Вярнуцца: Мемуары

Чарэвін П. Успаміны


Аўтар: Чарэвін Пётр,
Дадана: 29-12-2011,
Крыніца: Спадчына № 2-1998. С. 52-83., № 3-1998. С. 31-64.



ЧАРЭВІН Пётр. ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНІ КРАЙ (Успаміны)

Прадмова

Частка I.

1863 год. Каўказ і ад'езд у Вільню.

Вільня. 1863 год. Чыны галоўнага ўпраўлення. М.М. Мураўёў.

1863 год. Польскі мяцеж.

1863 год. Прызначэнне М.М. Мураўёва ў Вільню.

Частка II.

1863-1864 гады.

ЗАПІСЫ. Частка III.


Спадчына № 2-1998. С. 52-83.

Друкуецца с а скаротамі паводле выдання Кастрамскога навуковага таварыства "Воспоминания П. А. Черевина. 1863-1865" // Библиотека общественных движений в России XIX и XX вв. Выпуск III. (Кастрама, 1920.) Рымскімі лічбамі пазначаныя заўвагі і каментары аўтара прадмовы.

Прадмова

У лістападзе 1918 года аўтар гэтых радкоў даслаў Кастрамскому Навуковаму Таварыству па вывучэнні мясцовага краю рэшткі архіву з разрабаванага маёнтку Няронава ў Салігаліцкім павеце. Сярод кнігаў і папераў Няронаўскай дамовай канторы, якія паказвалі гаспадарчае жыццё маёнтку яшчэ задоўга да нашых дзён, знайшоўся і такі архіўны матэрыял, які мае шырэйшае навукова-гістарычнае значэнне. Гэта - аб'ёмісты сшытак (19+42+27+33 аркушы) фарматам у паўаркуша ў вокладцы з сіняй картузнай паперы з надпісам: "Успаміны. 1863-1867". Апошні сшы­так, не аб' яднаны з трыма першымі, азагалоўлены: "Запісы. Частка 4-я. Замах 4 красавіка 1866" [1]. Гэтая апошняя частка была выдадзеная ў 1918 г. Кастрамскім Навуковым Таварыствам па вывучэнні мясцовага краю [2].

Цяпер Навуковае Таварыства выпускае ў свет першыя тры часткі "Успамінаў", якія датычаць задушэння польскага паўстання ў Паўночна-Заходнім Краі дыктатарам М. Мураўёвым-Віленскім [3].

Выдаваныя "Успаміны" належаць пяру генерал-ад'ютанта Пятра Чарэвіна [Пётр Александрович Черевин] [4]. Як відаць з наша га рукапісу, Чарэвін яшчэ да падзеяў 1863 г. быў знаёмы з М.Мураўёвым, хоць застаецца невядомым, калі і пры якіх абставінах пачалося іхнае знаёмства. Напісаўшы пасля вяртання з Каўказу ліст Мураўёву, малады Чарэвін атрымаў прызначэнне ў Вільню - знаходзіцца пры губернатару. Спачатку ён не адыгрываў прыкметнае ролі, выконваючы ў якасці баявога каўказскага афіцэра невялікія даручэнні, прыкладам, выправіўшыся ў Вількамірскі і Панявежскі паветы, дзе няўмела пераследаваліся паўстанцкія аддзелы. Але пасля звальнення генерал-маёра Лашкарова, які кіраваў справаводствам ва ўсіх канцылярыях генерал-губернатара, малады палкоўнік Чарэвін заняў ягонае месца. Такое прызначэнне было для ўсіх нечаканае, бо дагэтуль Чарэвін вылучаўся толькі "вясёласцю нораву ў спалучэнні з чароўнай дасціпнасцю і знаходлівасцю", яднаючы невялікае кола занятых пры губернатару, ніхто, апрача М.Мураўёва, яшчэ не ведаў ягоных сур'ёзных якасцяў.

Чарэвін жыў у палацы генерал-губернатара, штодня двойчы з'яўляўся да яго з дакладамі, пад дыктоўку Мураўёва пісаў на "справах" рэзалюцыі, з якімі яны і адсылаліся ў шматлікія віленскія канцылярыі, прысутнічаў на ўсіх прыёмах - адным словам, быў галоўным справаводам.

Такім чынам, Чарэвін, больш чым хто-колечы іншы, быў у курсе ўсіх захадаў дзеля ліквідацыі паўстанцкага руху ў краі. Паводле словаў А. Масолава, Чарэвін, "несумненна, пэўным чынам уплываў не толькі на хаду падзеяў, але і на самога генерал-губернатара, які любіў заўсёды мець яго паблізу сябе і раіцца з ім; цалкам незалежнага характару, ён смела і з годнасцю выказваў сваё меркаванне, і хоць начальнік краю не заўсёды трымаўся ягоных указанняў, тым ня менш выслухоўваў іх і цаніў" [5]. Паводле агульнага меркавання, якое цешыла самалюбства Чарэвіна, ён быў "улюбёнцам Мураўёва", а сам Чарэвін зазначае, што "стаўленне да яго Мураўёва было стаўленнем найлепшага родзіча". На далей, калі Myраўёву, прызначанаму старшынёю следчай камісіі па справе Каракозава спатрэбіліся супрацоўнікі, адразу ж поруч з ім, як ягоная правая рука, з'явіўся Чарэвін. У сваіх "Успамінах" Чарэвін глядзіць на Мураўёва ўлюбёнымі вачыма. Мураўёў, якому нельга адмовіць у вялікім розуме, сіле характару і каларытнасці фігуры, - для яго "геніяльны"; ён абагаўляе гэтага "паўночнага мядзведзя", ён па-рабску прасякнуты ягонымі поглядамі, ягонай псіхалогіяй. У Няронаве як святыя рэліквіі зберагаліся некалькі ўласнаручна напісаных лістоў Мураўёва Чарэвіну, бронзавая статуэтка Мураўёва (мадэль помніка ў Вільні), партрэт-гравюра Мураўёва з ягоным аўтографам, альбом [з выявамі] віленскіх калегаў па службе Чарэвіна з Мураўёвым на першым плане [6]...

Цалкам зразу мела, што мемуары такога блізкага Мураўёву супрацоўніка маюць першакласную вартасць для гісторыі польскага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху [7] ў Паўночна-Заходнім Краі 1863-1864 гг: У шэрагу запісак пра 1863-1864 гг. яны сваёй значнасцю могуць дараўноўваць толькі "Запісам" самога Мураўёва [8] (сапсаваным, каб дагадзіць цэнзуры і мажнаўладцам) ды "Віленскім нарысам" А.Масолава [9].

Калі менавіта і дзе напісаныя "Успаміны", ёсць звесткі ў самым рукапice. Першая ix частка печатая ў Пецярбургу ў студзені 1868 г., другая - у Швейцарыі, у Masier паблізу Neuchatel, 16-28 красавіка 1868 г., трэцяя - у Пецярбургу ў студзені 1869 г. і скончана 9 лютага 1869 г. [10] Такім чынам, Чарэвін пісаў неўзабаве пасля падзеяў, калі многае яшчэ было свежае ў яго памяці, але калі, разам з тым, ён яшчэ не мог бесстаронна паставіцца да перажытага. Пры­тым ён мог карыстацца "Запісамі" самога Мураўёва, якія былі надыктаваныя ў красавіку 1866 г. і хадзілі па руках у шматлікіх спісах у Пецярбургу. Часткова гэтым, а галоўным чынам блізкасцю Чарэвіна да Мураўёва тлумачыцца нярэдкае падабенства начальніка і падначаленага ў рэзкіх водгуках пра адных і тых самых прадстаўнікоў адміністрацыі П.-Заходняга Краю і вышэйшай пецярбургскай бюракратыі, поўнае аднадушша іх ва ўсім.

(32KB) Вільня. Палац генерал-губернатара. Да расейскай акупацыі - Біскупскі палац. Выява XIX ст.

Свае "Успаміны" Чарэвін піша на паўаркушах, перагнутых напалову, вы разным почыркам, амаль без выпраўленняў. Толькі часам у тэксце стаіць значок у выглядзе дыгамы і тут жа вынаска на палі. Мова ягоная простая, без хітрыкаў, аповед месцамі нудны, але іншым разам Чарэвін піша ярка, амаль па-мастацку... Ён некалькімі штрыхамі характарызуе тое вайскова-чынавенскае асяроддзе, у якім жыў і працаваў, а таксама пецярбургскія сферы, якія перашкаджалі Мураўёву. У меркаваннях ён выяўляе сваю прастату, якая даходзіць да грубасці і рэзкасці, не мае літасці нават да вялікіх князёў, не кажучы пра нейкага там генерал-губернатара Назімава [11], з якога ён проста здзекваецца. Усюды ён рассыпае крупінкі адміністрацыйнай "мудрасці", погляды свайго "геніяльнага" начальника, міжволі выяўляе тую ідэйную атмасферу, якою натхняліся Мураўёў і ягоныя супрацоўнікі, і міжволі, не заўважаючы гэтага, сам паказвае тую бездань бяспраўя і дэспатызму, у якую ўкінула край дыктатура Мураўёва ў гады ўвядзення ў Расеі новых судоў (1864) дзеля выхавання насельніцтва ў атмасферы права і законнасці [12].

Але няхай "Успаміны" гавораць самі за сябе!..

Задушэнне польскага паўстання 1863-1864 гг. было паваротным момантам у нутpaной палітыцы Аляксандра II. Яшчэ працягваючы з інерцыі начатую справу рэформаў, ён усё больш і больш паварочвае ў бок рэакцыі, якая працягвалася crescendo пры двух ягоных наступніках. Не выпадковасць, што ў следчую камісію па справе Каракозава трапляюць Мураўёў з Чарэвіным, што яны ў рэвалюцыянерах шукаюць палякаў і карыстаюцца да іх ва ўсёй паўнаце тымі прыёмамі следства, да якіх прызвычаіліся ў беларуска-літоўскіх губернях. Невыпадкова, што Чарэвін, зрабіўшы за Аляксандрам II кар'еру ў мундзіры жандара-генерала, за Аляксандрам III апынаецца ў ролі фаварыта, які нязменна дзяжурыць перад царскім кабінетам, гуляе з царом у карты, крадком ад імператрыцы п'е з ім каньяк, схаваны за галянішчам, цешыць цара вясёлымі анекдотамі, але ра­зам з ім, вядома ж, і правіць Расеяй - такімі ж спосабамі, як Мураўёў Заходнім Краем [13].

Вось чаму "Успаміны" з цікавасцю прачытаюцца ўсімі, хто разважае пра гістарычны лёс радзімы і цікавіцца развіццём рэвалюцыйных рухаў у Расеі.

Апе ёсць і яшчэ [адно] кола чытачоў, якія з цікаўнасцю разгорнуць гэтую кнігу.

Задушэнне польскага паўстання 1863-1864 гг. было ўда­рам па ідэі "непадлеглай Польшчы", за якую ішлі паміраць палякі разам з Напалеонам, дзеля якой яны агалялі зброю яшчэ ў 1831 г. 3 таго часу пачалася ўзмоцненая русіфікацыя не толькі Паўночна-Заходняга Краю, але і Каралеўства Польскага, перайменаванага ў Прывісленскі край. Да апошняга часу 1863-1864 гг. былі жывою крываваю ра­наю, да якой расейцу балюча было дакранацца пры зносінах з палякамі. 3 самага пачатку сусветнай вайны пытанне пра нацыянальнае польскае самавызначэнне было пастаўлена на парадак дня і ў залежнасці ад прыхамацяў ваеннага шчасця уступала ў розныя фазы. Цяпер, калі сціхлі ваенныя навальніцы на Захадзе, 1863 г. стаў для іх [удзельнікаў паўстання] далёкім успамінам, мілым, як і ўсё мінулае, якім можна пакарыстацца і дзеля будучыні, калі паставіцца да яго аб'ектыўна, sine іга [14]...

На заканчэнне лічым патрэбным паведаміць, што гэтымі "Успамінамі" не вычэрпваецца матэрыял Няронаўскага архіву пра польскае паўстанне 1863-1864 гг. Ёсць, напрыклад, паўафіцыйнае ліставанне Чарэвіна 1864-1867 гг. з яго віленскімі таварышамі па службе, ёсць шыфраваная сакрэтная перапіска, даносы Чарэвіну, рэвалюцыйныя польскія выданні, пракламацыі з пячаткамі Нарадовага Жонду [15] ды інш. У Кастрамскі музей мясцовага краю здадзеныя, апрача пералічаных вышэй прадметаў, польская шабля (дру­гая такая самая засталася ў Салігаліцкім ваенным камісарыяце) і крамянёвая стрэльба з інкрустацыямі і надпісам: "Pro illustrimo et Exmo Comite Stefano in Potok". У бібліятэку пры музеі здадзеныя: "Kurjer Polski" [16] [за] 1831 г., "Виленский Вестник" [17] [за] 1863 / 1864 гг., "Die Polen und die Polinnen" ["Польшча i палякі" (ням.)] з гравіраванымі партрэтамі польскіх рэвалюцыйных дзеячоў, "Memories" М. Агінскага [18]... Усё гэта было прылучана да Няронаўскага архіву.

Ф. РАЗАНОЎСКІ.


Частка I.

Польскі мяцеж. Агульны погляд на Зах. Край і адміністрацыю яго.
Пачата Пецярбург, студзень 1868 года. П. Чарэвін.

1863 год. Каўказ і ад'езд у Вільню.

На Святым тыдні, падчас стаянкі Дахоўскага аддзелу на адпачынку па нанова пабудаваных станіцах (я камандаваў 1-м батальёнам Севастопальскага п[алку] стралкоў), дайшлі да нас першыя чуткі пра беспарадкі, якія нібыта пачаліся ў Царстве Польскім і заходніх губернях. (...)

(...) Між афіцэрамі і нават ніжнімі чынамі пачалі хадзіць цёмныя чуткі пра вайну, выкліканую гэтымі беспарадкамі, з Францыяй, пра тое, што ў выніку гэтага ўзбунтавання павінна стацца аддзяленне Царства П[ольскага] ад Імперыі, што ўрад не можа ўціхамірыць мяцеж. Іншыя казалі, што сутнасць беспарадкаў палягае на тым, што сяляне рэжуць абшарнікаў і да г.п.

Прычынаю таго, што польскі мяцеж прымусіў гаварыць пра сябе на Каўказе, было перадусім тое, што бальшыня Каўказскай арміі складалася з палякаў [19], бо рэкрутаў з Царства Польскага і з Заходняга Краю накіроўвалі ў аддаленыя мясцовасці Імперыі - Арэнбург ды Каўказ.

(...) Стаміўшыся ад 3,5-гадовага вандроўнага каўказскага жыцця, прадбачачы хуткае сканчэнне вайны, асцерагаючыся атрымаць нейкую асобную часць і пусціць назаўсёды карані на Каўказе, я ў чэрвені месяцы пакінуў Каўказ з цвёрдай рашучасцю выйсці ў адстаўку. (...)

Прыехаўшы ў вёску, я адразу ж напісаў М.М. Мураўёву ліст, у якім прасіў у яго парады: што рабіць? Праз тры тыдні эстафетай я атрымаў прадпісанне ваеннага міністра, паводле якога павінен быў неадкладна накіравацца ў Вільню ў распараджэнне камандуючага вайсковай акругі і генерал-губернатара М.М. Мураўёва. На пачатку верасня 1863 г. я прыбыў у Вільню і з'явіўся да галоўнага начальніка краю.

Вільня. 1863 год. Чыны галоўнага ўпраўлення. М.М. Мураўёў.

У Вільні я знайшоў цэлы рой - цэлы караван чыноўнікаў розных ведамстваў - супрацоўнікаў галоўнага начальніка. У весь тэты люд шукальнікаў прыгодаў кінуўся ў Вільню на першы заклік М.М. Мураўёва, чыёй праграмай было найперш замяніць асабовы склад адміністрацыі новымі дзеячамі, нічым не звязанымі з мінулым у краі, - без усталяваных поглядаў на мяцеж, без ніякіх дачыненняў да папярэдняга ген.-губернатара, без сувязяў - асабліва з мясцовымі жыхарамі.

Уся гэтая маса службоўцаў, што прыбылі з новым генерал-губернатарам, падзялялася на дзве катэгорыі: на тых, хто значыўся пры ген.-губ[ернатарстве], і тых, хто значыўся па ўправе ген.-губ[ернатарствам]. Між сабою чыноўнікі гэтыя называліся: "значыцца пры" і "значыцца па". Розніца паміж імі заключалася ў тым, што першая катэгорыя знаходзілася ў распараджэнні самога М.М. Мураўёва; людзей гэтай катэгорыі ген.-губ. выкарыстоўваў для заняткаў у сваёй канцылярыі, для камандзіровак асаблівай важнасці і т.д.; асобы другой катэгорыі, прыбыўшы ў Вільню, атрымлівалі штатныя пасады ў розных управах, дзе пасля ўзяцця пад варту выяўленых удзельнікаў мяцяжу - палякаў, безупынна адкрываліся вакансіі. Генералы атрымлівалі пасады старшыняў следчых камісіяў, начальнікаў аддзелаў, камандуючых войскамі ў губернях. Варта прызнацца, што між гэтых чыноў я сустрэў вельмі мала людзей здольных, і асабліва цвёрдых у сваіх перакананнях. 3 20-30 асоб, якіх я заспеў у Вільні, магу з прыемнасцю назваць як людзей сапраўды прыстойных і вельмі здольных: Л.С. Макове, спецыяльнасцю якога стала сялянскае пытанне (яно толькі-толькі пачынала распрацоўвацца), А. Рачынскага, начальніка асобнай канцылярыі, і А.Н. Масолава - маладога генерала бліскучых здольнасцяў, які выдатна валодаў пяром і меў вельмі добрую памяць. Масолаў пасля таго, як М.М. Мураўёў пакінуў край, знаходзіўся пры ім неадлучна і пасля ягонай смерці паступіў да прыбалтыйскага ген.-губ. ген.-ад. Альбядзінскага, дзе саслужыў верную службу Расеі, паставіўшы ген. Альбядзінскага на ногі супраць немцаў, якія ў 1867 г. пачалі ў сябе [у Прыбалтыцы] моцна прыбіраць [да рук] уладу. Увесь час маёй службы ў Вільні я рабіў усё магчымае, каб наблізіць гэтага маладо­га чалавека да М.М. Мураўёва, што і ўдалося. Што да ацэнкі ягоных якасцяў, дык М. М. Мураўёў быў лепшы за мяне суддзя, і ён неаднойчы дзякаваў мне пасля за рэкамендаванага мною Масолава.

Перабіраючы ў памяці сваёй астатніх асобаў, якія "прыплылі" з М. М. Мураўёвым, на жаль, не знаходжу такіх, на якіх можна было б прыпыніцца. Іх можна было раздзяліць на 3 разрады: 1) праграмай якіх было лёкайскае праслаўленне таго, што рабілася М. М. Мураўёвым; людзі гэтыя як бы імкнуліся адгадаць думкі ген.-губернатара, вядома ж, заўжды перабіраючы меру; асобы гэтыя не мелі ніякіх перакананняў і пры іншым начальніку спеліся б з ім, шукаючы ў службе адну толькі выгоду; асобы гэтыя былі паслужлівымі лёкаямі М.М. Мураўёва, які, у сваю чаргу, як чалавек разумны, цалкам пагарджаючы імі, аднак, пагарды не выказваў, лічачы іх у практычным выкарыстанні небескарыснымі. На жаль, у адміністрацыі часам варта карыстацца і гэткімі асобамі, але рабіць гэта можа не кожны. Гэтая атрута карысная толькі ў руках умелых і цвёрдых, якімі былі рукі М. М. Мураўёва. На чале гэтага разраду можна смела паставіць ген. Сабалеўскага, наступныя за ім - Д. С. Бранчанінаў, У. П. Паўлаў і, з жалем павінен прызнацца, с[апраўдны] с[тацкі] с[аветнік] Панюцін [20], толькі што прызначаны віленскі губернатар. Лічу, што і начальнік канцылярыі Туманаў мае сваё месца ў гэтай кампаніі. Ня лішнім лічу дадаць, што гэты пан меў рэпутацыю чалавека нячыстага на руку. Як спаборнікі на адным полі дзейнасці, гэтыя асобы былі ў кепскіх між сабой стасунках.

2) Другі разрад складалі людзі апазіцыі, вядома ж, бясслоўнай. Я заўсёды быў невысокай думкі пра гэтых ягамосцяў. Ствараць апазіцыю ў Вільні было справаю несумленнаю, бо яна знаходзіла спачуванні сярод палякаў; ды і справаю неразумнаю, бо М. М. Мураўёў не быў чалавекам, якога можна было пахіснуць недарэчнымі словамі пра той зверскі спосаб замірэння мяцяжу, да якога звярталіся. Няма нічога больш прывабнага, чым крытыка... Адзінае прабачэнне, якое я знаходжу для гэтага разраду людзей: вельмі прывабная была папулярнасць між палякамі (а яна ў той час лёгка набывалася гэтымі асобамі неўхваленнем тых захадаў, выканаўцамі якіх яны самі часцяком бывалі). Людзі гонару павінны былі б пакінуць Вільню, калі не спачувалі справе. Але, безумоўна, неразумный і неразважлівыя, гэтыя панове працягвалі сваю дзейнасць, звальваючы ўсё, што лічылі непрыемным для палякаў, на галоўнага начальніка краю. Даўшы гэтым асобам гучную назву "апазіцыя", я мушу адзначыць, што яна не была вельмі небяспечная, бо гэтыя панове не вылучаліся здольнасцямі: крытыкуючы распараджэнні ўлады, яны, пастаўленыя на яе месца, самі не ведалі б, што рабіць! Такімі былі: ген.- лейт. Гільдэбрант [21], нач. жандарскай акругі; генерал-лейтэнант Куцынскі, які пасля замяніў Гільдэбранта (III аддз. з ягонымі службоўцамі заўсёды было абаронцам нядобранадзейных - не адных палякаў, але і расейскіх нягоднікаў, як яно сябе паказала ў справе замаху Каракозава), с. с. с. Булычоў; падп. Хітроў, падп. А.С. Паўлаў [22], які загадваў палітычным аддзелам; апякун [Віленскай] вучэбнай акругі с. с. с. кн. Шырынскі-Шахматаў [23], нават ген.-м. Лашкароў, якога М. Мураўёў лічыў цалкам сваім чалавекам і распавядаў [яму] пра ўсе таямніцы ўпраўлення.

3) Трэці разрад, самы шматлікі, складалі асобы, для якіх найлепшая назва - нікчэмнасць. Сумленна і паводле сваіх здольнасцяў працуючы, яны былі карысныя ў руках М.М. Мураўёва, у высокай ступені здатнага даваць чыноўніку занятак, адпаведны менавіта ягонаму характару і схільнасцям. Вялікім адміністратарам (...) не патрэбны людзі

патрэбны выканаўцы. Такім быў М.М. Мураўёў; пад яго цёнем шмат хто выглядаў здольным. (...)

Адметнаю рысаю ўсіх службоўцаў у Вільні была адсутнасць якой-колечы ініцыятывы ў справах. Аграмаднасць падзеяў (...) нівелявала ўсе імкненні. Шырыня погляду, железная воля, шырокая і разнастайная падрыхтоўка (...) М. М. Мураўёва - буйная з'ява. Стаўшы на чале кіравання Заходнім Краем у той цяжкі час, калі маральны заняпад дарадцаў цара дайшоў да таго, што чакалі аддзялення гэтага краю ад Імперыі; калі пра Царства Польскае не было і згадкі, дзякуючы сістэме вял. кн. Канстанціна Мікалаевіча [24], шалапутнага нягодніка, які марыў толькі пра папулярнасць і польскую карону дпя сябе, - М.М. Мураўёў з цвёрдым перакананнем, што ўсё гэта не можа адбыцца, што Заходні Край - рускі, усё, што дзеецца, - справа меншасці (палякаў), быў адзіным, хто не страціў галавы (...) Стварыўшы сабе праграму дзеянняў, не спыняючыся ні перад якімі перашкодамі, зняўшы, як ён казаў, пальчаткі, М.М. Мураўёў, маючы на ўвазе сваю мэту, стаў выратавальнікам Расеі ў 1863 г. Яшчэ крыху прамаруджвання, менш рашучасці - і Заходні Край быў бы далучаны да Царства Польскага. Сіла яго пераканання была такая, што Гасудар Імператар, безумоўна, не любячы яго, прасіў не адмаўляцца прыняць кіраванне краем, што міністры, баючыся ягонага розуму і асабліва ўладалюбных намераў, падтрымалі Гасудара ў яго выбары. Асоба кшталту Мураўёва не магла не мець вялізнага ўплыву на падначаленых. (...) Ясны розум, дасведчанасць, веданне краю, паказаныя ім свае адметнасці яшчэ падчас мяцяжу 1831 г. не маглі не даць яму аграмаднага ўплыву і на міністраў у Пецярбургу, якія адстойвалі для сябе толькі права апекі над уладаю генерал-губернатара. Але М.М. Мураўёў прадбачыў, што для поспеху справы патрэбны развязаныя рукі, што кантроль міністраў будзе толькі тормазам ва ўсім, і таму настойліва патрабаваў неабмежаваных паўнамоцтваў - правоў, якіх не меў ніводзін намеснік як, напрыклад, права звальняць і прызначаць губернатараў паводле свайго выбару, паведаміўшы пра перамены Сенату. Адваяваўшы для сябе гэтыя правы, нягледзячы на супрацьдзеянне пецярбургскіх міністраў, М.М.Мураўёў прыбыў у Вільню ў траўні 1863 г. У снежні таго ж года была знішчана апошняя мяцежная банда ксяндза Мацкевіча, што заимела, як і некалькі іншых, характар разбойніцкай шайкі, страціўшы ўсялякі характар палітычны. У жніўні 1864 г. горад Вільня быў ачышчаны ад апошніх жандараў-вешальнікаў і кінжальнікаў [25], якія наводзілі жах на ўвесь край.

1863 год. Польскі мяцеж.

Змена палітыкі ў Царстве Польскаім пасля ўступлення на пасад імператара Аляксандра Мікалаевіча была першым штуршком да мяцяжу (1862-1863 гг.). Пасля шэрагу рэпрэсіўных захадаў, што мелі месца з 1831 г. і асабліва ўзмацніліся ў 1848 г., хуткая перамена ў сістэме кіравання Царствам і Захадам [26], якая адбылася ў 1856 г., была няправільна зразуметая палякамі. Не ацаніўшы належна высакароднасці ды гуманнасці ідэі Гасудара, палякі аказаныя ім ііаскі, у сэнсе забыцця ўсяго мінулага і вяртання насельнікам Захаду царскага даверу (якім яны неаднойчы злоўжывалі), тлумачылі паслабленнямі, на якія [царскі ўрад] вымушаў Парыжскі трактат (28KB) Людвік Звяждоўскі (1829-1864).[27] з прычыны няўдалага выніку Крымскай вайны. 3 першага дня палякі пачалі дзейнічаць; выбар людзей, якім было даверана кіраваць краем,- кн. Гарчакова [28], ген.-ад'ют. кн. Васільчыкава [29] і Назімава,- даваў ім упэўненасць у поспеху распачатага. (...)

(...) Генерал Назімаў, ад якога расейцы патрабавалі рашучых захадаў, звязаны інструкцыямі з Пецярбурга, меў, аднак, нахабства выказаць [думку], што калі рускім кепска, то яны могуць сысці. У лясах з'явіліся першыя шляхоцка-польскія банды, войскі пачалі іх пераследаваць, расейскія сяляне [30] памагалі ім лавіць у лясах паўстанцаў і здавалі іх ваеннаму начальству. (...)

Палякі для ўзняцця духу наладжваюць рэлігійныя працэсіі на вуліцах, перад касцёламі, алтарамі. Вялікія натоўпы народу пры гэтым у Вільні вымушаюць паліцыю прапанаваць людзям разысціся. Паліцыя змятая, збітая; чуваць спеў - спяваюць падбухторніцкі гімн. Расейцу нельга прайсці па вуліцы, дачок ген.-губернатара зневажаюць у Вільні падчас шпацыру ў гарадскім садзе. Генерал-губернатар, пачуўшы, што ў павятовага галавы гр. Тышкевіча [31] вечарына, на якой прысутнічае ўвесь горад, невядома чаму едзе да яго; лёкай, далажыўшы, вяртаецца і аб'яўляе ген. Назімаву, што гр. Тышкевіч не можа яго прыняць. Банды ўзмацняюцца. Серакоўскі [32], капітан генеральнага штабу, прыязджае з Пецярбурга, абедае ў ген.-губернатара, дзе сустракаецца са сваімі сябрамі: Звяждоўскім [33] - паручнікам Ген. Штабу, сябрам дому ген. Назімава, які вучыць польскай мове дачок ген.-губ. (навошта?), і Банольдзі [34] - настаўнікам спеваў паненак Назімавых. Увечары [Серакоўскі] ад'язджае ў Ковенскую губерню і прымае кіраўніцтва бандаю. Праз два тыдні робіць гэта і Звяждоўскі (Тапора). Усюды здрада: Банольдзі - сакратар Рэвалюцыйнага Жонду [35]; начальнік Пец[ярбургска]-Варшаўскай чыгункі Дзюлеран [36] - ваявода літоўскі. Заняткам вышэйшага ўраду трэба зрабіць замірэнне закалотаў унутры Імперыі, а ў разе поспеху набыць сяброў ва ўнутраных губернях. Пер­шая спроба ў Пецярбургу - дэманстрацыя пры пахаванні спявачкі Баро. Бальшыня ўдзеяьнікаў - студэнты-палякі з універсітэта і медыка-хірургічнай акадэміі; пасля па Волзе кіруецца агент, каб уздымаць хваляванне ў народзе; на­роду раздаюць залатыя граматы; палякі наладжваюць зносіны з таварыствам "Зямля і воля" [37], сакратар якога Уцін рушыць у Дынабург для перамоваў з ваяводамі польскага мяцяжу - Молем [38], Рыкам [39], Плятарам [40]. Штодня маладыя людзі дзесяткамі пакідаюць Вільню дзеля ўступлення ў шайкі. Улада гэта бачыць, але не мае сілы спыніць развіццё злу: яна паралізаваная другою ўладаю - г. зв. рэвалюцыйнай арганізацыяй. З паловы 1862 г. Зздодні Край пакрываецца суцэльнай сеткаю [аддзелаў] гэтай арганізацыі. Ген.-губернатара ўжо няма, ёсць ваявода літоўскі; няма губернатараў, няма спраўніка, ёсць акруговыя, павятовыя - у іхных руках улада, яны кіруюць краем. Маральная сіла гэтага ўраду нагэтулькі моцная, што, калі таямнічы для расейскзе ўлады ваявода ездзіць па краі, на мяжы павету яго сустракае шляхта.

1863 год. Прызначэнне М. М. Мураўёва ў Вільню.

Да траўня месяца 63-га году нерашучасць і хістанне ўраду ў вырашэнні польска-заходняга пытання давялі сітуацыю да таго, што нават у касмапалітычным Пецярбургу грамадства, праўда, нешматлікае, начало гучна выказваць недавер да агульнай сістэмы задушэння заходніх беспарадкаў і асабліва смела ганіць спосаб дзеянняў у (84KB) Віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўеў (1796-1866). Царстве вял. кн. Канстанціна Мікалаевіча. Дыпламатычная вайна, якую надзвычай умела вёў міністр замежных справаў Гарчакоў [41] і мэтаю якой было выйграць час, падыходзіла да канца: міністру амаль немагчыма было працягваць яе. Галоўная думка, якую ён выказваў амаль ва ўсіх нотах (маўляў, заходнія хваляванні - гэта ўспышка вядомай партыі палякаў, якую ўрад у стане пагасіць), з прычыны ўсё мацнейшага мяцяжу аказвалася непераканаўчай перад патрабаваннямі Вялікіх Дзяржаваў [42] скончыць кровапраліццё. Вайна здавалася непазбежнаю. Не на карысць палякам уступілі б [у вайну] Заходнія Дзяржавы, верныя сваёй заусёднай палітыцы аслабіць Расею: час здаваўся ім Самым зручным, каб давяршыць пачатае Крымскай кампаніяй. У разе вайны Расея апынулася б у надзвычай цяжкім становішчы. Войска фактычна не існавала. Хоць колькасць дывізіяў загадам ваеннага міністра ўзрасла з 22 да 40, але вой­ска ад гэтага не пабольшала. Прызыў бестэрміновых, рэкруцкі набор павялічылі войска ўсяго на 100-150 тысяч штыхоў. З адкрыццём кампаніі ўрад мусіў бы выставіць арміі ў Фінляндыі, Польшчы і на Дунаі; між тым Заходні Край усё паглынаў: у Віленскай ваеннай акрузе былі размешчаныя 7 дывізіяў. Дапусціўшы, што тэатрам вайны было б і Царства Польскае і такім чынам з'явілася б магчымасць сцягнуць нашыя сілы з Пецярбурга ды поўдня, умовы кампаніі ненашмат бы палепшыліся: давялося б весці вайну ці ў краі, ахопленым паўстаннем, ці мець паўстанне ў тыле войска. Гэта было б яшчэ горш. Ваеннаму чалавеку зразумел а, якія гэта цяжкія ўмовы. Вывесці ж нашыя войскі з Польшчы і Заходняга Краю, каб адкрыць тэатр вайны ў вялікарасейскіх губернях, - гэта даць аграмадную маральную перавагу нашым ворагам, асабліва палякам. З свайго боку, з вялікай асцярогаю ставілася да вайны марское міністэрства. Кранштат не быў умацаваны. Паўночны фарватэр адкрыты. Праўда, усё было гэтаксама і ў часе вайны 1853-1856 гг., але тады гэтага не ведалі нашыя ворагі, і ангельскі флот не адважваўся падступаць пад Кранштат. Не таго трэба было чакаць у выпадку вайны ў 1863 г. Сітуацыя была самая крытычная. Вышэйшы ўрад пачаў жадаць змены сістэмы дзеянняў на больш рашучую, гаварылі пра замену Назімава чалавекам больш энэргічным, але - толькі гаварылі. (...)

(...) Наколькі мне вядома, першым, хто назваў Гасудару М. М. Мураўёва, быў кн. Гарчакоў, міністр замежных справаў. У гутарках з гэтым апошнім М.М. Мураўёў некалькі разоў выказваў [думку], што час ідзе, а ўрад не адважваецца смела заявіць і дзейнічаць у тым сэнсе, што Заходні Край - расейскі, што ўсё польскае ў ім павінна строга пераследавацца, што кіраўнікі руху - р[ыма]-к[аталіцкае] духавенства і паны. [?]

Ведаючы гэты край здаўна, ён лічыць, што ў 1831 г. край быў менш апалячаны, чым цяпер, што элемент гэты [сепаратны] неабходна як найхутчэй падавіць, а пасля неадступна пераследаваць, што іншай сістэмы не можа быць, што саступкі толькі выказваюць нашую няздольнасць [да рашучых дзеянняў].

24 красавіка 1863 г. М.М. Мураўёў быў запрошаны да Гасудара, які тут жа прасіў яго прыняць кіраванне Паўночна-Заходнім Краем. М.М., згадзіўшыся, прасіў, аднак, [дазволу] выказаць свае меркаванні пра тыя захады, якія яму будзе неабходна рабіць у краі, а таксама, як неабходнай умовы, прасіў поўнай незалежнасці ад усіх міністэрстваў.

Гасудар пагадзіўся і толькі папрасіў як найхутчэй паразумецца з міністрамі. Але выканаць тэта было нялёгка, асабліва з міністрам нутраных справаў. Спрэчкі па гэтым пытанні працягваліся 6 дзён, пасля чаго М.М. прадставіўся Гасудару з праектам Найвышэйшага Указу. (...)

(...) Пасля некалькіх дзён нарадаў у Камітэце міністраў быў выдадзены Найвышэйшы Ўказ аб прызначэнні М.М. Мураўёва ген.-губернатарам Віленскім, Горадзенскім, Ковенскім і Менскім, галоўным начальнікам Віцебскай і Магілёўскай губерняў і камандуючым войскамі Віленскай ваеннай акругі з правамі камандзера асобнага корпусу ў ваенны час; у асобных Найвышэйшых Указах былі выкладзеныя дараваныя М.М. Мураўёву асаблівыя паўнамоцтвы ў кіраванні краем, а таксама правілы пра налажэнне спагнанняў на мяцежнікаў. Першы ўдар па мяцяжы быў нанесены.


Частка II.

1863-1864 гады. Кіраванне краем М.М. Мураўёвым.
Швейцарыя.
Masier паблізу Neuchatel.
16/28 красавіка 1868.
П.Чарэвін.

1863-1864 гады.

Калі М.М. Мураўёў прыбыў у Вільню 14 траўня 1863 г., край быў, як я ўжо казаў, у суцэльным закалоце. Казаць, што сялянскае насельніцтва ў меншасці ці большасці не ўдзельнічала ў беспарадках і заставалася адданым закон­ней уладзе, сцвярджаць, што нейкая частка шляхты глядзела нядобразычліва на справу мяцяжу, - могуць толькі людзі, зусім не знаёмыя з сітуацыяй у краі. Адны толькі стараверы, некалькі тысячаў душаў, сапраўды заставаліся вернымі свайму абавязку, нягледзячы на пагрозы польскай партыі. Але што значылі гэтыя некалькі тысячаў сярод шасцімільённага насельніцтва, калі нават жыды, якія не прымалі ўдзелу ў бунце 1830 г., цяпер усімі спосабамі спрыялі мяцяжу, бо ў нейкай меры маладое жыдоўскае пакаленне спачувала гэтай справе, а галоўным чынам - заможныя асобы ў беспарадках [шукалі] нейкую матэрыяльную выгаду для сябе. Жыды, не маючы ў краі нерухомаймаёмасці, не цярпелі стратаў ад мяцяжу; наадварот, маючы капіталы, яны атрымлівалі выгаду ад ненармальнага становішча краю, не кажучы ўжо пра тое, што ўдала размяшчалі свае капіталы ў палякаў, якім вельмі патрабаваліся сродкі для падтрымкі паўстання. Вось чым тлумачыцца велізарная колькасць даўгавых абавязкаў, што ляжалі на польскіх маёнтках.

Зрэшты, асабісты ўдзел жыдоў у мяцяжы быў нязначны: ён абмяжоўваўся дзеяннямі лазутчыкаў, пастаўшчыкоў правіянту. Былі, аднак, выпадкі хавання жыдамі мяцежнікаў.

Непараўнальна больш дзейсным быў іх удзел у беспарадках Царства Польскага. У якасці прыкладу магу прывесці пакаранне смерцю жыда за тое, што прыняў на сябе і выконваў ролю жандара-вешальніка.

Польская шляхта, верная сваёй традыцыі; сялянства - у спадзяванні лепшага, ці пад пагрозай, ці завабленае р[ыма]-к[аталіцкім] святарствам; жыдоўскае насельніцтва - у пошуках матэрыяльных выгадаў - усе-ўсе адхінуліся ад урадавай улады. Каб надаць у раду яшчэ больш ізаляванае становішча, Таемны Рэвалюцыйны Камітэт распарадзіўся, каб усе міравыя пасярэднікі падалі просьбы пра звальненне ад займаных імі пасадаў, што, вядома ж, адразу было выканана пасярэднікамі-палякамі [43].

Вось у якім стане знаходзіўся край, калі М.М. Мураўёў прыбыў у Вільню. Адужаць мяцеж сілаю зброі ўжо не было магчымасці, бо даводзілася мець справу не з адным адкрытым ворагам - бандамі, а з усім насельніцтвам краю, якое ўзброілася супраць нас у выніку нашых уласных памылак. Быў яшчэ вораг - нябачны, але тым больш небяспечны, які ў сапраўднасці кіраваў краем, - польскі г. зв. Рэвалюцыйны Камітэт.

Каб аднавіць пахіснутую ў аснове ўладу ўраду, заставалася адзінае: абаперціся на які-небудзь стан краю і ім жа дзейнічаць супраць рэшты ворагаў. Відавочныя былі тры варыянты: звярнуцца да р[ыма]-к[аталіцкага] святарства - сілы, яка я маральна ўздзейнічала на насельніцтва і якая стала на чале мяцяжу; да шляхты ці да сялянства. Перацягнуць на свой бок адзін з гэтых станаў, аслабіць гэтым ворага можна было толькі шляхам саступак. Разгледзім, якою цаною каштавала б у раду прыцягнуць на свой бок святарства ці шляхту. Цесна звязаныя а дно з адным, гэтыя станы запатрабавалі б ад у раду аднолькавых саступак: аўтаноміі Царства; далучэння да яго заходніх губерняў; прызнания польскай мовы дзяржаўнаю; канстытуцыі; можа стацца, што святарства, заўжды вернае сваім мэтам, пажадала б расшырэння правоў, дадзеных яму канкардатам [44], каб гэтым стаць яшчэ больш незалежным ад у раду. Саступкі гэтыя былі нематэрыяльныя, але менавіта такія былі дамаганні палякаў, дзеля іх яны ўзяліся за зброю.

I таго ж гучна патрабавалі заходнія дзяржавы. Хто ведае паляка, той пагодзіцца, што і гэтыя саступкі не развя­залі б справы. Польскія дамаганні не абмяжоўваюцца заходнімі губернямі, ім патрэбныя Кіеў, Смаленск, Маларосія... Першая саступка падбадзёрыла б палякаў. Ці для таго Расея панесла ўжо гэтулькі ахвяраў, ці для таго [патрэбная была] народная годнасць у асобе мін. замежных справаў кн. Гарчакова, які так рэзка адказваў на ўмяшальніцтва замежных дзяржаваў у нашыя нутраныя справы... Падобныя захады не стасаваліся з годнасцю і гонарам ураду.

Сялянскае насельніцтва, якое, пакуль можна было, заставалася верным ураду (хоць і здрадзіла яму на карысць палякаў), уяўляла сабою трэці пункт апоры для адміністрацыі. Не кіраванае ніякімі польска-нацыянальнымі летуценнямі, хоць і фанатызаванае сваім святарствам, але, узяўшы ў рукі зброю пераважна ў выніку польскіх пагрозаў, а таксама абяцанага звальнення ад усялякіх падаткаў (калі будзе дасягнутая мэта - аддзяленне ад Расеі),- гэтае насельніцтва не патрабавала б таго, чаго дамагаліся шлях­та ды святарства. Але, каб крута перацягнуць яго на свой бок, ураду трэба было падараваць яму зараз такія прывілеі, якія маглі б яго змірыць з адмоваю ад абяцаных па­намі ў будучыні.

Прывілеі гэтыя маглі быць дадзеныя сялянам за кошт абшарнікаў; і сапраўды, ці не было б гэта справядліва да сялянаў, якія да апошняй магчымасці не ішлі за панамі і далучыліся да іх, калі ўбачыл!, што сам у рад ад іх адвярнуўся? Не за кошт жа ўраду было, так бы мовіць, падкупляць сялянскае насельніцтва? Мера гэтая мела яшчэ тую карысную асаблівасць, што пазбаўляла абшарнікаў часткі іхных даходаў, якія яны воляю ц! няволяю аддавалі на пад- трымку мяцяжу.

Я не згадваю праваслаўнага сялянскага насельніцтва краю, бо, пры ўсім жаданні пагадзіцца з маімі супрацоўнікамі ў Заходнім Краі, я нічога не магу сказаць на яго карысць. Гэтае насельніцтва, паводле статыстыкі, вельмі шматлікае. Але як яно было сапраўдным каталіцкім у часе уніі, такім і засталося пасля переходу ў 1839 г. у праваслаўе. Мяркую, што, за выняткам мітрапаліта Іосіфа [45], няшмат людзей сапраўды сталі праваслаўнымі.

Святарства, былое уніяцкае, не выключаючы Васіля [46]; Міхаіла [47], з захапленнем успамінала пра блаславёныя часы уніі. Палякі і каталікі ў сваёй душы, святары ці працавалі ў польскім і лацінскім духу, ці дзеля суцэльнага невуцтва не былі ў стане супрацьдзейнічаць ксяндзоўскай прапагандзе. (...) Нашае ж праваслаўнае святарства [48] няздольнае спаборнічаць з ксяндзамі - спрытнымі ў справе прапаганды і ўплыву на народ. Для селяніна адзін толькі касцельны арган гучыць красамоўней за ўсе доказы-довады праваслаўнага святара. Ці імкнуцца аслабіць значэнне ксяндза, замяніць ягоны ўплыў іншым, ці давесці адукацыю нашага праваслаўнага святарства да таго, каб яно было здольнае перамагаць уплыў ксяндза на сялянскі розум, - гэта вельмі важныя пытанні. Адважваюся, аднак, сказаць, што наўрад ці карысна даваць святарству такую моц. Рэлігія - маральны закон чалавека, але прапаведнік гэтага закону, святарства, паводле свайго прызначэння, - улада, пасланая Богам, якая сваім духам не можа прызнаць над сабою іншую ўладу, як гэта мы бачым з рыма-каталіцкім святарствам і ў Зах. Краі, і ў іншых краінах, напр. Францыі, дзе клерыкальная партыя - не апошні клопат ураду. Пётр Вялікі гэта разумеў, калі абвесціў сябе галавою царквы пасля смерці апошняга патрыярха, але свецкая вярхоўная ўлада, паступова аддзяляючыся ад духоўнай, пакідае гэтай апошняй сваё поле дзейнасці, а яно вялікае, вялікая ўлада, якая даецца. Ці пажадана садзейнічаць гэтаму, калі прыклады сведчаць, што дзве ўлады не могуць ісці поруч? Я скажу - не.

(35KB) Пецярбургскі генерал-губернатар Аляксандр Сувораў (1804-1882).

Выехаўшы з Пецярбургу паштовым цягніком, М.М. Мураўёў затрымаўся ў Дынабургу [Дзвінску] дзеля разгляду на месцы некаторых вайскова-судовых справаў, а таксама дзеля прыняцця больш рашучых захадаў у Інфлянцкіх паветах і Ковенскай губерні, дзе мяцеж разгарэўся асабліва. Адданы сваёй мэце і жадаючы паказаць усім, хто ёсць кіраўнікі паўстання і чаго яны павінны чакаць, ён у Дына­бургу зацвердзіў вырак суду над графам Плятарам, засуджаным на смерць за кіраўніцтва бандаю мяцежнікаў і напад з ёю на транспарт зброі, які ішоў у фартэцыю Дынабург. Напад мэты не дасягнуў, там у што на банду гра­фа Плятара, у сваю чаргу, напалі стараверы і аддалі ў рукі правасуддзя як самога графа, так і галоўных ягоных канаводаў. Гэтаму вось удзелу сялянаў у раззбраенні бандаў і быў нададзены характар сацыяльнага перавароту, [бо менавіта] супроць гэтых старавераў Міністэрства нутраных справаў мела намер накіраваць вайсковы аддзел.

Пацверджаннем прысуду пачаўся круты паварот у сістэме дзеяння ўраду. У той час як у Царстве Польскім вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч пры недапушчальнай паблажлівасці да паноў і святарства пасылаў войскі для вытрэсвання з сялянаў нядоімак па чыншах на карысць абшарнікаў, М.М. Мураўёў сваёй канфірмацыяй [пацверджаннем], якая вяла да ганебнага слупа ўсім вядомае гучнае арыстакратычнае імя графа Плятара, паказваў на тых, хто кіраваў мяцяжом.

Прабыўшы ноч у Дынабургу, М.М. Мураўёў экстрен­ным цягніком накіраваўся ў Вільню - прыехаў а трэцяй папаўдні. Сеўшы ў першую-лепшую рамізніцкую карэту, ён з'явіўся ў палац беднага п. Назімава, які быў надзвычай здзіўлены, бо не ведаў, што ў яго ў краі, у Дынабургу, ужо 24 гадзіны распараджаецца новапрызначаны генерал-губернатар. На наступны дзень п. Назімаў ад'ехаў у Пецярбург, атрымаўшы вельмі пахвальны рэскрыпт і дыяментавыя адзнакі ордэна Св. Аляксандра Неўскага.

Разабраўшыся з Плятарам, належала паказаць, асабліва заходнім дзяржавам, злачынны ўдзел у мяцяжы рыма- кат. духавенства, а таксама тое, што ўрад не спыніцца ні перад якімі перашкодамі і крокамі, каб пакласці канец закалотам і беспарадкам у краі.

Выпадак надарыўся вельмі хутка. М.М. Мураўёву на зацверджанне быў пададзены вырак ваеннага суду, выне­сены парафіяльнаму ксяндзу Ішору, які абвінавачваўся ў чытанні ў касцёле абуральнага польскага маніфесту і ў прыводзе да прысягі асобаў, што кіраваліся ў банды мяцежнікаў. Між тым [у чынавенскіх сферах] ішло бясплённае ліставанне пра тое, якім парадкам прыцягваць да адказнасці за палітычныя злачынствы асобаў рыма-кат. свя­тарства. Пытанне гэтае было ўзнятае намеснікам у Цар­стве вялікім князем, які прапанаваў кіравацца агульнымі законапалажэннямі з папярэднім пазбаўленнем абвінавачанага духоўнага стану. Гэтая цырымонія разыгрывалася ў касцёле і была падобная, як бальшыня каталіцкіх абрадаў, на тэатральны паказ: са злачынцы зрываюць рызы, вырываюць з рук святое начынне ды т.д.; яна магла выклікаць у масах насельніцтва толькі жаль і спачуванне. Не кажучы пра тое, што пакаранне толькі тады дзейснае, калі ідзе ўслед за злачынствам, гэткі паварот справы даваў магчымасць парафіяльнаму кіраўніцтву, ад якога залежала распараджэнне пра пазбаўленне духоўнага стану, ацэньваць учынак ужо абвінавачанага свецкаю ўладаю ксяндза. Ці можна было, нарэшце, быць упэўненым у згодзе біскупаў пазбаўляць у пэўных выпадках ксяндзоў духоўнага ста­ну. Прыкладам гэтаму ёсць біскуп Ковенскі Валанчэўскі [49], які дагэтуяь называў ксяндзамі сваіх былых святароў, пазбаўленых правоў, маёмасці і высланых у Сібір, а таксама пасылае ім грошы. (...) Узважыўшы гэтыя абставіны, М.М. Мураўёў распарадзіўся прывесці прысуд над кс. Ішорам у выкананне без папярэдняга пазбаўлення яго духоўнага стану; гэтым распараджэннем кіраваліся пасля і ў Царстве Польскім. Праз некалькі дзён па прыездзе М.М. Мураўёва ў Вільню ім была выдадзеная падрабязная інструкцыя пра ваенна-паліцэйскае кіраванне краем; прызначаныя ваенныя начальнікі аддзелаў у цэнтрах мясцовасцяў, ахопленых мяцяжом; кіраванне паветамі было аддадзена ваенна-павятовым начальнікам - пераважна гвардзейскім афіцэрам.

Хоць ваеннае становішча ўжо даўно было абвешчана ў краі, але яно абмяжоўвалася адданнем вінаватых пад вайсковы суд; уласна адміністрацыі да прыбыцця М.М. Мураўёва не было ніякай - ні цывільнай, ні вайсковай. У след за пакараннем смерцю гр. Плятара і ксяндза Ішоры [50] гэткі ж лёс спаткаў шматлікіх іншых завадатараў мяцяжу, пера­важна кіраўнікоў бандаў. Гэта былі афіцэры расейскіх войскаў, дэзерціры, якія прынялі кіраўніцтва над шайкамі; ксяндзы, што прыводзілі да прысягі мяцежнікаў і якія самі ўдзельнічалі ў сутычках з нашымі войскамі найчасцей у якасці начал ьнікаў бандаў, - ні для кога не было паблажлівасці, тэрарызм дзейнічаў супраць тэрарызму. Гнаныя нашымі войскамі, [удзельнікі] бандаў, хоць і хавалі сляды, падлягалі аднолькавай з завадатарамі адказнасці. Строга адказвалі і тыя абшарнікі, якія своечасова не папярэджвалі войскі аб прысутнасці паблізу бандаў. Час быў занадта рашучы, каб нехта мог заставацца бяздзейным гледачом. Маўклівае ўхваленне мяцежнага руху было і лічылася злачынствам. У раду лепш было мець сотні яўных інсургентаў, чым мець справу з нябачным, падпольным ворагам.

Але побач з гэтымі надзвычай строгімі мерамі былі расчыненыя дзверы для тых няшчасных, якія дзеля малалецтва ці дурноты, ці нейкіх іншых прычынаў узяліся за зброю і цяпер раскайваюцца ў прынятым рашэнні. Гэткіх запрашалі з'явіцца да ваенных начальнікаў і пасля прыводу да прысягі на вернасць законнаму ўраду адпраўлялі на месца жыхарства з аддачай на парукі грамады ці нейкіх асобаў. Гэтая мера не распаўсюджвалася на начальнікаў бандаў і, вядома, тых, хто здзейсніў нейкае забойства ці крымінальнае злачынства і ў іншы час не мог чакаць поўнага даравання. Нямала людзей пакарысталіся гэтай паблажлівай мерай: час [цяпер] быў іншы. Калі падобнае распараджэнне было аб'яўлена да прызначэння М.М. Мураўёва, яго ацанілі як слабасць ураду, саступку; тады з мяцежных бандаў ніхто не з'явіўся, наадварот, закалоты відочна ўзмацніліся. Цяпер жа было відаць: па мяцяжы нанесены ўдар, і разважлівыя спяшаліся выкарыстаць аказаную літасць.

Тут якраз час сказаць, што хадайніцтвам за розных асобаў, арыштаваных ці асуджаных, не было канца. I, да сораму расейцаў, мушу адзначыць, што нямала просьбаў прыходзіла з Пецярбургу ад розных чуллівых расейцаў на чале з князем Суворавым [51]. Нейкія расейцы прасілі нават памілаваць кап. Генеральнага Штабу Серакоўскага, які прыняў начальніцтва над бандаю мяцежнікаў і трапіў у палон, калі банда была разбітая. Гэткага малойца і ў самай гуман­ней краіне Захаду не памілавалі б.

Падчас следства ў справе саўдзельнікаў злачынцы Каракозава было арыштавана да 150 чалавек; шмат хто - толькі праз засцярогу. Але я не чуў ні пра адно хадайніцтва, а былі жонкі, чые мужы сядзелі ў [Петрапаўлаўскай] фартэцыі, былі бацькі, чые дзеці былі прыцягнутыя да спра­вы.

Праз нейкі час М.М. Мураўёў выдаў распараджэнне: сялянскаму насельніцтву прапаноўвалася прыняць з свайго боку захады дзеля пераследу рассеяных нашымі войскамі бандаў, паведамляць пра выяўленыя банды і падазроных асобаў.

Былі ўведзеныя ўзброеныя вясковыя варты - большага даверу селяніну проста нельга было аказаць, і гэтая мера дала бліскучыя вынікі (я сам быў сведкам таго ў Ковенскай губерні). Штодня начальнікі пачалі атрымліваць (26KB) Ваенны міністр Расеі Дзмітры Мілюцін (1816-1912). звесткі пра разгон бандаў, пра навядзенне парадку ў паветах. Вільня зрабілася рухавіком гэтай аграмаднай машыны ваенна-паліцэйскага кіравання, раскінуўшы свае сеці да Варшавы, Кіева і Пецярбургу. Светлая, энергічная асоба М.М. Мураўёва дала штуршок: прачнулася - у асяродку нешматлікіх расейскіх службоўцаў у краі, а таксама сялянаў - рускае жыццё.

А што ж рабіла вышэйшая пецярбургская адміністрацыя? Як звычайна, нічога, але з зайздрасцю глядзела на поспехі М.М. Мураўёва. Гарачая падтрымка з боку шчырых расейцаў у выглядзе тэлеграм, адрасоў, лістоў з усіх куткоў Расеі не давала магчымасці пецярбургскім дзеячам выказаць свае пачуцці. (...) Таму шукаць падтрымкі ў Пецярбургу М.М. Мураўёў не мог. Безумоўна, вінаваціць паноў міністраў было нельга; былі між імі прыстойныя расейскія дзеячы, як ген. Зялёны [52] і Мілюцін [53], але былі і воpari, як Валуеў [54] і Галаўнін [55]. Хто быў у сіле - вырашала задачу. (...) На жаль, пазней перавага была на баку "партыі польскай"- іншай назвы ёй нельга даць, хоць прадстаўнікамі яе былі Валуеў, К.Н. Даўгарукаў [56] і інш. (...)

Адначасна з названымі мерамі, выкананнем якіх займаліся вайсковыя, цывільныя чыны, а менавіта міравыя дзеячы, пачалі праверачныя работы, сутнасць якіх была ў пераацэнцы зямель сялянскага надзелу адпаведна іх сапраўднаму кошту [57]. (...) Смела скажу, што дзеянні праверачнай камісіі былі неабходныя ўраду для замацавання за са­бою сялянскага насельніцтва краю. Пераацзнка зямель пазбаўляла абшарніка часткі таго, што было за ім замацавана [58] Палажэннем ад 19 лютага 1861 г., - але, паўтараю, яна была выклікана неабходнасцю. Мера крутая, непапулярная, але ж і час быў незвычайны: край знаходзіўся ў такім стане, што інтарэсы прыватных асобаў бляднелі перад патрэбамі ўраду. (...) Сцвярджаць, што гэткая мера справядлівая, я ніколі не адважваўся. (...)

Я чуў ад некаторых палякаў, што сябры праверачнай камісіі выканалі сваю працу сумленна, і веру гэтаму. Шмат часцей палякі скардзіліся на тое, што беззямельным сялянам часам давалі фальваркавую зямлю, "калі не было іншай"; што мянялі ўгоддзі; што бясплатна аддавалі сялянам няўдобіцы, якія ляжалі пасярод іхняга надзелу; што сялянам давалі права пасвіць скаціну на абшарніцкіх зем­лях. Толькі ў апошнім выпадку абшарнікі маюць падставу скардзіцца, бо, строга кажучы, хоць гэтая мера ёсць мера часовая, яна адступае ад справядлівасці, але паўтараю: яна выклікана неабходнасцю паставіць селяніна ў незалежнае ад абшарніка становішча.

Шмат нападкаў вытрымала Віленская адміністрацыя з прычыны падобных метадаў, але лёгка ганіць зробленае. I іншае казалі падчас разгару мяцяжу, да прызначэння М.М. Мураўёва, калі край амаль што адарваўся і даводзілася яго заваёўваць. Думаю, што для Расеі выгадней, каб у Зах. Краі сялянскае быдла пасвілася на абшарніцкай зямлі, чым мець на плячах узброенае ўмяшанне заходніх дзяржаваў паводле польскага пытання. (...) Калі ўсё зробленае ў Зах. Краі такое недарэчнае па наступствах, дык чаму панове, якія так гучна цяпер крычаць, не прапанавалі сваіх захадаў для задушэння мяцяжу? (*..) Мне мала здаралася бачыць людзей, знаёмых з умовамі краю, спрачацца ж з недасведчанымі ў гэтым пытанні няварта. (...).


Спадчына № 3-1998. С. 31-64.

Неабходна прызнаць, што ў Заходнім Краі, дзе ўрад мусіць быць заўжды насцярожаным, пажадана б было з палітычных меркаванняў увесці абшчыннае карыстанне зямлёй, пры якім стан беззямельных, гэты кантынгент для мяцежных бандаў, не існуе. Але падобны пераварот у спра­ве, асвечанай векавым звычаем, немагчымы. Несумненна, праз 10 ці больш гадоў зноў з'явяцца беззямельныя, але варта чакаць, што ўрад вытрымае сістэму переходу прыватных маёнткаў з польскіх рук у расейскія. (...)

Былыя міравыя пасярэднікі з польскае шляхты (...) на распараджэнне Нарадовага Жонду адначасова падалі ў адстаўку. Па прыбыцці М. Мураўёва ў Вільню ўсе яны былі звольненыя са службы і аддадзеныя пад строгі на­гляд паліцыі. Шмат хто меў дачыненне да мяцяжу і трапіў пад суд.

Акрамя начальнікаў бандаў, узятых у пал он пры сутычках з нашымі войскамі, інсургентаў, завадатараў палітычных вулічных дзманстрацыяў, былі аддадзеныя пад суд і тыя, каго дагзтуль урад не адважваўся прыцягнуць да адказнасці, але якія, тым не менш, павінны былі лічыцца кіраўнікамі мяцяжу. У іх ліку ганаровае месца займае граф Віктар Старжынскі [59] - гэты мярзотнік не толькі беспакарана працягваў сваю злачынную дзейнасць, але і здолеў убіцца ў вышзйшы адміністрацыйны свет Пецярбургу, быў запрашаны ў Царскі двор і там даваў парады наконт дзеянняў, якія ўраду варта праводзіць у Заходнім Краі. Граф Моль, Яленскі [60], Рык, Ліпа-Ліпскі [61] і шмат іншых адкрылі сваім паплечнікам шлях у казематы. Колькасць арыштаваных узрасла да неймавернага ліку (толькі ў Вільні, Коўне, Горадні - больш за 4000 чалавек, у маленькім гарадку Панявежы, калі я там быў, налічвалася 600 арыштаваных). Паўсюдна былі створаныя следчыя і ваенна-судовыя камісіі, і пачалася ў шырокіх памерах адміністрацыйная высылка ў нутраныя губерні асобаў, якія напэўна былі ўдзельнікамі мяцяжу, але так спрытна паводзілі сябе, што не было магчымасці іх абвінаваціць, а таксама людзей, якіх нельга было пакараць мацней. Нямала высланых гэтых катэгорыяў было пасля запатрабавана назад у Вільню, каб пакараць - і вельмі жорстка - паводле новых абвінавачанняў.

Ударыўшы па галовах святарства і шляхты прыцягненнем да адказнасці, як казаў М. Мураўёў, трэба было ўдарыць па кішэнях, каб пазбавіць мяцеж галоўнага - сродкаў. I выкарыстаць гэтыя сродкі на патрэбы ўраду, каб усталяваць у краі цвёрды парадак. Прыбыўшы ў Вільню, М. Мураўёў адразу запатрабаваў ад п.п. абшарнікаў звестак пра колькасць у іх зямлі. Зямлю ацанілі паводле новага кошту сялянскага надзелу той мясцовасці, і 10% з даходаў абшарнік мусіў аддаць у скарбніцу.

(...)Мера гэтая вартая быць прылічанай да самых дзейсных дзеля ўціхамірання краю. Ад гэтага плацяжу ў першы год ніхто не быў звольнены, нават нешматлікія расейскія абшарнікі Заходняга Краю, хоць фактычна яны плацілі не 10%, а 2,5%. Тут я павінен сказаць, што калі была сапраўдная патрэба ў грашах, дык лепш было абкласці 12-, 13-, 14-адсоткавым зборам палякаў, чым зневажаць нешматлікіх расейцаў, раўнуючы іх з мяцежнымі палякамі.

Усім вядомы ўплыў рыма-каталіцкага святарства ў краі і ўдзел святароў у мяцяжы прымусілі М. Мураўёва паспрабаваць параліжаваць іх злачынную дзейнасць. Неўзабаве пасля пакарання смерцю ксяндза Ішоры на прыёме ў М. Мураўёва быў р.-к. біскуп Красінскі [62] з сябрамі капітула. М. Мураўёў патрабаваў ад біскупа звярнуцца да (20KB) Кастусь Каліноўскі. 1862 г. вернікаў з пасланнем, у якім патлумачыць неабходнасць адысці ад згубнай для іх дзейнасці. Красінскі патрабавання не выканаў і таму ў хуткім часе быў высланы ў Вятку. Капітулу было прапанавана прызначыць кіраўніком парафіі пралата Баўкевіча [63], якога М. Мураўёў прымусіў зрабіцца паслухмяным выканаўцам сваіх указанняў. Праз некалькі дзён патрабаванае пасланне з'явілася. Некаторыя біскупы, як Валанчэўскі (біскуп жмудскі і ковенскі) і Вайткевіч [64] (біскуп менскі), таксама, з свайго боку, паспяшаліся выдаць пасланне да парафіянаў.

Гэтыя пасланні падзейнічалі асабліва на сялянскае насельніцтва, якое заўсёды слепа выконвала ўсё патрабаванае ксяндзамі.

Чыноўнікі, якія прыбылі з М. Мураўёвым у Вільню, былі толькі авангардам арміі расейскіх дзеячоў, закліканых заняць пасады ў адміністрацыі краю. Першыя палітычныя дэманстрацыі, арганізаваныя пераважна службоўцамі-палякамі, вялікая колькасць арыштаваных чыноўнікаў, спрычыненых да мяцяжу, склады зброі і адозваў, знойдзеныя пры ператрусах у чынавенства, - усё гэта сведчыла, наколькі можна было давяраць службоўцам-палякам. Але ж імі былі занятыя ўсе пасады, асабліва вышэйшыя.

Яшчэ перад ад'ездам з Пецярбургу М. Мураўёў прасіў міністра нутраных справаў камандзіраваць у Вільню як найбольш чыноўнікаў расейскага паходжання. З гэткаю ж просьбаю звяртаўся і да губернатараў. Але якіх дзеячоў прыслалі! Міністэрства і губернатары, здавалася, знарок вылучылі найгоршых...

Нягледзячы на гэтыя неспрыяльныя ўмовы, замена службоўцаў-палякаў расейцамі працягвалася ў шырокіх памерах.(...) Пры Мураўёву расейцамі былі замененыя 2000 палякаў, але яны не склалі большасці. Толькі пазней, пры наступным генерал-губернатару Каўфману [65], колькасць расейскага чынавенства перавысіла колькасць польскага.

Удары, нанесеныя мяцяжу М. Мураўёвым, былі нагэтулькі трапныя і моцныя, што гмах, узведзены рэвалюцыйным рухам, адразу разбурыўся. Сябры арганізацыі, як мышы з пажару, спяшаліся збегчы, хоць доказаў іхнае прыналежнасці да Нарадовага Жонду не было. Так, у першыя дні праўлення Мураўёва збег за мяжу рэвалюцыйны ваявода літоўскі Дзюлеран, разам з ім Малахоўскі - абодва чыноўнікі Пецярбургска-Варшаўскае чыгункі.(...)

Як для назірання за службоўцамі на чыгунцы, так і дзеля кантролю за тымі, хто ад'язджае і прыязджае, быў арганізаваны жандарскі агляд пашпартоў і багажу на галоўных станцыях. У выніку гэтага захаду ўдалося затрымаць нямала рэвалюцыйных эмісараў, якія дагэтуль бесперашкодна раз'язджалі па заходніх губернях.(...) Вільня, Горадня, Коўна, Дынабург сталі жахлівымі перашкодамі, а колькі мяцежнікаў было вернута з Царскага [Сяла] і Гатчыны! Амаль што з выратавальнага Пецярбургу.

Усе гэтыя меры (...) патрабавалі вялікіх сродкаў, але тут недахопу не было. 10-адсоткавы збор [са шляхты]; збор са шляхоцкіх ваколіцаў - ад 10 да 5 руб. з дыму; штрафы за скаргу ды іншае невыкананне правілаў ваеннага становішча; збор з маёмасці рыма-каталіцкага духавенства; 1-адсоткавы збор з гарадской маёмасці - вось [грашовыя] крыніцы для адміністрацыі. Наогул кажучы, (...) падаўленне мяцяжу ў Заходнім Краі не каштавала ўраду шмат. Усе асаблівыя выдаткі, выкліканыя мяцяжом, а таксама кошт рэформаў, праведзеных у краі, былі ўключаныя ў кантрыбуцыйныя зборы; мала таго: у 1865 г. у дзяржаўнае казначэйства паступіў мільён рублёў серабром - рэшткі збораў.

Руплівыя заступнікі палякаў (а іх, на жаль, на Русі шмат, асабліва ў Пецярбурзе), безумоўна, паўтараючы словы польскіх паноў, галасілі з прычыны кантрыбуцыйных збораў у Заходнім Краі і намагаліся даказаць, што гэтыя зборы, разам з пераваротам у гаспадарстве землеўласнікаў, загубілі тое багацце і тую вытворчасць літоўскіх губерняў, якімі яны раней славіліся; (...) што, даводзячы да галечы палякаў, адміністрацыя збеднівала дзяржаву. (...) Паны паланафілы занадта вераць сваім сябрам-палякам і мала ведаюць край, збядненне якога так шчыра аплакваюць. (...)

К канцу ліпеня 1863 г. - праз тры месяцы пасля прызначэння М. Мураўёва галоўным начальнікам Паўночна-Заходняга Краю узброены мяцеж быў (за выключэннем 2-3 бандаў у Ковенскай губерні) задушаны. Частка дзеячоў рэвалюцыйнай арганізацыі збегла за межы Імперыі, другая частка, ашаломленая нанесенымі ўдарамі, сцішана чакала, упэўненая, што пасля крутых рэпрэсіяў адміністрацыя спыніцца - адпаведна напаслядоўнасці, уласцівай расейскаму характеру.

Сіла дзяржаўнай улады і павага да законаў былі адноўленыя, і належала паказаць Еўропе, што справа палякаў прайграна незваротна. Для гэтага знайшлі спосаб. Літоўска-польская шляхта мусіла ў выглядзе усепадданейшага адрасу адрачыся ад сваіх сепаратысцкіх намераў, прызнаць, што Заходні Край ёсць краем расейскім і што яна, шляхта, з гэтае пары абяцае быць расейскаю, просіць прабачэння за свае горкія памылкі, а таксама літасці. Арганізаваць гэта было даручана маршалку віленскай шляхты Дамейку [66] - чалавеку хітраму, ненадзейнаму, але не фанатыку, які разумеў, што справа, распачатая палякамі, невыканальная. (...)

Дамейка выконваў задание адміністрацыі - колькасць падпісантаў адрасу прыкметна расла. Паліцыя пільна сачыла за ўсімі, хто прыязджаў у край, і ахоўвала Дамейку, бо Нарадовы Жонд прыгаварыў яго да смерці, як і іншых здраднікаў. На месца збеглага ваяводы Дзюлерана Нарадовы Жонд прызначыў новага - яго чакалі з Варшавы.

Але беднаму рэвалюцыйнаму правіцелю не ўдалося ўзяцца за выкананне сваіх абавязкаў. Яго ў дзень прыезду арыштавалі ў Вільні, а пазней, у Варшаве, пакаралі смерцю.

Адрас, падпісаны шляхтаю Віленскай губерні, быў адпраўлены ў Пецярбург. Амаль што ў час атрымання яго царом у Вільні разнеслася чутка, што маршалак Дамейка забіты. Чутка гэтая, на шчасце, аказалася перабольшанай. Дамейка быў толькі паранены чалавекам, які павінен быў выканаць прысуд рэвалюцыйнага ўраду. Няўдалага выканаўцу прысуду разам з другім "жандарам-карнікам" арыштаваў на Віленскім вакзале жандарскі афіцэр штабс-капітан Собін дзякуючы сваёй надзвычайнай пільнасці. Прозвішчы арыштаваных - Чаплінскі [67] і Бянклеўскі. Праз некалькі дзён (...) у Вільні былі пералоўленыя астатнія жандары-вешальнікі і кінжальнікі, і паміж іх той, які павінен быў забіць самога М. Мураўёва. Месца і час былі выбраныя вельмі ўдала, і толькі выпадковасць выратавала М. Мураўёва для Расеі. (...)

[Якраз у гэты час] узяўшы верх у справе кіравання мяцяжом, партыя арыстакратаў, г. зв. белых, на чапе якой у Літве стаялі Веляпольскі і Старжынскі, мусіла саступіць зацятым рэвалюцыянерам-чырвоным, якія папракалі першых у бяздзеянні. (...) Былі атрыманыя звесткі пра прызначэнне ваяводам літоўскім вельмі энергічнага і актыўнага Каліноўскага [68] - зацятага рэвалюцыянера.

Арыштаваныя [паўстанцкія] жандары, (...) выдалі рэвалюцыйных дзеячоў Віленскай губерні - іх налічвалася 13 чалавёк (галоўных). Старэйшы з іх, віленскі губернатар Канаплянскі [69], ужо быў сасланы адміністрацыйным парадкам у Арэнбургскую губерню. Яго запатрабавалі назад. Ён пазбегнуў смяротнага прысуду толькі таму, што чыстасардэчна раскаяўся (як і астатнія 12). Але не таго павінны былі чакаць зацятыя. Пры далейшым следстве выявіліся і бліжэйшыя паплечнікі Каліноўскага: Здановіч [70], прускі падданы Дарманоўскі [71], брат жонкі Серакоўскага Далеўскі [72]. Усе трое не жадалі нічога адкрываць, не прызналіся, нягледзячы на ўгаворы і вочныя стаўкі, і мусілі паплаціцца жыццём за свае памылкі.

Я наўмысна спомніў пра сваяцтва Далеўскага з Серакоўскім. Сваяцтва служыла доказам аднолькавых палітычных перакананняў. Дастаткова было выявіць у сям'і аднаго мяцежніка, каб быць упэўненым, што і астатнія ў сям'і спачуваюць злачыннай справе. Тлумачэнне гэтаму знаходзіцца ў польскім выхаванні: з самага маленства бацькі ўзгадоўваюць у дзяцей адчуванне непрыязнасці да ўсяго расейскага. Мураўёў меў спіс удзельнікаў пaўcтaння 1831 г., і выявілася, што завадатары паўстання 1863 г. - дзеці паўстанцаў 1831. Гэткімі былі Далеўскі, Гедройцы, Ромеры, Плятары. Апроч таго, усе памілаваныя ў 1856 г., хто вярнуўся ў край з Сібіры ці з-за мяжы, удзельнічалі ў беспарадках 1863 г., як бацька Далеўскага, які прыехаў у Вільню ў 1856 г. і быў зноў высланы ў Сібір у 1864 г. (...)

(...) На пачатку кастрычніка, пасля таго як шляхта ўсіх губерняў краю пакаялася і выказала просьбу пра памілаванне, пасля задушэння ўзброенага мяцяжу (бо толькі па Ковенскай губерні працягвалі вандраваць 2-3 банды - фактычна разбойныя), М. Мураўёў звярнуўся да Гасудара з просьбаю звольніць яго з займанай пасады ці, калі Яго Вялікасць нязгодны, прызначыць яму памочніка, якому з часам можна было б перадаць кіраванне краем.

Мала было задушыць мяцеж - трэба было зрабіць шэраг захадаў, якія б не дапусцілі новых беспарадкаў. Трэба было не залячыць край, а вырваць зло. Ці можна было пачынаць справу, калі бліжэйшыя дарадцы Цара былі супраць? Мяцеж быў задушаны. М. Мураўёў ведаў, што на гэтым нельга спыняцца, але лічыў сваю справу скончанай, бо поспех далейшага залежау ад сумеснага спрыяння вышэйшых адміністратараў - міністраў(...).

Насуперак чаканням звальненне не адбылося. Гасудар уласнаручйым рэскрыптам прасіў М. Мураўёва працягваць кіраванне краем. (...) Зрабіўшы ласку - дазволіўшы мець памочніка, Яго Вялікасць выказаў М. Мураўёву свой давер, якога і сапраўды не пазбавіў яго да дня звальнення ды прызначэння галоўным начальнікам краю генерал-ад'ютанта фон Каўфмана. (...)

3 трох прапанаваных М. Мураўёвым кандыдатураў на пасаду памочніка камандуючага войскамі Гасудар выбраў генерал-ад'ютанта Крыжаноўскага [73]. Выбар быў вельмі ўдалы. Чалавек сапраўды расейскі, здольны, хоць крыху пражэкцёр, энергічны, працавіты, добра ведаў палякаў па сваёй папярэдняй службе ў Царстве Польскім і ад усяго сэрца ненавідзеў іх. (...)

Ужо паводле таго, як генерал Крыжаноўскі, прыехаўшы ў Вільню, зрабіў прыём службоўцаў, з першых ягоных словаў было відаць: ён упэўнены, што ў бліжэйшай будучыні стане галоўным начальнікам краю. (...) На маю долю, несумненна, павінна было выпасці шмат нездавальненняў генерала Крыжаноўскага. Знаходзячыся пры М. Мураўёву неадлучна, я прачытваў усе дазвання паперы па кіраўніцтву краем, вёў сакрэтную карэспандэнцыю і шыфраваныя дэпешы, (...) перадаваў загады галоўнага начальніка - быў як бяльмо на воку ў генерала Крыжаноўскага. (...) Зрэшты, знешне мы былі ў найлепшых дачыненнях. (...)

Хоць генерал Крыжаноўскі (...) быў памочнікам камандуючага войскамі, ён прыкметна паказваў жаданне ўмешвацца і ў цывільнае кіраванне краем. Мураўёў пайшоў яму насустрач. Генералу пасылаліся некаторыя важныя паперы па кіраванні краем, яму ж дакладвалі пра ваенна-следчыя і судовыя справы, за выняткам некаторых, што тычыліся [мяцежнай] арганізацыі краю. (...) Гора таму, хто трапляў пад пяро генерала Крыжаноўскага - літасці не было. I хоць М. Мураўёў меў рэпутацыю чалавека няўмольнай строгасці, вінаватыя палякі маглі лічыць сябе шчаслівымі, трапляючы ў серыю справаў, якія разглядаў М. Мураўёў.

Нягледзячы на свае заняткі, (...) генерал Крыжаноўскі знаходзіў час і на складанне праектаў - прызнаюся, вельмі карысных, але, на жаль, невыканальных: напрыклад, пра высяленне з краю ўсёй шляхты.

(...) Перад новым 1864 г. у Ковенскай губерні была разагнаная апошняя мяцежная банда і яе начальнік, ксёндз Мацкевіч [74], трапіў у палон. Гэтая асоба як паводле вялікага ўплыву на сялянскае жыхарства, так і паводле сваёй энергічнай дзейнасці выходзіла з шэрагу звычайных. Ён здзейсніў шмат злачынстваў супраць розных людзей, якія не жадалі далучацца да мяцежнага руху. Не быў палітычным дзеячам з глыбокімі перакананнямі. Падобных асобаў у рады, вядома, пераследуюць, калі іхная дзейнасць скіраваная на зрынанне існуючага парадку, але яны часам вартыя сімпатыі і маглі б быць карыснымі слугамі дзяржавы.

(...) 3 пачаткам 1864 г. намаганні адміністрацыі Паўночна-Заходняга Краю былі накіраваныя на замену польскіх чыноўнікаў добранадзейнымі расейцамі. (...) М. Мураўёў (...) палічыў, што адзіны спосаб завабіць добрых службоўцаў - у матэрыяльных перавагах службы ў Заходнім Краі перад службаю ў нутраных губернях. (...)

У пачатку студзеня атрыманы Найвышэйшы загад пра дадатковыя 50% да заробку ўсіх службоўцаў Паўночна - Заходняга Краю расейскага паходжання. Незалежна ад гэтага ўсе чыноўнікі, выкліканыя з нутраных губерняў, атрымлівалі прагонныя і пад'ёмныя (ад 120 да 300 рублёў). Мера гэтая, даючы магчымасць адміністрацыі выклікаць добранадзейных чыноўнікаў, прынесла несумненную карысць. (...)

Найсапраўднай зброяй для дасягнення сваіх мэтаў у (24KB) Ігнацы Здановіч (1841-1864). палякаў была рэлігія. Прыніжаючы праваслаўнае духавенства, (...) палякі разам з тым гэтак жа старанна працавалі дзеля распаўсюджвання каталіцтва ў Паўночна-Заходнім Краі. (...)

3 пачатку 1864 г. М. Мураўёў пачаў даваць вялізныя сумы з розных кантрыбуцыйных збораў на будаўніцтва і аднаўленне праваслаўных цэркваў. (...) Паўсюдна пачалі стварацца царкоўныя камітэты-апякунствы, і справа гэтая (яна вялася расейскімі міравымі пасярэднікамі) узнавіла энергію і сілу праваслаўя ў краі. (...)

Разам з галоўнай турботай адміністрацыі з пачатку 1864 г. было выяўленне ўдзельнікаў злачыннай рэвалюцыйнай арганізацыі. Для допытаў завадатараў мяцяжу была створаная асаблівая камісія пад старшынствам жандарскага губернатара штаб-афіцэра палкоўніка Лосева [75]. Палкоўнік Лосеў быў адной з лепшых асобаў адміністрацыі краю - як шляхотнасцю характеру, адкрытасцю і цудоўнымі душэўнымі якасцямі, гэтак здольнасцямі. (...) У камісіі гэтай былі сканцэнтраваныя ўсе справы арганізацыі краю. Але галоўным кіраўніком у ёй быў М. Мураўёў. Як усімі было прызнана, ён быў чалавек надзвычай разумны; (...) калі ж ён меў асабліва выдатныя здольнасці, дык яны былі ў тым, што ён глыбока ведаў паліцэйскую справу і ўсё, што яе датычыць. (...)

Хто знаёмы з дзейнасцю следчых камісіяў, таму вядома, як цяжка адрозніць праўду ад маны ў адказах дапытваных; як адмыслова трэба тварыць нітку, робячы высновы з супярэчлівых паказанняў розных асобаў; як часам трэба-наўздагад арыштоўваць новых людзей, - той ацэніць нястомную працу М. Мураўёва. Ён меў здольнасць... адгадваць. Віленская следчая камісія заслужыла славу месца, дзе нельга было схаваць праўду. I дастаткова было прывесці ў асаблівую камісію самага ўпартага абвінавачанага, каб ён праз некалькі дзён вымушаны быў прызнацца.

Штодня палкоўнік Лосеў прыходзіў вечарам да М. Мураўёва з дакладам пра выяўленае на працягу дня. Удзельнікі мяцяжу адкрываліся пастаянна - тэлеграф працаваў дзень і ноч. Прыкладам здольнасцяў М. Мураўёва ў гэтай справе можа служыць выяўленне дзеячоў мяцяжу ў Горадзенскай губерні.

Арганізацыя была выяўленая ва ўсіх губернях; ваявода літоўскі шляхціч Каліноўскі быў злоўлены і пакараны смерцю; а ў Горадзенскай губерні (...) не было зроблена ніякіх адкрыццяў. (...)

Звярнуўшы ўвагу на агромністую колькасць арыштаваньіх у Горадзенскай губерні і мяркуючы, што паміж імі напэўна ёсць удзельнікі мяцежнага кіраўніцтва краю, М. Мураўёў запатрабаваў падрабязны спіс арыштантаў. І чыста інтуітыўна адгадаў у арыштаваным Мілевічу [76] аднаго з кіраўнікоў рэвалюцыйнай арганізацыі краю. (...)

Такая ўдача, вядома, можа лічыцца выпадковай, але сума падобных выпадковасцяў рабіла М. Мураўёва выдатнай асобай у справе раскрыцця мяцежнікаў. (...)

Уласцівыя расейцам бестурботнасць і непаслядоўнасць не знаходзілі патрэбным пасля ўціхамірвання ўзброенага мяцяжу прыцягваць да адказнасці яго кіраўнікоў. Паны міністры не бачылі ў гэтых асобах грунту для будучых (8KB) Тытус Далеўскі (1840-1864). беспарадкаў у краі. Яны лічылі, што гэтыя асобы заснуць гэткім жа непрабудным сном якім спіць і вышэйшая адміністрацыя. Пошукі ўдзельнікаў мяцяжу тлумачылі ў Пецярбурзе ганеннем, пераследам пераможаных.

Хоць міністэрства нутраных справаў ды III аддзяленне мелі звесткі пра ўсіх выбылых з краю абвінавачаных, якіх належала судзіць, гэтыя ўстановы не прымалі дзейсных захадаў да пошуку. Асобы гэтыя ці бесперашкодна атрымлівалі пашпарты і кіраваліся за мяжу, ці працягвалі заставацца ў велікарускіх губернях, пераважна ў Пецярбурзе, Рызе, Адэсе.

Шуканы на працягу трох месяцаў дваранін Гофмэйстэр [77], рэвалюцыйны павятовы Горадзёнскай губерні, спакойна жыў у Старой Русе і быў нарэшце знойдзены на загад горадзенскага губернатара. (...)

Калі адміністрацыя краю давала дакладныя звесткі пра месца жыхарства і ступень удзелу ў мяцяжы розных асобаў, пецярбургскія ўлады рабілі ўсё магчымае, каб не выслаць у Вільню патрабаваных мяцежнікаў або пакідалі без увагіпатрабаванні адміністрацыі. Падчас следства ў справе дваранаў Гейштара [78] і Аскеркі [79] стала вядома пра дзейнасць чыноўніка міністэрства фінансаў Агрызкі [80] - гэтага ўсемагутнага рэвалюцыйнага агента ў Пецярбурзе. У палове 1863 г. у міністэрства было накіраванае адпаведнае паведампенне, - мала таго, што міністэрства не зрабіла ніякіх высноваў, але Агрызка неўзабаве атрымаў службовае падвышэнне. (...)

З свайго боку, III аддзяленне, якое мусіла садзейнічаць росшукам і арыштам паводле распараджэнняў Вільні, вельмі абыякава ставілася да сваёй справы, Далека не адпавядаючы інквізіцыйнаму характару, які яму стала прыпісваўся, яно заставалася верным свайму сапраўднаму, але недаравальнаму ў падобных абставінах гуманнаму кірунку. (...)

У канцы сакавіка 1864 г. стала вядома, што мяркуецца падарожжа ў чужыя краіны Гасудара Імператара. У час адсутнасці Яго Вялікасці бягучымі справамі дзяржавы займаецца Найвышзйша ўсталяваная камісія з ліку міністраў нутраных справаў, ваеннага, марскога і спецыяльна прызначаных асобаў.

М. Мураўёў, які і пры Яго Вялікасці адчуваў супрацьдзеянне асобаў, што кіравалі рознымі дзяржаўнымі ўстановамі, мог чакаць яшчэ большых складанасцяў пры Найвышэйшай камісіі, загады якой рабіліся імем Гасудара і ў складзе якой былі сябры, падобныя кн. Сувораву. З гэтай прычыны ці з якое іншае, мне не вядомай, але ў красавіку М. Мураўёў напісаў усепадданейшы даклад з хадайніцтвам аб звальненні з пасады Галоўнага Начальніка краю. У гэтым лісце М. Мураўёў адзначаў неабходнасць прызначыць у Вільню чалавека маладзейшых гадоў, які мог бы разлічваць доўгі час прабыць генерал-губернатарам і з энергіяй працягваць справу мацавання расейскай народнасці і праваслаўя ў краі. (...)

Праз нейкі час пасля адпраўкі пісьма Гасудару М. Мураўёў папрасіў дазволу з'явіцца асабіста ў Пецярбург. У адказ была атрыманая дэпеша ад князя Даўгарукага, дзе ён на даручэнне Яго Вялікасці паведамляў, што Гасудар заўсёды і ў любы час рады бачыць М. Мураўёва. Адначасна з гэтаю прыйшла другая, шыфраваная - ад міністра (9KB) Міхал Аскерка (1836-1864). дзяржаўнай маёмасці генерала Зялёнага, душою адданага М. Мураўёву, у якой ён пісаў, што трэба прыехаць, асабіста пра ўсё далажыць, але не належыць прасіць звальнення. (...)

М. Мураўёў, які ніколі не цешыўся добрым здароўем, з цяжкасцю адолеў шлях ад Вільні да Пецярбургу. Нямогласць так дапякла яго ў Пскове, што вымушаны былі затрымаць цягнік на паўгадзіны. У Пецярбурзе яго чакалі (нягледзячы на ўсе перашкоды, учыненыя князем Суворавым, які забараніў у гэты дзень пад'язджаць экіпажамі да будынка станцыі) сотні людзей, у тым ліку гвардзейскія афіцзры, якія жадалі авацыяй выказаць удзячнасць за вялікую справу - уціхамірванне мяцяжу, удзячнасць, якую адчуваў тады кожны сумленны расеец. М. Мураўёў у кароткіх, але моцных словах падзякаваў ім за гонар, дадаючы, што сам нічога не змог бы зрабіць без таго гарачага спрыяння яго справе, якое так гучна выказала Расея, што яму выпаў лёс быць выканаўцам волі цара, волі народу. Прамову сваю ён закончыў зразумелым для многіх намёкам на вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча: "Я ведаю, панове, што не ўсе так думаюць, як вы. Да сораму нашага, палякі набылі заступнікаў перад царом... Нікчэмныя людзі не саромеюцца прабачаць крамолу і мяцеж, але людзі гэтыя нявартыя, каб мы пра іх нават гаварылі"... Гучнае "ура!" перарвала ягонае слова; падняты на крэсле, у суправаджэнні соцень людзей, М. Мураўёў на руках быў данесены да карэты. Дома ён нагэтулькі занядужаў, што медыкі забаранілі яму нейкі час выязджаць. (...)

Гасудар Імператар прыняў М. Мураўёва асабліва міласціва, і апошняму стала бачна, што пакінуць край яму цяпер немагчыма. (...)

Праз нейкі час пасля прыёму М. Мураўёў з рук у рукі перадаў запіску Яго Вялікасці пра неабходныя захады, якія ён намерваецца ўвесці пры кіраванні краем. У запісцы была прапанова пра неабходнасць сяліць высланых адміністрацыйным парадкам з Заходняга Краю ў пэўных месцах, каб больш паспяхова арганізаваць за імі нагляд і пазбегнуць іх шкоднага ўплыву на жыхароў вялікарасейскіх губерняў.

Міністэрства нутраных справаў, нягледзячы на ўсе паведамленні М. Мураўёва, не пагаджалася з ім наконт шкоднасці рассеяния па ўсіх губернях асобаў, прызнаных небяспечнымі паводле палітычных мэтаў. Што да паліцэйскага нагляду, дык гэта найменш клапаціла міністра: ён лічыў высланых толькі ахвярамі варварскай віленскай адміністрацыі. Іншыя найважнейшыя хадайніцтвы М. Мураўёва: ліквідаванне рыма-каталіцкіх кляштараў, што бралі ўдзел у мяцяжы ці былі прызнаныя шкоднымі паводле сваіх кірункаў; закрыццё каталіцкіх касцёлаў, капліцаў, аўтароў ды інш., пабудаваных без дазволу начальства, а таксама тых, ксяндзы якіх былі кіраўнікамі мяцяжу, і тых, дзе абвяшчаліся рэвалюцыйныя маніфесты, і тых, якія мелі парафіянаў менш узаконенай нормы ды якія былі збудаваныя з мэтаю адно прапаганды. (...) М.Мураўёў прасіў штогадовых асігнаванняў на будоўлю, рамонт праваслаўных цэркваў і на надбаўкі да ўтрымання праваслаўнаму святарству. Запіску сваю М. Мураўёў закончыў выказам глыбокага пераканання, (8KB) Казімер Плятар. што захады гэтыя скіраваныя да падтрымкі і ажыўлення расейскага пачатку ў Паўночна-Заходнім Краі - адзінага пачатку, на які ў будучыні мог бы абаперціся ўрад для адпору ўсёпаглынальнаму польскаму элементу.

Дзеля дасягнення гэтай мэты М. Мураўёў лічыў неадкладнай патрэбай зрабіць усё магчымае для пераходу маёнткаў з рук палякаў у рукі расейцаў і таму прапанаваў праект пра абавязковы продаж секвестраваных маёнткаў асобам няпольскага паходжання. Што да людзей, высланых з краю, дык вяртанне іх у Заходні край раней чым праз пяць гадоў павінна быць забаронена. Наконт так званага пазямельнага збору, які ішоў на пакрыццё выдаткаў, выкліканых мяцяжом, М. Мураўёў выказваўся, што гэтая мера карысная яшчэ і тым, што можа вымусіць шляхту прадаць свае маёнткі і тым звольніцца ад цяжкага падатку, а таму прасіў, каб гэты збор не адмяняўся.

Гасудар Імператар, пакінуўшы ў сябе запіску, вярнуў яе на наступны дзень, надпісаўшы: "Папярэдне ўхваляю выкладзеныя меры, запіску ўнесці на разгляд у камітэт міністраў". А супраць таго месца, дзе гаварылася пра не менш чым пяцігадовы тэрмін высылкі,рукою Яго Вялікасці напісана: "Цалкам згодны".

Праз некалькі дзён запіску разглядаў камітэт міністраў. Можна сабе ўявіць, як да яе паставіліся гэтыя паны, якія так. стараліся замінаць справам адміністрацыі Паўночна - Заходняга Краю! Трэба было мець настойлівасць і сілу М. Мураўёва, каб правесці сваю лінію ў гэтым варожым стане. Бальшыня прапанаваных мераў прайшла; толькі абавязковы продаж секвестраваных маёнткаў напаткаў амаль аднадушную нязгоду. Гэта павінен быў здзейсніць праз год наступнік М. Мураўёва генерал-ад'ютант фон Каўфман, зрабіўшы сабе на гэтым слаўнае імя ў летапісе кіравання Заходнім Краем.

М. Мураўёў заставаўся ў Пецярбурзе месяц; у гэты ж час адбылося прызначэнне яму памочнікам генерал-маёра Патапава [81]. Асоба, вартая жалю... Паказаўшы сябе вялікім прыхільнікам М. Мураўёва, гучна ганячы пецярбургскую апазіцыю, з выгляду шчыры, сапраўды працавіты, - ён падаўся М. Мураўёву якраз тым чала векам, якога ён шукаў, добрасумленным памочнікам і пераемнікам у будучыні. (...)

7 чэрвеня 1864 г., вяртаючыся з-за мяжы, у Вільню прыбыў Гасудар дзеля меркаванага агляду войскаў. Спыніўшыся ў палацы генерал-губернатара, быў вельмі прыветны і міласцівы з усімі. Назаўтра раніцою, кіруючыся для агляду войскаў да прадмесця Зарэчча, зрабіў ласку наведаць Свята-Духаў манастыр, дзе быў спатканы мітрапалітам з усім духавенствам. Рыма-каталіцкае духавенства, спадзеючыся, што ён ушануе наведаннем касцёл Св. Станислава, чакала на цвінтары з крыжам і харугвамі - і засталося пры сваім чаканні. Гасудар, паслухаўшыся рады М.Мураўёва, праехаў міма, не звярнуўшы на яго ніякай увагі. (...)

Гасудар быў цалкам задаволены аглядам войскаў, неаднаразова дзякаваў ім, а таксама М. Мураўёву, які быў конна. Пасля агляду, аб'язджаючы лініі войскаў, Гасудар нечакана спыніўся перад Пермскім палком, скамандаваў "на каравул" і, адсалютаваўшы М. Мураўёву, аб'явіў яго шэфам палка - гэтая адзнака лічыцца між вайскоўцамі адной з вялікіх. Такім чынам, праезд Гасудара праз Вільню аказаў самы добры ў маральным плане уплыў на становішча краю: палякі зажурыліся, і іх надзеі на памілаванне часова сціхлі; але партыя ворагаў Расеі ў Пецярбурзе не драмала - там яшчэ больш узмацніліся галасы супраць сістэмы кіравання Паўночна-Заходнім Краем..


Частка III.

1864 - 1865 гады.
Кіраванне краем М. М. Мураўёвым.
Пецярбург. Студзень 1869 г.
П. Чарэвін

У жніўні 1864 г. прыехаў, нарэшце, у Вільню генерал Патапаў. Ведаючы, наколькі мая пасада пры генерал-губернатару звязаная з непрыемнымі сутычкамі з яго памочнікам (...), я адразу ж пасля вяртання ў Вільню пачаў ч прасіцца ў адпачынак з прычыны хваробы за мяжу. (...)

(41KB) Віленскі біскуп Адам Красінскі (1810-1891).

Я накіраваўся на марскія купанні ў Трувіль [82]. (...) У Трувілі хутка стала вядома (ад палякаў), хто ёсць я, і маё становішча "мураўёўскага ўлюбёнца" шмат каго інтрыгавала. Пытанні "Колькі чалавек М.Мураўёў павесіў?", "Ці праўда, што нават полькі не вызваляюцца ад варварскай цялеснай кары ?" і г. д. не давалі мне спакою. (...) Французы заўсёды сімпатызавалі палякам і ў тагачасных абставінах вылівалі ўсю злосць, вядома ж на галоўнага вінаватага (як яны разумелі) зла - Мураўёва. Не нагэтулькі сляпы быў напалеонаўскі ўрад. Ягоныя грозны я ноты не абаранялі палякаў, якіх ніводзін разважны ўрад не бярэ пад сваё заступніцтва, - ноты былі скіраваныя супраць Расеі з тым разлікам, што прыспеў час у крытычны для яе перыяд нанесці [ёй] рашучы ўдар, які не ўдаўся ў 1856 г. на парыжскіх канферэнцыях. (...)

Прыехаўшы [пасля месячнай адсутнасці] у Вільню, я даведаўся, што меў гонар атрымаць ва ўзнагароду за год службы пры генерал-губернатару імператарскую карону ў дадатак да Ордэну Станіслава 2-й ступені з мечамі. Гэта была першая і апошняя мая ўзнагарода за службу ў Вільні пры М. Мураўёву, які падаваў мяне па два разы на год, але заўсёды атрымліваў адмову. (...) Я лічыў сябе (і меў права лічыць так) абражаным, калі шмат хто, нічога не рабіўшы, узнагароджваўся двойчы на год.

Нядобразычлівасць да М. Мураўёва распаўсюджвалася і на мяне, але час ды шмат чаго іншага гэта паправілі.

Партыя гуманістаў, якія ненавідзелі М. Мураўёва, была моцная. Але людзі гэтыя, авалодаўшы воляю і сумленнем цара, не маглі пераканаць яго, што сістэма М. Мураўёва бескарысная. Цар кінуў ім ахвяру - Мураўёва, але з умоваю, што наступнік будзе працягваць начатую Мураўёвым справу - абрусённе краю і пераслед у ім усяго нярускага - польскага.

Падчас адной з частых хваробаў Патапава я быў запрошаны да яго ў службовай справе. Ён прасіў далажыць генерал-губернатару ягоную думку ў сувязі з адным прашэннем. Ён рашуча не бачыць неабходнасці, нават справядлівасці, ва ўведзеным М. Мураўёвым правіле пра паліцэйскі нагляд за асобамі, якія прыязджаюць да высланых з краю, хоць гэтыя асобы не ўдзельнічалі ў палітычных закалотах. Але ж [на думку аўтара "Запісаў".- У. Л.] высланыя знаходзяцца пад наглядам, і наглядаць і за тымі, хто прыязджае сустрэцца з імі, бачыцца неабходным, бо частыя прыезды дзеля сустрэчаў маюць на мэце, як сведчыць досвед, працяг стасункаў высланых з пакінутымі ў краі - таксама вінаватымі, але яшчэ не выяўленымі!

Мураўёў правіла не скасаваў. Пры сустрачы з Патапавым я паведаміў яму пра гэта, але ён (...) даручыў мне зноў прасіць М. Мураўёва адмяніць правіла, якое выклікала лямант ў Пецярбурзе. Пахіснуць М. Мураўёва было цяжка. У выніку - другая адмова і просьба да Патапава не ўздымаць больш гэтага пытання. Праз колькі дзён Патапаў (...) прысутнічаў пры маім дакладзе. Як знарок, у ім была папера пра паліцэйскі нагляд за асобамі, што ехалі да высланых. I як жа я здзівіўся, калі Патапаў, як быццам папярэджваючы магчымую размову, звяртаючыся да М. Мураўёва, сказаў, што ён лічыў і лічыць гэтую меру вельмі карыснай і неабходнай. Пачуўшы гэта, я не ведаў, што маю рабіць: Будзь гэта пры іншым начальніку, а не пры М. Мураўёву, які мяне добра ведаў і верыў мне, мне б заставалася толькі абразіць Патапава. Я выйшаў з кабінета, спаслаўшыся на кроў з носа. Між тым размова М. Мураўёва з Патапавым прыняла вельмі ажыўлены характар. Праз чвэрць гадзіны выйшаў Патапаў чырвоны і такі заклапочаны, што надзеў фуражку ў прыёмным пакоі. Услед за гэтым мяне паклікалі да М. Мураўёва. Ён прасіў не звяртаць увагі на хлусню Патапава. (...) Цалкам зразу мела, што маё стаўленне да Патапава мусіла змяніцца, я яго пазбягаў, але якая двудушнасць гэтага чалавека: ветлівасць і вонкавая добразычлівасць яго да мяне яшчэ пабольшалі.

Не прайшло і году з прызначэння М. Мураўёва галоўным начальнікам Паўночна-Заходняга Краю, як шэраг захадаў, прынятых энергічным і нястомным у дзейнасці генерал-губернатарам, зрабілі нават для недасведчанага вока край інакшым. Узброены мяцеж ужо быў задушаны; сіла дзяржаўнай улады адноўлена; грамадскі спакой, відаць, таксама; сялянскае насельніцтва, якое з вясны 1863 г. пачало ўдзельнічаць у беспарадках, пры цвёрдай адміністрацыі, заўсёды гатовай падаць руку дапамогі пры замахах на яго правы вераломнай польскай шляхты, пачало глыбока ўсведамляць спрадвечнае непарыўнае адзінства Заходняга Краю з астатняй Расеяй.

Вільня, гэты мяцежна-польскі цэнтр, дзе год таму не было чуваць расейскай мовы, дзе расейскае імя ўжывалася як брыдкае слова,- Вільня стала расейскім горадам. Закінутыя руіны старадаўніх праваслаўных віленскіх храмаў пад рукою дасведчаных архітэктараў нанова ўпрыгожваліся і ператвараліся ў месцы малітваў праваслаўных жыхароў горада. Польская мова была выгнаная, (...) палякі пастаўленыя ў такое становішча, што асцерагаліся карыстацца сваёю моваю. (...) Польскія шыльды замененыя расейскімі. Горад, на загад М. Мураўёва, які на ўсё звяртаў увагу, асвятліўся газам. Перарадзілася не толькі Вільня: у весь край, можна сказаць, быў адноўлены. Паўсюдна абнаўляліся векавыя святыні праваслаўя. Да канца 1864 г. колькасць народных вучэльняў узрасла да 600. Гэта паклала пачатак асветы народу ў духу праваслаўя і расейскай народнасці. Паляпшэнне становішча праваслаўнага святарства вырвала яго з залежнасці ад польскіх паноў. (...) Сістэматычны пераслед палякамі ўсяго расейскага (...) змяніўся ганеннем польскага моцнаю расейскаю ўладаю, якая падтрымлівае праваслаўе і тармозіць каталіцкую прапаганду. Дзейнасць Галоўнай управы на 1864-1865 гг. была прадвызначаная ва ўсепадданейшай запісцы М. Мураўёва 1864 г.

Маючы на ўвазе хуткае зняццё ваеннага становішча, М. Мураўёў па вяртанні ў Вільню найперш паклапаціўся пра стварэнне павятовых жандарскіх управаў. Нельга не пагадзіцца з карысцю падобных установаў.(...) У такім краі, як Заходні, неабходна было ўсталяваць пільную, разумную земскую паліцыю. Мяцеж быў спынены, але шляхам вялікай крыві. Давярацца вераломным польскім магнатам ды шляхце было неразважна. Край уяўляў сабою месца былога пажару - пад попелам яшчэ тлеў агонь. Усталяванне павятовай паліцыі, якая будзе сачыць за рыма-каталіцкім святарствам, за панамі, шляхтаю, паліцыі, складзенай з давераных асобаў, але не на страх сялянам, - было неабходнае. (...)

Спачатку справа ішла паспяхова. Але пакрысе, асабліва пасля звальнення М. Мураўёва, жандарская натура ўзяла верх. Пастаўленыя для нагляду за польскім людам, начальнікі камандаў заняліся пераважна паведамленнямі галоўнаму начальніку краю і шэфу жандараў розных звестак пра расейскіх службоўцаў. Трэцяе аддзяленне як быццам не бачыла небяспекі з боку палякаў - затое ўся ягоная ўвага была скіраваная на ворагаў улады - расейцаў, якія абвінавачваліся ў распаўсюджванні антыдзяржаўных, сацыяльных ідэяў. Гэтыя расейцы актыўна пераследаваліся жандармерыяй, для якой як быццам не існавала польскага пытання. (,..)

Напрыканцы праўлення М. Мураўёва і пры генерал-губернатару фон Каўфману павятовыя камандзеры аддаліліся ад свайго галоўнага абавязку: не звяртаючы ўвагі ні на паноў, ні на ксяндзоў, яны займаліся выключна данясеннямі пра тое, што нейкі станавы п'е, нейкі спраўнік бярэ хабар, што нейкі міравы пасярэднік адрэзаў у абшарніка зямлю і аддаў яе сялянам. (...) Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што скаргі на новапрыбылае расейскае чынавенства былі, на жаль, не беспадстаўныя. Галоўная ўправа, атрымаўшы падобныя звесткі, гэткіх чыноўнікаў звальняла - але ж дзе ў Расеі такіх не было?.. (...)

Хто не ведае бядотнага стану і маральнага заняпаду расейскага чынавенства? У Заходні Край наплыло шмат рознага зброду, прысланага міністэрствам нутраных справаў. Чыноўнікі гзтыя, замяніўшы палякаў, далёка не мелі якасцяў сваіх папярэднікаў. Бо паляк - добры службовец, цвярозы, працавіты і параўнальна добрасумленны ў матэрыяльных адносінах. Да таго ж служба прыбылых чыноўнікаў не была лёгкая - ім трэба было выстаяць перад польскаю інтрыгаю: палякі ставілі сабе мэтай ганіць усё расейскае ў асобе чыноўнікаў-расейцаў. (...) Прывяду, аднак, прычыны часткова злоўжыванняў, а галоўнае - перавышэння ўлады з боку чыноўнікаў Заходняга Краю. Першая: край знаходзіўся на ваенным становішчы, якое немаведама чаму не здымалася да 1868 г. Па-другое, адміністрацыйныя службоўцы мелі асаблівыя правы (а хто пакаштаваў улады, той нялёгка ад яе адмаўляецца). У службоўцаў назіраўся сапраўдньі разгул фантазіі ў выглядзё нястрымнае сваволі. Але ж гэта былі адзінкавыя выпадкі, з-за якіх нельга ганьбіць усіх. Вінаватыя не заставаліся непакаранымі. (...) Не магу лепш закончыць пра гэта, як прывесці словы Ю. Самарына [83] з ягонай [газеты] "Окраины России": "У Паўночна-Заходнім Краі нядаўні пажар не пагашаны, вуголле яшчэ тлее пад попелам, а ўжо шмат хто, у тым ліку заснавальнікі новых парадкаў, пачынаюць гучна казаць: уся бяда не ад падпальшчыкаў, а ад пажарнае каманды; што трэба хутчэй разагнаць яе, таму што, заліваючы агонь і здзіраючы дахі, яна дзе-нідзе паразбівала панскія люстэркі, запэцкала дываны і разнесла платы".

Але самай патрэбнай справай, выкананай М. Мураўёвым у весну 1864 г., было, вядома, ліквідаванне каталіцкіх кляштараў і брацтваў.

(...) Хто не ведае сілы рыма-каталіцкага святарства, гэтага натхняльніка апошняга мяцяжу? Кіруючы выхаваннем моладзі, сумленнем і воляю палякаў, яно мела страшэнны ўплыў на каталіцкі свет Захаду. (...) Адным з першых загадаў М. Мураўёва быў загад пра павелічэнне колькасці народных вучэльняў. (...) У Вільні замест былых трох прыходскіх вучэльняў з мізэрнай колькасцю навучэнцаў на працягу 1863 г. было адкрыта шэсць двухкласных народных вучэльняў. (...) 3 вясны 1864 г. да звальнення М. Мураўёва з займанай пасады было скасавана (паводле Найвышэйшага ўказу) больш за 30 кляштараў, шмат самавольна абсталяваных філіяльных касцёлаў і непатрэбных прыходаў, што знаходзіліся сярод праваслаўнага насельніцтва, каб зводзіць яго ў каталіцтва. (...) Найвышэйшы ўказ пра закрыццё кляштараў трымаўся ў вялікай таямніцы. (...)

Нават ва ўправе генерал-гебернатара ніхто не ведаў аб прапанове генерал-губернатара і - як вынік - аб Найвышэйшым указе. Такая асцярога здавалася неабходнай дзеля папярэджання розных дэманстрацыяў, якія маглі ўзнікнуць пры закрыцці кляштараў. З гэтае самае прычыны вывад манахаў і апячатванне кляштараў рабіліся ўначы. (...) Адным з апошніх закрывалі віленскі жаночы кляштар Візітак [84] (ordre St.-Trou саіе de la Visitation). (...)

Гэты кляштар папаўняўся выключна асобамі з найвышэйшай польскай арыстакратыі. Удзелу ў мяцяжы ён як быццам не прымаў (не быў прыкмечаны), але шкода ад яго была аграмадная. Во, нягледзячы на строгасць кляштарнага жыцця, у ягоных мурах была жаночая вучэльня для дзяцей лепшых польскіх сем'яў. Хто аспрэчыць важнасць выхавання? I хто будзе сумнявацца ў тым, што яно было скіраванае да ўзгадавання нянавісці да ўсяго расейскага? (...)

Улічваючы, што кляштар ордэну Візітак адзіны ў Расеі і што размеркаванне манашак у іншыя кляштары не ўяўлялася зручным, М.Мураўёў дазволіў накіраваць усіх манашак за мяжу. (...) На зборы быў вызначаны тэрмін - трое сутак. (...) Амаль год сёстры з ліквідаванага кляштару вандравалі па Нямеччыне, пакуль, нарэшце, не трапілі ў новую "абяцаную зямлю" - Францыю, дзе затрымаліся ў Версалі.

Закрыццю кляштараў папярэднічала ліквідацыя трох каталіцкіх таварыстваў, арганізаваных пад выглядам дабрачыннасці і паляпшэння народнай маральнасці, а насамрэч маючы на мэце распаўсюджваць каталіцызм і ўцягваць у яго праваслаўнае насельніцтва Краю, пераважна вясковае.

Таварыства цвярозасці [85], якое нібыта выступала супраць п'янства, было заснаванае яшчэ ў 1860 г., пры пачатку развіцця ў краі мяцяжу.

(...) Ксяндзы заклікалі народ запісвацца ў Таварыства цвярозасці, слухацца духавенства. Народ такім чынам рабіўся выканаўцам волі рыма-каталіцкага духавенства, якое накіроўвала яго супраць нашага ўраду, садзейнічаючы ўсім (20KB) Прысуд да смяротнай кары, падпісаны М. Мураўёвым 24 траўня 1863 г. рэвалюцыйным маніфестацыям. (...) На працягу 1863 г., пры М. Мураўёву, брацтвы цвярозасці былі рашуча забароненыя і тыя ксяндзы і землеўласнікі, якія парушалі гэтае распараджэнне, былі пакараныя паводле закону.

Не менш шкоднае было таварыства Вінцэнтынак [86] (створана ў 1861 г.), вядомае сваім рэлігійным фанатызмам. Пад выглядам дабрачыннасці ягоныя сябры збіралі грошы для спрыяння мяцяжу. (...) I гэтае таварыства было ліквідаванае, а яго галоўныя дзеячы, пасля разгляду справы ваенна-следчай камісіяй, высланыя ў нутраныя губерні.

У 1864 г. было зачыненае таварыства Г. Дамброўскай, дазволенае вышэйшым начальствам пад назвай дабрачыннага, сябрамі якога былі амаль усе жыхары краю. Таварыства мела свае дамы, як быццам для прытулку бедных, але, у сутнасці, мэтаю яго было садзейнічаць мяцяжу розным! зборамі і рассылкаю па ўсім краі агентаў для атрымання прынашэнняў. (...)

Паспяховае закрыццё кляштараў, а таксама Вастрабрамскай капліцы падало М. Мураўёву думку перанесці абраз Маці Божай Вастрабрамскай у якую-небудзь царкву ці касцёл. Але пакуль вырашалася пытанне, каму павінен належаць абраз - каталікам ці праваслаўным, пачаў дзейнічаць Патапаў. I намер Мураўёва быў зместам першага даносу на яго, пасланага Патапавам у Пецярбург. У краі пабольшала выпадкаў пераходу каталікоў у праваслаўе - і гэта было пададзена Патапавым як рэлігійны пераслед і яго вынікі. (...) Словы з даносу Патапава пра як быццам прымусовы перавод каталікоў у праваслаўе былі прынятыя ў Пецярбурзе за праўду і былі адной з прычынаў няміласці Гасудара да М. Мураўёва. (Аднак пры наступніку М. Мураўёва - пры Каўфману сыпаліся ўзнагароды ваенным начальнікам за паспяховае пераварочванне ў праваслаўе жыхароў давераных ім паветаў. Ваенны начальнік Віленскага павету К. Хаванскі быў прадстаўлены Гасудару і атрымаў ад яго ордэн Уладзіміра 4-й ступені за пераварочванне некалькіх тысячаў каталікоў у праваслаўе.) (...)

Пераход каталікоў у праваслаўе доўжыўся без усялякага ўплыву адміністрацыі краю. Прыпісваць гэтую з'яву нашаму святарству недарэчна - пры тым маральным заняпадзе, у якім яно было. (...)

Між тым з Пецярбургу пайшлі паперы, у якіх паведамлялася, што пераслед лацінскага святарства, закрыццё Вастрабрамскай капліцы і да т.п. выклікаюць нараканні і скаргі. Боязь [царскага пакарання] была такая вялікая, што сам міністр дзяржаўнай маёмасці сп. Зялёны, найбольш надзейны прыхільнік М. Мураўёва, пры асабістай са мною сустрэчы даручыў мне прасіць М. Мураўёва, каб ён забараніў друкаваць у "Литовских Епархиальных Ведомостях" звесткі пра колькасць новапрынятых у праваслаўе. (...) Відавочна было, што сам Гасудар пахіснуўся ў сваім даверы да М. Мураўёва. Ужо адна толькі просьба А. Зялёнага сведчыла, што крэдыт М.Мураўёва слабеў, бо даводзілася дзейнічаць прыхавана ад пецярбургскіх вачэй, што не адпавядала рашучым дзеянням М. Мураўёва.

(48KB) У канцылярыі віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва.

Нападкі на вырашэнне рэлігійнага пытання былі толькі малою часткаю доўгага шэрагу абвінавачанняў, узведзеных пецярбургскімі дзеячамі на адміністрацыю Паўночна - Заходняга Краю. Галоўнаю прычынаю скаргаў, якія гучна выказваліся ў Пецярбурзе, быў спосаб вырашэння сялянскага пытання - гэтай галоўнай зброі ўціхамірвання мяцяжу. Няўступлівасць М. Мураўёва пры разглядзе справаў пра памілаванне мяцежнікаў, за якіх хадайнічалі з Пецярбургу, яшчэ больш настройвала супраць яго пецярбургскія ўлады. (...) У ліку такіх справаў быў ліст графа Строганава [87] з просьбай вярнуць у Вільню ўдаву пакаранага смерцю капітана Серакоўскага, на якое Мураўёў адказаў, што не толькі не лічыць магчымым зняць паліцэйскі нагляд з п. Серакоўскай і дазволіць ёй вярнуцца ў Вільню, але і хацеў бы ведаць, хто яе сябры і абаронцы, каб распаўсюдзіць нагляд і на іх.

(...) М. Мураўёў вырашыў паехаць у Пецярбург, не хаваючы намеру пакінуць Вільню. (...) М. Мураўёў прасіў Яго Вялікасць аб звальненні ад цяжкіх абавязкаў, якія ён выконваў на працягу двух гадоў у Паўночна-Заходнім Краі. Гасудар, як падае гэта М.Мураўёў у сваіх запісах, міласціва падзякаваў яму за ўсё зробленае і без ваганняў, нават з некаторым задавальненнем, пагадзіўся. (...) М. Мураўёў быў прынесены ў ахвяру вядомай партыі ў Пецярбурзе. Але ж горка яна памылілася, намерваючыся пасля замены Мураўёва правесці сваю сістэму. Нягледзячы на ўсе інтрыгі супраць М.Мураўёва, звальненне яго як быццам збянтэжыла найвышэйшы ўрад. Звальненне было вырашана, але нікога не мелася на ўвазе для прызначэння на пасаду генерал-губернатара. (...)

Адразу ж па вяртанні з Пецярбургу М.Мураўёў паклікаў мяне да сябе і прадыктаваў нешта накшталт запіскі, у якой расказаў пра сваё спатканне з Гасударом. (...) Пасля папытаў, што намерваюся рабіць я. Думаю застацца ў Вільні ці шукаць іншую службу? Прычым паведаміў, што, верагодна, генерал-губернатарам будзе прызначаны Хрушчоў, але можа быць і Патапаў. Я адказаў, што адчуваю сябе стомленым двума гадамі працы, у Вільні не застануся і маю намер узяць працяглы адпачынак. А па вяртанні хацеў бы быць у распараджэнні ваеннага міністра. (...)

Да Гасудара між тым дайшлі чуткі пра трывожнае становішча ў краі, пра мяцежны ўздым сярод паляка ў, пра дэманстрацыі ў Вільні - гэта было вынікам чутак пра замену М. Мураўёва Патапавым. (...)

М. Мураўёў папрасіў у Гасудара аўдыенцыі. 5 красавіка быў на ёй - Гасудар прыняў яго досыць суха. Мураўёў некалькі разоў казаў пра невыгоду дваяўладнага кіравання краем у асобах Хрушчова і Патапава - Гасудар маўчаў. (...) Яшчэ сказаў, што калі Яго Вялікасці непажадана будзе прызначыць Хрушчова [88], дык варта звярнуць увагу на фон Каўфмана: ягоныя здольнасці і погляды могуць служыць парукай, што яго прызначэнне прынясе карысць. Гасудар і гэта выслухаў моўчкі і пры развітанні прыняў ад Мураўёва ягоную, так бы мовіць, справаздачу пра кіраванне краем, напісаную ў апошнія дні. У гэтай справаздачы Мураўёў даводзіў неабходнасць працягваць у кіраванні краем уведзеную сістэму; абвяргаў распаўсюджаныя чуткі пра занадта вялікую колькасць пакаранняў за ўдзел у мяцяжы; прыводзіў лічбы за два гады.

Лічбы былі такія:

пакараных смерцю - 128 чалавек.

Высланых:

на катаржныя работы - 972 чал., у Сібір на пасяленне - 573 чал., у Сібір на жыхарства з пазбаўленнем асаблівых правоў стану - 854 чал.,

пераведзеных у шараговыя - 345 чал., у армейскія роты грамад[зянскага] вед[амства] - 864 чал.,

усяго высланых з пазбаўленнем усіх і асаблівых правоў стану - 3608 чал.,

высланых з Краю адміністрацыйна ў нутраныя губерні - 1250 чал.

Хоць гэтыя лічбы ўражваюць сваёю аграмаднасцю, яны зусім невялікія, калі ўзяць пад увагу шасцімільённае насельніцтва краю. Задушэнне такога мяцяжу, якім ён быў у 1863 г., можна параўнаць з вайною, бо гэтыя 6 мільёнаў, за малым выняткам, сапраўды аб'явілі нам вайну. Не ўсе адкрыта, са зброяй у руках, - але ж таемны вораг, з нажом у халяве - больш небяспечны. Вядома, у Царстве Польскім колькасць высланых, і асабліва пакараных смерцю, нашмат перавышае колькасць такіх у Паўночна-Заходнім Краі.

Так прайшло апошняе спатканне Гасудара з М. Мураўёвым. Між тым прызначэнне пераемніка яшчэ зроблена не было.

6 красавіка гэтую справу трэба было вырашыць абавязкова, бо Гасудар атрымаў сумнае паведамленне пра безнадзейны стан свайго спадкаемцы [89] і Найвышэйшы ад'езд у Ніццу быў назначены на наступны дзень. На нараду ў Гасудара, апрача ранейшых удзельнікаў, быў запрошаны і Патапаў.

Патапаў з'явіўся з цвёрдым намерам не прымаць пасаду памочніка Хрушчова. Валуеў усяляк падтрымліваў кандыдатуру Патапава на пасаду генерал-губернатара ці на пасаду памочніка з асаблівымі правамі. Мілюцін ні ў якім разе не пагаджаўся з думкай Валуева. Хрушчова Валуеў з Патапавым атэставалі як недасведчанага ў грамадзянскіх справах і недастаткова выхаванага, каб кіраваць краем. У рэшце рэшт, Гасудар пагадзіўся з думкай Мілюціна аб прызначэнні галоўным начальнікам краю Каўфмана. Гэтае прызначэнне не выклікала пярэчанняў ні з боку Даўгарукава, ні Валуева. Апошні зусім не ведаў Каўфмана і думаў, што знойдзе ў ім рахманага выканаўцу сваіх распараджэнняў. Але як моцна памыляўся Валуеў (і шмат хто ўслед за ім!). Каўфман паказаў сябе энергічным дзеячом і сляпым прыхільнікам сістэмы М. Мураўёва...

Патапава Гасудар абавязаў заставацца ў Вільні ў распараджэнні г[енерал]-ад['ютанта] Каўфмана. (Праз тры тыдні Патапаў як хворы выехаў за мяжу, дзе заставаўся доўгі час.)

Пасля нарады Гасудар даручыў Мілюціну асабіста перадаць Мураўёву сваё жаданне, каб ён яшчэ некаторы час кіраваў краем, пакуль не будуць зробленыя ўсе далейшыя распараджэнні пра прызначэнне генерала фон Каўфмана.

23 красавіка быў атрыманы з Ніццы Найвышэйшы указ ад 17 красавіка аб прызначэнні на месца М. Мураўёва генерал-ад'ютанта фон Каўфмана. У той жа дзень М. Мураўёў атрымаў Найвышэйшы рэскрыпт, у якім Гасудар абвясціў яму аб увядзенні яго ў графскую годнасць.

Праз чатыры дні, атрымаўшы задняю датай адпачынак ад М. Мураўёва, я паехаў у вёску, дзе і знайшоў мяне загад аб прызначэнні маім у ваеннае міністэрства. (...)

Пераклад з расейскае Галіны БІЛЬДЗЮКЕВІЧ.
Падрыхтоўка публікацыі, заўвагі і каментарьі Уладзімера ЛЯХОЎСКАГА.
Аўтар шчыра дзякуе дырэктару БДАМЛіМ сп-ні Ганне Запартьіцы за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу.



[1]У 4-й частцы ўспамінаў П. Чарэвіна распавядаецца гісторыя судовай справы над тэрарыстам М.Каракозавым, які 4 красавіка 1866 г. учыніў няўдалы замах на жыццё расейскага імператара Аляксандра II.

[2]Записки П.А. Черевина (Новые материалы по делу каракозовцев) // Библиотека общественных движений в России. Вып. 1-й.- Кострома, 1918. - С. 11-42.

[3]Мураўёў Міхаіл, граф (1796-1866), генерал ад інфантэрыі. У 1863-1865 гг., атрымаўшы ад цара дыктатарскія паўнамоцтвы (генерал-губернатар віленскі, горадзенскі, ковенскі і менскі, галоўны начальнік Віцебскай і Магілеўскай губерняў, камандуючы расейскімі войскамі Віленскай ваеннай акругі), падавіў нацыянальна-вызвольнае паўстанне ў Беларусі і Літве.

[4] П. Чарэвін належаў да старога дваранскага роду Чарэвіных, якія з XVI ст. жылі ва "Усадище Неронове" Галіцкага, цяпер Салігаліцкага, навету [Кастрамской губерні]. Ён нарадзіўся ў 1837 г., адукацыю атрымаў у школе гвардзейскіх прапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў. Пачаўшы вайсковую службу ў 1855 г., на пачатку 60-х гг. вылучыўся адвагаю ў паходах супраць горцау. У 1863-1865 гг. знаходэіўся дзеля асаблівых даручэнняў пры віленскім гёнерал-губернатару М. Мураўёве і быў, нягледзячы на маладыя гады і малы чын, паводле А. Масолава, адным э галоўнейшых дзеячоў у замірэнні паўстання ў Паўночна-Заходнім Краі. У 1866 г. ён быў удзельнікам следчай камісіі па справе Каракозава. Падчас расейска-турэцкай вайны П.Чарэвін быў у складзе аддзелу генерала В.Гурко на еўрапейскім тэатры вайны; у якасці камандзіра асобнага кавалерыйскага аддзелу ўдзельнічаў у атакаванні Горнага Дубняку і ўзяцці Целешскіх умацаванняў; пераходзіў праз Балканы з падначаленай сабе каўказскай казацкай брыгадай. На вайне ён звярнуў на сябе ўвагу будучага імператара Аляксандра ІІІ тымі ж якасцямі, што і Мураўёва: вясёласцю нораву, дасціпнасцю і знаходлівасцю. 3 той пары іх звязала моцнае сяброўства. Пасля вайны Чарэвін атрымаў залатую зброю з брыльянтамі (здадзена ў Кастрамскі музей мясцовага краю), [ордэн Св.] Георгія 4-й ступені і прызначэнне ў світу Я[го] Вялікасці. У 1878 г. Чарэвін змяніў вайсковы мундзір на жандарскі, стаўшы таварышам шзфа жандараў, галоўным начальнікам III адзялення, актыўным змагаром з "крамолам". Калі было скасавана III адз., закрыта вярхоўная распарадчая камісія і М.Т. Лорыс-Мелікаў стаў міністрам нутраных справаў, генерал Чарэвін разам з М.С. Кахановым быў прызначаны яго таварышам. 25 снежня 1881 г. адбылося найвышэйшае прызначзнне Чарэвіна, якое сканцзнтравала ў яго руках ахову спакою ды бяспекі Аляксандра III. 3 таго часу жыццё Чарэвіна цесна сплятаецца з жыццём цара і ягонай сям'і. Памёр Чарэвін у лютым 1896 г. і пахаваны пад каменнаю плітою ў царкве сяла Няронава сярод срэбных вянкоў.

[5] "Русская Старина", 1883, т. XII, с. 577.

[6] Перададзены ў Кастрамскі музей мясцовага краю.

[7] Характарызуючы падзеі 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве Ф. Разаноўскі карыстаецца фармулёўкамі, уласцівымі тагачаснай расейскай і польскай гістарыяграфіі ("польскае паўстанне", "польскі нацыянал-вызваленчы pyx" і г.д.). Удзельнікі паўстання ў Беларусі і Літве ў бальшыні сваёй не былі этнічнымі палякамі і выступалі за аднаўленне старой Рэчы Паспалітай - федэратыўнай дзяржавы. Кастусь Каліноўскі і ягоныя прыхільнікі ішлі нават далей - за канфедэрацыю паміж Польшчаю і Літвою - Беларуссю. Адносна тых падзеяў сёння навукоўцы карыстаюцца нейтральнымі фармулёўкамі - "рэвалюцыйны ўздым" і "паўстанне ў Беларусі і Літве".

[8] "Русская Старина", 1882, [№] 4; 1883, [№№] 1, 2.

[9] Русская Старина", 1883, т. XL, с" 181-200, 391-400, 573-628; 1884, I, с. 15-60.

[10] Апошняя частка, як слушна мяркуе аўтар прадмовы да "Запісаў Чарэвіна", пачатая ўлюпгым 1869 г. (Заўв. рэдактара першага выдання).

[11] Назімаў Уладзімір (1802-1874), былы апякун Маскоўскай навучальнай акругі 1849-1855). У 1855-1863 гг. - віленскі генерал-губернатар.

[12] У якасці яскравага паказніка рэжыму, усталяванага ў П[аўночна] - 3[аходнім] Краі паплечнікамі Мураўёва, ёсць цікавае прашэнне адстаўнога падпаручніка Mix. Вас. Страескі на імя Мураўёва ад 29 лістапада 1863 г., якое збераглося ў паперах Чарэвіна. Страеска, едучы з Бесарабіі ў Пецярбург, зазнаў шмат грубасцяў і здзекаў у Пінску, пасля ў Лідзе ад вайсковых начальнікаў Ліды і Пінска ды п'яных расейскіх жаўнераў.

"Калі п. Алхазаў, - піша Страеска, - абыходзіўся са мною так, як з не-палякам, маючы перад вачыма 5-6 дакументаў - сведчанняў пра маю асобу, то чаго пасля гэтага можна чакаць ад яго няшчаснаму паляку? Панове Алхазавы [...] прымусяць іх кінуць усё і шукаць выратавання "do lasu". ... Паверце, Ваша Высокаправасхадзіцельства,- піша далей Страеска, - што ў войсках заходніх губерняў нельга ўгледзець прастадушнага, заўжды рахманага расейскага жаўнера; грубасцю і жорсткасцю яны пераўзышлі там, мабыць, дзікія татарскія орды, што лютавалі некалі на Св. Русі. Калі б да Вас маглі даходзіць стогны і скаргі прыгнечаных варварствам нашага хрысталюбнага воінства, Вы, напэўна, з жахам адмовіліся б ад такіх паплечнікаў".

[13] Гл. артыкулыў час. "Голос Минувшего" (N 5, 1917): "Аляксандр III", "Чарзвін і Аляксандр III". Праўда, мы не высока адзначаем гэтыя артыкулы.

[14] Без гневу (лац.).

[15] Маецца на ўвазе нацыянальны паўстанцкі ўрад у Варшаве, які быў афіцыйна абвешчаны 10 траўня 1863 г.

[16] "Kurjer Polski", палітычны і літаратурны часопіс, які выходзіў у Варшаве ў 1829-1831 гг.

[17] "Виленский Вестник" ("Kurjer Wileriski"), палітычная i литературная газета, афіцыйны орган Віленскага генерал-губернатарства ў 1841-1916 гг. Да 1865 г. выдавалася на расейскай і польскай мовах.

[18] Маецца на ўвазе 4-томнае выданне ўспамінаў Міхала Клеафаса Агінскага на французкай мове "Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г." (Парыж, 1827).

[19] Пад "палякамі" аўтар "Успамінаў" вызначаў таксама ўраджэнцаў Беларусі і Літвы каталіцкага веравызнання.

[20] Панюцін Сцяпан (1822-1885), былы старшыня Дзвінскай следчай камісіі, у 1863-1868 гг.- віленскі цывільны губернатар.

[21] Гільдэбрант Аляксандр, генерал-мдёр, з 1861-1863 гг.- начальнік 4-й акругі корпуса жандараў.

[22] Паўлаў Аляксандр, былы старшыня Віленскай следчай камісіі, з лета 1863 г.- загадчык асобнага аддзелу канцылярыі М.Мураўёва. Аўтар успамінаў "В.И.Назимов. Очерки из новейшей летописи северо-западной России" (час. "Русская Старина" за J885 г., т. XLV-XLVI).

[23] Шырынскі-Шахматаў Аляксандр, князь (?-1884), намеснік апекуна і апякун Віленскай навучальнай акругі ў 1857-1864 гг.

[24] Канстанцін Мікалаевіч, вялікі князь (1827-1892), генерал-адмірал. У 1852-1881 гг. - марскі міністр Расеі. У 1862-1864 гг. - царскі намеснік у Польшчы.

[25] Маюцца на ўвазе сябры вайсковых фармаванняў паўстанцаў.

[26] Пад "Захадам" Чарзвін разумев беларуска-літоўскія ("заходнія") губерні.

[27] Маецца на ўвазе Парыжская мірная дамова 1856 г., падпісаная пасля заканчэння Усходняй (Крымскай) вайны 1853-1856 гг. паміж Расеяй з аднаго боку і Ангельшчынай, Францыяй, Турцыяй і Сардыніяй - з другога, пры ўдзеле Аўстрыі і Прусн. Паводпе дамовы, Расея, пацярпеўшы паразу ў вайне, абавязвалася вярнуць Турцыі горад-фартэцыю Карс у абмен на Севастопаль ды інш. крымскія гарады. Расеі забаранялася ўтрымліваць ваенны флот на Чорным моры, узводзіць фарты ды інш. умацаванні на Аландскіх астравах на Балтыцы.

[28] Гарчакоў Міхаіл, князь (1793-1861), царскі намеснік у Польшчы ў 1856-1861 гг.

[29] Васільчыкаў Іларыён, князь (1805-1862), генерал-ад'ютант, кіеўскі генерал-губернатар.

[30] Маюцца на ўвазе стараверы, якія яшчз ў XVIII ст. перасяліліся з Расеі ў Беларусь, ратуючыся ад царскага рэлігійнага ўціску.

[31] Тышкевіч Ян, граф (1831-1892), галава віленскай павятовай шляхты. У студзені 1862 г. арыштаваны за ўдзел у маніфестацыях, пасля чаго эміграваў у Францыю.

[32] Серакоўскі Зыгмунт (1827-1863), капітан расейскага ген. штабу, у 1863 г. - вайсковы паўстанцкі начальнік Ковенскага ваяводства. Цяжка паранены трапіў у пал он і 15 чэрвеня 1863 г. пакараны смерцю ў Вільні.

[33] Звяждоўскі (Жвірждоўскі) Людвік (1829-1864), капітан расейскага Ген. Штабу. У 1863-1864 гг. - вайсковы паўстанцкі начальнік на Магілеўшчыне. У лютым 1864 г. узяты ў палон і пакараны смерцю.

[34] Банольдзі Джузэпз (1821-1871), сябра Літоўскага правінцыйнага камітэту, паплечнік Кастуся Каліноўскага. Загінуў падчас падзеяў Парыжскай камуны.

[35] Маецца на ўвазе Літоўскі правінцыйны камітзт - кіруючы орган паўстання ў Беларусі і Літве ў 1863-1864 гг.

[36] Дзюлеран Нестар (1825-1868), камісар Варшаўскага цэнтральнага нацыянальнага камітэту ў Літве і Беларусі. 3 лютага 1863 г. - у складзе Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы, на чале якога стаялі прадстаўнікі лравага крыла лаўстанцаў ("белых"). У 1864 г. эміграваў у Парыж.

[37] "Зямля і воля", таемная рэвалюцыйная арганізацыя ў Расеі ў 1860-я гг., якая ладтрымлівала сувязі з паўстанцкімі арганізацыямі ў Польшчы, Літве і Беларусі.

[38] Моль Станіслаў, граф, галава дзвінскай павятовай шляхты.

[39] Рык Антон (1834-1874), актыўны ўдзельнік паўстання на Дзвіншчы не. У сакавіку 1863 г. арыштаваны і сасланы ў Сібір.

[40] Плятар Казімер, граф, адзін з кіраўнікоў паўстання на Дзвіншчыне.

[41]Гарчакоў Аляксандр, князь (1798-1883), дзяржаўны канцлер Расейскай імперыі, дыпламат. У 1856-1882 гг. - міністр замежных слраваў Расеі.

[42] Маюцца на ўвазе Францыя і Ангельшчына.

[43] Маецца на ўвазе дэкрэт Варшаўскага цэнтральнага нацыянальнага камітэту ад 12 красавіка 1863 г.

[44] Маецца на ўвазе дамова (канкардат) паміж Ватыканам і расейскім імператарам Мікалаем И у 1847 г., якая рэгламентавала дзейнасць каталіцкай царквы ў Расеі.

[45] Сямашка Іосіф (1798-1868), былы літоўскі уніяцкі біскуп, адзін з галоўных удзельнікаў ліквідацыі уніяцкай царквы ў Беларусі. Пазней - мітрапаліт віленскі і літоўскі Расейскай Праваслаўнай Царквы (РПЦ).

[46] Лужынскі Васіль (1791 ?-1879), былы полацкі (беларускі) уніяцкі біскул, у 1841-1866 гг. архібіскуп полацкі РПЦ.

[47] Галубовіч Міхаіл (?-1868), былы уніяцкі пратаярэй, з 1839 па 1868 гг. - біскуп пінскі РПЦ.

[48] Маюцца на ўвазе святары РПЦ, прыбыўшыя з Расеі.

[49] Валанчэўскі (Валанчус) Матэвуш, ковенскі каталіцкі біскуп.

[50] Ішора Станіслаў (1838-1863), вікарый касцёлу ў м. Жалудок Лідскага павету. Расстраляны 22 траўня 1863 г. на загад М. Мураўёва за патрыятычную прамову падчас набажэнства.

[51] Сувораў Аляксандр, князь (1804-1882), унук генералісімуса А. Суворава. Выхоўваўся і атрымаў адукацыю ў Парыжы і Гётынгене (Нямеччына). Вызначаўся прагрэсіўнымі ў свой час поглядамі, быў блізкі да дзекабрыстаў. Даслужыўся да чыну генерала ад інфантэрыі. У 1848-1861 гг. генерал-губернатар ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі. У 1861-1866 гг.- Пецярбургскі генерал-губернатар. У 1863 г. адмовіўся падпісаць віншавальны ліст да Мураўёва, як да выратавальніка Расеі, назваўшы публічна апошняга "людажэрам". У адказ ведомы расейскі шавініст паэт Фёдар Цютчаў прысвяціў Сувораву наступную эпіграму:

"Гуманный внук воинственного деда

Простите нам, наш симпатичный князь,

Что русского честим мы людоеда,

Мы, русские, Европы не спросясь".

[52] Зялёны Аляксандр, князь, генерал ад інфантэрыі, міністр дзяржаўных маёмасцей ва ўрадзе Аляксандра II.

[53] Мілюцін Дзмітры, граф (1816-1912), генерал-фельдмаршал, ваенны міністр Расеі ў 1861-1881 гг.

[54] Валуеў Пётр, граф (1814-1890), міністр нутраных справаў Расеі ў 1861-1867 гг.

[55] Галаўнін Аляксандр, граф (1821-1866), міністр асветы Расеі ў 1861-1870 гг.

[56] Даўгарукаў Васіль, князь (1804-1868), генерал-ад'ютант, ваенны міністр Расеі ў 1852-1856 гг., пасля (да 1866) шэф корпусу жандараў і начальнік III аддзялення (тайнай паліцыі).

[57] Выкупныя плацяжы за зямельныя надзельі для сялянаў былі зніжаныя на 20%.

[58] У кастрычніку 1863 г. М. Мураўёў падпісаў загад пра надзяленне беззямельных сялянаў у Беларусі і Літве г. зв. сямейным надзелам у 3 дзесяціны; гаспадары, пазбаўленыя зямлі пасля 1856 г. паводле загаду атрымлівалі свае надзелы за кошт абшарнікаў у поўным памеры.

[59] Старжынскі (Стажэнскі) Віктар, граф (1826-1882), галава шляхты Горадзенскай губерні, адзін з кіраўнікоў партыі "белых" у Беларусі і Літве. Увесну 1863 г. арыштаваны, пазней высланы ў Сібір.

[60] Яленскі Антон (1818-1874), абшарнік Менскай губерні, прыхільнік партыі "белых", сябра Аддзелу кіравання правінцыямі Літвы. 1 чэрвеня 1863 г. арыштаваны і сасланы на катаргу.

[61] Ліпа-Ліпскі (?-1863), галава шляхты Віцебскай губерні.

[62] Красінскі Адам Станіслаў (1810-1891), каталіцкі дзяяч, філолаг, былы прафесар Пецярбургскай каталіцкай акадэміі. 3 1858 г.- віленскі біскуп. У чэрвені 1863 г. высланы М. Мураўёвым у Вятку на 20 гадоў. У 1883 г., дзякуючы заступніцтву Ватыкана, вызвалены з-пад ссылкі без права вяртацца ў Вільню. Абраў месцам жыхарства Кракаў.

[63] Баўкевіч Юзаф, ксёндз, пралат, доктар тэалогіі. Пасля высылкі біскупа Красінскага ўзначаліў Віленскую каталіцкую парафію.

[64] Вайткевіч Аляксандр, менскі каталіцкі біскуп.

[65] Каўфман Канстанцін (1818-1882), генерал-маёр. 3 1861 г.- дырэктар канцылярыі ваеннага міністэрства Расеі, у 1865-1867 гг.- генеpaл-губернатар Паўночна-Заходняга Краю, камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі.

[66] Дамейка Аляксандр (1804-1878), віленскі абшарнік, з 1855 г. - галава шляхты Віленскай губерні.

[67] Чаплінскі Эдвард, ураджэнец Панявежскага павету, сябра Віленскай гарадской паўстанцкай арганізацыі, удзельнік няўдалага тэрарыстычнага акту супраць А.Дамейкі. Арыштаваны і расстраляны 28 жніўня 1863 г.

[68] Маецца на ўвазе Канстанцін Вікенці Каліноўскі.

[69] Каналлянскі Францішак (1814-1864), былы паручнік расейскага войска, абшарнік Дзісенскага павету. У 1863 г.- паўстанцкі цывільны начальнік Віленскага ваяводства. Памёр па дарозе на катаргу.

[70] Здановіч Ігнацы (1841-1864), выпускнік Пецярбургскага ўніверсітэту. 3 жніўня 1863 г.- паўстанцкі начальнік Вільні, бліжэйшы паплечнік К . Каліноўскага. Схоплены 29 верасня і павешаны 21 снежня 1863 г.

[71] Дарманоўскі Мечыслаў (1836-1863), былы сябра Варшаўскай паўстанцкай арганізацыі, з сакавіка 1863 г. - у Вільні, выконваў абавязкі паўстанцкага начальніка Віленскага ваяводства. Пасля арышту пакараны смерцю 21 снежня 1863 г.

[72] Далеўскі Тытус (1840-1864), былы студэнт Маскоўскага ўніверсітэту. Блізкі паплечнік К. Каліноўскага. Арыштаваны і пакараны смерцю 30 снежня 1863 г.

[73] Крыжаноўскі Віктар (1818-1888), генерал-ад'ютант. У 1863- 1865 гг. - камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі.

[74] Мацкевіч (Мацкявічус) Антон (1828-1863), каталіцкі святар, кіраўнік паўстання ў Ковенскай губерні. Арыштаваны і павешаны 16 снежня 1863 г.

[75] Лосеў Аляксандр (1819-1885), жандарскі штаб-афіцэр, у 1861 - 1884 гг.- старшыня Віленскай адмысловай следчай камісіі.

[76] Мілевіч Ільдэфонс (1835-?), паплечнік К.Каліноўскага па Горадзенскай паўстанцкай арганізацыі, пазней перабраўся ў Вільню. Сасланы на катаргу. Далейшы лёс невядомы.

[77] Гофмэйстэр Апалон (1825-1890), абшарнік Берасцейскага павету, былы студэнт Берлінскага ўніверсітэту. 3 1863 г. - паўстанцкі цывільны начальнік Берасцейскага ваяводства. Арыштаваны і сасланы на катаргу.

[78] Гейштар Якуб Вільгельм Каспер (1827-1897), ковенскі абшарнік, публіцыст. Адзін з кіраўнікоў партыі "белых" у Беларусі і Літве. У 1863 г.- старшыня аддзелу кіравання правінцыямі Літвы. Арыштаваны 31 ліпеня 1863 г. і сасланы на катаргу. Аўтар успамінаў "Pamietniki z lat 1857-1865".

[79] Аскерка Міхал (1836-1864), лекар, выпускнік Маскоўскага ўніверсітэту. У 1863 г.- паўстанцкі камісар Менскай губерні, прыхільнік праграмы партыі "чырвоных". Арыштаваны 26 кастрычніка 1863 г. і павешаны 28 красавіка 1864 г. у Магілёве.

[80] Агрызка Язэгі (1827-1890), журналіст і выдавец. Агент Нарадовага Жонду ў Пецярбурзе. Арыштаваны і сасланы ў Сібір. Памёр у Іркуцку

[81] Патапаў Аляксандр (1818-1886), генерал-ад'ютант. У пачатку 1860-х гг.- обер-паліцмайстар Масквы, начальнік штабу корпусу жандараў III аддзялення. 3 1864 г.- памочнік М. Мураўёва ў віленскім генерал-губернатарстве. 3 1868 г.- генерал-губернатар Паўночна-Заходняга Краю.

[82] Маецца на ўвазе курортнае мястэчка Трувіль на поўначы Францыі ў заліве Сены - (недалёка ад Канаў).

[83] Самарын Юры (1819-1876), расейскі літаратар і грамадскі дзяяч. Прыхільнік кансерватыўнага расейскага славянафільства. Вызначаўся шавіністычнымі поглядамі.

[84] Маецца на ўвазе каталіцкі жаночы ордэн Візітак, які быў утвораны ў 1610 г. у Жэневе біскупам Св. Францішкам Салезіянскім. У Рэчы Паспалітай першыя кляштары ордэну з'явіліся яшчз ў сярэдзіне XVII ст.

[85] Таварыствы цвярозасці, што атрымалі сваё распаўсюджанне ў Беларусі і Літве, знаходзіліся пад апекаю тутэйшага каталіцкага кліру. Пачалі стварацца тут з 1858 г. Да 1859 г.рух за цвярозасць ахапіў усю Ковенскую, Віленскую і Горадзенскую губерні.

[86] Таварыства Вінцэнтынак - дабрачыннае каталіцкае таварыства, утворанае ў гонар французскага місіянера і прапаведніка Вінцэнта Дэполя (1576-1660), які быў у 1739 г. кананізаваны Папаю Кліментам XII.

[87] Строганаў Сяргей, граф (1794-1882), генерал-ад'ютант. У 1832- 1834 гг. - ваенны губернатар Менска. У 1835-1847 гг. - апякун Маскоўскай навучальнай акругі. У 1859-1860 гг.- ваенны генерал-губернатар Масквы. У 1863-1865 гг. - старшыня Камітэту чыгуначных шляхоў Расейскай Імперыі.

[88] Хрушчоў Дзмітры (1816-1864), таварыш міністра дзяржаўных маёмасцяў Расеі з 1856 г. У 1862 г., у Берліне, выдаў "Материалы для истории крепостного состояния помещичьих крестьян в России в царствование Александра II".

[89] Маецца на ўвазе будучы цар Аляксандр III.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX