Папярэдняя старонка: Краязнаўства

Нясвіж i Радзівілы XX ст. 


Аўтар: Шышыгіна-Патоцкая К.,
Дадана: 04-06-2014,
Крыніца: Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж i Радзівілы XX стагоддзя // Спадчына №1-1995. С. 82-91.



Апошнім часам упершыню за шмат дзесяцігоддзяў Нясвіж пачалі наведваць нашчадкі Радзівілаў. Першай 3 грунтоўным візітам у Нясвіж завітала Эльжбета Радзівіл, адзіная дачка князя Альбрэхта (1885- 1935 гг.), XVI ардыната Нясвіжскага, XIV ардыната Клецкага. Надпіс «Князь Абба» можна ўбачыць на вялізнай труне, апошнім пахаванні ў фамільным склепе Радзівілаў у крыпце касцёла. Старажылы Нясвіжа добра памятаюць княгіню Эльжбету, якую ў горадзе ласкава называлі Бэткай.

Нарадзілася княгіня Эльжбета ў 1917 годзе ў Лондане. Яе маці англічанка Паркер развялася з Антонам Радзівілам яшчэ да нараджэння дзіцяці. С. Мацкевіч у кнізе «Дом Радзівілаў» узгадвае дзяўчыну, 15- 16 гадоў, якая стаяла за каляскай князя Аббы на адным з прыёмаў у Нясвіжскім замку. Гэта была князёўна Бэтка з чырвонымі вуснамі, вельмі прыстойная, стрыманая, маўклівая. Князь Альбрэхт у той час быў цяжка хворы, у яго адняліся ногі. С. Мацкевіч пра смерць князя Аббы пісаў, што памёр чалавек сапраўднага гонару, з залатым сэрцам.

Праз некалькі гадоў Мацкевіч сустракаў Эльжбету ў Лондане, калі яна была ўжо пані Тамашэўскай i мела сына, якога назвала імем бацькі, Альбрэхтам, альбо Аббам. Пра свайго бацьку гаварыла з вялікім хваляваннем, бо яго ўсе вельмі любілі.

У чэрвені 1993 г. у Беларусь прыехаў сын Эльжбеты Мікалай, які правёў некаторы час у Нясвіжы. Князь Мікалай нарадзіўся ў Лісабоне, дзе ягоны бацька Ян Дарнэлас-Тамашэўскі быў спецыяльным пасланцом польскага ўраду. Вучыўся ў Францыі i Швейцарыі, займаўся бізнесам, цяпер яму за сорак, жыве ў Парыжы, мае сыноў Аляксандра i Ксаверыя i дачку Дэльфіну, якіх збіраецца прывезці на Беларусь. Старэйшы брат Мікалая Альбрэхт жыве ў ЗША, а малодшы Ежы i сястра Крысціна пасяліліся ў Францыі. Бацькі жывуць у Лондане.

На святкаванні 400-годдзя Нясвіжскага касцёла ў жніўні 1993 г. прысутнічалі варшаўскія Радзівілы: княгіня Ізабэла, ейная дачка Крысціна ды іхныя дзеці й унукі. Калі ў першы ж дзень усхваляваная Ізабэла з дачкою хацелі пабачыць замак, месца, дзе нарадзіўся яе бацька, князь Караль, i дзе яна правяла дзяцінства, вартаўнік не пусціў ix нават на двор, паводзіў сябе непрыстойна, бо быў На другі дзень утраіх (трэцяя - аўтар гэтага артыкула) мы накіраваліся да палаца. На дамбе насустрач ішла група моладзі, ад якой аддзяліўся малады чалавек i, схапіўшы Ізабэлу за рукі, з роспаччу сказаў: «Бабцю, не хадзі, там усё знішчана». Гэта быў малады князь Караль, а астатняя моладзь - дзеці i ўнукі Ізабэлы. Толькі мы адышліся ад ix, як сустрэлі некалькіх сталых людзей. Яны спыніліся каля нао, i мужчыны пачалі вітацца, цалуючы жанчынам рукі. Адзін з прысутных, высокі, у светла-шэрым касцюме, аказаўся графам Прушынскім, што прыехаў на Беларусь, каб вылучыць сваю кандыдатуру ў прэзідэнты.

Княгіня Ізабэла прывезла ў Нясвіж свае ўзнагароды, што атрымала за заслугі ў змаганні з фашызмам.

Няпроста, нават трагічна склаўся лёс Ізабэлы Радзівіл i ейных родных у XX ст., можа самым жорсткім i крывавым за ўсю гісторыю чалавецтва. Даведацца пра перажытае Радзівіламі дапамагае кніжка ўспамінаў «Арыстакратыя», выдадзеная ў Варшаве.

Ізабэла расказвае: «Цяпер я ўдава Эдмунда Радзівіла (1906-1971), які быў старэйшым сынам Януша Радзівіла (1880-1967), XII ардыната Алыцкага, гаспадара Небароўскага замка, пазней пасла i сенатара Рэчы Паспалітай». Бацькам Ізабэлы быў сярэдні з трох братоў апошніх нясвіжскіх князёў Караль Мікалай (1886-1968) II ардынат Давыд-Гарадоцкі. У пачатку першай сусветнай вайны Кароль Радзівіл быў мабілізаваны i служыў у рускім войску, а маці працавала ў шпіталі хірургічнай сястрой. Пасля вайны ўся сям'я зноў вярнулася ў разбураны Давыд-Гарадок, дзе бацька быў заняты па гаспадарцы. Маці, якая паходзіла таксама з Радзівілаў, была дачкой князя Дамініка з Віленшчыны. Дзед па маці вучыўся ў Бельгіі. Аднойчы паехаў на баль у Нарыж, пазнаёміўся там 3 пекнай іспанкай Далорэс дэ Аграмонтэ з Барселоны. Знаёмства закончылася шчаслівым шлюбам, Далорэс купіла ў Парыжы дом i нарадзіла там трое дзяцей. Але потым спытала ў Дамініка: «Дамініку, калі мы не французы, то што мы робім у Парыжы?».

Сямейства Радзівілаў у Нясвіжы. У цэнтры - Эльжбета Радзівілянка каля бацькі Альбрэхта.

Яны прадалі свой дом i купілі прыгожы палац у Баліцах, дзе i нарадзілася маці Ізабэлы. Сваю прыгажуню бабулю Ізабэла памятала дрэнна, бо тая памерла, калі Ізабэле было толькі 4 гады. Потым сям'я пасялілася на Валыні ў маёнтку Манкевічы. Маці працягвала працаваць доктаркай, як называлі яе навакольныя суседзі, уставала вельмі рана, каб дапамагчы хворым.

Альбрэхт Радзівіл э дачкой Эльжбетай.

«Мае бацькі, - успамінае Ізабэла,- атрымалі Давыд-Гарадоцкую ардынацыю пасля гібелі ў 1920 годзе Станіслава Радзівіла (1880-1920), ад'ютанта Пілсудскага, I ардыната Давыд-Гарадоцкага. Ен загінуў пад Малінам каля Кіева, змагаючыся з бальшавікамі».

Калі прыйшоў час вучыцца ў школе, маці сказала: «Не хачу, каб вучыліся ў кляштары, бо там, як толькі дзяўчына застаецца без бацькоў, то адразу закахаецца ў першага стрэчнага хлопца». У прыватную школу панны Плятар Ізабэла сама адмовілася хадзіць. Пачала вучыцца дома, аддаючы перавагу фізіцы. На дом прыходзілі знакамітыя настаўнікі, сярод якіх былі мастакі Фалат, Нартоўскі. Выхоўваючыся ў Манкевічах, навучылася прасці, мыць бялізну, прасаваць, гатаваць ежу i ...наводзіць вейкі. З фізікай нічога не атрымалася, бо рана выйшла замуж. Сталася гэта так:

«Была дружкай на вяселлі сястры Эдмунда Крысціны. Там да мяне звярнуўся Эдмунд ca словамі, што, хаця яму назначана іншая дружка, але ён хоча ісці са мною. Вельмі я яму спадабалася. Тады я i сапраўды была прыгожай дзяўчынай». Эдмунд быў на дзевяць гадоў старэйшы ад Ізабэлы, якой ён жартаўліва гаварыў, што яна павінна добра вучыцца, а потым з'явіцца ён і... тады... «Але нічога не гавары сваім бацькам»,- папрасіў ён дзяўчыну. Маці Ізабэлы відавочна, здагадалася, бо «танцавалі мы ўсе дні разам. Эдмунд быў вельмі прыстойны. Шмат жанчын яго кахалі мог бы мне i здрадзіць, каб хацеў Але ніколі гэтага не зрабіў». Княгіня Ізабэла некалькі разоў падкрэслівала што была вельмі шчаслівая ў шлюбе.

Эдмунд з бацькамі наведаў маён так Манкевічы i папрасіў рукі Ізабэлы. Яны заручыліся. Ізабэла ўспамінае, што Эдмунд першы раз прызнаў ся ў каханні ў стайні, дзе i пацалаваз яе. Ізабэла згадвае, што i муж Крыс ціны, сястры Эдмунда, Іосіф Патоцкі таксама прызнаўея Крысціне ў стайні. У сям'і нібыта стала традыцыяй пры знавацца ў каханні сярод коней якіх вельмі паважалі ў родзе Радзі вілаў.

Вяселле згулялі ў 1934 г., калі Ізабэла мела 19 гадоў. На вяселлі граў ваенны аркестр, бо малады быў афіцэрам. Запрасілі шмат гасцей з дыпламатычнага корпуса, сената, урада. Ізабэла пажартавала: «Хаця з фізікай у мяне нічога не выйшла, але мой муж закончыў два факультэты ў Оксфардзе: права i гісторыі».

17 траўня 1935 г. у маладой сям'і нарадзіўся сын Фердынанд, а праз два гады прычакалі дачушку Крысціну. Ізабэла ўспамінае: не мяняла сваіх звычак у замужжы, працягвала ездзіць конна, выйграла нават забег у Англіі ў 1936 годзе. На выставах у Любліне нашыя коні займалі першыя месцы. Калі да нас прыязджаў Уладзіслаў Андэрс, то браў мяне з сабою на конныя прагулкі».

Пахаваньне Альбрэхта Радзівіла, бацькі Эльжбеты Радзівілянкі Тамашэўскай.

Эдмунд Радзівіл пабудаваў малочны завод, прадукцыя якога ішла нават на экспарт. Быў выбраны войтам, хаця на Украіне трэба было выбіраць войтам украінца. Як піша Ізабэла: «Выбралі, бо мы дбалі пра людзей». Сама Ізабэла залажыла школу для дзяўчат у мястэчку.

Калі пачалася другая сусветная вайна, Ізабэла з маці адчынілі некалькі шпіталяў для раненых. Але лекаў не хапала. Ізабэла звярталася нават да паслоў, аднак ніхто тады ўжо не мог дапамагчы. Чырвоная Армія займала Заходнюю Беларусь. Янушу Радзівілу раілі выехаць з Алыкі i разам з сям'ёй уцякаць на Захад. Ен цвёрда сказаў: «Не!» i застаўся ў замку. На трэці дзень, калі ўся сям'я сядзела за сталом i піла гарбату, у бібліятэку ўвайшоў палкоўнік Чырвонай Арміі i некалькі рускіх афіцэраў. Раптам палкоўнік кінуўся абдымаць Януша, які быў вельмі здзіўлены. Потым палкоўнік патлумачыў: «Князь мяне не памятае? Калі князь быў з пасольскай місіяй у Маскве, я быў прыкамандзіраваны да князя». Пачалі ўспамінаць мінулае. Палкоўнік распрануўся i пахваліў князя, што той не выехаў на Захад. Паведаміў, што ўсё ў замку будзе знаходзіцца пад аховай Чырвонай Арміі. Даў слова рускага афіцэра: ніякай шкоды князю i ягоным блізкім зроблена не будзе.

Януш Радзівіл паказаў замак палкоўніку i ягоным афіцэрам. Калі ж вярнуліся ў бібліятэку, дык пачулі моцны тупат ног, i ў бібліятэку уварваліся нкусаўцы. На вачах таго палкоўніка арыштавалі Януша Радзівіла i ягонага сына Эдмунда. На дварэ пачуліся стрэлы. Палкоўнік выбег на вуліцу, быў моцна ўзрушаны, бо ён жа даваў слова, што нікога не арыштуюць i ніхто не будзе пакрыўджаны. Нкусаўцы не хацелі з ім размаўляць.

Князя Януша i Эдмунда павезлі ў бліжэйшы фальварак, дзе пакінулі каля плота пад вартай. Потым прыехаў нейкі афіцэр высокага звання i закрычаў: «Знайсці вяроўкі! Будзем вешаць!» Арыштаваных зноў павезлі i пратрымалі каля млына ўсю ноч. Раніцай Радзівілаў прывезлі ў вёску i зрабілі народны суд у залі, дзе паказвалі фільмы. Сабралі людзей 3 усёй ваколіцы i запыталіся, якой кары заслужылі Радзівілы, «крывапіўцы i эксплуататары». Толькі два галасы прамовілі, што смерці, а астатнія былі за вызваленне. Людзі гаварылі, што ад Радзівілаў ніякай крыўды не мелі. Палітрук моцна разгневаўся. Князёў вывелі, а потым арыштавалі i іхныя сем'і: Ізабэлу з двума маленькімі дзецьмі, стрыечную сястру Патоцкую Крысціну з трыма дзецьмі i жонку Януша Ганну з Любамірскіх. Завезлі сем'і ў Шапятоўку ў будынак НКУСа.

Праз некаторы час Януш Радзівіл трапіў на Лубянку. Кожны дзень яго забіралі на допыты, што працягваліся ўсяго па дзве гадзіны. Гэта была мізэрная порцыя на Лубянцы i не ў манеры НКУСа. Пытанні, якія задавалі Радзівілу, тычыліся Польшчы. Вельмі цікавіліся асобай Пілсудскага, як той ставіўся да СССР. Аднойчы, калі ўжо прайшло два тыдні зняволення, Януша Радзівіла паднялі сярод ночы з ложка, бо за ім прыйшоў сам дырэктар турмы Міронаў. Князя павялі ў люксавы кабінет з пульхнымі дыванамі, прыгожымі люстрамі, мяккімі крэсламі. 3-за стала падняўся невысокі, добра палыселы цемнаваты чалавек у акулярах i прадставіўся:

- Лаўрэнці Паўлавіч Берыя.

Потым ён запрасіў князя сесці ў крэсла i сам сеў побач. Міронаў i два нкусаўцы стаялі. Паводле ўспамінаў, паміж князем i Берыем адбылася наступная размова:

Берыя: Прачытаў усё, што пан гаварыў. Нічога супраць князл не маю. Няма падставаў пана тут болей трымаць. Што пая хоча рабіць далей?

Радзівіл: Што зрабілася з маёй сям'ёй?

Берыя: Прашу пана не хвалявацца. Усе жывыя i здаровыя. Што б князь зрабіў, каб мы выпусцілі князя?

Радзівіл: Хачу вярнуцца на радзіму разам з сям'ёй.

Берыя: А канкрэтна? У Варшаву?

Там жа цяпер немцы. Невядома, як яны абыдуцца з пакам. Ці не лепш застацца ў Савецкім Саюзе?

Радзівіл: Кожнага цягне да свае айчыны.

Берыя: Разумею, паміж Польшчай i Расіяй ёсць шмат нявырашаных i спрэчных пытанняў здаўна. Мы - камуністы, а вы - не. Князь, напэўна, праціўнік камунізму, а мноства расійскіх арыстакратаў супрацоўнічаюць з намі.

Тут Берыя звярнуўся да Міронава i нкусаўцаў: «Такія людзі, як Радзівілы, нам вельмі патрэбныя. Знайшлі б для яго добры занятак».

Але Януш настойліва выказаў жаданне вярнуцца на радзіму. Назаўтра раніцай князю прынеслі некалькі чыстых кашуль, туалетную ваду, шкарпэткі. Пачалі яго i лепш карміць - давалі вяндліну, масла, гарбату, нават бялугу i асятрыну, а яшчэ кожны дзень дваццаць папяросаў. Праз некалькі дзён у тым жа кабінеце адбылася новая сустрэча з Берыем, які прапанаваў Радзівілу трымаць з ім кантакт, бо гэта будзе на карысць i Радзівілам. i польскаму народу. «Мы хацелі б атрымоўваць ад пана звесткі з акупаванай Польшчы: пра настроі народа, пра перамяшчэнні арміі i г. д. Разумею, што князь можа адмовіцца ад маёй прапановы, не стаўлю ніякіх умоваў, толькі прашу. Але вельмі быў бы рады, калі б князь згадзіўся». Не пачуўшы ні слова ў адказ, Берыя працягваў, што лісты можна было б пісаць на адрас настаўніцы ў Львове альбо праз адно з пасольстваў, напрыклад, у Берліне. У такім выпадку трэба было б спаслацца на самога Берыю. Януш адказаў, што не ведае, ці могуць быць важнымі звесткі праз яго, але пры выпадку напіша. Пад канец размовы Берыя сказау:

- Вы, князь, маеце цудоўнага сына Эдмунда i ўнукаў. З Украіны нам паведамляюць, каб мы выпусцілі Эдмунда з сям'ёй з турмы.

Сямейства Радзівілаў ля галоўнага ўвахода Нясвіжскага замка. Злева другая - Ізабэла Радзівіл.

Дзякуючы Берыю, выпусцілі Эдмунда Радзівіла i ўсіх жанчын з дзецьмі. Гэта было небывала. Нкусаўцы паведамілі ім, што ix павязуць у Польшчу, але людзі папярэджвалі, каб яны не верылі ў збавенне i глядзелі на палатно чыгункі. Калі каляя будзе вузкая, то мо сапраўды вязуць на Захад. На шчасце, арыштанты ўбачылі вузкую каляю i ўпэўніліся, што ix вязуць у Польшчу. У Берасці жанчын i дзяцей чакалі Януш i Эдмунд, якіх сюды прывёз сам Міронаў. На развітанне Міронаў прамовіў: «Ну, князь, да пабачэння!» Князь усміхнуўся i адказау: «Я ўсё ж скажу - бывайце, палкоўнік!» Міронаў адказаў: «Пабачым». I сапраўды, праз некалькі гадоў, ужо напрыканцы вайны, сям'я Радзівілаў зноў трапіла на Лубянку. Аднойчы Ў дарозе арыштаваныя ўбачылі Міронава, які сустрэў князя словамі: «Вось, князь, мы i пабачыліся», а глянуўшы на дзяцей, дадаў: «Ребята какие большие!» Иры гэтым спатканні яны зразумелі, што паедуць у Расею на Лубянку, чаго вельмі баяліся. Надзвычай важна было паведаміць свету, куды ix вязуць. Розныя хітрыкі, як выкідванне запісак з цягніка, мала дапамагалі. Становішча арыштаваных у такім выпадку магло стаць безнадзейным, бо першы раз Радзівілы былі вызваленыя з турмы на просьбу сваякоў з Італіі i каралеўскай італьянскай сям'і.

На Лубянцы на гэты раз Януш Радзівіл папрасіў дзяцей на прагулцы выходзіць з радоў, бо ён заўважыў сляды ангельскіх ботаў. Гаспадары гэтых ботаў маглі б здагадацца пра незвычайных вязняў i паспрабаваць даведацца, а потым i паведаміць пра Радзівілаў у Еўропу. На Лубянцы яны прабылі шэсць дзён. Прычыны побыту тут ніхто не ведаў.

4 сакавіка 1944 г. арыштаваных павезлі ў Краснагорск. Гэты горад быў за 20 км ад Масквы. Пасялілі ix у нкусаўцаў. Усе вокны былі закрытыя наглуха, ix забаранялася адчыняць над страхам смерці. Больш за 16 чалавек размясцілася ў некалькіх маленькіх пакойчыках з сенцамі, дзе суткамі дзяжурылі чырвонаармейцы. Спачатку яны нікому не дазвалялі выходзіць на вуліцу, але потым далі 20 хвілінаў на прагулку, абавязкова начапіўшы чырвоныя кукарды. З-за гэтых кукардаў рускія дзеці крычалі на вуліцы: «Поляки - дураки!» Хадзіць вязням па вуліцы дазвалялася толькі ад аднаго вартавога да другога. Арыштаваныя марылі перадаць нейкія весткі пра сябе на волю, нават стараліся трапіць у польскае пасольства альбо ў касцёл у Маскве. Але намаганні былі дарэмныя.

Аднойчы п'яны палкоўнік на пытанне, чаму ix тут трымаюць i не адпускаюць у Польшчу, пачаў лаяцца: «Вас не пускаюць варшаўскія камуністы. А чаму, хто ведае? Можа баяцца вас - князёў, графаў. Вашы камуністы тхары i сцервы. Маеце ў Варшаве такога прэзідэнта, якому наплююць у губу ў Маскве, а ён толькі абліжацца i скажа, што гэта нябесная раса. Шмат бачыў у жыцці сволачы, але не такой».

Праз некаторы час зняволеным дазволілі пілаваць i секчы дровы на двары каля хаты. Аднойчы настаўніца мясцовай школы вяла дзяцей на экскурсію i спынілася ля ix, загадаўшы стаць наўкола: «Ну, знаете, ребята, это князья и графы, они раньше были кровопийцы, а теперь у нас должны работать». Сярод дзяцей быў сын нкусаўца, які добра ведаў зняволеных. Ен глянуў на Ганну Браніцкую i спытаўся ў яе: «Аннушка, это правда, что ты кровь рабочих пила?» Іншыя людзі, падыходзячы, пыталіся; «Ці праўда, што вы самыя абіраеце бульбу?», «Ці робяць вам кожны дзень манікюр?», «Як можна было жыць без пайкоў?», «Нашто хадзіць у касцёл?», «Навошта вам была асабістая бібліятэка?». Знаходзіліся людзі, якія, праходзячы каля вязняў, патаемна, каб вартавы не бачыў, перадавалі то кавалак мыла, то яшчэ штонебудзь.

Ніякіх вестак з Радзімы не было. Але аднойчы салдат, заступіўшы на дзяжурства ноччу, паклікаў князя Януша i сунуў яму ў руку газету, каб той як мага хутчэй прагледзеў яе. Салдат сказау, што калісьці яго навучыла чытаць цётка Ганны Браніцкай з Белай Царквы: «Я ўдзячны Браніцкім за тое, што навучыўся чытаць, за гэта вы, князь, заўсёды будзеце мець магчымасць чытаць газеты».

Дзеці Ізабэлы вучыліся ад сваіх бацькоў: адзін выкладаў ангельскую мову, другі - гісторыю Рэчы Паспалітай, трэці - вучыў чытаць i пісаць.

Калі Радзівілаў перавялі ў канцэнтрацыйны лагер для вышэйшага кіраўніцтва палонных немцаў, што быў недалёка ад Масквы, умовы для пражывання сталі больш жорсткія. На другі дзень па пераездзе да ix прыслалі маладога вязня з сям'і Крупа, які быў сенсацыяй нават для самых немцаў, мыць падлогу Радзівілам. Ен быў вельмі далікатны, добра выхаваны, са светлай бародкай, хораша гаварыў з прыемным акцэнтам на французскай мове. Малады немец стаяў у лагерным адзенні з вядром i анучай. Прыгожа пакланіўшыся, ён сказаў: «Бонжур, мадам, бонжур, мсьё!» Рускі баец яго папіхнуў: «Што ты гаворыш, ты, фрыц? Ты мый падлогу палякам! Мый!». Прысутным стала няёмка, бачачы, як няўмела той браўся за працу. Вартавы падганяў яго: «Быстрее, фриц, быстрее!».

Цікава было глядзець на палонных японцаў, якія маліліся па чатыры гадзіны ў дзень. Ніхто не меў права ім у гэты час. перашкаджаць. Некаторыя былі вельмі арыгінальныя, займаліся гімнастыкай, бегам, ляжалі ў добрае надвор'е на дахах баракаў з голымі «попамі», лячылі свой гемарой. Яны атрымоўвалі дапамогу з Японіі і, бачачы ў Радзівілаў галодных дзяцей, траіх з ix узялі на сваё ўтрыманне, навучыўшы есці палачкамі. Маленькі японскі генерал у экзатычных валёнках вучыў Фердынанда матэматыцы. Ен запрашаў палякаў да сябе на гарбату, дзе чытаў свае вершы ў рускім перакладзе, а маладзейшыя японцы паказвалі танцы самураяў.

Лагер быў паказальны i знаходзіўся пад эгідай Чырвонага Крыжа. Тут можна было нават глядзець савецкія кінафільмы, як, напрыклад, «Першая пальчатка», «Як гартавалася сталь», «Пятнаццацігадовы каштан» i г. д. Сярод палонных быў нават ксёндз з Вугорыі, які вёў службу, а дзеці прымалі першую камунію.

Калі Радзівілы вярнуліся першы раз з Лубянкі, а пасля i з іншых месцаў зняволення, то пасяліліся ў сваім фамільным палацы ў Небарове, дзе ўсё добра збераглося да нашых дзён. Сям'і адвялі толькі тры пакоі, а ў астатніх жылі немцы. Там быў штаб нямецкай арміі. Эдмунд Радзівіл, муж Ізабэлы, патаемна ўступіў у Армію Краевую i дзейнічаў там пад мянушкай «Камень». Князь Януш Радзівіл таксама звязаўся з урадам Польшчы, што знаходзіўся ў Лондане. Карыстаючыся тым, што мог непасрэдна звязацца з Герынгам, з якім паляваў яшчэ да вайны, выратаваў Каралеўскі палац, калі яго пачалі мініраваць немцы. Вельмі цяжка было выратаваць сотні людзей, якіх чакала смерць за забойства актора Іга Сіма, які служыў немцам, Пасля просьбы Януша, немцы ледзь згадзіліся адмяніць экзекуцыю.

Ізабэла начала працаваць у Чырвоным Крыжы. Кожны дзень ездзіла раздаваць абеды ў Ловач. Разам з сёстрамі-бернардзінкамі выдавала каля тысячы абедаў для перасяленцаў з Познанскага ваяводства. Дапамагала хаваць дзяўчатаў, бацькі якіх сядзелі ў канцэнтрацыйных лагерах. Сярод дзяўчынак былі i гэбрайскія дзеці. Княгіня Ізабэла ўснамінала: «Да гэтае пары не магу дараваць немцам акупацыі. Хаця я не маю ані каплі рускай крыві, а нямецкую маю, але не магу забыцца на зверствы фашызму. Хаця немцы, якія жылі ў Небарове, спрабавалі нас запрашаць да сябе, частавалі цукеркамі дзяцей... Мой муж адмаўляў ім». «У Францыі,- гаварылі афіцэры,- мы сябравалі з арыстакратамі». Але Эдмунд адказваў афіцэрам: «Калі панове пабудзеце тут больш, то ўбачыце, што тут немцы робяць з людзьмі!»

Перад Варшаўскім паўстаннем Януш вырашыў паехаць у Варшаву, каб прыняць у ім удзел. Ен загадаў перавезці дзяцей у іншае месца. У Небарове у тыя трывожныя часы дачка Ізабэлы Крысціна начала вучыцца маляванню, што зрабілася яе прафесіяй на ўсё жыццё.

Ганна з Любамірскіх, каханая жонка Януша Радзівіла, памерла яшчэ падчас зняволення ў канцэнтрацыйным лагеры каля Масквы. Яе сэрца не вытрымала выпрабаванняў, бо была вельмі далікатная, бездапаможная. Яе пахавалі там жа. Але, калі Януш ужо пасля вайны хацеў перавезці астанкі жонкі ў Польшчу, магілы не знайшлі. Яна бясследна знікла.

Малодшы сын Януша Радзівіла Станіслаў (1914-1976) трэцім шлюбам ажаніўся з Каралінай Лі Буўе, роднай сястрой Жаклін Кенэдзі.

У чэрвені 1961 г. прэзідэнт Злучаных Штатаў Джон Кенэдзі быў на канферэнцыі ў Вене, дзе сустракаўся з Хрушчовым. Калі вяртаўся ў Амерыку, то заехаў спецыяльна ў Лондан, каб быць хросным бацькам дачцэ князёў Радзівілаў. Перад гэтым Станіслаў Радзівіл хрысціў аднаго з сыноў Кенэдзі. 4 чэрвеня тры легкавыя машыны рухаліся да дому Радзівілаў па Букінгемскім пляцы ў Лондане. У першым ехаў прэзідэнт з прэм'ерам Вялікабрытаніі Макміланам, у другім - жонка Кенэдзі з жонкай Макмілана і, нарэшце, у трэцім - сямейства князёў Радзівілаў. У той час, калі Джон Кенэдзі быў у Вене, ягоная жонка Жаклін гасцявала ў сваёй сястры Радзівілавай-Буўе.

На другі дзень, 5 чэрвеня, у каталіцкім Вестмінстэрскім катэдральным саборы адбыўся хрост дачкі Станіслава Радзівіла, якую назвалі Ганнай, у гонар той Ганны Радзівілавай, якая была на пачатку XVI ст. рэгентшай Мазоўшы. Хроснай маці была сястра бацькі Крысціна, графіня Патоцкая, якая прыехала з Мадрыда, каб прыняць удзел у гэтай цырымоніі. На ўрачыстасці прысутнічалі Макмілан з жонкай i шэраг афіцыйных прадстаўнікоў з брытанскага i амерыканскага пасольстваў, а таксама каталіцкі прымас Англіі кардынал Годфры. Калі падчас цырымоніі зашмат вады лінулі на галаву дзяўчынкі, прэзідэнт Кенэдзі першым выхапіў ручнік i выцер дзіця. Ксёндз усміхнуўся i сказаў: «Пане прэзідэнт, відаць, што з пана выйшаў дасканалы хросны бацька».

У той жа вечар у князёў Радзівілаў быў прыём на 50 асобаў. Быў там i генерал Уладзіслаў Андэрс. На наступны дзень прэзідэнт з жонкай i Радзівілы паехалі на банкет да каралевы Елізаветы II.

У 1967 г. да Радзівілаў у Варшаву на пахаванне Януша, а потым Эдмунда прыязджала Жаклін Кенэдзі разам ca сваей сястрой Лі. Пахаванне з гэтай нагоды сталася вялікай сенсацыяй у Варшаве. Прыйшлося нават ратаваць Жаклін ад цікаўных варшавянаў. Адзін з прысутных выхапіў яе з натоўпу i хутка ўцягнуў у падышоўшы трамвай. Перад гэтымі пахаваннямі да Радзівілаў прыязджаў i Роберт Кенэдзі з чатырма сынамі.

31 кастрычніка 1993 г. газета «Известия» надрукавала невялічкі артыкул над назвай «Польский князь должен был помочь Берии отдать ГДР Западу». Журналіст Леанід Карнілаў паведамляў, што, паводле газеты «Жыце Варшавы», Лаўрэнці Берыя меў намер пасля смерці Сталіна прадаць ГДР заходнім дзяржавам за 10 мільярдаў долараў. Пасярэднікамі меліся быць дзве постаці: Януш Радзівіл i Вольга Чэхава, нямецкая актрыса рускага паходжання. Сам князь так ніколі i не даведаўся, якую ролю яму падрыхтаваў у гэтай куплі-продажы злавесны Берыя.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX