Вярнуцца: Лаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках

Лiдскi замак на старых паштоўках Lida castle on the old postcards


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 23.03.2001,
Крыніца: pawet.net.



Лiдскi замак, помнiк абарончага дойлiдства 14 ст. Пабудаваны ў 1323-27 гг. Уваходзiў у лiнiю умацаваньняў Навагрудак-Крэва-Меднiкi-Трокi. У замкавых збудаваньнях спалучаюцца рысы раманскай архiтэктуры i ранняй готыкi: суадносiны аб'емаў, паўцыркульныя i стральчатыя праёмы брам i байнiц). Пастаўлены на насыпным пяшчаным узгорку (вышэй 5-6 м), быў абкружаны балоцiстымi берагамi рэк Лiдзеi i Каменка i ровам шырынёй каля 20 м., якi злучаў рэкi i аддзяляў замак ад горада. Пазней ( у 16-17 ст.) у сiстэму перадзамкавых умацаваньняў уключана штучнае возера. Замак у плане - няправiльны чатырохвугольнiк (бакi каля 80 м) з 2 вуглавымi вежама. Абарончае значэнне мелi пастаўленныя на невысокiм падмурку (70-80 см) сцены (таўшчыня у нiзе 2 м, зверху 1,5 м). Верхняя частка сцен з баявой галерэяй i байнiцамi вымуравана з цэглы. Вонкавыя паверхнi сцен з вялiлiх валуноў, прамежкi памiж якiмi запоўнены каменнымi клiнамi, забутоўка з дробных камянеў. У 1-й пал. 14 ст. пабудавана квадратная у плане (9*9м) пауднёва-заходняя вежа. Пауднёва-усходняя вежа, пабудаваная ў канцы 14 - пач. 15 ст., мела арачны ўваход з двара i лесвiцу шырынёй 1 м. У замак вялi 3 уваходы - 2 ва усходняй i 1 у пауднёвай сценах. На тэрыторыi замка знаходзiлася праваслаўная царква (у 1533(?) перанесена ў горад), жылыя i гаспадарчыя пабудовы. Жылыя памяшканнi былi на верхнiх паверхах вежаў. На працягу 14-18 ст. у вынiку шматлiкiх аблогаў разбураны вежы i ўнутраныя пабудовы, збераглiся рэшткi абарончых сценаў i вежаў. У 1-й чвэрцi 20 ст. зроблена частковая кансервацыя, у 1982 г. - поўная.


(70KB) Вулiца Замкавая  i замак на пачатку XX ст.(35KB) Замак на пачатку XX ст.(46KB) Замак i горад з боку млына на Лідзее, пачатак XX ст.















(64KB)  Замак на пачатку XX ст.(40KB) Адваротны бок папярэдняй паштоўкi.(47KB) Замак на пачатку XX ст.















(34KB) Замак на пачатку XX ст.(61KB) Усходняя і паўднёвая сцены. Папулярная паштоўка, першы раз надрукавана ў выдавецтве Кагана К. і Шейнгальда М., іхняе выдавецтва мела лагатып 'AFW' у крузе.(40KB) Замак на пачатку XX ст.















(66KB) Нямецкія намёты ў замку, восень 1915 г.(27KB)  Замак, прыкладна 1917 г.(108KB) Замак, прыкладна 1917 г.















(67KB) Замак пад час 1-й Сусветнай вайны.(39KB) Замак, прыкладна 1916 г.(69KB) Замак, прыкладна 1917 г. Гэтая брама была пабудаваныя немцамі, верагодна ў 1917 г.















(76KB) Замак, прыкладна 1917 г .(52KB) Замак, прыкладна 1917 г .(71KB) Замак, прыкладна 1917 г. Паўночна – ўсходні кут замка.















(62KB) Замак, прыкладна 1916 г.(56KB) Замак, 1929 г.(76KB) Замак, 1920-30 гг.















(58KB) Замак, 1930-я г.(52KB) Замак, 1930-я г.(59KB) Замак, верагодна 1946 г.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX