Папярэдняя старонка: Белорусская Народная Республика

Пратакол паседжаньняў Беларускай Нацыянальна-палітычнай нарады ў ПРАЗЕ, 26-30 верасьня 1921 г. 


Дадана: 21-03-2018,
Крыніца: Спадчына. №1999. №5-6. С. 7-54.



Сярод пісьмовых крыніцаў вывучэньня гісторыі змаганьня за адбудову беларускае дзяржаўнасьці ў панатку XX ст. асаблівае месца займаюць пратаколы i стэнаграмы зьездаў, нарадаў, канфэрэнцыяў. Ужо надрукаваныя пратаколы зьездаў, што адбыліся ў 1917 г.: сакавіцкага («Спадчына 1990, № 4), ліпеньскага (у перакладзе на рускую мову ў кнізе «Октябрь 1917 г. и судьбы политической оппозиции». Гомель, 1993, ч. 2), Усебеларускага зьезду («Беларускі гістарычны часопіс», 1993, №№ l-4).

Гэтыя дакумэнты фіксуюць ня толькі падзею, але перадаюць абставіны прыняцьця рэзалюцыяў i пастановаў, палеміку паміж дэле гатамі, сьведчаць пра ix дачыненьні, даносяць да нашчадкаў атмасфэру падзеяў.

Да такіх крыніцаў адносіцца i пратакол Беларускае палітычнае нарады, utmo адбылася ў верасьні 1921 г. у Прозе. Нарада ў літаратуры называецца па-рознаму: Першая Усебеларуская палітычная канфэрэнцыя, Першая Усебеларуская канфэрэицыя, Нацыянальна-палітычная нарада. Дэлегатамі былі прадстаўнікі беларускіх эсэраў (С. Баран, К.Душэўскі, Л Заяц, А.Карабач, В.Ластоўскі, Я. Мамонька, В. Маслоўская, В. Русак, М.Шыла ды інш.), сацыялістаў-фэдэралістаў (В.Захарка, К.Езавітаў, П.Крэчэўскі, А.Цьвікевіч), сацыял-дэмакратаў (Б.Тараш кевіч), Беларускага нацыянальнага камігэтуў Варшаве (Л.Дубейкаўскі), сялянаў, што вялі партизанскую барацъбу ў Заходняй Беларусі, усяго больш за 30 чалавек. Нарада абмеркавала палітычнае становішча Белорусi, падзеленай Рыскай мірнай дамовай 1921 г., i приняла шэраг рэзалюцыяў штоўвайшліў пратакол. У адрозьненъне ад іншых нарадаў i зьездаў Праская нарада ўвечнена i шэрагам фотаздымкаў, што ўжо не раз друкаваліся, у тым ліку iў «Спадчыне».

Тэкст друкуецца паводле машынапісу, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры i мастацтва ў фондзе Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча.


Прага-Чэская. 1921 г.

I паседжаньне

Адчыненьне Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады ў Празе адбылося 26 верасьня 1921 г. а 11 гадзіне зраньня ў «Обэцнім Доме». Прысутны 31 дэлегат ад рожных беларускіх партый i арганізацый, прадстаўнікі чэскай i расейскай прэсы i значны лік гасьцей. Нараду адчыняе намесьнік старшыні беларускай нацыянальнай сувязі грам.Захарко.

Прэзыдыюм Праскае беларускае нацыянальна-палітычнае канфэрэнцыі. Верасень 1921 г. БДАМЛІМ.

Грам. Захарко ў сваей прывітальнай прамове да Нарады выражае шчырую падзяку да прэзыдэнта Масарыка i Ураду Чэха-Славакіі за дазвол Канфэрэнцыі у Празе. Прысутныя вітаюць ix доўгім воклікам «Слава!». Гэтым жа воклікам былі пакрыты словы прывітаньня роднай Беларусі, i выпаўнен усімі прысутнымі беларускі гімн.

Далей прамоўца, абрысаваўшы ў кароткіх словах тое цяжкае становішча, у якім апынілася Беларусь пад чужынскімі акупацыямі, выкладае тыя прычыны i тыя мэты, якія, па думцы Рады Нацыянальнай Сувязі, павінны станавіць прадмэт заняцьцяў Нарады, а ласьне цьвердае зазначэньне перад усім сьветам тат, што Беларусь павінна быць незалежнай i непадзельнай, што воля народу ў змаганьні за гэтыя свае ідэалы застанецца цьвердай i непахібнай, а таксама выяўленьне адносін да гэткіх блізкіх беларускаму народу пытаньняў, як Рыскі трактат, Віленскае пытаньне i інш. Прамоўца выразіў надзеі, што ўсе сілы беларускага адраджэнчага руху згуртуюцца на тых шляхох, адзначыць якія зьяўляецца адной з паважнейшых мэтаў Нарады, заканчвае прывітаньнем у гонар Беларусі i Чэха-Славакіі, пакрытым воплескамі i доўгімі воклікамі «Слава!». Нарада запрашае ў ганаровыя Старшыні гр.Крэчэўскага, які пад воплескі займае мейсца ў прэзыдыуме. Прэзыдыум аглашае прывітальныя тэлеграмы ад беларускага культурна-прасьветнага Таварыства ў Латвіі «Бацькаўшчына», ад беларускіх прадстаўніцтваў у Нямеччыне i Латвіі, ад «Украінска-Нямецкага Таварыства» i іншых.

Шапавал, прадстаўнік праскай украінскай калёніі i ўкраінскіх сацыял-рэвалюцыянэраў, горача вітае прадстаўнікоў братняга беларускага народу i заклікае яго аб'яднаць усе свае сілы, не пакладаючы ніякіх надзей ні на сваіх суседзяў, ні на Антанту, аддаўшую Украіну Польшчы i Савецкай Расеі. Поўнымі абурэньня словамі кляйміць ён агідную палітыку Польшчы, адразу ж пасьля свайго ўласнага асвабаджэньня пачаўшую прыгнятаць другія народы, рухам сабыцьцяў апыніўшыхся ў больш злых варунках, i Расею, якая, абвесьціўшыўсяму сьвету ідэалы свабоды i справядлівасьці, прынесла на штыкох чырвонаармейцаў небывалы прыгнет i тэрор, i заклікае беларускі народ ісьді побач з украінскім для здабыцьця належачага ім мейсца ў вялікай славянскай сям'i. Яго прамову часта перарывалі воклікамі «Ганьба!» i воплескамі.

К.Езавітаў, прадстаўнік беларусоў Латгаліі i Таварыства «Бацькаўшчына», у сваёй прамове рысуе тые жахі, якія перажывае Беларусь над чужынскімі акупацыямі, гдзе забаронена ўсякая вольная думка, гдзе прыпынена беларуская культурнапрасьветная праца, а дзеячы тлумяцца турмой i расстрэламі. Частка беларускага народу, жывучая ў Латгаліі i зьяўляючаяся яатвійскімі ірамадзянамі, дзякуючы талерантнасьці Латвійскага Ураду, карыстаецца ўсімі правамі нацыянальнай меншасьці; адраджэнчая праца ня гоніцца i беларуская сьвядомасьць моцна пашыраецца. Прамоўца заканчвае гарачымі пажаданьнямі Нарадзе ў яе працы дзеля зьдзейсьненьня тых ідэалаў, якімі заўсёды кіраваўся беларускі адраджэнчы рух.

Ад расейскіх сацыял-рэвалюцыянэраў выступае Лазараў, які зь першых слоў падкрэсьлівае, што ён вітае зьезд ад імені ня толькі вялікарасейцаў, але i ўсіх тых народаў, якія ў 1917 г. асвабадзіліся ад царскага прыгнёту. Далей прамоўца зазначае, што ўсякая нацыя, робячыся незалежнай дзяржавай, вымагае тэрыторыяльнага разьмежаваньня i точнага вызначэньня граніц; дзеля гэтага патрэбна ня толькі мірная агульная згода ўсіх зацікаўленых народаў Расеі, але i вызнаньне незалежнасьці ўсімі дзяржавамі.

Мірнай арганізацыі лесу Расеі перашкаджае панаваньне новых варвараў-камуністаў; але рух гісторыі ўказвае новы шлях, шлях фэдэрыраваньня з Расеяй асвабадзіўшыхся ад бальшавікоў незалежных народаў. Па гэтаму шляху павінна йсьці i Беларусь i рыхтавацца падгатоўчая праца зьезду, якому прамоўца жадае посьпеху.

Л.Заяц кажа, што ён з сумам глядзіць на прадстаўнікоў Беларусі, якія, ня могучы рашаць свае ўласныя справы на ўласнай зямлі, павінны былі зьехацца ў далёкай Празе; але тое, што зьезд адбываецца ў Празе, сталіцы Чэскай незалежнай дзяржавы, росквіту якой мы зьяўляемся сьведкамі, але якая некалькі гадоў таму назад стагнала пад чужынскім прыгнётам, гэтае павінна быць для сабраўшыхся сымвалам, што гадзіна асвабаджэньня Беларусі таксама блізка.

Далей прамоўца зазначае ту беспрынцыповасьць, ту адсутнасьць совесьці, зь якімі аднесьліся палякі да згвалтованай імі Беларусі. Польшча, сама стагнаўшая пад ігам прыгнётчыкаў, паўстаўшы да вольнага жыцьця, першым чынам заваладала зямлёй i майнам свайго больш слабейшага суседа, якому яна, яшчэ ў часы супольных мар аб свабодзе, казала, што яна, Польшча, борэцца за сваю вольнасьць i за вольнасьць Беларусі. Але новая, свабодная Польшча адразу прынцып сілы ўвяла ў прынцып права i вуснамі сацыяліста Дашынскага казала Беларусі: «Мы вас перамаглі, бо мы былі дужэйшыя». Гэты прынцып, прынцып сілы пераможцы, сыстэматычна праводзіцца ва ўсіх адносінах Польшчы да Беларусі. Проціў уціску з боку Польшчы, да барацьбы зь ёй заклікае прамоўца беларускі народ i выражае надзею, што ён ня згубіць сваёй волі да свабоды на цяжкім шляху барацьбы.

Корчынскі выступае з прывітальным словам ад імені беларусоў, знаходзячыхся ў Літве; жадае Нарадзе добрых вынікаў зь яе працы i зазначае, што літоўскія беларусы, лёсам адарваныя ад сваіх братоў, жывуць зь імі адным жыцьцём у супольным прагненьні да вольнасьці i незалежнасьці бацькаўшчыны. Прамоўца выражае надзею, што літоўцы, гістарычныя сябры народа беларускага, знойдуць i цяпер супольны шлях жыцьця, з чым скончыцца i адарванасьць літоўскіх беларусоў ад сваёй духоўнай бацькаўшчыны.

Д-р Цьвікевіч вітае Нараду ад імені беларускага камігэту дапамогі галадаючым i Беларускага Чырвонага Крыжа i выражае надзею, што ў свабоднай Беларусі будзе арганізавана шырокая дзяржаўная дапамога ўсім пастрадаўшым ад усясьветнай вайны i праведзена ў жыцьцё рэформа сацыяльнай апекі працоўных.

Жытлоўскі, прадстаўнік беларускіх жыдоў, зазначае, што беларускія жыды, таксама як i беларусы, параскіданы парожных краях, дзеля чаго ён ня мае факгычнага права казаць як прадстаўнік беларускага жыдоўства. Дзеля гэтага ён кажа i вітае Нараду толькі ад свайго імені, як жыд-беларус, але пэвен у тым, што яго словы зьяўляюцца выразам думак усяго беларускага жыдоўства, якое ад веку жыве на беларускай зямлі, аблівае яе сваім потам i крывёю i спачувае працы беларускага адраджэньня.

Пасьля сканчэньня прывітальных прамоў часовы прэзыдыум прапануе прыступіць да выбару прэзыдыуму Нарады; з іірапанованых сэньорэн-конвэнтам, зложаным з прадстаўнікоў прысутных на Нарадзе палітычных партый, выбіраецца прэзыдыум ніжэйшага складу: Старшыня - А.Цьвікевіч, Віцэ-старшыня В.Захарко i сэкрэтар С.Баран. Ноўабраны прэзыдыум пад воплескі прысутных займае сваё мейсца.

Па прапазыцыі новага прэзыдыуму выбіраецца мандатная камісія дзеля паверкі паўнамоцтваў дэлегатаў; у склад камісіі абіраюцца: Заяц, Пігулеўскі i Маслоўская. Камісіі даручаецца паверыць мандаты i на другі дзень зрабіць належны даклад.

Старшыня Цьвікевіч выражае падзяку за гонар абраньня i вылагае перад прысутнымі плян працы Нарады i прапануе злажыць сэкцыі палітычную, эканамічную, культурна-прасьветную i дапамогі ахвярам вайны, а жадаючым працаваць у той чы іншай сэкцыі запісацца ў сэкрэтара Нарады.

Паседжаньне зачыняецца а 1 гадзіне.

II паседжаньне

27 верасьня 1921 г.

Паседжаньне адчыняецца а 10 гадзіне зраньня. У прэзыдыуме: А.Цьвікевіч, В.Захарко i С.Баран. Прысутны 35 дэлегатаў. Сярод гасьцей прадстаўнікі ўкраінцаў, грузін i казакоў

Старшыня адчыняе паседжаньне i аглашае дзённы парадак:

1. Прывітаньня.

2. Даклад мандатнай камісіі.

3. Рыскі трактат i Віленскае пытаньне.

Мартос, прадстаўнік украінскіх сацыял-дэмакратаў, зазначыўшы доўгую барацьбу Украіны за сваю незалежнасьць, падкрэсьлівае, што Беларусь i Украіна самыя блізкія па духу народы, i шчырасьць ix адносін дае надзею, што яны змогуць вырашыць свае ўнутраныя адносіны без праліцьця крыві.

Ермачэнка ад імені ўцекачоў-беларусоў на Балканах вітае Нараду. Зазначае, што на Балканах згуртавалася больш 12 000 беларусоў, якія ўсе жадаюць павароту на бацькаўшчыну, каб быць ёй карыснай сваімі сіламі.

Айолла, прадстаўнік грузінскіх сацыял-дэмакратаў, ад імені партыі вітае Нараду i зазначае, што аднальковы лёс выпаў Грузіі i Беларусі: Грузія, акупаваная чырвонымі штыкамі, усё ж ня губіць веры ў блізкі час свайго асвабаджэньня. Грузінская дэмакратыя пільна сьлядзіць за барацьбой далёкага беларускага народу за сваю незалежнасьць i жадае яму ўсьпеху.

Прамова прадстаўніка Грузіі пакрываецца воплескамі.

Сэкрэтар аглашае прывітальныя тэлеграмы ад беларускай газэты «Вайсковы» i «Ўкраінска-Нямецкага Таварыства».

Па прапазыцыі старшыні Нарада пастанаўляе заслаць прывітальныя тэлеграмы Соймам Латвіі i Літвы i міністру загранічных спраў Чэхіі з падзякай за дазвол скліканьня Нарады ў Празе i выразамі пэўнасьці, што братні чэскі народ дапаможа беларусом у ix барацьбе за свабоду. Прыймаюцца тэксты, выпрацаваныя ў палітычнай сэкцыі.

Пігулеўскі выступае ад мандатнай камісіі з дакладам, што ў мандатную камісію паступіла 30 мандатаў i 2 заявы, якія вызнаны правамоцнымі.

В.Ластоўскі, Старшыня Ўраду БНР, выступае з дакладам па пытаньню аб Рыскім міры. Прамоўца дае падробны нарыс гістарычнага разьвіцьця польска-расейскай спрэчкі за Беларусь, вынікам якой зьявілася гэтак званая граніца 1772 г. Даўшы кароткі нарыс жыцьця Беларуска-Літоўскага княства, прамоўца больш падробна застанаўліваецца на гісторыі падзелаў Беларусі i польска-савецкіх перагаворах у Рызе. Галоўная віна ў падзеле Беларусі падае на польскую дэлегацыю з Янам Домбскім на чале. Беларускі народ ніколі гэтага ганебнага трактату ня вызнаў i ня вызнае. Прамоўца аглашае зьмест пратэстных нот Беларускага Ўраду, зкірованых проціў гэтага трактату.

Пераходзячы да сучаснага становішча на мейсцах, рэфэрэнт зазначае, што на тэрыторыі Беларусі, большасьць якой далучана беспасярэдна да Савецкай Расеі, i толькі зь пяці паветаў Меншчыны створана фікцыя Савецкай Беларусі, на гэтай тэрыторыі пануе невымоўны прыгнёт над нацыянальнай культурай. У Смаленшчыне, Магілеўшчыне i Вітэбшчыне беларуская мова i праца на адраджэньне Беларусі забараняецца i тлуміцца турмой i расстрэламі.

Яшчэ горш становішча беларускага народу гіад польскай акупацыяй. Школы, каапэратывы i наогул усе культурна-прасьветныя i эканамічныя ўстановы зачыняюцца. Землі беларускіх уцекачоў дзеляцца паміж польскіх жаўнераў. Польская палітыка скірована ня толькі на зьнішчэньне беларускай культуры, але i ўсяго беларускага племяні.

Беларускі народ увесь час пратэстуе проціў гвалту i зьдзеку акупантаў, вёў i будзе вясьці зь імі барацьбу.

Прамова часта перарываецца доўгімі воплескамі чы крыкамі «Ганьба!».

Душэўскі даказывае нежыцьцёвасьць усіх тых штучных фармацыяў, якія зьяўляюцца вынікам Рыскага трактату, як, напрыклад, Жэліговія i Савецкая Беларусь, бо як адна, гэтак i другая знаходзяцца ў залежнасьці ад Польшчы i Расеі, дзякуючы штучнай ізаляцыі камунікацыйных шляхоў. Азнаёміўшы канфэрэнцыю з статыстычнымі данымі эканамічнага багацьця Беларусі, прамоўца зазначае, што Рыская ўмова i створаныя ёй ненармальнасьці ў жыцьці цэлых народаў будуць зьнішчаны рухам гісторыі...

Мамонько, прадстаўнік Рады Рэспублікі, перадае тыя ўражаньні, якія ён вынес з свайго побыту ў Савецкай Беларусі. Маскоўскія камуністы, каб было лягчэй прыдушыць беларускі рух, зрабілі невялічкую рэспубліку зь пяці паветаў, у якой фактычна ўсю ўладу трымаюць у руках не беларусы. Гэтая фікцыя незалежнай Рэспублікі створана, каб паказаць пралетарыяту, як шчыра адносіцца савецкая ўлада да ідэі самавызначэньня паасобных нацыяў; факгычна маскоўскія камуністы зьяўляюцца гэткімі ж цэнтралістамі, як i ўлады царскага пэрыёду.

Забалотны, дэлегат Горадзеншчыны, прадстаўнік 20 мяйсцовых арганізацыяў, у сваім дакладзе рысуе жахі польскай акупацыі. Калі палякі, пасьля адходу немцаў, занялі Горадзеншчыну, насяленьне вітала ix як сваіх асвабадзіцеляў ад цяжараў нямецкай акупацыі; але гэты, спагадны паляком настрой жыхароў хутка зьмяніўся на самую глыбокую нянавісьць дзеля таго невымоўна цяжкага становішча, у якім апынуліся ўсе, хто не хацеў згубіць сваёй нацыянальнасьці пад палёнізатарскай працай польскіх урадоўцаў i жандараў. Забойства жандарамі беларускіх сялян, рабаваньне ix гаспадарчага майну, адбіраньне i зачыненьне праваслаўных царквей (якіх у Горадзеншчыне зачынена 37), школ, каапэратываў i іншых арганізацый творыць строй, невядомы краю ў самыя цяжкія моманты паншчыны.

Гэты адчот зрабіў на прысутных вялікае ўражэньне i часта перарываўся воклікамі збурэньня.

Дзеля няхопленьня часу Старшыня а 12 гадзіне зачыняе паседжаньне, i няскончаныя пытаньні пераносяцца на 28 верасьня.

III паседжаньне

28 верасьня 1921 г.

Паседжаньне адчыняецца а палове 10 гадзіны зраньня. У прэзыдыуме А.Цьвікевіч, В.Захарко i С.Баран. Прысутны 35 дэлегатаў. Сярод гасьцей прадстаўнікі казацтва i расейскіх сацыял-рэвалюцыянэраў.

Старшыня адчыняе паседжаньне i аглашае дзённы парадак:

1. Прывітаньня.

2. Даклад мандатнай камісіі.

3. Віленскае пытаньне i

4. Аб дзяржаўнасьці Беларусі.

Сэкрэтар аглашае прывітальную тэлеграму ад беларускага камігэта дапамогі галадаючым. Па прапазыцыі Старшыні гэтая тэлеграма перадаецца ў гуманітарную сэкцыю.

Уланаў, Старшыня Цэнтральнага Камігэту Хаўрусу адраджэньня казацтва, зазначае, што казацтва, якое першае падняло штандар змаганьня з расейскай рэакцыяй i вядзе яе i цяпер проціў расейскай рэакцыі, як чырвонай, гэтак i белай, - гэтае казацтва вітае працу беларускага адраджэньня i жадае ей посьпеху.

Гурэвіч, старшыня «Земгору» i прадстаўнік расейскіх сацыял-рэвалюцыянэраў, зазначае, што расейскія рэвалюцыянэры вялі змаганьнё ня толькі за свабоду народу вялікарасейскага, але i за вольнасьць i шчасьце ўсіх народаў даўняй Расеі. Цяпер, калі небясьпека пагражае i з правага боку i зь левага як расейскай дэмакратыі, гэтак i вольнасьці i незалежнасьці асвабадзіўшыхся народаў, трэба зрабіць супольны фронт, трэба, каб усе народы па сваёй уласнай добрай волі, а не прымусам, сайшліся ў вадной братэрскай сям'i.

Цьвікевіч, Старшыня Нарады, у сваім адказе на прамову папярэдняга прамоўцы зазначае, што першая мэта беларускага адраджэнчага руху гэта злучэньне ў адзін непадзельны i незалежны арганізм усіх частак расшматанай бацькаўшчыны. Пасьля зьдзейсьненьня незалежнасьці i непадзельнасьці Беларусі яна працягне руку дзеля вольнага саюзу ўсім сваім суседзям.

Пігулеўскі, дакладчык мандатнай камісіі, дакладае, што з мандатаў трох новых дэлегатаў, прыбыўшых зь Віленшчыны, - адзін у парадку i вызнаны правамоцным, а для вызнаньня гэткімі ж двох іных патрэбна дадатковая інфармацыя.

Русак, дэлегат Горадзеншчыны, выступае з прамовай аб выніках Рыскага трактату, дыскусія аб якім была перанесена дзеля сканчэньня на III паседжаньне. Прамоўца дае малюнак тых зьдзекаў i гвалту польскай акупацыйнай улады, якія даводзіцца пераносіць жыхаром Горадзеншчыны; аб зачыненьні школ, прытулкаў, каапэратываў; аб арыштах учыцялёў за нязгоду адпраўляцца на польскія курсы i выкладаць навуку папольску. Палякі напэўна хочуць выканаць заяву міністра Скульскага, які казаў, «што за пяцьдзесят гадоў тут нават i духу беларускага ня будзе».

Прамова Русака часта перарываецца воклікамі «Ганьба!».

Л.Заяц, дэлегат Рады Рэспублікі, апошнім бярэ слова па Рыскаму трактату. Прамоўца кажэ, што да лозунгу Рымскай імпэрыі «горо пераможэным», прынятаму поўнасьцю кіраўнікамі польскай палітыкі, палякі дадалі другі, яшчэ больш цынічны i аморальны: «горо слабым», горо тым, якія дзеля сваёй слабасьці не змаглі самі стварыць лес i забясьпечыць вольнае жыцьцё свайго краю.

Гэтая ідэя заложана ў аснову Рыскага трактату Домбскім, i разам зь ім шмат польскіх палітыкаў кажуць, што істнаваньне Беларусі некарысна для беларускіх палякоў i самой Польшчы, дзеля чаго яе трэба падзяліць.

Калісь, у цёмныя гадзіны царскага прыгнёту, польскія сацыялісты, Пілсудзкі i Васілеўскі, змагаліся, як яны казалі, «за нашу i вашу вольнасьць», але цяпер сацыяліст Дашынскі кажа беларусом: «Мы вас падзялілі, бо мы былі дужэйшыя». Але падзяліць Беларусь, расшматаць яе на часткі, каб зрабіць немагчымай адраджэнчую працу, для палякоў не даволі: зусім задушыць Беларусь, каб беларускую мову ня было чуваць, каб самое імя Беларусі забылася б празь некалькі дзясяткаў гадоў, вось галоўная ix мэта. Дзеля гэтага беларускі народ павінен напружыць усе свае сілы для змаганьня зь ненавісным польскім прыгнётам, для асвабаджэньня бацькаўшчыны ад чужынскай акупацыі i дзеля зьдзейсьненьня тых ідэалаў незалежнасьці i непадзельнасьці Беларусі, якія заўсёды былі напісаны на штандарах правадыроў беларускага асвабаджэнчага руху. На Рыскі мір, на ўстаноўлены гэтым мірам падзел беларускі народ ня згодзіцца i адкіне яго разам зь яго стварыцелямі.

Усе гэтыя ўмовы, заснованыя на прыгнёце больш слабых, - толькі кавалкі паперы, i на абавязку лепшай часткі чалавечаства голасна пратэставаць проціў згвалчэньня цэлага народу; але пакладаць надзеі на чужынскую дапамогу нельга; i мы змагаемся за нашу вольнасьць на двух франтох: адзін фронт гэта зялёныя сталы канфэрэнцый, але другі, глаўнейшы, гэта наша бацькаўшчына, куды мы павінны вярнуцца, каб там, на месцы, каваць тую сілу, якая разарве сковываючыя нас ланцугі.

Прамова дэлегата пакрываёцца доўгімі воплескамі.

В.Ластоўскі, дакладчык палітычнай сэкцыі, падае дзьве рэзалюцыі: пратэсту проціў Рыскага трактату i аб становішчы Беларусі пад акупацыямі. Абедзьве рэзалюцыі, прагаласованыя праз падняцьце рук, прымаюцца Нарадай аднагалосна.

К.Душэўскі, дакладчык эканамічнай сэкцыі, выступае зь вялікім дакладам аб выніках гаспадарнічаньня акупантаў на Беларусі. Ён, на асновах «Статыстычных табеляў Польшчы» Ромэра, даказвае, што палякі ў акупаваных імі мяйсцовасьцях складаюць ня больш пяці працэнтаў агульнага ліку жыхароў.

Пераходзячы далей да эканамічнага становішча Беларусі, дакладчык зазначае, што прамысловасьць на Беларусі перад вайной стаяла пад знакам росквіту; край налічваў больш некалькіх тысячаў невялічкіх фабрык з 100 000 лікам рабочых. Цяпер жа ўсё гэтае зьніштожана, частка бальшавікамі, другая палякамі, якія вывозяць з краю машыны i сырцы. Асабліва зьніштажаюцца, i пры гэтым самым варварскім спосабам, лясы галоўнае багацьце Беларусі. Коштам беларускага багацьця хочуць палякі ўліць новыя сілы ў свой аслабеўшы дзяржаўны апарат; i сягоньня Беларусь стаіць перад раззорам, а перад вайной яе бюджэт меў перавагу актыву над пасывам у трыццаць мільёнаў у год.

Прамоўца заканчвае свой даклад закліканьнем прыняць рэзалюцыю пратэсту проціў хіжацкай гаспадаркі акупантаў, руйнуючай дашчэнту Беларусь i нізводзячай яе ў становішча экзатычнай калёніі Польшчы. Нарада прымае аднагалосна высунутую рэзалюцыю, у якой, між іншым, эўрапейскія прамысловыя колы перасьцерагаюцца ад замоўленьня канцэсій на Беларуси якіх беларускі народ не вызнае.

Нарада прыймае прапазыцыю стварыць у Празе, дзеля навязаньня цясьнейшых гандлёвых зносін з Чэха-Славацкай Рэспублікай, эканамічнае бюро, зложанае зь пяці асоб. У склад бюро аднагалосна абіраюцца ніжэйпаданыя: Боеў, Бароўскі, Дубейкаўскі, Душэўскі i Жытлоўскі.

Стаячыя ў дзённым парадку пытаньні дзеля няхопленьня часу пераносяцца на IV паседжаньне, маючае адбыцца на другі дзень. A поўпершай гадзіне Старшыня абвяшчае паседжаньне зачыненым.

IV паседжаньне

29 верасъня 1921 г.

Паседжаньне адчыняецца а 10 гадзіне зраньня. Прысутны 32 дэлегаты; сярод гасьцей прадстаўнікі Кубанскай Рады, Саюзу адраджэньня казацтва i ўкраінскага студэнцтва. , У парадку дзённым стаіць:

1. Выяўленьне адносін да Савінкава i Балаховіча.

2. Віленская праблема i

3. Праблема дзяржаўнасьці Беларуci.

Тымошэнко, Старшыня Кубанскай Рады, ад імені кубанскага казацтва вітае Нараду i ўказвае на агульнасьць лесу, выпаўшага на частку Кубані i Беларусі ў перанясеньні жахаў эўрапейскай i грамадзянскай вайны; у падробным адчоце адзначае тые шляхі, па якіх ішло кубанскае казацтва дзеля здабыцьця сваёй незалежнасьці, тые матывы, па якіх яно рашуча парвало з цэнтралісцкай палітыкай Дзянікіна i стала на абарону сваёй незалежнасьці ад пакусаў як чырвоных, гэтак i белых.

Акупацыя краю чырвонымі, тысячы выгнаньнікаў з роднай зямлі, апыніўшыхся на чужыне i ня маючых магчымасьці звароту на бацькаўшчыну, усё гэтае творыць аналёгічнасьць становішча Кубані i Беларусі. I далёкая ад Беларусі Кубань, але дужа ёй блізкая па супольных змаганьнях i страданьнях, працягвае ёй руку i жадае посьпеху ў барацьбе проціў прыгнётчыкаў.

А.Цьвікевіч, Старшыня Нарады, дзякуе папярэдняга прамоўцу i просіць яго перадаць блізкаму па духу кубанскаму казацтву шчырыя прывітаньні народу беларускага i зазначыць яму, што Беларусь верыць у сілу права i працягвае руку ўсякаму, хто йдзе проціў прыгнёту, хто змагаецца за сваю вольнасьць i незалежнасьць.

Міцюк, прадстаўнік украінскага галіцыйскага студэнцтва, зазначае тую ганьбу, аб'ектам якой зрабіўся беларускі народ, дакумэнтам чаго зьяўляецца гэты зьезд на чужыне. Украінскае студэнцтва само змушанае, пакінуўшы межы бацькаўшчыны, шукаць прытулку на чужыне, ад шчырага сэрца вітае братні беларускі народ у асобах абраных ім прадстаўнікоў i жадае яму добрага посьпеху ў справядлівым змаганьні за вольнасьць.

Чарапук ад імені беларускага студэнцтва дзякуе папярэдняга прамоўцу за яго пажаданьні i просіць перадаць украінскаму студэнцтву, што беларускае студэнцтва пойдзе разам зь імі супольным шляхам змаганьня проціў супольных прыгнётчыкаў

Першай на галасаваньне ставіцца выпрацаваная ў палітычнай сэкцыі рэзалюцыя аб акцыі Булак-Балаховіча, у якой ён, абвінавачаны ў грабежствах, пагромах i іншых паступках, пазоручых беларускае імя, якім ён прыкрываў сябе, абвешчаецца ўзурпатарам i авантурнікам. Рэзалюцыя прыймаецца большасьцю 28, проціў 3, пры 1 устрымаўшымся.

Ha галасаваньне ставіцца рэзалюцыя аб чыннасьці Савінкава, таксама выпрацаваная i прынятая ў палітычнай сэкцыі. Гэтая рэзалюцыя, кажучая, што Савінкаў, выступаўшы пад беларускім штандарам i пакрываўшы ім авантуры расейскай i польскай рэакцыі, абвешчаецца здраднікам беларускай справы i ворагам беларускага народу. Рэзалюцыя прыймаецца большасьцю 29 галасоў, проціў 2, пры 1 устрымаўшымся.

Ставіцца на галасаваньне рэзалюцыя, выпрацаваная гуманітарнай сэкцыяй. У гэтай рэзалюцыі Нарада, сьцьвердзіўшы нявымоўна цяжкае становішча беларускага народу, зьвяртаецца да культурнага сьвету, да грамадзкіх i ўрадовых дабрачынных устаноў i асабліва да Міжнароднага Чырвонага Крыжа з просьбай дапамогі беларускаму народу.

На галасаваньне ставіцца рэзалюцыя аб Слуцкім паўстаньні. Рэзалюцыя зазначае, што найяскраўшым момантам у чатырохгадовым змаганьні беларускага народу за сваю вольнасьць зьяўляецца, Слуцкае паўстаньне, гдзе паўстаўшыя за сваю незалежнасьць беларусы зь лёзунгам: ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў, былі пераможаны пераважаючымі сіламі абодвух бакоў. Нарада перасьцерагае беларускі народ ад непатрэбнага праліцьця крыві i заклікае яго каваць [зброю] к моманту агульнарэвалюцыйнага змаганьня кожнага народу [каб] быць гаспадаром у сваім краі.

Д-р Паўлюкевіч, прадстаўнік Рады Случчыны, як учасьнік Слуцкага паўстаньня, пратэстуе проціў прыведзенага ў рэзалюцыі лёзунгу і, зазначаючы, што паўстанцы ўвесь час атрымовывалі аружную дапамогу палякоў, просіць выкінуць словы: «ні паноў»,

Старшыня Нарады зазначае, што гэткая форма рэзалюцыі прынята палітычнай сэкцыяй.

Рэзалюцыя прыймаецца большасьцю 30 галасоў, пры 2 устрымаўшыхся.

Старшыня адчыняе дыскусію па пытаньню аб адносінах да жыдоўскіх пагромаў, меўшых мейсца на Беларусі.

К.Душэўскі, прадстаўнік Рады Рэспублікі, кажа, што да самога пачатку вайны на Беларусі жылі мірна два народы беларускі i жыдоўскі, i ўся пагромная агітацыя, вёўшаяся i раней, была дарэмнай. Але бальшавіцкі пераварот пасунуў рожных авантурнікаў уступіць на шлях змаганьня з саветамі пад лёзунгам жыдоўскіх пагромаў. Створаныя гэтымі авантурнікамі, Савінкавым, Балаховічам i іншымі, банды, зложаныя з чужацкіх беларускаму народу элемэнтаў, прынясьлі з сабой на Беларусь жахі жыдоўскіх пагромаў i стараліся апаганіць беларускае імя, скінуўшы на яго абвінавачаньні ў гэтым. Але беларускія працоўныя масы, т.е. народ беларускі, векавое жыцьцё якога побач з народам жыдоўскім ніколі не ацемралася ніякімі эксцэсамі, у гэтых пагромах нявінны, i абавязак Нарады - назваць сапраўдных пагромшчыкаў Сучасных акупантаў Беларуci.

Зложаная ў сэнсе вышэйпаданай прамовы рэзалюцыя прыймаецца большасьцю 31 голасу, пры 1 устрымаўшымся.

К.Езавітаў, дэлегат ад Латгаліі, выступае дакладчыкам культурна-прасьветнай сэкцыі; адзначае, што кожны працаўнік на ніве культурнага адраджэньня Беларусі, кожны яе пісьменьнік i паэт, акром агульнаадукацыйных устаноў, павінен быў прайсьці яшчэ адну - гэта польскую чы расейскую турму.

У доўгім рэестры зьдзекаў акупантаў, які поўнасьцю даў у сваёй прамове дэлегат Горадзеншчыны, вучыцель Русак, ён забыўся аб адным, запамятаваў зазначыць, што беларускі сялянскі вучыцель ня вытрымовывае больш гэткага цяжкага жыцьця i памірае чы ахвярай голаду, чы зьдзеку акупантаў. Вучыцелька Вольга Якуцянка зьяўляецца лепшай прадстаўніцай тых, хто нясе сьвет сваёй беларускай культуры на беларускую вёску.

Памяць В.Якуцянкі прысутныя, па прапазыцыі прамоўцы, ганаруюць уставаньнем.

Але, нягледзячы на гэткі прыгнёт, прадаўжае прамоўца,беларускі рух не здае сваіх пазыцыяў, што зьяўляецца найлепшым доказам таго, што яго непахітная воля ня будзе зломана.

Пад чырвоным штандарам, пад адзнакай гуманных дэкрэтаў таксама няма вольнага шляху для беларускай культуры; яе рух i там па магчымасьці тармазіцца i спыняецца. На гэтым цёмным фоне павінны быць з падзякай адзначаны гуманныя адносіны Латвіі i Літвы, якія далі правы нацыянальна-культурнай аўтаноміі сваім грамадзянам-беларусам.

Прамоўца заклікае беларускі народ да безупыннай барацьбы за сваю культуру i мову, зьяўляючуюся адзінай адзнакай нацыянальнасьці, грунтам незалежнасьці i непадзельнасыді Беларусі.

Зложаная ў сэнсе вышэйпаданай прамовы рэзалюцыя прыймаецца Нарадай аднагалосна.

А 12 гадзіне Старшыня абвешчае 10 хвілін перарыву.

У 12 гадзін 15 хвілін паседжаньне абвешчаецца ізноў адчыненым.

А.Цьвікевіч выступае дакладчыкам па Віленскаму пытаньню; зазначае, што пытаньне дзяржаўнай незалежнасьці Віленшчыны, на якой беларусы складаюць пераважаючую большасьць, вырашаецца Лігай Нацый без учасьця прадстаўнікоў беларускага насяленьня, дзеля чаго Беларусь будзе лічыць гэтую пастанову неправамернай i неправамоцнай. На вырашэньне гэтага пытаньня мае права толькі вышэйшы заканадаўчы орган Беларуci.

Праблема Вільні можа быць разгледжываема з двох пунктаў: права фармальна-дзяржаўнага i права народнага. Ліга Нацый стала на грунт права фармальна-дзяржаўнага i знайшла немагчымым зьвярнуцца да самаго насяленьня; у гэтым мы ўгледаем паразку самаго прынцыпу Лігі Нацый, вырашыўшай лес культурнага краю як дзе-якой калёніі. Але сіла фактаў супроць беларусоў, i яны павінны падчыніцца пастанове Лігі Нацый.

У пытаньні, каму павінна належаць Вільня, беларусы схіляюць свае сымпатыі на бок літоўцаў, дзеля таго, што Літва i Беларусь, будучы ўзаемна нэйтральнымі i гістарычна блізкімі, знойдуць цяпер, як i раней, адпаведныя шляхі добрасуседзкага жыцьця.

Сьвядомы той небясьпекі, якая схована ў прынятай Лігай Нацый пастанове датычна канстытуцыйнай канструкцыі новай Літвы, беларускі народ павінен прылажыць усе зусільлі да таго, каб плян захопленьня беларуска-літоўскай зямлі, плян новага чарговага падзелу Беларусі ня быў прыведзен у выкананьне.

Зложаная ў сэнсе вышэйпаданай прамовы рэзалюцыя прыймаецца большасьцю 30 галасоў, проціў 2, пры 1 устрымаўшымся.

Старшыня, адчыняючы дыскусію па пытаньню аб дзяржаўнасьці Беларусі i падкрэсьліўшы яго надзвычайную вагу, зазначае, што Прэзыдыум, лічачыся зь істнаваньнем дзьвох ясна адмежаваных думак, лічыць справядлівым у першую чаргу выслухаць сумленьне тых груп, прадстаўніком якіх на Нарадзе зьяўляецца грам.Аляксюк, дзеля чаго яму даецца першае слова.

Д-р Аляксюк, прадстаўнік Цэнтральнага Камігэту Краевай сувязі, кажа, што беларускі народ стаіць перад фактам расшматаньня, выкліканым Рыскай умовай, літоўска-расейскім трактатам i інш. Пэрыяд рэнэсансу, пэрыяд паўстаньня народаў да вольнага жыцьця прайшоў, i гісторыя раскінула Беларусь паміж усходам i заходам; i цяпер яе шлях гэта щлях не рэвалюцыі, але эвалюцыі, i не да рэвалюцыйнага змаганьня павінны заклікаць беларускі народ яго правадыры, а да цярплівай, доўгай працы над сваім духоўным i палітычным рэнэсансам.

Міжнародная палітыка, ня ведаючая справядлівасьці, вялізарную частку аддала Польшчы, i польская акупацыя нанесла вялікую зьнявагу нацыянальнаму пачуцьцю беларусоў. Над гэтым сумным фактам, проціў каторага голасна пратэстуюць беларусы, Польшча павінна задумацца, пакуль не запозна.

Але небясьпека для Беларусі схована не на Захадзе. Расея, знаходзячаяся цяпер у стане распаду i хаосу, не зьяўляецца пакуль што для нас небясьпечнай. Але хутка там можа прабудзіцца патрыятызм, i гэты патрыятызм, хоць нават i зоолёгічны, у сваім паступовым руху на Захад будзе для Беларусі гібельным. Дзеля гэтага Беларусь павінна шукаць сабе падтрыманьня i дапамогі на Захадзе, у Польшчы i у Антанты.

Цяперашняя ж палітыка беларускага ўраду, ураду Ластоўскага...

Старшыня перабівае прамоўцу i просіць яго казаць толькі па істоце пытаньня дзяржаўнасьці Беларусі, ня ўносячы ў дыскусію асабістых рахункаў.

Д-р Аляксюк адказвае, што крытыка тактыкі ўраду Ластоўскага зьяўляецца часткай пытаньня беларускай дзяржаўнасьці, i прадаўжае сваю прамову.

Старшыня ў другорад перабівае прамоўцу i зазначае, што ўнесеньне лічных матываў у дыскусію змусіць яго адабраць у д-ра Алексюка слова.

Пасьля трэцьцяга папярэджаньня Старшыня адбірае ў грам. Алексюка слова, які вымагае занясеньне гэтага факту ў пратакол.

Д-р А. Цьвікевіч, Старшыня Нарады, бярэ слова для адказу папярэдняму прамоўцу; кажа, што мы разумеем беларускую дзяржаўнасьць як працу самога народу, бо не было таго, каб адзін народ будаваў дзяржаву другога. Будучыня i лес Беларусі знаходзяцца ў яе ўласных руках, i толькі на свае сілы павінна яна пакладаць свае надзеі.

Грам. Аляксюк казаў нам, што трэба ісьці з Варшавай; не, трэба ісьці зь беларускім народам, бо ні Варшава, ні Масква не дадуць нам свабоды. На пытаньне аб тым, што робіць i што зрабіла для Беларусі Варшава, адказ даў сам Грам.Аляксюк, указаўшы на зьдзекі польскіх улад над жыхарамі.

Калі ў нас будуць толькі арыентацыі, а ня будзе дзяржаўнага сьцержня, ня будзе адзінай дзяржаўнай волі, нас перамогуць i зробяць рабамі. Але наша ідэя сьвятая, i яе сьвятасьць дае нам сілы пераносіць нашы крыжовыя мукі. Тая Варшава, на якую вы зьвертаеце ўвагу, якая, вы верыце, дапаможа дзяржаўнаму адбудаваньню Беларусі, увесь час кажа, што няма Белаpyci i быць не павінна. На што ж вы нас клічаце, як не на ярмо i сьмерць?

Ня шляхам паступовага разьвіцьця сваіх культурных сіл, ня шляхам эвалюцыі, але шляхам усенароднай рэвалюцыі здабудзе Беларусь сваю вольнасьць. Ня хутка зьдзейсьніцца гэтая мара, ня хутка ўваскросьне Беларусь, але, верце, яна ўваскросьне (бурныя воплескі).

Мы нізка кланяемся перад палякамі за тыя мукі, якія яны перанесьлі; мы лічым усе народы за роўных братоў сваіх. Але вы нас клічаце шукаць дапамогі ў Польшчы i ў Антанты. Няўжо ж вы думаеце, што гэта па загадах Антанты гоніцца i катуецца беларускі народ, што па яе ўказаньнях пануе на Беларусі невымоўна цяжкі рэжым прыгнёту. Мы верым у дзяржаўны розум вялікіх дзяржаў, мы верым у Антанту, якая зламіла збройную сілу нямецкага імпэрыялізму, але мы ня верым у дзяржаўны розум Польшчы. I Беларусь ведае, што не да Польшчы павінна яна схіляцца, не ў яе шукаць дапамогі i падтрыманьня; i кал i б грам. Аляксюк праехаў ад Берасьця да Мазыра не на аўтамабілі, не пад абаронай штыкоў Балаховіча, a прайшоў бы па Беларусі пехатой, ён ведаў бы гэтае так жа добра, як i мы (доўгія воплескі).

Мы ідзем нашым шляхам у поўнай сьвядомасьці, кіруючыся толькі на беларускі народ. Калі ж мы зьняможам, калі нас перамогуць, тады мы заклічам вас i скажам: «Цяпер вы вядзіце беларускі народ».

Словы прамоўцы пакрываюцца доўгімі воплескамі i воклікамі.

В. Ластоўскі, дакладчык палітычнай сэкцыі, уносіць рэзалюцыю аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі. Гэтая рэзалюцыя, прынятая большасьцю 29 галасоў, проціў 2, пры 1 устрымаўшымся, зазначае, што Беларусь павінна быць дзяржавай працоўнага народу з адзінай арыентацыяй на беларускі народ. Едыным заканадаўчым органам Беларусі вызнаецца Рада БНР, маючая прэемсьцьвеннасьць улады ад Усебеларускага Кангрэсу 1917 г., a адзіна законнай уладай Урад БНР, маючы мандат ад Рады БНР.

Нарада, зазначыўшы, што праца Ураду БНР зьяўляецца адпавядаючай тым мэтам, якія прыняты ёй i ў першую чаргу кіруюцца да абароны непадзельнасьці i незалежнасьці Беларусі, пастанаўляе аб'яднаць каля Ўраду БНР сілы ўсіх беларускіх партый, арганізацый i груп дзеля дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.

Старшыня ўносіць прапазыцыю вазлажыць ад імені Нарады вянкі на магілы легіянэраў, згінуўшых у барацьбе за незалежнасьць i шчасьце Чэха-Славакіі; прапазыцыя аднагалосна прыймаецца.

А 2 гадзіне Старшыня абвяшчае Беларускую Нацыянальна-Палітычную Нараду ў Празе скончанай.

Усе прысутныя стоячы выпаўняюць Беларускі Нацыянальны Гімн.

Старшыня Нарады

Віцэ-старшыня

Сэкрэтар

АБ АВАНТУРНЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАХ (БАРЫС САВІНКАЎ I БАЛАХОВІЧ), ЗЬВЯЗАНЫХ З ВЫНІКАМІ РЫСКАГА ТРАКТАТУ

Баран. Пытаньне вельмі важнае, i яго трэба добра разгледзець.

Аляксюк. Акцыя Савінкава, акцыя Беларускага Палітычнага Камігэту з Балаховічам, Слуцкае паўстаньне i адносіны да гэтых акцый ураду Ластоўскага.

Цьвікевіч А. ...што (адказ Алексюку) Слуцкае паўстаньне не авантура, а геройскае выяўленьне духу беларускага народу.

Грыб. Пасьля Рыскага міру зьявіліся авантурнікі, напрыклад, Балаховіч, памочнік якога Аляксюк (пратэст Старшыні Цьвікевіча, каб не гаварыць аб асобах, бо Аляксюк сябра Нарады).

Нацыянальна-Палітычны Камітэт ішоў разам i з Савінкавым.

Слуцкае паўстаньне - героізм беларускага народу, героі сядзяць у турмах, a авантурнікі маюць прыгожыя пакоі, на свабодзе i г.д.

Аляксюк. Каб аднесьціся сур'ёзней да справы. Я прапаную выслухаць мяне, напрыклад, хроналёгічна па парадку аб падзеях. Ён зьяўляўся да Савінкава, за якім стаялі францускія кругі i палякі, i гаварыў, як беларус, што вы, Савінкаў, лезеце на Беларусь i павінны лічыцца зь беларускім народам.

Палітычны Камітэт створаны мною таму, што ў выпадку паходу празь Беларусь трэба было каму колечы прыняць цывільную ўладу, i я прыняў яе ад генэрала Балаховіча як глаўнакамандуючага.

Трэба было прыступіць да фармаваньня беларускіх вайсковых частак, i ў Тураве створан Беларускі полк.

Як адносіліся да жыдоў, відаць з таго, што цывільная ўлада ў Тураве была перадана жыдоўскай абшчыне.

Проці жыдоўскіх пагромаў Палітычны Камітэт добра змагаўся (расстраляны два жаўнеры за рабунак).

Далей пайшлі на Мазыр. Але ў нас ня было сіл, a Савінкаў, марыўшы толькі аб Маскве, ня даў належнай данамогі.

Мы змагаліся, каб ня было пагрому ў Мазыры, але туды ўварваліся пяцьдзесят партызан, але прыехаў Палітычны Камітэт, i стаў парадак.

З пашырэньнем справы i патрэбнасьці змаганьня з Савінкавым прыйшлося аб'явіць Балаховіча начальнікам дзяржавы, якому даручана прызнаць часовы Беларускі Ўрад.

Савінкаў ашуканствам павёў далей справу, а таму, пасьля канфэдыцыяльных умоў, аб'явілі так званы Мазырскі У рад (Адамовіч, Аляксюк). Гэты ўрад заключыў Саюз (Сувязь) з Польшчай.

Калі ехалі (Савінкаў, Балаховіч, Аляксюк), усюды сустрэчаліся нацыянальным штандарам.

Пад Мазыром, калі расейскія банды ўцяклі, Менскі беларускі полк вытрымліваў атакі дзьвох бальшавіцкіх дывізій (асталося з 1200 чалавек толькі 120).

Урад Ластоўскага далажыў да ўсіх [тых] вынікаў, каб аганьбіць гэту справу, таксама [рабілі гэта] i найвыжэйшыя.

Што дала Мазырская эпапея беларускаму вызваленчаму руху? Яна дала рэальную падтрымку Беларускаму Ўраду, падняла дух беларускага народу, памагла згуртавацца партызанскім атрадам.

У пэрыяд мазырскай гісторыі Балаховіч аддаўся чэсна i шчыра Беларусі.

Крэчэўскі. Буду гаварыць не да пачуцьця дэлегатаў, а да ix розуму. Я зьвярну ўвагу на іншыя справы. Палякі хацелі скарыстаць Савінкава, каб закрапіць за сабою сымпатыі з таго боку.

Эўропа да гэтага часу Рыскага міру ня вызнала, а таму палякі пачалі іскаць беларусоў, якія дапамаглі б ix акцыі.

Уся праца Палітычнага Камігэту i Балаховіча i Савінкава скіравана была да таго, каб падарваць нашу працу перад Эўропай.

Баран. Справу Балаховіча i Савінкава я таксама ведаю, i гэту справу трэба разглядаць з боку псыхолёгічнага i дыплёматычнага. Эндэкі, якіх маёнткі засталіся на бальшавіцкай старане, загаварылі аб тым, што беларускі народ застаўся без польскай дапамогі, a ратавалі свае маёнткі. А таму яны стварылі авантуру. Знайшлі Балаховіча, Савінкава, Алексюка i г.д.

Савінкаў з Балаховічам не пагодзіліся. Савінкаў ня мог прызнаць тэрыторыі Беларусі. Гэта авантура была на парабашчэньне беларускага народу.

Дубейкаўскі. Балаховіч зусім не партыйны, але адзінка, здольная да працы, у сваім часе пайшоў зь пяцьцю тысячамі войска для Беларускай Дзяржавы. Палякі не маглі прызнаць беларускага войска Балаховіча, бо прыйшлося б прызнаць Беларускую Рэспубліку.

Савінкаву ў дапамогу палякамі быў дан Балаховіч, ці хоча ён, ці ня хоча. Балаховіч паставіў варункам, каб за ім ішла беларуская цывільная ўлада.

Да мяне зьвярнуўся Савінкаў. Я Савінкаву сказаў, што вы прызнаеце Беларусь дэ-факто i дэ-юрэ, аб чым абмяняемся актамі, копію зь якіх пашлем Антанце.

Ён не згадзіўся на гэта i спытаў мяне, што такое п.Аляксюк. Я адказаў, што п.Аляксюк - п. Аляксюк (сатырычна). Савінкаў зваў мяне да Пінску, дзе абяцаў падпісаць умову. Савінкаў выехаў да Пінску, i хутка зьявіўся Палітычны Камітэт з п. Алексюком на чале.

Балаховіч шчыры беларус, хоць i генэрал, віхор, вядома, як ваенны.

Савінкаў, адступіўшы назад, стараўся чарніць Балаховіча, a Балаховіч нават адмовіўся ад генэральства польскага, што яму палякі прапанавалі. (Вельмі саркастычна гаварыў аб Алексюку i яго «палітычнай працы».)

Вывад Дубейкаўскага. Аляксюк, як не палітык, можа хацеў што-колечы зрабіць шчыра (саркастычна).

Аляксюк. У «Пшымержы» было надрукавана за подпісам Дубейкаўскага i найвыжэйшых, што Урад Беларускай Народнай Рэспублікі зьяўляецца ўрад Ластоўскага, a ў другім нумары гэтай газэты (бяз подпісу), што гэта ўрад самазваны.

Душэўскі. Трэба выясьніць справу аб авантурах у паасобку аб Балаховічу. Першае спатканьне было празь Езавітава ў Балтыцы, прычым ён заявіў на маё пытаньне: «Па палітычных поглядах я блізка стаю да сацыял-рэвалюцыянэраў беларусоў, прызнаю Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі i хачу паслужыць Бацькаўшчыне; жыдоўскіх пагромаў не рабіў. Потым спаткаўся ў Вільні з Балаховічам, заявіўшым, што палякі прапануюць яму мейсца генэрала, але ён хоча паслужыць Беларусі. Я не суджу тых, а паважаю тых, якія вядуць усякую нацыянальную справу пад беларускім штандарам. Трэба разглядаць, скуль браць помач, палякі могуць карыстаць нас толькі да тых пор, пакуль мы ім патрэбны, а потым прададуць i нас, i Расею, i Польшчу, як гэта даказала гісторыя (прыклад: Пятлюра). Бальшавікі таксама (прыклад: Украіна), а зь Беларусьсю гэтага зрабіць не пасьпелі. Аляксюк, Сянкевіч i іншыя заслужываюць усё ж імя авантурыстаў.

Чэсьць i слава пагібшым за беларускую справу; я гатоў рэабілітаваць тых, якія ўзяліся за гэтую справу, але ўсё-такі называю ix авантурыстамі.

Езавітаў. Гісторыя знаёмства з Балаховічам (згодна даручэньню ўраду Луцкевіча).

Чарапук. Прычына не ў Алексюку i іншых, якія хацелі адбудаваць Беларускую Дзяржаву, а што ня было каардынацыі паміж дзеячамі. Ня трэба тут займацца характарыстыкамі, а ўсё гэта скончыць.

Дварчанін. Яму перадаваў Мацэлі, які казаў, што яму было даручана расклейваць адзіны Палітычны Камітэт. Калі яі о паклікалі да Балаховіча, ён сказаў: «Вы можаце думаць аб сваіх аўтаноміях, але не забывайце адзінай Расеі».

Курыловіч (ад Слуцкай брыгады). Дзяржаўнае творчаства павінна апірацца нарэальную сілу. Проці палякоў ішлі ўсе беларусы ў бальшавіцкія войскі, каб змагацца з панам, але гэта было ў 1920 г., а цяпер псыхалёгія народу зьмянілася, як усяго жыхарства Расеі.

Бальшавікі ўсіх пасылалі гэтых стыхійна йшоўшых у бальшавіцкія войскі на другія франты, каб заваёвываць нейкія абшары для бальшавікоў.

Пасаджаныя ў Рослаўскі лягер разарвалі драты, захапілі аружжа i на дванаццаць гадзін аб'явілі Рослаўскую Беларускую Рэспубліку.

Далей пад сурдынку Алексюка. Кажны народ, які рабіў адбудову сваёй Бацькаўшчыны, змагаўся з жыдамі (антысэміцкія выпады). Расказаў аб некаторых пагромах, зробленых быццам самымі жыхарамі.

Далей. Ёсьць паўстанчэскі рух на Беларусі, аб чым сьведчаць бальшавіцкія газэты. Ёсьць дзьве арыентацыі - польская i расейская (на запытаньне, якой вы арыентацыі, адказ беларускай; некалькі раз, але тэндэнцыёзна са скрытымі польскімі сымпатыямі).

Цьвікевіч А. (адказ Курыловічу на яго тэндэнцыёзную прамову) у яркіх словах, вельмі палітычна-абнімаючых, гаварыў аб справе будаўніцтва Беларускай Дзяржаўнасьці.

Паўлюкевіч. Дэлегат быў пасланы ў Варшаву, каб знайсьці апору. Акцыя Балаховіча i Слуцкае паўстаньне былі цесна зьвязаны з Польшчай, бо іначай мы сядзелі б у турмах. Я належу да людзей, якія ідуць шляхам эвалюцыйным. Найвыжэйшая Рада не падтрымала Балаховіча, а таму быў створан Палітычны Камітэт. Да Балаховіча трэба было прыставіць пяць-шэсьць асоб, якія б тварылі цывільную справу. Найвыжэйшая Рада зь мейсца ў кар'ер павяла барацьбу супроць Палітычнага Камігэту.

Было цячэньне, каб не падымаць паўстаньня, але потым гэтыя дзеячы прысталі да нашага паўстаньня. Прадстаўнікі Найвыжэйшай, знаходзячыся ў Варшаве, ня ўнушалі даверу ў палякоў.

Найвыжэйшая Рада сказала: ні з кім ня майце дачыненьня, вам усё будзе. Усё было абешчана. Яны потым казалі, што ix палякі надулі. Уплывы Балаховіча паміж сялянства i цяпер маюць мейсца, a асабліва тады, калі йшло паўстаньне. Балаховіч думаў пайсьці на Мазыр, выйсьці ў тыл i далей, але Найвыжэйшыя сказалі-распарадзіліся, каб з Балаховічам ня мець дачыненьня, бо ён рэакцыянэр, русыфікатар i г.д. Дырэктывы даваў п.Тэрэшчанка. У працягу дванаццаці дзён у Случчыне зрабілі выбары народнай улады. Пры раённых начальніках арганізаваліся вайсковыя часткі пад відам міліцыі. Тут зьявілася Вайсковая Камісія з аксэльбантамі, разадзеты i т.д., прадстаўнікі якой заявілі, што з Балаховічам ня трэба мець ніякіх зносін. Вайсковая Камісія, ня меўшая ўплыву у польскіх кругах, нічога не атрымала, нічога нам не давалі. Салдаты на роту мелі па трыццаць карабінаў. Балаховіч нічога не даваў у віду варожых да яго адносін. Як толькі атрымалі трыста карабінаў, пайшлі ў наступленьне, i бальшавікі нават са Слуцку беглі. Але проці нас было кінута тры бальшавіцкіх дывізіі, мы павінны былі адысьці ў нэйтральную зону. Потым дайшлі весткі, што Найвыжэйшыя i Палітычны Камітэт сварацца. Я прапанаваў, каб адысьці i злучыцца з Балаховічам. Нам не дазволілі i прыказалі адысьці на польскую тэрыторыю i нас адправілі ў лягер. Вайсковая Камісія трымала сябе вазмуціцельна. Яўляемся ў Вайсковую Камісію, з намі ня хочуць разгаварываць. Адносіны былі як найгоршыя. Паўстаньне наша мела зьвяз з палітычнымі варункамі, каб былі выгадныя варункі, мы выставілі б пяцьдзесят тысячаў i паказалі б Эўропе, што беларускі народ жьюе. Каб ня было гэтай двойнасьці, якая i цяпер ёсьць, мы пабедзілі б.

У даны момант аружнай сілы няма. Слуцкая брыгада выпушчана зь лягеру i працуе падпольна. Ва што выльецца палітычная сытуацыя, калі паўстаньне падымецца, а такое вясной падымецца. Кал i будзе двойсьцьвеннасьць, гэта сіла можа быць напраўлена проці сваіх.

Палітычны Камітэт знайшоў, што Балаховіч ня можа быць правадыром беларускага войска. Палітычны Камітэт знаходзіў, што ўсёю справаю павінен кіраваць польскі цэнтар, якому падчыняюцца ўсе вайсковыя.

Мы ня зносіліся з урадам Ластоўскага не таму, што проці яго што мелі, а што не маглі зносіцца. У Вільні былі зроблены крокі да аб'яднаньня, але нічога ня выйшла.

I Найвыжэйшыя зварачываліся да Дубейкаўскага, Смоліча, каб стварыць на тэрыторыі Польшчы адзін цэнтар. З урадам Ластоўскага не маглі зносіцца, бо мы рабілі справу пад польскай арыентацыяй. Мы, можа, зімою, можа, вясною разьвернем сваю акцыю. Я яўляюся староньнікам польскай арыентацыі. Усе вызваленчаскія сілы трэба направіць у адным напрамку. Я апрыдзеленна іду на кампрамісы, я апрыдзеленна староньнік Польшчы. Тая пазыцыя, якую вы займаеце да Польшчы, адзавецца потым i крывёй на тых партызанах, якія сядзяць у лясох. Палякі скажуць, што сабраная канфэрэнцыя заняла варожыя адносіны «к сваему» (паправіўся), к польскаму Ураду.

Прызываю ўсіх, каб быў створаны адзіны цэнтар, бо ўвесь паўстанчэскі рух ідзе з боку Польшчы.

Жытлоўскі. Я трэбую грамадзкага суду над Балаховічам, бо ён пагромшчык.

Мамонько. З Польшчай i балахоўшчынай нам не па дарозе.

Дубейкаўскі. Я адпаведаю Паўлюкевічу, які ня зусім ясна гаварыў аб паўстаньні дваццатага году. Ён казаў, што паўстаньне было як бы па маёй ініцыятыве. A паўстаньне Слуцкае зроблена тады, калі адыходзілі бальшавікі. Яно паўстало само сабой.

Аляксюк, Наша акцыя йшла на моцы тайнай умовы з Балаховічам, а ня Савінкавым. Тая акцыя, якая прайшла на Беларусі (паўстаньне), мае пад сабой грунт. Каб жыдоўская меншасьць была толькі раўнапраўнай меншасьцю, а ня стукаць па стале кулаком. Балаховіч не падтрымліваў пагромаў у Тураве i г.д.

Душэўскі. Я хацеў бы рэабілітаваць Балаховіча, але, пакуль ён не даказаў абратнага, я называю яго авантурнікам. Я папераджаю п.Паўлюкевіча, Курыловіча, што праз паўгода яны будуць гаварыць іначэй, бо палякі, можа, ашукалі ix дзесяць разоў, дык яшчэ ашукаюць сто дзесяць разоў. Ірланды, якія змагаюцца з Калонам (Англіяй), авансаў ніякіх не давалі яму. На брудным штандары мы будаваць Бацькаўшчыны ня будзем.

Аляксюк. Горадзенскі Нацыянальны Камітэт вынес Балаховічу падтрыманьне, грамадзкія арганізацыі Давыд-Гарадка, Кажан-Гарадка i іншых таксама.

Захарко. Праз самы кароткі час Горадзенскі Камітэт вынес парыцаньне i адказ ад Балаховіча.

Аляксюк. Балаховіча ня можа цягнуць на суд нейкі прахадзімец (справа ў газэце «Наша Думка»).

Цьвікевіч А. Прымаючы пад увагу, што Балаховіч зьвязаў сваё імя зь беларускім рухам i павёў беларускае сялянства на сьмерць, Канфэрэнцыя лічыць яго авантурнікам, а таксама ўсіх тых, якія будуць трымаць зь імі акцыю.

Аляксюк. Савінкаў ня скончыў сваёй акцыі, якая імпануе на Беларусі, а таму Канфэрэнцыя павінна прыняць гэта пад увагу i вясьці зь ім змаганьне.

Боеў. Вынасіць асуджэньне над Балаховічам, ня выслухаўшы яго, ня прыходзіцца, бо гэта будзе не на карысьць самой Канфэрэнцыі.

Галасуецца: 1) У зьвязку з тым, што Балаховіч ня даў аб'ясьненьняў беларускаму грамадзянству, ён належыць асуджэньню (прынята ўсімі галасамі, пры 1 устрымаўшымся i 3 з асобным мненьнем).

2) Ніводная беларуская нацыянальна-палітычная група i думка ня падтрымывае i ня йдзе з Балаховічам i прынята ўсімі галасамі пры 1 з асобнай думкай i 6 устрымаўшыхся.

Гурэвіч. Адмовіўся ад галасаваньня таму, што быў далека адгэтуль (у Вюртэмбэргу), а таксама i таму, што словы п.Жытлоўскага прыйдзецца заплаціць жыдоўскаму жыхарству.

Аляксюк. Каб не зазначаць, што на суд над Балаховічам былі прыняты толькі жыды беларускія грамадзяне.

27.ІХ. СХОД ПАЛІТЫЧНАЙ СЭКЦЫІ

Прэнія па рэзалюцыі аб Балаховічу

Дубейкаўскі. Лічыць, што трэба, каб Балаховіча апраўдаць, a выносіць асуджэньне яму немагчыма.

Рэзалюцыя Боева. Ластоўскі. Рэзалюцыя гаворэ, што Балаховіч узяў на сябе геройскую барацьбу, тагды як дэмакратыя ўсяго сьвету лічыць яго іначэй. Калі мы з гэтым згодзімся, мы, як канфэрэнцыя, самі сябе кампраметуем. Віленскі камітэт знаходзіцца пад польскай акупацыяй, а таму яму немагчыма ўзяцца за гэту справу.

Рэзалюцыя Паўлюкевіча (перафразіроўка рэзалюцыі Жытлоўскага).

Рэзалюцыя Жытлоўскага (падана Паўлюкевічам) 5 гал.

Рэзалюцыя Боева - 1 гол.

Рэзалюцыя Ластоўскага - 19 гал.

Рэзалюцыя Жытлоўскага (з папраўкай Жытлоўскага, каб стварэньне судзебнай інстытуцыі над Балаховічам было даручана Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі) пры новым галасаваньні - 5 гал.

Рэзалюцыя аб Савінкаву - 22 гал., пры 3 устрымаўшыхся.

Дакладчыкаў аб справе Савінкава не аказалася, а таму здаволіліся аднэй рэзалюцыяй.

Аб Слуцкім усенародным паўстаньні

Вяршынін. Учора справа паўстаньня выясьнена, а таму не патрэбна больш вясьці прэнія па гэтаму пытаньню.

Заяц. У сэкцыі абсуждаць справу паўстаньня не патрэбна, а на пленуме абавязкова, каб паказаць, што ў нас былі ня толькі авантурнікі, a i сіла народная.

Курылаў. Калі п.Ластоўскі адводзіць мяне як дакладчыка, дык п.Паўлюкевіч можа высьвятліць усю справу.

Заяц. Можна здаволіцца рэзалюцыяй, але каб яна ясна выяўляла справу паўстаньня.

Баран. Каб рэзалюцыя была прадстаўлена сягоньня да 10 гадз. вечара.

Паўлюкевіч. Заўтра павінна быць дано такое або іншае асьветленьне паўстаньня, іначай я адмаўляюся ад састаўленьня рэзалюцыі.

Галасуецца пастанова, каб аб Балаховічу, Савінкаву i Слуцкім паўстаньні былі вынесены толькі рэзалюцыі, без дакладчыкаў.

Баран. Каб была вынесена рэзалюцыя аб пагромах на Беларусь

Рэзалюцыі аб пагромах састаўляюць Жытлоўскі i Душэўскі, а аб Слуцкім паўстаньні - Дубейкаўскі i Баран.

Справа Віленскай праблемы

Аляксюк прапануе, каб даклад аб гэтым зрабіў Урад Ластоўскага.

Езавiтаў замячае, папраўляе - Урад БНР.

Дакладчык Цьвікевіч А. Што такое Віленская зямля ў палітычна-этнаграфічным прынцыпе. Віленшчына пераважна край Беларускі.

Пытаньня астатачнай прыналежнасьці Вільні ия можа быць вырашана без Устаноўчага Сойму Беларусі. Спор аб Вільні палякамі i літоўцамі ня можа быць вырашан без прадставіцельства, возглаўляючага беларускага народу.

Урад Ластоўскага рашуча пратэстуе проці акту 12 ліпеня 1920 г. Гэты пратэст да гэтага часу застаецца ў сіле.

У часе акупацыі Вільні паміж Урадам Літвы i Беларускай Народнай Рэспублікі зроблена ўмова, у сілу якой абедзьве стараны прызнаюць незалежнасьць (адна другое, аб чым даведзена да ведама ўсіх дзяржаў Эўропы). У споры між Польшчай i Літвой Урад Беларускай Народнай Рэспублікі стаў на старану Літвы (у выпадку галасаваньня). Беларускі Урад рашуча пратэстуе супроць польскай акупацыі, якая зьніштажае ўсё беларускае. Абарона Віленшчыны i Горадзеншчыны вялася Ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі ў поўнай згодзе з Нацыональным Камітэтам Віленшчыны i Горадзеншчыны; упраўленьне гэтым краем - празь Беларускі Сойм (у Вільні ці Горадні). Па нашаму настаяньню Літва прэтэндавала на ўсю Горадзеншчыну. Калі Беларускія землі Горадзеншчыны па-за межамі 12 ліненя 1920 г. адыдуць ад Польшчы, будзе створана фактычная Беларуская Народная Рэспубліка. Сымпатыі свае Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі аддаваў i аддае Літве, якая ня можа быць для нас апаснаю ні ў якім чыне. Віленскае пытаньне вырашана ўжо так: ствараецца вялікая Літва (этнаграфічная Літва, ад Друскенік па Узеры да Немна, па Немну, уся Жэліговія i польскі карыдор).

Урад Беларускай Народнай Рэспублікі заяўляе, што ніколі не пагодзіцца з пастановай Лігі Нацый, бо гэта стварылася безь яго подпісу.

Аляксюк. 1) Ці акт прызнаньня незалежнасьці Беларусі ёсьць?

2) Ці канкрэтна справа Вільні, як сталіцы Літвы, вырашана i як?

3) Як прадстаўляе сабе Беларускі Ўрад сваю пазыцыю ў часе часовай акупацыі Віленшчыны Літвой?

4) Ці Ўраду Ластоўскага вядома, што па праекту Гіманса афіцыяльнай мовай прызнаецца польская.

Цьвікевіч. Стоячы на грунце незалежнасьці i непадзельнасьці сваей Бацькаўшчыны, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада выносіць гэткую рэзалюцыю.

Аляксюк. Справа адносін да Літвы ў выпадку часовага запанаваньня яе на Беларускіх землях ці акрэсьлена? Дзе i як будзе скліканы Сойм?

Цьвікевіч. Устаноўчы Сойм будзе скліканы ў Менску.

Аляксюк. Значэ, у Беларускім Устаноўчым Сойме ня будзе прадстаўнікоў ад земляў, занятых часова Літвой?

Боеў. У аснаўным законе Літоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі ёсьць аб тым, што беларусом прадастаўляецца тэрытарыЯльная аўтаномія.

Аляксюк. Ці Віленскі Нацыянальны Камітэт стаіць на поглядзе Ўраду Ластоўскага?

Цьвікевіч. Насколькі мне ведама, расхаджэньняў вялікіх няма.

Аляксюк. Ці не магчыма б было агласіцьтыя пункты ясна сфармаванай умовай, якія гавораць аб адносінах між Літвой i Беларускай Народнай Рэспублікай?

Якія гарантыі ёсьць у Ураду Ластоўскага, што Літоўская Рэспубліка выпаўніць умовы аб граніцах між Літвой i Беларусьсю?

Чым вы тлумачыце тое, што ліцьвіны пісалі выразна аб кантоне польскім i ні разу не гаварылі аб кантоне беларускім (большасьць беларусоў)?

Ластоўскі. Пры вырашэньні, каму аддаць свае сымпатыі - Літве дэмакратычнай, а ня Польшчы, якая нас дэнацыялізуе.

Дубейкаўскі. Ці вы хочэце аб актах, зложаных зь Літвой, вы нас інфармуеце, ці мы павінны за ix адпавядаць i зацьвердзіць?

Цьвікевіч А. Канфэрэнцыя павінна сказаць, як яна глядзіць на Віленскую зямлю.

Па кожнаму факту палітычнага жыцьця канфэрэнцыя мае права выкосіць рэзалюцыі.

Канфэрэнцыя стаіць на незалежнасьці i непадзельнасьці Беларусі. Горадзеншчына i Віленшчына лічацца Беларускай зямлёй - ні польскай, ні літоўскай.

Дзе склікаецца Ўстаноўчы Сойм, ня ўказываецца.

Дубейкаўскі. Што разглядаемыя справы празь Лігу Народаў крыўдзяць Беларусь, дзелячы між 2 народамі, ня пытаючы гаспадара, што мы гэтага ня прызнаем.

У Камісію па апрацаваньню рэзалюцыі выбіраецца Цьвікевіч А., Корчынскі, Ластоўскі, Жабінскі i Дубейкаўскі.

Беларуская дзяржаўнасьць

Цьвікевіч А. Пытаньне Беларускай дзяржаўнасьці самае важнае. Мы разглядаем Беларускую дзяржаўнасьць у форме Рэспублікі - Народнай Рэспублікі.

Як мы разглядаем Народную Рэспубліку? - Незалежную, сувэрэнную.

Як мы разумеем тэрыторыю Беларусі? - Усю этнаграфічную Беларусь.

Улада? - Ці заканадаўчая ўлада прыналежыць Устаноўчаму Сойму, абранаму ад усяго народу без агранічэньня.

Адносіны да суседзяў? - Стоячы на грунце беларускай незалежнасьці, мы ў працы па будове будзем апірацца толькі на беларускі народ.

Міжнарадовыя адносіны? - Дружба i згода з усімі суседзямі; мы змагаемся з урадамі, а не з народам.

Як Беларуская дзяржаўнасьць стаіць у даны момант? - У працэсе стварэньня Беларускай дзяржаўнасьці заклікаюцца ўсе беларускія сілы, бо з усіх бакоў небясьпека.

Галоўным ворганам Беларускай Народнай Рэспублікі зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі на моцы Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску.

Адзіным правамоцным Урадам зьяўляецца Ўрад, абраны Радай Рэспублікі.

Вяршынін. Вынесьці рэзалюцыю, што Канфэрэнцыя вызнае правамоцным Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Ластоўскім.

Ластоўскі. Трэба ўставіць пункт аб арыентацыі, бо грамадзяне іншы раз зьбіваюцца.

Заяц. Нам, Нарадзе, немагчыма займацца ўсімі тымі пытаньнямі, якія нарысаваў нам Цьвікевіч, бо мы гэтым прэдвасхішчаем справу Ўстаноўчага Сойму.

Боеў. На канфэрэндыі падчоркнута мысьль аб тым, што ня ўсе грамадзянскія арганізацыі прызнаюць Урад Ластоўскага. Значэ, ёсьць яшчэ арганізацыі, якія прысваіваюць сабе права на вышэйшую ўладу. Пажадана было б аб гэтым пачуць. Думаю, што грамадзянін Аляксюк, які ў сваіх прамовах намякаў...

Аляксюк. Свой погляд на Ўрад Ластоўскага я выказаў

Чарапук да Алексюка. Ці вы ня прызнаеце Ўраду ці ня хочаце прызнаваць?

Аляксюк. Я яшчэ вазьму слова i буду інфармаваць.

Цьвікевіч А. Пытаньне 1-е аб Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі ( у рэзалюцыі).

Аб падтрыманьні Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пытаньне аб арыентацыі. Канфэрэнцыя стаіць на грунце незалежнасьці i сувэрэннасьці Беларусі.

Пытаньне аб арыентацыях.

Ластоўскі. Аб аб'яднаньні ўсіх сіл у мэтах барацьбы за незалежнасьць i непадзельнасьць.

Аляксюк. Так як усе групы i партыі прызнаюць незалежнасьць i непадзельнасьць Беларусі.

Мы ідзем шляхам эвалюцыі. 3 аднаго боку Расея, з другога Польшча. Расея ніколі ня дасьць незалежнасьці Беларусі. Мы апіраемся на захад - Польшчу.

Мы, прадстаўнікі народу, павінны абаперціся на Польшчу, нягледзячы на чорную працу ўраднікаў. Але мы вышэй гэтага i павінны адзначыць, што момант палітычны заставіў Польшчу памагаць адбудове Беларуci.

Прадстаўніком Беларускай Народнай Рэспублікі ёсьць Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, я кую мы прызнаем. Але раскол у Радзе дае нам права прызнаваць Найвыжэйшую Раду выжэйшым органам, але Найвыжэйшая Рада ня выканала сваіх абавязкаў, не з'арганізавала Ўраду.

Што датычыцца Прэзыдыуму Ўраду, які выбраны ў дзень i расколу, ня можа быць прызнаны. I

Ураду Ластоўскага прызнаць ня могуць, бо лічаць яго аднабокім i ня могучым быць выразіцелям волі беларускага народу.

Якую мы работу ня робім, мы прызнаем адно дабро беларускага народу, яго незалежнасьць, яго разьвіцьце.

Заяц. Канфэрэнцыя зусім ня будзе займацца вызнаньням ці нявызнаньням Рады ці Ўраду, a толькі вынесе падтрымку ці непадтрымку гэтага. Найвыжэйшай Рады ня істнуе, як i вы сказалі, a Ўрад Ластоўскага вы ня вызнаеце, значэ, няма ніякага Ўраду на Беларусі. Значэ, i дэкляратыўнага Ўраду няма.

Аляксюк. Рада - Прэзыдыюм - Уласаў, Лёсік, іншых ня помню.

Боеў. Аляксюк ведае добра, як вядзе працу Польшча, справу на Беларусі.

Баран. Шлях эвалюцыі магчымы толькі тагды, калі магчыма вясьці працу, а гэта немагчыма, бо палякі гэтага не дазваляюць.

Аляксюк. Чорныя справы на Беларусі часовыя, а потым пойдзе лепей. Мы можам ісьці на кампрамісы з польскай уладай да тых пор, пакуль мы ня бачым зьмены ў польскіх адносінах,а калі гэта ня зьменіцца, мы ўзарвем тое зданіе, якое мы збудавалі.

Маслоўская. Ці ведае п. Аляксюк, як беларускае насяленьне адносіцца да палякоў?

Аляксюк. Канстатую, што беларускі народ адносіцца да палякоў варожа.

Антонаў. Я ўжо многа раз слухаў беларускага салаўя. Калі ён не прэдацель, дзеля чаго ён вядзе народ беларускі на пагібель (лішаецца слова старшынёй Цьвікевічам).

Ластоўскі. Аб Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі, што Рада Беларускай Народнай Рэспублікі на падставе сваей канстытуцыі мае права кааптаваць сяброў

Каб быўшая Рада Рэспублікі (13 сьнежня 1919 г.) кіравалася інтарэсамі беларускага народу, разьдзелу Беларусі ня было б. Стары Прэзыдыум Рады можа толькі ўзурпаваць, ня здаўшы сваіх мандатаў.

Аляксюк. На запытаньне Цьвікевіча, ці вызнае ён Рыскі мір.

Не вызнаю i галасаваў проціў міру.

Наконт Найвыжэйшай Рады - хто ведае аб яе працы.

Аляксюк адказвае, што яна разбрылася ў Савецкую Расею.

Душэўскі. Я суліў бы, каб вольных рэчэй ня было, а каб былі толькі дакладчыкі ад сэкцыяў.

Дубейкаўскі. Трэба выясьніць справы, як пісаць рэзалюцыі.

Дакладчык аб палітычнай камісіі Цьвікевіч А.

Прынята пастанова аб тым, што ў пленуме 29 прамоў па пытаньнях, вышэйпаказаных, ня будзе.

Рэзалюцыя аб Слуцкім паўстаньні - даручыць п. Грыбу.

Рэзалюцыя па жыдоўскаму пытаньню.

Дубейкаўскі. Пагромы робяцца пад фірмай Балаховіча, але другімі, а ня ім.

Жытлоўскі. Не дапускае, каб беларускі народ быў спасобным на пагромы, але ў кожным народзе ёсьць элемэнты, якія пад уплывам агітацыі здольны рабіць пагромы.

Рэзалюцыя гуманітарнай сэкцыі прымаецца.

Рэзалюцыя па Віленскаму пытаньню.

Дубейкаўскі. Я ня згодзен, што ў рэзалюцыі ёсьць агітацыя на Літву.

Душэўскі. Словы Ўстаноўчы Сойм замяніць Вышэйшая Заканадаўчая Ўстанова.

ПАСЯДЖЭНЬНЕ ПАЛІТЫЧНАЙ СЭКЦЫІ 27 ВЕРАСЬНЯ

Рыская ўмова

Заяц. Папраўка аб тым, што сувэрэннасьць беларускага народу прызнае § 2 Рыскай умовы, а ня § 1.

Аляксюк. 1) Калі рэзалюцыя хочэ ахарэктарызаваць адносіны ўладаў, знаходзячыхся на нашай тэррыторыі, дык трэба зрабіць гэта асобнаю рэзалюцыяй.

2) Трэба абхапіць пратэстам i трэцьцюю старану Літоўска-Расейскага міру.

Цьвікевіч Ів. Замяніць слова «ганебны» - «несправядлівы» (у рэзалюцыі).

Маслоўская. Каб пад Горадзеншчынай разумець Горадзенскую губ. 14 году.

Душэўскі. Замяніць словы «Віленшчына i Горадзеншчына - i ўсім жыхарствам Беларусі».

Захарко. Словы дагавору «адмовіліся ад правоў на Беларусь» не падходзяць, бо ні палякі, ні расейцы ня мелі правоў на Беларусь.

Баран. Мяшаць справу Літоўска-Савецкага міру ня трэба, бо тут разглядаецца справа міру Рыскага.

Вяршынін. Пад Горадзеншчынай лічыць усю Горадзенскую губэрню 1914 г., аб чым i адзначыць у рэзалюцыі.

Чарапук. Каб не паказывалі граніц 14 году, а праз Буг i Нарэў.

Цьвікевіч A. Зьмяніць форму рэзалюцыі ўстаўкаю «заклікаем народ беларускі змагацца».

Душэўскі. Адносна паветаў Сакольскага, Беластоцкага, Бельскага ў нас німа ніводнай пастановы, а таму палякі лічаць ix як бы сваімі.

Баран. Што мы лініі Керзона ня прызнаем.

Прынята рэзалюцыя, каб у рэзалюцыю ўключыць, што мы трымаемся граніцы 14 году.

Галасуецца папраўка Алексюка, каб унясьці ў рэзалюцыю пратэст супроць Літоўска-Савецкага міру.

Большасьцю галасоў адкідаецца.

Цьвікевіч А. Каб стаяць на граніцах, агалошаных актам 25 сакавіка, - прымаецца.

Грыб. ...што ўжо абгаварылі аб тым, што Рыская ўмова ўсё абнімае i таму рэзалюцыя павінна астацца ў прапануемым відзе.

Душэўскі. 1) Каб пратэставаць проці падзелу Беларусі як гэткага.

2) Другую рэзалюцыю аб зьдзеках, якія робяцца акупантамі наагул (значэ - дзьве рэзалюцыі).

Агалашаюцца дзьве рэзалюцыі:

1) проці Рыскага міру, i

2) аб зьдзеках акупантаў.

Аляксюк. Я гаварыў толькі аб фармальнай старане, а не аб сутнасьці. Каб зрабіць дыскусійна, высьвятліць наагул справу аб усіх справах акупантаў на Беларусі.

Пытаньне аб акупантах будзе выяўляць напрамак арыентацыяў, партыяў i г.д.

Выясьніць поруч пытаньне аб адносінах да Ураду i яго працы ў зьвязку з акупацыямі.

Грыб-Мядзёлка. Справа рэзалюцыі аб акупацыі адно, а рэзалюцыю аб зьдзеках вынясьці абавязкова асобна.

Прапазыцыя Алексюка. Пытаньне аб адносінах да акупантаў вынясьці пасьля таго, як будзе выясьнена пытаньне аб дзяржаўным будаўніцтве.

Баран. Пратэст аб акупантах ня мае нічога супольнага з пытаньнем дзяржаўнага будаўніцтва.

Галасуецца пытаньне аб дзяржаўным будаўніцтве - паставіць асобна (прымаецца большасьцю).

Душэўскі. У рэзалюцыю ўнясьці аб тым, што поруч з уціскам беларусоў робяцца жыдоўскія пагромы на Беларусі (прымаецца).

Рэзалюцыя аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, абмеркаваўшы пытаньне аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, у поўнай сьвядомасьці надзвычайнай вагі гэтага пытаньня, зазначае:

а) Беларусь зьяўляецца краем працоўнага беларускага сялянства, рабочых i працоўнай інтэлігенцыі, дзеля чаго Беларусь павінна быць дзяржавай працоўнага народу;

б) Беларусь павінна быць дзяржавай непадзельнай i ні ад каго незалежнай. Нарада зазначае, што ніякія гэтак званыя арыентацыі ня могуць быць падставай дзяржаўнага будаўніцтва Беларуci. Адзінай асновай дзяржавы, адзінай сілай, якая збудуе Беларусь i забясьпечыць ёй нармальнае разьвіцьцё, зьяўляецца сам працоўны беларускі народ;

в) пасьля зьдзейсьненьня беларускай дзяржаўнасьці, пасьля таго, як на беларускай зямлі залануе ўласная, ні ад каго незалежная ўлада, Беларусь працягне руку згоды дзеля вольнага саюзу ўсім народам, зь якімі яна жыве побач i якіх яна лічыць за роўных братоў сваіх. Першай мэтай гэткага саюзу павінна быць узаемная абарона народных вольнасьцяў, якія здабудуць народы сваёй барацьбой.

Прымаючы пад увагу сучасны стан Беларусі, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада зазначае:

а) што адным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада БНР, маючая прэемсьцьвеннасьць улады ад Усебеларускага Кангрэсу 1917 г.;

б) што адзінай законнай уладай Беларусі зьяўляецца ўрад БНР, маючы мандат ад Рады БНР.

Прымаючы пад увагу, што праца ўраду БНР зьяўляецца адпавядаючай тым мэтам, якія прыняты Нарадай, i што ў першую чаргу яна кіруецца да абароны непадзельнасьці i незалежнасьці Беларуci, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада пастанаўляе аб'яднаць каля ўраду БНР сілы ўсіх беларускіх партый, арганізацый i груп дзеля дзяржаўнага будаўніцтва Беларусь

Палажэнне беларускага народу пад акупацыямі

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, разважыўшы палажэньне беларускага народу пад расейскай i польскай акупацыяй, сьцьвярджае, што:

1) пад расейскай акупацыяй у гэты момант знаходзіцца больш як 206.000 кв.км беларускай тэрыторыі, зь ліку якой расейскі савецкі ўрад 153.000 кв.км далучыў беспасярэдна да Расеі, а на 53.000 кв.км утварыў фікцыю савецкай Беларусь На тэрыторыі савецкай Беларусі расейскі савецкі ўрад устанавіў уладу, зложаную з чужых беларускаму народу элемэнтаў, каторымі кіруе цэнтральны савецкі ўрад з Масквы. Шырока рэклямаваная талерантнасьць савецкай улады да беларускага адраджэнчэскага руху ў савецкай Беларусі дагэтуль ня выйшла з чыста дэкляратыўных рамак; для нацыянальна-культурнага адраджэнчэскага руху ў савецкай Беларусі дагэтуль нічога ня зроблена.

На беларускай тэрыторыі, далучанай беспасярэдна да Расеі, беларускае насяленьне падлягае самай натужанай русыфікацыі i пазбаўлена ўсіх як палітычных, так i нацыянальна-культурных правоў: урадовай мовай зьяўляецца мова расейская, беларускія газэты забаронены, беларуская адраджэнчэская праца тлуміцца турмой i расстрэламі;

2) пад польскай акупацыяй знаходзіцца больш як 100.000 кв.км беларускай зямлі; на захопленых польскім імпэрыялізмам гэтых тэрыторыях бушуе цяпер нічым не агранічаны польскі шовінізм i нячуваны нацыянальны ўціск i зьдзек над беларускім народам. З мэтай задушыць беларускі вызваленчы рух палякі нішчаць беларускую культуру i інтэлігенцыю, кіруючыся да поўнага зьнішчэньня на гэтых землях беларускага племені.

Землі беларускіх уцекачоў польскі ўрад раздае салдатам ураджэнцам Польшчы. Сьвядомае беларускае сялянства польскі ўрад гноіць па турмах i канцэнтрацыйных табарах, ён зачыняе культурныя, нацыянальныя i эканамічныя арганізацыі, забараняе друк, беларускаю школу i мову.

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў імя справядлівасьці i захаваньня беларускай нацыі i культуры вымагае ад Лігі Нацый i ўсіх народаў сьвету адкінуць агідны польскі шовінізм i імпэрыялізм у яго этнаграфічныя межы за Буг i Нарэў.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя аб эканамічным палажэньні Беларусі

У момант, калі беларускі народ часова ляжыць распластаны i абязволены сваімі суседзямі, калі ён ня можа сам распараджацца сваім дабром, калі мільёны беларусоў яшчэ ня вярнуліся з выгнаньня, у якім яны апынуліся за час вялікай эўрапэйскай вайны, - акупанты як з усходу, так i з заходу, як маскоўскія камуністы, так i палякі хіжацка эксплюатуюць, грабюць i распрадаюць дабро беларускага народу, стараюцца для падняцьця эканамічнага стану сваіх мэтраполій раздаць нявыгадныя для беларускага народу канцэсіі, стараюцца ўрэшце насільна калянізаваць часова апусьцеўшыя i нават неапусьцеўшыя землі сваімі жаўнерамі, ставючы Беларусь перад праблемай эміграцыі.

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, уважаючы цяперашніх гаспадароў на Беларусі як часовых акупантаў, ня маючых права на дабро беларускае, рашуча пратэстуе проціў хіжацкай i грабежнай гаспадаркі акупантаў i заяўляе, што:

1) распрадажа лясоў, зямель i другога багацьця беларускага народу суседзямі-акупантамі ёсьць грабежства, з каторым беларускі народ будзе вясьці барацьбу;

2) раздача акупантамі канцэсій на Беларусі чужынцам ёсьць насільле, зь якім беларускі народ ніколі ня згодзіцца, але, наадварот, будзе вясьці барацьбу. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада папярэджывае канцэсіянэраў, што права на канцэсіі, выданыя акупантамі, Беларусь ніколі не прызнае;

3) насільная калёнізацыя польскімі жаўнерамі Віленшчыны i Горадзеншчыны робіцца бяз згоды беларускага народу, але, наадварот, супроць яго волі i пратэстаў. Дзеля гэтага Беларусь будзе вясьці самую рашучую барацьбу з калёнізацыяй i ніколі ня прызнае калёністаў за сваіх грамадзян.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя аб Рыскім трактаце

Стоячы на грунце граматы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 г., апавесьціўшай незалежнасьць Беларусі ў межах лічэбнай перавагі беларускага народу, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, зложаная з прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый i нацыянальных арганізацый з-пад усіх цяперашніх акупацый Беларусі, сабраўшыхся ў Прагу, аднаголасна заяўляе:

1. Беларускі народ вёў, вядзе i будзе вясьці барацьбу за незалежнасьць i непадзельнасьць Беларусі;

2. што ўсе ранейшыя пратэсты беларускіх палітычных i нацыянальных арганізацый, у свой час заяўленыя супроць Рыскага трактату, дзелячага Беларусь паміж Расеяй i Польшчай, Нарадай аднагалосна пацьвярджаюцца;

3. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе заклікае ўсе актыўныя беларускія сілы да самай рашучай рэвалюцыйнай барацьбы ўсякімі маючыміся ў ix распараджэньні спосабамі супроць падзелу Беларусі i заклікае лічыць ворагам беларускага народу кожнага таго, каторы згадзіўся бы прызнаць Рыскі мірны трактат.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя аб Слуцкім паўстаньні

Сялянская Беларусь, прачнуўшаяся ад летаргічнага сну векавой няволі, распачала змаганьне за сваё вольнае i роўнае жыцьцё сярод іншых вольных народаў.

Чацьверты ўжо год змагаецца Беларусь з насільствам розных акупантаў. У гэтым змаганьні беларускі народ добра сябе ўсьвядоміў, што справа вызваленьня i адраджэньня яго бацькаўшчыны ёсьць справа яго ўласных рук. Беларускі народ пераканаўся, што ні ад Масквы, ні ад Варшавы яму няма чаго чакаць для палепшаньня сваёй долі.

Цэлым радам паўстаньняў, у працягу гэтых чатырох гадоў, беларускі народ ясна паказаў, куды ён імкнецца i на каго пакладае ўсе свае надзеі.

Найяскраўшым момантам у гэтым гераічным змаганьні, апрача паўстаньняў у Віленшчыне, Вітэбшчыне, Ашмяншчыне i г.д, зьяўляецца паўстаньне ў Случчыне, калі сам сярмяжны народ, стыхійна паўстаўшы з аружжам у руках за незалежнасьць i непадзельнасьць сваёй бацькаўшчыны, напісаў на сваім штандары: ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў.

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада канстатуе, што гэтае паўстаньне было задушана пераважаючымі сіламі абодвух бакоў.

Слава паўшым змаганьнікам!

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада перасьцерагае беларускі народ, каб не было непатрэбнага праліцьця крыві, устрымацца ад неарганізаваных выступленьняў, але моцна аб'яднаць свае сілы к таму моманту, калі праб'е час агульнанароднага рэвалюцыйнага змаганьня кожнага народу быць гаспадаром у сваім краі.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя па Віленскаму пытаньню

Прымаючы пад увагу, што пытаньне дзяржаўнай належнасьці Віленскай тэрыторыі, на якой беларусы складаюць пераважаючаю большасьць, вырашана Лігай Нацый без учасьця прадстаўнікоў беларускага народу i нават без фармальнага азнаямленьня зь яго воляй шляхам свабоднага народнага рэфэрэндуму, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, стоячы на грунце абароны правоў народу на яго тэрыторыі, зазначае, што пастанову Лігі Нацый беларускі народ будзе лічыць часовай да моманту скліканьня Найвышшага Заканадаўчага Органу Беларусі, якому едына прыналежыць права ўстанавіць сталыя межы Беларусі.

Пастановы Лігі Нацый, трактуючыя беларусоў у Віленшчыне як нацыянальную меншасьць, зьяўляюцца процівагаворучымі фактам жыцьця, дзеля чаго Нарада рашуча проціў ix протэстуе.

Прызнаваючы Літву за векавога гістарычнага сябра народу беларускага, зь якім звязывае агульнасьць як палітычных, гэтак i эканамічных інтарэсаў, Нарада выражае сваю пэўнасьць, што Беларусь i Літва знойдуць цяпер, як i раней, адпаведныя шляхі добрасуседзкага жыцьця. Слаўная сталіца старога Беларуска-Літоўскага Княства, Вільня, павінна зьявіцца не яблыкам спрэчкі паміж беларускай i літоўскай дэмакратыямі, але фактарам ix аб'яднаньня.

З другога боку, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Канфэрэнцыя заяўляе, што яна лічыцца з той небясьпекай з боку польскага імпэрыялізму, якая схована ў прынятай Лігай Нацый канстытуцыйнай канструкцыі новай Літвы, i лічыць патрэбным, у зшдзе з народам літоўскім, прылажыць усе ўсільля да таго, каб плян захопленьня беларуска-літоўскай зямлі i закабаленьня беларускага i літоўскага народаў Польшчай ня быў выкананы.

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада з глыбокім жалем зазначае, што пастанова Лігі Нацый, аддаюшчая беларускае Гродна i ўсю Горадзеншчыну пад уладу Польшчы, зьяўляецца чарговым падзелам Беларусі, зробленым на гэты раз ужо не ваюючымі старанамі, але міжнароднай установай, павіннай быць Арэопагом справядлівасьці.

Горадзеншчына павінна быць зьвернута Беларусі, Горадзеншчына павінна быць аб'яднана з усёй беларускай зямлёй. Няхай ведае беларускае насяленьне Горадзеншчыны, што сьвяты час гэтага аб'яднаньня хутка праб'е, i няхай ня траціць веры ў гэтае ў будучай барацьбе.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя проціў жыдоўскіх пагромаў

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, азнаёміўшыся з дакладам аб меўшых у апошнія часы мейсца выпадках жыдоўскіх пагромаў, канстатуе:

1. што на беларускай зямлі за ўвесь час многавяковай супольнай жызьні беларусоў i жыдоў ня было ніводнага выпадку, каб мірнае жыцьцё 12-мільённага беларускага народу з трохмільённым народам жыдоўскім ацемрылася якім-колечы крывавым эксцэсам;

2. што быўшыя ў апошнія месяцы з паяўленьнем на Беларусі акупацыйных польскіх i чырвонаармейскіх палкоў некалькі выпадкаў зьвярынскіх распраў з жыдамі забавязаны сваім паходжаньнем бандам Савінкава i Балаховіча i Будзённага.

Дзеля таго, што гэтыя агідныя факты робяцца на беларускай зямлі i могуць мець уплыў на дзе-якія несьвядомыя масы беларускага сялянства, уцягнуў i справацыраваў ix на гэты крок, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе рашуча пратэстуе проціў агітацыі цёмных сіл на беларускай зямлі i зьвяртаецца да беларускага народу зь перасьцярогай i просьбай ня прымаць часткі ў гэтай працы бандытаў, але ўсімі сіламі бароцца зь ёй.

З другога боку, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада падкрэсьлівае, што ўсе адозвы Ўраду БНР да польскага i савецкага ўраду з пратэстамі i вымаганьнем увясьці дысцыпліну ў акупацыйныя вайска i палажыць канец агіднай пагромнай агітацыі ня толькі ня далі дагэтуль дзе-якіх вынікаў, але нават засталіся без адказу.

Дзеля гэтага ўсю адпаведнасьць за эксцэсы, могучыя быць у будучыні ў межах акупаванай Беларусі, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада цалком вазлагае на сучасных акупантаў

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя аб чыннасьці Балаховіча

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, абмеркаваўшы выступленьне Бапаховіча пад нацыянальным беларускім штандарам, пастанаўляе, што:

1. Балаховіч ня мае ніякага падтрыманьня з боку беларускіх нацыянальных i палітычных арганізацый;

2. зьвязаўшы сваё імя зь беларускім асвабадзіцельным рухам, ён дагэтуль не ачысьціў сябе ад пазоручых беларускае імя абвінавачаньняў у жыдоўскіх пагромах i грабежствах;

3. ён самавольна абвесьціў сябе галоўнакамандуючым беларускіх вайсковых сіл i

4. дазволіў сабе выдаваць акты дзяржаўнага значэньня. Дзеля гэтага Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе лічыць Балаховіча да таго часу, пакуль ён не апраўдае сябе перад беларускім грамадзянствам, узурпатарам i авантурнікам.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя аб чыннасьці Савінкава

Прымаючы пад увагу, што Савінкаў выступае за граніцай ад імені Беларусі i беларускім нацыянальным штандарам прыкрывае авантуры польскай i расейскай рэакцый, арганізуючай на тэрыторыі ўсходняй Беларусі жыдоўскія пагромы i правакацыйныя паўстаньні, a ў заходняй Беларусі кіруючай абрусіцельнай працай, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе зазначае, што Савінкаў ня мае ніякай зьвязі зь беларускімі палітычнымі i нацыянальнымі арганізацыямі i зьяўляецца правакатарам беларускай дзяржаўнасьці i ворагам беларускага народу.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя культурна-прасьветнай сэкцыі

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, азнаёміўшыся са становішчам беларускай культурна-прасьветнай працы на Бел ару ci i за межамі яе, сьцьвярджае:

1. У межах польскай акупацыі на Беларусі, зробленых з маўклівай згоды вялікіх дзяржаў, пануе ганебнейшы ўціск над беларускім народам i яго культурай: зачыняюцца сотні беларускіх щколак, тэрарызуецца вучыцельства, забараняецца беларуская мова, арэштовываецца i высылаецца за межы сваёй бацькаўшчыны беларуская інтэлігенцыя, вывозяцца беларускія дзеткі ўглыб Польшчы ў польскія прытулкі, душыцца беларуская прэса, спыняецца беларуская выдавецкая праца i ва ўсім праводзіцца прымусовая полянізацыя беларускага народу.

2. У межах акупацыі бальшавіцкай i ў г.зв. Савецкай Беларусі становішча мала чым розніцца ад уціску польскага: беларускую школу адчыняюць зь вялікай неахвотай i ўступаючы толькі моцным вымаганьням беларускага сялянства. Беларускае выдавецтва ўсімі спосабамі тармазіцца, a ў беларускую вышэйшую школу стараюцца ўліць моцную струю русыфікацыі.

Але беларускі народ, яго інтэлігенцыя i вучыцельства моцна змагаюцца з ганебным уціскам акупантаў i, не шкадуючы свайго жыцьця, бароняць сваю культуру, прасьвету i мову.

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, адзначаючы прад усімі народамі сьвету зьдзек над беларускім народам, просіць i вымагае ад усіх ix i ад ix рэпрэзэнтацыйнага органу Лігі Нацый безадкладнага ўмяшацельства ў бескантрольнае гаспадарнічаньне на беларускай тэрыторыі чырвоных i белых імпэрыялістаў-асымілянтаў i спыненьня ix шкоднай працы.

Адмячаючы ганебную, антыбальшавіцкую працу сучасных акупантаў Беларусі, Нарада ня можа не вітаць дэмакратычна праўныя крокі Латвійскай i Літоўскай дзяржаў, якія абвесьцілі правы на нацыянальна-культурную аўтаномію беларускай нацыянальнай меншасьці ў гэтых дзяржавах i далі ім магчымасьць правесьці гэтае права ў жыцьцё.

Зварочываючыся да беларускага народу i яго інтэлігенцыі, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада вітае ix безупыннае i цяжкае змаганьне за сваю культуру i мову i заклікае ні ў адзін момант, ні ў вадным мейсцы не адступаць перад зьдзекамі-ўціскам часова пануючых наездчыкаў i ўсімі сіламі, усімі спосабамі бараніць сваю культуру i мову, якія зьяўляюцца грунтам нашай дзяржаўнасьці i непадзельнасьці.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя сэкцыі дапамогі ахвярам вайны i галадаючым

Сэкцыя дапамогі ахвярам вайны i галадаючым, маючая ў сваім складзе прадстаўнікоў: 1) ад Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, 2) ад Беларускага Таварыства дапамогі ахвярам вайны i 3) ад Беларускага Грамадзкага Камігэту дапамогі галадаючым на Беларусі, просіць Нацыянальна-Палітычную Нараду давясьці да ведама ўсіх культурных народаў ніжэйпаданую рэзалюцыю:

31914 да 1917 г. тэрыторыя Беларуci была арэнай жорсткіх крывавых бітваў паміж расейскай i нямецкай арміямі. На працягу гэтых трох страшэнных гадоў імпэрыялістычнай барацьбы дабрабыт нашага працоўнага народу быу зруйнаваны ўшчэнт.

Па Барасьцейскаму міру, зложанаму паміж Расеяй i Нямеччынай супроць волі нашага народу, Беларусь была аддана пад цяжкую акупацыю нямецкай арміі. Нямецкая акупацыя была надзвычайна цяжкай эканамічнай кабалой для нашага краю, гэта быў чарговы ўдар па дабрабыту нашага народу.

Пасля адходу нямецкіх войскаў зараз жа на зьмену ім прыйшла яшчэ горшая i яшчэ цяжэйшая акупацыя імпэрыялістычнай Польшчы. Мала гэтага, у той самы час, калі іншыя народы, як чэскі, бэльгійскі, літоўскі i іншыя, зруйнованыя імпэрыялістычнай вайной, пачалі жыць спакойным жыцьцём i адбудовываць свой дабрабыт - новае цяжкае гора абхапіла Беларусь: яна ізноў стала арэнай новай імпэрыялістычнай бойні Савецкай Расеі з Польшчай, ізноў многапакутны беларускі край задыхаўся ў дыме пажараў i заліваўся крывёй.

Па Рыскаму трактату Беларусь жорстка падзелена паміж Савецкай Расеяй i Польшчай, якія сьвядома i па ўзаемнаму падтрыманьню вядуць беларускі народ да поўнага матэрыяльнага i маральнага заняпаду.

У часе міравой вайны каля 2-х мільёнаў беларускіх жыхароў было гвалтам выселена ўглыб Расеі, у Сібір, Туркестан i Каўказ. Гэтыя бежанцы-беларусы ўжо 7 гадоў жывуць на чужыне, церпяць голад i холад i не маюць ніякай магчымасьці вярнуцца на Бацькаўшчыну. На працягу гэтых сямі гадоў i расейскі савецкі ўрад i польскі ня толькі не дапамагаюць нашым уцекачом вярнуцца ў родны край, але, наадварот, робяць усялякія перашкоды ix звароту. I цяпер, калі ад жаху перад галоднай сьмерцю ў Паволжы дзясяткі тысячаў уцекачоў беларусоў кінуліся на Бацькаўшчыну, польскі ўрад ня пушчае ix праз сваю граніцу i аддае ix на пэўную згубу ад голаду i эпідэмій. А тым беларускім уцекачом, якія, нягледзячы на польскія заставы i рыскуючы сваім жыцьцём, прабіраюцца народную зямлю, тым, якія, вярнуўшыся дамоў, знаходзяць папаленыя альбо зруйнаваныя вёскі, знаходзяць у сваёй хаце i на сваёй уласнай зямлі новага ўласніка свайго дабра - польскага жаўнера, тым беларусом-уцекачом, якія з поваду гэтага прымушаны жыць да гэтага часу ў старых зямлянках i акопах i карміць сябе i сваіх дзяцей жабрацтвам - гэтым беларусом польскі ўрад не дае абсалютна ніякой дапамогі, у той самы час дапамагаючы ўцекачом украінцам i расейцам!

Дзясяткі тысяч беларускіх сыноў, насільна умятых у расейскае войска, ходам падзей апынуліся ў канцэнтрацыйных табарах Турэччыны, Баўгарыі i Сэрбіі.

Сотні лепшых сыноў нашай Бацькаўшчыны сядзяць у бальшавіцкіх i польскіх турмах, церпячы голад i зьдзек над ix нацыянальным пачуцьцём.

Сучаснае становішча беларускага народу нявымоўна цяжкае ня толькі таму, што ён перанёс дзьве страшэнныя вайны, ня толькі таму, што ён цярпеў i да сяго дня церпіць ад чужацкіх акупацый, но яшчэ i таму, што сучасная культурная Эўропа нічым не дапамагла яму падняцца з руін i няволі, i таму, што ўвесь культурны мір заставаўся i застаецца спакойным, калі беларускі народ задыхаецца ў клешчах няволі i голаду.

Становішча беларусоў-уцекачоў у Савецкай Расеі, у бальшавіцкіх турмах i прымусовых табарах, палажэньне беларускіх уцекачоў, вярнуўшыхся ў родны край, знаходзячыхся пад польскай акупацыяй, i тых беларусоў, якія гніюць i паміраюць у польскіх турмах i канцэнтрацыйных табарах Польшчы, нячувана цяжкае i безвыходнае таму, што ні савецкі ўрад, ні польскі не дазваляюць нашым беларускім дабрачынным арганізацыям абсьледаваць ix цяжкае жыцьцё i прыйсьці ім на помач.

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Канфэрэнцыя ў Празе зьвяртаецца да ўсіх культурных нацый, да ўсіх грамадзкіх i ўрадовых дабрачынных арганізацый i ўстаноў, i асабліва да Жэнэўскага Чырвонага Крыжа, з просьбай дапамагчы беларускаму народу празь яго дабрачынныя арганізацыі.

Яго высокадастойнасьці пану прэзідэнту Чэха-Славацкае рэспублікі праф. МАСАРЫКУ

Усе векі i народы людзем мудрым а заслужоным дзякі складаці за обычай маюць прото, i мы от облічча ўсее Землі Белорускае, сабраўшыся ў Златай Празе радзіці над недоляю народу нашаго а шукаючы спосабаў падзьвігнуці яго з паганьбеньня абы выбрынуці з труднаго заданьня, звернулі есьмо очи свае на Братні Славянскі Чэхоў Народ - яго валкі трудные а цяжлівые, а сьцежачы голгофу яго спынілі мы душы свае на слаўнай памяці a особлівай шаноблівасьці годных постацех Шафарыка а Поляцкаго, а такжа на Вас, Высокадастойны Пане. Яко хоробраві народово-рэволюцыйнаму шаноблівасць нашу Вам засьведчыці звольце.

Очамі нашымі обачывалі мы вольнасьць i славу Народу Чэскаго, да каторое Вы давялі яго сваею гарачаю любоваю а неўстанною працаю. На ўсіх тых рэчэх а прыкладзех змоцніўшы душы - мы повеземо Народу нашаму Беларускаму аповесдь аб тым, як Чэхі пабаролі гідру няволі i з тых, хто духам сваім сагрэвалі сярцы покрыўджэных распалючы ix до залкі. Сабе ж за прыклад ставячы харобраў Зямлі Чэскае, просімо прыхільнасьцю Вашаю нас абдарыці.

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе.

26 верасьня 1921 г.

Публікацыя Віталя СКАЛАБАНА i Ганны СУРМАЧ.

Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры i мастацтва, ф. 3, в.1, спр.169.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX