Вярнуцца: Артыкулы

Гулак Настасся. Тышкевіцкі музей старажытнасцяў


Аўтар: Гулак Настасся,
Дадана: 10-06-2014,
Крыніца: Гулак Настасся. Тышкевіцкі музей старажытнасцяў: малюнкі спусташэння // Спадчына №2-1995. С. 137-145.



Пра стварэнне Віленскага музея старажытнасцяў існуе нямала матэрыялаў. Вядомыя ягоныя заснавальнік, супрацоўнікі i дабрачынцы-фундатары. Есць праграма i статут музея, захаваліся навуковыя працы Археалагічнай камісіі. Пра аддзелы можна меркаваць па калекцыях i колькасці экспанатаў, што знаходзіліся ў выставачных залах. Аднак «апошнія дні» гэтага буйнога цэнтра культуры найбольш невядомыя - з чыйго загаду i як пазбавілі музей часткі каштоўнейшых экспанатаў. I хаця некаторыя з ix былі пазней вернутыя, пасля «рэарганізацыі» ў 1865 г., аднак музей старажытнасцяў у Вільні ўжо ніколі не аднавіў свайго ранейшага багацця.

Пасля задушэння паўстання 1863 г. палітыка царскага ўрада ў Паўночна-Заходнім краі набыла характар татальнай русіфікацыі. Барацьба з «польскай інтрыгай» перайшла ў сферу адукацыі, навукі i культуры. Пад рэпрэсіі падпалі касцёлы, гімназіі, тэатры, перыядычныя выданні i кнігазборы. Не мог застацца па-за ўвагай Віленскі музей старажытнасцяў з Археалагічнай камісіяй. У шырокім даследаванні гісторыі Беларусі, якое вялі супрацоўнікі, царская адміністрацыя даўно бачыла небяспеку. Цяпер, калі выкараняліся ўсе праявы сепаратызму, усё адметнае ў гэтым краі, вялікая колькасць помнікаў мінуўшчыны, сабраных у музеі, супярэчыла афіцыйнай палітычнай дактрыне. Таму генерал-губернатар Мураўёў загадвае стварыць адпаведную камісію з мэтай поўнай рэарганізацыі музея.

«Комиссия для разбора предметов, находящихся в Виленском музеуме древностей» была створана 27 лютага 1865 г. На чале стаў паплечнік i аднадумца Мураўёва, папячыцель Віленскай навучальнай акругі I. Карнілаў. У склад яе ўвайшлі: генерал-маёр А. Сталыпін, палкоўнік М. Шахоўскі-Страшнёў, Дырэктар музея Я. Тышкевіч, святар катэдральнага сабора А. Пшчолка, вучоны-славіст, публікатар народнай творчасці П. Бяссонаў i архіварыюс Віленскага цэнтральнага архіва Н. Гарбачэўскі.

Паводле афіцыйнай версіі, гэта былі людзі «шчыра адданыя рускай справе i вядомыя ў навуцы». Хаця з поўным правам гэткую характарыстыку можна аднесці толькі да аднаго з членаў камісіі - Н. Гарбачэўскага. Родам з праваслаўнага духавенства, кандыдат філасофска-тэалагічных навук, ён большую палову свайго жыцця аддаў архіўнай справе. Надрукаваў шэраг працаў па метралогіі i крыніцазнаўстве Беларусі i Літвы.

Генерал-маёр світы Яго Вялікасці А. Сталыпін быў у камісіі правай рукою Карнілава, замяшчаў яго падчас ад'езду, няўхільна праводзіў лінію ўрада. Адзінай вядомай ягонай працай сталася «История России для народного и солдатского чтения».

Палкоўнік М. Шахоўскі-Страшнёў i святар А. Пшчолка ніколі не мелі дачынення да гістарычнай навукі. Як можна меркаваць з пратаколаў паседжанняў камісіі [1] яны амаль не бралі ўдзелу ў абмеркаваннях, a толькі галасавалі. Прыцягненне Пшчолкі да ўдзелу ў рэарганізацыі музея, як i ў Археалагічнай камісіі, было прадыктавана палітычнай добранадзейнасцю віленскага святара, «истинно русского» чалавека, які належным чынам разумеў палітычныя патрэбы адміністрацыі [2]. Відавочна, такі ж матыў прывёў у камісію i князя Шахоўскага.

П. Бяссонаў быў вядомы як публікатар зборніка баўгарскіх песняў, знаходца старажытнага рукапісу XVII ст., рэдактар выдання архіва Кірэеўскага. Еднасці з членамі камісіі Бяссонаў не меў з-за асаблівасцяў свайго характару, a таксама па ідэйных меркаваннях. «Бяссонаў з самага пачатку не захацеў уключыцца ў тую шавіністычную кампанію, якую праводзілі Мураўёў i бліжэйшыя ягоныя памочнікі» [3].

Я. Тышкевіч, стваральнік музея старажытнасцяў, не хацеў дапамагаць у ягоным разрабаванні ў інтарэсах «рускай справы». Але пасля задушэння паўстання 1863 г. ён адчуваў непазбежнасць рэпрэсіяў у адносінах да свайго тварэння. Таму паводзіны папячыцеля музея былі досыць дваістыя. З аднаго боку, ён галасаваў разам з усімі, матывуючы гэта тым, што адзін ягоны голас супроць пяці не мог мець ніякага значэння, a толькі даваў падставу меркаваць аб ягонай нядобранадзейнасці. З другога боку Тышкевіч, як мог, супраціўляўся рэарганізацыі: утойваў каталогі i найбольш каштоўныя экспанаты, не з'яўляўся на паседжанні, быццам бы з-за хваробы. A ўрэшце напісаў афіцыйны пратэст.

Арганізацыйны перыяд у камісіі доўга не зацягнуўся, i ўжо праз шэсць дзён пасля стварэння, з сакавіка 1865 г., адбылося першае паседжанне. Яно распачалося чытаннем звароту галоўнага начальніка Паўночна-Заходняга краю Мураўёва да старшыні камісіі Карнілава. У гэтым «праграмным дакуменце» былі абазначаныя асноўныя акцэнты ў працы камісіі, як яе бачыў Мураўёў. «Лічу неабходным,- пісаў ён, - надаць Віленскаму музею адпаведны характар - быць месцам збору і захоўвання прадметаў, якія нагадваюць пра рускую народнасць і праваслауе, што спрадвеку пануюць у гэтым краі» [4]. Экспанаты загадвалася падзяліць на чатыры катэгорыі. Тыя, што датычацца рускай народнасці, размяшчаць на першых лепшых месцах «дабы каждому из посетителей музеума моглй быть ясны и понятны эти живые свидетели... русской народной жизни». Ha другім плане было месца прадметаў літоўска-рускіх. (Нават Мураўёў не мог ігнараваць наяўнасці помнікаў беларускай гісторыі.) Да трэцяга разраду, на думку генерал-губернатара, павінны адысці «рэчы агульнанавуковага характару».

Усё, што тычылася польскай народнасці i гісторыі, экспанаты чацвёртай ступені каштоўнасці, загадвалася сабраць у асобную залу «до далейшего об оных распоряжения».

Менавіта адборам экспанатаў чацвёртага разраду, што падлягалі «арышту» i «канфіскацыі», i займалася камісія на працягу месяца. На трэцім паседжанні пачалі сартаванне. Аднак ускладняла працу тое, што апісанні музейных калекцый i каталогі, паводле словаў Сталыпіна, даходзілі «весьма туго», Часта яны не супадалі з наяўнымі экспанатамі. Архіварыюсу Гарбачэўскаму ўдалося адшукаць агульны інвентар музея, схаваны вучоным сакратаром Круповічам. Ён жа прааналізаваў пратаколы паседжанняў Археалагічнай камісіі за 1856-1857 гг. i выявіў сляды каштоўных помнікаў. Сярод якіх - 127 лістоў перапіскі рымскіх кардыналаў з уніяцкімі мітрапалітамі пра залічэнне Язафата Кунцэвіча да ліку святых ды копія акту Люблінскай вуніі 1569 г. Гэтыя дакументы былі далучаныя да экспанатаў чацвёртага разраду.

На сходзе 11 сакавіка 1865 г. Сталыпін пачынае «біць трывогу». Ён дакладвае, што першыя дні працы камісіі сведчаць пра злоўжыванні пры музеі, неахвоту супрацоўнікаў спрыяць камісіі ды іхную відавочную варожасць. Сталыпін хадайнічае перад Мураўёвым пра забарону любых дачыненняў Археалагічнай камісіі да музейных збораў.

Наступнага дня быў распачаты разгляд партрэтнай, бюставай i барэльефнай калекцый. Выкінулі 72 прадметы - партрэты мітрапаліта Булгака, Льва Сапегі, Барбары Радзівіл, Пане Каханку Радзівіла, бюсты Сыракомлі i Міцкевіча, надтрунныя барэльефы i бляхі шляхецкіх родаў, фрагменты архітэктурных упрыгожанняў.

Камісія пастаянна патрабуе ад Тышкевіча большага садзейнічання. Вучоны сакратар Круповіч, ён жа захавальнік музейнай бібліятэкі, некалькі разоў атрымлівае строгае папярэджанне i настойлівае патрабаванне прад'явіць усе апісанні i інвентары.

16 сакавіка працягваецца сартаванне партрэтаў i гравюраў, a таксама экспанатаў археалагічнага аддзела. Сярод 60-ці адабраных у чацвёрты разрад прадметаў - партрэт Стэфана Баторага, Марыны Мнішак, гравюры касцёлаў, сундук Пятра Скаргі, стол, на якім Станіслаў Аўгуст падпісаў вырак, мармуровы помнік жонкі Льва Сапегі, сцяг Радзівіла Пане Каханку.

17 сакавіка да крамольных экспанатаў далучаныя яшчэ семнаццаць. У ix ліку: вялізны сцяг з выяваю Пагоні. што належаў Віленскай ратушы, пабіты моллю плашч Адама Міцкевіча i дзве пары ягоных эпалетаў, гітара паэта Красінскага. Разгледжаная вялікая калекцыя лістоў, граматаў i шыфраваных дэпешаў на розных мовах і аднесеная да чацвёртага разраду. Партрэты польскіх каралёў з аўтографамі даручана разабраць генералу Сталыпіну.

20 сакавіка камісія «арыштавала» 64 прадметы, пазначаныя ў каталозе, - знакі масонскіх ложаў «Уладзіслаў Ягайла» i «Казімір Вялікі», выява Сігізмунда III на бурштыне, зробленая ім самым, пярсцёнак з выяваю Станіслава Аўгуста, пярсцёнкі Касцюшкі, Юзафа Панятоўскага, гетмана Масальскага, святочныя келіхі з гербамі Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыскіх, Агінскіх, Нарбутаў ды інш.

Тышкевіч абавязваецца прадставіць на наступнае паседжанне экспанаты, што значацца ў каталозе. 22 сакавіка папячыцель музея аддае дванаццаць каштоўнасцяў, якія тут жа пад шасцю парадкавымі нумарамі залічваюцца да разраду небяспечных. «Тры знакі масонскай ложы «Шчырага Ліцвіна», з лацінскімі літарамі G. L., што, на думку графа, азначае «Ганарлівы Ліцвін», пярсцёнак грэка-ўніяцкіх мітрапалітаў, які даў Папа Іпацію Пацею i які насіў пры сабе мітрапаліт Булгак, a па ягонае смерці пярсцёнак атрымаў гр. Тышкевіч. Гэта апраўлены ў золата прадаўгаваты сапфір з выразнымі разнымі выявамі дванаццаці апосталаў...- гэтыя ды іншыя каштоўнасці не здолеў захаваць Тышкевіч.

Рэарганізатары запланавалі замяніць у экспазіцыі вітрыну з 72 пячаткамі зачыненых кляштараў, урадавых установаў, гарадоў, што валодалі магдэбургскім правам. З гэтай нагоды князь Шахоўскі атрымлівае даручэнне хадайнічаць перад Сямашкам i Мураўёвым аб перадачы ў музей пячатак ці адбіткаў з ix праваслаўных манастыроў, цэркваў i брацтваў.

У няўдзячную працу камісіі прыўносіць скандальнае адценне П. Бяссонаў. Прызначаны кіраваць каталагізацыяй бібліятэкі i калекцый, ён сварыцца са сваімі супрацоўнікамі i справаводам Рачынскім. A потым кідае гэтую працу. За год Бяссонаў так надакучыць начальніку навучальнай акругі, што Карнілаў у лісце да міністра асветы пяць разоў папросіць: «Дзеля рускай справы, зрабіце нам найвялікшую ласку, выбаўце нас ад Бяссонава» [5].

29 сакавіка 1865 г. камісія скончыла сваю працу. Частка экспанатаў пад 256 нумарамі (можна меркаваць, што ix было значна больш) была прызнаная шкоднай. Я. Тышкевіч падае ў камісію ліст, поўны горычы i адчаю. Ен выказвае вялікае незадавальненне такой «рэарганізацыяй» i «покорнейше просит» перагледзець рашэнне.

Як аргумент Тышкевіч нагадвае царскім чыноўнікам гісторыю краю. «Да 1569 г. тутэйшы край захоўвау поўную палітычную самастойнасць... Вядома, што палякі не толькі не маглі набываць тут уласнасць, але нават займаць службовыя пасады. Літоўска-рускае дваранства пільна за гэтым сачыла i свята бараніла свае правы». Тышкевіч даводзіць, што ўласна эпоха ўладальніцтва Польшчы - з 1569 па 1795 гг. Значыць, калі ў літаральным сэнсе разумець загад Мураўёва, дык камісія павінна выключыць рэчы гэтага перыяду. Хаця без ix не можна ўявіць сабе гісторыю краю.

З несхаваным раздражненнем Тышкевіч пералічвае несправядліва, на яго думку, «арыштаваныя» экспанаты: партрэт канцлера Лява Сапегі, аўтара Літоўскага Статута, партрэт Догеля, родам ліцвіна, выдаўца «Сосіех Diplomaticus», працы, якую мае кожнае еўрапейскае кнігасховішча, партрэт рускага генерала Касакоўскага, выявы заснавальніка абсерваторыі Пачобута, гісторыка Нарбута ды шмат іншае, што ніяк не можа быць аднесена да эпохі польскага ўладальніцтва. «Што небяспечнае ў барэльефе з гліны, - з сарказмам пытаецца Тышкевіч, - з выявай Пятра з ключамі, аднесенага да чацвёртага разраду па той прычыне, што сп. Рачынскаму (справаводу камісіі) св. Пётр здаўся падобным да нейкага караля польскага?»

Аднак спадзяванні Тышкевіча на перагляд, як i трэба было чакаць, не спраўдзіліся. Сталыпін даслаў яму адказ, вытрыманы ў чыноўніцка-бюракратычным стылі: «Дело русское, чтобы оно не шло в разлад с делом правительственным, должно, между прочим, состоять в уразумении духа правительственных распоряжений, a не в адвокатской придирке к букве оных». У гэтым лісце генерал-маёр прадэманстраваў i свой гістарычны досвед. «Калі б побач з партрэтам Сапегі вісеў i партрэт Астрожскага, з партрэтам аўтара «Сосіех Diplomaticus» - партрэт Сперанскага, з Нарбутам - Каяловіч, з Жылінскім - Сямашка... тады б думка аб пераўтварэнні Віленскага музея не прыйшла б у галаву галоўнаму начальніку краю».

Сталыпін папракаў Тышкевіча ў тэндэнцыйнасці экспазіцый - малым падборы «рускіх» экспанатаў. Аднак гэта магло быць выпраўлена даданнем шэрагу новых рэчаў у выставачных залах, a не канфіскацыяй старых. Музей літаральна знішчаўся. Паводле словаў рускага гісторыка i этнографа Пыпіна, выдаленне прадметаў было падобнае да боязі прывіду, непрыстойнай для пануючай улады. «Дзіўна было б думаць, што прысутнасць старажытных рэчаў у гістарычным музеі можа ўяўляць нейкую небяспеку для рускай народнасці» [6].

Тышкевіч у адказ аб'явіў Сталыпіну, што не мае намеру больш наведваць паседжанні камісіі. Хворым прадставіўся i Круповіч. Але асноўнае было здзейснена. Тры апошнія паседжанні камісія прысвяціла перапісцы з Мураўёвым i віншаванню яго з нагоды ўручэння графскага тытулу.

Віленскі музей, заснаваны Яўстахам Тышкевічам у 1855 г., перастаў існаваць у 1865 г.

ЗАСЕДАНІЕ ДВЕНАДЦАТОЕ, 16 МАРТА 1865 ГОДА [7].

Под председательством деств. стат. совет. И. П. Корнилова, присутствовали: князь М. В. Шаховской-Стрешнев, граф Е. П. Тышкевич, П. А. Безсонов, отец А. И. Пщолко и Н. И. Горбачевский. В заседании присутствовал свиты Е. И. В. ген. майор А. Д. Столыпин.

Комиссия окончила осмотр портретов и гравюр, как вошедших в доставленное ей описание, так и не показанных в нем. Осмотрены предметы сего рода, a также и некоторые из археологического отдела, в залах археологической и орнитологической.- Отмечены к отделению в последний разряд под следующими номерами: 93) копия барельефа надгробного памятника Кохановскому, 94) портрет Януша Тышкевича, 95) бюст Нишковскаго, 96) портрет Тышкевича, 97), тож иезуита Ленчицкаго; 98) мраморный памятник жене Льва Сапеги, 99) Ельскаго барельеф мира 1856 г., 100) гравированный вид костела Антокольскаго, 101) портрет Сарбиевскаго, 103) мраморная столовая доска с латинскою надписью, 104) бюст маршала Ромера, 105) стол, на котором будто бы Станислав Август подписал отречение, 106) епископа Тышкевича, 107) барельеф Любецкаго, 108) Знамя, 109) Яна Тышкевича, 110) примаса Понятовскаго, 111) Тизенгауза, 112) Радзивила, 113) Маринки Мнишек, 114) Володковича, расстрелянного в Минске, 115) маршала Тышкевича, 116) Монаха Кордецкаго, 117) Ходкевича, 118) Николая Вольскаго, основателя монастыря кременецкаго [8], 119) ёпископа Коссаковскаго, 120) Родиевскаго, 121) Букатаго, 122) Коссаковскаго, участника в барской конфедерации, повешенного 1794 поляками в Вильне за отступничество, 123) Варвары Радзивил, 124) Михаила Вишневецкаго, 125) Владислава III, 126) Владислава IV, 127) монахини Тышкевичевой, 128) Станислава Лещинскаго, 129) Знамя с гербом Налэнч, 130) бюст Липинскаго, 131) Станислава Августа, 132) Чернецкаго, 133) Август III, 134) Знамя пане коханку Радзивила, 135) Богуша, 136) Изображение Сецинскаго, труп коего доселе хранится в костеле м. Упиты поневежскаго уезда, как непринятый землею за сорвание сейма, 137) сундук Петра Скарги, 138) барельеф Чарнецкаго, 139) бюст Станислава Августа, 140) портрет Стефана Батория, 141) Кентембрик, духовник Радзивиловой, 142) череп Бекеша с шапочкою на нем, 143) Понятовскаго, 144) Войцех Радзивил, 145) бюст Якутовича, музейнаго чичероне, 146) Станислава Августа, 147) Сигизмунда Стараго, 148) чепрак Станислава Августа; на лестнице, 149) барельеф неизвестный, 150) профессора Юндзила, 151) доска с именами маршалков сейма 1581 г., и 153) неизвестные. Граф Тышкевич объявил № 151 - имена верховных маршалков литовскаго трибунала.

2) Член П. А. Безсонов объявил, что в заседание 17 марта прибыть нё может, по причине роспуска учителей и учеников состоящего под управлением его Раввинскаго училища. Подписали: И. Корнилов, флигель-адъютант князь Шаховской-Стрешнев, граф Евстафий Тышкевич, коллежский советник Горбачевский, священник А. Пщолко, Александр Рачинский.

ЗАСЕДАНИЕ ТРИНАДЦАТОЕ, 17 МАРТА 1865 ГОДА.

Под председательством действительного статского советника И. П. Корнилова, присутствовали: князь М. В. Шаховский-Стрешнев, граф Е. П. Тышкевич, отец А. И. Пщолко и Н. И. Горбачевский. В заседании присутствовал , свиты Е. И. В. ген.-майор А. Д. Столыпин.

Осмотрены частию значащиеся, частию необозначенные в каталоге и отнесенные в последний разряд предметы под 154) Троцкое знамя с именем Сигизмунда III; 155) огромное знамя с изображением всадника, присланное, как заявил гр. Тышкевич, из городской виленской ратуши в музеум генерал-губернатором Назимовым; 156) кайма от занавеса той кровати, на которой умер Владислав IV в Мерече; 157) чепрак, будто бы под Веною принадлежавший Собескому; 158) шапочка, в которой умер поэт Немцевич в Париже; 159) каска полка Чарторыйских; 160) шапка конфедератка; 161) халат Понятовскаго и два полжупана; 162) три кунтуша; 163) мундирные кафтаны: зеленый артиллерийский - Костюшки, с шитым воротником - Снядецкаго, и два жилета; 164) уланская шапка польских войск; 165) гетмана Забеллы шапка, с гербом всадника; 166) маска Ходкевича; 167) портрет Чарторыйскаго; 168) бюст Кохановскаго; 169) бюстик Гофмановой, урожденной Танской, эмигрантки 1831 г., умершей в Париже; 170) гитара поэта Карпинскаго; 171) съеденный молью плащ Мицкевича и две пары эполет.

Осмотрены в стенных витринах библиотеки литографические портреты польских королей и членов их семейств, a также выставленные рядом с ними автографы их в подписях под письмами и грамотами, конверты, к письмам принадлежавшие, и печать, оттиснутая на бумаге. Таковых оказалось в четырех витринах № 172) литографий четырнадцать, № 173) грамот, писем, шифрованных депеш, с подписями на языках латинском, французском и польском - шестьдесят, печать - одна.

Постановили: вещи и предметы сии отнести к последнему разряду. Означенные в статье первой поместить для хранения в определенную для сего комнату. Из описанных во второй статье писем, грамот, шифров, конвертов и изображений: портреты передать к разбору и размещению в портфели А. Д. Столыпину, вместе с этикетками литографа Дзвонковскаго, a рукописи запечатав в общий пакет под № 173). приобщить к предметам последнего разряда. Впредь же, во избежание сомнений o происхождении документов, выставлять таковые в витринах развернутыми, Подписали: И. Корнилов, князь Шаховской-Стрешнев, граф Евстафий Тышкевич, свящ. А. Пщолко, коллежский советник Горбачевский, Александр Рачинский.



[1] «Дневник заседаний комиссии для разбора предметов, находящихся в Виленском музеуме древностей». Вйльна. 1865.

[2] Н. Н. Улащик. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М. 1973. С. 81.

[3] Тамсама. С. 92.

[4] «Дневник заседаний...». С. 3.

[5] И. П. Корнилов. Русское дело в Северо-Западном крае. СП6. 1908. С. 214.

[6] А. Н. Пыпин. История русской этнографии. СПб. 1892. С. 120.

[7] Друкуецца паводле выдання: Дневник заседаний комиссии разбора предметов, находящихся в Виленском музее древностей. Вильня, 1865.

[8] Знаменитого насильника, построившего в православной местности латинский костел и заставлявшего крестьян ходить в оный под страхом пени-вола на костел. Досел употребляется крестьянская поговорка: Звон ревяць - вола тягнець.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX