Вярнуцца: Лаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках

Лiда на старых малюнках, частка 1 Lida on the old pictures, part 1


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 23.03.2001,
Крыніца: pawet.net.



(23KB) Лiда. Акварэль Ю. Пешкi. Пачатак XIX ст. Замак, возера перад замкам, Фарны касцёл. Прыкладна ў 250 м. злева ад мастака знаходзiлася ўнiяцкая царква 'Уваскрашэння Гасподняга'.(28KB) 'Лiдскi замак' В. Гразнова. Ён замаляваў замак з паўднёва-заходняга боку. Малюнак датуецца другой паловай XIX ст. Трусаў А. лічыць, што гэта найбольш дакладны малюнак замка.(47KB) Лiдскi замак. Напалеон Орда. Cярэдзiна XIX cт. Мастак занатаваў у альбоме: 'Вельмi cтаражытны горад. Руiны замку, пабудаванага Вялiкiм Лiтоўскiм Князям Гэдзiмiнам ў 1323 г. У гэты замак прыязджалi Вялiкiя Князі Вiтаўт, Ягайла, Аляксандр Ягелончык. Тут жыў татарскi хан Тахтамыш, лiдскiм старастам быў Хаджi Гiрэй (потым Крымскi хан). Замак разбураны шведамi каля 1710 г.'.
















(82KB) Лiдскi замак. Малюнак Міхала Кулешы (1800?–1863). Малюнак зроблены прыкладна ў 1825 г. і быў надрукаваны ў альбоме выдадзеным Юзафам Крашэўскім..(34KB) К.П. Вейерман. Разваліны Лідскага замка. З кнігі  ‘Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо–Западного края, под ред. П.Н. Батюшкова. Типография Товарищества 'Общественная польза', СПБ. 1890. С. 125.’  Верагодна, гравюра зроблена па малюнку Гразнова.(68KB) Па замове археолага, гісторыка і этнографа Яўстаха Тышкевіча, у 1853 г. Вінцэнт Дмахоўскі напісаў серыю відаў руінаў літоўскіх замкаў.  Сярод іх  выява Лідскага замка, з якой, відочна, зроблена добра вядомая гравюра 'Разваліны замка ў Лідзе', змешчаная ў 3-м томе 'Жывапіснай Расіі' (‘Живописная Россия’. Том 3. Литовское и Белорусское Полесье. С.165.).















(32KB) Лiдскi замак. Малюнак з нямецкай кнiгi 1917 г. 'Лiда ўчора i сёння'.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX