Вярнуцца: Беларуская Народная Рэспубліка

Волаціч Мікола. Лінія Кэрзона


Аўтар: Волаціч Мікола,
Дадана: 22-07-2013,
Крыніца: Волаціч Мікола. Лінія Кэрзона на фоне падзеяў i тэрытарыяльных зьменаў у Усходняй Эўропе // Спадчына №5-1993. С. 4-21.; Спадчына №6-1993. С. 16-33.



Друкуецца паводле альманаху «Беларускі зборнік», Мюнхэн, 1955 г. Кн. 3.

Спадчына №5-1993. С. 4-21.

УСТУПНАЕ СЛОВА

Апублікаваныя ў гэтым годзе Дэпартамантам Стану Задзіночаных Штатаў Амэрыкі дакумэнты з канфэрэнцыі Вялікай Тройкі ў Ялце на нова зьвярнулі ўвагу сьвету на тайныя постановы Амэрыкі, Ангельшчыны й Савецкаеа Саюзу з 1945 году, якія сталіся асновай для сучаснага выгляду палітычнай карты Эўропы. Аднэй з важнейшых пастановаў гэнай канфэрэнцыі ў дачыненьні да ўсходняй мяжы Польшчы i адначасова заходняй мяжы Беларускай i Украінскай ССР ёсьць устанаўленьне гэтай мяжы на гэтак званай "лініі Кэрзона" з папраўкамі ад 5 да 8 км у карысьць Польшчы.

Калі-б вызначэньне гэтай мяжы было аднабаковым актам Савецкага Саюзу, як агрэсыўнай дзяржавы, самахоць азначваючай межы сваіх палітычных твораў, якімі зьяўляюцца Беларуская, Украінская i іншыя савецкія рэспублікі, можна было-б аднесьціся да яго як да савецкага насільля над паасобнымі народамі

Зь "лініяй Кэрзона" справа прадстаўляецца інакш. Як спрытна выкарыстаў у сваёй аргумэнтацыі Сталін у часе дыскусіі над вызначэньнем усходняй мяжы Польшчы на канфэрэнцыі ў Ялце, гэтая лінія ня ёсьць савецкім вынаходзтвам, але творам заходніх дзяржаў, пайменна Ангельшчыны, Францыі й Задзіночаных Штатаў Амэрыкі на мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы ў 1919 годзе, зь якой нібы не пагаджаўся Ленін. Таму неабходна зьвярнуць на яе асаблівую ўвагу, тым больш што гэтая лінія пасьля 25-гадовага "нябыцьця" аджыла ўжо ня ў форме прапановаў, але прынятых пастановаў міжнароднага значаньня пры вызначаньні новага палітычнага аблічча Эўропы ў ходзе перамогі над Нямеччынай у другой, сусьветнай вайне, ды можа стацца нефартунным прэцэдэнсам у будучыні, калі наступіць запраўднае вырашэньне межаў паміж усходня-эўрапзйскіжі народамі.

У заходня-аўрапэйскай літаратуры, а таксама i ў савецкай утрымоўваецца пагляд, быццам "лінія Кэрзона" згодная з этнаграфічнай мяжой Польшчы, Беларусі й Украіны. У дачыненьні да Беларусі гэга не адказвае абсолютна праўдзе. У часе вызначаньня межаў між Польшчай, Украінай, Расеяй i Летувай Цэнтральнымі Сіламі й Антантай у 1918-1920 гадох былі браныя на ўвагу толькі Польшча, Украіна, Летува i савецкая Расея. Існуючая ў той час Беларуская Народная Рэспубліка ды пазьней створаная бальшавікамі Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка ня былі аб'ектам зацікаўленьня ані Цэнтральных Сілаў, ані Антанты на Берасьцейскай i Парыскай мірных канфэрэнцыях, а беларускія землі былі прасторай свабоднага дзеяньня i дзяленьня паводля сваіх палітычных меркаваньняў. Так, напрыклад, у Берасьці Беларусь была падзеленая між Украінай, Летувай i савецкай Расеяй; у Парыжы - між Польшчай, Летувай i савецкай Расеяй.

Супраць гэтай несправядлівасьці й нарушаньня сувэрэнных правоў Беларусь войстра рэагаваў беларускі народ цераз своё нацыянальнае прадстаўніцтва - Раду Беларускай Народнай Рэспублікі - у 111-й Устаўной гражаце з 25 сакавіка 1918 г., абвяшчаючы Беларусь незалежнай i непадзельнай дзяржавай у этнаграфічных межах ды ня прызнаючы Берасьцейскіх дагавораў ды іншых, што дзеюць на шкоду беларускага народу, а таксама ў шматлікіх нотах да Цэнтральных i Альянцкіх дзяржаваў.

Мэтай гэтай працы ёсьць прадставіць у вагульных нарысах ход гістарычных падзеяў i ix накіраванасьць, які прывіў да "вынаходзтва" дэмаркацыйнай лініі на ўсходзе Эўропы, названай ад імя міністра замежных справаў Вяліка-Брытаніі лёрда Кэрзона "лініяй Кэрзона", як усходняй мяжы Польшчы пасьля першай сусьветнай вайны да практычнага яе застасаваньня пасьля другой сусьветнай вайны.

Маючы перад вачыма ўсе гэтыя падзеі, легка будзе зразумець, наколькі так званая "лінія Кэрзона" ёсьць выключна палітычныж творам, шкодным для беларускага народу ды нязгодным ані зь ягонай воляй, ані зь ягонай этнічнай прасторай.

ГІСТАРЫЧНАЯ Й ЭТНАГРАФІЧНАЯ МЯЖА БЕЛАРУСІ НА ЗАХАДЗЕ

Ад найдаўнейшых часоў i на пpaцягу гісторыі Вялікага Княства Лiтоўскага - беларускай гістарычнай дзяржавы, заходняя мяжа Беларусі йшла ад Усходніх Прусаў па рэчцы Пісе да ракі Нарвы, наступна ўздоўж гэтай ракі да найбольшага яе ўсходняга загібу, адкуль сухазем'ем пераходзіла на раку Буг каля Малкіні. Далей ішла ўверх ракі Буг да Драгічына і ад Драгічына зьвяртала на поўдзень у кірунку Парчава ўздоўж рэчак Белкі й Тысьменіцы. Адсюль зварачвала на ўсход да рэчкі Вала Даўкі і йшла па гэтай рэчцы да р. Буг, уключаючы Падляшша да Беларусі.

Гэтая мяжа ня толькі была гістарычнай беларускай дзяржаўнай мяжой з Польшчай, але таксама моўнай i культурнай мяжой паміж двума народамі,

Падзел Рэчыпаспалітай у 1795 годзе між Расеяй, Нямеччынай i Аўстрыяй прынёс некаторыя зьмены ў дасюль стабільным разгранічэньні натуральнымі граніцамі (рэкамі) польскага й беларускага насельніцтва. Пайменна ў гэтак званым трэйцім падзеле на аснове ўмовы з 24 кастрычніка 1795 г. мяжа акупацыйных уладаньняў прадстаўлялася наступна: Аўстрыя заняла Падляшша, праводзячы граніцу па рацэ Буг, Расея правяла сваю заходнюю мяжу па рацэ Буг да Нямірава (дзе зыходзіліся ўладаньні ўсіх трох акупантаў), далей расейская мяжа йшла на поўнач да Нарава, ад Нарава зьгіналася на ўсход да ракі Сьвіслачы, па рацэ Сьвіслачы да м. Крынкі, адсюль выгіналася крыху на захад да м. Кузьніца, ад Кузьніцы каля Новага Двору зьгіналася на паўночны-ўсход да ракі Неман, пакідаючы Горадзень на расейскім баку, ды ўрэшце, далей на поўнач ішла ўздоўж ракі Неман да старой прускай мяжы. На захад ад гэтай мяжы беларуская прастора лучыла пад акупацыю Прускай дзяржавы. Такім чынам Падляшша дасталося Аўстрыі, Беласточчына i Сувальшчына - Нямеччыне, а ўся іншая беларуская тэрыторыя - Расеі. Мяжа з 1795 году заслугоўвае на нашу асаблівую ўвагу, бо яна сталася асновай для «лініі Кэрзона» зь невялікімі толькі адхіленьнямі.

Зразумелая рэч, пры падзеле Рэчыпаспалітай у 1795 годзе, як i пры ранейшых падзелах, акупанты ня кіраваліся ніякімі этнічнымі мамэнтамі, але сваімі эканамічнымі й стратэгічнымі інтарэсамі.

Яшчэ пасьля першага падзелу Рэчыпаспалітай у 1772 г. у расейскіх палітыкаў была думка стварыць з рэшты Кароны й Літвы бар'ерную дзяржаву, якая аддзяляла-б Расею

ад Аўстрыі й Нямеччыны. Аднак абвешчаньне Палякамі Канстытуцыі 3 травеня 1791 г. i ранейшае заключэньне пагадненьня зь Нямеччынай (29 сакавіка 1790 г.), яўна накіраванага супраць Расеі, пакрыжавалі расейскія пляны. Расея хутка закончыла вайну з Турэччынай, i пры падтрымцы сабе адданай партыі, званай Таргавіцкай Канфэдэрацыяй, спрычынілася да другога падзелу, мяркуючы, што ліквідацыя пранямецкай партыі i пастановаў Чатырохгодняга сойму дасьць магчымасьць Расеі падпарадкаваць рэшту зямель Кароны й Літвы сваім інтарэсам. Але гэтыя надзеі разьвеяла поўнасьцяй паўстаньне Касьцюшкі.

Пасьля падаўленьня паўстаньня Палякі й Беларусьі шукалі дапамогі i палітычнай падтрымкі ў Францыі, што прывяло да пагадненьня Расеі, Нямеччыны й Аўстрыі ды да трэйцяга падзелу Рэчыпаспалітай. Беласточчына й Сувальшчына былі неабходнай стратэгічнай лагранічнай паласой для Нямеччыны, што разьдзяляла непасярэдняе збліжэньне Расеі. Таму Расея мусіла зрачыся гэтых беларускіх земляў на карысьць Прусаў, а Падляшша адрэзала таксама стратэгічная мяжа па рацэ Буг.

Становішча зьмянілася ў 1807 годзе. Пераможны паход Налалеона супраць Аўстрыі й Прусаў, перамогі пад Енай, Оерштэдт i Фрыдляндам прывялі да падпісаньня міру 25 чэрвеня 1807 г. у Тыльжы, дзе Расея, як саюзьніца Аўстрыі й Прусаў, была прымушаная падпісаць мір на ультыматыўных умовах. На аснове Тыльжыцкага мірнага дагавору было створанае Вялікае Княства Варшаўскае пад францускім пратэктаратам з польскіх зямель, што былі пад акупацыяй Нямеччыны й Аўстрыі. Расея за накінуты ваенны саюз з Францыяй супраць Ангельшчыны атрымала Беласточчыну i частку Аўгустоўшчыны, а Сувальшчына, павет Ломжа i Падляшша ўвайшлі ў склад Варшаўскага Княства. Далучаючы гэтыя беларускія землі да Польшчы, Напалеон хацеў у некаторай меры задаволіць прэтэнсіі Палякаў да беларускіх прастораў.

Вызначаная Напалеонам мяжа між Польшчай i Беларусяй y Тыльжы ператрывала аж да 1921 году, тэта значыць да Рыскай мірнай угоды між Польшчаю й Савецкім Саюзам. Яна ня супадала ані зь гктарычнай дзяржаўнай мяжой Беларусі, ані зь беларускай этнаграфічнай прасторай на захадзе, бо прабягала па рацэ Нёман да Горадні, далей ад Горадні рэчкай Ласоснай ішла на захад ракі Бобры, уздоўж Бобры да ракі Нарвы, далей уніз па рацэ Нарве да Лапаў, ад Лапаў пераходзіла ў паўдзённа-заходнім кірунку да ракі Нурэц i ўздоўж Нурца да ракі Буг ды ўрэшце на Бугу лучылася з Аўстрыяцкай мяжой.

Прылучэньне Сувальшчыны й Падляшша, а таксама акругі Ломжы да Польшчы спрычынілася да вялікай палянізацыі беларускага. каталіцкага насельніцтва на гэтых землях.

Міма гэтых стратаў беларускіх земляў у выніку Напалеонаўскага вызначэньня заходняй мяжы Беларусі трэба падчыркнуць, аднак, што з усіх акупантаў усходняе Эўропы, Напалеон аказаўся найбольшым знатаком этнічнага пытаньня на гэтых прасторах. Так, міма нязвычайна інтэнсыўнай польскай акцыі, што націскала яго, каб адбудаваў польскую дзяржаву разам зь землямі Вялікага Княства Літоўскага, на гэта ён не згадзіўся, далучаючы толькі да Варшаўскага Княства параўнальна невялікія адрэзкі беларускіх зямель. Увайшоўшы-ж у Вільню, дэкрэтам зь 1 ліпеня 1812 г. ён узнавіў далейшае існаваньне Вялікага Княства Літоўскага выключна на тэрыторыі Беларусі, без Жамойдзі й Украіны. Заходняя мяжа нанова створанай беларускай дзяржавы заставалася згоднай з Тыльжыцкай умовай.

Разам з паражэньнем Напалеона пад Масквой у 1812 годзе i пад Ляйпцыгам у 1813 г. ня ўтрымалася i Вялікае Княства Літоўскае, адцак засталася нязьменнай Напалеонаўская ўсходняя мяжа Польшчы. На кангрэсе ў Вене 3 чэрвеня 1815 г. быў заключаны міжнародны дагавор, устанаўляючы Польскае Каралеўства з усходнімі граніцамі тымі самымі, што былі за часоў Напалеона ў Вялікім Княстве Варшаўскім.

Польскае Каралеўства было, што праўда, злучанае пэрсанальнай вуніяй з Расеяй, але міма ўсяго тварыла аўтаномны арганізм з собскімі законамі, войскам, адміністрацыяй, судаўніцтвам, школамі, польскай мовай і г. д., чаго ня мелі ўсе іншыя народы пад непасярэднай расейскай акупацыяй.

Як бачым, беларуская заходняя мяжа з малымі адхіленьнямі была нязьменнай на працягу што найменш 1000 гадоў, i няма ніякіх навуковых доказаў на тое, што на ўсход ад яе Польшча мела калі-колечы свае этнічныя землі з польскім насельніцтвам. Можа быць толькі гутарка аб пэўным працэнце спалянізаваньня беларускага каталіцкага насельніцтва польскім духавенствам i школамі, але гэта ня перакрэсьлівае права Беларусі на пагранічныя акругі, тым больш што праваслаўнае насельніцтва найбольш высунутых на захад акругаў, як напр., у Падляшшы, Ломжыншчыне, Бельшчыне й Сувальшчыне да сяньняшняга дня не затраціла свайго беларускага характеру.

АД ВЫБУХУ ПЕРШАЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ ДА ЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

Выбух першай сусьветнай вайны паміж Цэнтральнымі Сіламі (Нямеччынай, Аўстра-Вугоршчынай, Баўгарыяй i Турэччынай) i дзяржавамі Антанты (Расеяй, Францыяй, Вяліка-Брытаніяй, Бэльгіяй, Італіяй ад 1915 г. i Задзіночанымі Штатамі Амэрыкі ад канца 1917 г.) узбудзіў надзеі паняволеных народаў Эўропы на вызваленьне. Лерш за ўсё Польшча сталася прадметам увагі абодвых ваюючых бакоў i сяродкам палітычнай прапаганды, бо яе землі знаходзіліся ў уладаньні, з аднаго боку, Расеі, а з другога - Нямеччыны й Аўстрыі. Ужо ў два тыдні пасьля першых выстралаў, 14 жніўня 1914 г., галоўнакамандуючы расейскімі сіламі князь Мікалай выдаў адозву да Палякаў, у якой між іншым гаварылася: «Палякі! Прабіла гадзіна, калі сьвятыя мары вашых бацькоў i дзядоў могуць зьдзейсьніцца. Паўтара стагодзьдзя мінула ад таго часу, калі жывое цела Польшчы было парэзанае на кускі, але душа краіны не памерла. Яна жыве, узмоцнена надзеяй, што блізкая гадзіна ўваскрашэньня польскага народу ў дружбе зь Вялікай Расеяй...»

У вадозьве прыракалася аб'еднаньне ўсёй польскай этнічнай тэрыторыі, свабоду рэлігіі, мовы i тэрытарыяльную аўтаномію ў фэдэрацыі з Расеяй.

Гэтыя прапановы Расеі, ведама, не заспакайвалі польскіх імкненьняў, але давалі спрыяльныя ўмовы для падрыхтоўкі да рэалізаваньня даўно ўжо дасьпелай думкі польскіх палітычных колаў аб адбудове вялікай польскай дзяржавы ў межах 1772 ці 1793 гг. У гэтым самым годзе царская Дума выпрацавала канстытуцыю для Польскага Каралеўства, але царскі плян адбудовы Польшчы ня збыўся.

Першая хваля расейскай афэнзывы [1] ў Прусах заламалася на пачатку 1915 году. У лютым нямецкая армія дасягнула беларускай тэрыторыі ў раёне Рачкаў у Сувальшчыне. У сярэдзіне сакавіка нямецкі фронт праходзіў праз Таўрогі, Шакі, Пільвішкі, Марыямполь, Краснаполь, Аўгустова й уздоўж ракі Бобры. У красавіку й траўні занятая была Ковеншчына й Курляндыя. 3 верасьня ў нямецкіх руках апынуўся Горадзень, а каля 13-18 верасьня Немцы былі пад Дзьвінскам, займаючы адначасова Вільню й Віленшчыну. У канцы верасьня нямецкая афэнзыва, пасьля цяжкіх баёў над возерам Нарач, прыпынілася й наступіла стабілізацыя фронту на лініі: на захад ад Рыгі, на захад ад Дзьвінска, Ашмяна - Баранавічы - Косаў - Ковель i далей уздоўж расейска-аўстрыяцкай мяжы на рацэ Збруч.

Такім чынам лінія фронту, якая ўтрымалася з малымі зьменамі да лютага 1918 году, перасунула расейскую мяжу далёка на ўсход, пакідаючы Польшчу, Жамойдзь, Курляндыю i Заходнюю Беларусь пад нямецкай акупацыяй.

У справе занятых прастораў немцы ўжо ад 1915 г. меркавалі, якім чынам зьвязаць гэтыя землі зь Нямеччынай і нямецкімі інтарэсамі. Сярод нямецкіх палітычных колаў было некалькі розных праектаў. Галоўны сэнс іx выказаў у сваёй прамове перад Райхстагам канцлер Бэтхам Гольвег, падчыркваючы, што: «вызваленыя спад Расеі краіны ніколі больш ня вернуцца пад Маскоўскае ярмо».

Паводле аднаго праекту Польшча I Обэр Ост (так называлі Немцы занятую ўсходнюю прастору) павінны быць прылучаныя да Нямеччыны, як яе складовыя часткі. Іншы праект прадбачваў з расейскай i аўстрыяцкай часткі Польшчы стварыць самастойную польскую дзяржаву пад пратэтаратам Аўстрыі, мяркуючы пры гэтым узалежніць самую Аўстрыю ад Нямеччыны. На гэта, аднак, не згаджалася Аўстрыя. I ўрэшце, трэйці праект, падтрымоўваны Галоўным ваенным камандаваньнем, якое фактычна мела вырашальны уголас ва ўсіх справах, канцлерам, кайзэрам i прыдворнай радай, прадбачваў, каб не сьпяшыць з канкрэтнымі мерапрыемствамі i ўзалежніць ix ад ходу ваенных падзеяў. Пастаноўлена пакуль што анжтаваць акругі Ломжа, Сувалкі i Курляндыю, а з Ковеншчыны, Віленшчыны, Горадзеншчыны i Беласточчыны паступова тварыць сатэлітную дзяржаву, зьвязаную зь Нямеччынай манэтарнай, мытнай, гаспадарскай й вайсковай сыстэмай пад дамінуючым правадніцтвам нямецкай балцкай верхавіны.

Згодна з гэтым апошнім праектам Немцы й праводзілі сваю палітыку на ўсходзе. Загадам фэльдмаршала Гіндэнбурга з 7 чэрвеня 1916 г. была арганізаваная ваенная нямецкая адміністрацыя (Мілітэрфэрвальтунг Обэр Ост) з мэтай устанаўленьня i ўтрыманьня палітычнага й гаспадарскага парадку ў занятых акругах і забясьпячэньня інтарэсаў нямецкай арміі і нямецкай дзяржавы.

З адміністрацыйнага пункту гледжаньня, занятая прастора была падзеленая на тры акругі:

1. Мілітэрфэрвальтунг Курлянд,

2. Мілітэрфэрвальтунг ЛІтаўен,

3. Мілітэрфэрвальтунг Беласток-Горадзень.

Вільня й Віленшчына, міма пераважаючага беларускага насельніцтва, была далучаная да "Ваенна-адміністрацыйнай акругі "Літаўен". Заходняя мяжа акругі Беласток-Горадзень супадала зь мяжой Тыльжыцкага дагавору з 1807 г.; Сувалкі й Ломжа былі далучаныя да Усходніх Прусаў.

У дачыненьнях да Польшчы нямецка-аўстрыяцкая палітыка выразілася ў супольным праклямаваньні 5 лістапада 1916 г. адноўленага Польскага Каралеўства ў раней існуючых межах, гэта значыць пад раней щай расейскай кантроляй (бяз Сувальшчыны і Ломжыі, як незалежнай дзяржавы з манархічна-канстытуцыйным ладам i собскай збройнай сілай.

Калі-б не расейская рэвалюцыя i з гэтым зьвязаныя меркаваньні нямецкага Галоўнага камандаваньня заключыць мір з Расеяй, магчыма, што нямецкая палітыка прыняла-б больш выразныя формы ў беларускім пытаньні. Сталася, аднак, інакш. Цяжкасьці на заходнім фроньце, прыступленьне Задзіночаных Штатаў Амэрыкі да вайны, жанамічная блякада Антанты,- усё гэта дыктавала далейшы ход палітыкі Цэнтральных дзяржаваў: занятых земляў не аддаваць, але не ствараць новых непаразуменьняў з Расеяй.

Ведаючы намеры нямецкай палітыкі на ўсходзе, праваднікі беларускага руху ўважалі, што найбольш адпаведнай формай для стварэньня беларускага П'емонту ёсьць аднаўленьне канцэпцыі Вялікага Княства Літоўскага. З гэтай мэтай у канцы 1915 году была зарганізаваная Беларусамі пры ўдзеле Летувісаў, Палякаў i Жыдоў Канфэдэрацыя Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй адозьве зь лютага 1916 г. Канфэдэрацыя канкрэтызавала свае галоўныя тэрытарыяльныя i дзяржаўнапалітычныя пытаньні:

1. «Летувіскія й беларускія землі павінны пры новай адбудове ўтварыць дзяржаўную цэласьць з адным соймам у Вільні i...

2. У межах названых земляў павінны што найменш знайходзіцца ўсе тыя акругі якія цяпер занятыя нямецкімі войскамі, а пайменна губэрні Ковенская, Віленская, Горадзенская й Сувальская, летувіскія часткі Курляндыі, а таксама часткі Менскай губэрні, якія зьвязаныя зь Віленскім цэнтрам, i ўсе гэтыя землі павінны ўтвараць адну непадзельную цэласьць».

Аднак думка стварэньня Вялікага Княства Літоўскага з двух народаў, жамойцкага й беларускага, хутка заняпала. Яна ня была выгадна Летувісам i Немцам, асабліва пасьля выбуху рэвалюцыі. Летувісы баяліся, што ў супольнай дзяржаве, як малы народ, знойдуцца пад беларускай дамінацыяй, як гэта было ў гістарычныя часы. Яшчэ перад рэвалюцыяй, калі на другім баку фронту беларускі рух быў забаронены, думка аб стварэньні супольнай дзяржавы пры роўных этнічных сілах была прыцягальнай для Летувісаў. Аднак з хвілінай рэвалюцыі, калі вялікай хваляй разьліўся беларускі нацыянальны рух па ўсёй краіне, канцэпцыя Вялікага Княства Літоўскага выдавалася ім небясьпечнай.

ЛЮТАЎСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ Ў РАСЕІ

Лютаўская рэвалюцыя ў Расеі 1917 г. выклікала радыкальныя перамены ў нацыянальным пытаньні. Развал царскага рэжыму стаўся сыгналам да нацыянальных рэвалюцыяў усіх народаў, паняволеных царызмам, да самавызначэньня й тварэньня собскіх дзяржаўных арганізмаў. Гэты нацыянальны зрух меў вялізарны ўплыў на далейшы ход міжнароднай палітыкі, на тэрытарыяльныя зьмены й на нацыянальную палітыку бальшавікоў. Дасюль царская Расея тварыла імпэрыю, i ў дачыненьні да саюзьнікаў была адзіным кантрагентам, ува ўнутраныя справы якога ніхто ня ўмешваўся. Цяпер унутры гэтай імпэрыі сталі вырастаць i дасьпяваць дэцэнтралізацыйныя сілы, якія, як дынаміт, разрывалі царскую «турму народаў на незалежныя часткі, што імкнуліся самі вырашаць свой лёс т стацца кантрагентамі міжнародных дачыненьняў.

Заходнія дзяржавы не адразу спасьцерагалі істотны вынік рэвалюцыі ў Расеі, пайменна закон самавызначэньня й самастанаўленьня паняволеных народаў з хвілінай разбурэньня цьвярдыні імпэрыялізму. Яны бачылі, ці хацелі бачыць, толькі фармальную зьмену ўлады, з абсалютнай на дэмакратычную, якая выдавалася ім яшчэ лепшай для забясьпячэньня й разьвіцьця іхных капіталістычных інтарэсаў у Расеі.

Альянты былі зацікаўленыя ў вадным, каб Расея надалей была зьвязаная ўмовай з 5 верасьня 1914 г. аб супольным вядзеньні вайны з Цэнтральнымі Сіламі бяз права заключаньня сэпаратнага міру, на што Часовы ўрад згаджаўся.

Не разумеў сутнасьці рэвалюцыі й Часовы ўрад кн. Львова, а потым Керэнскага, які разглядаў яе як пераход ад дэспатызму да дэмакратычных формаў пры застасаваньні некаторых палёгкаў нерасейскім народам у форме культурнай аўтаноміі, але пры ўтрыманьні адзінасьці i непадзельнасьці старой царскай імпэрыі. Гэта выразілася ў прапагандовай адозьве Часовага ўраду да Палякаў з 30 сакавіка 1917 г., у якой вабілася Палякаў да саюзу з Расеяй, дэкляруючы стварэньне незалежнай Польскай дзяржавы з усіх зямель, дзе Палякі ўтвараюць бальшыню насельніцтва, да Украіны з 30 чэрвеня 1917 г., дзе ўжо толькі дэкляравалася мясцовы самаўрад i культурную аўтаномію, ды ў шмат іншых дакумэнтах.

Інакш зусім разумелі сутнасьць рэвалюцыі ў Расеі Немцы й бальшавікі. Немцы выбух рэвалюцыі адразу выкарысталі для сваіх інтарэсаў, пайменна для развалу расейскай арміі й заключэньня сэпаратнага міру, каб магчы перакінуць свае сілы з усходняга на заходні фронт. Заразу, што паводля меркаваньняў нямецкіх, здольная была-б да канца разбурыць Расею, яны бачылі ў бальшавізьме. з гэтай мэтай 8 красавіка 1917 г. у «транзытным» цягніку даставілі ў Расею Леніна й 31 чалавек бальшавіцкага «штабу».

Нямецкім палітыкам у той час здавалася малаважным, якія вынікі дасьць бальшавіцкая зараза. Іхняй мэтай было: утрымаць заваёваныя землі i здэмаралізаваць расейскае войска ды ліквідаваць усходні фронт. Для эвэнтуальнага далейшага паходу на ўсход ня было патрэбных рэзэрваў, а гэткія патрабаваліся на захадзе. Таму яны не хацелі займацца справамі нацыянальных рэвалюцыяў у Расеі.

Сутнасьць рэвалюцыі ў Расеі найлепш разумелі бальшавікі i па-мастацку яе выкарысталі для перамогі бальшавізму. Таму бальшавікі ад самага пачатку сваёй прапагандовай дзейнасьці паставілі лёзунгі найбольш блізкія псыхіцы насельніцтва, якімі яго загіпнатызавалі й змаглі выкарыстаць для сваіх перамогаў. Яны гучэлі: самавызначэньне й самастанаўленьне ўсіх народаў Расеі аж да поўнага аддзяленьня, ніякага захопніцтва i адшкадаваньняў, вайна вайне, ліквідацыя экспляатацыі чалавека чалавекам, скасаваньне ўсякіх сацыяльных i нацыянальных прывілеяў, зямля сялянам, поўнае зьнішчэньне старога ладу i г. д. Зразумела, усе гэтыя лёзунгі ня былі мэтай, але выключна сяродкамі для аддзеяньня на масы.

НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ Й БАЛЬШАВІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫІ Ў РАСЕІ

На час бальшавіцкай пэнэтрацыі [2] сярод расейскай арміі, работнікау,

маракоў i пралетарыяту наагул прыпадае стыхійнае разьвіцьцё нацыянальных рэвалюцыяў на тэрыторыі б. царскай Расеі на той бок фронту. Перш самавызначыліся i вызваліліся ад расейскай залежнасьці Фінляндыя, Каўкаскія народы, Украіна. Беларусь знаходзілася на шляху да свайго вызваленьня. Канцэнтрацыя расейскіх войскаў з Галоўнай кватэрай у Магілеве была галоўнай прычынай таго, што Беларусь знаходзілася пад асаблівай кантроляй Расеі і не магла на падабенства перыфэрыйных народаў адразу ськінуць чужацкае ўлады.

Да гэтага неабходныя былі або свае збройныя сілы, або адсутнасьць варожай, сканцэнтраванай у прыфрантавой паласе арміі. Першая магчымасьць была выключаная Часовым урадам Керэнскага, які не дазволіў Цэнтральнай Радзе Беларускіх Арганізацыяў і Партыяў - найвышэйшаму беларускаму прадстаўніцтву, на заснаваньне беларускіх збройных сілаў, хоць гэткі дазвол быў дадзены Палякам, Чэхам, Украінцам i Латышом. Некаторая магчымасьць наступіла пасьля пераняцьця ўлады бальшавікамі, калі ў лістападзе й сьнежані 1917 г. расейская армія была здэмаралізаваная бальшавікамі. Выкарыстоўваючы гэтыя ўмовы, 15-18 сьнежня 1917 г. (па старому календаруі быў скліканы Першы Усебеларускі Кангрэс у Менску з 1872 дэлегатамі з усяе этнаграфічнай беларускай тэрыторыі, які абвесьціў заснаваньне Беларускай Народнай Рэспублікі. Бальшавікі варожа аднесьліся да гэтага акту і прабавалі разагнаць Кангрэс збройнай сілай, але па першай варожай інтэрвэнцыі Кангрэс 18 сьнежня 1917 г. закончыў свае працы, перадаўшы свае паўнамоцтвы, дзеля ажыцьцяўленьня Беларускай Народнай Рэспублікі, Выканаўчаму Камітэту Зьезду, які стаўся носьбітам сувэрэннай волі беларускага народу.

Так званая Кастрычніцкая рэвалюцыя бальшавікоў 1917 году была дасьпелым вынікам разьвіцьця бакцыля, зашчэпленага намецкімі рукамі ў хворае цела Расеі. На яго цярлліва чакалі Немцы на працягу амаль 6 месяцаў, ня рызыкуючы навет на большую афэнзыву пасьля правалу Наступу Керэнскага ў жніўні 1917 г.

Першым найважнейшым актам бальшавіцкага зьезду ў Петраградзе 8 лістапада 1917 г. было прыняцьце дэклярацыі аб міры. Савецкія ўмовы прапанаванага агульнага міру да ўсіх ваюючых краінаў зводзіліся да наступных пунктаў: ніякіх захопніцтваў ані адшкадаваньняў i права народаў на самавызначэньне. Ноты з савецкімі прапановамі агульнага міру хутка былі разасланыя ўсім краінам, а на лініі фронту быў дадзены загад аб спыненьні ваенных дзеяньняў i праводжаньні акцыі «братаньня» з праціўнікам.

Альянты зараз-жа адкінулі савецкія прапановы міру на канфэрэнцыі амбасадараў i міністраў 22 лістапада 1917 г., уважаючы ix за савецкую прапаганду, супярэчную з бальшавіцкімі чынамі, дзе стасаваўся жудасны тэрор, а ваенная сіла выкарыстоўвалася для замацаваньня свае ўлады i падбояў народаў.

Інакш сустрэлі савецкія прапановы аб міры Цэнтральныя Сілы, што даўно марылі аб сэпаратным міры з Расеяй. Немцы неадкладна сталі перакідаць свае войскі на заходні фронт, паведамляючы бальшавікоў аб сваёй гатовасьці пачаць перамовы аб міры. Так пачалася мірная канфэрэнцыя ў Берасьці 2 сьнежня 1917 году.

МІРНАЯ КЛНФЭРЭНЦЫЯ Ў БЕРАСЬЦІ

Перш за ўсё Немцы, уступіўшы ў перамовы з Саветамі, апрача пасьпешнай перакідкі войскаў на заходні фронт, імкнуліся забясьпечыць свае інтарэсы у «Обэр-Ост». З гэтай мэтай падказвалі Летувісам думку аб тварэньні Летувіскай дзяржавы бязь Беларусаў. Гэтая думка супадала з жаданьнямі самых Летувісаў, аб чым ужо была гутарка раней. Такім чынам 11 сьнежня 1917 г. Летувіская Тарыба выдала дэклярацыю, абвяшчаючы стварэньне незалежнай дзяржавы з сталіцай у Вільні пад нямецкім пратэктаратам i ў вечным саюзе зь Нямеччынай, пры супольнай мілітарнай, эканамічнай i мытнай сыстэме.

У гэтым самым часе зложаная заява нямецкаму канцлеру ад аб'еднаных беларускіх арганізацыяў Віленшчыны й Горадзеншчыны аб прызнаньні Вялікага Княства Літоўскага, як супольнай дзяржавы Летувісаў i Беларусаў, ня мела ніякага адказу, i гэта сьветчыла аб тым, што Немцы поўнасьцяй адмовіліся ад падтрыманьня беларускай справы, каб не рабіць сабе перашкодаў у мірных перамовах з Саветамі.

Тымчасам перамовы ў Берасьці страшэнна зацягваліся. Іx зацягвалі сьвядома бальшавікі. Заключыўшы часовае пагадненьне з праціўным бокам, яны хацелі выкарыстаць мірную канфэрэнцыю як трыбуну для прапаганды сваіх лёзунгаў: ключавых патрабаваньняў агульнага міру, прынцыпу самавызначэньня народаў шляхам правядзеньня «народных плебісцытаў» пры ўмовах эвакуацыі акупацыйных войскаў. На гэта не пагаджаліся Немцы, якія ўважалі, што тэрыторыя на захад ад лініі Рыга - Дзьвінск - Берасьце, уключаючы сюды й Польшчу, павінна быць вылучаная з былога расейскага сувэрэнітэту, i Расея павінна зрачыся ўсякіх прэтэнсіяў на гэтыя землі.

Ход Берасьцейскіх перамоваў, савецкая прапаганда аб міры ў духу савецкай дэклярацыі з 8 лістапада 1917 г., i намаганьні Цэнтральных дзяржаваў заключыць з Расеяй сэпаратны мір выклікалі вялікае занепакаеньне ў Альянтаў. На міжальянцкай канфэрэнцыі ў Парыжы 30 лістапада 1917 г. брытанскі амбасадар у Расеі Георг Буханан радзіў, каб за ўсякую цану пагоршыць узаемадачыненьні між Саветамі i Цэнтральнымі Сіламі, ды прапанаваў ануляваньне ўмовы з Расеяй зь 5 верасьня 1914 г. i выключэньне Расеі ад усякіх карысьцяў, якія вынікаць будуць з будучай мірнай канфэрэнцыі. Супраць выключэньня Расеі із складу Антанты была Італія, Францыя й іншыя краіны, міма ўсяго была прынятая дэклярацыя, што Расея будзе вылучаная з ваеннага саюзу, калі яна будзе ўспамагаць інтарэсы ворага.

Іншую пазыцыю ў дачыненьні да савецкай Расеі, як водгук Берасьцейскай канфэрэнцыі, занялі Задзіночаныя Штаты Амэрыкі. Каб паўстрымаць бальшавікоў ад заключэньня сэпаратнага міру з Цэнтральнымі Сіламі, супрацьдзейнічыць савецкай прапагандзе, якая займала манапольнае становішча ў дэкляраваньні «справядлівага» міру без анэксіі, адшкадаваньняў i на прынцыпе самавызначэньня народаў, а таксама каб завайстрыць недавер насельніцтва Цэйтральных дзяржаваў да сваіх правадыроў, што апіралі сваю палітыку на прынцыпе сілы,- прэзыдэнт Вільсон абвесьціў 8 студзеня 1918 году свае 14 пунктаў, як палітычную праграму Задзіночаных Штатаў Амэрыкі. Пункт 6 гэтай праграмы супадаў з савецкімі дамаганьнямі ў Берасьці:

«Эвакуацыя ўсяе расейскае тэрыторыі i такое разьвязаньне ўсіх пытаньняў што да Расеі, якое-б забясьпечыла найлепшае й найвальнейшае сулрацоўніцтва іншых народаў сьвету ў прызнаньні ёй бесьперашкоднай магчымасьці для незалежнага вызначэньня ейнага собскага палітычнага разьвіцьця й нацыянальнай палітыкі ды запэўніць яе аб шчырым прыняцьці ў сям'ю вольных народаў зь інстытуцыямі ейнага собскага выбару, I больш таго - эапэўніць ёй таксама ўсялякую дапамогу, якую б яна патрабавала ці якой-бы сама ждала. Наступныя месяцы будуць паважным выпрабаваньнем добрае волі братніх народаў у дачыненьні да Расеі; выпрабаваньнем Іхнага зразуменьня ейных патрэбаў, якія розьняцца ад іхных собскіх інтарэсаў, выпрабаваньнем іхнай інтэлігентнай i неэгаістычнай сымпатыі».

Пункт 13 пастанаўляў стварэньне незалежнай Польскай дзяржавы з доступам да мора на ўсёй тэрыторыі, заселенай by indisputably Polish populations. Такім чынам ЗША перанялі вядучую ролю ў палітыцы міру, да якой так крыкліва прэтэндавалі бальшавікі, гарантуючы права на незалежнае жыцьцё ўсім падрасейскім народам у ix этнаграфічных межах, адкідаючы адначасова прэтэнсіі Польшчы на ўсходнія землі. Слабым месцам г»тай праграмы была неабазначанасьць у дачыненьні да бальшавікоў, тэндэнцыя ix падтрыманьня, быццам савецкая палітыка ў дачыненьні да нерасейскіх народаў заслугоўвае на ўвагу й давер, што ў пэўнай меры раззброіла апінію [3] заходніх дзяржаваў і дазволіла бальшавіком умацавацца ў Расеі.

Праграма Вільсона была зараз-жа распаўсюджаная ў мільёнах вкзэмпляраў у Расеі i іншых краінах Эўропы. Бальшавікі з свайго боку ў нязвычайна інтэнсыўнай сваёй прапагандзе, перарваўшы перамовы ў Берасьці, шырылі свае «мірныя» прапановы. Яны цераз палкоўніка Робінса стараліся аддзейнічыць на Вашынгтон i на палітычныя амэрыканскія колы. Не знайшоўшы нідзе падтрыманьня, Ленін прымушаны быў зьмяніць галоўныя лініі свае замежнае палітыкі. Ідэя агульнай рэвалюцыі выдавалася мала праўдападобнай у той час, калі ў самай Расеі бальшавікі ня былі панамі палажэньня. Сэпаратны мір з Цэнтральнымі Сіламі падказвала яму цяжкае нутраное становішча.

У міжчасе, аднак, зьмянілі свае пагляды i Цэнтральныя дзяржавы. Яны бачылі палітычную ізаляцыю савецкай Расеі з боку Антанты, мілітарную яе слабасьць i нарастаючыя антыбальшавіцкія сілы ў самай Расеі, а значыць спрыяльную нагоду да поўнай рэалізацыі сваіх плянаў на ўсходзе. Да гэтага штурхаў яшчэ нутраны эканамічны крызыс Нямеччыны й Аўстра-Вугоршчыны. Такім чынам ідэя акупацыі Украіны й Данецкага басэйну, багатых збожжам i ваеннай сыравінай, сталася наказам дня. З гэтай мэтай Цэнтральныя Сілы ўступілі ў перамовы з урадам Украінскай Народнай Рэспублікі дзеля заключэньня опаратнага міру з Украінай.

На вестку аб нямецка-ўкраінскім паразуменьні бальшавікі спачатку самі прапагавалі мірныя перамовы з Украінай, але, калі Рада УНР гэтыя прапановы адкінула, сам Троцкі прыбыў 7 студзеня 1918 г. у Берасьце на чале савецкай дэлегацыі. Прыбыла таксама польская i беларуская дэлегацыя з др. Цьвікевічам на чале. Троцкі адразу выразіў агульную згоду на заключэньне сэпаратнага міру пры цьвёрдай умове, каб польская й беларуская дэлегацыі былі не дапушчаныя да ўдзелу ў канфэрэнцыі, на што прадстаўнікі Цэнтральных Сілаў згадзіліся, каб лішня не камплікаваць сытуацыі. У ходзе перамоваў, аднак, Троцкі дамагаўся эвакуацыі нямецкіх войскаў з занятых земляў, абасноўваючы гэта патрэбай неадкладнага выяўленьня волі насельніцтва аб «самавызначэньні» бязь мілітарнага ціску. Як доказ сваёй нібы «добрай волі», ён згадзіўся на прызнаньне ўкраінскай дэлегацыі, як дэлегацыі ад незалежнай дзяржавы, i на права яе ўдзелу ў мірных перамовах.

Нямецкая дэлегацыя адкінула жаданьні Троцкага, вызначаючы дэмаркацыйную лінію Рыга - Дзьвінск - Берасьце распадзелу ўсходняй тэрыторыі з тым, што прастора на захад ад гэтай лініі тварыла-б дамэну нямецкіх інтарэсаў, на паўдні - Украінскай Народнай Рэспублікі. Тады Троцкі перарваў перамовы й вярнуўся ў Петраград, заяўляючы перад ЦВК, што вытвараная сытуацыя «ні вайна - ні мір» ёсьць выгадная для бальшавікоў, бо Цэнтральныя дзяржавы з прычыны нутранога крызысу i цяжкага ваеннага становішча не заатакуюць Саветаў, а Саветы зноў ня хочуць весьці вайны, ані зрачыся земляў, занятых Немцамі.

Тымчасам Цэнтральныя дзяржавы вялі перамовы з украінскай дэлегацыяй у справе заключэньня сэпаратнага міру й прызнаньня Украінскай Народнай Рэспублікі, як самастойнай дзяржавы. Украінская дэлегацыя дамагалася ўключэньня ў склад Украіны Холмшчыны й Усходняй Галіччыны, а таксама ўсяго Палесься да лініія Пружаны - Выганоўскае возера - Князь возера i Гомель. Што да Холмшчыны й Палесься, Немцы былі згодныя, супраць далучэньня Галіччыны была Аўстрыя, якая баялася польскага супраціву і эвэнтуальнага прэцэдэнсу для паняволеных народаў Аўстра-Вугорскай імпэрыі. Зацікаўлена ў падтрыманьні Украіны была й Францыя, якая бачыла ў ёй адну з антыбальшавіцкіх сілаў.

Каб перашкодзіць прызнаньню Украіны як незалежнай дзяржавы i заключэньню зь ёй аддзельнага міру, бальшавікі пачалі наступ на Кіеў, каб даказаць, што ўрад УНР ня мае грунту пад нагамі, а таксама арганізавалі ў Харкаве ўрад Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, як канкурэнта да УНР, ад імя якога выслалі ўкраінскую дэлегацыю ў Берасьце на далейшыя перамовы.

Гэтая дэлегацыя разам з Троцкім зьявілася ў Берасьці 23 студзеня 1918 г. Бальшавіцкая спроба замены ўкраінскай нацыянмьнай дэлегацыі, ня ўдалася. Міма пратэсту Троцкага 8 лютага 1918 г. наступіла падпісаньне сэпаратнага міру між Цэнтральнымі Сіламі і Украінскай Народнай Рэспублікай і прызнаньне гэтай апошняй за незалежную дзяржаву.

На аснове дагавору Холмшчына была далучаная да УНР, а Галіччына й Букавіна мелі атрымаць аўтаномію ў рамах Аўстра-Вугорскай манархіі.

Арт. 11, п. 1 i 2 умовы так вызначаў заходнія й паўночныя межы Украінскай Рэспублікі:

«Паміж Аўстра-Вугоршчынай, з аднаго боку, а Украінскай Народней Рэспублікай - з другога, мяжа мае супадаць з ранейшай Аўстра-Вугорскай і Расейскай мяжой, якая існавала перад выбухам цяперашняй вайны... Далей на поўначы мяжа Украінскай Народнай Рэспублікі мае ісьці ў вагульнасьці па лініі: Білгарай, Шчэбрэшын, Красныстаў, Пугачоў, Радзын, Міжрэчча, Сарнакі, Мельнік, Высокае Літоўскае, Камянец Літоўскі, Пружаны да Выганоўскага возера».

Такім чынам, беларускае Падляшша (Белае, Янава, Цярэспаль, Кодзень, Канстантынаў, Няміраў, Міжрэчча), Берасьцейшчына (паветы Берасьце, Кобрынь i Пружаны), Палесьсе (паветы Драгічын, Косаў, Лунінец, Пінск, Столін, Мозыр, Рэчыца i Гомель) супраць волі Беларускай Народнай Рэспублікі прызнаваліся Немцамі за Украінай. Лёс Беласточчыны, Горадзеншчыны й Віленшчыны яшчэ афіцыяльна ня быў вырашаны, але кінены на вагу Летувіскай дзяржавы.

Заходняя мяжа Украіны з Польшчай, вызначаная Цэнтральнымі дзяржавамі ў Берасьці, была галоўнай асновай пры вызначаньні дэмаркацыйнай лініі Альянцкай Камісіяй для Польскіх Справаў у 1919 г., з тым, што быў праведзены кампрамісны пункт гледжаньня між патрабаваньнямі Палякаў перасунуць яе на раку Збруч i Гарынь, а намаганьнямі Украінскай дэлегацыі ўтрымаць за Украінай Холмшчыну й Усходнюю Галіччыну.

іншым вынікам падпісаньня мірнае ўмовы між Цэнтральнымі Сіламі i Украінай было абвешчаньне Тарыбай 16 лютага 1918 году незалежнасьці Летувіскай дзяржавы з сталіцай у Вільні ды нямецкі паход на ўсход.

НЯМЕЦКІ ПАХОД НА ЎСХОД I СЭПАРАТНЫ МІР З РАСЕЯЙ

Паход пачаўся 19 лютага 1918 г. на другі дзень пасьля сканчэньня тэрміну савецка-нямецкага перамір'я. Час быў нязвычайна спрыяльны, бо Троцкі знайшоў падтрыманьне сваёй тэзы «ні вайна - ні мір» у Цэнтральным Выканаўчым Камітэце бальшавікоў большасьці галасоў, у сувязі з чым была аб'яўленая дэмабілізацыя расейскай арміі. Бальшавікі ў той час думалі, што сэпаратны мір з Украінай ёсьць рэалізацыя таго, чаго Цэнтральныя дзяржавы хацелі дабіцца ад бальшавікоў. Свой паход Немцы падмацоўвалі перад апініяй Захаду прапагандай, што Нямеччына йдзе бараніць эўрапэйскую цывілізацыю супраць бальшавіцкай заразы, якая намагаецца зьнішчыць Польшчу i прыбалтыцкія краіны.

Нямецкая афэнзыва выявіла здамаралізаванасьць расейска-бальшавіцкай арміі й фактычна адсутнасьць усякага супраціву. Крыленка, галоўнакамандуючы заходнім фронтам, гэтак паведамляў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт партыі 19 лютага 1918 г.:

«Мы ня маем арміі. Нашыя здэмаралізаваныя жаўнеры ўцякаюць у панічным страху перад нямецкімі штыкамі, пакідаючы за сабой артылерыю, транспарт i амуніцыю. Дывізіі Чырвонай Гвардыі разьбегліся, як мухі. Толькі неадкладнае падпісаньне міру можа выратаваць нас ад загубы».

За два дні афэнзывы Немцы дайшлі да Нарвы й возера Пэйпус на поўначы, на паўдні зьбліжаліся разам з украінскімі адзінкамі да Кіева. У панічным страху бальшавікі ўжо 19 лютага паўцякалі зь Менску й іншых гарадоў Усходняй Беларусі. Вызваліўшыся з бальшавіцкага зьняволеньня, сябры Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Мамонька, Езавітаў, Захарка й іншыя перанялі ўладу ў Менску ў свае рукі. 2 дні пазьней, 21 лютага 1918 году. Рада БНР першай канстытуцыйнай граматай паклікала да жыцьця ўрад Беларускай Народней Рэспублікі. 25 лютага Немцы занялі Менск i пасоўваліся далей на ўсход. У канцы лютага ў нямецкіх руках быў Магілеў, Гомель, Полацак i Кіеў.

У дачыненьні да ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі нямецкія дачыненьні былі вызначаныя іхнымі забавязаньнямі з Украінай з 8 лютага 1918 г. Галоўным заданьнем паходу было забясьпечаньне даставы збожжа й патрэбнай сыравіны з Украіны ў Нямеччыну й Аўстрыю. З другога боку, Нямеччына практычна рэалізавала й другую мэту, пайменна ў Прыбалтыцы пасьпешна тварыла свае сатэлітныя арганізмы. Займацца беларускай справай ня было калі, бо Саветы ад 19 лютага 1918 г., гэта значыць ад самага пачатку афэнзывы, дабіваліся міру.

Мір з савецкай Расеяй, міма бліскучых тэрытарыяльных нямецкіх дасягненьняў, быў неабходны, каб максымальна «адгрузіць» усходні фронт i вайсковыя сілы перакінуць на захад. Але цяпер Цэнтральныя дзяржавы маглі дыктаваць умовы міру i не марнаваць часу на тэарэтычныя дыскусіі.

Свае ўльтыматыўныя прапановы Немцы перадалі бальшавіком 23 лютага, дамагаючыся: 1) безагаворачны канец вайны, падпісаньне міру й навязаньне прыяцельскіх дачыненьняў да Цэнтральных дзяржаваў; 2) тэрыторыя на захад ад лініі, раней вызначанай нямецкай дэлегацыяй у Берасьці, мае быць назаўсёды вылучаная ад расейскай сув»рэннасьці; 3) Лівонія й Эстонія маюць быць неадкладна эвакуаваныя ад савецкіх войскаў i занятыя нямецкімі да часу зарганізаваньня там мясцовай улады; 4) мае быць неадкладна заключаны мір між савецкай Расеяй i Украінскай Народнай Рэспублікай, выведзеныя расійскія войскі з Украіны й Фінляндыі, а таксама спыненая ўсякая бальшавіцкая прапаганда ў гэтых краінах.

Гэтыя ўльтыматыўныя нямецкія ўмовы былі прынятыя Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам 24 лютага 1918 г. на дамаганьне Леніна, які казаў, што калі бальшавікі цяпер не падпішуць міру, то прымушаныя будуць хутка яго падпісаць за Уралам на сто разоў цяжэйшых умовах. 28 лютага 1918 году бальшавіцкая дэлегацыя пад старшынствам Сакольнікава ўжо была ў Берасьці, i бязь ніякай дыскусіі й супраціву падпісала прадыктаваны мір 3 сакавіка 1918 году. Паводля арт. III гэтае ўмовы, савецкая Расея назаўсёды зракаЛася сваіх прэтэнсіяў да ўсяе Прыбалтыкі, уключаючы сюды Эстонію й Лівонію. Усходняя мяжа Эстоніі вызначалася ўздоўж ракі Нарвы; Лівоніі - возерам Пэйпус праз Пскоў, цераз возера Любань, у кірунку Лівэнгофа на Дзьвіне. Савецкая Расея прызнавала незалежнасьць Украінскай Народнай Рэспублікі, забавязвалася вывёсьці з Украіны свае войскі й спыніць варожую прапаганду.

Агульна кажучы, сэпаратны мір Цэнтральных Сілаў з савецкай Расеяй з 3 сакавіка 1918 г. поўнасьцяй замацоўваў іхныя ваенныя здабыткі й нямецкую палітыку на ўсходзе на некарысьць Беларусі, бо яшч» раз замацоўваўся падзел беларускіх земляў між Украінай, Летувай, Лівоніяй ды савецкай Расеяй.

РЭАКЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ НА МІРНЫЯ ДАГАВОРЫ Ў БЕРАСЬЦІ

Каб парваць усякую залежнасьць ад Расеіі і выразіць народную волю да незалежнага жыцьця. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі 9 сакавіка 1918 г. у другой устаўной грамаце пастанаўляла:

«Беларусь у рубяжох расьсяленьня i лічбовай перавагі Беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай. Спаўняючая й адміністрацыйная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму Сакратарыяту Беларусі, які назначаецца Радай Зьезду i перад ёй трымае адказ... Аснаўныя законы Беларускай Народней Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусь..»

Гэтым актам Рада БНР падчырківала сваё прыроднае права на ўладу ў Беларусі, ня гледзячы на існуючую акупацыю, разьлічваючы пры гэтым, што нямецкі ўрад зьменіць сваю палітыку да Беларусі. Калі, аднак, 23 сакавіка 1918 году кайзэр Вільгэльм выдаў дэклярацыю аб прызнаньні незалежнасьці Летувісйай дзяржавы й гэтым замацоўваў далучэньне часткі Заходняй Беларусі (Віленшчыны, Горадзеншчыны й Беласточчыныі да Летувы, як вынік Берасьцейскае ўмовы з савецкай Расеяй, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі актам 25 сакавіка 1918 году ўжо ў станоўкай форме выступіла, як носьбіт сувэрэннай улады на Беларусі, анулюючы Берасьцейскую ўмову з савецкай Расеяй i абвяшчаючы незалежнасьць ды непадзельнасьць Беларускай Народней Ркпублікі ў этнаграфічных межах Беларусі.

«Год таму, - абвяшчалася ў гэтым акце,- народы Беларусі разам з народамі Расеі ськінулі ярмо расейскага царызму, якое найцяжэй з усіх прыдушыла Беларусь; ня пытаючыся народаў, ён кінуў наш край у пажар вайны, якая дашчэнту зруйнавала гарады й вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада БНР, ськідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое было накінутае расейскім царызмам на наш вольны й незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай i вольнай дзяржавай... Самі народы Беларусі, у асобе свайго ўстаноўчага сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных сувязях Беларусі.

На падставе гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя сувязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду падлісаць i за Беларусь Трактат у Берасьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі. На падставе гэтага

Урад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў зносіны з зацікаўленымі старанамі, запрапанаваўшы ім перагледзець тую частку Берасьцейскага Трактату, якая датычыць Беларусі, i падпісаць мірную ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі. БНР павінна абняць усе землі, дзе жыве i мае лічбовую перавагу Беларускі народ, а ўласьне: губэрні Магілеўскую, Менскую, Віленскую, Горадзенскую, Віцебскую, Смаленскую, Чарнігаўскую й сумежныя часткі суседніх губэрняў, заселеных Беларусамі...»

Першым крокам да забясьпечаньня абвешчанай незалежнасьці Беларусі было стараньне ўраду БНР знайсьці падтрымку й прызнаньне гэтай незалежнасьці нямецкім урадам, войскі якога акупавалі большую частку земляў Беларусі. З гэтай мэтай таго-ж самага дня, 25 сакавіка 1918 году, была высланая да кайзэра Вільгэльма тэлеграма наступнага зьместу:

«Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, як законная прадстаўніца Беларускага Народу, зьвяртаецца да Вашага Кайзэрскага Маестату з выражэньнем найглыбейшай падзякі за вызваленьне Беларусі нямецкімі войскамі ад цяйшага ярма i пануючай там чужой анархіі. Рада БНР, абвесьціўшы незалежнасьць усяе i непадзельнае Беларусі, просіць Вашую Імпэратарскую Вялікасьць аховы ў ейных мерапрыемствах дзеля замацаваньня дзяржаўнай незалежнасьці й непадзельнасьці краю ў сувязі зь Нямецкай Імпэрыяй. Толькі пад аховай Нямецкай Імпэрыі бачыць край сваю добрую долю ў будучыні».

На гэтую тэлеграму, так як i трэба было спадзявацца. Рада БНР не атрымала ніякага адказу. Маўчаньне Бэрліна не абазначала й зусім адмоўнага становішча Нямеччыны да БНР. Юрыдычна яна была зьвязана Берасьцейскімі дагаворамі з Украінай i савецкай Расеяй, i цяпер прызнаньне БНР абазначала-б запярэчаньне гэтых дагавораў. З другога боку, Беларусь магла-б быць козырам нямецкай палітыкі ў будучыні. Дзеля таго Немцы занялі тактыку маўчаньня й адначасовай талеранцыі дзейнасьці Рады й ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.

ДЗЕЙНАСЬЦЬ РАДЫ БНР

Дзейнасьць Рады БНР пачала разьвівацца шпаркімі тэмпамі асабліва ў галіне нацыянальна-культурнага й эканамічнага будаўніцтва, а таксама й у палітычна-дыпляматычным напрамку. На арганізацыю беларускіх збройных сілаў не далі дазволу нямецкія акупацыйныя ўлады.

Першай прызнала Украіна незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, i зараз-жа былі навязаныя дыпляматычныя й эканамічна-гандлёвыя дачыненьні. Беларускія кансуляты й дыпляматычныя місіі былі адчыненыя ў Кіеве, Адэсе, Растове i ў Стаўрапалі, Маскве, Вільні, Рызе, Таліне, Канстантынопалі й іншых мясцовасьцях. Гэткія-ж дыпляматычныя місіі БНР дзейнічалі ў Польшчы, Фінляндыі, Даніі, Францыі, Баўгарыі, Бэрліне, Празе й іншых гаспадарствах, стараючыся дабіцца прызнаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Апрача Украіны, незалежнасьць БНР прызнавалі дэ юрэ: Фінляндыя, Эстонія, Летува, Латвія і Чэхія.

Рост дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі выклікаў непакой у бальшавікоў, што Цэнтральныя дзяржавы могуць прызнаць дэ-юрэ БНР за незалежную дзяржаву. Таму, выкарыстоўваючы летнюю афінзыву Антанты, яны 27 жніўня 1918 г. у Бэрліне дамагліся падпісаньня дадатковае ўмовы да Берасьцейскага трактату, на аснове якое Немцы згадзіліся, між іншым, эвакуаваць Беларусь, басэйн Чорнага мора, Растоў і частку Данецкага басэйну, больш не займаць тэрыторыі на ўсходзе, даць магчымасьць савецкай Расеі доступу да Балтыцкага мора цераз порты ў Рэвэлі, Рызе й Віндаве, а. што найважнейшае, спыніць падтрымку для замацаваньня новых незалежных дзяржаваў на землях, займаных Немцамі, што ў першую чаргу адносілася да Беларускай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым гаварылася Ў другой частцы дагавору, у 4 арт.:

«Так як гэта ня было ўстаноўлена Ў мірным дагаворы ані ў гэтай дадатковай умове, Нямеччына ня будзе ніякім спосабам умешвацца ў дачыненьні паміж Расейскай імпэрыяй і часткамі яе тэрыторыі, і дзеля таго ў васаблівасьці ня будзе ані спрычыняцца, ані падтрымоўваць тварэньня незалежных дзяржаваў на гэтых тэрыторыях».

Фактычна Нямеччына аж да часу сваёй капітуляцыі перад Альянтамі і падпісаньня спыненьня ваенных дзеяньняў 8 лістапада 1918 г. ня выканала дадатковай умовы да Берасьцейскага трактату аб макуацыі Беларусі і іншых акругаў, прадбачаных у дагаворы, так як у ім ня было вызначанага тэрміну на гэтую эвакуацыю, дык дачыненьні нямецкіх акупацыйных уладаў не зьмяніліся да Беларускай Народнай Рэспублікі, якая надалей праводзіла сваю дзейнасьць, а 9 кастрычніка 1918 г. прыняла новы статут аб павялічэньні асабовага складу Рады да 100 асобаў і замене выканаўчай улады - Народнага Сакратарыяту - Радай Народных Міністраў.

КАПІТУЛЯЦЫЯ НЯМЕЧЧЫНЫ I САВЕЦКІ ПАХОД НА ЗАХАД

Капітуляцыя Нямеччыны юрыдычна перачырківала Берасьцейскія ўмовы, але вытвараны парадак стаўся асновай пры меркаваньнях Антанты што да ўстанаўленьня новага аблічча Эўропы. У падпісанай Немцамі капітуляцыйнай угодзе з 11 лістапада 1918 г., між іншым, прадбачвалася затрыманьне на некаторы час нямецкіх акупацыйных войскаў на Беларусі й Прыбалтыцы да спэцыяльнага загаду Альянтаў дзеля забясьпечаньня народаў, што самавызначыліся на гэтых землях.

Капітуляцыя Нямеччыны, а яшчэ раней яе саюзьнікаў, прынесла новыя зьмены ва ўсходняй Эўропе. Перш за ўсё пасьля капітуляцыі Аўстра-Вугоршчыны 18 кастрычніка 1918 г. Украінцы перанялі ўладу ва Усходняй Галіччыне, Букавіне й Закарпацьці, злучаючы ўсе гэтыя землі ў вадну цэласьць. Аднак жутка Букавіна была захопленая Румыніяй, а Закарпацьце Чэхамі. Адначасова пачаўся наступ польскага войска на Усходнюю Галіччыну. 13 лістапада 1918 году бальшавікі анулявалі Берасьцейскую ўмову i ўсьлед за адступаючымі нямецкімі войскамі пасоўваліся на захад на Украіне й Беларусі. Такім чынам, канец сусьветнай вайны стаўся пачаткам новай: народаў усходняй Эўропы.

Альянты, праўда, прадбачвалі пасьляваенны хаос ва ўсходняй Эўропе i дзеля гэтага пастанаўлялі ў капітуляцыйнай умове зь Немцамі пляновую эвакуацыю нямецкіх войскаў зь земляў, што ўваходзілі раней у склад царскай Расеі, але рэвалюцыя ў Кілі, што пачалася 8 лістапада 1918 г., адгукнулася й на ўсходнім фроньце. Уладу ў паасобных вайсковых аддзелах пачалі пераймаць розныя жаўнерскія рэвалюцыйныя рады, прыхільна настаўленыя да бальшавікоў. Гэткая акупацыйная сіла не магла забясьпечыць народаў, што самавызначыліся, ад бальшавіцкай навалы, тым больш што ў самай Нямеччыне насьпявала агульная рэвалюцыя. Таму нямецкае камандаваньне пачало ўжо ў другой палавіне лістапада пасьпешную эвакуацыю Украіны й Беларусі - 8 сьнежня 1918 г. бальшавікі занялі Менск i пасоўваліся далей за адыходзячымі нямецкімі войскамі. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, згодна з умовай Віленскай Беларускай Рады зь Летувіскай Тарыбай з 20 лістапада 1918 г. аб утварэньні ў Летувіскай дзяржаве аўтаномнай беларускай адзінкі з Горадзеншчыны, Беласточчыны, Аўгустоўшчыны i часткі Віленшчыны, перанёсься ў Горадзень, які знаходзіўся надалей пад нямецкай акупацыяй, мяркуючы, што Летувіская дзяржава здолее ўтрымацца.

Тымчасам бальшавікі хацелі выкарыстаць капітуляцыю Нямеччыны, каб заняць усю прастору былой царскай імпэрыі i на месца незалежных дзяржаваў устанавіць свае савецкія рэспублікі, як нібы выражэньне народнай волі, згодна з прынцыпамі народнага самавызначэньня, ды гэтым самым паставіць мірную канфэрвнцыю перад дакананымі фактамі. З гэтай мэтай яны 8 сьнежня 1918 г. у Дзьвінску абвесьцілі аб заснаваньні Летувіскай ССР, а 1 студзеня 1919 г. у Смаленску - Беларускай ССР, на ўсіх этнаграфічных землях паасобных народаў так, як гэта праклямавалі ў свой час Тарыба й Рада БНР.

6 студзеня 1919 г. пасьля няўданых спробаў пераняцьця Палякамі ўлады ў свае рукі бальшавікі занялі Вільню й Заходнюю Беларусь да лініі ракі Котры, Немана, Зэльвянкі, Ружанкі, да Пружанаў й Кобрыня. На працйгу студзеня й лютага яны ў Прыбалтыцы дасягнулі лініі: Горадня - Аліта - Коўня - Шаўлі - Мажайкі, пагражаючы заняцьцем усёй Жамойдзі й Курляндыі. Спыніць i назад адкінуць бальшавіцкую навалу ўдалося нямецкім дабравольным i рэгулярным сілам пры ўдзеле вайсковых злучэньняў Летувісаў, Латышоў, Беларусаў, Эстонцаў, войскам Юдзеніча й Ангельшчыны.

Непаводзіны бальшавікоў у афэнзыве ў Прыбалтыцы прывялі да некаторай стабілізацыі падзеяў. Берасьцейская лінія, якая аддзяляла Прыбалтыку й частку Заходняй Беларусі ад рэшты земляў былой Царскай Расеі, здавалася, што будзе трывалай мяжой з Саветамі. Дзеля таго наступіла цеснае супрацоўніцтва Беларусаў зь Летувісамі. Горадзень стаўся беларускай сталіцай у супольнай Летувіска-Беларускай дзяржаве. 25 % агульнага ліку месцаў у Тарыбе прызначана было беларускім прадстаўніком. Беларускія акругі (Беласточчына, Аўгустоўшчына, Горадзеншчына й частка Віленшчыныі тварылі аўтаномную адзінку, дзеля чаго было створанае пры, Летувіскім урадзе Міністэрства Беларускіх Справаў, дзеючае ў паразумленьні з урадам БНР, які таксама знаходзіўся ў Горадні. Тут жа былі зарганізаваныя беларускія вайсковыя аддзелы, як 1-шы пяхотны полк i кавалерыйскія злучэньні, а адміністрацыя, судоўніцтва, пошта, транспарт, школьніцтва, міліцыя i г. д. абсаджаны былі Беларусамі.

Пад уражаньнем тварэньня Летувіска-Беларускай дзяржавы i немагчымасьці апанаваньня Прыбалтыкі, бальшавікі зьмянілі сваю нацыянальную палітыку, разьлічаную раней на здабыцьцё нацыянальнай прыхільнасьці асобна Летувісаў й асобна Беларусаў, i як сурагат Летувіска-Беларускай дзяржавы яны 27 лютага 1919 году ў Вільні абвесьцілі Савецкую Літоўска-Беларускую Рэспубліку, у скарочаньні «ЛітБел». Гэтым самым яны выявілі на практыцы вартасьць сваіх нацыянальных лёзунгаў, якія былі заўсёды толькі прапагандным сяродкам. Новы савецкі твор «Літ-Бел» меў ахапляць толькі прастору, якая ўваходзіла ў склад Летувіска-Беларускай дзяржавы, якой бальшавікі намагаліся заўладаць, гэта значыць частку Курляндыі, Жамойдзь (Ковенскую губэрнюі, Віленскую, Горадзенскую (зь Беласточчынай) губэрню й частку Менскай губэрні, уважаючы рэшту беларускіх земляў за апанаваныя савецкай Расеяй, якой i павінны належаць. Бальшавіцкі «ЛітБел» быў першай спробай анэксіі амаль усяе Усходняй Беларусі да Расеі.

Летувіска-Беларуская дзяржава, асабліва яе беларуская частка з сталіцай у Горадні, сталася аб'ектам у гэтым часе новай агрэсіі, пайменна Польшчы, як новага імпэрыялістычнага дзейніка на ўсходзе пасьля капітуляцыі Нямеччыны.

ПОЛЬСКАЯ ІМПЭРЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАЛІТЫКА Й ЗБРОЙНАЯ ІНВАЗІЯ

Польская збройная інвазія [4] на ўсход пачалася ў кастрычніку 4918 г. пасьля капітуляцыі Аўстра-Вугоршчыны. Палітычныя м»ты гэтай інвазіі няраз былі вылажаныя праваднікамі польскіх палітычных угрупаваньняў, пачынаючы ад Кракаўскай рэвалюцыі з 28 травеня 1917 г., у якой сьцьвярджалася неабходнасьць устанаўленьня Польшчы ў межах зь перад 1772 г.

Дмоўскі, правадыр кансэрватыўных i нацыяналістычных польскіх элемэнтаў i старшыня Нацыянальнага Польскага Камітэту ў Парыжы, у сваім мэмарыяле да Бельфора ў канцы сакавіка 1917 г. пераконваў аб неабходнасьці адбудовы Польшчы, дамагаючыся, між іншым, далучэньня Усходняй Галіччыны й Валыні, Ковенскае, Віленскае, Горадзенскае й часткі Менскае губэрняў, сьцьвярджаючы адначасова, што хоць польскі элемэнт на гэтых землях творыць невялікі працэнт, то «правы» Польшчы на гэтыя землі вынікаюць з польскіх там уплываў.

Прыблізна гэткія самыя вымаганьні ён ставіў у сваім мэмарыяле да прэзыдэнта Вільсона 8 кастрычніка 1918 году, з тэй толькі розьніцай, што для Жамойдзі прызнаваў культурную аўтаномію ў рамах Польскай дзяржавы, падчырківаючы, што «ўтварэньне незалежных Летувіскай i Украінскай дзяржаваў абазначаць будзе або панаваньне анархіі, або чужынцаў, пайменна Немцаў».

Група Дмоўскага прадстаўляла чыста анэксыйны кірунак польскай палітыкі, гэта значыць, што яна ймкнулася да звычайнага далучэньня часткі беларускіх i ўкраінскіх зямель (да лініі 1793 г.) да Польшчы, якія змагла-б асыміляваць.

Крыху іншы кірунак імпэрыялістычнай польскай палітыкі на ўсходзе прадстаўляла група дэмакратычных і паступовых партыяў, сярод якіх вядучая была Польская Партыя Сацыялістых зь Пілсудзкім на чале. Гэтая трупа застасоўвала ў практыцы й прапаганьдзе тактыку, падобную да бальшавіцкай, пайменна прынцып самастанаўленьня народаў выкарыстоўвала як сяродак да заўладаньня намечаных тэрыторыяў. Зь хвілінай пераняцьця ўлады ў Польшчы Пілсудзкім кірунак гэты стаўся пануючым.

Галоўны мэтад здабываньня ўсходніх прастораў у тактыцы Пілсудзкага заключаўся ў наступным: ён здабываў перш збройнай сілай намечаныя землі, наступна пры дапамозе польскай акупацыі праводзіў «плебісцыты» аб «дабравольным» далучэньні заваяваных зямель да Польшчы. Марай яго было ўстанаўленьне межаў Польшчы з 1772 г.

Дзеля рэалізацыі сваіх мэтаў Пілсудскі ўжо ад кастрычніка 1918 г. сваімі войскамі атакаваў Усходнюю Галіччыну, каб далучыць гэтую краіну да Польшчы. У дачыненьні да Беларусі акцыя Пілсудзкага пачалася ў лістападзе зараз пасьля капітуляцыі Нямеччыны. Перш ён заняў акругі Бельск, Аўгустова, Сувалкі, Беласток. У канцы гэтага самага месяца (28 лістапада 1918 г.) быў ужо выданы польскім урадам дэкрэт аб агульных выбарах у польскі парлямэнт у Беластоцкім i Бельскім паветах ды іншы дэкрэт аб далучэньні Сувальшчыны й Аўгустоўшчыны да Польшчы.

Супраць гэтых першых актаў польскай агрэсіі войстра рэагаваў урад Беларускай Народнай Рэспублікі ў шматлікіх пратэстацыйных нотах да польскага ўраду, нямецкіх акупацыйных уладаў i да ўдзельнікаў мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы.

Прыкладам гэтых пратэстаў могуць быць вытрымкі з ноты з 2 студзеня 1919 г. да польскага ўраду й дзяржаваў Антанты:

«З прычыны расьпісаньня польскім урадам выбараў у польскае канстытуцыйнае сабраньне на этнаграфічных i гістарычных беларускіх паветах Беластоцкім i Бельскім, Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі пераслала 15 сьнежня 1918 г. на імя міністра замежных справаў Польскай Рэспублікі пратэстацыйную ноту супраць гэтага акту, які роўназначны з анэксіяй гэтых беларускіх земляў i пасягае на сувэрэнныя правы Беларускага народу на свае землі... Не зважаючы на гэта, Польскі ўрад ня толькі ня прыняў ніякіх мераў дзеля ануляваньня гэнага бяспраўнага акту, але яшчэ новым актам нарушыў прыродныя правы Беларускага народу на самавызначэньне й непадзельнасьць ягонай тэрыторыі. Гэтым актам ёсьць новы дэкрэт польскага ўраду аб далучэньні беларускага павету Аўгустова, Сувальскай губэрні да Польшчы.

Павет Аўгустоў паводля бальшыні насельніцтва ёсьць бяссумлеву беларускі, аб чым сьветчаць урадавая статьктыка й незалежныя навукова-этнаграфічныя доказы; апрача гэтага, гэты павет войстра выдзяляецца ад Польшчы сваімі прыроднымі межамі. У анэксіі гэтай часткі беларускай зямлі бачыць Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі праяву польскай імпэрыялістычнай палітыкі, якая супярэчыць праву народаў на самавызначэньне й элемэнтарным асновам дэмакрацыі...»

На пратэстацыйныя ноты польскі ўрад быў глухі i праводзіў кансэквэнтна сваю агрэсыўную i захопніцкую палітыку. У канцы студзеня 1919 г., пры падтрымцы францускага й альянцкага галоўнакамандуючага маршала Фоша, паявіўся ў Горадні «Камісар Польскае Рэспублікі ў Горадні», які пачаў энэргічна арганізаваць прыхільныя да Польшчы элемэнты ў "Самаабарону Горадзенскай Зямлі", з мэтай захапленьня Горадзеншчыны. Адначасова польскія рэгулярныя аддзелы ўступілі ў Горадзеншчыну, займаючы Ваўкавыск, Саколку, Кузьніцу, Індуру, Крынкі й шматлікія іншыя мясцовасьці. Беларускае войска ў Горадні, што знаходзілася ў стадыі арганізацыі, было за слабое, каб супрацьставіцца. Адзінай сілай, якая магла-б паўстрымаць польскую агрэсію, было акупацыйнае нямецкае войска, пакінутае тут Альянтамі для ўтрыманьня парадку. Але Немцы, як гэта сьцьвярджаў др. Ціммэрле, на ноту Міністра Беларускіх Справаў Я. Варонкі 15 лютага 1919 г. не маглі нічога зрабіць, бо мелі загад ад маршала Фоша прапускаць польскія сілы на ўсход супраць бальшавікоў.

У Горадзеншчыне, падобна як раней у Беласточчыне, Палякі прыступілі неадкладна да «падрыхтоўкі» «плебісцыту», які даў-бы «легальную» заслону да акту далучэньня гэтых зямель да Польшчы. Аб некаторых польскіх мэтадах «волявыяўленьня» сьветчыць нота ўраду БНР зь 9 лютага, перасланая на мірную канфэрэнцыю ў Парьокы:

«Польскія імпэрыялістыя імкнуцца ўжо даўно захапіць у свае рукі Беларускія землі, - падавалася ў ноце, - матывуючы сваю прэтэнсію на Беларусь тэй акалічнасьцю, што Беларусь разам з Жамойдзяй некалі ўваходзілі ў дэяржаўны саюз з Польшчай, а таксама i тым, што ў Беларусі жыве. некаторая колькасьць Палякаў. У міжчасе, аднак, старая сувязь Польшчы й Беларусі якая прадстаўляла парлямэнтарную вунію поўнасьцю аўтанамічных дзяржаўных арганізмаў, у сувязі з заняпадам польскай дзяржавы ў канцы 18 ст., даўно ўжо страціла сваю сілу i магла-б быць узноўленая толькі на аснове новага акту, аднак у сучасную пару ён немагчымы дзеля варожага настаўленьня Беларускага народу да гэткай ідэі. Што датычыць польскага элемэнту ў Беларусі, то творыць ён зусім зьнікомы працэнт (у паасобных губэрнях ад 2 да 10 %| i складаецца вылучна з польскіх маёнтка-ўладальнікаў, а таксама ў некаторай частцы з жыхароў большых гарадоў у заходняй частцы краіны. Такім чынам, гэтая група насельніцтва ня можа выступаць з палітычнымі дэклярацыямі ад імя Беларусі, i перш за ўсё з дэклярацыямі, якія перачырківаюць сувэрэнныя правы беларускага народу на сваю родную зямлю... з гэтым ня лічыцца польская акцыя, якая за сваю мэту ставіць анэксію ўсяе Беларусі або яе частку ад многіх гадоў...».


Спадчына №6-1993. С. 16-33.

СПРАВА ПОЛЬСКАЙ УСХОДНЯЯ МЯЖЫ НА МІРНАЙ КАНФЭРЭНЦЫІ Ў ПАРЫЖЫ

У тым самым часе, калі, з аднаго боку, бальшавікі намагаліся захапіць Украіну, Прыбалтыку й Беларусь, а з другога - да гэтага самага падрыхтоўваліся Палякі, у Парыжы адбываліся працы мірнай канфэрэнцыі. У дачыненьні да бальшавікоў сярод Альянтаў ня было аднадуманьня. Усе яны толькі былі згодныя з тым, што бальшавізм прадстаўляе вялікую небясьпеку для заходніх краінаў, што ймкнецца да агульнага перавароту i г. д., але былі немалыя разыходжаньні што да спосабаў барацьбы з бальшавізмам. Лёйд Жорж даказваў немагчымасьць мілітарнай інтэрвэнцыі ў Расеі, прадстаўляючы навет карту занятых бальшавікамі тэрыторыяў. Чэрчыль, Лёрд Кэрзон, а таксама Клемэнсо былі прыхільнікамі беспасярэдняй збройнай інтэрвэнцыі ў Расеі, дамагаючыся павялічэньня альянцкіх сілаў, што былі высаджаныя ў Расеі яшчэ ў 1918 г. Перамагла, аднак, прапанова Лёйд Жоржа, што няма магчымасьці ў Альянтаў ані паслаць экспэдыцыйных войскаў, ані фінансовых сяродкаў на вядзеньне новай вайны. Аставаўся адзін выхад - гэта падтрымка антыбальшавіцкіх сілаў i новаствораных дзяржаваў, што змагаліся з бальшавікамі за сваю незалежнасьць. Але тут вырашальным стаўся ня прынцып самастанаўленьйя народаў, ня ідэі 14 пунктаў Вільсона, але чыста мілітарныя меркаваньні:

Альянтаў цікавілі выключка рэальныя антыбальшавіцкія сілы. Гэтымі сіламі былі ў першую чаргу белагвардзейскія арміі, польскія войскі, прыбалтыцкія злучэньні i ўкраінская армія. Адсутнасьць эфэктоўнай беларускай арміі ставіла беларускае пытаньне па-за парадкам дня.

Але й гэтыя «рэальныя» антыбальшавіцкія сілы ня былі скаардынаваныя супраць агульнага ворага - бальшавізму. Польшча, у першую чаргу, над лёзунгам барацьбы з бальшавікамі вяла вайну з Украінай, займала летувіскія й беларускія землі, тварыла немалы клопат альянтам, аб чым няраз успамінае Лёйд Жорж у сваіх «Успамінах». Таму неабходным было вызначыць усходнюю лінію, як мяжу бясспрэчных польскіх інтарэсаў, па-за якой польская армія выступала-б толькі як удзельніца агульнага супрацьбальшавіцкага змаганьня. Ідэя дэмаркацыйнай лініі, як мяжы Польшчы на ўсходзе, зрадзілася ў Найвышэйшай Ваеннай Радзе Альянтаў зараз пасьля капітуляцыі Аўстра-Вугоршчыны й Нямеччыны ў сувязі з польскай агрэсіяй на ўкраінскія й беларускія землі. У гэтых мэтах была створаная асобная Сьледчая Камісія для Польскіх Справаў, Міжальянцкая Камісія ў Варшаве й высыланыя былі надзвычайныя альянцкія дэлегацыі ва Усходнюю Галіччыну й Летувіска-Беларускую дзяржаву для сабраньня канкрэтнага матар'ялу аб пануючым становішчы й тэрытарыяльных прэтэнсіях Польшчы й сумежных народаў. Прэтэнсіі Палякаў былі ведамыя з мэмарыялаў Дмоўскага, пайменна жаданьне польскай усходняй мяжы на 27 мэрэдыяне або на лініі з 1793 г. Дэлегацыя расейская (Маклакаў i Сазонаў ад Часовага ўраду Керанскага), украінская, беларуская й летувіская даказвалі, што натуральней усходняй граніцай Польшчы ёсьць рака Буг i Нарва. Сьледчая Камісія для польскіх справаў, на чале якой стаяў вялікі прыхільнік Польшчы Француз Камбон, ужо 20 студзеня 1919 году накрэсьліла правізарычную дэмаркацыйную лінію як усходнюю мяжу Польшчы, прымаючы за аснову лінію трэйцяга падзелу Рэчыпаспалітай з 1795 г., як сярэднюю паміж польскімі прэтэнсіямі, а запраўднай гістарычнай i этнаграфічнай мяжой на Бугу й Нарве.

Гэтая лінія, хоць не разгледжаная i не зацьверджаная Найвышэйшай Ваеннай Альянцкай Радай, адразу была маршалам Фошам самавольна ўведзена ў жыцьцё. Пайменна 25 студзеня 1919 году маршал Фош выдаў загад да акупацыйных нямецкіх сілаў у вакрузе Беласток-Горадзень, каб Немцы неадкладна перадалі Палякам тэрыторыю на захад ад лініі Берасьце - Нарва - Крынкі - Кузьніца - Новы Двор - Сапоцкін ды прапусьцілі праз гэтую лінію на ўсход польскія войскі да барацьбы з бальшавікамі. Немцы ў канцы студзеня 1919, выконваючы гэты загад, афіцыяльна перадалі польскім уладам вызначаную вышэй тэрыторыю ў эвакуацыйнай умове ў Беластоку ды на пачатку лютага 1919 г. прапусьцілі польскія войскі праз дэмаркацыйную лінію, так што яны 9 лютага ўвайшлі ў сутык з бальшавікамі на лініі Немана (ад Ськідля), ракі Зэльвянкі, ракі Ружанкі, Пружана - Кобрынь. Такім чынам маршал Фош стварыў першы прэцэдэнс на будучую «лінію Кэрзона», які пасьля быў замацаваны Найвышэйшай Альянцкай Радай.

Вызначэньне правізарычнай дэмаркацыйнай лініі польскай адміністрацыі на ўсходзе было прычынай, з аднаго боку, таго, што пратэстацыйныя ноты ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі супраць заняцьця й анэксіі Палякамі Беласточчыны й Аўгустоўшчыны ня мелі ніякага посьпеху, а з другога - застасаваньня новых «спосабаў» Пілсудзкім дзеля анэксіі беларускіх зямель на ўсход ад гэтай лініі. Да гэтых «спосабаў» належалі: 1) утварэньне на пачатку лютага 1919 г. у Замбраве Ломжынскага павету беларуска-літоўскай дывізіі маёрам Макеевічам, заданьнем якой было-б «вызваленьне» Горадзеншчыны й Віленшчыны i 2) правядзеньне «плебісцытнай» акцыі парахвіяльнымі каталіцкімі камітэтамі, якая была прадстаўляная польскай дэлегацыяй у Парыжы, як голас «Беларускага Тэрытарыяльнага Кангрэсу», што жадае далучэньня Горадзеншчыны да Польскай дзяржавы, у супрацьстаўленьні да «Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Горадзеншчыны», які адбыўся 1 сьнежня 1918 г. у Горадні й які выражаў станоўчую волю беларускага насельніцтва Горадзеншчыны належаць да Лётувіска-Беларускай дзяржавы.

У сувязі з пратэстацыйнымі нотамі ўраду БНР да ўдзельнікаў Парыскай мірнай канфэрэнцыі, Летувы, Польшчы, савецкай Расеі й Нямеччыны аб намечаных польскіх выбарах у Варшаўскі Сойм на тэрыторыі Горадзеншчыны, 27 лютага прыбыла ў Горадзень альянцкая сьледчая місія пад старшынствам амэрыканскага палкоўніка В. Грэйва i францускага маёра Росса, якой быў перададзены ўрадам БНР інфармацыйны матар'ял аб пануючым становішчы й польскай агрэсіі. Часовы вынік гэтай інтэрвэнцыі быў той, што польская акцыя «выбараў» у Горадзеншчыне й Беласточчыне была спыненая й не адбылася ў вызначаным тэрміне. Тады Пілсудзкі вырашыў паслаць прэм'ера Падэрэўскага на Парыскую мірную канфэрэнцыю для абароны ягонай палітыкі заваёваў, а сам рыхтаваўся да вялікай інвазіі на ўсходзе.

Калі інтэрвэнцыя спэцыяльных вайсковых альянцкіх місіяў на працягу лютага й першай паловы сакавіка 1919 г. ня мела ніякіх посьпехаў у спыненьні польска-ўкраінскай вайны ў Галіччыне, гэтай справай, а таксама й справай вызначэньня ўсходняй мяжы Польшчы занялася Найвышэйшая Альянцкая Рада ў рамах Парыскай мірнай канфэрэнцыі. Паседжаньне адбылося 19 сакавіка, у час крытычных баёў за Львоў. Падэрэўскі ў сваім лісьце да прэзыдэнта Вільсона дамагаўся, каб альянты выслалі супольную ноту ўкраінскаму Дырэктарыяту, загадваючы спыніць баі i вывесьці свае войскі з «польскай» тэрыторыі ў Усходняй Галіччыне. Лёйд Жорж адразу заквэстыянаваў «польскасьць Усходняй Галіччыны, а Бальфур паўтарыў свой пагляд з 22 студзеня 1919 г., што мяжа між Польшчаю i Галіччынай павінна быць згодная з этнаграфічнай мяжой, што разьдзяляе абодвы народы. Дзеля ўстанаўленьня гэтай этнаграфічнай мяжы былі заслуханыя справаздачы Сьледчай Камісіі для Польскіх Справаў i разгледжаныя матар'ялы гэтай камісіі. Камбон, старшыня Камісіі, у сваім першым рапарце падчырківаў немагчымасьць правядзеньня гэткай дакладна этнаграфічнай мяжы з прычыны мяшанага насельніцтва. Ен паказаў карту, дзе чырвоная лінія абазначала прэтэнсіі Палякаў на 27 мэрыдыяне (лінія з 1793 г.), а сіняя лінія прапанаваная Камісіяй (лінія 1795 г.). У дачыненьні да Галіччыны «сіняя» лінія далучала да Польшчы Львоў i паўдзённую нафтавую прастору, на беларускім адрэзку - Беласточчыну, Аўгустоўшчыну й Сувальшчыну.

Лейд Жорж гэтак характарызаваў староннасьць Камісіі на карысьць Польшчы:

«Французы былі завалоданыя аднэй ідэяй, якая затруціла й адхіліла ўбок іхны сэнс справядлівасьці ў выпрацоўваньні трактату. Уся іхная ўвага была ськіраваная на найпаўнейшае выкарыстаньне гэтае нагоды для зьменшаньня патэнцыяльнае сілы Нямеччыны. Мір, якім-бы ён ня быў, пакіне за гэтым страшным ворагам у васноўным большае насельніцтва, чымся Францыі. Але затое кажны кусочак тэрыторыі, адрэзаны ад Нямеччыны, азначае пераход насельніцтва й матар'яльных рэсурсаў ад адвечнага ворага да надзейнага прыяцеля. Заўсёды ўважалася як пэўнасьць, шТо Польшча, Бэлыія, Чэхаславаччына, Югаславія й Румынія могуць быць надзейнымі саюзьнікамі Францыі ў кажнай крытычнай сытуацыі, якая можа наступіць у 6удучыні. Дзеля таго, як сказаў Жуль Камбон, гэтыя прыязныя дзяржавы павінны скарыстаць з свайго палажэньня супрацьвагі патэнцыяльным ворагам. Гэтак Польшча мае быць пабольшана за кошт Нямеччыны i Pacei, Чэхаславаччына, Румынія й Югаславія - за кошт Вугоршчыны й тэўтонскай Аўстрыі.

Амэрыканскія польскія эксперты былі фанатычнымі пра-Палякамі, i іхны пагляд у кажнай дыскусіі, што тычылася Польшчы, быў скрыўленым непераможнай аднабаковасьцяй. I дзеля таго зьвяртацца да Камісіі было безнадзейным».

Такім чынам не магло быць гутаркі аб правядзеньні чыста этнаграфічнай польскай мяжы. Падэрэўскі, маючы выдатную падтрымку з боку Камісіі для польскіх справаў i францускага ўраду, мог на тым-жа паседжаньні цынічна гаварыць, што няма ніякай сілы, якая-б спыніла паход маладых польскіх патрыётаў на ўсход, што займаюць вялізныя прасторы бяз большага супраціву. Спыняў гэтую неабходнасьць польскіх агрэсараў амаль адзінокі Лёйд Жорж, кідаючы пад адрысам Падэрэўскага знамянітыя словы:

«Мы здабылі свабоду для народаў, якія ня мелі найменшае надзеі на яе - Чэхаў, Палякаў i іншых; яны атрымалі яе коштам крыві Італьянцаў, Французаў, Ангельцаў, а цяпер мы маем найбольшыя клопаты, каб не дапусьціць ix захопліваць тэрыторыі іншых народаў ды накідаць гэтым народам такую самую тыранію, пад якой яны самі цярпелі стагодзьдзямі».

Канфэрэнцыя зь 19 сакавіка 1919 г. ня вырашыла пытаньня ўсходняй мяжы Польшчы, паколькі ня спыненыя былі баі між Палякамі й Украінцамі. У гэтым духу была перасланая тэлеграма, падпісаная старшынямі дэлегацыяў Задзіночаных Штатаў, Брытаніі, Францыі, Італіі й Японіі, да абодвух ваюючых бакоў, якая заклікала да спыненьня баёў i мірнага вырашэньня пытаньня граніцаў.

Палякі ня толькі ня спынілі ваенных дзеяньняў на ўкраінскім фроньце, але, атрымаўшы вялікую дапамогу Францыі ў ваенным матар'яле i стотысячную армію Галера, на пачатку красавіка распачалі наступ уздоўж усяе ўсходняе паласы. Адначасова (14 красавіка 1919 г.) нямецкія акупацыйныя войскі, каб не ўвайсьці ў закалот з польскімі сіламі, эвакуявалі Горадзень i Горадзеншчыну, даючы запэўненьне ўраду БНР, што, згодна з воляй Альянтаў, паход польскіх войскаў на ўсход не абазначае ix права на завалоданьне гэтымі землямі.

Увайшоўшы ў Горадзень, польскія войскі перш за ўсё раззброілі й інтэрнавалі беларускія вайсковыя аддзелы й правялі масавыя арышты сярод беларускай інтэлігенцыі, адміністрацыі, школьніцтва й інш., абсаджваючы ўсе становішчы Палякамі. Урад БНР эвакуяваўся часткова ў Бэрлін, часткова ў Коўню, прадаўжаючы далейшую абарону правоў беларускага народу на незалежнае дзяржаўнае існаваньне.

Дэмаркацыйная лінія польскай адміністрацыі на ўсходзе, плянаваная ў карысьць Польшчы ейнымі апякунамі, была Пілсудзкім бясцэрамонна патаптаная, трыумфавала брутальная сіла над воляй Альянтаў i сувэрэннымі правамі беларускага й украінскага народаў.

19 красавіка 1919 г. была ўзятая Вільня, сталіца калішняга Вялікага Княства Літоўскага й «ключ да земляў гістарычнай Літвы». Як сьцьвярджаў сам Пілсудзкі ў рэфэраце Віленскім у 1923 г., з заняцьцем Вільні ён асабліва сьпяшаўся, каб стварыць дакананыя факты перад заканчэньнем мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы, пакідаючы на другім пляне Львоў, які быў абложаны ўкраінскімі войскамі.

Вялікая й слаўная гістарычная традыцыя Вільні не магла ня быць выкарыстаная Пілсудзкім для прапагандовых мэтаў. То-ж Напалеон, увайшоўшы ў гэты горад, праклямаваў быў яго зноў сталіцай адноўленага Вялікага Княства Літоўскага. Не маглі абыякава аднесьціся да яго й бальшавікі, ствараючы тут свайго роду сурагат Вялікага Княства Літоўска-Беларускую Савецкую Рэспубліку. Вось-жа Пілсудзкі абвесьціў 22 красавіка 1919 г. адозву «Да жыхароў калішняга Вялікага Княства Літоўскага».

Апрача шумных фразаў аб вызваленьні, спад «варожай расейскай, нямецкай i бальшавіцкай сілы», аб дэклярацыях, што цяпер прыносіцца «свабода», у вадозьве выразна былі паказаныя мэты «цывільнай адміністрацыі»:

Даньне магчымасьці волявыяўленьня насельніцтва, згодна зь ягонымі жаданьнямі й патрэбамі, свабодна выбранымі прадстаўнікамі...

дапамога патрабуючым, забясьпечаньне прадуктыўнай працы, супакою й парадку;

бясьпека ўсіх бяз розьніцы на рэлігійную або нацыянальную прыналежнасьць...»

Як бачым, адозва зусім не ўспамінае аб пэрспэктывах стварэньня дзяржаўнага арганізму, ані аб абсягу прасторы «цывільнай адміністрацыі». Галоўным у вадозьве ёсьць пункт 1 аб «волявыяўленьні», на чым i залежала Пілсудзкаму, каб перад заканчэньнем мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы «выявіць» волю насельніцтва ў відзе «плебісцытаў» ці «выбараў» дэлегатаў на агульны Кангрэс, які-б выразіў жаданьне далучыць занятыя землі да польскай дзяржавы. Гэтую справу зь Вільняй i Віленшчынай закончыў з загаду Пілсудзкага ген. Жэлігоўскі, ствараючы «Сярэднюю Літву», сойм якой 1 лютага 1922 году «дабравольна» пастанавіў аб далучэньні гэтай зямлі да Польшчы.

Акцыя «волявыяўленьня» насельніцтва ў занятых беларускіх землях праводзілася пасьпешна акупацыйнымі польскімі ўладамі. Ужо 2 травеня 1919 г. польская дэлегацыя ў Парыжы прадставіла «дэклярацыю» Беларускай Краёвай Народнай Рады (польскі сурагат да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі) за подпісам старшыні гэтай Рады К. Цьвіркі-Гадыцкага, супрацоўніка польскай ваеннай разьведкі, быццам існаваньне беларускай незалежнай дзяржавы ёсьць немагчымае, i дзеля таго Беларусь ува ўсіх яе этнаграфічных межах павінна быць далучаная да Польшчы, што зможа забясьпечыць яе гаспадарскае й культурнае жыццё пры ўтрыманьні беларускага характару. Супраць гэтага пратэставаў дэлегат БНР на мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы А. Луцкевіч 8 травеня 1919 году.

Тымчасам Камісія для Польскіх Справаў выпрацавала далейшы праект у справе ўсходняй польскай мяжы Ў Галіччыне, які быў разгляданы на канфэрэнцыі міністраў замежных справаў Амэрыкі, Брытаніі, Францыі й Японіі 26 красавіка 1919 г. Праект прадбачваў выдзяленьне Усходняй Галіччыны дзвюма лініямі: лініяй А i лініяй Б. Лінія А аддзяляла Галіччыну ад Польшчы i праходзіла ад Сокала на Бугу на захад ад Бэлза, Равы Рускай, на ўсход ад Любачова, на ўсход ад Даброміля да граніцы з Чэхаславацыяй. Лінія Б. аддзяляла Галіччыну ад рэшты Украіны i праходзіла, пачынаючы ад Сокаля на Бугу, праз Камянку Струмілаўскую, далей усходняй дугой аддзяляла Львоў ад Украіны, праходзіла наступна ў паўдзённым кірунку на захад ад м. Гліняны й Бобрка, на захад ад Стрыя да чэхаславацкай мяжы.

Адносна будучага лесу так выдзеленай Галіччыны Камісія прапанавала тры магчымасьці: 1) Падзел МІЖ Польшчай i Украінай з тым, што Львоў i Дарагабыцская нафтовая акруга належалі-б да Польшчы;

2) утварэньне з Галіччыны незалежнай дзяржавы, 3) устанаўленьне мандату Польшчы пад кантроляй Лігі Нацыяў. Да часу вырашэньня гэтых пытаньняў дазволена Польшчы дзеля мілітарных прычынаў акупаваць украінскую прастору да ракі Збруч.

Прапановы 4 міністраў былі разгляданыя 19 чэрвеня 1919 году на агульнай мірнай канфэрэнцыі, дзе Бальфур абараняў ідэю стварэньня часовага гаспадарства ў Усходняй Галіччыне, сьцьвярджаючы, што ўкраінскае насельніцтва творыць там абсалютную бальшыню i варожа настаўленае да Польшчы. Італьянскі прадстаўнік Сонніно выказваўся за аўтаномію Галіччыны ў рамах Польскай дзяржавы, гэтую думку падтрымлівала Францыя; Ленсінг, дзяржаўны сакратар Задзіночаных Штатаў, быў за тым, каб акупацыя Галіччыйы польскГмі войскамі была часовай, пакуль Вялікія Дзяржавы не правядуць там плебісцыту. Прапанова Задзіночаных Штатаў была прынята тыдзень пазьней, 25 чэрвеня, Найвышэйшай Альянцкай Радай, але гэта ня вырашала справы ўсходняй мяжы, як такой. Такім чынам, у тры дні пазьней падпісаны ўдзельнікамі мірнай канфэрэнцыі Вэрсальскі Трактат пакідаў неазначанай усходнюю польскую мяжу, ані ня вызначаў навет правізарычнай дэмаркацыйнай лініі, як гэта зрабіў у студзені 1919 г. маршал Фош.

Неазначанасьць Вэрсальскім Трактатам усходніх межаў Польшчы давала гэтай апошняй надзею й магчымасьць перасунуць яе з-над Бугу й Нарвы далей на ўсход у залежнасьці ад посьпехаў польскай збройнай сілы. Посьпехі гэтыя расьлі з дня на дзень. 8 жніўня 1919 году польскія аддзелы занялі Менск i пасоўваліся далей на ўсход. Урад Літоўска-Беларускай Рэспублікі перанёс сваю сядзібу ў Смаленск. Пілсудзкі, падобна як пры заняцьці Вільні, выдаў адозву ў Менску да «насельніцтва Беларусі», перапоўненую прапагандовымі словамi аб вызваленьні, аб новай эпосе свабоды й сужыцьця беларускага народу з польскім, як гэта было ў мінуўшчыне, аб няпрымушаным «волявыяўленьні» i г. д. Як пры заняцьці Вільні, так i цяпер Пілсудзкі імкнуўся да тых самых мэтаў: пры дапамозе вайсковай акупацыі правесьці «выбары» ў народнае прадстаўніцтва, якое потым «вырашыла-б» далейшы лёс народу. Гэта ён нядвузначна казаў да прадстаўнікоў Менскага Беларускага Нацыянальнага Камітэту, што вітаў яго ў Менску дня 8 жніўня 1919 г.:

«Будзеце, мае спадары, пакліканыя ў найбліжэйшым часе да таго, каб перш пачалі самі кіраваць у самаўрадавых установах. Потым прыдзе тая хвіліна, калі будзеце маглі свабодна выказацца, як край ваш мае быць уладжаны. Гэта будзе вялікі акт, калі першы раз чалавек на гэтай зямлі свабодна будзе выказвацца».

Каб прыкрыць свае акупацыйныя махінацыі перад альянтамі ды ня даць магчымасьці пратэсту з боку эгзыльнага [5] ўраду ВНР, польскі ўрад праз прэм'ера Падэрэўскага подступам звабіў прадстаўніка БНР на Парыскай Канфэрэнцыі А. Луцкевіча ў Варшаву, быццам для перамоваў у справе польска-беларускіх дачыненьняў, а ў запраўднасьці для ягонага арышту, што i адбылося. Тады польскія акупацыйныя ўлады на Беларусі, думаючы, што няма ніякіх перашкодаў для іхнай акцыі, абвесьцілі аб разьвязаньні Беларускай Народнай Рэспублікі.

Поступы белых арміяў у змаганьні з бальшавікамі, замацаваньне парадку ў Прыбалтыцы, змаганьне ўкраінскага народу супраць двух ворагаў, ды й удачны польскі наступ стваралі ўражаньне ў альянтаў, што бальшавізм у Расеі доўга ня ўтрымаецца, што можа быць перамога на баку дэмакратычных сілаў Расеі.

Альянты стараліся ўсьцяж скаардынаваць усе антыбальшавіцкія сілы, i гэтым неяк супрацьдзеіць самавольнаму захопніцтву Польшчай занятых земляў. Пад гэтым ціскам Пілсудзкі ў чэрвені 1919 году пасылаў да Дзянікіна ген. Карніцкага дзеля выясьнення ягонага становішча да Польшчы. Дзянікін выказваўся, што прызнае незалежную польскую дзяржаву ў этнаграфічных межах Польшчы, а справу Украіны, Беларусі й балтыцкіх народаў уважае за нутраную справу Расеі. Падобнае становішча заняў Калчак. На запытаньне альянтаў у чэрвені таго-ж году ён адказваў, што ўстанаўленьне межаў паміж Расеяй i Польшчай належыць да кампэтэнцыі Усерасейскай Канстытуанты, а балтыцкім, каўкаскім i касьпійскім народам ягоны ўрад дэкляруе нацыянальныя аўтаноміі, граніцы якіх павінны быць асобна вызначаны.

У сувязі з гэтым на парадак дня вышла йзноў справа ўсходніх межаў Польшчы. 19 i 25 верасьня 1919 г. Найвышэйшая Альянцкая Рада пастанавіла зложаны праект Сьледчай Камісіі для Польскіх Справаў перадаць спэцыяльнаму Камітэту для бліжэйшых студыяў, пасьля чаго мела быць прынятая канчаткова пастанова Рады i перасланая польскаму ўраду да выкананьня.

Гэта наступіла на двух чарговых паседжаньнях Найвышэйшай Альянцкай Рады 20 лістапада i 8 сьнежня 1919 году.

20 лістапада 1919 г. была разгляданая i канчаткова вызначаная паўдзённа-ўсходняя мяжа Польшчы, пайменна ў Галіччыне. Фактычна бязь зьменаў былі зацьверджаныя дзьве лініі А i Б, выдзяляючыя Галіччыну ў васобную тэрытарыяльную адзінку, так, як гэта было прынята на канфэрэнцыі міністраў замежных справаў чатырох дзяржаваў з дня 26 красавіка 1919 г. Галіччыне быў дадзены мандат із статутам, выпрацаваным Камісіяй для Польскіх Справаў, i перададзены Польшчы на 25 год пад кантроляй Лігі Нацыяў, пасьля чаго гэтая апошняя мела задэцыдаваць аб далейшым лёсе краіны. Канчаткова зацьверджаная гэтая пастанова адносна Усходняй Галіччыны была 22 сьнежня 1919 г., але практычна гэта ня мела застасаваньня, бо Палякі рашуча выступалі супраць гэнага статуту, i таму сама Антанта ад яго адступіла. Рада Амбасадараў пастановай ад 14.3.1923 г. прызнала канчаткова Галіччыну бязь ніякіх абмежаваньняў у часе, а толькi выказана было пажаданьне, каб Галіччына атрымала аўтаномія.

Паўночная частка ўсходняй мяжы Польшчы была прынятая Найвышэйшай Альянцкай Радай 8 сьнежня 1919 году. Фактычна была зацьверджаная ўжо даўно прыгатаваная Камісіяй для Польскіх Справаў лінія, згодная зь лініяй другога падзелу Рэчыпаспалітай з 1793 г. з папраўкамі што да паўночнай часткі Сувальшчыны, якая далучалася да летувіскай дзяржавы. Дзеля таго што гэтая лінія, потым названая «лініяй Кэрзона», сталася асновай пры вызначаньні пасьляваеннай мяжы між Польшчай i СССР на канфэрэнцыі ў Ялце Ў 1945 годзе, падаем поўны арыгінальны дакумант за подпісам Клемэнсо, як старшыні Найвышэйшай Альянцкай Рады.

«Асноўныя саюзныя дзяржавы, прызнаўшы важнасьць як найхутчэйшага спыненьня актуальнага стану палітычнае няпэўнасьці, у якой знаходзіцца польскі народ, i не прадрашаючы канчатковых будучых пастановаў што да вызначэньня дэфінітыўных усходніх межаў Польшчы, прызнаюць з гэтага мамэнту права польскага ўраду прыступіць, згодна ўмоваў перад гэтым, прадугледжаных Трактатам з Польшчай з 28 чэрвеня 1919 г., да арганізацыі рэгулярнае адміністрацыі тэрыторыяў былой Расейскай імпэрыі, што ляжаць на захад ад лініі ніжэй апісанай.

Ад пункту, дзе былая мяжа

між Расеяй i Аўстра-Вугоршчынай сустракае раку Буг, i аж да пункту, дзе гэтая мяжа перасякаецца адміністрацыйнай мяжой між Бельскім i Берасьцейскім паветамі; з цячэньнем Бугу ўніз; адгэтуль на поўнач па гэтай адміністрацыйнай мяжы аж да пункту, дзе яна творыць востры кут у вадлегласьці каля 9 км. на паўночны ўсход ад Мельніка, адгэтуль у паўночна-ўсходнім кірунку аж да Лясной Правай, дзе цячэньне вады перасечана лясной дарогай у кірунку поўдзень-поўнач, праходзячы прыблізна 2 км. на захад ад Скупава;

лінія да вызначэньня на месцы, якая пакідае Польшчы вёскі Вайрполе, Стоўпцы, Пяшчатку i Вольку, ды якая перасякае чыгунку Бельск-Берасьце ў пункце, дзе чыгунка перасякае дарогу з Высока-Літоўска ў Кляшчэлі;

адгэтуль у кірунку поўначы аж да пункту, дзе дарога Нараў - Нараўка перасякае чыгунку Гайнаўска - Сьвіслач;

лінія да вызначэньня на месцы i ўздоўж лясной дарогі ўспомненай вышэй;

адгэтуль у паўночна-ўсходнім кірунку аж да пункту на 4 км. на поўнач ад Ялаўкі, дзе ў раку Сьвіслач упадае прыток; лінія да вызначэньня на месцы; адгэтуль уніз цячэньня Свіслачы, пасьля ўверх цячэньня Ляшанкі, потым уверх цячэньня Лікаўкі да пункту на 1,5 км. на захад ад Баранава;

адгэтуль на паўночны ўсход да таго пункту чыгункі. Горадня - Кузьніца, што ляжыць прыблізна 500 мэтраў на паўночны-ўсход ад разгаліненьня ў Келбасіне; лінія да вызначэньня на месцы; адгэтуль уніз па Ласосьне, пасьля ўніз па Немане, потым уверх па рэчцы Iгорка, што працякае праз Варвішкі, аж да ейнага вытаку; адгэтуль на захад-поўдзень-захад аж да Чарнаганьчы каля Штудзянкі; лінія да вызначэньня на месцы;

адгэтуль уверх па цячэньні Чарнаганьчы аж да пункту на адлегласьці каля 2,5 км. на ўсход ад Зэльвы; адгэтуль на поўнач аж да пункту на дарозе Берзьнікі - Копцява, які знаходзіцца прыблізна 2 км. на паўдзённы-ўсход ад Берзьнікаў;

лінія да вызначэньня на месцы; адгэтуль у паўночна-заходнім кірунку да найбольш паўдзённага пункту паўночнай адміністрацыйнай мяжы павету Сувалкі (прыблізна 7 км. на паўночны-захад ад Пунску); лінія да вызначэньня на месцы, паралельна да лініі малых вазёраў, што знаходзяцца між Берзьнікамі i Зэгарамі, ды прыблізна 2 км. на ўсход гэтых вазёраў, накіроўваючыся далей на захад аж да пункту на возеры Галадуша, прыблізна 2 км. на поўнач ад Зэгараў, перасякаючы возера аж да ягонага паўночназаходняга берагу i пакідаючы Пунск у Польшчы;

адгэтуль на поўнач ад адміністрацыйнай мяжы Сувалак аж да пункту, дзе яна сустракаецца з былай мяжой між Расеяй i Усходняй Прусіяй. Правы, якія Польшча хацела-б мець да тэрыторыяў, што знаходзяцца на ўсход ад гэтае лініі, зьяўляюцца выразна засьцярожанымі.

Дадзена ў Парыжы, 8 сьнежня 1919.

Старшыня Найвышэйшай Альянцкай Рады Г. Клемансо».

Канчатковае ўстанаўленьне й зацьверджаньне ўсходняй мяжы Польшчы, хоць ня этнічнай i некарыснай для Беларусі, было ў пэўнай ступені. ўдарам у імпэрыялістычную польскую палітыку, што імкнулася паставіць свае вехі на Дняпры. Альянты дазвалялі Польшчы арганізаваць свае парадкі толькі на захад ад гэтай мяжы, засьцерагаючы сабе эвэнтуальнасьць незьмены ў будучыні. Пад уражаньнем гэтай пастановы Пілсудзкі зьмяніў тактыку ў дачыненьні да Беларусі. Звычайная анэксія, хоць i прыслоненая зарганізаваным аволявыяўленьнем» насельніцтва, не давала пэўнасьці, што альянты яе зацьвердзяць. Неабходна было шукаць паразумленьня зь Беларусамі.

ПАЛІТЫКА ПОЛЬШЧЫ НА БЕЛАРУСІ Й УКРАІНЕ У 1919-1920 гг.

У канцы 1919 году Пілсудзкі меў гатовы плян для праектаванай вясеньняй афэнзывы 1920 г. Паводля гэтага пляну мела быць вызвалена з-пад бальшавіцкай акупацыі ўся прастора Беларусі й Украіны да Дняпра (мяжа 1772 г.). Беларускія й украінскія землі на захад ад 27 мэрыдыяна, гэта значыць ад лініі 1793 г., павінны былі быць далучаныя беспасярэдня да Польшчы, а на прасторы між мяжой 1793 г. i Дняпром створаныя буфарныя й саюзныя з Польшчай Беларуская й Украінская дзяржавы, якія, аднак, гарантавалі-б: свабоднае разьвіцьцё польскіх уплываў i далейшае йснаваньне польскіх маёнткаўладаньняў на гэтай тэрыторыі. З гэтай мэтай польскі ўрад пачаў перамовы зь Пятлюрам i прэм'ерам БНР А. Луцкевічам, выпушчаным у канцы лістапада 1919 г. з-пад арышту. Луцкевіч згадзіўся на супрацоўніцтва ў духу польскіх прапановаў. 12 сьнежня 1919 г. З дазволу польскіх акупацыйных уладаў быў скліканы Зьезд Рады Беларускай Народней Рэспублікі ў Менску. На першым паседжаньні Рады было пастаноўлена, што Акт 25 сакавіка 1918 г. аб абвешчаньні незалежнасьці БНР ува ўсіх этнаграфічных землях Беларусі застаецца надалей адзіным i вядучым законам, i што неабходна рабіць усе захады перад іншымі дзяржавамі аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі. Адначасова выявілася на гэтым першым паседжаньні невялікая група, з Луцкевічам на чале, якая прапанавала згадзіцца на польскія ўмовы, пры якіх магла-б разьвівацца далейшая дзейнасьць Рады БНР. Гэта выклікала хваіію абурэньня ў вабсалютнай бальшыні сяброў Рады БНР. На другі дзень, 13 сьнежня 1919 г., было склікана надзвычайнае паседжаньне Рады БHP пры ахове беларускага войска зь Беларускай Вайсковай Камісіі, i бальшынёй галасоў (50 да 37) было дадзенае вотум недаверу ўраду А. Луцкевіча й выбраны новы ўрад з В. Ластоўскім на чале. У склад прэзыдыюму Рады БНР увайшлі П. Крэчэўскі, як старшыня, П. Бадунова й В. Захарка, як заступнікі, Козіч i Мамонька - сябры. Адначасова быў вынесены пратэст супраць незаконнага гаспадараваньня Палякаў на Беларусі, супраць іхнай каляніяльнай палітыкі i ладжаных імі розных «плебісцытаў» аб «дабраахвотным» далучэньні Беларусі да Польшчы.

Адказам на стойкую абарону прынцыпу незалежнасьці й непадзельнасьці Беларусі былі польскія рэпрэсіі, як арышты некаторых сяброў Прэзыдыюму й Ластоўскага - старшыні Рады Міністраў.

Група Луцкевіча, што праўда, пайшла на супрацоўніцтва з Палякамі, назваўшы сябе навет «Найвышэйшай Радай», але хутка выявілася, што Палякі хацелі мець толькі беларускую шыльду i не дазволілі навет гэтай трупе на шырэйшую дзейнасьць, згаджаючыся толькі на арганізацыю пачаткаў беларускага школьніцтва й беларускіх збройных сілаў пад беспасярэднім польскім камандаваньнем.

У гэтым самым часе, значыць у канцы 1919 году, польска-савецкая лінія фронту праходзіла ўздоўж ракі Дзьвіны й Бярэзіны, а на паўдзённым адрэзку на лініі Ноўгарад Валынскі, Стараканстантынаў i Бар. Бальшавікі гатовыя былі на гэтай лініі заключыць з Палякамі мір i ўстанавіць мяжу. З гэткімі прапановамі зьвяртаўся з ЦК Мархлеўскі 22 сьнежня 1919 г., а 29 студзеня 1920 году - афіцыяльна Ленін, Чычэрын i Троцкі, адначасова разьвіваючы на захадзе Эўропы прапаганду аб міралюбных жаданьнях Савецкай Расеі. Бальшавікі хацелі перамір'я на заходнім фроньце, каб магчы справіцца зь белымі арміямі Дзянікіна, Калчака i Врангеля. Альянты да савецкай ноты аб жаданьні міру з Польшчай аднесьліся ў васноўным няпрыхільна, ведаючы запраўдныя намеры бальшавікоў. Адмоўна ставіўся да савецкай ноты польскі ўрад i парлямант, уважаючы, што заіснаваў спрыяльны час на ўстанаўленьне мяжы з 1772 г. Палякі афіцыяльны свой адказ далі на савецкія прапановы толькі ў сакавіку 1920 г., перасылаючы ноты Савецкаму Саюзу i дзяржавам Антанты. У ноце да Савецкага Саюзу прапанавалася пачаць перамовы аб заключэньні міру ў Барысаве з умовай, што бальшавікі вывелі-б свае войскі за Дняпро для правядзеньня «плебісцыту» на гэтых землях i выяўленьня волі насельніцтва, куды яно хоча належаць, да савецкай Расеі ці Польшчы.

У ноце да дзяржаваў Антанты былі вылажаныя падробна намеры Палякаў. Пайменна гаварылася, што польскі ўрад аднадумна з соймам хоча ўступіць з савецкай Расеяй у мірныя перамовы i жадаць мяжы з 1772 году, гэта значыць на Дняпры, з тым, што на тэрыторыі між Дняпром а 27 мэрыдыянам (мяжой з 1793) плянуе стварыць антыкамуністычныя дэмакратычныя й нерасейскія дзяржавы шляхам правядзеньня агульнага плебісцыту.

Найвышэйшая Альянцкая Рада адкінула польскую ноту й адказала ў войстрых словах, паклікаючыся на § 87 Вэрсальскага Трактату, што ўстанаўленьне ўсходніх граніцаў Польшчы належыць да кампэтэнцыў Галоўных Альянцкіх Сілаў i ня можа быць ніякага плебісцыту ва ўмовах ваеннай акупацыі. Адкінулі таксама польскую ноту й бальшавікі, не падаючы ніякіх матываў.

За гэты час Пілсудзкі закончыў перамовы з Дырэктарыятам Украінскай Народней Рэспублікі i 22 красаінка 1920 году падпісаў зь Пятлюрам умову ў Варшаве аб ваенным польска-ўкраінскім саюзе й супольным вызваленьні Украіны ад бальшавікоў. На аснове гэтай умовы польскі ўрад прызнаваў незалежную ўкраінскую дзяржаву на ўсход ад ракі Збруч i Гарынь. Заходнія ўкраінскія землі ад названых рэкаў (лінія 1793) замацоўваліся за Польшчай. Паўночная мяжа УНР мела йсьці па Прыпяці да Дняпра. Польшча забавязвалася дапамагчы УНР вызваліць прастору да Дняпра, засьцерагаючы сабе права на свабоднае карыстаньне чыгункамі й права апекі над польскімі маёнткаўладальнікамі на Правабярэжжы.

25 красавіка 1920 г. пачаўся польска-ўкраінскі паход на Кіеў, які быў узяты 7 травеня таго-ж году. Падобна як ува ўсіх сваіх заваёвах, Пілсудзкі ў Кіяве выдаў адозву да ўкраінскага народу, дэкляруючы, «што як толькі вызралены народ задэцыдуе, які мае быць ягоны далейшы лёс, будзе эвакуяваная польская армія». Зь яе вынікала, што Палякі не пачуваліся забавязанымі ўмовай зь Пятлюрам, але меркавалі пры падтрымцы прапольскіх элемэнтаў правесьці «плебісцыт» на правабярэжнай Украіне i пры яго дапамозе перасунуць польскую мяжу з Збруча на Дняпро.

Пляны гэтыя не ўдаліся, бо ў канцы травеня 1920 году Чырвоная армія ў раёне Барысава начала вялікі наступ на захад, пагражаючы адрэзаньнем польскіх сілаў пад Кіевам. Польскія й украінскія войскі прымушаныя былі пасьпешна й бязладна адступаць. На пачатку ліпеня 1920 г. бальшавіцкая армія ўжо была на лініі з 1793 г. Ня было іншага выхаду Польшчы, як шукаць дапамогі перад савецкім наступам у альянтаў на захадзе. У гэтых мэтах была высланая польская дэлегацыя на чале з прэм'ерам В. Грабскім на канфэрэнцыю ў Спа, дзе дыскутавалася справа нямецкіх ваенных рэпарацыяў. Грабскі прасіў інтэрвэнцыі альянцкіх' сілаў або пасярэдніцтва ў заключэньні міру з савецкай Расеяй. Францыя адмовілася даць ваенную дапамогу i таксама адмовілася ад пасярэдніцтва, матывуючы тым, што ня мае ніякіх зносінаў з Саветамі. На мэдыятарства згадзіўся Лёйд Жорж, пры ўмовах, што Польшча адвядзе свае войскі на захад ад дэмаркацыйнай лініі, зацьверджанай 8 сьнежня 1919 г.

НАЗОЎ ЛІНІІ КЭРЗОНА

10 ліпеня 1920 г. у Спа польская дэлегацыя з В. Грабскім на чале згадзілася на ўмовы Найвышэйшай Альянцкай Рады, падпісаўшы наступную ўмову:

«Польскі ўрад згаджаецца:

А) Заініцыяваць i падпісаць безадкладны перамір з тым, што польская армія адыйдзе на лінію, вызначаную Мірнай Канфэрэнцыяй 8-га сьнежня 1919 г., ям часовую мяжу польскае адміністрацыі, i што савецкія арміі затрымаюцца на 50 км. на ўсход ад гэтае лініі. Вільня, аднак, мусіць быць безадкладна перададзеная Летувісам i выключаная з зоны, якую маюць акупаваць бальшавікі ў часе пераміру. Што да Усходняй Галіцыі, дык арміі тут павінны затрымацца на лініі, якую яны дасягнулі ў мамэнт падпісаньня пераміру, а пасьля кажная армія мусіць адступіць 10 км., каб, такім чынам, мець нэўтральную зону.

б) Выслаць паўнамоцных прадстаўнікоў на канфэрэнцыю, што пасьля як найхутчэй мусіць адбыцца ў Лёндане, на якой мусяць быць дэлегаты Польшчы, Савецкай Расеі, Фінляндыі, Летувы, Латвіі, i якая будзе праходзіць пад апекай Мірнае Канфэрэнцыі, каторая павінна пастарацца зрабіць трывалы мір між Расеяй i ейнымі эўрапэйскімі суседзямі.

в) Пагадзіцца з дэцызіяй Найвышэйшае Рады што да летувіскіх межаў, будучыні Усходняе Галіцыі, пытаньня Цешына ды заключыць трактат між Гданскам i Польшчай.

Бяручы на ўвагу згоду Польшчы што да вышэйпададзенага, брытанскі ўрад:

зробіць безадкладна падобную прапанову Савецкай Расеі; у выпадку, калі-б расейскія арміі адмовіліся ад пераміру i перайшлі ўспомненую вышэй лінію, Альянты дадуць Польшчы кажную дапамогу, асабліва ў ваенным матар'яле, на якую яны змогуць здабыцца, бяручы на ўвагу іхнае собскае зьняможаньне ды абавязкі, якія яны выконваюць у іншых мясцох, каб гэткім чынам даць магчымасьць польскаму народу абараняць ягоную незалежнасьць i нацыянальнае існаваньне.

В. Т. Грабскі». Дзеля ажыцьцяўленьня гэтага дагавору, міністр замежных справаў Вяліка-Брытаніі Лёрд Кэрзон пераслаў ультыматыўную ноту савецкай Расеі 11 ліпеня 1920 г., прапануючы спыненьне савецкіх войскаў у раёне дэмаркацыйнай лініі, прынятай Найвышэйшай Альянцкай Радай 8 сьнежня 1919 г., i мірныя перамовы ў Лёндане. Ад гэтай ноты названая лінія стала называцца «лініяй Кэрзона». Зьмест ноты быў наступны:

«...Між Польшчай i Саветамі павінен быць падпісаны безадкладны перамір, які спыніць барацьбу. Умовы пераміру павінны забясьпечыць, з аднаго боку, безадкладнае адцягненьне польскае арміі за лінію, часова вызначаную ў мінулым годзе Мірнай Канфэрэнцыяй, як усходнюю мяжу, у засягу якое Польшчы было дазволена ўстанавіць польскую адміністрацыю. Гэтая лінія праходзіць прыблізна гэтак: Горадня, Вапоўка, Няміраў, Берасьце, Дарагуск, Усьцілуг, на ўсход ад Грубешава, Крылаў, на захад ад Равы Рускай, на ўсход ад Перамышля да Карпатаў. На поўначы ад Горадні лінія, якую затрымаюць

Летувісы, будзе йсьці па чыгунцы Горадня-Вільня-Дзьвінск. З другога боку, перамір абумоўліваецца адцягненьнем арміяў Савецкае Расеі на 50 км. на ўсход».

Далей у ноце паўтараліся ўмовы мірнай канфэрэнцыі ў Лёндане, як тэта было сказана ў дагаворы з польскай дэлегацыяй. Нота зьмяшчала яшчэ аддзельную прапанову заключэньня міру зь ген. Врангелям, які затрымаў-бы за сабой Крым. Нота давала двутыднёвы тэрмін на адказ i зьмяшчала кляўзулю, што ў выпадку адхіленьня брытыйскіх прапановаў Савецкай Расеяй і пераходу вышэй названай лініі Чырвонай арміяй, Вяліка-Брытанія прыдзе з усемагчымай ваеннай дапамогай Польшчы.

Саветы адкінулі ноту Лёрда Кэрзона 17 ліпеня 1920 г., абасноўваючы: 1) што ў справе перамір'я мо, гуць быць перамовы беспасярэдна з Польшчай i на ўмовах больш карысных Польшчы, чымся «лінія Кэрзона», 2) што Палякі адхілілі савёцкія прапановы аб беспасярэднім перамір'і. Тады 22 ліпеня брытыйскі ўрад прапанаваў распачацьце беспасярэдніх перамоваў Саветаў з Польшчай. Бальшавікі, аднак, не сьпяшаліся зь перамір'ем з Польшчай. Яны разьлічвалі на падтрымку польскага пралетарыяту й на пераварот у Польшчы. Надзеі ix ня збыліся. Польскія сяляне й работнікі аднесьліся няпрыхільна да бальшавіцкай прапаганды, а абарона Варшавы сталася зваротным пунктам у бальшавіцкім паходзе.

5.8.1920 г., за 10 дзён да вялікага разгрому Чырвонай арміі над Віслай, Каменеў i Красін, савецкія прадстаўнікі ў Лёндане, выступілі з прапановамі перамір'я на наступных умовах: 1) Саветы гатовыя прызнаць Польшчы больш карысныя межы, чымся «лінія Кэрзона», дзеля чаго 2) Польшча павінна зрэдукаваць сваю армію да 50.000 чалавек i ўстанавіць народную міліцыю для ўтрыманьня парадку, 3) Польшча не павінна мець права прадукаваць зброі й амуніцыі, 4) надзяліць зямлей бясплатна сем'і забітых i раненых польскіх грамадзянаў у польска-савецкай вайне.

Прапануючы Польшчы «больш карысныя межы, чымся «лінія Кэрзона», пры вымаганьнях раззбраеньня яе i пэўнага тыпу саветызацыі, бальшавікі хацелі знайсьці сымпатыі ў польскіх масах i наставіць ix супраць альянтаў. Становішча польскага ўраду было крытычнае, i ён гатовы быў на прыняцьце савецкіх умоваў. 14 жніўня 1920 г., за два дні перад савецкай паразай, польская дэлегацыя, зложаная з прадстаўнікоў ад усіх палітычных партыяў, выехала ў Галоўную кватэру маршала Тухачэўскага ў Менску на перамовы.

У міжчасе наступіў зваротны пункт у бальшавіцкім паходзе. 16 жніўня бальшавіцкія войскі ўжо былі ў панічным адступленьні. Перад гэтым Саветы меркавалі запраўды прызнаць Польшчы, зразумела з савецкім урадам, «больш карысныя межы на ўсходзе, чымся «лінія Кэрзона». Гэта вынікала зь іхняй антыбеларускай палітыкі ў часе паходу на Варшаву.

1 жніўня 1920 году, у той час калі Саветы знаходзіліся на самай вяршыні сваіх перамогаў, штурмуючы Варшаву, калі ўся Беларусь знаходзілася Ў іхным валоданьні, яны ў насьмешлівай форме абвяшчаюць Беларускую ССР - з 6-ці паветаў былой Менскай губэрні, аддаючы раней на аснове заключанага мірнага дагавору ў Маскве (19 ліпеня 1920 г.) Летуве Вільню, Горадню, Ліду, Ашмяну, Сьвянцяны, Аўгустова й Сувалкі. Рэшту Заходняй Беларусі меркавалі аддаць саветызаванай Польшчы, ужо згары прадбачваючы ейныя межы на ўсходзе, якія яны абазначалі, як «асноўную (грунтоўнуюі мадыфікацыю «лініі Кэрзона» ў карысьць Польшчы», а ўсе беларускія ўсходнія землі (Віцебская, Смаленская, Магілеўская губэрні, беларускія часткі Пскоўскай, Чарнігаўскай i рэшту Менскай губэрні|, яны далучылі да савецкай Расеі. З гэтай мэтай яны 31 ліпеня 1920 г. стварылі тымчасовы польскі савецкі ўрад (Рэўком Польшчы) ў Беластоку зь Дзяржынскім на чале.

МІРНЫЯ ПЕРАМОВЫ ПОЛЬШЧЫ З САВЕТАМІ Й РЫСКАЯ ЎГОДА

Пачатыя 14 жніўня 1920 году мірныя перамовы ў Менску цягнулісяда 18 сакавіка 1921 г., калі канчаткова быў падпісаны мірны дагавор Польшчы з Саветамі.

У першай стадыі перамоваў, калі бальшавікі былі пад Варшавай, яны дамагаліся: 1) зьменшаньня сілы польскае арміі да 10.000 i стварэньня мнароднай» міліцыі ў сіле 40.000; 2) пераданьня вайсковага эквіпунку савецкай Расеі; 3) утрымоўваньня на польскім паграніччы савецкіх гарнізонаў у сіле 200.000 чалавек; 4) згоды на «лінію Кэрзона», грунтоўна змадыфікованую ў карысьць Польшчы; 5) зьнясеньня пагранічнай i мытнай кантролі.

У меру пасоўваньня польскай арміі на ўсход вымаганьні бальшавікоў ставаліся меншымі. 21 верасьня 1920 перамовы былі перенесены ў Рыгу, дзе польская дэлегацыя канкрэтызавала свае ўмовы ў гэткі спосаб: 1) хуткае заключэньне міру й навязаньне добрых дачыненьняў з Саветамі; 2) Польшча зракаецца сваіх прэтэнсіяў да мяжы з 1772 г. i згодная на мяжу з 1793 г.; 3) няўмешваньне ў нутраныя справы абодвых бакоў i інш. менш важныя. Савецкая дэлегацыя ўзалежнівала прыняцьце польскіх прапановаў што да мяжы ад зрачэньня Польшчы ад сваіх прэтэнсіяў да золата царскага банку. Урэшце 12 кастрычніка 1920 году была падпісаная тымчасовая мірная ўмова.

У часе падпісаньня тымчасовае мірнае ўмовы Польшчы з Саветамі франтовая лінія на Беларусі праходзіла ад Дрысы праз Маладэчна, Койданава, Слуцак i раку

Птыч, а принятая мяжа знаходзілася на лініі: Дрыса - Дзісна - Радашка'вічы - Рубяжэвічы - Капыль - Семежава - Морач - Ленін - Курэц, пераходзячы далей на раку Збруч на Украіне. Такім чынам польскае войска павінна было эвакуяваць усю Случчыну. Выкарысталі тэта Случчакі, арганізуючы 14 лістапада 1920 г. у Слуцку Кангрэс Случчыны, які ў хуткім часе зарганізаваў беларускія збройныя аддзелы ў сіле 10.000 чалавек i разам з апэруючай у раёне Мозыра й Жлобіна арміяй ген. Балаховіча прыступіў да змаганьня з бальшавікамі за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Змаганьне трывала ад 27 лістапада да 28 сьнежня 1920 году i было праяўленьнем збройнага пратэсту Беларускай Народнай Рэспублікі супраць падзелу Беларусі паміж двума акупантамі. 28 сьнежня беларускія войскі пад ціскам пераважаючых бальшавіцкіх сілаў перайшлі Рыскую мяжу й былі раззброеныя ды інтэрнаваныя польскай арміяй.

Падчыркнуць трэба з асаблівым націскам, што ў мірных перамовах у Рызе бальшавікі не дапусьцілі навет дэлегацыі ад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі i падпісалі мір з Польшчай 18 сакавіка 1921 году ад імя савецкай Расеі й Украінскай СССР. Такім чынам Рыская мяжа, што пpaіснавала да 1939 году, была выключна польска-савецка-расейскім творам i накінутая сілай беларускаму народу. Яна была таксама перакрэсьленьнем «лініі Кэрзона» i волі альянтаў, з чым яны толькі пагадзіліся ў 1923 годзе, калі ўжо ня было ніякіх надзеяў на ўстанаўленьне новага парадку ў былой царскай імпэрыі.

Іншай формай перакрэсьленьня волі альянтаў i прынятых забавязаньняў у Cпа ды ў Сувалках (7 кастрычніка 1920) была польская анэксія Вільні й Віленшчыны. У часе савецкага паходу на Варшаву, на аснове ўмовы з савецкай Расеяй (19 ліпеня 1920 г.) Вільня й Сувалкі былі перададзеныя й занятыя летувіскімі войскамі. У часе падпісваньня тымчасовае мірнае ўмовы з Саветамі польскі ўрад пры пасярэдніцтве дэлегата Лігі Нацыяў падпісаў угоду з летвувіскім урадам у Сувалках, згодна зь якой Сувалкі перадаваліся Польшчы, а Вільня i Віленшчына аставалася ў межах Летувіскай дзяржавы. 2 дні пазьней ген. Жэлігоўскі, выконваючы волю Пілсудзкага, захапіў гэтыя землі, абвяшчаючы 12.10.1920 г. заснаваньне на ix «Сярэдняй Літвы». 8 студзеня 1921 году ўжо былі праведзеныя «выбары» ў «Віленскі Сойм», які 20 лютага 1922 году «пастанавіў» аб далучэньні «Сярэдняй Літвы» да Польшчы. Так закончылася змаганьне i гандаль беларускімі землямі між бальшавікамі й Палякамі пры ўдзеле Нямеччыны й Антанты, супраць волі беларускага народу.

АДНАЎЛЕНЬНЕ ІДЭІ «ЛІНІІ КЭРЗОНА»

У пэрыядзе між 1921 а 1939 гг. «лінія Кэрзона» была толькі гістарычным паняцьцем, як няўдалы твор Альянтаў, што прабавалі на «справядлівых» асновах паўстрымаць польскую агрэсію на ўсходзе.

Польшча, захапіўшы Заходнюю Беларусь i Украіну, значыць 70.000 кв. міляў чужой прасторы, што ўтварыла 46,5 % усяе польскае дзяржавы, з 10.768.000 насельніцтва, вяла праз увесь час свайго даваеннага йснаваньня асыміляцыйную палітыку, якая выражалася ў прасьледваньні беларускага й украінскага нацыянальнага руху, культурных, школьных i гаспадарскіх арганізацыяў; у калянізацыі польскімі асаднікамі, чыноўнікамі i палянізатарамі, духавенствам; у фальшаваньні нацыянальнай прыналежнасьці, у палянізацыйнай рэлігійнай акцыі i г. д., ламаючы ўсе прынятыя міжнародныя забавязаньні, як пастановы Вэрсальскага Трактату з 28 чэрвеня 1919 г., Рыскага дагавору з 18 сакавіка 1921 г., канфэрэнцыі Амбасадараў з 15 сакавіка 1923 г., а таксама пастановы свае Канстытуцыі з 17 сакавіка 1921 г.

Бальшавікі ў гэтым часе пад ціскам Беларусаў унутры, дзеля прапагандных мэтаў на Заходнюю Беларусь, а таксама дзеля спробаў зьліквідаваньня эгзыльнага ўраду БНР ды замацаваньня свайго рэжыму, правялі павялічэньне тэрыторыі БССР 4 лютага 1924 г. i 6 сьнежня 1926 году, далучаючы паветы Віцебскай, Смаленскай i Магілеўскай губэрняў. Але й гэтым павялічэньнем БССР бальшавікі не датрымалі сваіх собскіх дэклярацыяў з 1 студзеня 1919 г. аб стварэньні рэспублікі на ўсіх этнаграфічных землях Беларусі, а пачынаючы ад 1933 году павялі жудасны прасьлед беларускага нацыянальнага жыцьця, завостраную русыфікацыю ды фізычнае вынішчэньне беларускага народу.

Ідэя «лініі Кэрзона» аджыла йзноў у 1939 годзе ў сувязі з распадам польскай дзяржавы. На аснове нямецка-савецкай умовы, заключанай 28 верасьня 1939 г. у Маскве, наступіў падзел польскай дзяржавы ўздоўж «лініі Кэрзона», папраўленай на беларускім адрэзку на карысьць Беларусі, згодна зь яе этнаграфічнымі межамі на захадзе, так як гэта хацелі ў 1919 годзе правесьці Бальфур i Лёйд Жорж. У сучаснай заходня-эўрапэйскай літаратуры гэтую пінію называюць лініяй Рыбэнтропа - Молатава, падпісаўшых названую ўмову. У сутнасьці, гэта ня была новая лінія, але этнаграфічная лінія між польскім, а беларускім i ўкраінскім насельніцтвам, прытым, не дакладная, але сярэдняя, бо пакідала украінскія й беларускія кліны (Холмшчына, Падляшша, Лэмкаўшчына) на польскім баку ды польскія кліны (у ваколіцы Перамышля, Яварова, Астралэнкі, Ломжы й КольнаІ на ўсходнім баку.

Лінія гэта амаль поўнасьцяй супадала зь лініяй Кэрзона, пачынаючы ад Карпатаў да Нямірава на Бугу. Ад Нямірава, як аб гэтым было раней, лінія Кэрзона ішла на поўнач, адразаючы Беласточчыну, Аўгустоўшчыну i Сувальшчыну ад Беларусі, а лінія Рыбэнтропа - Молатава праходзіла далей па Бугу да Малкіні, адсюль ішла ў паўночна-заходнім кірунку на раку Нарву i Пісу, далучаючы ўсю этнаграфічную й гістарычную заходнюю беларускую прастору да Беларусі. Сувальшчына была прылучаная да Усходніх Прусаў.

Наколькі была выпраўленая з пункту гледжаньня этнаграфічнасьці «лінія Кэрзона» на захадзе Беларусі, то на аснове дагавору між урадамі Летувы й СССР з дня 10 кастрычніка 1939 г. Вільня й Віленская пагранічная паласа па лініі Друзьгенікі-Ейшышкі-Ашмяна-Сьвянцяны былі далучаныя да Летувіскай рэспублікі. Гэтая лінія існуе да сяньняшняга дня, як мяжа між Летувіскай i Беларускай ССР, i адрэзвае ад Беларусі каля 7.000 кв. км. прасторы з насельніцтвам больш паўмільёна чалавек.

У часе нямецкай акупацыі 1941- 1944 гг. наступілі некаторыя тэрытарыяльныя зьмены існуючых межаў у раёне лініі Кэрзона. Пайменна Ў жніўні 1941 г. нямецкі ўрад далучыў Беластоцкую акругу разам з Горадзеншчынай да Усходніх Прусаў, вызначаючы мяжу на лініі: Марцінканцы - Маеты - Ружана - Пружаны - Мельнік - Малкіня - Астралэнка; украінска-беларускую мяжу перасунуў на лінію Пружаны- Люшча - Грабава - Рэчыца ў карысьць Украіны; да Летувы далучыў усю Віленшчыну па лініі: Марцінканцы - Воранава - Вішнева - Беніца - Міхневічы - Жодзішкі - Канстамтынаў - Сьвянцяны, ды ўрэшце Усходнюю Галіччыну й Тарнопальскае ды Станіславоўскае ваяводзтвы да Генэральнай Губэрні (Польшчы].

НА КАНФЭРЭНЦЫІ Ў ТЭГЭРАНЕ

Справа «лініі Кэрзона» i ўсходняй мяжы Польшчы другі раз выплыла на міжнародную арэну ў часе абмяркоўваньня Вялікімі Дзяржавамі (Задзіночанымі Штатамі Амэрыкі, Брытаніяй i СССР) пытаньня будучага парадку ў Эўропе пасьля перамогі над Нямеччынай, на канфэрэнцыі ў Тэгэране, што адбылося ад 27 лістапада да 2 сьнежня 1943 г.

Чэрчыль у сваіх успамінах так апісвае дыскусію над гэтым пытаньнем у Тэгэране:

«Я сказаў, што польскае пытаньне нам у Задзіночаным Каралеўстве ёсьць важным таму, што мы абвесьцілі вайну Нямеччыне за напад на Польшчу... Расея абараняла рэканструкцыю, разьвіцьцё i экспансію Польшчы галоўна коштам Нямеччыны... Тады я сказаў, што для нас было-б вялікім падтрыманьнем, калі-б мы кругом гэтага стала даведаліся аб расейскім паглядзе на граніцы Польшчы. Тады я меў-бы прадставіць справу Палякам i выразна сказаць, ці ўмовы ўважаю за справядлівыя. Урад ix Каралеўскай Вялікасьці, ад імені якога я гаварыў, хацеў атрымаць магчымасьць сказаць Палякам, што прыгатаваны плян добры й найлепшы з магчымых i што ўрад ня мае намеру запярэчваць яго пры мірным стале... Тое, што мы хацелі, было аднаўленьне сільнай i незалежнай Польшчы, прыязнай да Расеі.

Сталін сказаў, што ўсё праўдзіва, але Палякам ня можна займаць украінскіх i беларускіх тэрыторыяў. Гэта было б несправядліва. Згодна з граніцай з 1939 г. (на аснове ўмовы з 28 верасьня 1939.- М. В.) землі Украіны й Беларусі былі зьвернуты Украіне й Беларусі. Савецкая Расея прыхілілася да граніцаў з 1939 г., бо яны былі правільныя з этнаграфічнага гледзішча.

Ідэн запытаў, ці гэта абазначала лінію Рыбэнтропа - Молатава. «Называйце, як хочаце»,- сказаў Сталін. Молатаў зацеміў, што лінію агульна называюць «лініяй Кэрзона».

«Не», - сказаў Ідэн, між імі паважныя розьніцы. Молатаў сказаў, што такіх розьніцаў няма. Тады я паказаў карту, а на ёй лінію Кэрзона i лінію з 1939 г., закрэсьліваючы таксама лінію Одры. Ідэн зазначыў, што паўдзённы канец лініі Кэрзона ніколі ня быў азначаны ў перамовах.

Ідэн падсказваў, што лінія Кэрзона па задуме павінна была праходзіць на ўсход ад Львова. Сталін сказаў, што лінія на маёй карце ня была азначаная правільна. Львоў павінен быў астацца на баку расейскім, а лінія павінна праходзіць у кірунку ў бок Перамышля... Ен зацеміў, што ня хоча ніякага польскага насельніцтва i што, калі-б знайшоў нейкую акругу, заселеную Палякамі, то яе ахвотна зрокся-б.

Я засугэраваў, што вартасьць нямецкай тэрыторыі была значна большая, чымся балот над Прыпяцьцю. Яна была індустрыяльная й Польшчы адказвала ляпей. Мы хацелі мець магчымасьць сказаць Палякам, што праўда на баку Расейцаў, а таксама, што яны, Палякі, павінны згадзійма з тым, што перад імі добры інтэрэс. Калі-б Палякі не згадзіліся, мы нічога не маглі-б зрабіць. Тут я выясьніў, што гавару толькі ад Брытанцаў, дадаючы, што прэзыдэнт (Рузвэльт) мае шмат Палякаў у Задз. Шт., якія ёсьць ягоныя суграмадзяне...

Сталін зноў сказаў, што, калі яму давядзецца сьцьвердзіць, што нейкая акруга будзе польскай, да яе ня будзе мець прэтэнсіяў.

Я сказаў, што мне гэты абраз наагул падабаецца, i што паведамлю Палякаў, што зь іхнага боку будзе неразумна ня прыняць прапановы. Я меў-бы зазначыць, што для ix адведзенае прызваітае месца пражываньня, больш чымся 300 міляў у кажны бок.

Вось гэтак я, як сказана ў запісках, пераказаў Ідэну зь некаторым націскам, што ня маю намеру разьбіваць сабе галавы з прычыны адступленьня часьці Нямеччыны Польшчы або з прычыны Львова.

Ідэн сказаў, што калі-б маршал Сталін прыняў за аснову дыскусіі лініі Кэрзона i Одры, дык гэта магло-б стацца пачаткам. Я сказаў, што разумна было-б з боку Палякаў прыняць нашу параду. Я не прыгатаўляўся падносіць голасу за Львоў. Зьвяртаючыся да Сталіна, я дадаў, што ў прынцыпе між намі няма ніякіх разыходжаньняў.

Рузвэльт запытаў Сталіна, ці ён ня думаў пра магчымасьць перасяленьня насельніцтва на прынцыпе дабравольнасьці. Маршал адказаў, што праўдападобна гэта наступіць. На гэтым мы закончылі польскую дыскусію».

З гэтай уступнай дыскусіі ў справе ўсходняй мяжы Польшчы вынікала, што заходнія альянты ня мелі нічога супраць этнаграфічнай мяжы з 1939 году, не падносячы ніякіх патрабаваньняў ані закідаў супраць далучэньня Беласточчыны й Аўгустоўшчыны да Беларусі, ані Галіччыны да Украіны. «Праўда была на старане Расейцаў»,- сьцьвярджаў Чэрчыль. Значыць ад самай Расеі залежала, ці яна хоча зрачыся беларускіх i ўкраінскіх земляў на карысьць Польшчы ці прытрымліваецца гэтай «праўды».

У сваёй ноце з 11 студзеня 1944 г. да польскага эгзыльнага ўраду ў Лёндане Савецкі Саюз, пасьля ўступных тлумачэньняў, што Заходняя Беларусь i Украіна прадстаўляюць няпольскую тэрыторыю i што яны былі далучаныя да сваіх рэспублікаў законна на аснове дэмакратычнага плебісцыту 22 кастрычніка 1939 г., сьцьвярджаў:

«Цяпер адкрытая магчымасьць дзеля адбудовы Польшчы, як моцнай i незалежнай дзяржавы. Але Польшча мусіць адрадзіцца ня цераз акупацыю ўкраінскіх i беларускіх земляў, толькі цераз зварот земляў, забраных Немцамі. Толькі гэткім чынам можа быць устаноўлены давер i прыязьнь між польскім, украінскім i беларускім народамі. Усходнія межы Польшчы могуць быць выпраўленыя на аснове ўмовы з СССР. Савецкі ўрад ня ўважае межаў з 1939 г. за непахісныя. Межы могуць быць выпраўленыя на карысьць Польшчы згодна з вытычнымі, што акругі, у якіх польскае насельніцтва творыць перавагу, будуць перададзеныя Польшчы. У гэткім выпадку савецка-польская мяжа павінна ў вагульным супадаць з так зв. лініяй Кэрзона, што была вызначаная ў 1919 г. Найвышэйшай Радай Альянцкіх Дзяржаваў, і якая прадбачвае далучэньне Заходняй Украіны й Заходняй Беларусі да Савецкага Саюзу».

Калі параўнаем асьветчаньне Сталіна на канфэрэнцыі ў Тэгэране ізь зьместам ноты ды перааналізуем самую ноту, мусім сьцьвердзіць немалую супярэчнасьць. Там Сталін падкрэсьліваў, што мяжа з 1939 году ёсьць правільная й этнаграфічная, гэта значыць ахапляе бальшыню няпольскага насельніцтва, цяпер ён знаходзіць на землях паміж лініяй 1939 г. а лініяй Кэрзона (галоўным , чынам у Беласточчыне й Аўгустоўшчыне) бальшыню польскага насельніцтва i гатовы гэтыя землі аддаць Польшчы. Паўстае пытаньне, якім чынам Савецкі Саюз мог пераканацца аб гэтым, калі гэтыя землі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. Як-жа тады выглядае і пакліканьне на плебісцыт з 22 кастрычніка 1939 г., які на 2 763 191 упраўненых да галасаваньня ў Заходняй Беларусі даў 2 672 280, або 97 %, галасоў за далучэньне Заходняй Беларусі, у гэтым Беласточчыны й Аўгустоўшчыны, да БССРі Сталін сваімі прапановамі, памешчанымі ў ноце, імкнуўся задаволіць иацыянальныя амбіцыі Палякаў і знайсьці іх падтрымку ў змаганьні зь Нямеччынай, баяўся пайменна, каб Палякі на тылах савецкай арміі не распачалі партызаншчыны супраць Саветаў.

Польскі эгзыльны ўрад у сваім адказе з 15 студзеня 1944 г. не азначыў ясна свайго становішча што да прапанаваных межаў. Ен стараўся даказаць «законнасьць» мяжы з 1921-1939 гг., што Саветы разумелі роўназначыным з адхіленьнем іхніх прапановаў.

Але вынік англа-амэрыканскай інтэрвэнцыі быў той, што польскі ўрад пачаў мяняць свой пункт гледжаньня, сьхіляючыся да савецкай прапановы. У другой палове лютага 1944 г. надземная польская армія атрымала інструкцыі зь Лёндану аб навязаньні супрацоўніцтва з Чырвонай арміяй i савецкімі партызанамі.

Адначасова польскі эгзыльны ўрад зьвярнуўся да Саветаў, прадстаўляючы свае прапановы: 1) часовая дэмаркацыйная лінія для адміністрацыйных мэтаў будзе ўстаноўленая паміж лініяй Кэрзона і савецкапольскай мяжой зь перад 1939 г.; 2) З хвілінай вызваленьня прасторы на захад ад гэтай лініі (26 мэрыд.). Палякі прыступяць да арганізаваньня польскай адміністрацыі на гэтай тэрыторыі; 3) пасьля вайны й выбараў у Польшчы новы ўрад будзе дагаварывацца аб сталых савецка-польскіх межах, маючы запэўненьне, што за страты зямель на ўсходзе Польшча атрымае як кампэнсату некаторыя часткі Нямеччыны й Усходнюю Прусію. Саветы гэтыя прапановы адкінулі і пачалі тварыць сабе прыхільны інструмант як «Краевую Народную Раду», а потым «Польскі Камітэт Нацыянальнага Вызваленьня» ў Любліне, што пагаджаліся з савецкімі прапановамі й палітыкай.

Гэта выявілася ў станоўкай форме на Маскоўскай Канфэрэнцыі, што адбылася 9-22 кастрычніка 1944 г. З удзелам Сталіна, Молатава, Чэрчыля, Ідэна, Гэрымана i польскай дэлегацыі зь Берутам ды Мікалайчыкам на чале. На гэтай канфэрэнцыі польская дэлегацыя афіцыяльна згадзілася на лінію Кэрзона, як на ўсходнюю мяжу Польшчы, і ўрэшце, на Крымскай канфэрэнцыі Вялікіх Дзяржаваў савецкая рэдакцыя «лініі Кэрзона» сталася прызнанай усходняй польскай мяжой.

КРЫМСКАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ ВЯЛІКАЙ ТРОЯКI

Крымская, або Ялтанская, канфэрэнцыя Вялікай Тройкі (Рузвэльта, Чэрчыля й Сталіна) адбылася 4- 11 лютага 1945 г. у Ялце на Крыме. Паколькі пытаньне ўсходніх межаў Польшчы было ўжо ў васноўным узгодненае на канфэрэнцыі ў Тэгэране, дык на гэтай канфэрэнцыі ня было большых разыходжаньняў. На гэтую справу трэба зьвярнуць увагу зь іншага боку. У часе між Тэгэранскай i Ялтанскай канфэрэнцыямі (больш году) адбывалася шырокая дыскусія пытаньня ўсходніх межаў Польшчы ў амэрыканскім і брытыйскім парлямантах, ува ўрадавых колах, у прэсе ўсіх краінаў. На гэтую тэму выдаваліся брашуры й кніжкі, так польскім эгзыльным урадам, як i незалежнымі людзьмі,- значыць, удзельнікі Крымскай канфэрэнцыі лрадстаўлялі ня толькі апінію сваіх урадаў, але й публічную апінію Амэрыкі й Вяліка-Брытаніі ды сваіх саюзьнікаў. Адсутнасьць большых спрэчак у пытаньні ўсходняй польскай мяжы сьветчыць аб тым, што апінія заходніх дзяржаваў, так як і пасьля першай сусьветнай вайны, пагаджалася, што прэтэнсіі Польшчы на ўсходнія землі за Бугам ёсьць няправільныя, што Палякі мусяць зрачыся сваіх імпэрыялістычных імкненьняў і захопніцтва чужых зямель. Зразумела, што не магло абыйсьціся бяз сугэстыяў Амэрыкі і Вяліка-Брытаніі, каб Львоў і Драгобыцую акругу з эканамічных меркаваньняў далучыць да Польшчы, паколькі Палёнія ў Амэрыцы й армія ген. Андэрса ў Вяліка-Брытаніі прадстаўлялі вяжучы фактар. У сьвятле гэтых заўвагаў зьвернем увагу на прабег дыскусіі ў справе «лініі Кэрзона» на Крымскай канфэрэнцыі. На пленарным паседжаньні 6 лютага 1945 году зь ініцыятывы Чэрчыля была ўзьнятая справа ўсходняй мяжы Польшчы.

Прэзыдэнт Рузвэльт сьцьвярджаў, што ад часу Тэгэранскай канфэрэнцыі нічога не зьмянілася зь яго боку ў гэтым пытаньні i ён пераконаны, што амэрыканскі народ у цэласьці прыхільна адносіцца да справы, каб лінія Кэрзона сталася ўсходняй мяжой Польшчы. Каб заспакоіць у пэўнай меры жаданьні амэрыканскай Палёніі, Рузвэльт выражаў пажаданьне, што было-б яму спакайней вярнуцца ў Амэрыку, калі-б Савецкі Саюз зрокся Львова й нафтавай акругі на карысьць Польшчы.

Чэрчыль з свайго боку таксама пацьвярджаў, што брытыйскі парлямант i ўрад згаджаюцца на лінію Кэрзона навет у тым выпадку, калі Львоў будзе на савецкім баку, i ўважаюць прытым, што лінія Кэрзона ня ёсьць вынікам сілы, але права. Калі-б, аднак, Савецкі Саюз з сваёй вялікадушнасьці схацеў аддаць Польшчы Львоўшчыну, ён таксама, як i прэзыдэнт Рузвэльт, прывітаў-бы гэты пачын. На гэта Сталін адказаў:

«Прэзыдэнт намякаў на мадыфікацыю лініі Кэрзона, каб аддаць акругу Львоў Польшчы. Прэм'ер думаў, што мы павінны зрабіць гэст вялікадушнасьці. Але я мушу вам прыпомніць, што лінія Кэрзона ня была вынаходзтвам Расейцаў, але чужыншіаў. Лінія Кэрзона была творам Кэрзона, Клемэнсо й Амэрыканцаў у 1918-1919 гг. Расея ня была запрошаная й ня прымала ў гэтым удзелу. Гэтая лінія была прынятая супраць волі Расейцаў i супраць этналягічных дадзеных. Ленін быў супраць яе. Ен не хацеў аддаць Беласточчыны Польшчы, аднак лінія Кэрзона аддае яе Польшчы. Мы адступілі ад становішча Леніна. Ці можна жадаць, каб мы былі ў меншай меры Расейцамі, як Кэрзон i Клемэнсоі Што скажуць Расейцы ў Маскве й Украінцыі Яны скажуць, што Сталін i Молатаў ёсьць меншымі абароньнікамі Расеі, чымся Кэрзон i Клемэнсо. Я не хачу знайсьціся ў гэткім становішчы, вярнуўшыся ў Маскву. Я хацеў-бы, каб вайна крыху працягнулася, каб даць Польшчы кампэнсату на захадзе коштам Нямеччыны».

Як бачым, ані прэзыдэнт Рузвэльт, ані Чэрчыль не дамагаліся ў станоўкай форме Львова й Львоўшчыны на карысьць Польшчы, але ў форме пажаданьняў, хоць, як ведама, існавалі дзьве лініі (А i Б) ў гэтым раёне, зь якіх лінія Б аддзяляла Львоў разам з Галіччынай ад Украіны.

На канфэрэнцыі наступнага дня Молатаў i Сталін «вялікадушна» i з сваёй ініцыятывы «змадыфікавалі» лінію Кэрзона на свой лад, прапануючы прырэзку 5-8 км на карысьць Польшчы. Гэтая прапанова бяз ніякай дыскусіі была прынятая амэрыканскай i брытыйскай дэлегацыямі.

Такім чынам лінія Кэрзона з адхіленьнямі Ў карысьць Польшчы сталася ўсходняй мяжой Польшчы, падмацаванай яшчэ Потсдамскай Канфэрэнцыяй i ўмовай польска-савецкай з дня 19 верасьня 1945 г.

Зусім іншы падход выявілі бальшавікі Ў дачыненьні да беларускіх зямель. Мала таго, што яны з сваёй ініцыятывы i бяз ніякай прынукі, толькі каб прыпадабацца Палякам, перадалі Польшчы Беласточчыну, Сувальшчыну, Аўгустоўшчыну, Бельшчыну й Ломжыншчыну, але «вялікадушна» перасунулі лінію Кэрзона, што i так была тут вызначаная ў інтарэсах Польшчы яе нефартуннымі заснавальнікамі, на беларускім адрэзку ад 10 да 25 км. (асабліва ў раёне Белавежы) на ўсход, у той час, калі паўночную частку Усходніх Прусаў, якая зьвязаная з БССР геаграфічна i гаспадарча, як натуральны выхад Беларусі на мора, бальшавікі прылучылі да Расейскай СФСР.



[1] Афэнэыва - наступленьне.

[2] Пэнэтрацыя - прапаганда.

[3] Апінія - меркаваньне, думка.

[4] Інвазія - уварваньне.

[5] Эгзыльны ўрад - эміграцыйны ўрад.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX