Папярэдняя старонка: Лаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках

Iншыя вулiцы 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 23-03-2001,
Крыніца: pawet.net.



Фалькоўскага (Falkowskiego) вулiца, скрыжаванне з Школьнай.Зараз - Перамогi. Паштоўка 30-х гадоў. Будынак зправа - Лiдскi ўнiвермаг (да 80-х гадоў), пасля 2-сусветнай вайны дабудаваны другi паверх. Наступны будынак - дом ўрача А. Казубоўскага (Школьная 54). Да 90-х гадоў - фотастудыя, у 90-х гадах разбураны i на гэтым месце пабудаваны суд. Ферма (Ferma). Раён горада ( зараз вул. Камсамольская, Труханава, Астроўскага, Радюка). Лiчыўся заможным р-нам горада, больш прэстыжным, чым напрыклад - Зарэчча. Ферма.













Вулiца Замкавая (Zamkowa). Зараз - Камсамольская XX стагоддзя. Вулiца Замкавая. Пастаўская вуліца.













Садовая вуліца, 1917 u/. Садовая вуліца. Садовая вуліца.













Рэчка Лiдзейка. Мост з вулiцай Лiдскай (зараз - Таўлая). Рэчка Лiдзейка. Замак. Лідзея.













Млын на раке Лiдзея. Млын на раке Лiдзея. алюнак з нямецкай кнiгi 1917 г. 'Лiда ўчора i сёння'. Млын на раке Лiдзея, 1916 г..













Гарнізонная царква. Паштоўка часоў 1-й сусветнай вайны. У паўночным гарадку ў перабудаваным выглядзе захавалась да нашага часу. Часткі лідскага гарнізона, да 1914 г. Да другім плане - дамы сучаснага Паўночнага гарадка. Паўночны гарадок.













Паўночны гарадок, 30-я гады, польскі помнік героям. Паўночны гарадок, 1915 г., немцы. Паліцэйская вуліца, прыкладна 1917 г..













На паштоўке - памылка. Раён 'Вісманты'. 1916 г.. Завальная вуліца.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX