Папярэдняя старонка: Заходняя Беларусь

Ня можна маўчаць 


Аўтар: Луцкевіч Антон,
Дадана: 22-02-2021,
Крыніца: Луцкевіч Антон. Ня можна маўчыць // Беларускі Звон. 1931. № 5. С. 1.



Падзеі ў Савецкай Беларусі прынялі такі характар, што аб іх ня можна забывацца ні на адну мінуту.

Аб тым, што там творыцца, беларуокае грамадзянства павінна ведаць нават у самых глухіх куткох нашай Бацькаўшчыны.

Але гэтага яшчэ мала.

Самыя шырокія слаі нашага сялянстве і працоўнай інтэлігэнцыі мусяць выявіць свой голасе у гэтай справе і моцна запратэставаць проці камуністычных зьдзекаў над нашаю культураю і нашаю нацыянальнаю ідэяй.

Пасьля ўсяго таго, што там сталася павінна быць кожнаму ясна, што камуністычны ўрад Усх. Беларусі ўзыйшоў на такі шлях, з якога няма ўжо павароту, выявіўшы зусім выразна сваё запраўднае аблічча ў адносінах да нацыянальнай нашай справы.

Там творацца цяпер такія рэчы, якія рэдка хто мог прадбачыць і якія аканчальна павінны выбіць грунт з пад ног людзей, пакладаючых свае надзеі на адраджэньне нашага народу, "орыентуючыся" на Камуністычны Менск.

Трэба ведаць, што за Камуністычным Менскам - стаіць Камуністычная Масква, якой Менск падпарадкаваны - а над усім гэтым стаіць Камінтэрн з яго праграмаю, нічога супольнага ня маючаю з нашымі нацыянальнымі ідэаламі.

Трэба быць такімі людзьмі, як паўцякаўшыя ў Саветы грамадаўцы Мятла, Рак-Міхайлоўскі і іншыя, каб да гэтага часу замыльваць добрым людзям вочы, даводзячы, што толькі апіраючыся на Савецкую Уладу можна тварыць нейкую беларускую справу.

Былі ўжо такія людзі, якія верылі ў падобныя шляхі, але разам з тым мы ведаем, які сумны лёс іх спаткаў.

Камуністычная ўлада не затрымалася нават перад арыштам выдатных сяброў Камуністычнае партыі, якім быў напр. праф. Ігнатоўскі. кончыўшы самагубствам у лёхах Менскай "чрэзвычайкі".

Арышт яго можна вытлумачыць толькі тым, што ён, будучы шчырым беларусам, хацеў тварыць беларускую культуру - і вось гэтая апошная акалічнасьпь, і стала прычынаю такой трагічнай разьвязкі, аб якой мы ўжо ведаем з газетаў.

Усё тое, што там творыцца яшчэ лішні раз сьцьвярджае правільнасьць нашага пагляду адносна тэй лініі, якую прынялі б. грамадаўцы апынуўшыся ў Саветах.

Сваёй прысутнасьцью там яны ўзмоцнілі антыбеларускі рух і шмат прычыняюцца да руйнуючай палітыкі камуністаў адносна ўсяго беларускага.

Гэта акалічнасьць павінна быць яснай для ўсяго нашага грамадзянства і яно павінна парваць усякую ідэолёгічную сувязь з усімі тымі, хто сваім фальшывым крокам - здрадзіў беларускай справе. А йначай, як здрадаю назваць гэтага ня можна. Каб выехаўшыя грамадаўцы былі запраўднымі барацьбітамі за нацыянальныя беларускія ідэалы - яны не ўзмацнялі-б варожага нам фронту. Магчыма згадзіцца і з тым, што тут у межах Польшчы, пры пэўных умовах ім не магчыма было застацца, але гэта яшчэ ня значыць, што было патрэбным выяжджаць у Саветы і падпарадкавацца камуністычнай партыі.

Сьвет шырокі і можна было выехаць у любы край, які-бы даў прытулак б. грамадаўцам, як палітычным эмігрантам.

Але яны сьвядома гэтага не зрабіді - і вось цяпер мы іх бачым у тым самым лягеры, які ў такі барбарскі сросаб душыць наш адраджэнскі рух. Гэтыя ўсе факты мы ня можам абыходзіць моўчкі і мусім сьмела правадзіць сваю думку ў самую гушчу нашага народу.

Наступіла пара, калі ён павінен прыступіць да пераацэнкі ўсіх вартасьцяў...

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX