Папярэдняя старонка: Лаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках

Фарны касцёл 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 23-03-2001,
Крыніца: pawet.net.



Першым касцёлам у Лiдзе быў Фарны, ён знаходзiўся побач з замкам, пабудаваны з дрэва на ахвяраваннi князя ВКЛ Ягайлы ў 1387 г. У 1765-70 гг. ксяндзом М. Зянкевiчам быў пабудаваны новы цагляны касцёл па праекту архiтэктара Iагана Хрыстафора Глаўбiца (?). Касцёл быў асвенчаны бiскупам Томашам Iгнацыем Зянкевiчам, пляменнiкам заснавальнiка касцёла. Насупраць Фарнага касцёла , на сродкi Адама Нарбута i яго жонкi Эльжбеты, ў 1672 г. быў пабудаваны цагляны касцёл i кляштар Кармелiтаў, якi быў зачынены ў 1832 г. , у 1908 г. будынкi касцёла i кляштара Кармелiтаў былi разабраны, гэта цэгла пайшла на будаўнiцтва казармаў паўночнага вайсковага гарадка.
Лiдскi Крыжаўзвiжанскi (Фарны) касцёл, помнiк архiтэктуры сталага барока. Касцел Т-падобны ў плане, трохнефавы, з прамавугольнай алтарнай часткай, якая прадаўжае центральны неф, i 2-мя квадратнамi ў плане сакрысцiямi. Iнтэр'ер упрыгожаны фрэскавай размалеўкай, скульптурнай i арнаментальнай лепкай. На скляпеннях у барочным арнаментальна-дэкаратыўным абрамленьнi размешчаны манум. Жывапiсныя кампазiцыi: "Узвiжаньне крыжа", "Мацi Боская", "Благавешчанне". Скляпеннi дэкарыраваны арнаментальнымi матывамi. У касцёле 3 мураваныя алтары- галоўны i 2 бакавыя.
Касцёл меў двухмятровую каменную агароджу і які шчасліва захаваўся дагэтуль. Перад уваходам у касцёл меліся шырокія падвойныя барочныя вароты з дзвюмя брамкамі. Каля касцла, з паўднёвага боку меліся невялікія могілкі, а ў паўночным куце - званіца і фруктовы сад.
За касцёлам, убок рынка, узвышаўся двухпавярховы дом з крамай каланіяльных тавараў Фукса і кнігарняй Марыі Шкоп (адчыненай у 1907 г.). А насупраць кацёла, бліжэй да перакрыжавання з вул. Каменскай - кінатэатр “Эдысон” (адчынены перад 1-й Сусветнай вайной). Каля "Эдысона" размяшчалася кавярня Маліноўскага і друкарня Каплінскага.


Фарны касцёл, пачатак ХХ ст. Фота Яна Балзункевича. Фарны касцёл, пачатак ХХ ст.. Фарны касцёл, пачатак ХХ ст..















Фарны касцёл. Пасхальная працэсія прыкладна ў 1917 г.. Фарны касцёл, 1918 г.. Фарны касцёл, плац Славы (Chwaly), 30-я гады. Бачны прыпынак аўтобусаў.















Фарны касцёл і раён Дзяканка, 1917 г. Малюнак з нямецкай кнiгi 1917 г. 'Лiда ўчора i сёння'. Фарны касцёл і алтар. Малюнак з нямецкай кнiгi 1917 г. 'Лiда ўчора i сёння'. Фарны касцёл, плац Славы (Chwaly), прыпынак аўтобусаў.















У брамы Фарнага касцёла, 1917 г.. У брамы Фарнага касцёла, 1915 г..

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX