Вярнуцца: Генеалогія

Генеалагія роду Тальмонтаў. Герб Дэмброва Genealogy  of  Talmont family. Herb Dąbrowa


Аўтар: Амелька Сяргей,
Дадана: 09.02.2006,
Крыніца: "ГЕРОЛЬД LITHERLAND" № № (3-4) 15-16 2004 Стр 109-110.



Радаводы шляхты Лідскага павету ВКЛ: Тальмонты

Род Тальмонтаў вядомы з першай паловы ХVІ ст., бо ў попісе войска ВКЛ за 528 г. пазначаны радуньскі баярын Шымко Тальмонтавіч, які павінен быў сам ставіцца на ваенную службу [ , с.90].

На працягу XVI-XVIII ст. род моцна разросся і неаднаразова згадваецца ў кнігах Лідскага гродскага і земскага судоў [2, а.36 адв., 38 адв., 44 адв., 47, 48, 50 адв., 97 адв., 206 адв., 2 3 адв., 2 4 адв, 22 , 260, 276 адв., 334 адв., 334 адв., 345 адв., 384 адв., 396, 454 адв., 456, 469 адв.; 3, а.22 адв., 225 адв., 235 адв., 259, 265 адв., 273 адв., 274]. У Лідскім павеце яны валодалі маёнткамі: Кіюцішкі, Міцкоўскі, Зубаўскі-Парэчкаўскі, Румацішкі. У 670- 67 г. адзін з Тальмонтаў купляў зямлю ў Грынявецкіх. У 690 г. дымам у маёнтку Рымкоўскі валодала нейкая ўдава па Андрэю Тальмонту, а ў Рэксцях Жырмунскай парафіі дым належаў Станіславу Казімеру Тальмонту [4, s.229, 232]. У 775 г. Мацей Тальмонт прадаў 1/4 частку маёнтка Зубаўскі-Парэчкаўскі Круповічам за 400 злотых [3, а.235 адв.]. Мацей згадваецца і ў іншых дакументах.

У XIX ст. прадстаўнікі роду жылі ў межах Эйшышскай, Начаўскай і Ваверскай рымска-каталіцкіх парафіяў і валодалі землямі ў ваколіцах Тальмонты, Катовічы, Рынкуны, Жамойцелі.

Пры доказе свайго шляхецкага паходжання Тальмонты легітымаваліся і атрымалі расійскае дваранства, што было падцьверджана Гарадзенскім дваранскім сходам 2 сакавіка 820 г. і 30 снежня 833 г. Пасведчанне яны атрымалі 5 студзеня 834 г. [5, s.74]. У "Спісе дваранаў Лідскага павета за 834 год" пазначана, што галіна роду Балтрамея Мацеявіча Тальмонта жыла ў ваколіцы Рынкуны і складалася з 9 асобаў. На гэты час Балтрамей ужо памёр, хаця ў 832 г. ён яшчэ быў жывы і пазначаны як дваранін, а яго сям'я налічвала 7 чалавек [6, а.5 адв.]. Пасля сябе ён пакінуў жонку Праксэду і сыноў: Юзафа (Восіпа) жанатага на Людвіцы Кунцэвіч і Станіслава жанатага на Тэклі Кандрацкай. У першага былі свае дзеці: Юзаф (?), Мацей, Адольф, Караліна і Антаніна [7, а. 96].

Юзаф (сын згаданага вышэй Юзафа) Тальмонта нарадзіўся ў 837 г. і меў сына Яна, які нарадзіўся ў 880 г. У сваю чаргу, яго сын Юзаф меў сына Альфонса і ўнука Леанарда.

(9KB) Род Тальмонтаў.













Літаратура і крыніцы:

  1. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 528 г. Метрыка ВКЛ. Кн.523. Кн. Публічных спраў./ Падрых. А.І.Груша, М.Ф.Спірыдонаў, М.А.Вайтовіч.- Мн.: Бел.навука, 2003.
  2. НГАБ у Менску, ф. 722, воп. , спр.4 2.
  3. НГАБ у Менску, ф. 767, воп. , спр.76.
  4. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Ksiestwa Litewskiego. Wojewodztwo wilenskie 690 r./ Oprac. A.Rachuba.- Warszawa, 989.
  5. Malewski C. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwe w XIX wieku.- Wilno, 2002.
  6. НГАБ у Горадні, ф. 44, воп. , спр.
  7. НГАБ у Горадні, ф. 44, воп.2, спр.
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX