Папярэдняя старонка: Лаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках

Навучальныя установы 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 23-03-2001,
Крыніца: pawet.net.



 Прагiмназiя М. Навiцкай, 10-я гады ХХ ст. Будынак захаваўcя, зараз СШ № 3. Прагiмназiя М. Навiцкай, 10-я гады ХХ ст.. Жаночая протагімназія Цыпкінай.













Дзяржаўная гімназія, 20-я гады, былая гiмназiя М. Навiцкай. Дзяржаўная гімназія, 20-я гады, былая гiмназiя М. Навiцкай. Гарадское рамеснае вучылiшча, пачатак ХХ ст. Будынак знаходзiўся з паўночнага бока Лiдскага замку. У 20-30я гады ў iм месцiлася гарадская школа № 5 імя Людвіка Нарбута. Будынак не захаваўся.













Дзяржаўная гiмназiя iм. Караля Хадкевiча (Школьная 62). Пабудавана ў 1930 г. Зараз - педвучылiшча. Дзяржаўная гiмназiя iм. Караля Хадкевiча. Дзяржаўная гiмназiя iм. Караля Хадкевiча.













Дзяржаўная гiмназiя iм. Караля Хадкевiча пад час будоўлі. Школы № 1 i 2. Будынак пабудаваны ў 1929 г. Зараз - СШ № 1. Школы № 1 i 2. ім. Нарутовіча, 30-я гады.













Школы № 1 i 2. ім. Нарутовіча, 30-я гады. Хакейная каманда гімназіі. 1939 г.. Гандлёвая гімназія на маёўцы, 30-я гады.













Школьнае пасведчанне на навучальны год 38-39. Школа № 5 (у замка) імя Людвіка Нарбута.





























Лiдская жаночая гiмназiя М. Навiцкай - прыватная сярэдняя установа. Адчынена ў 1901 г. на базе 2-х класнага вучылiшча як 4-х класнае жаночае вучылiшча. У 1906 г. ператворана ў 6-класную прагiмназiю. У 1910 г. адкрыты 7-мы клас. З 21.06.10 г. нададзены права ўрадавай гiмназii. Утрымлiвалася за кошт платы за навучанне. У 1914 г. гiмназiю скончылi 18 чал., у 1916 г. - 26 чал.
Лiдская мужчынская гiмназiя - сярэдняя агульнаадукацыйная ўстанова. Заснавана ў 1913 г. у складзе 2 класаў, у 1914 г. адкрыты 3-цi i падрыхтоўчы класы. Утрымлiвалася за кошт дзяржаўных сродкаў i платы за навучанне. У 1913 г. было 74, у 1914 г. - 167 навучэнцаў. Праiснавала да 1917 г.
У 1907 г. была адчынена яўрэйская прыватная прагімназія Цыпкінай на 45 вучаніц.
У 1921 г. польскiмi ўладамi былi арганiзаваны 7-мi класныя школы, у 20-х гадах была адчынена Дзяржаўная гiмназiя iм. гетмана Караля Хадкевiча. Спачатку месцiлася ў будынку былой гiмназii М. Навiцкай, у 1930 г. быў пабудаваны новы будынак па адрэсу Школьная (Кiрава) 62. Першы дырэктар - гiсторык Адам Казлоўскi, з 1936 г. па 1939 г. дырэктар - гiсторык Казiмiр Мятлевiч. Гiмназiя мела 4-х гадовы цыкл адукацыi. Выпуснiк гiмназii пiсьменнiк Ежы Путрамант (1910-1986 г.) напiсаў успамiны аб горадзе i гiмназii ("Паўвека", т. 1-4, 1966-1969 г.). Выкладчыцай лацiны была сястра пiсьменнiка Даленгi-Мастовiча, будучая жонка перадваеннага прэ'ера Польшы Славой-Складоўскага, - Ядвiга Мастовiч. Пад час вайны, у будынку месцiлiўся : гебiтскамiсарыят, а з 1944 г. - казарма войскаў НКУС.
У 1938 г. паўстала прыватная Гiмназiя звязу асаднiкаў, месцiлася у школе № 4 па вул. Каштанавай (зараз СШ № 10 - вул. П.Марозава). Дырэктар - Юзэф Мяжык. Для гэтай гiмназii пачалi будаваць новы будынак па вул. Школьнай, але не паспелi да 1939 г., пасля вайны будынак быў дабудаваны як дом для афiцэраў Савецкага войска (дом насупраць басейна).

Камерцыйная гiмназiя, пры касцёле Пiяраў, месцiлася ў будынку тагачаснай школы № 3.
У 20-30я гады працавалi 5 агульнаадукацыйных школ ( 7-мi гадовага навучання ).
Школа № 1 iм. Габрыэля Нарутовiча (першага презiдента Польшы), дырэктар Юзэф Мiхневiч.
Школа № 2 дырэктар Антонi Катынскi. Зараз у будынку былых школаў №1 i №2 знаходзiцца СШ № 1., падчас вайны - шпiталь.
Школа № 3, месцiлася каля касцёлу Пiяраў, зараз у гэтым будынку спартовая школа.
Школа № 4 дырэктар Владзiслаў Даброўны, зараз СШ № 10, падчас вайны - гестапа.
Школа № 5 імя Людвіка Нарбута дырэктар Фердзiнанд Оркуш. Знаходзiлася каля паўночнай сцяны замка, будынак не захаваўся.

Яўрэйская школа (iешыва), дырэктар - Хабэр.

Акрамя таго былi 2 рамесных школы (zawodowy):
Дзяржаўная механiчная школа, Сувальская 182.
Школа кравецкая, жаночага звязу працы, Сувальская 90.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX