[Main page][Title page][Library]
Урбанонімы горада Ліды
Лідскія гарадскія харонімы
Анамастыка (навука пра ўласныя імёны ад грэч. onomastike ‘майстэрства даваць імёны’) развіваецца хуткімі тэмпамі, прадмет яе вывучэння пашыраецца, што цягне за сабой выдзяленне з яе складу ўсё новых раздзелаў.
Галоўнымі з іх па-ранейшаму застаюцца: тапаніміка (навука, якая вувучае ўласныя назвы любых геаграфічных аб’ектаў, ад грэч. topos ‘месца’ і onyma ‘імя’) і антратапаніміка (навука, якая вывучае ўласныя асабовыя імёны, прозвішчы, мянушкі, псеўданімы).
Найбольшую ўвагу прыцягваюць назвы геаграфічных аб’ектаў, як неад’емная частка духоўнай культуры народа.
Тапаніміка сёння - гэта шматгаліновая навука, якая складаецца з некалькіх раздзелаў: айканіміка (вывучае ўласныя назвы паселішчаў), гідранімікіка (вывучае назвы водных аб’ектаў), мікратапаніміка (вывучае назвы прыродных фізіка-геаграфічных аб’ектаў і (радзей) штучных, што маюць вузкую сферу ўжывання), урбаніміка (вывучае урбанонімы - уласныя назвы любых унутрыгарадскіх тапаграфічных аб’ектаў).
У сваю чаргу урбанонімы падзяляюцца на: айкадамонімы - уласныя імёны збудаванняў; агаронімы - уласныя назвы гарадскіх пляцаў, рынкаў; гадонімы - назвы лінейных аб’ектаў у межах горада, у тым ліку праспектаў, вуліц, завулкаў, праездаў, бульвараў, наберажных; харонімы гарадскія - уласныя назвы частак тэрыторый горада, у тым ліку раёна, квартала горада, парка; эклезіёнімы - уласныя назвы месцаў правядзення абрадаў, месца пакланення любой рэлігіі, у тым ліку назвы цэркваў, капліцаў, крыжоў, клештароў.
Доктар філалагічных навук Валянціна Лемцюгова
Добра вядомыя такія лідскія мікрараёны як Раслякі, Слабада, Паўднёвы гарадок, Паўночны гарадок, Лайкаўшчызна, Навапрудцы, пасёлкі Маладзёжны і Індустрыяльны. Старажылы памятаюць, дзе размяшчаліся Дзяканка, Зарэчча, Акопы, Пяскі, Ферма. Сёй-той згадае, што былі яшчэ Каменка, Маргі, Выган, Закасанка, і Вісманты. І толькі спецыялісты ведаюць пра Куроўшчыну і Тахтамышаў двор. У кожнага з гэтых харонімаў свая гісторыя.
У 17-18 стагоддзях горад Ліда быў маленькім, меў адну цэнтральную плошчу – Рынак і чатыры вуліцы. У канцы 18 стагоддзя дадалася пятая вуліца. Захаваўся план 1798 года, на якім відно, што гарадскія землі з усходу аблямоўваліся р. Лідзейкай, з Захаду – р. Каменкай, з поўдня прымыкалі да замка, а на поўначы выходзілі за лінію сучаснай вуліцы Міцкевіча. У горадзе было каля 250 будынкаў, каля сцен замка–велізарны стаў. Уздоўж Гарадзенскага тракту - прадмесце Каменка (Камёнка) . На паўднёвым усходзе – вёска Зарэчная. На паўночным захадзе – фальварак і вёска Куроўшчына (Кураўшчызна) .
У сярэдзіне 19 стагоддзя Ліда – гэта “адна доўгая вуліца Віленская, якая праходзіць па ўсёй даўжыні горада на працягу вярсты. Папярок другая вуліца – Каменка, па баках вуліцы кароткія: Сенатарская і Крывая і, нарэшце, Рынак, на якім прадаюцца розныя прадукты” (Narbut M.B. Lida i powiat Lidzki przed stu laty. // Ziemia Lidzka. 1936. N 5. S 7). На плане горада, складзеным пасля пажару 1842 г. відно, што гарадская тэрыторыя прасунулася на поўнач уздоўж Віленскага тракту і на захад уздоўж Гарадзенскага, на ўскраінах горада закладзены хрысціянскія і яўрэйскія могілкі.
На пачатак 20 стагоддзя горад цалкам запоўніў міжрэчча Лідзейкі і Каменкі. Вакол горада аформіліся тры прадмесці: Пастаўшчына з вадзяным млыном – 204 жыхары, з іх 118 мужчынскага полу і 96 жаночага, Куроўшчына – 250 жыхароў (130 і 120), Каменка – 108 жыхароў (52 і 56); засценак Закасанка– 612 жыхароў (318 і 294) з 25 дзесяцінамі зямлі; ваколіца Вісманты – 155 жыхароў (73 і 82) з 125,5 дзесяцінамі зямлі; вёска і фальварак Зарэчча – 141 жыхар (69 і 72) з 161 дзесяцінай зямлі; вёскі Дварцовая Слабада – 328жыхароў (166 і 162) з 19 дзсяцінамі зямлі, Раслякі – 61 жыхар (32 і 29) з 123 дзесяцінамі, Навапрудцы з вадзяным млыном Садоўскага – 388 жыхароў (108 і 116) з 183 дзесяцінамі, Лайкаўшчызна – 40 жыхароў (20 і 20) з 46 дзесяцінамі, засценак Мастоўшчына – 35 жыхароў (16 і 19) з 52 дзесяцінамі зямлі.
Летам 1925 г. паводле ўспамінаў Ежы Путрамента, Ліда “…выглядала зусім кепска. Плоская раўніна, брудны маленькі гарадок, сціснуты паміж трыма вялікімі балотамі, зарослы вольхамі, на якіх поўна крыклівых варонаў. Бедныя яўрэйскія яткі. Смурод ад тысячы конных фурманак, якія запаўняюць так званы “цэнтр горада” ў кірмашовыя дні… . Малая Лідзейка, уся ў трыснягу, недаступная, бо бегла сярод балот, мутная і попельна – халодная. У цэнтры горада два касцёлы і два кінатэатры. Насупраць меншага пад назвай “Эдысон” - кавярня “Амерыка”. Тут з галоўнай вуліцай Сувальскай злучаецца другая – 3 Траўня. Яна вяла сярод усё меншых і меншых домікаў да паўвёскі пад назвай Слабодка (Слабада). Сувальская вуліца такса-ма заканчывалася вёскамі, якія выконвалі функцыі прадмесцяў. На поўначы была Закасанка. Паўднёвы канец меў сваё безымяннае прадмесце, раскіданае сярод некалькіх вулачак… Ітак, тры вёскі, злучаныя паміж сабой дзвюмя паўгарадскімі вуліцамі... Была яшчэ чацвёртая вёска, самая цікавая, якая называлася Маргі. Злучалася яна з вуліцай 3 Траўня, але заставалася звычайнай вёскай з “жураўлямі” на студнях, хатамі, пакрытымі саломай, сваім статкам жывёлы, які пасвіўся на выгане...”
На працягу 20 стагоддзя горад паступова выходзіў за рысы сваіх натуральных межаў, убіраючы ў сябе навакольныя прадмесці, фальваркі, засценкі і вёскі. У нашыя дні горад дастаткова выразна падзяляецца на тры часткі: цэнтральную - паміж чыгункай і р. Лідзейкай; усходнюю або левабярэжную; паўночную і заходнюю - за чыгункамі.
Цэнтральная частка горада - гістарычна самая старажытная, з харонімамі, якія даўно забытыя і ніяк не праяўляюцца ў сучаснай структуры вуліц. Цэнтрам Ліды некалі быў Рынак - тут была ратуша, гаўптвахта, Мікалаеўская царква, гандлёвыя рады. Займаў Рынак сучасную плошчу Леніна і быў знішчаны пры бамбёжках 22-23 чэрвеня 1941 г.
Да Рынка з паўночнага ўсходу прымыкаў Школьны двор з Галоўнай сінагогай, яўрэйскімі пачатковымі школамі і славутым ешыботам Я. Райнеса, у якім атрымоўвалі веды да 300 яўрэйскіх хлопчыкаў.
Квартал на ўсход ад Рынка ў 18 стагоддзі належаў лідскім старастам Сцыпіёнам дэ Кампа. Тутразмяшчалася гарадская канцылярыя, турма, аптэка і невялікі двор Сцыпіёнаў. Пры Трэцім падзеле Рэчы Паспалітай землі Сцыпіёнаў перашлі ў дзяржаўны скарб. Пасля найвышэйшых указаў аб высяленні яўрэяў з усіх вёсак Гарадзенскай губерні ў гарады і мястэчкі яўрэйскія сем’і тут і засяродзіліся. Яны пабудавалі каля сотні маленькіх хатак на малюпасенькіх вулачках, што ўпіраліся ў Лідзейку. Квартал атрымаў назву Яўрэйскі раён (Dzielnica zydowska). Буйнейшай домаўладальніцай у гэтым раёне ў 1920-30 гады была Фрума Крэйна Ілютовіч “ды Пецярбургер” - жонка чырвонадрэўшчыка, які працаваў да рэвалюцыі пры царскім двары.
Мясцовасць з лугамі і ставамі паміж фарным касцёлам і р. Лідзейкай называлася Дзяканка. Тут жылі лідскія дзяканы – адсюль і назва, якой шырока карысталіся яшчэ ў 50-60-я годы да пабудовы дзіцячага садка і гасцініцы. У гэтай мясцовасці маецца і больш старажытная назва, якая захоўвалася амаль пяць стагоддзяў – Тахтамышаў двор. Тут у 1397-98 г.г. у вялікай юрце на беразе Лідзейкі жыў са сваімі жонкамі і дзецьмі былы хан Залатой Арды Тахтамыш.
Тэрыторыя паміж замкам, каталіцкімі могілкамі і чыгункай называлася Фермай. Назвай сваёй абавязана дастаткова ўрадлівым землям, якія належалі некалі да вялікакняскіх уладанняў. На скрыжаванні сучасных вуліц Чапаева і Камсамольскай амаль 200 гадоў размяшчаўся прас-торны двор старасты – каралеўскага заступніка. Пасля 1795 г. усе каралеўскія землі перайшлі ва ўласнасць расейскага скарбу. Поблізу сядзібы старасты пачалі сяліцца расейскія дваране. Яны будавалі далікатныя домікі з агародзікамі і далі пачатак Ферме. На Ферме спачатку маглі сяліцца толькі дваране. “Пры Польшчы” Ферма заставалася асобным мікрараёнам, дзе жылі багатыя людзі.
Тэрыторыя вакол сучаснай вуліцы Ленінскай на адрэзку паміж кінатэатрам “Юбілейны” і чыгункай называлася Каменкай. Назву сваю атрымала ад рачулкі Каменкі. Рачулка выцякала з парку, у яе быў прыток, які пачынаўся каля заходняга краю стадыёна. Зліваліся яны каля крамы “Кніжны свет”. Далей Каменка працякала па забалочанай мясцовасці на ўсход ад сучаснай вуліцы Ламаносава і ўпадала ў Лідзейку з паўднёвага боку замка. Прадмесцем Ліды мікрараён Каменка заставаўся да пачатку 20 стагоддзя. Захаваўся план прадмесця 1838 г., на якім адлюстраваныя зямельныя ўчасткі і каля 50 пабудоваў, у тым ліку турэмны замак, вартавы дом “ и при оном шляубаум” . Пасля першай сусветнай вайны харонім “Каменка” ператварыўся ў айкадамонім - “Каменкай” называлі турму, а пасля яе ліквідацыі назва “Каменка” знікла.
Тэрыторыя сучаснага мікрараёна Касманаўтаў з сярэдзіны 16 стагоддзя называлася Куроўшчына (Кураўшчызна) . Каля 1550 г. вёска Куроўшчына належала Куроўскім, адсюль і назва. У 1696 г. мсціслаўскі ваявода Аляксандр Масевіч запісаў Куроўшчыну на карысць Лідскага прыходскага касцёла. У 1854 г. Куроўшчына перайшла ва ўласнасць горада Ліды ў абмен на фальварак Зарэчча. (М. Шымялевіч. Горад Ліда і Лідскі замак // Віленскі каляндар. Вільня, 1906, с. 53) . Лідскі дэкан ксёндз Дыяніс Хлявінскі ўсе пабудовы з Куроўшчыны перанёс у Зарэчча. У 1920-х гадах назва Куроўшчына знікла, з’явілася новая – Маргі (морг – участак зямлі плошчаю 0,71 га). Менавіта гэтую частку горада Е. Путкамер называе “цікавай вёскай з “жураўлямі” на студнях, хатамі пакрытымі саломай, сваім статкам жывёлы, які пасвіўся на выгане”.
Забалочаная тэрыторыя, што прымыкала да рэчкі Каменкі агульнай плошчай 345 дзесяцін (377 гектараў) выкарыстоўвалася да 19тагоддзя, як паша для жывёлы і коней, і называлася Выганам. У 1930-е годы Выган быў асушаны і на яго тэрыторыі вырас мікрараён – гонар тагачасных гарадскіх уладаў. Тут былі пабудаваныя цагляныя будынкі бальніцы (1921-23), школы (1926-29), гімназіі (1929-30), паштамта (1935), жылыя дамы для лідскіх чыноўнікаў. Гэтая частка Выгана паміж паркам і стадыёнам у 30-е годы насіла назву “Вялікая Ліда” (“Wielka Lida”) .
Вісманты (раней Кузьмішкі) – тэрыторыя на поўдзень ад каталіцкіх могілак, якая прымыкае да сучаснай вул. Энгельса. У 1507 г. мыслівец (паляўнічы) Захарыяш Кузьміч атрымаў ад караля Жыгімонта 6 валок (128 гектараў) зямлі на паўднёвай ускраіне горада. Мясцовасць гэтая па меншай меры да 1717 г. так і называлася Кузьмішкі. У 1668 г. Кузьмішкі перайшлі ва ўласнасць Аляксандра Вісманта (М. Шымялевіч. Горад Ліда і Лідскі замак //Віленскі каляндар. Вільня, 1906, с. 53) . Пазней Кузьмішкі былі падзелены паміж шматлікімі сваякамі і пачалі называцца Вісманты. Пры раздзеле зямель узнікла мноства спрэчных пытанняў, якія добрых два дзесяткі гадоў разглядаліся і пераглядаліся ў Лідскім земскім судзе. У 1797 г. у Вісмантах былі закладзены могілкі, якія ў наступныя паўтары стагоддзі служылі месцам успакаення каталіцкай шляхты. Род Вісмантаў займаў высокія пазіцыі ў лідскай эліце. Лявон - Пётр Вісмант у 1906 –14 гг. быў бурмістрам горада.
За Вісмантамі размяшчаецца маленькі мікрараён, пабудаваны ў пачатку 50-х гадоў, які называюць “Малочны” ці “Малочка”. Ён прылягае да малочна-кансервавага камбіната і складаецца з дзесятка жылых дамоў рознай павярховасці і плошчы.
З паўднёвага боку горад заканчваецца Навапрудцамі. Гэтае паселішча вядомае з канца 18 ст., сваю назву атрымала ад ставаў, якія ўзніклі пры будаўніцтве млына на рэчцы Лідзейцы. Вёска амаль цалкам выгарала 25-26 чэрвеня 1941 года пасля выбуху склада зброі ў КЭЧы. Выбух быў настолькі моцным, што скрынкі з патронамі разляталіся на адлегласць да 3 км. Навапрудская зямля была ўсыпана мінамі, снарадамі і патронамі. Жыхары зграбалі граблямі жалеза і вывозілі на балота. Вёска актыўна забудоўвалася ў 50-х -- пачатку 60-х гадоў і ўшчыльную наблізілася да вёскі Шайбакі. У 1968 годзе Навапрудцы былі перададзены ў склад горада. Зараз гэта тры паралельныя вуліцы: 1-я і 2-я Навапрудскія і Транспартная, якія злучаюцца чацвёртай – вул. Наскова. На вул. Транспартнай размясціліся будаўнічыя і аўтамабільныя прадпрыемствы. 1-я і 2-я Навапрудскія захавалі вясковы воблік -- драўляныя жылыя дамы з добра дагледжанымі агародамі. У 90-х гадах за агародамі вул. 1-й Навапрудскай на раённых землях з’явілася вул. Лугавая, якую сяды-тады называюць “Царскім сялом” па прычыне высокай канцэнтрацыі на ёй цагляных 2-3-х павярховых дамоў кіраўнічых асобаў. Трэба сказаць, што такіх “царскіх сёлаў” на ўскраінах горада налічваецца некалькі, усе яны адрозніваюцца дагледжанымі ўчасткамі і добрай архітактурай. “Начальнікі” з Лугавой вуліцы галасуюць на сельскім выбарчым участку.
Лідзейка аддзяляе цэнтральную частку горада ад усходняй. Цераз рэчку пракладзена 9 мастоў: 2 чыгуначныя і 7 дарожна-пешаходных. На левабярэжжы размешчаны мікрараёны Раслякі, Зарэчча, Лайкаўшчызна і Паўднёвы гарадок. Раней былі таксама прадмесце Пастаўшчына, засценак Мастоўшчына, засценак або вёска Крыўцы.
Пастаўшчына (Пастаўшчызна) – “фальварак за р. Лідзейкай на левым баку дарогі да Дворышчаў”, вядомы з канца 17 стагоддзя. Ім валодалі віленскі падкаморы Міхал Гансоўскі, затым лідскі зямельны рэгент Томаш-Язэп Умястоўскі. У 1775 годзе фальварак Пастаўшчына ўваходзіў у склад маёнтка Пастаўшчына, якому належалі таксама млын на р. Лідзейцы і в. Раслякі. У красавіку 1778 г. Умястоўскі прадаў маёнтак Пастаўшчыну манахам-піярам за 26000 злотых. Наяўнымі манахі заплацілі 11 тысяч і прынялі да выканання доўг у суме 15 тысяч на карысць Міхала Эйсманта (Szymielewicz M. Dzieje pijarow lidzkich.//Ziemia Lidzka. 1937. № 1. S. 3) . У 1793 г. рэктар піярскага калегіюма Фларыян Крушэўскі дакупіў за 25 рублёў срэбрам 6 пляцаў лідскіх мяшчан, што прылягалі да ставу Пастаўшчына і пабудаваў тут млын (Kurkowski J. Piary w Werenowie i Lidzie // Z dziejon ziemi lidzkiej. Warszawa. 1997. S.77). У пачатку 20 стагоддзя Пастаўшчына – гарадское прадмесце з вадзяным млыном і 204 жыхарамі.
Раслякі - вёска з 6 жылымі дамамі, у якіх жылі сяляне Федаровічы, у красавіку 1778 г. перайшла манахам-піярам, а ў сувязі з ліквідацыяй кляштара, - у дзяржаўны скарб. У пачатку 20 стагоддзя Раслякі - вёска з шасцю дзесяткамі жыхароў на 123 дзесяцінах зямлі. У 1912 г. у Расляках жылі сяляне: Васнеўскія (4), Размялевічы (8), Бамрэз, Бяляўскія, Белуці, Федаровічы, Лаўцы.
У 1929 г. у Расляках усяго 11 жылых хатаў. Вёска жыла ў межах бачнасці з вул. Сувальскай , аддзеленая “попельна-халоднай, недаступнай Лідзейкай, што бегла сярод балотаў”. Трапіць у Раслякі можна было толькі ўкругавую: або праз Зарэчча, або праз мост на дарозе, якая перасякала Лідзейку насупраць праваслаўных могілак. Грэбля цераз пойму па вул. Лідскай (суч. Таўлая) і мост цераз Лідзейку былі пабудаваны ў 1940 г. У тым жа годзе Раслякі былі ўключаны ў межы горада. На сакавіцкіх выбарах 1940 г. жыхары Раслякоў галасавалі на адным участку з жыхарамі вуліцы Савецкай. Аднак у 1947 г. на жыхароў Раслякоў, якія мелі ва ўласнасці зямельныя ўчасткі плошчай да 15 гектараў, накладваліся падаткі, як на жыхароў сельскай мясцовасці. Вуліц яшчэ не было, нумерацыя была скразная ад № 1 да № 41. Пад 1955 год у Расляках з’явіліся вузкія, пыльныя вуліцы з драўлянымі прыватнымі хаткамі, прыцісну-тымі адна да другой.
Сучасны выгляд мікрараён пачаў набываць з 1963 г., калі пачалося будаўніцтва лакафарбавага завода і спадарожнага жылога комплекса. Будаваліся цагляныя 5-павярховыя дамы, якія пазней атрымалі назву “хрушчовак”. У 1967-68 г.г. быў пабудаваны квартал двухпавярховых васьмікватэрных дамоў з двухпакаёвымі кватэрамі, з кухней і каморай. 1 верасня 1972 г. празвінеў званок у новай СШ № 8. У канцы 70-х пабудаваны “Тры браты” - тры 9-ціпавярховы інтарнаты завода “Лідсельмаш”, музычнай навучальні і абутковай фабрыкі. У 1993 г. быў здадзены апошні аб’ект мікрараёна – інтарнат завода “Ізатрон”. У наступныя гады адбывалася толькі ўдасканаленне забудовы ў прыватным сектары. У выніку Раслякі - гэдыкі “шматпластавы пірог” з пяціпавярховак рознай ступені камфортнасці, прыватных аднапавярховых хатак з маленькімі агародамі, шматпавярховых інтарнатаў і жылых дамоў, якія аказаліся ў атачэнні буйных і экалагічна шкодных прамысловых прадпрыемстваў. Мікрараён злучаецца з цэнтрам двума мастамі. Пачалося абсталяванне Раслякоўскага вадасховішча.
У 20-я гады на поўнач ад Раслякоў, паміж сучаснымі вуліцамі Міцкевіча і чыгункай існавала яшчэ невялічкае паселішча з назвай Крыўцы.
Зарэчча – гэта сучасная вуліца Калініна і прылеглыя да яе вуліцы ды завулкі. Паходжанне назвы відавочнае – паселішча “за рэчкай”. У 1630 годзе на Зарэччы ўжо была Прачысценская царква. Як прадмесце Ліды Зарэчча вядомае з інвентара 1680 г. Складалася з фальварка, замкавай зямлі і пляцаў, якія знаходзіліся ў распараджэнні магістрата. Фальварак спачатку належаў Куроўскім, затым перайшоў ва ўласнасць Кулешаў (Куляшоў), потым Гадэбскіх і нарэшце дастаўся лідскаму харунжаму Францу Язэпу Масевічу. 25 красавіка 1697 г. Ф. Я. Масевіч запісаў 24000 злотых, забяспечаных на фальварку Зарэчча, кармеліцкаму клештару. На плане 1798 г. выдзелены прадмесце Зарэчча і фальварак Зарэчча. Пасля скасавання кармеліцкага кляштара ў 1832 г. фальварак адышоў у дзяржаўны скарб і праз 22 гады, у 1854 г. уступлены гарадскімі ўладамі Лідскаму прыходскаму касцёлу ў абмен на фальварак Куроўшчыну.
Зарачанцы трох пакаленняў мелі заслужаную славу забіяк і авантурыстаў. Што адбы-валася ў свеце, іх не цікавіла. Ім здавалася, што на Зарэччы лепш за ўсё, яны па-свойму адчувалі сябе шчаслівымі. На горачцы пры дарозе стаяла зарачанская карчма, у ёй заўсёды было поўна і шумна, шматлюдна і весела. У святы збіраліся сяляне з навакольных вёсак, па нядзелях заязджалі пасля касцёла больш далёкія вяскоўцы. Карчмар Арон прымаў усё: грошы, збожжа, палатно, хто што даваў, два сыны Арона, не шкадуючы сілаў, гралі для танцаў. Адзін граў на скрыпцы другі – на цымбалах, запрашалі баяніста (басіста) і атрымоўвалася капэла, ног утрымаць было немагчыма. Змей п’янства трымаў у Зарэччы ўсіх, нават жанчын, з меркай збожжа на плячах, або кавалкам палатна пад фартухом, краліся па вечарах за кустамі цераз луг у карчму (Szot J. Pokolenie pierwsze / Ziemia Lidzka N 45. S. 29-30). Зарачанскую карчму спаліў адзін з сялян, прыраўнаваўшы жонку. Каля 1900 г. у Зарэччы з’явіўся першы ровар, аднак адносіны да гэтага віду транспарту ў вяскоўцаў былі настолькі негатыўныя, што ровар давялося прадаць. Другі ровар быў куплены праз 28 гадоў. У 1912 г. у Зарэччы пражывалі Бубноўскія (4 чалавекі), Гурніч (1), Жукоўскія (8), Кулакоўскія (4), Кратовічы (6), Кенці (6), Масціброцкія (2), Невяртовічы (12), Акула (2), Паўлюкевічы (6), Семакі (7), Сегень (4), Стацюк (1), Тамашэвічы (5), Шоты, Ярмантовічы (6). У 1920-я гады галоўная вуліца Зарэчча была названа вуліцай Вызвалення, таму і мікрараён сяды-тады называлі Вызваленнем. Да гэтага часу тут пераважае драўляная прыватная забудова.
На ўсходняй ускраіне Зарэчча ў раёне вуліц Чарнышэўскага і Конава ў першай палове 20-га стагоддзя існаваў невялікі засценак Мастоўшчына. Там жылі сем’і Паўлоўскай і Осіпа Вяжаля. Засценкамі называлі сельскія паселішчы, якія ўзніклі ў сярэдзіне 16 стагоддзя пасля правядзення валочнай памеры. Гэтая зямля - паселішча за “сценкамі”, за межамімаёнткаў, іх арандавала дробная шляхта. У 30-я гады Мастоўшчына існавала, як фальварак.
На поўдзень ад Мастоўшчыны паблізу Паўднёвага гарадка раскінулася Лайкаўшчызна. У пачатку 20-га стагоддзя тут жыло 40 чалавек на 46 дзесяцінах. У сярэдзіне 80-х гадоў гэтая тэрыторыя з грунтамі павышанай вільготнасці была выдзелена пад прыватную забудову. Дзякуючы добрым архітэктурным праектам і намаганням забудоўшчыкаў вёска ператварылася ў мікрараён, які зайздроснікі традыцыйна называюць яшчэ адным “Царскім сялом”.
З паўднёвага ўсходу гарадская тэрыторыя завяршаецца Паўднёвым гарадком, які з’явіўся ў 1907 г., калі ў Ліду была пераведзена 9-я паветраплавальная рота. У першую чаргу былі пабудаваны тэхнічныя збудаванні, а ў 1910-1912 гг. вайсковая будаўнічая камісія на выкупленых дзяржавай у Івана і Міхала Садоўскіх з маёнтка Перапечыца землях, пад кіраўніцтвам генерал-маёра Канабіха пабудавала казармы і жылыя дамы для афіцэраў (Szymielewicz M. Lida w latach wielkiej wojny // Ziemia Lidzka. N 7-8, 1939, s.188). У Паўднёвым гарадку захаваліся ў першапачатковым выглядзе многія з ранніх пабудоваў.
У 1992 – 95 г.г. на нямецкія сродкі і пад кіраўніцтвам нямецкіх будаўнікоў быў пабудаваны лепшы ў горадзе мікрараён Новы Паўднёвы гарадок на 4 тысячы жыхароў, з выдатнай інфраструктурай. Меркавалася, што ў Ліду будуць выведзены савецкія войскі з Усходняй Германіі, але здарыўся распад Савецкага Саюза, аэрадром дастаўся беларускай арміі, а кватэры разышліся паміж беларускімі авіятарамі і больш багатымі лідзянамі.
Паўночная частка горада аддзяляецца ад цэнтральнай чыгункай Ліда-Маладэчна. Тут размеш-чаны мікрараёны Закасанка, Стругі, абасобленыя пасёлкі Індустрыяльны і Маладзёжны.
Тэрыторыя ўздоўж сучаснай вуліцы Свярдлова доўгія гады называлася Закасанка. Сваю назву атрымала ад яўрэя Закса, які на паўночнай ускраіне горада, за праваслаўнымі могілкамі пабудаваў карчму. Аматары выпіць празвалі гэтую карчму “Заксанка” . З часам за гарадской рысай утварыўся засценак, які атрымаў назву “Закасанка”. У пачатку 20-га стагоддзя Закасанка ператварылася ў буйное паселішча-засценак са шматлікімі жыхарамі, што працавалі на прамысловых прадпрыемствах Ліды. У 1930-х гадах магістрат горада Ліды ўздоўж вуліцы Рачной прадаваўземлі бедным людзям участкамі па 20 сотак у крэдыт на 10 гадоў.
Чуць далей на поўнач знаходзілася вёска “Стругі`” (струг – гэта або ручай з польск., або плоскадонны човен, або прылада для здзірання кары) . Паводле Кордаша (Kordasz J. Lida prawdziwa. Olsztyn. 1997. S. 13). назва паходзіць ад плыні, якая адходзіла ад Лідзейкі ў заходнім кірунку. Яе жыхарамі перад вайной былі Хрулі, Корзуны, Андраеўскія, Чарнавусы, Запаснікі, Эйдыты, Юшкевічы, Банцавічы (Банцэвічы), Шымчыкі.
Пасёлкі Маладзёжны і Індустрыяльны – сённяшнія прадмесці Ліды, адзін з іх набіты буйнымі вытворчасцямі і складаецца з блочных пяціпавярховак, другі адметны адсутнасцю ўсялякіх вытворчасцяў і перавагай прыватнаўласніцкага сектару з агародзікамі. Назвы іх савецкія, вынайдзеныя не схільнымі да шматвобразнага ўспрыняцця свету камуністычнымі чыноўнікамі.
Заходняя частка горада - гэта Акопы, мікрараён Рыбіноўскага, Паўночны гарадок, Пяскі, Слабада і Сойкішкі.
Акопы – тэрыторыя вакол вуліцы Тухачэўскага, сваю назву атрымала перад Другой сусветнай вайной, калі там праводзіліся бесперапынныя вучэнні з капаннем незлічоных акопаў, балазе, зямля там пясчаная.
Паміж Акопамі і Паўночным гарадком за апошнія 20 гадоў вырас мікрараён Рыбіноўскага, які атрымаў назву ад адной з вуліц. Мікрараён спальны, пазбаўлены не толькі шкодных, але і ўсякіх вытворчасцяў, у яго добрая планіроўка і нядрэнная інфраструктура. Адзіным яго сур’ёзным недахопам з’яўляецца “вузкае горла” - у пікавыя моманты раніцай і вечарам перад пераездам пад чыгункай збіраюцца дзесяткі аўтамабіляў. Тут жа побач пабудаваны будынак ДАІ.
Паўночны гарадок быў пабудаваны для 172 Лідскага пяхотнага палка ў 1905 – 1912 гг. вайсковай камісіяй пад кіраўніцтвам генерал-маёра Канабіха. Рускія рабочыя пабудавалі трохпавярховыя жылыя будынкі плошчай да 700 м.кв. для афіцэрскага складу, казармы, штаб і канюшні. Будынкі пабудаваны ў стылі рускага нэакласіцызму, атынкованы, на блякла-жоўтым тынку белым колерам выдзелены карнізы, дэнтыкулы, трохкутныя франтоны. Кватэры плошчай да 54-55 кв.м. вышыня столяў – 3,2 м. Дамы адрозніваюцца колькасцю вокнаў, пад’ездаў. У 30-я гады ў гарадку размяшчаўся 77 пяхотны полк і мікрараён называўся Кашары (Казармы) . У гады Першай сусветнай вайны поблізу гарадка былі абсталяваныя вайсковыя могілкі. З’явіліся прыватныя дамы. Вайсковыя могілкі знеслі пры будаўніцтве 6-й школы, а на месцы агародаў за кошт Міністэрства абароны СССР для сямей афіцэрскага складу пабудавалі паўтара дзясяткі панэльных жылых дамоў. У 90-е гады з’явіліся многія сотні гаражоў, якія з усіх бакоў аконтурылі мікрараён.
За чыгуначным пераездам пры выездзе з Каменкі на Гарадзенскі тракт і на ўсход ад Паўночнага гарадка быў круты пясчаны пад’ём, па якім коні з цяжкасцю выцягвалі пустыя вазы, вазы з грузам выязджалі па Варшаўскай. Ці па гэтай прычыне, ці з-за наяўнасці пясчанага кар’ера, ці з-за агульнай пясчанасці гэтай тэрыторыі яе назвалі Пяскі ( Пескі ). Назва з’явілася мабыць “пры Польшчы” і ахоплівала жылы раён, што прымыкаў да вул. Орліч-Дрэшара (зараз Камуністычнай).
Вёска Дварцовая Слабада (зараз мікрараён Слабада) некалі ўваходзіла ў склад вялікакняскіх (каралеўскіх) зямель двара (дварца) Лідскага старасты. Дзякуючы гэтым абставінам вёску назвалі Дварцовай. Слова “слабада” – ад слова “свабода”. Слабада – гэта паселішча на ўскраіне горада, жыхары якога вызваляліся ад прыгонных павіннасцяў і падаткаў. У слабадзе жылі свабодныя, непрыгонныя людзі. Пазней слабодамі пачалі называць невялікія паселішчы гарадскога тыпу, дзе жылі рамеснікі, гандляры, майстры. У 1795 г. усе каралеўскія ўладанні перайшлі ва ўласнасць расійскага скарбу. Каля 1860 г. на землях в. Дварцовая Слабада вырашана было заснаваць калонію. Мясцовыя ўлады пасялілі там чатыры яўрэйскія сям’і: дзве сям’і Ліпнішскіх, адну Баруховічаў і яшчэ адну з забытым прозвішчам. Праз некаторы час, калі справа пра пасяленне яўрэеў на Дварцовай Слабадзе дайшла да Пецярбурга, высветлілася, што тэрыторыю гэтую праектанты прызначылі пад засяленне праваслаўных сямей. Патрабавалася высяліць яўрэйскія сем’і, якія да таго часу там грунтоўна атабарыліся. Каля 20 дзесяцін нарэзанай зямлі для кожнай з сямей уяўлялі немалую каштоўнасць. Яўрэі пайшлі на “дальнабачны кампраміс” і прынялі праваслаўе. Пасля хрышчэння і прыпісвання да царквы Ліпнішскія прынялі прозвішча Ліпінскіх, Баруховічы сталі Барысевічамі, а чацвёрты яўрэй стаў Крыжаноўскім. У 1866 годзе надзеленыя землі былі аддадзены на выкуп і асаднікі паспяхова заняліся земляробствам.
У 1884 г. была пушчана ў дзеянне чыгунка Вільня – Ліда – Лунінец . Цераз 20 гадоў, у 1903-05 г.г. была пракладзена лінія Маладэчна – Ліда – Ваўкавыск. Пры будаўніцтве чыгункі сем’і, што жылі ў Дварцовай Слабадзе, мелі добрыя заробкі. Пры гэтым дочкі, якія былі немалой прыгажосці, знайшлі сабе мужоў сярод чыгуначных жандармаў. Паступова пачалі з’яўляцца новыя сямейныя агмені, усё новыя домікі і пабудовы. Па меры падрастання моладзі, жыхары Дварцовай Слабады змянілі характар сваёй дзейнасці, перайшоўшы з хлебаробства на транспарт. Мікрараён пачаў пашырацца. (Abramowicz W. Slobodka – pzedmiescie Lidy. Ziemia Lidzka N… 1939, s. 129-132).
Паводле перапісу 1897 г. у Дварцовай Слабадзе – 505 жыхароў, 68 з іх яўрэі. (Яўрэйская Энцыклапедыя. Том ІХ. С. 202). Праваслаўныя сем’і 1912 года: Ліпінскія (27 чалавек), Грэва (14), Ракошыц (14), Анацкія (13), Дарашкевічы (8), Янцэвічы (8), Тарашук (8), Дравіца (5), Калясінскія (5), Крыжаноўскія (5), Чайкоўскія (5), Залескія (4), Лучко (4), Падгайла (2), Жыдкевічы (3), Брэва (2), Радзюк (2).
Слабада разбудавалася ў 30-я годы, з’явіліся ўласныя лаўкі, аптэчны склад, лазня, пажарная вежа, участак паліцыі, будынак 7-класнай усеагульнай школы, прыватная агульнаадукацыйная гімназія. Расла колькасць жыхароў. Слабада прыцягвала да сябе людзей перш за ўсё таннасцю ўчасткаў зямлі пад забудову.
Доўгія гады развіццю Слабады перашкаджала адсутнасць добрай сувязі з горадам. Спачатку быў пабудаваны пешаходны віядук, а затым і транспартны шляхапровад (1973). Сучасная Слабада выразна падзяляецца на дзве зоны – усходнюю прыватнай забудовы з маленькімі аднапавярховымі домікамі і заходнюю з цагляных і блочных шматпавярховак. Мяжа паміж імі праходзіць па вул. Горкага.
У 80-90 гады ва ўрочышчы Сойкішкі, або, як цяпер кажуць, на Хасанаўскай з’явіўся новы мікрараён з прыватнай забудовай. Назва ўрочышча Сойкішкі вядомая з 1785 года.
Новыя мікрараёны не заўсёды захоўваюць старыя назвы. Але і не ўсе назвы лёгка саступаюць месца. Застаюцца ў памяці, у назвах вуліц, крамаў, аўтобусных прыпынкаў. Горад жыве.
У канцы 17-га стагоддзя горад Ліда меў цэнтральную плошчу - Рынак, побач Школьны двор і чатыры вуліцы: Віленскую, якая выходзіла на дарогу ў Вільню, Замкавую, якая пралягала ад Рынка да замка, Каменскую, якая пачыналася ад Замкавай і выходзіла на дарогу ў Горадню, і Крывую, якая злучала Рынак з Каменскай. Гэтыя лідскія вуліцы згадваюцца ў інвентары 1680 г. Віленская згадваецца ў 1674 г., Замкавая ў 1675 г. (Wolyniak. Historia karmelitow lidzkich. // Ziemia Lidzka, 2001, № 44, s. 20).
У канцы 18 стагоддзя за Фарным касцёлам з'явілася вул. Дваровая (Дварцовая, ад словаў двор або дварэц - невялікі двор).
На 1839 год Віленская і Замкавая вуліцы былі выбрукаваны. У жніўні 1842 г. пажар знішчыў Школьны двор, частку дамоў каля Рынка і ўсю Віленскую вуліцу.
У сярэдзіне 19-га стагоддзя паводле ўспамінаў Мірона-Браніслава Нарбута горад - гэта "адна доўгая вуліца Віленская, якая праходзіла па ўсёй даўжыні горада на працягу вярсты. Папярок другая вуліца Каменка, па баках вуліцы кароткія: Сянатарская і Крывая і, нарэшце, Рынак". Калі М.- Б. Нарбут правільна адлюстраваў сітуацыю, то гэта значыць, што цэнтр горада змясціўся ў бок замка, а вул. Віленская падоўжылася за кошт Замкавай. На 1892 г. Рынак пачаў называцца Базарнай плошчай, тут штотыднёва адбываўся гандаль, на які збіраліся сотні сялянскіх падводаў з усёй акругі. Да Базарнай плошчы прымыкаў нанава адбудаваны пасля пажару 1891 года Школьны двор з яўрэйскімі навучальнымі ўстановамі - тут размяшчаліся сінагога, хедар, яўрэйскія рамесныя школы, пазней і ешыбот. Да ранейшых вуліц: Віленскай, Дварцовай, Замкавай, Каменскай і Крывой дадалася Аляксандраўская, з'явілася 9 завулкаў: Завальны, Лідскі, Камерцыйны, Паліцэйскі, Садовы, Шкляны, Гандлёвы, Школьны і Яраслаўскі. Вызначаны будучыя мікрараёны: Ферма, Выган і Зарэчча. У мікрараёне Ферма яшчэ няма ні аднаго дома, але вуліцы ўжо абазначаны. Знікла Сянатарская вуліца, пра якую пісаў М.-Б. Нарбут.
Праз 10 гадоў, на 1903 г. у Лідзе 14 вуліц: Аляксандраўская, Віленская, Дваранская, Замкавая, Каменская, Камерцыйная, Крывая, Лідская, Паліцэйская, Пастаўская, Садовая, Сядлецкая, Шкляная, Гандлёвая і 10 завулкаў Аляксандраўскі, Завальны, Замкавы, Лідскі, Чырвоны, Крупскі, Міхайлаўскі, Гандлёвы, Школьны і Яраслаўскі; дзве плошчы: Базарная і Школьны двор. 1000 жылых пабудоваў, з іх 275 мураваных і 725 драўляных.
У 1906 г. з'явіліся дзве новыя вуліцы: Вакзальная і Школьная і два завулкі: Моргаўскі і Сянны. Перад Першай сусветнай вайной, у 1913 г. у Лідзе 17 вуліц і 11 завулкаў; дадалася Крупская вуліца, якая вырасла з Крупскага завулка.
У імперскі час (да 1915 г.) назвы вуліц мянялі вельмі рэдка. Адзіны вядомы выпадак: вул. Паштовая ў 1892 г. стала Паліцэйскай. Назвы вуліц дзеляцца на чатыры групы: па назвах гарадоў і вёсак - Віленская, Лідская, Пастаўская, Сядлецкая, Крупская, завулкі: Лідскі і Яраслаўскі; па сацыяльнай прыналежнасці - Дваранская, Камерцыйная, Гандлёвая, завулак - Гандлёвы. Па размяшчэнні каля замка - вуліца Замкавая і завулак Замкавы, каля пошты - Паштовая, каля паліцэйскага ведамства - Паліцэйская, каля Школьнага двара - Школьная і зав. Школьны, перасякае р. Каменку - Каменская, з садамі - Садовая. Паводле выгляду - Крывая і зав. Чырвоны. Імянныя: Аляксандраўская вуліца, Аляксандраўскі і Міхайлаўскі завулкі. Няма яснасці з назвамі вул. Шкляная і зав. Завальны.Летам 1925 г. паводле ўспамінаў Ежы Путрамента "у цэнтры горада... з галоўнай вуліцай Сувальскай злучаецца другая - 3 Траўня... Паўднёвы канец меў сваё безымяннае прадмесце, раскіданае сярод некалькіх вулачак... У сярэдзіне было яшчэ некалькіх вуліц: невялікіх, вельмі брудных і бедных, дзе жылі толькі яўрэі". Следам за ім тое ж паўтарае Януш Майснер: "... заняпалае павятовае мястэчка з пераважна бедным яўрэйскім насельніцтвам, з адным гатэлем, з Вінаградавым рэстаранам, з Абывацельскім клубам, з рынкам у балоце і некалькімі брукаванымі цэлым каменем вуліцамі, якія рабіліся "гандлёвымі цэнтрамі", атачонымі напалову вузкімі прадмесцямі..." (Meissner J. Wiatr w podeszwach. // Warczawa. 1976. S. 38).
У 30-я годы горад актыўна забудоўваўся, з'явіліся дзесяткі новых вуліц на Слабаде, на Кашарах, Песках, на Выгане, на Зарэччы. У канцы 1938 года ў горадзе 110 вуліц: 11-га лістапада, Акопы, Алея Самаабароны, Балотная, Баравая, Бары, Белагрудская, Бярозавая, Варшаўская, Віленская, Вішнёвая, Воўчая, Вузкая, Вызвалення, Вясёлая, Вясковая (Wiejska), Гандлёвая, Гарнянская, Гарыстая, Гедзімінаўская, Гражыны, 29 студзеня, Домб-Бярнацкага (да 1937 г. Маладварцовая), Дубовая, Доўгая, Дзяканка або Касцёльная, Яловая, Жалезная, Жалігоўскага, Жаромскага, Жвіркі, Жураўліная, Жырмунская, Завальная, Закрытая, Замкавая, Ёселевіча, Казармавая (Коszarowa), Камерцыйная, Касцюшкі, Кахання (Milosna), Каштанавая, Кветкавая, Кілінскага, Легіёнавая, Лётная, Лідская, Ліпавая, Маладзечанская, Мацкевіча, Маргі, Мастоўская, Міцкевіча, Могілкавая (Cmentarna), Мянніцкага, Навасельская (Nowowejska), Навінка, Нарбута, Нарутовіча, Новая, Няпоўная, Орліч-Дрэшара, Пагулянка, Пажарная (Strazacka), Палеская, Палявая, Пастаўская, Пераца, 1-га траўня, Пілсудскага, Прыгожая (Hoza), Птушыная, Пярацкага, Радуньская, Райнеса, Райская, Раслякі, Рачная, Рыдз-Сміглава, Садовая, Сакаліная, Сасновая, Скарупкі, Сойкішкі, Стругі, Сувальская (Сувальскага Палка), Сукурчэўская, Супольная, Сыракомлі, Сядлецкая, 17-га красавіка, Тапаліная, Тартакі, 3-га траўня, Турэцкая, Фабрычная, Фалькоўскага, Халодная, Цёплая, Ціхая, Чыгуначная (Коlejowa), Чырвоная, Шавецкая, Шаптыцкага, Шкляная, Школьная, Шпітальная, Шырокая, Эйшышская, Ясная.
З дарэвалюцыйных засталіся 11 назваў: Віленская, Гандлёвая, Замкавая, Камерцыйная, Крупская, Лідская, Пастаўская, Садовая, Сядлецкая, Шкляная, Школьная. Завулкі Завальны, Моргаўскі, Чырвоны сталі вуліцамі. Аляксандраўская, Дваранская, Каменская, Паліцэйская вуліцы і сем завулкаў: Аляксандраўскі, Гандлёвы, Замкавы, Лідскі, Крупскі, Міхайлаўскі, Школьны, Яраслаўскі былі перайменаваныя. Колішняя Віленская пачала называцца вуліцай імя Сувальскага Палка, у прастамоўі Сувальскай, Каменская стала вуліцай 3 траўня, Крывая - вуліцай імя Мацкевіча.
Новым вуліцам гарадскія ўлады давалі польскія назвы. З'явіліся 24 імянныя вуліцы: Гедзімінаўская, Гражыны, Домб-Бярнацкага, Жалігоўскага, Жаромскага, Жвіркі, Ёселевіча, Касцюшкі, Кілінскага, Мацкевіча, Міцкевіча, Мянніцкага, Нарбута, Нарутовіча, Орліч-Дрэшара, Пераца, Пілсудскага, Пярацкага, Райнеса, Рыдз-Сміглага, Скарупкі, Сыракомлі, Фалькоўскага, Шаптыцкага. Вялікі князь Гедзімін (к. 1275 - 1341). Начальнік дзяржавы Пілсудскі Юзаф (1867 - 1935). Прэзідэнт Нарутовіч Габрыель (1865 - 1922). Маршал Рыдз-Сміглы Эдвард (1886 - 1941). Пяць генералаў: Касцюшка Тадэвуш (1746 - 1817), Жалігоўскі Люцыян (1865 - 1947), Шаптыцкі Станіслаў Мар'ян (1867 - 1950), Дрэшар (псеўданім Орліч) Густаў (1889 - 1936), Домб-Бярнацкі Стэфан (1890 - ?). Палкоўнікі: Кілінскі Ян (1760 - 1819) і Перацкі Браніслаў (1895 - 1934). Капітаны Жвірко Францішак (1895 - 1932) і Мянніцкі Пётр (1892-1919). Кіраўнік паўстання ў Лідскім павеце Нарбут Людвік Тодаравіч (1832 - 63). Чатыры святары: Мацкевіч Антон (1828 - 63), Райнес Ісак Якаў (1839 - 1915), Скарупка і Фалькоўскі Адам (1812 - 1863). Чацвёра літаратараў: Міцкевіч Адам (1798 - 1855), Сыракомля Уладзіслаў (1823 - 62), Перац Іцхак (1851 - 1915), Жаромскі Стэфан (1864 - 1925), Ёсялевіч Берка. Паэтычная гераіня Гражына.
Да Рынка і Школьнага двара дадалася плошча Славы (Chwaly) на перасячэнні Замкавай і Сувальскай. Поблізу скрыжавання вуліц Сувальскай і 3-га траўня аформіўся невялікі сквер Збаўцы (Zbawiciela). Горад набыў польскі выгляд.9 студзеня 1940 г. савецкія ўлады, што прыбылі з Усходняй Беларусі, прынялі пастанову "Аб перайменаванні вуліц горада" і напалову ператрэслі спіс вуліц. Былыя назвы захавалі 56 гарадскіх вуліц (*).
У лютым 1940 г. у Лідзе - 113 вуліц: Алея Самаабароны*, Асавіяхімаўская (б. Акопы), Асіпенка (б. Боры), Астроўскага М. (б. Шаптыцкага), Базарная, Балотная*, Бальнічная* (б. Шпітальная), Баравая*, Баранавіцкая (б. Цёплая), Белагрудская*, Беларуская (б. Пярацкага і Фалькоўскага), Бярозавая*, Варшаўская*, Вішнёвая*, 8 сакавіка (б. Крупская), Вузкая*, Гандлёвая*, Гарыстая*, Гарнянская*, Гогаля (б. Кілінскага), Гомельская (б. Халодная), Горкага (б. Райская), Доўгая*, Дубовая*, 9-га студзеня (б. 29-га студзеня), Дзяржынскага (б. Жалігоўскага), Жалезная*, Жаромскага*, Жураўліная*, Жырмунская*, Завальная*, Загародняя (б. Птушыная), Закрытая*, Замкавая*, Інтэрнацыянальная, Кааператыўная (б. Эйшышская), Камерцыйная*, Камсамольская (б. Мацкевіча), Камунальная (б. Нарутовіча), Камуністычная (б. Орліч-Дрэшара), Катоўскага (б. Няпоўная), Каштанавая*, Кветкавая*, Кірава 1-ая (б. Школьная), Кірава 2-ая (б. Школьная), Крупская*, Крупскай (б. ксендза Скарупкі), Куйбышава (б. Рыдз-Сміглага), Кулямётная (б. Легіёнвая), Ламаносава (б. Касцюшкі), Ленінская (б. 3-га траўня), Лесазаводская* (б. Тартакі), Лётная*, Лідская*, Ліпавая*, Люксембург (б. Могілкавая), Лясная (б. Сукурчэўская), Маладзечанская*, Малапажарная, Малая (б. Турэцкая), Малая Дварцовая (б. Домб-Бярнацкага), Маскоўская, Маякоўскага (б. Кахання), Мінская (б. Райнеса), Міцкевіча*, Мопраўская (б. Сыракомлі), Навасельская*, Навінка*, Новая*, Някрасава (б. Жвіркі), Пагулянка*, Пажарная*, Палявая*, Папаніна (частка б. Пастаўскай), Пастаўская*, Пасялковая (б. Маргі), Пераца*, Пескі, 1-га траўня*, Піянерская (б. Нарбута, б. Сядлецкая), Пушкінская (б. Гедзімінаўская), Радуньская*, Раслякі*, Рачная*, Савецкая (б. Сувальская), Садовая*, Сакаліная (б. Воўчая), Сасновая*, Спартыўная (б. Сакаліная), Свярдлоўская (б. Віленская), Сельская, 7-га лістапада (б. 11-га лістапада), Стругі*, 17-га верасня (б. 17-га красавіка), Танкавая (б. Мянніцкага), Тапаліная*, Фабрычная*, Фрунзе (б. Пастаўская), Хасанская (б. Сойкішкі), Ціхая*, Чапаева (б. Пілсудскага), Чарнышэўскага (б. Мастоўская), Чкалава (б. Прыгожая), Чыгуначная*, Чырвонаармейская (б. Казармавая), Чырвонагвардзейская (б. Супольная), Чырвоная*, Шалом-Алейхема (б. Ёсялевіча), Шаўчэнкі (б. Шавецкая), Шкляная*, Шчорса (б. Навасельская), Шырокая*, Энгельса (б. Гражыны), Яловая*, Ясная*.
Была перайменавана 21 імянная вуліца з 24. Толькі Жаромскі, Перац і Міцкевіч былі прызнаны сацыяльна блізкімі для новай улады. Зніклі вуліцы Вясёлая, Дзяканка, Палеская.
У 1941 г. нямецкія акупацыйныя ўлады ўвялі свае назвы вуліц. Вуліца Фалькоўскага называлася Скарынаштрасэ, вул Ленінская - Танэнбергштрасэ. Нямецкія назвы ў памяці не замацаваліся, падчас вайны вуліцы ў побытавых размовах называліся так, як іх называлі да 1939 года.У ліпені 1944 г. вуліцам вернуты ранейшыя савецкія назвы.
15 жніўня 1944 г. па просьбе прадстаўнікоў 86-га Лідскага кавалерыйскага палка 32-й Смаленскай кавалерыйскай дывізіі выканкам Лідскага гарадскога савету пастанавіў дзеля ўвекавечвання памяці камандзіра 86-га палка гвардыі падпалкоўніка Труханава А. Ф., які вызваляў Ліду, перайменаваць вул. Чыгуначную ў вул. Труханава (ЗГА у г. Ліда. Ф. 55, воп.1, с. 4, а. 36).
30 кастрычніка 1945 г. выканкам перайменаваў вуліцу Гарнянскую ў вуліцу Ракасоўскага, вуліцу Каштанавую ў вуліцу Жукава, вуліцу Камунальную ў вуліцу Чарняхоўскага, вуліцу Пасялковую ў вуліцу Пакрышкіна, вуліцу Пагулянка ў вуліцу Зоі Касмадзям'янскай, вуліцу Шкляную ў вуліцу Янкі Купалы (ЗГА у г. Ліда. Ф. 55, воп. 1, с. 10, а. 87).У снежні 1945 г. у Лідзе 107 вуліц.
У параўнанне з 1940 г. зніклі 11 вуліц: Базарная, Балотная, Інтэрнацыянальная, Чырвоная, Маскоўская, Някрасава, Навінка, Папаніна, Пескі, Пастаўская, Садовая. З'явілася 3 новых: Вясенняя, Самаабароны, Талстога. Хасанская стала Хасанаўскай, 1-ая і 2-ая Кірава аб'яднаныя ў Кірава, Малая Дварцовая стала Малачыгуначнай, Пушкінская - Замкавай, Чыгуначная - Труханава, Камунальная - Чарняхоўскага, Гарнянскага - Ракасоўскага, Каштанавая - Жукава, Пасялковая - Пакрышкіна, Пагулянка - Касмадзям'янскай, Шкляная - Янкі Купалы, Беларуская - Перамогі.5 кастрычніка 1948 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову "Аб праве грамадзян на будаўніцтва і пакупку індывідуяльных жылых дамоў". Грамадзяне неадкладна ўзяліся ажыццяўляць сваё права, улады стараліся гэтае права абмежаваць. Каб атрымаць участак плошчай 6 сотак трэба было сабраць ад 6 да 8 дакументаў: даведку з месца працы, хадайніцтва ад дырэкцыі і прафсаюзнай арганізацыі, даведку з месца жыхарства, даведку з БТІ аб адсутнасці ўласнага жылля, даведку з сельсавета аб адсутнасці сувязі з калгасам; напісаць падрабязную аўтабіяграфію, запоўніць анкету забудоўшчыка. Пры гэтым дакументы трэба было аформіць на працягу аднаго месяца і прыступіць да забудовы на працягу двух месяцаў. Адмаўлялі па мноству прычын: нядаўна жыве ў горадзе, мае хату на вёсцы, працуе на заводзе і можа атрымаць дзяржаўную кватэру, самавольна пакінуў калгас, адзіночка, быў асуджны і д. п. Дазволы на будаўніцтва пачалі выдаваць з 1950 г., за пяцігодку маленькімі прыватнымі домікамі былі забудованы Раслякі, Кашары, Слабада, Зарэчча, Пескі. З'явіліся дзясяткі новых кароценькіх вулачак і завулкаў.
На Расляках з'явіліся вуліцы імя Будзённага, Мічурына, Паўлава, Пушкіна, Палзунова, Сечанава, Саўгасная, Хмяльніцкага, завулак Лідскі. На Кашарах - вуліцы: імя Лазо, Кашавога, Разіна, Мечнікава, Серафімовіча, Сталінградская. Паблізу шпіталя - Бялінскага, Філатава, Мінская, Нёманская, Шчарбакова, Цэткін, Вышынскага, Говарава, Чалюскінцаў, Кастрычніцкая, Сацыялістычная. На Слабадзе - Дзекабрыстаў, Дундзіча, Молатава, Радзішчава, Рылеева, Пралетарская, Ціміразева, Ульянавых, Ушакова, зав. Жукава. На Вісмантах - вул. Глінкі, Данскога Д., Жукоўскага, Лібкнехта, Мендзялеева, Някрасава, Пугачова. На Зарэччы - вул. Кутузава, Баўмана, Жданава, Беларуская, Рэпіна, Партызанская. Каля бальніцы - імя Балотнікава. Каля Паўднёвага гарадка - імя Сярова, на Сойкішках - вул. Малахасаўская.26 траўня 1955 года гарвыканкам зацвердзіў спіс гарадскіх вуліц. У спісе 148 вуліц і 15 завулкаў. 105 з іх імянныя: Айвазоўскага, Асавіяхімаўская, Асіпенка, Астроўскага, Балотнікава, Бальнічная, Баранавіцкая, Баўмана, Белагрудская, Беларуская, Будзённага, Бялінскага, Варашылава, Варшаўская, 8 сакавіка, Вышынскага, Гарыстая, Гастэла, Герцана, Глінкі, Говарава, Гогаля, Гомельская, Горкага, Дабралюбава, Даватара, Дакучаева, Данскога, Дзекабрыстаў, 9-га студзеня, Дзяржынскага, Дзімітрова, Дундзіча, Жданава, Жукава, Жукоўскага, Загарадная, Замкавая, Заслонава, Кааператыўная, Калгасная, Камсамольская, Камуністычная, Калініна, Кастрычніцкая, Касцюшкі, Катоўскага, Кашавога, Кірава, Крупскай, Крылова, Куйбышава, Кулямётная, Купалы, Кутузава, Лазо, Ламаносава, Леніна, Лермантава, Лесазаводская, Лётная, Лібкнехта, Лідская, Люксембург, Маладзечанская, Малахасанаўская, Маркса, Матросава, Маякоўскага, Мендзялеева, Мечнікава, Мінская, Міцкевіча, Мічурына, Молатава, Мопраўская, Мянжынскага, Навасельская, Нёманская, Нахімава, Неўскага, Някрасава, Пакрышкіна, Палзунова, Папова, Партызанская, Пархоменкі, Паўлава, 1-га траўня, Перамогі, Пераца, Піянерская, Пралетарская, Пугачова, Пушкіна, Радзішчава, Радуньская, Разіна, Ракасоўскага, Раслякі, Рачная, Рылеева, Рэвалюцыйная, Рэпіна, Савецкая, Саўгасная, Сацыялістычная, Свярдлова, 7-га лістапада, Серафімовіча, Сечанава, Спартыўная, Сталінградская, Сядова, Сярова, Талстога, Танкавая, Труханава, Тургенева, Тэльмана, Ульянавых, Ушакова, Фабрычная, Філатава, Франко, Фрунзе, Фурманава, Хасанаўская, Хмяльніцкага, Ціміразева, Цэткін, Чайкінай, Чайкоўскага, Чалюскінцаў, Чапаева, Чарнышэўскага, Чарняхоўскага, Чкалава, Чырвонаармейская, Чырвонагвардзейская, Шалом-Алейхема, Шастаковіча, Шаўчэнкі, Шолахава, Шчарбакова, Шчорса, Энгельса, Ясная.
Завулкі: Гастэла, Гомельскі, Дабралюбава, Жукава, Калініна, Камуністычны, Крупскай, Лётны, Лідскі, Сельскі, Спартыўны, Фурманава, Чайкоўскага, Чырвонаармейскі, Энгельса. (Ф. 55, воп. 1, с. 396, а.124-127).
Са спісу 1945 г. зніклі вуліцы: Вясенняя, Гандлёвая, Жалезная, Жаромскага, Касмадзям'янскай, Крупская, Малая, Самаабароны.
Алея Самаабароны стала вул. імя Молатава, Бярозавая - Пралетарскай і Дзімітрава, Баравая - Рэвалюцыйнай, Вішнёвая - імя Матросава, Воўчая - імя Тэльмана, паўночна-заходні адрэзак вул. імя 8-га сакавіка - імя Гастэла, Дубовая - зав. Маркса, Доўгая - імя Талстога Л., Яловая стала імя Чайкінай, Жураўліная - імя Дакучаева, Мянжынскага і Франко, Жырмунская - імя Тургенева, Завальная - імя Ламаносава, Закрытая - зав. Спартыўным, зах. адрэзак Кірава - вул. імя Неўскага і Балотнікава, паўн. адрэзак Куйбышава - вул. імя Сядова і Крылова, Лясная - імя Шастаковіча, Ліпавая - імя Айвазоўскага, Малая Чыгуначная - Маладвар-цовай, затым імя Варашылава, Малапажарная - зав. імя Чайкоўскага, паўн. адрэзак імя Маякоўскага - імя Дабралюбава, Пажарная - імя Чайк-оўскага, Палявая - імя Маркса К., паўн.-усх. адрэзак Кулямётнай - зав. імя Энгельса, Пушкінская - Замкавай, а былая Замкавая адышла да вул. Энгельса, 17 верасня - Камсамольскай, Сакаліная - Зайцавай, Сасновая - імя Заслонава, Стругі - Калгаснай, Сельская - зав. Сельскім, Свярдлоўская - імя Свердлова, Ціхая - імя Нахімава, Тапаліная - імя Доватара, Вузкая - зав. Лермантава, Кветкавая - імя Фурманава, Шырокая - імя Шаўчэнкі.
Назвы вуліц Беларускай і Някрасава змясціліся на іншыя вуліцы, частка вул. Горкага стала імя Пархоменкі, частка вул. імя Люксембург стала вул. імя Герцана, вул. імя Крупскай стала зав. імя Крупскай, частка вул. імя Калініна стала вул. імя Касцюшкі і зав. імя Дабралюбава.
Заўважым, што сярод соцень чыста "савецкіх і рэвалюцыйных" вуліц у Лідзе ні разу не з'яўлялася вуліца імя Сталіна.12 красавіка 1956 г. гарвыканкам, разгледзеўшы схему планіроўкі кварталаў № 31 і48, вырашыў узніклыя праезды назваць: вул. Ватуціна, вул. Лабачэўскага, зав. М. Горкага, зав. Саўгасны, зав. Сечанава 1-шы, Счанава 2-гі, зав. Куйбышава. (Ф. 55, воп. 1, с. 402, а. 218.)
7 чэрвеня 1956 г. пры зацверджанні схемы планіроўкі квартала № 116 пад індывідуяльна-жыллёвае будаўніцтва ўзніклы праезд назвалі зав. Дзяржынскага. (Ф. 55, воп. 1, с. 403, а. 136.)
27 снежня 1956 г. у сувязі з планіроўкай 146 квартала ўтвораныя праезды вырашылі іменаваць: вул. Усходняя і Якуба Коласа, зав. Энгельса 1-шы і 2-гі. (Ф. 55, воп. 1, с. 405, а. 185.)
7 лютага 1957 г. пры зацверджанні схемы планіроўкі для індывідуяльнай забудовы ў квартале № 115 прынята рашэнне ўтвораныя праезды іменаваць вул. Пляханава і Арджанікідзэ, зав. Пляханава 1-шы, 2-гі, 3-ці, Першамайскі 1-шы, 2-гі, Маркса 3-ці, Навагодні, Новы. (Ф. 55, воп. 1, с. 414, а. 129.)
24 кастрычніка 1957 г. у адпаведнасці з указам Прэзідыюма ВС СССР ад 11.09.1957 г. "Аб упарадачанні справы прысваення імён дзяржаўных і грамадскіх дзеячоў краям, абласцям, раёнам, а таксама гарадам і іншым населеным пунктам, прадпрыемствам, калгасам, установам" выканкам гарсавету перайменаваў вул. імя Будзённага ў зав. Саўгасны, вул. імя Варашылава ў вул. Маладварцовую, вул. Жукава ў вул. імя Паўліка Марозава, вул. імя Молатава ў вул. Чыгуначную, завул. імя Молатава ў зав. Чыгуначны, вул. імя Пакрышкіна ў вул. імя Суворава, вул. імя Ракасоўскага ў вул. Інтэрнацыянальную, вул. імя Шолахава ў вул. Вясеннюю, вул. імя Шастаковіча ў вул. імя Багратыёна. Нанава ўзнікшым праездам былі прысвоены наступныя найменні: праезд паміж вуліцамі Савецкая і Гомельская стаў вул. Заводскай, праезд ад вул. Калініна ўлева - 1-шы завулак Калініна, а існаму завулку імя Калініна - 2-гі завулак Калініна. (Ф. 55, воп. 1, с. 417, а. 54.)
12 снежня 1957 г. гарвыканкам прыняў рашэнне назваць вуліцу паралельную чыгуначнаму палатну: 1-ая Хасанаўская, вуліцу якая праходзіць ззаду за ёй - 2-ая Хасанаўская, перайменаваць 1-шы зав. Энгельса ў 2-гі зав. Энгельса, а 2-гі зав. Энгельса - у 3-ці, 2-гі зав. Маркса - у 3-ці. (Ф. 55, воп. 1, с. 417, а. 165.)
22 траўня 1958 г. з мэтамі ўпарадкавання найменняў вуліц у горадзе ў сувязі з падрыхтоўкай да Ўсесаюзнага перапісу насельніцтва выканкам вырашыў нанава створанаму праезду ад вул. Чарняхоўскага да тэрыторыі гарпаліва прысвоіць назву "зав. Чарняхоўскага", праезд паміж вул. Свярдлова і Калгаснай, каля будынка 5-й школы назваць вул. Каперніка, праезд з вул. Гастэла на вул. Багратыёна, памылкова названы вул. Багратыёна, перайменаваць у вул. Касмадзям'янскай З., праезд з вул. Крупскай да вул. Неўскага, які раней называўся вул. Куйбышава М., перайменаваць у вул. 4-я Куйбышава, праезд, які ўтварыўся паралельна назваць вул. 3-я Куйбышава, праезд, які забудоўваўся паралельна вул. Куйбышава, назваць 2-я Куйбышава. Завулак Гомельскі перайменаваць у вул. Паўночную. Перайменаваць пачатак завулка Лідскага і 1-шы Саўгасны завулак у вул. Паўзунова. Перайменаваць 1-шы завулак Першамайскі ў вул. Камунараў, 1-шы, 2-гі і 3-ці зав. Пляханава ў 1-шы, 2-гі і 3-ці зав. Камунараў. 2-гі Першамайскі зав. перайменаваць у 1-шы зав. Пляханава, 2-гі і 3-ці зав. Арджанікідзэ - у 2-гі і 3-ці зав. Пляханава, перайменаваць зав. Заслонава ў вул. Пляханава. (Ф. 55, воп. 1, с. 426, а. 116-117).
Пасля завяршэння будаўніцтва Дома афіцэраў (1958) і ўстаноўкі помніка Леніну (31.12.1958 г.) на месцы Рынка (Базарнай плошчы) аформілася плошча, якую ў пачатку 60-х гадоў без нейкіх асаблівых пастановаў пачалі называць плошчай Леніна.11 красавіка 1963 г., улічваючы шматлікія просьбы і пажаданні грамадзян горада аб увекавечванні памяці таленавітага беларускага паэта і мужнага рэвалюцыянера, які доўгі час жыў і працаваў у Лідзе, выканкам гарсавету перайменаваў вуліцу Лідскую ў вуліцу імя Валянціна Таўлая. (Ф. 55, воп. 1, с. 489, а. 254.)
11 чэрвеня 1964 г. у сувязі з 20-годдзем вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выканкам гарсавету перайменаваў вуліцу Танкавую ў вуліцу імя Радзюка Трафіма Сямёнавіча, першага сакратара гаркама, члена ЦК КПБ, а вуліцу Кулямётную ў вул. імя Клімко Аляксандра Аляксандравіча, падпольшчыка.
15 красавіка 1965 г. выканкам прысвоіў назву Пясчанай вуліцы, што забудоўвалася паралельна вул. Загараднай. (Ф. 55, воп. 1, с. 518, а. 69.)
31 траўня 1965 г. вул. Саўгасная перайменавана ў вул. імя Ігнатава Міхаіла Мікалаевіча, кіраўніка групы падпольшчыкаў у г. Ліда, вул. Спартыўная - у вул. Шубіна Васіля Іванавіча, нам. камандзіра партызанскай брыгады імя Кірава, вул. Белагрудская - у вул. Выдайкі Мікалая Фёдаравіча, гвардыі маёра 3-га гвардзейскага кавкорпуса, вул. Шпітальная - у вул. імя Арцёменкі Мікалая Прохаравіча, гвардыі лейтэнанта 3-га гвардзейскага кавкорпуса, які загінуў пры вызваленні г. Ліды. (Ф. 55, воп. 1, с. 519, а. 4.)
23 лістапада 1967 г. выканкам, улічваючы просьбу аддзела міліцыі, перайменаваў вул. Паўночную ў вул. імя летэнанта міліцыі Грыцкевіча Ціхана Васільевіча і згадзіўся з прапановай аддзела КДБ паварот да Паўднёвага гарадка назваць вул. імя Наскова Івана Міхайлавіча, былога супрацоўніка лідскага КДБ, які геройскі загінуў 15 снежня 1948 г. (Ф. 55, воп. 1, с. 549, а. 71 і 74). У той жа дзень вуліца Дабралюбава была перайменавана ў вул. імя Лупава Уладзіміра Васільевіча.
27 чэрвеня 1968 г. выканкам праезду, які ўтварыўся за вул. Рачной, прысвоіў найменне "2-гі завулак Свярдлова", далучанаму да гарадской рысы праезду ў раёне міжкалгасбуду даў найменне "вул. Паўночная".
12 снежня 1968 г. атрымалі найменне вул. 2-ая Даватара, завулкі Заслонава, Кутузава, Ленінскі, Маскоўскі, 2-гі Лётны, і 2-гі Горкага. (Ф. 55, воп. 1, с. 562, а. 65, 67.)
10 ліпеня 1969 г. выканкам гарсавету, падтрымліваючы хадайніцтва рэспубліканскіх арганізацый і Ўсесаюзнага юбілейнага камітэту, вырашыў прысвоіць імя класіка ўкраінскай літаратуры І. П. Катлярэўскага, быццам бы праходзіўшага службу ў Лідзе ў Пскоўскім палку ў 1807 - 08 гг. (чаго на самай справе ніколі не было) былой 4-й Куйбышаўскай вуліцы. (Ф. 55, воп. 1, с. 575, а. 156.)
7 траўня 1970 г. агульнай пастановай бюро Лідскага гаркаму КПБ і выканкаму гарсавету для адзначэння 25-й гадавіны перамогі савецкага народа ў ВАВ вуліца Гарыстая была перайменавана ў вул. імя А. Я. Стралкоўскага, чакіста, актыўнага ўдзельніка Айчыннай вайны і станаўлення савецкай улады на Лідчыне, які загінуў 26 жніўня 1953 г. (Ф. 55, воп. 1, с. 605, а. 205.)У 1971 г. у горадзе 184 вуліцы і 54 завулкі.
Вуліцы: Авіяцыйная, Айвазоўскага, Арджанікідзэ, Асавіяхімаўская, Асіпенка, Аслікоўскага, Астроўскага, Артылерыйская, Арцёменкі, Багратыёна, Балотнікава, Бальнічная, Баранавіцкая, Баўмана, Беларуская, Бялінскага, Валгаградская, Варшаўская, Ватуціна, Вільнюсская 1-ая, Вільнюсская 2-ая, 8 сакавіка, Выдайкі, Вышынскага, Вясенняя, Гагарына, Гастэла, Герцана, Глінкі, Говарава, Гогаля, Гомельская, Горкага, Грыбаедава, Грыцкевіча, Дабралюбава, Даватара, Дакучаева, Данскога, Дастаеўскага, Дзекабрыстаў, Дзімітрова, Дзяржынскага, Дундзіча, Жданава, Жукоўскага, Заводская, Заводская 1-ая, Загарадная, Замкавая, Заслонава, Ігнатава, Інтарнацыянальная, Кааператыўная, Калгасная, Калініна, Камсамольская, Камунараў, Камуністычная, Каперніка, Касмадзям'янскай, Кастрычніцкая, Касцюшкі, Катлярэўскага, Катоўскага, Кашавога, Кіеўская, Кірава, Клімко, Крупскай, Крылова, Куйбышава, Купалы, Кутузава, Лабачэўскага, Лазо, Ламаносава, Ленінградская, Ленінская, Лермантава, Лесазаводская, Лётная, Лібкнехта, Лупава, Люксембург, Маладзёжная, Маладзечанская, Малахасанаўская, Маркса, Марозава, Маскоўская 1-ая, Маскоўская 2-ая, Маскоўская 3-яя, Маскоўская 4-ая, Матросава, Маякоўскага, Мендзялеева, Мечнікава, Мінская, Міцкевіча, Мічурына, Мопраўская, Мянжынскага, Мяснікова, Навапрудская 1-ая, Навапрудская 2-ая, Навасельская, Наскова, Нахімава, Нёманская, Неўскага, Някрасава, Палявая, Папова, Партызанская, Пархоменкі, Паўзунова, Паўлава, Паўночная, 1-га траўня, Пераца, Піянерская, Пляханава, Перамогі, Пралетарская, Пугачова, Пушкіна, Пясчаная, 5-га снежня, Радзішчава, Радуньская, Радзюка, Разіна, Рачная, Рылеева, Рэвалюцыйная, Рэпіна, Савецкая, Сацыялістычная, Свярдлова, 7-га лістапада, Серафімовіча, Сечанава, Стралкоўскага, Суворава, Сядова, Сярова, Талстога, Таўлая, Транспартная, Труханава, Тургенева, Тэльмана, Ульянавых, Усходняя, Ушакова, Фабрычная, Філатава, Франко, Фрунзе, Фурманава, Хасанаўская 1-ая, Хасанаўская 2-ая, Хмяльніцкага, Ціміразева, Цэткін, Чайкінай, Чайкоўскага, Чалюскінцаў, Чапаева, Чарнышэўскага, Чарняхоўскага, Чкалава, Чыгуначная, Чырванадонцаў, Чывонаармейская, Чырвонагвардзейская, Чэхава, Шалом-Алейхема, Шаўчэнкі, Шчарбакова, Шчорса, Энгельса, Ясная.
Завулкі: Артылерыйскі, Баўмана 1-шы, Баўмана 2-гі, Белагрудскі, Выдайкі, Гастэла 1-шы, Гастэла 2-гі, Горкага, Горкага 2-гі, Дабралюбава, Дзяржынскага, Дзяржынскага 2-гі, Заслонава, Калініна 1-шы, Калініна 2-гі, Кіеўскі 1-шы, Кіеўскі 2-гі, Камунараў, Крупскай, Куйбышава, Куйбышава 2-гі, Куйбышава 3-ці, Куйбышава 4-ты, Кутузава, Ленінградскі, Ленінскі, Лётны, Лётны 2-гі, Люксембург, Маркса 1-шы, Маркса 2-гі, Маркса 3-ці, Марозава, Маскоўскі, Навапрудскі, Новы, Пляханава 1-шы, Пляханава 2-гі, Пляханава 3-ці, Раслякі, Саўгасны, Свярдлова, Свярдлова 2-гі, Сельскі, Сечанава 1-шы, Сечанава 2-гі, Спар-тыўны, Фурманава, Чайкоўскага, Чарнышэўскага 1-шы, Чарнышэўскага 2-гі, Чарняхоўскага, Чыгуначны, Чырвонаармейскі.За 16 гадоў з 1955 па 1971 з'явілася 36 новых вуліц: Авіяцыйная, Артылерыйская, Ватуціна, Вільнюсская 1-ая і 2-ая, Грыбаедава, Даватара 2-ая, Дастаеўскага, Завадская, Завадская 1-ая, Каперніка, Кіеўская, Куйбышава 2-ая і 3-яя, Ленінградская, Лабачэўскага, Маладзёжная, Маскоўская 1-ая, 2-ая, 3-яя, 4-ая, Мяснікова, Навапрудская 1-ая і 2-ая, Наскова, Арджанікідзэ, Пляханава, Палявая, Пясчаная, 5-га снежня, Транспартная, Усходняя, Хасанаўская 1-ая і 2-ая, Чырванадонцаў, Чэхава;
і 42 новыя завулкі: Артылерыйскі, Баўмана 1-шы і 2-гі, Белагрудскі, Выдайкі, Гастэла 1-шы і 2-гі, Горкага, Горкага 2-гі, Дзяржынскага, Дзяржынскага 2-гі, Заслонава, Калініна 1-шы і 2-гі, Кіеўскі 1-шы, 2-гі, Камунараў, Крупскай, Куйбышава, Куйбышава 2-гі, 3-ці і 4-ты, Кутузава, Ленінградскі, Ленінскі, Лётны, Лётны 2-гі, Люксембург, Маркса 1-шы, 2-гі і 3-ці, Маскоўскі, Навапрудскі, Новы, Раслякі, Саўгасны, Свярдлова, Свярдлова 2-гі, Сечанава 1-шы і 2-гі, Чарнышэўскага 1-шы і 2-гі, Чарняхоўскага.
Былі перайменаваныя вуліцы імя Багратыёна ў вул. імя Касмадзям'янскай, Белагрудская ў вул імя Выдайкі, Будзённага ў зав. Саўгасны, Варашылава ў Маладварцовую, затым Гагарына, Гарыстая ў вул. імя Стралкоўскага, Шпітальная ў вул. імя Арцёменкі, Дабралюбава ў Лупава, Жукава ў Марозава, Куйбышава ў Куйбышава 4-ю затым Катлярэўскага, Лідская ў Таўлая, Молатава ў Чыгуначную, Асавіяхімаўская ў Аслікоўскага, Пакрышкіна ў Суворава, Кулямётная ў Клімко, Ракасоўскага ў Інтэрнацыянальную, Саўгасную ў Ігнатава, Спартыўная ў Шубіна, Сталінградская ў Валгаградскую, Танкавая ў Радзюка, Шолахава ў Вясеннюю, Шастаковіча ў Багратыёна, зав. Гомельскі ў вул. Паўночную затым у вул. Грыцкевіча, зав. Заслонава ў вул. Пляханава, зав. Першамайскі 1-шы ў вул. Камунараў, зав. Жукава ў зав. Марозава, зав. Калініна ў зав. Калініна 2-гі, зав. Молатава ў зав. Чыгуначны, зав. Саўгасны 1-шы і зав. Заслонава адышлі пад вул. Паўзунова, зав. Пляханава 1-шы, 2-гі і 3-ці ў зав. Камунараў 1-шы, 2-гі і 3-ці, зав. Першамайскі 2-гі ў зав. Пляханава 1-шы, зав. Арджанікідзэ 2-гі і 3-ці ў зав. Пляханава 2-гі і 3-ці, Энгельса ў Энгельса 1-шы, Энгельса 1-шы ў Энгельса 2-гі, Энгельса 2-гі ў Энгельса 3-ці, Маркса 2-гі ў Маркса 3-ці.
Зніклі 2 вуліцы: 9 студзеня і Раслякі і 3 завулкі: Гастэла, Камуністычны, Лідскі.5 траўня 1972 г. у сувязі з 27-мі ўгодкамі з дня перамогі над фашысцкай Германіяй і 30-годдзем з дня сфармавання Гвардзейскай, Валгаградскай, ордэна Леніна, двойчы Чырвонасцяжнай, орданаў Суворава і Кутузава вайсковай часткі выканкам вырашыў перайменаваць вул. Пясчаную ў вул. Героя Савецкага Саюза Герасімава Сяргея Дзмітрыевіча, вул. Загарадную ў вул. Героя Савецкага Саюза Жабінскага Дзмітрыя Іванавіча, вул. 2-ую Маскоўскую ў вул. Героя Савецкага Саюза Акрэсціна Барыса Сямёнавіча. (Ф. 55, воп. 1, с. 660, а. 36.)
26 красавіка 1973 г. для ўшанавання 28-х угодкаў перамогі над фашысцкай Германіяй і з мэтай увекавечвання памяці савецкіх воінаў, якія вызначыліся пры абароне г. Ліды ў першыя дні вайны, а таксама актыўных удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху ў горадзе лідзе і раёне ў гады ВАВ, загінуўшых у баях з нямецка- фашысцкімі захопнікамі, выканкам вырашыў перайменаваць вул. Загарадную ў вул. імя Галіцкага Кузьмы Нікіціча, забыўшыся, што год назад яна ўжо была перайменаваная ў вул. Жабінскага; вул. 2-ю Кіеўскую ў вул. імя Кастраміной Марыі Іванаўны, актыўнай удзельніцы падпольнага і партызанскага руху, вул. 2-ю Чырвонаармейскую ў вул. імя Рыбіноўскага Васіля Аляксандравіча, начальніка спецгрупы, якая дзейнічала на тэрыторыі Лідскага раёна і горада Ліды; вул. 2-ую Вільнюсскую ў вул. Канаховіча Міхаіла Паўлавіча актыўнага ўдзельніка партызанскага руху на Лідчыне; 3-ці зав. Чарнышэўскага ў вул. імя Наказных Матроны Канстанцінаўны, актыўнай удзельніцы падполля ў горадзе Лідзе, 4-ты зав. Энгельса ў вул. імя Кудачовых Леаніда Фёдаравіча і Зоі Фёдараўны, актыўных удзельнікаў падполля ў г. Лідзе; праектаваную вуліцу, якая ідзе ад Менскай шашы да Лакафарбавага завода назваць вул. імя Качана Анатоля Гаўрылавіча, актыўнага ўдзельніка падполля ў г. Лідзе; вул 4-ю Маскоўскую ў вул. імя Коннава Аляксандра Андрэевіча, былога камандзіра першага на Лідчыне партызанскага аддзела "Іскра" ў гады ВАВ. (Ф. 55, воп. 1, с. 695, а. 272 - 273.)
30 траўня 1973 г. выканкам, усвядоміўшысваю памылку і змяняючы сваё рашэнне ад 26 красавіка 1973 г., перайменаваў вул. 3-ю Маскоўскую ў вул. імя Галіцкага Кузьмы Нікіціча, камандзіра 24 стралковай дывізіі. (Ф. 55, воп. 1, с. 696, а. 138.)
25 лютага 1977 г. у сувязі з уключэннем мікрараёна "Індустрыяльны" ў склад г. Ліда выканкам вырашыў назваць вуліцу, што праходзіла па заходняй мяжы мікрараёна вуліцай імя Прытыцкага, па паўднёвай мяжы мікрараёна - вуліцай імя Пралыгіна, вуліцу, размешчаную паміж прамзонай і мікрараёнам - вул. Сасновай. (Ф. 55, воп. 1, с. 840, а. 85.)
8 ліпеня 1979 г. на паседжанні выканкаму гарсавету вырашана перайменаваць вулю Лётную ў вул. імя генерала Бяды, генерал-лейтэнанта, двойчы Героя Савецкага Саюза; вул. 1-ую Крупаўскую ў вул. імя Фамічова Рыгора Філатавіча, былога першага сакратара гаркама КПБ, старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму; 4-ты зав. Чарнышэўскага ў вул. Грыбаедава, 5-ты зав. Чарнышэўскага ў вул. імя Аркадзія Гайдара, зав. Говарава ў вул імя Царука, 2-гі завулак Говарава ў вул. імя Кастуся Каліноўскага. Назваць вуліцы другой чаргі індывідуальнай забудовы мікрараёна "Маладзёжны": праезд № 1 - вул. Кветкавай, праезд № 2 - вул. Лугавой, праезд № 3 - вул. Лясной, праезд № 4 -вул. Багдана Хмяльніцкага, праезды № 5, 10 - вул. Грыгор'ева Віктара Міхайлавіча, падпалкоўніка, які пахаваны ў гарадскім парку; праезд № 6, 11 - вуліцай імя Сытнікава Іллі Іванавіча, старшага лейтэнанта, пахаванага ў гарадскім парку;, праезд № 7, 12 - вул. імя Балгарына Сяргея Іванавіча, Героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна г. Ліды; праезды № 8, 13 - вул. імя Аляксея Стаханава, праезды № 9, 14 - вул. імя Пашы Ангелінай. (Ф. 55, воп. 1, с. 869, а. 8-9.)
У 70-я годы з'явіліся таксама вуліцы Аслікоўскага, Шчадрына, Спартыўная, Будаўнікоў і Хімікаў.
І зніклі завулкі Горкага 2-гі, Кіеўскі 1-шы і 2-гі, Камунараў, Куйбышава 2-гі, 3-ці і 4-ты, Ленінскі.6 - 7 верасня 1980 г. гарадскія ўлады са спазненнем на 57 гадоў адзначылі свята 600-годдзя горада і былой плошчы Славы далі назву імя 600-годдзя горада. З гэтай нагоды быў выпушчаны паштовы канверт.
9 кастрычніка 1980 г. выканкам гарсавету вырашыў назваць новую вуліцу паміж 1-ай і 2-ой Хасанаўскай вуліцай імя Урыцкага. (Ф. 55, воп. 1, с. 963, а. 11-12.)
18 студзеня 1984 г. вул. Наберажная перайменаваная ў вул. Наберажную імя генерала П. П. Брыкеля. Наўрад ці гэтае рашэнне стала вядомым шырокім масам працоўных, якія жывуць на гэтай вуліцы.
11 ліпеня 1985 г. вул. Уражайная рашэннем выканкаму перайменавана ў вул. Булата Барыса Адамавіча, Героя Савецкага Саюза, камандзіра партызанскай брыгады "Наперад", Ганаровага грамадзяніна г. Ліды.
У 80-я гады з'явіліся вуліцы: Марата Казея, Элаізы Пашкевіч, Машэрава, Бярозавая, Дачная, Крупаўская 2-я і 3-яя, Азёрная, Асенняя, Палявая 1-ая і 2-ая, Прыазёрная, Каляёвая (Путейская), Садовая, Хвойная, Хімгарадок; завулкі Лугавы і Садовы. Вул. Жданава перайменавалі ў Зялёную, Асавіяхімаўскую ў Тухачэўскага.
Зніклі вуліцы: Бальнічная, Вышынскага, Грыцкевіча, Заводская, Заводская 1-я, Гомельская, Радуньская; завулкі: Горкага, Крупскай, Раслякі, Сельскі, Спартыўны, Ленінградскі.
На 1.01.1990 г. у Лідзе - 231 вуліца і 57 завулкаў.За апошнія 13 гадоў, з 1991 па 2003, ва ўмовах дзяржаўнай незалежнасці ў Лідзе дадаліся 60 вуліц і 9 завулкаў.
Вуліцы: Акадэмічная, Ашмянская, Аэрадромная, Балтыйская, Брандыса, Вербная, Воранаўская, Вядзеніна, Вясёлкавая (Радужная), Гарэева, Геалагічная, Дзітвянская, Дружная, Дубровенская, Жукава, Загарадная, Зарэчная (1994), Збожавая (Зерновая), Зялёны бераг, Інжынерная, Іўеўская, Калядная, Камунальная, Кляновая, Крынічная (Родниковая), Крынічная (яшчэ адна ў другім канцы горада), Лазовая, Лётная (1994), Ліпавая, Майская, Мірная, Міру, Наватарская, Нарачанская, Народная, Паветраная, Падлесная, Паркавая, Парніковая, Пасялковая, Полацкая, Прамысловая, Прыгарадная, Пясчаная, Радасная, Раздольная, Рамантыкаў, Рыбацкая, Рэспубліканская, Сустрэчная, Узорная, Фермерская, Фестывальная, Фізкультурная, Хасанаўская 3-я, Ціхая, Цэнтральная, Чаромухавая, Шырокая.
Завулкі: Аэрадромны, Вуглавы, Говарава 1-шы і 2-гі, Зарэчны, Калгасны, Малахава 1-шы, Паўднёвы, Радзішчава. Аформіўся мікрараён-вуліца Паўднёвы гарадок.
47 вуліц з'явіліся ў апошнія 5 гадоў. Такога не было за ўсю гісторыю горада.Зніклі вуліцы: Пераца; завулкі: Малахасанаўскі і імя Хмяльніцкага.
У 2003 годзе ў горадзе 290 вуліц і 65 завулкаў.
Вуліцы: Авіяцыйная (60-я), Азёрная (80-я), Айвазоўскага (1955), Акадэмічная, Акрэсціна (5.05.1972), Ангелінай (8.06.1979), Арджанікідзэ (7.02.1957), Артылерыйская (60-я), Арцёменкі (31.05.1965), Асенняя (80-я), Асіпенка (9.01.1940), Аслікоўскага (80-я), Астроўскага (9.01.1940), Ашмянская, Аэрадромная, Багратыёна (24.10. 1957), Балгарына (8.06.1979), Балотнікава (1955), Балтыйская, Баранавіцкая (9.01.1940), Баўмана (1955), Беларуская (1955), Брандыса, Будаўнікоў (1970-я), Булата (11.07.1985), Бялінскага (1955), Бярозавая (80-я), Валгаградская, Варшаўская (1938), Ватуціна (60-я), Вербная, Вільнюсская 1-ая (60-я), Вішнёвая, Воранаўская, 8 сакавіка (9.01. 1940), Выдайкі (31.05.1965), Вядзеніна, Вясёлкавая, Вясенняя (24.10.1957), Гагарына (1971-1975), Гайдара (8.07.1979), Галіцкага(30.05.1973), Гарэева, Гастэла (1955), Геалагічная, Генерала Бяды (8.06.1979) , Герасімава (5.05.1972), Герцана (1955), Глінкі (1955), Говарава (1955), Гогаля (9.01.1940), Горкага (9.01.1940), Грыбаедава (1955-71), Грыгор'ева (8.06.1979), Дабралюбава (1955), Даватара (1955), Даватара 2-я (12.12.68) Дакучаева (1955), Данскога (1955), Дастаеўскага (60-я), Дачная (80-е), Дзекабрыстаў (1955), Дзімітрова (1955), Дзітвянская, Дружная, Дубро-венская, Дундзіча (1955), Дзяржынскага (9.01. 1940), Жабінскага (5.05.1972, Жукава, Жукоўскага (1955), Загарадная, Замкавая (1955), Зарэчная (1994), Заслонава (1955), Збожавая, Зялёная (14.03.1989), Зялёны бераг, Ігнатава (31.05.1965), Інжынерная, Інтарнацыянальная (24.10.1957), Іўеўская, Кааператыўная (9.01.1940), Казея (80-я), Калгасная (1955), Калініна (1955), Каліноўскага (8.07.1979), Кальцавая, Калядная, Каляёвая (80-я), Камсамольская (9.01.1940), Камунальная, Камунараў (22.05.1958), Камуністычная (9.01. 1940), Канаховіча (26.04.1973), Каперніка (22.05. 1958), Касмадзям'янскай (22.05.1958), Касманаўтаў (70-я), Кастраміной (26.04.1973), Кастрычніцкая (1955), Касцюшкі (1955), Катлярэўскага (10.07.1969), Катоўскага (9.01.1940), Качана (26.04.1973), Кашавога (1955), Кветкавая (8.06.-1979), Кіеўская (60-я), Кіеўская 3-я, Кірава (9.01. 1940), Клімко (11.06.1964), Кляновая, Коласа (27.12.1956), Коннава (26.04.1973), Крупаўская 2-ая (80-я), Крупаўская 3-яя (80-е), Крупскай (9.01.1940), Крылова (1955), Крынічная, Крынічная (Родниковая), Кудачовых (26.04.1973), Куйбышава (9.01.1940), Куйбышава 2-ая (22.05. 1958), Куйбышава 3-яя (22.05.1958), Купалы (30.10.1945), Кутузава(1955), Лабачэўскага(1955-71), Лазо (1955), Лазовая, Ламаносава (9.01.1940), Ленінградская (1955-71), Ленінская (9.01.1940), Лермантава (1955), Лесазаводская (1938), Лётная (1994), Лібкнехта (1955), Ліпавая, Лугавая (8.06.1979), Лупава (23.11.1967), Люксембург (9.01.1940), Лясная (8.06.1979), Майская, Маладзёжная (1955-71), Маладзечанская (1938), Малахава, Малахасанаўская (1955), Маркса (1955), Марозава (24.10.1957), Маскоўская 1-ая (60-я), Маскоўская 2-ая (1955-71), Матросава (1955), Машэрава (80-е), Маякоўскага (9.01.1940), Мендзялеева (1955), Мечнікава (1955), Мінская (9.01. 1940), Мірная, Міру, Міцкевіча (1938), Мічурына (1955), Мопраўская (9.01.1940), Мянжынскага (1955), Мяснікова (60-я), Наберажная імя генерала Брыкеля (18. 01.1984), Наватарская, Навапрудская 1-ая (60-я), Навапрудская 2-ая (60-я), Навасельская (1955), Наказных (26.04. 1973), Нарачанская, Народная, Наскова(23.11.67), Нахімава (1955), Неўскага (1955), Нёманская (1955), Някрасава (9.01.1940), Паветраная, Падлесная, Паўзунова, Палявая 1-ая (1955-71), Палявая 2-ая (80-я), Папова (1955), Паркавая, Парніковая, Партызанская (1955), Пархоменкі (1955), Пасялковая, Паўднёвая (8.06.1979), Паўлава(1955), Паўночная (27.07.1968), Пашкевіч, Перамогі( 1955), 1-га траўня (1938), Піянерская (9.01. 1940), Пляханава (22.05.1958), Полацкая, Пралетарская (1955), Пралыгіна (25.02.77), Прамысловая, Прыазёрная (80-я), Прыгарадная, Прытыцкага (25.02.77), Пугачова (1955), Пушкіна (1955), Пясчаная, 5-га снежня(60-я), Радасная, Радзішчава (1955), Радзюка (11.06.1964), Раздольная, Разіна(1955), Рамантыкаў, Рачная (1938), Рыбацкая, Рыбіноўскага (26.04.1973), Рылеева (1955), Рэвалюцыйная (1955), Рэпіна (1955), Рэспубліканская, Савецкая (9.01. 1940), Садовая (80-я), Сасновая (25.02.77), Сацыялістычная (1955), Свярдлова (9.01.1940), 7-га лістапада (9.01.1940), Серафімовіча (1955), Сечанава (1955), Сонечная, Спартыўная (1970-я), Стаханава (8.06.1979), Стралкоўскага (7.05.1970), Суворава (24.10.1957), Сустрэчная, Сытнікава (8.06.1979), Сядова (1955), Сярова (1955), Талстога Л. (1955), Таўлая (11.04. 1963), Транспартная (1955-71), Труханава (15.08. 1944), Тургенева (1955), Тухачэўскага (13.12.1988), Тэльмана (1955), Узорная, Ульянавых (1955), Урыцкага (9.10.1980), Усходняя (27.12.56), Ушакова (1955), Фабрычная (1938), Фамічова (8.06.1979), Фермерская, Фестывальная, Фізкультурная, Філатава (1955), Франко (1955), Фрунзе (9.01.1940), Фурманава (1955), Хасанаўская 1-ая (12.12.1957), Хасанаўская 2-ая (12.12.1957), Хасанаўская 3-яя, Хвойная, Хімгарадок (80-я), Хімікаў (70-е), Хмяльніцкага (8.06. 1979), Царука (8.06.1979), Ціміразева (1955), Ціхая, Цэнтральная, Цэткін (1955), Чайкінай (1955), Чайкоўскага (1955), Чалюскінцаў (1955), Чапаева (9.01.1940), Чарнышэўскага (9.01.1940), Чарняхоўскага (1955), Чаромухавая, Чкалава (9.01.1940), Чыгуначная (24.10.1957, Чырвонаармейская (9.01.1940), Чырвонагвардзейская (9.01.1940), Чырванадонцаў (60-я), Чэхава, Шаўчэнкі (1955), Шалом-Алейхема (9.01.1940), Шубіна (31.05.1965), Шчадрына (70-е), Шчарбакова (1955), Шчорса (9.01. 1940), Шырокая, Энгельса (9.01.1940), Ясная (1938).
Завулкі: Артылерыйскі (60-я), Аэрадромны, Баўмана 1-шы (60-я), Баўмана 2-гі (60-я), Белагрудскі (60-я), Вуглавы, Выдайкі (60-я), Гастэла 1-шы (60-я), Гастэла 2-гі (60-я), Говарава 1-шы, Говарава 2-гі, Дабралюбава (1955), Дзяржынскага 1-шы (60-я), Дзяржынскага 2-гі (60-я), Зарэчны, Заслонава (12.12.1968), Калгасны, Калініна 1-шы (24.10.1957), Калініна 2-гі (24.10.1957), Камунараў 1-шы (22.05.1958), Камунараў 2-гі (22.05.1958), Камунараў 3-ці (22.05.1958), Кіеўскі (60-я), Крупаўскі, Куйбышава (60-я), Кутузава (12.12.1968), Ленінградскі (60-я), Лётны (1955), Лётны 2-гі (12.12.1968), Лугавы (80-я), Люксембург (60-я), Малахава 1-шы, Маркса 1-шы (60-я), Маркса 2-гі (60-я), Маркса 3-ці (12.12.1957), Марозава (1958), Маскоўскі (12.12.1968), Навагодні (7.02.1957), Навапрудскі (60-я), Новы (60-я), Паўднёвы, Пляханава 1-шы (22.05.1958), Пляханава 2-гі (22.05.1958), Пляханава 3-ці (22.05.1958), Садовы (80-я), Саўгасны (60-я), Свярдлова (60-я), Свярдлова 2-гі (27.06.1968), Сечанава 1-шы (60-я), Сечанава 2-гі (60-я), Транспартны, Фурманава (1955), Чайкоўскага (1955), Чарнышэўскага 1-шы (60-я), Чарнышэўскага 2-гі (60-я), Чарняхоўскага, Чыгуначны (24.10.1957), Чырвонаармейскі (1955), Школьны, Шубіна, Энгельса (1955), Энгельса 1-шы, Энгельса 2-гі (12.12.1957), Энгельса 3-ці (12.12.1957), Энгельса 5-ты.Са спісу 1913 г. захавалася толькі 5 назваў: Віленская (Вільнюсская 1-я), Замкавая, Крупская (Крупаўская 2-ая і 3-яя), Садовая, зав. Школьны, але ўсе з іншым месцазнаходжннем. З 110 вуліц 1938 г. захаваліся назвы 7 вуліц: Варшаўская, Лесазаводская (Тартакі), Міцкевіча, Маладзечанская, Рачная, Фабрычная, Ясная. 16 вуліц атрымалі ў савецкі час аналагічныя назвы: Бярозавая, Вільнюсская (Віленская), Вішнёвая, Чыгуначная, Замкавая, Касцюшкі, Крупаўская (Крупская), Лётная, Ліпавая, Навасельская, Палявая, Садовая, Сасновая, Ціхая, Кветкавая, зав. Школьны (Школьная).
Са спісу 1940 г. захаваліся 42 назвы.
Аб назвах.
У сваёй большасці назвы вуліц у Лідзе надуманыя, яны прыдуманы і ўзаконены ўладамі. Сярод 290 вуліц няма і дзесятка, якія мелі б адносіны да ланшафту, або да блізка размешчаных пабу-доваў. Вуліца Замкавая размешчана каля Замка. Авіяцыйная, Аэрадромная і Лётная – каля аэрадро-ма, Чыгуначная – уздоўж чыгункі, Дачная – па дарозе на дачы. Зялёны бераг, Прыазёрная, Наберажная- каля вадасховішчаў, Зарэчная – за Лідзейкай, Транспартная – каля аўтапарка. І гэта напэўна ўсё. Гаварыць пра лідскія гадонімы не выпадае. Народных назваў няма, іх паўсюль замянілі адміністратыўнымі саветызмамі: Інтэрна-цыянальная, Камунараў, Камуністычная, Камса-мольская, Чырвонаармейская, Чырвонагвардей-ская, Чырвонадонцаў, Калгасная, Кастрычніцкая, Партызанская, Піянерская, Пралетарская, Рэва-люцыйная, Савецкая, Саўгасная, Сацыялістыч-ная. Асаблівае “захапленне” выклікаюць вуліцы, абазваныя днямі года: 7-га лістапада, 1-га мая і 8-га сакавіка.
Аб імянных вуліцах.
На сёння ў Лідзе 148 імянных вуліц.
Вуліц, названых імёнамі вучоных – 14: В.В. Дакучаева, (1846-1903), М. Я. Жукоўскага, (1847-1921), М. Каперніка (1473-1543), М. І. Лаба-чэўскага (1792-1856), М.В. Ламаносава (1711-1765), Д.І. Мендзялеева (1834-1907), І.І. Мечнікава (1845-1916), І.У. Мічурына (1855-1935), І.П. Паўлава (1849-1936), І.І. Паўзунова (1728-1756), А.С. Папова (1859-1906), Г.Я. Сядова (1877-1914), І.М. Сечанава (1829-1905), К.А. Цімяразева (1843-1920), У.П. Філатава (1875-1956).
Вуліц, названых імёнамі пісьменнікаў і паэтаў - 30: імя В.Р.Бялінскага (1811-48), А.П. Гайдара (1904-41), А.І.Герцана (1812-70), М.В. Гогаля (1809-52), М.Горкага (1868-1936), А.С. Грыбаедава (1795-1829), М.А.Дабралюбава (1836-61), Ф.М. Дастаеўскага (1821-81), Я.Коласа (1882-1956), І.П.Катлярэўскага (1769-1838), І.А. Крылова (1769-1844), Я.Купалы (1882-1942), М.Ю.Лер-мантава (1814-41), У.У.Маякоўскага (1893-1930), А.Міцкевіча (1798-1855), М.А.Някрасава (1821-78), М.А.Астроўскага (1904-36), А.С. Пашкевіч (1876-1916), А.С.Пушкіна (1799-1837), А.М.Радзішчава (1749-1802), К. Ф. Рылеева (1795-1826), А.С. Сера-фімовіча (1863-1949), В.П.Таўлая (1914-47), Л.М. Талстога (1828-1910), І.С.Тургенева (1818-83), І.Я.Франко (1856-1916), Д.А.Фурманава (1891-1926), М.Г. Чарнышэўскага (1828-89), А.П.Чэхава (1860-1904), Шалом-Алейхема (1859-1916).
Імёнамі музыкантаў названыя дзве вуліцы: М.І.Глінкі (1804-57), П.І.Чайкоўскага (1840-93).
Імёнамі мастакоў - таксама дзве вуліцы: І.Я.Рэпіна (1844-1930), І.К.Айвазоўскага (1817-1900).
Камуністычныя дзеячы і рэвалюцыянеры ашчаслівілі сваімі імёнамі 27 вуліц: імя М.Э. Баўмана (1873-1905), Ф.Э.Дзяржынскага (1877-1926), М.І.Калініна (1875-1946), С.М.Кірава (1886-1934), Н.К.Крупскай (1869-1939), В.У.Куйбышава (1888-1935), У.І. Леніна (1870-1924), К.Лібкнехта (1871-1919), Р.Люксембург (1871-1919), К.Маркса (1818-83), П.М.Машэрава (1918-80), В.Р. Менжын-скага (1874-1934), А.Ф. Мяснікова (1886-1925), С.К.Арджанікідзэ (1886-1937), Г.В.Пляханава (1856-1918), С.О.Прытыцкага (1913-71), Т.С. Радзюка (1906-61), Я.М.Свярдлова (1885-1919), Э.Тэльмана (1886-1944), М.С.Урыцкага (1873-1918), Р.Ф.Фамічова (1925-78), М.В.Фрунзэ (1885-1925), А.С.Шчарбакова (1901-45), Ф.Энгельса (1820-95), Г.М.Дзімітрава (1882-1949), К.Цэткін (1857-1933), Ульянавых.
Імёны паўстанцаў носяць 5 вуліц: І.І. Балотнікава (?- 1608), К.Каліноўскага (1838–64), Я.І. Пугачова (1742-75), С.Ц.Разіна (к. 1630-71), Т. Касцюшкі (1746-1817), Б.М.Хмяльніцкага (к. 1595-1657).
Імёны палкаводцаў і ваеначальнікаў маюць 15 вуліц: П.І.Багратыёна (1765-1812), Л.І.Бяды (1920-76), М.Ф.Ватуціна (1901-44), К.М.Галіцкага (1897-1973), Л.А.Говарава (1897-1955), Л.М. Даватара (1903-41), Дз. Данскога (1350-89), Г.К. Жукава (1896-1974), М.І.Кутузава (1745-1813), П.С.Нахімава (1802-55), А.Неўскага (1220-63), А.В. Суворава (1730-1800), М. М. Тухачэўскага (1893-1937), Ф.Ф.Ушакова (1744-1817), І.Д.Чарня-хоўскага (1906-1945).
Імёны герояў маюць 24 вуліцы: імя Б.С. Акрэсціна (1923-44), П.Д.Асіпенка (1907-39),А.Я. Брандыса (1923-?) М.Г. Гарэева (1922-), М.Ф. Гастэлы (1907-41), С.Д.Герасімава (1915-44), І.П. Вядзеніна (? -1942), А.Т. Дундзіча (1897-1920), Д.І.Жабінскага (1920-45), К.С.Заслонава (1910-42), М.Казея (1929-44), З.А.Касмадзям’янскай (1923-41), Р.І.Катоўскага (1881-1925), А.В.Кашавога (1926-43), С.Г.Лазо (1894-1920), М.М. Малахава (1921-93), А.М.Матросава (1924-43), П. Марозава (1918-32), А.Я.Пархоменкі (1886-1920), А.К.Ся-рова (1910-39), Л.І.Чайкінай (1918-41), В.І. Чапава (1887-1919), В.П.Чкалава (1904-38), М.А. Шчорса (1895-1919).
Імёны партызанаў і падпольшчыкаў атрымалі 13 вуліц: Б.А. Булата (1912-84), М.М. Ігната-ва (1910-44), А.Г.Качана (1925-44), А.А.Клімко (1925-44), М.І.Канаховіча (1900-48), М.І. Каст-раміной (1923-43), Зоі (1926-44) і Лёні (1929-44) Кудачовых, М.К.Наказных (1923-44), І.А. Пра-лыгіна (1917-76), В.А.Рыбіноўскага (1918-44), В.І. Шубіна (1916-44), А.А.Коннава (1919-73), В.З. Царука (1899-1957)
Імёны ўдзельнікаў баёв за горад носяць 10 вуліц: М.П.Арцёменкі (1913-44), П.П.Брыкеля (1903-1984), С.І.Балгарына (1925 гр), М.Ф. Вы-дайкі (1913-44), В.М.Грыгор’ева (1908-44), У.В. Лупава (1897-44), М.С.Аслікоўскага (1900-71), І.І.Сытнікава (1904-44), А.Ф.Труханава (1911-44), М.Ц. Шаўчэнкі (1907-79).
Перадавікі вытворчасці далі свае імёны дзвюм вуліцам: П.Н. Ангелінай (1913-59), А.Р. Стаханава (1906-77)
А таксама ёсць вуліцы імя касманаўта Ю.А. Гагарына (1934-68), супрацоўнікаў камісарыяту ўнутраных спраў І.М. Наскова (1911-48), і А.Я. Стралкоўскага (1917-53) і Шчадрына. Якога Шчадрына мелі на ўвазе – народніка, пісьменніка, жывапісца ці скульптара, пакуль не ведаю. Ёсць сумнівы і з Шаўчэнкам: вуліца Шаўчэнкі існавала ў цэнтры горада ў 1940 гадах, як вуліца Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі, а ў 1955 годзе ўзнікла заміж вуліцы Шырокай, як вуліца імя Міхаіла Цімафеевіча Шаўчэнкі, ганаровага грамадзяніна Ліды. Так напісана ў кнізе: “Іх імёнамі названы” (Мінск, 1997, с.679). Я абышоў усе дамы, з надзеяй удакладніць, каго ж з Шаўчэнкаў мелі на ўвазе. Але, ні на адным з трафарэтаў няма ініцыялаў, і любы грамадзянін па прозвішчы Шаўчэнка можа лічыць, што гэта вуліца названа ў яго гонар.
З прыведзенага спісу відно, што перавага назваў лідскіх вуліц аддадзена вайскоўцам, партызанам і падпольшчыкам – 62 вуліцы, каму-ністычным дзеячам, рэвалюцыянерам і паўстанцам – 32 вуліцы. І ні аднаго імені заснавальніка завода, фабрыкі, вытворчасці.
Павінен адзначыць, што абсалютная большасць вядомых і знакамітых вучоных, пісьменнікаў, паэтаў, музыкантаў, мастакоў, правадыроў, паўстанцаў, герояў і перадавікоў вытворчасці не мелі ніякіх адносін да нашага горада, ды і наўрад ці чулі пра яго існаванне.
Толькі 17 чалавек: М.І. Канаховіч, В.П. Таўлай, М.М. Ігнатаў, А.Г. Качан, А.А. Клімко, М.І. Кастраміна, Зоя і Лёня Кудачовы, М.К. Наказных, І.А. Пралыгін, М.Г. Гарэеў, Л.І. Бяда, І.М.Наскоў, А.Я. Стралкоўскі, Т.С.Радзюк, Р.Ф.Фамічоў, М.М.Малахаў жылі ў Лідзе. Магчыма ў Паўднёвым гарадку жыў таксама А.Я. Брандыс. В.А. Рыбіноўскі 52 дні сядзеў у лідскай турме.
16 чалавек з спісу пахаваныя ў Лідзе: М.М. Ігнатаў, А.Г. Качан, А.А. Клімко, М.І.Кастраміна, Зоя і Лёня Кудачовы, М.К. Наказных, М.П. Арцёменка, М.Ф. Выдайка, В.М. Грыгор’еў, І.І. Сытнікаў, А.Ф. Труханаў, І.М. Наскоў, А.Я. Стралкоўскі, Т.С. Радзюк, М.М. Малахаў.
А. Міцкевіч, Ф.Э. Дзяржынскі, А. С. Пашкевіч (Цётка), Я. Купала, А.А. Коннаў, С.І. Балгарын, М.С. Аслікоўскі, М.Ц. Шаўчэнка, П.П. Брыкель, П.М. Машэраў, К.М. Галіцкі, Б.А. Булат, магчыма таксама У.В. Лупаў - бывалі ў Лідзе.
І толькі 1 чалавек з ўсяго спісу ў 148 проз-вішчаў – Аляксанд Аляксандравіч Клімко – нарадзіўся ў Лідзе. Трэба думаць, што ў горадзе за амаль 700 гадоў яго існавання акрамя падпольшчыка А.А. Клімко, растралянага фашыстамі ў 19 гадоў, нікога вартага імянной вуліцы не нарадзілася. Вышэйшы клас савецкага гаданімічнага пілатажу.
Я магу назваць дзесяткі ўраджэнцаў Ліды і Лідчыны – акадэмікаў, паэтаў, прамыслоўцаў, якія годны імяной вуліцы ў горадзе больш, чым Нахімаў, Дундзіч, Лібкнехт... Уладам былым і сённяшнім яны не вядомыя.
За час афіцыйнай незалежнасці з’явілася 5 імянных вуліц – гэта ізноў вайскоўцы: маршал і лётчыкі-штурмавікі.
У 90-я гады пры выбары назваў для вуліц у ход пайшлі прафесіі (Геалагічная, Інжынерная, Рыбацкая, Фермерская); дрэвы і кусты (Вербная, Кляновая, Ліпавая, Лазовая, Чаромухавая); месяцы (Майская); гарады і пасёлкі (Полацкая, Воранаўская, Дзітвянская, Дубровенская, Іўеў-ская, Нарачанская, Ашмянская).
Вярнуліся тры назвы 30-х гадоў. (Лётная, Ліпавая, Шырокая). А ў астатнім стандартны набор саветызмаў: (Акадэмічная, Балтыйская, Вясёлкавая, Дружная, Загарадная, Збожавая, Калядная, Камунальная, Крынічная, яшчэ раз Крынічная (у Расейскім перакладзе Родниковая), Міру, Мірная, Народная, Наватарская, Паветраная, Паркавая, Парніковая, Пясчаная, Падлесная, Пасялковая, Прыгарадная, Прамысловая, Радас-ная, Раздольная, Рэспубліканская, Рамантыкаў, Сустрэчная, Узорная, Фестывальная, Фізкультурная, Цэнтральная (на ўскраіне горада).
З назваў вуліц прыезджы замежнік ніякім чынам не зразумее, куды ён прыехаў, але адразу вызначыць, у які час. Мы жывём у сталінскім мінулым. Спадзяюся, што не назаўсёды. Не сум-няваюся, што калі-небудзь у нас з’явяцца вуліцы вялікіх князёў Гедзіміна, Альгерда, Вітаўта, кнігавыдаўца Яна Карцана, вучоных Догеля, Юндзіла, Дамейкі, Нарбута, акадэмікаў Котвіча і Мігдала, літаратуразнаўцы Когана, актрысы Раксы, заводчыкаў Пупко і Шапіры, мастака Яманта, музыканта Горскага, дактароў Казубоўскага і Вераб’ёва... - стваральнікаў, а не разбуральнікаў, будаўнікоў, а не штурмавікоў, даследчыкаў, а не падпольшчыкаў, тутэйшышых знакамітых людзей, а не чужаземцаў.
Некаторыя мясцовыя парадоксы.
Рэчку Лідзейку лідскія вуліцы перасякаюць не меняючы назваў. Іншая справа чыгункі, - пры іх перасяченні вуліцы назвы, як правіла, мяняюць. Свярдлова - Савецкая - Энгельса – Навапрудская 1-я; Труханава - Шаўчэнкі – Някрасава; 8 сакавіка – Чырвонаармейская, два выключэнні: вуліца Энгельса і Люксембург перасякаюць каляю да нафтабазы захоўваючы назвы.
Штампавярховая мураваная забудова 70-80 гадоў была накладзена на прыватную драўляную 40-60 гадоў. Шырокія магістралі заміж вузенькіх вуліц і завулкаў. Незавершанасць забудовы прывяла да парадаксальных вулічных сітуацый. Вуліца Маркса плаўна пераходзіць ў вуліцу Дзекабрыстаў, якая ўпіраецца ў плот, цераз два кварталы вуліца Маркса з’яўляецца зноў на супрацьлеглым баку вуліцы Горкага. Вуліца Чырвонаармейская робіць ход канём, вызваляючы месца вуліцы Рыбіноўскага. Вуліца Шчорса мае паўкіламетравы разрыў які перасякаюць 4 папярэчныя вуліцы.
Для нашых вуліц характэрны крутыя павароты і нечаканыя глухія заканчэнні. Вуліца Энгельса пад вуглом 90 градусаў паварочвае да Малочна-кансервавага камбіната, ля варот камбіната яшчэ раз павароачвае на 90 градусаў і заканчваецца, упёршыся ў плот АТП. Вуліца Беларуская таксама закончваецца каля плоту. Вуліца Гогаля на агароджанай тэрыторыі дзіцячага садка № 7 робіць 90-градусны паварот і ўпіраецца ў бардзюр.
Райвыканкам і Нацыянальны банк хава-юць, што размешчаны на вуліцы Шалом - Алейхе-ма. Іх афіцыйныя адрасы – Савецкая – 8 і Савецкая – 10. Дзяржаўным чыноўнікам, відаць, не па рэквізіту працаваць на вуліцы яўрэйскага пісьменніка. Праезд які цягнецца ад вуліцы Савецкай да Кургана не мае назвы. Гэта не Ленінская, не Купалы і не Шалом- Алейхема, хаця два драўляныя дамы, размешчаныя ў яе пачатку маюць трафарэты Шалом-Алейхема.
На вуліцы Суворава застаўся адзін дом № 29. На Маладзечанскай засталося 3 дамы.
Вуліцу Коннава ў мясцовым друку часта называюць вуліцай Коннага, Мяснікова – вуліцай Мясніковіча, Сытнікава – Сітнікава.
Глухія завулкі, такія, як Бялінскага, Грыба-едава, Кудачавых, Купалы, Шубіна, называюцца вуліцамі, а нармальныя вуліцы з праездамі ў абодва бакі называюцца завулкамі – Лугавы, Люксембург, Малахава 1- шы, Свярдлова 2-гі, Садовы, Вузкі. У Лідскім гарадскім аддзеле архітэк-туры розніцу паміж вуліцай і завулкам мне па-тлумачыць не змаглі, аказваецца ў сучасных слоўніках, законах, СНіП-ах, і метадычных ука-заннях, азначэнні вуліца і завулак не тлумачыца.
Затое ёсць азначэнне мікрараёна, якім не грэх бы і карыстацца. “Мікрараён – структурны элемент, жылой забудовы, плошчай, як правіла 10-60 га, але не больш 80 га, не падзелены магістраль-нымі вуліцамі і дарогамі, у межах якога размяш-чаюцца ўстановы і прэдпрыемствы штодзённага карыстання з радыюсам абслугоўвання, не больш 500 м ; межамі як правіла, з’яўляюцца магістральныя або жылыя вуліцы, праезды, пешаходныя шляхі, натуральныя рубяжы”. (СНіП 2.07.01-89, с. 4).
У горадзе выразна выдяляюцца такія мікра-раёны, як Паўднёвы гарадок, Новы Паўднёвы гарадок, Касманаўтаў, кварталы паміж вуліцамі Машэрава і Горкага, Рыбіноўскага і Тухачэўскага, паміж вуліцай Фрунзе і вадасховішчам на рацэ Лідзейцы. Прывязваць назвы мікрараёнаў да магістральных праездаў неразумна. Нумарацыя дамоў ў мікрарайоне Тухачэўскага-Рыбіноўскага незразумелая нават яго жыхарам. Гэтыя мікрараёны на мой погляд, павінны мець кароткія ёмкія назвы і зразумелую нумарацыю дамоў без усякіх карпусоў.
Мартыралог, знікшых лідскіх гадонімаў
Аўтары мемуараў пастаянна блытаюць назвы вуліц. Асабліва гэта тычыцца часоў вайны, калі ўлады і большасць гараджан карысталіся не савецкімі назвамі, накінутымі ў 1939 -40 гадах, а польскімі. Каб аблегчыць ім ўспаміны прыводжу спіс знікшых назваў лідскіх вуліц.
Вул. Віленская (1674 - 1921), Сувальская, ці правільна Палка Сувальскага (1921-40), Савецкая з 9.01.1940 па гэты час.
Вул. Замкавая (1675 -1940), паўн. частка стала Віленскай каля 1850 г., паўдн. частка - Энгельса з 9.01.1940 па г.ч.
Вул. Каменская (1680 -1921), 3-га мая (1921-40), Ленінская (у 40-х гадах Леніна) з 9.01.1940 па г.ч.
Вул. Крывая (1680 -1935), Мацкевіча (1935-40), ?, зав. Ленінскі з 12.12.1968, знік у 70 -х.
Вул. Дваровая (1798).
Вул. Сенатарская (1846).
Вул. Паштовая (1843-92), зав. Паліцэйскі (1892-1903), вул. Паліцэйская (1903-21), Пераца (да1995), знікла.
Вул. Аляксандраўская (1892-1921), вул. Ёселевіча да 9.01.1940, Шалом-Алейхема з 1940 па г.ч.
Зав. Завальны 1892, вул. Завальная да 1955, Ламаносава з 1955 г. па г.ч.
Зав. Лідскі (1892-1903), вул. Лідская (1903- 63), Таўлая з 1963 г. па г.ч.
Зав. Камерцыйны (1892-1903), вул. Камер-цыйная (1903-55), Шолахава да 24.10.1957, Вясен-няя з 1957, знікла ў 80-х.
Зав. Садовы (1892-1903), вул. Садовая (1903-41), знікла пасля бамбёжкі 23 чэрвеня 1941 г.
Зав. Шкляны (1892-1903), вул. Шкляная (1903- 45), Купалы Я. з 30.10.1945 па г.ч.
Зав. Гандлёвы (1892-1903), вул. Гандлёвая (1903 -45), знікла ў 50-х.
Зав. Школьны (1892-1906), вул. Школьная (1906 -40), Кірава з 9.01.1940 па г.ч., зах. частка –вул. Неўскага з 1955.
Зав. Яраслаўскі (1892-1921).
Вул. Дваранская (1903-21).
Вул. Пастаўская (1903-41), Папаніна (1940-41) і Фрунзе з 9.01.1940.
Вул. Сядлецкая (1903 -38), Нарбута (1938-40), Піянерская з 9.01.1940 па г.ч.
Зав. Александраўскі (1903-21).
Зав. Замкавы (1903 -21).
Зав. Чырвоны 1903, вул. Чырвоная да 1940 г., знікла 23.06.1941.
Зав. Крупскі (1903-13), вул. Крупская (1913-55), вул. 8 сакавіка з 9.01.1940 па г.ч., паўн-зах. адрэзак – Гастэлы з 1955 па г.ч.
Зав. Міхайлаўскі (1903-21).
Вул. Вакзальная (1906 -21).
Зав. Моргаўскі 1906 - Маргі да 9.01.1940, Пасялковая (1940-45), Пакрышкіна (30.10.1945-24.10.1957), Суворава з 1957 па г.ч.
Зав. Сянны (1906-21).
Вул. Алея Самаабароны да 1955, Молатава да 24.10.1957, Чыгуначная з 24.10.1957 па г.ч.
Вул. Белагрудская да 31.05.1965, Выдайкі з 1965 па г.ч.
Вул. Бярозавая да 26.05.1955, Пралетарская і Дзімітрова з 26.05.1955 па г.ч.
Вул. Балотная (1938 -45), знікла ў 50-х.
Вул. Бальнічная знікла ў 80-х.
Вул. Баравая да 1955, Рэвалюцыйная з 1955 па г.ч.
Вул. Бары да 9.01.1940, Асіпенка П. з 1940 па г.ч.
Вул. Вясёлая знікла ў 1940 г.
Вул. Віленская (1921-40), Свярдлоўская (9.01.1940-45), Свярдлова з 1945 па г.ч.
Вул. Вішнёвая да 1955, Матросава з 1955 па г.ч.
Вул. Воўчая да 9.01.1940, Сакаліная (1940 -55), Тэльмана з 1955 па г.ч.
Вул. Гедзімінаўская да 9.01.1940, Пушкінская (1940-55), Замкавая з 1955 па г.ч.
Вул. Гарыстая да 7.05.1970, Стралкоўскага з 1970 па г.ч.
Вул. Гарнянская да 30.10.1945, Ракасоўскага (1945 -57), Інтэрнацыянальная з 24.10.1957 па г.ч.
Вул. Гражыны да 9.01.1940, Энгельса з 1940 па г.ч.
Вул. 29 студзеня да 9.01.1940, вул. 9 студзеня з 1940, знікла ў 60-х.
Вул. Дзіканка або Касцельная знікла ў 1940.
Вул. Доўгая (Длуга) да 1955, Талстога Л. з 1955 па г.ч.
Вул. Маладварцовая до 1937, Домб-Бярнацкага (1937-40), Малачыгуначная (1940-41), Маладварцовая 1945, Малая чыгуначная (1945- 55), Варашылава (1955-24.10.1957), Маладварцовая (24.10.1957), Гагарына з 70-х па г.ч.
Вул. Дубовая да 1955, зав. Маркса 1-шы з 1955 па г.ч.
Вул. Яловая (Ядлова) да 1955, Чайкінай з 1955 па г.ч.
Вул. Жвіркі да 9.01.1940, Някрасава з 1940 па г.ч.
Вул. Жалігоўскага да 9.01.1940, Дзяржын-скага з 1940 па г.ч.
Вул. Жалезная знікла ў 1955.
Вул. Чыгуначная (Колейова) да 15.08.1944, Труханава з 15.08.1944 па г.ч.
Вул. Жаромскага - знікла ў 1955.
Вул. Жырмунская да 1955, Тургенева з 1955 па г.ч.
Вул. Жураўліная да 1955, Менжынскага, Дакучаева і Франко з 1955 па г.ч.
Вул. Закрытая да 1955, зав. Спартыўны з 1955, знік у 70-х.
Вул. Казармавая (Кошарова) да 9.01.1940, Чырвонаармейская з 1940 па г.ч.
Вул. Каштанавая да 30.10.1945, Жукава (1945-57), Марозава П. з 24.10. 1957 па г.ч.
Вул. Кілінскага да 9.01.1940, Гогаля з 1940 па г.ч.
Вул. Могілкавая (Цментарска) да 9.01.1940, Люксембург Р. з 1940 па г.ч.
Вул. Касцюшкі да 9.01.1940, Ламаносава з 1940 па г.ч.
Вул. Легіённая до 9.01.1940, Кулямётная (1940-64), Клімко з 11.06.1964, паўн.-усх. адрэзак – зав. Энгельса з 1964 па г.ч.
Вул. Тартакі да 9.01.1940, Лесазаводская з 1940 па г.ч.
Вул. Лётная (1938- 8.07.1979), генерала Бяды з 8.07.1979 па г.ч.
Вул. Ліпавая да 1955, Айвазоўскага з 1955 па г.ч.
Вул. Кахання (Мілосна) да 9.01.1940, Маякоўскага з 1940 па г.ч., паўн. адрэзак - імя Дабралюбава з 1955 па г.ч.
Вул. Мянніцкага да 9.01.1940, Танкавая (1940- 64), Радзюка з 11.06.1964 па г.ч.
Вул. Мастоўская да 9.01.1940, Чарнышэўскага з 1940 па г.ч.
Вул. Нарутовіча да 9.01.1940, Камунальная (1940-45), Чарняхоўскага з 30.10.1945 па г.ч.
Вул. Няпоўная да 9.01.1940, Катоўскага з 1940 па г.ч.
Вул. Новая 1938-45, знікла.
Вул. Навінка, знікла ў 1945.
Вул. Навасельская да 9.01.1940, Шчорса з 1940 па г.ч.
Вул. Агульная (Вспульна) да 9.01.1940, Чырвонагвардзейская з 1940 па г.ч.
Вул. 11-га лістапада да 9.01.1940, 7-га лістапада з 1940 па г.ч.
Вул. Орліч-Дрэшара да 9.01.1940, Камуні-стычная з 1940 па г.ч.
Вул. Акопы да 9.01.1940, Асаавіяхімаўская (1940-88), Тухачэўскага з 13.12.1988 па г.ч.
Вул. Вызвалення до 9.01.1940 ? (1940-45), Калініна з 1945 па г.ч.
Вул. Перацкага да 9.01.1940, Беларуская (1940-45), Перамогі з 1945 па г.ч.
Вул. Пескі да 1945, знікла
Вул. Пілсудскага да 1940, Чапаева з 1940 па г.ч.
Вул. Пагулянка да 30.10.1945, Касмадзям’янскай (1945-55), знікла.
Вул. Пажарная (Стражацка) да 1955, Чай-коўскага з 1955 па г.ч.
Вул. Палесская знікла ў 1940.
Вул. Палявая (Польна) да 1955, Маркса з 1955 па г.ч.
Вул. Прыгожая (Гожа) да 9.01.1940, Чкалава з 1940 па г.ч.
Вул. Птушыная да 9.01.1940, Загародняя (1940- 72), Жабінскага з 5.05.1972, Галіцкага (26.04 -30.05.1973), Жабінскага па г.ч.
Вул. Радунская, знікла ў 80-х.
Вул. Райнеса да 9.01.1940, Мінская з 1940 па г.ч.
Вул. Райская да 9.01.1940, Горкага М. з 1940 па г.ч.
Вул. Раслякі – знікла ў 60-х.
Вул. Рыдз-Сміглага да 9.01.1940, Куйбы-шава (1940-2.05.1958), паўн. адрэзак - ім. Сядова і Крылова з 1955, Куйбышава 4-ая (1958-69), Катлярэўскага з 10.07.1969 па г.ч.
Вул. Самаабароны - знікла ў 1955.
Вул. Шавецкая да 9.01.1940, Шаўчэнкі (1940-45), знікла ў 50-х.
Вул. Сельская (Вейска) да 1955, зав. Сельскі з 1955, знік у 80 х.
Вул. 17-га красавіка да 9.01.1940, 17 верасня (1940-55), да Камсамольскай у 1955.
Вул. Сойкішкі да 9.01.1940, Хасанская (1940-45), Хасанаўская (1945-71), Хасанаўская 1-ая з 1971 па г.ч.
Вул. Сакаліная да 1940, Спартыўная (1940-1965), Шубіна з 31.05.1965 па г.ч.
Вул. Сасновая да 1955, Заслонава з 1955 па г.ч.
Вул. Скарупкі да 9.01.1940, Крупскай з 1940.
Вул. Стругі да 1955, Калгасная з 1955.
Вул. Сукурчэўская да 9.01.1940, Лясная (1940-55), Шастаковіча (1955-24.10.1957), Багра-тыёна з 1957 па г.ч..
Вул. Сыракомлі да 9.01.1940, Мопраўская з 1940 па г.ч.
Вул. Цёплая з 9.01.1940, Баранавіцкая з 1940 па г.ч.
Вул. Ціхая да 1955, Нахімава з 1955 па г.ч.
Вул. Таполевая да 1955, Даватара з 1955 па г.ч.
Вул. Турэцкая да 9.01.1940, Малая з 1940, знікла ў 50-х.
Вул. Вузкая до 1955, Лермантава з 1955 па г.ч.
Вул. Фалькоўскага да 9.01.1940, Беларуская (1940-45), Перамогі з 1945 па г.ч.
Вул. Халодная да 1940, Гомельская з 9.01. 1940, знікла ў 80-х
Вул. Кветкавая да 1955, Фурманава з 1955 па г.ч.
Вул. Шаптыцкага да 9.01.1940, Астроўскага М. з 1940 па г.ч.
Вул. Шырокая да 1955, Шаўчэнкі М. з 1955 па г.ч.
Вул. Эйшышская (да 9.01.1940), Каапера-тыўная з 1940 па г.ч.
Вул. Будзённага да 24.10.1957, зав. Саўгас-ны з 24.10.1957 па г.ч.
Зав. Молатава да 24.10.1957, зав. Чыгунач-ны з 24.10.1957 па г.ч.
Зав. Саўгасны 1-шы да 22.05.1958, вул. Паўзунова з 22.05.1958 па г.ч.
Зав. Першамайскі 1-шы да 22.05.1958, вул. Камунараў з 22.05.1958 па г.ч.
Зав. Пляханава 1-шы, 2-гі, 3-ці (да 22.05. 1958), зав. Камунараў 1-шы,2-гі, 3-ці з 22.05.1958 па г.ч.
Зав. Першамайскі 2-гі (да 22.05.1958), зав. Пляханава 1-шы з 22.05.1958 па г.ч.
Зав. Арджанікідзэ 2-гі і 3 -ці (22.05.1958), зав. Пляханава 2-гі і 3-ці з 22.05.1958 па г.ч.
Зав. Заслонава (1955-22.05.1958), вул. Пля-ханава з 22.05.1958 па г.ч.
Вул. Саўгасная (1955-65), Ігнатава з 31.05. 1965 па г.ч.
Вул. Шпітальная (1938-65), Арцёменкі з 31.05.1965 па г.ч.
Зав. Гомельскі (1955-22.05.1958), вул. Паў-ночная (1958 -67), Грыцкевіча з 23.11.1967- знікла ў 80-х.
Вул. Дабралюбава да 23.11.1967, Лупава з 23.11.1967 па г.ч.
Зав. Горкага 2-гі (12.12.1968) знік у 70-х.
Вул. Пясчаная (15.04.1965-5.05.1972), Герасі-мава з 5.05.1972 па г.ч.
Вул. Маскоўская 2-ая да 5.05.1972, Акрэс-ціна з 5.05.1972 па г.ч.
Вул. Кіеўская 2-ая да 26.04.1973, Кастрамі-ной з 26.04.73 па г.ч.
Вул. Чырвонармейская 2-ая да 26.04.1973, Рыбіноўскага з 26.04.1973 па г.ч.
Вул. Вільнюсская 2-ая да 26.04.1973, Канаховіча з 26.04.1973 па г.ч.
Зав. Чарнышэўскага 3-ці да 26.04.1973, вул. Наказных з 26.04.1973 па г.ч.
Зав. Энгельса 4-ты да 26.04.1973, вул. Кудачавых з 26.04.1973 па г.ч.
Вул. Маскоўская 4-ая да 26.04.1973, Конанава з 26.04.1973 па г.ч.
Вул. Маскоўская 3-я да 30.05.1973, Галіцкага з 30.05.1973 па г.ч.
Вул. Крупаўская 1-ая до 8.06.1979, Фамічова з 8.06.1979 па г.ч.
Зав. Говарава да 8.06.1979, Царука з 8.06. 1979 па г.ч.
Зав. Говарава 2-гі да 8.06.1979, Каліноўскага з 8.06.1979 па г.ч.
Зав. Чарнышэўскага 4-ты да 8.06.1979, вул. Грыбаедава з 8.06.1979 па г.ч.
Зав. Чарнышэўскага 5-ты, вул. імя Гайдара з 8.06.1979 па г.ч.
Зав. Камунараў знік у 70 –х.
Зав. Кіеўскі 1-шы і Кіеўскі 2-гі зніклі ў 70-х.
Зав. Куйбышава 2-гі, 3-ці, 4-ты зніклі ў 70-х.
Вул. Ураджайная да 11.07.1985, Булата з 11.07.1985 па г.ч.
Вул. Жданава (1955- 1989), Зялёная з 14.03. 1989 па г.ч.
Вул. Заводская (24.10.1957-1991), знікла.
Вул. Заводская 1-ая (1971-89), знікла.
Гэты спіс патрабуе ўдакладненняў, не выключаны і памылкі, буду рады любым дапаўненням. Мне, напрыклад, не вядома, як называлася вуліца Калініна ў 1940-41 гг. - Маскоўскай ці Інтэрнацыянальнай, а можа быць неяк інакш.
В. Сліўкін
Надрукавана ў "Лідскім летапісцу" № 22, 23-24