Вярнуцца: Кнігі

Вольф Юзаф. Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст.


Аўтар: Вольф Юзаф,
Дадана: 15-03-2013,
Крыніца: Вольф Юзаф. Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст. // Спадчына №4-1992. 102-110.; №5-1992. С. 104-112.; №6-1992. С. 102-110.; №1-1993. С. 105-112.; №2-1993. С. 96-105.; №3-1993. С. 82-88.; №4-1993. С. 79 - 91.; № 5-1993. С. 95-99.; №6-1993. С. 86-92.; №2-1994. С. 104-112.; №5-1994. С. 102-108.

Спампаваць




Пераклад Кацярыны КАМОЦКАЙ.



УСТУП
ЧАСТКА ПЕРШАЯ. КНЯЗІ
ГРУПА I
ГРУПА II
ГРУПА III
ГРУПА IV
Баба, Бабіч
Бахта, Бахтын
Белзкі
Бердзібяковіч
Бельскі
Балабан (Лобан)
Баратынскі
Брэскі
Буйніцкі
Бурдзіновіч
Бурэмскі
Храмы
ЧАРТАРЫЙСКІ, пасля XVI ст. ЧАРТАРЫСКІ
Дзярэчынскі
Дольскі
Друцкі
Дуда, Дудакоўскі
Гедройц (Гедройт, Гедройцкі)
Гедройц-Юрага
Горадзенскі
Глінскі
Гальцоўскі,
Галіна на Дубровіцы
Галаўшчынскі (Мікітыніч)
Гарадзецкі
Ямонтавіч-Падбярэскі
Капуста
Кейстутавіч
Кярноўскі
Кіеўскі
Кобрынскі
Канапля (Сакалінскі-Друцкі)
Кар'ятовіч
Крашынскі
Ліхадзіеўскі
Любартовіч
Лоска
Лукомскі
Мсьціслаўскі
Сеньскі
Скіргайла
Слуцкі
Смаленскі
Саламярэцкі
Шарэйка, Шарэйкавіч
Шышэўскі
Талачынскі (Друцкі)
Трабскі
Троцкі

№4-1992. 102-110.

Юзаф Вольф - знаны польскі гісторык. Нарадзіўся ён у Пецярбурзе ў сям'і вядомага кнігавыдаўца. Скончыўшы універсітэт, Вольф зацікавіўся гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Яму належаць такія фундаментальныя працы, як «Род Гедыміна», «Сенаторы i саноўнікі Вялікага Княства Літоўскага», «Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага». Няма даследчыкаў у беларускай, украінскай, польскай гісторыі, якія б не карысталіся гэтым плёнам шматгадовай руплівай працы Юзафа Вольфа. Кнігі былі выдадзены ў канцы мінулага стагоддзя i больш не перавыдаваліся. На Беларусі захаваліся адзіныя экземпляры гэтых выданняў. Між тым гістарычная значнасць працы, зробленай Вольфам на падставе вывучэння шматлікіх архіўных звестак, прывілеяў, хронік i летапісаў, такая вялікая, што цяжкасць знаёмства з ёй ператвараецца ў хібы нашай адукацыі.
Таму з гэтага нумара «Спадчына» пачынае друкаваць працу Ю. Вольфа «Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст.». Яна вялікая для часопіса - больш за 600 старонак, таму непазбежны пэўныя скарачэнні. I яшчэ одно. Прозвішчы князёў дадзены Вольфам у кнізе ў алфавітным парадку, але прозвішчы, якія ў польскай мове пачынаюцца з літары «о» пішуцца па-беларуску праз «а». Тое ж можна сказаць i пра іншыя літары польскага i беларускага алфавітаў. Але мяняць парадак кнігі немагчыма, i чытачу прыйдзецца ўлічваць неадпаведнасць польскага i беларускага алфавітаў.

Пераклад зроблены паводле выдання «Kniaziowie 1іtewsko-Ruscy, ad końca czternastego wieku». Warszawa, 1895.


УСТУП

Мэта гэтай працы - апісанне дзейнасці ўсіх князёў, якія жылі ці спрадвеку, ці часова на абшарах ВКЛ у саюзе з Польшчай.

Праца не была б поўнай, калі апроч сапраўдных князёў не ўзгадаць пра тых, каго называлі князем не ў прамым сэнсе, а таксама пра тых, чые традыцыі княства ўзніклі ў пазнейшыя часы. Да ix ліку належаць, апрача асобаў духоўнага стану, г. зн. ксяндзоў, якіх на Літве ў XV-XVI стст. тытулавалі князямі, князі Татарскія (магамецяне), Валоскія князі, а таксама шматлікі шэраг больш ці менш вядомых Літоўскіх сем'яў, што мелі неабгрунтаваныя прэтэнзіі на княскае паходжанне, ці псеўдакнязі.

У выніку гэтага праца складаецца з дзвюх частак. Частка першая ахоплівае неаспрэчных князёў. Частка другая - Татарскіх князёў, Валоскіх князёў i псеўдакнязёў.


ЧАСТКА ПЕРШАЯ. КНЯЗІ

«Князь» - слова, якое, напэўна, паходзіць ад нарманскага «konung», азначала ў славянаў уладара i военачальніка, а больш дакладна, адпавядае лацінскаму слову «princeps», «dux», па-польску «książę». Тытулам гэтым на Старажытнай Pyci менавалі ўладароў i ix нашчадкаў, i ў такім сэнсе ён пачаў выкарыстоўвацца ў сярэднявечнай Літве, якая ўзяла прыклад з суседняй Русі. Такім чынам, усе князі, імёны якіх з самага пачатку сустракаем на Pyci i ў Літве, былі нашчадкамі дынастый удзельных князёў, што панавалі калісьці ў гэтых краінах, але праз войны, выдзяленні, страту спадчынных правоў паступова пазбаўляліся сваёй удзельнасці. Праўда, у некаторых рускіх радаводах запісана, нібыта пачынальнік роду, яго пратаплазма, прыехаў з-за мяжы, але гэта, верагодна, пазнейшы вымысел, які выкарыстоўвалі для ўзвялічвання роду.

Паміж князямі, якія паходзілі ад гэтых продкаў i хутка размножыліся, былі больш i менш магутныя, багатыя i бедныя. Наймагутнейшых манархаў тытулавалі «вялікімі князямі», толькі пасля страты дзедзін i разарэння ўдзельных князёў вялікі князь Маскоўскі набыў тытул цара.

Князі былі найбольш высакароднымі паміж высакародных. У тагачасным разуменні слова «князь» азначала чалавека найпершага паміж людзьмі; гэты тытул у XV-XVI стст. пераносіцца ў Літве i на Pyci з пашанай на біскупаў, пралатаў i нават на простых ксяндзоў. Жадалі тым засведчыць, што ксяндзоў трэба шанаваць гэтак жа, як i князёў. Нават словы «ксёндз» i «князь» былі ў той час аднолькавымі па значэнні. Але «ксёндз» - напэўна, даўнейшая форма, таму што Бельскі i Стрыйкоўскі ўжывалі яго, называючы пануючых на Літве «вялікімі ксяндзамі».

Пасля захопу Літвой мноства незалежных княстваў ix князі падпарадкоўваліся Літве, аднак захоўвалі першапачатковую сваю незалежнасць i былі звязаны з цэнтральнай уладай захопна-абарончымі саюзамі. У такіх умовах у XV ст. заставаліся яшчэ княствы, якія знаходзіліся ў межах тагачаснай Літвы; менавіта група князёў Чарнігаўскіх, Полацкіх, Смаленскіх, Пронскіх, Саламярэцкіх, Вяземскіх i г. д. Такія самыя прывілеі займелі пры Вітаўту ў Літве князі Чацвярцінскія, Дольскія, Гальшанскія, Гарадзецкія, Кобрынскія, Карэцкія, Крошынскія, Лукомскія, Мсціслаўскія, Нясвіжскія, Астрожскія, Пінскія, Палубенскія, Ружанскія, Сангушкі, Слуцкія i г. д. Вялікі князь Жыгімонт, які караў князёў, асабліва Літоўскіх, за падтрымку Швідрыгайлы i сепаратысцка-рускія памкненні, першы нанёс удар такому становішчу. У той час страцілі свае ўдзелы князі Гарадзецкія, Пінскія, князь Сангушка, Крошынскія, Палубенскія i г. д., i З таго часу выразна выявілася сістэма абмежавання князёў ва ўдзельных правах.

Наступнік Жыгімонта, вялікі князь Казімір, вярнуў некаторым князям, якія прынялі васальскую залежнасць (Кіеўскаму, Пінскаму, Мсціслаўскаму) ix удзелы, але без права перадачы ў спадчыну, гэта значыць, пасля смерці кожнага князя вялікі князь замацоўваў за яго сынам пажыццёвае валоданне бацькаўскай зямлёй. Апошнія сляды ўдзельных правоў князёў сустракаюцца яшчэ ў першай палове XVI ст. (Мсціслаўскія, Пінскія).

Князі, якія гублялі спадчыннае права на зямлю, залічваліся да стану рыцарскага, i хаця не мелі асаблівых прывілеяў, але намінальна складалі клас архіпрывілеяваных, бо напачатку ў іерархіі дзяржаўнай улады ішлі пасля пануючых князёў, перад найвышэйшымі саноўнікамі, як сведкі дакументаў, выдаваных вялікім князем, i подпісы свае клалі на першым месцы перад панамі велікакняскай рады i сенатарамі. Літоўскія манархі свае «пасланьні» аж да самай Уніі 1569 г., а нават яшчэ i пазней, адрасавалі да князёў, паноў i г. д. Такі зварот мае, выдадзены пад час уніі, Валынскі прывілей, а літоўскія паслы, едучы на унію, былі «са стану князёў i паноў».

Князі на Літве былі ў большасці сваёй нашчадкамі альбо пануючых князёў Літоўскіх, альбо пануючых князёў Рускіх, заваяваных ці падпарадкаваных Літвой i з цягам часу пазбаўленых дзедзін. З першых склаўся род Гедымінаў i нашчадкі князёў Гедымінавічаў, што ўдзельна панавалі на Літве. Другіх прынята называць Рурыкавічамі, хоць усе былі нашчадкамі аднаго Рурыка? Ці можа такая значная лічба сем'яў, пералічаных у гэтай працы, i яшчэ больш важкая лічба сем'яў, што жылі ў Расіі, паходзіць ад супольнага зачынальніка роду? Больш верагодна, што тут трэба разумець Рурыка i прыбылых з ім кроўных родзічаў i сваякоў, якія для рэшты дружыны (шляхты) i падначаленага народу (люду) адыгрывалі ролю арыстакратыі, г. зн. князёў.

Будучы толькі нашчадкамі пануючых, князі складалі стан замкнёны; хто не быў князем ад нараджэння, не мог ім стаць. Кантынгент князёў на Літве павялічваўся толькі з аналагічных па паходжанні родаў з Масквы i ад Татараў. Першыя, асеўшы на Літве, нічым не адрозніваліся ад мясцовых князёў, з якімі мелі агульнае паходжанне. Інакш было з астатнімі. З часоў Вітаўта на Літву прыбывала мноства Татараў, а паміж імі было шмат па крыві «пануючых ханаў, якія на Літве зваліся князямі». Тыя з ix, хто прыняў хрышчэнне, зраўняліся з мясцовымі князямі, астатнія, што не хрысціліся, склалі разам з усімі Татарамі асобны слой, у якім выконвалі такую самую ролю князя, як у стане рыцарскім, гэта значыць станавіліся арыстакратыяй. Князямі па тым часе зваліся таксама галоўныя асобы асадаў, якія на Русі Чырвонай заклалі выхадцы з Валошчыны. Як у нямецкім паселішчы, галоўнай асобай быў войт, так у Валоскім паселішчы - «князь». Татарскіх князёў (не хрысціян) i Валоскіх князёў нельга блытаць з сапраўднымі князямі, паколькі ўжывалі яны гэты тытул у іншым значэнні.

З часам княскія роды, што страцілі дзедзіны i разрасліся, прыйшлі да ўпадку; тытул робіцца агульным, звычайным i нават губляе значэнне велічнасці. Ужо ў 1507 г. знаходзім звесткі, што «князёў паспалітых на Літве ёсць мноства, з вялікім патомствам, што ix маёнткі, у часы ix продкаў багатыя, ужо не могуць ix нават пракарміць. Памешчаныя ў стан рыцарскі, яны не маюць ніякай улады, але зароўна з астатняй шляхтай служаць вялікаму князю, хоць гучны для старога роду тытул утрымоўваюць». Паволі яны пачалі саступаць першае месца саноўнікам. Ужо ў 1528 г. у попісе войска, колькі коняў хто мусіць паставіць на вайну, было напісана пачаргова: «Паны-рады (сенатары), ураднікі i дваране гаспадарскія, некаторая значнейшая шляхта, князі, паны i ўдовы ваяводаў i шмат іншых княгіняў i паннаў, шляхта».

Даўняя формула «да княжат, паноў» i г. д. пасля уніі канчаткова змяняецца формулай, якая пачынаецца са словаў: сенатары, князі, саноўнікі i г. д.

Падвышэнне ўплывовага сенатарскага дому Радзівілаў да стану князёў «святой Рымскай імперыі» из Божай ласкі» сталася сігналам для найбольш магутных сярод князёў да прыняцця з мэтай вылучэння над астатнімі польскай назвы «ксёнжат», якая ў перакладзе на рускую мову гучыць не як «князь», а як «княжа», «княжата» i г. д. Вынікам гэтага сталася, што з цягам часу бяднейшыя князі, якія засталіся пры старым тытуле князёу, згубіліся сярод шляхты; больш заможныя перайшлі Ў шэраг магнатаў - ужо не як князёу, а «ксёнжат». Гэты тытул прынялі Ў канцы XVI ст. усе вялікія роды; так пісаліся Чартарыйскія, Мсціслаўскія, Астрожскія, Слуцкія, Заслаўскія, Збароўскія i г. д.

На Люблінскім сойме 1569 г. князі канчаткова былі зраўняны з астатняй шляхтай, пры гэтым атрымалі запэўніванне, што княскі стан не ніжэй за стан паноў, але роўны яму i дае роўнае права займаць сенатарскія пасады. Рэч Паспалітая не забараняла ім ужываць тытулу князёў, засцерагаючы, аднак, каб гэта не шкодзіла шляхецкай роўнасці.

Такім чынам узвышэнне больш заможных сем'яў сярод князёў i ўраўненне ix усіх ca шляхтай было прычынай таго, што ўпадак князёў пастаянна большаў. На пачатку XVII ст. значная частка князёў адмовілася ад ужывання тытулу, застаючыся пры сваіх прозвішчах. Меркаванне, што тытул князя ёсць больш нізкі ад «ксёнжат», ва ўмовах узмацнення ўплыву магнатаў, станавілася агульнапрынятым, i таму Масальскія ў 1775 г. дамагліся прызнання тытулу не князёў, а «ксёнжат», а ў пазнейшы час Пузыны дамагліся ў Аўстрыі прызнання тытулу «князёў», а не «ксёнжат».

Сцвярджэнне Барташэвіча, што на Літве i Pyci князь неабавязкова азначаў ксёнжат, але i проста пана, вялікага пана, i з тае прычыны да князёў далучаліся новыя роды, якія хоць i не былі княскага паходжання, але рабіліся мацнейшымі, - не мае падстаў. Прыведзены ім прыклад Макасіевічаў, якія нібыта ператварыліся ў Збаражскіх, не вытрымлівае крытыкі. Наадварот, да апошняга часу на Літве ніводзін, хто не быў князем ад нараджэння, не стаў князем. Тытул гэты не мог надаць ні кароль, ні сойм. Толькі апошнім часам, пры Станіславу-Аўгусту быў прызнаны для некалькіх сем'яў тытул княскі.

***

Князёў, якія жылі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага з канца XIV ст., можна падзяліць на чатыры групы.

1. Князі літоўскага паходжання, падзяляюцца на:

а) нашчадкаў удзельных Літоўскіх князёў, якія ўладарылі да XIII ст. уключна;

б) нашчадкаў Гедыміна.

2. Князі рускага паходжання (так званыя Рурыкавічы), падзяляюцца на:

а) нашчадкаў князёў Полацка-Віцебскіх;

б) -«- Смаленскіх;

в) -«- Чарнігаўскіх;

г) -«- Пінска-Тураўскіх.

3. Прыбылыя князі, падзяляюцца на:

а) выхадцаў з Масквы;

б) -«- з Татараў i Чэркесаў.

4. Князі, паходжанне якіх дагэтуль не вызначана i якія не адпавядаюць ніводнай з трох названых групаў.

ГРУПА I

А. Нашчадкі ўдзельных літоўскіх князёў, якія ўладарылі да XIII ст.

Тут маюць княскі род:

Бароўскія,

Даўгоўды (Даўголд, Даўгалдовіч),

Гедройцы (Бартко, Бартковіч, Даўмонт, Гедройцкі, Гогуль, Ягайла, Юраха, Юражыц, Юшка, Юшковіч, Казловіч, Мацка, Мацковіч, Міцка, Міцковіч, Пашка, Пашковіч, Пукялевіч, Станька, Станковіч, ІІІарэйка, Шарайковіч, Воін, Ждан, Ждановіч),

Ямантовічы (Падбярэскі, Тулунтовіч),

Гальшанскія (Альгімунтавіч альбо Вольгімантовіч, Дубравіцкі, Лебядзёўскі, Нялюб, Трабскі, Вязаньскі),

Судземунды (Вяйшышскі), Свірскія (Бутвідовіч, Прычовіч, Шакаловіч, Тальмантовіч, Тур).

Б. Нашчадкі Гедыміна далі пачатак наступным княскім родам на Літве:

Бельскім,

Бурэмскім,

Чартарыйскім,

Кобрынскім,

Карэцкім,

Курцэвічам,

Мсціслаўскім,

Алелькавічам,

Пінскім,

Сангушкам,

Трубяцкім,

Заслаўскім,

мелі імёны (незвычайныя), патронімы, мянушкі:

Булыга, Гурко, Гурковіч, Ягайла, Яўнуцэвіч, Кейстутавіч, Карыятавіч, Карыбут, Карыбутавіч Карыгайла, Курцэвіч, Лінгвен Лінгвяневіч, Любартовіч, Нарымантовіч. Нос, Альгердавіч, Алелькавіч, Сангушка, Сангушковіч Скіргайла, Швідрыгайла, Таўцівіл Вігунд, Вітаўт, а таксама княскія тытулы:

Бельскі, Белзкі, Бранскі, Бурэмскі, Буніскі, Чартарыйскі, Чарнігаўскі, Дзерачынскі, Гродзенскі, Кярноўскі, Кіеўскі, Кобрынскі, Капыльскі, Карэцкі, Кашэрскі, Ліпавіцкі, Лісятыцкі, Літоўскі, Луцкі, Мсціслаўскі, Наваградскі, Альшанскі, Пінскі, Падольскі, Полацкі, Ратненскі, Слуцкі, Старадубскі, Сцяпанскі, Троцкі, Трубяцкі, Уладзімірскі, Заслаўскі.

ГРУПА II

А. Нашчадкі Полацка-Віцебскіх князёў

Буйніцкія (Талочка, Талачковіч),

Друцкія (Баба, Бабіч, Балабан ці Лабан, Бурнеўскі, Дуда, Дудакоўскі, Горскі, Канапля, Красны, Любецкі, Арэўскі, Азярэцкі, Прыгабскі, Пуцята, Пуцятыч, Сякера, Сакалінскі, Шчарбаты, Шышэўскі, Талачынскі, Відзяніцкі, Загродскі, Зубравіцкі), Лукомскія (Меляшкоўскі, Шчыдуцкі),

Машкоўскія (Камарычка) Адынцэвічы (Багрыноўскі, Дзерачынскі, Галцоўскі), Сенскі.

Б. Нашчадкі Чарнігаўскіх князёў, якія жылі прыкладна на землях сённяшніх губерняў Чарнігаўскай, часткі Калужскай, Курскай, Арлоўкай, Тульскай i Разанскай:

Бранскія,

Хацятоўскія,

Карачэўскія,

Казельскія,

Кромскія,

Масальскія (Мунча, Вярыга), Мязецкія (Гаўдырэўскі, Кукубяка, Сухі, Шуціха),

Навасельскія (Бялеўскі, Адоеўскі, Варатынскі),

Асавіцкія,

Перамышльскія,

Пронскія, (Нялюб, Сухарукі),

Путагшскія,

Рыльскія,

Валконскія,

Звянігарадскія.

В. Нашчадкі Смаленскіх князёў

Чарценьскія, Дарагабужскія,

Глажзны (Глачонак, Агінскі, Пузына),

Казлоўскія,

Раманоўскія,

Смаленскія (непасрэдныя нашчадкі апошніх вялікіх князёў: Каркадзін, Крапотка-Ялавіцкі, Манчыч, Пархоўскі, Шах, Шаховіч, Жыжэмскі), Саламярэцкія,

Вяземскія (Бывалецкія), Жылінскія.

Г. Нашчадкі Пінска-Тураўскіх князёў, якія жылі на Піншчыне i ў паўночнай частцы Валыні:

Чацвярцінскія (Сакольскі, Солтан, Святаполк, Вышкоўскі),

Дольскія,

Галаўня (Астражэцкі),

Гарадзецкія,

Капуста (Гарчак),

Казека (Замліцкі),

Несвіцкі (Калодзенскі, Манёўскі, Парыцкі, Прадзіленскі, Ровенскі,

Салтан, Трусценскі, Трубяцкі, Вішнявіцкі, Варанецскі, Война, Збаражскі),

Астрожскі (Заслаўскі), Ружынскі (Будрыновіч, Рагавіцкі),

Вяліцкі (Кажановіч), Звягольскі.

Жылі таксама на Валыні: з I групы - Дубравіцкія, Чартарыйскія, Карэцкія, Курцэвічы-Бурэмскія, Сангушковічы. З II групы - Друцкія-Любецкія, Крапоткі-Ялавіцкія. З IV групы - Галічанскія, Сатыеўскія.

ГРУПА III

А. Князі, якія прыбылі з Масквы:

Баратынскі,

Хаванскі (Граза),

Галаўчынкі (Мікітыніч, Рапалоўскі),

Яраславіч (Бароўскі),

Курбскі (Яраслаўскі, Ковельскі, Крупскі, Курпскі),

Лыка,

Мажайскі,

Абаленскі,

Падгорскі,

Разанскі,

Селяхоўскі (Жэліхоўскі),

Шамячыч (Асямятыч),

Шуйскі,

Целятоўскі,

Цвярскі,

Вярэйскі.

Б. Князі, якія прыбылі ад Татараў i Чэркесаў:

Бердзібяковіч, Глінскія (Бароўскі, Храмы, Дашковіч, Дародны, Мамай, Пабаеўскі, Пуціўльскі, Сляпы, Вялікі),

Унгільдзееў (Ягалдай, Янгілдаеў),

Пяцігорскі.

ГРУПА IV

Князі невядомага паходжання

Бахта,

Божскі,

Данюшэвіч,

Дамонт (Машэнскі),

Драгіцкі,

Духніч,

Кіядзір, Кіндзірэвіч,

Кажушна,

Крапец,

Кураш,

Крашынскі,

Ліхадзееўскі,

Галічанскі,

Яўлашка, Еўлашковіч,

Лоска,

Мірклі,

Мунча,

Нелядзінскі,

Ашазітоўскі (Уваровіч),

Плаксіч,

Палубенскі (Дзерашынскі),

Ротнічка,

Лізінасовіч,

Лахтьшовіч,

Смага,

Сосна,

Сатыеўска,

Целяціва,

Цёга,

Цівінялевіч,

Туча,

Удача (Вдача).


Невядома, да якіх родаў належаць наступныя князі:

Князь стараста (Урустай?) Мінскі, які са Швідрыгайлам выехаў у 1408 г. з Літвы да Масквы. Паводле некаторых звестак быў з Татараў;

Два князі, якіх за змову са Швідрыгайлам Вітаўт загадаў пакараць горлам у 1409 г.

Князь Уладзімір, які выступіў разам ca Швідрыгайлам у 1432 г. Яму ці іншаму князю Уладзіміру Дзімітравічу вялікі князь, i ён жа кароль Казімір, надае каля сярэдзіны XV ст. вёскі Дашнёва, Свяршкова, Залесаўка пад Мсціслаўем.

Князі Васіль Андрэевіч i Андрэй Васілевіч, маршалкі вялікага князя Швідрыгайлы, якія засведчылі яго прывілей Рыгору Страчановічу ў 1437 г. Баніцкі няслушна лічыць, што першы мог быць родапачынальнікам князёў Чартарыйскіх.

Князь Міхаіл Сямёнавіч, названы князем Гарадзенскім, Бельскім i Кобрынскім, другі муж князёўны Васілісы Гальшанскай, сястры каралевы Соф'і.

Князь Глеб Дзімітравіч, які пазначаны сведкам у 1446 г. у Кракаве на запісе князя Андрэя Уладзіміравіча Альгердавіча.

Князь Рыгор Іванавіч, які падпісаўся на іншым дакуменце таго ж князя Андрэя Уладзіміравіча Альгердавіча ў 1455 г. Ці не той самы князь Рыгор трымаў сяло Машанскае, якое пасля яго было аддадзена ў 1449 г. альбо 1464 г. князю Сеньку Глінскаму.

Князь Сямён Юрэвіч - муж князёўны Федкі Алелькаўны Кіеўскай.

У Вільі 24 мая 1486 г. кароль даў паміж іншымі: князю Васілю Аляксандравічу 4 капы з мыта Смаленскага, столькі ж брату яго князю Сямёну, князю Міхаілу Юр'евічу 5 коп з мыта Смаленскага, князю Івану Сямёнавічу 12 коп з мыта Пуціўльскага i князю Льву 10 коп з мыта Брэсцкага. У 1495 годзе вялікі князь Аляксандр уведаміў свайго двараніна князя Льва, што тыя маёнткі, якія трымаюць Гіратовічы i Гатэвічы пад Мінскам, аддаў князю Багдану Фёдаравічу (Глінскаму) з умовай, каб князя Льва як нежанатага i бяздзетнага карміў i апранаў да самай смерці.

Баба, Бабіч

Мянушка. Князь Іван Сямёнавіч Друцкі, які жыў у першай палове XV ст., меў мянушку Баба, таму нашчадкі яго пісаліся Бабічамі. Ад яго паходзіць род Бабічоў, Друцкіх-Сакалінскіх (без мянушкі, а таксама з мянушкай Канапля), Друцкіх-Азярэцкіх i Прыгабскіх (гл. Друцкі).

Бахта, Бахтын

Мянушка. У XVI ст. у Маскве князь Даніла Васілевіч Яраслаўскі Шастуноў, меў мянушку Бах.

У XV ст. жыў на Літве Іван Бахта, які служыў у 1488 г. князям Варатынскім.


Князь Васіль Бахта атрымаў у 1509 г. каралеўскі падатак 8 коп. У 1514 г, кароль дае жонцы Васіля Іванавіча Бахты, княгіні Юльяне, прывілей на зямлю ў Наваградскім павеце. Князь Бахта збег у Маскву, але не разам з Глінскім, а некалькімі гадамі пазней, У 1522 г. Аляксей Аўсянік, каралеўскі дваранін, атрымлівае каралеўскае пацверджанне на землі ў Наваградскім павеце, наданыя яму па здрадзе князя Васіля Бахты.

Белзкі

Ад горада Белза на Чырвонай Русі, калісьці княжанне Рурыкавічаў, заваяванае Літвой.

Тытул гэты ў другой палове XIV ст. насіў літоўскі князь Юрый Нарымонтавіч Белзкі, які выступаў на баку Вітаўта яшчэ ў 1392 г. Сын яго Іван знаходзіўся ў ліку заложнікаў, якіх Ягайла даў у 1386 г. Ядвізе i польскім панам для пэўнасці, што выканае ўмовы уніі, а калі вызваляў з закладу, выдаў каралеве ў Сандаміры ў 1386 г. запіс, у якім тытулаваў яго: Iwan Georgii Belzensis filius dux Russiae (Іван Георгій Белзкі, удзельны князь Рускі). Іван Юр'евіч Белзкі загінуў у 1399 г. у бітве на рацэ Ворскла.

Бердзібяковіч

Татарскага паходжання, назву дала веска Бердзібякі (на поўдзень ад Смаленска).


Князь Іван Бердзібяковіч, паселены ў Смаленскім павеце, пакінуў трох сыноў: Мішка, Сямёна i Паўла, узгаданых у спісе князёў i баяраў Смаленскіх, што быў складзены пры вялікім князю Аляксандру. З ix Сенька Бердзібяковіч атрымаў у 1482 г. 12 коп з Мярэцкіх карчом i 8 коп ca Смаленскага мыта, а ў 1495 г. меў справу ca смаленскімі баярамі Цераховічамі аб вёсках Рукоўскае i Хадарыкоўскае. Князь Павел Бердзібяковіч атрымаў 6 коп са скарбаў ў 1486 г.

Бельскі

Ад Белай над ракой Обша, на паўночны ўсход ад Смаленска. Княства Бельскае складалася з Белай i навакольных вёсак, Вярхоўя, Бальшова, Шоптава i г. д.


Князь Іван Уладзіміравіч, другі сын князя Уладзіміра Альгердавіча, які да 1395 г. быў князем Кіеўскім, жыў у 1411 - 1412 гг. пры двары караля Уладзіслава. Дзесяццю гадамі пазней кароль Уладзіслаў, маючы намер пабрацца шлюбам з Соф'яй, дачкой Андрэя (Іванавіча) Альгімунтавіча Гальшанскага, выдаў старэйшую сястру Васілісу за князя Івана Уладзіміравіча Бельскага. Іхнія заручыны крыху апярэдзілі каралеўскае вяселле, якое адбылося ў лютым 1422 г. Подпіс князя Івана сустракаем у тым жа годзе на трактаце Літвы з Ордэнам, які быў падпісаны над возерам Мельно, а потым на некалькіх актах 1431- 1432 гг. Пасля змяшчэння з велікакняскага трону Швідрыгайлы Жыгімонтам князь Іван нядоўга трымаў бок апошняга, за што ІІІвідрыгайла пасадзіў у астрог ягоную жонку; аднак хутка, відавочна, не задаволены палітыкай вялікага князя Жыгімонта, ён перайшоў да Швідрыгайлы, удзельнічаў на ягоным баку ў 1435 г. у бітве пад Вілкамірам, дзе трапіў у палон да вялікага князя Жыгімонта. Апошнія звесткі аб ім звязаны з Ноўгарадам, ён намеснічаў у Вялікім Ноўгарадзе ў 1445- 1446 гг. Князь Іван Уладзіміравіч, хаця ў пазнейшых хроніках названы князем Вельскім, у сучасных дакументах нідзе не выступае з гэтым тытулам; невядома, ці належала ўзгаданая вышэй Белая самому князю Івану, ці была дадзена ягонаму сыну.


Яго жонка князёўна Васіліса (Baca) Гальшанская, сястра каралевы Соф'і, выдадзеная за яго ў лютым 1422 г., потым паўторна пабралася шлюбам з князем Міхаілам Сямёнавічам; гэты князь, якога памылкова называюць князем Гарадзенскім, Бельскім i Кобрынскім з жонкай, княгіняй Васай, фундаваў царкву ў Бельску (Падляскім), як пра гэта было запісана Ў 1637 г. у рэвізіі царквы Бельскіх, дзе потым княгіня Baca была пахавана. Праз некалькі дзесяткаў гадоў кароль Аляксандр па просьбе плябана Бельскага загадвае перанесці «царкву, дзе пахавана цела бабкі нашай княгіні Басы Міхайлавай, з замку на гары, дзе ён знаходзіцца, на іншае годнае месца». Княгіня тая была на самой справе стрыечная бабка караля Аляксандра, родная сястра яго бабкі каралевы Соф'і. Відавочна, другі раз аўдавеўшы, яна вярнулася да тытулу першага мужа; трымала да самай смерці Смаляны (Смальняны) i памерла напярэдадні 1484 г., як гэта вынікае з прывілеяў на Смальняны, выдадзеных князю Сямёну Іванавічу Валадзіміравічу ў 1484 г., у якіх ёсьць згадка пра тое, што «гэты маёнтак трымала пажыццёва яго маці», а таксама князю Канстанціну Астрожскаму ў 1522 г., у якім паведамляецца, што Смальняны перад тым былі ва ўласнасці «бабкі яго нябожчыцы княгіні Васілісы Іванаўны Валадзіміравіча Бельскай i сына яе, нябожчыка князя Сямёна Бельскага». Яна нарадзіла першаму мужу чатырох сыноў: Івана, Януша, Фёдара i Сымона i некалькі дачок.


Ганна, якую Длугаш ясна называе дачкой Івана князя Бельскага, народжанага сястрой каралевы Соф'і, выданая 28 студзеня 1448 г. за Баляслава, князя Цяшынскага, атрымала ад караля Казіміра дзве тысячы чырвоных залатых пасагу. Аўдавела 4 кастрычніка 1452 г., яшчэ жыла ў лютым 1490 г.


NN другая дачка Івана Уладзіміравіча, была жонкай князя Івана Васілевіча Астрожскага i маці вышэйпамянёнага Канстанціна. Як вынікае з прывілею, кароль Жыгімонт у 1522 г. надаў князю Канстанціну Астрожскаму маёнтак Смаляны, які да таге часу быў ва ўладанні яго бабкі, нябожчыцы кнігіні Васілісы Бельскай. Пад час панавання Аляксандра князі Міхал i Канстанцін Астрожскія ў справе паміж Аляксандрам Хадкевічам i князем Сямёнам (Іванавічам) Валадзіміравічам аб Жукопічах (Жыкопах) сведчылі пра той маёнтак, як блізкі ім па маці.


Агнешка, трэцяя дачка Івана Уладзіміравіча, жонка Iвана Хадкевіча, ваяводы Кіеўскага, які каля 1484 г. загінуў у Ардзе. Яе сын Аляксандр Хадкевіч падае Ў суд у 1495 г. на свайго дзядзъку князя Сямёна Іванавіча Валадзіміравіча на падзел бацькаўшчыны маці, "земляў другога дзядзькі, князя Фёдара Іванавіча, які збег у Маскву.


NN была жонкай князя Дзмітрыя Фёдаравіча Адынцэвіча.


З сыноў князя Івана Уладзіміравіча два першыя, Іван i Януш, не вядомыя. Аб адным з ix ёсць згадка ў лісце каралевы Алены да свайго бацькі, вялікага князя Івана Васілевіча, які напісаны ў 1503 г. У гэтым лісце Алена вінаваціць князя Сямёна Бельскага ў тым, што ён пасварыў яе мужа з яе бацькам, называе яго сапраўдным юдам i адначасова дадае, што, знаходзячыся на Літве, ён пасварыў сваіх братоў Міхала (князя Слуцкага) i Івана, а Тэадора выгнаў на чужыну. Князь Януш мог быць мужам княгіні Ганны Варатынскай, якая пасля яго смерці была тытулавана як княгіня Лоская (гл. Лоска).


№ 5-1992. С. 104-112

Князь Сямён Іванавіч, пазбыўшыся братоў, удзельна панаваў у Белай i навакольных валасцях. З чатырох братоў ён пакінуў найзначны след свайго жыцця на Літве. Князь Сямён Іванавіч Валадзімеравіч у 1484 г. падаў у суд на князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага па справе аб маёмасці свайго дзядзькі князя Андрэя Валадзімеравіча; князь Іван, аднак, давёў, што яго жонка - унучка князя Андрэя, i атрымаў дэкрэт, які прысудзіў гэтую маёмасць ягонай жонцы. У тым жа годзе князь Сямён Іванавіч Валадзімеравіч атрымаў прывілей на Смальняны (Смаляны), «якія перад гэтым пажыццёва трымала маці яго». Невядома за што ён страціў Рослаў, які пасля князя Сямёна Іванавіча атрымаў у 1494 г. князь Андрэй Кромскі. Князь Сямён Іванавіч Валадзімеравіч меў у 1495 г. судовую справу i з князямі Масальскімі за Бальшова, i з Аляксандрам Хадкевічам аб маёнтку збеглага ў Маскву Фёдара Іванавіча, які Хадкевіч называў матчыным i гаспадаром якога кароль зацвердзіў Сямёна, а таксами аб Жукопічах. У той час вялікі князь Аляксандр перадаў яму пасля князёў Адоеўскіх правы на Мясцілава, Кцын i Хвастовічы на Смаленшчыне. Высвятляецца таксама, што ён трымаў Гарадзішча i Лосічы, якія пасля яго былі аддадзены каралеве Алене. Да таго часу князь Сямён выступае без прозвішча.

Незадаволены сваім становішчам на Літве, князь Сямён, разам з землямі сваімі, што ляжалі на мяжы, перайшоў пад уладу Масквы i ў 1500 г. паўстаў перад вялікім князем Іванам Васілевічам, якому абвясціў, што намовы прыняць рыма-каталіцкую веру, дзеля якіх вялікі князь Аляксандр засылаў да яго біскупа Віленскага, прымусілі яго пакінуць Літву. Адначасова прычыны свайго пераходу да Масквы ён выклаў у лісце да вялікага князя Аляксандра. Гэтая справа аб намове да змены веры, ад якой Аляксандр адмаўляўся, стала нагодай да абмену некалькімі лістамі паміж Маскоўскім i Літоўскім дварамі, у якіх князь Сямён першы раз названы «Бельскім», а адначасова i нагодай дзеля маскоўскіх войскаў на Літву. У той вайне, якой ён быў галоўнай прычынай, князь Сямён Іванавіч Бельскі браў чынны ўдзел у якасці ваяводы Маскоўскага войска; яго войска заняло ў 1501 г. Руду, Вятліцу, Шчучу, у якіх стаялі лагерам яшчэ ў 1503 г. Пасля замірэння ў гэтым годзе князь Сямён вярнуўся ў свае памежныя землі i адтуль дасылаў вялікаму князю маскоўскаму паведамленні з Літвы, часам фальшывыя, а менавіта - у 1504 г. паведаміў, што вялікі князь Аляксандр маскоўскіх паслоў паланіў i адаслаў у Трокі. У тым жа годзе ён скардзіцца на крыўду, якую прычыняюць ягоным падданым ліцвіны. У тым самым абвінавачвае яго ca свайго боку кароль Аляксандр у 1504-1505 гг. перад вялікім князем Маскоўскім. Яшчэ Ў 1507 г. Маскоўская рада скардзіцца каралю Жыгімонту, што намеснік Смаленскі (Літоўскі) захапіў маёнткі Сямёна Іванавіча Шчучу, Руду i Вятліцу.

Гэта апошняя ўзгадка пра князя Сямёна; ён неўзабаве памёр, ва ўсялякім разе да 1522 г., у якім названы ўжо нябожчыкам. Жанаты быў з Ірынай, дачкой князя Івана Юр'евіча Патрыкеевіча, маскоўскага баярына, унучкай Патрыцыя Нарымунтовіча, нашчадкаў не пакінуў.


Яго брат, князь Фёдар Іванавіч,

ён жа князь Тэадор з Белой, брат (каралеўскі) па крыві вялікага князя Андрэя (?), падпісаў у 1476 г. у Вільні пасланне да папы Сыкста IV. Належачы да партыі незадаволеных, напэўна, з-за абмежавання ўлады князёў, удзельнічаў у змове супраць караля Казіміра. У гэтай змове прымалі ўдзел князі Іван Юр'евіч Гальшанскі, Міхал Алелькавіч Слуцкі i Фёдар Вельскі; змоўшчыкі мелі намер адарваць частку Літвы на карысць вялікага князя Маскоўскага. Паўстанне было прызначана ў 1481 г. на дзень шлюбу князя Фёдара, але было выкрыта. Гальшанскі i Алелькавіч паплаціліся за змову горлам; Бельскаму пашанцавала на другі дзень пасля шлюбу збегчы ў Маскву. Але ён не здолеў забраць з сабой маладзенькую жонку, якую кароль Казімір затрымаў у Літве. Гэта была княжна Ганна Сямёнаўна Кобрынская. Вялікі князь Маскоўскі добра прыняў князя Фёдара i адразу ж падараваў яму гарады Дземен i Мораў. Князь Фёдар Бельскі ўдзельнічаў у 1485 г. у паходзе вялікага князя на Цвер. За намер збегчы на Літву Ў 1493 г. быў пакараны выгнаннем у Галіч, але потым зноў патрапіў у ласку. Жывучы пры Маскоўскім двары, стараўся вывезці з Літвы сваю жонку; частыя ўзгадкі пра выдачу княгіні Фёдаравай Іванавіча Бельскай сустракаюцца ў карэспандэнцыі Маскоўскага i Літоўскага двароў 1488-1495 гг. Страціўшы веру дачакацца жонкі, князь Фёдар ажаніўся з княжной Разанскай, пляменніцай вялікага князя Івана Васілевіча; шлюб адбыўся ў Разані ў студзені 1498 г. У наступным годзе князь Фёдар Іванавіч Бельскі ўжо ваявода, начальнік вялікага коннага палка ў войску, пасланым на дапамогу Казанскаму цару. У 1502 г. прымаў удзел у вайне супраць Літвы. Апошняя звестка пра яго, што ў 1506 г. быў адным з ваяводаў у няўдалым паходзе на Казань. Відавочна, неўзабаве памёр. Пакінуў (ад другой жонкі) трох сыноў: Дзімітра, Івана i Сямёна.


Малодшы з ix князь Сямён Фёдаравіч ужо ў 1522 г. быў пры Маскоўскім двары ваявода м, а Ў 1533 г. разам з братам Іванам браў удзел у вайне супраць татараў. У наступным годзе разам з Іванам Ляцкім уцёк на Літву, куды прыбыў у жніўні 1534 г. i дзе кароль Жыгімонт даў яму Жыжморы, Стаклішкі i Кармялаў. На службе каралю Жыгімонту ўдзельнічаў у 1535 г. у паходзе вялікага кароннага гетмана Тарноўскага на маскоўскія ўладанні на Севершчыне. Яго побыт на Літве быў нядоўгім; нібыта дзеля паломніцтва ў Святую зямлю атрымаў ад караля Жыгімонта дазвол на выезд i, жывучы ў 1537-1542 гг. у туркаў i татараў, перапісваўся з каралём Жыгімонтам, жадаючы ўцягнуць яго ў вайну супраць Масквы, каб вярнуць сабе бацькаўшчыну сваю Белую i матчыну Разанъ. Больш пра яго ўжо не было чуваць.

Яго браты не мелі з Літвой ужо нічога супольнага.


Старэйшы сын князя Фёдара, князь Дзімітр Фёдаравіч Бельскі, запісам, зробленым у 1525 г., кляўся на вернасць вялікаму князю Маскоўскаму, абяцаў не мець ніякіх дачыненняў з Літвой i не хаваць, калі бра ты Іван i Сямён будуць падбіваць яго да пераходу на Літву. Потым быў ваяводам i сябрам найвышэйшай рады, якая кіравала падчас малалецтва князя Івана Васілевіча (Жахлівага). Памёр у 1550 г.

Ад жонкі Марфы, дачкі баярына Івана Андрэевіча Свіблова, засталіся дочкі: Еўдаксія, жонка баярына Міхаіла Якаўлевіча Марозава, памерла пакутнай смерцю ў 1573 г., Анастасія, жонка Васіля Міхайлавіча Захарына-Юр'ева, стрыечнага брата царыцы Анастасіі Раманаўны, памерла 24 мая 1571 г., i сын Іван.


Князь Іван Дзімітравіч Бельскі, баярын царскай рады i ваявода, а таксама Уладзімірскі намеснік i г. д., быццам бы на заклік перайсці на бок Літвы паслаў у 1567 г. два лісты да «брата свайго, караля Аўгуста» i да гетмана Хадкевіча, у якіх адмаўляецца ад прапановы, узгадвае пра сваё паходжанне i пра лес, які напаткаў ягоных продкаў на Літве. Загінуў 24 траўня 1571 г. пры пажары

Масквы. Цар Іван Жахлівы ажаніў яго 8 лістапада 1555 г. з дачкой князя Васіля Васілевіча Шуйскага, сваёй сваячкай, унучкай Еўдаксіі, сястры каралевы Алены Марфай. Марфа памерла 2 кастрычніка 1571 г. Ix дзеці Васiль, Іван, Фёдар i Анастасія памерлі ў дзяцінстве, другая дачка Ганна, здаецца, была замужняй, але лёс яе невядомы.


Князь Іван Фёдаравіч, сярэдні брат, маскоўскі ваявода, належаў таксама да найвышэйшай рады, якая кіравала дзяржавай разам з удавой цара, пакуль Іван Жахлівы быў малалетнім. З-за абвінавачвання ў змове з братам Сямёнам, які ў 1534 г. збег у Літву, быў пасаджаны ў астрог, хутка выпушчаны на волю i зноў зняволены Ў 1538 г., зноў вызвалены i вернуты назад у вялікую раду ў 1540 г. Забіты ў 1541 г. Пакінуў сына князя Івана Іванавіча, жанатага з дачкой Пятра Якаўлевіча Захарына, сваячкай царыцы Анастасіі Раманаўны. Яго сын Юры (Георгі) стаў манахам i пад імем Галактэона аддаліўся ў лес пад Волагдай, дзе быў забіты палякамі 24 верасня 1612 г.

Акрамя князёў Бельскіх, нашчадкаў Гедыміна, існаваў яшчэ ў Расіі род князёў Бельскіх, нашчадкаў Рурыка, а таксама i ў Расіі, i ў Польшчы гэтае прозвішча мелі некалькі шляхецкіх сем'яў.

Балабан (Лобан)

прыдомак князя Міхала Сямёнавіча Друцкага, які змагаўся на баку Швідрыгайлы, абараняў Крамянец у 1431 г. i загінуў у бітве пад Вількамірам (гл. Друцкія).

Баратынскі

ад Баратына (Барятино) на рацэ Клетоме, якая знаходзіцца ў Мяшчоўскім (Мязецкім) павеце Калужскай губерні.

Князі Баратынскія паходзяць ад князёў Чарнігаўскіх (гл.).

Князь Юры Міхайлавіч, пяты сын князя Міхаіла Усеваладавіча Чарнігаўскага (памёр у 1246 г.), панаваў у Тарусе (горад у Калужскай губерні), пакінуў пяць сыноў, падзяліўшы паміж імі свае ўладанні, а менавіта даў Усевал а д у Тарусу, Сямёну Канін, Miхал у Мышагу, Івану Балкону, Канстанціну Абаленск. Пра Сямёна i Міхала больш не чуваць, Iван, мабыць, стаў предкам князёў Валконскіх, а Канстанцін - князёў Абаленскіх, Даўгарукіх i яшчэ мноства родаў, часткова згаслых, часткова існуючых дагэтуль. Старэйшы з ix князь Усевалад Юр'евіч валодаў Тарусай па бацьку. Паводле радаводаў, яго сынамі, але больш падобна на праўду, што яго праўнукамі, а сынамі іншага Усевалада былі князі Андрэй i Дзімітр Усеваладавічы, якія жылі на пачатку XV ст. Напэўна, бацька ix меў прыдомак, які потым насілі абодва браты.


Кн. Дзімітр Усеваладавіч (будзе то князь Дзімітр Шуціха), які па загадзе Вітаўта суправаджаў да Варатынскага кн. Марыю Карыбутаўну. Кн. Андрэй i Мішко Усеваладавічы бралі ўдзел у 1422 г. у выправе, пасланай Вітаўтам на ахову Адоева, якому пагражалі татары. Той жа князь Дзімітр альбо Мітко Усеваладавіч атрымлівае ад вялікага князя Казіміра каля 1440 г. прывілей на розныя ўладанні, а таксама пацверджанне на бацькаўшчыну Мязецк (Мяшчоўск) i Калковічы. Кн. Дзімітр памёр бяздзетным.


Ягоны брат кн. Андрэй Усеваладавіч браў удзел у паходзе 1422 г. Радавод называв яго Шуціха i прыпісвае яму пяць сыноў: Аляксандра Баратынскага, Фёдара Мязецкага, Рамана Мязецкага, Івана i Васіля, сляпога ад нараджэння, двое апошніх бяздзетныя, а таксама трох дачок: Марфу, Аксінню - жонку князя Фёдара Адынцэвіча - i Аўдоццю - жонку князя Івана Сямёнавіча Друцкага, празванага Баба.


Князь Аляксандр Андрэевіч, старэйшы сын князя Андрэя Усеваладавіча, ад воласці Баратынскай называўся князем Баратынскім. Ен пакінуў чатырох сыноў: Грыгора, Дзімітра, Фёдара i Льва князёў Баратынскіх, якія служылі вялікаму князю Маскоўскаму. Трактатам, падпісаным у 1494 г. паміж Масквой i Літвой, пацверджана, што ўсе князі Баратынскія i воласці, якія яны трымаюць, належаць вялікаму князю Маскоўскаму.


Князі Баратынскія (цяпер Барятинские) існуюць у Расіі па сёння.


Унук згаданага Аляксандра, першага князя Баратынскага, князь Іван Львовіч Баратынскі, збег з Масквы на Літву; звароту ягонай жонкі, якая засталася ў Маскве, патрабуе кароль Жыгімонт Баратынскі атрымаў у 1509 г. 30 бочак жыта, а ў 1516 - прывілей на дзве пусткі - Некрашэўшчыну i Міткоўшчыну ў Мейшагольскім павеце; падобны прывілей на пустыя землі ў тым жа павеце ён атрымаў таксама ў 1522 г. У 1525 г. ён меў судовую справу з князем Свірскім за закладзеныя тым Кабыльнікі, а ў наступным з яго знялі абвінавачванне ў здрадзе. У перапісе шляхты 1528 г. запісана, што даваў у войска 8 коняў; у 1529 г. атрымаў пусткі Місеўшчыну i Шчапанаўшчыну ў Мейшагольскім павеце. У 1533 г. выдаў сваю дачку Аўдоццю за князя Цімафея (Юр'евіча) Сакалінскага, даючы ёй у пасаг двор у Мейшаголе i 50 коп грошай. З прывілею князю Андрэю Азярэцкаму на Дусяты 1546 г. вынікае, што гэты маёнтак раней трымаў князь Іван Баратынскі, аднак гэтую ўзгадку можна аднесці i да ягонага сына. Ужо не жыў у 1537 г., у гэтым годзе яго сын князь Іван меў справу ca сваім шваграм князем Сакалінскім аб пасагу жонкі апошняга. З гэтай судовай справы, узноўленай у 1542 г., вынікае, што князь Іван Баратынскі меў за жонку дачку князя Яна Вязынскага (Вяземскага), якая атрымала ў спадчыну Пірошыцы Ў Сенскім павеце; з ёю меў сыноў: Івана, Багдана, Міска (Мікалая) i Яську (Яшка, Якуб?) - князёў Баратынскіх i некалькі дачок. Дачок было тры: узгаданая вышэй Аўдоцця, жонка князя Цімафея Юр'евіча Сакалінскага, Ганна, жонка Андрэя Длускага, i Палонія, незамужняя, як даведваемся з падзелу ў 1546 г. (...)


Пра князёў Багдана i Яську, апроч ранейшай узгадкі пад 1542 г., вядома толькі, што абодва яшчэ жылі ў 1558 г. (гл. ніжэй).


Князь Іван Іванавіч Баратынскі

ў 1537 i 1542 гг. меў справу ca сваім шваграм, князем Сакалінскім, за пасаг сваёй жонкі, матчын маёнтак Пірошыцы, за спадчыну князя Яна Вязынскага i г. д. Служыў Стэфану Сапегу, з якім у 1554 г. меў справу аб яго трыманни ў турме за неадданне пашаны. У 1555 г. князь Іван Баратынскі ўзнавіў з князем Цімафеем Сакалінскім справу пра спадчыну дзеда князя Яна Вязынскага, пра спадчыну княгіні Міхайлавай Ротніцкай i пра матчыную частку маёнтку ў Лукомлі i Пірошыцах. У 1558 г. князь Іван Іванавіч Баратынскі i трое ягоных братоў дамовіліся з князем Цімафеем Сакалінскім аб пасагу яго жонкі, а іхняй сястры Аўдоцці. Князь Іван памёр у 1562 г., здаецца, быў забіты сваім шваграм князем Сакалінскім, якога за гэта ў студзені 1563 г. выклікаў у суд брат забітага, князь Мікалай Іванавіч Баратынскі.


Князь Мікалай Іванавіч Баратынскі прадаў службу сваю ў Лукамлі каля 1554 г. князю Лукомскаму, а свой удзел у Шрошыцах i Лукамлі, які ўзяў у спадчыну ад цёткі Іванавай Сялявінай, княжны Алены Іванаўны Вязымскай, у 1562 г. прадаў свайму швагру Андрэю Длускаму i яго жонцы, сваёй сястры Ганне Іванаўне Баратынскай, а ў 1563 г. падаў у суд на князя Сакалінскага за забойства свайго брата Івана.


Сынам Мікалая мог быць князь Ян (Януш) Баратынскі, аршанскі мытнік у 1578 г. Відавочна, яго ўдава княгіня Янушава Баратынская Соф'я Шаставіцкая выступае Ў 1592 г. з правамі сваіх дзяцей на маёнтак Ляхавічы ў Аршанскім павеце, вакол якога ідзе суд паміж Юрыем Дунаем ды яго жонкай княжной Соф'яй Міхайлаўнай (ці не Мікалаеўнай?) Баратынскай i княгіняй Лукомскай (. ..).


Князь Мікалай Баратынскі, сын Януша, атрымлівае ў 1603 г. прывілей на Лук'янаўскі востраў, у 1604 г. прызначаны Аршанскім стольнікам, а ў 1627 г. падсудкам, у 1634 г. выступае як падсудак, а Ў 1638 г. як Аршанскі земскі суддзя. У 1648 г. князь Мікалай Баратынскі, суддзя земскі Аршанскі, мае справу з віленскімі базылянамі аб тым, што па ягонай намове падданыя яго Лагоўскія забілі чалавека падчас набажэнства ў Белічанскай царкве. Дэкрэтам суда, прад якім, апроч князя Мікалая, стаў яго сын князь Юры Баратынскі, князь Мікалай быў пакараны шасцю тыднямі турмы i 210 копамі грошай.

Гэты ці іншы Мікалай Баратынскі падпісаў у 1648 г. ад Аршанскага павету выбранне Яна Казіміра; з таго ж павету выбранне Яна III падпісаў Станіслаў Баратынскі, падсудак Аршанскі; ён жа фігуруе ў 1679 г. разам са сваёй жонкай Уршуляй Пшышэўскай, удавой Аляксандра Асінскага. Памёр ён падкаморым Аршанскіму 1713 г. Дачка яго - Аляксандра Баратынская падкаморанка Аршанская, у 1704 г. - жонка Шчаснага са Скрынна Дуніна, старасты Шмельтынскага.

У гэты ж час на земскіх пасадах Аршанскага павету сустракаецца мноства іншых Баратынскіх, потым згадкі пра ix спыняюцца

i на тых жа пасадах у другой палове XVIII ст. больш ix не сустракаем. (. ..)

Брэскі

Вялікі князь Вітаўт - Аляксандр ад замкаў, якімі валодаў, тытулаваўся ў 1387-1389 гг. князем Брэскім i Гарадзенскім.

Буйніцкі

ад Буйніч, на поўдні ад Магілева. Предкам гэтых князёў быў князь Юры Талочка, які жыў у другой палове XIV ст. След яго існавання мы знаходзім у прывілеі вялікага князя Вітаўта ад 1399 г. віленскім канонікам, у якім ён надае ім Бярэзінскую зямлю, аднятую ад Рагачова, якую да гэтага даў быў «князю Юрыю Талочку».

Узгаданы князь Юры пакінуў пасля сябе двух сыноў: князёў Фёдара i NN, бацьку князя Льва. Гэта вынікае з наступнай справы: князь Фёдар Талачкевіч прадаў свой бацькоўскі маёнтак Высокае (у сярэдзіне XV ст.) пану Гаштольду, бацьку Марціна Гаштольда, ваяводы Троцкага; маёнтак жа пляменніка свайго князя Льва - Гатушычы - не прадаваў. Таму ўдава гэтага апошняга княгіня Львова Буйніцкая з сынам сваім Аляксеем падае ў 1495 г. у суд на пані Марцінавую Гаштольдавую аб незаконным валоданні Гатушычамі i атрымлівае вырак, у якім незаконна захопленыя землі прысуджаюцца ёй. У 1505 г. князь Аляксей Львовіч Талочкаў унук, зыходзячы з гэтага свету, актам, аформленым разам з маці сваёй, княгіняй Тэадосіяй Львовой, адпісвае двор Барсукоўскі Пячэрскаму манастыру (у Кіеве) i царквам у Высокім i Буйнічах.


Князь Аляксей памёр неўзабаве па афармленні гэтага запісу, пасля чаго кароль Аляксандр перадаў яго людзей Якубу Івашанцовічу, намесніку Мазырскаму, гэты прывілей Аляксандра на людзей у Барысаўскай воласці, якімі раней уладарыў нябожчык князь Аляксей Буйніцкі, у 1507 г. пацвердзіў кароль Жыгімонт. Ен памёр нежанатым; яго перажыла маці, княгіня Тэадосія Буйніцкая, род якой запісаны ў сінодыку Пячэрскай Лаўры ў Кіеве. З іншых крыніц вынікае, што яна была дачкой князя Фёдара Варатынскага i Марыі Карыбутаўны, а сястрой Ганны, княгіні Лоскай, i Еўдакіі, жонкі князя Івана Яраславіча. Спадчыну яе бралі тры дачкі, родныя сестры князя Аляксея: Марыя, жонка Кандрата Івашковіча, NN, жонка Аляксандра Салтановіча, i Ганна, жонка князя Івана Філіпавіча Крошынскага, як гэта вядома з наступных дакументаў. Справа аб Буйнічах, якую Ў 1520 г. вялі паміж сабой Кандрат Івашковіч, баярын пані Станіслававай Пятровіча (Кішчынай), маршалкавай земскай, пан Аляксандр Салтановіч, гаспадарскі маршалак, i князь Іван Філіпавіч Крошынскі, з якой вынікае, што ўсе трое былі шваграмі i мелі жонак - трох дачок княгіні Буйніцкай, пасля смерці якой, а таксама яе адзінага сына князя Аляксея Буйніцкага, які памёр нежанатым, узялі спадчыну. У той час Кандрат Івашковіч абвінавачваў дваіх сваіх шваграў ва ўчыненых яму крыўдах, але Крошынскі даводзіць, што ён заплаціў пазыкі за Буйнічы, чаго Кандрат Івашковіч не прызнае. Два гады пазней Кандрат Івашковіч, каралеўскі зямянін, адмовіўся ад сваіх правоў на частку маёмасці ў Гатушчыцах, якія ён узяў пры гіадзеле са сваякамі (мужамі жончыных сясцёр): маршалкам панам Аляксандрам Салтановічам i князем Іванам Філіпавічам Крошынскім на карысць Альбрахта Гаштольда - віленскага ваяводы i канцлера, які прэтэндаваў на гэтую маёмасць. Гэтаксама перадаюць свае правы на частку Гатушчыцаў Гаштольду ў тым самым годзе князь Іван Філіпавіч Крошынскі i яго жонка Ганна, прычым узгадваецца, што гэтая частка дасталася Ганне пры падзеле ca сваякамі Аляксандрам Салтановічам i Кандратам Івашковічам. У 1523 г. Кандрат Івашковіч, каралеўскі баярын, запісвае на Пятра Станіслававіча Кішку, полацкага ваяводу, Зянцоўскі палац каля Лоска ў Русневе, які ягонай жонцы Марыі запісала яе цётка княгіня Лоская. Булыга

прыдомак, які мелі ў Маскве некалькі баяраў, а на Літве - князь Васіль Іванавіч Курцэвіч i яго нашчадкі (гл. Курцэвіч).

Бурдзіновіч

прозвішча ў 1616 г. князёў Аляксандра i Рыгора Міхайлавічаў Ружынскіх (гл. Ружынскі).

Бурэмскі

ад Бурэмля (зараз Баромель у Дубенскім павеце). Продкам князёў Бурэмскіх быў князь Міхал Канстанцінавіч, які ў 1439 г. выступав з рознымі тытуламі.


Князь Міхал Канстанцінавіч Альшаніцкі (Альш а н с к i), які даволі часта ўзгадваецца ў 1439-1448 гг. у тагачасных запісах Галіцкіх судоў, прычым ён тытулаваўся звычайна «князем Альшанскім (Альшаніцкім)», часам «Альшанскім i Быніскім», адзіны раз «князем Быніскім»; з ім побач фігуруе яго жонка (Маруша) Марыя. Гэтая апошняя запісвае на свайго мужа ў 1440 г. сто коп у Залусневе, Дзічках i Падкамяніцы ў Галіцкай зямлі, а ў 1443 г. мяняе з Янам дэ Княгінічы, галіцкім кашталянам, Дзічкі i Падкамянец на Шольвнаў, які знаходзіўся на тых жа землях. У гэты час князь Міхал i яго жонка Маруша ўзгадваюцца ў Львоўскіх актах, а князя Міхала сустракаем у 1440 г. побач са Швідрыгайлам.

Амаль адначасова фігуруе ў дакументах князь Міхал Канстанцінавіч Пінскі; князь гэты атрымаў ад караля Уладзіслава Варненчыка ў 1443 г. прывілей на апеку над Унееўскім манастыром; у 1446-1451 гг. ад імя

Швідрыгайлы займаў па саду У л адзімірскага с та pa с ты. Янязь Міхайла Канстанцінавіч Пінскі, стараста Уладзімірскі, запісвае манастыру Збавіцеля ў Луцку дзесяціну ад свайго двара Млінца. Папярэднікам яго на гэтай пасадзе быў пан Касцюшка, які фігураваў яшчэ ў 1442 г.

У гэты самы час князь Міхал Курцэвіч, ці Канстанцінавіч, атрымлівае ў 1452 г. ад караля Казіміра прывілей, які замацоўваў за ім айчыну, што складалася з Бурэмлі, Навасёлкаў, Корсава, Озыра (Обзыра), Стратына (Сястратына), Змейнец у Луцкім павеце i Навасельцаў у Пярэмільскім.

Усе гэтыя тры на першы погляд розныя князі былі несумненна адной асобай. Князь Міхал Канстанцінавіч Альшанскі валодаў землямі ў Галіччыне i быў пры Швідрыгайлу, князь Міхал Канстанцінавіч Пінскі займаў пасаду ад імя Швідрыгайлы i атрымліваў апеку над Унееўскім манастыром (у Галіччыне). Князь Міхал Канстанцінавіч Альшаніцкі валодае Залунеевам, князь Міхал Курцэвіч (Канстанцінавіч) - Бурэмляй, i гэтыя маёнткі некалькі гадоў пазней аказваюцца ва ўладанні князёў Фёдара i Васіля, родных братоў. Князь Міхал Курцэвіч валодаў Бурэмляй - праз няпоўныя сто гадоў князі Бурэмскія i Курцэвічы адны другім браты.

З гэтых фактаў можна зрабіць выснову, што князь Канстанцін, празваны Курч (!), з роду князёў Пінскіх (напэўна, нашчадкаў Нарымонта Гедымінавіча), верагодна, пасля таго як вялікі князь Вітаўт пазбавіў яго пінскіх маёнткаў, асаджаны быў у закутку Валы ні на Бурэмлі (якая называлася ў той час Ліпоўча) i акалічных маёнтках. Ен, напэўна, i будзе той князь Канстанцін, які ў 1431 г. быў паслом ад Швідрыгайлы да караля.


Сын ягоны князь Міхал Канстанцінавіч валодаў першапачаткова Альшаніцай (у Явароўскім павеце) i Быніскам (гэтыя маёнткі мог узяць як пасаг) i пісаўся ад ix у 1439-1448 гг. князем Альшаніцкім (Альшанскім) i Быніскім. За прыкладам іншых князёў гарнуўся да двара Швідрыгайлы, рэзідэнцыя якога была ў Луцку, i ад ягонага імя трымаў у 1446-1451 гг. пасаду Уладзімірскага стара с т ы, а памятаючы сваё паходжанне, тытулаваў сябе часам князем Пінскім. Парад самай смерцю Швідрыгайлы кароль Казімір, на ласку якога мусіў спадзявацца ў той час князь Міхал, пацвярджае яго валоданне бацькоўскімі землямі, аднак не прызнае яго правоў ні на Пінск, ні на Альшаніцу i Быніска, тытулуе яго толькі патронімам бацькоўскага прыдомку «Курцэвічам».


Сынамі Міхала былі несумненна Фёдар i Васіль. У 1446 г. князі Фёдар i Васіль, родныя браты, якія непадзельна валодалі Бурэмляй альбо Ліпоўчай, прадаюць Мацяшу ці Гольдачу за 400 грывен Залунееў у Галіцкім павеце. Троху перад гэтым адзін з ix, як «князь на Ліпоўчы», быў абвінавачаны тым самым гольдачам Мацяшам у тым, што не сплаціў доўгу за Залунееў. Як Фёдар, так i Васіль пакінулі нашчадкаў. Нашчадкі першага, хаця напачатку пісаліся таксама Курцэвічамі, потым ад Бурэмлі назваліся князямі Бурэмскімі; другі i ягоныя нашчадкі захавалі радавы прыдомак i ўвесь час пісаліся Курцэвічамі. Унук першага, князь Дзімітр (Аляксандравіч) Бурэмскі, меў у 1536 г. у Навасельскім маёнтку супольны ўдзел са сваімі братамі (sic) князямі Васілём i Багданам Іванавічамі Курцэвічамі.


Пра князя Фёдара (Міхалавіча Курцэвіча Бурэмскага), апроч апісанай вышэй узгадкі пад 1464 г., больш не чуваць. Пакінуў некалькі сыноў, імі былі:


Князь Сямён Фёдаравіч Курцэвіч, які прадае свайму брату князю Аляксандру дзве трэці сваёй айчыны за 100 коп грошай, а трэцюю частку запісвае яму навечна.


Князь Леў Курцэвіч Бурэмскі, падпісваўся ў якасці сведкі на дакументах у 1494 i 1506 гг. у Луцку. Той жа князь Леў Бурэмскі атрымлівае ў 1509 г. плату 8 коп грошай, а гэты ці іншы князь Бурэмскі ў перапісе 1528 г. запісаны на 2 кані. З пазнейшых узгадак мы даведваемся, што князь Леу Курцэвіч трымаў сяло Обзыр, якое потым, у 1545 г., было ва ўладанні пані Міхалавай Свінюскай. Міхал Васілевіч (Свінюскі), каралеўскі пісар, атрымлівае ў 1521 г. пацверджанне на адпісанае яму цесцем ягоным князем Львом Бурэмскім дворышча Юркоўскае на Красным пад Луцкам, а таксама на наданыя яму раней іншыя дворышчы, а ў 1535 г.- яшчэ адзін прывілей князю Бурэмскаму на ўладанні, канфіскаваныя за гвалты i наезды.

Гэты Міхал Васілевіч, каралеўскі пісар, якому перадаваліся ўладанні князя Льва Бурэмскага, быў мужам яго дачкі княгіні Кацярыны. У 1547 г. была адкладзена справа пані Міхалавай Васілевіча Свінюскай, пісаравай гаспадарскай Кацярыны Львоўны з князем Дзімітрам Аляксандравічам Бурэмскім.


Князь Аляксандр (Фёдаравіч) Бурэмскі набывае ў 1510 г. дзве трэці айчыны ў брата Сямёна; у 1519 г. змагаўся з татарамі, хаця, відавочна, не загінуў у бітве з імі, як паведамляе храніст, бо ў 1522- 1526 гг. часта выступав ў якасці сведкі пры розных пагадненнях. Напэўна, памёр у 1527 г., таму што ў перапісе земскім наступнага года толькі княгіня Аляксандравая Бурэмская запісана на 2 кані. Хаванскі

ад Хаванскай воласці ў Расіі. Князі Хаванскія паходзяць ад князя Фёдара Патрыкеевіча, унука Нарымунта Гедымінавіча. Сын Фёдара, князь Васіль Фёдаравіч Хаванскі, - непасрэдны пачынальнік роду гэтых князёў, якія існуюць у Расіі i па гэты час.


З ix князь Даніла Хаванскі, брат князёў Івана i Пятра Хаванскіх, канюшых у Маскве пры двары вялікага князя Маскоўскага Васіля, i трэці сын князя Івана Іванавіча, празванага Мыннік, праўнук узгаданага вышэй князя Васіля Фёдаравіча, разам з Астафіем Дашковічам выехаў у першай палове XVI ст. З Масквы на Літву i асеў на Кіеўшчыне. Пакінуў пасля сябе сыноў Дзяніеа i Міхала.


Міхал яшчэ пры жыцці бацькі загінуў у бітве з татарамі, такой самай смерцю загінуў i князь Дзяніс Данілавіч, аднак ён перажыў свайго бацьку.

З чатырох ягоных сыноў Багдана, Паўла, Івана i Дзімітра, Багдан на службе ў Кішкаў i Дзімітр, празваны Граза, на службе ў князёў Астрожскіх, жылі яшчэ ў 1609 г. Нашчадкі апошняга, якія носяць толькі мянушку Граза, жывуць яшчэ i зараз. З ix пані Хаванская абвінавачвае ў 1611 г. Яцка Балыгу кіеўскага войта, свайго дзеда i яго сыноў за тое, што яны пасля смерці маці захапілі спадчыну. Мікалай Граза Хаванскі меў у 1618 г. судовую справу з Аляксандрам Мяжвінскім аб рабаўніцтве i захопе маёмасці падданых Іскарасценскіх у свой маёнтак Гразінец. У 1624 г. Пётр i іншыя Хаванскія мелі справу ca Стэфанам Нямірычам аб захопе вёскі Грозына, што ляжала на зямлі Сынгаеўскай, а ў 1625 г. тыя ж Хаванскія прадаюць Грознае, таму ж Нямірычу. Гэты Стэфан Нямірыч, кіеўскі падкаморы, супраціўляўся ў 1630 г. атрыманню Хаванскімі маёнтка Чарняхоў.

Храмы

ад мянушкі Храмы (кульгавы), што мелі адзін ці двое з князёў Глінскіх. У 1508 г. кароль перадае тры двары пад Клецкам здраднікаў князёў Глінскіх - Івана, пляменніка ягонага Дзімітра Васілевіча i Юрыя Храмога, князю Фёдару Іванавічу Яраславічу. У 1522 г. у дакументах фігуруе пані Фядкова, дачка князя Івана Храмога (гл. Глінскі).


№6-1992. С. 102-110.

ЧАРТАРЫЙСКІ, пасля XVI ст. ЧАРТАРЫСКІ

ад Чартарыска ў Луцкім павеце. Паводле радаводу Літоўскіх князёў Васіль, сын Канстанціна Альгердавіча Чартарыйскага, пакінуў пасля cябе сыноў: князёў Івана, Аляксандра i Міхала Чартарыйскіх. Сапраўды, у дакументах другой паловы XV ст. фігуруюць князі Іван, Аляксандр i Міхал Васілевічы Чартарыйскія, аднак ці быў ix бацька зусім невядомы князь Васіль, які меў рэзідэнцыю ў Чартарыску на Валыні, i князь Васіль, сын Канстанціна Альгердавіча, адной асобай? Для адказу на гэтае пытанне няма дастатковых звестак, але гэта вельмі праўдападобна.


Пра Канстанціна, трэцяга сына Альгерда ад першай жонкі, роднага брата караля Уладзіслава Ягайлы, гісторыя захавала для нас толькі дзве ўзгадкі пад 1383 i 1384 гг., ужо ў 1393 г. ён быў названы нябожчыкам. Лічыцца, што ён валодаў Чартарыскам i Чарняховам. З невядомай жонкай пакінуў сыноў Глеба ды Васіля.


Глеб Канстанцінавіч, гэта той князь Глеб, які ў 1389 г. знаходзіўся пры каралеўскім двары ў Новым месце. У наступным годзе ён змагаецца на літоўскім баку супраць крыжакоў, якіх перамог Вітаўт; у бітве над ракой Віліяй трапілі ў палон князі: Сямён Яўнуціевіч, Глеб Святаслававіч Смаленскі, Глеб Канстанцінавіч, Іван Цета, Леў Плаксіч i іншыя. Пасля гэтага пра князя Глеба Канстанцінавіча ніякіх звестак няма.


Васіль Канстанцінавіч у 1393 г. знаходзіўся пры каралеўскім двары ў Кракаве, гэты ж князь Васіль фігуруе ў 1417 г. пры каралю ў Новым месце. Гэты ці іншы князь Васіль быў бацькам узгаданых вышэй князёў Івана, Аляксандра i Міхала Чартарыйскіх, з якіх Аляксандр - пачынальнік галіны роду на Лагойску, а Міхал - на Валыні.


Князь Іван Васілевіч Чартарыйскі, разам з братам Аляксандрам, браў удзел у 1440 г. у забойстве вялікага князя Жыгімонта. Пасля гэтага Аляксандр збег у Расею, а Іван, баючыся, замкнуўся ў верхнім Троцкім замку, з якога выйшаў толькі пасля атрымання ад Казіміра ахоўнага ліста i вяртання яму каштоўнасцяў, якія былі знесены з велікакняскага скарбу. Частку жыцця князь Іван правёў пры двары Швідрыгайлы, на баку якога выступав ў паходах 1440-1451 гг. Ягонае становішча на Літве было не апошняе, хутка ў 1451 г. Крыжацкі камандор Рагнеты паведамляў вялікаму магістру пра князя Літоўскага Міхала (Жыгімонтавіча) i Івана Чартарыйскага. Абодва браты мелі дачыненне да таго, што пасля смерці Швідрыгайлы Луцкі замак застаўся за ліцвінамі. Са справы 1499 г. паміж князямі Трубяцкімі пра ўдзел у Трубецку даведваемся, што пасля выезду князя Юрыя (Трубяцкога) у Маскву кароль Казімір ягоны надзел перадаў князю Івану Чартарыйскаму, а пасля яго (г. зн. пасля смерці) свайму канюшаму Грыньку Валовічу. Князь Іван памёр бяздзетным.


ГАЛІНА РОДУ НА ЛАГОИШЧЫНЕ

Князь Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі адыграў галоўную ролю ў забойстве вялікага князя Жыгімонта ў 1440 г. З-за гэтага быў вымушаны пакінуць Літву i накіраваўся ў Расею, дзе аб'яднаўся з князем Дзімітрыем Шамякам, які пасварыўся са сваім стрыечным братам вялікім князем Васілём. У 1442 г. Дзімітры Шамяка i князь Аляксандр Чартарыйскі мусілі падступіць да Масквы, калі Траецкі ігумен памірыў ix з вялікім князем. У наступным годзе пасля смерці князя Аляксандра Іванавіча, праўнука Альгерда, князь Аляксандр Васілевіч прыбыў у Пскоў, а за ім пасол вялікага князя Васіля Васілевіча, які даручыў яму намесніцтва (княжанне) гэтым местам; аднак ужо ў 1447 г. князь Аляксандр Васілевіч пакінуў Пскоў i перасяліўся ў Ноўгарад, дзе таксама займаў пасаду намесніка (князя). У 1455 г. пскавічы зноў запрасілі яго «да княжання», у сувязі з чым у наступным годзе князь Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі прыбыў да ix з Ноўгарада i правіў Псковам чатыры гады; але з-за таго, што ён не пажадаў прыняць прысягу вялікаму князю Васілю, у лютым 1460 г. пакінуў назаўсёды Пскоў i накіраваўся ў Літву. Калі пан Стадніцкі сцвярджае, што высокае становішча, якое займеў пры Маскоўскім двары князь Фёдар Патрыкіевіч, пераважае на карысць таго, што быў Нарымунтавічам, дык чым жа горшым было ў Расеі становішча Аляксандра Чартарыйскага? Ен быў намеснікам (князем) Пскова i Вялікага Ноўгарада, на тых самых правах як Псковам валодалі князі Андрэй Альгердавіч, ягоны сын Іван Андрэевіч i ягоны ўнук Аляксандр Іванавіч, а Ноўгарадам князі Нарымунт, Патрыкій Нарымунтавіч, Лінгвен-Сямён Альгердавіч, Іван Уладзіміравіч. Юры Лінгвенавіч i Міхал Алелькавіч. Калі пан Стадніцкі слушна заўважыў, што гэтыя гарады заўсёды запрашалі тых князёў з меркавання, абы мець князя, які належыць да пануючай у Літве дынастыі, дык чаму ж князь Аляксандр Чартарыйскі не мог быць адным з гэтых князёў?

Пасля свайго вяртання на радзіму князь Аляксандр атрымаў ад караля Казіміра прывілей на Лагойск, Асташын, Спораў i Камянец i яшчэ жыў у 1477 г. У пазнейшых дакументах узгадваецца, што ў Ганевічах, каля Лагойска, валодалі людзьмі пачаргова князі: Алелька Уладзіміравіч, брат ягоны Андрэй, Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі i ягоны сын князь Сямён Чартарыйскі. Паводле радаводу Літоўскіх князёў меў сыноў: Міхала, Уладзіміра i Сямёна. Акрамя гэтага, меў некалькі дачок. Пра князёў Міхала i Уладзіміра ніякіх звестак няма. З дачок князя Аляксандра адна, з невядомым імем, была жонкай князя Івана Васілевіча Саламярэцкагаі маці князя Васіля Іванавіча, які ў 1525 г. заключае пагадненне аб спадчыне пасля сваёй цёткі княгіні Аўдоцці Андрэеўны Мажайскай.


Князь Сямён Аляксандравіч Чартарыйскі падаў у суд у 1496 г. на нейкага Богуша Пяткевіча, каб ён вярнуў маёнткі, якія ягоны бацька князь Аляксандр выслужыў у караля Казіміра; калі ж, аднак, выявілася, што Пяткевіч не валодае гэтымі прывілеямі, вялікі князь Аляксандр выдаў князю Сямёну Аляксандравічу ў гэтым жа годзе новы прывілей на Лагойск, Асташын, Спораў i Камянец. У 1503 г. князь Сямён Аляксандравіч Чартарыйскі падае скаргу ў суд на Богуша Пяткевіча за тое, што ён не хоча яму несці службу са свайго маёнтку Калодзіжы Ў Лагойску. Пасля смерці князя Сямёна Юр'евіча Гальшанскага атрымаў у 1505 г. намесніцтва ў Камянцы; з гэтым тытулам фігуруе ўжо ў сакавіку 1507 г. Падчас нападу татараў у 1505 г. Лагойскі замак быў дашчэнту спалены, дзеці князя Сямёна трапілі у няволю, адначасова загінулі прывілеі на добра i землі, у сувязі з чым кароль выдаў яму ў Вільні 20 снежня 1508 г. паўторны прывілей на Лагойск i іншую маёмасць. У наступным годзе князь Сямён Аляксандравіч Чартарыйскі, намеснік Камянецкі, атрымаў прывілей на Ласасіну i Белавежу ў Слонімскім павеце пасля здрады Васіля Глінскага, а ў хуткім часе (1510 г.) гэта было яшчэ раз пацверджана, прычым ўзгадваецца, што гэтымі маёнткамі раней валодалі князь Міхал Барысавіч Цвярскі i здраднік Васіль Глінскі. Князь Сямён Аляксандравіч выпусціў з рук намесніцтва ў Камянцы, i пасля яго 18 мая 1518 г. Камянец пайшоў пад заклад за 1000 коп грошай Багуславу Багавітыновічу, маршалку i пісару, а замест гэтага 29 снежня 1518 г. князь Сямён Аляксандравіч Чартарыйскі атрымаў пажыццёва прывілей на Прапойск i Чачэрск.

У 1524 г. князь Сямён памёр. Ягоная ўдава Юльяна атрымлівае 8 мая 1524 г. пацверджанне на запісаныя ёй ад свайго нябожчыка мужа князя Сямёна Аляксандравіча Чартарыйскага 600 коп грошай у Спораве, а 12 чэрвеня таго ж года - на Прапойскі замак з землямі вакол Прапойска i Чачэрска, аддадзены князю Фёдару Міхайлавічу Вішнявіцкаму.

Князь Сямён пакінуў сваёй удаве дзвюх дачок. Княгіня Сямёнава Чартарыйская паводле земскага попісу 1528 г. запісана на 22 коні.


ВАЛЫНСКАЯ ГАЛІНА

Князь Міхал Васілевіч Чартарыйскі суправаджаў караля Уладзіслава ў венгерскім паходзе. У 1442 г. у Будзе кароль Уладзіслаў выдаў Чартарыйскаму прывілей, у якім «непакоіўся пра годнасць трох братоў нашых: Івана, Аляксандра i Міхала, князёў Чартарыйскіх; тым князям, родным сваякам сваім дазваляецца ўжываць княскую пячатку, якую ад бацькі i дзеда ўжывалі, гэта - узброены вершнік з мечам у руцэ». Няма ніякай падставы не верыць у аўтэнтычнасць гэтага дакумента; як i не можа быць памылковы i іншы дакумент, выпісаны ў тым жа годзе Уладзіславам Варненчуком у Будзе, які, мяркуючы па спосабу напісання i па сведках, мае шмат агульнага з папярэднім. У наступным годзе ў Варадыне кароль Уладзіслаў надаў князю Міхалу Новіцы i Галіч.

Падобна на тое, што пасля трагічнай смерці караля князь Міхал вярнуўся на бацькаўшчыну i, па прыкладу свайго старэйшага брата Івана, паступіў на службу пры двары Швідрыгайлы; тут атрымаў пасаду надворнага маршалк а. Ва ўзнагароду за службу князь Міхал Васілевіч атрымаў прывілеі: у 1445 г. на Рычаў над Стырам, у 1446 - на маёмасць у Луцкім павеце ў Жукаве, а Ў 1451 г. - атрымаў прывілей на.Халопы на Случы.

Пасля смерці Швідрыгайлы князь Міхал атрымаў ад караля Казіміра замак Брацлаў. Гэты ж князь Чартарыйскі з-за сваёй нелюбові да палякаў перашкодзіў у 1447 г. эфектыўнаму адпору татарам, а ў 1479 г. бараніў Брацлаў, ужо запаланёны татармі, i ледзьве яго абараніў. Памёр перад 1489 г., у якім намеснікам Брацлава ўжо быў князь Андрэй Аляксандравіч Сангушковіч. Ягоная ўдава, княгіня Міхалава Васілевіча Чартарыйскага Марыя, атрымала прывілей на Багародзіцкі манастыр на Перасопніцы. У хуткім часе пасля гэтага яна памерла, таму што ўжо 5 сакавіка 1505 г. яе сын князь Фёдор Міхайлавіч Чартарыйскі атрымлівае прывілей на апеку над Перасопніцкім манастыром, які маці трымала пажыццёва. Узгаданая Марыя, жонка князя Міхала, была дачкой пана Няміры Ражановіча, Луцкага старасты, сястрой пана Якуба Войны Неміровіча.

Паводле радаводу князь Міхал пакінуў пасля сябе сыноў Андрэя i Фёдара; таксама меў дачку княжну Ганну Міхайлаўну, жонку князя Івана Юр'евіча Дубровіцкага, якая атрымала ў пасаг Рычаў. Гэты маёнтак быў дадзены князю Міхалу Васілевічу (Чартарыйскаму) прывілеем Швідрыгайлы, а ён падараваў яго свайму зяцю князю Івану Юр'евічу (Дубровіцкаму) i жонцы ягонай, сваёй дачцэ Ганне, якая пасля смерці мужа выдае сваю дачку Юльяну за князя Міхала Іванавіча (Мсціслаўскага) i аддае ім гэты маёнтак, на які князь Міхал у 1514 г. атрымлівае прывілей. Сын Ганны князь Юры Іванавіч

Дубровіцкі ў сваім тэстаменце называе князя Фёдара Міхайлавіча Чартарыйскага «дзядзькам».


Князь Фёдар Міхайлавіч Чартарыйскі атрымлівае пачаргова прывілеі: у 1501 г. на тры дварышчы ў Клявані, у 1505 г.- апеку над Перасопніцкім манастыром, у 1512 г. - на Літовец ва Уладзімірскім павеце i 6 службаў татарскіх у Карэлічах, у 1517 г. - на куплю Суска ў Карэцкіх. У 1516 г. князь Фёдар Чартарыйскі адмяжоўвае свае маёнткі ад царкоўных Уладзімірскіх земляў, у 1519 г. кароль накіроўвае на яго ліст, каб той заплаціў Уладзімірскаму войту 600 злотых за літоўскае войтаўства, якое купіў пры каралю Казіміру, а менавіта: 500 злотых за войтаўства, а 100 злотых за дварышча Жасаркі.

У 1522 г. у дакументах называецца Луцкім старастам. Ужо ў студзені 1523 г. кароль пісаў у справе Краснасельскага да Луцкага старасты князя Фёдара Міхайлавіча Чартарыйскага, на якога ў гэтым жа годзе скарцзяцца ўладзімірскія сяляне.

У земскім попісе 1528 г. князь Фёдар Міхайлавіч Чартарыйскі, стараста Луцкі, запісаны на 32 коні, а ў наступным годзе атрымлівае прывілей на таргі i корчмы ў замку ў Белагароддзі. У 1530 г. пазовай выкліканы ў суд за крыўду, якую ўчыніў маршалку зямлі Валынскай i Уладзімірскаму старасту князю Сангушку. У 1536 г. судзіцца з князем Іллёй Астрожскім за Стваловічы. У наступным годзе належаў да камісіі, прызначанай да супакаення міжусобіц паміж падданымі каралевы Боны з Пінскага замка i падданымі замка Чартарыйскага. Лістом ад 19 мая 1541 г. кароль даручае Луцкаму старасту, князю Фёдару Міхайлавічу Чартарыйскаму, каб выслаў свайго сына князя Аляксандра з іншымі князямі, панамі i памешчыкамі супраць татараў, якія накіраваліся на Baлынь. Памёр у 1542 г., у тым жа годзе 18 снежня Луцкім старастам, пасля смерці князя Фёдара Міхайлавіча Чартарыйскага, названы Андрэй Міхайлавіч Сангушка.

З тэстаменту князя Фёдара Андрэевіча Сангушковіча ад 1547 г., у якім ён сыноў князя Фёдара князёу Аляксандра i Івана Чартарыйскіх называв «пляменнікамі па сястрынскай лініі», вынікае, што жонка князя Фёдара была княжна Сангушкоўна, дачка князя Андрэя Аляксандравіча Сангушковіча, маршалка зямлі Валынскай i Уладзімірскага старасты, пляменніца князя Канстанціна Астрожскага, які называе князя Фёдара «зяцем». Акрамя двух вышэйузгаданых сыноў, князь Фёдар меў яшчэ трох дачок.


СТАРЭИШАЯ ЛІНІЯ Ў ЧАРТАРЫСКУ I ЛІТОВІЖЫ

Князь Аляксандр Фёдаравіч Чартарыйскі ўсю сваю маладосць змагаўся з татарамі; надобна ўжо ў 1512 г. браў удзел у бітве пад Вішняўцом, але гэта, напэўна, вельмі рана для яго. У 1527 г. ягоны атрад адагнаў татараў на 40 міляў ад Кіева, пабіў ix там i адабраў трафеі. Два разы, у 1537 i 1541 гг., кароль піша ягонаму бацьку, загадваючы яму выправіць свайго сына князя Аляксандра сунраць татараў. Абодва браты кніязі Аляксандр i Іван Чартарыйскія правялі 19 чэрввня 1547 г. у Чартарыску падзел маёмасці, наводлв якога Аляксандр узяў сабе замак i места Чартарыск, замак i места Літовіж з наваколлем, двары Сялец, Мсцішып, Шпрахі i Горкі, а Іван - замак i места Клявань, замак i места Белгарад, Шэплю, Серны, Халопы i Чарукаў. З маёнткаў, правы на якія часова спынены, Іван узяў Карэлічы, Аляксандр - Стваловічы.

Жонкаю князя Аляксандра была Магдаліна Дзеспатаўна, удава князя Івана Міхайлавіча Вішнявіцкага. У 1561 г. князь Аляксандр Фёдаравіч Чартарыйскі атрымлівае прывілей на закладку местаў таргамі ў Стваловічах i Хіновічах. Валодаючы зямлёй Смедынска, цярпеў на ёй крыўду ад свайго суседа князя Курбскага, якога за гэтую крыўду выклікаў у суд у маі 1566 г. Нарэшце 12 верасня 1566 г. нанова зацверджана пасада Валынскага ваяводы. 12 студзеня 1567 г. князь Аляксандр Фёдаравіч Чартарыйскі, ваявода зямлі Валынскай, запісвае сваёй жонцы княгіні Магдаліне Дзеспатаўне 10 000 польскіх злотых, альбо 4 000 коп грошай літоўскай лічбай з Сяльца, кляштара Чэсны Крыж, Наўратыні, Жытанаў, Бубнова, Горак, Палесся i Зяменскага манастыра. У наступным годзе страціў Смедынь, які трымаў у 1 000 коп i які перадалі князю Курбскаму пры ўмове, каб князю Чартарыйскаму той выплаціў гэтую суму. На сойме ў Любліне ў 1569 г. князь Чаргарыйскі, Валынскі ваявода прадставіў каралеўскі дыпламат караля Уладзіслава Варненчука, у якім князі Чартарыйскія прызнаваліся за кроўных сваякоў караля, i на той падставе патрабаваў, як князь крыві, прызначэння спадчыннага месца ў сенаце, аднак атрымаў толькі для сябе i свайго сына Міхала пацверджанне гэтага прывілею.

Пасля далучэння Валыні да кароны князь Аляксандр Фёдаравіч Чартарыйскі, Валынскі ваявода не прыбыў ва Уладзімірскі замак для выканання прысягі на вернасць кароне. У тым жа годзе атрымаў ад караля прывілей як ваявода, нароўні з атрыбуцыямі іншых ваяводаў, судзіць справы судоў. Памёр у 1571 г. Валынскім ваяводам, пасля смерці князя Аляксандра Чартарыйскага 4 ліпеня 1572 г. старастам Луцкім i Браслаўскім названы князь Богуш Карэцкі.

Ягоная ўдава Аляксандрава Фёдаравіча Чартарыйскага, Магдаліна Дзеспатаўна, падпісала тэстамент 13 ліпеня 1571 г., у якім усю сваю спадчыну, не ўзгадваючы пра сваю дачку, аддала свайму сыну князю Міхалу Аляксандравічу Чартарыйскаму, Валынскаму ваяводзічу. Пакінула пасля сябе сына Міхала i дачку.


Княжна Марына Чартарыйская была першай жонкай Андрэя Паўлавіча Сапегі, Наўгародскага ваяводзіча. 18 кастрычніка 1569 г. Андрэй Паўлавіч Сапега, Наўгародскі ваяводзіч, разам ca сваёй жонкай Марынай Аляксандраўнай Чартарыйскай, дачкой ваяводы Валынскага, даюць распіску князю Аляксандру Чартарыйскаму, Валынскаму ваяводу, i ягонай жонцы Магдаліне Дзеспатаўне, што яны цалкам атрымалі пасагу 5 000 коп літоўскіх грошаў i рыштунку 1 750 коп грошай. Марына ўзгадваецца ў тым жа годзе ў тэстаменце бацькі. Памерла бяздзетнай, незадоўга перад сваёй маці.


Князь Міхал Аляксандравіч Чартарыйскі ўзгадваецца ў 1553 i 1569 гг. разам з бацькам, выбраны ў 1573 г. на Валынскім сойміку паслом на элекцыю. Адразу пасля абрання караля Генрыха 12 мая 1574 г. прызначаны, пасля смерці князя Канстанціна Вішнявіцкага, Жытомірскім старастам. У 1576 г. князь Міхал Аляксандравіч Чартарыйскі, Жытомірскі староста, выступае ў якасці сведкі пры падпісанні тэстаменту князя Богуша Карэцкага, Валынскага ваяводы, а ў 1579 г. - як сведка пры запісу князя Курбскага маёмасці сваёй жонцы. Ажаніўся з Соф'яй Хадкевічаўнай, дачкой Юрыя Аляксандравіча Хадкевіча, кашталяна Траецкага, якая была незамужняй яшчэ ў 1569 г. Яны абое, князь Міхал Чартарыйскі, Жытомірскі стараста i Соф'я Хадкевічаўна, аддалі ў 1580 г. у заклад Іваніцкім за 4 000 коп грошай свой маёнтак Чэсны Крыж ва Уладзімірскім павеце. Князь Міхал Чартарыйскі падпісаў у Літовіжы 22 лютага 1582 г. тэстамент, паводле якога хацеў быць пахаваны ў манастыры Сосніцы пад Чартарыскам, якім прызначае апекуноў сваёй жонцы Соф'і Хадкевічаўне i сваім дзецям, ix не пералічвае. У тым жа годзе памёр. Ужо ў 1583 г. Чартарыскам i Літовіжам валодала толькі княгіня Міхалава Чартарыйская, старасціха Жытомірская. У хуткім часе пасля гэтага пабралася шлюбам другі раз з Рафалам Сіняўскім, Камянецкім кашталянам. У акце продажу Чартарыска князем Юрыем Міхайлавічам Чартарыйскім Менскаму ваяводу Пацу ў 1603 г. узгадваецца маці Юрыя Чартарыйскага, Соф'я Хадкевічава Сіняўская, кашталянава Каменскава.

Князь Міхал пакінуў пасля сябе сыноў Юрыя i Міхала, а таксама дачку Соф'ю.


Князь Юры Міхайлавіч Чартарыйскі. у 1602 г. абраны кандыдатам на пасаду Кіеўскага падкаморага. У тым жа годзе ажаніўся з Ядвігай Фамчэўскай, удавой князя Кіруку Астаф'евіча Ружынскага. Прыкладна ў гэты час князь Юры Міхайлавіч Чартарыйскі прадаў замак i места Чартарыск Яну Пацу, Менскаму ваяводу, пакідаючы за сабой на сем гадоў права жыць у Чартарыскім замку. Але ж Пац не захацеў выконваць гэтую ўмову i сам размясціўся Ў Чартарыску. Князь вырашыў прымусіць Паца выканаць сваё абяцанне: 5 снежня 1602 г. князь Юры Чартарыскі разам са сваімі прыяцелямі Бенядыктам Гулевічам, Міколам Сямашкам, Браслаўскім кашталянам i некалькімі дваровымі неспадзявана напаў на Чартарыск, слуг Паца забіў, а яго самога параніў. Пац падаў на ix ў каралеўскі суд, i справа разглядалася на сойме ў Кракаве, на які яны былі выкліканы з сакавіка 1603 г. Кароль у трох дэкрэтах пад вышэйзгаданай датай па справе паміж Янам Пацам, Менскім ваяводам, Віленскім старастам Камянецкім i Даўгіленскім i князем Юрыем Міхайлавічам Чартарыйскім, Бенядыктам Гулевічам, Міколам Сямашкам, кашталянам Браслаўскім, старастам i ключнікам Луцкім, выкліканымі ў суд, вызваліў ад абвінавачвання ў крымінале, а Сямашку ўвогуле ад адказнасці. Справа Паца з Гулевічам i Чартарыйскім перададзена ў земскі суд. Аднак бакі ў сваёй спрэчцы не пайшлі так далека. Праз дзень пасля разгляду гэтай справы пры пасрэдніцтве князёў Крыштафа Радзівіла, Віленскага ваяводы, Аляксандра Астрожскага, Валынскага ваяводы, ваявода Менскі Ян Пац i князь Юры Чартарыйскі прыйшлі да згоды. Абодва бакі прабачыліся за ўзаемныя абразы і г. д., адмовіліся ад абвінавачвання ў крымінале i адмянілі ўзаемныя позвы ў суд. Нашчадкам забітых слуг Пац абавязваецца плаціць за страту бацькоў. Князь адракаецца, паводле папярэдніх кантрактаў, ад свайго знаходжання ў Чартарыйскім замку i гэтую маёмасць аддае ва ўласнасць ваяводу i ягонай жонцы Соф'і з Вішняўца Цацавай ваяводы Менскага. Апроч таго, князь Пац, са свайго боку, на наступны дзень, 6 сакавіка 1603 г., запісвае князю Чартарыйскаму ва ўласнасць маёмасць у Валынскім ваяводстве, замак i места Муравіцы. Памёр князь Юры прыкладна ў студзені 1606 г., таму што ўжо ў лютым таго ж года Ян Пац быў выкліканы ў суд, каб заплаціць 1 600 злотых, якія застаўся вінен нябожчыку, князю Юрыю Чартарыйскаму.

На ім скончылася лінія князёў Чартарыйскіх у Чартарыску i Літовіжы.


ЛІНІЯ НА КЛЯВАНІ

Князь Іван Фёдаравіч Чартарыйскі фігуруе ў дакументах 1542-1547 гг. побач з братам Аляксандрам. Пры падзеле з ім, які адбыўся 19 чэрвеня 1547 г., атрымаў Клявань, Белгарад i г. д. Адначасова князь Іван Фёдаравіч запэўнівае брата Аляксандра ў тым, што пры аспрэчванні правоў на яго маёнткі, выслужаныя бацькам, будзе разам бараніць ix i пры страце абавязваецца ўзамен узнагародзіць. У тым жа годзе бярэцца шлюбам з княжной Ганнай, дачкой князя Кузьмы Заслаўскага, Камянеіцсага старасты, i княгіні Настассі Юр'еўны Гальшанска-Дубровіцкай, за якую ўзяў 1 000 коп грошай у манетах i 1 000 коп грошай у каштоўнасцях i строях. Актам, падпісаным у Заслаўі 18 верасня 1547 г., запісвае ёй 4 000 коп грошаў з трэцяй часткі сваёй маёмасці. Адвечная справа з Радзівіламі аб землях Клявані, Смошаў, Міхаршчыны i Гарадзішча скончылася ў 1555 г. дамовай, што за вышэйузгаданыя землі ён аддаў Радзівілам Сільно, жончын пасаг. Каля 1 студзеня 1564 г. князь Іван Фёдаравіч Чартарыйскі сведчыць пра маёнткі, якія жонцы ягонай, княгіні Ганне Кузьмінічне Заслаўскай, дасталіся ў Глуску i Крычаве пасля смерці князя Януша Заслаўскага. У тым жа годзе быў паслом на каронны сойм, сабраны для прыняцця Літоўскай Уніі. Гэта апошняя ўзгадка пра князя Івана, які, верагодна, памёр у 1566-1567 гг. У запісу, выдадзеным у 1568 г. яго дачцэ Алене яе мужам Гарнастаем, князь Іван названы нябожчыкам. Ягоная удава княгіня Іванава Чартарыйская валодала ў г. у Луцкім павеце маёнткамі Клявань, Белеў, Серны i Халопы. У 1571 г. княгіня Іванава Чартарыйская Ганна Кузьмінічна Заслаўская падпісвае дамову з князямі Янушам i Міхалам Янушавічамі Заслаўскімі, што пры падзеле Глуска з наваколлем i Рычавым дваром атрымлівае сабе палову Глуска i палову сёлаў: Осава, Карытна, Замошта i г. д. Памерла, пэўна, у 1582 г., таму што ў наступным годзе Кляванню валодаў ужо яе сын князь Юры Чартарыйскі.


Князь Іван Іванавіч Чартарыйскі (Януш) - пасол на эленцыі 1573 г. Ваяваў на баку караля Сцяпана Батуры падчас аблогі Пскова, куды прыбыў з атрадам у 50 вернікаў, загінуў 14 кастрычніка 1581 г. ад няшчаснага выпадку: упаўшы з каня прабіў сябе шабляй. Перад смерцю князь Януш Іванавіч Чартарыйскі напісаў тэстамент, паводле якога хацеў быць пахаваным у Кляванскай царкве побач са сваімі бацькамі. Сваю жонку Еву Баркулабаўну Корсакову i сваіх дзяцей даручыў апекаваць сваёй маці княгіні Іванавай Чартарыйскай Ганне Кузьмінічне Заслаўскай, а таксама Сапегу, Мінскаму ваяводу, князю Пронскаму, літоўскаму стольніку, свайму стрыечнаму брату князю Чартарыйскаму, Жытомірскаму старасту, i свайму швагру Янушу Корсаку. Пацвярджае выдадзены раней жонцы запіс на Карэлічы, якія дасталіся пры падзеле з родным братам князем Чартарыйскім.

Удава князя Януша, Ева Баркулабаўна, другі раз пабралася шлюбам з князем Багданам Іванавічам Саламярэцкім.

З дзяцей, якіх князь Януш Іванавіч узгадвае ў сваім тэстаменце, відавочна, доўга жыла толькі дачка Аляксандра, якая мела трох мужоў.


Князь Юры Іванавіч Чартарыйскі ўжо ў 1583 г. валодаў Кляванню. У тым жа годзе князь Юры Іванавіч Чартарыйскі выкупляе ў Панятоўскіх маёнтак Белеў, які ягоны брат нябожчык князь Іван Іванавіч Чартарыйскі i ягоная жонка Ева Баркулабаўна аддалі ў заклад. У 1585 г. князь Юры Іванавіч бярэ ўдзел у справе паміж усімі спадчыннікамі Сцяпана Батуры i князем Канстанцінам Астрожскім. Ажаніўся з княжной Аляксандрай Андрэеўнай Вішнявіцкай. У 1597 г. на князя Юрыя Іванавіча Чартарыйскага скардзіцца князь Аляксандр Палубенскі за тое, што ягоныя падданыя з Глуска Дубровіцкага напалі на падданых сяла Асоўскае князя Палубенскага.

У гэты час развёўся ca сваёй жонкай, якая паўторна пабралася з Янам Лагадоўскім.

Князь Юры са свайго боку ажаніўся другі раз з Галішкай Галавінскай. Юры, князь Чартарыйскі, падпісаў у 1616 г. на сойміку ў Луцку інструкцыю паслам, якіх накіроўвалі на сойм у Варшаву; быў депутатам у Каронны трыбунал у 1616 i 1621 гг., а апошні год - разам з сынам Міколам Юр'евічам. У снежні 1622 г. Валынскі соймік пасылае паслоў на сойм у Варшаву i даручае ім, каб атрымалі прывілей князю Юрыю Чартарыйскаму, які меў вялікія заслугі над Хоцімам, на трыманне праз пэўны час мыт: Кіеўскага, Валынскага i Браслаўскага. Памёр, верагодна, у 1624 г.

Першая жонка нарадзіла яму сыноў: Аляксандра, Адрыяна, i Міколу; другая - сына Андрэя i дачку Соф'ю.


Князі Аляксандр i Андрэй, відавочна, памерлі ў маладосці, першы незадоўга перад 1605 г., у якім фігуруюць толькі ягоныя браты Адрыян i Мікола.


Княжна Соф'я была жонкай Казіміра Песячынскага, старасты Млаўскага i Астралецкага; памерла бяздзетнай. Песячынскі памёр у Даніі ў 1659 г.


Князь Адрыян разам з братам узгадваецца у 1605-1611 гг.; уступіўшы ў ордэн бернардынцаў у 1618 г., адпісвае свае землі

Глуск, Карэлічы ў Наваградскім павеце на карысць брату Міколу.


Князь Мікалай Чартарыйскі ажаніўся ў 1617 г. з княжной Ізабелай Карэцкай, дачкой Яфіма i Ганны з Хадкевічаў. Разам з бацькам быў выбраны дэпутатам у Каронны трыбунал 1621 г. i наступны - 1625 г. У 1626 г. быў разам з Палубенскім супольным спадчыннікам Глуска Дубровіцкага, які адмежавалі ад Бабруйскага стараства. Быў па чарзе: кашталянам Валынскім у 1633 г., Падольскім ваяводам у 1657 г. Памёр 12 ліпеня 1661 г., а ягоная ўдава ў 1669 г. Абое пахаваныя ў Клявані. Мелі сыноў: Фларыяна-Казіміра, Міхала-Юрыя; Яна-Караля i дачку Ганну, а верагодна, яшчэ i дачку Петранэлу.


Петранэла, магчыма, старэйшая дачка князя Міколы - хоць называецца ягонай сястрой, памерла паннай, пахавана ў Клявані побач са сваякамі. Гэта пра яе піша Радзівіл 31 снежня 1634 г.: «Майго суседа князя Чартарыйскага сястра, ужо заручоная Хармінскім, адкінуўшы зямное, пайшла да вечнага шлюбу праз браму смерці».


Фларыян-Казімір прысвяціў сябе духоўнаму стану, спачатку быў канонікам Віленскім i Плоцкім, потым у 1643 г. названы Кракаўскім канонікам, 11 мая 1650 г. - біскупам Познанскім, у 1654 г. - Кіеўскім, а ў 1673 г.- архібіскупам Гнязненскім i прымасам. Памёр 15 мая 1674 г.


Міхал-Юры ваявода Браслаўскі, Валынскі, а ў канцы жы1щя Сандамірскі i Ян-Караль Кракаўскі падкаморы сталі пачынальнікамі дзвюх ліній княжатаў Чартарыйскіх - Кляванскай i Карэцкай.


№1-1993. С. 105-112.

Дзярэчынскі

ад Дзярэчына, мястэчка ў Слонімскім павеце. Гэтая мясцовасьць у канцы XV ст. была ўласнасыцо Яцка Капачэвіча, які памёр бязьдзетным, i пасьля ягонай сьмерці яна перайшла да ягонай сястры Ганны, удавы князя Міхала Аляксандравіча Сангушковіча. У 1501 г. яна атрымала пацьверджаньне на валоданьне Дзярэчынам. Пасьля Ганны Дзярэчын перайшоў да яе дзяцей: сына князя Андрэя Міхалавіча Сангушковіча Кашырскага i дзьвюх дачок, якія былі жонкамі князёў Сямёна Багданавіча Адынцэвіча ды Івана Андрэевіча Палубенскага, у выніку чаго Дзярэчынам у першай палове XVI ст. супольна валодалі тры вышэйзгаданыя князі. У 1540 г. удзел Сангушковічаў у гэтым маёнтку перайшоў, шляхам абмену, да князя Івана Вішнявіцкага. Князёў, якія валодалі Дзярэчынам, відавочна, называлі ў штодзённай мове князямі Дзярэчынскімі. Хзтка гэты тытул, напэўна, выпадкова патрапіў у афіцыйны акт. У Літоўскай мэтрыцы пад 1569 г. пад загалоўкам «Тытулы паноў-рада ix міласьці» быў сьпіс тых, каму належала прыслаць грунтоўнае каралеўскае пасланьне, адрасаванае сэнатарам, кашталянам, земскіін прыдворным ураднікам, маршалкам, старастам i дзяржаўцам, цівунам (жмудзкім), княжатам i панам, а таксама ўдовам. У ліку князёў побач зь вядомымі прозьвішчамі ўзгадваліся князі Дзярэчынскія.

Дольскі

ад Дольска (Стары Дольск) у Пінскім павеце паблізу Любяшова, які ня трэба блытаць зь іншым Дольскам у Ковельскім павеце; гэты апошні Ў XV ст. належаў іншаму роду, ад якога перайшоў да Сангушкаў. Князі Дольскія мелі ўласны герб, падобны да Косьцешы.


Князь Ільля Дольскі, дзедзіч Дольска, у 1530 г. вёў справу зь князем Іванам Васілевічам Казекам, а ў 1539 г. фігуруе ў дакумэнтах у якасьці сьведкі. Напэўна, гета той самы «князь Дольскі», які паводле земскага попісу 1528 г. быў абавязаны выстаўляць у войска дваіх коняў. Ягонай жонкай магла быць: княгіня Любка Дольская, дачка Міхала Паўлавіча Візгірда, якая ў 1539 г, удзельнічала ў продажы Міркова i Чэрні спадчыньнікам узгаданага Візгірда.


Княжна Беата Дольская, вядомая з абароны Дубна, у другой палове XVI ст. была жонкаю князя Саламярэцкага.

У сярэдзіне XVI ст. жыў князь Раман Дольскі, вядомы толькі праз свайго сына Пракопа, які пісаўся Раманавічам, братам Пракопа (а гэта значыць другім сынам Рамана) быў Міхал-Ніцыфар Дольскі.


Міхал-Ніцыфар Дольскі спачатку стольнік, а потым падсудак Пінскі, а на сойме 1589 г. князь Міхал Дольскі, падсудак, прызначаны Пінскім паборцам (г. зн. зборшчыкам падаткаў). Гэты самы князь Міхал Дольскі ў 1606 г. названы Пінскім земскім судзьдзёй, а 25 жніўня 1621 г. кашталянам Берасьцейскім. Памёр бязьдзетным у 1623 г., таму што 26 лютага 1624 г. Бальтазар Стравінскі, Троцкі цівун, менаваны пасьля сьмерці князя Дольскага Берасьцейскім кашталянам.


Пракоп Дольскі жанаты з Марынай Мацьвееўнай Клачкоўнай Падарэўскай, якая як Пракопава Дольская ў 1586 г. бярэ ўдзел ў справе аб спадчыне Мацея Клочкі (Клодзька), Жмудзкага старасты. Пасьля быў Ваўкавыскім судзьдзёй; Пракоп Раманавіч Дольскі, Ваўкавыскі земскі судзьдзя, фігуруе ў дакумэнтах пад 1609 г. Пакінуў пасьля сябе чатырох сыноў: Андрэя, Крыштафа, Міколу i ІІаўла, якія згубілі князёўскі тытул.


Павел Уладзіслаў, самы малодшы сын Пракопа, у маладосьці - прыдворны караля i кавалер залатога руна, потым каралеўскі сакратар. Пабраўся шлюбам з княжной Марыянай Фларэнцыяй Друцкай-Сакалінскай, Полацкай кашталянкай. Абое: Павел Уладзіслаў Дольскі, каралеўскі сакратар, ягоная жонка Марыяна Фларэнцыя Друцкая-Сакалінская, Полацкая кашталянка, у 1640 г. далі распіску ўдаве Полацкага кашталянка Крыштафа Друцкага-Сакалінскага, Марыяне Войнянцы, Літоўскай падканцлержанцы, аб атрыманьні пасагу, а менавіта маёнтка Несіна ў Полацкім павеце, які ацэньваўся ў 16 тысячаў злотых, i таксама 14 тысячаў злотых у дадатак да пасагу. У хуткім часе пасьля таго Павел Уладзіслаў Дольскі названы Ваўкавыскім войскім; памёр перад 1645 г., пакінуў удаву i дзьве дачкі: Канстанцыю i Ізабэлу, ад імя якіх іхны апякун Андрэй Дольскі, Ваўкавыскі падкаморы, брат нябожчыка, у 1645-1646 гг. вядзе судовы працэс з Сапегам. Канстанцыя выйшла замуж за Самуэля Храбтовіча, Старадубоўскага харунжага, Ізабэла - за Міколу Тышкевіча, Смаленскага кашталяніча. Абедзьве фундавалі дамініканаў: Канстанцыя ў 1684 г.- у Красным Бары, Ізабэла з мужам у 1632 г. у Гушчаве. Храбтовіч i Тышкевіч у 1696 г. фігуруюць у якасьці апекуноў удавы i дачкі Яна Караля Дольскага.


Мікола Дольскі, трэці сын Пракопа, 13 ліпеня 1633 г. названы харунжым Пінскім, падчас казацкіх бунтаў быў забіты ўласным падданым у Целяханах у 1647 г. Пакінуў пасьля сябе ўдаву - Алену Ельскую, якая памерла ў 1650 г., i аднаго сына - Яна Караля.


Ян Караль Дольскі нарадзіўся ў 1640 г., у 7 гадоў згубіў бацьку, а Ў 10 гадоў - маці, i на трынаццатым годзе жыцьця каралеўскім прывілеем ад 22 чэрвеня 1652 г. Ян Караль сын Міколы

Дольскага, харунжага Пінскага, i Алены Ельскай атрымаў апеку стрыечнага брата Казіміра Дольскага. Стаўшы ў 1657 г. харужым у войску, усё жыцьцё пасьля гэтага служыў Айчыне. У 1662 г. быў падкаморым Пінскім, 16 сакавіка 1666 г. названы Пінскім маршалкам, адначасова ў 1670 г. - Літоўскім кройчым, пасьля гэтага 3 лютага 1676 г.- чашнікам Літоўскім, а потым 22 чэрвеня 1685 г.- прыдворным Літоўскім маршалкам. Нарэшце, 7 траўня 1691 г. Ян Караль Дольскі на Дольску i Дамбровічу, прыдворны Літоўскі маршалак, стараста Пінскі i Ваўкавыскі, каралеўскі палкоўнік, названы вялікім Літоўскім маршалкам. Фундаваў кляштары піяраў у Дамбровічах у 1684 г. i ў 1686 г. у Любяшове, які потым назваў Навадольскім. У 1693 г. Караль, граф на Дольску, Дамбровічах, Камарне-Дольскай, вялікі маршалак Вялікага Княства Літоўскага, Пінскі i Ваўкавыскі стараста, адміністратар Аліцкай воласьці, палкоўнік Яго Каралеўскай Мосьці i Ганна на Хадароставе i Дольску, ягоная жонка, запісваюць 9 тысячаў рымскіх шкудаў на фундацыю Навадольскага кляштара. Ян Караль памёр 29 красавіка 1695 г.

Друцкі

ад Друцка на рацэ Друць у Магілеўскім павеце. Паводле рускіх радаводаў князі Друцкія паходзяць ад князёў Галіцкіх, сьцьвярджаючы, што пачынальнікам гэтага роду быў князь Міхал, сын Рамана Аляксандравіча князя ва Уладзіміры-Валынскім. У сапраўднасьці паходжаньне гэтых князёў зусім іншае; мясцовасьці Друцк, Сакольня, Талачын, Азярцы, Горы, Прыхабы, Зубрэвічы, Шышава, Дудаковічы, сядзібы князёў Друцкіх, знаходзіліся ў паўночнай частцы Магілеўскай губэрні.

якая была калісьці часткай Полацкага княства. Гэта сьведчыць пра тое, як слушна заўважыў Карамзін, што князі Друцкія паходзяць з полацкіх князёў.

I сапраўды, з сыноў Усяслава Брачыслававіча, Полацкага князя (памёр у 1101 г.), трое з нашчадкаў мелі тытул князёў Друцкіх. Барыс-Рагвалод Усяславіч, князь Полацкі (памёр у 1128 г.), меў сына Рагвалода, князя Друцкага, i ўнука Глеба Рагвалодавіча, князя Друцкага, які жыў у 1181 г. Глеб Усяславіч, князь Менскі (памёр у 1120 г.), меў унукаў Глеба Расьціслававіча Друцкага, які жыў у 1158 г., i Васіля Ўладаравіча Лагойска-Друцкага, які жыў у 1196 г. I нарэшце, сын Давіда Ўсяславіча, князь Барыс Друцкі, які жыў у 1196 г., меў сыноў Васіля Друцкага (які жыў у 1217 г.), Вячаслава i Уладзіміра.

У XIII i XIV стст. сустракаюцца ўрыўкавыя зьвесткі пра князёў Друцкіх.

Напачатку XIII ст. у бітве, у якой аб'яднаныя Руска-літоўскія войскі змагаліся з татарамі, загінуў князь Сямён Міхалавіч Друцкі. У хуткім часе пасьля гэтага князь Дзімітры Друцкі быў забіты ліцьвінамі. Абодва гэтыя факты выклікаюць, аднак, сумненьне. Пэўна, што ў 1339 г. князь Іван Друцкі браў удзел у паходзе татараў пад Смаленск. Князь Дзімітры Друцкі па загадзе князя Міхала Аляксандравіча Цьвярскога падпаліў у 1372 г. Пераяслаў-Залескі. Князь Глеб Друцкі Бранскі ўдзельнічаў у бітве на Куліковым полі. Побач з Вітаўтам, які ў 1384 г. быў у крыжакоў, фігуруе ягоны швагер князь Леў Друцкі. Князь Іван з Друцка падпісаў у 1398 г. мірную дамову ў Літве з крыжакамі.

Усе князі Друцкія ўжывалі адзіны герб: меч паміж чатырма разгорнутымі паўмесяцамі.

Пачынальнікамі іхнага роду быў князь Міхал Друцкі, які пакінуў пасьля сябе, паводле радаводу, двух сыноў: Васіля i Сямёна. Яны заснавалі дзьве галоўныя галіны князёў Друцкіх: старэйшую i малодшую.


Старэйшая галіна

Яе пачынальнікам быў князь Васіль Міхалавіч Друцкі, пра якога вядома толькі тое, што ён жыў у сярэдзіне XIV ст. i пакінуў пасьля сябе сына Дзімітра.


Князь Дзімітры Васілевіч Друцкі меў жонку княжну Анастасію Алегаўну Разанскую, якая, аўдавеўшы, пабралася шлюбам з Карыбутам Альгердавічам, князем Літоўскім. Пакінуў пасьля сябе двух сыноў: Андрэя ды Васіля.


Князь Андрэй Дзімітравіч быў, напэўна, той князь Андрэй, пасынак князя Дзімітра, які загінуў у бітве пад Ворсклай. Ягоныя сыны памерлі ў маладым узросьце бязьдзетнымі; у 1411 г. Вітаўт надае Віленскай думе добра, якія раней належалі сынам князя Андрэя Друцкага.


Пра князя Васіля Дзімітравіча нічога невядома, апроч таго, што ён меў сына Дзімітра. Гэты князь Дзімітры Васілевіч жыў у другой палове XV ст. i меў чатырох сыноў: Васіля, Багдана, Андрэя i Юрыя. Гэтыя чатыры князі, а дакладней, тры першыя - Васіль, Багдан i Андрэй Друцкія, а таксама сын чацьвёртага (які, напэўна, заўчасна памёр) Дзімітры Юр'евіч Друцкі прынялі ўдзел у бунце князя Глінскага, з-за чаго выехалі ў 1508 г. у Маскву. Маці князёў Друцкіх была затрымана на Літве, дзе i памерла ў 1510 г., пад час перамоваў Маскоўскага i Літоўскага двароў аб яе выдачы. Ад вышэйзгаданых чатырох князёў Друцкіх паходзяць князі Друцкія безь ніякага прыдомку, якія i да гэтых дзён існуюць у Расеі.


Малодшая галіна

Князь Сямён Міхалавіч i ягоны сын Дзімітры Сямёнавіч Друцкія вядомыя толькі па імёнах. Апошні, паводле радаводу, меў чатырох сыноў: Сямёна, Івана, Міхала i Аляксандра; толькі існаваньне першага трэба спраўдзіць у іншых крыніцах.


Князь Іван Дзімітравіч. Радавод пэўна, блытаючы яго з князем Іванам Гальшанскім, надае яму двух сыноў: Андрэя i Сямёна. Зь ix Андрэй, нібыта бацька каралевы Соф'і, быў адначасова зачынальнікам князёў Сакалінскіх, Любецкіх, Горскіх i Багрымоўскіх. Але больш падобна на праўду тое, што гэты князь (Іван Друцкі) меў мянушку «Кіндзір». Князь Іван Дзімітравіч Кіндзір, забіты ў 1399 г. пад Ворсклай, меў двух сыноў, князёў Глеба i Аляксандра Кіндзірэвічаў, якія жылі на Літве ў першай палове XV ст., пасьля сьмерці якіх іхную маёмасьць атрымаў князь Іван Пуцята Друцкі.


Князь Міхал Дзімітравіч i ягоны брат Аляксандр, паводле радаводу, які абодвух братоў называв Падбярэскімі, загінулі ў 1399 г. у бітве пад Ворсклай. I сапраўды, у сьпісе князёў, забітых пад Ворсклай, ёсьць i «князь Міхайла Падбярэскі i ягоны брат Аляксандр». Магчыма, што гэтыя князі валодалі Падбярэзай, аднак яны ня маюць ніякага дачыненьня да князёў Ямантовічаў-Падбярэскіх (Гл. Ямантовіч-Падбярэскі).


Князь Сямён Дзімітравіч Друцкі - гэта ўжо цалкам гістарычная асоба. Князь Сямён Дзімітравіч Друцкі ў 1401 г. абяцаў Уладзіславу Ягайлу, што пасьля сьмерці Вітаўта захавае вернасьць каралю i польскай кароне. Гэты самы князь Сямён Дзімітравіч Друцкі выдаў у 1422 г. сваю швагерку, дачку князя Андрэя Альгімонтавіча Гальшанскага, за караля Уладзіслава Ягайлу. З гэтага вынікае, што сястра князя Сямёна, а гэта значыць дачка князя Дзімітра Друцкага, была жонкаю Андрэя Альгімонтавіча Гальшанскага, маці каралевы Соф'і. Зь іншых крыніцаў вядома, што яна мела імя Аляксандра i памерла ў 1426 г. у Глшянах на Чырвонай Русі, калі вярталася дадому ў Кіеў пасьля наведваньня сваёй дачкі ў Кракаве. Яна пахавана па сваім жаданьні ў царкве манастыра ва Уніёве. Радавод надае князю Сямёну Дзімітравічу чатырох сыноў: Івана Бабу, Івана Пуцяту, Міхала Лобана i Дзімітра Сякерку. Да ix яшчэ трэба дадаць Васіля Краснага i Рыгора. З гэтых шасьці сыноў пяцёра сталі стваральнікамі асобных галінаў князёў, зь якіх род Бабічаў i род Пуцяцічаў былі галопнымі.


Князь Міхал Сямёнавіч, якому радавод дае прыдомак Лобан, ёсьць, бясспрэчна, адна асоба з князем Міхалам Сямёнавічам Балабанам, які на баку Швідрыгайлы бараніў у 1431 г. Крамянец i загінуў у 1435 г. у бітве пад Вількамірам (Гл. Балабан).


Галіна Дзімітра Сякеры-Зубравіцкага

ад прыдомку Сякера i мясцовасьці Зубрэвічы на рацэ Ульлянцы ў Аршанскім павеце. Вышэйзгаданы сын князя Сямёна Дзімітравіча Друцкага Дзімітры Сямёнавіч Сякера - гэта i будзе той князь Мітко Сямёнавіч, якому кароль Уладзіслаў Ягайла запісаў у 1425 г. грыўнаў на Перамышльскіх i Дарагабыцкіх котальнях i Львоўскім мыце, i князь Мітко, сын Сямёна князя Друцкага, якому тэты ж кароль у 1427 г. запісвае добра Хлопы, Вангерцы, Какаловічы, Камарна, Літоўчыцы ў Гарадзецкім павеце, а таксама Кліцка Шчырэцкім павеце на суму 300 грыўняў. З пазьнейшай справы даведваемся, што князь Дзімітры Сякера меў падчас праўленьня вялікіх князёў Вітаўта i Жыгімонта маёнтак Асьцёр у Кіеўскім павеце. Гэты князь быў радыкальным прыхільнікам Швідрыгайлы; вялікі князь Жыгімонт, перамогшы

Швідрыгайлу ў 1432 г. пад Ашмянамі, узяў у палон паміж іншымі князя Мітка Зубравіцкага i князя Васіля Краснага, ягонага брата. Гэты ж князь Дзімітры Сямёнавіч, маёмасьць якога складалася з двароў Зубровічы, Хімы, пустка Дубровенская, двароў Быхаў, Дубосна i даньнікаў у Туршчы, запісаў правы на яе (сваёй жонцы) княгіні Соф'і i яе дзецям i нашчадкам. Паводле хронікаў, узгаданая жонка князя Мітка Зубравіцкага была княгіня Соф'я Жэдывідаўна, пляменьніца караля Уладзіслава Ягайлы, якая мела спадчынныя правы (па бацьку) на Падольскую зямлю (ці не дачка аднаго з Карыятовічаў?). У 1470 г. кароль Казімір пацьвердзіў, што правы на ўсялякія добра, якія калісьці трымаў князь Дзімітры Сямёнавіч, належаць жонцы таго Дзімітра.

Пасьля сьмерці князя Дзімітра Сямёнавіча засталіся: удава княгіня Соф'я i дачка княжна Марына, жонка князя Сямёна Сямёнавіча Трабскага. У 1486 г. княгіня Соф'я Дзімітраўна Зубравіцкая i княгіня Марына Сямёнаўна Трабская запісваюць на Прачысценскі сабор у Вільні бацькоўскі маёнтак Туршчу, людзей з якога на той самы сабор запісаў ужо іхны дзед князь Сямён; гэты запіс складзены ў прысутнасьці князёў Івана Заслаўскага, Івана Васілевіча i ягонага брата князя Сямёна Юр'евіча Гальшанскага i князя Івана Глінскага. У 1489 г., згодна каралеўскаму рашэньню, княгіня Сямёнава Сямёнавіча Трабская Марына атрымлівае ад князёў Васіля i Андрэя Зьвягольскіх маёнтак Асьцёр у Кіеўскім павеце, які яе бацька князь Мітко Сякера трымаў пры Вітаўту i Жыгімонту. Гэта ж княгіня Марына Трабская, дачка князя Дзімітра Зубравіцкага i жонка князя Сямёна Сямёнавіча, усе свае добра, рухомасьць i скарб запісвае свайму ўнуку Альбрэхту Марціновічу Гаштольду, Троцкаму ваяводзічу, а вялікі князь Аляксандр у 1496 г. пацьвярджае дараваньне гэтых добраў, двара Дабосны, даньнікаў у Туршчы i палаца ў Быхаве, якія княжна Марына Сямёнава Трабская Альбрэхту Марцінову Гаштольду, сыну ваяводы Віленскага (замест Троцкага), свайму ўнуку, пакінула ў спадчыну.


Галіна Васіля Краснага

Князь Васіль Сямёнавіч, празваны Красным, быў пятым сынам князя Сямёна Дзімітравіча Друцкага. Князь Васіль Красны, Віцебскі намесьнік, па рашэньню Швідрыгайлы належаў да пасольства, якое Швідрыгайла выслаў у 1431 г. да караля Ўладзіслава. Гэты ж князь Васіль Сямёнавіч падпісваўся ў 1431-1432 гг. на двух трактатах Швідрыгайлы. Князь Васіль Сямёнавіч Красны, Віцебскі намесьнік, выступав на баку Швідрыгайлы ў бітве пад Ашмянамі ў 1432 г., дзе трапіў у палон да вялікага князя Жыгімонта. Можа быць, што ён знаходзіўся ў палоне ўвесь час панаваньня Жыгімонта, i толькі пры вялікім князю Казіміру зноў выступае на палітычным даляглядзе. Князь Васіль Красны быў у 1446 г. паслом ад вялікага князя Казіміра на Пётркоўскі зьезд, у 1447 г. - асыставаў каралеўскую каранацыю, а ў наступным 1448 г. - зноў паслом Літвы на Люблінскі сойм. Ягонай жонкай, безумоўна, была сястра князя Фёдара Варатынскага; яна нарадзіла яму сына Івана Васілевіча Краснага, якога князь Фёдар Варатынскі назваў сваім «унукам».


Князь Іван Васілевіч у 1486 г. ставіць свой подпіс на запісе княгіні Соф'і Зубравіцкай i Марыны Трабскай; у хуткім часе пасьля гэтага па рашэньні Казіміра атрымлівае пасаду Менскага намесьніка. Менскі намесьнік князь Іван Васілевіч атрымлівае ў 1488 г. чатыры бочкі солі з мыта ў Коўне i калоду мёду-сырцу з ключа Троцкага. У лютым 1490 г. кароль загадвае намесьніку Менскаму, князю Івану Васілевічу, каб ён аддаў у заклад троцкаму яўрэю Міхалу Данілавічу Менскае мыта. Гэты самы намесьнік Менскі князь Іван Красны ўзгадваецца ў сакавіку 1489 г. у дыпляматычнай карэспандэнцыі Маскоўскага i Літоўскага двароў. I ў пазьнейшых дакумэнтах мы сустракаем узгадкі, што князь Іван Васілевіч быў Менскім намесьнікам падчас уладараньня караля Казіміра. Гэтую пасаду склаў зь сябе, бясспрэчна, пасьля сьмерці караля Казіміра. Прызваны засьведчыць паходжаньне княгіні Іванавай Яраславіча, князь Іван Васілевіч Красны ў 1505 г. адзначае, што «дачка Карыбута Альгердавіча Марыя знаходзілася на выхаваньні ў вялікага князя Вітаўта i той выдаў яе за князя Фёдара Варатынскага, майго дзядзьку», дачка якога - жонка князя Івана Яраславіча.

Князь Іван Васілевіч Красны меў жонку Марыю Сямёнаўну Кобрынскую, якая ў справах аб спадчыне князя Кобрынскага ў 1495 г. фігуруе як княгіня Іванава, а ў 1508 г. - як княгіня Іванава Васілевіча Марыя. У пазьнейшым дакумэнце маецца ўзгадка, што адна з дачок князя Сямёна Кобрынскага была жонкай князя Івана Васілевіча Краснага. Памерла, пэўна, перад 1512 г., перажыўшы свайго адзінага сына, таму што ў справе аб спадчыне Соф'і Радзівілавай ні яна, ні яе нашчадкі ня бралі ўдзелу. Пасьля яе сьмерці князь Іван ажаніўся другі раз - на князёўне Марыі Іванаўне Заслаўскай, удаве памерлага ў 1512 г. у Маскве князя Багдана Фёдаравіча Глінскага-Пуціўльскага. У 1516 г. князь Іван Васілевіч Красны запісвае за Марыяй, дачкой князя Івана Юр'евіча Заслаўскага, сваёй жонкай, сёлы Бобр i Сакаловічы, даньнікаў на рацэ Бобр i двор Недаходаў.

Адзіны сын князя Івана, князь Дзімітры Іванавіч памёр пры жыцьці бацькі, незадоўга перад 1507 г.

Такім чынам, князь Іван Васілевіч Красны быў апошнім прадстаўніком свайго роду, а ягоную спадчыну мусілі падзяліць паміж сабою ўсе князі Друцкія.


Галіна Рыгора

Князь Рыгор Сямёнавіч падпісваў у 1422 г. разам ca сваімі братамі князямі Іванам Сямёнавічам ды Іванам Пуцятам трактат з крыжакамі. Са справы, якую ў 1561 г. праводзіў князь Сакалінскі з князем Любецкім (Відуніцкім) аб апецы дзяцей князя Горскага, вынікае, што калі князь Сакалінскі быў нашчадкам князя Івана Бабы, старэйшага сына князя Дзімітра (?) Друцкага, дык князь Відуніцкі быў нашчадкам трэцяга сына таго ж князя Дзімітра (?) Друцкага, Рыгора.

Сын князя Рыгора, князь Васіль Рыгоравіч, каля 1450 г. ад караля Казіміра атрымаў прывілей на 6 дымоў у Аршанскім павеце, а ў 1466 г. гэты ж князь быў сведкам пры запісе свайго стрыечнага брата князя Сямёна Фёдаравіча (Сакалінскага) на Чэрэйскі манастыр. Ягонай жонкаю была дачка пана Воршы, сястра Алізаравай Шыловічавай, старасьціхі Луцкай i маршалкавай зямлі Валынскай. Гэтая апошняя запісала 17 ліпеня 1488 г. свайму пляменьніку па сястры князю Багдану Васілевічу маёнтак Любча на Валыні, у выніку чаго нашчадкі князя Васіля Рыгоравіча пісаліся князямі Любецкімі.


Галіна Івана і Бабіча

Князь Іван Сямёнавіч Друцкі, празваны Баба, быў старэйшым сынам князя Сямёна Дзімітравіча Друцкага. Князь Іван Сямёнавіч (Баба ці Пуцята /?/), намесьнічаў па загадзе вялікага князя Вітаўта ў Полацку. Князь Іван Сямёнавіч падпісаўся ў 1422 г. на дамове Літвы з ордэнам. У 1424 г. Іван Баба з братам Пуцятам - князі Друцкія, а таксама князі Андрэй Міхалавіч, Андрэй i Мітка Усеваладавічы (Шуціха) бралі ўдзел у паходзе на аблогу Адоева, захопленага ардынскім ханам Кудайдайтам. А ў 1431 г. князі Іван Сямёнавіч i Пуцята Сямёнавіч падпінсалі дамову вялікага князя Швідрыгайлы з ордэнам. У гэты ж час князю Міхалу (?) Бабе Швідрыгайла прызначае трымаць Падольскія замкі, якія, аднак, з-за нападаў польскіх паноў Літва не атрымала. Пасьля бітвы пад Вількамірам i канчатковай перамогі вялікага князя Жыгімонта над Швідрыгайлам, князь Іван Баба, з князёў Друцкіх, уцёк спачатку ў Рыгу, а 1 лістапада 1435 г. прыбыў у Пскоў, дзе знаходзіўся да сярэдзіны зімы. Напачатку 1436 г. наступае на службу да вялікага князя ў Маскве. У тым жа годзе браў удзел у арышце Васіля Касога. Ягонай жонкаю была княжна Аўдоцьця, дачка князя Андрэя Шуціхі, князя Тарускага-Лязецкага.

Паводле радаводу, у князя Івана Бабы было чацьвёра сыноў - Фёдар, Канстанцін, Васіль i Сямён. Да ix трэба дадаць князя Хвана Бабіча, пра назначэньне якога на пасаду намесьніка Пскова двойчы, у 1472 i ў 1476 гг., жыхары горада прасілі (але дарэмна) вялікага князя Маскоўскага. З сыноў Івана Бабы Васіль, Сямён i Іван разам з бацькам перасяліліся ў Расею, у той час як Фёдар i Канстанцін, напэўна, старэйшыя браты, засталіся на Літве.


Князь Канстанцін Бабіч, паводле радаводу, пакінуў пасьля сябе толькі дачку Танну, якая была жонкаю князя Дзімітра Варатынскага. Аднак зь іншых крыніцаў вядома, што ўзгаданая княгіня Дзімітрава Баратынская была сястрой князя Андрэя Канстанцінавіча Прыхабскага, гэта значыць, што гэты князь Андрэй Прыхабскі быў сынам Канстанціна. Сам Канстанцін трымаў Прыхабу, якая пасьля сьмерці Канстанціна Бабіча перададзена каля 1442 г. (?) князю Фёдару Адзінцовічу. Ягоныя нашчадкі насілі тытул князёў Прыхабскіх.


Князь Фёдар Іванавіч Бабіч

атрымаў у 1443-1445 гг. ад вялікага князя Казіміра некалькі прывілеяў на валоданьне людзьмі i землямі, а менавіта, як Бабіч малодшы - маёнткі, якія трымаў князь Міхал Ямантовіч каля 1443 г., як князь Федка Бабіч - людзей у Віцебскім павеце каля 1446 г. i як князь Фёдар Іванавіч - Доўгія Лукі i Вярхоўцы ў Віцебскім павеце, каля 1450 г.

Радавод узгадвае трох ягоных сыноў: Сямёна Сакалінскага, які памёр разам з сынам у турме ў Маскве, Васіля Шчарбатага, бязьдзетнага, i Івана Азярэцкага. Лік ягоных сыноў іншы радавод дапаўняе, паставіўшы на другое мейсца Фёдара. З узгаданых чатырох сыноў князя Фёдара Бабіча, пра князя Васіля Фёдаравіча вядома толькi, што ён насіў мянушку Шчарбаты, фігуруе побач з братамі ў дакумэнтах пад 1466 г. i тое, што памёр ён бязьдзетным.


Князь Сямён Сакалінскі i Іван Азярэцкі сталі пачынальнікамі родаў: першы - князёў Друцкіх-Сакалінскіх, другі - князёў Друцкіх-Азярэцкіх.

Такім чынам, род Бабічаў узнік на Літве ў канцы XV ст., ён даў пачатак галінам Прыхабскіх, Сакалінскіх, Азярэцкіх i Сакалінскіх-Канопляў, прадстаўнікі якіх ужывалі калісьці прыдомак «Бабіч».


Галіна Івана II Пуцяціча

Князь Іван Сямёвавіч Друцкі, якога празвалі Пуцята, быў другім сынам князя Сямёна Дзімітравіча Друцкага. У 1422 г. князь Іван Пуцята падпісаў дамову Літвы з крыжакамі, а ў 1424 г. удзельнічаў у паходзе супраць татараў. У 1431-1432 гг., як князь Пуцята Сямёнавіч, Іван Пуцята, альбо Іван Пуцята Сямёнавіч, неаднаразова падпісваўся на дыпляматычных актах вялікага князя Швідрыгайлы. Усё сваё жыцьцё застаўся верны Швідрыгайлу i разам зь ім застаўся на Валыні. Князь Іван Пуцята ў 1437-1438 гг. падпісваў прывілеі, выдадзеныя Швідрыгайлам у Луцку. Ен таксама сустракаў у 1440 г. вялікага князя Казіміра пры ягоным уезьдзе ў Літву, Длугачы прыпісвае князю Васілю Пуцяту. На працягу 1430-1450 гг. Вялікі князь Казімір надаў князю Івану Пуцяту маёнтак Слабодка ў Аршанскім павеце i іншыя добра. Радавод адзначае, што ён меў трох сыноў: Васіля, Івана i Дзімітра, «што быў у Кіеве». Чацьвёртым ягоным сынам, безумоўна, быў князь Міхал, пачынальнік роду князёў Талочынскіх, якія таксама былі князямі Друцкімі. Ягоны сын, князь Юры Міхалавіч, які пісаўся перш за ўсё князем Шышэўскім, потым Талочынскім, але таксама i Друцкім, меў сына, князя Васіля Юр'евіча Талочынскага, i дачок, якія называлі князя Дзімітра Пуцяціча сваім дзедам i сьцьвярджалі, што былі ягонымі ўнучкамі па браце. Гэтыя адносіны пацьвярджаюць i іншыя дакумэнты, у якіх князь Васіль Талочынскі называе князёў Горскіх братамі альбо судзіцца з князем Іванам Горскім з-за спадчыны князя Івана Краснага.


№2-1993. С. 96-105.

Князь Дзімітры (Іванавіч) Пуцяціч

як князь Дзімітры ставіць подпіс сьведкі ў 1455 г. на запісе Андрэя Уладзіміравіча Альгердавіча. Гэты самы князь Мітка Іванавіч быў у 1467 г. сьведкам пры запісе князя Юрыя Федкавіча Нясьвіцкага з боку жонкі, а ў 1486 г. атрымлівае ад караля 5 коп грошай са скарбу. Князь Дзімітры Пуцяціч у 1486 г. намесьнік Мцэнскі i Любуцкі, потым, у 1487-1488 гг., - намесьнік Бранскі, аў кастрычніку 1492 г.- ужо Кіеўскі ваявода. Ваявода Кіеўскі князь Дзімітры Пуцяціч атрымаў у 1499 г. прывілей на Крашын у Наваградзкім павеце, а таксама на Палажаны, што ў Любашанскай воласьці. У 1500 г. князь Дзімітры Пуцяціч, ваявода Кіеўскі, быў паслом да хана Мэнглі-Гірэя i, відавочна, завязаў зь ім прыязныя адносіны, таму што ў 1502 г. хан пісаў «свайму прыяцелю князю Дзімітру» пра пагром Шаха Ахмета. Памёр у пачатку 1505 г. Частку добраў пасьля яго атрымаў у спадчыну князь Талачынскі, а рэшту, відавочна,- князі Пуцяцічы i Горскія.


Князь Іван Іванавіч Пуцяціч - гэта, безумоўна, той князь Пуцята, які быў сьведкам у 1458 г. у Астрозе, а князь Пуцята Іванавіч - сьведка пры запісе ў 1467 г. князя Юрыя Федкавіча Нясьвіскага з боку жонкі. 1474 г. князь Пуцята - Луцкі гараднічы. У 1487-1488 гг. князь Іван Пуцяціч, Луцкі гараднічы, колькі разоў атрымлівае ад караля долю з Луцкага i Уладзімірскага мытаў. Яшчэ ў 1489 г. князь Іван Пуцяціч фігуруе ў дакумэнтах як Луцкі гараднічы, а ў 1493 г.- ужо як Луцкі падстараста, а пасьля гэтага - як Луцкі ключнік. У 1496 г. Луцкі ключнік князь Іван Пуцяціч атрымлівае прывілей на дварышча Масор у Мельніцкім павеце. Напачатку XVI ст. стаў Пярэмільскім намеснікам. Князь Іван Пуцяціч, Пярэмільскі намесьнік, фігуруе ў дакумэнтах у 1506-1507 гг. У 1507 г. Пярэміль пераходзіць да князя Фёдара Чацьвяртынскага, пасьля чаго князь Іван Пуцяціч, напэўна, з нагоды свайго старога веку не займае пасадаў, але як сьведка ставіць свае подпісы на дакумэнтах ажио да 1516 г.

Дуда, Дудакоўскі

ад мясцовабьці Дудаковічы каля Друцку, што належала князям ДруцкімГорскім, зь якіх князь Іван Васілевіч фігуруе ў дакумэнтах за 1506-1508 гг. як князь Іван Дуда. Гэты князь пакінуў пасьля сваёй сьмерці ўдаву - княгіню Настасьсю Іванаву Дудакоўскую, i сына, князя Фёдара Іванавіча Дудакоўскага, нашчадкі якога згубілі тытул «Дудакоускія», а пісаліся «Горскімі».

Гедройц (Гедройт, Гедройцкі)

ад мясцовасьці Гедройцы, што знаходзіцца ў 6 мілях ад Вільні ды ад некалькіх іншых мясцовасьцяў з падобнай назвай у той самай акрузе. Паводле легенды, пададзенай у Літоўскай хроніцы з дадаткам Стрыйкоўскага i Каяловіча, Гедройцы паходзяць ад мітычнага Даўшпрунга, які з Палямонам прыбыў у X стагодзьдзі на Літву i стаў пачынальнікам паноўнай дынастыі. Ягоны нашчадак, вялікі Літоўскі князь Рамонт (Рамунд, Раўмунд) жыў у XIII ст. i меў пяць сыноў: 1) Нарымонта - літоўскага князя, які праз сына Лізьдзейку стаў пачынальнікам мноства літоўскіх дамоў, якія маюць герб Трубу, такіх як Радзівілаў, Остыкаў, Нарбутаў, Дзевалтоўскіх, Камаеўскіх i г. д.; 2) Даўмонта і Ўцянскага князя - пачынальніка роду Сясіцкіх, князёў Сьвірскіх i г. д.; 3) Гальшана - пачынальніка князёў Гальшанскіх i Дубровіцкіх; 4) Гедруса i 5) Тройдэна, апошняга літоўскага князя з гэтае дынастыі, які ня меў нашчадкаў роду. Гедрус, пэўна, заклаў Гедройцы i быў празваны князем Гедройцкім. Ягоны сын Гiнвiл быў бацькам Гурды, Бінойны i Бубэты. Гурда меў сына Даўмонта, а той - Войткасаі Пятраса, першы з якіх нібыта быў бацькам Б а р т ал а м е я i дзедам князя Мацюша Барталамеевіча Гедройца, (маршалка, які памёр у 1563 г.). Ад Гедруса паходзяць яшчэ Гінвілы, князі Ямантавічы i Юрагі, а таксама шмат іншых родаў.

Выснова, што Гедройцы з другой паловы XVI ст. ужывалі прыдомак «Даўмонт», нібыта ў памяць аб сваім продку, падаецца малаверагоднай. Затое больш падобна на праўду тое, што князі Гедройцы паходзяць ад удзельных літоўскіх князёў, а менавіта ад дынастыяў, якія папярэднічалі дынастыі Гедыміна. Іхнае становішча адрозьнівалася ад становішча іншых князёў. Яны разам ca Сьвірскімі ўтваралі нібыта асобную катэгорыю князёў. Першапачатна іхны назоў быў «Гедройт», ад яго ўтварыўся прыметнік «Гедройцкі». Але з часам ён спросьціўся да Гедройца. Першая дакумэнтальная ўзгадка аб ix датуецца 1399 г., у якім вялікі князь Вітаўт судзіў справу «князёў Гедройцкіх» зь Віленскім біскупам. У першай палове XV ст. жылі Война, Гогуль i Ягайла Гедройцы. Подпіс Ягайлы Гедройцавіча стаіць паміж подпісам саноўнікаў на акце вялікага князя Швідрыгайлы ў 1431 г. Трактат аб саюзе Швідрыгайлы з ордэнам крыжакоў (ад 15 траўня 1432 г.), пасьля князёў i саноўнікаў, але перад баярамі падпісалі «Войнус Гедройцкі, Аляксандр Сьвірскі». На трактаце вялікага князя Жыгімонта з каралём (ад 20 студзеня 1433 г.) пасьля князёў, паміж саноўнікамі паставілі свае подпісы «Война, Гогул i Ягайла Гедройцы»... i на падобным трактаце ад 27 лютага 1434 г. - Ягайла Гедройцкі... На іншым дакумэнце XV ст. падпісаўся «князь Раман Гедройц». У 1495 г. прыдворны Ян Гедройц быў прызначаны паслом вялікага князя Аляксандра да вялікага князя Маскоўскага.

У попісе літоўскай шляхты за 1528 г. Гедройцы i Сьвірскія ня зьмешчаныя разам зь іншымі князямі, а запісаныя асобна: «Рэестр харужства Крэускага i Сьвірскага» i «Рэестр князёў i баярау Гедройцкіх», у які было запісана 85 асобаў, i яны былі павінны выстаўляць на земскую службу 234 коні. У гэтым сьпісе пералічаны толькі імёны, i немагчыма адрозьніць князёў ад баяраў. Але зь іншых тагачасных дакумэнтаў вядома, што з гэтых 85 асобаў большасьць фігуруюць потым з княскім тытулам. Наагул, род Гедройцаў не заўсёды ўжываў княскі тытул, з гэтым таксама зьвязана цяжкасьць пры адрозьненькі «князёў ад баяраў Гедройцкіх».

У Літоўскай мэтрыцы за 1522 - 1566 гг. аб князёх Гедройцкіх маецца мноства дакумэнтаў, якія сьведчаць, зь некаторымі выняткамі, аб незаможнасьці роду. Гэта, у асноўным, справы аб некалькіх валоках зямлі, запісы некалькіх дзясяткаў коп грошай. Гэты род ужо ў XVI ст. настолькі памножыўся, што распаўся на мноства дробных галінаў. Некаторыя зь ix з часам зьбяднелі да стану простых зямянаў, згубілі памяць аб сваім паходжаньні i родавой назве, а за імі замацаваліся патронімы: Бартковічы, Масковічы, Міцкевічы, Здановічы, Пашковічы i г. д. з родаў, якія паходзілі ад Гедройцаў, княскі тытул, апроч саміх Гедройцаў, захавалі толькі князі з прыдомкам «Юрага». З князёў i баяраў Гедройцкіх, што былі ўзгаданы ў сьпісе 1528 г., як вынікае зь іншых дакумэнтаў, князямі былі:


Юшка, меў сыноў: Барташа, Лаўрына, Станіслава i Юрыя, што жылі ў 1528 г. Князь Лаурын Юшкавіч Гедройцкі, харужы, у 1524 г. атрымлівае прывілей на апеку над дзецьмі свайго швагра князя Барталамея Гедройцкага. Запісаўшы разам з братамі, князямі Гедройцкімі, з корчмы на Гедройцкі касьцёл, меў у 1528 г. справу аб гэтым з плябанам.


Мінгайла, меў сына Станіслава Мінгайлавіча, які жыў у 1528 г. Ягоны сын Ян Станіслававіч Мінкгайла Гедройц у 1562 г. прадае нейкую зямлю за 13 коп гаспадарскаму маршалку, князю Манюшу Барталамеевічу Гедройцу.


Аўгусьцін меў сыноў Богуша i Станіслава, што таксама жылі ў 1528 г. Князь Богуш Аўгусьцінавіч Гедройцкі адпісвае ў 1558 г. сваёй дачцэ Альжбеце i яе мужу Станіславу Станіслававічу Едцы трэцюю частку Гедройцкага маёнтку.


Шарайковічы, разам узгаданы ў 1528 г. Князь Юры Шарайковіч i Станіслаў Амбражэвіч Гедройцкія ў 1550 г. былі абскарджаны княгіняй Альжбетай Кіркораўнай Гедройцкай i яе братам Мацеем Бартковічам за наезд на Гедройцкі маёнтак.


Станько (Станіслаў) жыў у другой палове XV ст., меў сыноў: Мацея, Міколу i Абрама Станьковічаў, якія жылі ў 1528 г. Сын апошняга князь Якуб Абрамавіч Гедройцкі прадае ў 1529 г. частку маёмасьці ў Ліпішках i Бярдоўцы, якую атрымаў у спадчыну ад маці. Мікола Станіслававіч меў шасьцёх сыноў i дзьвюх дачок. 1) Князь Ян Мікалаевіч, 2) Князь Хэрубін Мікалаевіч. 3) і 4)Князі Пятро i Каспар Мікалаевічы Гедройцы ў 1562 г мелі судовую справу аб пазыках трэцяга забітага брата Станіслава. Князь Каспар Мікалаевіч Гедройц у 1563 г. адпісвае сваёй жонцы Марце, дачцэ Паўла Нарушэвіча, трэцюю частку сваіх маёнткаў на вечнае карыстаньне i дзьве трэці ў суме 500 коп грошай. Князь Пятро Мікалаевіч Гедройц, жанаты з Ружай Янаўнай Валадковічаўнай, меў у 1551 г. судовую справу з Янам Янавічам Валадковічам аб валоданьні маёнткам Віды. У красавіку 1564 г. князь Пятро Мікалаевіч Гедройц, Віленскі войт, піша тэстамэнт, у якім узгадвае сваю жонку Ружу Янаўну Валадковічаўну, якой адпісвае 100 коп, i сястру Соф'ю.

5. Станіслаў Мікалаевіч Гедройц у 1546 г. набыў у Яна Мікалаевіча Міцковіча Шука Тулі. Гэты самы князь Станіслаў Гедройц, жанаты з дачкой пані Ганны Мікалаевай Салагубовіча, у 1550 г. судзіўся з цешчай за двор у Мусьніках, які ўзяў у пасаг. Быў забіты каля 1560 г. Ягоная удава Ганна Мікалаеўна Салагубаўна фігуруе ў дакумэнтах 1561 i 1562 гг.

6. Князь Андрэй Мікалаевіч Гедройц узгадваецца ў 1546, 1551, 1552 гг. як пракуратар у розных справах. У 1559 г. князь Андрэй Мікалаевіч Гедройц разам са сваёй жонкай Даротай Мікалаеўнай Глебавічаўнай фігуруе ў дакумэнтах аб маёнтках Глебавічаў.


Пашко, жыў у другой палове XV ст., меў сыноў: Станіслава, Міцька i Яна Пашковічаў, якія жылі ў 1528 г.

1. Станіслаў Пашковіч меў сыноў: князя Барталамея Станіслававіча Гедройца, які фігуруе ў дробных справах у 1550-1554 гг., i князя Рыгора Станіслававіча Гедройца, што ў 1554 г. падае ў суд на землеўладальніка Юрыя Абрамовіча, які параніў ягонага брата князя Барталамея Станіслававіча Гедройца. Сынам гэтага апошняга мог быць князь Войцех Рыгоравіч Гедройц. Ен у 1551 г. меў судовую справу аб адабраньні статку, за сьведку браў свайго брата князя Яна Рафаловіча Гедройцкага.

2. Ян Пашковіч з жонкай Ганнай Галатынскай нарадзілі сыноў Кацпра i Станіслава. Дваране гаспадарСКІЯ князі Кацпэр i Станіслаў Гедройцы мелі ў 1549-1551 гг. судовыя справы з князем Дзімітрам Сангушковічам аб матчыных маёнтках Галатын, Красова i Мыстын. Князь Кацпэр Янавіч Гедройц разам з жонкай Альжбегай Янаўнай фігуруе ў дакумэнтах у 1549-1550 г. Гэты самы Кацпэр Янавіч Пашковіч Гедройц у 1553 г. адпісвае сваёй жонцы Альжбеце Янаўне Авільскі двор у пасагавай суме 50 коп грошай.

3. Міцька Пашковіч меў сыноў: Яна, Мікалая, Влікса i Бальтазара Міцковічаў, якія разам з бацькам узгадваюцца ў попісе 1528 г.


Рафал жыў у другой палове XV ст., быў бацькам Мацка, які жыў у 1528 г. Мацка меў сыноў: Марціна, Яна, Амброзія, Бортка, Юрыя. Пэтка i Лаўрына Мацкевічаў (Мапковічаў), узгаданых у тым жа попісе.

1. Амброзі Мацковіч князь Гедройцкі (ужо ўдавец), ня маючы намеру яшчэ раз шлюбавацца, адпісаў у 1546 г. трэаюю частку сваёй маёмасьці свайму брату князю Яну Мацковічу. Ен аддаліўся ад свайго другога брата i сястры у 1516 г. Праз гэта Ў 1552 г., ужо пасьля ягонай, сьмерці, узьнікла справа паміж князем Янам Мацковічам Гедройцкім i ягонымі пляменьнікамі князямі Міхалам i Паўлам Марцінавічамі Гедройцкімі. Але потым князь Амброзі пабраўся шлюбам з Соф'яй Стасёўнай, якая ў 1550-1553 гг. судзідца з князем Мацеем Бартковічах Гедройцам. Сынам Амброзія быў князь Станіслаў Амброзевіч Гедройцкі. на якога ў 1550 г. падалі скаргу за наезд.

2. Бартко меў сына, які пісаўся Бартковічам; князь Мацей Бартковіч Гедройцкі разам ca сваёй еястрой Альжбетай, княгіняй Кіркоравай Гедройцкай, падаюць скаргу на князёў Юрыя Шарайковіча i Станислава Амброзевіча Гедройцкіх за наезд на гедройцкі маёнтак. А ў 1550-1553 гг. князь Мацей судзіцца з княгіняй Соф'яй Стасёвай, удавой князя Амброзія Мацковіча Гедройцкага.


Іншы Рафал, меў сыноў Яна i Марціна Рафалавічаў. Князь Ян Рафалавіч Гедройцкі ў 1551 г. быў сьведкам у справе свайго брата князя Войцеха Рыгоравіча Гедройца. Марцін меў некалькі сыноў. КнязьПавел Марцінавіч Рафалавіч Гедройцк i з жонкай Лукрэцыяй i дзецьмі прадае ў 1563 г. дзьве пусткі. Князь Юры Марцінавіч Гедройц i ягоны брат Клімка, выкліканы ў 1565 г. у суд за забойства служэбніка князя Юрыя Масальскага. Гэты ці іншы князь Юры Марцінавіч Гедройц фігуруе ў дакумэнтах 1591 г. Крыштаф Марцінавіч Гедройц запісвае ў 1560 г. на жонку Ганну Юр'еўну двор Налішкі ў 200 коп.


Пукель меў сыноў Міколу i Рыгора Пукелевічаў. У 1552 г. князь Рыгор Пукелевіч Гедройцкі i ягоная нявестка (жонка брата) Ядзьвіга Мікалаеўна выйгралі судовую справу аб забойстве брата Рыгора i мужа Ядзьвігі князя Міколы Пукелевіча Гедройцкага сынам Трокельскага плябана.

Ждан, меў сыноў Рыгора i Якуба

Ждановічаў. Князь Рыгор Ждано в i ч Гедройц разам з братам Якубам меў у 1552 г. судовую справу аб конях. Той самы Рыгор Ждановіч Гедройц быў Віленскім падсудкам у 1580-1591 гг. Князь Якуб Ждановіч Гедройц фігуруе ў справах 1562 - 1564 гг.


Козел, меў сыноў Бальтазара i Станіслава Казловічаў. Сыны князя Бальтазара Казловіча князі Мікола i Бальтазар прадалі перад 1562 г. маёнтак Антонашы Пятру Паўлавічу Салкоўскаму і ягонай жонцы Дароце Якубаўне князёўне Гедройцкай. Станіслаў Бальтазаравіч князь Гедройц у 1604 г. ажаніўся з Барбарай Шчэснаўнай Падліпскай, удавой князя Міколы Юраціча князя Гедройцкага. Станіслаў Казловіч у 1548 г. пабраўся шлюбам з Альжбетай, дачкою князя Юрыя Мацковіча. Князь Ян Станіслававіч Казловіч Гедройц ажаніўся ў 1562 г. з дачкой Пятра Мікалаевіча Гедройца-Юльяна i адпісаў ёй 140 коп на маёнтку Латвішкі.


Да Гедройцкіх князёў належаць яшчэ: князі Аляксандр i Барталамей Гедройцы, якія жылі ў XV ст., але не былі ўзгаданыя ў попісе 1528 г. Яны былі творцамі дзьвюх галінаў князёў Гедройцаў, што існуюць да нашых дзён.


Галіна Барталамея

Князь Барталамей Гедройцкі памёр у 1524 г., у якім кароль даручыў апеку над дзецьмі i маёнткамі нябожчыка ягонаму швагру (?) Гедройцкаму харужаму, князю Лаўрыну Юшковічу. Ягонай жонкай была Фэліцыя, дачка Яна Мітковіча Млекуса. Зь ёй князь Барталамей нарадзіў сыноў: Матэвуша, Крыштафа i дачку Ядзьвігу, што пабралася шлюбам з Радзімскім. Гэта вынікае са справы 1555 г. паміж вышэйпамянёнымі дзецьмі Фэліцыі, князем Матэвушам Варталамеевічам Гедройцам дзяржаўцам Керноўскім i Майшагольскім, ягоным братам Крыштафам i сястрой Ядзьвігай Радзімскай, Янам i Рыгорам, сынамі Віктарына Габрыэлевіча, зводнага брата Фэліцыі, аб маёнтках, якія іхная агульная бабка Міласлава прынесла ў пасаг свайму другому мужу, вышэйзгаданаму Млекусу, а ён частку маёмасьці прадаў, частку запісаў на Гедройцкі касьцёл, а рэшту запавячаў Гедройцам.

Зь дзяцей Барталамея, Ядзьвіга была жонкай Яна Радзімскага, альбо Радымінскага. Ян Радымінскі i ягоная жонка Ядзьвіга Барталамееўна ў 1552 г. судзяцца з князем Рыгорам Станіслававічам Шарэйкам Гедройцам за спадчыну. У 1555 г. з князямі Матэвушам i Крыштафам Гедройцамі, а ў 1562 г. з князем Магэвушам Барталамеевічам Гедройцам, гаспадарскім маршалкам. У 1553 г. Ян Радымінскі атрымаў ад сваёй жонкі Ядзьвігі Гедройцауны запіс на Гейгутаны.


Крыштаф Барталамеевіч узгадваецца ў попісе 1528 г. У 1553 г. ён абвінавачвае свайго слугу за тое, што той забраў ягоныя грошы. У наступны раз фігуруе ў 1555 г. побач са сваім братам. У 1558 г. князь Крыштаф Варталамеевіч Гедройц аддаў у заклад маёнтак Інкетры, які атрымаў пры падзеле з братам князем Матэвушам, Станіславу Дашкевічу за 120 коп літоўекіх грошай. Памёр бязьдзетным.


Князь Матэвуш Барталамеевіч Гедройц разам з братам Крыштафам быў узгаданы ў попісе 1528 г. У 1547 як дзяржаўца Керноўскі i Мейшагольскі атрымаў ад свайго дзеда Яна Міцкевіча Млекуса запіс на двор у Вільні. У 1548 годзе ад каралевы Боны атрымаў пасаду намесьніка Мейшагольскага. Аб тым, што Матэвуш Варталамеевіч Гедройц быў пасланцом у Маскву, узгадваецца ў дыпляматычнай карэспандэнцыі 1551 г.

У 1552 г., выконваючы абавязкі намесьніка Керноўскага i Мейшагольскага, выступае як сведка, а таксама фігуруе ў справе зь цівуном Дзевалтоўскім, а ў 1555 г. - у працэсе, зьвязаным са спадкаваньнем маёмасьці дзеда. Пэўны час быў нават Гедройцкім харужым; Матэвуш Варталамеевіч Гедройц, дзяржаўца Мейшагольскі i Керноўскі, харужы Гедройцкі, падпісаўся як сьведка ў 1557 г. Затым быў Віленскім намесьнікам; Матэвуш Барталамеевіч Гедройц, Віленскі намесьнік, дзяржаўца Керноўскі i Мейшагольскі, у 1560 г. падае ў суд на Рыгора Астыка за крыўды, якія нанесьлі ягоныя падданыя. Нарэшце стаў гаспадарскім маршалкам. Супраць князя Матэвуша Барталамеевіча Гедройца маршалка гаспадарскага ў студзені 1562 г. зямянінам гаспадарскім Янам Радзімскім i ягонай жонкай Ядзьвігай Барталамееўнай была распачатая справа аб двары ў Вільні за Віліяй, што застаўся ў спадчыну пасьля Яна Млекуса, які, з памянёнай Ядзьвігай, сваёй сястрой, не хацеў дзяліць. Князь Матэвуш давёў, што ў 1547 г. ягоны дзед нябожчык Ян Міцкевіч Млекус адпісаў яму гэты двор, i выйграў працэс. Той жа маршалак гаспадарскі князь Матэвуш Барталамеевіч Гедройц у траўні 1547 г. набыў у Яна Станіслававіча Мінгайлы Гедройца зямлю ў Відзеніскім маёнтку. Памёр у канцы 1562 г. альбо напачатку 1563 г., таму што ўжо ў ліпені 1563 г. у дакумэнтах фігуруе толькі маршалкава гаспадарская пані Матушава Варталамеевічава Гедройцава Соф'я Пятроуна Нарбутаўна. У радаводзе ўзгадваецца, што яны мелі чатырох сыноў: Мельхіёра, Кацпра, Зыгмунта, Марціна i дачку Рэгіну, аб якой няма зьвестак.

З сыноў Матэвуша: князь Мальхер Матушэвіч Гедройц нарадзіўся каля 1536 г. Як князь Мальхер Матушэвіч Гедройц быў паслом ад Віленскага краю на Ўнію 1569 г. Потым прыняў духоўны сан, а ў 1574 г. кароль Генрых прызначыў яго Жмудзкім біскупам, што было пацьверджана Папам Рымскім 16 студзеня 1576 г. Памёр у 1609 г.


Князь Кацпэр Матушэвіч, як князь Кацпэр Гедройц, быў паслом на Ўнію 1569 г. У 1581 г. узгадваецца як Ковенскі падкаморы. Памёр у 1601 альбо Ў 1602 г., пра што даведваемся з пацьвярджэньня каралеўскага ліста камісару, дзе паведамляецца, што памерлага Ковенскага падкаморага князя Кацпэра Матушэвіча Даўмонта Гедройца зьмяніў на пасадзе Ковенскі земскі судзьдзя. Ягонай жонкай была Ганна Юр'еўна, зь якой, паводле попісу шляхты Віленскага павету ад 1613 г., меў трох сыноў: Войцеха, Барталамея, Матэвуша i дачку Альжбету.


Князь Войцех Кацпровіч Гедройц

i ягоная жонка Варбара Пяткоўна мелі ў 1604 г. судовую справу з Галееўскім.


Барталамей Кацпровіч валодаў Відзінішкамі; быў бацькам Фабіяна, нашчадкі якога жывуць да сёняшняга дня.

Трэці сын Матэвуша Зыгмунт заўчасна памёр.

Жонкай ягонай была князёўна Фядора Сангушкаўна Ковельская, якая пасьля сьмерці князя Жыгімонта фігуруе ў дакумэнтах ад 1586 г. побач ca сваім другім мужам, Пятром Стаброўскім, Трайданскім старастам.


Марцін Матушэвіч, самы малодшы з чатырох сыноў Матэвуша. Як князь Марцін Даўмонт Гедройц названы 15 ліпеня 1586 г. Абельскім старастам, а 17 лютага 1589 г. - Вількамірскім старастам. Гэты ж Марцін Матушэвіч Гедройц атрымлівае ў 1610 г. дазвол на Вількамірскае стараетва; у 1616 г. князь Марцін Гедройц на Відзінішках, Вількамірскі стараста, дзяржаўца Бельскі, выкліканы ў суд за пагрозу Андрэю Лаўрыновічу Гедройцу, які не прыбыў на суд i быў пакараны выгнаньнем.

Нарэшце 19 чэрвеня 1617 г. прызначылі Мсьціслаўскім ваяводам. Ен быў адзіным сьвецкім сэнатарам у гэтым родзе. Памёр у 1621 г. Прывілей на Вількамірскае стараства пасьля сьмерці Марціна на Відзінішках Гедройца, Мсьціслаўскага ваяводы, атрымаў 27 ліпеня 1621 г. Мікола Кішка, Дэрпцкі ваявода. У 1618 г. Мсьціслаўскі ваявода фундаваў на кляштар XX Аўгустыянаў у Відзінішках частку Відзінішкаў на рацэ Цэсарцы з фальваркамі Чыжышкі, Бастуны, Інкетры i Скямяны. Меў дзьвюх жонак: першая - Ганна Аляхноўна Крыўцоўна, удава князя Ежы Масальскага, якая ўзгадваецца ў дакумэнтах 1607 г.; другая - Юстына Ясінская, дачка Міколы Ясінскага, пісара ВКЛ i Сапежанкі. Меў сына Маўрыцыя i дачку Ядзьвігу, што была за Крыштафам Белазорам, Упіцкім маршалкам.


Маўрыцы Казімір Гедройц, Мсьціслаўскі ваяводзіч. У 1622 г. зацьвердзіў фундацыю свайго бацькі - часткі Відзінішак на кляштар. У 1630. г. разам з жонкай Кацярынай Плятэнберг пакінуў рэшту Відзінішак Фрацкевічам. Тэстамэнтам ад 26 верасьня 1632 г. спадчыну Відзінішкаў Маўрыцы-Казімір запісаў на сваю дачку Ганну, якая праз час пабралася шлюбам з Ежы Бутлерам. Ежы i Ганна Бутлеры, а таксама Ян i Людвіка з Бутлераў Гавенавы пацьвердзілі ў 1679 г. свае правы на Відзінішкі, выплаціўшы доўг закладніку Касакоўскаму. А ў 1688 г. гэтая ж Ганна з князёў Гедройцаў Бутлерава, разам з мужам i сваёй дачкой Людвікай з Бутлераў Гавенавай, прадае спадчынны маёнтак Відзінішкі свайму сыну Мельхіёру i Кацярыне з Даўмонтаў Бутлерам. Нарэшце ў 1692 г. гэтая самая Ганна з князёў Гедройцаў Бутлерава i яе сын Мельхіёр i дачка Гавенава канчаткова прадалі Відзінішкі Міхалу Даўмонту Сясіцкаму, Менскаму ваяводу.

з Гедройцаў, якія сустракаюцца перад другой паловай XVII ст. засталіся не зьвязанымі з аніякімі родамі:

Князь Яраш Гедройц, слуга Кірылы Тарлецкага, Луцкага біскупа ў 1590 г.

Князь Ян Эліяш Клімунтовіч Гедройц, у 1599 г. меў скаргу ад Валанскага за тое, што пабіў яго.

Князь Шчасны Мікалаевіч Гедройц у 1601 г. быў пакараны за абразу Трушкоўскіх турэмным зьняволеньнем.

Андрэй Лаўрынавіч Гедройц у 1616 г. меў судовую справу з князем Марцінам на Відзінішках Гедройцам за пагрозы.


Кароль Гедройц быў жанаты з Ганнай Фёдараўнай Есманаўнай, удавой Пятра Воляна, якая ў 1641 г. судзілася з Брастоўскім за Аляшкевічы.

Гедройц-Юрага

ад Літоўскага імені Юрага. Галіна князёў Гедройцаў (Гедройцкіх) паходзіць, паводле паданьня, ад Юрагі - Юрыя, сына Гурды Гінвіловіча, унука Гедруса.


Баярын Гедройцкі Юрага Юшковіч у 1525 г. прадаў Талаконскаму людзей i зямлю. У попісе шляхты за 1528 г. запісаны ў ліку князёў Гедройцкіх: Юрага Ягайлавіч на 6 коняў, Ян Юражыч i Станіслаў Юражыч - кожны на 2 коні, Піліп Юражыч на 3 коні. У 1547 г. фігуруе князь Станіслаў Юражыч, жанаты з Настасьсяй Гастылаўнай, удавой князя Міколы Гедройцкага. Князь Шчасны Юражыч набыў некалькі падданых Гедройцкага двара, аб якіх у 1554 г. ягоная ўдава Барбара i сын князь Серафім Шчаснавіч мелі справу з князем Хэрубінам Мікалаевічам Гедройцкім. Станіслаў Юрага князь Гедройц, жанаты з Фядорай Фядораўнай Міронаўнай, атрымлівае ў 1577 i 1598 гг. пацьверджаньне на сёлы ў Абельскай воласьці, якія былі папярэдне нададзены першаму мужу Фядоры, князю Міхалу Андрэевічу Абаленскаму. Мікола Юражыц князь Гедройц меў жонку Барбару Шчаснаўну Падліпскую, якая другі раз пабралася шлюбам з князем Станіславам Бальтазаравічам Гедройцам, i сыноў Яна, Рыгора i Эліяша, якія разам з маці ў 1604 г. былі прыгавароныя да выгнаньня.


Соф'я Юражанка Гедройцаўна, узгадваецца як жонка Ежы Сулатыцкага ў 1620 г.


Марыяна Юражанка Гедройцаўна ў 1636 г. фігуруе ў дакумэнтах як удава Андрэя Тамашэвіча. Станіслаў Юрага-Гедройц у 1648 г. падпісаў элекцый Яна Казіміра. Гэты род, які нельга блытаць са шляхтай, што мела таксама прозьвішча «Юрага», праіснаваў да апошніх дзён.

Горадзенскі

ад Горадні, губэрскага горада. Вялікі князь Вітаўт, паразумеўшыся зь Ягайлам, атрымаў у 1384 г. спачатку горадзенскія землі, потым берасьцейскія, а потым - луцкія, у зьвязку з чым у 1386 г. быў тытулаваны князем Горадзенскім, у 1387 - 1389 гг. - князем Берасьцейскім i Горадзенскім, а ў 1390 г.- князем Луцкім i Горадзенскім. З узыходжаньнем Вітаўта на літоўскі сталец Горадзенскае княства ўвайшло ў склад Літоўскай дзяржавы як правінцыя.

Глінскі

ад Глінска на рацэ Ворскле, што ў Зянкоўскім павеце Палтаўскай губерні. Паводле радаводу гэтага дому, Мансур-Кіят, сын татарскага хана Мамая, пасьля Куліковай бітвы (1380) асеў за Дняпром i залажыў там Глінск, Палтаву i Гліньніцу. Пасьля сябе пакінуў сыноў Лексу i Скідыра. Апошні са статкам коняў i вярблюдаў пракачаваў да Перакопу i вярнуўся назад. Лекса (Алекса) застаўся на зямлі свайго бацькі, разам з сынам Іванам ахрысьціўся ў Кіеве пад імем Аляксандар i атрымаў ад Глінска мянушку Глінскі. Пасьля гэтага падпарадкоўваўся вялікаму князю Вітаўту, які надаў яму воласьці Станка (Стайна), Харозаў, Сарэкаў i Гладковічы, а ягонага сына Івана ажаніў з князёўнай Настасьсяй Данілаўнай Астрогскай. Гэтаму ж князю Івану Глінскаму вялікі князь Вітаўт за ўдзел у бітве пад Вядрошай у 1399 г. надаў Харобр з воласьцямі, Макошын, Сахочаў, Верху i Кабольню на Ўкраіне. Князь Іван пакінуў сыноў: Барыса, Фёдора i Сямёна, зь якіх Барыс выслужыў у вялікага князя Жыгімонта Ракаў у Менскім павеце, Новы двор у Клецкім i воласьць Рашуковічы, а ў вялікага князя Казіміра - Гліглічэск i Старадуб.

З сыноў князя Івана, Барыс i Сямён сталі творцамі дзьвюх галоўных галінаў князёў Глінскіх - Літоўскай i Чаркаска-Смаленскай. Князь Фёдар Іванавіч, паводле радаводу, меў сына князя Міхала Пуцімскага, які, у сваю чаргу, быў бацькам князя Уладзіміра i дзвюх дачок. Аднак гэтыя зьвесткі, напэўна, памылковыя, бо гэтага князя Фёдара Іванавіча пераблыталі з князем Фёдарам Сямёнавічам i ягонымі нашчадкамі. Удавой князя Фёдара была княгіня Фёдарава Глінская манашка Аляксандра, якая запісала на манастыр Св. Тройцы ў Смаленску сяло Калтоўчына, валоданьне якім манахам i ігуменам гэтага манастыра пацьвердзіў кароль у 1510 г.


Старэйшая галіна (Літоўская)

Князь Барыс Іванавіч Глінскі, паплечнік Швідрыгайлы, у 1433- 1437 гг. як князь Барыс Глінскі падпісваў прывілеі гэтага князя. Перайшоўшы потым на бок вялікага князя Казіміра князь Барыс Глінскі атрымаў ад яго двор Дамысьлін у Рэчыцы каля Чарнігава, двух людзей з пашняй, дзясятак людзей у Ракаве Менскага павету i іншых людзей з Новага Двара. У 1451 г. князь Барыс быў насланы на сойм у Парчоў. Са справы аб Лоску ад 1505 г. вынікае, што жонкай князя Барыса была удава князя Івана Карыбутовіча. Паводле радаводу князь Барыс пакінуў толькі трох сыноў: Лява, Васіля i Івана, але да ix трэба дадаць яшчэ Рыгора i Дашка, а таксама дачку Федку, жонку Аляксандра Дрожджа, сын якога пан Андрэй Аляксандравіч Дрожджа ў 1505 г. названы ўнукам княгіні Барысавай.


Аляксандар Дрожджа пры каралю Казіміру быў Камянецкім намесьнікам з горадзенскім старастам Станькам Судрываевічам (1470-1475). Ужо ня жыў у 1491 г., калі ягоная ўдава i сыны, а менавіта Андрэй Аляксандравіч Дрожджа з маці пані Федкай i брагам Пятрашкам, прадаюць даньнікаў у Ячынцы i Бакштах каралеўскаму пісару Федку Рыгоравічу. Незадоўга да гэтага, у 1489 г., Андрушка Дрожджа атрымаў 6 коп з карчомных падаткаў i столькі ж з Менскіх мытаў. Пасьля ўзыходжаньня на сталец вялікага князя Аляксандра Андрэй Дрожджа быў ягоным паслом да арды. Гэты ж Андрэй Дрожджа ў 1496 г. атрымаў пацьверджаньне на вечнае карыстаньне маёнткамі Слабодка, Шарэпаў, сяло Зарудзьдзе i Новую Слабодку ў Чарнігаўскім павеце. Пад канец XV ст. стаў Віленскім канюшым. Віленскі конюшы пан Андрэй Аляксандравіч Дрожджа атрымаў у 1500 г. прывілеі на двор Валкавыскі ў Поразаве, які назвалі Рымавідаўскі, з людзьмі. Быў Віленскім канюшым, у 1503 г. Беліцкім i Ізбланскім намесьнікам, а ў 1504 г.- толькі Ізбланскім намесьнікам. Прызначэньне яго Лідзкім намесьнікам у тым жа годзе выклікала незадавальненьне. Напачатку 1505 г., пасьля сьмерці Кіеўскага ваяводы князя Дзімітра Пуцяціча, нядоўга быў Кіеўскім намесьнікам; у гэты час кароль у сваім пасланьні да хана Мэнглі-Гірэя, якое даставіў хану Дзедка, скардзіцца на тое, што людзі хана, прыйшоўшы пад замак Кіеў, забралі статкі намесьніка ягонага пана Андрэя Аляксандравіча, які зараз у Кіеве знаходзіцца на месцы ваяводы. Пан Андрэй Аляксандравіч, Лідзкі намесьнік, фігуруе ў сакавіку 1505 г.

У тым жа годзе сьведчыць у справе аб Лоску, што ягоная бабка княгіня Барысава была перад гэтым жонкай князя Івана Карыбутавіча, сястра якога была за князем Фёдарам Варатынскім, а іхная дачка за князем Іванам Яраславічам. У красавіку 1507 г. Лідзкі намесьнік Андрэй Аляксандравіч атрымлівае пацьверджаньне на Трасьцянец, які быў нададзены яму каралём Аляксандрам. Прыняў чынны ўдзел у бунце князя Міхала Глінскага i ў тым жа годзе быў пазбаўлены сваіх пасадаў, а ў наступным годзе Андрэй Аляксандравіч Дрожджа з брагам Пятром эмігравалі ў Маскву. У тым жа годзе кароль пасьля здраднікаў Андрэя i Пятра Дрожджаў маёнтак Катомы ў Менскім павеце надае Андрэю i Міхалу Эпімахавічам.


Князь Рыгор Барысавіч Глінскі ў 1496-1503 гг. займаў пасаду Аўрыцкага намесьніка. Загінуў у бітве з татарамі разам з гарнастаем увосень 1503 г., не пакінуўшы пасьля сябе нашчадкаў.


Князь Іван Барысавіч Глінскі - гэта, безумоўна, той князь, які быў пасланцом у 1474 г. (як князь Глінскі) i ў 1479-1480 гг. (як князь Іван Глінскі) да арды. Князь Іван Барысавіч Глінскі быў сьведкам у справе 1486 г. I гэты ж князь Іван Барысавіч Глінскі, Чарнігаўскі намесьнік, атрымлівае ў 1490 г. 15 коп з Кіеўскага мыта. Зноў у 1492 г. быў пасланцом да хана, а ў 1496 г. атрымаў прывілей на даньнікаў Бутовіча i сяло Смоліна. Страціў Чарнігаў, які ў ліпені 1496 г. быў нададзены князю Сямёну Іванавічу Мажайскаму. Князь Іван Барысавіч Глінскі атрымлівае ў 1498 г. пацьверджаньне на людзей у Старадубоўскім павеце. Каб адрозьнівацца ад свайго пляменьніка князя Івана Львовіча, насіў мянушку Старэйшы. Пасьля сябе пакінуў адзіную дачку, жонку Якуба. Гэты Якуб, безумоўна, будзе Якубам Івашэнцавічам, Мазырскім намесьнікам у 1506-1507 гг., які шматразова быў названы ў дакумэнтах зяцем князя Міхала Глінскага, які ў 1508 г. эміграваў у Маскву, а жонка была затрымана на Літве.


Князь Васіль Барысавіч Глінскі напачатку 1496 г. быў пасланцом да заволскіх татараў, але перакопскі хан Мэнглі-Гірэй схапіў яго i доўгі час трымаў у няволі ў Крыме, i невядома, ці вызваліўся ўвогуле ён з турмы. Радавод прыпісвае яму пяць сыноў: Івана i Басіля, абодва ня мелі дзяцей, Сямёна, Дзімітра i Івана (другога). Пра сыноў Васіля Барысавіча Глінскага гістарычных зьвесткаў небагата: некаторыя ,рана памерлі, іншыя разам з князямі Глінскімі эмігравалі ў Маскву. Адзін з Іванаў, напэўна, меў падвойнае імя, называўся таксама Юрыем i насіў мянушку Кульгавы. У 1508 г. кароль пасьля здрады князёў Глінскіх надае тры двары пад Клецкам, якія раней належалі князям Глінскім - Івану (Барысавічу), ягонаму пляменьніку Дзімітру Васілевічу i Юрыю Кульгаваму, Фёдару Яраслававічу. У 1522 г. пані Федкава, дачка князя Івана Кульгавага, выклікала ў суд Сеньку Палазовіча, Рэчыцкага намесьніка, з-за маёнткаў, якія былі па-суседзтву. Аднак трэба заўважыць, што гэтыя зьвесткі пра Юрыя Кульгавага можна аднесьці i да князёў Юрыя Васілевіча i Юрыя Іванавіча Глінскіх, якія таксама жылі ў той час.


Князь Леў Барысавіч Глінскі, аб якім бракуе тагачасных узгадкаў, меў чатырох сыноў: Івана (Мамая), Васіля (Сьляпога), Фёдара i Міхала (Дароднага), а таксама дачку, жонку Марціна Багдановіча Храбтовіча, які ў 1509 г. быў пасаджаны ў турму за змову з князем Міхалам Глінскім, пры гэтым быў названы ягоным шваграм.


Князь Іван Львовіч насіў мянушку Мамай. Браты Мамай, Васіль i Фёдар атрымліваюць у 1482 i 1488 гг. даніну з корчмаў i мытаў. Князь Іван Львовіч Глінскі судзіўся ў 1493 г. па даручэньні вялікага князя Аляксандра з Глебавічам, Смаленскім намесьнікам. Князі Іван i Васіль Глінцы сустракалі ў лютым 1495 г. у Маркаве нарачоную вялікага князя Аляксандра вялікую княгіню Алену. Пасьля гэтага князь Іван Львовіч стаў намесьнікам Пераломскім i Ожскім, i з названымі тытуламі ён фігуруе ў чэрвені 1495 г. Незалежна ад гэтага, атрымаў гаспадарскае маршалкоўства i земскае харунжства. Князь Іван Львовіч, маршалак, земскі харужы, намесьнік Пераломскі i Ожскі, атрымлівае ў ліпені 1501 г. пацьверджаньне на Вяйсеі ў Прэвальскім павеце на вечнасьць. Склаўшы зь сябе абавязкі земскага харужага, фігуруе ў дакумэнтах у 1502-1503 гг. як маршалак, намесьнік Пераломскі i Ожскі. У 1505 г. стаў Кіеўскім ваяводам. У верасьні таго ж году пароль піша князю Івану Львовічу Глінскаму, Кіеўскаму ваяводу, каб той дворнаму канюшаму i лоўчаму Марціну Храбтовічу выдзеліў сенажаці ў Пераломскай воласьці. У выніку гэтага ліста князь Іван Львовіч Глінскі, Кіеўскі ваявода, гаспадарскі маршалак, у сакавіку 1506 г. загадаў баярыну Марціну Іванавічу, свайму намесьніку Ожскаму, даць Храбтовічу гэтыя сенажаці. Відавочна, i далей быў Кіеўскім ваяводам i маршалкам, намесьнікам Пераломскім i Ожскім, хоць постулы ix намесьніка не ўжываў. З ваяводы Кіеўскага ў студзені 1507 г. перайшоў на пасаду Наваградзкага ваяводы. Князь Іван Львовіч Глінскі, Наваградзкі ваявода, каралеўскі маршалак, апошні раз фігуруе ў дакумэнтах у жніўні 1507 г. У той час ужо ня быў Пераломскім i Ожскім намесьнікам, гэтая пасада перайшла да Войцеха Нарбутовіча. Аб ягоным удзеле ў бунце брата Міхала зьвесткаў няма, але быў уключаны ў сьпіс здраднікаў, хаця пазьней за іншых, у выніку чаго кароль летам 1508 г. раздае добра здрадніка князя Івана Глінскага: воласьці Камянова i Барова ў Кіеўскім павеце - князю Дубровіцкаму, Сушчаны, тамжа,- князю Карэцкаму, а Руіт новы i стары, Таканаў, Очкаў i г. д., якія князь Іван трымаў пасьля сьмерці своей першай жонкі, дачкі нейкага Рамана,- братам Івашэнцавічам; Вяйсеі, якімі князь Іван Глінскі валодаў разам з Абразцовым, толькі ў 1530 г. былі нададзены Капцу. Эміграваўшы ў Маскву, князі Іван i Васіль Глінскія атрымалі ад цара Медыню. Князь Іван памёр перад 1522 г., у якім фігуруе удава князя Івана Мамаева Глінскага зь дзецьмі i ягоны сын Алешка. Аб узгаданых жонках князя Івана, першая зь якіх была дачкою нейкага Рамана, а другая засталася па ім удавою, аб ягоным сыне Алешку (Аляксандру) i іншых дзецях, якія памерлі ў маладосьці, зьвесткаў няма.


Князь Міхал Львовіч Глінскі, які, паводле радаводу, насіў мянушку Дародны. У маладосьці жыў у Італіі i Гішпаніі, а таксама пры дварох цэзара Максіміляна i князя Альберта Саскага; у Італіі зьмяніў абрад i прыняў рыма-каталіцкую веру, але потым, калі яму трэба было прыцягнуць на свой бок вернікаў грэцкай веры, добра ўмеў гэта схаваць. Вярнуўшыся на Літву, патрапіў да двара вялікага князя Аляксандра i хутка стаў ягоным улюбёнцам. У 1498 г. атрымаў Уцянскае намесьніцтва; князь Міхал Львовіч Глінскі фігуруе ў дакумэнтах як Уцянскі намесьнік з сакавіка 1499 г. па кастрычнік 1500 г.; праз некаторы час ён атрымаў прывілей на двор Ашайкоўскі i пляц у Троках.

Напачатку зімы (пад канец 1500 г.) быў прызначаны дворным Літоўскім маршалкам заміж Рыгора Астыковіча, які ў бітве пад Вядрошай трапіў у палон да маскоўцаў. Як дворны маршалак i Уцянскі намесьнік фігуруе ў дакумэнтах ў сьнежні 1500 г. i ў наступным 1501 г. У канцы 1501 г. атрымаў яшчэ i Мерацкае намесьніцтва, ад студзеня 1502 г. да лютага 1505 г. быў дворным маршалкам, Мерацкім i Уцянскім намесьнікам. Такі хуткі рост князя Міхала пры двары пачаў выклікаць зайздрасьць, праціўнікам ягонага ўплыву на караля быў Ян Юр'евіч Забярэзінскі, Троцкі ваявода i земскі маршалак, першы саноўнік на Літве. Амбіцыйны i сквапны да ўлады, ён зайздросным вокам паглядаў на ўлюбёнца Аляксандра, ня могучы схаваць нянавісьці. Сваім уплывам пры двары, які быў вельмі значны, князь Міхал дзяліўся са сваімі братамі. У 1501 г. Заволскі хан Шых Ахмат выслаў пасольства да князёў Івана, Міхала i Васіля Глінскіх і, пасылаючы ім падарункі, прасіў, каб яны намовілі караля падтрымаць яго, а ў 1505 г. Перакопскі хан Мэнглі-Гірэй пісаў свайму брату, маршалку Міхалу Глінскаму, проеячы яго пахадайнічаць перад каралём, каб той выканаў свае абяцаньні адносна Шых Ахмата.

Ужо ў траўні 1503 г. справа паміж Забярэзінскім i Глінскім паўстала перад каралём, князь Міхал скардзіўся на Забярэзінскага, што той падкупіў забойцаў, каб пазбавіць яго жыцьця, i нават меў сьведку. Аднак ваявода вельмі энэргічна адмовіўся ад гэтага, i кароль наклаў на ix заклад у суме дзесяці тысячаў залатых i загадаў ім вечна жыць у згодзе. У хуткім часе пасьля гэтага кароль пад уплывам Глінскага адабраў Лідзкае намесьніцтва ў Ілініча, зяця Забярэзінскага, i перадаў яго ў 1504 г. сваяку Глінскіх, пану Андрэю Аляксандравічу Дрозьдзе. За Ілініча, няслушна пакрыўджанага, заступілася цэлая Літоўская рада, на чале з Забярэзінскім, i не дапусьціла Дрозду да Ліды. Абражаны гэтым кароль, прыбыўшы ў студзені 1505 г. на сойм у Берасьце, задумаў вынішчыць паноў сваёй рады, i толькі каронны канцлер Ласкі здолеў адгаварыць караля ад сваёй задумы. Дрозьдзе, аднак, кароль пацьвердзіў Лідзкае намесьніцтва, а ў Забярэзінскага адабраў Троцкае ваяводзтва i аддаў Міколу Мікалаевічу Радзівілавічу, падчашаму, Бельскае стараства ўзяў князь Міхал Глінскі, ступіўшы на гэтую пасаду з Морацкага намесьніцтва. Ад сакавіка 1505 г. фігураваў як дворны маршалак, Бельскі i Уцянскі намесьнік i захаваў гэтыя пасады да сьмерці караля Аляксандра. Прывілеямі таго ж караля яму былі нададзены ў дзяржаньне Тураў i Гонендз. У 1506 г. князь Міхал Львовіч Глінскі, літоўскі дворны маршалак, стараста Бельскі i г. д., Тураўскі i Гонендзкі дзедзіч, надаў фальварк Прытулянку свайму слугу Міколу Патоцкаму, а ў студзені 1506 г. атрымаў у дадатак да Тураўскай воласьці, якую кароль папярэдне надаў князю Міхалу i дзе той пабудаваў сабе замак, уладу над тамтэйшымі баярамі. Той жа дворны маршалак, дзяржаўца Вельскі i Уцянскі князь, Міхал Львовіч Глінскі атрымаў ад караля ў траўні 1506 г. дазвол на сплату даўгоў купцом за сукна з даходаў манетнага двара.

Улетку 1506 г. кароль, прыбыўшы на Літву, хоць быў ужо хворы, рушыў супраць татараў, якія накіроўваліся ў глыб краіны i чынілі па дарозе страшныя спусташэньні. Стан караля пагоршыўся ў Лідзе, дзе 24 ліпеня 1506 г. ён напісаў тэстэмэнт, які князь Міхал падпісаў паміж іншымі ў якасьці сьведкі, пасьля чаго было вырашана вярнуцца з хворым каралём да Вільні. Перад гэтым, аднак, кароль здаў кіраўніцтва над войскам гетману Кішку i князю Міхалу Глінскаму, а калі i Кішка захварэў, Глінскі сам на чале войска сустрэўся i разьбіў іх' пад Клецкам. Ужо на сьмяротнай пасьцелі даведаўся Аляксандар пра бліскучую перамогу свайго ўлюбёнца празь некалькі дзён, 19 жніўня 1506 г., разьвітаўся з гэтым сьветам.


№3-1993. С. 82-88.

Князь Міхал, стоячы ў хвіліну сьмерці караля на чале пераможнага, адзінага на Літве войска, трымаў лес Літвы ў сваіх руках. Ягоная сьмеласьць, зьвязкі з суседнімі валадарамі, ведамыя сэпаратныя настроі, скіраваныя на адлучэньне Літвы ад Польшчы, ужо даўно выклікалі падазронасьць паноў-рады. I менавіта цяпер страх быў паўсюдны, каб асьлеплены нядаўна атрыманай перамогай князь Міхал не захапіў вялікакняскі сталец, аблажыўшы сваімі людзьмі Вільню ды іншыя замкі. А такеама зь нецярпеньнем чакалі прыезду каралевіча Жыгімонта, які пасьпешліва падаўся на Літву, выкліканы яшчэ нябожчыкам братам. Глінскі, адзін зь першых, у акружаньні пашанотнай варты з васьмісот вершнікаў, тады як каралевіч меў каля двухсот, выехаў сустракаць Жыгімонта ды, папераджаючы камеры паноў-рады, даў тлумачэньне на зробленыя яму абвінавачаньні. Потым спадарожнічаў каралевічу да Вільні, дзе падчас цырымоніі ўзьвядзеньня Жыгімонта на вялікае княства (20 кастрычніка 1506 г.) як маршалак падаваў меч. Але не ўдалося яму зрабіць Жыгімонта аднадумцам, які на самым пачатку свайго кіраваньня ня толькі не зацьвердзіў князя Міхала на пасадзе дворнага маршалка пад выглядам, што такая пасада належыць палоннаму Рыгору Астыковічу, але нават адабраў у яго намесьніцтва Бельскае й маёмасьць Гоняндзкую. Князь Міхал Львовіч Глінскі, ужо толькі намесьнік Уцянскі, выступав поруч з каралём у канцы 1506 г., калі той быў на Літве ды разам зь ім паехаў у Кракаў на каранацыю, што адбылася ў студзені 1507 г., пасьля яе прыбыў на Літву. Каб вярнуць пасаду дворнага маршалка, зьвяртаўся да пасярэдніцтва Мэндлі-Гірэя, які з гэтае прычыны ў 1507 г. пісаў каралю Жыгімонту i князю Міхалу.

Па вяртаньні Глінскага на Літву, спрэчка з Забярэзінскім, каторы прынародна абвінаваціў яго ў імкненьнях да вярхоўнае ўлады, а такім парадкам, у абразе каралеўскае вялікасьці, разгарэлася зноў так, што Глінскі выклікаў Забярэзінскага на суд перад каралём i адначасна на суд Божы, г. зн. на асабістую размову, каб даказаць сваю невінаватасьць. Калі кароль адцягнуў прызначэньне тэрміну дзеля вынясеньня прысуду па гэтай справе, Глінскі Ў сакавіку 1507 г. паехаў да Вуды, да караля Уладзіслава Вугорскага з тым, каб выкарыстаць ягонае пасярэдніцтва. Вярнуўся адтуль зь лістамі ды зноў стаў перад каралём; а калі й на гэты раз кароль зацягнуў справу на доўгі час i відочна патураў ягоным праціўнікам, то Глінскі, пакідаючы каралеўскі двор, вымавіў з пагрозаю: «Адважваюся на такую справу, пра якую ты кароль i я потым пашкадуем». Прыбыўшы на Літву й зьбіраючы вакол сябе прыхільнікаў у Тураве, пачаў рупіцца пра ажыцьцяўленьне сьмелых намераў, каб утварыць самастойнае гаспадарства на Літве ды частку тэрыторыі саступіць Маскве. Дамова зь вялікім князем Baсілём Іванавічам была ўжо даўно, i той у чэрвені т. г. піша сястры сваёй каралевы Галене, каб трымалася грэцкае веры i сьцьверджвае, што кн. Міхал Глінскі ды іншыя скардзіліся яму на прыцясьненьне гэтае веры на Літве. Адначасна Глінскі стараўся заручыцца падмогаю хана Мэндлі-Гірэя, зь якім здаўна меў прыязныя адносіны. Летам 1507 г. у Тураве ўзьнікла змова, кіраўнікамі якой, апроч кн. Міхала, былі ягоны брат кн. Васіль Львовіч Глінскі, падстолі i стараста Берасьцейскі, таксама сваяк пан Андрэй Аляксандравіч Дрозда, намесьнік Лідзкі; прынялі ў ёй удзел шмат князёў і паноў грэцкае веры, прыхільнікаў адлучэньня Літвы ад Польшчы. Другі брат Міхала кн. Іван Львовіч Глінскі, каралеўскі маршалак i Наваградзкі ваявода, відавочна, пазьней далучыўся да бунту. Інтрыгі Глінскага сталі ведамыя пры двары ў Кракаве, бо ў хуткім часе памянёныя князі Васіль Глінскі i Дрозда былі пазбаўленыя пасадаў (восень 1507 г.). У лістападзе 1507 г. маскоўскія войскі, падбухтораныя Глінскім, увайшлі на Літву i аблажылі Мсьціслаў i Крычаў, ды з прычыны моцных маразоў мусілі адступіць зь нічым. Кароль, даведаўшыся пра набліжэньне маскоўскага войска i падбухторваньне Глінскага, прыбыў на Літву, але пасьля адступленьня непрыяцеля ў сьнежні 1507 г. выехаў зноў у Карону. Ягоны ад'езд стаўся прычынаю адкрытага бунту. Калі князь Міхал выяжджаў з Наваградку, то натоўпу, які сабраўся, хацеў давесьці, што ўся віна паўстаньня ляжыць на нейкім Фёдару Калантаю, каторы сказаў яму, што на прышлым сойме будуць усіх змушаць да прыняцьця веры рыма-каталіцкае, а тых, хто супрацівіцца, пакараюць сьмерцю; ад гэтага абвінавачаньня Калантай апраўдваўся i наадрэз адмовіўся ад яго перад судом. Першай ахвяраю бунту стаў маршалак Забярэзінскі; у сваім палацы пад Горадняй быў замардаваны Глінскім уначы 2 лютага 1508 г. Адтуль Глінскі зрабіў няўдалы замах на Коўна, маючы на мэце вызваленьне суперніка Мэндлі-Гірэя Шых Ахмата, што знаходзіўся там пад вартаю i якога кн. Міхал хацеў выкарыстаць у якасьці сродку ўплыву на татараў. Потым, вымардаваўшы яшчэ шмат паноў, сваіх праціўнікаў, вярнуўся на Веларусь, дзе разьлічваў на дапамогу, абяцаную в. кн. Васілём Іванавічам. Захапіўшы Бабруйск i Мазыр, высылае свайго брата Васіля на Оўруч i Жытомір, здабыць якія той ня змог. Мазыр стаў галоўнаю сядзібаю кн. Міхала; сюды вялікі князь Маскоўскі прыслаў свайго дзяка Мікіту Губу; перад ім кн. Міхал i ягоныя браты прысягнулі вялікаму князю на вернасьць, а таксама паабяцалі дапамогу ў асобе літоўскага эмігранта Астафія Дашкевіча, што прыбліжаўся з двухсоттысячным конным войскам. Былі занятыя Крычаў, Гомель, Ворша, а таксама Друцак i Мсьціслаў, князі якіх паддаліся. У Мазыр прыбылі паслы - маскоўцы, татары ды валахі, зь якімі князь Міхал, абвесьціўшы сябе вялікім князем, як удзельны манарх заключаў дамовы супраць Літвы. Ваенная апэрацыя Глінскага была скіраваная, перадусім, на завалоданьне Менскам i Слуцкам, якія праз доўгі час ён трымаў у аблозе, пустошачы ваколіцы. Слуцак бараніла княгіня Настасься, удава кн. Сямёна Слуцкага, з каторай Глінскі хацеў пашлюбавацца з увагі на яе паходжаньне ад Альгерда й князёў Кіеўскіх. Калі аблога Менску працягвалася, Глінскі, нічога ня ведаючы пра галоўныя маскоўскія сілы, прыходу якіх чакаў з хвіліны на хвіліну, у красавіку 1508 г. зьвярнуўся з новым пасланьнем да вялікага князя. У гэтым пасланьні, якое даставіў паи Нікольскі, былы каралеўскі пісар, кн. Міхал Глінскі, аддаючы пашану вялікаму князю, дзякуе яму за сымпатыю да яго самога, ягоных братоў i сяброў ды абяцаную падмогу. Спасылаючыся на ранейшыя пасланьні, прыгадвае яму, што даўно казаў - настаў час спаўненьня вялікае справы, якая тычыцца в. князя ды я^о самога, бо на Літве няма ўраду i няма адкуль чакаць ёй дапамогі; у выніку гэтага атрымаў ад в. князя заахвочаньне да дзейнасьці i абяцаньне прыслаць ваяводаў з войскам, якіх дагэтуль не відаць было. Яшчэ раней з Бабруйску паведаміў в. князю, што не пайшоў на Слуцак, куды паслаў пана Андрэя Аляксандравіча, але на Менск, дзе слабы гарнізон i адкуль будзе бліжэй да ваяводаў в. князя, якія ідуць на Полацак i Смаленск, але дзіва, што пра ix няма ніякіх зьвестак. Дакладае в. князю пра свае палкі, выпраўленыя, каб выклікаць хваляваньні ў краі,- яны зайшлі аж 8 міляў ад Вільні, пад Вілію ў кірунку Куранца, 4 мілі ад Наваградку за Клецак i Слонім, нясуць усюды зьнішчэньне i пажары ды захапілі каля 10 тысячаў палонных; паведамляе, што зь Літвы навіны скупыя, паны-рады былі ў Лідзе i адтуль наехалі ў Наваградак, кароль, верагодна, выехаў з Польшчы ў Берасьце. Да ваяводаў в. князя, Захарына ды іншых, пасылаў свайго прыяцеля пана Міхала Семяновіча з просьбаю прыступіць да справы. Заклінае в. князя, каб той даручыў сваім ваяводам пасьпяшацца да яго пад Менск дзеля забясьпечаньня ўлады над здабытымі замкамі. Паведамляе таксама, што ў ягоны стан прыбылі, здаецца, кн. Фёдар Іванавіч Лукомскі, пастаўлены літоўскімі князямі на варце Ліды, ды іншыя князі. Упрошвае яшчэ в. князя, каб ваяводам, якія бязьдзейна стаяць на адным мейсцы, наказаў зьвязацца зь ім, зважаючы на тое, што час не трывае, а такога роду апэрацыі робяцца толькі летам. З гэтае місіі выйшла, што в. кн. Васіль Іванавіч, паслаўшы Глінскаму на падмогу аддзел самахотнікаў, самім войскам яго не падтрымліваў ды, разьмясьціўшыся станам паблізу Дняпра, войска ня брала ўдзелу ў справах Глінскага, чакаючы на далейшы развой падзей. Кароль Жыгімонт, прыбыўшы зь невялікаю, але адборнаю жменькаю рыцараў, у траўні 1508 г. быў у Берасьці, а ў чэрвені ў Наваградку, дзе займаўся тым, што раздаваў пасады й дабро здраднікаў Глінскіх. Калі папярэднія пасольствы да хана па справе Глінскага i з просьбаю падмогі, пасланыя Ў лютым i красавіку 1508 г., не прынесьлі вынікаў, кароль з Наваградку ў чэрвені 1508 г. зноў выпраўляе пасланцоў да Мэндлі-Гірэя, якія ўзгадалі хану ўсю гісторыю бунту Глінскага, а менавіта, як «той злы чалавек, наш здраднік, няпамятны пра дабро надумаўся пасьля сьмерці караля Аляксандра, нашага брата, апярэдзіць нас пры прыняцьці Вялікага Княства Літоўскага, пра што Забярэзінскі папярэджваў паноў-рады, якія Глінскага за гэты ўчынак хацелі пакараць сьмерцю; мы ж праз заступніцтва твайго брата, ня толькі даравалі гэта Глінскаму, але нават захавалі яму маёмасьць, наданую каралём Аляксандрам, ён жа, пасьля нашага ад'езду зь Літвы i ад'езду паноў-рады, учыніў напад на Забярэзінскага, а замардаваўшы яго, вярнуўся ў Ковенскі замак, хочучы вызваліць з турмы Шых Ахмата i пусьціць яго да нагайцаў табе на шкоду, потым падаўся ў Мазыр i адтуль паслаў да вялікага князя Маскоўскага прасіць дапамогі i разам з братамі прысягаў на вернасьць прысланаму ў Мазыр царскаму дзяку; зьвяртаўся нават да цябе самога, хвалячыся, што Шых Ахмата мае пад сваёй уладаю i скардзіўся, што мы ў яго адабралі пасаду дворнага маршалка, якая належыць палоннаму ў Маскве пану Рыгору Астыковічу. Цяпер здабывае замкi Менску i Слуцку на карысьць вялікага князя Маскоўскага. Жадаем ад цябе, каб адпаведна абяцаньню, дадзенаму моцным царскім словам, паслаў войскі на замкі Бранск, Старадуб i Ноўгарад-Северскі, куды i мы з нашымі сіламі пасьпяшаемся, каб выгнаць адтуль непрыяцеля разам з тым здраднікам. У канцы кароль згадвае, што Глінскі перацягнуў на свой бок зяця Якуба Івашэнцавіча, мазырскага дзяржаўцу, i прыкладае перахопленыя лісты Глінскага да вялікага князя Маскоўскага, каб даказаць крывадушнасьць Глінскага ў адносінах да хана». Злучыўшы свае палкі, якімі кіраваў Фірлей, з войскам Літоўскім на чале з гетманам кн. Канстанцінам Астроскім, кароль рушыў супраць Глінскага. Апошні, даведаўшыся пра гэта, зьняў аблогу Менску i Слуцку. Ужо 31 чэрвеня 1508 г. кароль быў у Менску, адтуль накіраваў пасланьне да в. кн. Васіля, каб выпусьцілі паслоў літоўскіх i татарскіх, затрыманых у Маскве. Князь Глінскі, нішчачы i палячы ўсё на сваім шляху, адступаў у кірунку разьмяшчэньня маскоўскага войска, да якога далучыўся на Дняпры пад Воршай. Маскоўскае войска, бачачы, што Глінскі ўцякае, а кароль яго гоніць, захвалявалася ды разам зь сіламі Глінскага, зь вялікімі цяжкасьцямі i стратамі, перайшло на другі бок Дняпра, дзе атрымала ўдар ад каралеўскіх палкоў, што тымчасам падышлі (18 ліпеня 1508 г.), ды кінулася хто куды. У нагоню за імі кароль выправіў Фірлея, Астроскага i Кішку, зь якіх апошні гнаў непрыяцеля аж пад Вязьму. Калі вялікі князь Маскоўскі, баронячы ад снустошаньня свае землі, папрасіў міру, дык кароль Жыгімонт прыняў гэтую прапанову з умовамі - каб усе замкі i ўладаньні Глінскага былі вернутыя над ягонае панаваньне, а таксама, каб былі выдадзеныя перабежчыкі з двух бакоў; Глінскім жа ды іхным прыхільнікам застаецца права выехаць у Маскву.

Тады выехалі ў Расею князі Глінскія: Міхал, Васіль i Іван Львовічы, Іван, Дзімітры i Юры Храмы Васілевічы, Друцкія (старэйшая галіна безь мянушкі), Адынцэвічы-Гальцоўскія, Дзімітры i Васіль Жыжэмскія, Васіль Мунча, Іван Казлоўскі, Іван Азярэцкі, а таксама Андрэй Аляксандравіч Дрозда i ягоны брат Петра, каралеўскі пісар Нікольскі, Петра Фуре з братам Фёдарам. Якуб Івашэнцавіч, намесьнік Мазырскі, як Каралеўскі пасол быў насланы да Пераконскага хана, а ў дарозе злоўлены Глінскім ці нейкім іншым чынам нерацягнуў яго на свой бок кн. Міхал. Падобна, быў высланы ў Маскву, дзе паступіў на царскую службу, у выніку чаго ліцьвіны дамагаліся выдачы Івашэнцавіча, а Масква хацела, каб нусьцілі ягоную жонку. Жонка Петры Фурса засталася на Літве. Частка эмігрантаў на чале з Астафіем Дашкевічам вярнулася з дарогі на Літву, дзе ім кн. Канстанцін Астроскі даў амністыю.

Маёмасьць «па здрадніку кн. Міхалу Глінскім» кароль раздаў па частках яшчэ ў траўні 1508 г. у Берасьці, калі Лісава ў Бельскім павеце атрымаў Іван Сапега, i ў Наваградку ў чэрвені т. г., калі двары ў Троках i Пунях былі нададзеныя Богушу Багавітыновічу, камяніца ў Вільні кн. Канстанціну Астроскаму, Мажэйкава i Бікушкі ў Жалудоцкім павеце Льву Тышкевічу. Цяпер (увосень 1508 г.), вярнуўшыся з паходу, кароль аддае Тураў Канстанціну Астроскаму як пераможцу, Гоняндз з Райградам, якія пасьля Глінскага часова трымаў Ян Радзівілавіч як каралеўскі намесьнік, атрымаў у студзені 1509 г. Мікалай Радзівіл, Троцкі ваявода.

У Маскве Глінскія мелі добры прыём, вялікі князь надаў Міхалу Яраславец i Бароўск, а Васілю ды Івану Медынь. Адтуль кн. Міхал стараўся падтрымліваць зьвязкі зь Літвою, дзе пакінуў прыхільнікаў нават у асяродку вялікакняскай рады; за што кароль, прыбыўшы ў Вільню ў лютым 1509 г., загадаў асудзіць тых паноў, што трымалі зьвязак з Глінскім: Альбрэхта Гаштольда, Наваградзкага ваяводу, Марціна Храбтовіча, канюшага, швагра Глінскіх, Федку Храбтовіча, падскарбія, Аляксандра Хадкевіча i князя Палубянскага, якія, адседзеўшы два з паловаю гады ў турме, 18 траўня 1511 г. выйшлі на волю. Згубіўшы надзею на дапамогу з таго боку, кн. Міхал скіраваў усю сваю дзейнасьць на адлучэньне ад Літвы Смаленску, дзе на гэты раз павінен быў князяваць, як тое абяцаў в. кн. Васіль Іванавіч. I праўда, пасьля колькі няўдалых паходаў, 30 ліпеня 1514 г. яму ўдалося здабыць Смаленск. Але вялікі князь не аддаў горад Глінскаму i гэтым моцна пакрыўдзіў яго. Тады князь Міхал пачаў рабіць захады, каб вярнуць каралеўскую ласку. Патаемныя справы, блізкія да ажыцьцяўленьня, выкрыліся, i кн. Міхал, закаваны ў кайданы, быў кінуты ў турму, дзе чакаў сьмяротнага прысуду. Тады, каб пазьбегнуць яго, прызнаўся, што яшчэ маладым, калі быў аддадзены ў школу ў Італіі, перайшоў на веру рыма-каталіцкую, цяпер жа хацеў бы навярнуцца да бацькоўскае веры; у выніку мітрапаліт Варлаам замяніў яму сьмяротную кару на турму i, узяўшы пад апеку, пачаў навучаць яго веры. Заступіўся за кн. Міхала цэзар Максіміліян, пасылаючы ў 1517 г. па гэтай справе да князя Васіля пасланцоў на чале з Гэрбаштэйнам, але дарма; хаця ў 1522 г. в. кн. Васіль казаў сваім паслом, якія ехалі на Літву, расказаць там, што кн. Міхал Глінскі, пасьля таго як вярнуўся да абраду грэцкага, вызвалены з турмы i зноў мае ласку князя, прынамсі, быў вызвалены з турмы толькі Ў лютым 1527 г., пасьля таго як ягоная пляменьніца Галена Васілеўна ў 1526 г. пабралася шлюбам з в. кн. Васілём Іванавічам. Тады былі вернутыя высокія званьні, i ад в. князя атрымаў Юр'евец, Старадуб i Рапалаў. Разам зь іншымі ваяводаМІ хадзіў на Казань, у 1530 г. прысутнічаў пры сьмерці в. кн. Васіля. А па сьмерці, падчас непаўналецьця ягонага сына Івана i рэгенства Галены, стаў галоўнаю асобаю ў Думе.

Быў абвінавачаны ў жаданьні захапіць уладу i паўторна трапіў у турму, памёр у цямніцы 15 верасьня 1534 г.

У хуткім часе, як пераехаў у Маскву, кн. Міхал пашлюбаваўся з дачкою кн. Івана Васілевіча Абаленекага, па мянушцы Нямы. Ягоны адзіны сын кн. Васіль Міхайлавіч, Маскоўскі ваявода, згадваецца ў розных паходах 1560-1563 гг., памёр бязьдзетным у 1565 г.


Князь Васіль Львовіч, па мянушцы Сьляпы, выступав разам з братам у дакумантах 1482-1488 гг. У 1488 г. кн. Васіль Львовіч атрымлівае 7 локцяў сукна з Луцкага мыта. Ад в. кн. Аляксандра быў пасланцом да арды. Кн. Васіль Львовіч Глінскі, гаспадарскі дваранін, у сакавіку 1499 г. атрымлівае прывілей на клявіцкіх людзей. У траўні 1501 г. кн. Васіль Львовіч ужо Васіліскі намесьнік, а ў верасьні 1502 г. i Літоўскі падстолі. Маючы гэтыя тытулы, атрымлівае прывілеі: у 1503 г. пацьверджаньне на Забалаць зь людзьмі ў Васіліскім павеце, у 1504 г. пацьверджаньне на куплю людзей, а ў сьнежні 1504 г. на Ласосіна ў Слонімскім павеце пасьля кн. Міхала Цьвярскога. На пачатку 1505 г. зьмяніў намесьніцтва Васіліскае на Слонімскае; у 1505 г. кн. Васіль Львовіч выступае як падстолі i дзяржаўца Слонімскі; на гэтай пасадзе быў нядоўга i ў красавіку 1506 г. ужо Берасьцейскі стараста. У студзені 1507 г. кароль Жыгімонт пацьвердзіў яму валоданьне Берасьцейскім стараствам. У гэты час кн. Васіль Глінскі як падстолі, Берасьцейскі стараста, мае некалькі судовых справаў пра Забалаць ды іншыя землі. З гэтымі ж тытуламі выступае яшчэ ў чэрвені 1507 г. За ўдзел у бунце ўвосень т. г. страціў пасады, пасьля чаго разам з братам Міхалам выехаў у Маскву, дзе на дваіх з братам Іванам атрымаў Медынь. Дабро па ім на Літве, як па і здрадніку, было раздадзена ў 1508 г., Забалаць - Нарыбутовічу, Ласосіна - Чартарыскаму. У 1522 г. ягоная ўдава разам зь дзецьмі была ў Маскве. Княгіня Васілёва Глінская Ганна згадваецца пры Маскоўскім двары ў 1533 i 1544 гг. Іхныя дзеці: Юры, Іван, Міхал, Галена, Настасься i Марыя.


Глазына (Глазыніч) i Глушонак мянушкі князёў, што пасяліліся ў XVI ст. на Смаленшчыне.


Князь Глазына ў палове XV ст. атрымлівае наданьне 5 конюхаў Апэскіх; гэта будзе князь Васіль Глазына, што выслужыў у караля Казіміра вялікі маёнтак Мсьціславец на Смаленшчыне, які па ім трымаў ягоны сын князь Іван. Аднак яшчэ пры каралю Казіміру Іван уцёк у Маскву, толькі ягоныя дзеці, злоўленыя ў дарозе, засталіся на Літве, а маёнтак Мсьціславец быў аддадзены Мікалаю Радзівілавічу, ваяводу Смаленскаму, потым у 1496 г. па просьбе князя Алехны Васілевіча Глазыны, Смаленскага акольнічага i намесьніка Лучына-гарадка, кароль надае Івану Мсьціславец, нягледзячы на пратэст княгіні Іванаеай, жонкі брата, i ейнага сына, ягонага пляменьніка, князя Юрыя, якія заявілі пра свае правы на гэты маёнтак.


Князь Алехна (Аляксандар) Васілевіч Глазына, ужо ў 1458 г. вызначыўся Ў вайне з крыжакамі. У 1486 г. князь Алехна Глазыніч Смаленскі акольнічы. У наступным годзе атрымлівае даніну 12 коп з Смаленскага мыта, а ў 1492 г. Смаленскі акольнічы кн. Алехна Глазына атрымлівае пацьверджаньне на сяло Мамаеўскае на Смаленшчыне, якое было нададзена каралём Казімірам. В. кн. Аляксандар прызначыў ЯГО намесьнікам замка Лучын (Лучын-гарадок), што паводле дамовы з Масквою 1494 г. быў вернуты Літве. У 1496 г. Смаленскі акольнічы i намесьнік Лучына-гарадка, князь Алехна Васілевіч Глазына атрымлівае пацьверджаньне на набыцьцё сёлаў: Кожухава, Вэхры, Разрабовічы, Нямленава i Наскова на Смаленшчыне ды, выступаючы з тымі ж тытуламі, у

г. атрымлівае прывілей на Шчарбінін, Казлоў i Чулкаў там жа, а ў 1499 г. на Давыдкаў, Скавародна ды г. д. у Смаленскім павеце. У 1500 г. Лучын быў захоплены Масквою, а кн. Глазына, зноў толькі Смаленскі акольнічы, атрымлівае ў 1500 г. двор Опса ў Браслаўскім павеце. Жанаты з Сапяжанкаю, сястрою Івана, каралеўскага сакратара, пакінуў зь ёю дачку Фядору Глазынаву, ужо па сьмерці бацькоў, праз свайго дзядзьку Івана Сапегу, каралеўскага сакратара, была выдадзеная за Аляксандра Салтановіча, гаспадарскага маршалка; пра гэта даведваемся з акту 1549 г., у якім Аляксандар Салтановіч, гаспадарскі маршалак, запісвае на сваю жонку княгіню Фядору Глазынаву 6 000 коп з Жыровіцаў i Шашкіняў.

Вышэйпамянёны брат князя Алехны Глазыны - князь Іван Васілевіч, апрача хрышчонага прозьвішча Глазыніч, насіў таксама мянушку «Пузынін»; у Супрасьльскім сінодзіку запісаны род князя Глазынінй i ягонага брата князя Івана Пузыніна. Гэты князь уцёк у Маскву, пакінуўшы жонку i дзяцей на Літве; у 1494 г. вялікі князь Маскоўскі дамагаецца ад Аляксандра выдачи княгіні Іванавай Глазыніч зь дзецьмі. Апроч згаданага пад 1496 годам сына Юрыя, пакінуў яшчэ сыноў: Дзімітра, Івана, Льва, Міхала i Андрэя, якія ёсьць у сьпісе князёў i баяраў Смаленскіх, што быў складзены ў канцы XV ст. Яны насілі мянушку «Глушонак».


Князь Дзімітры Іванавіч Глушонак, атрымлівае ад караля Казіміра ў 1486-1487 гг. дробныя падарункі з даходаў Смаленскіх, а ад вялікага князя Аляксандра прывілей на Агінты ў Жыжмарскім павеце, валоданьне якімі ў 1510 г., відавочна, ужо па сьмерці кн. Дзімітрыя, кароль Жыгімонт пацьвярджае ягонаму сыну кн. Багдану Дзімітравічу. У 1542 г. князь Багдан Дзімітравіч Глушонак судзіцца з князем Бароўскім за дом у Вільні; ягоная ўдава княгіня Багданава Дзімітравіча Багуміла Паўлаўна ў 1555 г., складаючы тастамант, называв сваіх сыноў Мацея i Фёдора Багданавічаў, таксама i нябожчыка муж, князямі Агінскімі. Мацей i Фёдар, князі Агінскія, сталі родапачынальнікамі дзьвюх галінаў Агінскіх, што да гэтых дзён існуюць.


Князь Іван Іванавіч, спачатку карыстаўся прозьвішчам Глушонак, а пасьля Пузына; як князь Іван Іванавіч Глушонак у 1496 г. атрымлівае прывілей на сяло Кашчавых у Максімаўскім павеце на Смаленшчыне, у 1506 г. кароль Жыгімонт павялічвае гэтае наданьне, пацьвярджаючы Слшленскаму акольнічаму Івану Іванавічу валоданьне сялом Харэнкавых i Целядзенкаўскімі й Вараўковымі землямі ў тым жа мейсцы, што былі наданыя яму Смаленскім намесьнікам панам Юрыем Андрэевічам (Салагубам). Гэты ж князь Іван Пузына ў 1514 г. атрымлівае прывілей на валоданьне людзьмі Насоўскага двара. Памёр у 1515 г., пасьля чаго ў наступным годзе кароль пацьвярджае валоданьне дваром Насова сыну князя Івана, князю Васілю Іванавічу Пузыну. Са зьместу акту вынікае, што ў адмену за страту бацькоўскае спадчыны, якая з упадкам Смаленску адышла да Масквы, кароль аддаў двор Насова ў Мельніцкім павеце, што застаўся па каралеве Галене, князю Івану Іванавічу; той пакінуў двух сыноў, князёў Васіля i Цімафея Іванавічаў Пузынаў. Зь ix Васіль, заміж спадчыннай маёмасьці, якую павінен быў узяць пры падзеле з братам Цімафеем i якую захапіў в. кн. Маскоўскі, атрымлівае цяпер Насова. Ад князя Цімафея паходзяць Пузыны.

Гальцоўскі,

верагодна, ад Гальцова, цяпер Гальчэва на паўднёвы захад ад Воршы.

Так называлі сябе ў канцы XV i на пачатку XVI ст. князь Дзімітры Фёдаравіч Адьшцэвіч, ягоная ўдава Юльяна i сыны Васіль, Іван, Арэхва(?) й Андрэй, якія ў 1508 г. падаліся за Глінскім у Маскву. Гальшанскі

ад мястэчка Гальшаны, цяпер у Ащмянскім павеце.

Князі Гальшанскія, без сумлеву, належаць да невялікага ліку князёў чыста літоўскага паходжаньня, нашчадкаў даўнейшых удзельных князёў (кунігасаў) у тых краёх. Хроніка Літоўская прыпісвае ім паходжаньне ад Гальшана, аднаго з сыноў Рамонта, князя Літоўскага. Гальшан атрымаў удзел за Віліяй i залажыў Гальшаны. Ягоны сын Міндоўг, а сын Міндоўга Альгімонт - бацька князя Івана Альгімонтавіча Гальшанскага, які зьяўляецца першаю гістарычнаю асобаю ў сваім родзе. Князі Гальшанскія карысталіся гербам Гіпацэнтаўрус.


Альгімонт, пазьней пісаўся Альгімунт, відавочна, з ласкі Гедыміна быў Кіеўскім i Пераяслаўскім намесьнікам. Альгімонт некалькі разоў выступае ў дакумантах 1385-1388 гг., але тыя ўзгадкі адносяцца не да яго, а да ягонага сына Івана, які, запісваючыся Альгімонтавічам, цьвердзіць імя свайго бацькі.


Іван Альгімонтавіч, ужо ў 1379 г. падпісваецца на дамове Ягайлы i Кейстута з Ордэнам. Гарачы прыхільнік Вітаўіа, у 1382 г. разам зь ім выехаў у Прусію, праз што страціў бацькоўскае ўдзельнае княства, а ў 1384 г., калі вярнуўся на Літву, зноў атрымаў яго. Падобна, належаў да пасольства, якое ў 1385 г. Ягайла паслаў у Польшчу, каб прасіць рукі каралевы Ядзьвігі, i ў наступным годзе спадарожнічаў Ягайлу на каранацыю ў Кракаў. У 1387 г. «Адгімонт i Братоша» былі пасламі ад Лінгвеня Альгердавіча ў Вялікі Ноўгарад з паведамленьнем, што Лінгвень паселіцца там, калі наўгародцы аддадуць замкi, якімі валодаў ягоны дзядзька Нарымонт. У 1389 г. Вітаўт, рыхтуючыся да паўторных уцёкаў у Прусію, выслаў закладнікаў, у ліку якіх быў нкнязь Іван з жонкаю», праз што апошні зноў страціў Гальшаны, якія прыгарнуў Ягайла. Знаходзячыся пры Вітаўту ў Прусіі, на пачатку наступнага году (19 студзеня 1390 г.) падпісаў прысягу Вітаўта Ордэну. Увосень таго ж году кн. Іван Аўгімонтаў адвозіў у Маскву Соф'ю Вітаўтаўну, якую выдавалі замуж за Васіля Дзімітравіча, вялікага князя Маскоўскага. У 1392 г. Вітаўт, вярнуўшыся на Літву, вырваў з рук крыжакоў князёў Івана i Юры Бельскага; першаму вернута ўдзельнае княства, абодва памагалі Вітаўту ў 1392 г. пры ўзьвядзеньні яго на вялікае княства ў Вільні. У 1394 г. падчас вайны з Ордэнам князь Іван трапіў у палок да крыжакоў. Па сьмерці Скіргайды на пачатку 1396 г. князь Іван Альгімонтавіч атрымаў Кіеўскае намесьніцтва. У 1398 г. падпісаў найперш умовы замірэньня, а пасьля дамову Вітаўта з Ордэнам. У студзені 1401 г. князь Іван Альгімунтавіч з сынамі выступав ў ліку баяраў i паноў, якія абяцаюць вернасьць каралю i Кароне Польскай. У тым жа годзе (12 лютага) «князь Іван Альгімонтавіч» прысягае каралю i Кароне Польскай.

Гэтым абмяжоўваюцца нашыя зьвесткі пра Івана Альгімонтавіча, які памёр у хуткім часе пасьля 1401 г. У сінодзіку Любецкім запісаныя князь Іаан Альгімонтавіч i княгіня (ягоная) Агрыпіна. Памянёная Агрыпіна была сястрою жонкі в. кн. Вітаўта i дачкою Сьвятаслава Іванавіча, Смаленскага князя. Гэтая княгіня ў 1390 г. была з мужам у Прусіі. Зь ёю кн. Іван пакінуў сыноў: Андрэя, Сямёна, Аляксандра, Міхала й дачку Юльяну.

Сынам Івана Альгімонтавіча мог быць яшчэ Барыс, які загінуў у бітве на Ворскле ў 1399 г.; праўда, хронікі, пералічваючы князёў, што палеглі ў гэтай бітве, пішуць Іван Барысавіч, Кіеўскі князь, але можа тыя імёны перастаўленыя: Іван Барысавіч заміж Барыс Іванавіч.


Князёўва Юльяна, дачка князя Івана Альгімунтавіча Гальшанскага, была жонкаю Вітаўта, в. кн. Літвы. Паводле Длугаша, яна пляменьніца Ганны, першае жонкі Вітаўта, i выходзіла за яго ўжо ўдавою кн. Івана Карачэўскага. Ліндэнблат занатаваў дэталь, што Юльяну па загадзе Вітаўта адабралі ў ейнага мужа нейкага Рускага князя, які быў забіты пры супраціўленьні. Ейны шлюб з Вітаўтам адбыўся ў Горадні 1 лістапада 1418 г. Актам ад 1 красавіка 1428 г. в. кн. Вітаўт запісаў на сваю жонку князёўну Юльяну Наваградак з ваколіцамі як пасаг, а паміраючы, у 1430 г. даручыў апеку над ёю каралю Уладзіславу. Падчас вайны в. кн. Жыгімонта i Швідрыгайлы, апошні кінуў яе ў турму i там марыў голадам. Падобна, памерла ў Дубровіцы ў 1448 г., маючы 70 гадоў, пахаваная ў Вільні ў касьцёле Сьв. Ганны.


Князь Аляксандар Іванавіч, празваны Нелюб, пакінуўшы Вітаўта, увосень 1405 г. прыехаў у Маскву, дзе вялікі князь прыняў яго ласкава i надаў замак Пераяслаў. У хуткім часе ён памёр ці вярнуўся на Літву, бо ў ліку замкаў, наданых Швідрыгайлу ў 1408 г., знаходзім той жа Пераяслаў. Невядома, ці да яго адносіцца ўзгадка ў прывілеі княгіні Швідрыгайлавай, што надала Багдану Валчковічу маёнтак Прывадэраў, які першапачатна трымаў Нелюб.


№4-1993. С. 79 - 91.

Князь Міхал Іванавіч, як Кіеўскі намесьнік, у 1422 г. падпісаў дамову Літвы з Ордэнам. Пасьля ўзьвядзеньня Швідрыгайлы на вялікае княства, князь Міхал стаў адным зь ягоных гарачых прыхільнікаў. У 1431 г. падпісаў наступальна-абараняльны трактат Швідрыгайлы з Ордэнам. Заставаўся пры ім нават тады, калі той страціў вялікакняскі титул i ў сьнежні 1432 г. пасьпяшаўся з падмацаваньнем на дапамогу Швідрыгайлу. У карэспандэнцыі магістра з Швідрыгайлам ён згадваецца ў красавіку, траўні й чэрвені 1433 г. як спаборнік апошняга. У гэты ж час князь Міхал, Кіеўскі ваявода, стоячы на чале войскаў Швідрыгайлы, разьбіў вялікага князя Жыгімонта, войскамі якога кіраваў Петраш Мантыгірдавіч. Невядома, што сталася прычынаю дзеля ягонага пераходу на бок Жыгімонта, вядома толькi тое, што, ваюючы за апошняга, у жніўні 1433 г. пад Коўнам трапіў у палок да Швідрыгайлы, i, як падаюць літоўскія крыніцы, болей пра яго зьвесткаў не было.


Андрэй Іванавіч, у 1401 г. фігуруе ў дакумантах разам са сваім бацькам; гэта адзіная тагачасная ўзгадка пра яго. Хроніка Літоўская называв яго князем Вязанскім, а дакладней, Вязынскім, верагодна, ад Вязыню, які непадалёку Лебедзева, Лоску, Гальшанаў, Трабаў, Валожыну ды г. д., што паслужыла падставаю Нарбуту назваць яго князем Вяземскім i павесьці ад яго лінію князёў Вяземскіх. Князь Андрэй Іванавіч памёр рана, пакінуўшы ад сваёй жонкі кн. Аляксандры Дзімітраўны Друцкай, што памерла Ў 1426 г., дочак, якія выхоўваліся ў Друцку ў свайго дзядзькі князя Івана Дзімітравіча Друцкага. Ягоныя дзеці:

Васіліса, Бельская князёўна, Соф'я, каралева Польшчы, i Марыя, жонка гаспадара Валахіі.


Васіліса Андрэеўна, падобна мела мянушку Бялюха, пабралася шлюбам з князем Іванам Уладзіміравічам Альгердавічам (Бельскім) перад лютым 1422 г.; потым аднавіла шлюбныя зьвязкі зь нейкім князем Міхалам Сямёнавічам (Гарадзецкім?).


Соф'я Андрэеўна (Сонька), другая дачка, пашлюбавалася ў лютым 1422 г. з Уладзіславам Ягайлам, каралём Польшчы, каранаваная ў Кракаве 12 лютага 1424 г., аўдавела ў 1434 г. i памерла 21 верасьня 1461 г.


Марыя Андрэеўна (Манька), трэцяя дачка, ужо ў 1433 г. жонка Эліяша, Малдаўскага гаспадара. Эліяш, ня маючы магчымасьцяў вярнуцца ў Валахію, дзе панаваў ягоны брат Аляксандар, жыў у Серадзі з жонкаю i дзецьмі, але хутка яму абрыд побыт у Польшчы, i ён вярнуўся ў Малдавію, дзе ваяваў з братам Стэфанам, пакуль той не саступіў яму палову краю; пасьля гэтага, у 1436 г., Эліяш склаў пашану каралю Уладзіславу. Такое становішча трывала да 1444 г., у якім Стэфан незадаволены сваёю часткаю захацеў i братаву частку; сабраўшы войска, ён напаў на Сучавы, асьляпіў Эліяша i забраў у яго гаспадарства; у тым жа 1444 г. ягоная жонка Манька аддае свае замкі Хоцім, Цацоры i Хмелеў Петру Адравёнжу, рускаму ваяводу, а потым сама шукае прыхілку ў Польшчы. У 1448 г. яна прыехала да караля, які тады быў у Галіцыі, i той даў ёй мястэчка Каламые для пражываньня. Яшчэ ў 1451 г. сустракаем яе пры каралю ў Самборы. Ейны сын Аляксандар, стаўшыся гаспадаром, у 1455 г. складае пашану каралю i адначасна пацьвярджае сваёй маці Марыі прывілей на Сярочка i Таргавіска. Але ў тым жа годзе Аляксандра атруціў Пётра, які ў 1456 г., складаючы пашану каралю, абяцае Марыі, удаве Эліяша, Малдаўскага гаспадара, захаваць ёй гарады Сэрац i Альховец' ды інш., а пра Хоцім і Цацоры, што складаюць пасаг, дамовіцца з каралём, i ейную дачку Настасьсю выдаць замуж з каралеўскае парады.


Сямён Іванавіч, згаданы ў 1401 г. разам з бацькам i братам Андрэем. Каля 1420 г. Вітаўт назваў яго сваім намесьнікам у Вялікім Ноўгарадзе, хроніка дае яму мянушку «Люты», г. зн. жорсткі, а таксама называе шваграм Вітаўта. У 1422 г. ён падпісаў дамову з Ордэнам ля возера Мельна. Пасьля ўзьвядзеньня Швідрыгайлы на вялікае княства, князь Сямён Іванавіч напачатку служыў яму верна, але з часам перайшоў на бок вялікага князя Жыгімонта i прыступіў да арганізацыі змовы супраць Швідрыгайлы. У жніўні 1432 г., калі апошні быў у Ашмянах, на яго напалі Жыгімонт Кейстутавіч i князь Сямён Гальшанскі. Швідрыгайла ледзь уцёк. А праз колькі дзён быў урачыста ўзьведзены ў Вільні на вялікакняскі сталец Жыгімонт. У тым жа годзе князь Сямён Іванавіч яшчэ некалькі разоў выступав ў дакумантах, якія выдаваліся вялікім князем Жыгімонтам. А Швідрыгайла ў жніўні 1433 г. у Барысаве, узяўшы князя Сямёна ў палон, жорстка адпомсьціў яму - загадаў адвесьці ў Віцебск i ўтапіць у Дзьвіне. Ягоная ўдава, княгіня Марыя Сямёнава Гальшанская, атрымала ад вялікага князя Казіміра прывілей на сяло Прадашэвічы. Князь Сямён Іванавіч пакінуў сыноў: Андрэя, Сямёна, Данілу, Аляксандра, Глеба, Юрыя i дачку Юльяну.


Князь Андрэй Сямёнавіч, разам з братамі Юрыем i Сямёнам у 1455 г. згадваецца ў запавеце, складзеным для сястры Юльяны ейным мужам князем Сямёнам Раманавічам Кобрынскім. У 1457 г. князь Андрэй Сямёнавіч запісаў на свайго слугу сёлы Ерасімінкі i Войшвішкі. Валодаў Даргішкамі, Глускам (часткова) i Больнікамі, якія па ім перайшлі да ягонай удавы, княгіні Андрэевай Сямёнавіча, а пасьля сьмерці княгіні ў 1486 г. вышэйпамянёныя маёнткі кароль надаў Ганне Марцінавай Гаштольдавай, жонцы Троцкага ваяводы.

Князь Даніла Сямёнавіч Гальшанскі, загінуў у 1435 г. у бітве пад Вількамірам, змагаючыся на баку Швідрыгайлы.


Князь Аляксандар Сямёнавіч Гальшанскі, у 1473 г. (?), зьбіраючыся ў Польшчу з даручэньнем, складае тастамант, у якім маёнтак Сьвіраны запісвае на касьцёл Сьв. Станіслава ў Вільні.


Юры Сямёнавіч, князь Гальшанскі,

у 1436 г. у Берасьці падпісаў дамову з Ордэнам. Даведаўшыся ў 1440 г. пра сьмерць вялікага князя Жыгімонта, князь Юры Сямёнавіч Гальшанскі склікаў у Гальшанах раду паноў Літоўскіх, якія адтуль выслалі пасланцоў з запрашэньнем караля Казіміра на вялікае княства, а пасьля ў Берасьці вітаў каралевіча пры ягоным уезьдзе на Літву. Ужо ў наступным годзе падпісаў прывілей Казіміра на магдэбурскае права для Вільні. Князь Юры Сямёнавіч у студзені 1446 г. быў дэпутатам ад вялікага князя Казіміра на Пётркаўскі сойм, а ў наступным годзе ў Кракаве прысутнічаў пры каранацыі караля (25 чэрвеня 1447 г.). У 1448 г. сустракаем яго на сойме ў Любліне. У студзені 1452 г. быў у Вільні пры каралю. У наступным (1453 г.) зноў дэпутат на сойм у Тарчове; згаданы яшчэ ў 1456 г. як адзін з кіраўнікоў партыі, што мела намер зьняць караля Казіміра, а ўзьвесьці на сталец князя Сямёна Алелькавіча. Князь Юры Сямёнавіч Гальшанскі атрымаў ад караля Казіміра прывілей на Стэпань з Залатыёвам, Падалянамі і Гарбачовам, Гародцам, Тутовічамі i Люхчай; гэтыя маёнткі потым трымаў ягоны ўнук князь Юры Іванавіч Дубровіцкі, а ў 1511 г. яны былі наданыя князю Канстанціну Астроскаму. Разам з братамі Андрэем і Сямёнам згаданы ў 1455 г. у запавеце князя Сямёна Раманавіча Кобрынскага на карысьць жонкі, сястры князя Юрыя, Юльяны. Падобна, памёр у 1457 г. Князь Юры Сямёнавіч пацьвердзіў Пячэрскаму манастыру ў Кіеве запавет свайго дзеда князя Івана Альгімонтавіча на людзей i дань у Глускіх i Парэцкіх уладаньнях. У 1469 г. ягоныя сыны князі Іван, Аляксандар, Васіль, Сямён i Юры Юр'евічы Гальшанскія запісваюць на сваю маці княгіню Юльяну Юр'еву сяло Дзянісаўскае. У 1507 г. перад каралём Жыгімонтам паўстала справа нашчадкаў князя Юрыя Сямёнавіча, а менавіта: «князь Юры Іванавіч Дубровіцкі выклікаў на суд свайго дзядзьку князя Аляксандра Юр'евіча, Віленскага кашталяна i сваю цётку княгіню Сямёнаву Юр'евіча Настасьсю i ейную дачку Ганну аб падзеле маёмасьці, даводзячы, што ягоны бацька Іван дзяліўся з братамі Аляксандрам, Сямёнам, Васілём i Юрыем бацькоўскай спадчынай. З таго падзелу Іван атрымаў Дубровіцы, Аляксандар - Лебедзеў, Васіль - Боры, Сямён - Шашолы, а Юры - Стэпань i Раманаў; Глуск i Гальшаны падзялілі пароўну. А іхная маці, бабка Юрыя Іванавіча, княгіня Юр'ева Юльяна атрымала Станькаў, Жытын, Падаляны, Гарбачоў i Краева». Першым памёр бязьдзетны князь Васіль, а пасьля князь Юры, i княгіня Юльяна забрала па ix усю спадчыну. Па сьмерці княгіні Юльяны ейныя сыны Аляксандар i Сямён падзялілі між сабою мацярынскую маёмасьць, сярод якой было i дабро князёў Васіля i Юрыя, а непаўналетняга на той час князя Юрыя Іванавіча i ягоную маці да падзелу не дапусьцілі (такім парадкам, княгіня Юльяна перажыла i сына Івана, страчанага ў 1481 г.). У выніку гэтага кароль прысудзіў князю Юрыю Іванавічу спадчыну па бабулі Юльяне i дзядзьках Васілю ды Юрыю, а менавіта, трэцюю частку ў Стэпані, Раманаве, Жытыне, Станькаве, Гарбачове й Краеве ды адпаведную частку ў Гальшанах. Жонка кн. Юрыя Юльяна памерла пасьля 1481 г. На падставе выявы на гербе ейнага ўнука біскупа Паўла можна меркаваць, што паходзіла з таго ж роду, які карыстаўся гербам «збройнага вершніка» (Пагоня?); зь ёю кн. Юры меў пяць сыноў: Івана, Аляксандра, Васіля, Сямёна i Юрыя i дзьве дачкі - Ганну i Юльяну.


Юльяна Юр'еўна памерла ў 16 гадоў i пахаваная ў Пячорскай лаўры ў Кіеве, залічаная да ліку сьвятых усходняга касьцёла.


Князь Іван Юр'евіч, атрымаўшы Дубровіцы пры падзеле спадчыны з братамі, стаў пачынальнікам галіны князёў Гальшанска-Дубровіцкіх.


Сямён Юр'евіч, чацьвёрты сын князя Юрыя Сямёнавіча, пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Шашолы. Ужо Ў 1481 г. пабраны шлюбам з князёўнай Настасьсяй Сямёнаўнай Збараскай, дачкою князя Сямёна Васілевіча Збараскага i ягонай жонкі Марыі, якая ўдавой валодала Роўнам i мела тытул княгіні Ровенскай. У тым жа годзе князь Міхал Васілевіч Збараскі заключыў пагадненьне, паводле якога з маёнткаў, запісаных на яго нябожчыкам дзядзькам князем Сямёнам Васілевічам Каладзінскім, саступае сваёй цётцы княгіні Сямёнавай Марыі, ейнаму зяцю князю Сямёну Юр'евічу i ягонай жонцы, а сваёй сястры Настасьсі двор Гарадок зь сёламі. У 1483 г. князь Сямён Юр'евіч запісвае на сваю жонку княгіню Настасьсю 2000 коп з Барані i Глуску. З свайго боку, княгіня Сямёнава Настасься ў 1489 г. адказвае свайму мужу князю Сямёну Юр'евічу Забароль, Гарадок i Каскоў. У 1482- 1486 гг. князь Сямён Юр'евіч некалькі разоў атрымлівае наданьні ад караля Казіміра. У 1490 г. стаў Луцкім старастам. У наступным годзе князь Сямён Юр'евіч Гальшанскі, Луцкі староста, прыняў удзел у бітве з татарамі. З тытулам маршалка Валынскай зямлі ўпершыню выступае ў 1494 г. У траўні 1499 г. Луцкі староста, маршалак Валынскай зямлі, князь Сямён Юр'евіч атрымлівае прывілеі на кірмашы ў Стэпані ды пляц у Вільні. Пасьля бітвы пад Вядрошай (14 ліпеня 1500 г.), дзе шмат літоўскіх саноўнікаў, а між імі гетман князь Канстанцін Астроскі i Наваградзкі ваявода Іван Літавор Храбтовіч трапілі ў палон, князь Сямён атрымаў прызначэньне на пасады - Наваградзкага ваяводы i вярхоўнага гетмана, з гэтымі тытуламі фігуруе ў дакумантах у сьнежні 1500 г., а ў хуткім часе стаў i дзяржаўцам Камянецка, якім валодаў ужо ў сакавіку 1501 г. Як гетман, ваявода Наваградзни намесьнік Камянецки выступае яшчэ ў красавіку 1501 г.; але хутка вярнуўся да пасадаў, што займаў раней, i ў чэрвені 1502 г. князь Сямён Юр'евіч з Гальшанаў, Луцкі стараста, маршалак Валынскай зямлі, Камянецкі намесьнік, атрымлівае прывілей на Галавін. У жніўні 1504 г, кароль паведамляе лістом старасту Луцкаму i Камянецкаму, князю Сямёну Юр'евічу што Перасопніцкі манастыр княгіні Міхалавай Васілевіча Чартарыскай надаў княгіні Марыі. Яшчэ ў сакавіку 1505 г. пасылае яму падобнае паведамленьне пра здачу ў арэнду Луцкага мыта. Гэта апошняя згадка пра князя Сямёна, які памёр у 1505 г.


Князёўна Тацьцяна Сямёнаўна, была выданая за князя Канстанціна Астроскага, гетмана, старасту Луцкага, Браслаўскага i Віньніцкага, маршалка Валынскае зямлі, які ёй, сваёй жонцы Тацьцяне Сямёнаўне, 8 красавіка адпісвае 1000 коп грошай з Турава, а ў 1511 г. разам з жонкаю Тацьцянай i сынам Ільлёй падрыхтаваў запавет на карысьць Тураўскай Прэабражэнскай царквы. Жонка між іншым дабром прынесла ў пасаг Стэпань, за які ў 1511 г. князь Канстанцін меў судовую справу з князем Юрыем Іванавічам Дубровіцкім. У 1516 г. князь Канстанцін Іванавіч Астроскі, Віленскі пан, гетман i г. д. з сваёю жонкаю Тацьцянай надаюць Пячорскаму манастыру ў Кіеве двор Гарадок з двума хутарамі, што адпавядае запавету нябожчыцы, маці жонкі i ягонай цешчы княгіні Сямёнавай Юр'евіча Настасьсі. У тым жа годзе князь Канстанцін Астроскі, выконваючы просьбу сваёй цешчы [бабулі ягонай жонкі] княгіні Сямёнавай Васілевіча Марыі Ровенскай вяртае Балабасовічу дабро Растокі i Парэчча, якія ягоны бацька прадау князю Сямёну Юр'евічу, а па ім трымала ўдава апошняга, ягоная цешча, нябожчыца княгіня Сямёнава

Юр'евіча Настасься. Яшчэ пры жыцьці сваёй цешчы, княгіні Сямёнавай Юр'евіча Настасьсі Гальшанскай, князь Канстанцін зрабіў адмену маёмасьці, што прынесла яму ў пасаг жонка, з князем Аляксандрам Юр'евічам Гальшанскім (перад 1511 г.), а менавіта: за частку ў Гальшанах, Шашолах, Глуску, Раманаве i Станькаве ўзяў ягоную частку ў Стэпані. Але пасьля сын князя Аляксандра, князь Павел, біскуп Луцкі, пакінуўшы сабе толькі Станькаў, вярнуў у 1519 г. князю Канстанціну Астроскаму, свайму швагру i ягонай жонцы, а сваёй сястры Тацьцяне, народжанай ад князя Сямёна, ягонага дзядзькі, сваю долю ў Гальшанах, Шашолах, Глуску й Раманаве, на якія ў 1521 г. атрымлівае прывілей.

У наступным годзе (4 ліпеня 1522 г.) князь Канстанцін Іванавіч Астроскі, Троцкі ваявода, гетман, стараста Браслаўскі i Віньніцкі з жонкаю княгіняй Тацьцянай Сямёнаўнай Гальшанскай i сынам князем Ільлёй запісвае на саборную царкву ў Вільні двор Шашолы зь сядзібаю Крошты й двор Сьвіраны, што трымалі дзед жонкі князь Юры ды ейны бацька князь Сямён Гальшанскія. Гэта апошняя ўзгадка пра княгіню Тацьцяну, якая памерла 12 ліпеня 1522 г., пахаваная ў Пячорскім манастыры ў Кіеве. У жніўні т. г. князь Канстанцін Астроскі адпісвае Стэпань свайму сыну Ільлі, згадвае сваю жонку Тацьцяну, дачку князя Сямёна Юр'евіча Гальшанскага, як нябожчыцу.


Аляксандар Юр'евіч, другі сын князя Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага i Юльяны, пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Лебедзеў, таму названы князем Лебедзеўскім. Князь Аляксандар Юр'евіч ужо ў ліпені 1486 г. Літ. крайчы ды Горадзенскі намесьнік. Застаючыся Горадзенскім намесьнікам, з крайчага становіцца падчашым, з гэтаю пасадаю фігуруе ў дакумантах у траўні 1488 г. У 1492 г. князь Аляксандар Юр'евіч прыдбаў вёску Даксьняны. Пасьля ўзыходжаньня Аляксандра на вялікакняскі сталец, князь Аляксандар быў першапачатна толькі старастам Горадзенскім i напрыканцы 1492 г. ці на пачатку 1493 г., захоўваючы Горадзенскае стараства, атрымлівае пасаду Віленскага кашталяна. У сьнежні 1494 г. вялікі князь Аляксандар выправіў пасольства ў Маскву па вялікую князёўну Галену; у пасольстве былі паны: Віленскі кашталян i Горадзенскі намесьнік князь Аляксандар Юр'евіч, Троцкі кашталян i Полацкі намесьнік Ян Юр'евіч Забжэзінскі, Браслаўскі намесьнік Юры Зіновевіч i Станіслаў Янавіч Забжэзінскі. Паслы прыбылі ў Маскву 6 студзеня 1495 г. i выехалі адтуль 13 студзеня разам з князёўнай Галенай. Кн. Аляксандар Юр'евіч, Віленскі пан, Горадзенскі стараста, атрымлівае ў 1502 г. прывілей на 7 слуг у Скідальскім маёнтку, а ў 1503 г. пацьверджаньне на маёмасьць Несудоўшчына з падданымі ў Крэўскіх уладаньнях, а таксама ў Маркоўскіх на двор Пуцілаўскі. 2 ліпеня 1505 г. у Волпе складае тастамант. У жніўні т. г. князь Аляксандар Юр'евіч, Віленскі пан, Горадзенскі стараста, атрымлівае прывілей на 8 слуг у Скідальскім маёнтку, напрыканцы таго ж году страціў Горадзенскае стараства, якое пасьля яго атрымаў Ян Юр'евіч Забжэнскі, земскі маршалак. Кн. Аляксандар Юр'евіч, толькі Віленскі кашталян, у чэрвені 1505 г. атрымлівае ад в. кн. Аляксандра дароўную на пляц у вялікім замку ў Троках, а ў наступным годзе судзіцца з сваім пляменьнікам кн. Дубровіцкім ды складае запавет на сваю жонку. У канцы т. г. атрымаў Берасьцейскае стараства. У лістападзе 1507 г. кароль пацьвярджае Віленскаму пану, Берасьцейскаму старасту, князю Аляксандру Юр'евічу ягоную долю пры падзеле маёмасьці з пляменьнікам князем Юрыем Іванавічам Дубровіцкім, каторы саступіў яму спадчыну па сваёй бабулі, маці Аляксандра, княгіні Юр'евай i дзядзьках, князёх Васілю i Юрыю, а менавіта - за Залатыёў, Гарбачоў, Падаляны i Раманаў кн. Юры саступіў князю Аляксандру свае долі ў Глуску, Гальшанах i Шашолах. Падобнае пагадненьне заключыў князь Аляксандар з спадчыньнікам свайго брата Сямёна, князем Канстанцінам Астроскім, якому за частку Ў Гальшанах, Шашолах, Глуску, Раманаве й Станькаве саступіў частку Ў Стэпані. Пасьля сын князя Аляксандра, біскуп Павел вярнуў князю Канстанціну саступленыя часткі ў Гальшанах, Шашолах, Глуску ды Раманаве, пакінуўшы сабе толькі Станькаў. Яшчэ 14 лютага 1511 г. кн. Аляксандар Юр'евіч у лісьце да караля скардзіцца на кн. Дубровіцкага, што той чыніць крыўды ягоным падданым. Памёр вясною 1511 г. Меў дзьве жонкі. Першая, невядомага імені i паходжаньня, была маці сыноў Януша i Юрыя. Другая - Соф'я, дачка Алехны Судымонтавіча, Віленскага ваяводы i канцлера, народжаная ад Манівідоўны. У 1490 г. Алехна Судымонтавіч, Віленскі ваявода i канцлер, запісвае на сваю дачку Соф'ю, жонку князя Аляксандра Лебедзеўскага, маёмасьць Хажова i Заазер'е. У 1492 г. вялікі князь Аляксандар пацьвярджае Соф'i, жонцы князя Аляксандра з Гальшанаў, двор Волпу над ракою Волпаю ды іншыя двары над ракою Сарнаю. У 1507 г. Аляксандар Юр'евіч, Гальшанскі князь, кашталян Віленскі запісвае на сваю жонку Соф'ю, дачку Алехны Судымонтавіча, Віленскага ваяводы i канцлера 6000 коп грошай з сваіх маёнткаў Лебедзева, Шашолаў, Сьвіранаў i даньнікаў Далькевічаў i Дуніловічаў. Гэты запіс кароль Жыгімонт пацьвярджае ў 1507 г. Яшчэ ў 1509 г. Аляксандар Юр'евіч, князь Гальшанскі, кашталян Віленскі, стараста Берасьцескі, забяспечвае сваю жонку Соф'ю сумай 600 вугорскіх дукатаў i 650 коп грошай з замку Пуні. Пані Віленская, жонка старасты Берасьцейскага, княгіня Аляксандра Юр'евіча Соф'я i (ейны швагер) Станіслаў Барташэвіч мелі судовую справу аб памежжы з Кіеўскім мітрапалітам Езафам, дзеля ўрэгуляваньня якой кароль у 1516 г. прызначыў камісію. У траўні 1517 г. Соф'я, удава князя Аляксандра Гальшанскага, Віленскага кашталяна, склала тастамант i ў хуткім часе пасьля гэтага памерла, бо 24 чэрвеня 1517 г. кароль Жыгімонт пацьвярджае тастамант Соф'і, удавы князя Аляксандра Гальшанскага, кашталяна Віленскага, маці вялебнага Паўла, біскупа Луцкага, князя Гальшанскага. Тым самым днём кароль пацьвярджае дакумант караля Аляксандра, дадзены Соф'і, дачцэ Алехны Судымонтавіча на Волпу, а ў наступным годзе кароль пацьвярджае Паўлу, біскупу Луцкаму валоданьне надалей сумай у 1000 дукатаў, замкам i мястэчкам Пуні, што трымала ягоная маці Соф'я, дачка Алехны Судымонтавіча. Соф'я нарадзіла сына Паўла i чатыры дачкі: Ганну, Ядзьвігу, Аляксандру i Барбару, тэта вынікае з долі, якую названыя дзеці мелі ў маёнтку Заазер'е, што прынесла ў дом Гальшанскіх іхная маці. Усе дзеці, відаць па маці, вызнавалі рыма-каталіцкую веру. Сыны ад першае жонкі памерлі перад бацькам. Князь Януш Аляксандравіч у 1488 г. запісаны ў ліку слухачоў Кракаўскае Акадэміі. За часы в. кн. Аляксандра кн. Януш Аляксандравіч быў намесьнікам Скідальскім, пасьля ў 1496 г. крайчым В. Літ. i адначасна ў 1501 -1504 гг. старастам Слонімскім. Кн. Януш Аляксандравіч, крайчы, выступае ў дакумантах яшчэ ў верасьні 1505 г., потым некалькі гадоў пра яго нічога невядома. Той ці іншы кн. Януш Аляксандравіч, намесьнік Ваўкавыскі, згадваецца ў 1511 г.


Князь Павел Аляксандравіч, сын

Соф'і Судымунтавічаўны, у 1504 г. быў у ліку слухачоў Кракаўскае Акадэміі; у 1507 г. Ян з Стобніцы, апавядаючы пра свае ідэі, згадвае Паўла, што вучыцца ў Кракаве i вельмі захоплены філязофіяй. У гэты ж час кн. Павел становіцца біскупам Луцкім пасьля Войцеха Радзівіла, які 18 красавіка 1507 г. заступіў на Віленскае біскупства па нябожчыку Войцеху Табожу. У 1512 г. як біскуп Луцкі кн. Павел знаходзіўся на Летараненскім кансіліюме. У 1518 г. князь Павел, біскуп Луцки атрымлівае пацьверджаньне на Пуні i ў тым жа годзе князь Павел Гальшански дзедзіч Станькава й Глуску, біскуп Луцкі, дае Аўгусціну Фурсу двор Рамійкішкі, што ў 1526 г. пацьвердзіў Фурсу кароль. У 1519 г. Павел з Божае ласкі, біскуп Луцкі, князь Гальшанскі запісвае на князя Канстанціна Астроскага сваю спадчыну ў Гальшанах, Шашолах, Глуску ды Раманаве, што ў тым жа годзе пацьвердзіў кн. Астроскаму кароль, а ў хуткім часе пасьля гэтага i пляц у Гальшанах на пабудову палацу. У 1521 г. князь Павел, біскуп Луцкі й Берасьцейскі, адпаведна пагадненьню, заключанаму паміж ягоным бацькам князем Аляксандрам Юр'евічам i князем Канстанцінам Астроскім ды ягонаю цешчаю княгіней Сямёнавай Юр'евіча Настасьсяй Гальшанскай, саступае князю Канстанціну долю ў Стэпані, беручы ў адмену долю ў Станькаве й вызваляе яго ад саступленьня ягонай часткі спадчыны па князёх Васілю i Юрыю Гальшанскіх у Гальшанах, Шашолах, Глуску й Раманаве. У 1522 г. Павел, біскуп Луцкі й Берасьцейскі, адпісаў Альбрэхту Гаштольду, ваяводу Віленскаму й канцлеру ды ягонаму сыну Станіславу, на валоданьне пасьля сваёй сьмерці частку маёмасьці ў Гальшанах, якая дасталася яму пры падзеле спадчыны з братамі, князямі Галыаанскімі, ды адначасна саступіў ім двор Ноздрышкі, У тым жа годзе князь біскуп атрымлівае пацьверджаньне на прывілей, дадзены ягонаму бацьку князю Аляксандру Юр'евічу, кашталяну Віленскаму i старасту Горадзенскаму, дзеля пабудовы моста ад ягонага замку Волпы празь Неман ды правядзеньня дарогі чужымі палямі да бальшака. У 1527 г. кароль дае на пажыцьцёвае карыстаньне маёмасьць Пуні Паулу, біскупу Луцкаму, князю Гальшанскаму, каторы сваю суму з таго дабра запісаў на караля. У тым жа годзе Павел, біскуп Луцкі, князь Гальшанскі дзедзіч Волпы Шкалаю Юр'евічу Пацэвічу, дзедзічу Ражанкі, падкамораму i лоўчаму Вялікага Княства Літоўскага, свайму швагру, за ягоную любоў да сваёй жонкі, сястры біскупа, зь якою нарадзіў сыноў, адпісвае частку маёмасьці зь Вішнева, спадчыну па маці, што адказала яму сястра Барбара, манашка, дачка Аляксандра, у мінулым князя Гальшанскага з прылеглымі маёнткамі Волмай, Даксьнянамі, Сантокамі, Харэйкамі, а таксама частку ў Заазер'і, дадзеную й адпісаную той жа сястрою, ды трэцюю частку маёмасьці Гануты, якая дасталася яму пасьля сьмерці сястры Барбары. З свайго боку Пацэвічы ў наступным годзе адказваюць i дораць Паўлу, Луцкаму біскупу а свайму швагру пляц у Вільні, а той зноў уступав пляц, які трымае ад Мікалая Пацэвіча, падкаморага й лоўчага Вялікага Княства Літоўскага ды ягонай жонкі Аляксандры, Шкалаю Вежгайлаву, Кіеўокаму біскупу. У 1530 г. Павел, князь Гальшанскі, біскуп Луцкі, надае свайму двароваму Гарбачэускаму маёмасьць Белаўшчыны, а ў 1533 г. Павел, біскуп Луцкі, князь Гальшанскі запісвае на каралеву Бону пляц i дом у Вільні, а маёмасьць Волпенскую i Дуніловіцкую адпісвае каралеве на карыстаньне пасьля сваёй сьмерці. Тады ж перадаў каралеве i Пуні, якія ў 1536 г. надае Яну Забжэзінскаму, ваяводу Троцкаму. Калі ў 1526 г. Віленскі біскуп Ян з пасады Літоўскага ксяндза быў пераведзены на Плоцкае біскупства, на ягонае мейсца прызначылі Паўла, Луцкага біскупа, які ў выніку каралеўскае рэкамендацыі Папу ды бульлі ад 24 красавіка 1536 г. быў выбраны Віленскім біскупам 2 чэрвеня 1536 г. Пакуль прыйшло з Рыму прызначэньне на пасаду, біскуп Павел выступав ў траўні 1536 г. з тытулам «электа Віленскага».


Ядзьвіга Аляксандраўна, другая дачка князя Аляксандра Юр'евіча Гальшанскага i Соф'і Судымонтавічаўны, жонка Івана (Івашкі) Багданавіча Храбтовіча, празванага Літавор, які, будучы маршалкам, намесьнікам Наваградзкім i Слонімскім, у бітве пад Вядрошай 14 ліпеня 1500 г. трапіў у палон да маскоўцаў. Па вяртаньні з палону маршалак, намесьнік Дарагічынскі Ян Літавор Храбтовіч, запісвае на пасаг сваёй жонкі Ядзьвігі 1000 коп грошай з Вышкава, мястэчка. Мукабоды зь сёламі: Ачакановам, Жыровіцамі й Каменкай, а таксама пазычаныя ў яе 1000 дукатаў з Гарадку, што пані Ядзьвізе пацьвярджае кароль у 1511 г., пакідаючы ёй таксама на пажыцьцёвае карыстаньне горад Высокі ў Дарагічынскім павеце, што быў нададзены ейнаму мужу. Ядзьвіга аўдавела ў 1513 г. У студзені 1514 г. кароль дазваляе Наваградзкаму ваяводу Забжэзінскаму выкупіць у маршалкавай пані Літаворавай Храбтовіча Ядзьвігі маёнтак Гарадок у Дарагічынскім павеце, які нябожчык маршалак Літавор Храбтовіч адкупіў у пані Якубавай Давайновіча. Мела дзьве дачкі. Старэйшая Ганна Храбтовічаўна, у Берасьці напрыканцы 1515 г. пабралася шлюбам з панам Юрыем Рыгоравічам Астыковічам, сынам Троцкага ваяводы; нягледзячы на прынятыя шлюбы, жыла пры маці (праўдападобна, з увагі на малады век не маглі аддаць мужу), якая, не прызнаючы першага шлюбу, гвалтам, насуперак ейнай волі, змушала дапашлюбаваньня з падкаморым Андрэем Якубавічам Давайновічам. I нават быў шлюб з тым апошнім, але, даведаўшыся пра гэта ад маладой жонкі, Остык, на трэці дзень пасьля шлюбу, калі Ганну павінны былі аддаць Давойну, напаў на дом Мнішкаў, дзе жыла пані Літаворава i ўкраў жонку. З гэтае прычыны Юрыя Рыгоравіча, сына Троцкага ваяводы, маршалкава пані Літаворава Храбтовіча Ядзьвіга выклікае на суд за выкраданьне дачкі, пані Якубава Давайновіча за выкраданьне нявесткі, а Мнішкі за шкоды, нанесеныя пры нападзе на іхны дом. У выніку прызнаньня Ганны, што самахоць вышла на спатканьне да свайго мужа Юрыя Остыка й ані да маці, ані да Андрэя Давайновіча вярнуцца ня хоча, кароль рашэньнем ад 23 сьнежня 1516 г. пацьвердзіў шлюб Юрыя й Ганны. Адначасна кароль прызначае тэрмін для судовае справы пана Юрыя Рыгоравіча, сына Троцкага ваяводы ды ягонай жонкі, дачкі пана Літавора Храбтовіча - Ганны зь ягонаю цешчаю, маці жонкі паняй Літаворавай Храбтовіча - Ядзьвігай пра маёнткі Літавора Храбтовіча. Да справы пані Літаворава прыкладала памянёны запіс свайго мужа, але кароль з увагі на тое, што той дакумант пісаны насуперак законам вялікага княства, сваім рашэньнем (19 лютага 1517 г.) прызнае яго несапраўдным, - пані Літавораву пакідае пры Гарадку й Высокім, а рэшту маёнткаў загадаў падзяліць паміж дзьвюма дочкамі пана Літавора, у выніку чаго Остык бярэ Сьвержань; а другая дачка, што мела на той час 4,5 гады (?), павінна атрымаць астатнія маёнткі, апроч тых, што знаходзіліся пад закладам - Косава, Жыровіцаў i Сувекаў, якія абедзьве дачкі маюць права выкупіць па роўных частках. Падобная гісторыя была ў пані Ядзьвігі i з другою дачкою Соф'яй, што ў Мукабодах 22 верасьня 1523 г. пашлюбавалася зь Янам Аборскім, родам з Мазоўшы. Але падчас Пётркаўскага сойму ў 1525 г. пані Ядзьвіга Літаворава падала ў суд на Яна Аборскага за выкраданьне дачкі, кражу скарбаў ды г. д., жадаючы скасаваньня шлюбу й вяртаньня ёй дачкі. Кароль гэтую справу адсылае на суд Яна Ласкага, арцыбіскупа Гнезьненскага, прызнаючы тэрмін на Сьв. Яна i наказваючы Яну Аборскаму аддаць на гэты час жонку пад апеку арцыбіскупа. Пані Літаворава не зьявілася на тэрмін, а Аборскі паставіў сьведкаў, якія далі паказаньні, што дачка пані Літаворавай пашлюбавалася зь ім па сваёй ахвоце ў дзень, згаданы вышэй, а арцыбіскуп пацьвердзіў іхны шлюб ды вярнуў жонку мужу, у пастанове арцыбіскупа маецца рашэньне караля Жыгімонта, што накіраваў справу на суд арцыбіскупа (у Пётркаў, 1525 г.), ліст Ядзьвігі Літаворавай, дачкі князя Аляксандра Гальшанскага, жонкі маршалка да арцыбіскупа (з Макабудаў, 1525 г., у дзень Божага Нараджэньня) i адказ арцыбіскупа Ядзьвізе з Гальшанаў, у мінулым жонцы Літавора, маршалка (з Скярневіцаў, 1525 г.). Пастанова яшчэ ў тым жа годзе была зацьверджаная каралём. Тады ж кароль выносіць i рашэньне па судовай справе пра маёнтак Вітанскі, наказваючы Ядзьвізе, князёўне з Гальшанаў, удаве Яна Літавора, маршалка, выплаціць за той маёнтак надежных яшчэ 54 капы. У 1525 г. пароль дазваляе пані Ядзьвізе Янавай Літаворавай, жонцы маршалка i ейнаму сыну Казіміру выкупіць у Рачка пасаду войта ў мястэчку Высокім. Адначасна пасаду войта Ў Высокім i Гарадку, на суму 1000 дукатаў i 1000 коп грошай, Ядзьвіга саступае свайму сыну Казіміру, што пацьвярджае кароль.


Аляксандра Аляксандраўна, трэцяя дачка князя Аляксандра Юр'евіча Гальшанскага й Соф'і Судымонтавічаўны, жонка Мікалая Юр'евіча Пацэвіча, падкаморага i лоўчага.


Барбара Аляксандраўна, чацьвёртая дачка князя Аляксандра Юр'евіча Гальшанскага й Соф'і Алехнаўны Судымонтавічаўны, манашка трэцяга закону Сьв. Францішка ў Вільні.

Галіна на Дубровіцы

Князь Іван Юр'евіч, старэйшы сын князя Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Дубровіцу. Князь Іван Юр'евіч Дубровіцкі мае судовыя справы: у 1473 г. з княгіняй Сямёнавай (Пінскай) пра межы, у 1475 г. з княгіняй Сямёнавай Трабскай, а ў 1477 г. з Марцінам Гаштольдавічам. У 1480 г. князь Іван Юр'евіч i ягоныя браты судзяцца з роднаю сястрою Ганнай, жонкаю Марціна Гаштольда, Троцкага ваяводы, за землі Міхалаўшчыну i Сямёнаўшчыну. У наступным годзе за ўдзел у бунце супроць караля былі пакараныя сьмерцю ў Кіеве 30 жніўня 1481 г. князі Міхал Алелькавіч i Іван Юр'евіч. Ягонай жонкаю была Ганна, дачка князя Міхала Васілевіча Чартарыскага; яна прынесла ў пасаг мужу Рычаў на Стыржы, які потым праз ейную дачку Юльяну дастаўся князю Міхалу Іванавічу Мсьціслаўскаму. Апроч памянёнай дачкі, князь Іван пакінуў яшчэ сына Юрыя.


Князь Юры Іванавіч Гальшанска-Дубровіцкі, атрымаў у спадчыну па бацьку Дубровіцу. У 1502 г. кн. Рыгор (?) Іванавіч Юр'евіч Гальшанскі запісвае на сваю жонку Юльяну, дачку кн. Івана Яраславіча, аправай 500 коп гр. з Глуску й Гальшанаў. У наступным годзе хацеў стрымаць напад татараў, але меў паразу на рацэ Уша. У 1507 г. кн. Юры Іванавіч Дубровіцкі судзіўся з сваім дзядзькам князем Аляксандрам Юр'евічам Гальшанскім за спадчыну па бабулі й дзядзьках i ў выніку пагадненьня атрымаў Залатыёў, Гарбачоў, Падаляны ды Раманаў. Князь Юры Іванавіч Дубровіцкі ў 1508 г. атрымлівае прывілей на сёлы Каменнае й Баравое па князю Глінскім, а ў 1509 г. прывілей на кірмаш у Дубровіцы. Валодаў трэцяй часткаю Стэпаню, якога другою часткаю - князь Канстанцін Астроскі, (зяць князя Сямёна Юр'евіча Гальшанскага. Праз гэта сваркі й канфлікты паміж князем Юрыем Дубровіцкім ды князем Канстанцінам Астроскім, што скончыліся з рашэньнем (у чэрвені 1511 г.), якім кароль прысудзіў дзьве часткі Стэпаню з кірмашом князю Канстанціну, пакінуўшы права князю Юрыю патрабаваць сваёй долі ад дзяцей князя Аляксандра. Адначасна князь Канстанцін Астроскі атрымаў прывілей на Стэпань, Залатыёў, Падаляны, Гарбачоў, Гарадзец, Тутовічы i Люхчу па князю Юрыю Іванавічу Дубровіцкім», якія перад гэтым былі наданыя каралём Казімірам князю Юрыю Сямёнавічу Гальшанскаму. Князю Юрыю Дубровіцкаму засталася, аднак, трэцяя частка Стэпаню, у якой атрымлівае ў тым жа годзе 'прывілей на ярмарку. Падчас спрэчкі з князем Астроскім князь Юры Дубровіцкі зрабіў напад на Стэпаньскія ўладаньні й абрабаваў ix; той наезд памылкова адносяць да 1591 г., такім парадкам, ствараючы новага князя Дубровіцкага, які нібыта жыў у часы Жыгімонта III. У 1522 г. быў паўторна жанаты з кн. Марыяй Андрэеўнай Сангушковічаўнай, дачкою кн. Андрэя Аляксандравіча Сангушковіча, маршалка Валынскай зямлі й старасты Уладзімірскага, пляменьніцай кн. Канстанціна Астроскага, якому стаў зяцем у тым жа годзе. У 1552 г. кароль пацьвярджае менавы гандаль маёмасьці паміж князем Юрыем Іванавічам Дубровіцкім ды Альбрэхтам Марцінавічам Гаштольдам, ваяводам Віленскім i канцлерам; за сёлы Дарэуцы й Дарокі князь узяў Осава i Ясень (у Наваградзкай вобласьці). Князь Юры Іванавіч Дубровіцкі ў 1525 г. атрымлівае прывілей на кірмаш пры Глускім замку, а ў 1528 г. пацьверджаньне на куплю дома Ў Вільні ды валоданьне сёламі Ў бабруйскіх уладаньнях; у апошнім прывілеі названы Гальшанскім. Паводле земскага попісу 1528 г., кн. Юры Іванавіч Дубровіцкі абавязаны паставіць 28, а князі Іван i Фёдар Дубровіцкія 4 коні. У 1534 г. i ў лютым 1535 г. князь Юры Іванавіч Дубровіцкі некалькі разоў судзіцца з сынам Троцкага ваяводы, князем Ільлёй Канстанцінавічам Астроскім за маёмасьць; гэта апошняя ўзгадка пра яго, памёр напрыканцы 1536 г. ці на пачатку 1537 г. Каля 1528 г. (найпазьней на пачатку 1529 г.) князь Юры Іванавіч Гальшанскі i Дубровіцкі складае тастамант, у якім выказвае апошнюю волю сваёй жонцы i сынам Івану ды Ўладзіміру, каб ягонае цела па сьмерці з пашанаю перавезьлі ў Кіеў i там пахавалі.

З шматлікіх запаветаў на цэрквы, манастыры ды распараджэньняў падчас пахаваньня даведваемся, што князь трымаў яшчэ адну жонку - Марыю, дачку князя Андрэя Аляксандравіча Сангушковіча, маршалка Валынскае зямлі й старасты Уладзімірскага, ды зь ёю меў дзяцей: Сямёна, Андрэя, Марыю, Соф'ю, Ганну, Федку й Алену. На тую сваю жонку, прынесены пасаг якой складае 600 коп, князь запісвае (у агульнай суме 1200 коп) замак Вышгарад, двор Велень, палац Стругу, сёлы Матынічы, Гнявошава, Алехнава, палац Гальшанскі Доржы, невялікія сёлы: Шудойна й Валашэвічы, ды сваю спадчыну па маці пад Туравам, двор Рычаў, які князь трымаў напалову з князем Міхалам Мсьціслаўскім; на манастыр Міколы ў Дубровіцы адпісвае сто коп гадавых з даходау места Дубровіцы, 800 дукатаў i 800 коп грошай наяўнымі. Чатыры сыны: два ад першага шлюбу - Іван ды Уладзімір, i два ад другого - Сямен ды Андрэй, павінны падзяліць пароўну спадчынныя маёнткі. Дочкі ад другога шлюбу маюць братоў, i калі яны дасягнуць паўналецьця, выдаць замуж ды даць ІМ такі пасаг, які атрымалі дочкі ад першага шлюбу. Службу гаспадарскую ў маёнтках, запісаных на маці, павінны выконваць сыны. Князь абавязвае ix, каб дамуравалі распачатую царкву, пацьвярджае запаветы на царкву ды анулюе раней напісаны тастамант. Жонку й непаўналетнюю дачку князь аддае пад апеку каралевы Боны й пана Альбрэхта Марцінавіча Гаштольда, ваяводы Віленскага. Нарэшце князь запісвае падарункі сыном Івану, Уладзіміру, Сямёну ды Андрэю, а таксама зяцю, князю Кузьме Жэслаускаму i ягонай жонцы а сваёй дачцэ Багдане, Між сьведкамі князь згадвае свайго дзядзьку князя Фёдара Міхалавіча Чартарыскага. Нягледзячы на памянёны тастамант, князі Іван ды Уладзімір Дубровіцкія не хацелі выконваць запаветаў бацькі з гледзішча мачахі й адзінакроўных братоў ды сёстраў, бо ўжо ў траўні 1537 г. кароль піша князём Івану ды Уладзіміру Юр'евічам Дубровіцкім у зьвязку з скаргаю іхнай мачахі, княгіні Юр'евай Іванавіча Дубровіцкай - Марыі (дачкі кн. Андрэя Аляксандравіча Сангушковіча), каб сваёй мачасе аддалі ва ўласнасьць маёмасьць, замак Вышгарад, двор Велень, палац Стругу, вёскі; Матынічы, Гнявошава, Алехнава, палац Доржы каля Гальшанаў, вёскі ля Глуску, двор Рычаў пад Туравам, запісаны на яе мужам,, кн. Юрыем а іхным бацькам, у агульнай суме на 1200 коп гр., апроч гэтага, каб ёй вярнулі рухомую маёмасьць ды каштоўнасьці, якія яна прынесла ў пасагу, выходзячы за іхнага бацьку i якія атрымала ад свайго бацькі кн. Андрэя» дзядзькі кн. Канстанціна Астроскага, свайго швагра, падскарбія Богуша Багавітыновіча ды ягонай жонкі а сваёй сястры Федки кн. Сангушковічаўньц у хуткім часе (16 жніўня 1537 г.) кароль пацьвярджае кн. Марыі Юр'евай Дубровіцкай, дачцэ князя Андрэя Аляксандравіча Сангушковіча тастамант ейнага мужа ды прызначае камісію, якая, прыехаўшы на мейсца, павінна выдзеліць княгіні Марыі трэцюю частку ад маёмасьці ейнага мужа; адначасна ў лісьце да паноў-рады даручае ім разабрацца ў спрэчцы князёў з мачахаю. Нарэшце ў рашэньні ад 30 ліпеня 1538 г. кароль наказвае памянёным вышэй князем саступіць княгіні Марыі запісаныя на яе маёнткі, якія складаюць 1/3 бацькоўскае маёмасьці, а астатнія 2/3 часткі

дазваляе ім трымаць, пакуль малодшыя браты й сёстры не дасягнуць паўналецьця, з умоваю - выдаваць на кожнага з тых дзяцей, 5 дачок i сыноў, штогод па 10 коп, ці разам 70 коп, на што павінна маці гадаваць дзяцей. У гэтай справе ёсьць узгадка, што маці князёў Івана ды Уладзіміра Юр'евічаў была дачкою князя Яраславіча. Спрэчка з пасынкамі трывала доўга; у 1541 г. княгіня Юр'ева Дубровіцкая Марыя скардзіцца на сваіх пасынкаў, Януша, стольніка й дзяржаўцу Гарвальскага ды Уладзіміра Юр'евічаў Дубровіцкіх за розныя крыўды, але гэтую справу, кароль адкладвае з прычыны адсутнасьці князя Януша. У 1549 г. княгіня Юр'ева Іванавіча Гальшанская Марыя Андрэеўна падае скаргу ў суд на княгіню Канстанцінаву Іванавіча Астроскую, Аляксандру Сямёнаўну, за крыўды, бойкі й рабаваньні. i яшчэ ў 1551 г. княгіня Юр'ева Іванавіча Гальшанская Марыя Андрэеўна разам сваім сынам князем Сямёнам, выкупіўшы ў Солтанаў Станькаў, распачала судовы працэс за шкоды, зробленыя ў тым маёнтку. Памерла каля 1553 г. У сакавіку 1555 г. княгіня Канстанцінава Іванавіча Астроская, жонка ваяводы й гетмана Троцкага, кн. Аляксандра Сямёнаўна выклікае на суд кн. Сямёна Юр'евіча Гальшанскага за крыўды, гвалты ды г. д., што ягоныя падданы і з Рычава чыняць над ейнымі падданымі ў Тураве, а таксама за суму, прысуджаную ёй па праву яшчэ пры жыцьці ягонай маці княгіні Марыны Дубровіцкай. З прыведзеных дэталяў пераконваемся, што князь Юры Іванавіч Дубровіцкі ад дзьвюх жонак меў двацаццаць дзяцей, а менавіта, ад першай, князёўны Юльяны Іванаўны Яраславічаўны, сыноў: Івана, Фёдара й Уладзіміра, а таксама дачку Настасьсю (кн. Жэслаўскую) i Багдану (кн. Вішнявецкую); ад другой, князёўны Марыі Андрэеўны Сангушковічаўны, сйіноў: Сямёна, Андрэя й дачок: Марыю (кн. Курбскую), Соф'ю (кн. Палубенскую), Ганну (Кірдэеву), Фядору (кн. Саламярэцкую) i Алену (Сапежыну).

Галаўшчынскі (Мікітыніч)

ад Галаўшчына над ракою Вабіч, што ўпадае ў Друць, цяпер у раёне i губэрні Магілеўскай, ды маёнтку Мікіты (Нікіта). Пачынальнікам той галіны быў князь Мацьвей Мікітыніч, што прыехаў з каралеваю Галенай з Масквы, як пра гэта выразна сьведчыць прывілей караля Аляксандра. Ягоныя нашчадкі першапачатна ўжывалі хрышчонае прозьвішча «Мікітыніч» i толькі ў другой палове XVI ст. ад Галаўшчына ўзялі прозьвішча Галаўшчынскі, ды ўжо ў XVII ст. дадалі сабе яшчэ тытул князёў Рапалоўскіх. Спецыялістыя ў галіне геральдыкі, Папроцкі й Акольскі, пра тых князёў ня згадваюць, Каяловіч сьведчыць, што князі Галаўшчынскія карыстаюцца мянушкаю «Рапалоўскі» ды гербам «Дебедзь», а Нясецкі выводзіць ix ад князёў Северскіх, зь якіх Іван Фёдаравіч i ёсьць цродак князёў Рапалоўскіх ды Галаўшчынскіх. Барташэвіч прыпісвае ім паходжаньне ад расейскага княскага роду дому князёў Рапалоўскіх, зь якіх князь Сямён Іванавіч Рапалоўскі ў 1495 г. адправіў вялікую княгіню Галену на Літву. Але зазначым, што радавод князёў Рапалоўскіх ня згадвае ніякага князя Мацьвея Мікітыніча, ды ў гербе князёў Рапалоўскіх не сустракаем «Лебедзя». Паходжаньне князя Мацьвея Мікітыніча не тлумачыць i пералік ягонага роду, у якім па чарзе пералічваюцца толькі імёны «князёў Мацьвея, Пётры, Міхала i Еана, княгіні Фецыніі i Васы. Хаця прывілей караля Аляксандра выразна згадвае, што з каралеваю Галенай прыбыў на Літву, тым ня менш у сьпісе князёў ды баяраў, якія спадарожнічалі Галене ў часе прыезду на Літву, ягонае імя не сустракаем, дакладна, што не з каралеваю Галенай, але трохі пазьней, па ейным запрашэньні, прыбыу на Літву. Магчыма, замешаны быў у бунце, за які князь Сямён Рапалоўскі ў 1499 г. заплаціў жыцьцём, а кн. Мацьвей уцек на Літву, Відавочна, зьвязкі з тым князем Рапалоўскім, якому мог быць далёкім сваяком, i спрычыніся да таго, што ў XVII ст. ягоныя нашчадкі ўзялі тытул «Рапалоўскі».

Гарадзецкі

Існуе шмат мясьцінаў, што называюцца Гарадок, Гарадэц, Гарадзец ці Гродак, ды якія ўсе ў старажытнасьці зваліся Гарадок. Гняздом князёў Гарадзецкіх, існуючых на Літве з канца XIV i да пачатку XV стст. ды належачых з Чацьвяртынскімі, Дольскімі, Нясьвіцкімі й Астроскімі да групы князёў Шнска-Тураўскіх, зьяўляецца мясцовасьць Гарадок на Піншчыне, званая потым Гарадок-Давыдаў, цяпер Давыд-Гарадок.


Князь Іван Гарадзецкі i ягоны брат князь Юры каля 1390 г. выступаюць у ліку князёў, якія паручыліся Скіргайлу за Грыцьку Канстанцінавіча.


Князь Давыд Дзімітравіч (бяз прозьвішча), разам з князем Карыбутам Дзімітрам ды іншымі князямі й баярамі Ноўгарада-Северскага, у 1388 г. прысягае на вернасьць каралеве, каралю i ІСароне Польскай. Дакладна, што той жа князь Давыд жаніўся з Марыяй, дачкою вялікага князя Альгерда, удавой Вайдылы з 1382 г. Менавіта гэты «князь Давыд Дзімітравіч Гарадзецкі з сваёю княгіняю Марыяй» запісаны ў Любецкім сінодзіку; п. Стадніцкі памылкова называв яго старастам Горадзенскім, хоць гэтая дэталь адносіцца да зяця Гедыміна, таксама Давыда, але ня князя. Князь Давыд быў заснавальнікам Гарадку, які па ім зваўся Гарадком Давыдавым, цяпер Давыд-Гарадок. Ягоным сынам быў князь Мітка Давыдавіч, уладальнік Гарадку ды іншых маёнткаў у Гарадоцкім павеце; гэты князь названы пляменьнікам Швідрыгайлы, па загадзе вялікага князя Жыгімонта (1432-1440) быў пазбаўлены маёмасьці ды кінуты ў турму. Перад гэтым, у 1412-1416 тт., і князь Мітка ў таварыстве князёў Гуркі й Раманта быў пры двары караля Ўладзіслава. Здаецца, пасьля таго як страціў Гарадок, асеў на Курачы ў Ровенскім павеце, а таксама ў Пукаве Рагатынскага павету, i ў дакумантах князь Мітка на Курачы выступав ў 1435-1442 гг. Пасьля яго вялікі князем Казімірам Гарадок быў нададзены Швідрыгайлу, які ў 1451 г. надае Федку Вайніловічу сяло Новае ў Гарадоцкім паввцв па нейкім Радзівілу, каторы той маёнтак трымаў ад пляменьніка, князя Міткі Давыдавіча, якога ачарніў пврад вялікім князем Жыгімонтам, у выніку чаго Жыгімонт князя Мітку пазбавіў маёмасьці ды кінуў у турму (князя Мітку прадаў i загубіў). Пасьля сьмерці Швідрыгайлы Гарадок быў нададзены княгіні Швідрыгайлавай, якая ў адным з сваіх наданьняў згадвае, што трымае маёнткі «па князю Мітку». Затым Гарадком валодаў кн. Іван Яраславіч.

Да роду князёў Гарадзецкіх мог належаць князь Міхал Сямёнавіч, названы князем Гарадзенскім (Гарадзецкі?), Вельскім ды Кобрынскім, муж кн. Васілісы Гальшанскай, удавы князя Івана Уладзіміравіча Бельскага.

Ямонтавіч-Падбярэскі

ад літоўскага імя Ямонт ды мясцовасьці Падбярэзьзе, што ляжыць на поўдзень ад Лукомлю, недалёка Чарэі.

Пачынальнікам тых князёў быў дакладна князь Ямонт Тулунтовіч, якога мянуюць сынам Гурды Гінвіловіча, нашчадка Гедруса. Ba ўсякім выпадку, ён быў чыстай крыві ліцьвінам, нараўне з Гедройцамі, Гальшанскімі ды Сьвірскімі, нашчадкам даўнейшых удзельных літоўскіх князёў. Князь Ямонт у 1390 г. спадарожнічаў Вітаўту ў Прусію. Яму, князю Ямонту, сумесна з Васілём Барэйкавічам, у 1396 г. Вітаўт даверыў кіраваньне княствам Смаленскім. У 1398 г. кн. Ямонт як стараста Клецкі падпісаў трактат Літвы з Ордэнам, а ў 1399 г. князь Ямонт Тулунтовіч, намесьнік Смаленскі, загінуў у бітве над Ворсклай. Паводле Каяловіча, прыняў пры хрышчэньні імя Васіль.

Зь ягоных сыноў: князь Сямён (Сенька) Ямонтавіч між іншымі князямі падпісаў у 1401 г. акт Вуніі, а ў 1411 Тарунскі трактат. Князь Міхал Ямонтавіч памёр перад 1443 г., у якім ягонае ўдзельнае княства было нададзенае Бабічу. Ягоная ўдава - княгіня Міхалава, каля 1442 г. атрымлівае прывілей на двор Ракаў пад Менскам, каля 1445 г. такі ж прывілей на сяло ў Татэрыні, а ў 1450 г. разам з сынам князем Яшкам прывілей на сяло ў Клецкім павеце. Той апошні прывілей, арыгінал якога згарэў, кароль пацьвярджае ў 1464 г. княгіні Міхалавай i ейнаму сыну князю Яшку. Таму ж князю Яшку кароль Казімір пацьвярджае наданьне вялікага князя Жыгімонта (дадзеныя ягонаму бацьку?) сёлаў Балчаноўскіх у Мсьціслаўскім павеце i яму ды ягонаму брату, «князю Ярку (Яшку) з братам», надае людзей. Памянёны князь Яшка (Ямонт) дакладна будзе бацькам князя Сямёна Ямонтавіча.


Князь Сямён Ямонтавіч, ад мясцовасьці Падбярэзьзе, якім валодаў, стала менаваўся Падбярэскім. Князь Сямён Ямонтавіч Падбярэскі атрымлівае прывілеі: у 1506 г. на 5 коп з Смаленскага мыта, а ў 1507 г. на арэнду карчмы Барысаўскіх на год. У 1512 г. падаў у суд на князя Багрыноўскага, што той назваў яго здраднікам. У 1522 г. кн. Сямён Ямонтавіч Пцдбярэски ужо дзяржауца Кярноўскй афармляе прывілей на пажыцьцёвае карыстаньне Кярновам. У тым жа годзе кн. Сямён Ямонтавіч Падбярэски дзяржаўца Кярноуски усынавіўшы Альбрэхта Гаштольда, ваяводу Віленскага, дорыць яму Плешычы i, на карыстаньне па сваёй сьмерці, Басеі за выняткам сёлаў Казловічы ды Хамінічы, што запісаныя на царкву, на гэты запавет Гаштольд яшчэ ў тым самым годзе атрымлівае каралеўскае пацьверджаньне. Але з гэтага падарунку нічога ня выйшла, бо памянёныя маёнткі засталіся ў валоданьні князя Сямёна. Кн. Сямён Ямонтавіч Падбярэскі атрымлівае ў 1526 г. прывілей на валоданьне Азярышчам i Ўсьвятамі ў Віцебскім павеце з абавязкам плаціць дзяржаве даніну грашовую, бабровую ды куніцамі. Ягонаю жонкаю была князёўна Дамніда (Сямёнаўна) Сакалінская, за якую атрымаў удзел у Крывіні, а ў 1527 г. судзіцца за яго ca сваімі шваграмі кн. Сакалінскімі. Па гэтай справе ў 1527 г. кароль піша намесьніку Кярноўскаму, кн. Сямёну Ямонтавічу Падбярэскаму, «што нябожчыца, маці князёў Сакалінскіх, запісала на сыноў сваю спадчыну па маці - двор Крывіна, а гэта ім пацьвердзіў бацька, адхіляючы дачок; тымчасам, выдаючы сваю дачку за цябе i ня маючы наяўных грошай, даў табе запіс на 60 коп з правам валоданьня тым маёнткам, пакуль ягоныя сыны, твае швагры, ня вернуць табе той сумы, а цяпер яны вяртаюць, а ты ня хочаш прыняць»; такім парадкам, кароль пасылае чыноўніка, каб перадаць Падбярэскаму памянёную квоту, а паведамленьне пра Крывін князём Сакалінскім. З справы пра Крывін, згаданай яшчэ ў 1530 г., між кн. Сямёнам Ямонтавічам Падбярэскім, дзяржаўцам Кярноўскім, ды князямі Андрэем Сакалінсшм, Юрыем Цімафеевічам Масальскім, Цімафеем Юр'евічам i Міхалам Васілевічам (Сакалінскімі) аказалася, што маёнтак той запісала тастамантам на кн. Сямёна ягоная жонка нябожчыца, кн. Дамніда на 5 гадоу, да вяртаньня пазычаных 80 коп, да якіх бракуе яшчэ 3½ (бо Дамніда памерла ў 1529 г.), у выніку гэтага суд пакідае кн. Сямёна ўладальнікам Крывіна на памянёны тэрмін, пасьля чаго, як атрымае 80 коп, павінен вярнуць той маёнтак згаданым князём. Ажаніўшыся ў 1533 г. другі раз i ўзяўшы княгіню Федзю (дачку князя Багдана Жэслаўскага й княгіні Аграфены), якая прынесла ў пасаг 500 коп грошай, кн. Сямён Ямонтавіч Падбярэски дзяржаўца Кярноўскй запісвае ёй на вечнае карыстаньне яшчэ такую ж суму да ейнага пасагу з трэцяй часткі сваіх маёнткаў, з Падбярэзьзя, Басеі ды іншых; сьведкамі таго запісу былі кн. Фёдар Жэслаўскі й чатыры князі Друцкія. Кн. Сямён памёр бязьдзетным у 1540 г., пакінуў удаву ды сястру. Ужо ў лютым 1541 г. полацкая баярыня Міхалавая Сяньковіча Юльяна й сыны Рыгор зь Іванам выклікаюць на суд удаву свайго брата, княгіню Сямёнаву Ямонтавіча Падбярэскую Федзю Багданаўну за тое, што, выйшаўшы замуж другі раз за князя Андрэя Адынцэвіча, ня хоча дапусьціць ix да спадчыны па першым мужу, брату Юлъяны, дзядзьку ейных сыноў, якая складаецца з двара Падбярэзьзе з хутарамі Перавалочна, Астрашапкі, Ліндаў, Стайкі, Забалаце, Яляны, Забярэзін, Калюжанцы, Зарэмцы. Луг, Беліца, а таксама з двара Бісея за Дняпром з хутарамі Пагост, Навасёлкі, Кішчыцы, Бярэзаў, Гарадзішча, Хамінічы, Казловічы ды розных скарбаў; кароль лістом выклікае княгіню Сямёнаву Ямонтавіча Падбярэскую Федзю Багданаўну, каб зьявілася на судовы працэс. У тым жа годзе выйшла рашэньне па гэтай справе, дзе кароль, пасьля прад'яўленьня княгіняй Сямёнавай запісу, што быў дадзены ёй мужам, прысудзіў спадчыну па князю Сямёну Юльяне ды ейным сыном з абавязкам выплаты княгіні Федзі ейнага пасагу.

Памянёная Юльяна, сястра князя Сямёна Ямонтавіча, была напачатку жонкаю Міхала Сяньковіча, канюшага Горадзенскага, па сьмерці якога вышла за ягонага брата Яцка Сяньковіча, зь якім мела сыноў Рыгора, Івана й Сямёна Яцкавічаў. Але другі шлюб з шваграм выклікаў судовы працэс з сваякамі, якія лічылі гэты шлюб грэшным; справа была перададзеная на суд мітрапаліта, які пастановай ад 1518 г. прызнаў шлюб несапраўдным ды забараніў Юльяне называцца Яцкавай, а сыноў Рыгора, Івана й Сямёна (відочна, памерлага ў хуткім часе пасьля гэтага) прызнаў законнымі. У 1525 г. каррль вырашае аддаць пані Яцкавай Сяньковіча Юльяне а пеку над маёнткамі, а ў 1528 г. Юльяна дабіваецца станоўчага рашэньня па справе з кн. Сямёнам Багданавічам Адынцэвічам, які пад выглядам, што ейныя сыны незаконныя, прыгарнуў іхны маёнтак Сямёнаўскі, на які, ад імя сваёй стрыечнае сястры Алюхны Івашкоўны прад'явіў правы. У 1529 г. пані Міхалава Сяньковіча, Юльяна ды ейныя сыны Рыгор i Іван Яцкавічы атрымліваюць прывілей на Пагост. Спадчынную маёмасьць па брату маці адказала сыном; у 1542 г. Рыгор i Іван Яцкавічы падзялілі спадчыну, у выніку чаго Рыгор атрымаў Падбярэзьзе зь вёскамі Станкінам, Хамковам, Кураповам, Жаміевам, Астрашапкі, Сімонавам, Башарэвам, Палюдавам, Замосьцем, Біклачамі, даньнікамі ў Яльнянах на Грушцы ў Забчыжыне, на Логах у Жарэмцы, Белічанах i Чарневічах, а таксама другі двор за Дняпром, Бісею зь вёскамі Пагост, Навасёлкі, Базарова, Гарадзішча, Кішчыцы, Казловічы, Хамінічы, таксама ў Полацкім павеце двор Бачэйкава зь вёскамі, фальварак Сяльцо ў замку Полацкім, сяло Дохмарж ды Аболію, якія трымала іхная маці, а ім абаім дадала яшчэ i двары ў Полацку; Іван атрымаў Стрэжава зь сёламі Давідовічы, Пятыверск, Саўрасеўск, палову Чалнышкавічаў i Плясканава, а таксама 800 коп грошай, якія брат Рыгор яму павінен выплаціць. З гэтага часу абодва браты пачалі называцца Падбярэскімі (але не князямі). У 1547 г. Іван Яцкавіч Падбярэскі мае судовы працэс з братам Рыгорам за Басею ды Казечыцы. У наступным годзе дваранін гаспадарскі Рыгор Яцкавіч Падбярэскі выклікае на суд усіх князёў Друцкіх за долю ў замку Друцкім, на якую мае права па сваім дзядзьку, князю Сямёну Ямонтавічу Падбярэскім. Рыгор Яцкавіч Падбярэскі ў 1552 г. валодаў у Полацкім павеце Барэйкавічамі ды Заполем. Той жа Рыгор Падбярэскі, 24 красавіка 1585 г. названы маршалкам Аршанскім, з'яўляецца продкам сям'і Падбярэскіх, якая потым узяла тытул князёў i прозьвішча Друцкіх. Ягоны брат Іван Яцкавіч, які пісаўся першапачатна Падбярэскім, узяў ад маёнтку Стрэжава прозьвішча Стрэжаўскі, зь якім, як Іван Яцкавіч Стрыжэўскі, выступае ў дакумантах у 1555 г. i зьяўляецца пачынальнікам роду Стрыжоўскіх на Літве. Герб князёў Ямонтавічаў-Падбярэскіх ня быў вядомы. Шляхетны род Падбярэскіх карыстаўся гербам Газдава, да якога пазьней дадаў сабе арла ды князёўскую карону.


№ 5-1993. С. 95-99.

Капуста

мянушка князёў, што аселі на Кіеўшчыне. У XV ст. жыў кяязь Іван Капуста, бо ведамы толькі ягоны сын, які пісаўся Іванавічам. Ен пакінуў двух сыноў - Фёдара й Цімафея.

Пра Фёдара нічога ня ведама; магчыма, гэта князь Капуста Іванавіч, каторы ў 1475 г. сьведчыў у справе князёў Збараскіх. Ягоным сынам быў князь Пётра Фёдаравіч, па мянушцы Горчак (і). Князь Пётра Капуста меў прэтэнзіі да князя Уладзіміра Пуціўльскага, сьцьвярджаючы, што, вярнуўшыся з Масквы, узяў яго на службу, якую той неспадзявана кінуў ды забраў коней; асабліва абвінавачваў яго ў самазванстве, на што апошні, калі пацьвердзіў сваё паходжаньне, у 1532 г. атрымлівае каралеўскі ліст. Тая справа між князямі Петрам Горчакам ды Уладзімірам Багданавічам Пуціўльскім была спыненая ў 1534 г. каралеўскім рашэньнем. Той жа князь Пётра Фёдаравіч Капуста ў 1539 г. судзіцца з князем Андрэем Цімафеевічам Капустам за тое, што апошні пабіў ягоную жонку.


Князь Цімафей Іванавіч Капуста,

каралеўскі чыноўнік, атрымлівае прывілеі: у 1496 г. на двор Лопаш на Браншчыне; у 1498 г. на сёлы Лопаш, Брачова, Рэвень i даньнікаў Сыціча там жа, у 1502 г. пацьверджаньне на Раталоўку i 10 слугаў, у 1506 - на куплю маёмасьці на рацэ Дубісіі Пасьля гэтага ў хуткім часе становіц ца намесьнікам Чаркаскім; кн. Ціма фей Іванавіч Капуста, намесьнік Чаркаскі, у лютым 1511 г. атрымлівае прывілей на сёлы Масэвічы, Хішыма Белавежу i Радамль у Алеўскіх ула даньнях Кіеўскага павету. Хутка па кінуў пасаду намесьніка Чаркаскага якую ў лшені таго ж года займаў ужо Андрэй Неміровіч. Кн. Цімафей Іванавіч Капуста, выступаючы без службовага тытулу, у 1511 г. атрымлівае рашэньне па справе з Астафіем Дашковічам, каторы абвінавачваў кн. Цімафея ў тым, што той назваў яго здраднікам караля Аляксандра, затым у 1512 г. - пацьверджаньне на людзей у Камянецкім павеце, у 1514 г. - на пустыя землі Дакудаўшчыну й Шпаноўшчыну ды людзей у тым жа павеце. Дакладна, што памёр у першай палове 1515 г., бо ў канцы таго ж году княгіня Цімафеева Іванавіча Капусьціна Ганна атрымлівае пацьверджаньне вышэйпамянёнага прывілею на людзей у Камянецкім павеце. Іхнай дачкою будзе князёўна Аўдоцьця Капусьцянка, жонка Тыхны Казінскага.

Іхны сын князь Андрэй Цімафеевіч Капуста, каралеўскі чыноўнік, у 1536 г. атрымаў прывілей на палац у Камянецкім павеце, які мае права трымаць на суму 800 коп грошай, у 1539 г. судзіцца з князем Петрам Капустам. Атрымаўшы прывілей на замак Оўруцкі, судзіцца ў 1546 г. з Крыштапам Кміцічам за гэты замак. У 1550 г. яшчэ стараста Оўруцкі, потым страціў гэтую пасаду, а ў 1551 -1553 гг. як стараста Оўруцкі выступае Езаф Міхалавіч Халецкі. Князь Капуста, паўторна стаўшы старастам Оўруцкім, захаваў гэты тытул да сьмерці. Ужо Ў 1555 г. зноў як дзяржауца Оўруцкі, князь Андрэй Цімафеевіч Капуста атрымлівае прывілей на заснаваньне места ў Раталоўцы на Жмудзі. У 1564 г. браў удзел у вайне з Масквою; паводле попісу літоўскага войска з 1565 г., князь Андрэй Капуста абавязаны ставіць 25 коней гусарскіх i 24 такіх жа коней на ласку яго каралеўскай міласьці. У тым жа годзе кн, Андрэй Цімафеевіч Капуста, стараста Оўруцкі, пацьвярджае Ісаку Ануфравічу валоданьне зямлёю Хадатаўшчына, званай Каханоўшчына, што належала да замку . Оўруцкага, з умоваю выкананьня земскае службы. 25 сакавіка 1566 г. менаваны кашталянам Брацлаўскім; як кашталян Брацлаўскі й стараста Оўруцкі падпісаў у 1569 г. акт ВунИ ды ў тым жа годзе атрымаў прывілей на ўваход у Белавескую пушчу. Памёр каля 1571 г. Ягоная жонка, княгіня Андрэева Капусьціна Ганна Шымкоўна, у 1561 г. запісвае на яго свой пасаг - маёнтак Раталоўку i рухомасьць. Нябожчык князь Андрэй Цімафеевіч Капуста, кашталян Ерацлаўскі, стараста Оўруцкі, набыўшы ў каморніка князя Яна Міхалавіча Масальскага (цяпер нябожчыка) маёнтак Пігайны ва ўладаньнях Эйрагольскіх на Жмудзі сумай у 400 коп гр., тую суму вусным распараджэньнем жонцы, княгіні Ганьне Шымкоўне, прызначае на сваіх унукаў, сыноў i дачок князёўны Марыны Андрэеўны Капусьцянкі ды ейнага мужа Багдана Паўлавіча Сапегі. Той апошні, стараста Гомельскі, па сьмерці жонкі, адзіны апякун над сваімі дзецьмі, узяўшы вышэйпамянёную суму ад цешчы, запісам 1574 г. абавязваецца гэтыя грошы выплаціць сваім дзецям пароўну. Тастамантам, складзеным у Вільні 31 траўня 1577 г., Андрэева Цімафеевіча Капусьціна, кашталянава Брацлаўская, старасьціна Оўруцкая, Ганна Шымкоўна запісвае на сваю дачку Аляксандру Андрэеўну Капусьцянку, удаву князя Аляксандра Бішнявецкага ды ейнага сына Адама 1000 коп з Раталоўкі на Жмудзі, 80 коп з фальварку Грышчынскага ў павеце Берасьцейскім i Алеўну; на сваіх унукаў па нябожчыцы дачцэ, дзяцей п. Багдана Сапегі, старасты Гомельскага, 500 коп з Панямоньня, спадчыну па маці - Прамядзенск, на Вішнявецкіх ды Сапегаў дзеля агульнага карыстаньня; на сваю ўнучку Соф'ю Сапяжанку Адамаву Гайкову сяло Пігайны; рухомасьць у распараджэньне роднага брата п. Піліпа Шымковіча. У хуткім часе па гэтым памерла, 19 ліпеня 1577 г., пражыўшы 54 гады, 4 месяцы й 19 дзён, як выявілася зь яе надмагільля ў Пячорскай лаўры ў Кіеве. Нарадзіла мужу двое сыноў ды дзьве дачкі. Сыны Піліп i Іван, згаданыя ў запісе сястры княгіні Вішнявецкай, памерлі ў маладым веку.


Князёўна Марына Андрэеўна Капусьцянка, была жонкаю Багдана Паўлавіча Сапегі, сына ваяводы Наваградзкага, каторы 2 траўня 1561 г. запісвае на яе трэцюю частку Гальшанаў, ды ў тым жа месяцы 500 коп гр., якія вінен яму Мікалай Радзівіл, ваявода Троцкі й гетман, за часткі маёнткаў Станкава й Жытына; пры гэтым прызнаецца, што, беручы за жонку кн. Марыну ад ейнага бацькі Андрэя Цімафеевіча Капусты, старасты Оўруцкага, узяў за ёй 1400 коп з Гальшанаў, Станкава й Жытына. Марына памерла перад 1574 г.


Князёўна Аляксандра Андрэеўна Капусьцянка, жонка князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага. Кн. Андрэй Аляксандравіч Вішнявецкі, узяўшы за жонку князёўну Аляксандру, дачку кн. Андрэя Цімафеевіча Капусты, старасты Оўруцкага, а за ёй пасаг на 1800 коп гр., запісвае на жончын пасаг 3600 коп гр. з трэцяй часткі ўсёй маёмасьці Вішнявецкай, якая дасталася яму пры падзеле з братам Міхалам; на памянёны запіс княгіня Аляксандра Андрэеўна Вішнявецкая 24 сьняжня 1565 г. атрымлівае пацьверджаньне караля. У 1592 г., складаючы запіс на царкву Войска, Аляксандра Капусьцянка Аляксандрава Вішнявецкая згадвае, што яна ўнучка князя Цімафея Капусты, старасты Канёўскага (і) i дачка князя Андрэя Капусты, кашталяна Брацлаўскага, старасты Оўруцкага ды Ганны Шымкоўны i просіць маліцца за душы сваіх братоў, князёў Піліпа ды Івана й сястры Марыны.

Кейстутавіч

Патронім нашчадкаў вялікага князя Кейстута Гедымінавіча, каторы апрача некалькіх дачок меў сем сыноў; зь ix трое малодшых нарадзіліся ад Біруты.


I. Пацірг, старэйшы сын Кейстута, у 1348-1365 гг. сталы ўдзельнік паходаў Альгерда й Кейстута, памёр маладым, без удзелу. Стадніцкі прыпісвае яму двух сыноў: Аляксандра ды Івана, але існаваньне ix надта сумлеўнае.


II. Войшвіл. У працы «Род Гедыміна» між сынамі Кейстута не запісаны, але запраўды быў ім. З храністых адзін Длуташ зьмясьціў яго ў лічбе сыноў Кейстута. Камісію, прызначаную ў 1358 г. дзеля ўрэгуляваньня спрэчкі між Кейстутам, князем Літоўскім на Жмудзі, Троках ды Горадні i Земавітам, князем Мазавецкім, складалі князі й баяры Патрык, Войшвіл, Аыкса, Алізар ды інш., а між тым трэба разумець, што, прынамсі, гэтыя двое былі князямі. У не вядомым гісторыкам дакуменце Альгерда ад 1359 г. выразна выступав князь Кейстут ды ягоны сын Войшвіл. У 1387 г. кароль Уладзіслаў надае Скіргайлу Менскую зямлю з уладаньнямі, ды пры гэтым згадвае пра Лагойскую даніну зь людзьмі й даходамі, што трымаў Войшвіл, а Войшвіл быў сынам Кейстута i, праўдападобна, другім; ён згадваецца яшчэ ў 1358-1359 гг., памёр перад 1387 г.


ІІІ. Пра Войдата адзіная згадка ў гісторыі. У 1362 г. бараніў Коўна, абложанае крыжакамі; крыжакі, здабыўшы замак, усю залогу зьнішчылі пад корань і толькі Войдата, сына Кейстута, з 36-цю баярамі забралі ў няволю. Памёр маладым; з запісу Вітаўта ў 1410 г. даведваемся, што Наваградак быў уласнасьцю ягоных братоў Войдата й Таўцівіла.


IV. Бутаў, сын Кейстута, з сваім сябрам Сурвілам прыбыў у Каралявец, дзе 25 ліпеня 1365 г. прыняў хрышчэньне пад імем Генрыка; менаваны князем празь імпэратара, у 1369-1381 гг. быў пры імпэратарскім двары. Ягоны сын Войдат у 16-гадовым узросьце ўцёк з-пад апекі свайго дзеда Кейстута ды 3 лютага 1381 г. прыбыў у Прусію, падаўшыся на двор нямецкага імпэратара з мэтаю прыняцьця хрышчэньня. Ці не ён будзе той князь Юры Наваградзкі, сын брата Вітаўта, які ў 1384 г. быў у Караляўцы ды ў прысутнасьці якога Вітаўт усю Літву саступіў Закону, пакідаючы сабе толькi ленныя правы. Дакладна, што той самы «пляменьнік Вітаўта» ў 1390 г. быў высланы ў Прусію як закладнік.


V. Вітаўт-Аляксандар, вялікі князь Літоўскі ў 1392-1430 гг., раней, ад земляў, што займаў, тытулаваўся князем Берасьцейскім, Драгіцкім, Горадзенскім, Луцкім, Троцкім ды Уладзімірскім. Тры разы абнаўляў шлюбныя зьвязкі: 1-ы раз пашлюбаваўся з князёўнаю Марыяй Лукомскай [?], 2-гі з Ганнай, дачкою Сьвятаслава Іванавіча, князя Смаленскага, памерла 1 жніўня 1418 г., ды З-ці - 19 лістапада 1418 г. зь Юльлянай, дачкою князя Івана Альгімонтавіча Гальшанскага, удавою князя Івана Карачэўскагаі памерла ў 1418 г. Ягоная адзіная дачка Соф'я ў 1390 г. была выданая за вялікага князя Маскоўскага Васіля Дзімітравіча, памерла ў 1453 г.


VI. Таўцівіл, пры хрышчэньні Конрад, малодшы брат Вітаўта, дзедзіч Наваградку, быў забіты снарадам падчас аблогі Вільні ў верасьні 1390 г., пахаваны ў Віленскай катэдры. Ягонаю жонкай была Юльляна, пра каторую Длугаш згадвае як пра родную сястру Ганны Вітаўтавай i ўдаву князя Нарымонта (?), забітага ў 1390 г. пад мурамі Вільні, ды якая другі раз вышла замуж за Манівіда, пана Літоўскага. Хроніка Літоўская, пераблытаўшы факты, піша пра Юльляну як удаву Відымунта, дзядзькі Біруты, пакаранага па загадзе Ягайлы ў 1382 г. Прахаска мяркуе, што магла быць удавою князя Карыгайлы Альгердавіча. Дачкою Конрада-Таўцівіла была Ядзьвіга, жонка Барніма, Паморскага князя; менаваная дачкою брата Вітаўта i згадваецца ў 1398- 1405 гг.


VII. Жыгімонт, наймалодшы з сыноў Кейстута, у хвіліну сьмерці бацькі быў немаўлём. Падаўшыся за Вітаўтам у Прусію, быў там ахрышчаны ў 1383 г.; ягонае паганскае імя да нас не дайшло i ведамы ў гісторыі толькі пад імем Жыгімонта. Па вяртаньні на Літву, у 1390 г., быў аддадзены в. кн. Вітаўтам як закладнік крыжакам, а пасьля здрады Вітаўта кінуты імі ў турму, дзе прабыў да 1398 г. Па братох валодаў удзелам у Наваградзкай зямлі; але толькі пазьней (праўдападобна, у 1406 г. па князю Аляксандру Патрыкевічу) атрымаў удзельнае княства Старадуб, ды як князь каторага выступае ў 1422 г. У 1432 г. узьведзены на сталец Вялікага Княства Літоўскага, панаваў да 1440 г., у якім быў забіты князямі Чартарыскімі. Два разы жанаты: 1-ы раз з дачкою князя Андрэя Міхалавіча Адынцэвіча, 2-гі - у 1416 г. з Офкай, дачкою Януша, князя Мазавецкага (?). Ягоны адзіны сын князь Міхал Жыгімонтавіч памёр у выгнаньні Ў 1452 г., ня меў дзяцей з трыма жонкамі: Ганнай, Волькай i Кацярынай, княгінямі Мазавецкімі, між якімі апошняя выступае ўдавою князя ў 1453-1463 гг. ды яшчэ ў 1468 г. Hą князю Міхалу патух род Кейстута, i ўсялякія паданьні пра паходжаньне ад Кейстута князёўскіх родаў, а тым больш шляхецкіх, належаць да выдумак.

Кярноўскі

ад Кярнова на рацэ Віліі, горада Ў Віленскім павеце, адразу за Слонімам, якое перш было ўдзелам Манівіда Гвдымінавіча. Па сьмерці апошняга Кярноў дастаўся в. кн. Альгерду, сын якога Ягайла прызначыў яго (напачатку 1387 г.) свайму брату князю Вігунту Аляксандру Альгердавічу. Той князь пісаўся князем Кярноўскім у 1388 г. Жанаты зь Ядзьвігаю, дачкою Уладзіслава, князя Апольскага, памёр бязьдзетны ў 1392 г.

Кіеўскі

на Кіеўскім удзельным княстве панавалі з 1386 г.: князь Уладзімір Альгердавіч да 1395., князь Скіргайла Іван Альгердавіч ад 1395 г. да 1396 г., потым намесьнікам (князем?) Кіеўскім ад імя Вітаўта быў князь Іван Альгімонтавіч Гальшанскі. Ягоным сынам будзе той князь Барыс Іванавіч Кіеўскі (памылкова названы Іван Барысавіч?), які загінуў у 1399 г. на Ворскле. Іншы сын князя Івана, князь Міхал Іванавіч, намесьнічаў у Кіеве ў 1422-1433 гг. ды ў сучасных дакумантах тытулаваны князем Кіеўскім. Каралевіч Казімір, стаўшы ў 1440 г. вялікім князем Літвы, вярнуў Кіеў сыну князя Уладзіміра Альгердавіча - Аляксандру (Алелькаву), каторы ў 1441-1454 гг. быў князем Кіеўскім; па ім заступіў ягоны сын Сямён Аляксандравіч (Алелькавіч) - князь Кіеўскі, у 1455-1470 гг., па сьмерці якога княства Кіеўскае заняпала ды сталася ваяводзтвам Кіеўскім на пэрыфэрыі Літоўскай. (Гл. Алелькавіч).

Кобрынскі

ад Кобрына, цяпер павятовага гораду Горадзенскай губэрні. У 1366 г. той горад быў уласнасьцю Альгерда, - пра гэта даведваемся з пагадненьня, заключанага ў тым годзе паміж каралём Казімірам ды Любартам i князямі літоўскімі, у якім, між іншым, агаворваецца, што кароль на Кобрын з паветамі, што належаць Альгерду, правоў ня мае. Вельмі можа быць, што па Альгердзе беспасярэдна Кобрын перайшоў да ягонага сына князя Фёдара Альгердавіча, які выступае на Чырвонай Русі ў 1387-1394 гг. Князь Фёдар Альгердавіч пакінуў трох сыноў, князёў: Гурку - пачынальніка роду Гуркавічаў, Сангушку - Сангушкавічаў ды Рамана. Князь Раман Фёдаравіч памянёны ў 1387 г., калі ручаўся за Алехну Дзімітравіча; той самы князь Раман ЛІтоўскі верхаводзіў наваградчанамі падчас іхных паходаў у 1393 г. на ўладаньне вялікага князя Маскоўскага, а ў 1394 г. пад Пскоў. У тым жа годзе Ў каралеўскіх скарбавых рэестрах запісаны выдатак: «за латы, накаленьнікі, шлем ды г. д. для князя Рамана». У 1404 г. Вітаўт надае свайму пляменьніку Раману Кобрын ды Грушава, а таксама Несухойжы ды Міляновічы; але тым актам мог пацьвердзіць яму i валоданьне маёмасьцю, на якую кн. Раман меў ужо правы як дзедзіч. Потым, у 1411 - 1417 гг., князь Раман быў пры каралеўскім двары. Болей ніякіх згадак пра яго дагэтуль адшукаць не ўдалося; відаць, не дажыў да бурлівых панаваньняў вялікіх князёў Швідрыгайлы й Жыгімонта. У сваім Кобрыне вёў ціхае жыцьцё ды памёр, пакінуўшы сына Сямёна.


Князь Сямён Раманавіч Кобрынскі, як усе князі ў тых краёх, быў шчырым хаўрусьнікам Швідрыгайлы. Калі ў 1431 г. кароль распачаў паход на Луцак, дзе зачыніўся Швідрыгайла, князь Сямён першы заступіў дарогу каралеўскаму войску; паводле словаў Длугаша, у 1431 г. «Грыцька Кердзёвіч, прыняўшы бой з князем Сэнконам, сынам князя. Рамана, разьбіў ягоны атрад дашчэнту i самога князя забіў». Што князь Сямён мог быць пабіты Грыцькам Кердзёвічам, у гэтым няма нічога дзіўнага; але супраць таго, што загінуў у той бітве, выразна сьведчаць наступныя чыньнікі. I так бачым, што князь Сямён Раманавіч Кобрынскі на свайго баярына Данілу запісаў .вёску Прышыхвосты, а ў 1455 г. на сваю жонку княгиню Юльляну Сямёнаўну Гальшанскую дзьве тысячы коп грошай зь дзедзічных маёнткаў: Кобрына, Чаравачыцаў ды Грушава, а менавіта - тую тысячу коп, што принесла жонка ў пасагу ад братоу, князёў Гальшанскіх, Юрыя, Андрэя ды Сямёна Сямёнавічаў, ды яшчэ тысячу. Сьведкамі таго запісу былі дзядзька князя Сямёна - князь Сангушка Фёдаравіч i брат - князь Аляксандар Сангушкавіч. Памёр каля 1460 г., пакінуўшы ўдаву, сына Івана й дзьве дачкі Марыю ды Ганну. Ужо ў 1465 г. княгіня Сямёнава Юльляна з сваім сынам, князем Іванам Сямёнавічам Кобрынскім, даручае свайму слузе апеку над царквою Сьв. Пятра й Паўла ў Кобрыне, зь землямі, грунтамі ды г. д., а манастыру Збавіцеля ў Кобрыне адпісвае млын на рацэ Шэўні, з сажалкаю, зямлёю ды г. д. Княгіня Юльляна жыла доўга; па сьмерці свайго сына i паўторным шлюбе ягонай удавы, бачачы жыцьцё старэйшае дачкі Марыі забясьпечанае, запісала ў 1494 г. на сваю другую дачку княгіню Фёдараеу Уладзіміравіча Ганну свае тысячу коп грошай з Грушава ды Чаравачыцаў, але ў хуткім часе, разгневаўшыся на дачку (мо з прычыны ейнага паўторнага шлюбу з Касьцевічам), хацела той запіс ануляваць. В. кн. Аляксандар, разабраўшыся ў спрэчцы між маці й дачкою, пастанавіў: каб Грушава ды Чаравачыцы былі падзеленыя на тры часткі, зь якіх дзьве належаць княгіні Юльляне, а трэцяя пані Касьцевічавай. Княгіня Юльляна памерла каля 1500 г., i кароль Аляксандар, па ейнай сьмерці, Грушава ды Чаравачыцы цалкам прысудзіў пані Касьцевічавай.


№6-1993. С. 86-92.

Князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі

ў 1469 г. запісвае на свайго слугу Сеньку Сярговіча, які валодаў царквою Сьв. Міколы, палову палаца Таратопскага. Наагул, той князь ведамы нам па сваіх набожных фундацыях. Разам з сваей жонкаю Фядорай у 1473 г. фундаваў царкву у гонар Божага Нараджэньня ў сваім маёнтку Дабучаны (цяпер Пружаны). Тая Фядора была дачкою пана Івана Рагатынскага а ўнучкаю (па маці) князя Андрэя Ўладзіміравіча Альгердавіча. Абое, князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі ды ягоная жонка княгіня Фядора (Федка) у 1478 г. пацьвярджаюць запіс свайго дзеда князя Андрэя Ўладзіміравіча, каторы з сваёй жонкаю Марыяй запісаў маёнтак Осава на царкву Прачыстай Маці Божай у Кіеве, а ў наступным годзе пацьвярджаюць сьвятару Якубу загадваньне царквою Маці Божай у Кобрыне. Князь Іван ад імя сваёй жонкі ў 1484 г. судзіцца з князем Сямёнам Іванавічам Валадзімеравічам (Бельскім) за маёнткі ейнага дзеда, князя Андрэя Ўладзіміравіча, i маёнткі Айна, Магільна, Славенск, Лемніца ды Палонна кароль прысудзіў княгіні Іванавай. На сваю жонку княгіню Федку, дачку пана Івана Рагатынскага а унучку князя Андрэя Ўладзіміравіча, запісаў князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі трэцюю частку ўсёй сваёй маёмасьці ды 25 студзеня 1487 г. запісвае на яе як пасаг дзьве тысячы дукатаў з дзьвюх іншых часткаў. Тым самым днём княгіня Іванава Сямёнавіча Кобрынская, Федка, дачка пана Івана Рагатынскага а ўнучка князя Андрэя Ўладзіміравіча, адпісвае свайму мужу 2.000 злотых з дзьвюх частак маёмасьці, атрыманай у спадчыну па дзеду, князю Андрэю Ўладзіміравічу. Днём наступным муж ды жонка павялічваюць суму, выдадзеную на царкву ў Дабучанах, фундатарамі якой былі. У хуткім часе па гэтым запісе памёр князь Іван, каля 1490 г., а княгіня Іванава Сямёнавіча Кобрынская Фядора, дачка пана Рагатынскага, выконваючы волю нябожчыка мужа, які на манастыр Збавіцеля ў Кобрыне хацеў запісаць дзесяціну, таму ж манастыру 10 чэрвеня 1491 г. адпісвае ўладаньне Корчыцы. Па мужчынскай лініі на князю Івану скончыўся род князёў Кобрынскіх; Кобрын вярнуўся да караля, які пакінуў княгіні Фядоры валоданьне ім, у канцы 1491 ці напачатку 1492 г. кароль выдаў яе за пана Юрыя Пацэвіча, намесьніка Кіеўскага. Юры Пацэвіч у 1492 г. стаў намесьнікам Наваградзкім, а ў ліпені 1496 г. заступіў на пасаду намесьніка Полацкага, у 1501 г. адышоў ад грамадзкага жыцьця ды стаў кіраваць маёнткамі жонкі; пад канец жыцьця атрымаў уладаньне Марэцкае й памёр у 1505 г. Пані Юр'ева Пацэвіча Федка ў хуткім часе па другім аўдавеньні, у 1506 г., дабіваецца ад караля Аляксандра пацьверджання запісаў ейнага першага мужа, князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага, каторы на яе запісаў трэцюю частку ўсёй сваей маёмасьці; сьпешка тая мела аснову, бо ейныя сваякі выказвалі сваё права на спадчыну. Ужо ў наступным годзе перад каралём Жыгімонтам узьнікае справа папі Юр'евай Пацэвіча зь сястрою ейнага першага мужа Вацлававай Касьцевічавай, якая, мянуючы Кобрын сваім спадчынным маёнткам, выклікала на суд пані Пацову; кароль не прызнаў правоў пані Вацлававай ды яшчэ раз пацьвердзіў валоданьне Кобрынам пані Пацовай. У тым самым 1507 г. пані Пацова адраклася ад веравызнаньня ўсходняга абраду, якому ейныя продкі шчыра служылі й перайшла на каталіцызм, дзе ўзяла імя Соф'і. Факт пераходу да каталіцызму найлепей засьведчаны ў пастанове каралевы Боны ад 1541 г.: архімандрыт Кобрынскага манастыра выклікае Мікалая Жамбоцкага на суд за зямлю, якую надаў манастыру князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі, на гэта Жамбоцкі прызнаецца, што пані Соф'я, ваяводзіна Віленская, пані Мікалаева Радзівілавіча тыя землі ягонаму бацьку дала; аднак з увагі на тое, «што пані Соф'я па сьмерці свайго (першага) мужа князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага вышла за пана Паца i перайшла на рымскую веру, таму мела права тыя землі забіраць у царквы», каралева загадвае вярнуць ix архімандрыту. Адказваючы на позвы сваякоў, пані Юр'ева Пацова у 1508 г. выклікае на суд Вацлава Касьцевіча ды ягоную жонку за нанесеныя шкоды у маёнтках i за запіс князёўны Кобрынскай. Каб дамагчыся свайго, пані Юр'ева Пацэвіча Соф'я наказала каралю запіс княгіні Сямёнавай Раманавіча Юльляны, сваёй сьвякрові, маці пані Вацлававай Касьцевіча Ганны, якім яна адпісвае Юрыю Пацэвічу ды ёй 600 коп грошай з дзьвюх частак Грушава й Чаравачыцаў; але ў зьвязку з тым, што княгіня Юльляна запісала гэтыя маёнткі на сваю дачку, паню Вацлававу як вена, ня згадваючы пры гэтым другую дачку княгіню Іванаву Васілевіча Марыю, кароль адхіляе скаргу пані Пацовай ды пакідае Касьцевічам валоданьне маёнткамі. Хаця была ўжо ў гадох, пані Пацова пашлюбавалася яшчэ й трэці раз, у тым самым 1508 г. з Мікалаем Радзівілавічам, ваяводам Віленскім ды канцлерам Літоўскім. Перажыла, аднак, i трэцяга мужа, які памёр 16 ліпеня 1509 г. Удавою фундавала касьцел у Кобрыне ды адпісала Станіславу Жамбоцкаму зямлю Мардвіноўшчыну пад Кобрынам. Памерла без нашчадкаў у ліпені ці жніўні 1512 г.; пахаваная ў Ражанцы (паміж Горадняй i Лідай) у маёнтку свайго пасынка Мікалая Юр'евіча Пацэвіча. Зараз жа па ейнай сьмерці блізкія й далёкія сваякі заявілі пра свае правы на спадчыну, у выніку чаго кароль сказаў запісаць у памятную кнігу, што ведалі пра скарбы ды маёнткі ваяводзіны Віленскай, жонкі канцлера, пані Мікалаевай Радзівілавай Соф'і: а) князь Канстанцін Іванавіч Астроскі, кашт. Віл., гетм. ды г. д.; в) княгіня Сямёнава Міхалавіча Слуцкая, князёўна Настасься Мсьціслаўская; с) пан Вацлаў Касьцевіч з сваёю паняй «пра Кобрын»; d) князь Юры Сямёнавіч Слуцкі, князь Канстанцін Астроскі ды князь Фёдар Іванавіч Яраславіч. У гэты ж час кароль пацьвярджае ігумену Кобрынскага манастыра запіс нябожчыцы княгіні Іванавай Сямёнавіча Кобрынскай Фядоры на сяло Корчыцы. Сваім тастамантам, які падпісалі кароль i нават Папа, запісала на свайго пасынка Мікалая Паца двары Лемніцу, Палонна зь сёламі: Ходчам, Аляксеніцамі, Беразовічамі i Белым, 500 коп з Славенску, Магільна ды Куносы, 250 коп доўгу княгіні Слуцкай i 80 коп доўгу князю Сакалінскаму; пры гэтым даручае яму пабудаваць касьцёл у Ражанцы, дзе хоча быць пахаваная ды расплаціцца з даўгамі. З асабістых маёнткаў (г. зн. атрыманых у спадчыну па сваім бацьку Івану Рагатынскім) Любонічы дасталіся яе пляменьнікам: жонцы падскарбія Іванавай Аляксандравіча, дочкам княгіні Прыхабскай ды сыном княгіні Міхалавай Вішнявецкай; Берастэчка на Валыні запісала на маршалка й пісара гаспадарскага пана Богуша Багавітыновіча, а частку таге маёнтку на свайго слугу Паўла Паляка. Ужо 4 кастрычніка 1512 г. Богуш Багавітыновіч атрымлівае прывілей на Берастэчка, запісанае на яго паняй Мікалаевай Радзівілавай Соф'яй Рагатынскай, але за той маёнтак судзіліся зь ім іншыя спадчыньнікі. У 1516 г. кароль вынес рашэньне па справе пані Іванавай Аляксандравіча, жонкі падскарбія Беразавецкага, якая з сваёй сястрою княгіняй Канстанцінавай Прыхабскай ды зяцем Кмітам Стратовічам судзіліся з Богушам Багавітыновічам, маршалкам i пісарам, за Берастэчка на Валыні, нібыта маёнтак павінен належаць ім па іхнай цётцы пані Мікалаевай, ваяводзіне Віленскай, пані Соф'і; аднак пан Богуш, давёўшы, што памянёны маёнтак ваяводзіна запісала на яго тастамантам, пацьверджаным Айцом Сьв. Папам ды што гэты дакумант захоўваецца ў Паца й г. д., выйграў справу. У 1518 г. у памятных кнігах згадвалася княгіня Марына Прыхабская ў справе пра маёнтак Любонічы, які ёй пані Пацова адпісала на суму 500 коп а які трымае князь Талачынскі, праз колькі гадоў потым кароль даў прывілей жонцы падскарбія пані Іванавай Аляксандравіча Ганьне ды ейным пляменьнікам князём Івану, Федку й Фёдару Міхалавічам Вішнявецкім, а таксама пляменьніцам - княгіні Валадковай Іванавіча (Горскай) Данімітры ды пані Кміцінай Стратовіча Сусаньне, дочкам князя Андрэя Прыхабскага на маёнтак Любонічы, што трымалі іхныя блізкія - нябожчык пан Іван Рагатынскй а па ім дачка ягоная пані Пацова. Пац ня мог захаваць тое, што адпісала яму мачаха; быў выкліканы на суд князем Юрыем Сямёнавічам Слуцкім, князем Канстанцінам Астроскім ды Аляксандрам Хадкевічам; каб пазьбегнуць працэсу, пачаў перамовы, у выніку чаго саступіў князю Канстанціну маёнткі «ў рускай старане», а менавіта - двары Лемніцу й Палонну, а таксама частку сумы, што запісала на яго мачаха. Да спадчыны па Соф'і мелі яшчэ інтарэс князі Адынцэвічы й Азярэцкія; у 1521 г. князь Сямён Багданавіч Адынцэвіч скардзіцца каралю, што ягоны бацька князь Багдан Фёдаравіч Адынцэвіч разам з князямі Юрыем Сямёнавічам Слуцкім, Канстанцінам Астроскім, Багданам Іванавічам Жэслаўскім ды панам Аляксандрам Хадкевічам адсуджваў у Мікалая Юр'евіча Пацэвіча, лоўчага, сваю маёмасьць па маці - Лемніцу й Палонну, ды дамогшыся той маёмасьці, не дапускаюць яго з братамі да валоданьня належных ім частак.

У наступным годзе князі Андрэй i Сямён Азерскія падаюць скаргу на князёў Канстанціна Астроскага, Юрыя Слуцкага ды пана Аляксандра Хадкевіча, нагадваючы пра свае правы на маёмасьць na пані Пацовай: справу тую кароль адтэрміноўвае. Яшчэ праз колькі дзясяткаў гадоў Паду прысудзілі выплату бургамістру Віленскаму 180 коп доўгу ягонай мачахі пані Мікалаевай.

Па сьмерці пані Радзівілавай кароль надаў Кобрын сястры апошняга князя Кобрынскага, Ганьне Вацлававай Касьцевічавай. Тых сёстраў было дзьве: абедзьве дочкі князя Сямёна Раманавіча Кобрынскага й княгіні Юльляны.


Князёўна Ганна Сямёнаўна, была выданая ў 1481 г. за князя Фёдара Іванавіча Уладзіміравіча Бельскага; дзень ейнага шлюбу памятны ў гісторыі. Князь Іван Юр'евіч Гальшанскі, Міхал Алелькавіч Слуцкі ды Фёдар Бельскі хацелі адарваць частку Літвы на карысьць вялікага князя Маскоўскага; паўстаньне, прызначанае на дзень памянёнага шлюбу, было заўчасна выкрытае. Гальшанскі й Алелькавіч за бунт паплаціліся горлам, у той час як Бельскаму на другі дзень па шлюбе ўдалося ўцячы ў Маскву. Але ня змог князь узяць з сабою маладзюсенькай жонкі; кароль Казімір затрымаў яе на Літве i, нягледзячы на заступніцтва в. кн. Маскоўскага, да мужа яе не пусьціў, з тае прычыны нават надаў ей маёнтак Яршэвічы. На 1000 коп грошай з Грушава й Чаравачыцаў, што адпісала ёй маці, 22 жніўня 1495 г. княгіня Фёдарава Іванавіча, княгіня Ганна атрымлівае прывілей з адхіленьнем правоў на тыя маёнткі Юрыя Пацэвіча ды ягонае сястры княгіні Іванавай. Князь Бельскі з Масквы ўсё настойлівей дамагаўся прыезду сваёй жонкі; пісаў пра гэта вялікі княвь Іван Васілевіч, спачатку да караля Казіміра, а пасьля да свайго зяця, вялікага князя Аляксандра, які адказаў, «што сілаю княгіню Фёдараву Вельскую выслаць ня можа, але калі захоча паехаць, то ніхто ёй бараніць ня будзе». Ня могучы дачакацца жонкі, ажаніўся нарэшце князь у студзені 1498 г. З княгіняй Разанскай, пляменьніцаю вялікага князя Маскоўскага; Ганна з свайго боку вышла паўторна за пана Вацлава Станіслававіча Касьцевіча (маршалка гаспадарскага з 1509 г.), ды ўжо ў 1502 г. Ганна Сямёнаўна Вацлавава Касьцевіча запісвае на свайго мужа вышэйпамянёную суму з Грушава й Гаравачыцаў. Страціўшы Яршэвічы, якія кароль вярнуў Салагубу, Ганна дамагаецца сваіх правоў на Кобрын ва ўдавы свайго брата, пані Пацовай. Кароль гэтак як не прызнаў правоў на Кобрын пані Вацлававай, не прызнае i правоў пані Пацовай. якая ў 1508 г. выклікала на суд Касьцевічаў за часткі ў Грушаве й Чаравачыцах. У хуткім часе па сьмерці сваёй братавай, у 1512 г., калі ўсе іншыя спадчыньнікі дамагаюцца скарбаў ды маёнткаў памерлай, Ганна Касьцевічава з мужам заявілі пра свае правы на Кобрын, на валоданьне якім атрымалі прывілей. Валодаючы Кобрынам, каля 1515 г. Касьцевічы судзяцца з баярынам Бекам Даніловічам, каторы, маючы ў Грушаве ўладаньне Прышыхвосты, ня хоча ім служыць. Ганна Сямёнаўна Вацлава Касьцееіча, маршалка фундавала аўтар у Кобрынскм касьцёле. 10 лютага 1519 г. яшчэ жыла, бо гэта відаць з прывілею караля Жыгімбнта, датаванага памянёным днём, які пацьвярджае баярыну Кобрынскаму Някрашу Сямёнавічу Качаноўскаму валоданьне Байковічамі, што выслужыў у нябожчыка князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага; Качаноўскі мае права валодаць гэтым маёнткам вечна, нават калі б па сьмерці маршалка Вацлава Касьцевіча, альбо ягонай пані, Кобрын быў нададзены каму іншаму. Памерла апошняю з свайго роду у лютым ці сакавіку 1519 г. Адразу па ейнай сьмерці кароль, згодна з раней, у 1516 г., дадзеным абяцаньнем, надае Кобрын мужу нябожчыцы, свайму маршалку Вацлаву Касьцевічу, але ўжо не на ленных правох, на якіх Кобрын трымалі князі Раман, Сямён, Іван, пані Пацова ды Ганна Касьцевічава. Вацлаў Касьцевіч атрымаў Кобрын у арэнду, быў ягоным першым старастам ды выплаціў арэндную суму 1000 коп пры прыняцьці стараства. На выпадак сьмерці Касьцевіча, прывілей на Кобрын адразу атрымлівае каралева Бона. У хуткім часе, па сьмерці Ганны Касьцевічавай, князі Сангушковічы: маршалак зямлі Валынскае й стараста Ўладзімірскі Андрэй Аляксандравіч, Васіль Міхалавіч ды Андрэй Міхалавіч выклікаюць на суд Вацлава Касьцевіча за маёнткі Грушава й Чаравачыцы на аснове-таго, што ніхто, апроч ix, па сьмерці іхнай сястры Ганны, жонкі пана Вацлава, ня можа мець правоў на тыя маёнткі. Сангушковічы не дамагаліся Кобрына, i нічога тут дзіўнага, бо Кобрын быў уласнасьцю караля й толькі на правох ленных належаў князем Раману, Сямёну, Івану, княгіням Фядоры ды Ганьне; справа заходзіла толькі пра Грушава ды Чаравачыцы. Кароль, без увагі на тое, што пан Вацлаў прад'явіў запіс сваёй жонкі, дзе на яго запісана сума з тых маёнткаў, сваім рашэньнем у 1522 годзе Грушава й Чаравачыцы прысуджае князём Сангушковічам. Супраць гэтае пастановы пратэстуе ў Кракаве каралева Бона, што кароль, даўшы ёй прывілей на ўсю Кобрыншчыну па сьмерці Вацлава Касьцевіча, ня мае права часткі тых маёнткаў аддаваць у іншыя рукі. Кароль пратэст каралевы загадаў запісаць у памятную кнігу, а сам адкладвае справу да свайго прыезду на Літву. У наступным годзе кароль наказвае тром князём Сангушковічам заплаціць біскупу Гальшанскаму належных 150 коп за Грушава й Чаравачыцы. Празь некалькі гадоў, прыехаўшы на Літву, вышэйпамянёнае рашэньне (якім Сангушковічам прысудзіў Грушава й Чаравачыцы як спадчьшу па іхнай сястры, загадвае ім аддаць князём Гальшанскім 1000 коп грошай як вена пані Вацлававай) анулюе на той аснове, што кароль Казімір, узяўшы сабе Кобрын, дазваляе трымаць Грушава й

Чаравачыцы толькі княгіні Сямёнавай у суме 1000 коп, запісаных на яе мужам як вена; княгіня Сямёнава, згадваючы сваю другую дачку, што за кн. Іванам Васілевічам Красным, тыя маёнткі адпісала сваёй дачцэ Касьцевічавай, тая ж трымала памянёнае дабро не як спадчыну, але як пасаг сваёй маці, з чаго вынікае, што князі Сангушковічы, якія паходзяць з Касьцевічаў «у чацьвёртым пакаленьні», ніякага права на тыя маёнткі ня маюць. Такім парадкам, кароль прысуджае усю маёмасьць каралеве, якая мусіць вярнуць Сангушковічам тыя 1000 коп.

Вацлаў Станіслававіч Касьцевіч быў да сьмерці старастам Кобрынскім. Ажаніўся яшчэ раз i памёр у 1532 г., пакінуўшы ўдаву Ганну, сына Пятра ды дачку Дароту. Па ягонай сьмерці каралева Бона канчаткова завалодала Кобрынам. Грушава й Чаравачыцы нядоўга былі ў валоданьні Сангушкаў, каралева Бона аддала ім, згодна з другім каралеўскім рашэньнем, 1000 коп грошай ды ўзяла маёнткі ў свае рукі.

Усяго пра князёў Кобрынскіх геральдыстыя нічога, лічы, пра ix ня ведаюць. Папроцкі (Гербы Рыцарства) ix нават ня згадвае, гэтаксама й Каяловіч у сваім рукапісным гербоўніку сем'яў Літоўскіх. Нясецкі ведае, што былі «князі Кобрынскія; зь ix Сільвестар, князь Кобрынскі быў уладыкам Холмскім». Ня можа быць, каб адзін з князёў Кобрынскіх быў ўладыкам, бо, калі апошні князь Кобрынскі Іван Сямёнавіч між сваіх продкаў быў уладыкам, безумоўна, пра гэта згадвалася б у сінодзіку Пячорскай Лаўры ў Кіеве. Праўдападобна, нейкі Сільвестар з архімандрыта Кобрынскага стаў уладыкам Холмскім i, магчыма, дзе-нідзе як сьвятар названы князем, што сталася дастатковым дзеля ўтварэньня ўладыкам князя Кобрынскага. Ганну Сямёнаўну, жонку Вацлава Касьцевіча, той жа Нясецкі залічвае да сям'і Сямёнавічаў гербу Радван, У XV ст. выступае князь Міхаіл Сямёнавіч Горадзенскі, Бельскі й Кобрынскі, каторы з сваею жонкаю княгіняй Васай фундаваў царкву ў Белызку; чаму названы Кобрынскім - растлумачыць цяжка. Ягоная жонка княгіня Baca (Васіліса) дакладна была князёўнаю Гальшанскай, сястрою каралевы Соф'і.

Канапля (Сакалінскі-Друцкі)

мянушка князя Фёдара Фёдаравіча Друцкага. Ен быў сынам князя Фёдара Іванавіча Бабіча Друцкага i ўнукам Аўдоцьці, дачкі князя Андрэя Шуціхі а жонкі князя Івана Сямёнавіча Друцкага, па мянушцы Баба; яна менавалася бабкай Канаплі, p гэтага вынікае, што князь Фёдар Фёдаравіч насіў мянушку Канапля, а, маючы разам p братам Сямёнам удзел у Сакольні, тытулаваўся князем Сакалінскім. Братамі князя Фёдара былі князі: Сямён Сакалінскі (пачынальнік роду князёў Друцкіх-Сакалінскіх), Васіль, па мянушцы Шчарбаты, ды Іван Азярэцкі (пачынальнік роду князёў Друцкіх-Азярэцкіх); усе чатыры браты ў 1466 г. зрабілі асобныя запісы на манастыр у Чырэі, а між імі князь Фёдар Фёдаравіч запісвае на царкву Сьв. Тройцы i манастыр на Галоўлі ў Радамлі сяло Несьцеркава. Князь Фёдар памёр перад 1475 г., у якім уладыка Смаленскі Місайла падрыхтаваў акт, дзе апеку над манастыром Сьв. Тройцы ў частцы Чырэі, якая дасталася яму ад братоў, кн. Фёдар даручае пасьля сваёй сьмерці пляменьніцы, княгіні Марыі ды ейнаму зяцю Багдану Сапегу, пісару каралеўскаму, ягонай жонцы й іхным дзецям ды г. д. У 1496 г, княгіня Фёдарава Фёдаравіча Сакалінская Марыя з сваім сынам князем Фёдарам Фёдаравічам Сакалінскім выклікаюць на суд свайго зяця Багдана Сапегу за незаконнае прысваеньне ейных маёнткаў Чырэі ды Тухачаў; але калі Сапега даказаў, што трымае тыя маёнткі ў суме 400 коп, зь якіх 200 княгіня Фёдарава адпісала яму, калі выдавала за яго сваю дачку, а другія 200 пазычыла ў яго, кароль пацьвердзіў яму валоданьне гэтымі маёнткамі. З вышэйпамянёных дакумантаў пераконваемся, што князь Фёдар з сваею жонкай Марыяй, каторая была пляменьніцаю Місайлы; уладыкі Смаленскага (потым мітрапаліт Кіеўскі), пакінуў сына й дачку Фядору (Федку). Зь іншых крыніцаў вядома, што памянёная жонка князя Фёдара Марыя была дачкою Сенькі Іванавіча, брата ўладыкі Місайлы, дзедзіча Чырэі, які быў сваяком (мужам жончынай сястры) князя Андрэя Ўладзіміравіча Альгердавіча. У 1459 г. кароль Казімір судзіў справу князёўны Марыі Андрэевай Уладзіміравіча зь ейнай пляменьніцаю, дачкою Сенькі - Марыяй, за Палонну ды прысудзіў той маёнтак Марыі Сенькаўне; згодна з запісам князя Андрэя Ўладзіміравіча ейнаму бацьку Сеньку даручаецца князёўне Андрэевай апекавацца пляменьніцаю да ейнага паўналецьця.


Князь Фёдар Фёдаравіч Сакалінскі, выступав ў 1495 г. разам з маці ў справе з Багданам Сапегам. У тым жа годзе князь Фёдар Фёдаравіч Сакалінскі, ажаніўшыся з Аленай, дачкою Міхала Рыгоравіча (Ваганоўскага), канюшага Віленскага, заміж 500 коп запісвае на яе ў прысутнасьці сваёй маці, княгіні Фёдаравай Марыі, свайго дзядзькі, князя Дзімітра Васілевіча Горскага ды г. д. 1000 коп вена. З рашэньня 1546 г., выданага па справе паміж Міхалам Кузьмічом ды ягонай жонкаю Апраняй Сакалінскай i князем Петрам Лукомскім з жонкаю й ягоным шваграм, князем Левам Канаплёй, даведваемся, што па сьмерці Алены князь Фёдар ажаніўся паўторна з дачкою князя Васіля Лукомскага; але празь дзесяць гадоў страціў i гэтую жонку, ды трэці раз пашлюбаваўся з паняй Міхалавай, канюшынай Віцебскай ці Віленскай, потым з трэцяю жонкай уцёк у Маскву, дзе й памёр. Першая жонка Ваганоўская нарадзіла яму чацьвёра дзяцей: сыноў Івана й Канстанціна (сьвёкра князя Пётры Лукомскага) i дачок Апраню й Марыну. Зь ix трое старэйшых падчас нападу татараў (Марыну як дзіця пакінулі) былі забраныя ў няволю, адкуль іхны бацька выкупіў ix празь некалькі гадоў, але малады Іван памёр па дарозе дамоў. Апраньку бацька выдаў за Фёдара Швокіра, зь якім жыла 10 гадоў, потым, стаўшы ўдавою, па пяці гадох, вышла за Міхала Кузьміча; другую дачку, Марыну, бацька выдаў за Юрагу (Юрыя?), даючы ёй у пасагу Драчулукі. Ад другое жонкі, кн. Лукомскай, кн. Фёдар меў двух сыноў - Лева й Фёдара, каторы памёр маладым, ды дзьве дачкі. Цяпер Міхайла Кузьміч i ягоная жонка Апраня Фёдараўна Сакалінская выклікаюць на суд Пётра Раманавіча Лукомекага й ягоную жонку князёўну Богдану Канстанцінаўну ды іхнага швагра князя Лева Фёдаравіча Канаплю за тое, што тыя трымаюць маёнткі першае жонкі князя Фёдара Канаплі Сакалінскага (які на тую жонку запісаў 1000 коп), а ix (Кузьмічоў) да валоданьня імі не дапускаюць. Кароль, узважыўшы, што памянёны запіс князя Фёдара Канаплі выдадзены жонцы насуперак статуту, але ў зьвязку з доўгім маўчаньнем Апранькі, якая не заяўляла пра свае правы, адхіліў скаргу Кузьмічоў. Пра кн. Фёдара ведаем, што той князь Фёдар Сакалінскі ў 1522 г. судзіўся з баярыняй Віцебскай Андрэевай Чапліча за маёнтак Маркава. Ягоная трэцяя жонка была мачахай першай; у 1507 г. пані Міхалава канюшына Віленская судзіцца за Ваганава.


Князь Леў, сын князя Фёдара Канаплі й ягонай другое жонкі, князёўны Лукомскай, ужо ў 1540 г. як князь Леў Фёдаравіч Сакалінскі выклікае на суд князя Андрэя Азерскага за крыўды ў маёнтках. У 1546 г. князь Леў Фёдаравіч Канапля атрымлівае частку спадчыны па сваім бацьку. У тым жа годзе князь Леў Канапля разам зь іншымі князямі Друцкімі абараняе свае правы на Друцак, на які прэтэндавалі кн. Палубенскія. У падобнай справе з Рыгорам Падбярэскім у 1548 г. выступаюць князі Друцкія а між імі князь Леў Фёдаравіч Сакалінскі. У тым жа годзе князь Леў Канапля судзіцца з князем Андрэем Азярэцкім за розьніцу ў маёмасьці. Праз два гады ў Канапельчыцах (1550 г.) князь Леў Фёдаравіч Сакалінскі ў прысутнасьці свайго дзядзькі князя Андрэя Іванавіча Азярэцкага й брата, князя Багдана Андрэевіча Сакалінскага запісвае на Пячорскі манастыр людзей у Старыншчыне ды яшчэ ў 1551 г. князь Леў Фёдаравіч Сакалінскі мае судовую справу пра рабунак. Памёр у 1552 г., не пакінуўшы нашчадкаў. У наступным годзе пра свае правы на спадчыну па княгіні Ратніцкай (мелі правы i Лукомскія) заявілі толькi дочкі ягонае сястры Альжбеты Ўладыка, народжанай таксама з Лукомскіх. На ім скончылася галіна князёў Сакалінскіх па мянушцы Канапля.


Канстанцін Фёдаравіч, старэйшы сын князя Фёдара Канаплі й Алены Ваганоўскай; ужо ў 1506 г. князь Канстанцін Сакалінскі атрымлівае прывілей на 30 коп з корчмаў Аршанскіх. У 1528 г. кароль Жыгімонт ў зьвязку з скаргаю архімандрыта Пячорскага наказвае князю Канстанціну Канаплі, каб не зьбіраў даніну й даходы зь людзей у Грушках, якія нябожчык князь Іван Сакалінскі запісаў на Пячорскую царкву. У попісе земскае службы таго ж году князь Канстанцін Канапля запісаны паставіць аднаго каня. Праз хуткі час князь Канстанцін быў забіты баярынам Мікалаем Юр'евічам, катораму ў выніку скаргі княгіні Канстанцінавай Канаплінай Настасьсі Юр'еўны пра забойства мужа, кароль прысудзіў у 1534 г. выплату княгіні 100 коп ды такую суму ў скарб.

Па князю Канстанціну засталіся ўдава й дочкі; удава Настасься Юр'еўна была князёўнаю Талачынскай. Княгіня Канстанцінава Канапліна Настасься Юр'еўна Талачынская выклікае на суд зямяніна Багдана Дадэру за несправядлівы збор грошай зь ейнага маёнтку Басеі. Настасься пашлюбавалася з Раманам Гарасімовічам; у 1549-1562 гг. жонка гараднічага, Віцебская пані Раманава Гарасімовіча Настасься Юр'еўна, княгіня Талачынская судзіцца з удавою свайго брата, паняй Гарнастаевай ды ейным мужам за спадчыну па бацьку. У 1562 г. Раманава Гарасімовіча княгіня Настасься Юр'еўна Талачынская з сваім зяцем, ваяводзічам Падляскім Іванам Іеанавічам Сапегам ды ягонай жонкаю, ейнай дачкою, Багданай Канстанцінаўнай Сакалінскай выклікаюць Гарнастаяў за спадчыну па існязю Талачынскім, брату пані Раманавай, i выйгралі справу. Яшчэ ў 1569 г. кароль, з увагі на скаргу ваяводы Менскага, старасты Камянецкага Гаўрылы Гарнастая, што ваяводзіч Падляскі пан Іван Сапега ад імя свайго, цешчы Раманавай Гарасімовічавай Настасьсі Юр'еўны Талачынскай ды сваей жонкі Вагданы Канстанцінаўны Сакалінскай выклікаў на суд за маёмасьць князя Васіля Юр'евіча Талачынскага (роднага брата цешчы) позвамі замкавымі (гродзкімі), лістом да старасты Аршанскага Філона Кміты Чарнабыльскага, наказвае п. Івану, каб у справах, што належаць да судоў земскіх, позваў замкавых не выдаваў.


№2-1994. С. 104-112.

Кар'ятовіч

Патронім нашчадкаў Кар'ята - Міхала Гедымінавіча, князя на Наваградку. Ягоныя сыны па сьмерці бацькі былі выгнаныя з свайго ўдзельнага княства i нанова абжываліся на Падольлі, якое здабылі ў татараў, ды канчаткова замацавалі тут сваю ўладу.


Князь Юры Кар'ятовіч поруч зь Еўнутам, Кейстутам, Любартам i Юрыем Нарымонтавічам падпісаў трактат з каралём Казімірам за сябе, Альгерда, Кар'ята й братоў. У 1374 г. выступав як гаспадар зямлі Малдаўскай. Быў пакліканы на сталец партыяй баяраў, што выступалі проці палітыкі гаспадара Лячкі. Паводле хронікі, у тым жа годзе забіты сваімі падданымі. Дакладна, што ўжо ня жыў у сакавіку наступнага году, калі князь Аляксандар Кар'ятовіч пацьвярджае й павялічвае запіс свайго брата, князя Юрыя Кар^ятовіча на касьцёл Маці Божай у Сматрычы.


Князь Аляксандар Кар'ятовіч, гэта той кароль Аляксандар, каторы ў 1365 г, браў удзел у паходзе Кейстута й Альгерда на зямлю Шавельскую, ды князь Аляксандар, што падпісаў разам зь іншымі князямі (літоўскімі) трактат з каралём Казімірам у 1366 г. У тым жа годзе кароль Казімір, здабыўшы зямлю Уладзімірскую ў Любарта, кіраваньне ёю даверыў Аляксандру, князю Літоўскаму, сыну Кар'ята-Міхала. У 1368 г. падпісаны на прывілеі караля Казіміра, выдадзеным Кміту. Пасьля сьмерці Казіміра страціў зямлю Уладзімірскую, якую вярнуў сабе Любарт; адразу па брату Юрыю стаў валодаць Падольлем. Як князь i гаспадар Падольскае зямлі, выдае ў 1375 г. у Сматрычы прывілеі: касьцёлу Маці Божай у Сматрычы, катораму пацьвярджае i павялічвае фундацыю брата, князя Юрыя Кар'ятовіча, а таксама кракаўскім мяшчанам на вольны гандаль з Падольлем. У 1378 г. Папа накіраваў да яго бульлю, якою адпускае грахі па споведзі. Паводле храністага, загінуў у cутычцы з татарамі; гэта магло быць каля 1380 г.


Князь Канстанцін Карятовіч. Падобна, што яму кароль Казімір прапаноўваў адну з сваіх дачок за жонку. Князем Падольскім мог застацца па брату Аляксандру; з гэтым тытулам у 1385 г. надаў кракаўскім мяшчанам прывілей на вольны гандаль, а ў 1388 г, у Камянцы маёмасьць Бакоты свайму слузе Няміру. Памёр каля 1390 г. Тыя трое князёу - Юры, Аляксандар ды Канстанцін, праудападобна, перайшлі на рыма-каталіцкую веру, адзін зь ix (Аляксандар?) мог пахрысьціцца ўжо у 1351 г.


Князь Фёдар Кар'ятовіч, паводле храністага захавау (дробнае) удзельнае княства ў Наваградку ды па трох братох валодаў княствам Падольскім. Яшчэ раней, у гадох 1360-1370, быў у Вэнгрыі, дзе ад караля Людвіка атрымаў Мункач, фундаваў там кляштар паблізу крэпасьці, якую нават, падобна, заснаваў. На пачатку свайго панаваньня прысягнуў на вернасьць каралю Ўладзіславу й Кароне Польскай. Затым у 1392 г. (князь Фёдар Кар'ятовіч, з Еожае ласкі князь i гаспадар зямлі Падольскай) надаў свайму слузе Бадрышку вёску на Падольлі. У хуткім часе па гэтым выклікаў на сябе гнеў вялікага князя Вітаўта, вынікам чаго стаўся паход Вітаўта ў 1393 г. на Падольле ды пазбаўленьне правоў на яго князя Фёдара, які пры гэтым быў зьняволены. Вызваліўшыся, кн. Фёдар падаўся ў Вэнгрыю, дзе зноў стаў уладальнікам Мункача; у 1403 г. Фёдар» князь Падольскі, пан Мункача, просіць прабачэньня ва Ўладзіслава ды ягоных падданых за сваю затрымку (турму) i адначасна прысягае каралю i каралеўству, Рэшту гадоў прабыў у Вэнгрыі, дзе яшчэ ў 1408 г. выдаў дакумант, які пачынаецца ад словаў: «Princeps Theodorius dux Podoliae et comes comitatus de Beregh». Памёр перад 1416 г., у якім кароль Вэнгрыі Жыгімонт прызначыў ягоным дочкам Ганьне й Марыі штогадовую датацыю.

Памянёныя храністым, чатыры князі выразна менаваныя сынамі Кар'ята. Адзін з сыноў у 1356 г. пашлюбаваўся p дачкою Івана Іванавіча, вялікага князя Масквы; пазьнейшыя крыніцы называюць яго Дзімітрам, а ягоную жонку Любоўю. Такім парадкам, гэта мог быць пяты сын. Разам з тым, іншая дачка вялікага князя Івана Ганна была жонкаю князя Дзімітра Міхалавіча Валынскага, празванага Баброк, каторага памылкова ідэнтыфікуюць p памянёным Дзімітрам Кар'ятовічам. Выступаюць як Кар'ятовічы.


Князь Леў Кар'ятовіч, загінуў пад Ворсклай у 1399 г. Хроніка Быхаўца стварыла зь ягодзьве асобы, князёў Глеба ды Сямёна.


Князь Базыль Кар'ятовіч, у 1403 г. прысягае на вернасьць каралю й Каралеўству Польскаму ды справядлівасьці дамагацца ня з зброяй, а па закону.

Дачкою альбо ўнучкаю аднаго з Кар'ятовічаў магла быць князёўна Соф'я Жэдымінаўна (?), жонка князя Дзімітра Сямёнавіча Друцкага-Зубравіцкага, каторую храністы мянуе пляменьніцаю караля Уладзіслава Ягайлы й дзедзічкаю зямлі Падольскай.

Прозьвішча «Кар'ятовіч» на аснове памылковай традыцыі аб паходжаньні выкарыстоўваюць князі Курцэвічы, нашчадкі не Кар'ята, а Нарымонта.

Крашынскі

Ад Крашына ў павеце Наваградзкім (?). Паходжаньне тых князёў сумлеўнае; Каяловіч, на аснове выданага ў 1652 г. панягірыка Кальлясовіча, выводзіць ix ад Вігунта, уяўнага сына Кейстута, сын каторага Рыгор павінен быў пабудаваць места i замак Крашын, ад якога ўтварылася прозьвішча князёў Крашынскіх. Тымчасам Крашын, каторым у другой палове XV ст. ніхто не валодаў, - места ў Наваградзкім павеце, а князёў Крашынскіх сустракаем фактычна першы раз у XV ст., аселых на Смаленшчыне. Сумяшчаючы гэтыя спрэчныя зьвесткі, трэба дапусьціць, што князі Крашынскія, калі літоўскага паходжаньня (за гэта гаворыць факт, што расейскія крыніцы ix зусім ня ведаюць), то першапачатна валодалі Крашынам, які быў іхным удзельным княствам, ды толькі пазьней, можа падчас паўсюднага перасьледу князёў за вялікім князем Жыгімонтам (1432- 1440), бьрлі пазбаўленыя свайго ўдзелу, які стаўся ўласнасьцяй вялікага князя. У выніку мог вялікі князь Аляксандар свой двор Крашын у павеце Наваградзкім у 1499 г. надаць князю Дзімітру Пуцяцічу, ваяводу Кіеўскаму. Пазбаўленыя ўдзелу князі муселі шукаць службы i хлеба, мог, аднак, князь Іван Раманавіч, каторага залічваем да гэтага роду, быць пры двары вялікага князя Швідрыгайлы ў Луцку ды засядаць у ягонай радзе прыбліжаных. Праўдападобна, кароль Казімір за страчаныя ўладаньні на Літве, абдарыў ix землямі на Смаленшчыне. Адзін з тых князёў, раз названы «князь Піліп», а другі раз «Крашынскага сын», у 1448 г. атрымлівае ад караля маёнткі князя Сямёна Глінскага, катораму у адмену нададзеныя іншыя, а у гэтым ліку двор меншага Крашынскага, Пасьля 1482 г. Вялікі князь Маскоўскі Іван Васілевіч без вайны прыгарнуў цэлыя абшары земляў, што належалі да даўнейшых княстваў Смаленскага й Чарнігаўскага i станавілі сабою ўдзелы князёў, прысягнуўшых на вернасьць Літве, такіх як: Мазавецкіх, Адоеўскіх, Масальскіх, Варатынскіх, прычым захапіў i маёмасьць Крашынскіх. У выніку чаго пасольства караля Казіміра да вялікага князя Івана Васілевіча (кастрычнік 1487 г.) дакладвае, што падданыя ягоныя «князі Крашынскія Піліп, Канстанцін ды іхныя браты» скардзяцца на вялікага князя Івана Васілевіча, які забраў іхныя ўладаньні Цешынава, Сукромна, Альховец, Надслаўе i Ат'еждзец ды ад сябе надаў Васілю Далматаву. У падрыхтаваным пад канец панаваньня караля Казіміра IV сьпісе князёў i баяраў Смаленскіх згаданыя «князі Піліп Крашынскі а ягоны сын Івашка, брат ягоны Заня а трэці брат ягоны Івашка». У лічбе дабрадзеяў манастыра сьв. Тройцы ў Вільні запісаныя князі Крашынскія: Раман, Петра, Флёрус i Сурын (?), Запісаны ў памінальніку Супрасльскае лаўры «род князя Канстанціна Крашынскага» пералічвае па чарзе - князя Рамана, князя Іаана, князя Фёдара, князя Канстанціна ды г. д. з гэтага вынікае, што продкам князя Канстанціна Фёдаравіча Крашынскага быў нейкі князь Раман, бацька Івана, дзед Фёдара.


I запраўды, нейкі князь Іван Раманавіч (бяз прозьвішча) падпісаны на прывілеях вялікага князя Швідрыгайлы; у 1446 г. князю Івану Дзімітравічу на Астрожац i ў 1450 г. Яршу Тарашковічу на Доўгую шыю ў павеце Луцкім. Той жа князь Іван Раманавіч каля 1450 г. атрымлівае прывілей на Княжы двор у Татарыне зь людзьмі. Але ці ён быў Крашынскім? Хоць праўдападобна, ды нельга сьцьвярджаць. Гаварылася вышэй, што князі Піліп, Канстанцін i браты іхныя Крашынскія ў 1487 г. дамагаюцца звароту дзедзічных уладаньняў, захопленых Масквою. Ці Піліп i Канстанцін былі роднымі братамі? Гэтае пытаньне застаецца адкрытым, бо калі Канстанцін мае прозьвішча Фёдаравіч, дык Піліп выступае бяз сталага патроніму. Князь Канстанцін Крашынскі, падпісваючыся Фёдаравічам, сьцьвярджае, што быў сынам князя Фёдара Крашынскага, пра якога ня маем ніякіх сучасных зьвестак. На прывілеі князя Канстанціна Іванавіча Астроскага, дадзеным у 1429 г. Віленскаму сабору на дань з маёнтку Зьдзенцёла, падпісаны між сьведкамі «князь Канстанцін Фёдаравіч пляменьнік а князь Іван Крашынскі», з чаго вынікае, што той князь Фёдар меў за жонку сястру (невядома, ці родную) князя Канстанціна Астроскага.


Князь Канстанцін Фёдаравіч Крашынскі як князь Канстанцін Крашынскі ў 1482 г, ужо скарбнік Смаленскі, атрымлівае прывілей на сяло на рацэ Гаці ў Смаленскім павеце. У 1487 г. кароль нагадвае вялікаму князю Маскоўскаму пра захоп ім уладаньняў князёў Крашынскіх Піліпа, Канстанціна ды іхных братоў, а ў наступным годзе, звальняючы дваранаў, дае князю Канстанціну Крашынскаму 16 коп грошаў, 8 локцяў сукна флярэнцкага, 5 локцяў адамашку з скарбу, 4 кадушкі мёду зь Федароўскага двара, 10 коп грошаў ды 82 мяшкі солі з мыта ў Смаленску й г. д. Як скарбнік Смаленскі, у 1490 г. падпісаны сьведкам, а ў 1495 г. з Барысам Сямёнавічам меў справу аб патратах, якую судзіў вялікі князь Аляксандар, i ў 1497 г. вялікі князь вызваляе сваіх людзей у Крамянай й Буйгарадзе ад пэўных павіннасьцяў. У 1498 г. скарбнік Смаленскі, князь Канстанцін Фёдаравіч Крашынскі атрымлівае прывілей на двор Балванічы ды ўладаньне Беліцкае ў Смаленскім павеце, а ў 1499 г. пацьверджаньне на валоданьне ўсёй сваёй маёмасцьці на Смаленшчыне, наданай i набытай. У 1503 г. кароль, у выніку паказаньня князя Канстанціна Крашынскага, скарбніка Смаленскага, што вялікі князь Маскоўскі прыгарнуў ягоную спадчынную маёмасьць, ды праз гэта ён з жонкаю й дзецьмі ня маюць дзе падзецца, а наданага яму Пабоева Ў Ваўкавыскім павеце на пражыцьцё не стае, у адмену за Пабоева надае яму маёнтак Дубна ў Горадзенскім павеце да вызваленьня спадчынных уладаньняў ад непрыяцеля. Кароль Жыгімонт I у сьнежні 1506 г., адразу па ўступленьні на сталец, пацьвярджае скарбніку Смаленскаму, князю Канстанціну Фёдаравічу Крашынскаму валоданьне Дубнам. У тым прывілеі князь Канстанцін выступае апошні раз як скарбнік Смаленскі; у першай па лове 1507 г., прыехаўшы на Літву, склаў тую насаду, якую з таго часу займае князь Цімафей Піліпавіч Крашынскі. Яшчэ раз пацьверджаньні на валоданьне Дубнам князь Канстанцін атрымлівае ў 1509 i 1512 гг. У 1513 г. князь Канстанцін Фёдаравіч Крашынскі з сваёю жонкаю Ганнай, выдаўшы дачку Ганну за пана Януша Багданавіча Сапегу, запісвае на ix свой палац у Дубне на Луннай з прыбудоўкамі й людзьмі. Гэта апошняя згадка пра князя Канстанціна, каторы памёр у хуткім часе пасьля 1513 г.

Жонка князя Канстанціна Ганна была дачкою Івана Кошкі, якога Януш Багданавіч Сапега, зяць Ганны, мянуе сваім «працесьцем». Княгіня Канстанцінава Крашынская Ганна ў 1524 г. атрымлівае пацьверджаньне на Дубна. Княгіня Канстанцінава Фёдаравіча Крашынская Ганна ды ейны нябожчык муж князь Канстанцін Фёдаравіч Крашынскі для кожнай з сваіх дачок, між якімі першая выданая за маршалка, пісара, дзяржаўцу Мядніцкага, Прэвальскага й Дарсунінскага, нябожчыка пана Копцю Васілевіча, другая за дзяржауцу Оуруцкага, пана Міхала Міхалавіча Халецкага, а трэцяя за двараніна Янушка Багданавіча Сапегу, з каралеўскага дазволу выбудавалі палацы ды залажылі вёскі на Дубенскіх пустках; у 1531 г., калі памерлі зяці Копаць i Сапега, княгіня, церпячы крыўды ад суседзяў, князя Паўла, біскупа Луцкага, ды Мікалая Пацэвіча, ідзе пад апеку каралевы Боны i на яе Дубна, якое трымае пры жыцьці, запісвае на валоданьне пасьля сваёй сылерці, што пацьвярджае кароль. З вышэйсказанага вынікае, што князь Канстанцін пакінуў тры дачкі.


Князь Піліп Крашынскі, ужо ў 1448 г. атрымаў на Смаленшчыне зямлю па князю Глінскім. У 1487 г. разам з князем Канстанцінам ды братамі дамагаюцца звароту спадчыннай маёмасьці, забранай вялікім князем Маскоўскім, i ў той жа час з сынам Івашкам ды братамі Занем i Івашкам, пра якіх больш не чуваць, выступае ў ліку князёў i баяраў, аселых на Смаленшчыне. У 1496 г. вялікі князь Аляксандар надае князю Піліпу Крашынскаму людзей зь вёскі Чарняты, што ў павеце Смаленскім ды якіх трымалі па чарзе князі Міхал i Фёдар Іванавічы Адоеўскія. Князь Піліп памёр недзе ў гэты час, пакінуўшы двух сыноў Івана й Цімафея - пачынальнікаў асобнай галіны.

Ліхадзіеўскі

Ад мясцовасьці Ліхадзеі ў Слуцкім павеце. З прозьвішча «Глінскі», якое князі Ліхадзіеўскія ўзялі ў апошнія часы, можна заключыць, што належаць да князёў Глінскіх.


Князь Іван Васілевіч Ліхадзіеўскі, адну трэцюю частку сваёй дзедзічнай маёмасьці Алекавічы ў павеце Наваградзкім аддаў Івану Аляксандравічу Салтану на вечнае карыстаньне, а дзьве трэці ў заклад, што пацьвярджае тастамантам 1551 г.


Князі Здань i Аляксандар Іванавічы Ліхадзіеўскія, пляменьнікі папярэдняга, маючы спадчыну ў Алекавічах, судзяцца ў 1559 г. з Салтанам за розьніцу, у 1564 г. за Родкаў а пагадненьнем у 1568 г. вырашаюць зь ім пытаньне спадчыны па сваім дзядзьку, памянёным князю Івану Васілевічу. Князь Аляксандар Іванавіч Ліхадзіеўскі выступае ў дакумантах адзін у 1562 г., а разам з жонкаю Марыяй Фёдараўнай Валкоўнай у 1571 г.; абое, князь Аляксандар Іванавіч Ліхадзіеўскі ды ягоная жонка Марыя Валкоўна, у 1574 г. прадаюць сваю долю ў Алекавічах князю Мікалаю Крыштапу Радзівілу. Тое ж самае зрабіў князь Здань Іванавіч Ліхадзіеўскі ў 1587 г.


Князь Васіль Ліхадзіеўскі ў 1580 г. быў падстарастам Прэвальскім ад імя Паўла Сапегі, кашталяна Кіеўскага. Гэты князь Васіль Іванавіч Ліхадзіеўскі, зямянін павету Горадзенскага, жанаты з Кацярынай Уласаўнай, у 1589 г. атрымлівае прывілей на 5 валокаў у лясьніцтве Прэвальскім, якія саступіў памянёнай Кацярыне ейны першы муж Маціс Міхнеўскі.


Князь Вацлаў Глінскі-Ліхадзіеўскі, асеўшы ў XVII ст. у ваяводзтве Наваградзкім, меў дачку замужам за Забоцкім. Яшчэ ў 1722 г. князі Глінскія-Ліхадзіеўскія ўзнавілі судовую справу з Радзівіламі за дабро алекавіцкае, якая скончылася пагаднёньнем 1730 г.

Любартовіч

Прозьвішча нашчадкаў Любарта, пры хрышчэньні Дзімітра, наймалодшага сына Гедыміна, князя Ўладзіміра Валынскага ды Луцку, каторы памёр каля 1384 г. Меў дзьве жонкі; пра нашчадкаў першае, Ганны, дачкі Андрэя Юр'евіча, князя Ўладзімірскага, зьвестак няма. Ад другое, Вольгі, дачкі князя Канстанціна Барысавіча Растоўскага, зь якою пашлюбаваўся ў 1350 г., меў трох сыноў: Фёдара, Лазара й Сямёна, каторыя выступаюць з маці каля 1385 г. Пра Лазара й Сямёна больш невядома.


Князь Фёдар (Фядушка) Любартовіч быў па бацьку князем Уладзімірскім i Луцкім да 1393 г., у якім пазбаўлены Вітаўтам правоў на памянёныя ўладаньні, атрымаў іншы ўдзел у Северскай зямлі. Але не зьявіўшыся туды наагул ды як незадаволены, паяднаўся з Швідрыгайлам, i ў 1398 г. абодва былі ў Вэнгрыі. Паводле Длугаша, Швідрыгайла пасьля вяртаньня на радзіму ў хуткім часе атрымаў ад караля зямлю Падольскую, а таксама i Жыдачэўскую з паветамі Стрый, Шыдлаў, Старніца, Другня ды Вусьце; апошняе дакладна адносіцца да ягонага сябра князя Фядушкі, бо шэраг ягоных дакумантаў сьведчыць пра шматгадовы побыт у Жыдачэве. У 1431 г. кароль на просьбу князя Фядушкі запісвае на Мікалая Ракомскага, маршалка князя Фядушкі, 40 марак з Станёва ў павеце Стрыйскім. Па сьмерці Вітаўта хвіліна раскошы бліснула ў жыцьці Фёдара. У ліпені 1431 г., падчас выправы на Луцак, кароль надаў i запісаў места Ўладзімір разам зь ягонай вобласьцю князю Фядушку, свайму роднаму пляменьніку. Але шчасьце было занадта кароткае; апісваючы выпадак, які меў месца ў канцы жніўня таго ж году, Длугаш згадвае: «памёр пад той час князь Фядушка, Русін, пляменьнік караля Ўладзіслава, каторы ўсе свае каштоўнасьці, скарбы, коняў, шаты, дабро i спадчынныя ўладаньні саступіў каралю, а кароль усё гэта раздаў сваім рыцарам». Факт, што Фёдар Любартовіч зрабіў караля сваім агульным спадкаберцам, ясна сьведчыць, што ня толькі не пакінуў нашчадкаў, але нават блізкіх сваякоў, а менавіта дзяцей сваіх братоў ці сёстраў. На ім канчаткова патух род Любарта, i ўсялякія паданьні пра ягоных нашчадкаў, што зьявіліся ў другой палове XVI ст., варта аднесьці не да Фёдара Любартовіча, але да ягонага стрыечнага брата Фёдара Альгердавіча.

Лоска

Ад места Лоск у павеце Ашмянскім.

Гэты тытул у XV ст. выкарыстоўвала Ганна, княгіня Лоска, удава Януша, якая фундавала касьцёл у Лоску ды ў 1480 г. запісала на яго вёскі Хрыўская й Градзіская. Княгіня Лоску памерла яшчэ за часоў панаваньня караля Казіміра (перад 1492 г.), каторы па ейнай сьмерці надаў Лоск пану Пятру Яновічу, ваяводу Троцкаму, а па ім атрымаў дзедзічныя правы на Лоск ягоны зяць пан Станіслаў Пятровіч (Кішка).

Лукомскі

Ад Лукомлі, даўней Лукамль, цяпер места Магілеўскай губэрні, недалёка возера з такім жа назовам. Места існавала ўжо ў XI ст. Зафіксавана ў дакумантах 1386 г. Сьледам за гэтым згадваецца дачка князя Андрэя Лукомскага i Старадубскага Марыя, якая была першаю жонкай в. кн. Вітаўта, але гэты факт, як не пацьверджаны іншымі сучаснымі крыніцамі, ня можам лічыць дакладным. Тым ня менш Акольскі выводзіць князёў Лукомскіх ад Андрэя Альгердавіча; тады як Каяловіч - ад сястры Ягайлы, Карамзін - «з роду вялікага князя Ўладзіміра Кіеўскага», нарэшце, іншыя ад князёў Полацкіх i Старадубскіх. З увагі на тое, што маёнткі, якімі валодалі князі Лукомскія, а менавіта Лукомль, Ротна, Ротніца, Шчыдуты ды г. д., ляжаць на Полаччыне ў ваколіцах Друцка, то i найверагодней, што сваё паходжаньне князі Лукомскія вядуць ад аселых на Полаччыне Друцкіх, Адынцэвічаў ды інш.


У першай палове XV ст. жыла княгіня Марына Лукомская, пра што сьведчыць прывілей, якім в. кн. Казімір, за пасярэдніцтвам ваяводы Даўгерда (1440-1443) надае «ў Лукомлі Станку Саковічу сяло Баліна й даньнікаў на валоданьне пасьля сьмерці княгіні Марыны».


Князь Васіль Лукомскі, у 1463 г. у Берасьці падпісаны як сьбедка на пагадненьні між князямі Астроскімі. З спадчыннай справы пра маёнткі Пірошыцы й Лукомль вынікае, што пакінуў 4 дочкі: 1) (імя невядома), жонку князя Фёдара Фёдаравіча Сакалінскага-Канаплі, якая выразна названая дачкою князя Васіля Лукомскага, маці пані Фёдаравай Уладыка; .2) Багдану, жонку Яна Мікалаевіча Радзівіла, маці Ганны Кежгайлавай; 3) i 4) дзьве іншыя, ад якіх паходзілі пані Нарбутава й панна Зоф'я. З тых паняў Уладчына, Кежгайлава, Нарбутава ды Зоф'я дзедзічылі ў 1553 г. па чацьвёртай долі спадчыны ў Пірошыцах ды Лукомлі па сваёй бабулі (?) кн. Міхалавай Ратніцкай; тая апошняя была сястрою ці братавай князя Васіля. Каля 1470 г. князі Лукомскія разам з князямі Друцкімі-Бабічамі i братамі й сёстрамі ўладыкі Міхайлы фундавалі ў Чарэі царкву сьв. Тройцы й манастыр ды далі манастыру сяло ў Караевічах i возера Залаціно, пра што згадвае ўладыка Смаленскі Міхаіл, запісваючы сваю частку Чарэі на той манастыр.


Князь Іван Лукомскі, падобна ў 1473 г. эміграваў у Маскву, пасьля чаго ягоныя маёнткі на Літве забраныя былі дзяржавай. У студзені 1493 г. князь Іван Лукомскі быў абвінавачаны ў змове супраць вялікага князя Івана Васілевіча, нібыта з намовы караля Казіміра. Быў спалены жыўцоў у жалезнай клетцы над ракою Масква. Той ці іншы князь Іван Лукомскі пакінуў сыноў.


Князь Іван Іванавіч Лукомскі, сьведка ў Астрозе ў 1488 г. Ягонаю жонкай, будзе княгіня Іванава Лукомская, што жыла ў часы вялікага князя Аляксандра ды пра якую згадка ў пазьнейшых дакумантах. Той ці іншы князь Іван Лукомскі валодаў маёнткам Шчыдуты, ад якога зваўся князем Шчыдуцкім; дакладна, што ня жыў у 1534 г., бо ў гэты год фігуруе ў дакумантах ягоны намесьнік.


Князь Андрэй Іванавіч Лукомскі атрымаў у 1499 г. ліст ад вялікага князя Аляксандра па справе Будковіча за зямлю. Той самы князь Андрэй Лукомскі мае ў 1496 г. судовую справу з Гінвіловічамі, а ў 1508 г. перайшоў на бок Глінскага.


Князь Фёдар Іванавіч Лукомскі ў 1508 г., падчас бунту Глінскага, пастаўлены ад літоўскіх паноў на варце Ліды, пакінуў іхны бок i падаўся да абозу Глінскага.


Адначасна з тымі князямі жылі:


Князь Рыгор Лукомскі, які паводле попісу 1506 г. павінен быў ставіць 6 коняў.


Князь Раман Лукомскі, жанаты з дачкою Міхала Іванавіча Пэтруча - дзедзіча часткі Чарэі; у часы вялікага князя Аляксандра каля 1500 г. Міхал Пэтруч ды ягоны зяць князь Раман Лукомскі судзяцца з Сапегам за людзей.

З тых пяці князёў (братоў?), што жылі пры вялікім князю Аляксандру, пра Фёдара i Рыгора больш невядома; Іван, Андрэй ды Раман былі пачынальнікамі асобных ліній.


Лінія Івана на Шчыдутах

Князь Іван Лукомскі, які тытулаваўся князем Шчыдуцкім, пакінуў сына кн. Андрэя.


Князь Андрэй Іванавіч Лукомскі на Шчыдутах ужо ня жыў у 1534 г., у якім ягоная ўдава княгіня Ганна Андрэева Шчыдуцкая была абскарджаная братам (стрыечным) мужа (ён называе яе нявесткай), князем Андрэем Андрэевічам Лукомскім за невяртаньне парабка, дадзенага ёй мужам нябожчыкам ды за іншыя крыўды, пра некаторыя зь ix кароль Аляксандар ужо згадваў у лісьце да княгіні Іванавай Лукомскай. Тая княгіня Ганна была дачкою Івана Скіндэра; у 1547 г. княгіня Андрэева Лукомская Ганна Іванаўна мае судовую справу з князем Васілём Міхалавічам Сангушковічам Ковельскім, які яе абскардзіў за тое, што наслала людзей Шчыдуцкіх на ягоны маёнтак Абалецкі i забрала сена з луга, ды іншыя крыўды; аказалася, што памянёны луг за князем Атамацічам i каралевай Галенай належаў да Абольцаў. У 1558 г. княгіня Андрэева Іванавіча Лукомская Ганна Іванаўна Скіндэраўна была пакліканая на суд Васілём Тушкевічам, маршалкам гаспадарскім, старастам Менскім, за пашкоджаньне межаў ягонае пушчы Сьвяцкай. У тым жа годзе княгіня Шчыдуцкая ды ейныя сыны князі Багдан i Бальтазар Лукомскія маюць судовую справу з Сапежынай, ваяводзінай Падляскай за межы земляў Рыдомльскіх. У 1561 г. князі Багдан i Бальтазар Андрэевічы Лукомскія судзяцца з той жа ваяводзінай Падляскай за спадчынныя маёнткі Шчыдуцк i Гарадзец ды ў тым жа годзе князі Багдан i Бальтазар Андрэевічы Лукомская ад імя сваёй маці княгіні Андрэевай Лукомскай Ганны Янаўны Скіндэраўны выклікаюць на суд ваяводзіча Падляскага Івана Іванавіча Сапегу за наезд з Чарэі i Рыдомля на іхны маёнтак Гарадзец. Адначасна князь Багдан Андрэевіч Лукомскі мае справу з тым жа кн. Іванам Іванавічам Сапегам, якога абскарджвае за тое, што апошні наслаў людзей чарэйскіх на ягоныя маёнткі, сяло Тапільскае й двор Гарадзецкі. У тым жа годзе княгіня Андрэева Лукомская Ганна Скіндэраўна сьведчыць суду, што разам зь нябожчыкам мужам князем Андрэем Лукомскім выдалі замуж сваіх дачок: Ганну за князя Івана Сакалінскага, Алену за пана Пяноўскага, даючы ім пасаг. Паводле попісу Літоўскага войска 1565 г., кн. Бальтазар Лукомскі абавязаны за сваю маці княгіню Ганну Андрэеву Лукомскую з Боліна й Бычкова ставіць 2 коняў з латамі, прылбіцамі i дзідамі.


Князь Бальтазар Андрэевіч, выступае ў дакумантах у 1558 i 1561 гг. разам з маці й братамі. У 1561 г. пан Петра Ўладыка дае паказаньні, што ягоны швагер кн. Бальтазар Андрэевіч Лукомскі жаніўся зь ягонай роднаю сястрой Зоф'яй, каторай зрабіў запіс на 600 коп грошаў; тыя запісы заставаліся ў іхнага бацькі Фёдара Ўладыкі да ягонае сьмерці, потым перайшлі да Петры, які на просьбу сястры ix вяртае. Амаль адначасна з гэтай справай Петра Фёдаравіч Уладыка выклікае на суд свайго шеагра князя Бальтазара Лукомскага й Шчыдуцкага за долю маёнткаў у Лукомлі ды Пірошыцах. У 1563 г. Зоф'я Фёдараўна Уладычанка вяртае свайму мужу князю Бальтазару Андрэевічу Лукомскаму дадзены ёй запіс на 200 коп грошаў з Вярбковічаў у павеце Кіеўскім i двара ў м. Мазыры, а таксама 300 коп з Лукомлі й Шчыдуцку. У 1565 г. князь Бальтазар Андрэевіч Лукомскі запісвае на сваю жонку Зоф'ю Ўладычанку 1/3 усіх сваіх маёнткаў ды 3.000 коп зь іншых 2/3 частак. Паводле вайсковага попісу, у тым жа годзе кн. Бальтазар Лукомскі абавязаны паставіць з Лукомлі (?) коняў з латамі, прылбіцамі й дзідамі ды 7 такіх жа коняў з жончынага маёнтку Варковічаў. У 1569 г. князь Бальтазар Андрэевіч Лукомскі, ротмістар каралеўскі, за праяўленую мужнасьць над Улай атрымлівае навечна прывілей на сёлы Караевічы й Плошкі ў Васіліскіх уладаньнях, наданыя яму папярэдне часова ў адмену забраных Масквою маёнткаў у павеце Полацкім ды на 15 валок зямлі ва ўладаньні Ратомскім на Жмудзі. Дакладна той жа князь Бальтазар Лукомскі валодаў у 1581 г. зямлёй у Вярбковічах на Кіеўшчыне. Праўдападобна не пакінуў нашчадкаў.


Ягоны брат князь Багдан Андрэевіч выступае ў 1558 i 1561 гг. Баронячы Полацак ад Масквы, пры здачы замку (15 лютага 1564 г.) трапіў у вязьніцу. З увагі на гэта ў 1566 г. кароль жонцы князя Багдана Андрэевіча Лукомскага Зоф'і Слушчанцы, муж каторай знаходзіўся ў маскоўскай няволі, а ягоныя маёнткі ў Лукомлі i службовы люд былі знішчаныя непрыяцельскім войскам, вызначае на пражыцьцё ёй ды малым дзецям 6 валокаў зямлі заселенай i 4 пустой ва ўладаньні Лідзкім. У тым жа годзе кароль выдае загад, каб нявольнік маскавіцін Нараваты быў перададзены Рыгору Бацю для адмены на зяця (швагра?) ягонага, князя Багдана Лукомскага, што быў у маскоўскай вязьніцы. Пасьля вяртаньня князь Багдан Лукомскі ў 1571 г. прызначаны «прыставам» пры паслох маскоўскіх. Той жа князь Багдан Андрэевіч Лукомскі ды ягоная жонка Зоф'я Іванаўна Слушчанка атрымліваюць ад караля Генрыка (1574) прывілей на 20 валокаў у старастве Лідзкім; абое ў 1579 г. судзяцца зь Юрыем Градоўскім за маёнтак Караевічы. Каля таго часу (1579-1580) кн. Багдан атрымлівае пасаду земскага судзьдзі Аршанскага. У сьнежні 1580 г. кн. Багдан Андрэевіч Лукомскі судзьдзя земскі Аршанскі разам з жонкаю атрымлівае прывілей на 3 сялы: Яванскае, Капцэвічы i Саладамеравічы на зямлі Дзісьненскай за ваенныя заслугі ў часы караля Жыгімонта Аўгуста. Той жа судзьдзя земскі Аршанскі згадваецца ў 1581 г. у тастаманце сваяка князя Канстанціна Міхалавіча Лукомскага. Ягоная жонка княгіня Багданава Лукомская судзьдзіна земская Аршанская Зоф'я Слушчанка згадваецца ў 1586 г. у тастаманце сваёй роднай сястры, кашталяванай Смаленскай Юр'евай Зяновічавай Ганны Слушчанкі, якая запісвае на яе 600 коп грошаў, а таксама маёнтак Запаловы на Полаччыне. 2 лютага 1591 г. кн. Багдан Андрэевіч Лукомскі судзьдзя земскі Аршанскі менаваны маршалкам Аршанскім. Памёр, аднак, у тым жа годзе судзьдзёй земскім Аршанскім, не прыняўшы маршалкоўства, на якое 12 сьнежня т. г. прызначаны князь Міхал Сакалінскі. Удава па ім княгіня Багданава Лукомская Зоф'я Слушчанка ў 1592 г. судзіцца з Дунаямі за Ляхавічы. Яшчэ ў 1605 г. княгіня Багданава Лукомская Зоф'я Слушчанка, былая судзьдзіна земская Аршанская, сумесна з а. езуітамі Полацкага калегіюма мае судовы працэс з кашталянам Віцебскім князем Міхалам Друцкім-Сакалінскім ды ягонаю жонкай Ганнай Піяноўскай за забракую зямлю. Князь Багдан Андрэевіч пакінуў некалькі сыноў.


Лінія Андрэя на Меляшковічах

Вышэйпамянёны князь Андрэй Іванавіч Лукомскі, пра якога згадвалася ў 1496-1508 гг. валодаў Меляшковічамі ў павеце Сеньскім, ад якіх зваўся князем Меляшкоўскім; князь Андрэй Меляшкоўскі ў 1534 г. судзіў справу між князем Іванам Вяземскім i княгіняй Федзяй Міхалавай Ратніцкай. Пакінуў ад князёўны Фёдараўны Чацьвяртынскай сына Андрэя ды дочкі, Аграфену й Ганну. Вынікае гэта з тастаманту пані Сямёнавай Кміцічавай Аграфены Андрэеўны князёўны Лукомскай, пісанага ў 1554, паводле якога маёнтак Пышна, двор на рацэ Аліні i двор у Вільні, запісаныя на яе першым мужам князем Міхалам Асавецкім, адпісвае другому мужу Сямёну Кміцічу з тым, што праз год Пышна адыдзе да ейнага роднага брата князя Андрэя Лукомскага, прычым адзначае, што правы на ўсю тую маёмасьць знаходзяцца ў ейнай цёткі пані Іванавай Андрэевіча падскарбінай дворнай Багданы Фёдараўны; Мікулін, слуга першага мужа, дадзены ёй пажыцьцёва, павінен быць вернуты каралю; а сваёй сясгры пані Астаф'евай Яцыніча Ганьне Андрэеўне ды ейным дзецям адпісвае некаторую рухомасьць. З памянёных дзяцей кн. Андрэя:


Аграфена Андрэеўна (Духна), жонка ў 1-ым шлюбе князя Міхала Асавецкага, 2-ім - Сямёна Кміты. У 1550 г. Сямён Кміціч, дваранін гаспадарскі, ды ягоная жонка князёўна Духна Лукомская маюць справу аб Пышненскім - падданым іхнага маёнтку. З тастаманту, які Аграфена складала 1 лістапада 1554 г., вынікае, што была бязьдзетнай. Памерла ў хуткім часе пасьля гэтага. Ужо ў сакавіку 1555 г. за пасярэдніцтвам судзьдзяў была згода між кн. Андрэем Андрэевічам Лукомскім ды панам Сямёнам Кмітам пра падзел спадчыны па жонцы апошняга, сястры першага, нябожчыцы князёўне Аграфене Андрэеўне Лукомскай, у выніку чаго князю Лукомскаму прысуджаны маёнтак Пышна, што адпісаў Аграфене ейны першы муж князь Асавецкі. У 1557 г. пан Сямён Кміта палац над Вільняй над ракою Алінай, запісаны на яго нябожчыцай жонкай князёўнай Аграфенай Андрэеўнай Лукомскай, адказвае свайму сыну Піліпу ды ягонай жонцы Настасьсі Гарнастаеўне ваяводзінцы Наваградзкай.


Князь Андрэй Андрэевіч Лукомскі паводле попісу 1528 г. мусіў ставіць 10 коняў на ваенныя патрэбы; у тым самым годзе атрымлівае рашэньне па справе зь Фёдарам Багданавічам Сапежычам за крыўды. У 1534 г. князь Андрэй Андрэевіч Лукомскі шмат разоў падпісаны як сьведка, мае судовую справу з сваёй братавай (нявесткай) княгіняй Ганнай Андрэевай Шчыдуцкай за розныя крыўды, а ў 1541 г. з Сапегам ваяводам Падляскім за падданага. У наступным годзе - судзьдзя трацейскі па справе князёў Сакалінскага й Баратынскіх. У 1551 г. абскарджаны Дзімітрам Янавічам Сапегам за крыўды, зробленыя падданым у Чарэйскім маёнтку. Валодаючы Меляшковічамі, князь Андрэй Андрэевіч Лукомскі судзіўся з плябанам Абалецкім, ксяндзом Янам Гайкам, ды ў 1552 г. атрымаў рашэньне суда па гэтай справе. У 1553 г. скардзіўся на Васіля Тышкевіча, што той чыніць крыўды ягоным падданым Жарынскім. Ажаніўшыся з Настасьсяй Слушчанкай, дачкою нябожчыка Рыгора Амяльянавіча Слушкі, ды ўзяўшы за ёй пасагу 300 коп грошаў i столькі ж каштоўнасьцямі, запісвае на ейнае вена 1200 коп зь Меляшковічаў, Абалмаковічаў, Халаневічаў, Аб'езера й Лукомлі. У наступным годзе князь Андрэй Андрэевіч Лукомскі i Андрэй Багданавіч Шалуха ад імя сваіх жонак Настасьсі й Ганны Рыгораўных Слушчанак судзяцца з гараднічым Кіеўскім, дзяржаўцам Любацкім Іванам Рыгоравічам Слушкам за тое, што не даў ім долі ў маёнтках Гатаве й Новай вёсцы як спадчыны па памерлых сястры й брату, пані Юльляне i Паўлу Рыгоравічах Служках. У гэты ж час судзіцца з сваім шваграм Сямёнам Кмітам за маёнтак Пышна, адпісаны яму сястрою, жонкаю Кміты. У 1558 г. князь Андрэй Лукомскі й ягоны сын Барыс атрымалі скаргу ад князёў Яна i Міхала Баратынскіх за наезд на дом Баратынскіх у Лукомлі ды зьбіцьцё слугаў, за што мелі заплаціць штраф. Князь Андрэй Лукомскі ў 1559 г. мае справу зь Пяткоўскім аб захопе ім людзей з маёнтку Пышна, якіх загадана апошняму вярнуць кн. Андрэю. У 1564 г. князь Андрэй Лукомскі пасол ад Полаччыны на Варшаўскі сойм; у тым жа годзе князь Андрэй Андрэевіч Лукомскі атрымаў прывілей на 50 слугаў у Ваўкавыскіх уладаньнях на адмену тых маёнткаў, што адышлі да Масквы падчас захопу Полацка. У попісе Літоўскага войску 1565 г. князь Андрэй Андрэевіч Лукомскі запісаны на 15 коняў; у 1567 г. князь Андрэй Лукомскі атрымаў прывілей на Нязбодзішкі ды ў тым жа годзе кароль Жыгімонт Аўгуст у лісьце да цара Івана Васілевіча адказвае на прэтэнзіі саступіць яму Лукомль, а таксама замак Бэлмклі, што належалі князю Андрэю Іванавічу (?) Лукомскаму. 15 красавіка 1567 г. князь Андрэй Лукомскі прызначаны земскім судзьдзёй Аршанскім. Памёр перад 1580 г., блізу гэтага часу судзьдзёй земскім Аршанскім стаў кн. Багдан Лукомскі. Удава па ім княгіня Андрэева Лукомская Настасься Слушчанка памерла 18 сьнежня 1581 г., склаўшы перад сьмерцяй тастамант, у якім пералічае нашчадкаў: сына, князя Івана Андрэевіча Лукомскага; дачок, Аўдоцьцю Мікалаеву Венцлаўскую, Багдану у княгіню Фёдараву Іванавіча Масальскую; унукаў, князя Івана й князёуну Марыну Барысавічаў Лукомскіх; наказвае сыном, каб пахавалі яе ў Лукомлі ў царкве сьв. Міхала ды згадвае пра тое, што ейны сын Іван жанаты з Кацярынай Рыгораўнай Яцкавічаўнай, а удава па другім сыне Барысе Кацярына Глебаўна Карсакоўна выйшла другі раз замуж за Стрэта Тышкевіча. Кн. Андрэй Андрэевіч пакінуў памянёных чатырох дзяцей ды дачку Марыну, пра якую ў тастаманце ня згадваецца.


№5-1994. С. 102-108.

Мсьціслаўскі

Мсьціслаў, цяпер павятовы горад Магілеўскай губэрні, ды прылеглыя да яго землі, некалі станавілі сабою частку вялікага княства Смаленскага; тыя землі былі заваяваныя вялікім князем Альгердам. Як удзел перайшлі да сына Альгерда - Карыгайлы, па сьмерці каторага ў 1390 г. дасталіся іншаму сыну Альгерда - Лінгвеню. За Лінгвенем ды ягонымі нашчадкамі княства складалася зь Мсьціслава, Мгліна, Хоцімля (Хоцімск), Дрокава, Паповай гары; на князя Міхала Іванавіча Жэслаўскага перайшлі толькі Мсьціслаў i Мглін.


Род першы

Лінгвень, ахрышчаны Шымонам Альгердавічам, выступае ў 1379- 1431 гг. Меў дзьве жонкі; першая Марыя, дачка вялікага князя Масквы Дзімітра Данскога, шлюб узяла ў Маскве 14 чэрвеня 1394 г., памерла ў Мсьціславе, 15 траўня 1399 г., пакінуўшы сына Юрыя. Другая (імя невядома), князёўна Маскоўская, шлюб брала ўзімку 1406-1407 гг., маці князя Яраслава Тэадора Лінгвеневіча, які нарадзіўся ў 1411 г. Загінуў у 1435 г. у бітве над Вількамірам. Ведамы прывілей, паводле якога князь Люквен Мсьціслаўскі надае землі пад Мсьціславам свайму баярыну Касьцюшку. Вялікі князь Казімір (1440- 1446 гг.) пацьвердзіў розным баярам валоданьне землямі, што былі атрыманыя ад князя Лінгвеня i ягонага сына князя Яраслава. Княз,ь Сямён Лінгвень Альгердавіч фундаваў манастыр сьв. Ануфрыя Ў Мсьціславе i запісаў на яго вёску з падданымі на рэчцы Няпоці; той фундуш павялічвалі нашчадкі: князь Юры Сямёнавіч з жонкаю Зоф'яй у 1453 г., князь Іван Юр'евіч з жонкаю Юльлянаю ў 1468 i 1483 гг., а таксама князь Міхал Іванавіч у 1515 i 1525 гг.; наданьні гэтыя пацьвердзіў кароль у 1633 г.


Стадніцкі апісаў i жыцьцё князя Юрыя Лінгвеневіча ў 1422-1447 гр. Дадамо, што па сьмерці Вітаўта князь Юры стаў на бок Швідрыгайлы, у 1431 г. падпісаў (Георгі Лянгвінавіч) разам зь іншымі князямі замірэньне з каралём. Пасьля паразы Швідрыгайлы страціў княства Мсьціслаўскае. Прыбыўшы ўпершыню ў Ноўгарад увосень 1432 г., быў там нядоўга, прынамсі, у наступныя гады сьлядоў ягонага побыту там не спатыкаем. Другім разам наведаў Ноўгарад 3 сакавіка 1438 г. Пра ягонае змаганьне (праўдападобна на чале смалянаў) зь Літвою, ёсьць згадка ў крыжацкім рапарце ад сьнежня 1441 г. Вялікі князь Казімір вярнуў яму спадчынны Мсьціслаў. У 1443 г. князь Юры Лінгвеневіч з жонкаю Зоф'яй ды сынам Іванам памнажаюць i пацьвярджаюць фундуш свайго бацькі князя Сямёна Лінгвеня на манастыр сьв. Ануфрыя ў Мсьціславе. Наступным годам быў у Ноўгарадзе, скуль меўся падацца ў Нямеччыну, але яго не пусьцілі i тады выехаў у Маскву. У 1445 г. зноўку едзе ў Ноўгарад з Масквы, ды заміж таго, каб служыць агульным мэтам Літвы i горада, абвяшчае сябе хаўрусьнікам князя Міхала Зыгмунтавіча, за што Казімір Ягелончык забірае княства Мсьціслаўскае i ў 1446 г. надае яго князю Васілю Яраславічу. Пасьля пароль Казімір вяртае яму Мсьціслаў, якім надалей князь спакойна валодаў.


Князь Ежы Лянгвінавіч у 1448 г. быў на сойме ў Любліне. Той жа князь Юры Лінгвеневіч у 1453 г. разам з жонкаю Зоф'яй павялічваюць фундуш бацькі на памянёны манастыр, запісваючы на яго вёскі Галоўчына, Калянікаў i Камаровічы з падданымі. Ягоная жонка памерла каля 1445 г., а сам - у 1457 г.


Ягоны сын князь Іван Юр'евіч Лінгвеневіч вёў ціхае жыцьцё ў Мсьціславе i знаны толькі праз асабістыя фундацыі, менавіта: у 1458-1459 гг. князь Іван Юр'евіч запісаў на Полацкі Сафійскі сабор сяло на Марынцы, у 1463 г. князь Іван Юр'евіч разам з жонкаю княгіняю Юльлянаю адпісалі сабору сьв. Тройцы ў Мсьціславе розныя даніны (зь зьместу акта вынікае, што князь Іван Юр'евіч валодаў Княжыцамі), у 1468 г. князь Іван Юр'евіч запісаў на манастыр сьв. Ануфрыя ў Мсьціславе сяло Гостынь ды ў 1483 г. князь Іван Юр'евіч Лінгвеневіч з княгіняю Юльлянаю таму ж манастыру пацьвярджаюць i павялічваюць наданьні свайго дзеда князя Сямёна Лінгвеня Альгердавіча й бацькі князя Юрыя Лінгвеневіча, Памёр за панаваньнем караля Казіміра, перад 1489 г., у якім ужо толькі княгіня Юльляна Мсьціслаўская адказвае на скаргі маскоўскіх купцоў, абрабаваных ейнымі падданымі. Ягоная жонка княгіня Іванава Юр'евіча княгіня Юльляна асабіста запісвае ў 1461 г. на Мікалаеўскую царкву сяло Грыдкова. У 1489 г. у дакумантах значыцца як удава. Ужо ўдавою княгіня Іванава Юр'евіча княгіня Юльляна Мсьціслаўская пацьвярджае й памнажае фундацыю нябожчыка мужа на Пустынею манастыр i сабор сьв. Тройцы ў Мсьціславе. Памерла перад 1495 г., пакінуўшы дзьве дачкі, Настасьсю ды Юльляну. Па сьмерці княгіні Іванавай, Мсьціслаў як лена перайшоў да вялікага князя Аляксандра, над апекаю якога засталіся ейныя дочкі. У жніўні 1495 г. князёуны мсьціслаўскія Настасься й Юльляна з дазволу караля жывуць у Мсьціславе i валодаюць да замужжа маёнткамі, якія трымалі іхны дзед Юры i бацька Іван.


Род другі

Пасьля кароль аддаў Мсьціслаў у пажыцьцёвае валоданьне мужу адной з дачок князя Івана Юр'евіча князю Міхалу Іванавічу Жэслаўскаму. Такім спосабам апошні празь сябе, а ня жонку, якой дзедзічных правоў кароль не пацьвердзіў, быў князем Мсьціслаўскім; ды, нягледзячы, што княгіня Мсьціслаўская памерла, не пакінуўшы нашчадкаў, i на пратэсты княгіні Мсьціслаўскай Настасьсі княгіні Слуцкай, застаўся на тым княстве.


Князь Міхал Іванавіч Жэслаўскі, колькі разоў згаданы ў каралеўскіх «інструкцыях» (наданьнях) «князём, паном i дваранам» ад 1482-1488 гг., у 1492 г. езьдзіў у Віцебск з паведамленьнем пра сьмерць караля Казіміра ды пры Аляксандру быў прызначаны на пасаду намесьніка Віцебскага; ад красавіка 1494 г. па красавік 1495 г. выступае ў дакумантах як намесьнік Віцебскі. У сакавіку 1495 г. сустракаў у Віцебску вялікую княгіню Галену, якая ехала на шлюб у Вільню. Склаў абавязкі намесьніка ў чарвені ці ліпені 1495 г. У лютым 1499 г. князь Міхал выступае поруч з сваім бацькам, князем Іванам Юр'евічам Жэслаўскім i братамі. Ягоны шлюб з князёўнаю Мсьціслаўскаю i атрыманьне правоў на Мсьціслаў датуюцца вясною 1499 г.

30 гадоў валодаў князь Міхал Мсьціслаўскім княствам. За гэты час выдаў шмат прывілеяў i наданьняў, у прыватнасьці, манастыром: Пустынскаму і Ануфрыеўскаму ў Мсьціславе, Спаскай царкве тамсама i сьв. Мікалая ў Воршы ды таксама розным падданым. На пачатку свайго панаваньня князь Міхал, абараняючы Мсьціслаў ад Масквы, 14 лістапада 1501 г. ля гэтага гораду меў паразу, страціўшы каля 7000 забітых i шмат увязьненых. Войскі маскоўскія абмежаваліся толькi спусташэньнем ваколіцаў Мсьціслава ды захопам Мгліна. У 1503 г. кароль, з увагі на тое, што замак Мсьціслаў пацярпеў ад Масквы i татараў, а другі замак Мглін захоплены маскавітамі, надае князю Міхалу ўладаньне Спагляны ў Крэўскім павеце да вяртаньня Мгліна. У 1507 г. кароль Жыгімонт пацьвярджае яму валоданьне замкамі Мсьціслаў i Радамль. Пацьверджаньне тое было мусовым, бо княгіня Сямёнава Слуцкая заявіла каралю пра свае правы на Мсьціслаў. У тым жа годзе князь Міхал Іванавіч Мсьціслаускі з жонкаю Васілісаю ды сынамі князямі Фёдарам i Васілём надаюць манастыру сьв. Мікалая ў Мсьціславе людзей у Расьненскай акрузе разам з данінамі i даходамі. Князь Міхал атрымлівае прывілеі: у 1511 г. на Маладэчна, якое трымае з наданьня Аляксандра i на Любчу ў Прапойскіх уладаньнях пажыцьцёва; у 1514 г. на Рычаў на Стыры, які ўзяў за жонкай Юльлянай а дакладней - князь Міхал Васілевіч (Чартарыскі) той маёнтак падараваў сваёй дачцэ Ганьне i ейнаму мужу князю Івану Юр'евічу (Гальшанска-Дубровіцкаму), а па сьмерці мужа Ганна, выдаючы дачку Юльляну за князя Міхала Іванавіча, аддала яму гэтую маёмасьць.

Падчас вайны вялікі князь Маскоўскі, здабыўшы Смаленск, выправіў войскі на захоп Мсьціслава; князь Міхал, ня маючы досыць сілаў дзеля адпору маскоўскаму войску, здаўся i толькі пасьля бітвы пад Воршай вярнуў Мсьціслаў Літве. Кароль у 1514 г. здымае фактычную i маральную адказнасьць з князя Міхала за тое, што падчас вайны змушаны быў Мсьціслаў i сябе здаць маскавітам. А ў 1519 г. князь Міхал разам зь іншымі літоўскімі панамі змагаўся з войскамі маскоўскімі, якія захапілі тады Маладэчна.

Напрыканцы жыцьця меў князь вялікія сямейныя непрыемнасьці. Зь ліста караля Жыгімонта ад 3 жніўня 1525 г. да князя Міхала стала ведама, што князь свайму сыну Фёдару не хацеў даваць ніякай маёмасьці, пра што кароль колькі разоў нагадваў князю i пасылаў да яго брата, князя Багдана Іванавіча Жэслаўскага, намесьніка Менскага ды, урэшце, пастанавіў даць ад сябе Фёдару ўладаньне Татарынскае; тады Міхал паслаў да караля другога сына Васіля, каб упрасіў не адбіраць у яго таге ўладаньня i што бацька дасьць Фёдару замак Радамль. Кароль на гэта згадзіўся. У 1526 г. князь страціў абодвух сыноў: Васіль памёр, а Фёдар уцёк у Маскву. Расчараваны князь адрокся ад сваіх уладаньняў i ў акце ад 29 ліпеня 1527 г, запісвае, што Мсьціслаў i Радамль па ягонае сьмерці пераходзяць да караля, бо сыноў ён ужо ня мае: адзін зышоў на той сьвет, а другі ўцёк да непрыяцеля. Быў гэта канец удзельнага княства Мсьціслаўскага, бо ўжо вясною 1527 г. намесьнікам Мсьціслаўскім i Радамльскім кароль прызначае маршалка гаспадарскага Яна Юр'евіча Глябовіча. Аднак Глябовіч, відочна, не хацеў гэтае пасады, бо кароль 10 жніўня 1528 г. памянёныя замкі аддае ў часовае валоданьне пану Яну Юр'евічу Гінічу, старасту Берасьцейскаму, з умоваю выплаты паловы ўсіх даходаў князю Міхалу. Маёмасьць князя нашмат зьменшылася, бо ў попісе таго ж году князь Міхал мусіць ставіць на земскую службу толькі 32 кані. Гэта апошняя згадка пра князя Міхала Мсьціслаўскага, які праўдападобна памёр у першай палове 1529 г. У тым жа 1529 г. 2 лістапада кароль надае замкі Мсьціслаў i Радамль трэцяму дзяржаўцу (намесьніку) пану Юрыю Юр'евічу Зяновічу, а пра князя Міхала больш ня згадвае. Меў князь Міхал Мсьціслаўскі двух вышэйзгаданых сыноў i чатырох дачок: Марыю, Тамілу, Анастасьсю i Аграфену.

Сеньскі

ад Сянно, цяпер павятовы горад Магілеўскай губэрні, што ляжыць паблізу Друцка i Талачына, з князямі каторых князі Сеньскія мелі блізкія дачыненьні, валодаючы супольна Худовам. У гербоўніках пра князёў Сеньскіх не знаходзім згадак.


Першаю знанаю асобаю таго роду быў князь Рыгор Сеньскі, які жыў на пачатку XVI ст. Кароль Жыгімонт I надаў яму Калодчычы, Кісловічы i Арцюховічы. Але хутчэй гэтыя зьвесткі належаць да ягонага сына князя Івана Рыгоравіча. Апроч сына, меў князь Рыгор дачку, што стала жонкай Віцебскага баярына Гуркі Алехнавіча.


Князь Іван Рыгоравіч Сеньскі як князь Іван Сенскі падпісаны ў 1499 г. у Вільні на наданьні князя Канстанціна Астроскага Віленскаму сабору, а ў 1500 г. у Мельні як князь Іван Сеньскі дваранін гаспадара Я. М. вялікага князя на запісе князя Багдана Глінскага на Пустынскі манастыр у Кіеве; той жа князь Іван Сенскі каля 1507 г. памянёны ў агульным попісе шляхты Літоўскай. Намесьніцтва Медніцкае атрымаў у 1516 г. па князю Васілю Жылінскім; у 1520 г. князь Іван Рыгоравіч Сеньскі намесьнік Медніцкі, атрымлівае за верную службу, а таксама ў адмену за маёмасьць, захопленую Масквою, прывілей на Меднікі пажыцьцёва; а ў 1523 г. князь Іван Рыгоравіч Сеньскі, намесьнік Медніцкі, атрымлівае іншы прывілей, на Кашкановую пустку ў Віцебскім павеце, Князь Іван склаў абавязкі намесьніка Медніцкага каля 1526 г., у якім заступіў на гэтую пасаду Копаць Васілевіч. У попісе шляхты 1528 г. князь Іван Сеньскі запісаны на 2 коні, а дзеці ягоныя маюць ставіць 6 коней.

Скіргайла

літоўскае імя аднаго з сыноў в. кн. Альгерда Скіргайлы, пры хросьце Івана, князя Троцкага ў 1382 г., Полацкага - 1387, вялікага князя Літвы ў 1386-1392 гг., затым у 1395 г. князя Кіеўскага. Памёр нежанатым у сьнежні 1396 г.

Слуцкі

ад Слуцка, цяпер павятовы горад Менскай губэрні, калісь сталіцы Слуцкага княства. У XIV ст. Слуцак уваходзіў у склад Пінскага княства, дзе валадарылі нашчадкі Нарымонта Гедымінавіча. Да ix належаў князь Юры Слуцкі, згаданы ў дакумантах 1387 г. Па ім Слуцак перайшоў да князя Ўладзімера Альгердавіча, які быў пазбаўлены Кіеўскага княства. Хронікі пішуць, што блізу 1395 г. Вітаўт у адмену за Кіеў надаў яму Капыль. Да Капыля належаў i Слуцак, каторы ў першай палове XV ст. быў рэзыдэнцыяй сына Ўладзімера - князя Аляксандра (Алелькі) Уладзімеравіча. У 1420 г. у Слуцку Кіеўскі мітрапаліт хрысьціў сына Аляксандра, князя Сямёна Аляксандравіча. Другі сын Аляксандра, князь Міхал Алелькавіч, атрымаўшы Слуцак, стаў пачынальнікам князёў Алелькавічаў, якія спачатку пісаліся «князямі», а затым «князямі Слуцкімі», род якіх згас напрыканцы XVI ст.

Смаленскі

ад Смаленска, некалі сталіцы ўдзельнага княства. Смаленскія князі паходзяць ад Расьціслава Міхала Мсьціслававіча вялікага князя Кіеўскага (+ 1167 г.)


Сьвятаслаў Іванавіч ад 1359 г. паноўны вялікі князь Смаленскі. Скарыстаўшы з побыту Ягайлы ў Кракаве i бунту князя Андрэя Альгердавіча, у сакавіку 1386 г. аблажыў Мсьціслаў. Горад бараніў князь Карыгайла Альгердавіч. На дапамогу яму рушылі князі Скіргайла i Лінгвень Альгердавічы ды Вітаўт Кейстутавіч.

Над ракою Вехраю, недалёка ад Мсьціслава, 29 красавіка 1386 г. адбылася бітва, у якой аддзелы Сьвятаслава былі разьбітыя, а ён сам i ягоны пляменьнік князь Іван Васілевіч загінулі, сыны Глеб i Юры трапілі ў палон. Лінгвень, гонячы непрыяцеляў, падышоў пад Смаленск, і, узяўшы выкуп з горада, пасадзіў на вялікім княстве Смаленскім князя Юрыя Сьвятаслававіча, як васала Літвы. Князя Глеба Сьвятаслававіча пакінулі закладнікам. Вялікі князь Сьвятаслаў Іванавіч меў сыноў: Глеба, Юрыя, Аляксандра, Івана i Васіля, а таксама некалькі дачок.


Князёўна Ганка Сьвятаславаўна, жонка Вітаўта Кейстутавіча вялікага князя Літоўскага, памерла ў 1418 г.


Князёўна Агрыпіна Сьвятаславаўна была жонкаю князя Івана Альгімонтавіча Гальшанскага.


Князёўна Юльляна Сьвятаславаўна, жонка князя Таўцівіла Конрада Кейстутавіча, які загінуў у 1390 г. пад мурамі Вільні; па ягонае сьмерці выйшла замуж за Манівіда, літоўскага пана.


Сакалінскі (Друцкі), таксама Сакаленскі, ад мясцовасьці Сакольня блізу Друцка, цяпер Аршанскі павет. У XV ст. ёю валодалі сумесна сыны князя Фёдара Іванавіча Бабіча Друцкага - князі Сямён Сакалінскі i Фёдар Канапля. Абодва князі ды іхныя нашчадкі тытулаваліся князямі Сакалінскімі. З часам Сакольня перайшла ў валоданьне вылучна нашчадкаў Сямёна.


Князь Сямён Фёдаравіч у 1466 г. павялічвае фундуш Чарэйскаму манастыру. У 1489 г. князь Сямён Фёдаравіч Сакалінскі атрымаў ад Літвы пасаду намесьніка Таропецкага, а ў 1492 г. - намесьніка Бранскага. Нядоўга быў на гэтай пасадзе, бо ўжо ў 1494 г. яе займае князь Фёдар Іванавіч Жэслаўскі. У 1511 г. князь Сямён Сакалінсі i ягоны сын Іван атрымліваюць прывілей на людзей у Полацкім павеце. Верагодна, князь Сямён Сакалінскі памёр у маскоўскай няволі разам з адным з сыноў; мог трапіць у палон у 1514 г. пры здабыцьці Смаленска. Ягоная удава адпісала сыном двор Крывіна i памерла перад 1527 г. Князь Сямён пакінуў сыноў Юрыя, Васіля, Андрэя, Хвана i дачку Дамніду.


Князёўна Дамніда Сямёнаўна была жонкаю князя Сямёна Ямонтавіча Падбярэскага. У 1527 г. кароль піша да намесьніка Кярноўскага князя Сямёна Ямонтавіча Падбярэскага пра двор Крывіна. Нябожчыца княгіня Сакалінская адпісала гэты двор сыном, а тыя, выдаючы за яго сястру і, ня меўшы наяўных грошай, пакінулі яму, Падбярэскаму, гэты маёнтак. Таксама кароль раіць князю Сямёну не адмаўляцца ад выкупу за Крывіна. У 1529 г. Дамніда памерла, запісаўшы на мужа сваю суму з Крывіна, а таксама, што ён мае права трымаць маёнтак 5 гадоў, пакуль не атрымае 80 коп грошаў. Пра гэта даведваемся з дакумантаў суда, на які пакліканы князь Сямён Ямонтавіч Падбярэскі намесьнік Кярноўскі князямі Андрэем Сакалінскім, Юрыем Цімафеевічам Масальскім, Цімафеем Юр'евічам i Міхалам Васілевічам Сакалінскімі за Крывіна. Напрыканцы 1530 г. зноў судзіліся вышэйпамянёныя князі з князем Падбярэскім, але той паказаў тастамант сваёй памерлай жонкі Дамніды, сястры князёў Сакалінскіх, паводле якога можа трымаць гэты маёнтак яшчэ тры з паловай гады. Суд пастанавіў, што па вызначаным тэрміне i як атрымае 80 коп мае вярнуць князём двор Крывіна.

Саламярэцкі

ад мясцовасьці Саламярэчы над рэчкаю Саламярэчай у Менскім павеце.

Родапачынальнікам князёў Саламярэцкіх быў князь Іван Дзімітравіч па мянушцы Шах, якога некаторыя памылкова лічаць сынам князя Івана Глебавіча i ўнукам Глеба Сьвятаслававіча вялікага князя Смаленскага (+ 1399), іншыя (праўдападрбней) - сынам Дзімітра Сьвятаслававіча i ўнукам князя Сьвятаслава Глебавіча Смаленскага (+ 1310). Князь Іван Дзімітравіч Шах, першы князь Саламерскі (так!) пакінуў трох сыноў: Юрыя, Фёдара i Сямёна кн. Саламерскіх. Між імі Юры меў сына Васіля, празванага Тацішч, родапачынальніка Тацішчавых, што дагэтуль існуюць у Расеі. Лініі князёў Саламярэцкіх ідуць ад Фёдара альбо Сямёна Іванавічаў.

Шарэйка, Шарэйкавіч

Шарэйка - імя аднаго з князёў Гедройцкіх, нашчадкі якіх жылі ў першай палове XVI ст. i зваліся «Шарэйкавіч» альбо «Шарэйка-Гедройц».

Шышэўскі

ад Шышова, цяпер вёскі пад Горкамі Магілеўскай губэрні.


Князь Юры Міхайлавіч, які насіў гэты тытул, быў сынам кн. Міхала Іванавіча Друцкага-Пуцяты. Князь Юры Шышэўскі згаданы ў 1499 г. у справе паміж уладыкам Смаленскім i князямі Горскімі. У 1500 г. у бітве пад Воршай князь Юры Міхайлавіч Шышэўскі трапіў у маскоўскі палон. Вярнуўшыся ў 1509 г. на Літву, кн. Юры Шышоўскі атрымлівае ад караля 8 коп гр. Відочна, пераехаўшы з Шышова ў Талачын, меў потым прозьвішча Талачынскі, якое захавалі ягоныя нашчадкі.

Талачынскі (Друцкі)

ад Талачына, цяпер у Аршанскім павеце Магілеўскай губэрні.

Родапачынальнік князёў Талачынскіх - князь Міхал, сын князя Івана Сямёнавіча Друцкага-Пуцяты i брат князёў: Васіля, Івана i Дзімітра Пуцяціча, ваяводы Кіеўскага. Унучкі апошняга называюць кн. Міхала «дзедам» (стрыечным), а ўнук князь Васіль Талачынскі князёў Горскіх мянуе «братамі». Пра князя Міхала зьвестак болей няма, апроч згадкі пра ягонага сына князя Юрыя Міхайлавіча, які пісаўся перш князем Шышэўскім (ад Шышова Магілеўскай губэрні), а пасьля князем Талачынскім. Таўцівіл

імя сына в. кн. Кейстута. Таўцівіл, ахрышчаны Конрадам Кейстутавічам, дзедзічыў у Ноўгарадзе i загінуў у 1390 г. пад Вільняй. Праўдападобна, ажаніўся з князёўнаю Юльлянаю Сьвятаславаўнай Смаленскай, якая, аўдавеўшы, выйшла за пана Манівіда ды пакінула дачку Ядзьвігу, жонку Барніма князя Паморскага.

Трабскі

ад мястэчка Трабы ў Ашмянскім павеце. Гэты тытул насіла ў другой палове XV ст. княгіня Марына, удава князя Сямёна Сямёнавіча Гальшанскага. Княгіня Сяменава Сямёнавіча Трабская выступав ў 1475-1496 гг., мела адну дачку - маці Ольбрахта Гаштольда, які ўспадкаеміў маёмасьць па бабулі.

Троцкі

ад горада Трокі, некалі ўдзельнага княства, уладаньня вялікага князя Кейстута Гедымінавіча, які тытулаваўся князем Троцкім.

Па ягонай трагічнай сьмерці i ўцёках Вітаўта, Троцкае княства было нададзенае Скіргайлу, каторы ўжо ў 1382 г. выступае як князь Троцкі. Прынамсі, такі тытул ужываў i Вітаўт, уважаючы сябе дзедзічам Троцкага княства, падпісаў дакумант крыжакам у 1384 г. Напрыканцы гэтага ж году адмовіўся ад тытулу, бо атрымаў Горадню. Скіргайла, якому кароль у 1387 г. даў Полацак, яшчэ ў 1391 г. пісаўся князем Троцкім i Полацкім. Аднак быў змушаны вярнуць Трокі Вітаўту, каторы ўжо ў 1392 г.- князь Троцкі, Луцкі ды г. д. У тым жа годзе Вітаўт узьнесены на Вялікав Княства Літоўскав, да якога далучыў княства Троцкае. З таго часу асобным уладаньнем яно ўжо не было.


Заслаўскі (Еўнутовіч), дакладней, Жэслаўскі ад Заслаўя, даўней Жэслаўль, а яшчэ даўней Ізаслаўль у Менскім павеце.

Еўнут - сын Гедыміна, пасьля бацькі вялікі князь Літоўскі, у 1341 г. братамі Альгердам i Кейстутам быў пазбаўлены вялікакняскага стальца ў Вільні. Падаўшыся ў Маскву, 25 верасьня 1345 г. урачыста ахрысьціўся там пад імем Іван. Вярнуўшыся на Літву, асеў у выдзеленым ягонымі братамі ўладаньні, якое станавіла Заслаўе з ваколіцамі; жыў яшчэ ў 1366 г. Пакінуў двух сыноў.

Князь Шымон Еўнуцевіч у 1390 г. трапіў у крыжацкую няволю, i больш пра яго зьвестак няма.


Князь Міхал Еўнуцевіч згаданы ў 1383 г. у лісьце в. майстра да Ягайлы. Спадарожнічаў Ягайлу ў Польшчу. Разам зь іншымі літоўскімі князямі быў аддадзены палякам у заклад. 1 Сакавіка 1386 г. у Кракаве склаў запіс, што зьявіцца на запатрабаваньне. Князь Міхал Еўнуцевіч загінуў у 1399 г. у бітве з татарамі над ракой Ворсклай.


Пакінуў двух сыноў Юрыя i Андрэя Міхалавічаў. Пра тых князёў маем няшмат зьвестак. Князь Андрэй Міхалавіч 22 сакавіка 1433 г. у Віцебску падпісаў зварот да Сабора са скаргаю на в. кн. Жыгімонта. Відочна, перш быў на баку Швідрыгайлы, аднак потым перайшоў да в. кн. Жыгімонта, за што Швідрыгайла, здабыўшы ў 1433 г. Заслаўе, спаліў гэтае места i шмат жыхароў узяў у няволю. Князь Андрэй нашчадкаў не пакінуў, дзеля гэтага в. кн. Казімір надае князю Юрыю Міхалавічу ўладаньні брата Андрэя - Гавяноўцы, Апанаў, Недаходаў, Бушковічы i Лычына. Таму ж князю Юрыю Міхайлавічу в. кн. Казімір надае яшчэ сяло Краснае. Князь Юры памёр у палове XV ст., пакінуўшы сына Івана.


Князь Іван Юр'евіч Жэслаўскі як намесьнік Менскі ў 1468 г. быў судзьдзёй у справе Алехны Судымонтавіча зь Зяновічам. Каля 1484 г. перайшоў на намесьніцтва Віцебскае (пра гэта згадка ў пазьнейшых дакумантах). У 1486 г. князь Іван Юр'евіч Жэслаўскі, не займаючы болей пасады, падпісаны як сьведка на запісе княгіняў Зубровіцкай i Трабскай на царкву ў Вільні. У 1499 г. князь Іван Юр'евіч Жэслаўскі з сынамі Міхалам, Федарам i Багданам у Горадні прасілі вялікага князя Аляксандра пацьвердзіць прывілеі караля Казіміра на адмену маёнтка Ласосіна, які ўзяў за жонкай, з князямі Андрэем i Левам Казечыцамі на іхныя землі ў Аршанскім павеце.

Сыны князя Івана Юр'евіча пры жыцьці бацькі былі адданыя на каралеўскі двор i часта згадваюцца ў каралеўскіх наданьнях 1482-1489 гг.


Князь Міхал Іванавіч, дваранін караля Казіміра ў 1482-1488 гг., а за вялікім князем Аляксандрам намесьнік Віцебскі ў 1492-1495 гг. Адышоў ад грамадзкай дзейнасьці i ўжо ў 1499 г. згадваецца без аніводнага тытулу. Дагэтуль у дакумантах выступае стала як князь Жэслаўскі. У тым жа 1499 г. ажаніўся з княгіняй Юльлянай Гванаўнай Мсьціслаўскай i, атрымаўшы ад вялікага князя Аляксандра прывілей на Мсьціслаўскае княства, узяў тытул князя Мсьціслаўскага i стаўся пачынальнікам другога роду тых князёў.


Князь Багдан Іванавіч, наймалодшы сын князя Івана Юр'евіча Жэслаўскага, быў дваранінам караля Казіміра ў 1486-1488 гг., а затым выконваў гэтыя абавязкі пры двары вялікага князя Аляксандра. У 1494 г. князь Багдан, сын князя Івана Іжэслаўскага сустракаў пасольствы вялікай княгіні Галены пад Меднікамі. У 1499 г. менаваны намесьнікам Менскім. На гэтай пасадзе быў да сьмерці. У 1508 г. князь Багдан Іванавіч Жэслаўскі, намесьнік Менскі, атрымлівае пацьверджаньне на двор Прылукі ў Менскім павеце, нададзены яму вялікім князем Аляксандрам. У наступным годзе кароль судзіў справу менскіх мяшчанаў зь іхным намесьнікам князем Багданам Іванавічам Жэслаўскім аб парушэньні збору падаткаў. У 1513 г. паны-рада выклікаюць князя Багдана, каб прывёў Менскі замак у абаронны стан з прычыны чаканага нападу Масквы. Памёр каля 1530 г. Ягоная удава княгіня Багданава Жэслаўская Аграфена маёнтак Прылукі запісала на дачку Ганну, а тая, паміраючы, склала тастамант (4 красавіка 1542 г.), якім гэты маёнтак пераказвала свайму мужу князю Любецкаму. Але суд, з увагі, што княгіня Багданава ня мела права запісваць Прылукі толькі на адну дачку, прызнаў тастамант несапраўдным i загадам ад 4 кастрычніка 1542 г. прысудзіў Прылукі княгіням Марыі Талачынскай, Федзі Андрэевай Адынцэвіча ды іхнай сястры княгіні Таміле Багданаўным Жэслаўскім.


Князь Фёдар Іванавіч, каралеўскі дваранін у 1482-1488 гг., пад канец панаваньня караля Казіміра меў пасаду намесьніка Віцебскага. Па ўступленьні на сталец в. кн. Аляксандра, кн. Фёдар быў пераведзены на намесьніка Бранскага, як пра гэта сьведчаць лісты Аляксандра 1494-1499 гг. да намесьніка Бранскага князя Фёдара Іванавіча Жэслаўскага па справах раздаваньня земляў у павеце Бранскім. Напачатку 1501 г. стаў намесьнікам Аршанскім (Рошскім), а, праўдападобна, адначасна i Абалецкім. Неўзабаве пакінуў уладаньне Абалецкае, якое в. кн. Аляксандар надаў каралеве Галене. Ажаніўся з князёўнаю Зоф'яй Андрэеўнай Сангушкаўнай, пляменьніцаю князя Канстаніііна Астроскага. Князь Фёдар Іванавіч Жэслаўскі намесьнік Рошскі шматкроць згаданы ў дыпляматычнай карэспандэнцыі з Маскоўскім дваром. У 1520 г. паведамляў намесьніку Смаленскаму, што каралеўскія паслы едуць у Маскву, а таксама, што на мяжы нападаюць людзі i рабуюць. Паводле попісу 1528 г. князь Фёдар Жэслаўскі мае ставіць на ваенныя патрэбы 31 каня. З увагі на стары век у 1538 г. быў пазбаўлены пасады намесьніка Аршанскага. 13 лютага 1538 г. князь Васіль Юр'евіч Талачынскі, дзяржаўца Гомельскі, атрымлівае прывілей на валоданьне Аршанскім замкам з прычыны, што князь Фёдар Іванавіч Жэслаўскі з-за старасьці i хваробы быў у божых руках. Памёр у 1539 г. Увосень таго ж году князь Іван Раманавіч Любецкі скардзіцца на княгіню Фёдараву Іванавіча Жэслаўскую Зоф'ю, што, едучы з Воршы зь целам нябожчыка мужа, у ягоным сяле Астынічы нарабіла яму шкоды.

Князь Фёдар пакінуў толькі дзьве дачкі: адна памерла маладой, другая - Ганна Глябовічава.


Князёўна Ганна Фёдараўна ўзяла шлюб зь Янам Юр'евічам Глябовічам, ваяводам Полацкім, ад 1542 г. - Віленскім, а 1546 г. - адначасна i канцлерам Літоўскім. Па сьмерці мужа пашлюбавалася зь Ярашам Сяняўскім, падкаморым Камянецкім. Ганна памерла ў 1571 г., пакінула дзяцей: Яна Глябовіча - кашталяна Менскага, Барбару - жонку Зыгмунта Вальскага, Альжбету - жонку Міхала Валовіча i Дароту.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX