Папярэдняя старонка: Артыкулы

Зайкоўскі Эдвард. Беларусы ў старажытнай Вільні 


Аўтар: Зайкоўскі Эдвард,
Дадана: 18-06-2013,
Крыніца: Зайкоўскі Эдвард. Беларусы ў старажытнай Вільні // Спадчына №1-1993. С. 17-24.



Вільня, «крывіцкая Мэкка», здаўна была месцам, дзе кантактавалі і ўзаемна ўплывалі адна на другую беларуская і летувіская культуры, сюды ж імкнуліся распаўсюдзіць свае ўплывы палякі ды расейцы. Добра вядомая роля Вільні як культурнай сталіцы Беларусі ў XIX і пачатку XX ст., цэнтрам Заходняй Беларусі была Вільня і ў міжваенны час. He падлягае сумневу дамінаваньне беларускае культуры ў гэтым слынным месьце ў XVI ст. Беларускі першадрукар Францішак Скарына жыў і працаваў тут не ў іншамоўным асяродзьдзі, a сярод суайчыньнікаў. Ягоныя мэцэнаты - віленцы Якуб Бабіч і Багдан Онкаў - тая вельмі невялікая частка з шматлікага беларускага жыхарства, якія патрапілі на старонкі гістарычных дакумантаў. Праяжджаючы празь Вялікае Княства Літоўскае на ўсход, аўстрыйскі дыплямат Сігізмунд Гэрбэрштэйн адзначаў, што ў Вільні праваслаўных храмаў значна больш, чым каталіцкіх [1]. Ці трэба згадваць, што як цяпер, так і тады казаць наконт праваслаўнага летувіса - нонсэнс. Балцкая частка насельніцтва Вялікага Княства ЛІтоўскага стала каталіцкай, хаця б намінальна, яшчэ ў часы Ягайлы, пасьля Крэўскай уніі. A калі які этнічны летувіс і станавіўся праваслаўным, то гэта было зьвязана зь ягонай моўнай і культурнай беларусізацыяй. Да таго ж ва ўмовах, калі дзяржаўнай мовай зьяўлялася старабеларуская, што была адначасова і мовай вялікакняскага двара, a першыя пісьмовыя помнікі па-летувіску зьявіліся толькі каля сярэдзіны XVI ст., беларускі характар ВільнІ - факт неаспрэчны. Паводле пісьмовых крыніцаў, першыя зьвесткі пра беларусаў у Вільні адносяцца яшчэ да XIV ст., калі будуюцца цэрквы Пятніцкая, Траецкая ды іншыя. Князь Альгерд быў прыхільнікам беларускай культуры, a ягоная жонка была віцяблянка. У трох віленскіх пакутнікаў Антонія, Яна і Яўстафія, пакараных каля сярэдзіны таго ж стагодзьдзя ці яшчэ пры Гедыміне (як лічаць некаторыя), ліцьвіноў з паходжаньня, былі да хрышчэньня цалкам славянскія Імёны - Кумец, Круглец і Няжыла (згадайма Няжылу зь віцебскай берасьцяной граматы). Такія імёны могуць сьведчыць, што частка жыхароў Вільні ці Віленшчыны ў часы да Крэўскае уніі беларусізавалася, але працягвала заставацца паганцамі. Зразумела, што пазьней Ягайла, распаўсюджваючы каталіцтва, ахрысьціў у яго ўсё паганскае насельніцтва - і балцкамоўнае, і беларускамоўнае. З тых часоў і вядзе паходжаньне значная, ва ўсякім разе, частка беларускамоўнага насельніцтва Віленшчыны, якому ўжо пазьней была навязаная польская самасьвядомасьць.

Што беларусы жылі ў Вільні пры Ягайлу і Вітаўту, сьведчыць і такі гістарычны дакумант, як «Список русских городов дальних и ближних» (канец XIV ст.). У ім разам з мноствам несумненна ўсходнеславянскіх гарадоў, такіх, як Полацак, Менск, Слуцак, Віцебск і г. д., пералічваюцца таксама Вільня, Трокі, Меднікі, Кернава, Мерач, Коўна, Вількамір (сучасны Укмярге), Майшагола, Пуня.

Аднак ёсьць падставы казаць пра беларусаў (ці ў дачыненьні да больш раньняга часу - крывічоў) на Віленшчыне і ў больш глыбокай старажытнасьці. У Васкрасенскім летапісе (праўда, даволі позьнім) сьцьвярджаецца, што дзесьці ў 1130-1140 гг. «вильняне взяше ис Царяграда князя Полотского Ростислава Рогволодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя, и тот на Вилне первый князь Давил, брат Мовколда большой», a далей гаворыцца, што два гэтыя браты Расьціславічы, праўнукі Усяслава Чарадзея, сталі родапачынальнікамі вялікіх літоўскіх князёў. Нагадаем, што ў Царгорад (Канстанцінопаль), сталіцу Візантыі, полацкія князі былі сасланыя за непакорнасьць у канцы 1120-х гадоў Мсьціславам Кіеўскім.

Сьляды раньняга пранікненьня ўсходніх славянаў на Віленшчыну захаваліся ў тапаніміцы. У Зарасайскім раёне (апілінка Сувекас) ёсьць вёска Славенішкі, недалёка ад Рудаміны (Віленскі р-н) - вёска Русінай (г. зн. Русіны). У Малецкім раёне (у апілінцы Скудуцішкіс) існуе населены пункт з назовам Крывічай (Крывічы) a каля Чуленай таго ж раёна - вёска Крывіцішкі. Згодна даведніку I. I. Гашкевіча «Виленская губерния. Полный список населенных мест...» (1905), засьценак Крывічы знаходзіўся за 14 вёрст ад Няменчына. На думку вядомага польскага гісторыка Е. Ахманьскага, назовы Крывічай, Крывічы маглі ўзьнікнуць не пазьней за XII ст. (у гэты чае пляменны назоў Крывічы выходзіць з ужытку на карэннай усходнеславянскай тэрыторыі), у крайнім выпадку, не пазьней за XIII ст. Назовы Русакі, Русіны, якія ёсьць і на Віленшчыне, таксама сярэднявечныя, але пазьнейшыя за пляменныя. Як сьцьвярджае Е. Ахманьскі, ужо ў XV ст. у глыбіні сучаснай Летувы існавалі паселішчы з назовамі тыпу Cudeliai [2] (як вядома, гудамі летувісы называюць беларусаў).

Яшчэ ў канцы XIX ст. частка дасьледнікаў прыйшла да высновы, што старажытная Вільня складалася ня з двух замкаў - Верхняга і Ніжняга, але мела яшчэ і трэці, які ў летапісах мае назоў Крывы горад.

Некаторыя беларуска-літоўскія летапісы XVІ ст. сьведчаць пра існаваньне горада ў XIV ст. «...на Кривой горе, которую ныне зовут Лысою». Згодна шэрагу іншых крыніцаў, Лысай гарой у Вільні ў XVI ст. называлася цяперашняя гара Алтарыя, якая складаецца з такіх частак, як гара Бекеша, Крыжовая і Сталовая.

Найбольш часта Крывы горад згадваецца ў гістарычных дакумантах у сувязі з падзеямі канца XIV ст., зьвязанымі галоўным чынам з барацьбой за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж Вітаўтам і Ягайлам. У 1390 г. адбыўся паход на Вільню Вітаўта і крыжакоў, што яго падтрымлівалі. У час аблогі Крывы горад быў узяты і спалены. Крыжацкі храніст Еган фон Посільге назваў Крывы горад найбольш высокім замкам у Вільні. Сапраўды, вяршыня Алтарыі вышэйшая за гару Гедыміна (ВерхнІ замак) на 15- 20 м і дасягае 165 м над узроўнем мора і каля 75 м над узроўнем рэчкі Вільні (Віленкі). Другі крыжацкі храніст, Віганд, апісваючы новую аблогу 1394 г., згадваў сутычку на месцы спаленага раней Крывога горада. Падзеі 1390 г. знайшлі адлюстраваньне і ў працы польскага гісторыка XV ст. Яна Длугаша, які паведамляў, што «...у Крывым замку з-за здрады загінула 14 тысяч палякаў, літоўцаў і рускіх часткова ў агні, часткова ад зброі ворага». У Верхнім жа замку, згодна ягонаму апісаньню, палякі «аддзялілі ад сябе літоўцаў і рускіх» і змаглі больш пасьпяхова арганізаваць абарону. Колькасьць палеглых у Крывым замку дазваляе меркаваць, што Длугаш уключыў у іх лік ня толькі ваяроў (у тыя часы гарады абараняла звычайна меншае войска), але і цывільнае насельніцтва. Значыць, акрамя польскага гарнізона і летувісаў, у Крывым горадзе жылі і беларусы. Інфармацыя пра Верхні замак сьведчыць аб прысутнасьці беларусаў і на гары Гедыміна.

У скарзе Ягайлы пра Крывы замак пісалася, што ў ім «...шмат тысячаў узброеных і іншых знатных і простых людзей абодвух полаў сабраліся для абароны замка і [адначасова] прыбеглі [жадаючы ў ім] схавацца». Паколькі Крывы горад быў драўляны, то ён увесь згарэў, не пакінуўшы бачных сьлядоў на паверхні гары, і ня быў адноўлены. У XVI ст. забылася нават ягоная назва.

У 1933 і 1939 гг. археолягі Уладзімір і Алена Галубовічы правялі раскопкі на гары Бекеша (частка Алтарыі) на плошчы да 500 кв. м. У верхняй частцы культурнага пласту выяўлены сьляды вялікага пажару 1390 г. Раскапаныя рэшткі шасьці хатаў і адной зямлянкі. У другім пласьце таксама знойдзены рэчы XIV ст. і сьляды пажару ад аднаго з больш раньніх нападаў крыжакоў на Вільню, калі Крывы горад ня быў узяты, але магла быць спалена частка драўляных пабудоваў на гары Бекеша. У ніжняй частцы культурнага пласту дасьледнікі знайшлі кераміку, паводле іхнага вызначэньня, формай і арнамантам падобную да керамікі славянскіх курганоў XI-XIII стст. Гэты пласт У. і А. Галубовічы лічылі магчымым датаваць ХІІІ і нават XII ст., аднак меркавалі, што на Сталовай гары магло ўзьнікнуць гарадзішча і значна раней. На іхную думку, матэрыялы раскопак сьведчаць пра цесную сувязь горада з усходнеславянскімі землямі. Крывы горад мог атрымаць назву ад сваіх заснавальнікаў-крывічоў і старажытнаславянскае «...гарадзішча ВІльні магло існаваць як «Крывіч-горад» ужо ў XI-XII стст., калі Полацкаму княству належала і частка літоўскіх земляў. Да пачатку ж XIV ст. Крывы горад мог вырасьці ў такое значнае паселішча, што Гедымін палічыў неабходным заснаваць тут сталіцу Вялікага Княства Літоўскага».

У 1940 г. Галубовічы вялі раскопкі на гары Гедыміна, каля падмурку паўночнай вежы. Матэрыял ніжняга пласту быў аналягічны знаходкам з балцкіх гарадзішчаў V-VIII стст.

Гэтае дафэадальнае паселішча загінула хутчэй за ўсё ад пажару, пасьля чаго на гары некалькі стагодзьдзяў ніхто ня жыў. Новае паселішча зьяўляецца ў раннефэадальную эпоху і характарызуецца такімі знаходкамі, як кераміка, аднатыпная з посудам са славянскіх магільнікаў XI-XIII стст., a таксама шкляныя бранзалеты кіеўскага паходжаньня. Больш верхнія пласты мелі матэрыял XIV-XVII стст. і пазьнейшага часу [3].

Раскопкі старажытнай часткі Вільні праводзіліся і пазьней. Устаноўлена, што на гары Гедыміна першы мураваны замак быў пастаўлены ў XIII ст. Есьць падставы лічыць, што з XI-XII стст. на тэрыторыі Ніжняга замку знаходзілася паселішча гарадскога тыпу, пра што могуць сьведчыць і драўляныя вулічныя насьцілы, самы ніжні зь якіх датуецца радыевугляродным аналізам 910+90 гадоў ад нашага часу. У канцы XIII - пачатку XIV ст. драўляна-земляныя ўмацаваньні былі заменены абарончымі мурамі [4].

Такім чынам, як тапонімы ваколіцаў горада, так I археалягічныя зьвесткі сьведчаць пра зьяўленьне продкаў беларусаў на Віленшчыне і ў Вільні яшчэ ў XI-XII стст. Можна меркаваць, што ў сярэднявеччы суцэльны масіў беларускага насельніцтва не дасягаў Вільні, і яе ўсходнеславянскае жыхарства хутчэй уяўляе востраў, анклаў сярод навакольных балтаў. Такая сытуацыя не была выключнай у тыя часы. Варта згадаць, што ў балцкім атачэньні знаходзіліся і такія залежныя ад Полацка цэнтры ўдзелаў, як Кукенойс і Ерсіка ў глыбіні сучаснай тэрыторыі Латвіі. Як паказалі археалягічныя раскопкі ў Кукенойсе, насельніцтва ягонае складалася з славянаў, латгалаў і селаў, матэрыялы дасьледаваньняў сьведчаць пра ягоныя шчыльныя сувязі з Полацкам ужо ў XI ст. Ерсіка таксама была населена латгаламі, селамі і ў нейкай ступені славянамі, у горадзе стаялі дзьве праваслаўныя царквы [5].

Галоўнаю лучнасьцяй гэтых гарадоў з мэтраполіяй хутчэй за ўсё была Дзьвіна. Кантакты ж насельнікаў Крывога горада з Полацкай зямлёй маглі адбывацца па Віліі (Вяльлі) вярхоўі якой ужо засялілі славяне. Славянскія курганы вядомыя ў межах Вілейскага раёна каля вёсак Кастыкі й Камена, a каля апошняй ёсьць яшчэ й вялікі камень са славянскім надпісам XII ст. Вярхоўі Вяльлі шмат дзе заселены праваслаўным жыхарствам, a ў часы пасьля Берасьцейскай царкоўнай уніі ад вытоку ракі да в. Данюшава (ніжэй Смаргоняў) разьмяшчаўся шэраг уніяцкіх храмаў [6].

Гэта можа сьведчыць, што насельніцтва тут было праваслаўным і да Крэўскай уніі 1385 г., a значыць, і славянамоўным. Айканімія гэтай часткі басэйну Вяльлі таксама пераважна славянская, хаця сустракаюцца і асобныя балцкія айконімы.

Толькі паблізу вытоку Вяльлі, у Докшыцкім раёне, на думку П. Гаўчаса, захоўваўся літоўскамоўны востраў з даволі шматлікімі балцкімі айконімамі, але насельніцтва было пераважна праваслаўнае. Значыць, балцкамоўныя жыхары гэтай мясцовасьці сталі праваслаўнымі да канца XIV ст. (пасьля Крэўскае уніі масавае распаўсюджаньне праваслаўя сярод балтаў спынілася), a пасьля і абеларусіліся. Ва ўсякім разе, несумненна, што вярхоўі Вяльлі былі заселены славянамі яшчэ ў часы Полацкага княства, што стварала перадумовы для пранікненьня далей, у нізоўі ракі.

Цікавасьць маюць зьвесткі зь беларуска-літоўскіх летапісаў, зьвязаныя са Швінтарогавым і Гедымінавым цыкламі. У іх паведамляецца: «И обереть собѣ великии князь Швинторог мѣстцо на пущы велми хорошо подле реки Вельи, гдѣ река Вилня упадываеть у Велю, и просил сына своего Скирымонта, абы на том местцу было жъглище вчынено, гдѣ бы его мертвого сожгли. И прыказал сыны своему, жебы по смерти его на том мѣстцу, гдѣ бы его зъжог, всих князен литовскнх и знаменитых бояр сожъжено было, и штобы вжи нигдѣ инъде тѣла мертвых не были зъжены толко там...» Паводле летапіса^, месца з таго часу было празвана Швінтарогам. Пра заснаваньне ж ВІльні паведамляецца, як аднойчы вялікі князь Гедымін паехау на лаляваньне за чатыры мілі ад Трокау «...и наидеть гору красную над рекою Внлнею, на которои знаидеть звера великого тура, и вбъеть его на тои горе, гдѣ тепер зовуть Туря ropa. И велми было позно до Троков ехати, и станеть на луцэ на Швинторозе, гдѣ першых великих князеи жыгали, и обночовал тут. И спечи ему там, сон видел, што ж на горе, которую зывали Крывая, a тепер Лысая, стоить волък желѣзный великии, a в нем ревуть, як бы сто вильков. И очутился от сна своего и мовить ворожбину своему, именем Лиздеику, который был наиден у-в орлове гнезде, и был тот Лиздѣико у князя Кгидимина ворожбитом наивышъшим, a потом попом поганским: «Видел деи есмь сон дивный» и споведал ему въсе, што ся ему у-во сне видело. И тот Лиздѣнко мовить госпадару: «Княже, волк великнй, жэлѣзный знаменуеть - город столечный тут будеть, a што в нем внутри ревуть, то слава его будеть слынути на весь свѣт». И князь великии Кгидымин назавтрее, не отеждаючы, и послал по люди и заложыл город один на Швинѣторозе Нижнии, a другни на Крывои горе, которую тепер зовуть Лысою, и наречеть имя тым городом Вилня. И збудовавшы городы перенесеть столец свои с Троков на Вилню...» [7].

Кідаецца ў вочы неадпаведнасьць летапісных зьвестак археалягічным, бо паселішчы на месцы Вільні існавалі задоўга да князя Гедыміна (пачатак XIV ст.). Значыць, гэтыя зьвесткі варта аднесьці да легендарнай часткі беларуска-літоўскіх летапісаў, асноваю іх прызнаўшы нейкі болыіі старажытны фальклёрна-міталягічны сюжэт. У легендзе пра Швінтарога зьвяртае ўвагу відавочная залежнасьць імя князя ад назвы ўрочышча Швінтарог, a не наадварот, як спрабаваў падаць летапісец. Ушаноўваўся, лічыўся сьвятым менавіта «рог» - мыс пры ўпадзеньні адной рэчкі ў другую, з-за чаго там і было зроблена паганскае жэглішча. Аднак ня кожны мыс так ушаноўваўся. Вяльля (Вілія) гэтым вылучаецца. Да нашага часу захавалася паданьне, што ў старажытнасьці поўнаю назвай Вяльлі была - Сьвятая Вялікая рака [8]. Выток Вяльлі ў Докшыцкім раёне дагэтуль ушаноўваецца, каля яго стаіць камень «Сьцяпан» («Сцёп-камень») або «Кравец», a балота вакол яго называецца «Кравецкім». У іншых мясьцінах пра валуны з такімі назовамі існуюць паданьні, што ў кожным зь іх жыў зьмей, які шыў адзеньне ці боты. «Краўцом» называўся і Рагвалодаў камень у Талачынскім раёне, пра які паданьні расказвалі, што ён «стаяў на чатырох нагах, меў галаву і быў падобны да жывёліны». У свой час А. Афанасьеў зьвярнуў увагу, што формулы надпісаў на амулетах-зьмеевіках і на Рагвалодавым камені падобныя. Дзень жа Сьцяпана паводле хрысьціянскага календара адзначаецца 26 сьнежня, г. зн. у час Калядаў. У славянскіх народаў на гэтую пару прыпадалі ссвоўчыя сьвяты», калі пераапраналіся ў шкуры і маскі. У паганскія часы такія абрады былі зьвязаныя з богам Вялесам.

Як зьмяя, так і воўк лічыліся ўвасабленьнем Вялеса. Значыць, Сьцёп-камень каля вытокаў Вяльлі быў зьвязаны 3 цыклам вераньняў пра Вялеса. Ніжэй па Вяльлі, каля в. Камена, таксама ляжыць валун, звязаны 3 культам Вялеса. Яшчэ ніжэй, каля в. Валэйкішкі Астравецкага раёна, ляжаў камень, пра які захавалася паданьне, што там калісьці жыў цмок Вяль. Назва ракі Вяльлі этымалягічна зьвязаная зь імем Вялеса. Паганскі бог Вялес лічыўся ня толькі апекуном жывёлагадоўлі, багацьця, мудрасьці, але і богам памерлых, падземнага сьвету. У гэтай якасьці зь ім асаімгіяваліся памерлыя продкі - волаты і курганы-валатоўкі [9]. Значную ўвагу паданьню пра Швінтарога і значэньню Вільні як горада мёртвых аддаў вядомы дасьледнік міталёгіі У. М. Тапароў [10]. Да назову Вяльлі этымалягічна блізка стаіць і назоў ейнага прытоку Вільні (Вілейкі, Віленкі). Таму месца іх зьліцьця ў вачох старажытных людзей, носьбітаў міталягічнага мысьленьня, павінна было мець асаблівы сэнс, валодаць незвычайнымі якасьцямі. Мы на прыкладзе валуноў паказалі. што яны зьвязаны з культам зьмея. Аднак у індаэўрапейскай традыцыі зьмей увасабляў ідэю гіганцкіх сілаў, якія пераўтвараюць прасторы, ягоны вобраз перадаваў прыярытэт дуальнай сыстэмы, увасабляў абагоўлены найвышэйшы першапачатак. З вобразам зьмяі ў праіндаэўрапейцаў спалучалася ўяўленьне пра пачатковы прынцып дуалізму. Драматызм барацьбы ўстаноўленай гармоніі парадку зь ягонай палярнасьцю павінен быў перадавацца праз аб'ект, які сам па сабе зьяўляўся ўвасабленьнем дуальнасьці, паколькі зьмей сымбалізуе як тое, што выратавала чалавека, так і тое, што можа яго пагубіць [11]. У сувязі з такой дуалістычнай прыродай зьмея варта прасачыць парныя процістаўленьні тыпу «верх-ніз» у легендарных паведамленьнях летапісаў пра заснаваньне Вільні: 1) паляваньне Гедыміна на Туравай гары і начлег яго ўнізе, на жэглішчы Швінтарог; 2) Гедымін, які начуе «на луцэ на Швінтарозе», сьніць ваўка на Крывой гары. Магчымае і супастаўленьне апазыцыі тур (траваедная жывёліна) - воўк (драпежнік). Разгледзім сэмантыку двух апошніх элемэнтаў. Бык, як вядома, лічыўся адным з увасабленьняў Вялеса, але гэта хутчэй ня ўсякі бык, a вол. Нездарма частка камянёў«краўцоў» фігуруе ў паданьнях як скамянелыя валы; такія алюзіі захаваліся да Рагвалодавага каменя.

З другога боку, яшчэ Праколі Кесарыйскі (VI ст.), характарызуючы слааянаў, пісаў: «Яны лічаць, што адзін толькі бог, творца маланак, уладарыць над усім, і яму прыносяць у ахвяру быкоў. ...Яны ўшаноўваюць і рэкі, і німфаў, і ўсякіх іншых дэманаў, прыносяць ахвяры ўсім ім...» У старажытнагрэцкай міталёгіі ў быка мог пераўвасабляцца Зэўс. У старажытнаіндыйскай «Рыгведзе» быком называецца бог грому і маланак Індра. Пра пераможанага ім зьмеепадобнага ўрытру, які ўяўляў сілы хаосу, «Рыгведа» распавядала:

Бязногі, бязрукі, змагаўся ён
супраць Індры.
Той ударыў яго дубінай па
сьпіне.
Вол, што хацеў стаць праціўнікам
быка,
Ўрытра ляжаў, раскіданы па
розных мясьцінах.

У іншым перакладзе трэці радок гучыць: «вылегчаны, які хацеў стаць быком...», што прынцыпова нічога не мяняе ў характарыстыцы Ўрытры. Значыць, супрайцьпастаўленьне вала і паўнавартаснага быка вядомае задоўга да нашай эры. У славянскай народнай паэзіі тур, што раве на гары, супастаўляўся з громам. Захавалася загадка: «Тур ходзіць па гарах, a турыца па далах». Магчыма, тут варта бачыць апазыцыі «верх - ніз» і «мужчынскі - жаночы». Цікава адзначыць, што ў археалягічным матэрыяле жалезнага веку і раньняга сярэднявечча на большай частцы Беларусі (за выключэньнем Пінска) касьцей тура няма, трапляюцца рэшткі зубра, у той жа час сьляды паляваньня на тура ёсьць у паселішчах Украіны ІХ-XIII стст. Значыць, у розных старажытнаўсходнеславянскіх землях да тура ставіліся розна, магчыма, у Беларусі паводле паганскае традыцыі ён лічыўся сакральнай істотай. Апісваючы шматлікасьць дзічыны, якой частавалі гасьцей вялікага князя Вітаўта ў Луцкім замку, летапісец называе вялікую колькасьць зуброў і ня згадвае пра тураў. Гарадзішчам жалезнага веку ў Летуве косьці тура таксама не характэрныя. Значыць, летапіснае паведамленьне пра забойства Гедымінам тура або цалкам прыдумана ў XVI ст., або адлюстроўвае нейкі складаны сакральны рытуал. Ня выключана, што йдзецца пра рытуальнае забойства тура для ахвяраваньня богу грому, накшталт згаданае Пракопіем Кесарыйскім ахвяры быкамі творцу маланак. Гара, узвышанае месца, таксама этымалягічна суадносіцца ў індаэўрапейскай міталёгіі з Грамавіком.

Яшчэ адзін важны элемэнт легендаў пра заснаваньне Вільні - жалезны воўк на гары Гедыміна, «а в нем ревуть як бы сто внльков». У «Слове пра ігараў паход» пра полацкага князя Усяслава Чарадзея невядомы аўтар пісаў: «Всеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, a сам в ночь вольком рыскаше: мз Кыева дормскаше до кур Тмутараканя, велмкому Хрьсове вльком путь прерыскаше». У сувязі з гэтым трэба адзначыць, што ў хецкіх рытуалах прасочваюцца ўяўленьні пра татэмістычнага сьвятарнага цара-ваўка. Сьвятарны цар або князь вьктупае ў рытуале як мэдыятар, які адначасова ўвасабляе абодва полюсы супрацьпастаўленьня - і паляўнічага, і ваўка.

З функцыяй мэдыятара, на думку В. Іванава і У. Тапарова, зьвязана і тое, што адны і тыя ж атрыбуты й прыкметы адносяцца ў міце і дл героя, і да ягонага праціўніка [12]. Ва ўсходнеславянскіх былінах пра Усяслава сам Усяслаў можа ператварыцца ў ваўка, a таксама ў сокала і тура, што адлюстроўвае трохчасткавасьць шаманскага сьвету. У такую схему ўкладваюцца тры элемжнты легенды пра заснаваньне Вільні: тур, жалезны воўк, сокалу ж адпавядае арол, у гнязьдзе якога быў знойдзены будучы Ліздэйка. Арлінае гняздо на дрэве можа быць цікавае і з гледзішча рэканструкцыі Сусьветнага дрэва.

Паводле гіпотэзы італьянскага дасьледніка Ф. Кардыні, вера ў пярмаратняў-ваўкоў зьвязаная зь ператварэньнем (рытуальным, a таксама паводзінавымі) першабытнага або раньнесяржднявечнага воя ў дзікага зьвера. У скандынаўскіх сагах побач зь вікінгам - бэрсэркрам, ваяром у мядзьведжай шкуры, стаіць ulfhedhinn, г. зн. ваяр у воўчай шкуры. Гэтыя апошнія былі як бы маргінальным пластом грамадзтва. Роля такіх адрынутых чалавекаваўкоў - забесьпячэньне парадку, вызначанага ў дадзенай грамадзка-рэлігійнай сыстэме, што служыла гарантыяй вышэйшага касьмічнага парадку. У «Слове пра Ігараў паход» ператварэньне ў ваўка падаецца як дабрахвотнае жаданьне князя-чарадзея [13].

Такая ўвага ў летапіснай легендзе пра Вільню да жалезнага ваўка, якому ў пэўнай меры адпавядае вобраз Усяслава Чарадзея, верагодна, зьвязаная са зьяўленьнем крывічоў на месцы будучага горада ў часы гэтага князя. Такое меркаваньне не супярэчыць археалягічным зьвесткам.

Як вядома, гарадзкім гербам Вільні (ва ўсякім разе, з пачатку XVI ст.) была выява сьв. Хрыстафора, які на сваіх плячах пераносіць цераз раку дзіця - Хрыста. Варта адзначыць, што старажытныя паданьні (як усходнія, так і заходнехрысьціянскія) гавораць пра Хрыстафора як чалавека з сабачай галавой. Але сабака ў міталёгіі можа сэмантычна атаесамляцца з ваўком. Трэба яшчэ згадаць, што сьвяты Хрыстафор загінуў у малаазіяцкай Лікіі (назва этымалягічна блізкая грэцкай назьве ваўка). Пачатнае імя гэтага сьвятога да хрышчэньня было Рэпрэў (лац. Reprobus абазначае «адрынуты», «асуджаны»). Такая этымалёгія імя выклікае асацыяцыю зь лёсам Усяслава Чарадзея, прадстаўніка адрынутай сярод іншых усходнеславянскіх князёў дынастыі Рагвалодавічаў. Усяслаў няраз вымушаны быў хавацца ад ворагаў, давялося сядзець яму і ў порубе ў Кіеве. У праваслаўнай іканаграфічнай традыцыі на працягу многіх стагодзьдзяў панаваў вобраз сабакагаловага сьвятога Хрыстафора, хоць у бізантыйскай іканаграфіі сустракаліся і ягоныя антрапаморфныя выявы. У каталіцкай іканаграфіі, пачынаючы з XII ст., было прынята паказваць Хрыстафора з малым Хрыстом у момант пераправы цераз раку [14].

Такім чынам, вобраз Хрыстафора выклікае асацыяцыі з чалавекамсабакам, з чалавекам-ваўком, якім у сярэднявечным фальклёры паўстае Усяслаў Полацкі. Хоць гарадзкі герб Вільні зьявіўся значна пазьней, выбар выявы для яго быў зьвязаны з рэмінісцэнцыямі пра заснаваньне горада. Відавочна, што на аснове гэтага ж фшіьклёру зьявілася легенда пра жалезнага ваўка на Крывой гары, якога сасьніў Гедымін. Назва гары мае падабенства як з этнонімам крывічоў, так і зь імем легендарнага першасьвятара Крывэ-Крывэйта. Як вядома, скрыўленая палка або крывое жазло ў індаэўрапейскіх народаў традыцыйна былі атрыбутам паганскіх сьвятароў. Ва ўсходнеславянскай міталягічнай традыцыі са сьвятарскаю функцыяй зьвязваўся Вялес, які быў і носьбітам мужчынскага пачатку. Ня выключана, што ў паганскі пэрыяд трохчасткавая структура Вільні (Крывы горад, Верхні замак на гары Гедыміна, Ніжні замакі была зьвязана з трохфункцыянальнасьцю вярхоўных багоў і трыма асноўнымі групамі насельніцтва (якім адпавядалі варны ў старажытнай Індыі). Крывы горад мог быць якраз такой сакралізаванай часткай Вільні. Есьць нават падстава дапускціць, што Крывы горад быў заснаваны крывічамі менавіта як культмы асяродак. У свой час вядомы гісторык М. М. Карамзін спасылаўся на Адама Брэмэнскага (XI ст.), які паведамляў, што ўсходнія славяне, «...зьяўляючыся яшчэ паганцамі, дружна жылі зь літоўцамі і часта езьдзілі ў Жмудзь... на пакланеньне іхным стодам».

Акрамя таго, словаўтваральная мадэль калі назва горада ўтвараецца ад назвы малой ракі, што ўпадае ў большую характэрная для старажытнабеларускіх земляў (прыклады: Полацак, Віцебск, Дзісна, Пінск, Орша, Ваўкавыск, Чачэрск і іншыя).



[1] Герберштейн Сигизмунд. Записки о Московии. М., 1988. С. 187.

[2] Охманьскмй Е. Иноземные поселения в Литве XIII-IV вв. в свете этнонимических местных названий // Балто-славянские исследования. 1980. М., 1981. С. 115-116.

[3] Голубович В., Голубович Е. Кривой город - Вильно // КСИИМК, 1945, вып. XI. С. 114-125.

[4] Лухтан А., Ушмнскас В. К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных // Древности Литвы и Белоруссии. Вильнюс, 1988. С. 101.

[5] Финно-угры и балты в эпоху средневековья // Археология СССР. М., 1987. С. 357-358.

[6] Гаучас П. К вопросу о восточных м южных границах литовской этнической территории в средневековье // Балто-славянские исследования. 1986. М., 1988. Гл. Карты 1, 2; с. 209.

[7] Летопись Рачинского // ПСРЛ. Т. 35. Летописи белорусско-литовские. М., 1980. С. 149, 153.

[8] Лазар М. Я. Мой родны кут // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1971, № 3. С. 59.

[9] Писаренко Ю. Г. О значении местного названия кургана «волотовка» // Актуальные проблемы историко-археологических исследований. Тезисы докладов. Киев, 1987, С. 129.

[10] Топоров В. Н. Vilnius, Wilno, Вильна: город и миф // Балто-славянские этноязыковые контакты. М., 1980. С. 3-71.

[11] Шустров А. Г. Следы космологической модели мира в связи с культом змеи в Литве // Etnografiniai tyrinejimai Lietuvoje 1983 ir 1984 metais. Vilnius, 1985. C. 140-141.

[12] Иванов B. B., Tonopoв B. H. Исследования в области славянских древностей. М., 1974. С. 124-125.

[13] Кардини Франко. Истоки средневекового рыцарства. М., 1987. С. 112-123.

[14] Мифологический словарь. М., 1990. С. 580-581.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX