Вярнуцца: Артыкулы

Пякарскі А. Навагрудскія гербы


Аўтар: Пякарскі Анатоль,
Дадана: 19-07-2013,
Крыніца: Пякарскі Анатоль. Навагрудскія гербы // Спадчына №5-1993. С. 2-3.



Да найранейшых крыніцаў, дзе зафіксаваныя звесткі пра наваградскія гербы, належыць гербоўнік, складзены (152KB) Чорны Ангел Наваградка. (З кнігі Б. Папроцкага, 1578 г.). Пячатка Наваградка 1746 г. Гарадскі герб з прывілея Наваградка. 1595 г. Праект герба 1860-х гг. польскім геральдыстам XVI ст. Барташам Папроцкім. У ім гаворыцца, што «ваяводства Наваградскае ўжывае за герб анёла чорнага ў полі чырвоным, горад Наваградак ужывае за герб Пагоню, пры якой ёсць Замак». Даты зацверджання гэтых гербаў не згадваюцца. Але можна думацьг што ваяводскі герб (з анёламі быў прыняты ў 1507 г. падчас стварэння Наваградскага ваяводства. Ен адрозніваўся ад гербаў Пагоня іншых беларускіх ваяводстваў. Магчыма таму, што го­рад Наваградак зыачна раней атрымаў герб з эмблемай Пагоні, да якой быў дąлyчaны відарыс замка дзеля адрознення гэтага герба ад дзяржаўнага, то Наваградскаму ваяводству зацвердзілі асобны герб (з анёлам).

Праз нейкі час відарыс замка на гербе з Пагоняй ужо не змяшчалі, i абодва гербы (з чорным анёлам i Пагоняй) пачалі лічыць ваяводскімі. Так, у кнізе Балінскага i Ліпінскага «Старажытная Польшча» змешчаныя контурны відарыс двухбаковай віслай пячаткі i яе апісанне: «Герб ваяводства Наваградскага ёсць, з аднаго боку, Анёл чорны ў чырвоным лолі... з другога ж боку, - Пагоня звычайнаяй. Двухбаковую пячатку апісвае таксама i польскі геральдыст Л. Чарнецкі.

У канцы XVI ст. анёл чорны зусім знікае з гербаў. А ў 1595 г. кароль Рэчы Паспалітае Жыгімонт III Ваза зацвердзіў для горада Наваградка новы герб - з выяваю архангела Міхаіла ў чорным панцыры з шалямі у левай руцэ i з мечам - у правай [1]. Які ж сэнс набыла гэтая кампазіцыя? Відаць, архан­гел павінен чыніць справядлівае правасуддзе i сурова караць злачынцаў [2]. Так «упаўнаважыў» Жыгімонт ІІІ архангела Міхаіла насуперак Святому Пісьму, дзе сказана, што суд над усімі людзьм! (жывымі й мёртвымі) будзе чыніць сам Госпад Бог. Вось тут, мусіць, да разумения святароў i дайшло, што з адведзенай архангелу Міхаілу роляю суддзі i ката перастараліся, i яны паспрабавалі падправіць далікатную сітуацыю. Таму на пачатку XVIII ст. кампазіцыя наваградскага герба была папоўненая яшчэ адным «персанажам» - змеем-д'яблам. І чамусьці пакінулі шалі, праз што гербавая кампазіцыя зноў атрымала невыразны сэнс: архангел, замест таго, каб неадкладна забіць мечам змея-д'ябла, мусіць спачатку чыніць справядлівае правасуддзе, але ў адносінах да каго? Да д'ябла?! I расейскі варыянт гарадскога герба Наваградка, зацверджаны ў 1845 г., захаваў у асноўным гэтую ж кампазіцыю, толькі з некаторымі зменамі (архангел павярнуў меч вастрыём на змея, у якога зніклі крылы). Але па-ранейшаму архангел трымае шалі ў левай руцэ.

У 1857 г. Расейскі дэпартамент геральдыкі ўвёў новыя правілы складання зямельных i гарадскіх гербаў, якія прадугледжвалі выкарыстанне знешніх упрыгожанняў. Так, у 60-х гг. XIX ст. паводле гэтых правілаў былі складзеныя праекты кампазіцыяў гербаў больш за дзесятак беларускіх гарадоў, у тым ліку i На­ваградка, для герба якога выкарысталі з ужо існуючага толькі «рэшткі» архангела - стылізаванае крыло i руку з мечам.

Такі фінал эвалюцыі наваградскага герба.



[1] Магчыма, тут ёсць нейкая сувязь паміж чорным анёлам, чорнымі даспехамі архангела i назваю Чорная Русь - гістарычнай вобласцю ў вадазборы верхняга i сярэдняга Немана, цэнтрам якой, а з сярэдзіны XIII ст. па 1323 г. сталіцай Вялікага Княства ЛІтоўскага быў Наваградак. Але верагодней, што сваю назву Чорная Русь атрымала з-за бальшыні яе паганскага насельніцтва.

[2] Варта адзначыць, што ў аніводным варыянце наваградскага герба ў архангела Міхаіла не паказаны арэол святасці.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX