Вярнуцца: Беларуская Народная Рэспубліка

Прылішч Ірына. Бібліяграфічны агляд тэмы БНР, 2000-2002


Аўтар: Прылішч Ірына,
Дадана: 04.06.2003,
Крыніца: "Наша слова" №7(594).



Да 85-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі


25 сакавіка 2003 г. спаўняецца 85 гадоў з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Гэтая падзея працягвае хваляваць шырокую грамадскасць Беларусі і, не ў апошнюю чаргу - навуковую грамадскасць. Кожная юбілейная дата выклікае новую хвалю публікацый. Як паказаў зроблены намі аналіз, у прад'юбілейныя і юбілейныя гады колькасць іх узрастае прыкладна ўтрая. Не выключэнне і апошнія гады.

У агляд уключаны як асобныя выданні, так і артыкулы з часопісаў, выданняў з працягам (весці, працы...), навуковых зборнікаў на беларускай і рускай мовах за 2000-2002 гады.

Віды асобных выданняў, нягледзячы на іх нешматлікасць, даволі разнастайныя - брашура, раман-дакумент, зборнік дакументаў і ўспамінаў, вучэбны дапаможнік, дысертацыя, аўтарэферат дысертацыі.

Бібліяграфічныя апісанні, цытаты прыведзены на мове арыгіналаў, (калі такія маюцца), а затым артыкулы з розных крыніц у алфавіце аўтараў або назваў (калі аўтараў няма), а ў раздзеле "Публікацыі аб асобных дзеячах БНР" - у алфавіце прозвішчаў гэтых дзеячаў.


Абвяшчэнне БНР

Агульныя пытанні. Гістарыяграфія. Крыніцазнаўства


Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе ўрада прыцягвае да сябе ўвагу шматлікіх даследчыкаў, пры гэтым не сціхаюць дыскусіі, выказваюцца дыяметральна супрацылеглыя погляды.

Многія даследчыкі пішуць пра БНР з гордасцю і нават захапленнем, сцверджаючы, што на той перыяд гэта была найбольш дэмакратычная дзяржава ў Заходняй Еўропе. (Аргументацыю гэтай пазіцыі гл. у раздзеле "Унутраная палітыка БНР"). Авяшчэнне БНР - вынік самаахвярнага змагання лепшых сыноў беларускага народа за шчасце і волю.

Выказваюцца таксама думкі, што БНР з'яўлялася спробай палітычных партый ажыццявіць самавызначэнне беларускага народа на аснове буржуазнай дзяржаўнасці з панаваннем капіталістаў і памешчыкаў, з прыгнётам працоўных.

Некаторыя аўтары разглядаюць БНР і БССР як працэсы аднаго кірунку, прычым, абвяшчэнне БНР быццам бы паскорыла ўтварэнне БССР. "БНР была политическим явлением, по-своему примечательным и сыгравшим определённую роль в деле создания белорусского государства, но применять к нему термин "государство" всё же не является достаточно обоснованным" (А.Н.Резник)

Урад БНР дзейнічаў у складаных умовах нямецкай акупацыі, што перашкаджала выкананню ім усіх функцый. Практычна ўсе даследчыкі пагаджаюцца, што Германія не мела дачынення да абвяшчэння БНР, але гэта быў адзін з важкіх фактараў, які прывёў да краху Рэспублікі.

Аўтары публікацый па пытаннях гістарыяграфіі БНР, яе абвяшчэння, а таксама асобных аспектаў дзейнасці ўраду адзначаюць пэўную заканамернасцю развіцця гістарычных даследваняў.

Доўгі час асноўнымі крыніцамі ў вывучэнні БНР заставаліся нарысы і даследаванні, напісаныя самімі дзеячамі Рэспублікі (А. Луцкевічам, Я. Варонкам, А. Цвікевічам, П. Крачэўскім), публіцыстамі ў Заходняй Беларусі да 1939 г. (А. Станкевічам, В. Гадлеўскім і інш.), А таксама прадстаўнікамі посляваенняй эміграцыі (Ст. Станкевічам, Фр. Кушалем. Я. Калубо-вічам, Я. Запруднікам, З. і В. Кіпелямі і інш.)

У 30-я гады выходзяць работы, у якіх мэтанакіравана праводзіцца палітыка па замоўчванню альбо фальсіфікацыі фактаў з дзейнасці ўраду БНР.

Пасля дзесяцігоддзяў замоўчвання нават самога факту існавання БНР распад СССР, першыя крокі дэмакратызацыі, раскрыццё фондаў спецсховішчаў выклікалі сапраўдны "бум" перадрукаў старой публіцыстыкі і навуковых даследванняў у пачатку 90-х гадоў. Багатымі на пулікацыі па разгляданай праблеме былі 1987-88 гг. - пярэдадзень і юбілей 70-х угодкаў, 80-годдзе з дня абвяшчэння БНР. Сярод іх найбольш значнай падзеяй, справядліва сцвярджае У. Ляхоўскі, стаў выхад у свет грунтоўнага крыніцазнаўчага выдання - 1-га тома (у 2-х кнігах) "Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі" агульным аб'ёмам у 1720 старонак. Месца выдання: Вільня - Нью-Ёрк - Менск - Прага.


Пытанні абвяшчэння БНР разглядаюць:

Альшэўская С. І., Касовіч В. Ф., Шульга А. А. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі: (1917-1927): Вучэбны дапаможнік. Мн., БДУ, 2000. 59 с. (Раздзел "Абвяшчэнне Беларускай Народ-най Рэспублікі: яе сучасная ацэнка" с. 24-30.

Дапаможнік разлічаны не толькі на студэнтаў ВНУ, а і на ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Напісаны простай, даходлівай мовай.

Далідовіч К. В. БНР і БССР: Роздум аб пакутным шляху Беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі Мн., Пейто, 2002. 63 с.

Пашкевіч Алесь. Пляц волі: Раман-дакумент Мн., Беллітфонд, 2001. 415 с.

Резник А. Н. К вопросу о государственности БНР или так была ли БНР государствам? Мн., УП Технопроект, 2002. 35 с.

Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах. (Зборнік). Мн., Энцыклапедыкс, 2001. 372 с.

Асіноўскі А. Беларусь: век ХХ//Архівы і справаводства: Навукова-практычны ілюстраваны часопіс. 2001. № 2 с. 108-113. с. 109 (іканаграфія). На фотаздымку групавы партрэт сябраў Народнага Сакра-тарыяту (Ураду БНР) 1918 год. Злева направа сядзяць Аляксандр Бурбіс, Іван Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка; стаяць Аркадзь Смоліч, Пётр Крачэўскі, Канстанцін Езавітаў, Антон Аўсянік, Леанард Заяц.

Кулевіч І. Р. Дачыненне Германіі да абвяшчэння БНР: Гістарыяграфія праблемы// Германский и славянский миры: взаимовлияние, конфликты, диалоги культур: (История, уроки, опыт и современность) Материалы международной научно-теоретической конференции 6-8 декабря 2001 г. Витебск, 2001. с. 87-90.

Ляхоўскі Ў. Уклаў Сяргей Шупа: Да выхаду першага тому "Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі" Спадчына. 2000. № 3. с. 197-213.

Малыхіна Л. Ю. Нараджэнне БНР: погляд здалёк// Проблемы совершенствования политической системы Беларуси на рубеже ХХ-ХХІ веков: Материалы научно-практической конференции 6-7 июня 2001 г. Брест, 2001. с. 220-234.

Рэзнік А.М. Самароспуск БНР: Берлінская канферэнцыя 1925 года. // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2002 № 2. с. 62-63.

Сташкевіч М., Кадаўбовіч. В. У барацьбе за нацыянальную дзяржаўнасць.// Беларуская думка. 2000. № 2. с. 176-178. (Водгук на кнігу Круталевич В. А. История Беларуси: становление национальной государственности 1917-1922. Мн., 1999.)

Тохиян Т. М. Идея национального самоопределения и проблема образования БНР в современной белорусской историо-графии// Этносоциологические и конфес-сионные процессы в современном обществе: Материалы международной научной кон-ференции 16-18 ноября 1999 г. Гродно, 2000. с. 346-350.

Тохиян Т. М. Проблема образования БНР в современной белорусской историографии // Научно-методическая конференция молодых учёных Брестского госуниверситета им. А.С.Пушкина 17-18 мая 2000 года. Сборник материалов. Брест, 2000. с. 96-98.

Тохиян Т. М. Проблема становления белорусской государственности (1917-1922) в современной историографии // Вестник Брестского гос. технологического университета. 2000. № 6. с. 30-33

Траццяк А. А. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў кантэксце Брэст-Літоўскай міжнароднай сістэмы // Весці Нацыянальнай акадэміі навук. Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2002. № 2 С. 56-61


Знешнепалітычная дзейнасць БНР

Па пытанні знешнепалітычнай дзейнасці БНР таксама існуюць розныя пазіцыі.

Практычна ўсе аўтары пагаджаюцца з тым, што ўрад БНР праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Самай важнай праблемай для яго было дабіцца міжнароднага прызнання нанава створанай Рэспублікі і, у першую чаргу, дзяржавамі - суседзямі. З гэтай мэтай накіроўваліся дыпламатычныя місіі на Ўкраіну, у Літву, Польшчу, Германію, Латвію, Эстонію, Фінляндыю, Францыю, Балгарыю, Швецыю, імкнуліся таксама зацікавіць краіны Антанты.

Не маючы дыпламатычнага досведу, пасланцы Ўраду БНР мелі шэраг іншых каштоўных якасцяў: шырокую адукаванасць, у тым ліку валоданне некалькімі замежнымі мовамі, гарачае жаданне паслужыць сваёй Радзіме, адстаяць яе незалежнасць. Аднак вынікі дзейнасці дыпламатычных прадстаўнікоў даследчыкамі ацэньваюцца па-рознаму. Адны з іх лічаць: дыпламатам удалося дабіцца таго, што некаторыя дзяржавы прызналі БНР дэ-юрэ або дэ-факта. У шэрагу дзяржаў былі створаны дыпламатычныя прадстаўніцтвы, якія праводзілі значную дзейнасць, нават зараблялі для Рэспублікі пэўныя сродкі. На думку У. Е. Снапкоўскага БНР і БССР - гэта "...дзве ідэі і дзве дыпламатыі". Калі БНР змагалася за нацыянальны суверэнітэт, то БССР - "... ахвяравала беларускай тэрыторыяй"

Іншыя аўтары катэгарычна адмаўляюць дасягненні ў знешняй палітыцы, лічачы дзейнасць большасці місій "безвыніковай", а дыпламатычныя прадстаўніцтвы - "прыватнымі канторамі" (А. М. Рэзнік).

Павлова Т. Я. Внешнеполитическая деятельность Белорусской Народной Республики в 1918-1920 гг.: Диссертация на соискание учёной степени кандидата исто-рических наук. Мн., 2001. 109 л.

Павлова Т. Я. Внешнеполитическая деятельность Белорусской Народной Республики в 1918-1920 гг.: автореферат диссертации на соискание учёной степени кандидата исторических наук. Мн., 2001. 20 с.

Запруднік Янка. Дыпляматычны пашпарт Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. ,, Спадчына. 2000. №1. с. 81-84.

Лебедзева В. БНР і БССР - першы вопыт дзяржаўных стасункаў (Вясна 1918 г.) // ARChE 2001. № 5 с.394-404..

Литвиновская Ю. И. Первые внешне-политические действия правительства БНР // Человек. Цивилизация. Культура.: 5-я Международная студенческая научно-теоретическая конференция Мн,. 2000. с. 70-72.

Паўлава Т. Я. Знешнепалітычная дзейнасць і дыпламатыя БНР у 1918 г. // Беларускі гістарычны часопіс. 2000. № 1. с.24-28.

Резник А. Н. Влияние германского фактора на развитие БНР как политическое явление (1918-1921 гг.)// Германский и славянский миры: взаимодействие., конфликты, диалоги культур: (История, уроки, опыт, современность) : Материалы международной научно-теоретической конференции 6-8 декабря 2000 г. Витебск. 2001. с. 84-87.

Снапкоўскі Ул. Е. Беларуская дзяржаўнасць і дыпламатыя. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2001. №. С. 46-50.

Тохиян Т. М. Проблема взаимоотношений БНР и Польши в белорусской историографии. // Праблемы ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР: гісторыя і сучаснасць. Мн., 2000. с 281-288.


Унутраная палітыка БНР

Германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў кампетэнцыю Нацыянальнага Сакратарыяту (Урад БНР) гандаль, прамысловасць, сацыяльную апеку, асвету, культуру.

Хаця германскія акупацыйныя войскі ў многім абмяжоўвалі дзейнасць Ураду, і БНР не змагла выканаць ва ўсім аб'ёме свае функцыі, тым не менш, яна "...мела свой дзяржаўны механізм, які працаваў, як на нізавым, так і на ўрадавым узроўні" (Г.А. Космач)

Аўтары шэрагу публікацый раскрываюць даволі шматгранную ўнутраную палітыку Ўраду БНР. Другой ўстаўной граматай былі зацверджаны галоўныя пункты Канстытуцыі БНР, якая абвяшчала свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, вольнасць сумлення, недатыкальнасць жылля, правы народаў на нацыянальную аўтаномію, раўнапраўе моваў народаў Беларусі. Была абвешчана таксама прыватная ўласнасць на землю. Яна перадавалася без выкупу таму, хто яе апрацоўваў. Лясы нетры, воды абвяшчаліся ўласнасцю Рэс-публікі. Устанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.

На думку большасці аўтараў, як спецыяльна прысвечаных гэтаму пытанню публікацый, так і ў кантэксце з іншымі праблемамі, асаблівых поспехаў Урад БНР дасягнуў у галіне адукацыі і культуры.

Разумеючы, што мова з'яўляецца найбольш важным элементам культуры, яе падмуркам, менавіта на гэтым аспекце былі сканцэнтраваны намаганні. Быў нададзены дзяржаўны статус беларускай мове, яна аб'яўлялася абавязковай мовай Рэспублікі.

Важным кірункам ва ўнутранай палітыцы было станаўленне беларускай нацыянальнай школы. З мэтай падрыхтоўкі нацыянальных кадраў настаўнікаў адкрываліся настаўніцкія семінарыі, а для дзейных настаўнікаў - курсы беларусазнаўства. У красавіку 1918 г. прымаецца рашэнне аб адкрыцці нацыянальнага універсітэта ствараюцца школьныя падручнікі. Да работы ў сферы адукацыі і культуры прыцягваюцца вядомыя вучоныя - Я. Карскі апекаваў сярэднія школы, доктар В. Іваноўскі - прафесійныя, а Б. Тарашкевіч - народныя пачатковыя.

За няпоўны 1918 г. выходзілі на беларускай мове 6 газет і 3 часопісы, працаваллі 11 выдавецтваў, якія выдалі 35 беларускіх кніг.

Беларуская нацыянальная ідэя і БНР // Абажур 2002 № 11-18 с. 57-59.

Герасимова Инна. Белорусская проблема и еврейство в деятельности Исаака Лурье - руковолителя Белорусского пресс-бюро в правительстве БНР в 1920-22 гг.// Беларусь у ХХ стагоддзі. Мн., Водолей. Вып. 1. с. 41-54.

Герасімава Іна. Ідэя габрэйскай аўтаноміі і БНР. // Спадчына. 2000 № 5-6 с. 28-45.

Дзядзюля П. В. Дзейнасць Урада БНР па фарміраванні сістэмы нацыянальнай адукацыі і культуры. // Труды белорусского технологического университета. Серия 5 Политология, философия, история, филоло-гия. 2000. Вып. 8 с.11-15.

Космач Г. А. Германский фактор в поллитике БНР в 1918 году. // Германский и славянский миры: взаимодействие, конфликты, диалоги культур: (История, уроки, опыт, современность). Материалы между-народной научно-теоретической конферен-ции 6-7 декабря 2001 г. Витебск. 2001. с. 74-84.

Мазец В. Г. Асветніцкая дзейнасць Урада Беларускай Народнай Рэспублікі // Беларуская асвета: вопыт тысячагоддзя: Матэрыялы 11 Міжнароднага кангрэса 17-19 мая 2000 года. У 3-х кн. Мн., 2000 Кн.1 С. 148-152.


Публікацыі аб асобных дзеячах БНР

Навукоўцаў і шырокую грамадскасць усё больш пачынаюць цікавіць асобы сяброў Цэнтральнай Рады БНР і іх атачэння, людзей, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі падзей. Іх інтэлектуальны ўзровень, адукаванасць, багаты ўнутраны свет, патрыятычны настрой, шчырая адданасць справе, якой яны служылі, не маглі не адбіцца на іх дзейнасці. Менавіта яны былі носьбітамі ідэі самавызначэння беларускай нацыі. Таму зараз яны цікавяць нас, як асобы, наогул. І нават тыя адрэзкі іх жыцця, якія не былі звязаны з іх дзейнасцю ў БНР.

Мазец В. Г. М. В. Доўнар-Запольскі і БНР.// Даследчык гісторыі тох народаў: М.В. Доўнар-Запольскі. Гомель-Рэчыца. 2000, с. 93-96.

Прафесар М. В. Доўнар - Запольскі, вядомы даследчык беларускай гісторыі. Выказаў свой паважны голас у справе беларускай незалежнасці. Ён быў у складзе дыпламатычнай місіі ў Кіеў, заклікаў напружыць усе фізічныя і духоўныя сілы, каб адстаяць наша права на самабытнае жыццё. Узначальваў камісію па арганізацыі нацыянальнага універсітэта. Даваў прапановы па тэрмліналогіі роднага дзяржаўнага права, прымаў удзел у распрацоўцы дзяржаўнай сімволікі. Праявіў сябе як здольны дыпламат і таленавліты арганізатар.

Раўнейка С. М. Канстанцін Евавітаў: імя, якое вяртаецца ў гісторыю. // 111 Межвузовская научно-методическая конфереция молодых учёных (13-15 июня 2001 г) : сборник материалов. Брест. 2001, с.62-63.

Канстанцін Езавітаў - Адна з буйнейшых і таямнічых постацяў айчыннай гісторыі першай паловы ХХ стагоддзя. І тым не менш - доўгія гады забыцця, ганьбавання і нават шальмавання.

Дзеяч нацыянальнага адраджэння, першы беларускі генерал, вайсковы міністр БНР, арганізатар беларускага супольніцтва ў даваеннай Латвіі, адметны гісторык, публіцыст, паэт і перакладчык.

У 1945 г. ён быў арыштаваны ў Германіі агентамі "Смерша" і адпраўлены ў Маскву, а адтуль - у Мінск. Наконт акалічнасцяў яго смерці дакладна невядома, але існуе некалькі версій: памёр ад сухотаў, расстраляны, павешаны, згубіўся ў сібірскіх рудніках, эміграваў на Захад у якасці разведчыка.

Раўнейка С.М. Канстанцін Езавітаў: педагог, публіцыст, асветнік. // Гісторыя: праблемы выкладання. 2002, № 3, с. 118-122.

Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір, Сліўкін Валеры. Генерал Кіпрыян Кандратовіч. // Спадчына, 2002, № 1, с. 161-166.

Дасведчаны, адукаваны, баявы генерал расійскай арміі, у траўні-чэрвені 1918 года -сябар Народнага Сакратарыяту БНР, у снежні 1918 г. разам з Вацлавам Ластоўскім узначаліў Савет дзяржаўнай бяспекі БНР. Далейшы яго лёс быў невядомы. Аўтары паведамляюць новыя звесткі аб яго жыцці ў набытым маёнтку Гародна ў Лідскім павеце, называюць дату яго смерці і месца пахавання.

Моргунов А. Н. А. А. Смолич и белорусская социал - демократия. // А.А. Смоліч і яго час.: Матэрыялы навуковых прац 1-га Смолічскага семінара Міжна-роднай навуковай канферэнцыі "Тэарэ-тычныя і прыкладныя праблемы геаэкалогіі. Мінск-Магілёў 27-29 верасня 2001 г. Мн.-Магілёў. 2001. с 94-99.

Выдатны беларускі вучоны, першы нацыянальлны прафесар геаграфіі А. А. Смоліч стаяў ля вытокаў стварэння БНР актыўна змагаўся за яе міжнароднае прызнанне. Займаў у Радзе БНР пасады на-роднагаа сакратара адукацыі, міністра земляробства, віца-прэм'ера. У 1937 г. быў расстраляны як вораг народа. З гэтай прычыны яго імя было на доўгія гады выкраслена з гісторыі навукі. Зараз яно вяртаецца да яго нашчадкаў.

Ці можа старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла стаць прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Апытанне ARChE. С. Варывоцкі, В. Кіпель, А. Латышонак і інш. // ARChE. 2000. № 5 с.10-14.

Крэскамі да постаці Івонкі Сурвілы можна назваць адказы вядомых навукоўцаў і палітыкаў, атрыманыя падчас апытання, што правёў часопіс "ARChE"

Сяргей Варывоцкі (медык, аспірант, інстытут фізіялогіі НАН Беларусі), Вітаўт Кіпель (дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку), Алег Латышонак (кіраўнік Беларускага Гіста-рычнага Таварыства ў Беластоку, лідар Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання), Адам Мальдзіс (літаратуразнаўца, прэзі-дэнт Міжнароднай Асацыяцыі Беларусі-стаў), Аляксандр Прушынскі (граф, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі), Рышард Радзік (прафесар Люблінскага універсітэта, сацыёлаг, беларусіст), Міхаіл Чыгір (бізнес-кансультант, былы прэм'ер-міністр Бела-русі), Станіслаў Шушкевіч (старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грама-ды, першы кіраўнік незалежнай Беларусі) (паслядоўнасць прозвішчаў у адпаведнасці з публікацыяй) лічаць Івонку Сурвілу чалавекам адукаваным, інтэлектуалам, каталізатарам руху да дэмакратыі і па сваіх якасцях здольную займаць гэтую пасаду, але адсутнасць шэрагу перадумоў робіць праект не рэалістычным, хаця ў Прыбал-тыцы і маюцца прэцыдэнты.

Юрэвіч Лявон . Сьвет эміграцыйнага эпісталярыю: З матэрыялаў архіву Рады БНР // ARChE, 2001, № 3, c. 53-67.

Матэрыял уяўляе сабой перапіску беларускага палітычнага дзеяча Янкі Чарапука-Змагара і аўтарскія каментарыі да яе... Так, напрыклад, паведамляецца., што мянушку "Змагар" яму даў Іван Луцкевіч. Чарапука яшчэ называлі нязлом-ным рыцарам Беларусі. Ён належаў да кагорты дзеячоў БНР. Аднак у дадзеных матэрыялах адлюстроўваецца амерыканскі зміграцыйны перыяд яго жыцця і дзейнасці.

Вялікая колькасць постацяў кіраў-нікоў БНР, дзеячаў нацыянальна-вызвольнага руху і нацыянальнага адраджэння, удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну праходзяць перад вачамі чытача рамана-дакумента Алеся Пашкевіча "Пляц волі" (Бібліяграфічнае апісанне гл. у раздзеле"Абвяшчэнне БНР" Гэта Ўсевалад Ігнатоўскі, Вацлаў Ластоўскі, Аляксандр Цвікевіч, Кастусь Езавітаў, Сымон Рак - Міхайлоўскі і многія, многія іншыя.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX