірам - Т.І.Манчанка, 1903 г. н., старшынём рэвізійнай камісіі - Я. К. Рынкевіч, 1923 г. н. Статут арцелі падпісалі 11 чалавек: Какошка, Маеўскі, Мацецкая, Рынкевіч, Самуілова, Шастаеў, пяцёра непісьменных паставілі па тры крыжыкі. 26 чэрвеня 1948 года статут калгаса і яго адміністрацыя былі зацверджаны на паседжанні райвыканкама. На пачатак 1949 года калгаснікамі лічыліся 76 чалавек, з іх 30 чалавек працаздольнага ўзросту, 4 старых, 3 зняволеных і 39 дзяцей. 3 16 сямей толькі 5 поўных, 8 - без мужа, 3- без жонкі. Прозвішчы галоў сямей: Андрушкевіч Вікторыя, Галадзен Марыя (4дзяцей), Жук Іосіф, Какошка Тэафілія (8 дзяцей), Маеўскі Адольф, Маеўскі Іосіф, Манчонак Ціхан, Марктунава Кацярына, Мацецкая Марыя (5 дзяцей), Птак Іосіф, Рынкевіч Ядвіга, Ступновіч Іосіф, Тузава Марыя, Тункель Станіслаў, Шастаеў Аркадзі, Юнда Юзэфа (5 дзяцей). У асабістым карыстанні кожнай сям'і знайходзілася ад 48 да 52 сотак. Паводле кантрольнага абмеру пасяўных плошчаў ад 5 чэрвеня 1949 года у калгасе было засеяна і засаджана 136,22 га: жыта азімага - 56 га, аўсу - 17, ячменю - 11, грэчкі -5,5, бульбы - 5, пшаніцы - 2,11, льну - 2; 35 га былі засеяны шматлетнімі травамі, лубінам, вікай і сырадэляй; па некалькі дзесятак сотак - каноплямі, тытунём, цукровымі буракамі і пялюшкай (Лідскі архіў, Ф640, во 1, с.23, арк.34). У сакавіку 1949 года часовым выканаўцам абавязкаў старшыні прызначаны Уладзімір Лукіч Гамолка, 22.04.49 г. ён выбіраецца старшынём. Брыгадзірам у чэрвені 1949 г. быў Шастаеў.

3 лютага 1952 г. калгас імя Сталіна аб'ядналі з калгасам "Радзіма" Гервянікскага сельсавета (в. Гуды). Старшынём аб'яднанага калгаса ім. Сталіна на агульным сходзе абралі Вацлава Антонавіча Роўбу, у калгасе налічвалася 185 чалавек, зямельная плошча складала 705 га. Пасля калгас пераіменавалі ў калгас "Радзіма", яшчэ пару раз аб'ядналі і перарабілі ў саўгас, зараз Жырмуны належаць саўгасу "Лідскаму". На 1.01. 2000 г. у Жырмунскім двары 7 гаспадарак і 15 жыхароў: 3 сям'і Ступовічаў, а таксама Догель, Астравух, Белавокі, Сянкевіч.

Раней над Жырмунскім дваром узвышаўся цягляны слуп з фігурай Святога Яна:"Была бляха ацынкованая з Янам, які трымаў кнігу, крыж і меч". Святога Яна збілі, але слуп яшчэ стаіць, спадзяецца...

 

 

Малое Мажэйкава (цяпер Мажэйкава)

 

Назва выводзіцца ад патроніма балцкага паходжання “Мажэйка”, “Мажэйкіс”. У пісьмовых крыніцах вядомае з 1506 года. Менш, чым праз два гады Мажэйкаву споўніцца 500 гадоў.

На пачатак 1502 года другая руска-ліцьвінская вайна была прайграна: вялікі гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі трапіў ў палон, князі Масальскія, Трубяцкія, Бельскі, Шамяціч і Мажайскі перайшлі на службу да “Гасудара ўсяя Русі” Івана ІІІ, да Маскоўскага княства адышлі Бранск, Гомель, Дарагабуж, Карачаў, Любеч, Сярпейск, Трубчэўск, Чарнігаў і Пуціўль. Узмацніўся ціск перакопскіх татараў на паўднёвыя землі ВКЛ. У цэнтральную частку княства з поўдня і ўсходу ўцякалі баяры, якія страцілі свае землі. Кароль Аляксандр, які вярнуўся ў траўні 1502 г. з Кракава з каранацыі, вымушаны быў надзяліць землямі бранскіх, гомельскіх, чарнігаўскіх і іншых памежных баяраў, якія захавалі яму вернасць. Пуціўльскі і кіеўскі баярын Міхаіл Гагін атрымаў у кармленне “двор Жалудскага павету на імя Мажэйкаўскі”. Цэраз чатыры гады кароль Аляксандр памёр. Вялікім князям Літоўскім быў абраны брат Аляксандра Жыгімонт (1467-1548) – малодшы з Казіміравічаў: спакойны, вельмі дужы чалавек высокага росту; гнуў падковы і пальцамі разрываў калоду картаў. Яшчэ да свайго афіцыйнага абрання Вялікім князем ў верасні 1506 г. Жыгімонт у Мельніку даў Міхаілу Гагіну ліст, які пацвярджаў яго часовыя правы на двор Мажэйкаўскі з дварцом Біікушскім.

“Жыкгімонт, Божай міласцю Вялікі князь. Лоўчаму і канюшаму Нашаму дворнаму, намесніку жалудокскаму, пану Мартыну Храбтовічу. Што брат Наш Аляксандр, кароль і Вялікі князь Яго міласць даў шляхціцу свайму Міхаілу Гагіну двор Жалудокскага павету на імя Мажэйкаўскі з людзьмі, і з землямі, і з чэляддзю нявольнаю, і з усім тым, што да тога двара здаўна прыналежала, і ты паведаў перад Намі, што Міхайла Гагін дварэц Біікушскі і людзей таго ж дварца Біікушскага, якія былі прылучаны да яго, адняўшы ад таго ж двара Мажэйкава ўзяў сабе без надання і лістоў брата Нашага, караля Яго міласці. І Мы той дварэц Біікушскі і людзей казалі былі табе назад прывярнуць да Жалудка. І Міхайла тым разам біў нам чалом аб тым, што маёнткі яго, якія па жонцы яго дасталіся ў Пуціўлі, непрыяцель Наш Вялікі князь Маскоўскі забраў і прысвоіў, а якія маёнтачкі меў у Кіеве, тыя таксама спустошаны і на корань вынішчаны ад паганства татараў, а на тым двары Мажэйкаўскім не мае чым пажывіцца. І біў Нам чалом, каб Мы яму і той дварэц Біікушскі да таго двара Мажэйкаўскага прыдалі. Таму Мы, дзеля яго вернай службы і тож дзеля таго вялікага ўпаду яго, які яму стаўся ў маёнтках яго ад масквы і ад татараў, пажалавалі яго, далі той двор Мажэйкаўскі і з тым дварцом Біікушскім, і з людзьмі іх, і з усімі іх землямі, і з пусташамі, і з данінаю грашоваю, і з дзяклам, і з усімі іншымі пажыткамі і службамі тых людзей, і таксама з чэляддзю нявольнаю тых дварцоў да тых часоў, пакуль, дасць Бог, маёнткі яго пуціўльскія і кіеўскія спаўна не ачысцім. А калі Божая воля над ім станецца, прыпадзе яму смерць, то Нам жонкі і дзяцей яго з таго не рушыць датуль, пакуль, дасць Бог, маёнткі яго, вышэй апісаныя, спаўна не ачысцім. А ўвесці яго ў тое паслалі былі шляхціца нашага... Пісана ў Мельніку, верасня 2 дня, індыкт 10.” (Літоўская метрыка. Кніга 8. С. 175.)

Міхаіл Гагін вернай службай не вызначыўся, у 1508 г. прыняў удзел у рокашы братоў Глінскіх і разам з імі перайшоў на бок вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ. У рокашы ўдзельнічала каля 2000 шляхты, ў асноўным васалы князёў Глінскіх. Князь Міхаіл Глінскі дамовіўся пра сумесныя дзеянні з маскоўцамі, у траўні аб’яднаныя сылы Глінскага і маскоўцаў два тыдні абкладвалі Менск, апусташалі ваколіцы, загоны даходзілі да Вільні, Наваградка, рабавалі вёскі пад Слонімам, Слуцкам і Клецкам. У верасні паміж маскоўскім і літоўскім княствамі была падпісана мірная дамова: пацверджаны межы устаноўленыя Іванам ІІІ і Аляксандрам і дазволены свабодны выезд прыхільнікаў братоў Глінскіх з ВКЛ. Маёнткі ўдзельнікаў рокашу – здрадцаў былі канфіскаваны. 7 чэрвеня 1508 г. Мажэйкаўскі і Біікушскі дварцы былі перададзены паводле прывілею другому кіеўскаму шляхціцу Льву Тышкевічу.

“Жыкгімонт, Божай міласцю кароль і Вялікі князь. Біў Нам чалом шляхціц Наш Леў Тышкевіч аб тым, што маёнткі яго вотчынныя ў Кіеўскім павеце выбраны і спустошаны і на корань знішчаны ад паганства татараў і ад таго здрадцы Нашага Міхаіла Глінскага, а іншыя адышлі ў рукі непрыяцельскія, і прасіў Нас, каб Мы яго чым дагледзелі і пажалавалі, дзе б меў на чым пажывіцца і Нам з чаго паслужыць. Таму Мы, з ласкі Нашай і таксама дзеля яго вернай службы, пажалавалі яго: далі яму заміж яго маёнткаў вотчынных на пажывенне дварцы ў Жалудокскім павеце, што трымаў здрадца Наш Міхайла Гагін, на імя Мажэйкава і Біікушкі з усім, што да тых дварцоў здаўна прыналежала, і што той здрадца Наш Міхайла Гагін трымаў. Мае ён тыя дварцы Мажэйкава і Біікушкі трымаці да тых часоў, пакуль маёнткі яго вотчынныя ўсе з рук непрыяцельскіх вымем і ачысцім, а калі тыя маёнткі яго ачысцім і яму падамо, тады тыя дварцы Мажэйкава і Біікушкі назад маем у яго ўзяці да Нашай рукі. А пакуль маёнткаў яго вотчынных не ачысцім, датуль не маем у яго і ў жонкі і дзяцей яго тых дварцоў адбіраці. І на тое яму далі гэты Наш ліст з Нашай пячаткаю. Пісана ў Навагародку, лета Божага тысяча пяцьсот восьмага, месяца чэрвеня, 7 дзень, індыкт 11.” (Літоўская метрыка. Кніга 8. С. 257.)

Пакрыўджанымі аказаліся тутэйшыя баяры, у прыватнасці князі Палубенскія, прозвішча якіх утворана ад назвы вёскі Палубнікі. 14 снежня 1508 г. кароль і Вялікі князь Жыгімонт, нягледзячы на абяцанне “дварцоў не адбіраць” і пярэчанні Троцкага ваяводы Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, з прабачэннямі забірае ў Льва Тышкевіча (Тышковіча) Мажэйкаўскі дварэц і перадае яго князю Васілю Андрэевічу Палубенскаму.

“Жыкгімонт, Божай міласцю. Шляхціцу Нашаму Льву Тышковічу. За тыя, што раней далі табе дварцы Жалудокскага павету, якія трымаў здрадца Наш Міхайла Гагін, на пажывенне да тых часоў, пакуль бы Мы вотчыну тваю з рук здрадцы нашага Глінскага вынялі, цяпер князь Васіль Андрэевіч Палубенскі біў Нам чалом у Смалнянах у той час, калі ехалі са Смаленска, і нагадваў Нам пра тое, што яму спачатку тыя дварцы далі, Мажэйкава і Бікушкі, і каб Мы яго пры той Нашай першай даніне пакінулі. Акрамя таго Мы, згадаўшы яго Нам верную службу, прыгаварылі яго назад пры той нашай першай даніне пакінуці. Акрамя таго мы ўжо тым разам вотчыну тваю з рук таго здрадцы Нашага вынялі, і князь Васіль біў Нам чалом, каб мы яму і цяпер у тым ласку Нашую ўчынілі і ў тыя дварцы казалі яму ўступленне даць паводле першых Нашых лістоў Акрамя таго ваявода Троцкі пан Мікалай Мікалаевіч (Радзівіл, рэд.) жадаў, каб Мы цябе, дзеля тваёй службы таксама пры нечым пакінулі. Таму Мы на жаданне пана ваяводы, дзеля тваёй службы, упаду і шкоды, якія табе сталі на Нашай службе, далі табе адзін дварэц Бікушкі з людзьмі таго дварца, а князю Васілю Палубенскаму далі дварэц Мажэйкава з усімі тымі людзьмі, якія да таго дварца прыналежаць, а да таго дварца прыдалі яму пяць служб таго дварца Бікушскага на імя Ліхініч, і Апенькавіч, і Служчыч, і Тупічыч, і Федзя Дамашэвіч, і з іх землямі, і ўвесці яго ў той дварэц і ў людзі паслалі падканюшага Нашага Шымка. І ты б ужо ў той дварэц і ў людзі не ўступаўся, а што быў у тым дварцы пабраў жыта, і чэлядзі, і жывёліны, і іншых рэчаў, то б яму ўсё перад Шымкам пааддаваў. Пісаны ў Вільні, снежня 14, індыкт 12.” (Літоўская метрыка. Кніга 8.)

Такім чынам Мажэйкаўскі і Біікушскі маёнткі (дварцы) да 1502 г. былі вялікакняскімі, каля 1502 г. Мажэйкаў ў часовае карыстанне атрымаў Міхал Гагін, пад 1506 г. ён прыхапіў таксама суседнія Біікушкі (сёняшнія Дзікушкі).

З 2.09.1506 па 7.06.1508 Міхал Гагін валодае Мажэйкавым і Біікушкамі на законных падставах. З 7.06.1508 па 14.12.1508 абоімі дварцамі валодае Леў Тышкевіч. У снежні 1508 г. Мажэйкаў забіраецца ў Льва Тышкевіча і перадаецца Васілю Палубенскаму. Льву Тышкевічу застаюцца Біікушкі.

Унучка Льва Тышкевіча – Аляксандра Тышкевіч (? – 1593) спадчынная уладальніца Біікушскага маёнтка выйшла замуж за гарадзенскага старасту Аляксандра Хадкевіча (? – 1578). Уладальнік Мажэйкаўскага дварца князь Васіль Андрэевіч Палубенскі за зносіны з “здрадцамі” Глінскімі ў 1509 г. быў арыштаваны і на два гады пазбаўлены свабоды. Пакуль Васіль Андрэевіч знаходзіўся ў каралеўскай няміласці падканюшы Шымка нейкім чынам з Мажэйкаўскага дварца выдзяліў Малое Мажэйкава – упершаню яно згадваецца ў 1511 г. у прывілеі караля Жыгімонта на маёнтак падараны віленскаму падканюшаму Шымку Мацковічу (ЭГБ. Мінск. 1999. Т. 5. С.60).

30 гадоў (1511-1542) валодаў Малым Мажэйкавым Шымка Мацковіч (Мацкевіч) (к.1486-к.1542) – у 1508 г. падканюшы, у 1528 г. цівун і падканюшы Віленскі, у 1530 г. цівун Віленскі і дзяржаўца Радуньскі. У Жалудскім павецце ён валодаў Трацеўшчынай, Нечуйкоўшчынай, Аналешчынай, Якубоўшчынай, Андронікаўшчынай, Піліпаўшчынай, Бабішкамі, Пліскаўшчынай – мясцовасцямі зараз невядомымі. (Літоўская метрыка. Кніга 8. № 355, 428). Менавіта Ш. Мацковіч пабудаваў Маламажэйкаўскую царкву (Мураванку) на месцы драўлянай капліцы Вітаўта. Паводле архітэктурных асаблівасцяў час яе будаўніцтва ўпэўнена датуюць перашай паловай 16 ст. (Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т.1. Менск, 1928. с.254). Згодна з фундашовым запісам Маламажэйкаўская царква ў 1542 г. ужо існавала, а за 14 гадоў да гэтага – 5 снежня 1528 г. Шымка Мацковіч скардзіўся на Васілішскага і Маркаўскага дзяржаўцу Яна Мікалаевіча Радзівіловіча (Радзівіла), што той пачаў сабе забіраць, “што давалі людзі на капліцу Вітаўтаву” (Літоўская метрыка. Кніга 8. № 389). З гэтых разрозненых звестак, галоўным чынам таму што Шымка Мацковіч уладаў гэтымі землямі з 1511 па 1542 г. выцякае, што Маламажэйкаўская царква была пабудавана менавіта ім – цівуном Віленскім і дзяржаўцам Радуньскім паміж 1528 і 1542 гг.

Наступныя 75 гадоў Вялікае і Малое Мажэйкава належалі дзецям і ўнукам Шымкі Мацковіча і Васіля Палубенскага. Пасля смерці Шымкі Мацковіча Малое Мажэйкава перайшло сыну Яну Шымковічу. Удава Мацковіча Сафія Паўлаўна выйшла замуж за князя Васіля Андрэевіча Палубенскага (? – 1551) і стала княгіняй. Пасля ее смерці ў 1563 г. унучка Васіля Андрэевіча княжна Марына Львоўна – жонка Станіслава Паўлавіча Нарушэвіча адмовілася ад Вялікага Мажэйкава на карысць Яна Шымковіча (?-1568). Колькі дзіўных падзеяў і дарагіх падарункаў – відаць сям’я Палубенскіх была ў вялікім даўгу перад Ш. Мацковічам. Пасля смерці Я. Шымковіча Мажэйкава было падзелена паміж яго дочкамі (або плямяніцамі): Альжбетай – жонкай падскарбія ВКЛ Крыштафа Мікалаевіча Нарушэвіча і Багданай – жонкай мсціслаўскага ваяводы Андрэя Сапегі. Нарушэвічам дасталося Малое Мажэйкава, Сапегам – Вялікае (ЭГБ.Т.2, с.423.) Сто дзесяць гадоў Малое Мажэйкава належала Нарушэвічам. Каля 1660 г. уладальнік Малога Мажэйкава, падканцлер ВКЛ, стараста лідскі Аляксандр Нарушэвіч (?-1668) купіў Вялікі Мажэйкаў і аб’яднаў абодва паселішчы ў Вялікамажэйкаўскі двор. У 1666 г. ён “запісаў” Вялікамажэйкаўскі двор разам з фальваркамі Дзікушкі і Лябёдка сваёй жонцы Тадоры-Аляксандры - дачцэ Паўла-Яна Сапегі - гетмана ВКЛ. Тадора-Аляксандра памерла ў 1678 годзе, паспеўшы ў другі раз выйсці замуж за Уладзіслава Тышкевіча. Вялікамажэйкаўскі “ключ”, у тым ліку і Малое Мажэйкава, дастаўся ў пасаг Марыянне-Тэклі - дачцэ Аляксандра Нарушэвіча. Марыянна-Тэкля выйшла замуж за Юрыя Караля Хадкевіча - абознага ВКЛ, старасту блудаўскага, вялонскага, даўгелішскага і бейшагольскага і прынесла двор сям’і Хадкевічаў.

У наступныя гады Мажэйкаўскім маёнткам валодалі Хадкевічы: Ян Кароль (1686-1712), Адам Тадэвуш (1711-1745) - берасцейскі ваявода, Мікалай (1738-1781) - жмудскі кашталян. Хадкевічы стварылі Мажэйкаўскае графства, у якое ўваходзілі Турэц, Петрыкаў і фальваркі Малое і Вялікае Мажэйкава, Дамброва, Дзікушкі, Лябёдка, Марцінішкі, Раманаўка. Сяляне гэтых фальваркаў акрамя звычайных сялянскіх павіннасцяў займаліся высечкай і сплавам лесу, вытворчасцю драўлянага вугалю, дзёгцю, паташу.

У другой палове 18 ст. Хадкевічы распрадалі фальваркі свайго графства дробнай і сярэдняй шляхце. Фальварак Малое Мажэйкава быў куплены Кастравіцкімі (гербу “Байбуза”). Да іх перайшлі таксама Скрыбаўцы, Лебяда, Паперня, Гасцілаўцы, Бешанкі, Шпількі, Алежкаўцы, Зяноўцы (Зенаўцы), Царкоўцы, Гордаўцы, Мураванка. Першая дакладная дакументальная згадка пра валоданне Кастравіцкімі Малым Мажэйкавым адносіцца да 1784 г. і знаходзіцца ў апісанні Ішчолнскай парафіі Лідскага дэканату. У 1797 годзе цераз Малое Мажэйкава быў пракладзены паштовы тракт Варшава Пецярбург. Тракт ішоў з Ліды цераз Раклёўцы-Малы Ольжаў-Белагруду-Арлянку-Тарнова-Масявічы-Лебяду-Малое Мажэйкава-Вялікае Мажэйкава-Ішчолну-Шчучын на Гародню. Па тракту быў вялікі рух, цераз кожныя 10 км размяшчаліся корчмы з заездамі для прывалу і замены падарожных коней. Кастравіцкім тракт прыносіў немалыя грошы: Казімір Кастравіцкі - сын Самуеля аднавіў Маламажэйкаўскую царкву (Мураванку), пра гэта сведчыць мармуровая дошка, умураваная ў паўднёвую сцяну храма: “Casimirus Kostrowicki C. O. ET HERES cis collator aede sacra restaurata hoc monumentum. 1808 r.” Мажэйкаўскія Кастравіцкія знаходзіліся ў сваяцтве з Апалінарам Кастравіцкім - дзедам Гіёма Апалінэра.

Каля 1826 г. Малое Мажэйкава перайшло ў спадчыну да Рамуальда Казіміравіча Кастравіцкага. У 1835 г. маёнтак Рамуальда Казіміравіча Кастравіцкага пад назвай Мажэйкаў Малы - гэта “Дзве сажалкі пры якіх пабудаваны два млыны і адзін валюш. Карчма на паштовай дарозе ад горада Ліды ў горад Гародню прыносіць гадавога даходу 1000 рублёў асігнацыямі... Дом жылы драўляны, стары, даўжынёй 30 аршынаў, шырынёй 22 аршыны, страха гонтавая, у ім пакояў-20, вокнаў-36, печак галандскіх (стаякоў)-8, каміноў-5. Флігель драўляны даўжынёю 50 ар-шынаў, шырынёю 15 аршынаў, пакояў-10, печаў-5, ваконцаў-14, каміноў-2, страха саламяная. Вінакурня новая, сцены з дзікага каменю таўшчынёю 1 аршын, вышынёю 3 аршыны, даўжынёю 40 аршынаў, шырынёю 15 аршынаў, каміноў-2. Страха з дранкі з прыборам паўпаравым медным. Валоўнік драўляны даўжынёю 30 аршынаў, шырынёю 12 аршынаў, страха саламяная. Гумно новае з мураванымі слупамі, даўжынёю 110 аршынаў, шырынёю 25 аршынаў, страха саламяная. Хлеў драўляны, новы даўжынёю 70 аршынаў, шырынёю 25 аршынаў, страха саламяная. Хлявы ў квадрат 200 аршынаў, страха саламяная. Кузня з дзікага каменю, сцяна таўшчынёю 1 аршын 6 вяршкоў, вышынёю 3 аршыны, даўжынёю 10 аршынаў, шырынёю 5 аршынаў. Комін 1. Страха гонтавая. Амбар з дзікага каменю таўшчынёю 1 аршын 6 вяршкоў, у акружнасці 40 аршынаў, вышыня 4 аршыны, страха гонтавая. Дом для памяшкання садоўніка драўляны даўжынёю 16 аршынаў, шырынёю 8 аршынаў. Сад 3 дзесяціны, у большай палове засаджаны пладовымі дрэвамі.” (НДГА ў Гародні. Ф. 1, воп. 10, с. 1591, арк. 26-28.)

З прыведзенага інвентара відно, што ў 1835 г. у Малым Мажэйкаве не было ні аднаго цаглянага будынка. Жылы дом, флігель, валоўнік, дом садоўніка - драўляныя, вінакурня, кузня, амбар - з валуноў (“дзікага каменю”), гумно і хлявы напэўна драўляныя, ніяк не цагляныя.

Пасля смерці Рамуальда Казіміравіча Кастравіцкага - маршалка Лідскага павету ў 1827-30, 1839-44 гадах - фальварак Малы Мажэйкаў атрымала ў спадчыну яго дачка Казіміра. Яна выйшла замуж за Рышарда Рэмера (Ромера), які каля 1860 г. прадаў маёнтак Аляксандру Брахоцкаму (Slownik geogr. T. VI, Warszawa, 1885, s. 761). Афтаназы Раман сцвярджае, што Казіміра Кастравіцкая выйшла замуж за Аляксандра Брахоцкага (Aftanazy Roman. Materialy do dzieow rezidencii. T. II a. S. 476). Ці то цераз шлюб, ці цераз пакупку Дэнхейм-Брахоцкія гербу “Праўдзіц”, род вядомы з часоў бітвы пад Грунвальдам, сталі ўладальнікамі Малога Мажэйкава.

Перад адменай прыгоннага права ў 1861 годзе Маламажэйкаўскаму маёнтку належала 5 вялікіх вёсак: Бешанкі, Гасцілаўцы, Аленкаў цы, Скрыбаўцы, Шпількі. Плошча маёнтка складала каля 3,5 тыс. га. Брахоцкім належаў таксама фальварак Морына. Перад паўстаннем 1863 г. Аляксандр Брахоцкі перапісаў свае землі на жонку і такім чынам выратаваў іх ад канфіскацыі (A. Roman. Там жа). Гэтае паведамленне прымушае думаць, што ён удзельнічаў у паўстанні. Як бы там ні было, але ў 1870 г. у Аляксандра Брахоцкага заставаліся Морын і Малы Мажэйкаў (Спіс землеўладальнікаў Віленскай губерні. Вільня, 1872, с. 42). Брахоцкія больш любілі жыць у Малым Мажэйкаве, хаця Морына размешчана ў больш жывапісным месцы. Зручнае размяшчэнне Малога Мажэйкава на паштовай дарозе Ліда-Гародня, блізкасць павятовага г. Ліды дазваляла развіваць, як гандаль прадуктамі і іх перапрацоўку, так і продаж будаўнічага лесу (пры маёнтку было некалькі буйных участкаў лесу).

У 1864 г. у Малым Мажэйкаве была адкрыта першая на Лідчыне прыходская аднакласная школа ад Маламажэйкаўскай царквы Нараджэння Багародзіцы. У прамежку паміж 1870 і 1885 гадамі Аляксандр Брахоцкі здзейсніў у маёнтку значныя будаўнічыя работы - былі пабудаваныя жылы дом, флігель і стайня (канюшня), разбіты пейзажны парк. На плане, здымка якога праводзілася ў 1885 г. для перабудовы млына арандатарам Беркам Іцкавічам (НДГА ў Гародні. Ф. 13, воп. 2, с. 23 б, арк. 3.) паказаны тры сажалкі, сад, парк і 30 будынкаў: млын, жылы дом, флігель, стайня, кузня, карчма пры дарозе, жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы сялян уздоўж паштовага тракту. На плане таксама паказаны дарогі, масты, цэнтральная алея, рандо-клумба, межы парка і асноўныя алеі.

Архітактурнае вырашэнне сядзібнага дома, канюшні і флігеля традыцыйнае і тыповае для другой паловы 19-га стагоддзя на тэрыторыі заходніх губерняў Расіі.

Сядзібны дом. Бакавыя часткі раздзелены вертыкальна шырокімі паясамі боні, размешячанымі ў міжаконных плоскасцях і ў зешніх вуглах. Вялікія, простакутныя, васьмішыбавыя вокны дэкарыруюць сціплыя вальмы. Фасад завершаны слаба выражаным карнізам. Садовы бок сядзібы выглядае так сама, як і фасадная, але без порціка і тэрасы. Сядзібу накрывала гладкая вальмавая гонтавая страха з паўкруглымі слухавымі вокнамі.

У 1908-10 гадах Уладзіслаў Брахоцкі перабудаваў жылы дом. З правага боку была прыбудаваная драўляная крытая веранда. Заміж ранейшых слухавых акон былі ўстаўлены 4 квадратныя шасцішыбавыя акны, якія асвятлялі створаныя мансардавыя пакоі. Страху пакрылі бляхай. Было зменена таксама і нутраное размяшчэнне.

У 1939 г. на першым паверсе ў цэнтры знаходзіўся прасторны мадэрнізаваны хол з размешчанай у яго правым вуглу вітой лесвіцай, якая вяла на другі паверх. На сценах хола віселі аленевыя рогі і воўчыя морды. У правым баку дома размяшчаліся 4 пакоі: сталоўка, салон, салончык і гасцёўня. Найбольшай была сталоўка, якая займала ўсю шырыню дома. Пад салон быў адведзены вялікі квадратны фасадны вуглавы пакой, малы вуглавы задні пакой служыў салончыкам. Паміж салончыкам і сталоўкай размяшчалася невялікая гасцёўня. З хола напрасткі можна было прайсці ў ванны пакой. З боку саду размяшчаўся буфет. Левы бок дома меў пасярэдзіне калідор, які аддзяляў вуглавы кабінет і спальню, што прылягала да хола, ад трох пакояў службовага і гаспадарчага прызначэння, якія займалі левы бок дома. Усе пакоі мелі анфіладную сістэму дзвярэй.

Асветленасць дома была адносна сціплай. Хол, салон і салончык мелі паркетныя падлогі, усе астатнія пакоі мелі лакавыя дашчаныя падлогі. Сцены да 1910 г. былі пакрытыя шпалерамі, пазней памалёваныя клеевым малявідлам. Старыннай мэблі амаль не было. У вялікім салоне стаялі два мэблевыя гарнітуры: новы чырвонага дрэва, закругленых формаў, абабітых цёмначырвоным аксамітам і стары ў стылі Людовіка ХVI. Былі таксама старынны сэкратэр, срэбныя падсвечнікі і кандэлябры, некалькі старынных гадзіннікаў, якія ўжо не ішлі, з іх два, пакрытыя эмаллю. Было трохі гербавага срэбра, таксама цікавыя абрусы з эмблемамі караля Станіслава Аўгуста, падораных Таварыству сяброў навукі ў Вільні. Бібліятэка складалася з кніг, сабраных у міжваеннае дваццацігоддзе. У адну лінію з жылым домам размяшчаўся будынак стайні ў класічным стылі з двума сіметрычна размешчанымі пад’ездамі, кожны з дзвюмя парамі масіўных калонаў, якія нясуць трохкутныя франтоны з вокнамі. Будынак гэты, пакрыты высокай гонтавай страхой, пазней быў перароблены пад жылое памяшканне.

Адносна невялікая пабудова другой паловы 18 стагоддзя, якая стаяла паміж домам і стайняй, служыла кухняй.

Пры сядзібе быў разбіты парк плошчай 5-6 га. У парку было некалькі ліпавых алеяў, пасаджаных такім чынам, што галіны ліпаў стваралі аркавыя тунэлі вышынёй каля 2,5 м, і 3 сажалкі, якія папаўняліся з крыніцы, што біла струменем у адной з іх. Да парка прымыкалі сады, закладзеныя з тыльнага боку дома.

Флігель не перанёс істотных пераробак. Стайня пазней атрымала порцікі, у ёй былі зроблены нізкія сегментныя вокны. У 1898 г. маёнтак перайшоў да сына Аляксандра Уладзіслава Брахоцкага (1870?-1931). У пачатку 20-га стагоддзя маёнтак Мажэйкаў Малы ахопліваў 1462 дзесяціны, у маёнтку жыло 36 жыхароў (16 мужчын, 20 жанчын). У. Брахоцкаму належала Выгода - былая карчма (4 жыхары, 1+3, 1 дзес.), фальваркі Дубенка (5 жыхароў, 2+3, 41 дзес.), Скрыбаўцы (12 жыхароў, 5+7, 74 дзес.) і ўрочышча Злябеддзе на р. Лебядзе (17 жыхароў, 7+10, 1 дзес.). Разам: 74 жыхары, 1579 дзесяцін.

У 1906 годзе пасля завяршэння будаўніцтва чыгункі Ліда-Ваўкавыск прылеглыя Скрыбаўцы сталі чыгуначнай станцыяй. Паштовы тракт страціў сваё значэнне, рух па ім прыкметна зменшыўся. Перад 1914 г. плошча маёнтка заставалася ў межах 1,5 тыс. га, пасля 1-й сусветнай вайны яна яшчэ некалькі зменшылася. Паводле перапісу 30 верасня 1921 г. фальварак Малое Мажэйкава Лябёдскай гміны налічваў 8 жылых будынкаў і 108 жыхароў.

Вялікі мураваны лямус каля ўязной алеі быў пабудаваны ў пачатку ХХ ці ў 30-я годы ХХ стагоддзя з цэментных блокаў і цэглы. Блокі такога тыпу вырабляліся ў Ваўкавыску з 1902 па 1939 год. Страха была пакрыта цэментнай і керамічнай дахоўкай (чарапіцай).

У 1931 г. у валоданне маёнткам уступіў сын Уладзіслава Андрэй Брахоцкі. Ён нарадзіўся 2.03. 1895 г. у Малым Мажэйкаве. 7.06.1914 г. скончыў 1-ую Віленскую класічную гімназію, два гады быў прэзідэнтам вучнёўскага таварыства “Брацкая дапамога”. Восенню 1914 г. паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Рыжскага палітэхнічнага інстытута, а ў 1915 г. вучыўся ў Маскве, куды быў пераведзены інстытут. У траўні 1916 г. уступіў у расейскае войска, быў прыпісаны да 13 паветраплавальнай роты. Праз год стаў прапаршчыкам (малодшы лейтэнант). Праз год уступіў у афіцэрскі легіён 1-га польскага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага. У ліпені 1918 г. вярнуўся ў родныя месцы, дзе разам з іншымі афіцэрамі сфармаваў Шчучынскі аддзел польскай Самаабароны, затым у складзе 13 палка ўланаў прайшоў дарогамі вайны ў польскім войску і ў частках Сярэдняй Літвы генерала Жалігоўскага. Служыў на пасадзе ад’ютанта камандзіра палка. Атрымаў званне паручніка (старшы лейтэнант). Узнагароджаны найвышэйшым польскім ваенным ордэнам - Крыжам Віртуці Мілітары і Крыжам Заслугі Сярэдняй Літвы. У 1921 г. пакінуў вайсковую службу. Давучваўся ў Варшаўскай Палітэхніцы, у 1927 годзе атрымаў дыплом інжынера-гідратэхніка. Наступныя чатыры гады працаваў у меліярацыі. Пасля смерці бацькі прыняў у спадчыну маёнтак. Даволі шмат часу ўдзяляў грамадскай дзейнасці, падараваў Таварыству сяброў навукі ў Вільні частку фамільнага срэбра і старынных рэчаў маламажэйкаўскага двара. У 1936 годзе ў Вільні выдаў кнігу “Гісторыя самаабароны ў Шчучыне Наваградскім”. У 1940-41 гг. сядзеў у турме ў Гародні пад чужым прозвішчам. Пасля вайны напісаў мемуары, якія захоўваюцца ў Польскай нацыянальнай бібліятэцы.

Пры Ішчолнскім касцёле пахавана Юзэфа з Сяклюцкіх Кастравіцкая, памерла 24 кастрычніка 1880 г. ва ўзросце 60 гадоў. На Ішчолнскіх могілках была капліца. Там былі пахаваныя Аляксандра, жонка Роха Брахоцкага (1819-68), Аліна з Мінейкаў Брахоцкая (памерла ў 1911 г. ва ўзросце 76 гадоў), Катажына з Балінскіх Брахоцкая (памерла ў 1929 г. ва ўзросце 63 гадоў), Уладзіслава, жонка Аляксандра Брахоцкага (1857 - 22.02. 1932 у М. Мажэйкаве), Сафія з граф. Маглоў (Mohlow) Брахоцкая (памерла 3 чэрвеня 1903 г. ва ўзросце 42 гадоў). Капліца разбурана. Цынкавыя труны разбітыя.

Найбольш значныя падзеі. У 1940 г. на нацыялізаваных землях маёнтка быў арганізаваны саўгас “17 верасня”, дырэктарам саўгаса быў прызначаны Мінкевіч. У гады Вялікай Айчыннай вайны з Малога Мажэйкава загінула 9 жыхароў. Пасля вайны саўгас быў адноўлены. Дырэктары саўгаса: Брайлоўскі, Воўкаў, Серадоў, Сафронаў, Цвяткоў, Ляціевіч, Кулакоў, Гушча, Сяргееў, Рахатка (з лютага 1985 г.). У красавіку 1958 г. саўгасу перададзены спіртзавод, у 1964 г. пабудаваная бальніца, у 1972 г. у 161 двары жылі 502 жыхары. У 1985 г. інстытут “Гародняграмадзянпраект” распрацаваў генеральны план забудовы М. Мажэйкава. У 1991 годзе дырэктар саўгаса “Малое Мажэйкава” Казімір Рахатка быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці Беларусі. У 1996 г. Малое Мажэйкава - цэнтр аднайменнага саўгаса і Гасцілаўскага сельсавета - 256 двароў, 704 жыхары. Будынкі сельсавета і саўгаса, мехмайстэрні, гаспадарчы двор, збожжасховішча, аддзел сувязі, крама (ЭГБ. Мінск. 1999. Т. 5, с. 60). У 1997 г. У М. Мажэйкаве 757 жыхароў, 287 двароў. Цэнтр аграфірмы “Мажэйкава”. Спіртзавод, сярэдняя школа, дзетсад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама. (ЭГБ. Мінск. 1999 Т.5. с.60).

На 1.01.2002 г. у Малым Мажэйкаве жыло 808 чалавек.

У 2003 г. Малое Мажэйкава стала Мажэйкавым. З пабудоваў 19 стагоддзя захаваўся мураваны жылы дом (зараз у ім сельсавет), флігель (малочная медустанова), стайня. Парк месцамі захаваўся. Там у асноўным растуць ліпа дробналістая і ясень, ёсць явар (серабрыстая таполя) і іва, сустракаюцца дуб, ліпа звычайная, елка, вяз гладкі, клён, бэз, іва белая, яблыня, клён амерыканскі, арэшнік. У 2004 годзе да аграфірмы “Мажэйкава” далучана сельгаспрадпрыемства “Тарнова”. Назва новай гаспадаркі “Мажэйкава”.

 


В.СЬЛІЎКІН
 

Надрукавана ў "Лідскім летапісцу" № 5,7,10, 25-26


[Main page][Title page][Library]