Ян Булгак

Jan Bulhak (06.10.1876 - 04.02.1950)

 



Адзін з найлепшых фатографаў  нашага краю -  Ян Булгак нарадзіўся на Навагрудчыне ў в.Асташын. Да 1912 г. жыў у вёсцы Перасека Мінскага павета. Вывучаў філалогію ў Кракаве. У 1912 г. заснаваў у Вільні атэлье фатаграфіі, а з 1919 г. пачаў кіраваць фатаграфічнай лабараторыяй пры факультэце прыгожага мастацтва Віленскага ўніверсытэта імя Стэфана Баторыя. Быў заснавальнікам Польскага  і Віленскага фотаклубаў, звязу польскіх мастакоў-фатографаў, польскага фатаграфічнага таварыства.  Удзельнічаў у 174 міжнародных выставах. Напісаў шмат прац па тэхніцы і эстэтыцы фатаграфіі, а таксама па краязнаўчай фатаграфіі. Заснаваў майстроўню, мэтай якой была  фотафіксацыя помнікаў архітэктуры Вільні. У ягоным доме на плацы Э. Ажэшкі захоўвалася калекцыя з 10 тысяч фотаздымкаў, з іх каля 6 тысяч - Вільні і Віленшчыны. Калекцыя амаль што цалкам згарэла ў 1944 г.  З 1945 г. жыве ў Варшаве, дзе, пры дапамозе дырэктара Народнага музэю  Станіслава Лорэнца, адчыняецца першая пасляваенная выстава Яна Булгака "Варшава. 1945 г. у выявах Яна Булгака". Памёр у Варшаве. 

На Беларусі ў вёсцы Варонча, што на Навагрудчыне, каля касцёла Св. Ганны знаходзяцца 4 магілы продкаў Яна Булгака.

У нашай галерэі размешчана 46 фотаздымкаў з маёнткамі Заходняй Беларусі ў былых Віленскім, Навагрудскім, Брэсцкім ваяводствах. 

 

Мэта нашай фотагалерэі - краязнаўства


Photos-gallery. Фоталерэя.




bohdanow1.jpg (55323 bytes)

Багданаў,  радзіма Ф.Рушчыца.

bohdanow2.jpg (91813 bytes)

Багданаў.

bohdanow3.jpg (78775 bytes)

Багданаў.

gojcieniszki.jpg (35760 bytes)

Гацюнішкі. Дом-крэпасць. 

gojcieniszki1.jpg (35628 bytes)

Гайцюнішкі. Дом-крэпасць.

horodzki.jpg (61043 bytes)

Гародзькі (Horodzki). 

miedzyrzec.jpg (26579 bytes)

Miedzyrzec.

miedzyrzec1.jpg (29996 bytes)

Miedzyrzec.

niemiez.jpg (33512 bytes)

Niemiez.

oleszewicze.jpg (65134 bytes)

Oleszewicze.

oleszewicze1.jpg (64863 bytes)

Oleszewicze.

oleszewicze3.jpg (73921 bytes)

Oleszewicze.

oleszewicze4.jpg (72875 bytes)

Oleszewicze.

olszew.jpg (64490 bytes)

Olszew.

olszew1.jpg (43059 bytes)

Olszew.

podweryszki.jpg (46368 bytes)

Podweryszki.

wmazejkawa.jpg (64317 bytes)

Вялікае Мажэкава. Сядзіба.

zatrocze.jpg (30435 bytes)

Zatrocze.

boracin.jpg (38737 bytes)

Boracin.

boracin1.jpg (50119 bytes)

Boracin.

czombrow.jpg (73024 bytes)

Czombrow.

dunajczyce.jpg (72904 bytes)

Dunajczyce.

holynka_horodeczna.jpg (82368 bytes)

ГалынкаГарадзечна.

lopuszna.jpg (61124 bytes)

Lopuszna.

mirowszczyzna.jpg (37434 bytes)

Mirowszczyzna.

nakryszki.jpg (31951 bytes)

Nakryszki.

nieswiez.jpg (38718 bytes)

Несвіж. Замак.

nieswiez1.jpg (37624 bytes)

Несвіж. Палац.

ostaszyn.jpg (45041 bytes)

Асташын.

ostaszyn1.jpg (41886 bytes)

Асташын.

tuhanowicze.jpg (38201 bytes)

Туганавічы. Міцкевічавы мясціны.

zadwieja.jpg (81636 bytes)

Zadwieja.

 

 

Крыніца:

  1. Roman Aftanazy. "Materialy do dziejow rezydencji" , tom II b, ІІІb, IVb.  Warszawa 1986.  



Ян Булгак нарадзіўся ў 1876 годзе на Навагрудчыне ў вёсцы Асташын. Вывучаў філалогію ў Кракаве. Заснаваў у Вільні майстроўню, мэтай якой была фотафіксацыя помнікаў архітэктуры Вільні. У ягоным доме на плацы Э. Ажэшкі захоўвалася калекцыя з 10 тысяч фотаздымкаў, з іх каля 6 тысяч — Вільні і Віленшчыны. Калекцыя амаль што цалкам згарэла ў 1944 г. Удзельнічаў у 174 міжнародных выставах. Напісаў шмат прац па тэхніцы і эстэтыцы фатаграфіі, а таксама па краязнаўчай фатаграфіі. Памёр у 1950 г. у Варшаве. Булгак зацікавіўся фатаграфіяй выпадкова ў 1905 годзе. На яго лёсе як фатографа вельмі паўплываў наш зямляк Фердынанд Рушчыц, якога Булгак сустрэў у 1910 годзе. Рушчыц расстараўся дзеля Булгака, каб той стаў гарадскім фатографам у Вільні. Безумоўны мастацкі ўплыў Рушчыца на Булгака. Перад тым, як заняць пасаду Віленскага фатографа, Булгак выехаў у Германію, дзе прайшоў практыку ў вядомага дрэздэнскага партрэціста Хугана Эрфурта (Hugona Erfurth), падарожнічаў таксама па розных мастацкік суполках, дзе пазнаёміўся з сімвалістамі і імпрэсіяністамі з Францыі і Германіі.

Булгак быў прадстаўніком мастацкай плыні, якая завецца піктаральнай. Гэтая плынь нарадзілася ў канцы 19–га стагоддзя, прымаючы эстэтыку імпрэсіянізму і працуючы з тэмамі пейзажу і архітэктуры. З 1919 па 1939 год кіраваў аддзяленнем мастацкай фатаграфіі факультэта мастацтваў Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторы. Меў вялікі ўплыў на жыццё фотамастакоў Вільні, якое цалкам прыняло погляды Булгака на мастацтва. Гэты ўплыў абумовіў развіццё фатаграфіі як мастацтва на Віленшчыне і на тэрыторыі не толькі Заходняй Беларусі, але і ўсёй дзяржавы. Усё сваё жыццё звязаў з Вільняй і Віленшчынай, якія сталі галоўнымі тэмамі ягоных работ. Дакументаваў таксама помнікі і пейзажы іншых частак тагачаснай Польшчы. Большасць яго калекцыі паўстала ў 1912 – 1915 гадах, але нават падчас нямецкай акупацыі ў другую сусветную вайну не пераставаў фатаграфаваць. Вільню пакінуў у 1944 годзе пасля бамбардзіровак і пераехаў у Варшаву, дзе дакументаваў ваенныя разбурэнні і помнікі на захадзе Польшчы. Яго работы адрознівае незвычайная мастацкасць, уражлівасць, пачуццё пейзажу, а таксама ўменне карыстацца святлом, якое стварае клімат фатаграфіі. Крытыкі і фатографы звяртаюць увагу на тое, што Вільня, сфатаграфаваная Булгаком, нагадвае разагрэты сонцам паўднёваеўрапейскі горад, няма ў ім жыцця, няма людзей, крамаў, рэстаранаў, ёсць чыстая архітэктура, галоўная тэма ягоных прац – брамы, завулкі, дахі, прырода і святло. Калі і з’яўляецца сілуэт чалавека, то падпарадкоўваецца кампазіцыі, інтэгруецца з архітэктурай. У яго працах відавочнае захапленне амаль тэатральнай пастаноўкай кадра, адчуванне прапорцыі і прасторы, а перадусім святла, вывучэнне якога вельмі цікавіла Булгака. За фатаграфію “Радасць жыцця“, якая паказвала заценены пакой, у які пранікаюць промні сонца, атрымаў узнагароду на Міжнародным фатаграфічным салоне ў Варшаве ў 1937 годзе.

Паводле Ганны КАНЯСТА, Інстытут Адама Міцкевіча, Польшча





Гэты сайт - частка праекту "Павет. Гісторыя і кудьтура Лідчыны"

Copyright © 2001 Pawet. Lida.
WEB master: Leon Lauresh

 

 

[Main page][Title page][Guestbook][Collection]

 



Rating All.BY TopPhoto.ru - рейтинг фоторесурсов