Вярнуцца: Лідчына ў люстратарскім інвентары 1765 г.

Дзяржава Цыбары


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 05-08-2017,
Крыніца: pawet.net.



Інвентар дзяржавы Цабарскай ў Лідскім павеце Явп Дамініка Александровіча, пісара земскага лідскага павета, у арэнднай януце ЯВп Юзафа Пачобута ..., [выкананы] праз Юзафа Казімірам Стыпалкоўскага, гродскага суддзі і Юзафа Длускага, чыноўнікаў і люстратараў згодна з Канстытуцыяй 1764 г. прынятай на Канвакацыйным Сейме ...

Апісанне пабудоваў двара

З заезду з боку Ліды ў цыбарскі двор, па леваму боку:

Дзядзінец, у які вядуць новы вароты, крытыя драніцай. Дзядзінец парканам агароджаны. Насупраць брамы жылы будынак, крыты, з белай ізбой, спальняй, каморай, сенямі, пякарняй з каморай. Недалёка ад будынка тры хлява для быдла а чацвёрты хлеў для свіней, крытыя адным дахам з саломы. Ад хлява, недалёка, старая сырніца, крытая саломай і каля яе млячарня. Па другому боку вуліцы добрае гумно з дрэва, крытае саломай. Недалёка ад яго адрына з старым дахам з саломы.

Палеткі двара:

1. Палеткі ва ўрочышы Мішкінцы.

2. Палеткі ва ўрочышчы Гара.

3. Палеткі ва ўрочышы пад Асілай.

4. Палеткі ва ўрочышчы пад Асічамі.

Сенажаці:

1. Сенажаць ва ўрочышчы Залессе.

2. Сенажаць ва ўрочышы ад Ядлінай ад Старыны васпанаў Альшэўскіх.

3. Сенажаць каля Возера.

4. Сенажаць у Гарнях.

Гароды:

1. Гарод за дваром.

2. Гарод за свіранам.

3. Гарод на дзядзінцы.

4. Гарод недалёка ад двара, ў полі.

Корчмы ў арэндзе:

1. Карчма на гасцінцы з Ліды да млына.

2. Карчма ў Раклёўцах на гасцінцы з Ліды да Белагруды.

З корчмаў, разам, штогадовай арэнды - 140 зл.

Падданыя цыбарскай дзяржавы

Дымы

Зямля, валокі

Вёска Цыбары

Грашовыя выплаты

Цяглавыя

Чыншавыя

Злотыя

Грошы

Шэлягі

1

¼

½

Стэфан Бабок

25

1

2

¼

½

Ваўжынец Бабок

25

1

3

½

¾

Жонка Томаша Мацулевіча

1

8

4

½

¾

Янук Мацулевіч

1

8

5

½

¾

Ежы Кучынскі, войт

12

2

6

½

½

Марцін Круглы

25

1

7

¼

½

Марцін Канавальчык

25

1

8

¼

½

Мікалай Шурма

25

1

9

2/4

2/4

Пётр Маўцэвіч

1

8

10

½

½

Шымук Мялешка

25

1

11

½

1/3

Ваўжынец Кароль

8

12

½

½

Мікалай Гаркоўчык

25

1

13

½

½

Ежы Мацулевіч

25

1

14

½

½

Андрэй Мацулевіч

25

1

15

¼

¼

Васіль Кароль

25

1

16

Ян Мацулевіч

17

½

½

Стэфан Бараноўскі

25

1

17

6 ¾

1/8 1/3 ¼

Разам

13

23

1

Павіннасці гэтых падданых:

Чынш кожны плаціць восеньскай парой. Дзякельнага аўса уся вёска дае тры бочкі ..., свінню 1, гіберну згодна тарыфа дзвумя часткамі аддаюць.

Паншчыны штотыдзень па тры дні з паўвалокі выконваць. Чатыры гвалты на жніво ўлетку адбываць. На начную варту па-чарзе хадзіць.

....

Сума гэтай цыбарскай дзяржавы:

Гаспадароў, сялян - 17

Зямлі ў іх, валок - 15 1/3


Штогадовыя выплаты:

Арэнды з корчмаў - 140 зл.

Чыншу ад сялян - 13 зл.

Аўса дзякельнага - 3 ¼ і 1/8 бочкі, па 8 зл. за бочку, разам - 24 зл.

За дворную крэсэнсію - 395 зл.

Агульная сума - 575 зл. 23 гр. 1 шэляг.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX