Вярнуцца: Краязнаўства

Бароны Тызэнгаўзы ў гісторыі Паставаў


Аўтар: Зямчонак Язэп,
Дадана: 23-11-2017,
Крыніца: Зямчонак Язэп. Бароны Тызэнгаўзы ў гісторыі Паставаў // Спадчына 1997. №5. С. 127-147.



Род Тызэнгаўзаў вядомы з XII ст. Перасяліўшыся разам з нямецкімі купцамі "на мора Балтыйскае ў Лівонію", Гвільгельм i Райнольд былі накіраваныя туды Адрыянам у 1150 г., каб "яны не толькі веру каталіцкую зброяй абаранялі, але святым словам да яе заклікалі". Гвільгельм стаў арцыбіскупам Рыжскага касцёла i фундатарам Рыгі. Такім чынам, Тызэнгаўзы ёсць нашчадкамі крыжакоў.

У пачатку XVIII ст. Бэнэдыкт Тыззнгаўз, стараста шмэльтынскі, узяў шлюб з Ганнай, дачкой Казімера Бяганскага, маршалка браслаўскага i сакратара караля Рэчы Паспалітай Уладыслава IV, i ўступіў у валоданне Паставамі. У сужэнства было 11 дзяцей: 8 дачок i 3 сыны. Малодшы - Антон Тызэнгаўз (1733-1785).

Антон

"Да ліку найвыдатнейшых дзеячоў царавання Станіслава Аўгуста належыць Антон Тызэнгаўз", - ахарактарызуе яго ў XIX ст. Адам Кіркор.

Нарадзіўся Антон у Варшаве. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Працягваў навучанне ў езуітаў Вільні. Пры двары князя Чартарыйскага быў сябрам юнацтва будучага караля польскага i вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, што вельмі дапамагло Антону ў бліскучай кар'еры, калі ў 1764 г. Панятоўскі стаў манархам. У 1761 г. Тызэнгаўз быў выбраны пісарам у Літоўскі сойм, пасля займаў розныя пасады. На сойме каранацыйным стаў канюшым, а пасля смерці Язэпа Масальскага у 1765 г. атрымаў пасаду падскарбяга надворнага Літоўскага, упрауцы каралеўскіх маёнткау, адначасова быу старастам горадзенскім. Чалавек несумненных дараванняу, мэтанакіраваны i у парты, ён усяго сябе аддавау працы. Антон Тызэнгаўз вядомы у гісторыі цікавай спробай вывесці краіну - Рэч Паспалітую (а перш-наперш Беларусь i Літву) з тупіка прамысловымі пераўтварэннямі - галоўным чынам праз увядзенне мануфактураў. Прадмесце Горадні Гародніца стала "вольнай эканамічнай зонай". Сюды для ажыццяўлення сваіх грандыёзных планаў 31-гадовы прадпрымальнік запрасіў лепшых спецыялістаў з усіх куткоў Еўропы - з Францыі, Бельгіі, Швейцарыі, іншых краінаў. Чаго толькі не выраблялі на Тызэнгаўзавых мануфактурах: дываны, шаўковыя i літыя паясы, дарагія экіпажы i конскую збрую, тонкія залатыя i срэбныя ніткі, ордэны, галуны, ювелірныя ўпрыгожанні, жалезныя i мядзяныя цвікі, замкі, рыдлёўкі, завесы, напільнікі, іголкі, шпількі, ваўняныя i шаўковыя шкарпэткі, разнастайныя тканіны, халодную i пальную зброю. Літаральна на вачах Горадня, брудны i сонны гарадок, ператварылася ў буйны прамысловы i культурны цэнтр, які амаль не саступаў Вільні. За 15 гадоў знаходжання Антона Тызэнгаўза на пасадзе "мэра" Горадня вылучалася чысцінёй, кветкамі i ходнікамі (якія на той час мелі лічаныя гарады). На працягу 7 гадоў з 1776 г. тут выходзіла першая ў Беларусі газета. Кароль Станіслаў Аўгуст асабіста займаўся рэцэнзаваннем новага выдання, адразу пасля знаёмства з першым нумарам дасылаў А.Тызэнгаўзу лісты, дзе ветліва рабіў свае заўвагі. Быў магнат у сяброўскіх дачыненнях з Жанам-Жакам Русо. Прыватныя ўладанні Тызэнгаўз меў у Наваградскім, Пінскім i Горадзенскім паветах, а таксама ў Паставах, якія ператварыў у квітнеючы край.

Паводле даследаванняў прафесара універсітэта Стэфана Баторага (Лондан) Станіслава Касьцялкоўскага, Антон Тызэнгаўз з усіх сваіх прыватных уладанняў "самы вялікі прамысловы цэнтр імкнуўся стварыць у Паставах, атрыманых у спадчыну ад сваёй маці, дзе былі заснаваныя:

· цагельня ў1754 г.;

· фабрыка паясоў або пэрсіярня (аналагічна як Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў - Слуцкая пэрсіярня). Са спісу гардэробу, узятага Тызэнгаўзам у Варшаву 29 жніўня 1768 г., вынікае, што ў той час паясы з "пастаўскай фабрыкі" былі такія: адзін срэбратканы, другі - "лілея 3 ружовым". За год дасведчаны майстар (ткач, а не ткачыха, як сцвярджаў класік) звычайна вырабляў не больш як восем паясоў з залатых i срэбных нітак на шаўковай аснове. Кожны выраб быў арыгінальным экземплярам i не паўтараў іншы. На Слуцкай пэрсіярні здаралася, што над асобнымі найбольш адмысловымі паясамі працавалі больш за паўгода;

· ткацкія майстэрні, што выраблялі палатно, шалікі, капелюшы, дываны, карабельныя ветразі ды інш.;

· папяровая фабрыка, індустрыялізаваная ў 1766 або 1767 г. (заснаваная ў 1728 г.). Знаходзілася на р. Мядзелка, прыводзілася ў рух з дапамогай двух колаў. Выраблялі 6 гатункаў паперы i кардон. Вытрымала заняпад Тызэнгаўза; існавала i функцыянавала яшчэ ў 1785 г. Даход ад рэалізаванай прадукцыі ў 1783 г. склаў 1209 зал., у 1785 г. - 3000 зал. Паводле звестак за 1783 г., "пастаўскі папяровы дэпартамент" аплочвае: 1 майстру прадуктаў на 485 зал., наяўнымі 720, разам 1178 зал.; 4-м памагатым 199,05; 179,25; 131,20; 88,25 зал. адпаведна;

· латунная майстэрня;

· гарбарня;

· вадзяны млын на р. Мядзелка, перабудавны (узведзены ў XVII ст. Янам Юрым Зяновічам);

· вятрак, перабудаваны, існаваў з невядомага часу".

С.Касьцялкоўскі падкрэслівае: "...У інвентары, складзеным скарбовай уладай Рэчы Паспалітай пасля апісання ўладання А.Тызэнгаўза дзяржаве, акрамя звестак аб папяровай фабрыцы i млынах, не маем ніякіх іншых звестак пра астатнія прамысловыя заводы ў Паставах. Магчыма, з гэтага маўчання трэба зрабіць выснову, што ix ужо ў той час не было".

Дзякуючы рэфарматарскім поспехам Антон Тызэнгаўз карыстаўся бязмежным даверам караля. Аднак яго таленавітасць паслужыла людской зайздрасці. Яму пачалі ўсяляк шкодзіць, каб загубіць. На чале ворагаў стаў біскуп Язэп Касакоўскі, падканцлеры - Францішак Жавускі i Яўхім Храптовіч. Іx падтрымлівалі родзічы караля. Выкарыстаўшы нагоду, яны дасягнулі сваёй мэты. Вялікае Княства Літоўскае было павінна 10 мільёнаў залатых Галандыі, якая запатрабавала ix вярнуць. Наяўных сродкаў не аказалася, бо былі ўкладзеныя ў мноства прадпрыемстваў, а крэдыту А.Тызэнгаўз не змог атрымаць, чаму паспрыялі зайздроснікі. Выплата доўгу была зацягнутая, што адбілася на стаўленні караля да Тызэнгаўза. Падмоўлены сваёй сястрой Браніцкай i іншымі родзічамі, ён неўзабаве падпісаў указ аб адабранні у Тызэнгаўза эканоміі. Галоуныя выканауцы яго - Валенты Сабалеўскі i Францішак Жавускі - 3 дапамогай зброі арыштавалі падканцлера, канфіскавалі дакументацыю, пазбавіўшы яго такім чынам магчымасці даказаць сваю невінаватасць. Былі апісаныя i разрабаваныя ўсе заснаваныя ім прадпрыемствы. Спакусіліся нават на прыватны маёнтак Паставы. Змучаны немагчымасцю апраўдацца, праз 2 гады ён памёр 31 сакавіка ў Варшаве ў галечы i самоце. Пахаваны ў графскай спадчыннай сядзібе - Жалудку (цяпер Шчучынскі раён). Кавалер ордэна Святога Станіслава.

У 1970 г. С.Касьцялкоўскі выдаў грунтоўнае даследаванне дзейнасці рэфарматара, названае "Антон Тызэнгаўз. Падскарбі надворны літоўскі". Двухтомнік утрымлівае 659 i 557 старонак адпаведна. Архіўныя дакументы, на падставе якіх была напісаная праца, не захаваліся.

Ігнат Шыдлоўскі прысвяціў Антону Тызэнгаўзу оду, якую заканчвае радкамі:

Праўда! Гэты муж служа табе

I ў галечы жыццё здзейсніў...

Суайчыннікі! Ва ўдзячным натхненні

Узвядзем помнік ягонай славе,

На вечную ўнукам памяць, i

Задрыжыць, убачыўшы яго, паклёпнік.

Дабрадзейны, наведваючы яго кожны дзень,

Прачытае: Любіў Айчыну.

(Даслоўны пераклад з польскае)

Канстантын

Канстантын Тызэнгаўз (1786-1853) - натураліст, арнітолаг, стваральнік пастаўскай карціннай галерэі. Нарадзіўся 3 чэрвеня ў маёнтку Жалудок.

Бацька Канстантына Ігнат, "шэф літоўскай гвардыі", быў сынам старэйшага брата Антона Тызэнгаўза Міхала і, такім чынам, будучы славуты заолаг даводзіўся ўнукам знакамітаму беларуска-літоўскаму рэфарматару Рэчы Паспалітай. Пачатковую адукацыю Канстантын атрымаў у Варшаве, потым вывучаў прыродазнаўчыя навукі ў Віленскім універсітэце; вучань Станіслава Юндзіла.

У 1812 г. пайшоў у армію. Як сведчыць загад імператаpa Напалеона ад 13 ліпеня "Аб прызначэнні афіцэраў у літоўскія палкі", палкоўнік Канстамтын Тызэнгаўз быў накіраваны камандзірам батальёна ў 19-ты полк. Тут няма нічога дзіўнага, бо магнаты ў той вайне выступілі на баку арміі Напалеона. Браў удзел таксама ў вядомай бітве пад Ляйпцыгам у складзе корпуса Юзафа Панятоўскага.

У 1814 г. пасяліўся ў радавым маёнтку Паставы i "...узяўся з дзіўнай для суседзяў актыўнасцю за паляпшэнне гаспадаркі сваіх разлеглых уладанняў, натхнёны духам свайго дзеда, вечнай славы падскарбяга, гэтыя паляпшэнні даводзіў да заснавання фабрык i промыслаў, цешачыся з сябрамі поспехам адных або спачуваючы няўдачам другіх, (...) пашыраючы моц сваёй маёмасці, умеў свае справы зрабіць бачнымі на вялікія адлегласці. Яго дух быў святлом жыццядайным i асвятляльным для мёртвай матэрыі",- пісаў паслядоўнік К.Тызэнгаўза прафесар Антон Bora. К.Тызэнгаўз апантана заняўся вывучэннем фаўны краю. Месцамі яго асноўных даследаванняў былі ваколіцы Паставаў i тэрыторыя ад Нарачанскіх азёраў на поўдні да Браслаўскіх на поўначы, а таксама Віленскі край. Горадзеншчына, Піншчына. Пазней К.Тызэнгаўз наладжваў экспедыцыі ў многія рэгіёны свету.

У сваім шыкоўным палацы ў стылі класіцызму ён заснаваў багаты заалагічны музей. Толькі арніталагічная калекцыя гэтага музея складалася з больш як 3000 зкземпляраў (не лічачы вялікай колькасці яек). Музей, адзін з найбуйнейшых у Еўропе, з калекцыяў фаўны розных краінаў вырас са сціплых збораў мясцовых відаў у рабочым кабінеце даследніка.

У палацы знаходзілася вялікая бібліятэка па натуральнай гісторыі, дзе меліся "скарбы, якіх ніколі не было ў Польшчы" (А.Вога): працы Буфона, Адубона, з выявамі амерыканскіх птушак - твор, што каштуе некалькі тысяч залатых, выдатныя манаграфіі Гоўлда, вялікія i каштоўныя альбомы англійскіх, французскіх i нямецкіх арнітолагаў, выданні, даступныя толькі вельмі багатым людзям. Збор кніг не саступаў кніжным цэнтрам вялікіх гарадоў. У парку побач з палацам у звярынцы ўтрымліваліся жывыя птушкі i сысуны. Асаблівую цікавасць К.Тызэнгаўз меў да драпежных птушак. У адной з ягоных працаў, у прыватнасці, дакладна апісаныя змены у афарбоўцы пер'я самкі арлана-белахвоста, якая ўтрымлівалася у звярынцы у Паставах ажно 24 гады.

Тызэнгаўз быў сябрам многіх навуковых таварыстваў: сяброў навук у Варшаве i у Вільні, натуралістаў у Дрэздэне i Рызе, эканамічнага у Галіцыі, навуковага у Кракаве, даследнікаў прыроды у Берліне, медыка-хірургічнай акадэміі i медыцынскага таварыства у Вільні, навуковага таварыства у Парыжы.

"Незвычайны аўтарскі талент" (А.Вога) заолага знайшоў увасабленне ва ўнікальнай працы "Усеагульная арніталогія, альбо Апісанне птушак усіх часцін свету" (у 3-х тамах, Вільня, 1842-1846 гг.). У 1841 г., таксама ў Вільні, выдаў "Асновы арніталогіі, альбо навукі аб птушках", дзе ахоплена тэрміналогія, аалогія (навука аб птушыных яйках), таханомія, гласалогія i інш., з дадаткам пяці літаграфічных табліц i адной каляровай. Загалоўнае слова кнігі "Асновы" ("Zasady") утворанае птушынымі яйкамі розных памераў. Эпіграфам да працы К.Тызэнгаўз узяў выказ Бэкана: "Толькі той чалавек можа тлумачыць прыроду, хто здолеў яе ўбачыць i спасцігнуць, засведчыць i асэнсаваць".

З іншых яго даследаванняў, выдадзеных асобна ў Вільні, трэба адзначыць: "Вывучэнне савы японскай, выяўленай у Літве" (1820), "Агульныя назіранні за шкоднымі пасевам вусенямі" (1838), "Назіранне за некаторымі відамі рыб у Літве" (1841), "Каталог птушак i сысуноў Еўрапейскага рэгіёну" (1848, на лацінскай мове), "Расповед аб лапландскай саве" (1850).

Як умелы вясковы гаспадар i разам з тым вучоны, даследнік друкаваўся ў "Земляробча-тэхналагічным штогодніку" i ва Ўсеагульнай энцыклапедыі, выдаванай у Вільні. У парыжскім i ў польскім часопісах друкаваў назіранні аб еўрапейскіх арлах, аб выпадковай ружовай афарбоўцы дзікіх качак, аб птушцы кашатка, аб вусенях, што выгмлі ў адной 3 вёсак Мядзельшчыны са снегам 22 студзеня 1849 г. (паводле іншых звестак - 12 студзеня 1850 г.). У ягоных нататках, надрукаваных у Рызе, падрабязна апісаная гэтая надзвычай рэдкая i цікавая прыродная з'ява. Пасля вельмі моцнай начной завеі сяляне раніцой былі надзвычай здзіўленыя ўбачаным відовішчам: увесь снег у вёсцы i яе ваколіцах быў густа засыпаны мноствам мёртвых черных вусеняў - лярваў нейкай жамяры. Хутка сюды на "баль" зляцеліся вароны, сарокі, вераб'і... Некалькі экземпляраў вусеняў было адаслана на вывучэнне энтамолагам у Парыж. Аказалася, што гэта лярвы даволі звычайнага жука з сямейства мяккацелак. Вядома, узровень ведаў таго часу не даваў магчымасці па-навуковаму растлумачыць такую незвычайную з'яву, але i само яе дакладнае апісанне ўяўляе немалую цікавасць.

На думку біёлага В.Грычыка, "найбольшую каштоўнасць у працах гэтага даследніка ўяўляюць канкрэтныя звесткі пра склад фаўны Беларусі ў першай палове XIX ст. Ужо тады ім былі заўважаныя шматлікія адмоўныя з'явы ў стане жывёльнага свету: апісанае скарачэнне колькасці i арэалу белай курапаткі (сёння гэтая птушка ў нас на мяжы вымірання), звернута ўвага на рэдкасць ці поўнае знікненне некаторых драпежнікаў (мядзведзя, расамахі, собаля). Пэўную цікавасць уяўляюць звесткі пра гнездаванне i вясновы пралёт у ваколіцах Паставаў у тыя часы сокала-сапсана, беркута, залацістага сяўца, мухалоўкі-белашыйкі, сініцы-князька ды іншых птушак, пра сустрзчы ў навакольных лясах з вавёркай-палятухай i соняй-палчком. Гэтыя звесткі даюць падставы для навукова абгрунтаваных сцверджанняу пра канкрэтныя змены у фауне за апошнія стагоддзі".

Пра высокі узровень Тызэнгаўза як даследніка-фаўніста сведчыць тое, што ён, напрыклад, выявіў усе 4 еўрапейскія віды соняў - начных звяркоу, з якімі з-за ix вельмі патаемнага спосабу жыцця нават заолагі сустракаюцца вельмі рэдка, а таксама апісаў 10 відаў кажаноў. У асобным артыкуле К.Тызэнгаўз апісаў назіранні над вясновым пралётам птушак у ваколіцах Паставаў. Гэтая праца цікавая i ў навуковым, i ў метадычным плане: так, аўтар побач з канкрэтнымі датамі пралёту розных відаў птушак адзначае i стан надвор'я (тэмпература паветра раніцой i ўвечары, кірунак ветру, хмарнасць), а таксама феналагічныя з'явы ў раслінным свеце. Назіранні К.Тызэнгаўза былі нагэтулькі дасканалыя, што ягоныя працы шырока выкарыстоўваліся іншымі заолагамі. Спасылкі на гэтага аўтара можна знайсці ў кнігах А.Брэма "Жыццё жывёл", І.Наўмана "Натуральная гісторыя птушак Еўропы", М.Мэнзбіра "Птушкі Расіі" ды іншых класічных выданнях XIX - пачатку XX ст.

Падае К.Тызэнгаўз i пэўныя этнаграфічныя звесткі, так ці інакш звязаныя з жывёламі. Паведамляе, напрыклад, што ў XIX ст. сяляне некаторых вёсак ужывалі ў ежу птушанят гракоў. Гнездавыя калоніі гэтых блізкіх родзічаў шэрай вароны, незалежна ад таго, на чыіх землях яны знаходзіліся, традыцыйна лічыліся ўласнасцю сялянскай грамады, i ў пэўны час падрослых птушанят даставалі з гнёздаў i спажывалі ўсе жыхары вёскі. К.Тызэнгаўз пераказвае таксама шматлікія народныя павер'і, якія існавалГ ў яго часы наконт соваў, лунёў, ластавак i іншых птушак.

Артыкулы Канстантына Тызэнгаўза друкавалі польскія, французскія i нямецкія часопісы. Ён склаў каляровыя табліцы птушак свайго краю i адліў муляжы з медзі. Апантаная праца арнітолага доўгі час не дазваляла яму абнародаваць вынікі сваіх даследаванняў, бо, рыхтуючы ix да друку, суправаджаў вельмі добрымі ўласнымі малюнкамі. Настаўнікамі нашага натураліста былі вядомыя мастакі: Норблін, Арлоўскі, Рустэм. Незадоўга да смерці К.Тызэнгаўз пачаў выдаваць у Парыжы адзінае ў сваім кшталце апісанне яек усіх птушыных парод паўночна-заходніх абшараў Расейскай Імперыі. Дзеля гэтага ён даручыў значную колькасць выяваў сабранай з вялікім старанием калекцыі яек краю выканаць пад сваім кіраўніцтвам таксідэрмісту А.Скіндэру, які потым быў накіраваны дпя назапашвання матэрыялаў у Бесарабію, Крым, на Украіну. Задаволены поспехам, К.Тызэнгаўз меў намер наладзіць экспедыцьн ў іншыя краіны. Але смерць натураліста не дазволіла здзейсніць задуманае. Памёр ён 28 сакавіка 1853 г. у Паставах. Пахаваны ў фамільным склепе касцёла Ушэсця ў Жалудку Шчучынскага раёна.

У пахвале К.Тызэнгаўзу, прачытанай Антонам Вогам на памятным сходзе прыхільнікаў прыродазнаўчых навук 2 траўня 1853 г. у Варшаве, гаварылася: "Добрая справа атрымаць у спадчыну адметныя заслугі продкаў, аднак яшчэ лепш пакінуць для новага пакалення новыя заслугі. Я думаў пра гэта, калі ўскладваў сваёй румсой сціплую кветку на свежую магілку Канстантына Тызэнгаўза, аплаканага суайчыннікамі, які 28 сакавіка сёлета ў Паставах закончыў сваё жыццё i дзеянні мужа".

Яшчэ ад Жыгімонтаў распасціраецца слава гэтага роду Тызэнгаўзаў: нескажоная, чыстая ў сваёй гісторыі. Атрымаў у спадчыну яе Канстантын, які з дзяцінства менш турбаваўся дзівоснай вытанчанасцю сталіцы свету Парыжа, а ўхваляў родную зямлю, жывіцельку самых глухіх i самых вялізных лясоў нашай паласы, розных звяроў, якія толькі ў гэтай частцы свету змаглі ацалець. Гэта ў ім узмацняла прыхільнасць да роднай ваколіцы, дзе меў усё, развіла там пачуццё любові да чысціні прыроды, дзе яна ўся была для яго. Тады ж у запале маладосці прысягнуў змагацца за прыгажосць сваёй зямлі i не адступіў ад яе да апошніх сваіх дзён, любячы i здзіўляючыся пладам яе натуральнасці.

Паўстагоддзя пражыўшы, гэты натураліст узяў у рукі аўтарскае пяро... Праязджаючы па розных краях Еўропы, знаёмячыся з вучонымі еўрапейскай славы, відамі замежных навуковых установаў, а менавіта: кабінетамі натуральнай гісторыі, абудзіў у сабе зародак паклікання i адчуў, што душа створаная для таго, каб даследаваць i захапляцца справамі Творцы. Агняныя фарбы птушак з гарачых краінаў у царскіх еўрапейскіх калекцыях, першнаперш у Вене, распалілі ў ім ахвоту да арніталогіі, калі ўжо меў дома сціплую калекцыю мясцовых відаў...

Паставы. Гэтае места было выбрана яго рэзідэнцыяй i неўзабаве стала вядомым. Арніталагічны кабінет, сілай заможнасці ўласніка, стаў музеем еўрапейскай славы, узбагачаны набыткамі з усіх частак свету. Здзіўленыя іншаземцы паўтаралі, што літоўскі пан у сваёй рэзідэнцыі, укрытай сярод бязлюдных ваколіц, стварае навуковы асяродак, роўны першым сталіцам. Паставы, размешчаныя за некалькі міляў ад Вільні, аспрэчвалі першынство ў вывучэнні фаўны краю ca сталіцай Літвы, якая была ў росквіце сваіх навуковых цэнтраў i найразумнейшых людзей, сярод якіх знакаміты Юндзіл, i промнямі сваёй славы асвятляла самыя аддаленыя куточкі.

Паставы, утрымліваныя магутнасцю разумнага нашчадка, паступова ўзбагачаліся новымі i новымі вельмі рздкімі набыткамі... Навука, здольная квітнець толькі дзякуючы вялікім выдаткам, знайшла прыхільніка i апекуна ў вялікім польскім пане. "Паставы", "усе птушкі краю", "амаль усе замежныя", "Вільня ix толькі не мае",- гэта словы, пераказваныя з вуснаў у вусны польскімі натуралістамі, а слова "Тызэнгаўз" паўтаралі з такім шанаваннем, з якім звычайна пасля вайны ўспаміналі прозвішча вайскавода-пераможцы. Калі згадка аднаго прозвішча, усюды праслаўленага, робіць такое ўражанне, дык якія ж моцныя ўражанні ад самой асобы... Кожная размова з ім была для душы тым, чым італьянскаё паветра для цела, i заўсёды здавалася вельмі кароткай, канчалася штораз як Тысяча i адна ноч. Тызэнгаўз умеў знайсці агульную мову з многімі натуралістамі. У яго высокім становішчы гэта было рэдкім майстэрствам. Прастата i адданасць натураліста спалучаліся ў ім са старасвецкай адкрытасцю i шчырасцю. "Ёсць сэрцы,- казаў ён,- поўныя дабра, якім патрэбна толькі сяброўства". З таго моманту нашыя штодзённыя сустрэчы былі бескарыслівымі, адкрытымі, не раз зацягнутымі да позняй ночы, з узаемнымі выказваннямі душ. Нашыя гутаркі -"заалагічныя нарады краю" часцей тычыліся арніталогіі. Я лавіў сябе тады на думцы, што i ў маё ўбогае жытло трапіў пыл магнацкіх палацаў...

З таго часу я не пераставаў атрымоўваць сяброўскія лісты ад графа Канстантына Тызэнгаўза з Паставаў або Вільні. У адным з ix атрымаў кнігу з назвай "Асновы арніталогіі, альбо навукі пра птушак" (1841 г.). Гэта праца з прадмовай Юндзіла, адзін вонкавы выгляд якой здольны быў усяліць пачуццё вялікай удзячнасці аўтару. Кожнаму земляку - аматару прыродазнаўства, яна лрынесла нечаканую радасць. Ва ўбогай польскай літаратуры дагэтуль не было ніводнага твора, які б выкладаў асобна галіну заалогіі. Што ў іншых краях прафесары вышэйшых навучальных установаў, прызваныя ўрадам на свае катэдры, стваралі доўгай i мазольнай працай, тое апантаны грамадзянін у ваколіцах, далёкіх ад сталічных гарадоў, адданы вясковай гаспадарцы, талентам i добрай воляй адораны, стварыў у адну хвіліну. Вось ужо карысць з аматараў навукі! Сёння польскаму арнітолагу прыемна мець уласны кодэкс сваёй навукі, чэрпаць з гэтай кнігі гатовыя фразы на любую падрабязнасць прадмету ягоных даследаванняў, на кожнае адценне ягонай думкі пра гэты прадмет... Польскай арніталогіі патрэбная была польская арніталагічная мова, i названаю кнігаю яна была створаная. (...) Справядлівая прырода ўсім нам, дзецям Адама, дае сілы для душы, як нікога не стварыла без будаўніцтва цялеснага, здольная прымаць удасканаленне да неабмежаванай ступені. Гэта было ў Тызэнгаўзе. (...) Прыйшлі на памяць словы, якія ён казаў мне, калі захапляўся прывезенымі ім самім птушкамі, аб шчасці тых, хто бачыў ix жывымі ў сваіх краях. "Слаўнае жаданне, - мовіў, - аднак пакінем яго англічанам, а зоймемся тым, што нам дала прырода. Яна так справядліва падзяліла свае дары, што i нашыя ваколіцы маюць чым ганарыцца i зачароўваць. Хіба нашая краска ў пагодны дзень, пралятаючы ад дрзва да дрзва, прамільгнуўшы лазуркам, не каўана? (Птушка паўднёвай Амерыкі, яркасцю салатавага i лазурнага колераў рэжа вочы.) Нашыя дзятлы не саступяць папу гаям, кал i дадамо, што нашыя; пра качак я i не кажу, бо ведаю мясцовую разнастайнасць, якая пераўзыходзіць амерыканскую або кітайскую. Адзін з рэдкіх відаў - зімародак, пралятаючы над водамі, стварае ўражанне не меншае, чым самая маляўнічая замежная птушка. А пявуння гаёў, любімая філамена, нічога падобнага якой не маюць краі, спешчаныя сонцам, не выклікае замілавання? Здаецца мне, што нават пасля смерці самым мілым майму праху быў бы адпачынак у ваколіцы, дзе штовясну разносіўся б яе голас".

Мы жадалі як мага даужэй затрымаць яго сярод нас, але ён імкнуўся у іншую краіну, краіну сваіх твораў, краіну несмяротнага жыцця: "Пакінуў плуг на полі," - казаў Канстантын Тызэнгаўз, адносячы гэта да свайго пяра.

...Калі выходзіў 11 том "Усеагульнай Арніталогіі", паведаміў, што падрыхтаваў чацвёрты з дадаткамі. Так аддзяліўся ад няўдзячнага свету ў сваёй майстэрні, што не звяртаў увагі на пачатак хваробы вачэй. Тымчасам яго напаткала яшчэ адна бяда. У 1845 г. бацькоўскі смутак надоўга выбіў з рук яго пяро: сэрца, што яшчэ балела пасля страты маці, сціснулася ізноў ад смерці старэйшага сына, любімага Збігнева. 22-гадрвы юнак самых вялікіх спадзяванняў меў невылечную хваробу. Пасля беспаспяховага выкарыстання розных сродкаў быў адпраўлены на воды, але выратавання не было.

Таму III том "Арніталогіі" выйшаў толькі ў 1846 г. (...) Узяўшы яе ў рукі, якое ж прыемнае маеш пачуццё! Пачуццё ад усведамлення, што ў ёй падаецца радавод паветраных насельнікаў усяе зямное кулі, напісаны нашаю моваю... Стыль Тызэнгаўза такі просты i прыемны, якой была ягоная душа. (...)

Тызэнгаўз меў намер выдаць у Вене асобны твор толькі пра мясцовых птушак са шматлікімі ix выявамі i падрабязнымі апісаннямі. Намер гэты, пасля здзяйснення, быў бы самым важным, бо грунтаваўся б на звестках, набытых практыкай, пачынаючы ад аалогіі. Выявы да гэтай працы выкананыя з натуры з якасцю i дасканаласцю, якія дазваляў тагачасны ўзровень мастацтва. Даручэнне гэтае было дадзенае самым дасведчаным мастакам цяперашняй сталіцы мастацтваў - Парыжу, i больш як 2 гады таму ва ўсёй паўнаце i добрасумленнасці было здзейснена. Усе табліцы, прыгажосць якіх можна сабе толькі ўявіць, вырабленыя як іканаграфіі, разам з імі - заалагічныя атласы штогадовых навуковых экспедыцыяў французаў вакол свету былі прьгвезеныя ў Паставы i чакалі заканчэння адпаведнага ім тэксту. Усё. разам уяўляла сабою найпрыгажэйшае i найвыдатнейшае гісторыка-натуральнае выданне краіны.

Тызэнгаўз тварыў не дзеля забавы. Натхнёны любоўю да свайго народу i навукі, прыняў няволю пісьмовага стала i працаваў з вялікай цярплівасцю, не адпачываючы. Немалады ўзрост i слабасць штораз бліжэйшыя былі да выканання свайго злога намеру, папярэджваючы яго, што спяшацца не залішне. Ён меў незвычайныя здольнасці да малявання, так патрэбныя натуралісту. Усе выявы, такія дасканалыя i прыгожыя ў ягоных творах, з'яўляюцца яго ўласнымі. Далучыў да гэтага мастацтва i сваіх дзяцей, годных любові, i меў немалую дапамогу ад ix у перанясенні на паперу розных прадметаў гісторыі прыроды. Здавалася, што ягоны дом стаў месцам перабывання музаў, якія ад сваіх мастацтваў праз павагу да гаспадара перайшлі ў ягоны палац. Віленсі, Горскі, Адамовіч i інш., а таксама шматлікія іншыя шанавальнікі навук i мастацтваў не пакідалі карыфея да яго адыходу. Людзі стагоддзя адчулі на сабе гасціннасць i шчодрасць графскага дома ў Паставах, інтэлектуальную асалоду i задавальненне. Былі зачараваныя то слаўнаю сваімі навацыямі гаспадаркай, то захапляліся да стомы прыгажосцю i разнастайнасцю навакольнай прыроды i яе дарункамі ў пакоях натураліста, то чэрпалі адпачынак для душы ў шэдэўрах мастацтва. Тызэнгаўз меў цудоўную карцінную галерэю i быў знаўцам жывапісу. Але найвялікшае здзіўленне выклікала вельмі дасканалая палацавая арганізацыя. Двор складаўся з людзей, якія, адлюстроўваючы праменне гаспадара, самі сталі натуралістамі. I ўдзень, i ўначы яны думалі, як бы што-небудзь адкрыць, пачуць i данесці новае свайму пану, абкружанаму кніжкамі i птушкамі; актыўныя назіральнікі, паляўнічыя, рыбаловы i птушкаловы, дасведчаныя прэпаратары i рознага кшталту памагатыя, а ўсе разам бралі ўдзел у адзінай вялікай справе.

Шчаслівыя тыя, хто бачыў Паставы той эпохі, якую я ўявіў праз вобраз гэтага месца. К.Тызэнгаўз выпраўляў са свайго дома арніталагічных агентаў у далёкія i маласпазнаныя бакі i ўсе свае ўласныя падарожжы абяртаў да мэтаў навукі.

Тры гады таму (у 1850 г.) прыбыў у Варшаву: з глыбокай пачцівасцю ўсе сустракалі аўтара колькітамовай навуковай працы. Ён не той, што быў калісыді: змененая мова, валасы белыя, вочы імкнуцца ўкрыцца пад бровамі, менш паслухмяныя ногі,- усё гэта паказала, што цяжкая праца, нечакана сабраная ў познія гады, хутка састарыла, аднак не змяніла думкі i сэрца.

На сёмым дзесятку гадоў заолаг здзяйсняе выезды ў зараснікі на Чорным моры. У сталым узросце яго падтрымлівае навука, якая была для яго дамэтнаю зоркай. Цэнтрам сваіх апошніх зацікаўленняў выбраў Адэсу, дзе наладжваў новыя знаёмствы, завязваў навуковыя стасункі, якія павінны былі распасцерціся на прылеглыя краіны, дасягнуць Азіі з яе патаемнымі куткамі, дзе будуць зробленыя самыя вялікія заалагічныя адкрыцці.

Аднак у канцы 1852 г. сям'я ў Варшаве атрымала жахлівае паведамленне з радавога маёнтку Канстантына, што 16 снежня меў амаль не смяротны апаплексічны ўдар. Паспяшаліся ў Паставы. Атрыманыя ў дарозе лісты з лепшымі весткамі супакоілі родных. З гэтага часу, здавалася б, трэба берагчы здароўе. Але вучоны не паменшыў сабе клопату. У лісце, які напісаў за некалькі дзён да скону, такі самы жартаўлівы i вясёлы розум, нараканні на сябе: "...Усе працы пачатыя i спыненыя: IV том "Арніталогіі..."- на палове, "Аалогія..."- зусім, выезды ў новарускія правінцыі, напісаныя па-французску, амаль закончаныя, патрэбна толькі ўнесці некаторыя папраўкі i ўдакладненні (...) Невядома, ці прасунецца што-небудзь наперад".

Так, гэты рэдкі ў нас чалавек да апошніх хвілінаў жыцця служыў навуцы, яна таксама яму ўдзячная i не аддасць на здабычу забыццю, пакуль тблькі не перастануць адлятаць ад нас i аддана вяртацца жураўлі, пакуль будуць узлятаць пад аблокі, як ягоная душа, жаўрукі, а салавей будзе штовесну разводзіць свае спевы па нашых нівах i гаях. Так, ён пакінуў нас, але бачыць нашыя ўчынкі з ваколіцаў, куды перанёсся яго дух, кажа засталым на зямлі:

"Я спасцігнуў сутнасць той вечнай мудрасці, якую імкнуўся спазнаць у яе стварэннях. Я вярнуў ёй праменьчык, дадзены мне часова. Пакінуў вам прыклад i жаданні: наследуйце першае i здзяйсняйце другое. Абавязак гэтай мудрасці - выводзіць народы з-пад хмар забабонаў. Не ўтойвайце імкненняў, якія яна вам абвясціла цудоўным дарам святла, а калі дапоўніце сумленне сваім шляхоцкім пакліканнем, мае абдымкі, што чакаюць вас, спалучацца з вашымі, i паўстане над намі несмяротная слава ў вечнасці".

Нашчадак заслуг i бацькоўскіх пажаданняў Райнольд Тызэнгаўз распарадзіўся закончыць у Парыжы рэшткі табліц да "Аалогіі птушак польскіх". Даручыў дасведчанаму арнітолагу У.Тачаноўскаму падрыхтаваць тзкст. "Аалогія..." выйшла ў 1862 г. у Варшаве на дзвюх мовах - польскай i французскай, - з дадаткам 170 каляровых табліц-медзярытаў. Пастаўская заалагічная калекцыя была перададзеная Віленскай археаграфічнай камісіі. Яе склалі больш як 2,5 тыс. адзінак захоўвання, у тым ліку 1203 чучалы птушак i 625 птушыных яек (звесткі за 1861 г.). Пазней Віленская археаграфічная камісія была скасаваная i бальшыня яе экспанатаў вывезеная ў Расею. З таго часу сляды заалагічных калекцыяў К.Тызэнгаўза канчаткова згубіліся. Унук Канстантына Тызэнгаўза Райнольд Празьдзецкі, дыпламат i гісторык, рабіў намаганні, каб уратаваць багатую навуковую бібліятэку, перавёзшы яе ў 1917 г. з Паставаў у Смаленск. Ён успамінаў таксама, што дзень 1 верасня 1939 г. заспеў яго ў Паставах. Яшчэ здолеў наведаць Ракішкі i падрыхтавацца да эміграцыі. Закупіў у адной з віленскіх антыкварных крамаў некалькі кніг свайго дзеда. З пачаткам 1940 г. праз Коўна выехаў у Швецыю. Ён жа перавёз фамільны архіў Тызэнгаўзаў у Варшаву.

К.Тызэнгаўз стварыў віленскі музей афтальмалогіі. У гонар выдатнага вучонага адзін з відаў пчол названы Tyzenhausia lespiformis, а дзве балотныя расліны на прапанову прафесара Горскага названыя Potamogetamtyzenhausii i Chratyzenhausii.

Натураліст В.Грычык сцвярджае, што менавіта К.Тызэнгаўзу "навука абавязаная першымі па-сапраўднаму навуковымі звесткамі аб прыродзе, у прыватнасці, жывёльным свеце Беларусі". Такім чынам, ёсць усе падставы лічыць графа Тызэнгаўза заснавальнікам беларускай заалогіі i найперш яе галіны - арніталогіі.

Райнольд

Райнольд Тызэнгаўз (1830-1880) - эканаміст, прадпрымальнік, англаман. Нарадзіўся ў Гайдэльбэргу (Германія). "Адна з выдатных асобаў Літвы" (Я.Гейштар). Прыдбаў заслугі на ніве наватарства - заснаваў параходства. У 1855 г. Р.Тызэнгаўз набыў два параходы. Вялікі -"Кейстут"- прызначаўся для Немана, малы -"Нерыс"- для Віліі. Апошні быў спушчаны на ваду ў наступным годзе i падняўся ўверх да Сасёнкі, адной з прыстаняў верхняй Віліі. Надалей "Нерыс" абслугоўваў лінію Вільня - Коўна.

Распрацаваў інструкцыі дзеля лепшага кіравання прыватнай гаспадаркай, выдадзеныя ў 1873 г. у Вільні. У ix разгледжана іерархічная структура ад уласніка i адміністратара да вартаўніка, усяго 25 пасадаў. Падаюцца таксама абавязкі юрыдычнай асобы, парадак гаспадарчай справаздачьі, якая прадугледжвала паведамленні пра хаду справаў: неадкладнае штомесячнае, штоквартальнае i штогадовае, удакладняўся парадак вядзення i падачы, для кантролю гаспадарчых кніг i інш. паступальнік на працу меў падпісаць распрацаваны Р.Тызэнгаўзам тэкст:

Заява

выканаўцы абавязкаў

1. Ніжэйпадпісаны, усклаўшы на сябе абавязкі, абавязваюся выконваць старанна.

2. Пра сваю або чужую памылку адразу ж паведамлю свайму кіраўніку.

3. Няведаннем, няўменнем, немагчымасцю прыкрывацца не буду.

4. Не пакіну абавязкі, не уступлю у шлюб, не папярэдзіўшы кіраўніка за 6 месяцаў перад заканчэннем службовага году.

5. За страты, нанесеныя мной або праз мой недагляд, адказваю асабіста i сродкамі.

6. Абавязкі пакіну адразу ж пасля атрымання аб гэтым паведамлення, не выстаўляючы ніякіх прэтэнзій ні да ўласніка, ні да яго сродкаў.

7. Рады лрыняць абавязкі, выканаю ix ахвотна, з добрым прыкладам для тых, з кім разам буду працаваць, з карысцю для ўласніка.

8. Буду слухацца i лаважаць кіраўнікоў.

Райнольд Тызэнгаўз напісаў працы ды інструкцыі "Адказы хлопцаў пакаёвых (работнікаў гатэляў) на пытанні, як павінны выконваць службовыя абавязкі", "Што ёсць прычынай існавання духоўнага стану", "Адказы дзяцей на ўласныя пытанні, чым павінны заняцца пасля заканчэння вучобы", "Адказы дзяцей на пытанні: чаму i як трэба вучыцца музыцы", "Адказы бацькоў на ўласныя пытанні, як выхоўваць дзяцей", "Адказы дзяўчат на ўласныя пытанні, чым павінны заняцца пасля заканчэння вучобы". Названыя працы, надрукаваныя ў Ляйпцыгу ў 1873 г., сведчаць пра ягоныя педагагічныя схільнасці. У 1874 г. Р.Тызэнгаўз выдаў у Вільні "Выбранае".

Добра ведаючы асабіста Райнольда Тызэнгаўза, старшыня аддзела кіравання правінцыямі Літвы гісторык Якуб Гейштар у сваіх дзённіках (1857-1865) пакінуў шмат характарыстык калегі: "Райнольд граф Тызэнгаўз (...) дастаткова арыгінальны, але не бясспрэчны... Не раз пасля сустрэчы з ім у маёй галаве святлела, а перакананні набіралі моцы".

Акрамя ўрадавых пытанняў, Я.Гейштар займаўся справай, якая некалькі гадоў абдумвалася ў шляхоцкіх колах - заснаваннем Земляробчага таварыства або хаця б Земскага крэдытнага таварыства на ўзор тых, якія існавалі ў Каралеўстве Польскім. З'езды адбываліся ў Вільні, дзе імі зацікавіўся Р.Тызэнгаўз i пачаў запрашаць прыязджаць землеўласнікаў у свой віленскі нежылы палац на фінансавыя нарады. "У Вільні не раз бываў у яго на абедзе i рашуча сцвярджаю, што ў паўсядзённым жыцці ён так жыў, як павінен быў жыць,- прыстойна i без раскошы (...) У часе з'ездаў, як меў вялікі дом, збіраліся мы ў яго, - праўда, не даваў вячэры, але тады не гзта было важна. Ужо ў 1857 г. у Коўне, хоць быў наймалодшы з усіх нас, здзіўляў яснымі поглядамі, моцнай лагічнай мовай, з перакананнямі кансерватара (...) ва ўсіх паседжаннях заўсёды браў актыўны ўдзел, як розум пераважна крытычны, не падаваў праектаў, але ўсе прапанаваныя моцна крытыкаваў. У грамадстве, прагным развіцця, пры нешматлікасці ініцыятыўных людзей, пры недахопе вядучых ідэяў такі чалавек мог быць шкодны. Але менавіта логіка ў крытыцы, халодны розум пры дасканалай, добрай веры i любові грамадства, рабілі для мяне Тызэнгаўза вельмі каштоўным дзеячом", - піша далей Я.Гейштар i працягвае: "...Ha з'ездах непараўнальна вылучаўся Р.Тызэнгаўз. Тыя, хто чуў вядомых аратараў за мяжой, паўтаралі, што ён бы атрымаў папулярнасць усюды. Ён адзін мог выдатна праводзіць сваім моцным басам дыскусіі з Ураткоўскім. У Літве мы не мелі, акрамя яго, нікога здальнейшага з аратараў...

Калі на развіццё чалавека ўплывае чытанне, то тым больш - знаёмства з людзьмі, i чым болш ix сустракаеш неардынарных, тым большая карысць для душы. Таварыства Тызэнгаўза, як i многіх іншых, было мне дапамогай у развіцці".

У іншых месцах Райнольд Тызэнгаўз названы "мільянерам i чалавекам надзвычайным" i пра яго паведамляецца наступнае. Калі віленскі з'езд амаль аднагалосна вырашыў, каб кіраванне правінцыяй, у сувязі з выключным становішчам, даверыць аднаму чалавеку, а менавіта Я.Гейштару, ён вырашыў адкласці канчатковае рашэнне да наступнага дня, а сам накіраваўся да Р.Тызэнгаўза: "Расказаў я яму, у чым рэч, i што я гатовы прыняць гэтую пасаду, але пры наступных умовах: для ўсіх я буду вядомым начальнікам арганізацыі, сапраўдным жа стане ён, Тызэнгаўз. Ніхто пра тое не будзе ведаць, гэта абавязкова павінна быць таямніцай. Калі паўстанне 1863 г. у Літве пашырыцца i стане магутным нагэтулькі, каб мець адкрытае кіраванне, то я ўстаранюся, а ён выступіць. Тызэнгаўз не адмовіў наўпрост, але i не абяцаў. На наступны дзень, ідучы на сэсію, я ізноў зайшоў да яго, ён адмовіў. Вынікам была i мая адмова; сход выбраў шасцярых. (...)

У Вільні параза Серакоўскага зрабіла на ўсіх вялікі ўплыў. Калі я прыйшоў да Тызэнгаўза, той, гаворачы пра гэтую бітву, не мог стрымаць слёз, хаця запэўніваў, што плакаў ад нерваў. Трэба сказаць, што Тызэнгаўз адзін толькі не плаціў нацыянальнага падатку. Мы не пасылалі да яго звычайных збіральнікаў; пайшоў трымальнік касы, аднак нічога не атрымаў. Неўзабаве ў Вільню прыбыў Эдвард Ромэр, першы чалавек Літвы, які, акрамя звычайнага падатку, прывёз ад жонкі залаты ланцужок. Ведаючы, як Р.Тызэнгаўз паважае Ромэра, я папрасіў таго схадзіць да магната, але i ён нічога не дабіўся. Праз некаторы час, калі я сам ужо пайшоў да Тызэнгаўза, ён першы падняў пытанне аб падатку, жартуючы з пасланага Э.Ромэра, i сказаў: "Не даў, але на што? Не веру, як ведаеш, у наступствы вашых намаганняў, як i сам ты не верыш. Я павінен захаваць сродкі, бо гэта моц". Я адказаў, што так быць не павінна: даюць свае грошы беднякі, павінны i багатыя у значна лягчэйшых умовах несці матэрыяльныя цяжкасці, што Праўленне мусіць выконваць свае абавязкі, ні перад чым не спыняючыся. Крывавая дэманстрацыя павінна выратаваць гонар i традыцыі правінцыі: дзеці i браты нашы, прыносячы ў ахвяру жыццё, павінны мець адзенне, абутак, зброю. Запытаў у мяне: "Ці магу я адкрыта спытаць, навошта сапраўды цяпер патрэбныя грошы?" - "На зброю з-за мяжы, якую даставяць у Жмудзь". - "Маеце яе?" - "Не". - "Маё слова гонару, што як толькі мне скажаш, што зброя ёсць, я на тваё слова дам патрэбную суму. Не веру ў карысць атрымання зброі, але на тваё слова дам". Нягледзячы на дасланую большую частку сумы, зброі не было. Лічу справядлівым паведаміць, што Тызэнгаўз стрымаў бы сваё слова. Але да майго арышту (да канца ліпеня 1863 г.) зброі не было, а 75 000 руб. я сам у 3 тэрміны выслаў".

Будучы ў турме, Я.Гейштар звяртаўся да магната з просьбай пазычыць пэўную суму. Тызэнгаўз адпісаў вельмі ветліва, што з ахвотай бы дапамог, але ў яго прынцып - "нікому не пазычаць".

Я.Гейштар таксама ўспамінаў: "...стакроць больш балючым было для мяне паведамленне, што Э.Ромэр i граф Р.Тызэнгаўз падавалі просьбу ва ўрад, каб ix вызвалілі ад 10% падаткаў, бо яны нямецкага паходжання! Эдвард Ромэр, сын Міхала! Найвядомы i паважаны Тызэнгаўз... Шульц, генерал расейскай службы, бясспрэчна нямецкага паходжання, калі яму паведамілі, што ўрад вызваліць яго ад аплаты, адказаў: "Я немец, але не хачу, каб мае суседзі плацілі за мяне".

(...) Шмат меў Р.Тызэнгаўз годнасцяў, i, думаю, пры іншых абставінах іншы быў бы канец, бо ў ягоным таварыстве я адчуваў сябе заўсёды вольна, бачыў у ім асобу разумную, без недарэчных забабонаў".

Трэба сказаць, што магнат быў суровы чалавек, пачуцці называў "хваробай нерваў". На ім род Тызэнгаўзаў у Беларусі скончыўся.

* * *

Начальнік Літоўскай Гвардыі Ігнат Тызэнгаўз, пляменнік Антона Тызэнгаўза, уладальнік Паставаў, удзельнічаў у паўстанні Т.Касьцюшкі. Гэта пацвярджае "Распоряжение № 30 - (1795 год, июль 20):

Именный, данный Генерал-Прокуpopy о наказании участвовавших в Польском мятеже.

Литовской Гвардии Шефа Игнация Тизенгаузена и других в уважение ходатайства за них бывшего Воеводы Брацлавского Михаила Косаковского освободить на его поруки".

Бралі ўдзел Тызэнгаўзы i ў падзеях 1830-1831 гг. Былі ў сваяцтве з М.Кутузавым, мелі стасункі з А.Пушкіным.

На заканчэнне дадамо, што далёкі нашчадак баронаў Тызэнгаўзаў жыве цяпер у Маскве.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX