Вярнуцца: Лаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках

Водгукі аб кнізе Book Reviews


Дадана: 23.03.2001,
Крыніца: pawet.net.



У папяровым варыянте кніга падзелена на 20 глаў ( стр. 1 - 108). Наклад 299 асобнікаў. Лаўрэш Л. главы 1, і з 3-й па 20-ю; Круцікаў У. глава 2 (стр. 17- 19). Главы № 2 няма ў інтэрнэт - варыянце кнігі.


(32KB) Акт аб укараненні у вучэбны працэс кнігі БДУ культуры г. Мінск, 30.11.2001 г..





Акт аб укараненні у вучэбны працэс кнігі БДУ культуры
















Ліда: здабыткі і страты

артыкул з газеты "Голас Радзімы" (8-15 мая 2002 г., № 19-20)

Беларускі горад Ліда данакауся даследчыкаў, якія выканалі унікальную працу: сабралі выявы горада на шкатлікіх старых малюнках, паштоуках і фотаздымках, падалі гэты матэрыл у кантэксце гістарычных падзей і фактаў шматвяковага існавання Ліды. Летась убачыла свет кніга "Ліда на старых малюнках, паштоуках, фотаздымках".

Можна толькі здагадвацца, колькі часу правялі аўтары - Леанід Лаўрэш і Уладзімір Круцікаў у пошуках фатаграфій, малюнкаў, карт, у выяўленні звестак аб родным горадзе, колькі крыніц прайшло праз іх рукі. Трэба было прысвяціць гады жыцця гэтай справе, каб сучасныя жыхары Ліды, людзі, каранямі звязаныя з горадам і лідскім краем, а таксама ўсе, хто любіць радзіму і шануе яе мінулае, убачылі як выглядала Ліда ў розныя эпохі.

Кніга складаецца з 22 глаў. Дзве з іх прысвечаныя гісторыі і архітэктуры горада, выконваюць ролю ўводзінаў. Глава "Гісторыя горада" - гэта своеасаблівая хроніка ад часу яго заснавання да канца 30-х гадоў XX стагоддзя. Называючы асноўныя гістарычныя падзеі, што адбіліся на лёсе горада, Л.Лаўрэш прыводзіць звесткі пра колькасць і склад насельніцтва, дамы жыхароў, установы, прадпрыемствы, кірмашы, грамадскія арганізацыі, спартыўныя клубы вайсковыя часці і іншыя факты розных гадоў.

Які беларускі горад на пачатку XX стагоддзя меў самую вялікую колькасць мураваных будынкаў? Ліда! У главе "Архітэктура Ліды" (аўтар У.Круцікаў) паказана развіццё забудовы горада ў розныя перыяды, характарызуюцца асаблівасці мясцовых сядзіб, цэркваў, касцёлаў і манастыроў, даходных дамоў, названы выдатныя помнікі гарадской архітэктуры. Чытачы кнігі даведаюцца, як класічныя стылі і планаванне структуры суіснавалі з мясцовымі традыцыямі будаўніцтва і выкарыстання асяроддзя.

Блізкімі па прызначэнні да названых глаў з'яўляюцца "дадаткі" (аўтар Л.Лаўрэш), дзе змешчана падрабязнае апісанне развіцця эканомікі Ліды ў 20-30-я гады, калі горад уваходзіў у склад Польшчы. Гэты яшчэ недалёкі ад нас перыяд беларускай гісторыі - сапраўдная "белая пляма", і лічу заслугай даследчыкаў іх вялікую ўвагу да развіцця горада ў той час. Факты сведчаць, што ў Лідзе сфарміраваліся розныя галіны прамысловасці, паспяхова вёўся гандаль, горад уключыўся ва ўнутраныя і міжнародныя эканамічныя сувязі. У дадатках характарызуецца дзейнасць асобных прадпрыемстваў, дасягненні ў вытворчасці, названы іх уладальнікі: славутая фірма "Ардаль". якая спецыялізавалася на вырабе гумавага абутку, прадпрыемствы хімічнай, бу- даўнічай 1 сельскагаспадарчай вытворчасці. "За якасць вырабленага піва (лідскія) бровары атрымліваюць медалі і дыпломы, прызнаныя на розных выставах краю і за мяжой", цытуецца артыкул перадваеннага часу. Астатнія дадаткі дапамагаюць уявіць карціну эканамічнага і адміністрацыйнага жыцця ў горадзе, паколькі змяшчаюць пералік устаноў і прадпрыемстваў па вуліцах.

РэпрадукцыІ 103 малюнкаў, паштовак, фотаздымкаў, карт XVIII-XX стагоддзяў змешчаны ў кнізе. Так, руіны знакамітага Лідскага замка, пабудаванага вялікім князем Гедымінам у 1323 - 1327 гадах і разбуранага ў час Паўночнай вайны ў XVIII стагоддзі, можна ўбачыць на акварэлі Ю.Пешкі, малюнку М.Кулешы, змешчаным у альбоме. надрукаваным Ю.Крашэўскім, малюнках, зробленых Н.Ордай і Я.Драздовічам выяве на вокладцы нямецкай кнігі "Ліда ўчора і сёння" (1917), паштоўках першых дзесяцігоддзяў мінулага стагоддзя.

Большасць глаў прысвечана адлюстраванню выяў асобных помнікаў, вуліц устаноў і месцаў Ліды. Гэта віды Віленскай, Каменскай і іншых вуліц, выявы Лідскага замка на старых паштоўках, фотаздымкі і малюнкі Фарнага касцёла, Іосіфаўскага касцёла піяраў, гарадскога рынку, будынкаў паліцыі, пошты, казначэйства, навучальных устаноў... Кожная выява суправаджаецца назвай аб'екта ці віду, прыведзена дата адлюстравання. Да многіх з іх дадаюцца звесткі, напрыклад, да фота касцёла піяраў пачатку XX стагоддзя: "...перад кас- цёлам знаходзяцца могілкі, пра якія ўжо ніхто не памятае". Прачытаўшы ў главе "Рынак" радкі: "Найстаражытнейшая плошча, сэрца горада. Раней тут была ратуша, гандлёвы дзень - панядзелак. Нічога не захавалася", адчуваеш, якімі балючымі для гарадоў былі пераломы і трагедыі нашай гісторыі. І колькі ж выяў, колькі названых у кнізе прозвішчаў выклікае гэты жаль: не змаглі зберагчы, не змаглі захаваць.

У кожнай з глаў змешчана спецыяльная гістарычная даведка. Вельмі цікавая яна ў раздзеле "Яўрэі ў Лідзе". Л. Лаўрэш апісаў гісторыю лідскіх яўрэяў, пачынаючы з XVI стагоддзя: прыведзены звесткі аб пабудове сінагогі, утварэнні мясцовага кагала, іх існаванні і дзейнасці ў наступныя стагоддзі. Характарызуюцца лідскія рабіны, узнікненне ў горадзе сіянісцкага руху.

У кнізе ёсць вельмі экспрэсіўная глава - эпілог. Аўтары ўключылі некалькі здымкаў трагічных часін Ліды зробленых у час войнаў XX стагоддзя.

Кніга выдадзена мясцовым краязнаўчым таварыствам "Павет". Гэты факт вельмі "цешыць: лідскае краязнаўства на ўздыме, ажыццёўлены каштоўны выдавецкі і даследчыцкі праект, і значыць прадаўжаюцца традыцыі Т. Нарбута і "Лідскай зямлі". Кожная краязнаўчая кніга унікальная. Але яна больш даступная, калі электронны адрас яе размешчаны ў Інтэрнэце (даецца ссылка на гэты сайт - Л.Л.). Упэўнена: імкненне знайсці свае карані прывядуць на яе старонкі многіх.

Аўтары прысвяцілі кнігу сваім бацькам. Але ў маім уяўленні Л.Лаўрэш і У.Круцікаў не толькі добрыя сыны сваіх бацькоў, але і ўдзячныя грамадзяне сваёй краіны.

Валянціна САІТАВА

дацэнт Белдзяржуніверсітэта культуры



Wdzięczni

"Głos znad Niemna" № 44, 2 listopada 2001 r.

Jaką była Lida na przełomie XIX-XX stuleci, w okresie międzywojennym ? O tym moźna się dowiedzieć z niedawno wydanej książki pt. "Lida na starych obrazach, pocztówkach, zdjęciach". Są tu przedstawione dzieła takich znanych twórców, jak Napoleon Orda, Józef Drozdowicz, Michał Kulesz.

Interesującymi są publikacje, które odzwierciedlają życie starego miasta przed jesienią 1939r. To zdjęcia poczty, której budynek do dziś służy lidzianom, urzędu skarbowego, gimnazjum, remizy straży pożarnej, starego katolickiego cmentarza i inne. A oto zdjęcia uczestników rajdu motocyklowego Lida-Warszawa (1927r.), których wita prezydent Polski Ignacy Mościcki, fragmenty obchodów 3 Maja w 1937r. itd.

Oryginalne wydanie przygotowali miejscowi krajoznawcy Leonid Ławresz i Włodzimierz Krucikow. Za współautora książki można uważać mieszkańca Gdańska Jerzego Kurycyna. W wieku 8 lat razem z rodzicami opuścił Lidę, po wojnie wyjechał do Polski.

Jednak kresowiak pamięta strony rodzinne, zachowuje o nich pamięć swego dzieciństwa. Jerzy Kurycyn pomógł swoim białoruskim kolegom w realizacji ich pomysłów.

Nie tylko politycy, a również ludzie zwyczajni mogą przynieść korzyść w sprawie zbliżenia narodów, zachowania ich historii.

A. Żalkowski



БЕЛТА . 28.03.2002 14:29 Краеведы представили книгу о прошлом Лиды

28 марта, Гродно /Константин Болотевич - БЕЛТА/. Презентация книги "Город Лида на старых рисунках, открытках, фотографиях" состоялась в местном педагогическом колледже. Ее авторы - известные краеведы Леонид Лавреш и Владимир Крутиков рассказали учащимся и преподавателям об истории создания издания, выразили признательность тем, кто помог собрать интересные материалы.Издание украшают редкие фотоснимки, а также репродукции картин Язепа Дроздовича, Наполеона Орды и других авторов, которые помогли наиболее полно воссоздать лицо древнего города ХУ111-Х1Х столетий и первой половины минувшего века.

Свое мнение о книге высказали во время презентации преподаватель педагогического колледжа поэт Михась Мельник, председатель культурно-просветительского товарищества польской культуры Лидского района Александр Колышко, журналист Александр Желковский, заведующая детской районной библиотекой Людмила Евнейко и другие. Особо подчеркивалась роль издания в воспитании гражданского самосознания и любви к своей малой родине.



Былі яшчэ каля 5 публікацый ў розных газетах. Адмоўных водгукаў у прэсе не было

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX