Вярнуцца: Лаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках

Лiда на старых малюнках, частка 2 Lida on the old pictures, part 2


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 23.03.2001,
Крыніца: pawet.net.



У 1929 г. Язэп Драздовіч выдаў альбом "Ліда". Ён занатаваў: "Учора і сёння меў прыемнасць аглядаць велічава прыгожыя муры, як старажытнейшы помнік нашай краёвай беларускай архітэктуры".

(28KB) Лiдскi замак. Малюнак Я. Драздовiча, 1929 г..(25KB) Лiдскi замак. Малюнак Я. Драздовiча, 1929 г..(34KB)  Лiдскi замак. Малюнак Я. Драздовiча, 1929 г..
















(18KB) Лiдскi замак. Малюнак Я. Драздовiча, 1929 г..












На двух першых малюнках бачны дзве прыгожыя сaсны, аб якiх у горадзе расказвалi лягенды. Казалi, што гэта сёстры – княжны зачараваныя чорнакнiжнiкам, цi што гэта два святара забiтыя паганцамі (і насамрэч у 1369 г. манахаў – францішканаў пазабівалі паганца), казалi, так сама, што пад соснамi ляжыць старажытны рыцар, якi абавязкова абудзiцца падчас вялiкай бяды і будзе баранiць наш край, цi тое, што гэтыя дрэвы будуць плачуць крывавымi слязьмi, калi наша Радзiма трапіць ў бяду. Першай гэту прыгожую легенду запісала і надрукавала вядомая даследчыца – этнограф Амелія Даравінская (1863-1891) вядомая пад псеўданімам Бірута ў працы "Сосны ў Лідзе". Потым гэтая легенда неаднаразова пераказвалася у розных працах і мемуарах жыхароў горада.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX