Вярнуцца: Артыкулы

Як расла тэрыторыя Расейскай дзяржавы


Дадана: 11-10-2013,
Крыніца: Як расла тэрыторыя Расейскай дзяржавы // Спадчына №3-1994. С. 122-124.



У 9 - пач. 12 ст. тэрыторыя Карэліі належала Кіеўскай Русі, з 12 ст. Ноўгараду, у 1478 г. далучана да Рускай дзяржавы.

Пасьля распаду Залатой Арды на тэрыторыі Татарыі ўтварылася Казанскае ханства (1438), далучанае да Расеі ў 1552.

У 1478 г. край Комі ўвайшоў у склад Рускай дзяржавы.

Рабаўнічыя набегі казанскіх войскаў на рускія землі асабліва ўзмацніліся з пачатку 20-х гг. 16 ст. У выніку Казанскіх паходаў 1545-1552 гг. ханства было ліквідаванае; Сярэдняе Паволжа далучана да Расеі.

У 1551-1552 гг. марыйцы далучаныя да Рускай дзяржавы.

Пасьля падзеньня Казанскага ханства (1552) удмурты ўвайшлі ў склад Расеі.

Пасьля таго як пала Казанскае ханства (1552), мардва ўвайшла ў Рускую дзяржаву.

У 1557 г. башкіры прынялі рускае падданства.

У 1557 г. Кабарда ўвайшла ў Рускую дзяржаву, у 1774 г. далучылася канчаткова.

У сярэдзіне 16 ст. чувашы далучыліся да Рускай дзяржавы, што спрыяла разьвіцьцю ix эканомікі i культуры, нягледзячы на каляніяльную палітыку царызму.

У 1632 г. якуты далучыліся да Расеі.

Пераяслаўская рада (8.1.1654) прыняла рашэньне аб узьяднаньні левабярэжнай Украіны з Расеяй.

Да сярэдзіны XVII ст. у склад Расеі ўвайшла велізарная тэрыторыя ад Уралу да Ціхага акіяну зь ейнымі насельнікамі хантамі (асьцякамі), мансі (вагуламі), эвэнкамі (тунгусамі), якутамі, буратамі ды іншымі народамі, а пазьней - Чукотка, Камчатка, стэпавыя раёны Сібіру, а таксама Прымор'е.

У сярэдзіне 17 ст. Бурація ўвайшла ў склад Расеі.

Паход атраду Ермака, у выніку якога разьбіты асноўныя войскі Кучума i ўзята сталіца Сібірскага ханства (1581), будаўніцтва на тэрыторыі ханства рускіх крэпасьцяў падарвалі моц Сібірскага ханства i паскорылі далучэньне яго да Рускай дзяржавы.

Да пачатку 17 ст. Заходні Сібір, а да сярэдзіны 19 ст. увесь Сібір у складзе Расейскай імперыі.

У пачатку 17 ст. у Бураціі зьявіліся першыя рускія казацкія атрады. У 2-й палове 17 ст. Бурація ўвайшла ў склад Расеі.

На працягу 17 ст. Хакасія далучаная да Расеі.

У 17-18 стст. усе ўлусы Калмыцкага ханства ўвайшлі ў Расейскую імпэрыю.

З 13 ст, тэрыторыя Карэліі - аб'ект агрэсіі швэдаў, якія ў пач. 17 ст. захапілі Прыладажжа (вернута Расеі паводле Ніштацкай дамовы 1721 г.). Паводле дамовы за Расеяй засталіся паўднёвая частка Карэліі (з Выбаргам), прынеўскія раёны i прыбалтыйскія вобласьці Эстляндыя i Ліфляндыя (улучна з Рыгаю).

У 2-й чвэрці 13 - сяр. 16 ст. тэрыторыя Эстоніі, заваяваная нямецкімі крыжакамі, складала частку Лівоніі. У канцы 16 ст. Эстонія падзелена паміж Швэцыяй, Рэччу Паспалітай i Даніяй; у сярэдзіне 17 ст. уся тэрыторыя пад уладай швэдаў. Паводле Ніштацкага міру 1721 г. Эстонія ўвайшла ў склад Расеі.

Латвія ў 13-16 стст. пад уладай нямецкіх фэадальна-каталіцкіх заваёўнікаў. У 1562 частка тэрыторыі Латвіі падзелена паміж Польшчай i Швэцыяй. У 1721 i 1795 далучаная да Pacei.

Далучэньне да Pacei прычарнаморскіх абшараў адбылося пераважна ў другой палове XVIІІ ст.

У 1756 г. далучыліся да Pacei алтайцы.

У 1774 г. паводле Кючук-Кайнарджыйскага міру Паўночная Асеція адышла да Pacei.

У 1783 г. Крым далучаны да Расейскай імпэрыі.

У 1783 г. Усходняя Грузія з цэнтрам у Тыфлісе пераходзіць пад апякунства Pacei.

У канцы 18 ст. беларускія землі увайшлі ў склад Расеі.

У канцы 18 ст. да Pacei адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 - Бесарабія.

У 1795-1815 гг. уся Літва (акрамя Клайпеды) увайшла ў склад Pacei.

У 18 ст. Малодшы i Сярэдні жузы прынялі рускае падданства. З далучэньнем Старэйшага жуза ў 60-я гг. 19 ст. усе казахскія землі ўвайшлі ў склад Pacei.

У 1801 Усходняя Грузія, у 1803-1864 гг. Заходняя Грузія ўвайшлі ў склад Pacei.

У 1801 г. у складзе Грузіі далучана да Pacei Пауднёвая Асеція.

Пасьля руска-швэдзкай вайны 1808-1809 гг. Фінляндыя далучана да Pacei як аўтаномнае княства з саслоўным соймам.

У выніку руска-іранскай вайны 1804-1813 гг. Нагорны Карабах далучаны да Pacei.

У 1805-1828 гг. Усходняя Арменія далучана да Pacei (Эрыванская губ.).

У 1810 г. Інгушэція ўвайшла ў склад Pacei, у 1859 была далучана Чачня.

У 1810 г. Абхаскае княства ўвайшло ў Расею.

Паводле Гюлістанскай дамовы 1813 г. Дагестан далучаны да Pacei.

У 1813 i 1828 гг. Паўночны Азэрбайджан далучаны да Pacei (Бакінская, Елізаветпальская губ.).

Балкарыя ўвайшла ў склад Pacei ў 1827 г.

Паводле Туркманчайскай дамовы 1828 г. далучана да Pacei Нахічэванскае ханства.

Тэрыторыя, цяпер занятая Адыгейскай аўтаномнай вобласьцю, далучана да Расеі ў 1830-1864 гг.

Да сярэдзіны 19 ст. разгарнулася пачатае ў 18 ст. далучэньне тэрыторыі паміж Уралам (Яікам) i Эмбай, дзе разьмяшчалася Малая Казахская арда, прасоўваньне ў глыбіню Казахстану i Сярэдняй Азіі. Такім чынам, у складзе Расеі апынулася ўся Сярэдняя Азія, за вылучэньнем асноўнай часткі Хівінскага ханства i Бухарскага эмірату, якія прызналі васальную залежнасьць ад Расеі.

Замацаваліся межы Расейскай імпэрыі i на Далёкім Усходзе, дзе ў яе склад у 1858-1860 гг. канчаткова ўвайшоў слабазаселены абшар левабярэжжа Ніжняга Амура i Прыморскі край, а таксама востраў Сахалін.

У 60-я-70-я гг. 19 ст. частка тэрыторыі Ўзбэкістана далучана да Расеі (Самаркандзкая i часткі Фэрганскай, Сямірэчанскай i Сырдар'інскай абл.).

У 60-я-70-я гг. 19 ст. уся Кіргізія ўвайшла ў склад Расеі.

У 1868 г. паўночная частка Таджыкістана далучана да Расеі (частка Фэрганскай i Самаркандзкай абл.), паўднёвая частка - Бухарскае ханства - у васальнай залежнасьці ад Расеі.

У канцы 60-х - сярэдзіне 80-х гг. 19 ст. Туркмэністан далучаны да Расеі (Закасьпійская вобл.).

У 1873 г. Хівінскае ханства прызнала пратэктарат Расеі.

У 1873 г. правабярэжная Каракалпакія далучана да Расеі. Левабярэжная Каракалпакія, якая заставалася ў Хівінскім ханстве, у красавіку 1920 г. увайшла ў Харэзмскую народную савецкую рэспубліку.

Паводле расейска-японскага дагавору 1875 г. Сахалін прызнаны ўладаньнем Расеі.

У 1878 г. Аджарыя далучана да Расеі (Батумская вобл.).

У 1895 г. Горны Бадахшан далучаны да Бухарскага ханства, якое з 1868 г. было пад пратэктаратам Расеі.

Пасьля зьвяржэньня ў 1912 г. маньчжурскага ярма Тува (Уранхайскі край) прынята пад пратэктарат Расеі.

Буржуазна-нацыяналістычныя партыі, якія прыйшлі да ўлады ў Закаўказьзі, адарвалі Арменію ад Савецкай Расеі. 29.11.1920 г. працоўныя Арменіі з дапамогаю Чырвонай Арміі скінулі ўрад дашнакоў.

31.7.1918 г. Савецкая ўлада ў Азэрбайджане часова пала. Але 28.4.1920 г. Азэрбайджан быў абвешчаны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.

16.2.1921 г. створаны рэўком Грузіі, які папрасіў дапамогі ў Савецкай Расеі. 11-я Чырвоная Армія i атрады грузінскіх паўстанцаў 25.2.1921 г. захапілі Тыфліс, скінулі меншавіцкі ўрад i ўстанавілі Савецкую ўладу.

Харэзмская i Бухарская народныя савецкія рэспублікі ў 1923-1924 гг. пераўтварыліся ў сацыялістычныя i ўвайшлі ў склад СССР.

З 1918 г. Бесарабія - частка Румыніі. 28.6.1940 г. Бесарабія далучана да СССР.

У чэрвені 1940 г. "працоўныя Эстоніі зьверглі фашысцкі ўрад, аднавілі Савецкую ўладу", 21.7 утворана Эстонская ССР; з 6.8 у складзе СССР. Да сьнежня 1941 акупавана нямецка-фашысцкімі войскамі; вызвалена ў 1944. 6.8.1940 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Эстонію па яе просьбе ў СССР як раўнапраўную савецкую рэспубліку.

15.6.1940 г. Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Літвы. 3.8.1940 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Літву ў склад СССР.

5.8.1940 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Латвію ў склад СССР.

11.10.1944 г. Тува ўвайшла ў СССР (на правох аўтаномнай вобласьці РСФСР).

СССР атрымаў на Балтыйскім моры незамярзальны порт - Кёнігсберг (цяпер Калінінград) з прылеглым абшарам. У адпаведнасьці зь мірнаю дамоваю зь Фінляндыяй да СССР адышла "старадаўняя руская вобласьць" з портам Печангай (Пэтсама). На Далёкім Усходзе Савецкаму Саюзу былі вернутыя Паўднёвы Сахалін i Курыльскія астравы.


Падрыхтавана паводле энцыкляпэдычных выданьняу:

Страны и народы: В 20-ти тт. Советский Союз. Общий обзор. Российская Федерация.-М.: Мысль, 1983.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Тт. 1-12.- Мн.: БелСЭ, 1969-1975. Советский Энциклопедический Словарь.- М.: Сов. Энциклопедия, 1990.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX