Вярнуцца: Артыкулы

Барыс Сымон. Юбілейныя даты 2010 года


Аўтар: Барыс Сымон,
Дадана: 12-04-2010,
Крыніца: Наша Слова 1(944), 6 студзеня 2010 г.



1 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння Барыса Рагулі (1920, м. Турэц, цяпер Карэліцкі р-н - 22.4.2005, Канада), медыка, грамадскага дзеяча Згуртавання беларусаў Канады.

1 студзеня - 65 гадоў з дня нараджэння Вольгі Міхайлаўны Іпатавай (1945, г. п. Мір Карэліцкага р-на), пісьменніцы.

10 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння Яраслава Клімуця, крытыка, літаратуразнаўца.

14 студзеня - 240 гадоў з дня нараджэння Адама Юрыя Чартарыйскага (1770-15.7.1861), палітычнага дзеяча, асветніка.

14 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка, паэта, празаіка, перакладчыка.

15 студзеня - 160 гадоў з дня нараджэння Соф'і Васільеўны Кавалеўскай (Корвін-Крукоўскай), першай у свеце жанчыны - прафесара матэматыкі.

15 студзеня - 25 гадоў таму (1985 г.) у Гародні адкрыты Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (з 1989 г. - Беларускі музей гісторыі рэлігіі).

15 студзеня - 70 гадоў таму (1940 г.) на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўтвораны 101 раён, сфармаваны савецкія органы ўлады.

24 студзеня - 125 гадоў з дня нараджэння Юрыя Віктаравіча Тарыча (сапр. Аляксееў, 1885, г. Полацк - 21.02.1967), заснавальніка беларускай мастацкай кінематаграфіі, рэжысёра, сцэнарыста.

25 студзеня - 55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Лакоткі (1955, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на), доктара гістарычных навук, дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі.

26 студзеня - 20 гадоў таму (1990 г.) Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах Беларускай ССР".

28 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дайнекі, паэта, празаіка.

29 студзеня - 230 гадоў з дня нараджэння Францішка Багамольца (1720-24.4.1784), драматурга, публіцыста, выдаўца.

30 студзеня - 115 гадоў з дня нараджэння Кірыла Пракопавіча Арлоўскага (1895, в. Мышкавічы, цяпер Кіраўскі р-н - 13.01.1968), гаспадарчага дзеяча, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы.

Студзень. 80 гадоў таму (1930 г.) выйшаў першы нумар мастацкага ілюстраванага часопіса "Чырвоная Беларусь" (са студзеня 1944 г. - пад назвай "Беларусь").

Студзень. 50 гадоў таму (1960 г.) выйшлі першыя нумары часопісаў "Народная асвета" і "Нёман".

2 лютага - 80 гадоў таму (1930 г.) у СССР створаны пры органах АДПУ абласцей і рэспублік "Тройкі", якія давалі права без суда выносіць рашэнні аб накіраванні абвінавачаных імі асоб у канцлагеры або аб расстрэле іх.

8 лютага - 200 гадоў з дня нараджэння Івана Фаміча Хруцкага (1810, г. п. Ула Бешанковіцкага р-на - 1885), жывапісца.

10 лютага - 80 гадоў таму (1930 г.) у м. Койданава (цяпер г. Дзяржынск) заснавана першая ў БССР машынна-трактарная станцыя (МТС).

15 лютага - 65 гадоў з дня нараджэння Яўгена Міхайлавіча Сахуты (1945, в. Вечатарова Стаўбцоўскага р-на), доктара мастацтвазнаўства.

16 лютага - 85 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменкі (1928, г. Васілевічы Рэчыцкага р-на - 17.12.2006), народнага пісьменніка, акадэміка НАН Беларусі.

19 лютага - 75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Сцяпанавіча Аўсяннікава (1935, г. Магілёў), акцёра, народнага артыста БССР і СССР.

19 лютага - 120 гадоў з дня нараджэння Казіміра Сваяка (сапр. Стаповіч Канстанцін, 1890, в. Барані Астравецкага р-на - 06.05.1926), паэта, рэлігійнага і грамадскага дзеяча.

21 лютага - 175 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Восіпавіча Мікешына (1835-31.01.1896), беларускага і рускага скульптара.

24 лютага - 75 гадоў з дня нараджэння Рыгора Іванавіча Барадуліна (1935, в. Гарадок Ушацкага р-на), народнага паэта Беларусі.

25 лютага - 75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Міхайлавіча Лыча (1935, в. Магільнае Уздзенскага р-на), эканаміста, акадэміка НАН Беларусі.

26 лютага - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Якубавіча Пузыні (1940, г. Менск), музыкі, майстра па вырабу народ. інструментаў.

3 сакавіка - 130 гадоў з дня нараджэння Льва Уладзіміравіча Шчэрбы (1880, г. Ігумен, цяпер Чэрвень - 26.12.1944), мовазнаўца, акадэміка АН СССР.

3 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Фёдаравіча Ладысева (1940 г., в. Дзяцель Дубровенскага р-на), доктара гістарычных навук, прафесара.

4 сакавіка - 120 гадоў з дня нараджэння Вінцука Адважнага (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч, в. Гальшаны Ашмянскага р-на - 26.12.1978), каталіцкага святара, пісьменніка, журналіста.

5 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Аўгена Тодаравіча Калубовіча (псеўданім Каханоўскі, 1910 ці 1912, в. Ціхнічы, цяпер Рагачоўскі р-н - 25.05.1987, г. Кліўленд, ЗША), гісторыка, палітычнага дзеяча, літаратуразнаўцы.

5 сакавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Паўла Ўладзіміравіча Сцяцко, доктара філалагічных наук, прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

5 сакавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Міхася Андрэевіча Карпука (1930, в. Мыкшыцы Камянецкага р-на), мастака.

7 сакавіка - 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Пятровіча Раінчыка (1950, в. Чараны Шклоўскага р-на), піяніста, кампазітара, кіраўніка эстраднага ансамбля "Верасы".

8 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Пётры Васілевіча Конюха (1910, м. Турэц, цяпер Карэліцкі р-н - 14.7. 1994, Канада), спевака.

10 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Марачкіна (1940, в. Язёры Чэрыкаўскага р-на), жывапісца, грамадскага дзеяча.

12 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Алены Генадзьеўны Калечыц (1940, г. Нальчык Кабардзіна-Балкарскай АССР, Расія), доктара гістарычных навук, прафесара.

17 сакавіка - 20 гадоў таму назад пачала выходзіць газета "Наша слова".

18 сакавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Булыкі, мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара.

19 сакавіка - 115 гадоў з дня нараджэння Тамаша Тамашавіча Грыба (1895, в. Паляны, цяпер Астравецкі р-н - 25.1.1938, Прага, Чэхія), палітычнага і грамадскага дзеяча.

21 сакавіка - 170 гадоў з дня нараджэння Францішка Бенядзікта Казіміравіча Багушэвіча (псеўданім Мацей Бурачок, 1840, фальварак Свіраны Віленскага пав. - 28.04.1900), паэта, класіка беларускай літаратуры.

22 сакавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Пысіна (1920, в. Высокі Барак Краснапольскага р-на - 27.08.1981), паэта.

26 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Касцюка (1940 г., в. Масцішча Навагрудскага р-на), доктара гістарычных навук, акадэміка НАН Беларусі.

1 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Самойлавіча Басалыгі (1940, г. Слуцк), графіка.

3 красавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Барыса Андрэевіча Вількіцкага (1885, г. Санкт-Пецярбург - 06.03. 1961, Бельгія), гідрографа-геадэзіста, падарожніка.

6 красавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Барыса Уладзіміравіча Кіта (Кіты, 1910, г. Санкт-Пецярбург), педагога, вучонага.

10 красавіка - 110 гадоў з дня нараджэння Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (1900, в. Багацьеўка Мсціслаўскага р-на - 20.11.1988), геолага, географа, эканаміста, акадэміка АН БССР.

14 красавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Сымона Аляксандравіча Рака-Міхайлоўскага (1885, в. Максімаўка, цяпер Маладзечанскі р-н - 27.11.1938, г. Менск), палітычнага і грамадскага дзеяча.

14 красавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920, в. Страшова, Беласточчына - 14.07., г. Гародня), пісьменніка.

14 красавіка - 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Дылы (Восіп Лявонавіч, 1880, г. Слуцк - 07.04.1973), пісьменніка, грамадскага дзеяча.

15 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Алены Таболіч, кандыдата філалагічных навук, беларускага мовазнаўца, педагога, паэта-перакладчыка.

18 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сямёнавіча Ханка (1940, Казахстан), кампазітара, аўтара папулярных песень.

21 красавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Філарэта (свецкае Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч, 1935, г. Масква), праваслаўнага царкоўнага дзеяча Беларусі, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

1 траўня - 80 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Лявонавіча Петрашкевіча (1930, в. Пярэвалачня Талачынскага р-на), пісьменніка, драматурга.

1 траўня - 115 гадоў таму рабочыя Менска ўпершыню адзначалі свята 1 траўня.

5 траўня - гадоў з дня нараджэння Апанаса Цыхуна (1910 - 2005), беларускага, педагога, краязнаўца, літаратара.

6 траўня - 60 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча (1950, в. Новы Сноў Нясвіжскага р-на), дзяржаўнага дзеяча, старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

8 траўня - 65 гадоў таму (1945 г.) закончылася Вялікая Айчынная вайна, а 9 мая аб'яўлены днём Перамогі над фашысцкай Германіяй.

11 траўня - 155 гадоў гісторык Яўстах Піевіча Тышкевіч заснаваў у Вільні музей старажытнасцей, большасць экспанатаў якога былі з Беларусі.

12 траўня - 210 гадоў з дня нараджэння Валенція Мельхіёравіча Ваньковіча (1800, в. Калюжына Бярэзінскага р-на - 12.05.1842), жывапісца.

14 траўня - 15 гадоў таму (1995 г.) у Беларусі праведзены першы рэферэндум, які спыніў адраджэнне беларускай мовы ў нашай краіне.

17 траўня - 165 гадоў з дня нараджэння Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага (1845-10.6.1910), этнографа, фалькларыста.

20 траўня - 30 гадоў таму (1980 г.) у Менску адкрыты новы Цэнтральны (Камароўскі) рынак - самы вялікі крыты рынак у Беларусі.

24 траўня - 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Русак (1930, г. Наваградак - 14.9.2000, ЗША), жывапісца, графіка.

27 траўня - 175 гадоў з дня нараджэння Антона Данілавіча Трусава (1835, г. Барысаў - 1886?), рэвалюцыянера-дэмакрата, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.

27 траўня - 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Адамавіча Жылкі (1900, в. Макашы Нясвіжскага р-на - 1.3.1933), паэта.

31 траўня - 280 гадоў з дня нараджэння Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800), арганізатара і ўладальніка прыватнага тэатра ў Слоніме.

3 чэрвеня - 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Васільевіча Зуёнка (1935, в. Мачулішчы Крупскага р-на), пісьменніка.

5 чэрвеня - 100 гадоў з дня нараджэння Зямы Піваварава (сапр. Залман, 1910, м. Касцюковічы Клімавічскага пав. - 29.10.1937), паэта.

6 чэрвеня - 65 гадоў таму (1945 г.) у Бярэсці адкрыты настаўніцкі інстытут.

6 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння Аляксея Ануфрыевіча Дударава (1950, в. Клёны Дубровенскага р-на), драматурга, тэатральнага дзеяча.

7 чэрвеня - 130 гадоў з дня нараджэння Вацлава Леанардавіча Іванаўскага (1880, фальварак Лябёдка, цяпер Шчучынскі р-н - 7.12. 1943, г. Менск), палітычнага і грамадскага дзеяча.

8 чэрвеня - 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Твардоўскага, паэта і перакладчыка.

9 чэрвеня - 50 гадоў з часу заснавання Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва (з 1993 г. - Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва).

14 чэрвеня - 110 гадоў з дня нараджэння Міхала Іванавіча Забэйды-Суміцкага (1900, в. Шэйпічы, цяпер Пружанскі р-н - 21.12.1981, г. Прага, Чэхія), славутага спевака.

17 чэрвеня - 120 гадоў таму (1890 г.) у Менску адкрыты гарадскі тэатр. З 1920 г. у гэтым памяшканні дзейнічае Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

18 чэрвеня - 170 гадоў таму (1840 г.) указам імператара Мікалая І забаронена выкарыстоўваць у афіцыйных дакументах тэрміны "беларуская" і "літоўская" губерні і ўвядзенне замест іх назвы "Северо-Западный край".

18 чэрвеня - 80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Петрашэвіча, беларускага музычнага педагога, кампазітара.

18 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння Валянціна Акудовіча, пісьменніка, філосафа.

24 чэрвеня - 110 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага, 1900 - 22.11.1944), пісьменніка.

25 чэрвеня - 105 гадоў з дня нараджэння Пятруся Цецінавіча Броўкі (1905 - 25.03.1980), народнага паэта Беларусі.

6 ліпеня - 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Глебкі (1905 - 18.12.1969), паэта.

9 ліпеня - 80 гадоў з дня нараджэння Чэслава Сенюха, польскага пісьменніка-перакладчыка з беларускай мовы.

10 ліпеня - 110 гадоў з дня нараджэння Пётры Аляксандравіча Сергіевіча (1900, в. Стаўрова, цяпер Браслаўскі р-н - 1.11.1984, г. Вільня), мастака.

14 ліпеня - 510 гадоў таму (1500 г.) бітвы на рацэ Вядроша.

14 ліпеня - 90 гадоў таму (1920 г.) утворана Цэнтральнае бюро прфсаюзаў Беларускай СССР - першы кіраўнічы орган беларускіх прафсаюзаў.

15 ліпеня - 600 гадоў таму (1410 г.) адбылася Грунвальдская бітва.

15 ліпеня - 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900, в. Агароднікі, цяпер Пастаўскі р-н - 20.03.1976, г. Масква), паэта.

20 ліпеня - 130 гадоў з дня нараджэння Гальяша Леўчыка (сапр. Ляўковіч Ілья Міхайлавіч, 1880, г. Слонім - 1944), паэта, перакладчыка.

22 ліпеня - 115 гадоў з дня нараджэння Паўла Восіпавіча Сухога (1895, г. Глыбокае - 15.09.1975), авіяканструктара.

25 ліпеня - 170 гадоў з дня нараджэння Юльяна Фаміча Крачкоўскага (1840, в. Азяты, цяпер Жабінкаўскі р-н - 25.7.1903), этнографа, фалькларыста, археографа, старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі (1888-1902 гг.).

26 ліпеня - 80 гадоў таму (1930 г.) пастановай ЦВК і СНК БССР у Беларусі скасаваны акругі.

27 ліпеня - 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Леанідавіча Казакова (1950, г. п. Шуміліна Віцебскай вобл.), кандыдата гістарычных навук, дацэнта, намесніка дэкана гістарычнага факультэта БДУ (1997-2007 г.).

27 ліпеня - 20 гадоў таму (1990 г.) Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

29 ліпеня - 10 гадоў таму (2000 г.) у Менску адбыўся Усебеларускі з'езд, на якім прыняты "Акт незалежнасці Беларусі".

1 жніўня - 490 гадоў з дня нараджэння Жыгімонта Аўгуста (1520, г. Кракаў - 7.7.1572), вялікага князя ВКЛ і караля польскага.

1 жніўня - 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Кірылавіча Бандарчыка (1920, в. Кірава Слуцкага р-на - 16.02. 2009), этнографа.

2 жніўня - 170 гадоў таму (1840 г.) указам Мікалая І спынена дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. на тэрыторыі Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губерняў.

6 жніўня - 170 гадоў з дня нараджэння Альгерда Рышардавіча Абуховіча (псеўданім Граф Бандзінелі, 1840, в. Калацічы Бабруйскага пав., цяпер Глускі р-н - 22.8.1898, Слуцк), пісьменніка, аднаго з пачынальнікў жанру байкі ў беларускай літаратуры.

7 жніўня - 130 гадоў з дня нараджэння Гальяша Леўчыка (1880-1944), беларускага паэта.

7 жніўня - 100 гадоў з дня нараджэння Генадзя Іванавіча Цітовіча (1910, в. Новы Пагост, цяпер Міёрскі р-н - 20.06.1986), стваральніка і мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, народнага артыста СССР .

9 жніўня - 100 гадоў з дня нараджэння Ларысы Антонаўны Геніюш (1910, х. Жлобаўцы, цяпер Ваўкавыскі р-н - 7.4.1983, г.п. Зэльва), паэткі і беларускай патрыёткі.

10 жніўня - 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сямёнавіча Корзуна (1935, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на), доктара гістарычных навук, прафесара.

10 жніўня - 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вераб'я, літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук.

25 жніўня - 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корбана, паэта, байкапісца.

27 жніўня - 170 гадоў таму (1840 г.) у м. Горы-Горкі Магілёўскай губ. адкрыта земляробчая школа (цяпер Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія).

Жнівень - 155 гадоў з дня нараджэння Ігната Яўхімавіча Грынявіцкага (1855, маёнтак Басін, цяпер Клічаўскі р-н - 13.3.1881, Санкт-Пецярбург), рэвалюцыянера-народавольца.

Жнівень - у Менску 65 гадоў таму (1945 г.) надрукаваны першы сатырычны часопіс "Вожык".

1 верасня - 110 гадоў з дня нараджэння Сымона Якаўлевіча Баранавых (сапр. Баранаў, 1900, в. Рудакова Уздзенскага р-на - 1942), пісьменніка.

2 верасня - 65 гадоў таму (1945 г.) завяршылася Другая Сусветная вайна і 3 верасня стала Днём Перамогі над імперыялістычнай Японіяй.

7 верасня - 125 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Сікоры (1885, в. Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага р-на - 26.09.1966), славутага садоўніка, беларускага селекцыянера.

7 верасня - 95 гадоў таму (1915 г.) нямецкія войскі прарвалі абарону рускіх войск ("Свянцянскі прарыў") у кірунку Свянцяны - Барысаў.

8 верасня - 630 гадоў таму (1380 г.) адбылася Кулікоўская бітва. У ёй удзельнічалі Андрэй Альгердавіч Полацкі, Дзмітры Альгердавіч Друцкі і іншыя ваяры з Беларусі.

12 верасня - 220 гадоў з часу нараджэння Івана Іванавіча Грыгаровіча (1790-13.11.1852), гісторыка, археографа, мовазнаўцы.

15 верасня - 155 гадоў з дня нараджэння Кастуся Аляксеевіча Аляксееўскага (1855, Віленская губ. - пасля 1918), ваеннага дзеяча БНР, які ў снежні 1917 г. прысягаў бела-чырвона-беламу сцягу.

Верасень. 20 гадоў таму ў Полацку адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання.

1 кастрычніка - 80 гадоў таму ў Менску заснавана Беларускага студыя оперы і балета (з 1933 г. - тэатр оперы і балета).

2 кастрычніка - 20 гадоў таму назад выйшаў першы нумар газеты Вярхоўнага Савета БССР "Народная газета".

10 кастрычніка - 70 гадоў з дня нараджэння Кастуся Тарасава, беларускага пісьменніка, журналіста.

19 кастрычніка - 120 гадоў з дня нараджэння Сяргея Епіфанавіча Палуяна (1890, г. Брагін Гомельскай вобл. - 20.4.1910, Кіеў), празаіка, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў прафесійнай літаратурнай крытыкі.

20 кастрычніка - 125 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Лаўрэнцьевіча Бурбіса (псеўданім Стары Піліп, 1885, г. Вільня - 20.03.1922), палітычнага і тэатральнага дзеяча.

24 кастрычніка - 215 гадоў з часу Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.

24 кастрычніка - 210 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Гарбачэўскага (1800, Магілёўшчына - 21.01.1869, г. Пятроўск-Забайкальскі), рэвалюцыянера-дзекабрыста.

26 кастрычніка - 200 гадоў з дня нараджэння Генрыка Міхайлавіча Дмахоўскага (1810, г. Вільня - 26.5.1863, в. Парэчча, цяпер Маладзечанскі р-н), скульптара, удзельніка паўстання 1863 г.

27 кастрычніка - Дзень памяці вялікага князя ВКЛ Вітаўта Вялікага (1350-1430).

30 кастрычніка - 105 гадоў таму (1905 г.) рэвалюцыйцы камітэт Мазыра ўзяў уладу, утварылася так званая "Мазырская рэспубліка", якая існавала да 7 лістапада 1905 г.

30 кастрычніка - 105 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905, г. Веліж Смаленскай вобл. - 13.10.1986), народнага мастака.

30 кастрычніка - 125 гадоў з дня нараджэння Антонія Альбрэхта Вільгельма Радзівіла (1885, г. Берлін - 18.12.1935), беларускага палітычнага дзеяча.

31 кастрычніка - 80 гадоў з дня нараджэння Льва Мікалаевіча Гумілеўскага (1930, г. Масква), скульптара, народнага мастака Беларусі.

1 лістапада - 105 гадоў з дня нараджэння Міхася Кавыля (сапр. Лешчанка Язэп Казіміравіч, 1915, в. Покрашаў Слуцкага р-на - ?), паэта.

2 лістапада - 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Баршчэўскага (псеўданім Алесь Барскі, 1930, в. Бондары Беластоцкага ваяводства, Польшча), беларускага паэта, літаратуразнаўца, фалькларыста, грамадскага дзеяча.

2 лістапада - 50 гадоў з дня нараджэння Алеся Наварыча, беларускага пісьменніка.

4 лістапада - 70 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сяргеевіча Гучка (1940, г. Слуцк), паэта.

6 лістапада - 210 гадоў з дня нараджэння Леанарда Ходзькі (1800, в. Аборак Маладзечанскага р-на - 12.03.1871), выдаўцы, гісторыка, публіцыста.

7 лістапада - 220 гадоў з дня нараджэння Караля Падчашынскага, беларускага архітэктара, педагога, прафесара.

8 лістапада - 125 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Кірылавіча Баброўскага (1785, в. Вулька Бельскага пав. цяпер Польшча - 21.09.1848), славіста, доктара тэалогіі.

9 лістапада - 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Нічыпаравіча Сідарцова (1935, в. Клімаўка Гомельскага р-на), доктара гістарычных навук, прафесара.

10 лістапада - 90 гадоў таму войскі Станіслава Нікадзімавіча Булак-Балаховіча занялі гарады Мазыр і Петрыкаў.

12 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ягоравіча Макаёнка (1920, в. Борхаў Рагачоўскага р-на - 16.11.1982), драматаурга, народнага пісьменніка Беларусі.

14-27 лістапада - 90 гадоў таму (1920 г.) адбыўся Слуцкі збройны чын.

16 лістапада - 550 гадоў першаму ўпамінанню (1460) пра г. Вілейку (Стары Куранец).

16 лістапада - 85 гадоў з дня нараджэння Кастуся Акулы (сапр. Качана Аляксандра Ігнатавіча, 1925, в. Верацеі Докшыцкага р-на - 29.01.2008, г. Таронта, Канада), пісьменніка.

25 лістапада - 10 гадоў таму (2000 г.) у Оршы адкрыты літаратурны музей пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

26 лістапада - 85 гадоў з дня нараджэння Юрыя Уладзіміравіча Семянякі (1925, г. Мінск - 16.07.1990), кампазітара, народнага артыста Беларусі.

26 лістапада - 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сымонавіча Караткевіча (1930, г. Орша - 25.7.1984), пісьменніка, драматурга, публіцыста, кінасцэнарыста.

27 лістапада - 110 гадоў з дня нараджэння Рыгора Канстанцінавіча Пуксты (1900, г. Гомель - 12.11.1960), кампазітара.

2 снежня - дзень памяці Івана Пятровіча Казырэўскага (1680, г. Якуцк - 1734), першага даследчыка Курыльскіх астравоў і Паўднёвай часткі Камчаткі.

6 снежня - 490 гадоў з дня нараджэння Барбары Радзівіл (1520 - 8.5.1551), вялікай княгіні ВКЛ і каралевы польскай.

6 снежня - 50 гадоў з дня нараджэння Галіны Булыкі, беларускай паэткі.

10 снежня - 140 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца (1870-30.10.1936), мастака.

14(26) снежня - 185 гадоў таму (1825 г.) у Санкт-Пецярбургу адбылося паўстанне дзекабрыстаў, дваранскіх рэвалюцыянераў. У ім прынялі ўдзел і беларусы.

15 снежня - 10 гадоў таму (2000 г.) была закрыта Чарнобыльская АЭС.

15 снежня - 160 гадоў з дня нараджэння Мікалая Канстанцінавіча Судзілоўскага (псеўданім Русель, 1850, г. Магілёў - 3.4.1930, Цяньцдзін, Кітай), рэвалюцыянера, урача, палітыка.

20 снежня - 170 гадоў з дня нараджэння Казіміра Альхімовіча (1840, в. Дэмбрава Шчучынскага р-на - 31.12.1916), мастака, графіка.

20 снежня - 120 гадоў з дня нараджэння Язэпа Ядкоўскага, беларускага археолага і краязнаўца.

20 снежня - 100 гадоў з дня нараджэння Вітаўта Тумаша (1910, в. Спягла, цяпер Вілейскі р-н - 30.4. 1998, Нью-Йорк, ЗША), рэдактара, гісторыка, стваральніка і кіраўніка Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

20 снежня - 65 гадоў таму (1945 г.) выйшаў першы нумар "Настаўніцкай газеты".

22 снежня - 65 гадоў таму (1945 г.) у Менску адкрыты Беларускі тэатральны інстытут (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў).

25 снежня - 110 гадоў таму (1900 г.) у Менску адкрыта публічная бібліятэка імя А.С. Пушкіна (цяпер Менская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна).

1030 гадоў з часу першага ўпамінання (980 г.) пра горад Тураў (цяпер г. п. у Жыткавіцкім раёне).

800 гадоў таму (1210 г.) падпісаны мірны дагавор паміж полацкім князем Уладзімірам і рыжскім епіскапам Альбертам аб выплаце лівамі даніны Полацку.

680 гадоў таму (1330 г.) полацкія князі пачалі карыстацца пячаткай з гербам "Пагоня".

660 гадоў з дня нараджэння вялікага князя ВКЛ Вітаўта Вялікага (1350-1430).

620 гадоў таму (1390 г.) гораду Берасцю дадзена самакіраванне па магдэбургскаму праву.

615 гадоў таму з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах пра Карэлічы і Мір.

480 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага (каля 1530 -13.1.1593), асветніка-гуманіста, рэлігійнага рэфарматара, філосафа, кнігавыдаўца.

470 гадоў з дня нараджэння Васіля Мікалаевіча Цяпінскага (каля 1540, маёнтак Цяпіна каля Лепеля - 1603?), асветніка-гуманіста, пісьменніка, кнігавыдаўца.

450 гадоў з дня нараджэння Яна Караля Хадкевіча (1560-1621), віленскага ваяводы, гетмана вялікага ВКЛ, які ў 1612 г. штурмаваў Маскву.

400 гадоў таму (1610 г.) войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.

390 гадоў таму (1620 г.) гораду Оршы дадзена самакіраванне па магдэбургскаму праву.

245 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765, м. Гузаў, каля Варшавы - 15.10.1833), дыпламата, кампазітара, вялікага падскарбі літоўскага.

230 гадоў з дня нараджэння Ігната Сымонавіча Анацэвіча (псеўданім Жэгота з Малой Бераставіцы, 1780, в. Малая Бераставіца, цяпер Бераставіцкі р-н - 18.02. 1845), гісторыка, археографа, архівіста.

220 гадоў з часу нараджэння Яна Баршчэўскага (каля 1790, в. Мурагі, цяпер Расонскі р-н - 12.03.1851), пісьменніка, аўтара кнігі "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".

220 гадоў таму (1790 г.) Ксаверы Карпіцкі здзейсніў Першае беларускае падарожжа ў Аўстралію.

200 гадоў з дня нараджэння Паўла Астроўскага (1810, м. Раванічы Ігуменскага пав. - пасля 1835), удзельніка паўстання 1830-1831 гг., прататыпа героя аповесці А. Пушкіна "Дуброўскі".

200 гадоў таму (1810 г.) на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў створаны першыя ваенныя паселішчы (пасяленні).

185 гадоў таму (1825 г.) у Менску, на гары Раманоўскага прадмесця, пабудаваны Пішчалаўскі замак, помнік архітэктуры рэтраспектыўнага замкавага стылю. Ён быў ператвораны ў турму, дзе адбывалі пакаранне В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Колас і іншыя літаратары. У ім былі напісаны многія творы беларускай літаратуры.

180 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіслававіча Аскеркі (1830, маёнтак Рудакова Рэчыцкага р-на - 24.1.1911), грамадскага дзеяча ліберальнага кірунку, удзельніка пастання 1863 г., выдаўца беларускага буквара-катэхізіса ("Лемантар для добрых дзетак каталікоў". Варшава, 1862).

175 гадоў таму (1835 г.) у г. Полацку заснаваны кадэцкі корпус.

170 гадоў таму (1840 г.) кіраўнічыя органы Беларускай праваслаўнай царквы перавезены са Слуцка ў Менску. Сюды перавезены беларускі цар-звон і пераведзена духоўная семінарыя.

170 гадоў таму (1840 г.) у Менску Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам адкрыты першы тэатр.

170 гадоў таму (1840 г.) у Санкт-Пецярбургу беларускім пісьменнікам Рамуальдам Падбярэзкім (Друцкім-Падбярэзкім) створаны беларускі гурток.

160 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Нічыпаравіча Шыманоўскага (1850, в. Чэркіна Светлагорскага р-на - 1918), этнографа, фалькларыста.

155 гадоў таму (1855 г.) створана Віленская археалагічная камісія.

140 гадоў таму выдадзены "Слоўнік беларускай мовы", складзены Іванам Насовічам.

125 гадоў з дня нараджэння Палуты Бадуновай (Пелагеі Аляксандраўны, 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля - 29.11.1938, г. Мінск), палітычнай дзеячкі.

110 гадоў з часу нараджэння Якуба Новіка (псеўданім Харэўскі, 1900, в. Харэва, цяпер Пружанскі р-н - 2.4.1968, Рыё-Грандэ Порт Алекра, Бразілія), грамадскага дзеяча.

90 гадоў таму (1920 г.) у Менску заснаваны палітэхнічны тэхнікум на базе палітэхнічнай вучэльні (цяпер Беларуская палітэхнічная акадэмія).

70 гадоў таму ў Менску пачала дзейнічаць кінафабрыка "Савецкая Беларусь".

50 гадоў таму ў ЗША пачаў выдавацца грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс "Беларуская думка".

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX