Вярнуцца: Лаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках

Iосiфаўскi касцёл пiяраў Catholik church of Piary


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 23.03.2001,
Крыніца: pawet.net.



Лiдскi Iосiфаўскi касцел пiяраў, помнiк архiтэктуры класiцызму. Пабудаваны ў 1794-1825. Iмя архiтэктара не вядома. 15 траўня 1797 г. падчас пераезду з Слоніма ў Вільню кляштар наведаў расійскі імператар Павел І са сваімі сынамі Аляксандрам і Канстанцінам. Ён ахвяраваў на пабудову храма 5000 руб. У 1825 г. пасля чвэрцьвекавога будаўніцтва будынак піярскага касцёла быў завершаны. Касцёл быў урачыста асвечаны 4 ліпеня 1825 года. У жніўні 1842 г. касцел пiяраў згарэў.
Мураваны храм-ратонда накрыты паўсферычным купалам, завершаны 8-гранным лiхтаром. Разам з касцелам размешчаны мураваныя 2-х павярховы корпус кляштара i 1-ярусная званiца. Кляштар зачынены у 1832 г. Касцел у 1842 г. гарэў, у 1863 перароблены на праваслаўную царкву Мiхаiла Архангела. З 20-х гадоў каталiцкi касцёл, з 1962 г. i да сярэдзiны 90-х - планетарый. Зараз тут зноў праваслаўная царква.
Пры касцёле, у XIX ст. працаваў калегiум, якi скончыў Людвiк Нарбут, сын знакамiтага гiсторыка, герой паўстання 1863 г. Калегiум iснаваў з 1756 г. па 1834 г. Пераведзены з Веренава ў Лiду лiдскiм старастам I. Спiцыёнам. З 1783 г. уваходзiў у Гродзенскаю навучальную акругу, з 1790 г. Навагрудскую акугу. У 30-х гадах нашага стагодзя пры касцёле Пiяраў дзейнiчала камерцыйная гiмназiя.
На пачатку ХХ ст. за саборам размяшчалася друкарня Зяльдовіча, за ім бровар, млын і лесапільны цэх Папірмейстара.

(30KB) Касцёл пiяраў, пачатак ХХ ст. Фота Яна Балзункевича.(30KB)  Касцёл пiяраў, пачатак ХХ ст. Перад касцёлам знаходзяцца могiлкi, аб якiх ужо нiхто i ня памятае.(34KB) Касцёл пiяраў, пачатак ХХ ст..















(40KB) Касцёл пiяраў, пачатак ХХ ст..(44KB) Касцёл пiяраў - праваслаўная царка і алтар малюнак з нямецкай кнiгi 1917 г. 'Лiда ўчора i сёння'.(26KB) Касцёл пiяраў, 20-30 гады.















(57KB) Касцёл пiяраў, 20-30 гады.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX