Вярнуцца: Заходняя Беларусь

Высяленне ў Казахстан у 1940 г. значнай часткі жыхароў Лідскага павета


Аўтар: Шымялеівіч Міхал,
Дадана: 04-04-2018,
Крыніца: Шымялеівіч Міхал. Высяленне ў Казахстан у 1940 г. значнай часткі жыхароў Лідскага павета // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 8. Мінск, 2018. С. 136-181.

Спампаваць




ГІСТОРЫК У ВЫСЫЛЦЫ: ДА БІЯГРАФІІ МІХАЛА ШЫМЯЛЕВІЧА

Біяграфія Міхала Шымялевіча друкавалася ў № 6 «АіЧ» [1] і «Лідскім Летапісцы» [2] таму ва ўступе да рукапіснай працы гісторыка я зраблю толькі некалькі заўваг.

Міхал Шымялевіч (18.10.1879-11.01.1969) - найлепшы лідскі гісторык XX ст. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Кракаве да 1914 г. Аўтар шэрагу кніг і артыкулаў, якія сталі падмуркам навуковага вывучэння гісторыі Лідчыны.

У 1940 г. Міхал Шымялевіч быў вывезены ў Казахстан, ягоны дом плошчай 71,41 м2 у Лідзе быў канфіскаваны. 13 красавіка 1940 г. сям'і «ворагаў народа» з Заходняй Беларусі, каля 130 тысяч чалавек, у асноўным жанчыны і дзеці, былі дэпартаваныя ў неабжытыя раёны паўночнага ўсходу СССР. Гэта была не першая і не апошняя высылка - вывозіць людзей пачалі яшчэ восенню 1939 г.

Насельніцтва не разумела, што адбываецца. Як гэта можна хапаць людзей і вывозіць невядома куды? Сяргей Пясецкі, сам відавочца тых падзей, у рамане «Чалавек, перамянёны ў ваўка» перадаваў размовы насельніцтва Заходняй Беларусі на гэты конт:

«- Калі б так за польскім часам людзей хапалі халера ведае за што і везлі на смерць, дык што б пісалі тады газеты? Сабраліся б бабы з усяго горада і венікамі такую паліцыю ў туалет загналі б! А зараз трэба маўчаць, бо заб'юць! […]

- Як спраўна яны гэта робяць! - здзіўляўся сусед Юзафа.

- Мелі дваццаць два гады практыкі.

- Нашто ім забіраць людзей адсюль? У саміх няма чаго есці!

- Не ведаеш нашто? - тлумачыў мужчына ў шэрым паліто. - У іх чалавек таннейшы за каня. Дадуць яму суп з бруквы - і ён будзе рубіць лес. Заробяць на кожным, пакуль не памрэ» [3].

У 1950­я гг. Міхал Шымялевіч апісваў высылку ў лісце да былога суседа па Лідзе Вітольда Драмовіча. Інфармацыя гэтага ліста дадае шмат важкага да надрукаванай тут працы, і таму я дазволю сабе працытаваць вялікую частку:

«Я 13 красавіка 1940 года быў вывезены разам з сваёй жонкай i малодшай дачкой, жонкай польскага афiцэра на ўсход.

Разам з намi было вывезена з Лiды i павета некалькі тысяч душ. Вывезеных раскiдалi па некалькiх раёнах Паўночнага Казахстана. Каля тысячы нашых людзей яны пасялiлi ў Палудзiнскiм раёне Паўночна­Казахстанскай вобласцi, за 40 кiламетраў ад Петрапаўлаўска. Тут няшчасныя людзi рассялiлiся па вёсках у жабрацкiх хатках, збудаваных з вялiкiх неабпаленых цаглiн з глiны, гною i саломы. Тыя бедныя хаткi мелi дахi з плеценых лазовых матаў, змазаных глiнай. У хатках крайняя беднасць, i мы, колькi там жылi, жылi толькi з таго, што прадавалi сваю вопратку за бульбу, малако i вельмi рэдка за нейкi кiлаграм мукi. Нашы людзi, а гэта былi практычна ўсе жанчыны з дзецьмi, жонкi палiцыянтаў, афiцэраў, сяржантаў, урадоўцаў, якiя на вайне з Гiтлерам былi забiтыя, забраныя да няволi нямецкай або забраныя Саветамi, сядзелi ў вязнiцах цi лагерах у Катынi, Казельску, Старабельску i iншых месцах. Мужчын было вельмi мала, i то адны дзяды. Хто мог, пайшоў на працу. Хто рабiў у гразi i вадзе цэглу, хто запiсаўся ў калгасы або саўгасы. Я атрымаў працу пры iнжынерах, якiя шукалi нафту ў стэпах Казахстана. Хадзiў з усёй партыяй па стэпах, начаваў у палатках. Што чалавек зарабляў, тое з'ядаў i не наядаўся. Лета было гарачае. 40 гр. цяпла.

Прыйшла зiма, снежная, марозная i доўгая. Мароз трымаўся 30-40 гр. Нашы людзi вымушаны былi разам з усiмi iсцi на цяжкiя работы - ачышчэнне снегу з чыгуначнай каляi, на будоўлi нафтавых вышак, i ўсё гэта ў холадзе, у голадзе i практычна задарма. Прыйшла вясна 1941 г., толькi распачалiся летнiя работы, як выбухнула вайна Сталiна з Гiтлерам. Рускiх людзей пабралi ў войска, а нас, не пытаючыся, цi хочам, цi жадаем, запакавалi на цягнiкi i вывезлi за паўтары тысячы кiламетраў у Кустанайскую вобласць i пасялiлi ў палатках над рэчкай Таболам ды пагналi на работы - капаць i ўкладваць баласт на будоўлi новай чыгункi. Там зноў у гразi, у голадзе, у вошах правялi некалькi месяцаў.

Напалi на нас розныя азiяцкiя хваробы, язвы, сверб i лiха ведае што. Ледзь восенню вырвалiся з таго пекла i па вялiкiх муках жменька нас вярнулася ў Паўночны Казахстан. Там мы пагiнулi б, бо за першы год толькi з нашай групы палякаў памерла 50 чалавек, пераважна з голаду. Але Пан Бог усё­ткi выказаў сваю мiласэрнасць. Генерал Сiкорскi дамовiўся са Сталiным, выпусцiлi польскiх вязняў, генерал Андэрс пачаў фармаваць там польскую армiю, а нас, палякаў, Амерыка i Англiя ўзялi пад сваю апеку. Далi нам сякую­такую дапамогу, i мы пачалi аджываць. Але калi наша польскае войска аказалася выпраўленым у Iран за Каспiйскае мора, то Саветы ўсiх тых, хто не пайшоў у войска (жанчын, дзяцей, старых) затрымалi ў сябе ў якасцi закладнiкаў. Абвясцiлi сваiмi падданымi i загадалi выдаць нам савецкiя пашпарты, як iх падданым. Плач, енк, што ўжо нiколi не вернемся да сваёй Айчыны. Сам я проста не хацеў гэтага прымаць i падгаворваў iншых, каб супрацiўлялiся i не бралi. Цвердзiў усiм, што над намi апякуецца Англiя i Амерыка i наш урад у Лондане. I нам не дадуць згiнуць у Саветах. Суцяшаў, што ўсе вернемся ў Польшчу. За гэта мяне пасадзiлi ў вязнiцу на дзесяць гадоў. Цягалi мяне па вязнiцах i следствах практычна ўвесь 1943 год i ў канцы вывезлi ў лагер на поўдзень ад Караганды. Зiмой, пры 30 гр. марозу, вязлi нас пяць сутак у вагонах для жывёлы на кавалку сухога хлеба i вядры халоднай вады з лёдам. У тым падарожжы адмарозiў сабе ногi. Потым сядзеў пару месяцаў на раздзельным пункце ў Карабасе, адкуль мяне з чорнымi гнiлымi пальцамi на нагах перавезлi ў шпiталь у Далiнцы. Там мне ампутавалi вялiкiя пальцы на нагах, а астатнiя палячылi, але i цяпер заўсёды мне баляць ногi, асаблiва на халоднае надвор'е. Пяць гадоў ганялi мяне там з лагера ў лагер, жыў тыя пяць гадоў без кашулi, у падранай, смярдзючай ватоўцы i ў такiх жа портках. У канцы 20 сакавiка 1948 г., роўна праз пяць гадоў вывезлi мяне разам з iншымi, не здольнымi да працы (па амнiстыi), у Польшчу» [4].

Пасля нармалізацыі адносін паміж урадам Польшчы ў Лондане і Сталіным, Шымялевіч быў прызначаны польскай амбасадай сваім прадстаўніком у Палудзенскім раёне і надрукаваныя ніжэй спісы ссыльных лідзян паходзяць ад спісаў, якія ён рыхтаваў для польскага ўрада. Адсюль і стандартнае для Другой Рэчы Паспалітай вызначэнне: паляк - рыма­католік, беларус - праваслаўны.

Трэба зазначыць і змены ў самаідэнтыфікацыі былога сябра Таварыства беларускай школы і лідскага раднага ад беларусаў Міхала Шымялевіча. Пад уздзеяннем «рэальнага сацыялізму» ў гэтых спісах ён вызначае сваю сям'ю якраз як палякаў - рыма­католікаў.

Дарэчы, у выбарным спісе 1907 г. «другога з'езда гарадскіх выбаршчыкаў» у Дзяржаўную думу пад № 1152 Шымялевіч Міхал Іванавіч запісаны летувісам [5]. А ў выбарным спісе 1912 г. «асоб, якія маюць права удзельнічаць у другім з'ездзе гарадскіх выбаршчыкаў», у Дзяржаўную думу пад № 1379 Шымялевіч Міхал Іванавіч пазначаны ўжо як беларус [6]. Вышэйшая адукацыя дазволіла асэнсаваць лідзяніну сваё месца ў свеце, да таго ж з 1907 да 1912 г. беларускі рух зрабіў велічэзны крок наперад.

Суседка Шымялевіча лiдзянка Я. Ярмант успамiнала, што пры канцы 1930­х гг. нацыянальнае самавызначэнне было наступным : «Калi пана Шымялевiча пыталiся пра яго нацыянальнасць, той заўсёды адказваў, што ён "тутэйшы". Гэта быў, на нашу думку, арыгiнальны, але досыць поўны адказ. Ён побытам тутэйшы, здаўна жыве ў гэтым горадзе, i яго не цiкавiлi нацыянальнасцi iншых жыхароў»[7].

З'яўляецца загадкай, як Шымялевіч захаваў гэты тэкст пасля таго, як быў арыштаваны і пасаджаны ў лагер, і як ён вывез яго з сабой у 1948 г. Але на волі ён прывёў свае запісы ў парадак і дэпанаваў іх у Фондзе Асалінскіх, які знаходзіўся тады ва Уроцлаве - горадзе, дзе разам з сваёй сям'ёй жыла яго сярэдняя дачка Зоф'я Багаткоўская.

Зразумела, што ў тыя часы, калі лідзянін пісаў і дэпанаваў свой тэкст, ён павінен быў улічваць, што ў Польшчы таксама панавала камуністычная дыктатура.

Па маіх падліках, Шымялевіч дае звесткі пра не меней як 708 чалавек высланых у Палудзенскі раён. Дакладную колькасць ссыльных падлічыць немагчыма, бо аўтар часта піша прозвішча сасланага «з сям'ёй». Колькі чалавек было у такой сям'і - невядома. Акрамя сасланых, Шымялевіч дае звесткі пра некалькі сотняў арыштаваных чальцоў сямей тых, каго саслалі, і, такім чынам, з ягонага тэксту мы даведваемся пра лёс каля адной тысячы чалавек. Абсалютная большасць ссыльных Палудзенскага раёна Кахахстана з Лідчыны, але былі людзі з суседніх паветаў і Украіны.

Нацыянальны склад сасланых:

палякаў­католікаў - 511;

беларусаў­праваслаўных - 111;

яўрэяў - 76;

мясцовых татар - 5;

украінцаў (грэка­католікаў і праваслаўных) - 5.

Шымялевіч піша і пра ссыльных, якія вызначылі сябе: «праваслаўны, але паляк» ці «рыма­католік, але беларус». Напрыклад, Аляксандр Кунцэвіч, настаўнік, падпаручнік рэзерву, «выражаў нежаданне служыць у польскай арміі, бо лічыў сябе беларусам, а жонка лічыла сябе тутэйшай». А сям'я Крыпцаў лічыла сябе і беларусамі, і палякамі адначасова.

Сярод арыштаваных сваякоў тых, каго выслалі, у асноўным мужчыны. Гэта - афіцэры, паліцыянты, чыноўнікі, леснікі, шмат звычайных земляробаў. Зразумела, што ў сваёй большасці сем'і паліцыянтаў ды чыноўнікаў - палякі, рыма­католікі, але ў спісе ёсць і беларуская сям'я паліцыянта Фёдара Баркоўскага.

Савецкая ўлада не прызнавала за палякаў тых, хто нарадзіўся ў Расіі, напрыклад: «Болтуц Клара (Клаўдзія), нарадзілася ў Расіі, пасля замуства прыняла рыма­каталіцызм, аднак выехаць у Польшчу ёй не дазволілі».

Самая старая ссыльная Стэфанія Шалевіч з Юндзілаў, дачка Юзафа і Анны, 1853 г. н., самыя маладыя нарадзіліся ўжо ў цягніку: «падчас транспартавання ў Палудзенскі раён у 1940 г. у Вольгі нарадзіўся сын Аляксандр, які памёр 17 красавіка 1941 г., - беларуска».

Сярод сасланых былі і вядомыя ў горадзе людзі, напішу толькі пра некаторых з іх.

Так, менавіта з працы Шымялевіча мы даведваемся пра лёс роднай сястры і брата Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Добра абазнаны ў беларускай культуры, ён піша, што Стэфанія Сапоцька (1860 г. н.) - гэта старэйшая сястра Алаізы Пашкевіч: «Стэфанія паходзіць з ваколіцы Пешчын Васілішскай гміны, з дому Пашкевіч. Была замужам за Сапоцькам у фальварку Шымкаўшчынаса Сабакінскай гміны. Удава. Яе малодшая сястра Алаіза Пашкевіч, у замустве Кайрыс, знаная беларуская паэтка з псеўданімам "Цётка" з віленскіх "Нашай Долі" і "Нашай Нівы", якая памерла ў часы Першай сусветнай вайны». Маючы больш за 80 гадоў, Стэфанія Сапоцька ў ссылцы, тым не менш, працавала вартаўніком у калгасе. У 1946 г. выехала ў Польшчу. Інфармацыю пра Войцаха Пашкевіча Шымялевіч падае, верагодна, са слоў сястры, бо яго не было ў Казахтане: «Войцах Пашкевіч, 1872 г. н., падпаручнік рускага войска, жыў у Катлове пад Вільняй, у Рудамінскай гміне. Арыштаваны ў 1939 г., загінуў». Лёс сястры і брата класіка беларускай літаратуры стаў вядомы толькі дзякуйчы працы Міхала Шымялевіча [8].

Патрапіла ў ссылку і сям'я вядомага лідскага сябра КПЗБ Антона Перавознага (сам ён загінуў у лагеры). Антон Перавозны - адзін з арганізатараў вялікага лідскага страйку 1936 г. Калі лідараў гэтага страйку пачалі судзіць, рабочы Перавозны хацеў уцячы ў СССР, каб потым ваяваць у Іспаніі, але быў арыштаваныя каля польска­савецкай мяжы. Польскі суд тады апраўдаў Перавознага, але хутка Саветы самі прыйшлі ў Ліду, і камуністы атрымалі ад іх тое самае, што і паліцыянты з суддзямі: ужо 30 кастрычніка 1939 г. камуніст Заходняй Беларусі Перавозны быў арыштаваны і пазней загінуў у лагерах. Дарэчы, нацыянальнасць беларускага актывіста і яго сям'і ў спісах таксама вызначаецца як «палякі рыма­каталіцкага вызнання».

Са спіса даведваемся пра вываз у Казахстан Сабіны Шкоп - уладальніцы вядомай у Лідзе кніжнай крамы, якая знаходзілася недалёка ад Фарнага касцёла.

Узгадваюцца браты Прыбыткі - суддзя Юльян і краязнавец Антон Прыбытка.

Антон Прыбытка, сын генерал­маёра рускай арміі Аляксандра Прыбыткі. У 1920-1930­я гг. неаднаразова выбіраўся ў Лідскую гарадскую раду, быў лаўнікам Лідскага магістрата і выдатным лідскім краязнаўцам, старшынёй Лідскага краязнаўчага таварыства. Аўтар шэрагу артыкулаў і кнігі «Кароткі турыстычны даведнік па Лідскім і Шчучынскім паветах» (1936). Пры канцы 1930­х гг. працаваў над вялікай манаграфіяй аб Лідскім і Шчучынскім паветах. 20 чэрвеня 1941 г. вывезены ў Мінусінскі край. Далейшы лёс невядомы.

З тэксту Шымялевіча даведваемся пра лёс сям'і лідскага пасла ў апошні польскі сейм Брыльскага: «Муж Брыльскай - настаўнік гандлёвай гімназіі ў Лідзе ксяндзоў піяраў, пасол у апошні сейм, арыштаваны восенню 1939 г., з лагера прыбыў да сям'і на будаўніцтва чыгункі Акмолінск - Карталы ў вёску Гарадзішча... Чалябінскай вобласці».

Працы Шымялевіча ў польскіх архівах мною шукаліся мэтанакіравана і дастаткова працяглы час. Я ўдзячны свайму сябру з Варшавы Янушу Сегеню, без якога немагчыма было б атрымаць копіі тэкстаў лідскага гісторыка. Дарэчы, дзед Януша Сегеня - сусед і блізкі сябра Міхала Шымялевіча.

Напісанне і захаванне гэтай працы - сапраўдны навуковы подзвіг найлепшага лідскага гісторыка ХХ ст. Менавіта з такім вызначэннем Міхал Іванавіч Шымялевіч назаўжды ўвайшоў у гісторыю нашага горада.

Леанід ЛАЎРЭШ


ВЫСЯЛЕННЕ Ў КАЗАХСТАН У 1940 Г. ЗНАЧНАЙ ЧАСТКІ ЖЫХАРОЎ ЛІДСКАГА ПАВЕТА [9]

Міхал Шымялевіч

Пераклад, каментаванне і ўступны артыкул Леаніда ЛАЎРЭША

У Сярэднюю Сібір - у Томскі і Табольскі край, першымі выселілі ўсіх вайсковых асаднікаў і былых леснікоў з іх сем'ямі. Не прызвычаеныя да клімату і жыцця там, яны працавалі і паміралі ў сібірскай тайзе.

Памятаю, стаяў моцны мароз. Разам з дарослымі вывозіліся малыя дзеці, яны і спарахнелыя старыя хутка паміралі. Не давалі нават хлеба. З таварных вагонаў на станцыі Ліда маці высоўвалі рукі і лямантавалі - дайце за грошы малака для хворага дзіцяці, дайце лекі. Каля вагонаў нельга было збірацца: вагоны атачала строгая ахова. З вагонаў вынеслі некалькі трупаў памерлых дзяцей. Гэта быў цягнік, які вывозіў людзей Ваўкавыска. Тое ж было і з іншымі цягнікамі.

Узімку 1939-1940 гг. у Лідзе не хапала хлеба, солі, цукру, паліва, тлушчаў і нават бульбы. Немагчыма было купіць ніякую вопратку ці абутак. Нешта яшчэ можна было купіць патаемна - з­пад палы. Аднак для афіцэраў (камандзіраў і начальнікаў Чырвонай арміі) меўся ахоўны і добра забяспечаны таварамі з нацыяналізаваных прадпрыемстваў такі сабе гандлёвы дом. Сюды нельга было заходзіць пабочным. Новыя паны рабілі прыёмы, балі і вечарыны, а іх дамы, якія прыехалі з усходу, былі ўбраны ў тутэйшыя начныя кашулі і ў свае родныя валёнкі, бо пантофляў для ўсіх іх не хапала - так і танцавалі на сваіх вечарынах.

Вакол Ліды рабаваліся двары. У лістападзе адбыліся выбары дэлегатаў, якія меліся ехаць у Беласток пастанавіць там тое, што будзе патрэбна. Калі пыталіся ў агітатараў, для чаго тыя выбары, адказвалі: выбары каб выбраць дэлегатаў. З'ехаліся і пастанавілі далучацца да «матери».

Усю зіму з усходу па шашы з боку Ліпнішкаў і паўднёва­ўсходняй шашы з боку Навагрудка на захад, да Гродна, кацілася хваля войскаў: танкі, артылерыя, бясконцыя калоны аўтамабіляў, тысячы жалезных бочак бензіну. Людзі выходзілі паглядзець на гэтую сілу. Хто ж можа яе зламаць? Тым не менш былі і такія, якія казалі, што хутка ўсяму гэтаму будзе канец.

У сакавіку па горадзе паплыла таямнічая вестка, што чыгуначнікі на станцыі Ліда рыхтуюць таварныя цягнікі да далёкага падарожжа, робяць у вагонах нары, ставяць печкі, робяць дзіры замест туалетаў і г. д. Рыхтуюцца да другой хвалі выгнання. Але ж каго будуць вывозіць? Арыштаваных у Лідзе і павеце пасля заканчэння допытаў везлі на суд у Мінск а потым накіроўвалі на поўнач і на паўночны ўсход. Але куды павязуць на гэты раз? Шчаслівыя былі тыя, хто меў хоць нейкае дачыненне да тэрыторый Гданьскага калідора і Познанскага ваяводства: яны выдавалі сябе за даўніх грамадзян Германіі, падавалі дакументы ў гарадскую нямецка­савецкую ка місію па рэпатрыяцыі і атрымлівалі дазвол на выезд за Буг.

А тым часам на вёсцы ішла шалёная агітацыя за стварэнне калгасаў, сяляне забівалі войтаў (Ліпнішкі), паліцыянтаў, рабавалі двары больш багатых гаспадароў. Шалела НКУС і насустрач незлічоным эшалонам, якія везлі войскі на захад, ішлі бясконцыя эшалоны з арыштаванымі на ўсход.

Смутная і трагічная была восень і зіма 1939-1940 гг., сумныя святы Божага Нараджэння і Вялікадня не прынеслі спакою. Наступіў шэры, але цяплейшы красавік [10].

Такушынскі Саўхоз № 299, Пошта Такушы

Вёска Трызень (Дырэкцыя саўгаса)

Вячарак Яніна з Кянцеў, 1908 г. н.

Яе дачка Данута Марыя, 1927 г. н.

Яніна цяжка працавала на будаўніцтве ў саўгасе ў 1942 г. Выконвала абавязкі памагатай раённага прадстаўніка польскага ўраду. У 1943 г. прыехала ў Такушы. Данута Марыя вучылася ў 7­класнай школе ў саўгасе, з 1943 г. - у такушоўскай сярэдняй школе. У Польшчу выехалі ў 1946 г.

Муж Вячорак Радаслаў, 1896 г. н., старшы вахмістр 13 узвода палявой жандармерыі ў Лідзе. У 1939 г. быў арыштаваны, падобна, быў у Асташыне [11]. Падобна, меўся ліст, што ў 1941 г. ён уступіў у польскую армію. Больш ніякай інфармацыі няма.

Палякі, рыма­католікі.


Яжоўскі, афіцэр польскай арміі, верагодна, паручнік, лётчык. Прыбыў сюды з лагера ў 1941 г. і на пачатку 1942 г. выехаў у дзейную польскую армію. Ніякай дадатковай інфармацыі няма.


Казюн Хэлена, 1893 г. н.

Дачка Яўгенія, 1918 г. н.

Дачка Марыя, 1927 г. н.

Сын Ян, 1927 г. н.

Сын Леан, 1919 г. н. Жонка Леана, Наталля, 1918 г. н. Іх дачка Людміла, 1940 г. н.

Дачка Яўгенія выйшла замуж за савецкага грамадзяніна Гісамадзінава - татарына.

Леан працаваў у саўгасе конюхам. Марыя, Ян і Яўгенія працавалі ў саўгасе.

З вёскі Шчэніцы Берштаўскай гміны Гродзенскага павета.

Муж Казюн Хэлены, Мікалай Казюн, 1891 г. н., селянін. Арыштаваны 22 снежня 1939 г. Загінуў.

Беларусы, праваслаўныя.

Вёска Грынёўка

Драздоўская Валерыя, 1904 г. н.

Сын Збігнеў, 1929 г. н.

Сын Мечыслаў, 1936 г. н.

Дачка Зоф'я, 1942 г. н.

Слабая здароўем Драздоўская працавала звычайнай рабочай у саўгасе. Напрыканцы была звольненая ад цяжкай працы і працавала ў садку. Сын Збігнеў з 1942 г. працаваў у саўгасным садзе. Драздоўская памерла. Яе дзеці прыехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Яўген, муж Драздоўскай, 1904 г. н. Настаўнік агульнаадукацыйнай школы ў Шчучыне. Арыштаваны 14 снежня. Пры канцы 1941 г. прыехаў да сям'і з лагера і на па чатку 1942 г. з'ехаў у дзейную польскую армію.

Палякі, рыма­католікі.


Гмітрак Анастасія.

Дачка Ядвіга.

Муж - паліцыянт, арыштаваны ў 1939 г.

Прыбылі сюды летам 1942 г. разам з маладым інжынерам Віктарам Казловым, савецкім грамадзянінам, за якога Ядвіга выйшла замуж. Разам з імі жыла маці. Тут у Ядвігі нарадзілася дзіця.

Палякі, рыма­католікі.

Вёска Круглае

Блажэўская Ядвіга, 1892 г. н.

Сын Павел, 1924 г. н.

Дачка Апалонія, 1925 г. н.

Усе трое працавалі звычайнымі рабочымі ў саўгасе. Павел і Апалонія вучыліся ў сярэдняй школе ў Гродне.

Яўген, 1885 г. н., муж Блажэўскай, паліцыянт мястэчка Астрына Шчучынскага павета. Арыштаваны 29 кастрычніка 1939 г. Загінуў.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Палякі, рыма­католікі.

Ферма Янсан (саўгасная ферма № 1)

Андруконіс Эльяш, 1898 г. н.

Яго жонка Уладзіслава, 14.10.1900 г. н.

Дачка Вацлава, 1924 г. н.

Дачка Ірэна, 1927 г. н.

Дачка Анастасія, 1929 г. н.

Маці мужа Катажына, 1866 г. н.

Бацька і дачка Вацлава працавалі звычайнымі рабочымі ў саўгасе, Ірэна - нянькай у саўгасных яслях.

Андруконіс Эльяш, селянін, жыхар вёскі Пасада Радунскай гміны Лідскага павета. Быў войтам сваёй гміны, арыштаваны 24 сакавіка 1940 г. Да сям'і ў Казахстан прыехаў з лагера ў 1942 г.

Выехалі ў Польшу ў 1942(?) г.

Палякі, рыма­католікі.


Гук Юзаф, 1890 г. н.

Яго жонка Марыя, 1892 г. н.

Дачка Хэлена 1921 г. н.

Дачка Яніна, 1925 г. н.

Юзаф Гук, селянін, уладальнік надзелу зямлі ў вёсцы Рыўконты, гміна Новы Двор Шчучынскага павета. Арыштаваны 29 лістапада 1939 г. за тое, што, каб даведацца пра лёс расстралянага пляменніка Вацлава Гука (1911 г. н.), селяніна вёсцы Малінаўцы і брата жонкі Гіля Юзафа з вёсцы Малінаўкі той жа гміны, напісаў прашэнне.

Юзаф Гук і дочкі Хэлена і Яніна працавалі ў саўгасе як звычайныя рабочыя.

У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Палякі, рыма­католікі.


Юрэвіч Леакадзія, 1909 г. н.

Сын Караль, 1938 г. н.

Муж Зыгмунт Юрэвіч, 1905 г. н., сын уладальніка фальварка Вышпаль (у Баранавіцкім павеце), арыштаваны ў кастрычніку 1939 г. Загінуў.

У 1941-1943 гг. працавала як прачка на... у саўгасе. Выехала ў Польшчу ў 1946 г.

Палякі, рыма­католікі.


Куліноўская Антаніна, 1900 г. н.

Сын Збігнеў, 1927 г. н.

Сын Аляксандр, 1928 г. н.

Сын Ежы, 1932 г. н.

Сын Юзаф, 1935 г. н.

Дачка Зоф'я, 1937 г. н.

Сын Багдан, 1930 г. н., памёр у Казахстане ў 1940 г. ад запалення лёгкіх.

Муж Леан Куліноўскі, 1902 г. н., паручнік рэзерву, ваенны асаднік, войт радунскай гміны Лідскага павета, арыштаваны ў Вільні ў студзені 1940 г., загінуў.

Маці з сынамі Збігневам і Аляксандрам працавалі ў саўгасе як звычайныя рабочыя. Выехалі ў Польшчу.

Палякі, рыма­католікі.


Бярцэвіч Марыя, 1899 г. н.

Сын Чэслаў, 1933 г. н.

Сын Мар'ян, 1926 г. н.

Дачка Ядвіга, 1930 г. н.

Дачка Ганна, 1936 г. н.

Муж Станіслаў Бярцэвіч, 1893 г. н., бухгалтар маёнтка Нача Радунскай гміны.

Арыштаваны 20 сакавіка 1940 г. Загінуў.

Маці з сынам Мар'янам працавалі ў саўгасе як звычайныя рабочыя. Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Палякі, рыма­католікі.


Масявіч Наталья, 1915 г. н.

Дачка Яўгенія, 1939 г. н.

Маці і бацька Наталлі: Гайжэўская Стэфанія, 1889 г. н. Ян Гайжэўскі, 1880 г.

Ян Гайжэўскі, хворы на рак страўніка, не мог працаваць, аднак, аблаяны «лодырем» і «дармоедом», ледзь перасоўваючы ногі, быў прымушаны працаваць. 18 верасня 1942 г. падчас працы галодны, босы і амаль што голы прастудзіўся і 28 верасня таго ж года памёр... Летам 1942 г. Наталья Масявіч, як прафесійная настаўніца, пачала працаваць кіраўніком падрыхтоўчай школы ў саўгасе. <...>

Муж Антон Масявіч, 1909 г. н., паходзіў з мястэчка Ліпнішкі Лідскага павета, працаваў настаўнікам у вёсцы Дубель Жалудоцкай гміны. Загінуў падчас вайны з немцамі ў 1939 г.

Гайжэўскі паходзіў з ваколіцы Даўгялы Лідскага павета.

Палякі, рыма­католікі.


Урублеўская Юніна, 1897 г. н.

Дачка Галіна, 1923 г. н.

Сын Зянон, 1928 г. н.

Муж Адам Урублеўскі, 1895 г. н., паліцыянт у мястэчку Нача, лідскага павета.

Арыштаваны 24 сакавіка 1940 г. Прыехаў да сям'і ў 1941 г.... з'ехаў у дзейную польскую армію.

Маці з дачкой Галінай у 1942 г. працавала ў саўгасе, потым пераселена ў Такушы.

Палякі, рыма­католікі.


Магільніцкая Ганна, 1905 г. н.

Сын Лангін Пётр, 1928 г. н.

Сын Станіслаў, 1936 г. н.

Муж Апалінары Магільніцкі, селянін, уладальнік надзелу зямлі ў ваколіцы Міцканцах Каняўскай гміны лідскага павета, 1900 г. н. Арыштаваны 23 сакавіка 1940 г.

Ганна Магільніцкая жадала даведацца пра лёс сваіх сваякоў - селяніна Фелікса Магільніцкага (37 гадоў), арыштаванага 23 сакавіка 1940 г. у Міцканцах, Станіслава Баковіча (28 гадоў) і Бенядзікта Масола (31 год) арыштаваных у той жа ваколіцы і той жа дзень. Усе яны загінулі.

Маці Магільніцкая... і сын Лангін Пётр працавалі ў саўгасе звычайнымі рабочымі. Станіслаў падчас этапу з Ліды ў Такушы захварэў на запаленне вачэй і аслеп.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г. Палякі, рыма­католікі.


Грабоўская Элеанора, 1906 г. н.

Яе маці Кучынская Вікторыя, 1871 г. н.

Муж Грабоўскі, паліцыянт у Лідзе, адразу арыштаваны, у 1941 г. уступіў у польскую армію, у 1942 г. прыехаў у саўгас і забраў з сабой у армію сыноў.

Вікторыя Кучынская напісала запыт пра лёс сына - Генрыка Кучынскага, паліцыянта ў Клецку, расстралянага ў верасні 1939 г.

Элеанора працавала ў саўгасе звычайнай рабочай. Сыноў Рамуальда Рышарда (1926 г. н.) і Ежы Анастаса (1928 г. н.), якія былі юнакамі, іх бацька забраў з сабой у польскую армію.

Элеанора з маці выехалі ў Польшчу ў 1946 г.


Квяцінская Генуэфа, 1911 г. н.

Сын Здзіслаў, 1930 г. н.

Дачка Рамуальда, 1932 г. н.

Муж Квяцінскі Міхал, 1912 г. н., служыў у 5­м лётным палку ў Лідзе. Арыштаваны 26 студзеня 1940 г. Загінуў. Генуэфа Квяцінская напісала запыт пра лёс брата мужа Яна Квяцінскага, афіцэра рэзерву, які знаходзіўся ў Казельскім лагеры.

Маці працавала як звычайная рабочая ў саўгасе. Выехалі ў Польшу ў 1946 г.

Палякі, рыма­католікі.


Коркуць Хэлена, 1880 г. н.

Паходзіць з ваколіцы Міцканцы Каняўскай гміны Лідскага павета.

Полька, рыма­каталічка.


Бучынская Зоф'я, 1880 г. н.

Яе сын Мечыслаў Бучынскі (1908 г. н.) 26 студзеня 1940 г. арыштаваны ў ваколіцы Даўгялы Лідскага павета. Загінуў.

Нягледзячы на ўзрост і хваробы, працавала ў саўгасе.

Полька, рыма­каталічка.


Камароўская Катажына, 1902 г. н.

Муж, Ян Камароўскі, паліцыянт у Лідзе, арыштаваны ў кастрычніку 1939 г., загінуў.

Працавала ў саўгасе. У 1942 г. пераехала працаваць у Акмолінск.

Полька, рыма­каталічка.


Навакунская Ганна, 1920 г. н.

Сын Ежы, 1937 г. н.

Паходзіла з Начы Лідскага павета.

У 1941-1942 гг. была дэлегаваная ад саўгаса і працавала ў Петрапаўлаўску на заводзе па перапрацоўцы нафты.

Полька, рыма­каталічка.

Вёска Самрына (Такушынскі саўгас, ферма № 2)

Ганевіч Аляксандра, 1882 г. н.

Дачка Скалімоўская Зоф'я, 1907 г. н. Вяла ўлік буйной рагатай жывёлы на ферме

Ямрына (ферма № 2), выехала ў Польшчу ў 1946 г.

Муж Скалімоўскі, паліцыянт у Лідзе, у 1939 г. з̕ехаў у Летуву. Загінуў.

Палякі, рыма­католікі.


Качмарская Гертруда, 1900 г. н.

Сын Віктар, 1922 г. н.

Дачка Барбара, 1933 г. н.

Муж, Качмарскі, паліцыянт на пенсіі, арыштаваны ў 1939 г. у Лідзе, загінуў. Сын Віктар у лютым 1942 г. добраахвотнікам пайшоў у польскую армію.

Маці працавала ў саўгасе, перавозіла малако з фермы. Выехала з дачкой у Польшчу ў 1946 г.

Палякі, рыма­католікі.


Вітэк Яніна з Абрэмскіх, 1908 г. н.

Сын Мечыслаў Казімір, 14 гадоў.

Сын Генрык Пётр, 12 гадоў.

Сын Мар̕ян, 10 гадоў,

Сын Эдвард, 8 гадоў.

Пляменніца Рэгіна, 16 гадоў.

Пляменніца Яніна, 6 гадоў.

Пляменніца Зоф'я, 1 год.

Муж Пётр Вітэк некалі быў паліцыянтам. Пакінуў горад і знаходзіўся невядома дзе.

Яніна Вітэк з дзецьмі працавала ў саўгасе на гадоўлі свіней. Зоф'я памерла ў 1941 г. выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Палякі, рыма­католікі.


Шольпа Апалонія, 1907 г. н.

Сын Веслаў, 1938 г. н.

Муж - сяржант 77 пяхотнага палка ў Лідзе, арыштаваны ў Лідзе ў 1939 г.

Пасвіла і гадавала цялят у саўгасе. Выехала ў Польшчу ў 1946 г.

Ферма Шпіляркі (Такушінскі саўгас, ферма № 3)

Вамперская Зоф'я, 1862 г. н.

Сын Ян, 1890 г. н.

Дачка Стэфанія, 1891 г. н.

Пры іх была Зарэмба Станіслава (1873 г. н.) з Варшавы, маці зяця Вамперскай, памерла ў 1945 г. Зоф'я Вамперская памерла ў 1943 г. Ян Вамперскі, бухгалтар, працаваў як звычайны рабочы. Стэфанія Вамперская (закончыла гімназію з залатым медалём, два гады вывучала гуманістыку ў Віленскім універсітэце імя Стафана Баторыя) без перарыву, з 1940 г. працавала як звычайны рабочы. Стала жылі ў Вільні. У гміне Васілішкі мелі дробную нерухомасць Вампершчыну.


Зарэмба - капітан, зяць Зоф'і Вамперскай, жыве ў Англіі.

Сын Вітольд - капрал артылерыі, арыштаваны ў Вампершчыне 10 лістапада 1939 г. Прыбыў з лагера ў Казахстан пры канцы 1941 г. На пачатку 1942 г. з'ехаў у польскую дзейную армію.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.


Аляксандра Пілецкая, 1896 г. н.

Маці яе мужа, Пілецкая Магдалена, памерла ў вёсцы Ліцвінаўцы, дзе яны першапачаткова былі паселены. Магдалена Пілецкая, з роду Саліёці, нарадзілася ў Італіі ў 1865 г. Памерла 26 жніўня 1940 г. Падчас этапу ўсю дарогу пакутавала ад спазмаў страўніка, яе стогны былі чуваць ў суседніх вагонах.

Аляксандра Пілецкая працавала ў калгасе ў Ліцвінаўцы як звычайная рабочая.

Разам з мужам выехала ў Польшчу ў 1946 г.

Муж, Пілецкі Віктар, бухгалтар у Лідзе і ўладальнік часткі маёнтка Сукурчы Лідскай гміны. Арыштаваны ў верасні 1939 г., прыехаў у Ліцвінаўку ў 1941 г. У 1942 г. добраахвотнікам пайшоў у польскую армію. Але праз узрост (1897 г. н.) быў звольнены. Быў у лагеры ў Карела­Фінскай Рэспубліцы. У 1942 г. працаваў у Ліцвінаўцы вадавозам. Разам з жонкай пераведзены на ферму № 3, тут працаваў як звычайны рабочы. Віктар памёр у Польшчы ў 1947 г. Яго брат Яўген служыў польскім войску.


Кавальчук Браніслаў, 1893 г. н.

Яго жонка Браніслава, 1909 г. н.

Дачка Хэлена, 1937 г. н.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Стаханавец, адкуль у 1941 г. прыехалі на ферму № 3. Браніслаў Кавальчук калека - грыжа. Працаваў у Стаханаўцы ў калгасе, а потым на № 3 ферме як звычайны рабочы. Тамсама працавала і яго жонка.

Паходзяць з вёскі Стадаляны гміны Астрына. Яго браты: Юзаф, капітан палка пяхоты, у 1939 г. забраны ў савецкую няволю, быў у Старабельску; Валерыян, настаўнік, падпаручнік рэзерву, патрапіў у лагер у Казельску. Абодва загінулі. Усе трое па паходжанні земляробы, у сваёй вёсцы мелі надзелы зямлі. Палякі, рыма­католікі.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.


Багатка Марыя, 1860 г. н.

Як нявестка Ганна, 1895 г. н.

Дачка Ганны Ніна, 1927 г. н.

Дачка Ганны Марыя, 1937 г. н.

Сын Ганны Аляксей, 1930 г. н.

Сын Ганны Валерый, 1932 г. н.

Сын Ганны Мікалай, 1936 г.

Маці Ганны і старэйшыя дзеці працавалі на ферме як звычайныя рабочыя.

Сяляне вёскі Міцкевічы Баранавіцкага павета, дзе мелі сялянскі надзел зямлі.

Муж Ганны Раман Багатка арыштаваны 18 лістапада 1939 г., загінуў.

Беларусы, праваслаўныя.


Пугач Алены, 1895 г. н.

Сын Міхал, 1933 г. н.

Дачка Ларыса, 1933 г. н.

Дачка Ганна памерла ва ўзросце 1 года ў 1940 г. Гэлена стала працавала на ферме,

Міхал - час ад часу.

Муж Базыль арыштаваны 18 лістапада 1939 г., загінуў ва ўзросце 36 гадоў. Сялянская сям'я, мелі малы надзел зямлі ў вёсцы Міцкевічы Баранавіцкага павета.

Беларусы, праваслаўныя.


Пугач Стэфанія, 1900 г. н.

Сын Юрый, 1928 г. н.

Сын Аляксей, 1930 г. н.

Сын Уладзімір, 1932 г. н.

Дачка Марыя, 1934 г. н.

Дачка Сафія ад запалення лёгкіх памерла ва ўзросце 4 гадоў у 1941 г.

Стэфанія працавала тут як пастух. Сыны Юрый і Аляксей працавалі час ад часу.

Муж Мацей Пугач арыштаваны 18 лістапада 1939 г., загінуў ва ўзросце 38 гадоў.

Сялянскай сям'я, мелі дробны надзея зямлі ў вёсцы Міцкевічы Баранавіцкага павета.

Беларусы, праваслаўныя.


Снігір Юзаф, 1893 г. н.

Жонка Марыя, 1899 г. н.

Дачка Ядвіга, 1824 г. н.

Дачка Зоф'я, 1927 г. н.

Дачка Гэлена, 1932 г. н.

Дачка Ванда, 1935 г. н.

Сын Мечыслаў, 1937 г. н.

Брат Юзафа Станіслаў, паручнік польскай арміі, у 1939 г. патрапіў у нямецкі па­

лон. Дачка Юзафа Ядвіга ў 1942 г. з̕ехала ў дзейную польскую армію.

Земляробчая сям'я, мела дробны надзел зямлі ў вёсцы Стадаляны Астрынскай гміны.

Юзаф Снігір і яго сын Ян стала працавалі на ферме, дачка Зоф'я працавала час ад часу. У 1942-1943 гг. Юзаф адбыў 1 год пазбаўлення волі па выраку суда... за крадзеж старога ворка.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Палякі, рыма­католікі.

Вёска Кальцоўка (3-я ферма)

Ваўчкевіч Антон, 1880 г. н..

Жонка Вольга, 1886 г. н.

Сын Антон, 1920 гн.

Сын Міхал, 1926 г. н.

Дачка Марыя, 1922 г. н.

Дачка Зінаіда, 1924 г. н.

Дачка Ніна, 1927 г. н.

Дачка Юлія, 1929 г. н.

Надзея, 1932 г. н.

Жонка сына Яна Альжбета, 1916 г. н.

Іх сын Ян, 1938 г. н.

Пляменнікі Антона Ян і Радзівон Ваўчкевічы арыштаваны ў студзені 1940 г.

Сям'я земляробаў, у вёсцы Крупіцы Воля Арлянскай гміны мела надзел зямлі. Антон Урублеўскі і яго сын Ян былі леснікамі ў занёманскіх лясах маёнтка Ліпічна князя Святаполк­Чацвярцінскага.

Ян і Радзівон загінулі. Марыя выйшла замуж за савецкага грамадзяніна.

Бацька Антон Урублеўскі працаваў час да часу. Сын Антон працаваў кавалём у саўгаснай кузні, дзеці Марыя, Зінаіда, Міхаіл працавалі звычайнымі рабочымі ў саўгасе. Юлія пасвіла кароў, а пляменніца Надзея вазіла ваду. Нягледзячы на іх жаданне выехаць у Польшчу, улады, не маючы добрых работнікаў, спасылаліся на тое, што яны беларусы, а не палякі, і не дапусцілі іх да рэпатрыяцыі. Толькі пляменніца Альжбета с сынам Янам, для якіх здабылі дазвол на часовы выезд, змагла даехаць з рэпатрыянтамі да Баранавічаў. Далейшы яе лёс невядомы.

Беларусы, праваслаўныя.


Шнітко Уладзімір, 1906 г. н.

Працаваў як звычайны рабочы ў калгасе. Прыбыў з лагераў у 1942 г.

Беларус, праваслаўны.


Шпінальская.

Сын Багуслаў.

Сын Збігнеў.

Муж Шпінальскай - паліцыянт у Лідзе. Інтэрнаваны ў Летуву. Загінуў.

Першапачаткова жылі на 3­й ферме. Працавалі звычайнымі рабочымі. У 1941 г. вывезены на будову чыгункі Акмолінск - Карталы.


Крыдаль (маці).

Чатыры дачкі.

Працавалі як звычайныя рабочыя ў саўгасе. У 1941 г. вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.

Муж Здзіслаў Крыдаль, уладальнік маёнтка Сабакінцы ў Шчучынскім павеце.

Палякі, рыма­католікі.

Палудзенска-цэнтральны раён

Гансёнак Марта, 40 гадоў.

Сын Януш, 15 гадоў.

Працавала ў хаце. Сын Януш вучыўся ў сярэдняй школе ў Палудзене. У 1941 г. вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы і жылі ў вёсцы Гарадзішча.

Муж - палкоўнік Гансёнак, камандзір 77 п. п. у Лідзе. У 1939 г. патрапіў у савецкую няволю. Загінуў. Напачатку быў Старобінскім лагеры. Сп. Марта 9 красавіка 1940 г. атрымала ліст ад мужа, у якім той пісаў, што іх кудысьці вывозяць і, покуль ён не дашле новага адраса, пісаць яму не трэба (з ліста Люцыны Сяніцкай ад 11.09.1940 г.).

Палякі рыма­каталіцкага вызнання.


Сяніцкая Люцына, 24.12.1911 г. н.

Яе маці, Юзэфа Ізабела Хагемаер (1885 г. н.), удава па Аляксандру. У 1941 г. вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.

Муж Ян Сяніцкі, паручнік 77 п.п. У 1939 г. патрапіў у савецкую няволю. Загінуў.

Люцына Сяніцкая ў 1940 г. працавала медсястрой у Палудзенскім шпіталі.

Палякі рыма­каталіцкага вызнання.


Петрашкевіч Міхал, 1873 г. н.

Жонка Вераніка (Вера), 1880 г. н.

Дачка Ідалія Станкевіч, 1912 г. н.

Сын Ідаліі Станкевіч, Збігнеў Антоні, 1938 г. н.

Муж Ідаліі і бацька Збігнева Антонія - Францішак Станкевіч (1904 г. н.), настаўнік агульнаадукацыйнай школы. Паручнік рэзерву, у савецкай няволі з 1939 г., загінуў.


Міхал Петрашкевіч - правізар, меў аптэку ў Васілішках. Першапачаткова жылі ў вёсцы Раёўцы, адкуль іх у 1941 г. перавезлі ў Палудзен. Вераніка, як фельчар, тут працавала ў амбулаторыі, а Ідалія Станкевіч (магістр фармакалогіі) працавала медсястрой у раённым шпіталі. Міхаіл Петрашкевіч памёр у Палудзене. Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Палякі рыма­каталіцкага вызнання.


Вельгуш Зянон, 1918 г. н.

Прыбыў сюды з лагера ў 1941 г. Працаваў фурманам у раённай спажывецкай кааперацыі (Райпотребсоюз). Паходзіў з вёсцы Антось з­пад Бродаў. Напісаў запыт пра лёсы бацькі Ігната (1888 г. н.), штабнога вахмістра, маці Зоф'і і сястры Марыі (1928 г. н.).

Украінец, грэка­католік.

Выехаў у Польшчу ў 1946 г.


Гярэга Іван, 1915 г. н.

Прыбыў сюды з лагера ў 1941 г. Працаваў у Райпатрэбсаюзе ў Палудзене. Праз па мылку на працы ў 1942 г. асуджаны на 4 месяца пазбаўлення волі.

Украінец, грэка­католік.


Байкальская Іда, 1893 г. н.

Сын Шлёма, 1916 г. н.

Сын Бэнцян, 1920 г. н.

Дачка Фейга, 1921 г. н.

Дачка Чэрня, 1921 г. н.

Муж Абрам Байкальскі (1893 г. н.) цырульнік і адначасова начальнік добраахвотнай пажарнай дружыны ў мястэчку Жалудок. Арыштаваны 23 студзеня 1940 г. Першапачаткова жылі ў вёсцы Савецкае. У 1941 г. іх перасялілі ў Палудзен. Шлёма ў 1941 г. працаваў бухгалтарам сярэдняй школы, потым бухгалтарам раённага шпіталя, у 1942 г. бухгалтарам на пошце Бэнцян, у 1941-1942 гг. - цырульнік у арцелі «Заря» ў Палудзене, у тым жа 1942 г. цырульнік у чыгуначнай тэхнічнай школе ў Петрапаўлаўску. Фейга - цырульніца ў арцелі «Заря», Чэрня - кравец у той жа арцелі.

Яўрэйская сям'я. Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.


Гурвіч Мойша (1900 г. н.) - інжынер­механік абутковай фабрыкі «Ардаль» у Лідзе. Арыштаваны ў Лідзе, прыбыў у Палудзен у 1941 г.

Яго жонка Бейла, 1907 г. н.

Іх дзеці Ірэна (1931 г. н.) і Ліля (1933 г. н.).

Бацькі Бейлы Гурвіч:

Страшун Хаім, 1876 г. н.

Яго жонка Рабека, 1879 г. н.

Страшуны прыбылі сюды разам з дачкой.

Бейла Гурвіч працавала машыністкай у канторы МТС (машына­трактарнай станцыі) у Палудзене. Мойша Гурвіч у 1942 г. працаваў як звычайны рабочы на высечцы лесу.

Яўрэйская сям'я.


Дубчанская Энла, 1914 г. н.

Дачка Рыма, 1935 г. н.

Дачка Міна, 1937 г. н.

Муж пячнік Шмуль Дубчанскі (1912 г. н.) арыштаваны ў Лідзе 14 кастрычніка 1939 г., загінуў.


Цыгельніцкая Хая, 1907 (?) г. н.

Сын Зэлік, 1914 г. н.

Дачка Хая, 1910 г. н.

Сын Цевель Цыгельніцкі арыштаваны ў Лідзе ў 1939 г., адбываў пакаранне ў Барнауле.


Каплінская Дора, 1908 г. н.

Дачка Руф, 1938 г. н.

Муж, Леан Каплінскі (1908 г. н.), лекар, паручнік рэзерву, у савецкай няволі з 1939 г., загінуў. Жылі ў мястэчку Васілішкі. У Казахстане першапачаткова жылі ў вёсцы Давыдаўка, у 1940 г. пераселеныя ў Палудзен.


Турэцкая Люба, 1912 г. н.

Муж Мойша Турэцкі 1906 г. н., электраманцёр у Лідзе. Арыштаваны 14 кастрычніка 1939 г., загінуў.


Кушчэлевіч Міна, 1903 г. н.

Прыбыла сюды з лагера ў 1941 г. Працавала статыстыкам у Райздраве.

Кушчэлевіч Вольф, 70 гадоў. Бацька Міны, паселены ў Мікалаеўцы, у 1940 г. пераселены ў Петрапаўлаўск.

Муж Леў Кушчэлевіч, інжынер, суўладальнік фабрыкі «Полгум» у Лідзе (аптэчная гума). Міна Кушчэлевіч арыштавана ў Лідзе ў 1939 г. Расшуквала арыштаваных Беньяміна Ландо і Зэлмана Штэйнберга - сваіх дзядзькоў з Ліды. Штэйгберг знайшоўся ў калгасе пад Табольскам.


Юхновіч Дора, 1907 г. н., прыбыла сюды з лагера ў 1941 г.


Стукальскі Хаім, прыбыў з лагера ў 1942 г.


Зярніцкі Вольф, 1905 г. н., прыбыў з лагера ў 1942 г.


Гофман, капітан польскай арміі.

Прыбыў з лагера а 1941 г., з'ехаў у польскую дзейную армію. Паляк, рыма­католік.


Гемпель, капітан польскай арміі.

Прыбыў з лагера ў 1941 г., з̕ехаў у польскую дзейную армію. Паляк, рыма­католік.


Горжка Браніслаў, 1883 г. н.

Прыбыў з лагера ў 1941 г. Ляжаў хворы ў раённым шпіталі. Быў паліцыянтам у Монас..., што на Цярнопальшчыне. Дачка працавала тамсама бухгалтарам на тытунёвай фабрыцы. Шукаў жонку Апалонію (1885 г. н.), арыштаваную ў 1940 г., і сына Казіміра (1914 г. н.), камандзіра артылерыйскага ўзвода. У 1942 г. працаваў чыгуначнікам у Палудзене, зімой 1942/43 г. жыў у Фурманаўцы, у 1944 г. памёр у раённым шпіталі ў Палудзене.

Паляк, рыма­католік.


Гарыман Якаў, сын Ісака, 58 гадоў.

У Палудзен прыбыў з лагера, хворы на нефрыт, 3 студзеня 1942 г. лёг у раённы шпіталь і 5 студзеня памёр.

Паляк іудзейскага веравызнання, сын доктара медыцыны, стары жыхар горада Львова...

Вёска Варашылаўка

Ромер з дзецьмі.

Жонка паліцыянта з Ліды.

У 1941 г. вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Новак з сынам.

Жонка ўнтэр­афіцэра 5 лётнага палка ў Лідзе. Дачка Міхала (Казіміра?) Мілана і Ганны з Шыткоўскіх, Ліда, Зарэчча. У 1941 г. вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.

Вёска Раеўка

(Усе вывезены на будоўлю чыгункі ў 1941 г.)

Захарская Станіслава.

дачка Яніна.

Муж - наглядчык у лідскай турме. Арыштаваны ў 1939 г.

Палякі, рыма­католікі.


Вышагроўская Марыя.

Муж - паліцыянт на пенсіі з Васілішак. Арыштаваны ў 1939 г.

Палякі, рыма­католікі.


Зялкоўская Ванда.

Дачка Хэлена.

Муж Францішак Зялкоўскі - сяржант 77 п. п. у Лідзе, застаўся ў зоне нямецкай акупацыі.

Палякі, рыма­католікі.


Сямашка Зоф'я.

Дачка Эла.

Муж - паліцыянт на пенсіі з Ліды, арыштаваны ў 1939 г., загінуў. Сын Эдвард Сямашка не вярнуўся з баёў кампаніі 1939 г.

Палякі, рыма­католікі.


Крэнтоўская Анеля.

дачка Данута­Анна.

Муж Станіслаў Крэнтоўскі - адміністратыўны рэферэнт лідскага староства.

Пасля ўваходжання ў Ліду савецкага войска яшчэ некалькі дзён працаваў у старостве, але 23 верасня 1939 г. быў арыштаваны. Загінуў.

Маці Анелі Крэнтоўскай працавала ў лясніцтве «Доўгі гай» бухгалтарам. У жніўні 1940 г. арыштавана за агітацыю і абласным судом у Петрапаўлаўску прагаворана па арт. 58-10 КК на 7 гадоў пазбаўлення волі. Па амністыі 1941 г. прыбыла ў Палудзен, але дачкі не знайшла, бо яна разам з іншымі сем'ямі вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы. Паехала на гэтую будоўлю, забрала дачку Дануту Ганну і пасялілася ў Кустанаі, дзе дачка вучылася сярэдняй школе, а маці працавала...

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Маскалюнец Марыя.

Дзеці ад першага мужа:

дачка Вераніка

сын Ежы.

Муж - паліцыянт у Лідзе, арыштаваны ў 1939 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Манейкоўская Ганна.

Сын Мечыслаў Казімір.

Сын Раман.

З Васілішак. Вывезены разам з дачкой Хэленай Роўбай.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Роўба Хэлена

Дачка Эва Яніна Тэрэса.

Яе муж Роўба - афіцэр польскай арміі. Арыштаваны ў 1939 г. у Вілейцы. Загінуў.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Лысік Станіслава.

Сын Рышард.

Дачка Крысціна.

Дачка Хэлена.

Муж Станіслаў Лысік - супрацоўнік пошты з Васілішак. Арыштаваны ў 1939 г., быў у лагеры ў Архангельску.

Палякі, рыма­каталікі.


Івінская Марыя.

Сын Яўген.

Дачка Ядвіга

Яе муж Івінскі, паліцыянт, арыштаваны ў 1939 г. Пасля амністыі 1941 г. патрапіў у Палудзен і ў пошуках сям'і паехаў на будаўніцтва чыгункі Акмолінск - Карталы.

Палякі, рыма­каталікі.


Грозмані Юзэфа.

Сын Уладзіслаў.

Муж - уладальнік фальварка Лябёдка ў Васілішскай гміне.

Палякі, рыма­каталікі.


Ходараўская Зоф'я.

Сын Зыгмунт.

Муж - паліцыянт на пенсіі, арыштаваны ў Васілішках, прыехаў да сям'і на чыгунку Акмолінск­Карталы.

Палякі, рыма­каталікі.


Бляхоўская Анеля.

Сын Здзіслаў.

Дачка Генрыка.

Дачка Ядвіга.

Дачка Яніна.

Муж - паліцыянт, інтэрнаваны ў Летуве ў 1939 г. У 1941 г. прыехаў да сям'і на чыгунку Акмолінск - Карталы.

Палякі, рыма­каталікі.


Дамброўскі Казімір з жонкай Н., абое старыя, каля 60 гадоў.

Дзеці засталіся ў Лідзе. Сын - паліцыянт у Любліне.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Рухлевіч Антон.

Жонка Ганна.

Сын Антон.

Сын Н. арыштаваны як паліцыянт у 1939 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Кульбацкі Юзаф.

Жонка Ганна.

Дачка Хэлена.

Сям'я з мястэчка Васілішкі, дзе мела дробную нерухомасць. Два сыны служылі ў дзяржаўнай паліцыі, арыштаваны ў 1939 г., знаходзіліся ў лагеры ў Архангельску.

Палякі, рыма­католікі.


Усе сем'і выгнаннікаў, якія жылі ў Раеўцы, 24 чэрвеня 1941 г. вывезены на будоў лю чыгункі Акмолінск - Карталы, і ніхто з іх у Палудзенскі раён не вярнуўся.

Вёска Заматаеўка

Рагінь Адальфіна, дачка Стэфана, 1914 г. н.

Дачка Тэрэза, 1932 г. н.

Дачка Ядвіга, 1935 г. н.

Сын Зянон, 1937 г. н.

Сялянская сям'я з вёскі Дубічы, гміна Забалаць. Муж Казімір Рагінь - ляснік дзяржаўных лясоў, арыштаваны ў Аранах у 1940 г. Загінуў.

Маці працавала ў калгасе. Вярнуліся ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Вашчыла Канстанты, сын Антона, 1857 г. н.

Жонка Ганна, дачка Філіпа, 1867 г. н.

Сын Аляксандр, 1903 г. н.

Сялянская сям'я. Мела надзел зямлі ў вёсцы Зінавічы Ваверскай гміны. Аляксандр Вашчыла арыштаваны ў 1939 г., знаходзіўся ў лідскай вязніцы. Сюды прыбыў з лагера ў 1941 г., працаваў фурманам у калгасе.

Яго жонка Галіна ва ўзросце 29 гадоў памерла 15 жніўня 1941 г. ад голаду. Іх дачка Марыя памерла ад голаду і нэндзы 10 жніўня 1941 г.

Беларусы, праваслаўныя.


Валяўская Аліцыя.

Дачка Яніна.

Маці яе Пшадзецкая Ванда.

Муж Н. валодаў зямлёй у фальварку Сіткаўцы Астрынскай гміны.

Вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы ў 1941 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Садкоўскі Казімір, сын Адама, 45 гадоў.

Дачка Рэгіна.

Яе маці, жонка Казіміра, Садкоўская Катажына, 40 гадоў, памёрла тут без ані яніякай дапамогі з нэндзы ў 1941 г.

Садкоўскі - уладальнік малога надзелу зямлі ў ваколіцы Малая Нявіша Васілішскай гміны.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Эйсмант Геня.

З Сабакінскай гміны, полька, рыма­каталічка.


Больт Магдалена.

Дачка Часлава.

Дачка Данечка.

З вёскі Зінавічы Васілішскай гміны. Палякі рыма­каталіцкага вызнання.


Сем'і Валяўскія, Садкоўскія, Эсманты і Больт 24 чэрвеня 1941 г. вывезены на будаўніцтва чыгункі Акмолінск - Карталы, і ніхто з іх не вярнуўся ў Палудзенскі раён.

Вёска Літвінаўка

Шыманская Станіслава.

Сын Эдмунд, 12 гадоў.

Дачка Ірэна, 18 гадоў.

Муж, Генрык Шыманскі, паліцыянт у Лідзе, арыштаваны ў 1939 г., загінуў.

Эдмунд быў вучнем агульнаадукацыйнай школы ў Лідзе, памёр тут... 26 чэрвеня 1940 г. Пры канцы 1940 г. Ірэна была застрэленая калгаснікам Іванам Бондарам, якога абласны суд у Петрапаўлаўску за гэта прыгаварыў да 1 года пазбаўлення волі.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Старчэўская з дзецьмі.

Муж - паліцыянт у Лідзе, арыштаваны ў 1939 г. Падобна, прыбыў з лагера і знайшоў сям'ю на чыгунцы Акмолінск - Карталы ў 1941 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Антановіч.

Жонка.

Дачка.

Антановіч - цырульнік у Лідзе, арыштаваны ў 1940 г., знайшоў жонку з дачкой у 1941 г. на чыгунцы Акмолінск - Карталы. У 1946 г., як рэпатрыянты, прыехалі ў Польшчу і пасяліліся ў Сопаце.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Сем'і Шыманскія, Старчэўскія, Антановічы ў 1941 г. вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы і ў Палудзенскі раён не вярнуліся.

П. С. Пілецкія адсюль былі пераведзены на ферму № 3 саўгаса.

Вёска Скварцоўка

Рашкоўская Хэлена.

Дачка Стэфанія.

Дачка Ядвіга.

Муж Рачкоўскі быў турэмным наглядчыкам у Лідзе, арыштаваны ў 1939 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Шчэнсновіч Ядвіга з Ёдкаў, памерла ў Іране.

Дачка Зоф'я.

Муж Войцах Шчэнсновіч, былы гродскі суддзя ў Лідзе, потым адвакат, арыштаваны ў 1939 г., памёр у лагеры.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Папкоўская Ганна.

Яе сёстры: Шаблоўская Яніна, Шаблоўская Хэлена.

Муж Вінцэнт Папкоўскі, былы гродскі суддзя ў Гродне, потым натарыус у Лідзе, грамадскі дзеяч. Арыштаваны ў 1939 г.

Палякі, рыма­католікі.


Тумілевіч Яніна, дачка Браніслава і Міхаліны.

З Ліды. Браты: Рышард Тумілевіч, капітан полькай арміі, Антон Тумілевіч, паліцыянт.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Усе вышэйпералічаныя асобы 24 чэрвеня 1941 г. былі вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.

Вёска Сяргееўка

Кацінба Яніна, 1906 г. н.

Сын Ян, 1939 г. н.

Муж - падпалкоўнік 77 п. п. у Лідзе, патрапіў у нямецкую няволю.

Палякі, рыма­католікі.


Юрусь Стэфанія, 1913 г. н.

Дачка Аліна, 1939 г. н.

Муж - маёр 77 п. п. у Лідзе, патрапіў у нямецкую няволю.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Бацька Яніны Кацінбы і Сэфаніі Юрусь - капітан польскай арміі Вільтас, былы капельмайстар 77 п. п. у Лідзе, арыштаваны ў 1939 г., у 1941 г. з лагера ў Мурманску прыехаў на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы (Гарадзішча) да дачок, дзе яны працавалі на падсыпцы баласту і на іншых земляных работах.


Шкоп Сабіна, 1902 г. н.

Уладальніца кнігарні ў Лідзе. Муж Ежы Шкоп у 1939 г. выехаў з Ліды ў Вільню, загінуў.

Палякі, рыма­католікі.


Марчэўская Ганна.

Дачка Ірэна.

Сын Артур Марчэўскі юнаком пайшоў добраахвотнікам у польскую армію, арыштаваны ў 1939 г., загінуў.

Палякі, рыма­католікі.


Скакоўская Ада, 1916 г. н.

Полька, рыма­каталічка.


Усе вышэйпералічаныя асобы 24 чэрвеня 1941 г. былі вывезеныя на будаўніцтва чыгункі Акмолінск - Карталы.


Урбановіч Марыя, 1889 г. н.

Дзеці: Геня, 1922 г. н.; Эдвард, 1924 г. н.; Данута, 1930 г. н.; Марыя, 1935 г. н.

Муж Міхал Урбановіч - даглядчык турмы ў Лідзе, арыштаваны 20 снежня 1939 г., загінуў. Сын Эдвард як добраахвотнік у Палудзене 10 лютага 1942 г. запісаўся ў фармаванае польскае войска, але праз праблемы ў сям'і быў звольнены ад прызыву. Эдвард Урбановіч, былы вучань дзяржаўнай гімназіі ў Лідзе, працаваў у кацельні кузні. Геновефа, хворая на сухоты, працавала ў кацельні як звычайная рабочая. Маці Марыя працавала тамсама. 24 чэрвеня 1941 г. былі вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы на раку Табол, адкуль вярнуліся восенню таго ж года.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Зглічынская Эдмунта.

Дзеці: Эдмунт, 1930 г. н.; Ірэна, 1937 г. н.

Эдмунда, покуль мела сілы, працавала ў калгасе.

Муж Стэфан Зглічынскі - паліцыянт на пенсіі, уладальнік дома ў Лідзе, арыштаваны 17 снежня 1939 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Жак Хэлена, 1907 г. н.

Дзеці: Рышард 1934 г. н.; Леакадзія, 1937 г. н.

Жак Хэлена працавала ў калгасе.

Муж Станіслаў Жак (1904 г. н.) - наглядчык турмы ў Лідзе, арыштаваны 17 кастрычніка 1939 г. У 1942 г. атрымалі вестку, што знаходзіцца ў польскай арміі.

Палякі, рыма­католікі.


Точка Марыя з Хрышчановічаў (Ліда, Маргі).

Дзеці: Яніна, 14 гадоў; Ганарата, 12 гадоў.

Муж Точка, сержант 77 п. п. у Лідзе, у 1939 г. патрапіў у савецкую няволю, у 1942 г. атрмалі вестку, што знаходзіцца ў польскай арміі.

Палякі, рыма­католікі.


Улевіч Ганна, 1905 г. н.

Дочкі: Зоф'я, 1935 г. н.; Марыя, 1939 г. н.

Муж Ежы Улевіч, рамеснік у Лідзе... арыштаваны 15 кастрычніка 1939 г., загінуў.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.

Вёска Камыштова

Танюкевіч Ян, сын Мацея і Хэлены, 1912 г. н.

Капрал рэзерву 23 палка ўланаў. Браў удзел у кампаніі 1939 г. Паходзіў з вёскі Жукаўшчына Валожынскага павета. У 1940 г. арыштаваны, знаходзіўся ў лагеры Тагер пад Уладзівастокам. Прыбыў сюды ў ліпені 1942 г., працаваў у калгасе цесляром.

Паляк, рыма­католік.

Сяло Такушы

Яшунас Адальфіна, 65 гадоў.

Сын Уладзіслаў, 40 гадоў.

Сын Канстанты Яшунас арыштаваны ў Лідзе 15 снежня 1939 г. Другі сын... загінуў у кампаніі 1939 г. Уладзіслаў Яшунас 10 лютага 1942 г. як добраахвотнік хацеў ісці ў дзейную польскую армію, але з прычыны скалечанай рукі яго не мабілізавалі. Першапачаткова паселены ў вёсцы Мікалаеўцы, у 1941 г. пераселены ў Такушы. Уладзіслаў працаваў у 1942 г. ... на земляных работах пры школе і адначасова быў памочнік у раённага прадстаўніка польскай амбасады. У 1946 г. прыбылі ў Польшчу, у горад Шчэцін.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Віткоўскі Юзаф, 1892 г. н.

Жонка Станіслава, 1897 г. н.

Сын Цэзарый, 1934 г. н.

Звольнены з лагера ўступіў у польскую армію, куды выехала жонка з сынам.

Другі сын Ежы Збігнеў Віткоўскі (1923 г. н.), вучань, загінуў на польскім караблі ў кампанію 1939 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Станкевіч Ядвіга, 1899 г. н.

Дзеці: Януш, 1924 г. н.; Барбара, 1926 г. н.; Ганна, 1929 г. н.

Муж Антон Станкевіч, сержант 77 п. п., прыбыў з лагера ў 1941 г., забраў сына Януша і дачку Барбару і з̕ехаў у дзейную польскую армію ў 1942 г. (паручнік 77 п. п. пісаў да Міхала Шымялевіча, што Януш Станкевіч загінуў у Італіі ў 1944 г.).

Маці працавала на земляных работах пры школе ў 1942 г. У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Ігначэўская Ванда, 1909 г. н.

Дачка Крысціна Халіна, 1934 г. н.

Муж Вацлаў Ігначэўскі - сяржант польскай арміі, у 1941 г. з лагера пайшоў у дзейную польскую армію. Жонка з дачкой з̕ехалі да яго ў жніўні 1942 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Кілян Ірэна, 1920 г. н.

Сын Міраслаў, 1937 г. н.

Яе маці, Акаліцкая Клеменціна, 1937 г., цётка Казіміра Акаліцкая, 1883 г. н.

Працавалі ў калгасе і элеватары ў Такушах. Муж Войцах Кілян, 1909 г. н., сяржант 77 п. п., з лагера пайшоў у дзейную польскую армію.

У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Федзяшка Яніна, 1907 г. н.

Дзеці: Ежы, 1930 г. н.; Леанард, 1932 г. н.; Аліцыя, 1938 г. н.

Працавала ў 1942 г. на высечцы лесу. Муж Юзаф Федзяшка, сяржант 77 п. п. у Лідзе, арыштаваны 5 снежня 1939 г., прыбыў у лагер у 1941 г. і ў студзені 1942 г. з'ехаў у дзейную польскую армію.

У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Дэнбская Леакадзія, 1908 г.

Сыны: Генрык, 1931 г. н.; Юзаф, 1934 г. н.; Тадэвуш, 1937 г. н.

Муж Ян Дэнбскі, 1899 г. н., сяржант польскай арміі, з лагера пайшоў у дзейную польскую армію.

Леакадзія Дэнбская ў 1942 г. працавала... на чыгунцы Петрапаўлаўск - Омск.

У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Сухан Аляксандра, 1904 г. н.

Дзеці: Халіна, 1922 г. н.; Рышард, 1925 г. н.; Ірэна, 1924 г. н.

Пры Аляксандры Сухан была яе сястра Гарадкевіч Зоф'я, 1906 г. н.

Першапачаткова былі паселены ў Мікалаеве, у 1941 г. пераведзены ў Такушы, Халіна і Зоф'я працавалі на элеватары ў Такушах. Муж Мухан Караль - старшы сяржант 77 п. п. У 1939 г. з Ліды з'ехаў у Цэнтральную Польшчу.

У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Адамовіч Казіміра, 1910 г. н.

Сын Гіпаліт, 1930 г. н.

Пры ёй маці, Герштыноўская Марыя, 1885 г. н.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Сяргееўцы, у 1941 г. пераселены ў Такушы.

Муж Адамовіч Уладзіслаў у 1941 г. інтэрнаваны ў Летуве, у 1941 г. з лагера пайшоў у дзейную польскую армію ўзводным.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Плаўская Станіслава, 1914 г. н.

Сын Рышард, 1935 г. н.


Муж Юзаф Плаўскі, унтэр­афіцэр памежнай аховы на Памор'і, у 1939 г. патрапіў у нямецкую няволю, загінуў.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Сяргееўцы, у 1941 г. пераведзены...

У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Пілецкая Катажына, 1912 г. н.

Дзеці: Багуслава, 1936 г. н.; Багдан, 1937 г. н.

Працавала ў 1942 г. на пасадзе бухгалтара на элеватары ў Такушах. У 1942 г. выехала да мужа. Муж Аляксандр Пілецкі, прыехаў з лагера і уступіў у дзейную польскую армію.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Лазіцкі Стэфан, 1915 г. н.

Яго сёстры: Антаніна, 1924 г. н.; Леакадзія, 1929 г. н.

Антаніна Лазіцкая ў 1942 г. працавала на элеватары ў Такушах. Іх бацька Лазіцкі Браніслаў (1894 г. н.) - паліцыянт, загінуў. Стэфан Лазіцкі ў 1942 г. уступіў у дзейную польскую армію.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Барысевіч Генавефа, 1911 г. н.

Пры ёй дзеці ад першага шлюбу яе мужа: Збігнеў, 1932 г. н.; Данута, 1934 г. н.

Працавала на элеватары ў Такушах. Муж Вітольд Барысевіч - паліцыянт у Баранавічах, загінуў у 1939 г.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Баркоўскі Федар, 1888 г. н.

Жонка Марыя, 1900 г. н.

Дачка Алена, 1923 г. н.

Сын Ян, 1926 г. н.

Арыштаваны ў 1939 г. як паліцыянт, прыехаў да сям'і ў 1941 г. Бацька працаваў як шавец, дзеці - на розных работах. Дачка Алена і сын Ян у 1943 г. уступілі ў дзейную польскую армію. Таму іх бацька і маці атрымалі дазвол на выезд у Польшчу і выехалі туды ў 1946 г.

Беларуская сям'я праваслаўнага веравызнання.


Ліхвяровіч Марыя, 1895 г. н.

Дзеці: Тадэвуш Пётр, 1929 г. н.; Марыянна, 1930 г. н.

Муж Ліхвяровіч Антон (1893 г. н.), паліцыянт. Арыштаваны 13 снежня 1939 г. у Жалудку, загінуў. У 1942 г. маці працавала... Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Пшыбыляк Ядвіга, 1900 г. н.

Дзеці: Зянон, 1923 г. н.; Марыя, 1925 г. н.

Муж Пшыбыляк Станіслаў, 1896 г. н., паліцыянт, у 1939 г. інтэрнаваны ў Летуве, у 1941 г. з лагера ўступіў у польскую армію. Сын Зянон уступіў у польскую армію ў 1942 г.

Маці ў 1942 г. працавала на элеватары ў Такушах. У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Стрыец Хэлена, 1902 г. н.

Дзеці: Халіна, 1931 г. н.; Рышард, 1932 г. н.

Муж Стрыец Ян (1890 г. н.), паліцыянт у Дакудаве, арыштаваны ў Лідзе 14 снежня 1939 г., загінуў. Маці ў 1942 г. працавала. Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Болтуц Клара (Клаўдзія), 13.10.1898 г. н.

Сыны: Ян, 1920 г. н.; Генрык, 1923 г. н.; Роберт, 1925 г. н.

Першапачаткова паселеныя ў вёсцы Стаханавец, у 1941 г. вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы. У тым жа годзе вярнуліся ў Стаханавец, а ў 1942 г. Клару Болтуць перавялі ў Такушы. Тут працавала ў калгасе і на элеватары. Нарадзілася ў Расіі, пасля замуства прыняла рыма­каталіцызм, аднак выехаць у Польшчу ёй не дазволілі.

Сын Ян Болтуц пры ссылцы з Ліды 13 красавіка 1940 г. збег з вагона. Потым наведаў маці і братоў у Казахстане, некалькі разоў наведаў Стаханавец, завербаваўся на Балхашбуд, дзе загінуў.

Муж, Ян Болтуц, паліцыянт на пенсіі, арыштаваны ў Лідзе ў 1939 г., з лагера ўступіў у польскую армію, хоць не меў аднаго вока. Два разы прыязджаў у Стаханавец.

Забраў з сабой сыноў Генрыка і Роберта. У 1942 г. быў у Тэль­Авіве ў Палесціне.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Светлік Хэлена, 1896 г. н.

Сыны: Эдмунд, 1925 г. н.; Ксаверы, 1928 г. н.

Муж Светлік Эдвард (1890 г. н.), уладальнік фальварка Ксаверполь у Баранавіцкім павеце. Арыштаваны 20 верасня 1939 г., загінуў.

Маці працавала на элеватары ў Такушах. Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Прыбытка Ганна, 1909 г. н.

Муж Прыбытка Станіслаў, чыноўнік на пенсіі. Арыштаваны ў Лідзе 19 верасня 1939 г.

Працавала ў калгасе ў Такушах. Выехала ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Асадэра Зоф'я, 1906 г. н.

Дзеці: Халіна, 1927 г. н.; Яўген, 1931 г. н.

Жылі ў засценку Дайбішкі пад Астрыной разам з сваякамі Бутрымовічамі.

Першапачаткова паселеныя на 2­й ферме саўгаса, у 1941 г. пераведзены ў Такушы. Працавала ў саўгасе. Хворая. <...> Муж Асадэра Аляксандр (1899 г. н.) ляснік­выбракоўшчык, арыштаваны ў Скрыбаўцах 8 красавіка 1940 г.

Беларуская сям'я праваслаўнага веравызнання.


Сянюк Антон, 1905 г. н.

Жонка Марыя, 1911 г. н.

Дачка Ніна, 1933 г. н.

Тры сям'і - Сянюк, Курыла, Ксенжык - паходзілі з ваколіц Крайняга Става і Грыбачова, уцяклі на ўсход у бок Луцка, Дубна, Роўна перад нямецкім наступам разам з іншымі сем'ямі. Пасля 17 верасня, пасля заняцца гэтых тэрыторый Чырвонай арміяй, іх вывезлі за Урал. У 1942 г. гэтыя сем'і працавалі ў геолагавыведцы ў Палудзенскім раёне.

Украінцы, праваслаўныя.


Вадзон Стэфан.

Працаваў у геолагавыведцы... Прыбыў у 1942 г.


Дашкевіч Марыя, 1907 г. н.

Два разы выходзіла замуж за савецкіх грамадзян і два разы разводзілася, каб мець права, як грамадзянка Польшчы, атрымаць дапамогу. У 1942 г. выслана ў Какчэтаў.

Муж Мамед Дашкевіч (1900 г. н.) арыштаваны ў Лідзе 30 верасня 1939 г., загінуў.

Полька, рыма­каталічка.


Перавозная Адэля, 1909 г. н.

Муж Антон Перавозны (1903 г. н.) арыштаваны ў Лідзе 30 кастрычніка 1939 г., загінуў. У 1941 г. выйшла замуж за савецкага грамадзяніна.

Палякі рыма­каталіцкага вызнання.

Яўрэйскія сем'і, грамадзяне Польшчы

Шапіра Рабека, 1872 г. н.

Дачка Діна, 1911 г. н.

Муж Якаў Шапіра, 1873 г. н., арыштаваны ў Лідзе 7 студзеня 1940 г., памёр у Мінскай турме ад знясілення: пабожны сіяніст, адмаўляўся ад некашэрнага харчавання, харчаваўся толькі хлебам і... вадой.


Шмуйлевіч Ліба, 1898 г. н.

Дзеці: Лейзель, 1922 г. н.; Фрыда, 1925 г. н.

Муж Якаў Шмуйлевіч, купец у Лідзе, у 1939 г. укрыўся ў Вільні.

Ліба Шмуйлевіч увесну 1942 г. разам з некаторымі працоўнымі млына ў Такушах прэвентыўна арыштавана па справе крадзяжу збожжа і мукі, а ў 1944 г. выпушчана.


Рабіновіч Айзік, 1921 г. н.

Прыбыў сюды ў 1942 г.


Рубіновіч Арон­Давід, 1882 г. н.

Жонка Элка, 1885 г. н.

Дзеці: Фейга, 1914 г. н.,; Вольф, 1923 г. н.; Юндаль, 1926 г. н., Сара, 1921 г. н.

Першапачаткова гэтая сям'я была паселеная ў вёсцы Мастаўцы, адкуль у 1941 г. пераведзены ў Такушы. Арон­Давід з дзецьмі працаваў у калгасе, пільнаваў бульбу і г. д.

Дачка Сара Рубіновіч арыштавана ў Лідзе 14 сакавіка 1940 г. У 1943 г. прыбыла сюды з лагера, распавядала, што вярнулася з вайны - быццам партызаніла супраць немцаў.


Рафаловіч Эла, 1900 г. н.

Сыны: Зэльман, 1927 г. н.; Мардух, 1930 г. н.

Працавала на элеватары ў Такушах і ў геолагавыведцы.

Муж Мойша - купец, у 1939 г. укрыўся ў Вільні.


Матэцкая Ребэка, 1864 г. н.

Жонка яе сына Саламея­Крэйна, 1901 г. н.

Дзеці: Ісак, 1932 г. н.; Хаім, 1936 г. н.

Першапачаткова былі паселеныя ў вёсцы Раўкіна, пераселены ў Такушы ў 1941 г.

Працавала на элеватары. Сын, муж Крэйны, Саламон Матэцкі (1901 г. н.), арыштаваны ў Лідзе 17 снежня 1939 г., памёр у лагеры.


Шыменьчык Сара, 1890 г. н.

Сын Юзаф, 1923 г. н.

Дачка Малка, 1925 г. н.

Сын Лазарь Сыменчык (13.01.1913 г. н.), фармацэўт, меў аптэку ў мястэчку Азёры (Гродзенскі павет), загінуў у польскім войску ў кампаніі 1939 г.


Мікуліцкі Зусель, 1885 г. н.

Жонка Міна, 1888 г. н.

У 1942 г. пільнаваў бульбу ў калгасе Такушы, жонка Міна - працавала прыватна як краўчыха. Іх сын Саламон Мікуліцкі (1917 г. н.), звычайны рабочы ў Лідзе, арыштаваны 13 снежня 1939 г.


Ганусовіч Юдыта, 1897 г. н.

Дзеці: Хая, 1924 г. н.; Ісак, 1927 г. н.; Ізраіль, 1931 г. н.

У 1940 г. паселены ў вёсцы Макушы, пераселены ў Такушы ў 1941 г. Муж, Мойша Ганусовіч з Дзятлава, Слонімскага павета, арыштаваны 14 сакавіка 1940 г.


Каплан Абрам, 1909 г. н.

Жонка Рабека, 1911 г. н.


Ліпнішскі Шыман, 1886 г. н.

Дочкі: Бэла, 1923 г. н.; Бася, 1910 г. н.

Солтыс мястэчка Воранава ў Лідскім павеце, арыштаваны ў чэрвені 1940 г. Сюды прыбыў у 1942 г. Муж Басі, Лейба Ліпнішскі, кравец у Лідзе, арыштаваны 14 снежня 1939 г. Пры іх дачка Бэла. У 1942 г. Бася выехала ў Барнаул.


Ілютовіч Мера, 1901 г. н.

Дзеці: Абрам, 1924 г. н.; Хаім, 1930 г. н.; Мойша, 1931 г. н.

Маці мужа, Сара Ілютовіч (1885 г. н.), дачка Файвеля.

Першапачаткова паселеныя ў вёсцы Скварцэвічы, пераведзены ў Такушы ў 1941 г.

Муж Мардух Ілютовіч (1906 г. н.), сталяр. Арыштаваны ў Лідзе 20 верасня 1939 г., загінуў. Сара Ілютовіч, хворая, доўгі час была ў раённым шпіталі... а ў 1942 г. патрапіла ў дом інвалідаў.


Абрамовіч Гіта.

Дочкі: Пэся, Сара.

Муж арыштаваны ў 1939 г. Першапачаткова паселены ў вёсцы Макушы, пераведзены ў Такушы ў 1941 г.


Айзікавіч Голда, 1910 г. н.

Дзеці: Фейга, 1931 г. н.; Хана, 1934 г. н.; Мойша, 1937 г. н.

У 1940 г. паселены ў вёсцы Мальцаўцы, у Такушы пераселены ў 1941 г. Муж Мойша Айзікавіч (1906 г. н.) арыштаваны ў Лідзе ў 1939 г., загінуў.


Крупскі Рафал, 1921 г. н.

Прыбыў з Ліды ў 1941 г., уцёк ад немцаў.


Язерская Хена, 1910 г. н.

Прыбыла з Ліды ў 1941 г. Уцякла ад немцаў.


Дубінская Сара­Лея, 1878 г. н.

Сын Бяцола Дубінскі, 1916 г. н., сталяр у Лідзе, арыштаваны 12 снежня 1939 г.

Вёска Ак-Куль

Яскевіч Францішка.

Дачка Леакадзія, 9 гадоў, памерла ў 1941 г.

24 чэрвеня 1941 г. вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.

Муж Антоні Яскевіч арыштаваны ў 1940 г.

Лясніцтва. Кардон

Бохан Аляксандр, 1904 г. н.

Жонка Яніна, 1908 г. н.

Працаваў у лясніцтве бухгалтарам. Аляксандр - беларус праваслаўнага веравызнання, Яніна - полька рыма­каталіцкага веравызнання.

Вёска Мятлішына

Вайцэхоўская Надзея, 1908 г. н.

Сыны: Ежы, 1929 г. н.

Генрык, 1935 г. н.

Муж Юзаф Вайцэхоўскі, паліцыянт. Арыштаваны 18 верасня 1939 г.

Працавалі ў калгаснай млячарні. У 1941 г. былі вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы і вярнуліся ў Мятлішыну восенню таго ж года.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Турлевіч Антон, 1905 г. н.

Паходзіў з Станіславаўскага павета. Быў у лагеры. Сюды прыбыў у 1942 г.

Працаваў кавалём у калгасе.

Паляк рыма­каталіцкага веравызнання.


Свянтонь Юзаф, 1906 г. н.

Жонка Ванда, 1908 г. н.

Сын Чэслаў, 1931 г. н.

Працаваў прыватна як шавец, а потым у калгасе цесляром. Жонка працавала ў калгаснай млячарні. Паходзілі з Браніслава Ропчыцкага павета. Рушылі на ўсход як уцекачы.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Сабонька Уладзіслаў, 1909 г. н.

Працаваў у калгасе кавалём. Прыбыў з лагера ў 1942 г. Паходзіў з Фірлеёва Рагатынскага павета.

Паляк, рыма­католік.


Рабіньска Зоф'я, 1903 г. н.

Дзеці: Лідзія Міхаліна, 1924 г. н.; Марыя, 1937 г. н.; Багуслаў, 1930 г. н.; Збігнеў, 1934 г. н.; Любамір, 1936 г. н.

Маці з дачкой Лідай працавала ў калгасе.

Муж Рабіньскі - зборшчык складак у страхавой касе ў Лідзе. Арыштаваны ў 1939 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Карцэль Станіслаў, 1922 г. н.

Працаваў кавалём у калгасе. Паходзіў з Міколіч­Надрурнай (?). Прыбыў сюды ў 1942 г.

Паляк, рыма­католік.


Мікша Вацлаў, 1910 г. н.

Жонка Генавефа, 1911 г. н.

Дзеці: Станіслаў 1911 г. н.; Марыя, 1939 г. н.; Юльян, 1938 г. н.

Маці Міхаліна Мікша, 1873 г. н.

Мікша Фяліцыя (з Гайжэўскіх), жонка Браніслава Мікшы - брата Вацлава Мікшы.

Дзеці Фяліцыі Мікшы: Халіна, 1933 г. н.; Ірэна, 1936 г. н.; Яніна, 1942 г. н. Вацлаў Мікша працаваў у калгасе цесляром.

Муж Фяліцыі і брат Вацлава Мікшаў Браніслаў Мікша - сяржант польскай арміі, арыштаваны ў 1939 г. Сям'я мела нерухомасць у вёсцы Янушышкі Радунскай гміны, адкуль у 1940 г. была вывезеная. Пры адсутнасці мужа Фяліцыя Мікша выйшла замуж за савецкага грамадзяніна Палішчука, ад якога мела дачку Яніну. У 1942 г. Браніслаў Мікша ўступіў у польскую дзейную армію і прыехаў сюды, каб забраць сваю сям'ю, дараваў жонцы здраду і жадаў прызнаць Яніну за сваю дачку. Фяліцыя на гэта не згадзілася і вырашыла застацца з дзецьмі ў маці Палішчука, які быў прызваны ў Чырвоную армію і, падобна, загінуў. Браніслаў у роспачы з'ехаў у войска, пакінуўшы сваіх дзяцей пад апеку брату Вацлаву.

N. B. Старая Міхаліна Мікша памерла там у 1945 г. Сын Вацлаў Мікша прызваны ў армію, загінуў у 1944 г. Браніслаў Мікша з баямі прайшоў Азію, Афрыку і Еўропу, пасля вайны асеў у Англіі. Яго жонка з трыма дзецьмі прыехала ў Польшчу і тут выйшла замуж і ўжо мае сына.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Насовіч Рамуальд, 1879 г. н.

Жонка Агата, 1883 г. н.

Насовіч працаваў цесляром у калгасе. Сын Станіслаў Насовіч, студэнт Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, падпаручнік польскай арміі ў рэзерве, арыштаваны 23 сакавіка 1940 г. Станіслаў Насовіч з лагера ўступіў у польскую армію. Ваяваў у Азіі, Афрыцы, Еўропе. Пасля вайны «пасяліўся ў Англіі але [потым] пераехаў у Канаду».

Сям'я мела надзел зямлі ў Радуні.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Грэляк Юзэфа, 1898 г. н.

Дзеці: Мар'ян, 1924 г. н.; Антон, 1930 г. н.; Леанарда, 1922 г. н.; Ірэна, 1926 г. н.

Муж Грэляк, паліцыянт у мястэчку Радунь, арыштаваны ў 1939 г., з лагера ўступіў у польскую армію і прыехаў да сям'і. Сын Мар'ян у 1942 г. уступіў у польскую армію. Дачка Леанарда тут выйшла замуж за савецкага грамадзяніна, але ў 1942 г. разам з маці і іншымі з'ехала да бацькі. Ірэна працавала ў калгасе.

Вёска Якаўлеўка

Урублеўская Яна, 1901 г. н.

Дзеці: Мар'ян Казімір, 1922 г. н.; Данута, 1921 г. н.; Аляксандра, 1925 г. н.

Маці Яны Урублеўскай Элеанора Радомская, 1876 г. н.

Мар'ян Казімір і Данута працавалі ў экспедыцыі па пошуку нафты. Мар'ян Казімір у лютым 1942 г. добраахвотна хацеў пайсці ў польскую армію, але яго не прызвалі праз стан ягонай сям'і. Аляксандра мела хворы хрыбетнік і шмат гадоў ляжала, у такім стане была вывезеная ў 1940 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Чыжэўскі Міхал, 76 гадоў.

Памёр у петрапаўлаўскім доме старцаў у 1941 г.

Паляк, рыма­католік.


Мальвінская Станіслава, 1905 г. н.

Дзеці: Ірэна, 1931 г. н.; Пётр, 1932 г. н.; Уладзіслаў, 1937 г. н.; Паўліна, 1927 г. н.

Маці і Паўліна працавалі ў калгасе.

Муж Браніслаў Мальвінскі, знаны ў межах горада Ліда дзеяч левіцы, арыштаваны ў 1939 г., загінуў.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Ніжэй пералічаныя сем'і жылі ў вёсцы Якаўлеўка і былі 24 чэрвеня 1941 г. вывезеныя на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.


Кучынская Марыя, 1889 г.

Дзеці: Ян, 1922 г. н.; Хэлена, 1926 г. н.; Юзэфа, 1928 г. н.; Станіслаў, 1923 г. н.

Муж Ян Кучынскі арыштаваны ў Лідзе ў 1939 г.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Гурна Тэафіла, 1909 г. н.

Дочкі: Данута, 1933 г. н.; Юзэфа, 1936 г. н.

Муж паліцыянт Гурны арыштаваны ў Лідзе ў 1939 г., у лагера прыехаў на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы і тут знайшоў сям'ю

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Бацькі Тэафілы Гурнай:

Разбіцкая Вікторыя, 1884 г. н.;

Разбіцкі, паліцыянт, арыштаваны ў Лідзе ў 1939 г., з лагера прыехаў на будоўлю чыгункі Акмолінск -Карталы.

Дачка Станіслава, 1922 г. н.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Эндзерналік Марыя, дачка Юзэфа, 1920 г. н.

Брат Ендзерналік, сяржант 77 п. п. у Лідзе, загінуў у кампаніі 1939 г.

Полька, рыма­каталічка.


Кавалёва (з Гаеўскіх) Зоф'я, 55 гадоў.

Муж Васіль Кавалёў, чыгуначнік у Лідзе, арыштаваны ў 1939 г., загінуў.

Зоф'я Кавалёва, полька, рыма­каталічка.

Вёска Новы Бут

Арлоўская Антаніна, 1912 г. н.

Сын Мечыслаў (перарабіў сваё імя на Вячаслаў), 1931 г. н.

Першапачаткова паселена ў вёсцы Давідаўка, адтуль узята на будоўлю чыгункі, потым пераведзена ў Палудзенскі раён у вёску Новы Бут, дзе працавала ў млячарні.

Муж Браніслаў Арлоўскі, харунжы польскай арміі, з вёскі Канюхі Лябёдскай гміны Лідскага павета. У 1941 г. з лагера ўступіў у дзейную польскую армію, адтуль дапамагаў жонцы значнымі сумамі грошаў. Падобна, як канцылярыст працаваў пры штабе.

Вёска Давідаўка

Ляпеша Людвік, 1879 г. н.

Дачка Ядвіга, 1924 г. н.

Ягоная жонка і маці Ядвігі - Канстанцыя з Сінкевічаў, 1890 г. н., памерла ў раённым шпіталі Палудзена ад запалення лёгкіх.

Сын Уладзіслаў Ляпеша, чыноўнік староства Гродзенскага павета. Арыштаваны ў Гродне ў верасні 1939 г. Знаходзіўся ў лагеры на Поўначы.

Бацька працаваў аднаасобна як пячнік, а дачка - у калгасе і на высечцы лесу.

Сям'я мела сялянскі надзел зямлі ў вёсцы Дварчаны Васілішскай гміны.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Якубоўская Фяліцыя, 1899 г.

Дзеці: Абубікір, 1922 г. н.; Алі, 1930 г. н.; Зейнаб, 1924 г. н.; Халіма, 1926 г. н.

Муж Рамуальд Якубоўскі, турэмны ахоўнік у Свянцянах, арыштаваны ў снежні 1939 г., загінуў. Сын Абубікір 10 студзеня 1942 г. добраахвотнікам запісаўся ў дзейную польскую армію. У лютым выехаў у армію і служыў у кавалерыі.

Фяліцыя Якубоўская пасля арышту мужа жыла ў ваколіцы Сандукоўшчына васілішскай гміны, адкуль у 1940 г. разам з дзецьмі вывезена ў Казахстан.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Стаханавец, у 1941 г. вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск -Карталы, потым аселі ў вёсцы Давідаўка. Зейнаб і Халіма ў 1942 г. працавалі на высечцы лесу ў калгасе і падраблялі швачкамі.

Татарская сям'я мусульманскага веравызнання.


Яновіч Кацярына, 1903 г. н.

Дзеці: Надзея, 1936 г. н.; Марыя, 1936 г. н.; Аляксандр, 1935 г. н.; Рыгор, 1933 г. н.

Муж Яновіч, арыштаваны ў вёсцы Збляны Беліцкай гміны, загінуў.

Працавалі ў калгасе на высечцы лесу.

Беларуская сям'я праваслаўнага веравызнання.


Яновіч Антаніна, 1870 г. н.

Дачка Кацярына, 1913 г. н.

Працавала ў калгасе і на высечцы леса. Сям'я паходзіла з Беліцкай гміны Лідскага павета, беларусы праваслаўнага веравызнання.


Наўроцкая Марыя, 1900 г. н.

Дзеці: Хэлена,1926 г. н.; Яніна, 1928 г. н.; Ядвіга, 1931 г. н.; Чэслаў, 1939 г. н.

Муж Наўроцкі арыштаваны ў 1939 г., у 1941 г. прыбыў сюды з лагера, забраў дзяцей і разам з імі паехаў у дзейную армію. Сям'я паходзіла з вёскі Чаплічы Беліцкай гміны Лідскага павета.

Маці памерла 30 красавіка 1941 г. ад бранхіту ў раённым шпіталі ў Палудзене. Першапачаткова паселены ў вёсцы Пачаткава, потым у Стаханаўцы, адкуль у 1941 г. пераселены ў Давідаўку. Вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск -Карталы.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Велясь Марыя, полька рыма­каталіцкага веравызнання.


Ялішэўская, жонка паліцыянта, рыма­каталічка.

Юрась? Дзіця 3 гадоў. Невядома чыё, падобна, маці збегла падчас вывазу. Памёр.


Шмігера Фяліцыя, 1905 г. н.

Дзеці: Элеанора, 1922 г. н.;

Бацька Фяліцыі Аляксандр, 1860 г. н. Памёр 30 студзеня 1941 г. ад запалення. Сям'я паходзіла з ваколіцы Глебаўцы Васілішскай гміны.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.


Кульбацкі Сільвестр, 1870 г. н.

Сын - паручнік 5 лётнага палка ў Лідзе, загінуў у кампаніі 1939 г. Паходзіў з Васілішак.

Пры вывазе па чыгунцы апекаваўся старой палкоўнічыхай Мартай Сансёркай і паручнікавай Люцынай Сяніцкай. Восенню 1941 г. яшчэ быў разам з імі ў вёсцы Гарадзішча...

Паляк рыма­каталіцкага веравызнання.

Вёска Мальцаўка

Харлінская Хэлена.

Дзеці: Яніна Ірэна, 1939 г. н.; Тадэвуш.

Муж Харлінскі, паліцыянт у Лідзе, у 1939 г. з'ехаў у Цэнтральную Польшчу пад нямецкую акупацыю. На пачатку 1941 г. Харлінская атрымала дазвол на выезд да мужа. Выбух вайны 22 чэрвеня 1941 г. перашкодзіў гэтаму і яна з дзецьмі вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск -Карталы.

Польская сям'я рыма­каталіцкага веравызнання.

Вёска Краснапёраўка

Рэвенскі Юзаф, 1870 г. н.

Жонка Марыя, 1873 г. н.

Іх нявестка: Рэвенская Ірэна, 1909 г. н.

Яе дзеці: Ганна, 1934 г. н.; Станіслаў, 1937 г. н.

Іх дачка: Варапай-Гардзіевіч Хэлена, 1910 г. н.

Яе дзеці: Пётр Януш, 1934 г. н.; Збігнеў Валеры, 1936 г. н.; Леан Пётр, 1980 г. н.

Юзаф Рэвенскі валодаў фальваркам Мікулін у Баранавіцкім павеце. Сын Уладзіслаў Рэвенскі ў 1939 г. - капітан польскай арміі, ваяваў і застаўся ў Англіі. Зяць Варапай-Гардзіевіч, таксама капітан, загінуў у кампаніі 1939 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Ніжэй пералічаныя сем'і, якія жылі ў вёсцы Краснапёраўка, 24 чэрвеня 1941 г. былі вывезены адтуль на будоўлю чыгункі Акмолінск -Карталы:


Вяжутовіч Ірына, 1904 г. н.

Дачка Таццяна, 1925 г. н.


Урбановіч Надзея, дачка Міхала, 1905 г. н.


...Ілья Антановіч, 1867 г. н.

Яно нявестка Мяланья, 1890 г. н.


Навакоўская Юлія, 1896 г. н.


Марцінкевіч Юлія, 1900 г. н.

Сын Францішак, 1934 г. н.


Каравайка Анастасія, 1901 г. н.

Дзеці: Люцыян, 1924 г. н.; Марыя, 1929 г. н.


Дагліс Зузана, 1901 г. н.

Дачка Ядвіга, 1934 г. н.


Буякоўская Агата, 1901 г. н.

Дзеці: Ян, 1926 г. н.; Ірэна, 1928 г. н.


Прыбытка Ганна, 1905 г. н.

Дачка Данута (ці Ванда ?), 1925 г. н.

Жонка ўладальніка маёнтка Кажамякі гміны Новы Двор Юльяна Прыбыткі (1883 г. н.) (сын генерал-маёра Аляксандра Прыбыткі), віцэ-старшыні лідскага аддзела Акруговага Віленскага суда, арыштаванага ў 1939 г. і хутка памерлага ў турме.

Вёска Масалаўка

Браты Аляксандр, 1919 г. н., і Фёдар, 1921 г. н., Мармышы.

Іх маці Мармыш Антаніна памерла тут 23 сакавіка 1941 г., маючы 43 гады ад запалення лёгкіх.

Іх бацька Ян Мармыш арыштаваны ў 1940 г., з лагера пайшоў у дзейную польскую армію...

Абодва браты... працавалі ў калгасе. У 1941 г. былі вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы на рацэ Табол, адкуль вярнуліся ўвосень таго ж года.

Беларуская сям'я праваслаўнага веравызнання.

Вёска Стаханавец

Ніжэй пералічаныя сем'і 24 чэрвеня 1941 г. вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.


Мурына Ганна, 1900 г. н.

Дзеці: Вера, 1925 г. н.; Антаніна, 1926 г. н.; Уладзімір, 1930 г. н.

Муж Іван Мурын быў арыштаваны ў 1939 г. 10 верасня 1941 г. у пошуках сям'і прыбыў з лагера на чыгунку Акмолінск -Карталы, з'яўленне савецкага вязня на ўчастку на рацэ Табол выклікала сапраўдную сенсацыю. Яму патлумачылі, што ягоная жонка з дзецьмі працуе на іншым участку чыгункі - на 37-м кіламетры ад Карталы, у вёсцы Гарадзішча... Чалябінскай вобласці.

Паходзілі з вёсцы Жомайдзі Беліцкай гміны Лідскага павета.

Беларуская сям'я праваслаўнага веравызнання.


Урбан Антаніна, 1880 г. н.

Дзеці: Яўген, 1912 г. н.; Уладзімір 1922 г. н.; Соф'я, 1931 г. н.; Генадзь, 1940 г. н.

З Беліцкай гміны Лідскага павета.

Беларуская сям'я праваслаўнага веравызнання.


Коцман Ядвіга, 1912 г. н.

Дзеці: Герасім, 1933 г. н.; Вячаслаў, 1937 г. н.; Яраслаў, 1940 г. н.

Яраслаў памёр 15 мая 1941 г.

З Беліцкай гміны Лідскага павета.

Беларуская сям'я праваслаўнага веравызнання.

Вёска Самадураўка, ці Новагеоргіеўка

Шэшка Міхал, 1870 г. н.

Жонка Мяланья, 1880 г. н.

Сыны: Ян, 1906 г. н.; Рыгор, 1916 г. н.; Язэп, 1908 г. н.

Жонка Язэпа Анастасія, 1910 г. н.

Іх дзеці: Галіна, 1931 г. н.; Надзея, 1933 г. н.

Мелі сялянскі надзел зямлі ў вёсцы Гардзееўцы Лябёдскай гміны. Сын Язэп Шэшка арыштаваны ў 1940 г. 13 красавіка 1940 г. сям'я вывезена ў Палудзенскі раён і паселена ў вёсцы Самадураўцы. Дарослыя працавалі ў калгасе як цесляры і на палявых працах. 24 чэрвеня 1941 г. адтуль уся сям'я вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы на рацэ Табол. Тут Міхал Шэшка захварэў на апендыцыт і памёр 12 ліпеня 1941 г. у чыгуначным шпіталі станцыі Карталы. 24 верасня таго ж года сям'я вярнулася назад. Сюды ў 1941 г. з лагера прыйшоў Язэп Шэшка. Пасля гэтага ўся сям'я была вывезеная ў капальню вугалю ў Карагандзе.

Беларусы праваслаўнага веравызнання.


Шалевіч Ванда, 1904 г. н.

Сын Вальдэмар, 1927 г. н.

Сын Анджэй Юзаф, 1930 г. н.

Пры ёй маці яе маці, Няхрэбецкая, 1870 г. н., і маці мужа, Стэфанія Шалевіч з Юндзілаў, дачка Юзафа і Ганны, 1853 г. н.

Муж Станіслаў Шалевіч, уладальнік маёнтка Хацяновічы Жалудоцкай гміны, у верасні 1939 г. з'ехаў у Вільню, загінуў. Падчас высылцкі ў вагоне сын Анджэй Юзаф захварэў на запаленне вачэй. ...У вёсцы Самадураўцы 12 ліпеня 1941 г. памерла Стэфанія Шалевіч. У 1944 г. памёр Анджэй Юзаф. Ванда Шалевіч і сын Вальдэмар працавалі на самых цяжкіх работах у калгасе. У 1946 г выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Сабатоўская Тэрэза, 1902 г. н.

Дзеці: Кшыштаф, 1927 г. н.; Яўгенія, 1929 г. н.; Тэрэза, 1939 г. н.; Барбара, 1937 г. н.

Муж Альфонс Сабатоўскі, паліцыянт, кіраўнік фонду беспрацоўных у Лідзе, уладальнік пляца і дома ў прыгарадным раёне Сойкішкі. Арыштаваны 26 верасня 1939 г. З лагера ўступіў у дзейную польскую армію.

Маці з старэйшымі дзецьмі працавала ў калгасе на самых цяжкіх работах. З̕ехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Сцяпуль Антаніна, 1904 г. н.

Дачка Яніна, 1929 г. н.

Муж Ян Сцяпуль, 1901 г. н., арыштаваны 28 кастрычніка 1939 г. у вёсцы Халечына Лябёдскай гміны, дзе валодаў дробным надзелам сялянскай зямлі.

Маці працавала ў калгасе. У 1941 г. была вывезеная на будаўніцтва чыгункі Акмолінск - Карталы і вярнулася восенню таго ж года. Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Карабач Надзея, 1883 г. н.

Дапамагала калгаснікам у хатняй гаспадарцы і гадавала іх дзяцей. У 1941 г. была вывезеная на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы на рацэ Табол, вярнулася восенню таго ж года.

Беларуска праваслаўнага веравызнання.


Раткевіч Валянціна, 1884 г. н.

Муж Юзаф Раткевіч, 1872 г. н., селянін, уладальнік дробнага надзелу зямлі ў вёсцы Ішчалняны Лябёдскай гміны. Арыштаваны ў 1939 г., загінуў.

Дапамагала калгаснікам у хатняй гаспадарцы і гадавала іх дзяцей.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.

Сяло Бугровае

Северская Хэлена, 1885 г. н.

Дзеці: Баляслаў, 1918 г. н.; Рышард, 1926 г. н.; Ядвіга, 1917 г. н.; Сабіна, 1925 г. н.

Муж Рышард Северскі арыштаваны ў Лідзе 20 кастрычніка 1939 г. Таксама пры пераходзе дэмаркацыйнай лініі 17 сакавіка 1940 г. быў арыштаваны і сын Зыгмунт (1920 г. н.). Баляслаў і Рышард працавалі слесарамі ў МТС у Бугровым. Сабіна дапамагала ў працы раённаму прадстаўніку польскай амбасады, выехала ў Іран у 1942 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Марцінкевіч Марыя, 1902 г. н.

Яе сын Генрык, 1936 г. н.

Муж Марцінкевіч, паліцыянт у Лідзе, у 1939 г. інтэрнаваны ў Літве.

Марыя працавала на маслабойні ў Бугровым. Выехала ў Польшчу ў 1946 г. 24 чэрвеня 1941 г. была вывезеная на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы на рацэ Табол, адкуль вярнулася ў Палудзенскі раён восенню 1941 г. У лютым 1943 г. у Бугровым памёр яе сын Генрык.

Полька рыма-каталіцкага веравызнання.


Буш Мікалай, 1905 г. н., брат Марыі Марцінкевіч.

Слесар і манцёр. Працаваў на маслабойні як механік.

Да сястры прыехаў на пачатку 1942 г. Летам таго ж года арыштаваны і праз некалькі тыдняў звольнены. У красавіку 1943 г. паўторна арыштаваны па артыкуле 58-10 за агітацыю - хваліў нямецкую зброю. 15 чэрвеня таго ж года абласны суд у Петрапаўлаўску прыгаварыў яго 10 гадоў пазбаўлення волі. Пры канцы 1944 г. памёр у лагеры Карталы.

Паляк, але праваслаўнага веравызнання.


Загула Браніслава, 1904 г. н.

Дзеці: Яўген, 1928 г. н.; Уладзіслава, 1931 г. н.

Муж Антон Загула нарадзіўся 20 снежня 1901 г., селянін з ваколіцы Пузэлі Каняўскай гміны, арыштаваны ў 1940 г., загінуў. Дачка Уладзіслава памерла 15 красавіка 1942 г. у Бугровым. Хлопец Яўген падчас вяртання з будаўніцтва чыгункі ў 1941 г. падчас вяртання з будаўніцтва чыгункі на буферах вагона, адмарозіў пальцы і ў чыгуначным шпіталі яму ампутавалі частку далоні.

Першапачаткова паселены ў Бугровым, 24 чэрвеня 1941 г. вывезены з дзецьмі на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы на рацэ Табол, адкуль вярнуліся восенню 1941 г. Працавала ў маслабойні. Выехалі ...

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Яноўская Магдалена з Зэлікаў, 1882 г. н.

Яе сыны - афіцэры польскай арміі: Вітольд Яноўскі-Зэлік, падпаручнік артылерыі з Свіслачы каля Ваўкавыска, загінуў 28 верасня 1939 г. у Лодзі. Баляслаў Яноўскі падпаручнік 77 п. п., загінуў 14 снежня ў Лідзе.

Выехала ў Польшчу ў 1886 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Браты: Войсят Чэслаў, 1927 г. н., і Войсят Зянон, 1930 г. н.

Іх бацька Вацлаў Войсят з ваколіцы Пузэлі Каняўскай гміны арыштаваны ў Аранах у 1940 г. Падчас вывазу 13 красавіка 1940 г. іх мачаха збегла, а яе пасынкаў - дзяцей 13 і 10 гадоў - вывезлі ў Казахстан. Дзеці як маглі працавалі ў калгасе. Малодшы нейкі час знаходзіўся ў дзіцячым доме ў Петрапаўлаўску.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Ляшкевіч.

Дачка.

Муж Ляшкевіч, каняўскі чыноўнік (?), паручнік рэзерву, у 1939 г. патрапіў у савецкую няволю. Вясной 1942 г. з лагера прыехаў у Бугровае і забраў сям'ю з сабой у польскую армію.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Драўніцкая Марыя.

Яе муж Драўніцкі, паліцыянт у Лідзе, у 1939 г. інтэрнаваны, у 1941 г. з лагеру ўступіў у дзейную польскую армію. У 1942 г. прыехаў у Бугровае, разам з жонкай уехаў у армію.

Вывезена з Бугровага на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы над ракой Табол. Вярнулася восенню 1941 г. Працавала ў маслабойні.


Кунцэвіч Генавефа, 1910 г. н.

Дачка Крысціна, 1939 г. н.

Жылі ў вёсцы Баяры, адкуль 13 красавіка 1940 г. былі вывезеныя ў Палудзенскі раён Казахстана. 24 чэрвеня 1941 г. вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы над ракой Табол. Пасля вяртання працавала на маслабойні.

Муж Аляксандр Кунцэвіч, настаўнік, падпаручнік рэзерву. Арыштаваны ці патрапіў у няволю (невядома) і 24 верасня 1941 г. з лагера прыбыў на раку Табол да жонкі і дачкі, разам з імі праз некалькі дзён прыехаў у Палудзенскі раён. 10 лютага 1942 г. пайшоў у войска. Летам 1942 г. прыехаў у Бугровае і забраў з сабой у армію жонку з дачкой. Выяўляў нежаданне служыць у польскай арміі, бо лічыў сябе беларусам, а жонка лічыла сябе тутэйшай.

Сям'я рыма-каталіцкая.


Коркуць Ганна.

Дачка Крысціна, 1937 г. н.

Муж Вінцэнт Коркуць арыштаваны ў 1940 г. Крысціна памерла ў 1940 г. У 1941 г.

Ганна Коркуць вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.

Вёска Шалучына

Зора Марыя, 1919 г. н.

Дачка Данута.

Сястра мужа Ганна, 1896 г. н., рэўматычка, не магла не толькі працаваць, але і хадзіць.

Муж Браніслаў Зора, настаўнік агульнаадукацыйнай школы ў Дамброве Жалудоцкай гміны, у 1939 г. патрапіў у нямецкую няволю, загінуў.

Марыя Зора працавала ў калгасе. У 1942 г. была кіраўніком польскай падрыхтоўчай школы ў Шалучыне.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Сцяпан Лапата, 1900 г. н.

Жонка Вера, 1905 г. н.

Дачка Надзея, 1939 г. н.

У ссылцы працавалі ў калгасе. Паходзілі з вёскі Анацкія Дакудаўскай гміны. Сцяпан Лапата арыштаваны 14 снежня 1939 г., а жонка з дзіцем 13 красавіка 1940 г. вывезена ў Палудзенскі раён, адтуль 24 чэрвеня 1941 г. - на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы над ракой Табол. На адваротным шляху ў Палудзенскі раён, у Акмолінску, прыбыўшы з лагера, Сцяпан Лапата спаткаў жонку з дачкой і разам з імі пасяліўся ў вёсцы Шалушына.

Беларусы праваслаўнага веравызнання.


Пацэвіч Вітольд, 1902 г. н.

Жонка Казіміра, 1904 г. н.

Дзеці: Вацлаў, Антон, Станіслава.

У ссылцы працавалі ў калгасе. Сям'я з вёскі Вугольнікі Сабакінскій гміны. Вітольд арыштаваны 1 снежня 1939 г. і прыехаў у Казахстан з лагера.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Петраш Марыя, 1888 г. н.

Дзеці: Аляксандра, 1920 г. н.; Мікалай, 1932 г. н.; Яўгенія, 1928 г. н.

Маці мужа Мар'яна, 1874 г. н.

У ссылцы працавалі ў калгасе. Муж Ян Петраш арыштаваны 10 кастрычніка 1939 г., загінуў. Сям'я паходзіць з вёскі Нецяч гміны Гарадзішча Баранавіцкага павета, дзе мела сялянскі надзел зямлі.

Беларусы праваслаўнага веравызнання.


Вераб'ёва Вольга, 1904 г. н.

Дочкі: Зіна, 1929 г. н.; Ніна, 1932 г. н.; Люба, 1937 г. н.; сын Мікалай, 1933 г. н.

Падчас транспартавання ў Палудзенскі раён у 1940 г. у Вольгі нарадзіўся сын Аляксандр, які памёр 17 красавіка 1941 г.

Сям'я з вёскі Падстарыні Баранавіцкага павета, дзе мела сялянскі надзел зямлі. Лукаш Вераб'ёў (1898 г. н.), муж Вольгі, арыштаваны 24 лістапада 1939 г., загінуў. У ссылцы працавалі ў калгасе.

Беларусы праваслаўнага веравызнання.


Тамко Вольга, 1914 г. н.

Дачка Лідзія, 1932 г. н.

Сын Аляксандр, 1934 г. н.

У ссылцы працавалі ў калгасе. Сям'я з мястэчка Гарадзішча Баранавіцкага павета, дзе мела сялянскі надзел зямлі. Муж Вольгі Васіль Тамко арыштаваны 13 лістапада 1939 г., загінуў.

Беларусы праваслаўнага веравызнання.


Хвалько Ева, 1915 г. н.

Сын Аляксандр, 1939 г. н.

У ссылцы працавала ў калгасе. Сям'я паходзіць з мястэчка Гарадзішча Баранавіцкага павета, дзе валодала сялянскім надзелам зямлі. Муж Евы Мікалай Хвалько арыштаваны 1 снежня 1939 г., загінуў.

Беларусы праваслаўнага веравызнання.

Вёска Савецкае

Дабравольская Ганна, 1904 г. н.

Дочкі: Ядвіга, 1925 г. н.; Яніна, 1928 г. н.; Уладзіслава, 1930 г. н.

Маці са старэйшымі дочкамі працавала ў калгасе. Сям'я паходзіць з мястэчка Молчадзь Баранавіцкага павета. Муж Ганны Уладзіслаў Дабравольскі, служачы турмы ў Баранавічах, арыштаваны ў 1939 г., з лагера 9 студзеня 1942 г. добраахвотнікам пайшоў у польскую армію. Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Палякі рыма-каталіцкага веравызнання.


Асцілка Аляксандр, 1912 г. н.

Асцілка Мікалай, 1914 г. н., брат.

Працавалі ў калгасе. Паходзілі з мястэчка Молчадзь Баранавіцкага павета, дзе мелі сялянскі надзел зямлі. Іх брат, Міхал Асцілка, 1907 г. н., арыштаваны 28 верасня 1939 г., загінуў.

Беларусы, праваслаўныя.


Маркевіч Ян, 1894 г. н.

Жонка Аляксандра, 1902 г. н.

Дзеці: Ян, 1922 г. н.; Аляксандр, 1925 г. н.; Міхал, 1926 г. н.; Андрэй, 1935 г. н.; Мікалай, 1936 г. н.; Алена, 1929 г. н.; Еўфрасіння, 1937 г. н.

Першапачаткова аселі ў вёскі Казахстанец, адтуль 24 чэрвеня 1941 г. вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск -Карталы, адтуль ад'ехалі 24 верасня 1942 г. у Палудзенскі раён і былі паселены ў вёсцы Савецкае. Працавалі ў калгасе.

Сям'я паходзіць з вёсцы Філонаўцы Дакудаўскай гміны Лідскага павета, мела сялянскі надзел зямлі, да якой брат Яна дакупіў зямлю каля Дакудава. Ян Маркевіч і тры старэйшыя сыны - музыканты. У іх хаце часта гасцілі чыноўнікі з Ліды - аматары палявання. Ян арыштаваны 17 лістапада 1939 г., прыбыў да сям'і на пачатку 1942 г.

Беларуская сям'я праваслаўнага веравызнання.


Руткоўская Надзея.

Сын Генрык, 4 гады, памёр 13 студзеня 1941 г.

Муж Антон Руткоўскі, паліцыянт у Молчадзі Баранавіцкага павета, арыштаваны ў 1939 г., загінуў. Надзея 24 чэрвеня 1941 г. вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.

Вёска Ленінка

Міхайлоўская з дзецьмі.

Муж Міхайлоўскі (Міхалоўскі?) маёр 77 п. п. у Лідзе, загінуў у кампаніі 1939 г. Міхайлоўская была вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск -Карталы,

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.

Вёска Шалегіна

Карабач Аляксандра з дзецьмі.

Муж Карабач арыштаваны ў Беліцкай гміне Лідскага павета ў 1939 г. У 1941 г. з лагера прыбыў да сям'і на будоўлю чыгункі. 24 чэрвеня 1941 г. вывезена на будаўніцтва чыгункі Акмолінск - Карталы.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.

Вёска Мікалаеўка

Усе ніжэйпералічаныя сем'і 24 чэрвеня 1941 г. былі вывезеныя на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы. Каля 15 іншых сем'яў, паселеных тут у 1940 г., пераселены ў іншыя вёскі.


Брыльская з дзецьмі.

Муж Брыльскай - настаўнік гандлёвай гімназіі ў Лідзе ксяндзоў піяраў, пасол у апошні сейм, арыштаваны восенню 1939 г., з лагера прыбыў да сям'і на будаўніцтва чыгункі Акмолінск - Карталы ў вёску Гарадзішча... Чалябінскай вобласці. Разам з Брыльскай вывезена чужая для яе Дзевярын Клара, якую Брыльская ўтрымлівала з міласэрнасцю. У 1940 г. Брыльская працавала ў экспедыцыі па пошуках нафты.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Два браты Бярнацкія з жонкамі і дзецьмі.

Адно дзіця памерла ў 1941 г.

Бацька братоў Бярнацкіх ажаніўся з сялянкай з мястэчка Астрына, таму гэтыя сем'і праваслаўнага веравызнання, лічылі сябе беларусамі. У Астрыне мелі сялянскі надзел зямлі. За нейкую правіну на будаўніцтве чыгункі абодва браты былі пазбаўлены волі і патрапілі ў Карагандзінскі лагер.


Маркевіч з дачкой.

Настаўніца з мястэчка Васілішкі. Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Дудзіцкая Юзэфа з дзецьмі.

Працавала ў 1940 г. у экспедыцыі па пошуку нафты як звычайная рабочая.

Муж Юльян Дудзіцкі фельчар і ўладальнік дома ў Лідзе па вуліцы Тыльзіцкай, арыштаваны ў 1939 г. У 1941 г. па амністыі выйшаў з лагера і патрапіў у шпіталь горада Туржкула Каракалпакскай АССР. Яго жонка з дзецьмі з будоўлі чыгункі пад Карталамі ўвосень 1941 г. разам з іншымі сем'ямі патрапіла ў Самаркандскую вобласць на станцыю Джума... калгас Шаркідус. Не ведаючы, што жывуць блізка, пры дапамозе маёй карэспандэнцыі злучыліся: Дудзіцкі прыляцеў жа жонкі на самалёце. Разам выехалі ў польскае войска ў Іране.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Левандоўская, жонка афіцэра.


Санкоўская Таццяна, дачка Міхала.

Дзеці: Чэслаў, 8.03.1913 г. н. (у Рызе, сын Міхала Шостака); Аліцыя, 1938 г. н.

Муж - настаўнік агульнаадукацыйнай школы ў мястэчку Орля Шчучынскага павета.


Пароўская Антаніна, дачка Адама, 27.10.1915 г. н. (у Варшаве).

Дзеці: Збігнеў, 1933 г. н.; Ежы, 1934 г. н.; А... , 1935 г. н.

Жонка брата Сабіна Пароўская.


Бондар.


Айвоўская.

Вёска Казахстан

Лейзяровіч Іцка.

Вёска Раўкава

Прыбытка Эва, 1885 г. н.

Дачка Ядвіга, 1918 г. н.

Сын Януш, 1923 г. н.

Другая дачка Кастравіцкая Аліна, 1913 г. н.

Яе сыны: Кшыштаф Нарымунд, 1936 г. н.; Аляксандр Караль, 1938 г. н.

Эва Прыбытка - удава па с. п. Эмілію Прыбытку, уладальніку маёнтка Хадзілоні ў Сабакінскай гміне.

Яе зяць Кастравіцкі, сын Амброзія Кастравіцкага, лекара (Белагруда Тарноўскай гміны), падпаручнік рэзерву польскай арміі, пасля катастрофы 1939 г. ратаваўся ў Вільні, загінуў.

Ядвіга Прыбытка ў сакавіку 1943 г. адмовілася ад савецкага пашпарта і грамадзянства і таму па артыкуле 192-а КК была на два гады пазбаўлена волі. Тэрмін адбыла цалкам.

Брат яе бацькі Юльян Прыбытка - віцэ-прэзідэнт лідскага аддзела Віленскага акруговага суда, памёр у лагеры, а другі брат, Антон Прыбытка, 20 чэрвеня 1941 г. быў вывезены ў Сібір, у Мінусінскі раён Краснаярскага краю.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Давыдаўцы, у 1940 г. пераселены ў вёску Фурманаўку, а ў 1942 г. - у вёску Раўкіна. Аліна Кастравіцкая ў 1941 г. знаходзілася ў шпіталі для нервовахворых на станцыі Аляксееўка. У 1940-1941 гг. Ядвіга працавала ў экспедыцыі па пошуку нафты (нефтеразведка) як звычайная рабочая, потым была вучнем геалогіі на бурыльнай вежы ў Санкіне. У 1942 г. Ядвіга працавала таксама як звычайная рабочая ў такой жа экспедыцыі ў Чалябінскай вобласці, а адтуль разам з экспедыцыяй прыбыла ў Палудзенскі раён, дзе ў тым жа годзе разам з ёй хадзіла на працу і сястра Аліна Кастравіцкая.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Доўнар-Запольская Элеанора, 1895 г. н.

Дзеці: Вацлаў, 1923 г. н.; Ядвіга, 1924 г. н.

Муж Юзаф Доўнар-Запольскі, паліцыянт на пенсіі і ўладальнік асабістага дома ў Лідзе па вуліцы Лідскай. Арыштаваны 12 красавіка 1940 г., загінуў.

Сын Вацлаў 10 лютага 1942 г. добраахвотнікам пайшоў у польскую армію.

У 1940-1941 гг. працавалі тут на вырабе саману для калгаса. У 1942 г. Элеанора працавала поварам у Раўкіна... а Ядвіга працавала на агародзе базы экспедыцыі па пошуку нафты ў Петрапаўлаўску.

За адмову ад савецкага пашпарта і грамадзянства ў 1943 г. народны суд у Палудзене прыгаварыў на два года пазбаўлення волі Ядвігу (па артыкуле 192-а КК).

Тэрмін адбыла цалкам.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання, прыбылі ў Ліду з ваколіц Мінска ў 1920 г.


Рушкіна Юдзель, 1898 г. н.

Двое яе малых дзяцей: Янкель і Мойша, трэцяе дзіця памерла па дарозе.

Юдзель Рушкіна памерла 18 красавіка 1941 г. Рушкіна пахавана на могілках у Казахстане. Двое малых дзяцей забралі ў «детдом» у Петрапаўлаўску, дзе яны яшчэ знаходзіліся ў 1943 г. Далейшы лёс невядомы. Старая бабуля Кейла Кры ніцкая... каля года знаходзілася ў палудзенскім раённым шпіталі, памерла 10 студзеня 1942 г. Паходзяць з мястэчка Астрына. Муж арыштаваны ў 1939 г., загінуў. 13 красавіка 1940 г. Рушкіна выехала ў Гродна каб адведаць мужа ў турме, перад гэтым яна адвезла дзяцей на станцыю Ражанка да бабулі. Старая бабуля Кейла Крыніцкая (маці Рушкінай, жонка Арона) мусіла добраахвотна ехаць з дзецьмі ў Казахстан у Палудзенскі раён. Пасля вяртання ў Астрыну з дазволу ўладаў маці паехала за дзецьмі.

Яўрэйская сям'я.


Пацатуй.

Дзеці: Тадэвуш, Юрак, Хэлена, Ірэна.

Муж Пацатуй арыштаваны ў 1939 г.

24 чэрвеня 1941 г. вывезена на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.

Калгас № 79

Юрэвіч Хэлена, 1909 г. н.

Сыны: Тадэвуш, 1933 г. н.; Збігнеў, 1934 г. н.

Маці Хэлены Ляшкевіч Ядвіга, 1882 г. н.

Муж Аляксандр Юрэвіч, 1911 г. н., падпаручнік рэзерву, настаўнік агульнаадукацыйнай школы ў ваколіцы Ваўчкі, гміна Орля, у 1939 г. патрапіў у савецкую няволю. Знаходзіўся ў Казельскім лагера.

Працавала ў 1940-1942 гг. у тым жа калгасе, а летам 1942 г. у Петрапаўлаўску на агародзе нафтабазы.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Шафарэвіч Вінцэнт, 1880 г. н.

Жонка Браніслава, 1883 г. н.

Дочкі: Марыя, 1924 г. н.; Браніслава, 1928 г. н.

Бацька, як фельчар, працаваў лекарам. Дачка Марыя працавала ў калгасе, а ў 1942 г. агародзе базы нафтавыведкі ў Петрапаўлаўску.

Сям'я паходзіць з вёскі Моцявічы Жалудоцкай гміны, дзе мела сялянскую гаспадарку. Сын Юзаф Шафарэвіч, 1911 г. н., паліцыянт, арыштаваны 15 снежня 1939 г., загінуў.

Дачка Браніслава таксама працавала ў калгасе. 2 снежня 1941 г. ад інфаркту памерла Браніслава, а 15 сакавіка 1942 г. ад запалення лёгкіх памёр Вінцэт. Дочкі Марыя і Браніслава ў 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Сапоцька Стэфанія, 1860 г. н.

Працавала вартаўніком у калгасе.

Паходзіць з ваколіцы Пешчына Васілішскай гміны, з дому Пашкевіч. Была замужам за Сапоцькам у фальварку Шымкаўшчына Сабакінскай гміны. Удава. Яе малодшая сястра Алаіза Пашкевіч, у замустве Кайрыс, знаная беларуская паэтка з псеўданімам «Цётка» з віленскіх «Нашай Долі» і «Нашай Нівы», якая памерла ў часы Першай сусветнай вайны.

Брат Стэфаніі, Войцах Пашкевіч, 1872 г. н., падпаручнік рускага войска, жыў у Катлове пад Вільняй, у Рудамінскай гміне. Арыштаваны ў 1939 г., загінуў.

Стэфанія ў 1946 г. выехала ў Польшчу.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Тарашчык Александра, 1885 г. н.

Муж Міхал Тарашчык, 1890 г. н., арыштаваны 28 студзеня 1940 г. Земляроб, меў уласную гаспадарку ў вёсцы Бакшты Васілішскай гміны. Загінуў.

Працавала ў калгасе, слабая, шмат часу хварэла, памерла ў шпіталі ў Петра паўлаўску.

Беларусы праваслаўнага веравызнання.


Анцулевіч Адальфіна.

Дзеці: Хэлена, Ядвіга, Часлаў, Рышард.

У 1940 г. працавала ў калгасе. 24 чэрвеня 1941 г. вывезены на будаўніцтва чыгункі Акмолінск - Карталы.


Муж Ануфры Анцулевіч, селянін, меў гаспадарку ў фальварку Вайнаполь Лябёдскай гміны, дзе і арыштаваны 24 студзеня 1940 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.

Вёска Самарка

Рытар Элеанора, 1905 г. н.

Дзеці: Станіслаў, 1926 г. н.; Золіслава, 1933 г. н.

Муж Андрэй Рытар - паліцыянт, у 1939 г. інтэрнаваны ў Літве. У 1942 г. знайшоўся ў польскім войску. Жылі ў мястэчку Дварэц Навагрудскага павета, потым у Лідзе.

Элеанора разам з сынам працавала ў калгасе.

У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.

Вёска Фурманаўка

Чайко Міхал, 1881 г. н.

Жонка Паўліна, 1989 г. н.

Дзеці: Францішак, 1922 г. н.; Стэфан, 1927 г. н.; Станіслаў, 1929 г. н.; Ядвіга, 1923 г. н.

Чыгуначнік, уладальнік дома ў Лідзе. Сын Ян Чайко меў вышэйшую адукацыю, закончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя і працаваў сакратаром школьнага інспектара ў Лідзе. Арыштаваны ў 1939 г. З лагера ўступіў у польскую армію, дзе перанёс плямісты тыф.

Францішак Чайко 10 студзеня 1942 г. як добраахвотнік запісаўся ў польскую армію, але быў звольнены ад прызыву па сямейных абставінах.

Міхал Чайко, сын Францішак і Ядвіга працавалі ў экспедыцыі па пошуку нафты і на нафтаздабычы ў Санкіне, Фурманаўцы і г. д. Бацька пасля доўгай хваробы памёр тут 6 сакавіка 1942 г.

У 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Урублеўскі Ігнат, 1884 г. н.

Жонка Грызельда, 1890 г. н.

Дочкі: Марыя, 1915 г. н.; Браніслава, 1917 г. н.; Генавефа, 1920 г. н.

Чыгуначнік, уладальнік дома ў Лідзе. У 1939-1940 гг. дочка Марыя працавала касіркай на станцыі Ліда, Браніслава - на пошце ў мястэчку Радунь. Генавефа вучылася ў ліцэі ў Лідзе, арыштаваная ў 1939 г., прыбыла да бацькоў восенню 1941 г.

Першапачаткова паселены ў Самрыне на 2-й ферме саўхоза, потым, у 1940 г., пераселены ў Фурманаўку. Працавалі: бацька і дачка Марыя і Браніслава ў экспедыцыі па пошуку нафты, а з восені 1940 г. - на нафтаздабыўчай вежы ў Санкіне і Фурманаўцы. Бацька кіраваў стайняй, Марыя - сакратарка-бухгалтарка, Браніслава - вучаніца геалогіі. ...У красавіку 1942 г. Марыя і Генавефа з'ехалі ў польскую армію, а восенню таго ж года бацька, маці і дачка Браніслава - у Юнгёл (?), дзякуючы узятым запасам усе дабраліся да Ірану.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Радзевіч Эдвард, 1909 г. н.

Жонка Генавефа, 1911 г. н., дачка Міхала і Паўліны Чайко.

Сын Рышард,1940 г. н.

У 1939-1940 гг. Эдвард служыў на чыгунцы. 13 красавіка 1940 г. пры вывазе сям'і Чайко... быў змушаны добраахвотна паехаць у выгнанне разам з жонкай. Эдвард Радзевіч працаваў у Палудзене маляром. У 1942 г. добраахвотнікам пайшоў у польскую армію. Жонка і сын выехалі ў Польшчу з сям'ёй Чайко ў 1946 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Вятрыноўская Антаніна, 1890 г. н.

Дачка Бэштэйн Ванда, 1914 г. н., яе дачка Аліцыя Золіслава, 1937 г. н.

Муж Антон Вятрыноўскі, 1887 г. н., паліцыянт на пенсіі, уладальнік дома ў мястэчку Молчадзь Навагрудскага павета. У... 1939 г. арыштаваны і загінуў.

Муж Ванды Бэштэйн - сакратар гміны ў Молчадзі, у 1939 г. з'ехаў у мястэчка Жырмуны Лідскага павета на сваю гаспадарку.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Ленінка, у 1940 г. пераведзены ў Фурманаўку. Старая Вятрыноўская з дачкой працавалі ў 1940 г. у экспедыцыі па пошуку нафты, у 1941-1942 гг. дачка працавала на вежы нафтаздабычы ў Санкіне і Фурманаўцы. 24 чэрвеня 1941 г. вывозіліся на будаўніцтва чыгункі Акмолінск - Карталы, адкуль вярнуліся ў Фурманаўку.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Пенкась Пётр, 1895 г. н.

Жонка Зоф'я, 1902 г. н.

Дзеці: Эдвард, 1923 г. н.; Леапольд, 1925 г. н.; Элеанора, 1927 г. н.; Ежы, 1942 г. н.

Пётр Пенкась служыў паліцыянтам, у 1939 г. быў інтэрнаваны ў Літве. Яго жонка ў лютым 1942 г. нарадзіла хлопца, якога назвалі Ежы. Пакуль была ў Петрапаўлаўску, да дзяцей прыбыў муж, Пётр Пенкась. Пасля лагера ён хацеў ісці ў армію, але не ўзялі па ўзросце. Сын Эдвард добраахвотнікам пайшоў у польскую армію. Ежы гадавала Элеанора.

Зоф'я Пенкась з дзецьмі першапачаткова паселены на 2-й ферме саўгаса... працавала з сынам Эдвардам, а потым на пошуку нафты і вежы нафтаздабычы ў Санкіне, дзе Эдвард быў вучнем геалогіі. У 1942-1943 гг. бацька Пётр і сын Леапольд працавалі на той жа нафтаздабычы ў Фурманаўцы і Дубороўцы. У 1941 г., 24 чэрвеня, маці Пенкась разам з дзецьмі была вывезена на будоўлю чыгункі Аксолінск - Карталы, адкуль вярнуліся ў Фурманаўку восенню 1941 г. У 1945 г. Зоф'я Пенкась памерла. У 1946 г. Пенкась з дзецьмі выехаў у Польшчу.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Лораш Зоф'я, 1905 г. н.

Дзеці: Генрык, 1927 г. н.; Ірэна, 1928 г. н.

Муж Вінцэнт Лораш - старшы сяржант 77 п. п. у Лідзе, уладальнік дома ў горадзе, арыштаваны ў снежні 1939 г., загінуў.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Самарцы, потым у Фурманаўцы. Працавала ў калгасе, а потым на здабычы нафты ў Фурманаўцы і Дуброўцы.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Крыпец Галіна, 1887 г. н.

Сын Пётр, 1919 г. н.

Дачка Люба Ілюкевіч, 1917 г. н., яе сын Тадэвуш, 1936 г. н.

Калісьці жылі ў Варшаве, дзе муж Галіны Крыпец працаваў на чыгунцы. Пасля выхаду на пенсію пераехалі ў Дакудава Лідскага павета на сялянскую гаспадарку. Сын Раман Крыпец, варшаўскі шафёр, быў арыштаваны на дэмаркацыйнай лініі на рацэ Буг. Зяць Эдмунд Ілюкевіч, муж Любы, кравец, арыштаваны ў 1939 г., загінуў. Галіна Крыпец евангелісцка-рэфарматарскага веравызнання выйшла замуж за праваслаўнага Крыпца і прыняла праваслаўе. Люба выйшла замуж за католіка Ілюкевіча і прыняла рыма-каталіцкую веру. Сын Тадзік быў ахрышчаны як католік. Сям'я лічыла сябе і беларусамі і палякамі. Пётр Крыпец у студзені 1942 г. добраахвотна запісаўся ў польскую армію, але вярнуўся назад, бо, як беларуса, яго не прынялі.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Шэлегава, у 1940 г. пераселены ў Фурманаўку. Пётр Крыпец і Люба Ілюкевіч працавалі на пошуку нафты, а потым на нафтаздабычы ў Санкіне, Фурманаўцы і Дуброўцы. У 1941 г. 24 чэрвеня вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы, адкуль вярнуліся ў Фурманаўку.

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.


Дэмбінская Зоф'я, 1906 г. н.

Дзеці: Крысціна Любаміра, 1925 г. н.; Хэлена Урсула, 1936 г. н.; Рамуальд Конрад (Мацак), 1927 г. н.

Муж Дэмбінскі, сяржант 77 п. п., кіраўнік ваеннага кааператыва, у 1939 г. сышоў у зону нямецкай акупацыі за Буг. У 1941-1942 гг. жыў у Замосці, больш ніякіх звестак пра яго няма.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Ленінец, восенню 1940 г. пераведзены ў Фурманаўку. Зоф'я працавала ў экспедыцыі па пошуку нафты (нефтеразведка) і на вежы нафтаздабычы ў Санкіне і Фурманаўцы. Мела слабое здароўе, але дадаткова падпрацоўвала краўчыхай... Памерла ў 1945 г. Крысціна ўступіла ў польскую дывізію імя Касцюшкі.

Рамуальд Конрад з Хэленай Урсулай у 1946 г. выехалі ў Польшчу.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Міхневіч Рышард, 1909 г. н.

Яго маці Ганна.

Рышард - настаўнік агульнаадукацыйнай школы і кіраўнік харцараў ў г. Лідзе. Арыштаваны 13 кастрычніка 1939 г., з лагера ў 1941 г. прыбыў да маці... Добраахвотнікам запісаўся ў польскую армію, але яму адмовілі па стане здароўя.

Ганна першапачаткова ў 1940 г. паселена ў вёсцы Якаўлеўцы, у 1942 г., разам з сынам пераселены ў вёску Фурманаўку. Рышард працаваў у нафтаздабычы.

N. B. З дня арышту да 22 чэрвеня 1940 г. знаходзіўся ў лідскай турме. Потым быў пераведзены ў Барысаў, быў там да 13 верасня 1940 г. Адтуль праз Маскву высланы ў Усць-земскі лагер пад Котлас. 26 жніўня 1941 г. прыехаў да маці. <...>

Выехалі ў Польшчу ў 1946 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Міхал Шымялевіч, сын Яна, 1879 г., уласнік малой нерухомасці ў г. Лідзе, вул. Гражыны, 17, юрыст-натарыус.

Жонка Хэлена з Таўгінаў, 1880 г.

Дачка Ганна Махніц, 1912 г.

Усе разам вывезены з Ліды 13 красавіка 1940 г. Прыбылі на станцыю Такушы 20 красавіка і першапачаткова былі адвезены ў Такушанскі саўгас на ферму № 1, потым на ферму № 2 у Самрыне, адкуль пераведзены ў вёску Мікалайчыкі, а ў канцы, увосень 1940 г., у вёску Фурманаўку.

Міхал Шымялевіч і Ганна Махніц у 1940 г. працавалі ў экспедыцыі, якая шукала нафту, а напрыканцы года, у лістападзе і снежні, на нафтаздабычы ў Санкіне на падрыхтоўцы вугля. Вясной 1941 г. зноў з дачкой пачаў працаваць у экспедыцыі па пошуку нафты - сейсмічная нафтавыведка. Аднак 24 чэрвеня разам з іншымі сем'ямі наша сям'я была вывезеная на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы над р. Табол, каля вёскі Аксуф'я за 156 км ад Карталы. Працавалі тут на падрыхтоўцы баласту да вагонаў, капанні равоў. Пасля амністыі 1941 г. 24 верасня быў вызвалены ад працы і, вытрымаўшы цяжкую дарогу, увечары 19 кастрычніка прыехалі на ст. Такушы, а на наступны дзень да Фурманаўкі.

Міхал Шымялевіч 16 сакавіка 1942 г. атрымаў ад дэлегата Польскай амбасады ў Петрапаўлаўску Вітольда Плоцкага намінацыю на пасаду прадстаўніка ў Палудзенскім раёне. Гэтая намінацыя пацверджана Польскай амбасадай у г. Куйбышаве і прызнана савецкім Міністэрствам замежных спраў - намеснікам Вышынскага. На гэтай пасадзе працаваў да свайго арышту.

Міхал Шымялевіч - уласнік малой нерухомасці ў г. Лідзе, вул. Гражыны, 17, працаўнік натарыяльны.

Брат Павел Шымялевіч, капітан на пенсіі польскага войска, 10 лютага 1940 г. з жонкай Наталляй і цешчай Марыяй Кодрыч быў вывезены з сваёй вайсковай асады Стралеч у Брэсцкім павеце ў сібірскую тайгу: «горад Тайшет Иркуцкай вобласці, посёлак Удачный», потым у пасёлак Тапарок. Павел Шымялевіч з жонкай Наталляй засталіся ў Англіі (служыў у арміі Андэрса).

Зяць Адам Махніц, сын Францішка (г. Копчыцы), кадравы паручнік 77 п. п. у Лідзе. Пасля катастрофы 1939 г., у кастрычніку, вярнуўся да жонкі ў Ліду і быў арыштаваны 14 снежня 1939 г., асуджаны на 10 гадоў у красавіку 1940 г., праз Мінск, Віцебск і Пецярбург засланы на Беламорканал, па адрасе: «Карэла-Финская ССР. Станция Май-Губа, Кировской жел. дор. Почтовый ящик 251/7. Лагерный пункт № 9. Унижма. Квартал 29». Пасля амністыі 1941 г. 24 верасня прыбыў у вёску Фурманаўку і 10 студзеня 1942 г. з'ехаў у польскую армію па адрасе: «5 дывізія, 17 полк стральцоў. Узбекская ССР. Бухарская область, город Шахрисябзь, пошт. ящ. 210 Д» (каля горада Кітаб, на афганскай мяжы). 16 сакавіка 1942 г. да яго прыехала жонка Ганна Махніц. Ваяваў у Сірыі, Палесціне, Егіпце, Італіі дзе быў паранены, застаўся з жонкай у Англіі.

Сярэдняя дачка Зоф'я з мужам Генрыкам Багаткоўскім і сынам Земавітам у 1939 г. жылі ў Варшаве, а з 1941 г. - у Ловічы.

Старэйшая дачка Марыя Вось у першых днях лютага 1940 г. перайшла праз дэмаркацыйную лінію праз Буг у Варшаву.

Брат Ян Шымялевіч загінуў пад акупацыяй на крэсах усходніх. Яго жонка Зоф'я Шымялевіч з Макаревічаў і сын Аляксандр Шымялевіч, студэнт санітарнай школы падхарунжых, загінулі ў паўстанні 1944 г. у Варшаве.

Міхал Шымялевіч быў арыштаваны 20 сакавіка 1943 г. у Такушах за адмову прыняць савецкі пашпарт і грамадзянства, за агітацыю - намаўленне іншых ссыльных не прымаць гэтыя дакументы. 15 чэрвеня 1943 г. абласным судом у Петрапаўлаўску, грунтуючыся на артыкулах 192а і 58-10 КК, прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі, 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў і канфіскацыю маёмасці. Адбываў тэрмін у Карлагу Карагандзінскай вобласці на пунктах: Карабас, Далінка, Джастас, Канспай, СПО, зноў Канспай, зноў СПО, потым Канспай, МПУ-плаціна, «Новая Стройка», Кокс, зноў «Новая Стройка» і зноў плаціна. Заўсёды пры знаваўся інвалідам 4 катэгорыі. 20 сакавіка 1948 г. быў адасланы на СПО, потым на Карабас, потым у Брэст - заўжды пад аховай. 20 мая 1948 г. прыбыў у Сопат да дачкі Марыі Вось і жонкі Хэлены.

Пасля арышту мужа жонка Хэлена Шымялевіч у галечы і голадзе, хворая дачакалася выезду ў Польшчу. 15 мая 1946 г. прыбыла да дачкі Марыі Вось у Сопат.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Вайткевіч Эдвард Мар'ян, 1892 г. н.

Дырэктар камунальнай касы ў Лідзе. Арыштаваны ў студзені 1940 г. Прыгавораны да пазбаўлення волі. Знаходзіўся ў лагеры... (Урал). Прыбыў у Фураманаўку восенню 1941 г. і атрымаў пасаду бухгалтара «вышки» - вежы нафтаздабычы. Жонка і сын загінулі.

Памёр на поўдні Казахстана ў 1945 г.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Ніжэйпералічаныя сем'і 24 чэрвеня 1941 г. вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы і адтуль не вярнуліся.


Качаноўская Зоф'я, 45 гадоў.

Дзеці: Люцыян, 18 гадоў; Яніна, 16 гадоў; Станіслава, 9 гадоў.

Муж Качаноўскі (Качан?) з братамі жыў у Беліцкай гміне ў фальварку Саламянка. Выконваў абавязкі войта гміны. У чыгуначным інцыдэнце страціў ногу. Арыштаваны ў 1939 г., загінуў.

Першапачаткова паселены ў вёсцы Шалегіна, у 1940 г. пераведзены ў вёску Нікадзімаўку. Люцыян і Яніна ў 1940-1941 гг. працавалі ў экспедыцыі па пошуку нафты, а потым на вежы нафтаздабычы ў Санкіне.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Майнуш Стэфанія, 43 г.

Дзеці: Міраслаў, 18 гадоў; Уласта, 20 гадоў; Ганна, 16 гадоў.

Бацька Караль Майнуш, грамадзянін Чэхаславакіі, у Першую сусветную вайну ажаніўся ў Расіі (быў у няволі як жаўнер аўстрыйскай арміі) з мясцовай дзяўчынай, у 1919 г. асеў у Лідзе і працаваў краўцом. Арыштаваны ў 1939 г., у 1941 г. з лагера прыехаў да сям'і і адтуль уступіў у Чэхаславацкую армію ў СССР.

Паселены спачатку ў Палудзене, у 1941 г. пераселены ў Фурманаўку. Міраслаў працаваў у экспедыцыі па пошуку нафты. Маці з дочкамі працавалі краўцамі.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Барташэвіч Зоф'я, 29 гадоў.

Сын Рамуальд, 8 гадоў.

Маці Зоф'і Рагойша Разалія, 50 гадоў.

Муж Барташэвіч, чыгуначны ахоўнік у Стоўпцах, арыштаваны 17 верасня 1939 г. і расстраляны. Муж Разаліі Рагойшы - уладальнік дома ў Лідзе на Пясках, чыгуначнік на пенсіі. Маці Разалія добраахвотна паехала з дачкой у выгнанне. У 1941 г. яе муж выслаў ім дазвол вярнуцца ў Ліду, але выбух вайны 22 чэрвеня не дазволіў скарыстацца гэтым.

Маці з дачкой працавалі ў экспедыцыі па пошуку нафты а зімой на вежы нафтаздабычы ў Санкіне. Першапачаткова жылі ў вёсцы Ленінцы, а потым у Фурманаўцы.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Бахняк Таццяна, 30 гадоў.

Яе маці Ганна, 55 гадоў.

Муж Міхал Бахняк, паліцыянт станцыі Скрыбаўцы. Арыштаваны ў 1939 г., з лагера прыбыў да жонкі на чыгунку Акмолінск - Карталы.

Таццяна працавала ў экспедыцыі па пошуку нафты, першапачаткова паселены ў вёсцы Казахстан, а потым у Фурманаўцы.

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання...


Пянткоўская, 45 гадоў.

Дочкі: Рэгіна, 18 гадоў, Станіслава, 15 гадоў.

Муж Уладзіслаў Пянткоўскі, паліцыянт у Лідзе, інтэрнаваны ў 1939 г. у Літве, загінуў. Дачка Рэгіна, вучаніца дзяржаўнай гімназіі ў Лідзе, была арыштаваная разам з некалькімі дзясяткамі вучняў і вучаніц у 1939 г. Пасля некалькіх тыдняў зняволення выпушчана з турмы.

Першапачаткова паселены на ферме Самрына, у 1940 г. пераведзены ў Фурманаўку. Маці працавала ў экспедыцыі па пошуку нафты. Восенню 1941 г. пасля будоўлі чыгункі Акмолінск - Карталы трапілі на поўдзень: «Узбекскай ССР, Самаркандская область, ст. Джума, Санчикульский сель. Совет, колхоз Илим».

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Трацяк Юзаф, 1912 г. н.

Жонка Яніна з Доўнар-Запольскіх, дачка Элеаноры і Юзафа, 1921 г. н.

Юзаф - працаўнік лётнага парку ў Лідзе. У Лідзе жыў з бацькамі жонкі, і былі вывезены разам з Доўнар-Запольскімі.

Паселены ў вёсцы Раўкіна, потым пераведзены ў Фурманаўку, дзе Юзаф Трацяк працаваў на вежы нафтаздабычы («Бурвышка»).

Польская сям'я рыма-каталіцкага веравызнання.


Роўба Станіслаў, 20 гадоў.

Вучань дзяржаўнай гімназіі ў Лідзе. Бацька - паліцыянт (з ваколіцы Раўбы Лябёдскай гміны, інтэрнаваны ў Літве).

Паселены ў вёсцы Казахстан, працаваў у экспедыцыі па пошуку нафты. У 1940 г. пераселены ў Фурманаўку. Вывезены на будоўлю чыгункі Акмолінск - Карталы, у 1941 г. вярнуўся ў Палудзен. У лютым 1942 г. добраахвотнікам уступіў у польскую дзейную армію.

Паляк рыма-каталіцкага веравызнання.


NB: Ванда Прыбытка, Ядвіга Шчасновіч, Сабіна Шкоп, Марта Гансёнак, Люцына Сініцкая восенню 1941 г. мелі адрас: «Кустанайская область, Орджоникидзкий район, Красноармейское почтовое отд. Строймост 67 километр».



[1] Гл: Лаўрэш, Леанiд. Пра Міхала Шымялевіча: Крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах. - Вып. 6. - Мінск, 2015. - С. 133-165.

[2] Гл: Лаўрэш, Леанід. Міхал Шымялевіч // Лідскі летапісец. - 2016. - № 1(73). - C. 45-58.

[3] Piasecki, S. Człowiek przemieniony w wilka.- Warszawa, 2000. - S. 14, 16.

[4] Лаўрэш, Леанiд. Пра Міхала Шымялевіча: Крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах. - Вып. 6. - Мінск, 2015. - С. 144-145.

[5] Виленские губернские ведомости. - № 57, 21 июля 1907. - С. 13.

[6] Виленские губернские ведомости. - № 61, 1 августа 1912. - С. 28.

[7] Ярмонт, Е. В тени замка Гедемина. - Лида, 1995. - С. 46.

[8] Гл: Лаўрэш, Леанід. Лёсы родных Алаізы Пашкевіч // Лідскі Летапісец. - 2016. - № 3(75). - С. 15-16.

[9] Michał Szymielewicz. Wysiedlenie do Kazachstanu w r. 1940 znacznej części mieszkańców powiatu lidzkiego // Fundacja-Zakład narodowy im. Ossolńskich. Katalog Rękopisów akcesyjnych Akc. 26/56. S. 9-89.

[10] Заўвага: уступная частка напісана ўрыўкамі і яўна не закончана. Адсутнічае, напрыклад, апісанне высялення. Аўтар адразу пераходзіць да спісаў выселеных лідзян. - Л. Л.

[11] Лагер у Асташыне.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX