Вярнуцца: Артыкулы

Косман М. Архіў вялікага князя Вітаўта


Аўтар: Косман Марцэлі,
Дадана: 09-07-2012,
Крыніца: Косман М. Архіў вялікага князя Вітаўта // З гісторыі культуры Вялікага Княства Літоўскага /Косман Марцэлі/ Мінск, 2010. С. 48-64.



Пасля уніі Літвы з Польшчай пачаўся выразны рост выкарыстання дакументацыі на тэрыторыі Вялікага Княства - яе ўвялі i ва ўнутрыдзяржаўныя справы, а датуль яна практыкавалася амаль выключна толькі ў стасунках з суседзямі. У колькасных адносінах дакументы шырока распаўсюдзіліся ў перыяд праўлення вялікага князя Вітаўта.

Вітаўт, які пасля паражэння i смерці бацькі Кейстута ў барацьбе з Ягайлам (1382) збег да крыжаносцаў, вярнуўся як удзельны князь, але зноў уцёк пад апеку Ордэна, каб урэшце памірыцца з Уладзіславам Ягайлам; па ўмовах Астроўскага пагаднення (1392) ён атрымаў з рук караля ўладу намесніка, а потым - велікакняскую, i ажыццяўляў яе да канца жыцця (1430) [1]. Тады арганізаваў канцылярыю, у якой паўставалі дакументы на лацінскай, рускай (старабеларускай) i нямецкай мовах (некаторыя даследчыкі дапускаюць, што складалі таксама татарскія акты) - i пачаў весці шырокую перапіску. Дый сам быў адрасатам шэрагу грамат i лістоў; частка з ix вядомая нам дзякуючы таму, што захаваліся ў замежных архівах, перадусім - у старадаўнім Каралявецкім архіве. Затое на тэму стварэння, месцазнаходжання, зместу i далейшага лёсу велікакняскага архіва не захаваліся непасрэдныя дадзеныя першакрыніц. Аднак вядома, што ён мусіў існаваць, таму пастараемся высветліць нешта на ягоную тэму, абапіраючыся на параўнальны матэрыял.

У Кіеўскай Русі першыя вядомыя дакументы былі адшуканы Нестарам, які меў доступ да княскай скарбніцы ў Кіеве; быць можа, там уласна знаходзіліся дамовы Русі з грэкамі. Засталіся згадкі на тэму ўмоваў захоўвання дакументаў княствам у перыяд палітычнага расколу земляў Русі. Так, у XIV ст. у Маскве граматы складвалі ў княскай скарбніцы (старэйшыя з ix належаць да часоў Івана Каліты), уключаючы туды ў пазнейшы перыяд рэшткі самастойных архіваў колішніх галіцкіх, мажайска-вярэйскіх i серпухаўска-бароўскіх князёў, якія трапілі ў залежнасць ад Масквы ў першай палове XV ст. [2]

Не маем канкрэтных звестак пра дзяржаўны архіў Вялікага Ноўгарада, які пэўна быў таксама вывезены ў Маскву пасля ліквідацыі палітычнай незалежнасці рэспублікі [3]; затое крыніцы згадваюць пра архіў Пскоўскай рэспублікі XV ст., апісваючы яго як "лар", або скрыню. Тая скрыня ў эпоху незалежнасці Пскова знаходзілася пры саборы Св. Тройцы, а змяшчала ў сабе граматы гарадскіх уладаў, рашэнні веча, заканадаўчыя акты, касцельныя пастановы i фінансавыя запіскі розных тыпаў, між іншым, вэксалі. Калі нейкія дакументы страчвалі вартасць, ix вымалі са скрыні i знішчалі. "Лар", цесна звязаны з канцылярыяй веча, знаходзіўся пад наглядам "ларніка", які адыгрываў важную ролю ў Пскове [4].

Пытанне захоўвання дакументаў пястаўскімі ўладарамі ў Вавельскім замку асвятлілі ў значнай ступені ў грунтоўных, але супярэчлівых манаграфіях Освальд Бальцэр i Абдон Кладзіньскі. Першы даследчык прыйшоў да высновы, што ў перыяд удзельнай раздробленасці (сярэдзіна XIII ст.) існаваў асобны княскі архіў Кракаўскага ўдзела, які стаў пачаткам пазйейшага Кароннага архіва; у ім захоўваліся пераважна акты, якія атрымлівалі князі, затое не было рэестраў дакументаў уласнай канцылярыі, хаця час ад часу здаралася, што які-небудзь арыгінал заставаўся ў канцылярыі стваральніка; гэта можна патлумачыць дваяка: калі быў падроблены, i фальсіфікатар для большай надзейнасці падкінуў яго, ці калі атрымальнік па нейкіх прычынах не забраў або не выкупіў грамату. Найдаўнейшы княскі архіў мусіў быць злучаны з архівам Кракаўскага капігула i разам з ім складзены ў Катэдры на Вавелі; неўзабаве пасля змяшчэння там Крэўскага акта вялікага князя літоўскага Ягайлы для польскіх паслоў у 1385 г. яны былі раздзелены [5]. Не падлягае сумненню аб'яднанне скарбніцы з архівам, прычым апошні ўяўляў сабой складнікавую частку першай. 3 таго часу княская скарбніца мусіла знаходзіцца ў Кракаўскай катэдры. Кладзіньскі прыняў тэзіс аб злучэнні скарбніцы з архівам, затое расправіўся - досыць пераканаўчым чынам - з меркаваннем Бальцэра аб змяшчэнні дакументаў уладара ў архіве Кракаўскага капітула i прыйшоў да высновы, што каралеўскі архіў у перад'ягелонскі перыяд змяшчаўся ў каралеўскай скарбніцы ў Вавельскім замку, а загадваў ім на працягу XIV ст. - падобна як i іншымі рэліквіямі скарбніцы - каралеўскі падскарбій; у пацвярджэнне прывёў факт, што i ў наступным стагоддзі кіраванне скарбніцай знаходзілася ў руках падскарбія, а не канцлера, хоць потым у ёй захоўваліся таксама дакументы [6].

Архівы мелі ў перыяд удзельнай раздробленасці таксама іншыя польскія князі, сярод ix - Уладзіслаў Лакетак, які пад час выгнання (каля 1300 г.) вазіў з сабой скрыню з дакументамі [7]. Падкрэсленая Бальцэрам i дадаткова пацверджаная дакументальна высновамі Кладзіньскага сувязь архіва са скарбніцай на польскіх землях у эпоху феадалізму не падлягае сумненню. Далейшых довадаў з гэтай сферы можна шукаць у Заходняй Еўропе, у крыжаносцаў [8], як i ў Апостальскай Сталіцы, якая пастаўляла свецкім магнатам узоры дыпламатыі: "Au douzieme siecle la chancellarie papale reęut une organization nouuelle; les Archwes furent reunies au tresor et confiees aux soins du thesaurarius" [9].

Звернемся яшчэ да міжнародных адносінаў ВКЛ перыяду, што крыху папярэднічаў пана- ванню Вітаўта i з якога захаваліся звесткі пра архівы Ягайлы i Скіргайлы.

Ягайла, a напэўна да яго i Альгерд, меў пастаянны архіў у Віленскім замку ў 1377- 1386 г.; дакументы захоўваліся ў скрынях. Кейстут, праінфармаваны ира тайную змову пляменніка (у 1380 г.) з Нямецкім ордэнам, заняў Вільню i ўзяў пад стражу гэты архіў; ён мусіў дакладна ведаць, што цікавы для яго дакумент (экзэмпляр вялікага магістра Вінрыха фон Кніпродэ) там знаходзіцца, i ведаючы месца ягонага захоўвання - адразу ж на яго натрапіў. Бо ў адваротным выпадку Ягайла здолеў бы схаваць ці знішчыць кампраметуючы акт; тым часам стрый знайшоў яго ў скрыні [10]. Не маем, па праўдзе кажучы, больш канкрэтнай інфармацыі на тэму змесціва замкавых скрыняў, тым не менш, аднак, можам дапускаць, што ў ix захоўвалі, акрамя дакументаў, таксама іншыя каштоўныя прадметы. На карысць такога меркавання згадка пра архіў Скіргайлы: у 1385 г. адбылася бітва ліцвіноў з крыжаносцамі над Нёманам, пра якую торуньскі храніст, паміж іншых, паведамляе: "Euasit Schirgal sed de suis fuerunt aliąui interfecti et mantica sua cum scutellisargenteis et ciphis et prwilegiis suis Ruthenicis, bullis plumbeis fuit per nos recepta" [11]. He ўдаемся ў пытанне, ці тыя старабеларускія прывілеі ўтваралі цэлы дакументальны фонд Скіргайлы i ці вазіў ён з сабой усе свае граматы; затое звернем увагу на спалучэнне каштоўных прадметаў з дакументамі як на характэрнае i для літоўскіх стасункаў. Зрэшты, i пазней на Літве захоўвалі ў торбах дакументы разам з іншымі асабліва важнымі прадметамі, на што яшчэ ў XVII ст. звяртае ўвагу вялікі канюшы літоўскі князь Багуслаў Радзівіл.

Такім чынам, для сярэднявечнай Еўропы было характэрна, што архівы складалі частку скарбніц. Тады i ўказанні на тэму архіва Вітаўта могуць даць згадкі ў першакрыніцах пра ягоную скарбніцу.

Янка з Чарнкова паведамляе пра вываз крыжаносцамі ў 1382 г. Кейстутавай скарбніцы з замка ў Троках [12]. Вось чаму Вітаўт змог забраць няшмат каштоўнасцяў, калі пасля ўцёкаў з вязніцы ў Крэве падаўся ў выгнанне, i карыстаўся пазыкамі, якія давалі яму рыцары [13]. Таму скарбніцу мусіў збіраць амаль спачатку з моманту атрымання ўлады намесніка ў 1392 г. Аднак паколькі вёў актыўны лад жыцця i часта падарожнічаў, напрошваецца пытанне: ці скарбніцу пастаянна перавозілі разам ca зменай месцазнаходжання двара ці яе дзесьці ўладкавалі на пастаяннае захоўванне?

Вось жа, маем выразнае паведамленне першакрыніцы, якое сведчыць, што велікакняская скарбніца была размешчана ў Троках. Гэта аповед Яна Длугаша (пад 1415 г.) пра прыбыццё Ўладзіслава Ягайлы ў Трокі i адорванне яго праз вялікага князя грашыма i каштоўнасцямі са скарбніцы, якая знаходзілася ў новым замку, збудаваным на востраве возера Гальвэ: "Ex Mitho Wladislaus Rex per Wolkowiszka Waszyliszky et Sziszky precedens, in Trokky uenit. Cui Dux Alexander Withawdus cum Magistro Livoniae dieto Lander unum milliare occurrens, eum suppliciter et hilariter excepit, et in. castrum altum in medio lacus situm, cum omnibus militibus suis recolligens, splendide tractavit. Altera deinde die Regem in thesaurum ducalem introducens. oiginti, millibus marcarum latorum grossorurn, ąuadraginta Schubis pellium sabellinarum, item omnes alios regios milites aliis muneribus donat" [14]. Пэўна ж, у 1415 г. скарбніца знаходзілася ў новым замку ў Троках, які ахоўвалі спецыяльна тут паселеныя аддзелы караімаў, выведзеных з Крыма ў апошнія гады XIV ст. i размешчаных перадусім у рэзідэнцыі Вітаўта. Аднак паколькі Бальцэр выказаў тэзіс - зрэшты, малапераканаўчы, як паказалі даследаванні Кладзіньскага - пра аддзяленне скарбніцы з каштоўнасцямі ад грашовай на Кракаўскім двары ў Пястаўскую эпоху, дарэчы будзе высветліць, ці не валодаў Вітаўт дзвюма такімі скарбніцамі.

Так не было, бо прыведзены вышэй аповед Длугаша сведчыць, што ў Троцкім замку Ўладзіслаў Ягайла атрымаў ад стрыечнага брата як грошы, так i падбітыя сабалямі футры, коней i барвяныя шаты. Той жа самы летапіс, характарызуючы пасмяротна (каля 1430 г.) вялікага князя, апавядае, што адзін раз абдарыў ён свайго сакратара Мікалая Малдрыка, які выязджаў у Польшчу, каштоўнасцямі i грашыма, колькасць якіх некалькі разоў павялічваў, бо прысутная пры гэтым ягоная жонка Ульяна выражала незадавальненне з прычыны залішняй - на яе думку - шчодрасці [15]; грошы гэтыя адразу ж прыносілі, бо яны мусілі знаходзіцца ў агульнай скарбніцы. Гэты аповед з амаль анекдатычнымі дэталямі даводзіць яшчэ пра нешта іншае - уласна пра ста лае месцазнаходжанне скарбніцы, бо датычыць перыяду пасля 1418 г., у якім адбылося заключэнне шлюбу Вітаўта з Ульянай [16].

Паколькі скарбніца - падобна як i канцылярыя - не была дзяржаўнай установай, але належала непасрэдна вялікаму князю, загадваць ёю мусіў хтосьці з прыдворных ураднікаў, а не падскарбій, які на польскі ўзор быў уведзены крыху пазней i фігуруе ў крыніцах толькі пасля смерці Вітаўта [17].

Скарбніца пэўна знаходзілася ў Троках да канца жыцця Вітаўта (1430), а размешчана там была, як толькі скончылася будаўніцтва мураванага замка на востраве возера Гальвэ. Гэты замак паўстаў у 1397-1403 г. i зрабіўся наймацнейшай крэпасцю Вітаўта [18]. 1403 год з'яўляўся б тады terminusaquo, а 1415 - ter minus ad quem складвання там скарбніцы; відавочна, няма падставы прымаць гэтую апошнюю дату, паколькі яна цалкам выпадковая. Да размяшчэння ў Троках скарбніцу перавозілі разам з князем, калі тагачасныя крэпасці не давалі дастатковай гарантыі бяспекі [19], або яна так сама знаходзілася ў адным з віленскіх замкаў ці ў старым троцкім. Цяжка тут сказаць штосьці пэўнае, але хутка, яшчэ ў 1414 г., Гільбер дэ Лaнуа заспеў абодва віленскія замкі драўлянымі, а падобны, драўляна-земляны, знаходзіўся ўжо раней у Троках - ведаючы прывязанасць вялікага князя да старой бацькоўскай сядзібы, мы былі б схільныя думаць, што ў ёй уласна мог ён размясціць скарбніцу ў той час, калі стала настолькі багатай i вялікай, што яе далейшыя перавозкі зрабіліся нязручнымі. Ен мог там знайсці пад адпаведнай вартай ужо ў 1398 г. (момант з'яўлення караімаў) часовую сядзібу на перыяд акурат распачатага будаўніцтва новага замка, у які затым была перанесена скарбніца.

Мы ведаем, што архіў Кейстута трапіў у 1382 г. у нямецкія рукі. Дакументы ж, атрыманыя пад час знаходжання ў Ордэне, потым страцілі вартасць i нават сталі кампраметуючымі, таму трэба сумнявацца, ці перахоўваў ix Вітаўт. Затое пачаткам архіва маглі стаць дакументы, атрыманыя Кейстутавічам як удзельным гарадзенскім князем перад другімі ўцёкамі ў Прусію. Пэўна, у першыя гады намесніцкага праўлення меў ён так мала грамат, што мог ix паспяхова вазіць у падручным скарбчыку, падобна як рабіў гэта некалькімі гадамі раней Скіргайла. Аднак узрастала колькасць лістоў, якія пасылаў i атрымліваў; часткова былі яны - як трэба дапускаць - захаваны. Затое не ведаем, ці праводзілі капіяванне так, як гэта мела месца ў Мальбарку. Калі так, дык толькі ў дачыненні да пісьмаў большай вагі, бо цяжка паверыць, каб сляды ў канцылярыі пакідалі малаважныя лісты, арыгіналы якіх нават напісаны былі вельмі нядбайна [20].

У архіве мусілі захоўвацца агульнадзяржаўныя акты, адбіраў якія вялікі князь - такім чынам, аформленыя Кароннай канцылярыяй граматы уніі, а таксама міжнародныя дамовы, завераныя Вітаўтам самастойна або разам з Уладзіславам Ягайлам. Копій уласных дакументаў не рабілі, бо даследаванні як ранейшыя, так i найноўшыя паказваюць, што пачаткі Літоўскай Метрыкі трэба шукаць толькі ў перыядзе панавання Казіміра Ягелончыка [21].

Вельмі праблематычным здаецца таксама вядзенне рэестраў. Бо ведаем, што ўжо напрыканцы XV ст., i асабліва ў XVI ст. пэўныя асобы звярталіся да ўладара з просьбай аб пацвярджэнні прывілеяў Вітаўта, у многіх выпадках загінулых, i адшуквалі ix не на падставе праверкі запісаў у велікакняскім архіве, a толькі дзякуючы вусным паказанням. I так ужо ў 1494 г., такім чынам, праз крыху болей за паўстагоддзя пасля смерці дарыцеля, звярнуўся за пацвярджэннем згубленага надання для свайго касцёла гарадзенскі пробашч; гэтае наданне было адноўлена Аляксандрам Ягелончыкам на падставе вусных паказанняў старца - князя Аляксандра Гальшанскага, даўняга гарадзенскага дзяржаўцы, i ягоных ураднікаў [22]. Калі ж у сярэдзіне XVI ст. сям'я Карачэўскіх з Падолля падала да зацвярджэння некалькі фальсіфікацый, а вера год насць ад ной з ix была пастаўлена над сумненне інстыгатарам скарбніцы - тады на загад Жыгімонта Аўгуста Раман Карачэўскі i двое іншых шляхцічаў прынеслі адпаведную прысягу [23], i гэтая прысяга стала аргументам для пацвярджэння акта. Паколькі тады звярталіся да гэткіх галаслоўных аргументаў, не падлягае сумненню, што шукалі б іншых довадаў (архіўных), калі б такія існавалі. Не магло, відавочна, ix быць, паколькі адзіным магчымым спосабам праверкі праўдзівасці паказанняў просьбіта было вуснае сведчанне.

Адсюль вынікае, што ўжо ў апошнім дзесяцігоддзі XV ст. у велікакняскім архіве не было ніякіх доказаў афармлення Вітаўтам маёмасных наданняў. Аднак мала праўдападобна, каб рэестры былі створаны i загінулі на працягу 50-годдзя пасля смерці вялікага Кейстутавіча, паколькі невядома пра ніводнае ў той перыяд знішчэнне ці рабунак Тродкага замка. Архіў разам ca скарбніцай знаходзіўся i далей у тым самым месцы яшчэ ў 1501 г. пад кантролем велікакняскага скарбніка, i толькі ў першыя гады XVI ст. яго перанеслі ў Вільню, дзе ягонае захоўванне зафіксавана ўжо ў 1511 г. [24]



[1] Kochanowski J. К. Witold, wielki książę litewski. Studium historyczne. Lwów, 1900; Prochaska A. Dzieje Witolda, wielkiego księcia Litwy. Wilno. 1914; Pfitzner J. Grossfiirst Witold von Litauen ais Staatsmann. Briinn - Prag - Leipzig - Wien. 1930; Łowmiański H. Witold wielki książę litewski. Wilno, 1930. Гл. таксама: Halecki O. Dzieje unii jagiellońskiej. Т. 1: W wiekach średnich. Kraków, 1919; Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Księstwa Litewskiego za Jagiellonów. Т. I: 1377-1499. Warszawa, 1930 (раздзелы III-IX). Там падрабязна абмяркоўваецца дзейнасць Вітаўта ў перыяд рэарганізацыі ладу Вялікага Княства Літоўскага; пра ягоныя дакументы гл. таксама: Sochaniewicz К. Najdawniejsze dyplomy Witolda W. Ks. Litewskiego II Ateneum Wileńskie (далей: A W) III. Wilno, 1926; Ён жа: Zaginione dokumenty Witolda W. Ks. Litewskiego га Jagiellonów (przywileje Witolda dla Moniwida starosty wileńskiego i testament jego syna Jana Moniwidowicza) II AW I, Wilno, 1923; Ен жа: Nieznane nadania Witolda dla osób prywatnych II AW VII, Wilno, 1930; Halecki O. Na marginesie najdawniejszych dyplomów katedry wileńskiej II AW X, Wilno, 1930; Ochmański J. Najdawniejsze przywileje Jagiełły i Witolda dla biskupstwa wileńskiego 1387-1395II Zeszyty Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza. Seria: Historia № 5. Poznań, 1961.

[2] Черепнин Л. В. Русские феодальные архивы. Т. I. Москва - Ленинград, 1948. С. 12.

[3] Тамсама, с. 224 i наст.

[4] Тамсама, с. 408 i наст.

[5] Kłodziński A. O archiwum Skarbca Koronnego na Zamku Krakowskim II Archiwum Komisji Historycznej. Serja II, 1.1. Kraków, 1923. Balzer O. Skarbiec i archiwum koronne w dobie przedjagiellońskiej. Lwów, 1917. Бальцэр піша: "Раздзяленне абедзвюх скарбніц можа прыпадаць на нейкі момант у апошніх гадах перад'ягелонскай эпохі, a менавіта -на час паміж 1370 i 1386 г.", а звязваць яго можна з дзейнасцю падскарбія Дзмітрыя з Гарая як небяспекі для палітыкі малапольскіх паноў у выніку закулісных перамоваў каралевы Ядзвігі з Вільгельмам Аўстрыйскім; вось тады скарбніцу перанеслі - гаворка ішла галоўным чынам пра бяспеку каранацыйных рэгалій - з Вавеля ў кракаўскія камяніцы (с. 464), з якіх праз некалькі гадоў, неўзабаве пасля 1393 г., вярнулася на Вавель, але ўжо тады была аддадзена пад свецкае кіраванне (с. 473 i наст.).

[6] Kłodziński A. O archiwum Skarbca..., с. 161. Цікавыя заўвагі гэтага даследчыка на тэму памяшканняў каралеўскай скарбніцы. Яна дасталася Ягайлу амаль пустой з-за ўзрушэнняў, пад якія падпала з моманту смерці Казіміра Вялікага ў 1370 г.; магчыма, што з-за адсутнасці адпаведнага месца кароль нейкі час вазіў скарбы з сабой у далёкія падарожжы. У 1393-1394 г. яна была складзена ў дзвюх прыстасаваных для гэтай мэты кракаўскіх камяніцах. у той час як у замку для яе будавалі спецыяльнае памяшкашше (пэўна, у 1394-1400 г.), якое не было ліквідавана нават у час перабудовы Вавеля Жыгімонтам Старым у пачатку XVI ст. (с. 163-165). Дакументы захоўваліся ў скрынях яшчэ ў 1730 г., падзеленыя на замежныя i датычныя заканадаўча-палітычных стасункаў уладара з падданымі. Яны ўваходзілі ў склад так званага "сакрэтнага архіва", падпарадкаванага выключна падскарбію, а да іншых аддзелаў мелі доступ таксама натарыусы i захавальнікі скарбніцы. Інвентары каштоўнасцяў i каранацыйных рэгалій складаліся з нагоды перадачы скарбніцы падскарбіям, пачынаючы з 1475 г., a інвентары архіўных збораў - толькі з 1551 г. Характэрна, тігго ў тыx самых скрынях захоўвалі клейноты i дакументы асаблівай каштоўнасці (напрыклад, акт закладу Спіжскіх гарадоў (гарады Спіжскай зямлі - краю на памежжы Польшчы i Венгрыі. - перакл.) на суму 37 тыс. коп шырокіх ч ннскіх грошаў ад 1412 г.) або завераныя залатымі пячаткамі (с. 188).

[7] Гэтыя дакументы Лакетак калісьці паказваў розным асобам. Пэўны ксёндз распавядаў, што аглядаў пры такой нагодзе прывілей Конрада Мазавецкага на карысць Тэўтонскага ордэна: "Dixit eciam, quod quandoquidam procurator dicti domini Wladislai dictus Andreas, plebanus Brestensis, mortuus fuit, fuit portata guedam cista sua in presencia dicti domini Wladielai regis, ubi erant plura privilegia..." (Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. Editio a i tera, tomus I. Posnaniae, 1890. S. 378).

[8] У 1309 r. вялікі магістр пасля закрыцця архіва Нямецкага ордэна ў Венецыі перавёз частку дакументаў у Мальбарк i злучыў яе з ранейшым архівам прускага краёвага магістра; пасля 1466 г. яе перанеслі ў Каралявец (Forstreuter К. Das Preussische Staatsarchiv in Kónigsberg. Góttingen, 1955. S. 11 i наст.). У скрыню скарбніцы была пакладзена, між іншым, гіячатка, а ключы ад яе мелі вялікі магістр, вялікі камтур i падскарбій (гэтую пасаду ўвялі ў 1240 г.); не было ў Ордэне пасады канцлера (гл.: Górski К. Dzieje Malborka. Gdynia, 1960. S. 26 i наст.). Наконт канцылярскіх памяшканняў, аддзелаў падскарбія i скарбніцы - гл.: Steinbrecht С. Schloss Marienburg in Preussen. Berlin, 1897. S. 17. Eichendorff J. E. Die Wiederhcrstellung des Schlosses der Deutschen Ordensritter zu Marienburg. Berlin, 1844 (тамсама дакладны план замкавых памяшканняў - табліда ў канцы кнігі). Вітаўт дасканала ведаў канцылярска-архіўныя стасункі Ордэна, таму мог у пэўнай ступені браць ix за ўзор; напрошваецца пытанне на палях: хіба толькі выпадковасцю была адсутнасць i пры ягоным двары пасады канцлера?

[9] Gachard М. Les archiues du Vatican. Bruxelles, 1874. S. 4. Аўтар далей агаворвае змест сярэднявечнага архіва папскай скарбніцы.

[10] Тэкст дамовы - у Codex diplomalicus Lithuaniae (выл. E. Raczyński, Vratislaviae, 1845. S. 55 i наст.). Пpa ход падзей сведчыць скарга Ягайлы на Ордэн у 1388 г. (Scriptores rerum Prussicarum. Т. II. S. 714). Гл. таксама: Smolka S. Kiejstut i Jagiełło. Kraków. 1888. S. 9 i 60.

[11] Scriptores rerum Prussicarum. Т. III. S. 137. K. Саханевіч (Najdawniejsze dyplomy..., s. 375) дапускае, што i іншыя літоўскія князі ў тыя часы мелі падобныя архівы, а ix магчымым трапляннем над час бітнаў у рукі ворага, як гэта мела мссца ўласна ў выпадку Скіргайлы. тлумачыцца адсутнасць літоўскіх дакументаў перыяду перад уніяй з Польшчай. Можна было б гэтае спзерджанне скарэктаваць з улікам таго, што падарожныя саквы былі адной з дзвюх вядомых формаў захоўвання дакументаў, а другая - гэта згаданыя скрыні ў замкавых пакоях, як у выпадку Ягайлы. 3 прац на тэму дзяржаўнага архіва Літвы XVI-XVIII ст. можна назваць: Ptaszycki S. Gdzie się przechowywały i przechowują obecnie akty unii Litwy z Polską? "Kwart. Hist." XVI (1902). S. 588 i наст. Kutrzeba S. Historia źródeł dawnego prawa polskiego. Т. II. Lwów, 1926. S. 389 i наст. Jakubowski J. Archiwum państwowe IV. Księstwa Litewskiego i jego losy II Archeion IX (1931). S. 1-18; Akia unii Pol ski г Litwą. Kraków, 1932. Wyd. S. Kutrzeba i W. Semkowicz (wstęp).

[12] Kronika Janka z Czarnkowa II Monumenta Poloniae Historica. Т. II. Warszawa, 1961. S. 719: "Qui magister stalim misso exercitu cum praefato principe Litwanorum obsed.it castrum principale Troky dictum, in quo praefati Keystotonis lotus thesaurus et omnes floriae ejus apparatus reconditus seruabatur. Hunc itaąue absque laesione gentis suae, castrensibus timore ductis, ipsum eisdem praesentantibus ceperunt, omni thesauro, supellectili sublatis, castrum praedictum cremaverunt".

[13] Гл. шырэй: Prochaska A. Dzieje Witolda... (раздзелы III, V). Pfitzner J. Grossfiirst Witold... (раздзел III).

[14] Johannis Dlugossii Historiae Polonicae libri XII, instruxit I. Żegota Pauli cura et expensis A. Przezdziecki. Т. IV. Cracoviae, 1877. S. 174 i наст. З месцаў, дзе найчасцей бываў вялікі князь, у разлік маглі б прымацца афіцыйная сталіца Вільня i ўлюбёная рэзідэнцыя Трокі: там i ў летняй сядзібе Нямежы, хаця знаходзіліся яны ў глыбіні краіны, Вітаўт пасяліў у абарончых мэтах сваіх татараў i караімаў - гл.: Szyszman A. Osadnictwo karaimskie i tatarskie na ziemiach Wielkiego Księstwa Litewskieg // Myśl Karaimska X. Wilno, 1934. S. 34 i наст.

[15] Długosz, t. IV, s. 421: "Quem ad coniugem et patrimonium suum in Poloniom remissurus, volens muneribus euispraemiare, post vestes nobiles et splendidas, equosque et clenodia, sibi largitas et largita, centum sexagenas latorum grossorum praesente et spectante consorte sua Juliana, iussit afferri et sibi donari".

[16] Гл.: Prochaska A. Dzieje Witolda... S. 377.

[17] Wolff J. (Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386-1795. Kraków, 1885. S. 184) называе перших вялікіх падскарбіяў: Аляксандра (1443), Аляксандра Юр'евіча (1454) i інфармуе, што іх задачай было"скарбніцу пільнаваць, грамадскія пошліны спаганяць, пра выдаткі дакладваць i як першыя, так i другія ў рахункі ўключаць, прытым сачыць за біццём манет"; з 1520 г. яны былі адначасова i пісарамі - гл. таксама Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim, ułożył i wydał A. Boniecki. Warszawa, 1887 (спіс саноўнікаў i ўраднікаў, с. XXII).

[18] Morelowski M. Zarysy syntetyczne sztuki wileńskiej od gotyki do neoklasycyzmu. Wilno, 1939. S. 42 i наст.; ён жа: Zamek najeziorny w Trokach a źródła formy zachodnie i czarnomorskie II Myśl Karaimska, seria nowa, t. I. Wrocław, 1946. S. 75 (тамсама рэканструкцыя плана будынка з подпісам: "Замак надазёрны ў Троках, у 1397-1403 г. завершены, праўдападобна, у абарончых мурах, а найпазней да 1411 г. - у жылых частках з велікакняскай канцылярыяй").

[19] Klimas Р. Ghillebert de Lannoy - dvi jo keliones Lietuuon II Praeitis. T. Il.Kaunas. 1933. s. 153. J. Kłos (Wilno - przewodnik krajoznawczy. Wyd. III. Wilno, 1937. S. 52) падкрэслівае, што ў пачатку XV ст. абодва віленскія замкі. Верхні i Ніжні, былі драўлянымі, a Верхні замак быў вымураваны з цэглы напэўна на працягу першага 25-годдзя XV ст. (с. 54). Пра аналогію з магчымымі перавозкамі скарбніцы Ўладзіславам Ягайлам: Kłodziński A. O archiwum Skarbca..., s. 161.

[20] Напрьгклад: Codex epistolaris Vitoldi, Ne 1399. S. 891 (ліст да вялікага магістра 1430 г.).

[21] М. Г. Бережков (Литовская Метрика как исторический источник. Ч. I. Москва - Ленинград, 1946. С. 95) стаяў на пазіцыі, што з пачатку велікакняжання Казіміра паходзяиь толькі рэестры земскіх подацяў, якія, аднак, яшчэ не з'яўляюцца кнігамі; толькі ў 80-я г. XV ст. канцылярыя пачала адначасова складаць зборныя кнігі раней аформленых дакументаў i прыступіла да рэгулярнага вядзення бягучых кніг. Уласна гзты момант з'яўляецца пачаткам Літоўскай Метрыкі. Беражкоў гіярэчыць ранейшым поглядам С. А. Бяршадскага i М. В. Доўнар-Запольскага, быццам найстарэйшая з вядомых кніг запісаў вялася ўжо з 1440 г. (с. 73). У часы Вітаўта дакладна не вялі яшчэ кніг, гэта тым болей абгрунтавана, што толькі на першую палову XV ст. прыпадае канчатковае фармаванне Кароннай Метрыкі, якая захавалася, аднак, толькі з 1447 г. (гл.: Kętrzyński S. Zarys nauki o dokumencie polskim wieków średnich. Т. I. Warszawa, 1934. S. 401 i наст.), рэгістрацыю дакументаў гэты даследчык адсоўвае назад аж да 20-х г. XIV ст., угледжваючы ўзоры для яе пры двары Караля Роберта Венгерскага (с. 411).

[22] Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej, N 410,

s. 473 i наст.; Ne 115, s. 140; № 377. s. 440.

[23] Semkowicz W. Nieznane nadania Witolda... S. 4 i наст.

[24] С. Пташицкнй (Описание книг и актов Литовской Метрики. С.-Петербург. 1887. С. 4) заўважае, што ў часы Казіміра Ягайлавіча, калі ўжо функцыянавала Літоўская Метрика, пад час падарожжа гаспадара вазілі разам з ім толькі бягучыя кнігі, старыя ж знаходзіліся ў Троцкім архіве; перанос скарбніцы з Трокаў у Вільню, праўдападобна, быў звязаны з заняццем трона Жыгімонтам Старым. У справе III (найдаўнейшай) кнігі Літоўскай Метрыкі, вядомай з копій XVI ст., якая змяшчае галоўным чыням рэестры з пачаткаў панавання Казіміра Ягайлавіча (сярод іншых - датаваныя 1443 г.); гл.: Halecki O. Litwa w połowie XV w. w świetle najdawniejszej księgi metryki (kounikat)// Rozprawy Historyczne Towarzystwa Naukowego Warszawskiego. Т. I, zeszyt 4, 4 (без даты). S. 25. На думку гэтага даследчыка, укладанне цэлага спіса наданняў з разрозненых канцылярскіх запісаў пачалося пасля атрымання пасады канцлера Алехнам Судзімонтавічам (1477), які папярэдне азнаёміўся на каралеўскім двары з кароннымі ўзорамі.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX