Вярнуцца: Генеалогія

Genealogia Eliaszewicz, h. Rudnica (Następ) Genealogy of Eliaszewicz family. Herb Rudnica Генеалогія роду Эльяшэвiчаў. Герб Руднiца (Наступ)


Аўтар: Барэйша - Эльяшэвiч Юры,
Дадана: 09.05.2004,
Крыніца: pawet.net.



Радавод шляхецкага роду эльяшэвiчаў, паходжаньня са старабеларускiх татараў

ЭЛЬЯШЭВÍЧЫ, гербу РУДНÍЦА, - род знакамiты, паходжаньнем упрост ад маршалка татарскага Уруса Ўлана, якi жыў у акрэсе 1480 - 1510 рокаў, i праз гэтую абставiну, як i рады Шэмешаў i Рызвановiчаў, Эльяшэвiчы галiнуюцца ад вялiкага роду Ўланаў - Асанчуковiчаў. Родапачынальнiкам iх быў Ахмец (Ахмет), сын Уруса Ўлана, запiсаны да харугвы ўланскай у перапiсе 1528 року. Пад ягонай зьверхнасьцю ў войску Вялiкага княства Лiтоўскага знаходзiлася харугва са ста дзевяцi вершнiкаў. Ён з жонкай Цемяшоўнай Юшынскай меў сына Яху (Ях'е), у 1559 року валадара часткi Кенi ў павеце Вiленскiм i Iўя ў павеце Ашмянскiм.

Сынам Ях'i быў Сафьян, а ўнукамi - Рызван, родапачынальнiк роду Рызвановiчаў, i Эльяш, уласна, продак Эльяшэвiчаў. Сына апошняга ўзгадвае як малалетняга рэвiзiя маёмасьцi татарскай з 1631 року. Хутчэй за ўсё, другiм сынам Эльяша быў Мiкалай, у 1640 року сябра харугвы татарскай Слуцкага княства.

На пачатку XVII стагодьдзя месьцiлiся Эльяшэвiчы ў Лукiшках, тагачасным навакольлi Вiльнi. Памянёны сын Эльяша - Давiд Эльяшэвiч, якога кароль i вялiкi князь Уладыслаў IV менаваў харунжым татарскiм Берасьцейскага ваяводства. 25 студзеня 1653 року кароль i вялiкi князь Ян Казiмер пасьля дабраахвотнага выраканьня Давiда ад тае пасады надаў яе сыну Давiда Хазьбею (арыгiнальны прывiлей, што знаходзiцца ў родавых актах, моцна пашкоджаны). Паводле радаводу, наступны раз тую ж пасаду займаў сын Хазьбея Мустафа Хазьбей Эльяшэвiч, якi пакiнуў двух сыноў - харунжага Хасьена й палкоўнiка Яна. Апошнi памёр у 1705 року, не пакiнуўшы нашчадкаў. Хасьен з тае падставы з'яўляўся спадкаемцам ягонай маёмасьцi ў Лукiшках. Ён жа ў 1707 року тамсама набыў у iншых татараў грунты, якiя перанялi ў спадчыну ягоныя сыны - харунжы Мустафа, Ян i Давiд, якiя ў 1761 року прадалi свае грунты ў Лукiшках.

З атрыманых Уладыслаў, сын Паўла й Тэклiгрошай Мустафа прыдбаў фальварак Лынтупы ў Ашмянскiм павеце. Мустафа меў сына Ёзафа (Юсупа), таксама харунжага, якi ў 1794 року набыў у тым жа павеце фальварак Почарня. Ёзаф (Юсуп) Эльяшэвiч стаўся стваральнiкам напiсанага ў 1792 року ў Сандыкаўшчыне (Васiлiшкаўская с/р, Шчучынскi раён) арабскiмi лiтарамi беларускамоўнага "Аль-Кiтаба" мячэта ў Крушынянах.

Пасьля акупацыi Вялiкага Ганна, жонка Уладыслакняства Лiтоўскага i анэксыi яго да Расеi Эльяшэвiчы спынiлi вайсковую кар'еру. Прынамсi, сярод беларуска - татарскай шляхты, падпiсантаў прысягi на адданасьць i вернасьць расейскаму цару Паўлу, прадстаўнiкоў роду няма.

Ёзаф (Юсуп) пакiнуў сыноў: Мустафу (той у сваю чаргу меў сына Якуба й дачок Элiзабэту й Разалiю), Аляксандра, Якуба (ягоныя дзецi - Ёзаф i Фелiцыяна), Мацея (Махмета), Давiда, Яна й Гiпалiта (Халiла). Дзецi пасьля сьмерцi бацькi Ёзафа-Юсупа саступiлi ў 1804 року той фальварак свайму дзеду Мустафе Эльяшэвiчу.

Брат Мустафы Давiд (сын Хасьена) меў сына Аляксандра, а той - сына Ахмета, якога ўзгадвалi ў шэрагу шляхты ў 1817 року разам са стрыечнымi сёстрамi. Ахмет меў сыноў Яху (24.09.1837 - ?) й Ёзафа (05.01.1840 - ?).

Фальварак Почарня напрыканцы XVIII старочча ўлучаў 522,22 гэктары зямлi (478 дзесяцiн, 5352376 м2), што давала 375 срэбраных рублёў шторочнага прыбытку. На той час у iм мелася 147 падданых сялянаў (пры канцы першай паловы XIX ст. - 83).

Мустафа (сын Ёзафа) ўзгадваецца ў 1819 року праз дэпутацыю вiленскую як шляхцiц роду Эльяшэвiчаў, гербу Руднiца. Яго мянуюць сынам Ёзафа - уладальнiка часткi Iўя. На ўспамiн нашчадкаў, мелi Эльяшэвiчы ўласныя пякарнi, кажэльнi, млячарнi, млыны й лядоўнi.

Сын Якуба (17KB) Янiна Эльяшэвiч на месцы былога фальфарка Почарня з 12-м праўнукам.(сына Мустафы, сына Ёзафа) Павал пасьля сьмерцi бацькi вучыўся ў Вiльнi. Ягоную мацi пры канцы XX стагодьдзя па-даўнейшаму сярод сваякоў - нашчадкаў менавалi "Якубоўшчынкай". У Вiльнi Павал закахаўcя ў гувэрнантку, што служыла яму, маладую й прыгожую дзяўчыну Тэклю. Павал i Тэкля, закаханыя адзiн у аднога, прасiлi шлюбу ў Якубоўшчынкi, але тая адмовiла iм i пачала настойлiва патрабаваць у Паўла вырачыся ўжо цяжарнай Тэклi, спасылаючыся на яе неадпаведнае паходжаньне й пагражаючы сыну пазбавiць спадчыны. Павал адмовiў ёй i праз суд дамогся паловы маёмасьцi.*

У Паўла (памёр у 1912 року) й Тэклi былi дзецi - Зося (Зоф'я) (мела дачок Марыю, Мэленю, Гелену, Зосю, Сабiну, Настасьсю й сына Вiктара), Аляксандр (паехаў вучыцца ў Расею й там бязь вестак згiнуў), Уладыслаў (нарадзiўся ў 1884 р., памёр у 1966) i Марыя.

Марыя брала шлюб з Ёсiпам, прадстаўнiком роду Вiлькiцкiх, што мелi маёнтак Далiна(?) пад Менскам. Сям'я iх (дзецi Ўладзя, Алiна, Ванда й Гэнрык) зьведала ўсе жахi сталiнскага ґенацыду. Муж ейны бязь сьледу зьнiк у сутарэньнях НКУС (найверагодней, замардаваны ў Курапатах). Марыю рэпрэсавалi, саслаўшы зь дзецьмi ў Казахстан i разьсялiўшы на адлегласьцi ня меней за 100 кiлямэтраў адзiн ад аднога, дзе ад голаду людзi памiралi, i ўзiмку, ня маючы моцы й магчымасьцi капаць магiлы, iх складалi ў хлявох адзiн на аднога. Нават дзецi з голаду вымушаныя былi ўлетку есьцi траву.

Уладыслаў, сын Паўла й Тэклi, з жонкай Ганнай ( у дзявоцтве - Шаптуноўская; 1882 -1976) меў дзяцей - Олеся (забiтага немцамi на пачатку другой сусьветнай вайны за дадзены прытулак параненаму жаўнеру), Ганну (ейная дачка Янiна), Вацлава (шлюбаваўся з жонкай забiтага Олеся Станiславай; мелi сына Яна й дачку Юзэфу), Баляслава (дзецi Данута, Ядзьвiга, Янiна й Вацлаў), Юзэфу (дачкi Юзэфа й Ядзьвiга) й Янiну (08.09.1918 - 31.05.2006).

Янiна мае дзяцей Галiну, Люцыяна, Рамана й Íрэну, 9 унукаў i 16 праўнукаў (24.03.2005). Шматлiкiя прадстаўнiкi роду жывуць цяпер у Менску, Лiдзе, Iўi, Польшчы й Расеi.

* На пасьля прададзенай палове Якубоўшчынкi (продаж адбываўся асобнымi надзеламi) ў наш час месьцiцца вёска Вялiкая Почарня (Iўеўскi раён Гарадзенскай вобласьцi).


Скарыстаныя крынiцы:

  1. "Herbarz rodzin tatarskih w Polsce", Stanislaw Dziadulevicz. Wilno, 1932
  2. "Herbarz rodzin tatarskih Wielkogo księstwa Litewskiego", Stanislaw Dumin. Gdansk, 1999.
  3. "Перапiс войска Вялiкага княства Лiтоўскага 1528 года", Менск, 2003.
  4. "Беларускiя мусульмане i беларуская лiтаратура арабскiм пiсьмом", д-р Я.Станкевiч, Вiльня, 1933.
  5. "Lietuvos totoriai XIX a.", Tamara Bairasauskaite, Вiльня, 1996.
  6. Паданьнi й памяць нашчадкаў роду.

(39KB)  Генеалагічнае дрэва роду ЭЛЬЯШЭВIЧАЎ.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX