[Main page][Title page][Library]

 

 

Гісторыя адукацыі ў Лідзе

 

17 стагоддзе. Пра першыя школы, якія існавалі пры касцёлах і цэрквах, можам толькі здагадвацца. Першая сярэдняя навучальная ўстанова ў горадзе з’явілася ў 1759 г., называлася яна Піярскі Калегіюм. У 19-м стагоддзі функцыянавалі дваранскія, прыходскія, гарадскія і павятовыя навучальні. У пачатку 20-га стагоддзя з’явіўся яўрэйскі ешыбот, прыватная жаночая гімназія Навіцкай, жаночая прыватная яўрэйская прагімназія Цыпкінай і мужчынская дзяржаўная гімназія. Ва ўмовах германскай акупаціі расійская сістэма адукацыі распалася. “Пры Польшчы” ўсеагульнай адукацыяй былі ахоплены амаль усе маленькія лідзяне – у 1938 годзе было 6 школаў і дзве гімназіі. Пасля аб’яднання ў 1940 – 41 г. у горадзе налічвалася 8 школаў: 4 беларускія, 2 рускія і 2 яўрэйскія. Тры народныя школы існавалі падчас вайны. 10 ліпеня 1944 г. на другі дзень пасля вызвалення горада быў сфармаваны штат гарана, а праз тыдзень быў вызначаны настаўніцкі склад шасці школаў. У другой палове 20 стагоддзя па меры павелічэння колькасці гарадскога насельніцтва будаваліся новыя школы, з’явіліся сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. На сёння у Лідзе 17 школаў, гімназія, тры прафесійнатэхнічныя навучальні, музычная школа, музычная навучальня, педагагічны каледж і індустрыяльны тэхнікум, курсы перападрыхтоўкі вайскоўцаў запасу, прыватны завочны Сучасны гуманітарны універсітэт.  З’явіліся перспектывы адкрыцця на базе тэхнікума і каледжа філіялаў Гарадзенскага універсітэта.

 

 

Сярэднявечча

 

Першыя ўніверсітэты ў Еўропе – Пражскі і Кракаўскі былі славянскімі. Пры абодвух універсітэтах былі створаны спецыяльныя інтарнаты для ліцьвінаў. Сярод 366 ліцьвінаў, якія атрымалі ступень бакалаўра ў Кракаўскім універсітэце ў першай палове 16 стагоддзя былі ўраджэнцы Ліды і Ваверкі. (Ochmanski J. Historia Litwy. 1982. S. 119). Гэта дазваляе меркаваць, што пры Лідскім касцёле, таксама, як і пры Ваверскім, былі школы з лацінскай мовай навучання.

Школа пісьменства з царкоўнаславянскай мовай навучання магчыма была пры Лідскай Свята-Георгіеўскай царкве. Такія школы былі малалікія: святары навучалі 2-4 хлопчыкаў элементарным асновам пісьменства: чытанню, пісьму, лічэнню і царкоўным спевам. Лепшыя вучні маглі прадоўжыць навучанне з 1584 г. у віленскай брацкай школе.

Каля 1565 г. пры кальвінісцкім зборы абавязкова павінна была з’явіцца пратэстанцкая школа са старабеларускай мовай навучання. Ліда ў той час была ў трыманні ў кальвініста князя Мікалая Радзівіла “Рудога” (1512-1584).

Тады ж, у другой палове 16 стагоддзя ў Лідзе з’явіўся хедар – яўрэйская пачатковая школа, дзе ў абавязковым парадку вучыліся на мове ідыш усе без выключэння яўрэйскія хлопчыкі з 4 да 13 гадоў. Апошнія дзве тысячы гадоў практычна кожны яўрэйскі мужчына атрымоўваў пачатковую адукацыю. У кожнага з сёння жывых яўрэяў не менш 80 пакаленняў пісьменных бацькоў. Там, дзе сяліліся яўрэі, адразу ж з’яўляліся сінагога і хедар. Дазвол на будаўніцтва сінагогі лідскія яўрэі атрымалі ад караля Стэфана Баторыя ў 1579 г. (Шимелевич М. Город Лида и Лидский замок // Виленский каляедар. Вильно, 1906, с. 49.)

Пасля атрымання магдэбургскага права ў 1590 г. лідскія мяшчане павінны былі ўслед за ратушай і гадзіннікам пабудаваць хрысціянскую школу – такім было  пажаданне караля Жыгімонта Вазы: “Жадаем таксама, каб шляхта, баяры, людзі сбужывыя любога стану... як і ўсе Лідскія грамадзяне... за свай кошт пабудавалі... хрысціянскую школу” (НГАБ у г. Горадні. Ф. 1722, воп.1, с 96, арк 139 аб). Няма падставаў сумнявацца, што хрысціянская школа была пабудаваная. Старастам Ліды ў тыя годы быў ваявода менскі і смаленскі, земскі прэзідэнт Інфлянтаў, кальвініст Ян Станіслававіч Абрамовіч (?-1602)

Антыяхійскі патрыярх Макар, які наведаў у сярэдзіне 17 стагоддзя беларускія і ўкраінскія землі, пісаў: “... па ўсёй зямлі рускіх... мы заўважылі выдатную рысу, якая ўзбудзіла нашае здзіўленне: усе яны за выключэннем нямногіх, нават большасць іх жонак і дачок, умеюць чытаць...”  (Мешчыракоў В. П. Брацкія школы Беларусі. Мінск, 1977, с. 19).

У другой полове 17 стагоддзя манаполію на адукацыю атрымалі каталіцкія ордэны, у першую чаргу – езуіты, у другую – дамініканцы і піяры. Магнаты і багатыя шляхціцы наймалі сабе прыватных педагогаў. Вядомы паэт 18-га стагоддзя Міхал Аляксандравіч Карыцкі (1714-1781), які пісаў вершы на лацінскай мове  пачатковую адукацыю атрымаў дома - у Дзітрыках Лідскага павету, пасля чаго быў прыняты ў Бабруйскую езуіцкую школу. У канцы 18 стагоддзя хатняе навучанне па-ранейшаму было ў модзе. Манах-піяр Аўгусцін Жылевіч у 1787-90 гг. вучыў дзяцей графа Бажымоўскага, а Андрыян Шалевіч у 1790-92 гг. - дзяцей Нарбутаў.

Навучанне ў каталіцкіх школах вялося на польскай і лацінскай мовах. Святары ўніяцкай царквы навучалі сваіх дзяцей “па руска-славянску” (па беларуска-славянску) у спецыяльных школах. Паста-нова аб адкрыцці такой школы была прынятая дэканамі наваградскай кангрэгацыі ў 1793 г. Меркавалася навучанне дзяцей уніяцкіх святароў Лідскага дэканату пры Арлянскай царкве. Святары Васіле-віцкай, Жыжамскай і Зблянскай уніяцкіх цэркваў павінны былі за 3 гады навучыць сямігадовых хлопчыкаў чытаць псалтыры, актопхіі і ірмалогіі. (Палуцкая С. В. З гісторыі уніяцтва на Лідчыне // Наш радавод. Кніга 6. 1994. С. 68.)

У 1759 г. у Лідзе з’явілася першая сярэдняя навучальная ўстанова.

 

Лідскі піярскі калегіюм (1759 - 1803)

 

Піярскі калегіюм у Лідзе з’явіўся дзякуючы лідскаму старасту, падстолію ВКЛ Ігнацыю дэ Кампа Сцыпіёну (каля 1730 – каля 1785), выхаванцу вядомага правазнаўцы і асветніка Мацея Догеля. Ігнацы Сцыпіён перамясціў піярскую школу з мястэчка Веранова у Ліду. Адна з прычын перамяшчэння школы ў Ліду – канкурэнцыя піяраў з езуітамі на ніве адукацыі. 12 студзеня 1756 г. акт перамяшчэння быў падпісаны, 9 сакавіка адобраны віленскім епіскапам Міхалам Зянковічам і ў тым жа годзе ўнесены ў кнігі Галоўнага Трыбуналу. Манахі – піяры прыехалі ў Ліду летам 1756 г. Спачатку заняткі прайходзілі ў карчме па вул. Віленскай, першымі настаўнікамі былі Язэп Кантрыньскі і Язэп Віславух. Амаль усе вераноўскія вучні, лікам каля 50, пераехалі ў Ліду. Неўзабаве быў пабудаваны дом на 12 манахаў. У 1759 г. Лідская піярская школа атрымала назву калегіюма (Szymielewicz M. Dzieje pijarow lidzkich. // “Ziemia lidska”, 1937 № 9, s. 3).

Калегіюм даваў класічную гуманітарную адукацыю. Галоўным адміністратарам клештара і калегіюма быў рэктар.За 44 гады існавання калегіюма змянілася сем рэктараў: А. Астроўскі (1760-63), В. Камароўскі (1763-67), К. Яблоньскі (1768-69), А. Волмер (1769-92), Ф. Крушэўскі (1793-95), Ф. Банарскі (1797-99), С. Дамброўскі (1799-1803). Навучальна-выхаваўчым працэсам кіравалі прэфекты: Ю. Кентрыньскі (1756/57), Д. Грабоўскі (1757/58), А. Астроўскі (1758/59), Ю. Гермер (1759-61), А. Волмер (1761-69), Я. Пажэрскі (1769/70), М. Катрыньскі (1770/71), А. Мікуцкі (1771/72), М. Туркоўскі (1772-74), Я. Красоўскі (1774-76), Д. Гурыновіч (1776-78, 1781-83), Б. Памарнацкі (1778/79), К. Янкоўскі (1779-81), А. Сьвіршчэўскі (1783/84), П. Выгоўскі (1785-90), Б. Парэмбскі (1790/91), В. Адамовіч (1791-93, 1802/03), А. Шалевіч (1794-96), А. Сангайла (1796/97), Г. Янкевіч (1797-1802). Яны ж, за малым выключэннем (Астроўскі, Туркоўскі, Шалевіч, Янкевіч) выкладалі ў старэйшых класах. Прафектамі прызначаліся прафесары, якія мелі адпаведны досвед выкладання. За адзіным выключэннем: А. Мікуцкі ў 1771/72 навучальным годзе займаў пасаду прэфекта, будучы магістрам і клірыкам.

Навучанне ў Лідскім піярскім калегіюме вялі тры настаўнікі, акрамя першага 1756/57 і 1795/96 наву-чальных гадоў, калі заняткі вялі два выкладчыкі. Паводле склаўшагася звычаю педагагічныя кадры штогод мяняліся, сяды-тады заставаўся адзін настаўнік, яшчэ радзей - двое, і толькі аднойчы, у 1780/81 навучальным годзе выкладчыцкі склад захаваўся цалкам. Спіс выкладчыкаў уключае 69 прозвішчаў. (Kurkowski J. Pijary w Werenowie i Lidzie (1735-1845). // Z Dziejow Ziemi Lidzkiej. Warszawa, 1997. S. 100-113).

В. Адамовіч (клірык 1783-85: 1 клас, 1788/89: 2 клас, 1794-95, 1801-03: 3 клас).

М. Бжазіцкі (1768/69: паэзія, рыторыка).

кл. А. Вярсоцкі (1782-83: 2 клас).

П. Вярхоўскі (1759/60: паэзія, рыторыка).

Ю. Віславух (1756/57, граматыка).

кл. А. Вісітоўскі (1760/61: граматыка).

А. Волмер (1761-65: паэзія, рыторыка).

П. Выгоўскі (1783-89: 3 клас).

Ю. Гермер (1757-59: граматыка).

кл. Ф. Гадлеўскі (1795/96: 2 і 3 клас).

Д. Гурыновіч (клірык 1761/62, 1766/67: пачатковае навучанне; 1769-71: граматыка; 1776-78: паэзія, рыторыка, мараль).

кл. К. Дзержаноўскі (1786/87: 1 клас).

кл. А. Доўгірд (1796/97: 1 клас).

кл. К. Жаткевіч (1801-03: 1клас).

кл. М. Жагздро (1762-64: пачатковае навучанне, граматыка).

кл. К. Жукоўскі ( 1793-94, 1797-99: 3 клас; 1799/1800: 2 клас).

М. Знандар (1761-63: граматыка).

кл. Ю. Івашкевіч (1794/95: 1 клас).

Б. Казаноўскі (1790/91: 2 клас).

Ю. Кянтрыньскі (1756/57: паэзія, рыторыка).

кл. А. Канюшэўскі (1796-99, 1801-03: 2 клас; 1800/01: прафесар клас).

кл. М. Корф (1768/69: граматыка).

Я. Красоўскі (1774-76: паэзія, рыторыка, мараль).

Ф. Крушэўскі (1757/58: пачатковае навучанне).

кл. Л. Кулеша (1764-66: граматыка, паэзія, рыторыка; 1769-71: пачатковае навучанне).

Л. Любаньскі (1758/59: паэзія, рыторыка).

кл. А. Любоцкі (1785/86: 1 клас).

кл. Ф. Марціноўскі (1758/59: пачатковае навучанне).

Ю. Меер (1781/82: граматыка, геаметрыя).

кл. А. Мікуцкі (1770/71: красамоўства; 1771/72: паэзія, рыторыка).

Ю. Мірскі (1781-83: паэзія, рыторыка, мараль).

кл. Б. Міхалевіч (1760/61: пачатковае навучанне).

кл. Р. Ажэшкоўскі (1788/89: 1 клас).

кл. Я. Петрушэвіч (1759/60, пачатковае навучанне).

кл. І. Пжыялгоўскі (1795/96: 1 клас).

Я. Пажэрскі (1769/70: паэзія, рыторыка).

Б. Памарыяцкі (1778/79: паэзія, рыторыка, мараль).

Б. Парэмбскі (1790/91: 3 клас).

М. Прэйтар (1759/60: граматыка).

кл. Т. Пуляноўскі (1779-81: пачатковае навучанне).

Р. Рзашоўскі (1773-76: пачатковае навучанне, арыфметыка і геаметрыя).

Л. Рамашкевіч (1799/1800: 3 клас).

А. Сангайла (1796/97: 3 клас).

кл. Д. Серафіновіч (1781/82: пачатковае навучанне).

П. Снілка (1768/69: пачатковае навучанне).

кл. М. Станевіч (1765/66: граматыка).

кл. К. Сцяткевіч (1783/84: 2 клас і матэматыка).

кл. Ф. Сцяцкевіч (1799/1800: 1 клас).

кл. Л. Сцыпіён (1791/92: 2 клас; 1797-99: 1 клас).

А. Сьвіршчэўскі (1767/68, 1772/73: паэзія, рыторыка, мараль).

К. Талібскі (1787/88: 2 клас).

Д. Тарашкевіч (1774-76: граматыка).

М. Тупальскі (1757/58, 1760/61: паэзія, рыторыка).

кл. Л. Францасон (1778/79, пачатковае навучанне).

Т. Францоўскі (1776-81: граматыка, геаметрыя).

кл. Я. Французевіч (1771-73: пачатковае навучанне, арыфметыка і геаметрыя).

М. Харкевіч (клірык у 1767-68: пачатковае навучанне; 1773/74: паэзія, рыторыка, мараль).

кл. В. Хадасевіч (1763-66: пачатковае навучанне).

К. Харват (1784-87: 2 клас).

кл. А. Чахніцкі (1790/91: 1 клас).

кл. Л. Шалюта (1766-68: граматыка).

кл. Юхновіч (1787/88: 1 клас).

кл. Г. Янкевіч (1782/83: 1 клас).

кл. П. Янкевіч (1791-94: 1 клас).

кл. І. Янкоўскі (1776-78: пачатковае навучанне).

К. Янкоўскі (1779-81: паэзія, рыторыка, ма-раль).

Ф. Янкоўскі (1771-74: граматыка).

кл. К. Янцэвіч (1792-95: 2 клас).

Я. Яцыніч (1766/67: паэзія, рыторыка).

 

38 выкладчыкаў выкладалі ў Лідскім калегіюме па аднаму навучальнаму году. Адным з іх быў Анёл Доўгірд (1776-1835) - 20-гадовы выпускнік Віленскай акадэміі, пазней -- доктар навук, філосаф, логік, псіхолаг, выкладчык піярскіх калегіюмаў, семінарыі і Віленскай Акадэмі, даследчык філасофіі Канта, аўтар манаграфіі “Аб логіцы, метафізіцы і маральнай філасофіі” (1821) і даследвання “Выклад прыродных правілаў здумення або тэарэтычная і практычная логіка” (1828).

15 настаўнікаў выкладалі па два навучальныя гады, сярод іх быў клірык Антоні Мікуцкі, які выкла-даў у 1770 - 72 гг. красамоўства, паэзію рыторыку. Восенню 1771 г. і летам 1772 г. сіламі вучняў ён паставіў упершыню на лідскай сцэне аўтарскія п’есы “Нешчаслівасць заўсёды ўважлівых і незадаволеных людзей...” і “Трагедыя аб змове Каціліны”. Пазней А. Мікуцкі стаў рэктарам Віленскага піярскага калегіюма (1787 - 96) і ўзмоцнена змагаўся за пасаду віленскага біскупа, дарэчы, беспаспяхова.

Шэсць гадоў падрад вёў заняткі ў 3-м класе Павел Выгоўскі (1747-1818), сем гадоў выкладаў у 2-м класе клірык Андрэй Канюшэўскі (1796-1803) - ён прывіў вучням любоў да батанікі: прывучаў збіраць лугавыя і лясныя расліны, класіфікаваць іх, запамінаць назвы, рабіць гербарыі. Восем гадоў з перапынкамі вучыў школьнікаў Ваўрынец Адамовіч.

У 1760-х гадах у калегіюме выконвалася праграма, якая складалася з пачатковага навучання, класаў граматыкі, паэзіі і рыторыкі. У 1770-м годзе з’явіўся курс красамоўства. У 1772 годзе па нядзелях пачалі чытаць, як прадмет, мараль, а ў факультатыўны (upatrzony) час - арыфметыку і геаметрыю. З 1779 года граматыка і геаметрыя ўведзены ў навучальную праграму.

У 1782 годзе ў лютым быў завершаны мураваны, двухпавярховы, з двума крыламі будынак кале-гіюма, і ў гэты ж год заміж класаў пачатковага навучання і граматыкі з’яўляюцца 1 і 2 класы, у 1784 г. заміж класаў паэзіі і рыторыкі з’яўляецца 3-ці клас. Лідскі калегіюм стаў трохкласнай навучальнай установай з шасцігадовым тэрмінам навучання: у кожным класе вучыліся па два гады.

У 1773–1775 г.г. у Рэчы Паспалітай упершыню ў Еўропе была створана Адукацыйная камісія (нешта накшталт Міністэрства адукацыі), якая ажыццявіла рэформу польскай асветы. У аснову рэформы былі пакладзены некалькі грунтоўных прыцыпаў: бессаслоўнасць (нястнавасць) адукацыі, вызваленне ад рэлігійнага ўплыву, фізіка-матэматычная скірава-насць адукацыі, прыступкавасць: ніжнюю прыступку павінны былі скласці парафіяльныя школы для сялянскіх дзяцей, сярэднюю – акруговыя і падакруговыя школы – калегіюмы, верхнюю – універсітэты і акадэміі.

Трэба прызнаць, што рэктары і прэфекты Лідскага калегіюма не спяшаліся ажыццяўляць пераўтварэнні. Цераз дзесяць гадоў пасля пачатку рэформаў ні адзін з прыродазнаўчых прадметаў не быў уведзены ў праграму навучання. Інспектары адукацыйнай камісіі, якія правяралі калегіюм, даволі крытычна ацэньвалі поспехі ў навучанні, адзначалі невыкананне прадпісанняў, дрэннае харчаванне і дрэнную падрыхтоўку настаўнікаў. Педагогі прытрымліваліся ранейшай сістэмы выкладання. І толькі ў 1783/84 навучальным годзе былі праведзены змены ў навучальнай праграме. У наступным дзесяцігоддзі інспектары пазітыўна ацэньваль работу калегіюма. У 1802/03 навучальным годзе школьная праграма ўключала ў 1-ым класе: граматыку польскай мовы, арыфметыку,агульную геаграфію, мараль, рэлігію, асновы лацінскай і французскай моваў. У 2-м класе: граматыку, арыфметыку, геаграфію, мараль, натуральную гісторыю, гісторыю грэцкую і лацінскую. У 3-м: алгебру, батаніку, гісторыю, красамоўства, тлумачэнне Цыцарона, гісторыю мастацтваў, мараль, лацінскую і французскую мовы. Лекцыі працягваліся 4 гадзіны ў дзень з 8 да 10 і з 14 да 16, акрамя аўторка і чацвярга, экзамены праводзіліся штомесяц, акрамя першых трох месяцаў вывучэння прадмета.

Колькасць вучняў у 80-я годы хісталася ў межах 60 - 99 чалавек, у 90-я знізілася да 50 - 52. Вучыліся ў калегіюме дзеці шляхціцаў і мяшчан ва ўзросце ад 8 да 24 гадоў. Рэжым дня быў надзвычай строгім -- навучанне пачыналася  ў 7 раніцы гадзіннай малітвай, закончвалася ў 16 гадзін апошняй лекцыяй. Прыём гасцей і перамяшчэнне па горадзе строга абмяжоўвалася і магчымае было толькі з дазволу  прэфекта.

Папаўненне піярскі калегіюм атрымоўваў з парафіяльных школаў. У 1777-1782 гадах у Белагрудзе была такая школа, у ёй у 1777 г. вучылася 20 школьнікаў, а ў 1782 - толькі 4.

У 1795 г. Ліда была ўключана ў склад Расійскай імперыі. 19 сакавіка настаўнік 3-га класа Ваўрынец Адамовіч у казанні “ачарніў улады”, за што на нейкі час быў нават арыштаваны. Матэрыяльны стан калегіюма прыкметна пагоршыўся, у 1800 г. колькасць вучняў скарацілася да 31 чалавека.

 

Павятовая навучальня (1803-1820, 1824-1834)

 

У 1803 годзде піярскі калегіюм быў ператвораны ў 4-класную павятовую навучальню ў складзе Віленскай навучальнай акругі  з 3 выкладчыкамі і 56 вучнямі. Арганізацыя навучальнага працэсу і праграма навучання пры гэтым істотна не змяніліся. Прадпісаннямі 1804 і 1808 гг. былі ўведзены побач з пачатковым класам два аднагадовыя класы і два вышэйшыя двухгадовыя. У 3-м класе з’явілася фізіка і трыганаметрыя, пачалі вучыць рускай мове. Паколькі сярод манахаў-піяраў спецыялістаў па рускай мове не знайшлося, запрасілі платнага выкладчыка Язэпа Янкоўскага. У 1805 /06 г. рускую мову выкладаў адзін з вучняў Ян Білдзікевіч. Сістэматычна вучыць рускай мове пачалі толькі ў 1811 г. Геаграфію, мараль, лацінскую граматыку вучылі ў 1 і 2 класе; матэматыку -- у 1-3-м; польскую граматыку, агародніцтва, заалогію і земляробства -- у 3-м класе;  фізіку, гісторыю і права - у 3-4-м; красамоўства і батаніку - у 4-м.

Навучальня імкліва бяднела. У 1803-05 г.г. матэрыяльны стан апусціўся да жабрацтва, нават хлеба не хапала для ксяндзоў. Калі капітула хацела каго-небудзь пакараць, пасылала рэктарам у Ліду, калі каго-небудзь хацела наставіць на правільны шлях, абяцалі паслаць у Ліду. З’явілася, нават, прымаўка: “Ліда--бяда”.

У 1805/06 г.г. навучальня была часова зачынена. Узровень навучання імкліва зніжаўся. Інспектар, які наведаў школу ў 1806 г. застаўся крайне незадаволены станам навучання. У інспектара 1808 года засталося “цяжкае пачуццё”. Клірык А. Юшкевіч за кепскія паводзіны выгнаны з клештара. У 1809 г. навучальня ў “бядотным стане”. Выкладчык К. Жаткевіч адмовіўся выконваць свае абавязкі. У 1810 г. вучні першага класа не змаглі выканаць праграмнае заданне, ні адзін з вучняў 2-га класа не заслужыў пераводу ў 3-ці. У 1811 г. стан навучальні бядотны, тры настаўнікі зусім не гатовыя да выканання сваіх абавязкаў. Навучанне мовам не вядзецца. У 1813/14, 1815/16, 1817/18 і 1819/20 навучальных гадах у навучальні тры класы. У 1817 год навучальню наведаў з рэвізіяй папячыцель Віленскай навучальнай акругі князь А. Чартарыйскі, які асаблівай радасці з нагоды падрыхтоўкі вучняў не выказаў: “Наведаныя мною школы знаходзяцца ў зносным стане, але ў большасці з іх недахоп ёсць -- памылковая методыка навучання. Асноўная ўвага ў іх удзяляецца развіццю памяці вучняў, чым здольнасцяў разумення”. У 1818 г. заняткі пачаліся толькі ў снежні, мовы, у тым ліку рускую, не выкладалі. Як вынік, у 1820 г. навучальня была ператворана ў парафіяльную двухкласную школу.

У 1824 г. становішча спраў змянілася да лепшага, піяры аднавілі статус навучальні, на аступны год было завершана будаўніцтва Язэпаўскага касцёла, якое працягвалася 25 гадоў. У 1826 годзе набор прадметаў быў набліжаны да расійскіх патрабаванняў: пачалі выкладаць лацінскую, нямецкую, французскую, польскую, рускую мовы, гісторыю, геаграфію, фізіку, батаніку, літаратуру, права і рэлігію. Хатніх заданняў не задавалі – вучні бубнілі ўрок, а настаўнік драмаў за кафедрай.

Напачатку ў навучальні вучылася 56-60 вучняў (1803/04), затым назіраецца няўхільнае зніжэнне: 45-48 (1804/5), 37-44 (1806-08), 29-42 (1809-12). Пасля руска-французскай вайны колькасць вучняў рэзка скарацілася, у 1813 г. іх толькі 14, у 1814 г. - 20. Пасля даравання ўдзельнікам “напалеонаўскіх памылак” колькасць вучняў аднаўляецца да перадва-еннага: 41-47 у 1815-17 гг. У 1820-22 г. у парафіяльнай школе -- 18-24 школьнікаў. З 1825 г. назіраецца няўхільны рост: у 1826 г. - 45, у 1828 г. - 55, у 1829 - 59 вучняў. У апошнім 1832/33 навучальным годзе у навучальні вучылася максімальная колькасць вучняў за ўсе годы існавання піярскага кляштара - 103 чалавекі: у Ліду пераехалі вучні зачыненай Шчучынскай навучальні.

За час існавання павятовай навучальні змянілася 10 рэктараў: А. Вярсоцкі (1803/04), С. Дамброўскі (1804/05, 1817-19), Р. Ржашоўскі (1805-08), А. Юхновіч (1808-12), Ф. Дашкевіч (1812/13, памёр у Лідзе), Ф. Пашкевіч (1814-17, памёр у Лідзе), В. Ержыковіч (1819/20), К. Санкоўскі (1820-29), А. Паеўскі (1829-32), Ф. Шумборскі (1832/33) і 9 прэфектаў: Т. Францоўскі (1804/05), Я. Захарэвіч (1805/06), А. Юхновіч (ён жа рэктар 1808-12), І. Пажалевіч (1812-15, 1821-23), Д. Тамашэвіч (1823/24), К. Адамовіч (1826-29), К. Ліпіньскі (1829/30), Ф. Шумборскі (1831/32), Б. Пяткевіч (1832/33). Выкладанне ажыццяўлялі, як іў часы калегіюма, манахі-піяры.(Kurkowski J. Pijary w Werenowie i Lidzie (1735-1845). // Z Dziejow Ziemi Lidzkiej. Warszawa, 1997.S. 113-119).

К. Адамовіч (1823-29: матэматыка, фізіка, батаніка).

кл. Д. Бяневіч (1820-23: 1 клас, красамоўства, ня-мецкая).

кл. К. Багуцкі (1825/26, 1829-31: геаметрыя, арыфме-тыка, нямецкая).

кл. П. Ванжоўскі (1810/11: красамоўства, фран-цузская).

А. Вярсоцкі (1803/04: красамоўства).

кл. Г. Вінярскі (1804/05, красамоўства).

кл. Т. Віянтоўскі (1817-20, 1830-32: 1 клас, лацінская, рэлігія).

кл. К. Гаўлоўскі (1811-13: красамоўства, права).

кл. В. Гурскі (1832/33: геаграфія, усеагульная гіс-торыя).

кл. Э. Густыновіч (1808/09: граматыка).

кл. А. Данілевіч (1808-10: геаграфія, мараль, гісторыя, арыфметыка).

кл. І. Дабравольскі (1831-33: арыфметыка, геаметрыя).

В. Ержыковіч (1818-20: арыфметыка, геаграфія, геаметрыя, фізіка, натуральная гісторыя).

К. Жаткевіч (1803-06, 1809/10: 1 клас, 2 клас, гра-матыка).

кл. П. Заленскі (1829-31: фізіка, натуральная гісторыя).

Я. Захарэвіч (1805/06: красамоўства).

кл. Я. Зужэўскі (1823/24: красамоўства, гісторыя).

кл. Ф. Калюсоўскі (1810-12: арыфметыка, гісторыя, геаграфія).

кл. К. Кабылянскі (1814-18, 1824-32: красамоўства, французская, лацінская, польская, права, гісторыя, літаратура, рэлігія).

кл. Ф. Калясіньскі (1806-09, 1817/18: красамоўства, 2 клас).

кл. Т. Канстанціновіч (1809/10: красамоўства, фран-цузская).

А. Канюшэўскі (1803/04: матэматыка).

Т. Касілоўскі (1824/25: граматыка).

кл. К. Ліпіньскі (1826-30: арыфметыка, гісторыя, геаграфія, рэлігія, французская).

К. Маліноўскі (1815-16: матэматыка, фізіка).

І. Пажалевіч (1804-22: 1 клас, 2 клас, матэматыка, фізіка, геаметрыя, натуральная гісторыя).

Б. Пяткевіч (1832/33: нямецкая).

кл. П. Петрусевіч (1813/14, 1816/17, красамоўства, французская, граматыка).

кл. М. Рапніцкі (1825-30: граматыка, гісторыя, геаграфія, арыфметыка, усеагульная гісторыя).

кл. Т. Семяновіч (1832/33: лацінская, польская).

кл. Ю. Станіслаўскі (1832/33: руская, рэлігія).

А. Станкевіч (1816/17, 1824/25: геметрыя, фізіка, руская, матэматыка).

кл. Д. Тамашэвіч (1810/11, 1821-24: граматыка, арыфметыка, руская).

кл. Д. Трасемберг (1811-16: граматыка, руская, клас 1 і 2).

кл. С. Трасемберг (1806/07: 2 клас).

кл. А. Тыбароўскі (1823-25, граматыка, арыфметыка, рэлігія).

Т. Францоўскі (1804/05: матэматыка).

кл. А. Юшкевіч (1807/08: 2 клас, французская).

кл. Ф. Юшкевіч (1827/28: геаметрыя).

кл. Ц. Янушак (1806/07: нямецкая).

Ю. Янушкевіч (1828/29: геаметрыя, нямецкая).

кл. П. Ясеньскі (1828-32: руская, рэлігія, геаграфія).

кл. А. Ясіньскі (1830-33: французская, усеагульная гісторыя).

 

Усяго ў павятовай навучальні і парафіяльнай школе выкладалі 43 манахі. Зменнасць кадраў, як і ў калегіюме высокая. 20 выкладчыкаў адпрацавалі па аднаму навучальнаму году. Больш за ўсіх, 18 гадоў, выкладаў у навучальні Ігнацы Пажалевіч, 13 гадоў-клірык Каласанты Кабылянскі, па 5 гадоў - Дыянізі Трасамберг, Мацей Рапніцкі і Тадэвуш Унянтоўскі. Штогадовы выкладчыцкі склад: 3-4 манахі, у 1820/21 навучальным годзе - 2.

У гісторыі Ліды манахі – піяры пакінулі значны след. Іх намаганнямі былі пабудаваны буданак Язэпаўскага касцёла, навучальны будынак, вадзяны млын на р. Лідзейцы, заведзены агарод. У клештары  была вялікая бібліятэка, манахі складалі вершы, ставілі тэатральныя пастаноўкі. Наяўнасць калегіюма – сярэдняй навучальнай установы, крайне рэдкай па тых часах, прыдавала гораду адукацыйную знач-насць. З Лідскага калегіюма-навучальні выйшлі вядомыя тэолагі,  пісьменнікі і вучоныя 18-19-га стагоддзяў. Пачатковы  (1773-76 гг.) курс навук у Лідскім калегіюме праслухаў Станіслаў Баніфацы Юндзіл (1761-1847) – адзін з першых даследчыкаў расліннасці ВКЛ, доктар філасофіі, прафесар батанікі і заалогіі Віленскага універсітэта. Тут жа вучыліся Войцах Нарбут (1762-1807) – каралеўскі шамбелян, пасол і маршалак Лідскага павету, пісьменнік; берасцейскі канонік, вядомы прапаведнік віленскай кафедры Францішак Гадлеўскі, выкладчыкі Ян Баброўскі, Каласанты Паўлоўскі, Павел Ванжоўскі, Каласанты Кабылянскі, ураджэнец Ліды, выпускнік Віленскага універсітэта, кандыдат філасофскіх навук Антоні Паеўскі (1793-1850). Каласанты Гаўлоўскі, які выкладаў красамоўства і права ў навучальні ў 1811-13 гадах, адзначыўся 15 жніўня 1812 г. ў дзень імянінаў Напалеона Банапарта одай у яго гонар: “Няхай арлы Польшчы і Літвы Пагоня служаць намерам тваім Напалеоне”. (Часопіс “Litwa i Rus”, 1912. Т. ІІ, z. 2-3, s. 150). Выкладчык геаметрыі, арыфметыкі інямецкай мовы Каласанты Багуцкі за ўдзел у паўстанні 1831 г. быў пазбаўлены святарскага сану і высланы салдатам на Каўказ (Ганчарук І. Г. Да пытання аб ролі каталіцкай царквы ў вызваленчым руху Беларусі ў ХІХ ст. // “Наш радавод”. Частка 3, с. 636).

12 выпускнікоў калегіюма, якія вызначыліся выдатнымі поспехамі ў навуках і высокім узроўнем ма-ральнасці, былі ўзнагароджаны медалём Deligentaca (“Выбранаму”), зацверджаным у 1775 г. каралём Станіславам Аўгустам . Гэта Ф. Багатка (1787), Ю. Лісоўскі (1787), А. Лісоўскі (1787), Я. Дымітровіч (1788), А. Канюшэўскі (1788) - пазней выкладчык батанікі і матэматыкі ў Лідскім калегіюме, З. Кунцэвіч (1789), М. Бародзіч (1791), М. Гірасімовіч (1792), Ю. Калясінскі (1792), Л. Трацяк (1793), А. Вайчынскі (1793) (Szymielewicz M/ Dzieje Pijarow lidzkich//”Ziemia Lidzka”, № 6-7. S. 66).

Папаўненне навучальня атрымоўвала з парафіяльных школаў пры касцёлах. У 1817 г. у Лідскім павеце было 11 школаў: у Беліцы, Беляковічах, Дэмбраве, Жырмунах, Лідзе, Ляцку, Няцечы, Новым двары, Радуні, Шайбакполі, Эйшышках. У гэтых школах 11 ксяндзоў навучалі 138 вучняў: 118 мужчын-скага полу і 20 жаночага.(“Белоруссия в эпоху феодализма”. Т. 4. Минск, 1979.С. 333).

У 1828/29 навучальным годзе ў Лідскай і Шчучынскай навучальнях навучаліся 167 вучняў, з іх 160 – дваранскія дзеці, 7- святарскага звання. На ўвесь павет налічвалася 457 пісьменніх сялян. (“Бело-руссия в эпоху феодализма”. Т.4, с. 343-344).    

 

 Павятовая дваранская пяцікласная (1834-1856), трохкласная (1858-1863) навучальня

 

2 верасня 1834 г. Лідская павятовая навучальня пры піярскім клештары была ператворана ў 5-класную дваранскую навучальню. Манахаў адхілілі ад выкладання. З 1836 года ва ўсіх навучальных установах Беларусі імператарскім указам было ўведзена выкладанне на рускай мове.У 1838 г. даглядчыкам Дваранскай навучальні быў Тыту-лярны дарадца Ф. Падэрн. У 1842 г. будынак наву-чальні згарэў разам з Язэпаўскім касцёлам. На плане Ліды, складзеным летам 1842 г. намечаны месцы для пабудовы павятовай навучальні і будынка для настаўнікаў і святароў. Яна павінна была размяш-чацца ўстык з саборам, які мяркавалася аднавіць на крушнях касцёла. У 1855-56 г. у павятовай навучальні гісторыю і геаграфію выкладаў Герард Язэпавіч Мінейка – кандыдат права Маскоўскага універсітэта, ураджэнец Ашмяншчыны. Адным з педагогаў быў Нестар Асоўскі. На працягу паўгода ў дваранскай навучальні  вучыўся Людвік Нарбут – прапаршчык рускага вайска, удзельнік Каўказскай вайны, палкоўнік паўстанцкіх войскаў і вайсковы начальнік Лідскага павету ў паўстанні 1863 г.

У 1858 г. Лідская дваранская пяцікласная навучальня ператворана ў 3-х класную. 26 снежня 1860 г. законанастаўнікам у дваранскай навучальні з жалаваннем у 150 рублёў прызначаны Язэп Язэпавіч Каяловіч – брат вядомага расійскага гісторыка Міхаіла Язэпавіча Каяловіча.

 

У 1859 г. у Лідзе з’явіўся 3-класны прыватны жаночы пансіён. Ён існаваў, па меншай меры, да 1904 г.

 

Мужчынская прыходская двухкласная

(1864-1915) навучальня

 

Першы ўспамін пра Лідскую прыходскую навучальню адносіцца да 1864 г. У гэты год законана-стаўнікам у навучальні быў прызначаны Я.Я. Каяловіч. Праз год пры навучальні з’явілася жаночая пасляабедзенная змена, пазней жаночае аддзяленне. 31 студзеня Язэп Язэпавіч Каяловіч “за усердие и ревностное прохождение должности законоучителя” ў Лідскай прыходскай навучальні ўзнагароджаны 100 рублямі.

22 снежня 1881 г. законанастаўнікам у прыходскую навучальню прызначаны дыякан Лідскай саборнай царквы Антоні Іванавіч Амельяновіч. У канцы 19-га стагоддзя навучальня размяшчалася на Віленскай вуліцы (зараз Савецкая) насупраць праваслаўнага сабора ў доме Крахельскіх.

Функцыяванне мужчынскай прыходскай двухкласнай навучальнлі ў 1911-14 г.г. пацвярджаецца пасведчаннямі В. Г. Філіпчыка і М. І. Канаховіча, якія захоўваюцца ў Лідскім музеі.

Вячаслаў Георгіевіч Філіпчык 1901 г.н. быў вучнем прыходскай навучальні з 1911 па 1913 г., скончыў у ёй поўны курс, паказаў пры выдатных паводзінах наступныя поспехі ў навуках: у славянскай мове, арыфметыцы і Законе Божым – здавальняльныя, у рускай мове, рускай гісторыі, геаграфіі, чыстапісанні, геаметрычным чарчэніі – добрыя. У пасведчанне чаго 1 ліпеня 1913 г. у г. Лідзе выдадзена яму Філіпчыку пасведчанне за належнымі подпісамі старшыні іспытнай камісіі, законанастаўніка І. Зянковіча, настаўніка М.С. Галубовіча, настаўніцы Н. Галубовіч і прыкладваннем пячаткі.

Міхаіл Іванавіч Канаховіч 1900 г. н. атрымаў пасведчанне аб заканчэнні прыходскай навучальні 31 траўня 1914 г. У пасведчанні распісаліся закона-настаўнік дыякан Н. Зянковіч, настаўнікі М. Галу-бовіч, М. Міцько, Н. Галубовіч. У 1912-14 навучальных гадах у навучальні выкладалі Закон Божы, рускую і славянскую мовы, арыфметыку, рускую гісторыю, геаграфію, чыстапісанне, чарчэнне, спевы.

Навучанне ў прыходскай навучальні было платным.

 

 Павятовая трохкласная затым двухкласная навучальня (1871-1903)

 

У 1871 г. у горадзе з’явілася трохкласная  павятовая навучальня. Чыстапісанне, малюнак і асновы гісторыі жывапісу ў навучальні ў 70-я гады выкладаў выпускнік Маскоўскай Строганаўскай навучальні Васіль Аляксандравіч Груздзеў (Памятная книжка виленского учебного округа за 1874 г., Вильно, 1875, с. 69).

У канцы 19 стагоддзя ў павятовай двухкласнай навучальні, якая размяшчалася на вул. Каменскай (зараз Ленінская) у прыватным доме Рудніцкіх, навучалася 60 вучняў. Навучанне было платным. Прымалі дзяцей усіх станаў.

У Лідскім музеі захоўваецца здымак 1899 г., на якім 36 вучняў 2-га класа зфатаграфаваныя разам з 5 выкладчыкамі. У цэнтры, відавочна, школьны інспектар, злева пратаіярэй Язэп Язэпавіч Каяловіч, зправа, падобна, лідскі дэкан Шумоўскі, на грудзях у яго ордэн Святога Станіслава і медаль.

У 1886 г. адчынена жаночая школа.

 

Паводле звесткак перапісу 1897 года пісьменнасць насельніцтва ў Лідзе складала  50,8%, і толькі ў Вільні была вышэйшай – 50,9%.

 

Чатырохкласная гарадская навучальня

(1903-1915)

 

У 1903 г. Лідская павятовая навучальня была рэарганізаваная ў гарадскую чатырохкласную навучальню. Навучальня размяшчалася на Замкавай вуліцы ў двухпавярховым цагляным жылым доме, прыстасаваным пад навучальную ўстанову. Фасад будынка быў павернуты да дзвюх соснаў на паўноч-ным схіле замка. Тут жа знайходзіўся і галоўны ўваход. Будаваўся будынак, як жылы дом, на банкаў-скую ссуду. Гаспадар, які будаваў дом, не змог своечасова выплаціць ссуду і будынак перайшоў да банка.

У гарадскія навучальні прымалі дзяцей усіх станаў старэй  за 7 гадоў. Гадавая плата хісталася ад 5 да 15 руб. Вучням, якія да 13 гадоў паспяхова закончылі чатыры класы, дазвалялася паступаць у першы клас гімназіі ці рэальнай навучальні без экзаменаў.

 

Жаночая навучальня (1901-1906)

Жаночая прагімназія (1906-1910)

Жаночая гімназія (1910-1918)

 

7 кастрычніка 1901 г. пасля ўрачыстага малебну была адчынена прыватная жаночая трохкласная навучальня з падрыхтоўчым класам. Адчыніла і ўтрымоўвала навучальню Марыя Канстанцінаўна Навіцкая (у дзявоцтве Снітко)- выпускніца Віленскай вышэйшай Марыінскай навучальні. Размяшчалася навучальня ў драўляным аднапавярховым доме з 8 пакояў па вул. Каменскай поблізу сённяшняга будынка СШ № 3.

У навучальню  прымаліся дзяўчынкі усіх веравызнанняў і ўсіх станаў – дочкі дваран, чыноўнікаў, купцоў, мяшчан і сялян, католікаў, праваслаўных і юдзеяў. У розныя гады ў навучальні навучалася ад 73 да 102 вучаніц. У 1902 г. быў адкрыты 4-ты клас, у 1906 г. – пяты і навучальня была ператворана ў прагімназію. Выкладаліся: руская, нямецкая і французская мовы, матэматы-ка, геаграфія, гісторыя, натуральная гісторыя, чы-стапісанне, ручная праца, Закон Божы, маляванне і спевы. У 1907 годзе быў пабудаваны цагляны 2-х павярховы дом (сённяшні будынак СШ № 3 без ба-кавых прыбудоваў), а ў 1908 г. адкрыты 6-ты клас. Кошт навучання складаў ад 40 рублёў у падрых-тоўчым класе да 80 у шостым.

26 лістапада 1908 г. Марыя Канстанцінаўна Навіцкая памерла “ад разрыву сэрца”. Яна пахавана на праваслаўных могілках па вул. Савецкай. Справу Марыі Канстанцінаўны працягнулі муж Фёдар Людві-кавіч Навіцкі і Вера Сяргееўна Манцэвіч, ураджоная Шыльдар – Шульднер, неўзабаве На-віцкая. Вясной 1910 г. у прагімназіі навучалася 187 вучаніц.

21 чэрвеня 1910 г. імператар Мікалай ІІ “соизволил на преобразование” прыватнай жаночай навучальнай установы ў г. Лідзе ў жаночую гімназію, у 1914 г. у гімназіі навучалася 227 вучаніц, у 1915 – 198. Кошт навучання ўзрос ад 60 да 110 рублёў у год. У 1914 г. гімназію скончылі 18, у 1916-26 вучаніц. Выкладаліся наступныя прадметы: руская, нямецкая, французская мовы, арыфметыка, матэматыка, геаграфія, гісторыя, фізіка, руская славеснасць, ручная праца. Праваслаўным і каталічкам выкладаўся Закон Божы, яўрэйкам – Талмуд. Функцыянавала  гімназія да 1918 г. (Больш падрабязна гл. Жалезны Р. Марыя Навіцкая і першая Лідзкая жаночая гімназія//Лідзкі летапісец № 6 і 7, 1998-1999)

 

У 1904 г. у Лідзе 23 настаўнікі, 700 вучняў, 7 навучальных установаў: гарадская навучальня (з 1903 г.), прыходская мужчынская навучальня (з 1864 г.), жаночая навучальня (з 1901 г.), Лідска-Дубровенская пачатковая навучальня, прыватны жаночы 3-класны пансіён (з 1859 г.), хедар і двухкласная яўрэйская школа.

 

Яўрэйскія школы

 

Яўрэйская школа – хедар  у Лідзе функцыявала бесперапынна з 17-га стагоддзя. Яна дзейнічала пры любой беднасці яўрэяў і ў самыя цяжкія часы. У пісьмовых крыніцах згадваюцца таксама: яўрэйская школа (1842), аднакласная яўрэйская школа (1890, 1904), яўрэйская школа для бедных, яўрэйская двухкласная школа (1900). Навучанне заўсёды было платным. У 80-е годы 19-га стагоддзя ў Лідскай яўрэйскай школе вучыўся Хаім Пейсаховіч (1877-1956) – “чырвоны рабін”, які пабудаваў у Ерусаліме сінагогу “тора-вэдат”, у пачатку стагоддзя – Іосіф Далінскі – прафесар УГІКа, які пакінуў цудоўныя ўспаміны пра Ліду пачатку стагоддзя. Пра сваё пачатковае навучанне і сваіх першых настаўнікаў ён згадвае наступным чынам:

“Вучыліся мы звычайна ў настаўнікаў на іх кватэрах. Мне запомніліся тры настаўнікі... Першы... вучыў нас яўрэйскай азбуцы, чытанню і пісьму. Гэта быў на дзіва добры чалавек, худы, з вялікімі вачыма, зусім не малады, з казлінай паўсівой бародкай. Самае дзіўнае заключалася ў тым, што калі ён бачыў стараннасць вучня, кемлівасць, умельства, то раптам аднекульверху на стол да гэ-тага вучня падаў цу-керак... ён, знайходзя-чыся ў гэты час ззаду вучня, выгукаў: “Вось бачыш, Бог паслаў табе слодыч за тваё старанне!” Пры гэтым сам радаваўся і дадаваў: “Бог усё бачыць!”...

Як толькі мы, дзеці, маглі свабодна чытаць па-старажытнаяўрэйску, пачалося вучэнне  па “Хумешу”, г. зн па Старому запавету: пяць кніг Маісеевых, далей кнігі “Царстваў”, Псалтыр, Прыпавесці цара Саламона і іншыя святыя кнігі.

Пераход з класа ў клас азначаў часта і з’яўленне іншага настаўніка, у кватэры якога мы звычайна і займаліся. Настаўнікі, у якіх мы... вучыліся, былі людзьмі ціхімі спакойнымі, яны адносіліся да нас па-добраму, па-бацькоўску. Але адзін настаўнік запоўніўся мне злым, і, як нам здавалася, нядобразычлівым чалавекам, ён сердаваў, часта крычаў на нас, магчыма, займаўся і рукапрыкладствам, што ў той час было ўжо рэдкасцю. Навучанне ў хедары, ды і ў іншых школах было раздзельнае, хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся не разам... Як ні стараліся настаўнікі, навучанне ў хедары было схаластычным, зусім не звязаным з сучаснасцю, з жыццём. Вывучэнне святых кніг нічога не давала для разумення рэчаіскасці

(Долинский И. Память. М. 2000. с.23-25).

 

У канцы 19-га стагоддзя з’явіўся пансіён для дзяўчынак – яўрэек. У 1907 г. была адчынена яўрэйская прыватная прагімназія Цыпкінай на 45 вучаніц.

 

Ешыбот

 

У 1905 г. лідскі рабін Іцхак Якаў Райнес пры фінансавай дапамозе барона Д. Гінцбурга адкрыў у Лідзе рэфармаваны ешыбот з 6-гадовым тэрмінам навучання. І. Райнес упершыню увёў у ешыбоце адпаведную праграму заняткаў, падзяліў яго на класы, устанавіў перыядычныя іспыты вучняў. Ешыбот быў разлічаны на 6-ці гадовы курс, першыя 4 гады прысвячаліся вывучэнню Талмуда і яго каментатараў, апошнія два – азнаямленню з сучаснымі рэлігійнымі кодэксамі. Будынак  ешыбота размяшчаў-ся на вуліцы Школьнай (Кірава), быў ён двухпавярховым.

Лідскі ешыбот неўзабаве стаў шырока вядомым, колькасць вучняў перавышала тры сотні, а грашовыя складкі дасягнулі 20 000 рублёў. Праграма лідскага ешыбота побач з Талмудам уключала яўрэйскую граматыку, гісторыю яўрэйскага народа і ўсе прадметы па курсу павятовай навучальні, з 1909 г. пачалі выкладаць некаторыя камерцыйныя дысцыпліны. Ешыбот выпускаў не толькі рабінаў і настаўнікаў, але і купцоў. (Еврейская Энциклопедия. Том VІІІ. С. 738-739).

 

Райнес (Рейнес) Ісаак (Іцхак) Якаў (Яаков)

 

Закончыў Валожынскую іешыву. Лідскі рабін з 1885 па 1915 г. Лідар Рэлігійных сіяністаў, сфармаваў плынь Рэлігійных сіяністаў “Мізрахі” ў Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. У 1902 г. апублікаваў кнігу “Новае святло ў Сіёне”. У гонар І. Я. Райніса назвалі мікрараён Неве-Яакаў у Ерусаліме і машаў Сдэ-Яакаў у Ізраельскай даліне. Пахаваны ў лідскай зямлі.

 

Мужчынская гімназія

 

20 лістапада 1912 года быў пакладзены пачатак справе аб адкрыцці ў Лідзе мужчынскай гімназіі. У верасні 1913 г. ў гімназіі адкрылі два класы і прынялі 74 вучні. У 1914 г. адкрыты 3-ці і падрыхтоўчы класы, гімназістамі сталі 167 хлопчыкаў і юнакоў. Размяшчалася гімназія ў цэнтры горада на вул. Камерцыйнай. На ўтрыманне гімназіі з дзяржаўнага скарбу адпускалася 8260 рублёў у год.

Вывучалася руская мова і славеснасць, матэматыка, нямецкая і французская мовы, чыстапісанне і маляванне, гімнастыка. Праваслаўны святар і ксёндз выкладалі Закон Божы, а законанастаўнік юдзейскай веры – Талмуд. У гімназію прымалі дзяцей усіх станаў і веравызнанняў. Прозвішча аднаго з настаўнікаў, які вёў прыродазнаўства – Паладуй. Захавалася фатаграфія 1914 года, на якой 12 настаўнікаў і 66 вучняў 1 класа. Вучні ў форме, фуражкі з кукардамі, выкладчыкі таксама ў форменнай вопратцы з эмблемамі на штрыфлях. Двое з іх выкладалі 14 гадоў назад ў павятовай навучальні.

 

Восенню 1915 года горад быў акупаваны кайзераўскімі войскамі. Настаўнікі рускага паходжання са сваімі сем’ямі эвакуяваліся ў глыбіню Расіі. Імперская сістэма адукацыі паступова развалілася, закрыліся гімназіі - у 1917-м мужчынская, у 1918-м жаночая.

 

У канцы 1915 – пачатку 1916 года з’явіліся першыя беларускія школы.

Да адной з іх мела дачыненне Элаіза Пашкевіч (Цётка). Цётка адкрыла ў Лідзе першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі беларускую школу.

 

У гэты ж час аднавілася адукацыя на польскай мове.

Пра стан справаў у вобласці адукацыі на жнівень 1920 г. сведчыць дакладная запіска загадчыка аддзела народнай асветы Павваенрэвкама Ш. Ківеліёвіча:

“Малюнак наступны: Лідскі павет... уяўляе сабой адзін з самых недагледжаных паветаў Расіі. Адсутнічала якая б то ні была арганізаваная школьная сетка, няма ні аднаго школьнага супрацоўніка, які б падыходзіў па ўмовах моманту. Апарат асветы давядзецца падымаць з фундамента. Гэтае становішча пагаршаецца яшчэ і тым, што ўсе населення пункты перапоўнены вайсковымі часткамі, якія занялі абсалютна ўсе школьныя памяшканні...

Практычна ў галіне асветы па горадзе і павеце зроблена наступнае: праведзены дакладны ўлік школьных работнікаў па горадзе і павеце. Школьная маёмасць узята на ўлік. Праводзіцца рэгістрацыя ўсіх дзяцей павету для вызначэння колькасці школ у павеце і размеркаванне іх паводле мовы выкладання. У горадзе адчыняецца шэраг дзіцячых пляцовак, садоў, клубаў. Мяркуецца ў бліжэйшыя тыдні адчыніць рабочы клуб, рабоча-сялянскі ўніверсітэт, вячэрнія школы для дарослых.” (РГВА. Фонд 177, воп. 1, спр. 36, арк. 172-173).

 

З восені 1920 г. Ліда - у складзе Рэчы Паспалітай (паводле Рыжскай дамовы - з 18.03.1921 г.). Адзінай мовай навучання стала польская мова.

 

Усеагульныя (паўшэхныя) школы

20-30-х гадоў

У пачатку 20-х гадоў у Лідзе былі адчынены 3 сямігадовыя школы. Да 1925 года з’явілася чацвёртая, у 1934 г. пятая, у 1936-м – чыгуначная.

 

Усеагульная школа № 1 імя Касцюшкі размяшчалася на вул. Замкавай 25. У гэтай школе ў 1925/26 навучальным годзе вучылася 416 вучняў, 395 у першым і 21 у другім класе. Навучанне вялі 14 настаўнікаў. У сценах гэтай школы вучань другога класа Валянцін Таўлай прачытаў свой першы верш “Верабейка”.

Дырэктарам быў Юзаф Міхнеўскі “шыракаплечы высокі мужчына з ласкавым паглядам, заўсёды поўны энергіі”, настаўнікам спеваў - Міхал Драмвіч, “сімпатычны з добрым сэрцам педагог”, рэлігію выкладаў вікары фарнага касцёла Лявонтыюш Касперак. Школа была дзвюхзменнай, яе наведвалі галоўным чынам хлопчыкі і юнакі, некаторыя з іх ва ўзросце 18-20 гадоў.

“Моладзь тады была непаслухмяная і недысцыплінаваная, было шмат ашчапенцаў з бедных сямей. Гэта былі часы, калі ва ўсеагульных школах у вялікай колькасці ўжываліся цялесныя пакаранні. Найбольш шырока ўжываным і пакутлівым пакараннем было біццё лінейкай па далоні (“лапа”, рэд.). Пры моцным выце вучань падскокваў ад болю. Не менш балючым было павольнае выцягванне за валасы над вухам або за самовуха ўверх. Была яшчэ “каза” - пакіданне ў зачыненым памяшканні пасля ўрокаў на гадзіну або дзве, а таксама стаянне ў куце класа на каленях на гаросе. Ва ўжыванні пакаранняў стараліся пажылыя настаўніцы. Жулікам, хуліганам па-сучаснаму, тым, хто курыў папяросы, гэта не дапамагала - праз пару гадоў навучання яны пакідалі школу”. (Naruszewicz W. Wspomnienia lidzianina. Warszawa. 2001. S. 27.)

Усеагульная школа № 2 размяшчалася на вул. Чыгуначнай, 28 (зараз Труханава). У школе ў 1925/26 навучальным годзе вучылася 330 вучняў у першым класе. Навучанне вялі 9 настаўнікаў.

Усеагульная школа № 3 размяшчалася на вул. Садовай 19. У 1925/26 навучальным годзе ў школе вучылася 267 вучняў у першым класе і 18 у другім. Навучанне вялі 8 настаўнікаў.

Школа № 4 размяшчалася па вул. Замкавай- 21. У 1925/26 навучальным годзе ў ёй вучыліся 327 вучняў ў першым класе, 6-у другім-трэцім і 1 - у чацвёртым.

Навучанне ва ўсеагульных школах праводзі-лася на польскай  мове. У 1925/26 навучальным годзе ў 1, 2, 3, і 4 школах вучылася 1365 вучняў, навучанне вялі 36 штатных і 10 няштатных настаўнікаў.

Працавалі таксама яўрэйская школа на вул. Школьнай-10, у якой у 1925/26 навучальным годзе 6 настаўнікаў вучылі 144 вучняў і прыватная школа М. Дварэцкага на вул. Крывой-16, у якой 4 настаўнікі вучылі 33 вучняў.

2 лістапада 1926 г. распараджэннем міністра грамадскай адукацыі рымска-каталіцкая рэлігія была абвешчана абавязковай для вывучэння ўва ўсіх школах. На вывучэнне рэлігіі адводзіліся дзве гадзіны ў тыдзень.

 

У 1926-29 г.г. з Фонду будаўніцтва 1000 Усеагульных школаў на вул. Школьнай (зараз Кірава) была пабудавана Ўсеагульная семігадовая школа. У 1928 было пабудавана левае крыло – школа № 1 для хлопчыкаў, на наступны год правае -- школа № 2 для дзяўчынак. У сярэдняй частцы, якая злучала крылы, размяшчалася вялікая гімнастычная зала, у зале паказвалі кінафільмы. Будынак па тых часах быў выдатным, двухпавярховы, з цэнтральным ацяпленнем, паркетнымі падлогамі, з добра абсталяванымі фізічным і прыродным кабінетамі, станкамі для сталярных работаў.

Школа пачала працаваць у 1928/29 навучальным годзе. На адкрыццё прыязджаў прэзідэнт Польш-чы Ігнацы Масціцкі, школе было прысвоена імя першага прэзідэнта Польшчы Габрыеля Нарутовіча. У жаночай школе шэсць гадоў вучылася Івонна Станкевіч-Янушчык - аўтар кнігі пра Марш смерці. З настаўнікаў яна помніць Марыю Пілецкую па мянушцы “Качка” - хадзіла ківаючыся, “разумная, рэзкая, інтэлігентная, пасля змагалася ў арміі Андэрса”. У 1931/32 навучальным годзе ў школе выкладалі польскую, французскую і нямецкую мовы, геаметрыю, прыродазнаўства, фізіку і хімію, гігіену, геаграфію, маляванне, спевы, фізкультуру, жаночую працу, праводзіліся ўрокі гімнастыкі. Заняткі праводзіліся на польскай мове ў дзве змены.

З 1933 г. навучанне стала сумесным. Дырэктарам прызначылі Юзафа Міхнеўскага з раней 1-й школы імя Касцюшкі. “Перайшлі таксама ў гэтую школу са старой прэфект ксёндз Лявонтыюш Касперак і настаўнік спеваў Міхал Драмовіч, ... самы сімпатычны і любімы класам, навучыў нас мноству песенек, пераважна з часоў студзеньскага паўстання, вялікім знаўцам якога быў. Польскай мове і гісторыі вучыла нас Тарэса Тарашэвіч, прыстойная бландзінка ў веку Талімены... Настаўнікам матэматыкі, якая называлася ў той час лічэннем, быў Яўгеніюш Абуховіч, высокі, хударлявы мужчына з лысінай, якая ўсё павялічвалася. Вучыў нас таксама фізіцы... Настаўнікам ручной працы і малявання быў Станіслаў Філіповіч, бландзін сярэдніх гадоў і прыемнай знешнасці. Пачаў піць пасля смерці жонкі, якую вельмі кахаў. Настаўнікам гімнастыкі быў Ян Сякула, высокі са спартыўнай фігурай, смуглым тварам... У нашай школе гэтак жа, як і ў іншых усеагульных школах, хлопцы  павінны былі мець валасы астрыжаныя пад ноль. Было гэта зразумелым і не выклікала нічыйго супраціву, як неабходнасць у вайне з вашывасцю”. (Naruszewicz W. Wspomnienia lidzianina. Warszawa. 2001. S. 61-64.)

У 1934 г. была адчынена пачатковая школа №5 імя Людвіка Нарбута на Замкавай вуліцы. Да рэвалюцыі ў гэтым будынку размяшчалася гарадская навучальня. “На першым паверсе размяшчаліся малодшыя класы з першага па чацвёрты. У глыбіні будынка знаходзілася агульная распранальня - рад кручкоў і драўляных калочкаў, убітых па ўсёй даўжыні сцяны. Направа ад распранальні была вялікая прахадная зала, дзе праходзілі ўрокі гімнастыкі і праводзіліся сходы харцэраў. У двары з задняга боку будынка вузкая і крутая драўляная лесвіца вяла на другі паверх. На галоўным фасадзе з правага боку размяшчалася шырокая, але вельмі крутая лесвіца, якая вяла ў настаўніцкую на другім паверсе. Ею карысталіся толькі настаўнікі” (Е. Ямонт. В тени замка Гедимина. Лида.1995. С. 84-85).

Дырэктарам школы быў Фердынанд Оркуш, настаўнікам малявання – Ласноўская – удава з двума дзецьмі, класным 2-га класа – Зыгмунт Лісецкі, класнай 3-га класа – Яніна Насевіч, класнай 4-га класа – Яніна Пруткоўская, кіраўніком  харцэраў- дзяўчынак – Яніна Багдзевіч, настаў-нікам спеваў і старшым інструктарам саюза харцэраў – Рышард Міхневіч. 

У 1936 г. для дзяцей чыгуначнікаў, якія жылі на Слабадзе, была пабудавана Чыгуначная школа. Будынак захаваўся, у ім зараз размяшчаецца СШ № 10.

Кожны вучань за межамі школы мог быць лёгка ідэнтыфікаваны. Вучні агульнаадукацыйных сямігадовых школаў насілі на фуражках, а вучаніцы на барэтах арла спераду і нумар класа з левага боку, а на рукавах былі нашыўкі з нумарам школы ў выглядзе кавалка шчыльнай блакітнай тканіны, прышытай ці прышпіленай да рукава.

  

Яўрэйскія школы 20-30-х гадоў

 

Звесткі пакуль разрозненыя. Згадваюцца: усеагульная яўрэйская школа імя Шалома – Алейхема, яўрэйская школа “Тарбут” і яўрэйская гімназія.

Школа імя Шалома – Алейхема існавала да 1939 г. Навучанне вялося на ідышы. Да 1935 г. дырэктарам і настаўнікам быў Якаў Беразоўскі. Яго змяніў Якаў Аронавіч Каплан, з мяшчан, выпускнік яўрэйскай навучальні і настаўніцкай семінарыі (1928).

Яўрэйская школа “Тарбут” дакладна існавала ў 1927-37 г. г.

 Была яшчэ нейкая школа, дзе выкладалі на іўрыце.

 

 

Яўрэйская гімназія (1921-1929)

(Паводле артыкула: Dowlaszewicz I. Gimnazijm Zydowskie.// Ziemia Lidzka. 2002. № 49. S. 15-16).

 

Прыватная яўрэйская гімназія была першай пасляваеннай сярэдняй школай у Лідзе. Гімназія размяшчалася ў будынку па вул Крывой, 16. Памяшканне было арандаванае, меліся чатыры лекцыйныя залы, навучанне праводзілася ў дзве змены. Поўная назва: “8-класная гімназія сумеснага навучання ў Лідзе”. Канцэсія на гімназію была атрымана ва Ўправе Наваградскай навучальнай акругі 14 верасня 1921 г.

Уладальнікам гімназіі быў ураджэнец Ліды Мойжаш Дварэцкі 1891 г. н., за плячамі ў якога былі два семестры псіханеўралагічнага інстытута і тры семестры лячэбнага факультэта, ён удзельнічаў у педагагічным працэсе і навучаў гімназістаў лацінскай мове. Дырэктарам гімназіі з 15.08.1921 па 1923 г. быў Эдвард Волмут, 45-гадовы выпускнік Ягелонскага універсітэта, які выкладаў матэматыку, фізіку і нямецкую мову.

У першым 1921/22 навучальным годзе настаўніцкі корпус складаўся з 17 персонаў. Нямецкую мову выкладаў выпускнік Венскай акадэміі Якаў Дайтхер. Польскую мову і сучасную польскую гісторыю -- выпускнік Ягелонскага універсітэта Марак Разенбузек, 1892 г. н. Матэматыку і нямецкую мову выкладала лідзянка Рэйна Шапіра, 1897 г. н. Лацінскую, польскую, матэматыку, прыродазнаўства вёў выпускнік гімназіі ў Новым Санчы Ігнацы Сікора, 1889 г. н. Канстанцін Шышкоўскі, 1897 г. н., выпускнік Ваўкавыскай гімназіі і духоўнай семінарыі, выкладаў каліграфію і прыродазнаўства. Рускую мову выкладалі лідзяне Макс Зарцін, выпускнік гімназіі ў Магілёве, і Кацярына Салавей, якая закончыла вышэйшую настаўніцкую гімназію ў Вільні, абое 1899 г. н. Рэлігію вялі: Калман Ліхтман, 1899 г. н., выпускнік настаўніцкай семінарыі ў Станіславе, і Сара Пагарэльская, якая скончыла яўрэйскую семінарыю ў Вільні. У гімназіі таксама працавалі: Майжэш Крайяновіч, 1887 г. р., ураджэнец Ліды, які скончыў гімназію ў Пулавах; Юзаф Дыла, 1895 г. н., 4 гады вучыўся ў настаўніцкай гімназіі ў Цешыне; Вінцэнт Капусцінскі, 1890 г.н., выпускнік Львоўскай настаўніцкай гімназіі, а таксама Юзаф Фелер, 1862 г. н., Яра Купелман, 1891 г. н., Юзаф Юрчык, 1900 г. н.

У 1923 г. дырэктарам гімназіі быў прызначаны інжынер Фронкель, у 1925 годзе яго змяніў выкладчык польскай мовы Максіміліян Грынберг. У гімназію прышлі новыя выкладчыкі: Давід Сас (лацінская мова), Аляксандр Разенбаўм і Фелікс Біскупскі  (матэматыка), Бэла Таніс (гісторыя), доктар Адольф Фінк (фізіка, уводзіны ў філасофію),  Бася Фінк (нямецкая), Уладзіслаў Світыч (спевы).

Колькасць навучэнцаў у 1921/22 навучальным годзе складала 295 чалавек, у тым ліку: 1 клас - 19, 2 - 45, 3 - 38, 4 - 57, 5 - 10, 6 - 38, 7 - 40, 8 - 55. На наступны  навучальны год колькасць вучняў вырасла да 356 гімназістаў, у тым ліку: 1 клас - 50, 2 - 62, 3 - 67, 4 - 52, 5 - 26, 6 -31, 7 - 26, 6 - 31, 7 - 26, 8 - 45.

У гімназіі існавалі вучнёўскія арганізацыі, гурткі, класныя грамады, польскамоўны літаратурны гурток. Навучанне ў гімназіі закончвалася  экзаменам на атэстат сталасці. Выпускнікі атрымоўвалі пасведчанне аб заканчэнні гуманітарнай гімназіі з веданнем лацінскай мовы. Гімназія функцыянавала да 1929 года.

 

Дзяржаўная гімназія ( у 1921) імя гетмана Караля Хадкевіча (1921-1939)

 

У тым жа 1921 годзе была адкрыта дзяржаўная гімназія, у Лідскім музеі захоўваецца квітанцыя аб уплаце вучнем 6 класа Лявонам Філіпчыкам 400 марак за экзамен з пячаткай “Дзяржаўная гімназія” з подпісамі дырэктара і сакратара. У 1923 г. згодна з пасведчаннем аб заканчэнні ў 7 класе гімназіі вывучалі рэлігію, польскую, нямецкую і лацінскую мовы, гісторыю, матэматыку, фізіку і хімію.

У 1921-32 гг. гімназія размяшчалася ў будынку даваеннай жаночай гімназіі Навіцкіх (суч. СШ № 3), а ў 1933 г. пераехала ў будынак на вул. Школьнай (зараз Кірава, педкаледж).

Дзяржаўная гімназія была платнай навучальнай установай, штогод бацькі плацілі 220 злотых. Вучыліся ў гімназіі галоўным чынам дзеці вайскоўцаў, паліцыянтаў, дзяржаўных чыноўнікаў і багатых яўрэяў. Падручнікі каштавалі немалыя грошы: “Геаметрыя” Зідлера каштавала 9 злотых, “Геаграфічны атлас” Ромера - 5 злотых. У абавязковым парадку гімназісты павінны былі глядзець вызначаныя п’есы і фільмы, каб абмяркоўваць іх на ўроках польскай мовы.

У 1934 г. пры гімназіі былі арганізаваныя гімназічныя курсы для чыноўнікаў адміністрацыі і падафіцэраў 5-га лётнага і 77-га пяхотнага палкоў. Кожны клас (курс) складаўся з 30-35 слухачоў. Штомесячная плата за навучанне складала 35 злотых. Слухачы запрашалі настаўнікаў дзяржаўнай гімназіі. “З вялікім хваляваннем успамінаю прафесара Юзафа Калаціньскага - знакамітага матэматыка, ... а таксама дырэктара нашых курсаў, пані прафесара Леакадзію Садоўскую з двума факультэтамі: гісторыі і матэматыкі і дзвюмя выдатнымі косамі, з якіх будавала цёмназалатую карону на галаве. Вывучаў матэматыку, загадзя выконваў заданні, каб неяк звярнуць на сябе яе ўвагу, ды і хто з нас у яе не закахаўся? Вельмі сімпатычным, сапраўдным польскім шляхціцам быў прафесар Вітольд Маеўскі, настаўнік польскай мовы, а які важны, строгі і любімы прафесар лацінскай Станіслаў Садзевіч. Да сённяшняга дня з хваляваннем успамінаю біёлага пана Руткоўскага, пана Сіміньскага...” (Jozef Rybinski. Slonce na miedzy. Tom 2. 1983. S 111). На курсах выкладалі таксама Мацей Ямпалкоўскі (гісторыю), Зыгмунт Манке (фізіку), Ліда Пінскер (французская мова).

У кастрычніку 1935 г. вучні старэйшых класаў пад кіраўніцтвам прафесара В. Маеўскага выдалі ў друкарні  Ш. Зяльдовіча 16 - старонкавы школьны часопіс “Tworzmy”. Рэдактар - Юры Дунько (8 клас), сакратар – Саламэя Воранава. У рэдакцыйны камітэт уваходзілі І. Багатыроў (8 клас), Антон Масьліньскі, А. Мацевіч, Лявон Пільчук (8 клас). У часопісе некалькі невялікіх нататак Л. Пільчука, А. Масьліньскага і Е. Васілеўскага. Апублікаваны школьны бюджэт.

6-12 чэрвеня 1937 г. у гімназіі была праведзена выстава малюнкаў і ручных работ гімназічнай моладзі. Экспанаты былі размеркаваныя ў пяці аддзелах: малюнкаў, ручных работ, вырабаў з металу, шкла і дрэва.

Вядомыя два дырэктары гімназіі: Вацлаў Белакоз і Казімір Марцэлевіч Менцялевіч. “Польскай мове вучыў панМаеўскі па мянушцы “Пацучок” з-за доўгага носа, а матэматыцы - пан Каляцінскі. Памятаю, што гэта быў высокі прадстаўнічы мужчына, бацька двух сыноў, якія загінулі падчас вайны ў партызанах. Настаўнікам гімнастыкі ў дзяўчынак была пані Папко, яе называлі “Заксуўка”. Пан Садзевіч пасвячаў вучняў у таямніцы латыні”. Выкладчыкі нямецкай мовы – Сабаньскі (Сяміньскі) “Фальш” і Клайндынст Юлі Юльевіч, 1882 г.( закончыў гімназію ў Варшаве і Юр’еўскі універсітэт (1905), валодаў рускай, польскай, нямецкай – свабодна, таксама  французскй і беларускай); лацінскай – Мастовіч Ядвіга, сястра вядомага польскага пісьменніка Даленгі–Мастовіча, вядомага ў нас па фільму “Зна-хар”, у будучым жонка польскага прэм’ер-міністра;  фізікі Яўген Шулакевіч, хіміі – Зыгмунт Манке, геаграфіі – Руткоўскі (“Кукса”). Катэхізм выкладаў ксёндз Вітольд Нелюбовіч. Гісторыю вяла “прафесар Садоўская - прыгожая, элегантная, мудрая і дасціпная... Шмат вандравала і цікава распавядала пра свае ўражанні ад Індыі”. (Szkola, teatr i szczenscie. Krakow. 1999, s. 96).

У гімназіі вучыўся вядомы польскі пісьменнік Ежы Путрамент. Гімназію скончыла Валянціна Уладзіміраўна Астрожнікава, якая зараз жыве ў Лідзе і любезна прадставіла нам фатаграфіі. У яе класе (выпуск 1937 года) вучыліся: Цярэшчанка Іра, Падземская Веся - пасля вайны жыла ў Маскве, Паплаўская Зэнка, Слонімчык Ліза - перажыла вайну, Анацка Рэгіна, Заблуйская Сара, Кулеша Марыя, Круповіч Тадзік, Чарнавус Вацік, Мацэвіч - разумнік, выдатнік, Левінсон, Чарскі - пасля вайны жыў у Бразіліі, Сірага - хацеў стаць ксяндзом, Камянецкі Іанатанчык-”Стаканчык” (свая аптэка, адзіны сын), Арэхва, Левінсон Арон.

У 1938 г. у гімназіі вучылася 484 вучні.

 Узначальваў гімназію Генрык Пякарскі. У 1932-33 навучальным годзе ў першым класе вучылася 15 дзяцей 1919 – 1923 – х гадоў нараджэння, у другім – 31 вучань 1917- 22-х гадоў нараджэння, у трэцім – 27 вучняў 1916 – 1920 – х гадоў нараджэння, у чацвёртым - 43 вучні 1914-1919-х гадоў нараджэння. Склад вучняў быў інтэрнацыянальным: Анікееў Уладзімір, Троха Рыва, Зяльвянскі Лазар, Колышка Казімір, Белавокі Ян, Цярэшчанка Іраіда, Клімовіч Уладзімір. Настаўні-камі і выхавацелямі ў гімназіі працавалі: ксёндз Добскі, Калісневіч, Волбеж, Ферт, Закліньскі, Калокша, Крайнавіч.

Згодна з пасведчаннем на імя Юрыя (Ежы) Гульпоўскага–Шульца ад 14 кастрычніка 1932 г. ён вучыўся ў 8-мі класнай гуманітарнай з сумесным навучаннем гімназіі магістрата г. Ліды.

Вучні гэтай гімназіі на фуражках насілі значкі з гербам Ліды. Магістрацкая гімназія на вул. Замкавай існавала да 1934 г.

Навучанне было платным. Штомесячная плата складала 40 злотых.

 

 

Агульнаадукацыйная школа (1927-1939), гандлёвая школа (1929-1936), мужчынская і жаночая купецкія  гімназіі (1936-1939) манахаў-піяраў

(Паводле матэрыялаў артыкула: Komorowski P. Kolegium i szkola handlowa oo. Pijarow w dwudziestoleciu miendzywoennym w Lidzie.// Z Dziejow Ziemi Lidzkiej. Warszawa? 1997? s. 133-153)/  

Усакавіку1926 г. пасля 4- х гадовых клопатаў за вяртанне Язэпаўскага касцёла прылеглай нерухомасці правінцыял Томаш Альшуўка ад імя Ордэна піяраў афіцыйна прыняў Лідскі калегіюм. У красавіку быў прызначаны рэктар – манах Фердынанд Казлоўскі. Неўзабаве быў адноўлены канвікт (інтарнат), а праз год была адчынена Агульна-адукацыйная школа манахаў-піяраў.

У 1929 годзе ў школе вучылася 100 вучняў, і Ф. Казлоўскі, які выконвал абавязкі дырэктара школы, прыняў рашэнне арганізаваць пры клештары мужчынскую гандлёвую школу. Крэдыт на будаўніцтва будынка школы манахам выдалі Віленскі прыватны гандлёвы банк і Лідскі кааператыўны банк. На працягу 3-х месяцаў (з 15.07. па 15.09.) побач з Язэпаўскім касцёлам быў пабудаваны школьны будынак доўжынёю 40 м, шырынёю 7 м, вышынёю 3 м, агульным коштам 29 тысяч злотых. 15 верасня 1929 года у першым класе 3-х класнай мужчынскай ганд-лёвай школы г. Ліда за парты селі 30 вучняў, сярод іх 10 яўрэяў. На адкрыцці школы прысутнічалі ганаровыя госці: Віленскі архібіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі, пралат Кароль Любянец, наваградскі ваявода Зыгмунт Бячковіч, лідскі стараста Генрык Багаткоўскі, камандір 5-га лётнага палка палкоўнік Вацлаў Івашкевіч і начальнік адзела прафесійнай школы Людвік Кучэўскі.

Дырэктарам гандлёвай школы быў прызначаны дырэктар Гандлёвага кааператыўнага банка Аляксандр Умястоўскі. Манах Ф. Казлоўскі навучаў нямецкай мове, манах Ю. Барэль – французскай і англійскай, М. Кабылянскі выкладаў гісторыю і польскую мову, А. Казлоўскі вучыў справаводству, М. Вансовіч – гандлёвай арыфметыцы і тэорыі гандлю, В. Румцова – стэнаграфіі, манах А.Траццяк – рэлігіі. У Кракаў на навучанне быў адпраўлены манах Алойзы Наперач.

У чэрвені 1931 г. Ф. Казлоўскі стаў правінцыялам, месца рэктара заняў А. Наперач, які вярнуўся ў калегіюм пасля двухгадовага навучання  ў Ягелонскім універсітэце. Аляксандр Умястоўскі ў сувязі з чаканым пераездам у Вільню склаў з сябе дырэктарскія функцыі і 16 кастрычніка 1931 года А. Наперач стаў дырэктарам гандлёвай школы, ён таксама выкладаў немецкую мову (12 гадзін у тыдзень) і каліграфію (2- гадзіны). Ксёндз Тэафіл Брозік пачаў навучаць рэлігіі. Абодва манахі адмовіліся ад ганарараў. Да слова, што месячная зарплата настаўнікаў агульнаадукацыйных школаў у пачатку 30-х гадоў складала 160 злотых (1 пуд жыта каштаваў 2,5 злотага) .

У  верасні 1932 г. гандлёвая школа атрымала дазвол на адкрыццё 4-га класа і ў сувязі з гэтым пачала называцца “Прыватная мужчынская 3-х класная гандлёвая школа з 4-м класам кааператыўнага курса манахаў–піяраў у Лідзе”. 4-ы клас пачалі наведваць 14 вучняў, 12 з іх у чэрвені 1933 г. здалі экзамены і атрымалі пасведчанне аб заканчэнні поўнага курса гандлёвай школы. Двое лепшых Станіслаў Петраж і Язэп Нарушэвіч паступілі ў Кракаўскі піярскі навіцыят. Адкрыццё 4-га класа дазволіла выпускнікам гандлёвай школы працягваць навучанне  ў вышэйшых навучальных установах. 

У першы клас школы ўзору 1933 г. запісалася 93 вучні, уступны экзамен здаў 81 чалавек. Аднак, ужо ў наступным годзе абазначылася зніжэнне колькасці абітурыентаў. Лідскія бацькі не праявілі асаблівай зацікаўленасці да гандлёвай спецыялізацыі сваіх хлопчыкаў. Да таго ж працягваўся агульны сусветны эканамічны крызіс, людзям не хапала грошай.

Дырэктар школы А. Наперач пачынае прабіваць ідэю стварэння пры кляштары школы сумеснага навучання хлопчыкаў і дяўчынак. У траўні Ліду наведаў генеральны інспектар піярскага Ордэна Томас Гарыда. Ён станоўча аднёсся да ідэі прыёму дзяўчынак у гандлёвую школу і абяцаў прадставіць праект Генералу Ордэна Джузеппе Дэль Буано (Буона). У жніўні на адрас правінцыяла Іераніма Стусіньскага прышоў ліст, які дазваляў прыём у гандлёвую школу дзяўчынак. Копію гэтага ліста правінцыял прыслаў А. Наперачу. Восенню 1934 г. колькасць навучэнцаў вырасла з 60 да 160, а школа пачала называцца “Прыватная гарадская 3-х класная сумеснага навучання гандлёвая школа з 4-ым класам і курсам кааперацыі манахаў-піяраў ў Лідзе”. З’яўленне манаскай школы сумеснага навучання не ўсім прышлося па душы. Ад пачатку негатыўна да гэтай ідэі адносіўся лідскі экан Гіпаліт Баярунец. Ён паведаміў пра навацыю піяраў віленскаму архібіскупу Рамуальду Ялбжыкоўскаму. Архібіскуп на сінаідальным з’ездзе падняў пытанне пра праблему сумеснага навучання і ў якасці негатыўнага прыкладу прывёў лідскую гандлёвую школу. Апостальскі нунцы Францішак Мармагі, які прысутнічаў на з’ездзе, напісаў ліст у Рым, ці сапраўды лідскія піяры атрымалі дазвол на сумеснае навучанне дзяцей розных палоў. Высветлілася, што інспектар Гарыда не інфармаваў Дэль Буано пра лідскі эксперымент. Але..., як гэта бывае і ў свецкім грамадстве пакаралі А. Наперача, ён быў зняты з пасады рэктара і дырэктара гандлёвай школы. У снежні 1935 года А. Наперач выехаў у Кракаў і праз некаторы час выйшаў з Ордэна.

На гэтым праблема сумеснага навучання не закрылася. Гандлёвай школе пагражаў адход каля 150 дзяўчынак, што справакавала б цяжкі фінансавы крызіс. Увесь 1935 год і першыя 3 месяцы 1936 г. нічога не менялася. У сакавіку 1936 г. у Ліду прыехалі міністэрскі інспектар прафесійных школаў і інспектар Віленскай навучальнай акругі. Пазнаёміўшыся з вынікамі працы школы інспектары падказалі простае рашэнне: трэба арганізаваць дзве школы – асобна для хлопчыкаў і асобна для дзяўчынак. Рэктар Клеменс Чабаноўскі звярнуўся ў Рым з просьбай дазволіць лідскім піярам весці дзве гандлёвыя школы: адну для хлопчыкаў, другую для дзяўчынак. Правінцыял Стусіньскі просьбу падтрымаў, Генерал Ордэна Дэль Буано адобрыў, віленскі архібіскуп Ялбжыкоўскі згадзіўся. Інспектары таксама прапанавалі ператварыць гандлёвую школу ў купецкую гімназію і такім чынам падняць статус навучальнай пляцоўкі.

1 чэрвеня 1936 г. пасля грунтоўнага рамонту і набыцця навучальнага абсталявання на агульную суму 18925 злотых піяры атрымалі дазвол на адкрыццё купецкіх мужчынскай і жаночай гімназій. У тым жа месяцы адбыліся ўступныя экзамены, на якія сабралася 120 хлопчыкаў і дзяўчынак. Экзамены ў першы клас здалі 100 вучняў і вучаніц. Сядзіба гімназіі размяш-чалася па адрасу: Сувальская-68, называлася яна “Прыватная мужчынская і жаночая купецкая гімназія калегіюма манахаў – піяраў ў Лідзе”. У снежні 1936 г. у жаночай і мужчынскай купецкіх гімназіях вучылася 260 гімназістаў, яшчэ 85 дзяцей вучыліся ў 6-класнай агульнадукацыйнай школе. (Abramowicz W. Szkoly pijarskie w Lidzie. Ziemia Lidzka. 1936. № 9, s. 1).

Прыём вялікай колькасці навучэнцаў патрабаваў дадатковых класаў. Манахі-піяры начале з рэктарам К. Чабаноўскім перанеслі ўсеагульную школу ў кляштарныя будынкі, прыстасавалі пад патрэбы гімназіі мураваны будынак што прылягаў да касцёла, а ў пачатку верасня 1936 г. пачалі будаўніцтва гімнастычнай залы і другога паверху для размяшчэння манахаў. З гэтай мэтай з усходняга боку быў дабудаванны мураваны будынак мужчынскай гімназіі. У 1937 г. 2-х павярховы цагляны будынак са сцэнай, першай у гораде, быў завершаны ( зараз там размяшчаеца спартовая зала ДЮСШ).

Праграма навучання  ў гімназіі складалася з мноства агульнаадукацыйных і агульнагаспадарчых прадметаў і шэрагу спецыяльных прадметаў па арганізацыі гандлю і працы ў бюро. Агульнааду-кацыйныя прадметы складалі палову лекцыйных гадзін. У 1-2 класах выкладалася каліграфія. У 1-3 класах – гісторыя, матэматыка, фізіка, хімія, эканамічная гэаграфія, рэлігія, польская мова, немецкая мова і карэспандэнцыя, гандлёвая арыфметыка, справаводства і канцылярская справа, гандаль, таваразнаўства. У 2-3 класах – карэспандэнцыя, стэнаграфія. У 4-м класе вывучалі рэлігію, польскую мову, нямецкую мову, матэматыку, справаводства, стэнаграфію, анатомію і гігіену, грамадзянскую навуку, арганізацыю працы бюро і продажаў, навуку аб рэкламе, эканомію палітычную і палітыку эканамічную дзяржаўныя фінансы, права, кааперацыю. Выкладаўся таксама курс машынапісу і праводзіліся заняткі па фізкультуры.  Пра закупку друкарскіх машынак школа паклапацілася яшчэ ў 1931 г. – было куплена 5 машынак за 4335 злотых.

“Прадметаў было шмат. Вывучалі рэлігію, польскую і немецкую мовы, матэматыку, фізіку, геаграфію, гісторыю, бухгалтэрыю, карэспандэнцыю, стэнаграфію, каліграфію, машынапіс, гандаль. Вольнага часу не было. Апраналіся ўсе аднолькава: у мундзірчыкі, гранатавыя плюсавачкі, спаднічкі. У школах фартухі з белымі манжэтамі і каўнерыкамі. Без формы на заняткі не пускалі. Брыдка было, калі не адкажашь на ўроку.

Навучанне было платным. Дяржава не дапамагала. Абедалі ў школе, я і сястра мая абедалі бясплатна. Бацькоўскі камітэт збіраў ахвяраванні, дамаўляліся. Пані з бацькоўскага камітэту рыхтавала абед кожны дзень да першай гадзіны. Вучні з багатых сямей хадзілі абедаць дадому”. (Блажаеўская Валерыя Казіміраўна, вучаніца купецкай гімназіі ў 1935-1939 гг.)

Навучанне ў лідскіх піярскіх навучальных установах вялося на добрым узроўні. Адзнакі інспектараў, якія правяралі ўстановы, заўсёды былі станоўчымі. Годны ўзровень навучання падтрымліваўся добрым падборам выкладчыцкіх кадраў. Выкладчыкі гандлёвай школы часта мяняліся, кожны выпуск памятае сваіх настаўнікаў: паводле ўспамінаў Я. Ярмант геаграфію вяла Бузірава, тэхніку і рэкламу гандлю – Янушык, нямецкую мову – Сяміньскі. Да сярэдіны 1932 г. бухгалтэрыю вёў Аляксандр Умястоўскі – дырэктар Народнага банка ў Лідзе, яго змяніў яўрэй Даніэль Вінаградаў. “Вучылі нас ксёндз Чабаноўскі, Бузірава, Багуцкая, Брыльская, Вольнік, Жалігоўскі, Комар, Круляс, Мішкурка, Парафінскі” (Выпускніца гімназіі Блажаеўская В. К.). У школе выкладалі “Эма Чабаноўская – музыку, спевы, ручную працу. Прафесар Кубасік вёў гісторыю, Усціняк – 1-2 класы, Рэгіна Пярсо – прыроду, Мілеўскі – гімнастыку і гульні. Ўсе настаўнікі былі з ўсеагульнай школы, а ксяндзы Нарутовіч, Альшэўскі, Наперач, Пуйдак мяняліся. Некаторыя настаўнікі былі прыезджымі, Осія, Мілучык былі тутэйшымі” (Ян Межва, вучань піярскай школы ў 1934-39 гг.). У 1938/39 навучальным годзе ў гімназіі польскую мову выкладаў Люцыян Брыльскі (у 1938 г. ён быў абраны ў Сейм), яго змяніў Зянон Познер, таваразнаўства выкладаў Эдвард Ільінскі, нямецкую мову – Эдвард Зіміньскі, стэнаграфію, рэкламу – Эдмунд Крулас, гімнастыку – Казімір Млынарскі, гісторыю – Ізабэла Русава, тэхніку гандлю – Яўгенія Багуцкая, бухгалтарскі ўлік – Яніна Камарова, эканоміку – Сафія Вольніч.

Добра кіраваў навучальнай пляцоўкай рэктар і дырэктар гандлёвай школы А.Наперач. На пасаде дырэктара адзначыўся таксама Генрык  Жалігоўскі. За заслугі ў арганізацыі навучання Г. Жалігоўскі восенню 1938 г. быў узнагароджаны “Залатым Крыжам Заслугі”. У нядзелю 19 кра-савіка 1939 г. польскае радыё з гімнастычнай залы купецкай гімназіі арганізавала спе-цыяльную перадачу пра лідскіх піяраў. У траўні ў Лідзе адбылася  прадстаўнічая канферэнцыя настаўнікаў купецкіх гімназій Віленскай і Берасцейскай акругаў. Прыбыло на канферэнцыю каля 500 чалавек. Былі праведзены паказальные лекцыі прафесара Эдварда Ільінскага па таваразнаўству і Яўгеніі Багуцкай па арганізацыі і тэхніцы гандлю.

 Гарадскія ўлады і грамадскасць сардэчна адносіліся да манахаў-піяраў і віталі іх намаганні на ніве асветы.

У канцы жніўня 1939 г. выкладчыкі  вярнуліся з летніх канікулаў, прыбылі новыя манахі, сярод іх Каласанты Станіслаў Роек, які заняў пасаду прэфекта гімназіі. 28 –29 жніўня адбыліся ўступныя экзамены.

18 верасня ў горад ўвайшла Чырвоная Армія, а 11 кастрычніка ў канцылярыю школы з’явіўся начальнік аддзела адукацыі Казлоў  і абвясціў, што купецкая гімназія нацыяналізавана, плата за навучанне адмяняецца, зарплату настаўнікам будзе плаціць савецкая дзяржава. У канцы кастрычніка купецкая гімназія была ператворана ў агульнаадукацыйную школу. Частка настаўнікаў звольнена. Жалігоўскі быў вызвалены ад пасады дырэктара. 14 снежня манахі атрымалі распараджэнне на працягу 24 гадзін вызваліць памяшканне.

 

Дзяржаўная рамесная школа (1929?-1939)

 

Гэта сярэдняя прафесійная школа. Размяшчалася насупраць праваслаўных могілак. У 1938 годзе ў ёй вучылася 113 вучняў.

 

Усяго ў 1938 г. у горадзе – 6 школ, 2 гімназіі: агульнаадукацыйная (484 вучні) і прафесійная купецкая (купецкі ліцэй) – 261 чалавек, дзяржаўная рамесная школа (113 вучняў). 3788 дзяцей у школьным узросце, у грамадскіх школах вучыліся 3094, у прыватных – 659 вучняў, не вучылася 35 дзяцей. У горадзе было 78 настаўнікаў.

 

 

Ліквідацыя польскай сістэмы адукацыі і стварэнне савецкай

 

24 верасня 1939 года лідскія школы аднавілі сваю працу, настаўнікаў адправілі на перападрыхтоўку, са студзеня 1940 г. навучанне было пераведзена з польскай на беларускую і рускую мовы.


"Будынак быўшага польскага ліцэя, а зараз першай беларускай сярэдняй школы ажыў. Вуч-нёўская моладзь радасна і весела запаўняе калідоры школы..., на сцяне аднаго з калідораў знаходзіцца вялікі прыгожа прыбраны партрэт таварыша Сталіна, эмблема Савецкага Саюза. Усюды лозунгі і цытаты Маркса-Энгельса-Леніна-Сталіна. Раз-даецца школьны званок. Дзеці спешна разыходзяцца па класах, калідоры змаўкаюць. Так пачынаецца першы дзень вучобы па новай савецкай праграме ў першай беларускай сярэдняй школе горада Ліды.


Вучні гімназіі і ліцэя з радасцю сустрэлі рашэнне аб пераводзе школы на беларускую мову. Шут Георгій, які яшчэ у 1937 годзе скончыў польскую пачатковую школу цяпер рашыў прадоўжыць вучобу. З радасцю расказвае вучань 8 класса Іван Жамойцін аб тым, што нарэшце ён дачакаўся школы на роднай мове. У школу прышлі дзеці, якія раней зусім не вучыліся. Заяву аб прыняцці ў школу напісала дзяўчынка Кіеня Леаніда, скончыўшая год таму польскую пачатковую школу і зараз прышла, каб вучыцца на роднай мове. Разам з ёй прышла Урбановіч Ксеня. Яна вучылася раней у польскай гандлёвай гімназіі. Цяпер яна хоча вучыцца на беларускай мове.


Дзеці беларускага народа, якія доўгія гады былі пад прыгнётам панскай Польшчы, цяпер, дзякуючы Савецкай уладзе, дзякуючы Сталінскай Канстытуцыі ,атрымалі права на вучобу на сваёй роднай мове. З вялікім энтузіязмам і радасцю будуць яны вучыцца, здабываць веды, выхоўвацца ва ўсебакова развітых, культурных грама-дзян, палкіх патрыётаў сваёй любімай радзімы, каб скончыўшы школу адважна і ўпэўнена ўсту-піць у вялікае жыццё, стаць свядомымі будаўнікамі камуністычнага грамадства". (П.Р. Пачалася вучоба ў школе па совецкай праграме. "Уперад", студзень 1940 г.)


Чамусьці аўтар нататкі пасаромеўся падпісацца сваім прозвішчам, абмежаваўся ініцыяламі П. Р.
Гімназіі былі зачынены. У будынку першай школы былі адкрыты дзве сямігадовыя школы № 1 і № 2. Адна з іх была рускай, другая - беларускай. Працягнулі работу няпоўныя сярэднія школы № 3 і № 4. 5-я школа засталася польскай. Былі арганізаваны яўрэйскія школы №№ 7 і 8 .


Мясцовыя вучні ў большасці сваёй да пераўтварэнняў аднесліся адмоўна. 6 лістапада 1939 года ў былой гімназіі імя К. Хадкевіча падчас урачыстага сходу ў зале быў расыпаны парашок з аміякам, у акно кінута некалькі камянёў. Сход быў сарваны. У былой гандлёвай гімназіі падчас сходу быў рассыпаны парашок з удушным пахам, адначасова было выключана святло выкручыны засцерагальнікі. Да снежня "польская контррэвалюцыйная нацыяналістычная паўстанцкая група, якая складалася з рэакцыйнай часткі педагогаў і гімназістаў гімназіі імя Хадкевіча, узначальваў якую дырэктар гімназіі Менцялевіч Казімір сын Марцэлія", была разгромлена.


У студзені 1940 г. з'явіліся педнавучальня і музычная навучальня ("Чырвоная звязда" № 15 і № 28 ). 1-га верасня 1940 года адкрылася школа фабрычна-завадскога навучання (ФЗН) на вул. Савецкай ў доме № 82, якая выпускала квалікаваных слесараў і токараў. Вучні атрымоўвалі стыпендыю, пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне аплачваліся дзяржавай. Адчынілася беларуская вячэрняя НШС для падлеткаў з 14 да 17 гадоў з 1-4 класамі адукацыі.


Настаўніцкі корпус 1940-41 гг. быў незвычайна рознародным. Побач з выкладчыкамі польскага часу, такімі, як настаўнік нямецкай Кляйдынст Юлі Юльевіч, які свабодна валодаў рускай, польскай, нямецкай і чуць горш фран-цузкай і беларускай мовамі або настаўнік матэматыкі і фізікі Апухоўскі Яўген Іванавіч, які закончыў вышэйшыя настаўніцкія курсы ў Любліне (1930) і Дзяржаўны настаўніцкі універсітэт (1937), з Усходняй Беларусі на пасады дырэктараў і завучаў былі прысланы камсамольцы і маладыя камуністы- выпускнікі двухгадовых педінстытутаў з завочнай і вячэрняй адукацыяй.


Дырэктарам СШ № 1 быў прызначаны 25-гадовы камсамолец Садольскі Франц Мікалаевіч - выпускнік Аршанскага двухгадовага інстытута, завочнік Магілёўскага педінстытута. Завучам СШ № 1 стаў кандыдат у члены УКП(б) Заварыкін Уладзімір Аляксандравіч, які закончыў Бугульмінскі педтэхнікум (1932), вячэрні сектар Саратаўскага педінстытута (1937) і вучыўся на 4 курсе менскага педінстытута. Дырэктарам НСШ № 3 стаў 26- гадовы кандыдат ў члены УКП(б) Іван Навумавіч Дрозд, які закончыў літаратурны факультэт Менскага педінстытута (1937). Завучам НСШ № 3 і выкладчыкам беларускай мовы была прызначана ўкраінка Ларыса Дзмітрыеўна Яфімава, якая закончыла Віцебскую чыгуначную навучальню і Віцебскі педагагічны тэхнікум (1931), жонка загадчыка ГАРАНА Уладзіміра Пятровіча Крыма.


Дырэктарам яўрэйскай НСШ № 8 быў пакінуты 34-гадовы Каплан Якаў Аронавіч, з мяшчан, які закончыў яўрэйскую навучальню і настаўніцкую семінарыю (1928), член КПЗБ, загадчык яўрэйскай народнай школы імя Шалома- Аляйхема (1935-39).


Інструктарам метадыстам педкабінета стала 22 гадовая Галіна Леанардаўна Станкевіч, якая закончыла Ахтырскі педтэхнікум, студэнтка 4-га курса геаграфічнага факультэта Харкаўскага настаўніцкага інстытута.


Усё навучанне перавялі с польскай мовы на беларускую. Катэхізіс, польскую і лацінскую мову выключылі з праграмы. Грамадскіе дысцыплыны сталі савецкімі.


"Я два гады хадзіла ў беларускую школу, дырэктарам быў бравасты энкавэдыст Браўкоў. Ён гаварыў: "Я быў пастухом, а цяпер дырэктар". Цэлы год нам выкладалі гісторыю дарвінізму". (Ірэна Дзяркач). "Пры Саветах вучыўся ў школе № 5, гэта была адзіная польская школа ў горадзе. Дырэктарам быў Сувораў. Настаўнікі засталіся ўсе старыя: Кабылянскі, Лішэцкі. Нас панізілі на адзін клас". (Ян Межва, вучань школы № 5 у 1939-41 гг.)

 

Рамесная навучальня металістаў


У 1940-41 гг. размяшчалася ў двух драўляных будынках, пабудаваных у 1927 - 28 гг. Дырэкта-рам быў прызначаны Я. М. Руцкі. У навучальні было дзевяць груп вучняў ва ўзросце 14 - 15 гадоў. У газеце "Уперад" за 1940-41 гг. з рознай нагоды згадваюцца вучні Дрозд, Іваноў, Смольскі, На-віцкі, Герасімовіч, Шустэрман, Вярбіцкі Г., Шырокі (стараста 3 групы), Ліс П., Клета, Ракач, Гаўры-леня, Пыж В., Трыпуцька П., Слуцкі К., Якубовіч, Побаль, Сіткоўскі, Гункевіч. 70 выдатнікаў. 3-я група лепшая, заваявала школьны пераходны Чырвоны Сцяг.


Педагагічная навучальня


У 1940/41 навучальным годзе ў будынку сённяшняга педкаледжа функцыянавала педа-гагічная навучальня. Дырэктарам педнавучальні быў Піткевіч Міхаіл Іванавіч. У 30-х гадах ён быў асуджаны палякамі за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. Пасля вызвалення ўладкаваўся псаломшчыкам, кіраваў хорам у праваслаўнай царкве, потым дырыжаваў хорам у саборы. М. І. Піткевіч быў сябрам Рыгора Раманавіча Шырмы.


У Лідскай педнавучальні ў 1940/41 навучальным годзе вучыліся: Кумпяк Зінаіда Віктараўна, Кучынская Вера Уладзіміраўна, Макуцэвіч Пётр Купрыянавіч, Макуцэвіч Вольга Купрыянаўна, Макуцэвіч Ніна Купрыянаўна, Гурына А. І., Сарока Ганна Мікалаеўна, Ярашэвіч Вера Пятроўна. Пра першых выкладчыкаў звестак няма.


Студэнткі педнавучальні камсамолкі Вера Кучынская (1923-99), Вера Ярашэвіч (1924 г. н.) і Зінаіда Кумпяк (1924 г.н.) сталі падпольшчыцамі, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пётр Макуцэ-віч сядзеў у Лідскай турме, уцёк з месца расстрэлу. Піткевіча немцы арыштавалі, збілі і праз 12 дзён па паручыцельству святара вызвалілі. Потым ён некуды з'ехаў, яшчэ пры немцах.


21 чэрвеня 1941 г. у суботу "вечар быў ціхі, чулася музыка, у многіх школах праводзіліся выпускныя вечары", у педнавучальні таксама.

 

 

Навучанне ў часы нямецкай акупацыі (1942 - 44 гг.)


Паводле ўспамінаў Н. Н. Сарокі (Перкінай), П. К. Макуцэвіча і Я. З. Васіллева ў перыяд ня-мецкай акупацыі ў Лідзе функцыявалі тры школы.


Народная школа № 1 размяшчалася па вул. Кірава (будынак кулінарыі), народная школа № 2 - па вул. Перамогі (жылы дом, у 1972 г. райбібліятэка, зараз на гэтым месцы размешчаны "Універсам"), народная школа № 3 - па вул. Камсамольскай (жылы дом).


У школе № 1 займалася каля 100 вучняў, у школах № 2 і 3 па 80 - 90 вучняў. Навучальны працэс у школе № 1 ажыццяўлялі 11 педагогаў начале з дырэктарам; у школе № 2 было9 на-стаўнікаў, у тым ліку і падпольшчыцы Маша Кастраміна і Моця Наказных, дырэктарам быў Шыдлоўскі. 9 настаўнікаў было ў 3-й школе. У нейкай з трох школаў працаваў Урбановіч.


"Каля піярскага касцёла стаяў драўляны дом, там перад вайной была пачатковая школа піяраў, а пры немцах стварылі сямігадовую школу. Вучылі на беларускай мове. Пасля таго, як яўрэяў сабралі ў гета, з'явілася шмат пустых дамоў, у нейкі з яўрэйскіх дамоў гэтую школу перавялі. Я там закончыў 7-ы клас. Маю пасведчанне аб заканчэнні. Гэтую школу закончыла шмат людзей, каля 100 чалавек вучылася, было 3 ці 4 класы. Усе яны былі беларусамі, але потым з'ехалі ў Польшчу. У гэтай школе вучыліся Межва, Белавокі, Казубоўскі, Гвінг". (Ян Межва, сын Францішка, 1928 г. н., жыве ў Гданьску).


Дзейнасцю горадскіх школ кіравала Беларускае нацыянальнае таварыства. Узначальваў гэтае таварыства асабліва давераная асоба пры Лідскім Гэбітскамісарыяце нехта Клімовіч, які прыехаў з Чэхаславакіі. Непасрэднае кіраўніцтва школамі горада ажыццяўляў інспектар гарадской управы Жук Фама Іосіфавіч - беларус з ваколіц Баранавічаў. Сельскімі школамі кіраваў былы святар Яцкевіч. Школы працавалі па часовых праграмах, якія праду-гледжвалі абавязковае вывучэнне беларускай і нямецкай моваў, геаграфіі, матэматыкі, гісторыі Беларусі, выкладаліся так-сама маляванне, спевы, фізкультура і інш. Гуманітарныя прадметы былі прасякнуты ідэяй самастойнасці і незалежнасці Беларусі ад Расеі. Праца школаў пачалася прыкладна ў кастрычніку 1941 г. вялася да канца 1943 г.

 

Бухгалтарскія курсы


Восенню 1942 года немцы арганізавалі ў Лідзе аднагадовыя бухгалтарскія курсы для беларусаў. Палякі, якія хацелі паступіць на курсы, павінны былі запісвацца беларусамі.


Размяшчаліся курсы ў тым жа будынку, што і 2-ая народная школа.


Выкладанне вялося на беларускай мове. Нямецкай мовы не вучылі. Бухгалтэрыю вёў Півута. Жыў на вул. Калініна. Хімію і біялогію вёў Зыкаў Сцяпан Рыгоравіч. Пасля вайны ў 1945 годзе гэты Зыкаў працаваў у педнавучальні.
Вясной 1943 года курсы зрабілі першы (магчыма адзіны) выпуск.

 

Польская адукацыя ў падполлі


У гэтыя ж гады ў горадзе існавала таемная сістэма навучання на польскай мове. Выкладчыкі Юзэфа Кляйндыест, Алена Ёдка, Ванда Ляўковіч навучалі вучняў па праграмах гімназічных класаў. Навучанне вялося ў прыватных дамах невялікімі групамі па 5-8 чалавек. Юзэфа Іосіфаўна Кляйн-дыест узгадвае: "Заняткі працягваліся з 7.30 да 14.00, потым перапынак на абед і зноў заняткі з 15 да 19, вечарам праўлю сшыткі, парадкую хатнія справы". (Jozefa Kleidiest. Kartki z pamietnika pisanego w Lidzie//Ziemia Lidzka. № 38. S. 15). "Вучні кожнай групы ходзяць на заняткі два дні на тыдзень да Ванды, два дні да мяне і два дні да Лены. Трэба мяняць месца заняткаў, каб не звяртаць увагі. Некаторыя з бацькоў згадзіліся, каб заняткі право-дзіліся у іх, у панядзелак у Люсі, у аўторак у Данусі і г. д. Канспірацыя лепшая, з другога боку больш трацім часу на хаджэнне. З кожнай групай займаемся 2 гадзіны 30 хвілін (5 урокаў па за хвілін без перапынку)... Малодшыя класы займаюцца чатыры разы на тыдзень, старэйшыя - пяць. (Там жа. S. 13). "Калі якая група вывучае матэрыял 4 класаў гімназіі, робім паўтарэнне ці экзамен і пачынаем курс ліцэйскіх класаў. Калі хто не паспявае, адпраўляем яго ў малодшую групу... Вучні... дапамагаюць адзін аднаму, каб толькі не дапусціць раздраблення калектыву".(Там жа).

 

Легальная польская адукацыя пад нямецкай акупацыяй

У беларускай і польскай літаратуры пра адукацыю пад нямецкай акупацыяй прынята адзначаць, што немцы паўсюль закрывалі польскія школы і адкрывалі беларускія. Але на практыцы гэта выглядала не зусім так. Акрамя 1-й, 2-й і 3-й беларускіх (беларускамоўных) народных школаў у Лідзе былі яшчэ 4-я і 5-я. Пра 4-ю інфармацыі няма, а вось 5-я называлася “Беларуская народная школа з польскай мовай навучання”. Захавалася пасведчанне на імя Дзякевіч Веранікі аб заканчэнні 7-га класа гэтай школы і здачы экзаменаў за 1941/42 навучальны год.

Пасведчанне выпісана на дзвюх мовах: беларускай і нямецкай. Пры гэтым беларускамоў-ная частка пасведчання надрукавана беларускай лацінкай (чэшскі варыянт, тарашкевіца). Подпісы настаўнікаў стаяць на абодвух баках пасведчання, а вось пячатка акруговага школьнага інспектара стаіць толькі на нямецкім тэксце.

У 7-м класе гэтай школы праходзілі беларускую мову (вусна і пісьмова), нямецкую мову (вусна і пісьмова), польскую мову (вусна і пісьмова), арыфметыку з алгебрай, геаметрыю, фізіку, хімію, прыродазнаўства, геаграфію, гісторыю, ручную працу, рысаванне, спевы, фізічнае ўзгадаванне. Выкладанне вялося па-польску.

Экзамены здаваліся па беларускай мове (вусна і пісьмова), нямецкай мове (вусна і пісьмова), арыфметыцы з алгебрай, геаметрыі фізіцы і прыродазнаўстве. Па астатніх прадметах выстаўляліся гадавыя адзнакі.

 

На перыяд нямецкай акупацыі прыпалі тры навучальныя гады: 1941/42, 1942/43, 1943/44. На працягу гэтых гадоў фармат адукацыі не заставаўся нязменным, але змены былі нязначнымі. Захавалася пасведчанне Рышарда Межвы, які закончыў Лідскую 1-ю семігадовую народную школу (беларускую) у 1943 годзе. У пасведчанні выстаўлены адзнакі па беларускай мове і літаратуры, нямецкай мове, матэматыцы, фізіцы і хіміі (разам), прыродазнаўстве, геаграфіі, гісторыі і грамадазнаўстве (разам), ручной працы, рысаван-ні, спевах, фізічным узгадаванні. У 1943 годзе бела-руская частка пасведчання друкуецца ўжо кіры-ліцай (тарашкевіца). Пасведчанне на двух аркушах. Нямецкая і беларуская часткі ўяўляюць сабой як бы два пасведчанні. Пячатка акруговага шко-

 

Адукацыя ў Лідзе ад 1944 года да нашага часу

 

Першым пасляваенным кіраўніком гарана прызначылі 29-гадовую партызанку Ніну Бейзараву. На другі дзень пасля вызвалення горада загадчыца гарана Ніна Сцяпанаўна Бейзарава сфармавала штат гарана з 8 чалавек.

 

Загад №1

па Лідскаму гарадскому аддзелу народнай адукацыі ад 10 ліпеня 1944 года.

Па гарадскому аддзелу народнай адукацыі (з 15 ліпеня ) прызначаю:

1. Сакратаром тав. Парункевіч Яўгенію Пятроўну з акладам 175 руб. у месяц.

2. Бухгалтарам тав. Емільянаву Марыю Андрэеўну з акладам 350 руб. у месяц.

3. Тэхнікам-будаўніком тав. Манько Мікалая Іванавіча (400).

4. Інспектарам-метадыстам тав. Жука Фаму Іосіфавіча (450).

5. Інспектарам па дашкольнай працы, працы дзетдома і дзетсада тав. Геніш Чаславу Саламонаўну (450).

6. Інструктарам вайсковай і фізкультурнай падрыхтоўкі тав. Галаванава Анатоля Філіпавіча (500).

7. Інспектарам па палітыка-асветніцкай рабоце тав. Стычынскую Валянціну Казіміраўну (450).

8. Прыбіральшчыцай тав. Барташэвіч Паўліну (115).

Заг. гарана Бейзарава.

Цераз 5 дзён Н.С. Бейзарава зацвердзіла штаты шасці лідскіх школ, (загад №3): 1- й рускай, 2-й беларускай, 3-й польскай і трох пачатковых – 4-й, 5-й і 6-й.

Загад №3

па лідскаму гарадскому аддзелу народнай адукацыі ад 15 ліпеня 1944 года.

Параграф 1. Па рускай поўнай сярэдняй школе № 1 г. Ліды прызначаю:

1. Дырэктарам Кажамяку Пракофія Іванавіча з акладам 705 руб. у месяц.

2. Заг. навучальнай часткай Галадкоўскага Яўгена Ігнатавіча (600).

3. Выкладчыкам гісторыі Кошалева Сямёна Усцінавіча (550).

4. Выкладчыкам хіміі Навуменка Іраіду Барысаўну (650).

5. Выкладчыкам біялогіі Дзяшовага Барыса Мікалаевіча (650).

6. Выкладчыцай рускай мовы і літаратуры Мілерс Веру Аляксееўну (710).

7. Выкладчыкам прыродазнаўства Зыкава Сцяпана Рыгоравіча (650).

8. Выкладчыкам матэматыкі Цюранкова Васіля Данілавіча (710).

9. Выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры Жыгланаву Таццяну Мікалаеўну(635).

10. Выкладчыцу рускай літаратуры Стычынскую Валянціну Казіміраўну (635).

11. Выкладчыцай малодшых класаў Тарасаву Марыю Іванаўну (400).

12. Сакратаром школы Абрамовіч Станіславу (175).

13. Вартаўніком Зайцава Канстанціна (115).

14. Заг. гаспадаркі Худякова Уладзіміра (300).

 

Паводле ўспамінаў вучняў пачатку 50-х гадоў выкладчыкі ў асноўным былі пажылымі. Галадкоўскі Я. І. стары чалавек, сівы, с пышнай шавялюрай, дарэвалюцыйнага выхавання: “Не прыстойна карыстацца пачулямі, - гаварыў ён, - чалавек павінен быць проста вымыты” – выкладаў рускую мову. Прыходзіў сядаўся, гаварыў, гава-рыў, цэлы ўрок гаварыў. Вучні шумелі, выходзілі, заходзілі. Але як харошую кнігу, якую ўспамінаеш потым, яго запомнілі. Біёлаг Дзяшовы Б.М. – старэнькі, пасля 70, дабрэйшай душы чалавек, добры настаўнік, яго нават слухалі на ўроках, нагляднымі дапаможнікамі не карыстаўся, тлума-чыў ўсё словамі. Мілерс В. А. – бабуля ў акулярах, блізарукая. Навуменка І. Б. – незвычайны чалавек, рафінаванай культуры, асколак старой самай высокай арыстакратыі, разумніца, верх эрудыцыі, называла вучаніц: дзеванькі міленькія, выкладала нямецкую. Разышлася з Івашкам і з маці выехала з Ліды. Цюранкоў В. Д. – высокі з вусікамі, прыгожы бадзёры дзядок, меў ўвесь рошаны задачнік, ў выглядзе сшытага зборніка сшыткаў. Задачы шукаў па нумарах, пагартае, пагартае і потым на дошцы піша рашэнне, яго любілі, але не маглі рашыць ні адной кантрольнай. Стычынская В.К. – прыгожая маладая жанчына, старшакласнікі з яе вачэй не зводзілі.

 

Параграф 2. па беларускай няпоўнай сярэдняй школе № 2 прызначаю:

1. Дырэктарам школы тав. Кісялёва Аркадзя Іванавіча з акладам 550 руб. у месяц.

2. Заг. навучальнай часткай Кацельнікаву Зінаіду Мікалаеўну (474).

3. Выкладчыцай рускай мовы тав. Прохараву Лідзію Матвееўну (525).

4. Выкладчыцай прыродазнаўства Быліну Алену Канстанцінаўну (475).

5. Настаўніцай пачатковых класаў Кацкевіч Пелагею Якаўлеўну (450)

6. Выкладчыцай нямецкай мовы Цярэшчэнка Іраіду Сяргееўну (350).

7. Настаўніцай пачатковых класаў Кісялёву Ганну Дарафееўну (450)

8. Выкладчыкам матэматыкі і фізікі Васільева Яўгена

Зяноўевіча (535).

9. Выкладчыкам гісторыі Лосева Данііла Радзівонавіча (475)

10. Настаўніцай пачатковых класаў Крамянеўскую Веру Іванаўну (350).

11. Выкладчыкам беларускай мовы Мельнікава Мікалая (578).

12. Сакратаром Клімко Валянціну Аляксандраўну (175).

13. Вартаўніком Вілкашынскага Б.В. (115).

14. Заг. гаспадаркай Вілкашынскага А.В. (210).

15. Прыбіральшчыцай Казельскую Ганну (115).

16. Прыбіральшчыцай Вількашынскую (115).

17. Цеслем Анацкага М.О. (115).

 

Мікалай Ісакавіч Мельнікаў быў у 1944 годзе членам падпольная групы пры лідскім гэбітскамісарыяце, разам з будучым дырэктарам НСШ №3 Пінчуком А.В. замахваўся на жыццё лідскага гэбітскамісара Ганвега і яго намесніка Дрэкселя

 

Параграф 3. Па польскай няпоўнай сярэдняй школе № 3 г. Ліды прызначаю:

1. Дырэктарам школы Пінчука Аляксандра Васільевіча з акладам 700 руб. у месяц.

2. Загадчыцай навучальнай часткі Ёдка Алену (600).

3. Настаўнікам 3-га класа Цялевіча Казіміра (600).

4. Выкладчыкам фізікі і матэматыкі тав. Рэкерта Роберта Р. (575).

5. Выкладчыцай рускай мовы і літаратуры Чаркес Кацярыну Д. (525).

6. Выкладчыцай польскай мовы і літаратуры Ляўковіч Ванду В. (500).

7. Выкладчыцай замежных моваў Пінскер Лідзію Г. (600).

8. Выкладчыкам геаграфіі Вырко Мікалая (525).

9. Выкладчыцай гісторыі Главінскую Кацярыну Сцяпанаўну (525).

10. Выкладчыкам фізікі і матэматыкі Харкевіча Аляксандра В. (575).

11. Настаўніцай 1 класа Міхнеўскую Юзэфу (575).

12. Настаўніцай 2 класа Міклашэвіч Станіславу (400).

13. Настаўніцай 1 класа Лаўкайціс Ванду Б. (500).

14. Настаўніцай 4 класа Віцкевіч Тамару (541).

15. Настаўнікам 2 класа Кіслера Іосіфа А. (400).

16. Настаўнікам 4 класа Паўловіча Вацлава (541).

17. Ваенруком Кудзінава Андрэя М. (750).

18. Настаўнікам 1 класа Анышка Юльяна Г. (500).

19. Настаўніцай 4 класа Юхневіч Евяліну Іванаўну (568).

 

Ёдка Алена і Ляўковіч Ванда – выкладчыкі польскай падпольнай сістэмы навучання 1941-44 гг. Пінскер Лідзія – выкладчыца французскай мовы ў польскай даваеннай гімназіі.

Неўзабаве яны ўсе выехалі ў Польшчу.

 

Параграф 4. Па пачатковай школе № 4 г. Ліды прызначаю:

1. Загадчыкам школы тав. Бардоўскага Пятра Георгіевіча з акладам 550 руб. у месяц.

2. Настаўніцай Сілуанаву Марыю Мікалаеўну (400).

3. Настаўніцай Пагоскую Алену Эдуардаўну (400).

4. Настаўніцай Балобіну Любоў (450).

 

Параграф 5 Па пачатковай школе № 5 г. Ліды прызначаю:

1. Загадчыкам школы тав. Заека Юліяна Якаўлевіча з акладам 500 руб. у месяц.

2. Настаўніцай Грыгор’еву Анастасію Паўлаўну (400).

3. Настаўніцай Кельбас Валерыю Яўгенаўну (450).

4. Настаўніцай Славута Надзею Іосіфаўну (450).

5. Прыбіральшчыцай Рэдзьку Паўліну (115).

 

Параграф 6. Па пачатковай школе № 6 г. Ліды прызначаю:

1. Загадчыцай школы тав. Сачыніну Ніну Аляксееўну з акладам 500 р. у месяц

2. Настаўніцай Воранаву Кацярыну Адамаўну (400).

3. Настаўнікам Ліснеўскага Міхаіла Антонавіча (450).

4. Настаўнікам Чарнавуса Вацлава Іванавіча (450).

Заг. гарана Бейзарава.

 

У верасні 1944 г. пачалі працу чатыры школы: руская сярэдняя школа № 1 у будынку цяперашняй СШ № 1, беларуская няпоўная сярэдняя школа № 2 у будынку ВВК на Слабадзе, няпоўная сярэдняя польская школа № 3 у будынку цяперашняга ліцэя і пачат-ковая школа № 4. 1 кастрычніка былі ліквідаваны 5-я і 6-я пачатковыя школы, выкладчыкі загадам № 19 па гарана былі пераведзены ў іншыя школы: Заека Ю. Я. – у НСШ №2, Грыгор’е-ва А. П. і Славута Н.І. – у ПШ № 4, Во-ранава Я. А. Кельбас В. Я. і Сачыніна Н. А. – у СШ № 1, Ліс-неўскі М. А. быў ад-пушчаны ў адпачынак на адзін месяц па хваробе.

Зімою была ліквідавана 4-я пачатковая школа, прычына ліквідацыі пачатковых школ – адсутнасць вучняў, памяшканняў і паліва.

1 снежня 1944 г. беларуская НСШ №2 была вызначана базавай школай і цалкам пераведзена на бюджэт адноўленай лідскай педнавучальні. Студэнты праходзілі ў школе практыку. Школа перамясцілася ў двухпавярховы будынак насупраць будынка СШ № 1. А на Слабадзе была арганізавана ведамасная чыгуначная сярэдняя школа № 12. У канцы траўня 1945 года будынак цяперашняга педкаледжа быў пакінуты вайскоў-цамі і перададзены педнавучальні. Туды ж пера-ехала СШ № 2 і інтарнат пры педнавучальні.

Навучальны 1944/45 год быў ваенным. Дзеці ў класах былі рознаўзроставымі. З розных сістэм адукацыі рознамоўныя, вялікаўзросныя, нацярпеў-шыяся. У класах было холадна, вучыліся не здымаючы верхняй вопраткі.

 

Да пасляваеннага 1945/1946 навучальнага года пачалі рыхтаваца загадзя. 2 жніўня 1945 г. гарвыканкам выявіў, што рамонт школьных будынкаў вядзецца вельмі павольна. У СШ № 1 праведзена толькі нутраная пабелка, а рамонт ацяпляльнай сістэмы, каналізацыі, вадаправодаў, акон, школьных партаў, сталоў і дошак не пачы-наўся. У СШ № 2 рамонт памяшканняў і ацяп-ляльнай сістэмы, каналізаціі і вадаправодаў праводзіцца павольна, таксама павольна ідзе рамонт у НСШ № 3. Да нарыхтоўкі дроў і шклен-няў акон школы не прыступілі. Выканкам абавязаў дырэктараў школ № 1 Галадкоўскага Я.М., № 2 Жук Ф. І. і № 3 Пінчука А. В. паскорыць падрыхтоўку школ да новага навучальнага года. (ЗГА у г. Ліда. Фонд 55, воп. 1, с. 10, арк. 15).

Навучальный год школы пачалі с праблемамі. 4 верасня 1945 г. у СШ №1 не хапала табурэтак і дроў на ацяпляльны сезон. У будынку школы разлічаным на 600 вучняў, займалася 700. У беларускай СШ № 2 сабралася толькі 55 вучняў. У НСШ №3 не хапала 2-х настаўнікаў. Гарвыканкам абавязаў заг. гарана Кажамяку П. І. з 7.09. па 1.10. арганізаваць нарыхтоўку дроў для школ сіламі вучняў старэйшых класаў і настаўнікаў. А камандзіра вайсковай часткі палкоўніка Сазонава прасіў забяспечыць іх аховай у час знаходжання на нарыхтоўцы дроў. (Фонд 55, воп. 1, с.10, арк.48).

У наступным 1946/47 навучальным годзе была адкрыта пачатковая школа № 4. Школа была адкрыта ў прыватным жылым доме № 1 на вуліцы Лётнай (зараз ў гэтым будынку размяшчаюцца мастацкія майстэрні). Будынак быў амаль новы, пабудаваны ў 1937 г., гаспадар выехаў у Польшчу. Былі стораны 4 класныя пакоі, кухня пера-творана ў настаўніцкую. Настаўнікі самі зрабілі рамонт і ў лістападзе пачалі займацца. Вучыліся ў дзве змены, дзеці-пераросткі ішлі ў школу з 8-9 гадоў. Парты былі доўгімі – садзілі па 5 чалавек. Працаваў буфет, дзецям давалі па 100 г. хлеба і 70 г. цукру. 26 кастрычніка гарвыканкам сваім рашэнням дадаткова перадаў на баланс гарана пад школу № 4 жылы дом № 3 па вуліцы Лётнай “для стварэння нармальных умоваў у працы школы, правядзення пазашкольнай і пазакласнай работы”. (Ф.55, воп.1, с.18, арк.174). 26 кастрыч-ніка 1946 г. гарадскія школы наведвалі 1716 вучняў. 18 дзяцей якія жылі па вул Асіпенка з-за адда-ленасці школу не наведвалі. Самай вялікай заставалася СШ № 1 – 25 класаў- камплектаў, у СШ № 2 – 11, у НСШ № 3 – 12, у першым класе 40 чалавек, у ПШ №4 – 7 класаў-камплектаў. Вынікі першай чвэрці прызнаныя нездавальняльнымі, не паспявалі 546 вучняў з 1692.

29 траўня 1947 г. гарвыканкам прызнаў, што ў прайшоўшым навучальным годзе праца школ праходзіла ў ненармальных умовах. Рамонт школьных будынкаў быў праведзены не якасна, школы не былі забяспечаны палівам на ўвесь ацяпляльні сезон (Ф.55, воп.1, с.29, арк.57). Школам прызначалі шэфаў: СШ № 1 – камбінат харчовых канцэнтратаў і ліцейны завод № 1, БСШ № 2 – ліцейны завод № 2 і “Ардаль”, НСШ № 3- піўзавод і хімкультзавод, ПСШ № 4 – цвіковы завод і аўтабазу.

 

16 ліпеня 1948 г. гарвыканкам заслухаў інфармацыю пра ход падрыхтоўкі школ да новага навучальнага года, адзначыў, што шэраг школ горада своечасова пачалі падрыхтоўку да новага навучальнага году. 7-мі гадовая школа №3 дырэктар Тарасік нарыхтавала дровы на ацяпляльны сезон, закончвае рамонт школьнага будынка. У СШ № 1 рамонт ідзе крайне павольна. Рыхтуюцца да адкрыцця тры будынкі новых пачатковых школ. Жыладдзел не прыняў канкрэтных мераў для вызвалення і рамонту будынкаў па вуліцы Асавіяхімаўская, Свярдлова, Польная, што стварае пагрозу зрыву своечасовай падрыхтоўкі да адкрыцця трох новых школ. У мэтах своечасовай падрыхтоўкі школ да новага навучальнага года выканкам гарадскога савета дэпутатаў працоў-ных зацвердзіў на 1948/49 навучальны год на-ступную сетку школ з колькасцю класаў у іх: СШ № 1 – 19 пачатковых класаў, 9 сярэдніх (5-7), і 4 старэйшыя (8-10), разам 32. СШ № 2 – 8 пачатко-вых, 4 сярэдніх, 3 старэйшых; НСШ № 3 – 9 пачатковых і 6 сярэдніх; ПШ № 4 - 8 пачатковых; ПШ; № 5 – 4 пачатковых; ПШ № 6 – 6 пачатковых; ПШ № 7 – 5 першых. Усяго па горадзе: 59 пачат-ковых, 19 сярэдніх і 7 старэйшых. Начальнік жыл- аддзела Касцевіч да 15 жніўня абавязаны быў правесці вызваленне і рамонт будынкаў па вул. Свярдлова № 122 і Асавіяхімаўскай №26, з-за перагрузкі вучнямі чыгуначнай школы № 12 было вырашана прасіць начальніка акругі Краснабаева вызваліць будынак па вул. Польнай, заняты інтарнатам паравозных машыністаў пад школу № 7. Дырэктара педнавучальні Макаранка заклікалі да 20 ліпеня вызваліць школьны будынак СШ № 2 і прасілі абласны аддзел народнай адукацыі даць указанні дырэктару педнавучальні аб неадклад-ным вызваленні пад-вальных памяшкан-няў беларускай шко-лы. Асобнымі пункта-мі былі прынятыя рашэнні аб кватэрах для настаўнікаў, аб буфетах і вешалках (Ф.55, воп.1, с.48, арк. 36-37).

 

У жніўні 1948 г. тры работнікі гарадскіх школ былі прад-стаўлены да ўрадавых ўзнагародаў: Івашка Дзмітры Філіпавіч – выкладчык СШ № 1 – да ордэна “Знак пашаны”, Вазуган Марк Міхеевіч – дырэктар СШ № 2 – да медаля “За працоўную доблесць”, Канаплёў Віктар Іванавіч – заг. гарана – да медаля “За працоўную адзнаку” (Ф. 55, воп.1, с.48, арк. 189). Былыя вучні пра Д. Ф. Івашку адзываюца адно-лькава: “Настаўнік ад Бога”. Вельмі разумны. Вельмі чэсны. Вельмі парадачны і круты. Вельмі патрабавальны, добранькім ніколі не быў.”

У верасні 1948 г. па вул. Асавіяхімаўскай, Свярдлоўскай і Польнай былі адкрыты тры новыя школы. Пад адкрытыя школы былі перададзеныя: пад пачатковую школу № 5 – прыватны жылы дом па вул. Свярдлова № 122 яўрэяў Беркавічаў, расстраляных 8 траўня 1942 г.; пад пачатковую школу №6 – жылы дом па вул. Асавіяхімаўскай № 26 пад 7-мі гадовую школу № 7 – будынак былой базы Райспажыўсаюза з вартавой будкай (Ф.55, воп.1, с.48, арк. 321). 30 верасня ў трох новых школах былі прызначаны загадчыкі: школа № 5 – Іваноў Мікалай Ісаевіч, № 6 – Язвінская Марыя Фёда-раўна, № 7- Асмалоўскі Фёдар Пятровіч. У горадзе пасля правядзення перапісу ўлічана 2547 вучняў. Не вучыліся па прычыне занятасці на гаспадарцы 17 чалавек і па хворобе 5 чалавек. Частка дзяцей наведвала школу не рагулярна па прычыне матэрыяльнай незабяспечанасці, адсутнасці абутку і вопраткі (Ф.55, воп.1, с.48, арк.238-239).

 

10 лістапада 1948 г. былі павялічаны зарплаты настаўнікам. Рос кантынгент вучняў – павялічваліся выдаткі на адукацыю: 1950 г. – 1558 тыс. руб., 1955 г. – 2588 тыс. руб., 1957 г. – 3263 тыс. руб.

У 1951 годзе 12-я чыгуначная школа ста-ла 52-й.

Да сярэдзіны 50-х гадоў было завершана ўвядзенне ўсеагульнага 7-гадовага навучання.

У верасні 1955 г. адчыніла дзверы новая сярэдняя школа на вул. Савецкай (зараз музна-вучальня). У склад мікрараёна новай сярэдняй школы былі ўключаны вуліцы Я. Купалы, Пераца, Лідская, Камерцыйная, Савецкая, Энгельса, Замкавая, Лётная, Чэрнышэўскага, Паўднёвы гарадок, Маякоўскага, Гарыстая, Камсамольская і Шалом-Алейхема (Ф.55, воп.1, с.396, арк.234).

Пастановай гарвыканкаму і бюро гаркаму КПБ сярэдняй школе-новабудоўлі была прысвоена назва “Лідская сярэдняя школа № 8”. Улічваючы, што сярэдняя школа № 8 укамплектоўваецца за кошт рускіх сярэдніх школ № 1 і № 3 і пачатковай школы № 4, а таксама тое, што ў мікрараёне школы жыве да 80 % вайскоўцаў, якія звярнуліся з хадайніцтвам аб адкрыцці рускай школы, гарвы-канкам і бюро ГК КПБ пастанавілі прасіць абкам КПБ і ЦК КПБ зацвердзіць рускі статус новай школы.

22 верасня ў сувязі з вялікім напаўненем у 3,6 і 7 класах, звязаным з прыездам бацькоў у горад, гарвыканкам зацвердзіў 6 дадатковых класаў- камплекатаў, звыш народна-гаспадарчага плана. (Ф.55, воп.1, с.397, арк.28).

Старэйшыя класы ў школе ў 1955 г. яшчэ заставаліся платнымі, толькі 17 вучняў 8-10 класаў вызвалены ад платы за навучанне.

15 лістапада 1956 г. былі разгледжаны вынікі паспяховасці ў першай чвэрці 1956/57 навучальнага года. Заслухаўшы даклад заг. гарана тав. Віннічэнкі Н. М. выканкам Лідскага гарсавета дэпутатаў працоўных адзначыў што паспяховасць у школах горада за першую чвэрць з’яўляецца нізкай. З 3064 вучняў не паспявалі 446 чалавек самая нізкая паспяховасць па школе №2, з 423 вучняў не паспявалі 77 чалавек, па восьмых класах з 57 чалавек не паспявалі 22, па СШ №3 з 543 вучняў не паспявалі 82. Па вячэрняй школе рабочай моладзі з 161 чалавека не паспяваў 31, адсеў 49 чалавек, з якіх 39 з райпрамкамбіната. Па пазменнай школе з 252 чалавек не паспявалі 58, 25 чалавек не атэставаны, адсеў 10 чалавек. Асабліва нізкая паспяховасць па рускай мове. З 3064 чалавек не паспявалі 226, па матэматыцы не паспявалі 220 чалавек.

Асноўнымі прычынамі нізкай паспяховасці вучняў прызнаны: некаторыя настаўнікі не дастаткова рыхтуюцца да ўрокаў, дапускаюць фармалізм і шаблон у пабудове урокаў, не дастаткова працуюць з адсталымі вучнямі. Не дастатковы кантроль за працай настаўніка дырэктараў школ, завучаў і гарана. Слабая сувязь школы з бацькамі і грамадскасцю горада. Пед- кабінет слаба аказвае дапамогу школам у наладжванні метадычнай працы. (Ф.55, воп.1, с.405, арк.45-46).

 

У наступныя гады сістэма адукацыі ў горадзе развівалася натупным чынам:

1955/56 н.г. - 5 СШ, 3 ПШ, 3174 вучні, 2 дзет-сады, 2 установы пазашкольнага выхавання і адукацыі.

1960/61 н.г. - 7 СШ, 3 ПШ, 4713 вучняў, 5 дзетсадоў, 2 пазашкольныя ўстановы.

1970/71 н.г. - 10 СШ, 8639 вучняў, 12 дзет-садоў, 3 пазашкольныя ўстановы.

1980/81 н.г. - 11 СШ, 10744 вучні, у вячэрніх школах 476 вучняў, 21 дзетсад, 4 пазашкольныя ўстановы.

1990/91 н.г. - 15 СШ, 15162 вучні, 35 дзетсадоў, 5 пазашкольных ўстановаў.

2000/01 н.г. - 17 СШ, 17655 вучняў, 34 дзетсады, 7 пазашкольных ўстановаў.

Будаваліся новыя будынкі і адкрываліся новыя школы:

1959 г. - васьмігадова школа № 9, з 1970 г. СШ;

1962 г. - сярэдняя школа № 11;

1966 г. - новы будынак з пераездам СШ № 6;

1972 г. - новы будынак з пераездам СШ № 8;

1976 г. - новы будынак з пераездам СШ № 4;

1980 г. - новы будынак з пераездам СШ № 7;

1982 г. - СШ № 12;

1983 г. - СШ № 14;

1986 г. - СШ № 13;

1989 г. - СШ № 15;

1991 г. - СШ № 16;

1993 г. - СШ № 17;

1994 г. - новы будынак СШ № 9 з захаваннем старога.

У 1993 г. СШ № 7 стала школай-гімназіяй, а з 1997 г. гімназіяй № 1. У 2003 г. СШ № 3 ператвора-на ў ліцэй.

 

На канец 2003 г. у Лідзе:

14 агульнаадукацыйных школ, 1 сярэдняя агульнаадукацыйная школа для дзяцей з асаблі-васцямі фізічнага развіцця, 1 вячэрняя школа, ліцэй, гімназія. У іх вучацца 15664 вучні. У ліку агульнадукацыйных ёсць школы з ухіламі: музычна-харавым (СШ № 4); харэаграфічным (СШ № 8,9,13); архітэктурна-мастацкім (СШ № 14); агульна эстэтычным (СШ № 10); мастацкім, тэатральным (СШ № 15); паглыбленным вывучэннем англійскай мовы (СШ № 8).

34 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, у якіх выхоўваецца 4708 дзяцей. Сярод дзіцячых дашкольных устаноў ёсць санаторны дзіцячы сад (№ 2); для дзяцей з аслабленым зрокам (№ 16); для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Функцыянуюць 7 устаноў пазашкольнага выхавання і навучання: Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі; Цэнтр тэхнічнай творчасці; Экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва; Цэнтр дзіцяча- юнацкага турызму і экскурсій; Дзіцяча-юнацкі клуб фізічнай падрыхтоўкі; дзве дзіцяча- юнацкія спартыўныя школы. Функцыянуе 5 дзіцячых пакояў па месцы жыхарства.

З 1946 г. у горадзе існуе дзіцячая спартыўная школа, з 1958 г. - музычная школа, з 1973 г. – музычная навучальня. У 1977 г. утворана ПТВ-196, у 1978 – ПТВ-136, у 1988 г. – ПТВ-235.

З 1944 па 1956 г. у горадзе функцыянавала педагагічная навучальня, у 1982 г. яна была адноўлена, у 2001 г. ператворана ў педкаледж.

У 1956-82 гг. у горадзе дзейнічала школа- інтэрнат.

У 1951 г. быў адкрыты тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1957 г. ён быў ператвораны ў сельска-гаспадарчы тэхнікум (1957-60), затым у вячэрні філіял Бабруйскага аўтатранспартнага тэхнікума (1960-62 ), Лідскі вячэрні філіал Менскага палітэхнікума (1962-64) і нарэшце у Лідскі інду-стрыяльны тэхнікум (1964-2003), з 2003 г. гэта тэхнічны каледж.

 

З 1941 г. існуе дзіцячы дом. У 1999 г. адкрыты сацыяльны прытулак для непаўналетніх. У 1995 г. быў адкрыты Дыягностыка-рэабіліатыцыйны цэнтр, у 2001 г. ён рэарганізаваны у Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і развіцця. 1 верасня 2003 г. адкрыты Сацыяльна-педагагічны цэнтр.

 

Сістэма адукацыі г. Ліды з 1956 года па наш час пададзена схематычна. Падрабязны разгляд патрабуе напісання гісторыі кожнай навучальнай установы. А гэта яшчэ некалькі дзесяткаў асобных гістарычных даследванняў.

 

 
В. Сліўкін

Надрукавана ў "Лідскім летапісцу" № 19, 20, 21, 22, 23-24


 

[Main page][Title page][Library]