[Main page][Title page][Library]

 

 

Сонечны гадзіньнік у в.Ішчална

 

Сонечныя гадзіньнікі – найстаражытнейшыя навуковыя прыборы. Іх выкарыстоўвалі йшчэ за шмат вякоў да н.э. Вядома, што сонечныя гадзіньнікі (па грэцку-гноманы) ўжываліся ў Старажытным Эгіпце [1].

З часоў антычнасьці стваральнікі гэТiпы сонечных гадзiннiкаў тых прыбораў ужо ведалі як адрэгуляваць іх на неабходную геаграфічную шырату. У жывапісу Адраджэння мы сустракаем “унівэрсальныя” сонечныя гадзіньнікі ў выглядзе шматграньнікаў, кожны бок якіх адпавядае сваёй геаграфічнай шыраце.

   Нягледзячы на тое, што йшчэ ў 12 ст. будучы папа Рымскі Сільвестр ІІ (у той час абат Герберт) вынайшаў мэханічны гадзіньнік [2], у эпоху Адраджэньня ў Эўропе наступае росквіт вытворчасьці розных сонечных гадзіньнікаў, ад стацыянарных , усталяваных на плошчах гарадоў, у палацах магнатаў, у дварох кляштараў і г.д., да партатыўных гадзіньнікаў. У гэты час ствараюцца новыя тыпы й новыя канструкцыі інструмэнтаў. Сонечны гадзіньнік робіцца ня толькі прыборам дакладнае мэханікі, але й сапраўдным творам мастацтва.Настольны гадзiннiк, Аўсбург, Германiя, 1748г.

  Самы вялікі ў сьвеце сонечны гадзіньнік збудаваны на пачатку 18 ст. у Дэлі (Індыя). Цень ад трохкутняй сцяны , якая мае вышыню 18 м., падае на алічбаваныя мармуровыя дугі з радыюсам каля 6м. Гэты гадзіньнік дзейнічае дагэтуль й адлічвае час з дакладнасьцю да аднае хвіліны [3].

У нашай навуковай літараратуры інфармацыі аб сонечных гадзіньніках амаль што няма. Але вядома, што ў 1736 г. у Нясвіжы быў напісаны на лацінскай мове курс пра выраб сонечных гадзіньнікаў розных канструкцыяў [4].

Цікавы сонечны гадзіньнік усталяваны каля Троіцкага касцёлу ў в.Ішчална Шчучынскага р-ну. Касцёл пабудаваны у 1758 г. у стылі позьняга барока з цэглы. З паўднёвага боку касцёла знаходзіцца сонечны гадзіньнік .

Ён уяўляе сабою круглы абцясаны пастамэнт з камяню вышынёю каля 1м. і дыямэтрам каля 0,5 м. Двума сталевымі стрыжнямі да яго прымацавана медная круглая пласьціна дыямэтрам 0,3 м. Трохкутняя стрэлка на палову зламаная. На пласьціне выгравіраваны : цыфэрблят , прозьвішча майстра (J.Malecki), месца вырабу (Wilna), геаграфічная шырата в.Ішчална (54 *41”2’) . Гэты гадзіньнік адносіцца да клясы гарызантальных сонечных гадзіньнікаў з трохкутняю стрэлкаю, верхні кут якой накіраваны на Палярную зорку. Цень ад стрэлкі падае на гарызантальны цыфэрблаят , часавыя дзяленьні якога няроўныя між сабою.

 

Верагодна, гэты гадзіньнік быў замоўлены да заканчэньня будовы касцёлу. Ён уяўляе сабою цікавы ўзор дакладнае мэханікі, вырабленай у беларускай Вільні у 18 ст.

 

 

Сонечны гадзiннiк ў в. Iшчална

 

 

Заўвагі

[1] Пьер Монтэ. Египет Рамзесов . –М.,1989. – С.42.
  [2] Освальд Шпенглер. Закат Европы ч1. –Мн.,1997. – С .19.
  [3] Ф.Ю.Зигель. Астрономы наблюдают. –М, 1979.-С.14.
  [4] БСЭ Т.III.-С.284. – Мн., 1979

Надрукавана ў "Cпадчына" №2-2000
Лаўрэш Л.
Круцiкаў У.
Пастухоў В.

 

 

[Main page][Title page][Library]