Вярнуцца: Артыкулы

Басаў Аляксандр. Сьцягі дзяржаваў былых рэспублік СССР


Аўтар: Басаў Аляксандр,
Дадана: 19-06-2014,
Крыніца: Басаў Аляксандр. Сьцягі дзяржаваў былых рэспублік СССР // Спадчына №3-1995. С. 201-211.



Шмат гадоў СССР ішоў да свайго заканамернага развалу. Імпэтна руйнаваліся ідэалягічныя міты, i сярод ix адным зь першых міт пра зьяўленьне «новай гістарычнай супольнасьці людзей - савецкага народу». Маўклівы пратэст народаў выліўся ў імклівы працэс нацыянальнага адраджэньня. Аднаўляліся гістарычныя i нацыянальныя традыцыі, вярталіся нацыянальныя сымбалі. У тым ліку - дзяржаўны сьцяг.

Сёньня асноўнымі сымбалямі дзяржаўнага сувэрэнітэту зьяўляюцца дзяржаўны герб, дзяржаўны сьцяг, а таксама сьцягі вайсковага i гандлёвага флётаў. Трэба адзначыць, што некаторыя дзяржавы ўжо доўгі час пасьпяхова абыходзяцца безь дзяржаўнага герба - гэта ЗША, Японія, Франция. Аднак безь дзяржаўнага сьцяга нельга ўявіць ніводную краіну. Таму ня дзіва, што сярод першачарговых пытаньняў, якія абмяркоўваліся парлямантамі незалежных рэспублік, было пытаньне пра сьцяг.

У неабходнасьці замены шматлікіх аднастайных i надуманых палотнішчаў савецкага пэрыяду людзі, якія не пакутуюць на артадаксальнае мысьленьне, не сумняваліся i да 1991 г. Пры стварэньні новых сымбаляў кожнай рэспубліцы давялося ісьці сваім шляхам: прыбалтыйскія вярнулі сьцягі, якія былі дзяржаўнымі i да іхнага ўключэньня ў склад СССР; каўкаскія, як i Малдова, успомнілі дзяржаўныя сымбалі часоў грамадзянскай вайны, а славянскія рэспублікі пасьля дэбатаў у прэсе i парлямантах аднавілі свае гістарычныя палотнішчы. Астатнім давялося ствараць дзяржаўныя сымбалі, у тым ліку сьцягі, ня маючы гістарычнага апірышча.

Упэўнены, што нямногія з нашых чытачоў ведаюць, што ўяўляюць сабой сёньня сьцягі рэспублік былога СССР. Дык жа раскажам пра ix.

Пачнем кароткі аповяд зь інфармацыі пра сьцяг нашай Бацькаўшчыны. Цяжка назваць дакладную дату ўзьнікненьня бел-чырвона-белага сьцяга Беларусі, але несумненна, што ў цяперашнім выглядзе ён існаваў ужо да сакавіка 1917 г., а адпаведнае спалучэньне колераў выкарыстоўвалася значна раней. У 1917 г. бел-чырвона-белае палотнішча часта можна было бачыць над будынкамі, дзе знаходзіліся разнастайныя беларускія арганізацыі ў Петраградзе, а ў сьнежні таго ж году яго шырока выкарыстоўвалі дэлегаты Першага ўсебеларускага кангрэсу, які праходзіў у Менску. У гэтай сувязі выклікаюць зьдзіўленьне цьверджаньні прадстаўнікоў некаторых грамадзкіх арганізацыяў пра тое, што наш дзяржаўны сьцяг нібы «дараваны» немцамі ў 1918 г., а то i ў ...1942! (іншага янычуць не жадаюць). Вядома, што бел-чырвона-белы сьцяг стаў сымбалем створанай у сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, хаця афіцыйнае яго зацьверджаньне прыпадае на жнівень 1918 г. Але пры савецкай уладзе гэты сьцяг як сымбаль апазыцыйнага ўраду ня меў шанцаў.

Толькі з канца 80-х гг. пачынаецца яго адраджэньне, а пасьля абвешчаньня сувэрэнітэту i жнівеньскага путчу ў 199Г г. 19 верасьня ён нарэшце становіцца Дзяржаўным сьцягам Беларусі. Сьцяг мае чатырохкутнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2 i складаецца з трох роўных гарызантальных палосаў - белай, чырвонай i белай. Што да сымболікі колераў, то, як мы заўважым далей, у гістарычных сьцягох ёй не надавалі значэньня: трактоўкі колераў, як правіла, зьяўляліся значка пазьней. Няма адназначнага трактаваньня ix i сёньня.

Першымі Савецкі Саюз пакінулі дзяржавы Балтыі: Латвія, Літва i Эстонія. Сьцяг Латвіі можна назваць (з пэўнай нацяжкай) «старажытным». Рэч у тым, што ў сямідзесятыя гады мінулага стагодзьдзя група латыскіх студэнтаў знайшла ў нямецкім «Рыфмаваным летапісе» паведамленьне, што ў 1279 г. адзін з рыцараў Лівонскага ордэну прывёў з латвійскай зямлі аддзел паспалітага рушэньня пад чырвоным сьцягам зь белай паласой. Гэты сьцяг i быў абвешчаны маладымі людзьмі сьцягам латышоў. У 1917 г. у Рэзэкнэ (Рэжыцы) яго ўзьнімаюць як нацыянальны сымбаль, а ў студзені 1923 г. гэтае палотнішча абвяшчаецца дзяржаўным сьцягам. Натуральна, у савецкі час сьцяг ня меў права на легальнае існаваньне. Толькі пасьля фактычнага аддзяленьня Латвіі ад СССР 27 лютага 1990 г. цёмна-чырвоны (кармінавы) сьцяг з гарызантальнай паласой пасярэдзіне зноў становіцца дзяржаўным сьцягам краіны, што вярнула сабе незалежнасьць. Ен мае прастакутнае палотнішча з трох гарызантальных палосаў. Верхняя i ніжняя цёмна-чырвоныя палосы маюць шырыню ў 2/5 шырыні сьцяга, а центральная белая - 1/5 шырыні. Тасунак шырыні сьцяга да ягонай даўжыні - 1:2. Акрамя дзяржаўнага сьцяга, які ўзьнімаюць i гандлёвыя караблі, Латвія мае адмысловы сьцяг для караблёў вайскова-марскога флёту.

Гонар стварэньня эстонскага сьцяга таксама належыць студэнцкай моладзі. Тэта адбылося ў 1881 г., а ў 1884 г. у г. Отэпя сьцяг пасьвяцілі. Палотнішча, якое напачатку было сьцягам Эстонскага Студэнцкага Зьвязу, пасьля выхаду Эстоніі ў 1918 г. ca складу Pacei выкарыстоўвалася як дзяржаўны сьцяг, а ў 1922 г. было афіцыйна зацьверджанй. Натуральна, у СССР яно было забаронена. Зноў сьцяг становіцца сымбалем Эстонскай дзяржавы 16 кастрычніка 1990 г., хаця афіцыйна яго выкарыстоўвалі ўжо зь лютага 1990 г. Прастакутнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 7 : 11 складаецца з трох раўных гарызантальных палосаў: сіняй, чорнай i белай. Існуе трактоўка колераў: сіні - вера ў будучыню, чорны - зямля i нацыянальны каптан, белы - надзея. Зацьверджаны i сьцяг для ВМС.

Марудны працэс стварэньня сьцяга Літвы пачаўся з 1904 г., калі царскі ўрад адмяніў забарону літоўцам выкарыстоўваць лацінскі шрыфт. Да пачатку рэвалюцыйных падзеяў у розных частках Літвы зьявілася некалькі варыянтаў сьцяга. Урэшце, у 1918 г. быў выбраны сьцяг з трох гарызантальных палосаў - жоўтай, зялёнай i чырвонай. Жоўты меў абазначаць сьпелую пшаніцу, зялёны - лясы, а чырвоны - пралітую за свабоду кроў. Пры аднаўленьні незалежнасьці Літвы 26 чэрвеня 1991 г. гэты сьцяг зноў афіцыйна становіцца дзяржаўным сьцягам краіны. Ен мае прастакутнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2 i тры роўныя-гарызантальныя паласы. Існуе сьцяг ВМФ.

Расея валодае сьцягам, які мае самую старую рэальную гісторыю. Яна пачынаецца ў 1669 г., калі пры будаўніцтве першага расейскага вайсковага карабля «Орел» быў створаны сьцяг белага, сіняга й чырвонага колераў. 3 1697 па 1699 г. ён быў вайскова-марскім сьцягам Расеі, а з 1705 г.- гандлёвым. Паколькі да сярэдзіны XIX ст. дзяржаўных сьцягоў папросту не існавала (хіба адно сьцяг рэвалюцыйнай Францыі можна назваць дзяржаўным), дык дзяржаўным сьцягам Расеі гэты сьцяг быў абвешчаны толькі ў 1883 г. (дагэтуль такую функцыю выконваў чорна-жоўта-белы). Падчас грамадзянскай вайны сьцяг выкарыстоўваў белы рух, i таму ў СССР яму не было месца. Адноўлены ён быў пасьля знакамітага жнівеньскага путчу: 21 жніўня 1991 г. сьцяг быў уведзены ўказам прэм'ера Сілаева, а 22 жніўня зацьверджаны парлямантам. Пачатна ягонае прастакутнае палотнішча мела тасунак шырыні й даўжыні 1 : 2, але 11 сьнежня 1993 г. указам прэзыдэнта Расеі Ельцына дзяржаўнаму сьцягу былі вернутыя гістарычныя прапорцыі 2:3. Прастакутнае палотнішча складаецца з трох роўных палосаў: белай, сіняй i чырвонай. Колерам ніколі афіцыйна не надавалася сымбалічнага значэньня. Кармавым вайскова-марскім сьцягам Расеі служыць Андрэеўскі сьцяг, створаны на ўзор шатляндзкага, убачанага Пятром I падчас эўрапейскага падарожжа ў канцы XVII ст.

Глыбокая гісторыя ў дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны. Першыя блакітныя палотнішчы з залатым ільвом зьявіліся ў Львове падчас рэвалюцыйных падзеяў 1848 г. Падставаю для гэтага былі зьвесткі, што падобныя сьцягі выкарыстоўвалі Ў 1410 г. у Грунвальдзкай бітве палкі з украінскіх земляў. Адгэтуль сіні й жоўты колеры сталі найбольш ужывальнымі, а з 1905 г. падобны сьцяг набыў шырокае

прызнаньне ў нацыянальна-вызвольным руху. Тады ж сіні пачаў трактавацца як колер неба, а жоўты - як колер пшаніцы. У 1918-1920 гг. сьцяг выкарыстоўвалі ўкраінскія ўрады, што процістаялі Саветам. У якасьці дзяржаўнага сьцяга Украіны гэтае палотнішча было ўстаноўлена 18 лютага 1992 г. Ягонае прастакутнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 2 : 3 складаецца зь дзьвюх гарызантальных роўных палосаў сіняга й жоўтата колераў. Распрацоўваецца сьцяг ВМС.

У Рэспубліцы Малдове з 27 красавіка 1990 г. выкарыстоўваюць сьцяг вельмі падобны да сьцяга Румыніі. Але менавіта такі быў падняты над будынкам парляманту Малдаўскай Народнай Рэспублікі ў сьнежні 1917 г. Зрэшты, падобныя колеры выкарыстоўваліся на сьцягох Басарабіі i раней. Сёньня дзяржаўны сьцяг Малдовы ўяўляе сабою прастакутнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2 3 трыма вэртыкальнымі роўнымі палосамі: сіняй, жоўтай i чырвонай. У цэнтры сьцяга на жоўтай паласе разьмешчаны герб краіны: арол вохрыстага колеру з крыжам у дзюбе, з скіпэтрам i ляўравай галінкай у лапах ды з геральдычным шчытом са старажытнымі сымбалямі Малдовы на грудзёх.

Вярнулі дзяржаўныя сымбалі, якія існавалі ў 1918- 1921 гг., i закаўкаскія дзяржавы.

Спалучэньне чырвонага, сіняга i аранжавага (жоўтага) колераў не адзін раз сустракаецца на гістарычных прапарах Арменіі. Так, на штандары армянскага князя Ісраэла Ары, які суправаджаў Пятра I у паездцы па Эўропе ў 1698 г., былі менавіта такія колеры (эўрапейцы назвалі гэты сьцяг «сьцягам маскоўскага віцэ-караля»). Таму прыняцьцё ў 1918 г. урадам незалежнай Арменіі сьцяга з трох роўных гарызантальных чырвонай, сіняй i аранжавай палосаў было гістарычна заканамерным. Гэтае палотнішча i было адноўлена ўрадам Арменіі 24 жніўня 1990 г. як дзяржаўны сьцяг. Тасунак шырыні й даўжыні 1:2.

Першыя зьвесткі пра сьцяг Грузіі адносяцца да 1917 г., калі ён упершыню зьявіўся на мітынгу ў Кутаісі. А ў верасьні 1918 г. ён становіцца дзяржаўным сьцягам Грузіі. На сьцягу былі выкарыстаныя традыцыйныя колеры: кізілавае (цёмна-чырвонае) палотнішча з чорна-белым кантонам. Праіснаваў сьцяг нядоўга, каля трох гадоў. Толькі 14 сьнежня 1990 г. было прынятае рашэньне аднавіць яго, аформленае дзяржаўным актам ад 28 сьнежня 1990 г. Сёньня гэта прастакутнае палотнішча кізілавага колеру з тасункам шырыні й даўжыні 3 : 5. У невялікім кантоне, які складае па вэртыкалі 2/5 шырыні i па гарызанталі 2/5 даўжыні сьцяга, зьмешчаныя дзьве роўныя гарызантальныя паласы - чорная i белая.

Да тых жа часоў узыходзіць i дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Азэрбайджан. Зьявіўся ён у вераеьні 1918 г. Але гэта ня першы сьцяг Азербайджану. З чэрвеня па верасень гэтую функцыю выконвала чырвонае палотнішча з традыцыйнай мусульманскай сымболікай. У траўні 1920 г. у Баку ўвайшла Чырвоная армія, i пра сіне-чырвона-зялёнае палотнішча з паўмесяцам i васьміканцовай зоркай «забыліся» ажно да канца 80-х гг. Але ж выява згаданых мусульманскіх сымбаляў адразу перавандравала была на кармавы сьцяг вайсковага флёту Савецкага Азэрбайджану, а потым доўга яшчэ захоўвалася на дзяржаўным сьцягу савецкага пэрыяду. Сьцяг быў адноўлены 5 лютага

г. у выглядзе палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2, падзеленага на тры роўныя гарызантальныя паласы - сінюю, чырвоную й зялёную. У цэнтры сьцяга белыя паўмесяц i васьміканцовая зорка.

Сьцягі астатніх пяці былых саюзных рэспублік створаныя на конкурснай аснове напачатку 90-х гг. XX ст.

Сьцяг Туркмэністану, зацьвержданы 19 лютага 1992 г., мае зялёнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2. Недалёка ад дрэўка праходзіць цёмна-чырвоная паласа з малюнкамі. Тут разьмешчаныя выявы пяці «гёляў» - традыцыйных народных арнамэнтальных узораў, здаўна выкарыстоўваных у туркмэнскіх дыванох. Побач з паласой у верхняй частцы сьцяга выява белых паўмесяца i пяці зорак.

Чырвоны сьцяг Кыргызстану зацьверджаны 3 сакавіка

г. У ягоным цэнтры разьмешчаны круглы сонечны дыск 3 сарака промнямі залацістага колеру. Усярэдзіне залацістага сонечнага дыску чырвоным колерам выяўлены цюндзюк кыргыскай юрты. Тасунак шырыні й даўжыні палотнішча 3 : 5.

4 чэрвеня 1992 г. быў прыняты блакітны дзяржаўны сьцяг Казахстану. На ягоным палотнішчы (тасунак шырыні й даўжыні 1:2) зьмешчаныя выявы жоўтага сонца, «праразнога» жоўтага арла ў палёце i жоўты арнамэнт ля дрэўка. Цікава, што ў першай рэдакцыі закону, зьмененага ў ліпені 1992 г., арнамэнт меў быць чырвоны.

18 лістапада 1991 г. зацьверджаны дзяржаўны сьцяг Узбэкістану, які мае чатыры колеры. Ягонае палотнішча (тасунак шырыні й даўжыні 1 : 2) падзелена на 5 гарызантальных палосаў: тры роўныя шырокія (блакітная, белая i зялёная) i дзьве вузкія чырвоныя, якія падзяляюць шырокія палосы. На блакітнай паласе ля дрэўка разьмешчаны белы паўмесяц - сымбаль гістарычных традыцыяў - i 12 белых пяціканцовых зорак (месяцы сонечнага календара, сузор'і). Узбэкі патлумачылі ў заканадаўчым акце значэньні колераў свайго сьцяга: блакітны - неба, белы - мір, зялёны - прырода, чырвоны - жыцьцёвая сіла.

Апошняю з былых саюзных рэспублік зьмяніла свой сьцяг Таджыцкая ССР - Таджыкістан. Гэта адбылося 25 лістапада 1992 г. Зрэшты, колеры засталіся ранейшыя - чырвоны, белы i зялёны: Аднак разьмясьціліся яны на палотнішчы з тасункам шырыні й даўжыні 1:2 іначай: наверсе чырвоная паласа шырынёю 2/7 сьцяга, затым белая ў 3/7 шырыні i зялёная зноў жа ў 2/7 шырыні. У цэнтры белае паласы залатая шахава карона i пяціканцовыя зоркі над ёй.

Натуральна, наш аповяд ня будзе поўны без згадкі пра сьцягі рэспублік, што ўваходзяць у склад Расеі, Украіны, Узбэкістану (ca сьцягамі, дый статусам аўтаноміяў у складзе Грузіі, Малдовы, Азэрбайджану пакуль няма поўнай яснасьці).

Найбольш рэспублік знаходзіцца ў складзе Расейскай Фэдэрацыі.

Адыгея. Гісторыі сьцяга Адыгеі больш за сто гадоў. Яго прыслалі правадырам Чаркесіі, якая змагалася з войскамі царскай Расеі, у 1830 г. з Стамбула. Сьцяг меў аквамарынавае палотнішча з 12 залатымі пяціканцовымі зоркамі й трыма залатымі стрэламі. Гэтае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2 i было 23 сакавіка 1992 г. зацьверджана як дзяржаўны сьцяг Адыгеі.

Алтай. Сьцяг зьявіўся ў выніку конкурсу i ўяўляе сабою прастакутнае белае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2. У яго ніжняй частцы тры паласы: дзьве блакітныя (1/25 i 1/4 шырыні палотнішча) i белая паміж імі ў 1/25 шырыні сьцяга. Сьцяг зацьверджаны 2 ліпеня 1992 г. Блакітны колер - неба, рэкі, вазёры, горы. Белы - вечнасьць.

Башкартастан. Сьцяг створаны ў выніку конкурсу. Ягонае прастакутнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1:2 складаецца з трох роўных гарызантальных палосаў: сіняй, белай i зялёнай. На белай паласе выяўленая стылізаваная кветка курая (від трысьнягу, які расьце толькі ў Башкірыі) у залатым колцы. Сьцяг прыняты 25 лютага 1992 г.

Буратыя. Як i ўсе наступныя сьцягі, сьцяг Буратыі створаны ў выніку конкурсу, зацьверджаны 20 кастрычніка 1992 г. Палотнішча складаецца з трох гарызантальных палосаў. Зьверху сіняя ў 1/2 шырыні сьцяга, затым белая ў 1/4 i жоўтая. На сіняй паласе ля дрэўка жоўты элемэнт усходняга сымбалю «соёмбо».

Дагестан. Прастакутны сьцяг з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2 складаецца з трох роўных гарызантальных палосаў: зялёнай, сіняй i чырвонай. Зацьверджаны 26 лютага 1994 г.

Інгушэтыя. Сьцяг зьявіўся 21 сакавіка 1993 г. i ўяўляе сабою прастакутнае палотнішча 3 трох гарызантальных палосаў: дзьвюх зялёных у 1/4 шырыні сьцяга кожная i белай у 1/2 шырыні сьцяга ў цэнтры. На белай паласе разьмешчаны чырвоны салярны знак. Тасунак шырыні й даўжыні 1 : 2.

Кабардына-Балкарыя. Прастакутны сьцяг з трох роўных гарызантальных палосаў - сіняй, белай i зялёнай - мае тасунак шырыні й даўжыні 1 : 2. У цэнтры разьмешчана сіне-зялёнае кола, падзеленае на дзьве часткі белаю выяваю гары Эльбрус. Сьцяг зьявіўся 21 ліпеня 1994 г.

Калмыкія. Гэтая рэспубліка пасьля сьнежня 1991 г. ужо пасьпела зьмяніць два сьцягі. Сёньня дзяржаўным сьцягам Калмыкіі ёсьць жоўтае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2. У цэнтры сьцяга блакітнае кола з выяваю белага лотаса зь дзевяцьцю пялёсткамі, які расьце ў гарах Калмыкіі. Сьцяг зацьверджаны 30 ліпеня 1993 г.

Карачаева-Чаркесія. Дзяржаўны сьцяг зацьверджаны 3 лютага 1994 г. i мае прастакутнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1:2. Палотнішча падзелена на тры роўныя гарызантальныя паласы - блакітную, зялёную, чырвоную. У цэнтры зялёнай паласы кола, у якім на фоне гары Эльбрус узыходнае сонца. Колеры маюць сымбалічнае значэньне: блакітны - мір i спакой; зялёны - прырода; чырвоны - трыюмф, сымбаль блізкасьці паміж людзьмі.

Карэлія. Прыняты пасьля працяглых дыскусіяў дзяржаўны сьцяг крыху нагадвае колішні сьцяг Карэла-Фінскай ССР i складаецца з трох роўных палосаў: чырвонай, блакітнай i зялёнай. Прастакутнае палотнішча мае тасунак шырыні й даўжыні 2 : 3. Сьцяг зацьверджаны 16 лютага 1993 г.

Комі. Гэтая паўночная рэспубліка адна зь першых у Расеі прыняла свой дзяржаўны сымбаль. Новы сьцяг быў зацьверджаны 27 лістапада 1991 г. i ўяўляў сабою прастакутнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2, падзеленае на тры роўныя гаргызантальныя паласы: сінюю, зялёную, белую.

Марый-Эл. Конкурс на стварэньне сьцяга Марыйскай ССР быў даволі працяглы. У выніку яго было прынятае белае прастакутнае палотнішча з тасункам бакоў 1 : 2. Белае поле абмежаванае ўверсе сіняю паласою ў 1/4 шырыні сьцяга, а ўнізе - чырвонаю паласою гэткае самае шырыні. На белай паласе ля дрэўка цёмна-чырвоны элемэнт нацыянальнага арнамэнту i чорны надпіс «Марый-Эл».

Мардовія. Дзіўны факт: рэспубліка захавала савецкі дзяржаўны сьцяг ўзору 1954 году!

Паўночная Асэтыя. Сьцяг, зацьверджаны 10 сьнежня 1991 г., складаецца з трох роўных гарызантальных палосаў: белай, чырвонай i залацістай. Тасунак шырыні й даўжыні 1:2.

Татарстан. Да прыняцьця 29 лістапада 1991 г. зялёначырвонага дзяржаўнага сьцяга з вузкай (1/15 шырыні сьцяга) белай паласой пасярэдзіне розныя рухі прапаноўвалі палотнішчы, дзе, як правіла, фігуравала мусульманская сымболіка. Яна прысутнічала i ў афіцыйным жнівеньскім праекце 1990 г. Аднак паўмесяц i зорка так i ня трапілі на дзяржаўны сьцяг краіны - на ім наагул не зьмясьцілі ніякіх сымбаляў. Тасунак бакоў палотнішча 1 : 2.

Тува. Гэтая цікавая краіна, якая да вайны мела даволі вялікую самастойнасьць i своеасаблівую сымболіку, тым ня менш захавала толькі герб, а дзяржаўны сьцяг, прыняты 17 кастрычніка 1992 г., зусім не падобны на даваенны. Цяперашні сьцяг уяўляе сабою белае палотнішча, па ім на белай падкладцы праходзяць блакітныя лініі, якія сымбалізуюць рэкі Тувы. Ля дрэўка разьмешчаны белы трыкутнік.

Удмуртыя. Стваральнікі дзяржаўнага сьцяга Удмуртыі, прынятага 3 сьнежня 1993 г., падышлі да стварэньня ягонага малюнку нетрадыцыйна. Яны падзялілі палотнішча на тры роўныя вэртыкальныя паласы: чорная, белая, чырвоная. На белай паласе разьмешчаны салярны знак-абярог у выглядзе чатырохпрамянёвай зоркі. Чорны колер сымбалізуе зямлю; чырвоны - сонца, жыцьцё; белы - сусьвет, чысьціню. Тасунак бакоў палотнішча 1:2.

Хакасія. Дзяржаўны сьцяг прыняты 6 чэрвеня 1992 г. i мае асноваю дзяржаўны сьцяг Расеі з дадатковай вэртыкальнай зялёнай паласой ля дрэўка. На гэтай вэртыкальнай паласе зьмешчаны старажытны хакаскі салярны знак чорнага колеру. Тасунак бакоў сьцяга 1:2.

Чачэнія. Першая рэспубліка, якая замяніла аднастайнае палотнішча камуністычных часоў. Асноваю прынятага 23 лістапада 1990 г. i крыху зьмененага 2 лістапада 1991 г. сьцяга стала зялёнае палотнішча з тасункам шырыні й даўжыні 7 : 11, уздоўж ніжняга краю якога праходзіць традыцыйная паласа, якой горскія аксакалы ўпрыгожваюць свае папахі. Яна складаецца зь белай, чырвонай i белай палосаў, але гэтыя колеры ня маюць дачыненьня да сьцяга Беларусі.

Чувашыя. Надзвычай арыгінальны сьцяг гэтай рэспублікі прыцягвае ўвагу. Ен жоўты з пурпуровай паласой уздоўж ніжняга краю. З гэтай паласы «вырастаем пурпуровае «дрэва жыцьця», стылізаванае пад чуваскі арнамэнт. Над ім тры зоркі - салярныя знакі. Сьцяг зьявіўся Ў выніку конкурсу i прыняты 29 красавіка 1992 г. Тасунак шырыні й даўжыні 5 : 8.

Якутыя. Афіцыйна краіна называецца Рэспубліка Саха. Ейны сьцяг прыняты 14 кастрычніка 1992 г., мае тасунак шырыні й даўжыні 1 : 2 i сіняе палотнішча. На палотнішчы зьмешчанае белае кола, а ўздоўж ніжняга краю праходзяць тры гарызантальныя паласы - белая, чырвоная i зялёная, якія займаюць разам чвэрць палотнішча.

Украіна мае ў сваім складзе аўтаномны Крым, а ў склад Узбэкістану ўваходзіць Каракалпакістан. Іхныя сьцягі гэткія.

Крым. Прыняты 24 верасьня 1992 г. сьцяг мае белае, з тасункам шырыні й даўжыні 1 : 2, палотнішча. Уздоўж

ніжняга й верхняга ягоных краёў праходзяць сіняя i чырвоная палосы, роўныя 1\6 шырыні палотнішча кожная. Пачатна меркавалася, што ў цэнтры будзе зьмёшчаны дзяржаўны герб аўтаномнай рэспублікі, але парлямант не зацьвердзіў гэтага варыянту сьцяга.

Каракалпакістан. Сьцяг рэспублікі быў прыняты 14 сьнежня 1992 г. Кожнаму відавочна, што ягоная аснова - сьцяг Узбэкістану. Аднак белая паласа была замененая аранжавай, а на палотнішча дадалі дзьве вузкія белыя палоскі. Пяціканцовых зорак паменела - ix засталося пяць.

Вось такая шматколерная палітра дзяржаўных сьцягоў рэспублік, якія некалі складалі СССР.





(29KB) Сьцяг.(32KB) Сьцяг.(27KB) Сьцяг.(27KB) Сьцяг.
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX