Вярнуцца: Заходняя Беларусь

Доктар Браніслаў Туронак


Аўтар: Станкевіч Адам,
Дадана: 02-08-2020,
Крыніца: Станкевіч Адам. Доктар Браніслаў Туронак // Хрысціянская Думка. № 28(176). 10 кастрычніка 1938.



У мінулым месяцы сёлета ў Дукштах памёр др. Браніслау Туронак, які ў сваім часе прыймаў дзейнае ўчашце ў беларускім жыцці.

(24KB) Доктар Браніслаў Туронак.

Радзўся у 1896 г. годзе 22 чэрвеня у Дзісненскім (цяпер Браслаўскім) павеце ў сялянскай беззямельнай сям'і.

На 16-ым годзе жыцця ўдаецца яму паехаць у Вільню вучыцца, дзе паступае ў прыватную гімназію, у якой прабыў да заняцця Вільні Немцамі, пасля чаго пераязджае ў Віцебск, а праз год у Яраслаўль над Вольгай, дзе і скончыў гімназію Шчогалева ў 1917 г.

У гэтым-жа годзе запісываецца на праўны факультэт у Харкаве, але, дзякуючы ваенна-рэвалюцыйнай завярусе і матар'яльным недахватам, Туронак быў змушаны пакінуць Харкаў і прыехаць дамоў.

Дома, сабраўшы некалькі інтэлігентаo і з іх помаччу, сарганізаваo 15 пачаткавых школаo, якія пратрывалі праз два гады бяз нічыей помачы.

1919 г. Туронак прыяжджае у Вільню, дзе запісываецца у Віленскі Унівэрсытэт на лякарскі факультэт, які і скончыo у 1924 г. Будучы студэнтам у Вільні, Туронак прыймае жывы удзел у жыцці студэнцкім, а гэтак сама і агулfм у беларускім грамадзкім жыцці.

Спярша ён пачынае гуртаваць каля сябе студэнтаў Белярусаў, паступаючых у Віленскі Унівэрсытэт, з якіх пасля сарганізаваўся "Бел. Студ. Саюз". Рэдагуе першы студэнцкі беларускі месячнік "Наш Шлях".

З 1923 да 1925 г. З'яўляецца рэдактарам беларускай тыднёвай газэты "Крыніца" і знаёміцца з пракуратурай і "Лукіскамі", дзе праседзеў блізу месяц, і урэшце быў звольнены пад залёг 1000 зл. і адданы пад надзор паліцыі.

Адбыўшыся 30.XІ.1925 г. суд у Вільні над Туронкам, засудзіў яго на два месяцы турмы.

Атрымаўшы лякарскі дыплём, др. Б. Т. асядае насталя у Дукштах, дзе, трымаючыся кантакту з беларускім рухам, працуе аж да смерці. Асіраціў жонку, дзяцей і свой Беларускі народ, якому пасвяціў сваё маладое жыццё.

Вечная Яму памяць!

Кс. Ад. Ст.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX