Вярнуцца: Лаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках

Эканоміка горада ў 20 - 30-х гадах Economy of city in 20 - 30 years


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 23.03.2001,
Крыніца: pawet.net.



Апiсанне Лiдскага бiзнесу ў 20 - 30-х гадах

Старэйшымі вытворчасцямі ў Лiдзе былі бровары. (9KB) Бровар Папiрмайстра.Адзін з іх належаў да спадкаемцаў Якуба Папiрмайстра, якi залажыў гэты бровар у 1874 г. Бровар знаходзіўся на вуліцы Сувальскай, 72 (сёння - Савецкая). Вытворчасцю піва, вытворчасць газаванай вады i тартак займалі плошчу 2,5 га. Была паравая машына ў 48 к.с. У 1936 г. на гэтым бровару працавала каля 40 рабочых i 10 асоб інжынерна-тэхнiчнага персаналу. Прадпрыемства ў міжваеннае дваццацігоддзе развівалася не так хутка, як перад 1-й Сусветнай вайной. У першай палове 1935 г. бровар пачаў вытворчасць газаваных напояў. Рабіліся спробы вырабляць піва з ячменю мясцовага паходжання, замест прывазнога з цэнтральнай Польшчы (хмель завозіўся з Любельшчыны). Пастаўшчыком бутэлек была гута шкла "Нёман" у Бярозаўцы.

Другі бровар пад назвай "Бровар, сладоўня i вытворчасць газаванай вады" ("Browar, Słodownia i Wytwórnia Wód Gazowanych") належаў братам Марку i Сымону Пупко. Гэты бровар заснаваў Носаль Пупко ў 1876 г. Бровар знаходзіўся пры вуліцы Сувальскай, 88. Статутны капітал складаў 10 000 злотых. Бровар меў некалькі электрычных рухавікоў і электрычны генератар ў 50 кВт, а так сама паравы млын i тартак. У 1936 г. ў бровары працавала 28 рабочых i 8 чалавек інжынерна-тэхнiчнага персаналу. У 1936 г. было перапрацавана 157,3 т ячменю, 950 кг хмелю i 87,7 т соладу і было выраблена 4797 гекталітраў піва. Фірма Браты Пупко мела свае прадстаўніцтва ў гарадах Наваградскага ваяводства (Баранавiчы, Навагрудак, Гарадзея), Вiленскага (Вiльня, Маладэчна), Палескага (Бяроза Картузкая, Луненец, Пiнск) i Беластоцкага (Ваўкавыск).

У 1937 г. у Польшчы было 165 бровараў і Лiдскiя бровары былі сярод іх невялікімі. Гадавая вытворчасць піва на абодвух Лiдскiх бровараў у 1932/33, 1933/34, 1934/35 гадах была адносна невялікая: каля 10 728 гэкталітраў піва. У адносiнах да агульнай вытворчасці, гэта складала 0,9%. У 1938 г. бровар вырабляў чатыры гатункі піва ў аб'ёме 6135 гекталітраў: светлае (5780), "дубэльтавае" (191), хмельное (29), цёмнае (135) а таксама 1104 гекталітраў розных напояў: ліманад (801), квас у бутэльках (116) і газаваную ваду (187). Акрамя гэтага перапрацоўваў 2093 м 3 лесу.

Пасля спынення вытворчасці піва броварамі братоў Любецкiх у Нясвiжы, Лiдскiя бровары засталіся адзінымі ў 30-х гадах у Наваградзкiм ваяводстве. Толькі ў 1938 г. распачаў выпуск піва наноў збудаваны бровар А. Брахоцкага ў Малым Мажэйкаве (так сама ў Лідскім павеце). Дзякуючы адпаведнай вадзе, лідскае піва па якасці не было горшым за піва з віленскіх бровараў (віленскае піва "Шапэн" разлівалася ў Лідзе па вуліцы 3-га Мая) і гродзенскіх (бровары Марголiса, Слуцкага) цi беластоцкiх ("Дойлiды").

Перадваенная "Ziemia Lidzka" пісала пра лідскае піва "За якасць вырабленага піва бровары атрымліваюць медалі і дыпломы прызнаныя на розных выставах краю i за мяжой". Станіслаў Адлянiцкi-Пачобут у сваім апісанні Навагрудскага ваяводства пісаў: " Мясцовае піва з лідскіх бровараў у параўнанню з півам бровараў цэнтральных і іншых ваяводстваў з пункту гледжання нізкай цаны, знаходзіць вылікі попыт сярод гараджан і гарадскога пралетарыяту не толькі ў гэтым ваяводстве, але i ў суседніх ваяводствах, перад усім - у Вiленскiм. Аднак, разам з тым, для гурманаў завозіцца шмат піва лепшай якасці і значна даражэйшага".


Найвялікшым прамысловым прадпрыемствам у Лiдзе было (35KB) Ардаль."Акцыянернае Таварыства Гумовай вытворчасці "Ардаль" па вуліцы Фабрычная 8. Прадпрыемства, як вытворца гумовага абутку, мела значэнне для усей Польшчы. Слова "Ардаль" на яўрэйскай мове азначае "бот, калёш". "Ардаль" вырабляў калёшы, снягоўцы (зімовы абутак), абутак гумовы летні. Вытворчасць была распачата ў 1929 г. Акцыянерны капітал у гэтым годзе складаў 750 000 злотых, да 1939 г. капітал павялічыўся да 1 830 000 злотых. Вясной 1938 г. на фабрыке працавала 800 чалавек. Старшынёй акцыянернага таварыства быў Саламон Мелуп. Значэнне "Ардаля" значна вырасла пасля 1936 г., калі яму падпарадкаваліся збанкрутаваныя фабрыкі "Рe Рe Ge"(Polski Przemysł Gumowy) у Грудзёндзу (Grudziądz). У 1920-я гг. Фабрыкі "Рe Рe Ge" былі самымі вялікімі ў Польшчы вытворцамі гумовага абутку i гумовых вырабаў. Пасля набыцця гэтых фабрык, Мелуп мог прэтэндаваць на лідэрства сярод польскіх вытворцаў гумовага абутку. У 1937/38 гг. каля 25% польскай вытворчасці гумовага абутку прыходзілася на "Ардаль" i "Рe Рe Ge", астатнія 75% прыпадалі на 5 канкурэнтаў: "Джентэльмэн" (Лодзь), "Шваiкерт" (Лодзь), "Рыгавар" (Варшава), "Вудэта" (Кросьно), "Бата" (Хэлмэк). Частка абутку вырабленага "Ардалем" экспартавалася.

Газета "Codzienna Gazeta Handlowa" (№ 270, лістапад 1938)" у артыкуле "Добрае развіццё фабрык "Przemysł Gumowy Ardal-PePeGe" можна прачытаць: "... стала паляпшаецца ахова здароўя і умовы бяспекі. Маецца спецыяльныя станцыя для дапамогі мацярам і дзецям, дзіцячы сад дзе працуюць спецыялісты, хуткі медычны кантроль за жанчынамі - гэта сведчыць аб сацыяльным, адукацыйным і гігіенічным доглядзе фабрыкі за сваімі працаўнікамі".


У 1934 г. вырабляць гумовыя вырабы пачала фабрыка "Унiгум" па вуліцы Замкавай. Будынак гэтай фабрыкі меў 3 650 куб.м. "Унiгум" прадукаваў розныя гумовыя вырабы: гумовыя сандалі, падэшвы, абцасы, штучную гумовую скуру, гуму для ровараў, вазоў i брычак, асартымент тэхнічнай гумы.


Хімічную вытворчасць у Лiдзе з 1929 г. прэзентавала фірма "Карона" - Ш. Савiцкi & K°. Фірма месцілася па вуліцы Крупаўская 22 (сёння: 8-га Сакавiка). Пазней на шыльдзе фірмы з'явілася прозвішча У. Сакалоўскi & K°. Кампаньёнамi былi: М. Пупко, З. Камянецкi i С. Каток (дырэктар). "Карона" вырабляла фарбы (водныя, артыстычныя i алейныя), чарніла, туш, лакі, пластылін, клей, забяспечвала гэтымі вырабамі рынак i канкурыравала з вырабамі знакамітых польскіх фірмаў. У 1936 г. тут працавала 50 чалавек, з іх 30 рабочых.


У 1937 г. у Польшчы было 104 фабрыкі якія выраблялі сельскагаспадарчыя машыны i прылады.


Выраб машын i сельскагаспадарчых прылад у Лiдзе меў шматгадовую традыцыю. Фабрыка сельскагаспадарчых машын i жалезнага ліцця братоў Шапiра была заснавана ў 1900 г. і з'яўлялася найстарэйшым i самым вылікім прадпрыемствам на паўночна-усходнiх землях Польшчы таго часу. У міжваенныя часы фабрыка месцілася на вуліцы Сувальскай 170. Тут выраблялі манежы, штыфтавыя i цэпавыя малатарні, конныя i ручныя сячкарнi, рознае ліццё, фрэзы, веялкі, дзверы да печаў, рашоткі і т.д.


У 1926 г. пачала працаваць другая фабрыка сельскагаспадарчых машын i прылад пад назвай "Бэнланд". Яе заснавальнікамі былі: З. Штэйнбэрг, А. Ароньчык i Лянд. Фабрыка знаходзілася пры вуліцы Сувальскай 142. Тут прадукаваліся вырабы падобныя да вырабаў фірмы братоў Шапiра: манежы, штыфтавыя i цэпавыя сепаратары для малака, конныя i ручныя сячкарнi, веялкi, плугi i ільномялкі.

Кошт прадукцыі абодвух фабрык быў каля 360 000 злотых (1934 г.).


У 1937 г. ў Польшчы працавала 58 фабрык цвiкоў i дроту.


У Лідзе хутка развівалася заснаваная ў 1926 г. фабрыка "Дротiндустрыя", якая месцілася каля "Ардалю" (Фабрычная 6). "Дротiндустрыя" належала таварыству, у якое уваходзілі: Гiрш Чарток, Гдалія Чарток, Сымон Савiцкi i Мардух Езiмiцкi. Статутны капiтал складаў 280 000 зл. (1936 г.). Фабрыка мела свой электрычны рухавік у 150 к.с. і давала працу 90 рабочым, 4 асобам інжынерна-тэхнiчнага персаналу і 3 кіраўнікам. Тут прадукавалі светлы жалезны дрот (каля 36 т), жалезныя цвікі (каля 280 т), жалезныя накутнікi, арматуру і скобы для будоўлі, падкоўкі для абутку і т.д. "Дротiндустрыя" згарэла восенню 1936 г. Пажар прынёс шкоды на 200 000 зл., шмат працаўнікоў страціла працу. Зноў адбудаваная "Дротiндустрыя" мела будынак 6 350 куб.м.


Пра фабрыку спружын "Звой" дакладнай інфармацыі няма.


У 1928 г. былі адчынены 2 вытворчасці кафлi, а ў 1936 г. была пабудавана трэцяя. Кафлярню "Танур" (танур - печ, яўр.) заснавалі Ёсель Руды i Бэрка Рыбацкi. Яна знаходзілася на вуліцы Вызвалення 66 (сёння: вуліца Калiнiна), займала плошчу ў 0,4 га, мела 2 печы для абпальвання кафлі. Фабрыка забяспечвала працай 10 спецыялістаў i 20 рабочых. Дзённы выпуск кафлі - 400 штук. На мясцовы рынак выраблялася кафля, так званая "квадратэльная" (21х13 см). Для пакупнікоў з Памор'я i Велікапольшчы выраблялася плоская, вялікая кафля, так званая "берлiнская". Абарот фірмы "Танур" у 1936 г. складаў каля 48 000 злотых.

Кафлярня "Рааф" (рааф - кафля, яўр.) знаходзілася на вуліцы Легiёнавай. Заснавальнікамі яе былi Хаiм Куле, Iсак Цэпелевiч i Абэ Куле. Яны кіравалі прадпрыемствам да 1931 г., але камерцыйнага поспеху не мелі. Непрацуючую кафлярню купілі ў 1932 г. новыя гаспадары - Ашэр Чапялiнскi i Рубiновiч. Яны пераадолелі часовыя перашкоды i кафлярня "Рааф", як i "Танур", выйшла на паморскi i велікапольскi рынак.

Гаспадаром трэцяй кафлярнi, якая мела назву "Нэшэр", быў Сымон Пупко з сынамі (ён папярэдне быў сябрам таварыства кафлярнi "Танур"). "Нэшэр" адрознiвалася тым, што кафля тут ёй выраблялася пры дапамозе механічных прылад, а не рукамі, як на кафлярнях "Танур" i "Рааф". "Нэшэр" месцілася на вуліцы Сувальскай 20.


У дваццатых гадах у горадзе меліся дзве вытворчасцi цэглы (цагельнi) дзе у 1927 г. працавала 29 чалавек i адна вытворчасць цэмента. Але гэтыя фірмы пазней абанкруціліся.


Сярод дзвюх фабрык па перапрацоўке войлаку, адна называлася "Перапрацоўка воўны братоў Г. Я. Жыжэмскiх i Я. Левiна" знаходзілася на вуліцы Вызвалення. Звестак пра другую фабрыку няма.


Лідскія алярнi (вытворчасць алею), сярод 22-х працуючых у 1934 г. у навагрудзкiм ваяводстве, былі параўнальна вялікімі. Праўдападобна, багатае алеем насенне прывозілі з-за мяжы. Таварыства "Шэмен" належала Я. Шэпетыньскаму i сябрам. У дваццатых гадах яно месцілася на вуліцы Сувальскай, пазней на вуліцы Домб-Бернацкага (сёння - Шубiна).


Другая алярня "Олід" была на вуліцы Пяскі 6 (сучасная Камуністычная). Яна працавала з 1934 г. Вырабляла льняны алей, аліфу і жмых.


Фабрыка вырабу скіпідара "Дэстылят" знаходзілася на вуліцы Фабрычнай, каля "Ардалю".


Перапрацоўкай дрэва былі занятыя 6 тартакоў.

Найстарэйшы лiдскi паравы тартак Бэрка Мельніка быў заснаваны ў 1892 г. на вуліцы Пастоўскай 39 ( сёння: Фрунзе).

Тартак Кронiка на вуліцы Тартакi (сёння: Труханава) быў пабудаваны ў 1920 г. Яго афіцыйная назва ў 1936 г. гучала так: "Прамысловае прадпрыемства "Тарлас" Э. Гурвiч & K°". Супольнікамі па бізнесу Элiяша Гурвiча (дырэктара) былі Лейба Кронiк, Iсаак Гурвiч i Ной Гiмельштэйн. Тартак меў лакамабiль у 215 к.с., дзве пiларамы i дзве стругаркi. Фірма займалася і эксплуатацыяй лясоў.

На вуліцы Фалькоўскага 33 (сёння - Перамогi) працаваў паравы тартак Я. Палячэка і таварышаў, ён зарэгістраваны ў 1929 г.

Фірма "С. Элкiн & K°" пачала існаванне ў 1935 г. на вуліцы Шэптыцкага 72 (сёння - Астроўскага). Належала М. Кiвеловiчу i М. Рафаловiчу. Гэты тартак даваў працу 30 працаўнікам і 4-м кіраўнікам. Кошт прадукцыі складаў 123 400 злотых (1936 г.).

Апрача вышэйназваных працавалі тартакi пры абодвух броварах. Фабрыка "Ардаль" таксама мела ўласны тартак.


У 1929 г. у (33KB) Лідская элетроўня, 30-я гады.Лідзе ўжо працавалі 2 вялікія электрастанцыі: гарадская (Цыдзеровіч А., Сандлер Л.) па вуліцы Сувальскай і чыгуначная, акрамя іх да канца 1930-х электрычнасць выпрацоўвалі яшчэ 11 прыватных электроўняў.


У горадзе было 8 млыноў.

Троцкі i Палячэк былі гаспадарамі млына "Аўтамат" на вуліцы Пастаўскай. У 1927 г. на млыне працавала 49 чалавек. На гэтай жа вуліцы знаходзіўся паравы млын Б. Мельнiка.

Таварыства "Хiцiм" мела гандлёвы млын на вуліцы Сувальскай 140.

На вуліцы Сувальскай знаходзіўся паравы млын Зельдовiча і млын братоў Пупко і А. Зарэцкага.

На Пясках ад 1920-х гадоў працаваў млын з электрычным рухавіком Карпейчыка, Паўлоўскага i Робчыка. Другім такім самым млынам валодалі Сапожнiкаў, Шэваховiч i Лейбовiч. Яшчэ адзін млын на Пясках быў уласнасцю Б. Шэваховiча.


Тры мясцовыя фірмы выраблялі цукеркі. Гэта былі, заснаваная ў 1908 г. фабрыка цукерак i шакаладу "Рэкорд" па вуліцы Сувальскай 74, вытворчасць Казiмера Iнгiлевiча (заснавана ў 1934 г., Рынак 22), i яшчэ адна фабрыка.


Сярод 8-мi Лідскіх пякарань, найбольш знаным быў спажывецкі кааператыў "Адзiнства" ("Jedność"). Да 1938 г. кааператыў пашырыў сваю дзейнасць, ён меў 9 крамаў па ўсяму гораду і сучасную механізаваную пякарню. Гэта ўстанова дасягнула мільённага абароту і па якасці вырабаў магла канкурыраваць найлепшымі фірмамі ў рэгіёне.

Так сама карысталіся папулярнасцю пякарня "Прагрэс", пякарня Я. Цукернiка i Шмуйловiча і інш. Адчыненая ў 1931 г. пякарня Д. Гiршэвiча, па прыказу мясцовых улад была зачынена, як немеханізаваная.


Па вуліцы Садовай працавала фабрыка па вырабу мыла (Ілютовіч).


Паліграфічныя паслугі аказвалі 4 друкарні. У міжваенны час на вуліцы Сувальскай працавалі друкарні Я. Каплiнскага i Сымона Зельдовiча. На вуліцы Фалькоўскага (на вуглу з Школьнай, сёння: Перамогi - Кiрава) знаходзілася друкарня Лявона Трэбiнскага. На вуліцы 3-га Мая працавала друкарня "Магата".


У горадзе дзейнічала наступныя банкаўскія установы: Камунальная ашчадная каса лідскага павету, аддзяленне Віленскага Прыватнага Камерцыйнага банка, Народны Кааператыўны банк, Кааператыўны Купецкі банк у Лідзе, Яўрэйскі Народны банк, прадстаўніцтва банка "Сполэм". У Лідзе з вялікім поспехам працуюць яўрэйскі безпрацэнтны банк невялікіх крэдытаў "Gmiłus Chesed" і Хрысьціянская безпрацэнтная каса пры Таварыстве польскіх купцоў у Лідзе.


Найбольш паспяховым для эканомікі быў 1938 г. 3 лістапада 1938 г. гарадская управа Ліды (Zarząd Miejski) зрабіў "Даклад аб стане рахункаў бюджэту на 1937-1938 год". З даклада бачна, што плашча горада была 2964 га (разам з толькі што далучанай прыгараднай вёскай Раслякі).

Горад меў 110 вуліц агульнай працягласцю каля 90 км вуліц (з іх з 32,67 км мелі цвёрдае пакрыцце). За 1937/38 гг. Была забрукавана 1.433 км, адрамантавана 4 км і зроблена 2.246 км бетонных ходнікаў. Горад меў 947 студняў (753 звычайных, 177 насосных, 17 артэзіянскіх).

Гарадскі муніцыпалітэт мае сваю ўласную зямля, будынкі і камунальныя прадпрыемства: электрастанцыі, бойні быдла, крамы продажу жывёлы на рынку.

У 1937-38 гг. электрычнасць было прадавалася 2903 абанентам для асвятлення і 63 абанентам для прамысловых мэтаў, сумарная электрычная мошнасць спажыўцоў дасягнула 446 127 квт.

На бойнях ў гэтым годзе было забіта: буйной рагатай жывёлы - 5 321, цялят - 10 766 цялят, авечак - 2 327 і свіней - 4 906 галоў.

Прададзена на рынку: буйной рагатай жывёлы - 25 250, цялят, авечак і коз - 7 319, свіней - 5 915 і коней - 2 612 галавы.


У 1921 г. Ліда мела 13 401 жыхароў, на 17 верасня 1938 г. колькасць насельніцтва горада склала 26 256 чалавек. Такім чынам за 17 гадоў колькасць насельніцтва што падвоілася. З іх у сельскай гаспадаркі было занята 598, у прамысловасці - 3 408, у гандлю - 1 249, транспарту - 321, дзяржаўнай службе 1 198, дамашняй гаспадаркі - 5 711, у іншых галінах - 5 942 чалавека.


Сумарныя даходы гарадскога муніцыпалітэту склалі 992 365,50 а выдаткі 985 206,39 злотых.


Муніцыпалітэт амаль што закончыў распрацоўку плана развіцця і пашырэння горада. Быў пабудаваны спартовы стадыён, праведзены дрэнаж забалочанага месца, так званага Выгана, дзе вырас сучаснай раёна горада і быў пабудаваны сучасны гарадскі рынак, пачаў будаўніцтва новага медыцынскага цэнтра, пачаў будаваць сучасныя бойні і завод па перапрацоўцы і ахаладжэнню мяса, планаваў пачаць працы па водазабеспячэнню і каналізацыі, планаваў будаўніцтва 3-4 новых школ.


У 1938 г. усталяваліся у горадзе былі прыкладна такія цэны і заробкі: гектар зямлі каштаваў 500 злотых, карова - 100 злотых, пуд збожжа - 2 злотыя, 1 кг цукру - 1 зл. 18 грошаў, 1 кг алею - 80 грошаў, 10 яйкаў - 10 грошаў, пачак запалак - 10 грошаў. Сярэдні дзённы заробак быў каля 2-3 злотыя, мінімальны 1 злоты, самы высокі да 10. Кваліфікаваныя рабочыя на "Ардалі" атрымлівалі 5 злотых, майстар 10. На жніве ў дзень плацілі 2 злотыя, на копцы бульбы 1 злоты. Зарплата настаўнікаў дасягала 200 злотых у месяц.


Пра важнасць горада для перадваеннай Польшчы кажа тое, што ў 1938 г. у Вялікабрытаніі (Ньюкастл) быў урачыста спушчаны на ваду грузавы параход "Ліда" пабудаваны для Польшчы. Параход меў грузапад'ёмнасць 2110 тон роы хуткасці ў 10 вузлоў. Гэты карабель у 2-ю сусветную вайну на ваяваў на баку саюзнікаў з польскай камандай а потым эксплуатаваўся да 1960-х гадоў.


Лiтаратура:

  1. Ksiega Adresowa Handlowa. Warszawa - Bydgoszcz. 1929.
  2. Ciehanowicz Lech. Przemysł lidzki w dwudziestoleciu międzywojennym // Zemia Lidzka. № 41. 2000.
  3. Ziemia Lidzka. № 9. 1936.
  4. Ciehanowicz Lech. Przemysl gumowy "Ardal" S. A. // Zemia Lidzka. № 36. 1999.
  5. Ciehanowicz Lech. Miasto Lida w 1938 roku // Zemia Lidzka. № 48. 2003.


Ліда, тэлефонны даведнік 1934 г.



2 29 інфармацыя
2 26 Пасылка тэлеграм праз тэлефон
2 27 Кіраўнік тэлефоннай станцыі
1 70 Бюро рамонту тэлефонаў


Агульныя перамоўныя пункты

Управа паштова-тэлеграфная Ліда 1, Сувальская 90
Управа паштова-тэлеграфная Ліда 2, Чыгуначны вакзал, зала чакання 3 кл.
Агенства паштова-тэлеграфная Ліда 3, Кашары 77 п.п.

Аўтаматы

На чыгуначным вакзале зала чакання 3 кл.
В цукерне Цукерніка, вул. Сувальская 30

27 Адвакат Цыдэровіч Беньямін, Сувальская 87
48 Адвакат Хайковіч Аляксандр, Замкавая 2
1 36 Адвакат Камёнскі І., Сувальская 22
88 Адвакат Керзнер Ісідор, Мацкевіча 41
1 24 Адвакат Скіндер Чеслаў, Пілсудскага 11
18 Аптэка Сеймікова, Мацкевіча 3
84 Аптека Стукатора Ізраэля, Сувальская 63
1 28 "Ардаль" абутковая фабрыка, Фабрычная 10
---- (дадатковы) кабінет дырэктара, Фабрычная 10
83 Гарадскі ізалятар (arest miejski), Фабрычная 10
---- (дадатковы) Лідская бойня (Rzeżnia miejska), Фабрычная 10
99 Банк Купецкі, Сувальская 10
--- (дадатковы) кабінет дыректара

43 Банк Народны Супольны (Ludowy Spóldzielczy), Сувальская 19
59 Банк Народны Яўрэйскі, Сувальская 40
12 Банк Віленскі, Прыватны Гандлёвы, аддзел ў Лідзе,прадстаўнік Банку Польскага, Сувальская 84
70 Багаткоўскі Генрык, стараста, Жэромскага 1
1 41 Баярчык Балеслаў, адвакат, 3-га Мая 69
93 Баркоўскі Міхал, 17-га Красавіка 19
1 52 Божэк Ян, карэспандэнт Польская агенцыі тэлеграфічнай (P.A.T.), Замкавая 4-7
92 Bracia Winogradow S. і M., Сувальская 21
26 Бровар Пупко, Сувальская 88
---- (дадатковы) кватэра
74 Бровар спадкаемцаў Я. Папірмастра, Сувальская 72
----- (дадатковы) кватэра

31 Тэлефонная цэнтраль кашараў 77 п.п., Кашары ім. Ген. Рудза-Сміглава
39- 77 п.п.
Тэлефоны дадатковыя
- 2 эскадрон уланаў
- 4 узвод жандармерыі
- 5 квартырмейства
- 7 вайсковы суд регіянальны
- 10 гарнізонны шпіталь
- 11 2-гі узвод радые-тэлеграфічны
- 12 магазын правіанта
- 14 кіраўніцтва 77 п.п.
- 15 3-ці дывізіён 19 гарматнага палка

Тэлефонная цэнтраль 5-га лётнага палка, кашары ім. ген. Жэлігоўскага
- 2 парахоўня
- 3 аппарат атборачны
- 4 камандаванне
- 5 каманда парку, камендант парку
- 6 казіно афіцэрскае
- 7 радыёстанцыя
- 8 порт авіцыйны (port lotniczy)


14 цукерня "Амерыканка", Будзін Барыс, Сувальская 13
22 доктар медыцыны Эйзынберг, Сувальская 62
58 доктар медыцыны Галенбіеўскі, Сувальская 65
1 23 доктар медыцыны Кантар, Сувальская 62
1 15 доктар медыцыны Каплан Саламон, Сувальская 54
37 доктар медыцыны Казубоўскі, Школьная 54
25 доктар медыцыны Сапоцка Рамуальд, Шэптыцкага 9
1 47 гарадская электроўня, Сувальская 179
1 29 Елкінд Леон, Шэптыцкага 17
44 фабрыка гваздей "Дротіндустрыя", Фабрычная 1
35 Фішер Алберт, інжынер-дыректар "Ардалі", Переца 19
56 дзяржаўная гімназія імя гетмана Караля Хадкевіча, Школьная 62
1 04 Глазман Арон, 3-га Мая 7
1 21 Горфунк Лев, Рынкавая 13
41 Халперн Юзаф, перапрацоўка дрэва, Сувальская 58
1 05 гатэль "Грант", Беньямін Ландо, Сувальская 9
80 гатэль "Еўрапейскі", Ісак Глаўберман, 3-га Мая 6
1 18 тытуневая гуртоўня, Сувальска 65(?)
78 Хурвлез Еліях, перапрацоўка дрэва, 17 красавіка 10
89 інспектар установы узаемнага страхавання, Шэптыцкага 15-17
69 інспектар працы 65 акругі, Сувальская 11
38 інспектар школьны, Сувальская 103
1 01 Каплінскі Ісак, гандляр лесам, Сувальская 86
34 каса казначэйства, Сувальская 4
66 Дзяржаўная чыгунка
тэл. дадатковыя
- 75 начальнік дарожнага атделу
- 72 пастарунак паліцыі
- 74 чыгуначная электроўня
- 78 бюро кіраўніка рухам

20 калегіюм айцоў піяраў, Сувальская 68

57 Паліцыя
---- (дадатковы) кабінет каменданта
32 камісарыят паліцыі
36 -
---- (дадатковы) канцелярыя
---- // ---- кабінет кіраўніка камісарыяту
---- // ---- кварціра кіраўніка камісарыяту

95 камунальная ашчадная каса, Сувальская 13
1 09 леснічоўка в. Сухвальня
11 Левінсон Г., кватэра аптэкара
1 37 Левінсон, будаўніцтва, Сувальская 22
51 "Лідол", алярня, 11 лістапада 4
42 магістрат, кабінет бургамістра, маёра Мацкевіча 6
13 агульная канцелярыя магістрата, маёра Мацкевіча 6
---- (дадатковы) кабінет наместніка бургамістра
1 03 Мелур Саламон, 3-га Мая 15
40 "Метал" супольная фірма, склад жалеза, маёра Мацкевіча 22
---- (дадатковы) бюро
73 млын "Аўтамат", бюро, рынак 61
2 млын "Таханова", бюро, маёра Мацкевіча 8
94 галоўнае лясніцтва, в.Горні,
---- (дадатковы) кварціра галоўнага ляснічага
1 45 Ненартовіч Ян, землямер, 17 красавіка 20
1 26 Чыжэўскі Балеслаў, натарыус, Сувальская 74
77 Дваракоўскі, натарыус, Сувальская 74
16 аддзел Усходней агенцыі, 3-га Мая 27
87 ліцейная жалеза, "Бенланд", Сувальская 142
1 00 Агніска (клуб) "Кола Поляк", Сувальская 13
1 33 Агушевіч Міхал, адвакат, Сувальская 77
1 46 алеярня "Шемен" супольная фірма, Дварцовая 38
4 Арэцкі Аўгуст, кіраўнік павятовых (...?...) дарог, Варшаўская 24
1 12 Дзяржащная рамесніцка-прамысловая школа, канцылярыя, Сувальская 182
1 30 пякарня "Узорная", Камерцыяная 14
96 Палячэк Я. (J.), Фалькоўскага 33
1 50 Палячэк Бр. матэрыялы радые - электраматэрыялы
30 Палячэк Макс, кватэра, Сувальская 91
1 32 "Полгум" камісійны склад, маёра Мацкевіча 65
53 Польскае хімічнае прадпрыемства "Карона", Крупаўская 8
1 02 паліцэйскі пастарунак лідскай гміны, маёра Мацкевіча 1
85 павятовы саюз вайсковых асаднікаў, Пескі 19
54 пракуратура віленскай судовай акругі, аддзел у Лідзе, 3-га Мая 45
---- (дадатковы) кабінет кіраўніка аддзелу
82 павятовая касса хворых
19 Пупко Абель, Пілсудскага 15
29 Пупко Хонан, таварная экспедыцыя, 3-га Мая 6
---- (дадатковы) кватэра
1 07 Пупко Ш., склад фарбаў і будаўнічых матэрыялаў, Сувальская 20
1 38 Пупко Ш. кватэра, Лідская 5
35 Рачыньска Меланья, аб'мен валюты, Сувальская 45
1 13 Рафаловіч Ела, Сувальская 83
58 Польскі рэсурс, Сувальская 74
24 Радзевіч Андрэй, крама вяндлін, Сувальская 52
1 22 Рабіновіч Пінхус, аклад будаўнічых матэрыялаў, 3-га Мая 16
55 гарадскі суд, кіраўнік суду, 17-га Красавіка14-19
98 Акружны суд, карны аддзел, 3-га Мая 45
---- (дадатковы) следчы акруговага суда
1 54 Акруговы суд, грамадзянскі аддзел, Камерцыяная 17
1 34 Селужскі, дырэктар сындыкату, Сядлецка 3
31 Соломянскі Гірш, Пілсудскага 19
1 43 Аб'яднанне "Еднасць" і механічна пекарня, Сувальская 6

Староства, Сувальская 15
50 кабінет старасты
49 агульная канцэлярыя

8 Сталоўскі Ісак, доктар медыцыны, Мацкевіча 51
5 добраахвотная пажарная ахова, Сувальская 189
79 пажарная ахова на слабадзе, Варшаўская 31
45 земляробчы сындыкат, 3-га Мая 13
75 Шапіра Якаб і Эбер, ліцейная і фабрыка сельскагаспадарчых машын, Сувальская 170
---- (дадатковы) кватэра Шапіры
1 35 Шеваховіч, пастаўшчык жывелы
17 Шплікоўскі Мардух, Чырвоная 18
67 яўрэйскі шпіталь, Сувальская 130
10 дзяржаўны шпіталь, Школьная 8
1 10 тартак, млын, Мельнік Берка, Пастоўская 39

52 управа лідскай гміны, маёра Мацкевіча 35
72 управа павятовая, земская, Сувальская 15
1 34 управа скарбовая акцызаў і манаполіі дзяржаўнай, Сувальская 13
45 управа скарбовых падаткаў і выплат, Сувальская 13
47 управа вязніцы, 3-га Мая 77
---- (дадатковы) кватэра начальніка
7 Вярсоцкі Аляксандр, крама вяндлін, Сувальская 9
90 Вінэр Якаб, мануфактурнае таварыства, Сувальская 58
---- (дадатковы) кватэра, Переца 5
1 48 Вісмант Францішак, адвакат, Легіянова 6

Аддзел павятовы, маёра Мацкевіча 18
63 сакратарыят
---- (дадатковы) агульная канцелярыя
64 павятовая дарожная управа, Сувальская 15

1 прадпрыемства прамысловае Е. Гурвіч і сын і Л. Кронік, Тартакі 2
1 11 управа кассы хворых, Сувальская 83
---- (дадатковы) кабінэт камісара
33 Аб'яднаные тэстыльнае прадпрыемства К. Шэблера і Л.Грохмана, галаўное прадпрыемства в Лодзі, аддзел у Лідзе, Сувальская 42
5 Саяюз яўрэйскіх купцоў, маёра Мацкевіча 12
71 Супольнасць спажыўцоў жалеза ў Польшы, аддзел у Лідзе, Калеёва 7
1 42 Жыльберман, камерсант фірмы "карпаты", Турэская 5



Пошта, тэлефон, тэлеграф

62 начальнік праўлення лідскага павета, Ліда-1, кабінет, Сувальская 90
1 39 начальнік праўленння лідскага павета, Ліда-1, кватэра
1 08 канцелярыя праўлення
76 аддзел паштовы
2 30 дзяжурны электрык
2 26 тэлеграф, прыемны аппарат
3 праўленне лідскага павета, Ліда-2, Чыгуначны вакзал
---- (дадатковы) кабінет начальніка
1 51 начальнік праўленння лідскага павета, Ліда-2, кватэра, Калеёва (Чыгуначная) 7
1 40 агенцыя павета, Ліда-3, кашары 77 п.п.
---- (дадатковы) перамоўная
97 начальнік праўленння тэлеграфічнага, кватэра, Сувальская 107а
65 тэхнічна-рахуновы аддзел
---- (дадатковы) агульная канцэлярыя
9 тэхнік па надзору,кватэра, Пілсудаскага 12








(15KB) 01.jpg(10KB) 02.jpg(15KB) 03.jpg













(11KB) 04.jpg(12KB) 05.jpg(10KB) 06.jpg















(16KB) 13.jpg(11KB) 22.jpg(11KB) 09.jpg
















(11KB) 10.jpg(34KB) 11.jpg(11KB) 18.jpg













(9KB) 19.jpg(42KB) 14.jpg(8KB) 15.jpg













(7KB) 16.jpg(8KB) 17.jpg(10KB) 12.jpg











(14KB) 20.jpg(17KB) 21.jpg(18KB) 08.jpg















(11KB) 07.jpg
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX