Pawet: Інвентар маёнтка Сукурчы, 1759 г.
Вярнуцца: Генеалогія

Інвентар маёнтка Сукурчы, 1759 г.


Дадана: 07-06-2018,
Крыніца: Biblioteka Czartoryjskich (Archiwum i Zbiór Rękopisow). Sygn. 13136.



Інвентар, 1759 г.

Маёнтак Сукурчы ў Лідскім павеце, з вёскамі і падданымі, якія да належаць па вечыстаму праву ....

Пабудовы ў гэтага маёнтка Сукурчы: палац, афіцыны і іншыя ўсе будынкі інвентар адмыслова не апісвае ... .

Спецыфікацыя садоў, зямель і дваравых палеткаў.

Сады і землі на ўзвышшы каля двара знаходзяцца.

Палетак першы называецца ўрочышча Гараднікоўшчына каля Вострава, за вёскай Сукурчы. Да гэтага палетка належыць зямля якая называецца Дубіна каля вёскі Чэрнікі. Гэты палетак у апошні год жытам засеяны.

Другі палетак мае назву Камяніца, знаходзіцца таксама за вёскай Сукурчы. Да гэтага палетка далучана зямля якая называецца Сярэднія Гуды за вёскай Чэрнікі.

Трэці палетак мае назву Хітровічына ... каля гасцінца на Крупу у бок млына і става. ...

Сенажаці гэтага маёнтка.

Першая сенажаць мае назву Гараднікоўшчына ...

Другая сенажаць называецца Выган, каля вёскі Крупа.

Трэцяя сенажаць мае назву Мурог, каля двара.

Чацвертая сенажаць Ралышкоўшчына, ляжыць каля ракі Дзітва.

...

На Віленскім гасцінцы каля вёскі Сукурчы карчма са ўсімі пабудовамі.

Спецыфікацыя вёсак і падданых ...

Вёска Гірдзі ці Сукурчы

1

Тамаш Шэўчук, сталы, каваль. Мае нежанатага брата Мацея Шэўчука, мае сына Андрэя, аднаго каня, двух уласных валоў. Сядзіць на палове валокі

2

Францішак Дзерма і Сымон Дзерма, сталыя, - родныя браты. Абодва жанатыя, сыноў не маюць. Маюць аднаго каня, аднаго ўласнага вала, другога з двара. Сядзяць на палове валокі.

3

Казюк Ступак, сталы. Мае сына Якуба, уласнага каня, уласнага вала і вала з двара, сядзіць на палове валокі.

4

Андрук Кравель, сталы, мае сына Ваўжынца, аднаго каня, два ўласных вала, сядзіць на палове валокі.

5

Ясюк Ступак, сталы, нежанаты, зараз у двары. Мае два вала, адзін аддадзены Францішку Дзерме, другі Станіславу Федаруку. Уласнай зямлі мае палову валокі.

6

Мацюк Мазур, сталы ... сына няма. Мае аднаго свайго вала, другі з двара.

7

Удава Мацея Кравеля, сталы, сына няма, мае аднаго вала, сядзіць на палове валокі

8

Ясюк Шэўчук, сталы, мае сына Юзафа, брата Мацея, удавец. Мае аднаго каня, два вала, сядзіць на палове валокі.

9

Юрась Шэўчук, сталы, мае сына Казюка, аднаго каня, двух валоў, сядзіць на палове валокі.

10

Лаўрук Кравель, сталы, мае двух сыноў, Марцін жанаты, другі Крыштаф нежанаты, мае пляменніка Міхала Кравеля, жанатага. Мае аднаго каня, двух валоў, сядзіць на палове валокі.

11

Мацюк Пап... , сталы, мае жанатага сына Трысюка і сына Ясюка, аднаго каня і двух валоў, сядзіць на палове валокі.

12

Міхалка Вільбік, сталы,... мае аднаго вала, сядзіць на палове валокі.

13

Юрко Туптальскі, сталы, мае сыноў Андрэя і Мацея, аднаго каня, аднаго ўласнага вала, сядзіць на палове валокі.

14

Андрук Тамашык, сталы, мае сыноў Стэфанка (зараз прымак у Ясюка Шапко ў Палубніках) і сыноў Казюка і Яна, аднаго каня, аднаго вала, сядзіць на палове валокі.

15

Мацей Юхно, сталы, мае жанатага брата Ежы, гэты Ежы мае сына Мацея. ... аднаго каня, двух валоў, сядзіць на палове валокі.

16

Марцін Кравель, сталы, мае пры сябе швагра Францішка Чарноцкага, каня, двух валоў, сядзіць на палове валокі.

17

Мацей Шэўчук, сталы, нежанаты, мае жанатага брата Яна без сыноў, мае аднаго каня, двух валоў, сядзіць на палове валокі.

18

Мацей Ступак, сталы, без сыноў, мае жанатага брата Францішка, мае каня, аднаго вала, сядзіць на палове валокі.

19

Ясюк з Шчучына, сталы, мае сына, аднаго каня, двух уласных валоў, сядзіць на палове валокі.

...

Павіннасці гэтай вёсцы Сукурчы

Кожны жыве на палове валокі ... штотыдзень выконвае паншчыну па шэсць (?) дзён летам і зімой тое, што двор прыкажа, а летам гвалты адбывае да жніва. Ніякай даніны не даюць. ...

Вёска Чэрнікі Баярскіе

1

Крыштаф Шамрэй прыхадзень, мае зяця, такога жа прыхадня, сядзіць на палове валокі, мае каня і вала плаціць 10 зл. У гэтай жа хаце сваяк шамрэя Казюк Вайцюль з Пурсцяў.

2

Ясюк Драгун, сталы, мае двух жанатых братоў Казіміра і Баўтрука, мае каня і вала, сядзіць на палове валокі, чынш 10 зл.

3

Мацей Станкевіч з вёскі Кульбакі, мае сына Тамаша і другога нежанатага сына. Мае каня, вала, сядзіць на палове валокі, плаціць 10 зл.

Тры баярына плацяць чынш. Таксама па тры разы на год маюць дарогу і яшчэ, калі патрабуе двор, да жніва талака ў лесе з хаты па 12 дзён.

Вёска Палубнікі

1

Крысюк Шашка, мае сына Ясюка, мае двух братоў, адзін Ясюк жанаты жыве ў прымах у Сукурчах, другі Лаўрук мае сына Міхалку. Мае каня да двара, сядзіць на палове валокі і палову ае палову валокі дадатную.

2

Юрко Адамчык, мае сына Францішка, мае ўласнага вала, сядзіць на палове валокі

3

Юлюк Варапай Шашка, мае нежанатага брата Юзафа, мае сына Францішка, клячу і двух валоў, сядзіць на палове дадатнай валокі.

4

Ясюк Клімевіч, сына ня мае, мае аднаго ўласнага вала, сядзіць на палове і траціне валокі.

5

Андрук Катляр, мае двух сыноў - Крыштофа Мацея. Мае каня, двух валоў, сядзіць на палове і траціне валокі.

6

Раман Савасцюк, мае чатырох сыноў: Марціна, жанатага Юзафа, Стэфана, Ясюка, мае тры каня і два вала, сядзіць на палове і траціне валокі.

7

Ясюк Шашка Гач, мае сына Марціна, свайго каня і вала, сядзіць на палове дадатнай валокі.

8

Андрук Чайка, мае двух сыноў: Якуба і Юрку, мае два каня і два вала, сядзіць на палове і траціне валокі.

9

Міхалка жанаты і Балтарамей Чайкі, родныя браты. Мае двух сыноў Міхалку і Мацея, мае клячу.

10

Міклаш Чайка, мае двух сыноў: Міклуша і Мацея, уласных каня і вала, сядзіць на палове валокі.

11

Юрка Шашка Гач, мае жанатага сына Тамаша, дзве клячы але без вала.

12

Шымук Клімевіч, мае двух сыноў, аднаго жанатага Ежысюка (гэты мае сына Францішка), другога нежанатага Мацея, два каня, аднаго вала, сядзіць на палове і траціне валокі.

13

Лаўрук Клімевіч, мае сына Ясюка, каня, без валоў, сядзіць на палове і траціне валокі.

14

Юрка жанаты і Ясюк нежанаты Дзюмры, родныя браты. Жанаты мае сына Крысюка, уласнага каня і два вала, сядзіць на палове і траціне валокі.

15

Шымук Савасцюк мае двух сыноў: жанатага Ежы (мае сына Міхала) і нежанатага Крысюка, уласных каня і вала, сядзіць на палове і траціне валокі.

16

Андрук Шашка Гач, мае сына Шымука, аднаго каня, без валоў, сядзіць на палове і траціне валокі.

17

Андрук Шашка, сына няма, няма каня і вала, сядзіць на палове валокі.

18

Казімір Дзерма, бяздзетны, мае каня, у гэтай жа хаце жыве Казімір Шашка і мае сына Стэфана. Мае уласнага вала, сядзіць на палове і траціне валокі.

19

Шымук Клімевіч другі. Мае сына Марціна, двух коней, без валоў, сядзіць на палове і траціне валокі.

20

Ян Чайка, мае сына жанатага Марціна, каня і вала, сядзіць на палове і траціне валокі.

21

Юрка Савасцюк, мае двух сыноў: Шымука і Стася, каня і двух валоў, сядзіць на палове валокі.

22

Ян Адасюк, мае жанатага сына Міхала (гэты мае сына Юрку), двух валоў, сядзіць на палове і траціне валокі.

23

Юрка жанаты і Антон жанаты Чайкі, родныя браты, маюць каня і двух валоў, сядзіць на палове і траціне валокі.

24

Якуб Чайка, мае сына Марціна, без зямлі, на гаспадарцы.

У гэтай вёсцы Палубнікі падданыя ўсе сталыя.

Павіннасці гэтай вёсцы: тры дні мужчыны і хлопцы летам і зімой з чым двор прыкажа. Вартуюць па-два штотыдзень па-чарзе ноччу. Да жніва гвалты да ... выконваюць. Даваць мядовую дань. Плаціць чынш ..

Пераклад Леаніда Лаўрэша

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX