Вярнуцца: Артыкулы

Кэмпфі А. "I ксендз прыехаў з Цырына..."


Аўтар: Кэмпфі Анджэй,
Дадана: 04-10-2013,
Крыніца: Кэмпфі Анджэй. "I ксендз прыехаў з Цырына..." // Спадчына №2-1994. С. 73-77.



Так гучыць адзін з радкоў цудоўнай Міцкевічавай балады «Свіцязь». У 13-й i 14-й строфах паэт апісвае рэлігійны абрад, які адпраўляе святар над Свіцяззю. Але што гэта за мясцовасць такая, Цырын? Хто ён, гэты (72KB) Mana «міцкевічаўскіх ваколіц» паводле зборніка «Nowogródzkie», Warszawa, 1926. ксёндз? I чаму менавіта з Цырына мусіў прыехаць? Вядома, на гэтыя пытанні можна адказаць i так: фікцыя паэта, а значыць, той, хто ў баладзе бласлаўляў спробу раскрыць таямніцы возера, усяго толькі выдуманая постаць. Паспрабуем жа пашукаць іншыя адказы, каб зразумець, што радок гэты не быў проста плёнам фантазіі паэта.

(32KB) Марыля з Верашчакаў Путкамэрава. Мініятура належала А. Міцкевічу. «Густаў». Мініятура з партрэтам А. Міцкевіча, якая належала Марылі з Верашчакаў.

Найперш звернемся да Беларускай Савецкай Энцыклапедыі і на старонцы 134-й 11-га тома прачытаем:

«Цырын, веска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, на правым беразе р. Сэрвач. Цэнтр сельсавета i калгаса «Ленінскі шлях». За 22 км ад Карэлічаў, 213 км ад Горадні, 36 км ад чыг. ст. Гарадзея... Есць тут камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, дзіцячы сад, аддз. сувязі [...]»

Калі ж зірнуць на мапу, змешчаную разам з артыкулам В. Баравога «Міцкевічаўская Наваградчына» ў зборніку «Наваградскія» (Варшава, 1926), i параўнаць яе з мапай міцкевічаўскіх наваколляў у кнізе Л. Падгорскага-Аколава «Міцкевічаўскія рэаліі» (Варшава, 1955), то лёгка пераканацца, што гаворка ідзе пра населены пункт у 5 кіламетрах ад Туганавічаў. I яшчэ вартае ўвагі наступнае апісанне з 1937 года: «Гэта царкоўная вёска, выцягнутая доўгім шэрагам хатаў уздоўж правага краю даліны ракі Сэрвач... Ад царквы i званіцы, што стаялі на высокім узгорку, засталіся толькі падмуркі. Але гэта былі пабудовы, узведзеныя ў 1857 г. на месцы даўнейшых, яшчэ з часоў Міцкевіча... з вяршыні ўзгорка, пакрытага шматлікімі надмагільнымі камянямі разгортваецца шырокі i маляўнічы від на ўсю даліну Сэрвачы з туганаўскім паркам з поўдня, на альховы гай, які расце тут жа, ля мястэчка, на грэблю з мастом... на ўзгоркі i rai, што цягнуцца далека, аж да Варончы. З паўночнага боку бачныя Сэрвач i маёнтак Асташын, а на ўсход вока сягае да наваколляў Міра».

Аўтар экскурсу дадае, што Цырын калісьці быў не вёскай, а вялікім мястэчкам. У часы Міцкевіча ён належаў ваяводу Юзафу Несялоўскаму, які згадваецца ў «Пане Тадэвушу». Пасля ягонае смерці ў 1814 г. мястэчка перайшло да жонкі царскага палкоўніка Кернава.

А ці быў у Цырыне яшчэ i касцёл? Не, толькі ўніяцкая царква да 1839 г. Такім чынам, ксёндз, якога паклікалі да Свіцязі ў баладзе Міцкевіча,- цырынскі ўніяцкі святар. Ягоныя малітвы гучалі над возерам у мове царкоўнаславянскай. Цырынская царква была адзінай на шмат кіламетраў. Што да рыма-каталіцкага касцёла, то найбліжэйшы знаходзіўся ў Варончы. Дарэчы, цырынскай царкве як парафіяльнай падпарадкоўваліся i Туганавічы, а таму i прыдворныя, i вясковыя падданыя тутэйшых памешчыкаў Верашчакаў хадзілі да цырынскага ўніяцкага пробашча. Важным падаецца факт з сямейнага архіву Верашчакаў, што ў туганавіцкім парку за гэтак званай мураванкай, па суседству з бярозай, што нібыта пасадзіў сам Міцкевіч, стаяла маленькая каплічка, «філія» цырынскай царквы. I ўніяцкі святар, узамен за некаторыя паслугі ад туганавіцкага двара, меў абавязак адпраўляць у ёй раз на месяц набажэнства.

Гэтая каплічка сталася ахвярай спусташэнняў, якія напаткалі i Туганавічы 1 Цырын падчас першай сусветнай вайны. Ведаем мы пра яе i ca шматлікіх апісанняў, датаваных XIX ст.

Хто ж быў тады пробашчам у Цырыне? Дзякуючы нястомнай даследніцкай дапытлівасці вышэйпамянёнага Падгорскага-Аколава, мы ў стане даць грунтоўны адказ на гэтае пытанне. Але найперш працытуем кантэкст, дзе ўплецены строфы, што нас цікавяць, i растлумачым акалічнасці, важныя дзеля разумения генезісу балады.

I пан той, якому ад прадзедаў гэты
У спадчыну Свіцязь дастаўся, -
I многія зімы, i многія леты
Раскрыць таямніцу стараўся.
I ён загадаў:
- Лес рубіце I рэжце!.. -
Чаўны й караблі збудавалі.
I невад глыбокі - стоп ажно дзвесце -
Вязалі, старанна спляталі.
Я раіў, падказваў, што з богам патрэбна,
Належна рабіць, без паспеху.
У касцёлах бліжэйшых далі на малебны,
I з Цырына пробашч прыехаў.
На беразе стаў ён, надзеу свае шаты.
Крапіў ён вадою святою [1].

Калі гаворка зайшла пра біяграфічныя моманты, то варта звярнуць увагу на тое, што «Свіцязь» прысвечаная брату Марылі - Міхалу Верашчаку, i што у тэксце балады згадваюцца Плужыны [2].

Задума напісання балады нарадзілася падчас паездкі паэта разам з Міхалам, а можа i з Юзафам Верашчакамі на Свіцязь, дакладней, у Плужыны, куды пасля ўзяцця шлюбу дачкой пераехала старая Верашчака. Вядома, што Міцкевіч наведаў Плужыны ў жніўні 1821 г., а таксама, перад тым як пабываць у верашчакаўскіх Плужынах, ён нанёс візіт у (47KB) План туганавіцкага двара: В.- уязная брама; D. - жылы дом; К.- каплічка; М. - масты; Mł.- водны млын; Мr.- мураванка; О.- гасцёўны дом. S, Si - ставы. Туганавічы. Між іншым, захаваўся ліст, пасланы Яну Чачоту дзесьці ў канцы ліпеня ці на пачатку жніўня гэтага ж года, у якім паэт не шкадуе добрых словаў на адрас Міхала Верашчакі i паведамляе: «У бліжэйшыя дні, згодна з праектам Міхала, выязджаем; паедзем на некалькі дзён у пушчу, у маленькі фальварак над Свіцяззю».

Апроч таго, патрабуецца каментар адносна фатаграфічнага падтэксту словаў: «На імшы даваў у не адным касцёле». У тыя часы ў дварах, размешчаных на тых тэрыторыях, шырока практыкавалася складаць дары ў парафіяльным рыма-каталіцкім касцёле ў Варончы i ва ўніяцкай цырынскай царкве. Відавочна, што за словам! «ў не адным касцёле» стаіць i цырынская царква, бо менавІта там павінен быў знаходзіцца абраз Маці Божай, перад якім клалася vota. Прычым паэт сцвярджаў, што ў часе дэбатаў адносна вывучэння таямніцаў возера ён парадзіў не забыць Бога, i ў сувязі з гэтай парадай прыехаў «ксёндз з Цырына». Выснова напрошваецца сама - тым, хто склаў дары i прапанавау запрасіць ксяндза, быў сам Міцкевіч. Не перабольшанне і тое, што з Плужынау у Цырын ён ехаў не адзін, а ў суправаджэнні кагосьці.

Цяпер варта назваць імя i прозвішча цырынскага ўніяцкага пробашча ў 1821 г. Ім быў ксёндз Ян Гарбацэвіч. Падгорскаму-Аколаву дадае гонару i тое, што ён толькі здолеу ідэнтыфікаваць святара у працы «Ксёндз з Цырына» ("Pamiętnik Literacki", 1954), але i сабраў багата звестак адносна ягонае кар'еры да i пасля 1821 г.

Такім чынам, мы даведваемся, што Ян Гарбацэвіч быў сынам пробашча Ў Паручыне, там ён i нарадзіўся дзесьці каля 1790 г., што згадваецца ён у манаграфіі Варатынскага пра ўніяцкую Віленскую Галоўную Семінарыю (Вільня, 1938) i што функцыі святара выконваў з другой паловы жніўня 1814 г. да красавгка 1838 г.

Адначасова Падгорскі-Аколаў вылучае дзве тэзы i дастаткова пераканаўча ix матывуе. Па-першае, сцвярджае, што ўласна Ян Гарбацэвіч - прататып вобраза ўніяцкага ксяндза ў «Дзядах» (частка IV), якога Густаў наведаў недзе паблізу сямейнага гнязда сваёй каханай. Па-другое, даказвае, што Міцкевіч i Гарбацэвіч былі знаёмыя яшчэ да 1821 г. Магло гэта быць у 1804 г., калі апошні настаўнічаў у парафіяльнай школцы ў Сталовічах, за 8 км ад Завосся. У ёй нібыта нейкі час, перад тым як запісацца ў дамініканы ў Наваградку, вучыўся Міцкевіч. Такім чынам, тое, што чытаем у «Дзядах», як Густаў у асобе ўніяцкага ксяндза пазнае свайго колішняга настаўніка, можа быць заснавана на сапраўдным факце.

Біёграфы паэта, між імі i ПадгорскіАколаў, падаюць 1821 г. з усімі здарэннямі як надзвычай смутны для Міцкевіча, бо менавіта тады - 2 лютага 1821 г. - адбыўся шлюб ягонае каханай з графам Ваўжынцам Путкамэрам. Але такія блізкія сябры паэта, як Ігнат Дамейка i Антон Адынец паднялі заслону таямніцы, а Я. Рымкевіч у аповесці «Жмут» (Варшава, 1991) пераканаўча i вычарпальна паказаў, што прыкладна праз тры гады шлюб Марылі з Путкамэрам стаўся «белым шлюбам» i што Міцкевіч не павінен быў перажываць i не перажываў, бо туганавіцкая дзяўчына выйшла замуж фармальна. Не час i не месца займацца разглядам гэтага рамана, важна іншае: у перыяд, які мы асэнсоўваем, не бракавала спатканняў паміж паэтам i графіняй. i вось аказваецца - рэч не такая ўжо i сенсацыйная, - менавіта тады з'явіліся яны разам у цырынскай царкве, каб ахрысціць немаўля, сынка кагосьці з туганавіцкіх прыдворных, нейкага Францішка Саковіча. Вось што запісана Ў цырынскай кнізе хросных метрыкаў:

«Года 1821 месяца жніўня 1 дня з вёскі Туганавічы - я X. Ян Гарбацэвіч Цырынскі Пробашч Ахрысціў i Крыжмаваў Народжанага Францішка ад Бацькоў Шлюбных Лявона i Антаніны Саковічаў - Кумамі былі: Васпан Пан Адам Міцкевіч, Прафесар Ковенскіх Школ i Вяльможная Васпані Мар'яна Падкамэрова Графіня».

Заслугоўвае ўвагі дата акту хрышчэння: 1 жніўня 1821 г. Хто ведае, а ці не была тут жа абгавораная справа прыезду кс. Яна ў фальварак Плужыны? А яшчэ вядома, што 7 жніўня ў альбом Марылі паэт упісаў верш Дантэ, што 12 жніўня, вяртаючыся са Свіцязі ў Плужыны, ён скампанаваў «Свіцязянку», а 15-га святкаваліся імяніны каханай. Усё паказвае на тое, што ксёндз Гарбацэвіч стрымаў дадзенае слова: «прыехаў з Цырына» i прыняў удзел у выездзе з Плужынаў на Свіцязь, каб у літургічных шатах адправіць над ейнымі водамі святы абрад.

Калі зазірнуць у міцкевічаўскі лексікон, складзены Конрадам Гурскім, легка пераканацца, што не толькі ў «Свіцязі» Міцкевіч уніяцкага святара называе «ксяндзом». Паэт «ксяндзом» называе «папа», хоць i гэты апошні назоў таксама трапляецца, а ў нататках, што належаць пяру брата паэта - Аляксандра, натыкаемся i на «паповічаў», як таварышаў па дзіцячых забавах. Што да слова «царква», якога няма ў «Свіцязі», дык у творчасці Міцкевіча яно сустракаецца толькі 10 разоў.

I яшчэ колькі словаў пра адзін царквізм Адама Міцкевіча, які варты ўвагі. Гэта уніяцкая ідэнтычнасць Маці Божай Наваградскай, да якой - на трэцім месцы пасля Чанстахоўскай i Вастрабрамскай - адрасуецца апастрофа ва ўступе «Пана Тадэвуша». Хто ведае, можа акурат яна найлепш ілюструе клімат прыязнасці паміж двума абрадамі, характэрны наваградскаму асяроддзю, дзе падрастаў Вялікі Адам. I ці не таму пазней царкоўны матыў у творчасці Міцкевіча раптам знік з поля ўвагі міцкевічазнаўцаў?..

...Інфармацыя, змешчаная ў гэтым артыкуле, заслугоўвае безумоўнай увагі з боку сулрацоўнікаў Наваградскага музея Міцкевіча i экскурсаводаў, якія паказваюць турыстам міцкевічаўскую Наваградчыну. Што да метрыкальнага запісу ад 1 жніўня 1821 г., то, на мой погляд, яго варта было б рэпрадуктаваць і ўвесці ў экспазіцыю. I ўвогуле, мае сэнс звярнуцца да тых архіўных крыніцаў, да якіх дабраўся ў 30-я гады Падгорскі-Аколаў i якія сёння, напэўна ж, можна адшукаць. Важнымі ўяўляюцца дублікаты метрыкальных кнігаў уніяцкіх парафій да 1839 г. i найперш, з архіва цырынскай парафіі праваслаўнай кансісторыі ў Горадні.

Пераклад з польскае мовы.



[1] Фрагмент балады «Свіцязь» падаем у перакладзе А. Бялевіча (Адам Міцкевіч. Выбраныя творы. Мінск, 1955, с. 97). - Рэд.

[2] У пададзеным вышэй перакладзе фрагмента балады Плужыны не ўспамінаюцца. У арыгінале чытаем: "Pan na Płuźynach którego pradziady Były Świtezi dziedzice..." - Рэд.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX