|
|
Vazep Drazdovich (1888 - 1954)
|
Click on the image for a larger version
гальшаны сапега halszany
Castle in Kreva. Замак у Крэва
крево krewo krevo
Castle in Lida. Замак у Лідзе
лида
Castle in Medniki. Замак у Медніках
медники мединенкай
Castle in Mir. Замак у Міры
мир
Castle in Navahrudak. Замак у Навагрудку
новогрудок novahrudok novahrudek
Yazep Narlsyzavich Drazdovich was born on October 1, 1888 in the family of an impoverished nobleman in the farmstead of Punki, Dzisna District, Vilnya Region. The primarv education he got in Dzisna and later in 1906-10 studied at the professor
I. Trutnev's painting school in Vilnya. The formation of Yazep Drazdovich as an artist and his first steps in art were in the time of the Belarusian Cultural Renaissance and the years of Belarusian national idea gaining its strength. The young man
had just got demobilized from the long 7-year service in the Russian army and returned from the First World War. It was the verv time on the eve of the renewal of Belarusian statehood (proclamation of the Belarusian Democratic Republic on March 25.
1918). Yazep Drazdovich was one of the first who began to develop historic theme in Belarusian fine arts, the author of the first works about the Belarusian scholar and pioneer of printing Frantsishak Skaryna. He is also known as a founder of
fantastic-space theme in Belarusian art (painting and graphic series "Life on the Saturn", "Life on the Mars", "Life on the Moon", and others). Allegorical and symbolic themes also take a considerable place in Yazep Drazdovich's creation. As a result of his innumerable walks throughout Belarus and studies of national architec- ture, architectural monuments and culture as a whole, graphic scries and the albums "W'ilnya". "Troki", "Medniki",
"Kreva', "Halshany", "Lida", "Navahradak", "Mir", "Liubcha", "Hlybokaye". and others appeared. The interests of Yazep Drazdovich were diverse. His deep attention to the history and culture of Belarus led to scientific investigations. Thus, the painter took part in some archeological excavations. During numerous ethnographic expeditions he
studied and noted Belarusian folklore and dialect peculiarities. Yazep Drazdovich contributed to the Ivan Lutskievich Vilnya Belarusian Museum and the Belarusian Academy of Sciences in Minsk as well. Besides, the author showed himself extremely
fruitful and a fine master of applied arts in such a peculiar field of decorative arts as painted carpets where his knowledge of national traditions can be clearly seen. Nowadays Yazep Drazdovich's art works are kept at the National Museum of the Lithuanian Republic, at the National Museum of History and Culture of Belarus, at the National Art Museum of Belarus, at the Museum of Old Belarusian Culture at the
NASc of Belarus, at the Yakub Kolas Literary Museum, at the Yakub Kolas Central Scientific Library of the NASc of Belarus, at other regional museums in Belarus, and in some private collections.
Адзін з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу. Нарадзіўся ў сям'і збяднелага шляхціца-арандатара. Скончыў Віленскую
школу малявання (1908). У 1910-14 служыў у арміі, дзе скончыў фельчарскія курсы, у 1-ю сусв. вайну - на Заходнім фронце. Пасля звальнення з арміі
з-за стану здароўя жыў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля в. Германавічы. У 1919-20 у Мінску: мастак-дэкаратар у «Беларускай хатцы»,
Беларускім дзяржаўным тэатры; у 1919 арганізаваў культурна-асветніцкае т-ва «Заранка», якое адчыняла школы, аматарскі тэатр, бібліятэку;
выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі,супрацоўнічаў з літ. выдаведствамі як ілюстратар. Пасля вяртання на
Дзісеншчыну, якая паводле Рыжскага дагавора 1921 адышла да Польшчы, у 1921-22 спрабаваў арганізаваць на радзіме беларускія школы. У 1924-26
выкладаў маляванне ў Глыбоцкай польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з ТБШ. Працаваў у Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны.
У 1926-27 супрацоўнічаў у сатырычным часопісе «Маланка». У 1927 заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай беларускай гімназіі. У 1927-29 выкладаў
маляванне ў беларускай гімназіі ў Навагрудку, вёў работу па зборы экспанатаў для Віленскага беларускага музея. Пасля далучэння
Заходняй Беларусі да БССР вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і ў 1940-41 працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў Глыбокім
і Лужках. Першыя малюнкі Драздовіча зроблены ў 1907. Аформіў вокладкі «Беларускага календара на 1910», кнігі К.Буйло «Курганная кветка» (1914), «Школьнага
спеўніка» А.Грыневіча (1920), і інш. 3 самага пачатку сваёй творчай дзейнасці выкарыстоўваў гістарычныя рэаліі і матывы. У 1916 стварыў
скульптуру «Гарыслава» (выяву полацкай княгіні Рагнеды) і бюст Ф. Скарыны. Намаляваў серыю графічных краявідаў «Дзісеншчына» з
сялянскімі сядзібамі і палеткамі, у канцы 1910 - пач. 1920-х гадоў графічныя серыі «Заслаўе», «Старажытная будоўля на Беларусі», «Вежа
Празор», «Мінск, Высокае месца», «Месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач». Графічныя малюнкі Драздовіча ўпрыгожылі падручнік геаграфіі А.Смоліча.
На мяжы 1910—20-х гадоў зрабіў графічныя партрэты полацкіх і смаленскіх князёў, у т.л. Усяслава Чарадзея, жывапісныя карціны «Спаленыя
сядзібы», «Усяслаў Чарадзей у парубе пад палатамі кіеўскага князя», «Пагоня Ярылы» , альбом графікі «Глыбокае». У 2-й пал. 1920-х гадоў
стварыў вялякія графічныя серыі (па 14—16 лістоў) «Мір», «Глыбокае», «Навагрудак і навагрудцы», «Крэва», «Ліда», «Гальшаны», «Меднікі», «Трокі»,
прысвечаныя гарадзішчам, замкам і культавым збудаванням. У гэты час шмат вандраваў па Дзісеншчыне, Піншчыне, дзе рабіў графічныя
замалёўкі, збіраў этнаграфічныя матэрыялы для «Беларускага этнаграфічнага слоўніка». У 1927 і 1-й палове 1940-х гадоў напісаў некалькі
карцін і акварэлей, прысвечаных Скарыне. Па матывах «Слова пра паход Ігаравы» напісаў карціну «Песня Баяна». У 1940—46 вяртаецца да
мінулага свайго народа - карціны «Палачане выганяюць накінутага ім князя», «Усяслаў Чарадзей пад Гародняй», «Пярсцёнак Усяслава
Чарадзея». Драздовіч - пачынальнік касмічнай тэмы ў выяўленчым мастацтве: серыі «Жыццё на Марсе» (1931), «Жыццё на Сатурне» і «Жыццё на
Месяцы» (1932), «Космас» (1940). Аўтар навукова-папулярнай брашуры па астраноміі «Нябесныя бегі» (1931). Этнаграфічна-пазнавальнае значэнне маюць яго шматлікія замалёўкі ўзораў дойлідства, прылад працы і прадметаў побыту земляроба,
адзення. Вывучаў фальклор Дзісеншчыны і Піншчыны. Склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны», захаваліся рукапісы паэмы «Трызна мінуўшчыны» і
гістарычна-бытавой аповесці «Гарадольская пушча», апавяданне «Сон Гараноса» з яго ілюстрацыямі. У Вільні пад псеўданімам Я.Нарцызаў
выдаў кніжку «Пабрацімцы і вялікая шышка» (1923). У Свіры, пазней у родных мясцінах праводзіў археалагічныя даследаванні. У
ненадрукаванай працы «Дзісенская дагістарычная старына» апісаў 30 археалагічных помнікаў. Адкрыў некалькі стаянак каменнага і
бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных сякер. У выніку археалагічных пошукаў напісаў працу “дзе знаходзяцца
Дудуткі і Гародня”. Пахаваны ў в. Ліпляны Глыбоцкага р-на.
Copyright © 2003 Pawet. Lida
Sapeha's castle in Halshany. Замак Сапегаў у Гальшанах
Агульны выгляд руінаў замка, 1929.
Castle, general panorama, 1929.
Vazep Drazdovich (1888- 1954) is a remarkable figure in Belarusian culture of the first half of the 20th century. A talented painter and graphic, remarkable master of the plastic, decorative and applied arts, writer, poet,
teacher, ethnographer, archeologist, and folklorist - he was able to show himself in the every of the named field. Sources of his art arc to be found in Belarusian traditional popular attitude to the world.
Драздовіч Язэп Нарцызавіч (01.10.1888, засценак Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губерні, зараз Глыбоцкі р-н — 15.8.1954),
беларускі мастак, скульптар, зтнограф, археолаг, педагог.
Крыніцы :
Энцыклапэдыя гісторыі Беларусі, т 3.-Мн., 1996.-С.275-277.
Язэп Драздовіч. Альбом. Мн., 1993.
Язэп Драздовіч. Альбом-манаграфія. Мн., 2002.
WEB master: Leon Lauresh