Вярнуцца: Артыкулы

Семянчук Генадзь. "Беларусіка" ў фондах галоўнага архіву старажытных aктaў у Варшаве


Аўтар: Семянчук Генадзь,
Дадана: 19-09-2015,
Крыніца: "Беларусіка" ў фондах галоўнага архіву старажытных aктaў у Варшаве // Спадчына №2-1996. С. 155-165.



Галоўны архіў старажытных актаў у Варшаце (Archiwum Główne Akt Dawnych - AG AD; гэтую лацінскую абрэвіятуру мы i будзем выкарыстоўваць) лічыцца адным з найбольш аўтарытэтных i вядомых у Еўропе. Заснаваны ён князем Варшаўскага княства Фрыдрыхам Аўгустам 2 лістапада 1808 г. I ўжо больш як 180 гадоў амаль без перапынкаў, акрамя цяжкіх ваенных часоў, служыць навуковай скарбніцай для шматлікіх пакаленняў гісторыкаў. Апошнім часам усё часцей да багаццяў гэтага сховішча дакранаюцца даследнікі з Беларусі, Літвы i Украіны. Тым больш каштоўнымі для нас будуць нячастыя інфармацыйныя выданні накшталт «Інфарматара аб фондах», выдадзенага супрацоўнікамі AGAD (Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Informator o zasobie. Opracowanie zbiorowe pod red. T. Zielińskiej. Warszawa, 1992. - 311 s. Nakład 800 egz.)

Сёння AGAD размешчаны ў Варшаве на вул. Доўгай, 7 (Długa, 7), у былым палацы Рачынскіх. У фондах архіву захоўваюцца пераважна матэрыялы, якія датычаць непасрэдна гісторыі Польшчы, а таксама суседніх краінаў, шчыльная сувязь паміж якімі вызначаная аб'ектыўна i гістарычна.

Агульная колькасць фондавых адзінак на пачатак 90-х гг. складае больш за 400 тыс. кніг, пачкаў i папак, актавых матэрыялаў, 8727 пергаментных дакументаў i больш як 36 тыс. планаў i мапаў. Храналагічна дакументы абымаюць шырокія межы ад 1155 г. да 80-х гадоў XX ст. Праца ў архіве структурна падзелендя паміж 4 адзінкамі: I аддзел - акты органаў улады, дзяржаўных i грамадскіх інстытутаў ад старадаўніх часоў да 1796 г.; II аддзел - акты органаў улады, установаў i грамадскіх інстытутаў ад 1795 па 1918 г.; III аддзел - акты сем'яў i прыватных асобаў, а таксама іхных маёмасцяў i дзеййсці; IV аддзел - калекцыя картаграфічных матэрыялаў.

У першым аддзеле архіву для беларусазнаўцаў найбольш значнымі з'яўляюцца наступныя зборы:

Літоўская метрыка - транскрыпцыя;

Сумарыюш Літоўскай метрыкі;

Збор Пергаментных дакументаў;

Збор Папяровых дакументаў;

Архіў Чатырохгадовага сойму.

Першы налічвае 31 архіўную адзінку, якія датуюцца 1440-1582 i 1775-1792 гг. Аднак сярод ix толькі адна кніга ўяўляё сабою аўтэнтык Літоўскай метрыкі, складзенай у 1775-1792 гг. з пацверджаннем прывілеяў, з наданнем грамадзянства ВКЛ i РП (індыгенатаў), ганаровых званняў i пасадаў (набілітацыяў). Астатнія 30 адзінак - копіі з старажытнейшых кніг Метрыкі (1440- 1582), зробленыя ў Варшаве ў 70-80-х гг. XVIII ст. лацінскім альфабэтам. За гэты час былі перапісаныя 63 арыгінальныя кнігі. Асноўную частку іхнага зместу складаюць тыповыя канцылярскія паперы: шматлікія граматы i прывілеі князёў ВКЛ; зацверджанні ўмоваў (трансакцыяў); трактаты i дыпламатычныя дакументы, якія характарызуюць дачыненні паміж ВКЛ (з 1569 г. - РП) з Маскоўскаю дзяржаваю i татарскімі ханствамі; інвентары маёмасных адзінак. Сярод ix сустракаюцца таксама матэрыялы іншага характару. Напрыклад, 2 тамы Метрыкі каралевы Боны, 2 тамы кароткага пераказу зместу дакументаў з архіву ВКЛ, якія паходзяць з 1386-1491 гг., i інш.

Другі фонд - гэта 15 архіўных адзінак, якія ўключаюць кароткі пераказ зместу дакументаў, запісаных у кнігі Метрыкі ВКЛ (Сумарыюш). Упарадкаванне Літоўсісай метрыкі было зробленае ў Варшаве ў 40-я гг. XVIII ст. Але ж i тут не абышлося без бачных пропускаў. У Сумарыюшы адсутнічае змест каля 130 тамоў Метрыкі.

Вельмі каштоўны i цікавы фонд, які ўмоўна завецца «Збор пергаментных дакументау». Гэта 8727 архіўных адзінак на лацінскай, польскай, рускай (старабеларускай), расейскай, нямецкай, італьянскай, французскай, чэшскай, армянскай мовах i нават напісаных уйгурскім альфабэтам. Храналагічна матэрыялы датуюцца вельмі шырока - ад 1159 па 1939 год. Для нас найбольшую цікавасць маюць 1144 пергаментныя дакументы, перададзеныя ў гэты збор з фонду «Варшаўскі архіў Радзівілаў» (сігнатуры 7212-8385; 8385-8437, 8681). Гэта каля 100 адзінак агульнадзяржаўнага характару з архіву ВКЛ, розныя прывілеі i граматы віленскіх князёў літоўскіх, каралёў Польшчы i Рэчы Паспалітай, дадзеныя гэтай славутай сям'і на атрыманне пасадаў, ганаровых званняў i маёнткаў» а таксама дакументы, наадварот, выдадзеныя Радзівіламі розным асобам. Як вядома, шмат хто з гэтага роду займаў найвышэйшыя пасады ў ВКЛ i меў значныя ўплывы на яго ўнутры- замежнапалітычнае жыццё.

Акрамя пергаментных дакументаў са збору Радзівілаў, пэўнае дачыненне да гісторыі Веларусі маюць 107 адзінак з фонду «Архіў Тызенгаўзаў», якія паходзяць з XIII ст., 1361 - 1595 i 1749-1785 гг. (сігнатуры 5881, 5936-6040, 7133), 4 адзінкі з фонду «Архіў Патоцкіх з Росі» ці «Роскі архіў» (сігнатуры 8905-8907, 8932) ды іншых асобаў i сем'яў (Браніцкіх, Замойскіх). Яны датычацца галоўным чынам маёмасных справаў (тастаманты, надзелы сямейных уладанняў, спадчынныя дакументы, шлюбныя ўмовы) i прывілеяў для гэтых сем'яў ці канкрэтных асобаў. Гэты фонд таксама вельмі каштоўны для сфрагістаў. Бо пры бальшыні дакументаў захаваліся адціскі розных пячатак;

Збор папяровых дакументаў - 4319 адзінак захавання з 1395 па 1931 гг. Дакументы гэтага збору датычаць шмат якіх бакоў жыцця грамадства: універсалы каралёў Рэчы Паспалітай на правядзенне соймаў i тэрміны папярэдніх соймікаў, універсалы ваяводаў ці кашталянаў на правядзенне соймікаў дзеля выбараў кандыдатаў для земскіх урадаў, універсалы Барскай i Таргавіцкай канфедэрацыяў. Цікавыя матэрыяы адносяцца да ваеннай гісторыі: гэта каралеўскія ўніверсалы на абвешчанне паспалітых рушанняў, універсалы каронных i вялікакняскіх гетманаў, дакументы, звязаныя з нацыянальна-вызваленчымі рухамі XVIII - XIX стст. Даволі значную групу ўяўляюць выпісы актаў Літоўскай метрыкі, Судовага трыбуналу, з гродскіх i земскіх кніг i інш.

У архіве захоўваецца багата дакументаў, якія паходзяць з другой паловы XVIII - пачатку XIX стст. i адлюстроўваюць падзеі гэтага перыяду. У зборах «Архіў Чатырохгадовага сойму» i «Так званая Літоўская метрыка», «Попелаў», «Карэспандэнцыя Станіслава Аўгуста» сабраныя матэрыялы, якія характарызуюць унутраную i замежную палітыку адміністрацыі Рэчы Паспалітай у часы кіравання караля Станіслава Панятоўскага, вельмі вялікая яго эпісталярная спадчына, матэрыялы соймаў (найперш трэба назваць «Вялікі Сойм» i Горадзенскі 1793 г.), акты Адукацыйнай камісіі, Вайсковай камісіі Абодвух Народаў i інш.

Захавалася шмат дакументаў, якія маюць дачыненне да паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. У зборы «Архіў Польскага каралеўства» маюцца матэрыялы, звязаныя непасрэдна з канцылярыяй самога Т. Касцюшкі i Т. Ваўжэцкага, улёткі часоў паўстання ёсць у зборы «Попелаў», архіваліі кіраўніцтва i адміністрацыйных адзінак паўстання знаходзяцца ў зборы «Так званая Літоўская метрыка».

Эканамічная гісторыя Беларусі XVIII ст. фрагментарна прадстаўленая ў зборы «Камеральны Архіў»: акты горадзенскай, магілёўскай, навадворскай каралеўскіх эканоміяў; матэрыялы дзейнасці Каралеўскае Скарбовае камісіі (асабліва шмат захавалася з часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага) i інш.

У пэўным сэнсе для даследнікаў-медыевістаў будуць цікавымі матэрыялы фонду «Земскія i гродскія акты», i ў першую чаргу актавыя кнігі з тэрыторыі Падляшша, шчыльна звязанай гістарычна з лёсам i традыцыямі беларускіх земляў ВКЛ. Гэта 199 земскіх i гродскіх кніг з Бельска, Бранска, Дарагічына, Ганёндза, Мельніка, Саколкі, Суража ад 1474 па 1794 гг.

Паводле колькасці архіўных адзінак найбуйнейшым з'яўляецца другі аддзел архіву «Акты органаў улады, установаў i грамадскіх інстытутаў ад 1795 па 1918 гг.». У асноўным матэрыялы геаграфічна адносяцца да тэрыторыі сучаснае Польшчы. Найцікавейшымі для гісторыкаў Беларусі, магчыма, будуць фонды, звязаныя з падзеямі часоў Лідтападаўскага (1830-1831 гг.) i Студзеньскага (1863-1864 гг.) паўстанняў, а таксама фонды карных інстытуцыяў Расейскай імперыі XIX ст., якія дзейнічалі ў Царстве Польскім. Зацікаўленасць могуць выклікаць i рэшткі (48 архіўных адзінак) матэрыялаў збору «Менскае кола Варшаўскага таварыства апекі над помнікамі мінуўшчыны». Але ж у асноўным гэта дакументы, якія датычаць Лістападаўскага паўстання i наступных рэпрэсіяў на тэрыторыі Менскай губерні. У фондзе «Метрычныя кнігі i іншыя акты з архіваў парафіяльных установаў i канфесійных гмінаў з гэтак званых забужанскіх тарыторыяў» сярод больш чым з тыс. адзінак знаходзяцца дакументы евангеліцкіх суполак Вільні i Горадні. Напрыклад, копіі тастамантаў i спісы маёнткаў (копія загаду караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які надае дом i зямлю ў Горадні), пратаколы паседжанняў Прэзбітэрскай Рады горадзенскай грамады.

Яшчэ багацейшы на крыніцы з гісторыі Беларусі трэці аддзел AGAD «Акты сем'яў i прыватных асобаў...» I ў першую чаргу неабходна вылучыць фонд «Варшаўскі архіў.Радзівілаў». Гэта 250 бягучых метраў дакументаў, сярод якіх 1144 пергаментныя i каля 1500 мапаў і планаў (дзве апошнія катэгорыі матэрыялаў знаходзяцца ў адпаведных 1 i 4 аддзелах архіву). Храналагічна яны абымаюць перыяд ад 1190 г. да XX ст. Напісаныя па-руску (старабеларуску), па-польску, па-лацінску, па-габрэйску i асноўнымі еўрапейскімі мовамі. Збор уяўляе сабою фрагменты архіваў розных галінаў роду Радзівілаў ад яго пачынальнікаў з сярэдзіны XV ст.: спадчына згаслай у XVI ст. лініі На Ганёндзу i Метэлях, згаслай у XVII ст. лініі На Олыцы, а таксама На Біржах i Дубінках, як i скончанай у пачатку XIX ст. нясвіжскай i олыцкай лініі. Акрамя гэтых - значная колькасць папераў клецкае лініі Радзівілаў, прадстаўнікі якой у XIX ст. перанялі ў спадчыну Нясвіж, Олыку i іншыя маёмасці згаслых галінаў роду.

Вялікі архіў Радзівілаў яшчэ ў другой палове XIX ст. быў упарадкаваны i падзелены на 34 аддзелы. У пачатку XX ст. бальшыню з гэтых аддзелаў Радзівілы вывезлі да сваёй рэзыдэнцыі ў Варшаве. Менавіта яны былі перанятыя AGADaM. Сярод гэтых дакументаў знаходзім вялікую колькасць эпісталярных крыніцаў. Гэта лісты да Радзівілаў i іхных сваякоў (Сабескіх i інш.) ад польскіх каралёў i вялікіх князёў літоўскіх, а таксама імператараў, каралёў, князёў i гаспадароў ды іхных родзічаў з Францыі, Даніі, Швецыі, Англіі, Расеі, Малдовы, Ваталіі, Германскай імперыі, Курляндыі (з 1533 па 1818 год). З другога боку, арыгіналы і копіі лістоў Радзівілаў да розных асобаў з 1530 па 1884 гг.: вялікага гетмана літоўскага Крыштапа (памёр у 1640 г.), канюшага літоўскага Багуслава (памёр у 1669 г.) i ягоных дачок Людвікі Караліны i Ганны; вялікага гетмана літоўскага Міхала Казімера Рыбанькі (памёр у 1762 г.), падчашага літоўскага Гераніма Флярыяна (памёр у 1760 г.), віленскага ваяводы Караля Станіслава Пане Каханку (памёр у 1790 г.) i іншых. У аддзеле «Гістарычныя дакументы» знаходзяцца арыгінальныя матэрыялы аб грамадскай i палітычнай дзейнасці Радзівілаў ды іхных сваякоў (Сапегаў, Кішкаў, Пшэбендоўскіх i інш.) з XVI - XVIII стст.; фрагментарныя акты з архіву Вялікага Княства Літоўскага (аўтэнтычныя ці блізкія па часе копіі) з гэтага ж перыяду, розныя справы соймаў, дыпламатычныя i ваенныя акты, публіцыстыка, рукапісы тыпу silva rerum. Вельмі важныя гістарычныя дакументы даслёднік знойдзе ў аддзеле «Дыярыюшы». Гэта дзённікі соймаў, канфедэрацыяў i розных камісіяў, кніга Сыгілят Меншай Канцылярыі ВКЛ З І709-1719 гг., рэестр падымнага падатку з 1650 г. i рэестр дымаў (абюрата) з 1690 г. у ВКЛ. Тамсама захоўваюцца копіі карэспандэнцыі Януша Радзівіла з 1649-1652 гг. i Багуслава Радзівіла з 1658- 1660 гг., прыватныя паперы i запісы Міхала Казімера Рыбанькі i Гераніма Радзівіла. 761 архіўная адзінка з гісторыі войска ВКЛ за 1437 г., 1567-1771 гг. i радзівілаўскай міліцыі за 1658-1821 гг. Стасункі Радзівілаў з рэлігійнымі інстытуцыямі ўсіх хрысціянскіх вызнанняў зафіксаваныя ў 734 архіўных адзінках за 1514- 1891 гг., вылучаных у асобны аддзел агульнага фонду.

Значную частку Радзівілаўскага збору ў Варшаве складаюць дакументы эканамічнай і адміністрацыйнай гісторыі маёмасцяў, якія належалі Радзівілам на тэрыторыі Беларусі, Літвы i Польшчы з XVI па XIX ст. Гэта:

· акты нясвіжскай, клецкай, давыд-гарадоцкай ардынацыяў, бабруйскага, барысаўскага, крычаўскага, юрбарскага старостваў, берасцейскай i шавельскай эканоміяў да іншых;

· матэрыялы, якія адносяцца да юрыдык, пляцаў i меншых уладанняў у Вільні, Варшаве, Берасці, Горадні, Наваградку, Менску, Коўне, Львове i інш.;

· дакументы прамысловых прадпрыемстваў з радзівілаўскіх маёнткаў, у тым ліку гутаў шкла ў Налібаках i Урэччы, персіярні ў Слуцку, ткацкіх мануфактураў у Нясвіжы i Карэлічах, рудні ў Налібаках, цукроўні ў Карэлічах i Івані ды інш.; 5408 архіўных адзінак інвентароў ключоў ды іхных частак, фальваркаў, вёсак, засценкаў i рэзідэнцыяў (галоўным чынам Нясвіжа i Белай), якія былі ўладаннямі галін роду Радзівілаў, а пазней, у XIX ст., - Вітгенштэйнаў. У аддзеле «Дакументы, якія адносяцца да ўладанняў» захоўваецца 157 папак з актамі аб маёмасных i спадчынных правах Радзівілаў на ключы Слуцак, Капыль, Койданава, Карэлічы, Копысь, Беліца, Лахва, Славатычы i інш. Тамсама маюцца акты, якія адносяцца да мястэчка Мір.

Аддзел «Рэестры скарбцаў i ўсёй рухомай маёмаеці» - гэта спісы маёмасці i багаццяў, якія належалі Радзівілам i захоўваліся ў шматлікіх рэзідэнцыях, галоўным чынам у Нясвіжы, Слуцку, Біржах i Белай, а таксама вызначэнне ix коштаў. Рэестры арсеналаў, стайні, транспартных сродкаў, паляўнічага i коннага інвентару, колькасці коней ды іншай жывёлы, сабак i сакалоў; кухоннае i сталовае начынне, абстаноўка i ўпрыгожанні жылых пакояў (мэбля, абіўка, карціны i інш.), прадметаў асабістага ўжытку - адзення, абутку, біжутэрыі. У Радзівілаўскім фондзе захоўваюцца шматлікія каталогі, спісы, інвентары, сумарыюшы, вопісы архіваў i бібліятэк у Нясвіжы, Біржах, Белай, Караляўцы. Сярод ix вопісы архіўных адзінак з архіваў ВКЛ, г. зв. рукапісныя газеткі, якія ўтрымліваюць інфармацыю з розных цэнтраў РП (Варшава, Вільня, Познань, Горадня, Львоў i інш.) i замежных (Парыж, Мадрыд, Рым, Лондан, Вена i інш.).

З родам Радзівілаў звязаныя яшчэ некалькі фондаў у Варшаве. «Архіў Радзівілаў з Паланэчкі» - гэта дакументы XV - XIX стст., якія датычаць правоў радзівілаўскага роду на маёнткі Палонка, Паланэчка i Турэц Наваградскага павета, Лявонпаль i Гусакі Браслаўскага павета, Тавяны i Дзевялтоў Вількамірскага павета. Побач з названымі дакументамі ў гэтым фондзе захоўваюцца матэрыялы (гаспадарчыя, спадчынныя) папярэдніх уласнікаў адзначаных маёмасцяў: Глябовічаў, Рудамінаў Дусяцкіх i інш. у фондзе «Архіў Радзівілаў з Небарова» даследнікаў гісторыі Беларусі павінны зацікавіць гаспадарча-адміністрацыйныя матэрыялы да Цімкавічаў, фальварку Чамяры ў Берасцейскім павеце, Олыцкай ардынацыі i інш. Сярод нешматлікіх асабіста-радзінных архіваліяў небароўскай галіны Радзівілаў неабходна адзначыць «Дзённік» Багуслава Радзівіла з 1661-1666 гг.

Таксама значным зборам дакументаў з гісторыі Беларусі з'яўляецца г. зв. «Роскі архіў». Назва фонду паходзіць ад мястэчка Рось у Ваўкавыскім раёне, дзе ў XIX ст. вядомая ў Рэчы Паспалітай радзіна Патоцкіх сабрала свой архіў, да якога пазней былі далучаныя перанятыя імі ў спадчыну дакументы Браніцкіх з Беластока i Сапегаў з Боцькаў (сённяшняя Беласточчьша). Гэта 52 бягучыя метры архіўных адзінак, якія датуюцца 1372, 1406, 1437, 1480-1911 гг. i напісаныя па-польску, па-руску (старабеларуску), па-расейску, па-лацінску, па-ангельску, па-нямецку, па-французску i па-італьянску. Там утрымліваецца карэспандэнцыя як да прадстаўнікоў названых родаў, гэтак i ад ix - у асноўным эпісталярная спадчына Юзафа Сапегі, падскарбія надворнага ВКЛ, Яна Клемэнса Браніцкага, вялікага гетмана кароннага, Патоцкіх з Poci -Стэфана (памёр у 1910 г.), ягонага бацькі Германа i дзеда Яна Аляксандра. Другая катэгорыя - гэта асабіста-сямейныя, маёмасныя i юрыдычныя акты, якія датычаць уладанняў Сапегаў, Патоцкіх i Браніцкіх у ВКЛ, Падляшшы і Малапольшчы. У асобны аддзел вылучаныя гаспадарча-адміністрацыйныя дакументы Роскай ардынацыі з 1660-1871 гг. Гэта інвентары, рэвізіі, рахункі, кантракты, рапарты ды інш. па Poci, Боцьках, Тыкоціне, Харошчы, Беластоку i інш. мясцовасцях. У катэгорыі «Мілітарыя» даследнікі вайсковае гісторыі знойдуць матэрыялы пра харугву на чале з Францішкам Сапегам, а пазней ягоным сынам Юзафам, а таксама фрагменты архіваў іншых літоўскіх вайсковых адзінак XVII - XVIII стст.

Для даследнікаў мінуўшчыны Беларусі карысны будзе фонд «Архіў Тызэнгаўзаў» (1868 архіўных адзінак, 2686 інвентарных пазіцыяў) за 1254-1874 гг. Ен таксама падзяляецца на некалькі аддзелаў. Гаспадарча-маёмасныя акты ўладанняў Тызэнгаўзаў (Паставы, Віжуны, Крошты i інш.); асобна вылучаныя падобныя матэрыялы маёнтка Дубраўляны (Дабраўляны) гістарычнага Свянцянскага павета. 27 архіўных адзінак (360 інвентарных пазіцыяў) складаюць дакументы, непасрэдна звязаныя з Антонам Тызэнгаўзам, падскарбім надворным ВКЛ, горадзенскім старастам. Гэта адміністрацыйна-гаспадарчыя акты, якія ў асноўным датычаць горадзенскай эканоміі ў 2-й па лове XVIII ст. Сярод ix дакументы мануфактурау i тэатра ў Горадні, справы спадчыны па А. Тызэнгаўзе, а таксама матэрыялы да ягонае біяграфіі. Багатая ў зборы i карэспандэнцыя розных прадстаўнікоў роду, У асноўным Антона (падскарбія ВКЛ) i Бэнэдыкта (старасты вількамірскага).

Фонд «Архіў Прозараў i Ельскіх» адносна невялікі (144 архіўныя адзінкі), аднак змястоўны з гледзішча гісторыі i культуры Беларусі. Ен уяўляе сабой рэшткі багатага архіву вядомага лiтapaтapa, публіцыста, стваральніка Бібліятэкі i Музея старажытнасцяў у Замосці на Ігуменшчыне Аляксандра Ельскага (памёр у 1916 г.). Сярод ix радзінныя i маёмасныя дакументы прадстаўнікоў роду Ельскіх герба Пелеш -Уладзіслава, старасты пінскага (сярэдзіна XVIII ст.), Станіслава, маршалка Ігуменскага» павета, Караля, харунжага гэтага ж павета (XIX ст.) i інш., якія датычаць іхных уладанняў Гольні, Кордзікі, Масаляны, Сянно ды інш. у Менскім ваяводетве, пазней губерні, ад XVII ст. Таксама пераважна гаспадарчыя дакументы i сваякоў Ельскіх i Біспінгаў, Кунцэвічаў, Бжастоўскіх i інш. З калекцыі самога Аляксандра Ельскага захаваліся матэрыялы да гісторыі беларускае літаратуры, уніяцкае царквы, Віленскага універсітэта, Радамскай i Барскай канфедэрацыяў. Даследнікам павінны быць цікавыя асабістыя паперы дачкі А. Ельскага Аляксандры, жонкі вядомага польскага гісторыка, этнографа, археолага Зыгмунта Глёгера, з 1898-1899 гг. Значную частку фонду складаюць архіваліі Прозараў уласнага гербу, сваякоў Ельсісіх. Гэта дакументы Юзафа (віцебскага ваяводы ў XVIII ст.), Караля (абознага ВКЛ, памёр у 1841 г.), жонкі апошняга Людвікі з Шуйскіх, якія датычаць маёнтка Хвойнікі i іншых уладанняў у Рэчыцкім павеце.

Матэрыялы, якія стасуюцца да тэрыторыі Беларусі, захоўваюцца таксама ў фондах «Архіў Дорыя-Дзерналовічаў» i «Архіў Фошчаў». Першы ўяўляе сабою 25 архіўных адзінак за 1646-1804 гг. (рэшткі фамільнага архіву юрыдычнага i гаспадарчага характару, звязаных з уладаннямі Дзерналовічаў у Менскім i Віленскім ваяводствах (Вялікая Лебяда, Навасёлкі, Крэўна, Ліпніца, Кушалі). Другі - гэта 148 архіўных адзінак за 1583-1865 гг. (таксама рэшткі фамільнага архіву), галоўным чынам, паперы Юзафа Дамініка Фошча, земскага суддзі Рэчыцкага павета, ягоных сыноў Фелікса i Аляксандра, маршалка шляхты гэтага ж павета i ўнука Фелікса, таксама маршалка шляхты Рэчыцкага павета. Гэта маёмасныя, юрыдычныя i спадчынныя акты да ўладанняў Фошчаў Дуровічы, Насовічы, Дзятлавічы i інш. у тым самым Рэчыцкім павеце.

Спецыялісты знойдуць пэўныя беларусазнаўчыя матэрыялы i ў іншых зборах архіву. Арыгінал дзённіка Фёдара Еўлашоўскага знаходзіцца ў фондзе «Архіў Патоцкіх з Радзыня», творы, артыкулы i лісты Уладзіслава Сыракомлі - у фондзе «Архіў Гіпаліта Скімбаровіча», розныя матэрыялы масонскіх ложаў Вільні, Варшавы i іншых гарадоў у фондзе «Масонскі архіў». Крыніцы з гісторыі ўніяцкае царквы ў ВКЛ XVII - XIX стст. аб паўстанні пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі ў Беларусі i Літве ў фондзе «Архіў Замойскіх». Гаспадарчыя, юрыдычныя, спадчынныя, эпісталярныя дакументы з Беларусі i аб Беларусі маюцца ў фондах «Сямейны архіў Панятоўскіх», «Архіў Патоцкіх з Яблоныі», «Збор Браніцкіх з Сухой «Архіў маёмасцяў Варкляны», «Збор з Нацыянальнага музея», «Збор матэрыялаў ад XVI да XX етст. рознага паходжання», «Архіўныя дублеты з Нацыянальнай бібліятэкі», «Архіўныя дублеты з Бібліятэкі Замойскіх», «Набыткі III аддзела», «Паперы Марыяна Mapaлаўскага».

У гістарычных даследаваннях значнае месца заўсёды адводзіцца картаграфічным крыніцам. «Аддзел картаграфіі» ў AGAD налічвае больш як 36 000 аркушаў розных мапаў i планаў. Галоўным чынам яны адносяцца да тэрыторыі сучаснае Польшчы, аднак ёсць i з тэрыторыяў ВКЛ. Каля 1500 адзінак з «Варшаўскага архіву Радзівілаў» (папкі 415-453) планаў маёнткаў, мястэчак, фальваркаў, вёсак, засценкаў, зямельных i лясных надзелаў, будынкаў ва ўладаннях Радзівілаў. Яны датычаць, між іншым, Койданава, Карэлічаў, Леніна, Ліпічанскай пушчы, Міра, Налібакаў, Рубяжэвічаў, Смалявічаў, Слуцка, Капыля, Старобіна, Зблянаў. Планы маёнткаў Патоцкіх у Poci (папка 477) вылучаныя ў Картаграфічны аддзел з фонду «Віляноўскі гаспадарчы архіў» i інш.

Зразумела, што даведнік не можа даць поўнай характарыстыкі фондаў i дакументаў. Аднак з'яўленне надобных назіцыяў стымулюе, а галоўнае, дапамагае даследнікам у іхнай навуковай нрацы. Неабходна назваць яшчэ некалькі публікацыяў, якія выйшлі раней i характарызуюць зборы Галоўнага архіву старажытных актаў у Варшаве:

· Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Przewodnik po zespołach. T. 1. Archiwa dawnej Rzeczypospolitej. Wyd. 2. Oprać, zbiór. Red. Jadwiga Karwasińska. Warszawa, 1975.

· Edward Chwalewik. Zbiory polskie. Archiwa, biblioteki, gabinety, galerie, muzea i inne zbiory pamiątek przeszłości w Ojczyźnie i na obczyźnie, w porządku alfabetycznym według miejscowości ułożone. T. 1. Litery A-M. Warszawa, 1926; T. 2. Litery N - Z, Warszawa, 1927.

· Piotr Bańkowski. Archiwum Stanisława Augusta. Monografia archiwoznawcza. Warszawa, 1927.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX