Вярнуцца: Мемуары

Аляхновіч Францішак. У капцюрох ГПУ


Аўтар: Аляхновіч Францішак,
Дадана: 26-01-2011,
Крыніца: Мартыралёг Беларусі.



Ax, як там добра...
Госьць з Менску
У "Беларускай Радзе"
Попутчiк у сваёй хаце
Падрыхтоўка да падарожжа
Выезд
У заежджым доме
(15KB) У капцюрох ГПУ. У тэатры
Тэатр у Вiцебску
Першая лыжка дзегцю
Гутарка суседак
ГПУ настройвае
Неспадзяваны госьць
Першы раз у ГПУ
Перад арэопагам
"Товарищеская чашка чаю"
Таварышы "работают"
У апартамэнтах дыплёмата
Новы савецкi грамадзянiн
Перад Новым годам
Фiлёр
Бяз маскi
У падвале
На другi дзень
Мой таварыш
На Камароўку
Юдава работа
Першыя допыты
Апанасiк
Матчына роспач
Апошняя надзея разьвеялася
Жонка зьбiраецца ў дарогу
Новы "лягавы"
Карцэр
Расстрэлы
Iнсцэнiзацыi
Псыхоз
Другiя допыты
Неспадзяваныя падзеi
Катастрофа пад Менскам
Новыя допыты
Цяжкiя часiны
Прысуд
Допр
Лiст да прыяцеляў
У дарогу!
Апошняе разьвiтаньне
У Воршы
Вiцебск
У габiнэце прэзыдэнта рэспублiкi
Лiсты ад прыяцеля
Прыехалi
У бараку
У бараку
"Баня"
Госьцi
Далейшае падарожжа
Карэльскiя вёскi
Меч рэвалюцыi
Голас... зь Беларусi
Абток Мяч. Першы дзень
"Лесазагатоўкi"
"Фiлоны"
"Самарубы"
Забастоўка
Страва
Няўдалыя ўцёкi
Выезд на Салоўкi
Новыя абставiны жыцьця
Зьменшваньне кары
Жанчыны на Салоўках
Магiльнiк
ІСО
Iзалятар
Перад аблiччам сьмерцi
Абток Конд
Сякiрка
"Жордачка"
Манлiвыя спадзяваньнi
Вастрожны гумар
Эпiдэмiя тыфусу
Камiсiя з Масквы
Перамены
Зiма
Паморы
Лiсты
Лятуценьнi й кашмары
Чытаюць загад
Вясна
Рэлiгiйныя справы
Узгадаваньне
Тэатр
Адведзiны Горкага
Кiно
Бiблiятэка
Музэй
Спорт
Падзел вязьняў
Голыя ў сьнежнi
Сэнсацыйная нататка
Прыяцелi
Як я зрабiўся загадчыкам IСО
Крадзежы
Час ляцеў...
На Вэгэракшы
На гiтары граю
Газэта й радыё
У iзалятары
У дарозе
Бутыркi
Спозненыя жалi
Канвэер
Таварышы з Саловак
Неспадзяванкi
Да мяжы
Абмен
Эпiлёг


Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямі еўрапейскіх мовах. Цяпер і беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскі варыянт, яхі дагэтуль не выходзіў асобнай кніжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў і аўтабіяграфічны дадатак. Гэтае выданне - своеасаблівы дзённік пакутніка, вязня ГУЛАГу - дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд і жыццёвыя пазіцыі аўтара.

Ах, яктам добра...

Вільня


А было гэта гэтак.

Група паслоў польскага сойму левага кірунку вярнулася з Менску. Большасьць сярод гэтых "экскурсантаў" былі беларускія паслы.

Попутчік спаткаўся ў Вільні на нейкай вечарыне з паслом Мятлой [1].

Ну, і як там у Менску?

Гм... О!.. Ого!..

Узапраўды?

О, яшчэ як!

Далібог?..

Эге!..

Беларускія школы?

Тысячы! Уся савецкая Беларусь пакрыта густой сеткай школ...

Беларускіх?

Беларускіх.

Унівэрсытэт?

Беларускі.

Выдавецтва?

О! Тыраж кніжкі даходзіць колькідзесят тысячаў... Госіздат плаціць вялізныя ганарары... Зьявілася шмат маладых выдатных талентаў...

Што вы кажаце!

Ага!

Тэатр?

0, тэатр!.. Каб вы бачылі!.. Каб вы былі ў тэатры!.. Тэатр!.. 0-го-го!

Рэпэртуар?

-Арыгінальны і перакладны. Зьявілася шмат беларускіх п'есаў: "Кастусь Каліноўскі", "Каваль-ваявода", "Вір", "На Купальле"...

Акторскія сілы?

Ой-ой-ой!.. Аякія пастаноўкі!.. Дэкарацыі... балет...аркестра...

Ну?

Кажу вам.

Няўжо-ж?

Але... але!

Гм...

Попутчік найбольш цікавіўся тэатрам. Калісь у Менску стараўся стварыць прафэсыянальны тэатр. Цяпер у гэтым-жа Менску, дзякуючы дзяржаўнай субсыдыі, ёсьць першарадны тэатр, дзе працуюць сапраўдныя акторы...

У старым езуіцкім катэхізісе сярод пытаньняў і адказаў ёсьць, паміж іншым, гэткія:

Ці ў небе добра?

Ах, як добра...

Гэтае "ах" узмацоўвала людзей у веры ў шчасьлівае жыцьцё ў небе.

Гэтак сама дзеялі на Попутчіка "ахі" і "охі" Мятлы. Ён усё болей пераконваўся, што ў Менску...

...ах, як добра...

Пасьля яшчэ спытаўся:

-А як вам здаецца? Калі-б, на той прыклад, я туды паехаў?..

Дык-жа вас там чакаюць!

Што кажаце! Была там гутарка аба мне? Успаміналі? -1 ня раз. Казалі, што вы ў Менску надта патрэбны.

Дык думаеце, што я зрабіў-бы добра, калі-б паехаў?

Бязумоўна! Там - вось поле да працы!

Ну, як гэта... Як-бы сказаць?.. Тэрор?.. ГПУ... Памятаю, калісь карысталася вялікай папулярнасьцю "стенка"...


- Што вы... Але-ж гэта беспаваротна мінавала. Гэта былі часы ваеннага камунізму. Цяпер жыцьцё зусім нармальнае.

Ну, а як справы харчаваньня?

Усяго колькі хочаш. Цяпер-жа НЭП... Магазыны завалены харчамі... А ікра!.. Ах, якая смачная ікра!.. Ну, толькі з мануфактурай труднавата.

Дык, канец канцоў, кажаце, каб ехаць?

-Яна вашым месцы ні хвіліны-бы ня думаў...

* * *

Гэтая гутарка адбывалася ў 1926 годзе.

У Вільні шырыла свае ўплывы "Грамада", захопліваючы ўсіх; там, у БССР, яшчэ трывала распачатая Леніным "перадышка", новая эканамічная палітыка і давала магчымасьць свабадней уздыхнуць. На рынках зьявіліся прадукты вёскі, у крамах было даволі спажывецкіх тавараў.

Праводжаная энэргічна, паводле загаду зьверху, беларусізацыя ня надта падабалася старым расейскім чыноўнікам, якія апанавалі ўсе савецкія ўстановы ў Менску, але цешылася беларуская інтэлігенцыя з таго і гэтага боку гранічнае мяжы. У беларускай сацыялістычнай савецкай рэспубліцы беларусы бачылі свой П'емонт, які злучыць парэзаныя рыскім трактатам беларускія землі.

Дык няма дзіва, што на Віленшчыне шырыліся рэвалюцыйныя настроі, а вочы ўсіх зварачаліся на ўсход, дзе...

...ах, як добра!..

А "Сялянска-Работніцкая Грамада" дапамагала гэтым настроям пашырацца яшчэ болей.

Толькі маленечкая група беларусаў, якая гуртавалася ў "Беларускай Часовай Радзе", проціставілася "Грамадзе" й вяла палітыку г. зв. "палёнафільскую".

Лідэрам "Грамады" быў атуманены бальшавікамі ідэйны беларус Браніслаў Тарашкевіч, на чале "Рады" стаяў кар'ерысты і "тёмная лічность" др. Арсен Паўлюкевіч.

* * *

Попутчік... быў віцэ-старшынёй паўлюкевічаўскай "Рады". Але рэвалюцыйныя настроі запаўзалі і да "Рады". Попутчік ужо быў амаль чырвоны і, калі ня зрываў канчаткова з Паўлюкевічам, дык толькі дзеля таго, каб дачакацца адпаведнага моманту, калі разам із сваім выхадам з "Рады" можна будзе зрабіць яе развал. Іншыя сябры былі таксама народ няпэўны. Паўлюкевіч ведаў гэта добра, і ягоныя вочы неспакойна сачылі ўсіх. Ён прадчуваў, што хочуць зрабіць яму нейкую неўспадзеўку, разварушыць ягонае "хлебнае дело" - Беларускую Раду...

Бунтарскі настрой сярод сяброў "Рады" павялічвала яшчэ тая прычына, што ваявода Рачкевіч ня выплаціў субсыдыі і сябры даўжэйшы ўжо час ня толькі ня мелі на гарэлку, але нават на абед.

Попутчік быў раздвоены. Уваходзячы покуль што ў склад "Рады", ён духова быў ужо з рэвалюцыйнай "Грамадой".

Госьць з Менску

Адзін раз, у жніўні 1926 году, у нядзелю ў кіно "Неііоз" пры Віленскай вул. адбываўся мітынг. Гаварыў кіраўнік "Грамады" Тарашкевіч. Пасьля яго меўся прамаўляць Рак-Міхайлоўскі ды іншыя грамадаўцы.

Аднак, ім ужо не ўдалося выйсьці на трыбуну, дзеля таго што прадстаўнік польскае ўлады, які быў на мітынгу, спыніўшы пару разоў першага прамоўцу, распусьціў мітынг.

Кіно было перапоўненае. Настрой панаваў гарачы. Ад часу да часу адна частка публікі перашкаджала прамоўцы варожым крыкам, другая - біла шалёнае брава.

Калі-б зборка ня была разагнаная, дайшло-б да бойкі. Па Віленскай вуліцы разьяжджалі конныя паліцыянты. На гэтым мітынгу быў і Попутчік. Разам з іншымі гля дзеў на прамоўца Тарашкевіча, прагавіта глытаючы кожнае ягонае слова, разам з іншымі скрыгатаў зубамі і сьціскаў кулакі, калі мітынг быў распушчаны.

Выйшаў на вуліцу разам з іншымі. На рагу Віленскай і вул. Міцкевіча падыйшоў да яго нейкі незнаёмы ў шэрым паліце і гэткай-жа шапцы.

Добры дзень! Не пазнаяцё?

Выбачайце... не прыпамінаю,- адказаў Попутчік. -Я- Селях з Менску. Мы калісьці спатыкаліся.

У Менску? Дзе? Мо ў "Беларускай Хатцы"? -1 ў "Беларускай Хатцы".

На Конскай Плошчы?

Але.

Што-ж вы тут робіце? Скуль вы ўзяліся?

Учора я прыехаў з Менску.

3 Менску? Попутчік расьцікавіўся:

3 Менску, кажаце? Ну, яктам? Кажэце-ж, калі ласка! Я хацеў-бы пагаварыць з Вамі аб Менску... Вы надоўга прыехалі?

Сам ня ведаю. Я дастаў водпуск. Думаю сабе: куды-ж паехаць? Хацеў паглядзець, якжывуць у капіталістычных краёх. Ну й выбраў Вільню.

Вы былі на мітынгу? Як-жа-ж Вам спадабалася Тарашкевічава прамова?

Добра казаў... Вельмі добра... А можа-б, мы пайшлі кудысьці паабедалі? - раптам запрапанаваў незнаёмы.-1 тады пагаворым аб усім...

Нажаль, я... як-бы гэта сказаць... Ну, кажучы шчыра, ня маю пры сабе грошай...

Вось глупства,- сказаў Селях.- Я маю крыху даляраў... Дзе тут можна добра закусіць?.. Я ня тутэйшы, ня ведаю...

Недалёка адсюль "Зацішэ". Там нічога сабе... Толькі мне надта прыкра... бо як я ўжо казаў...

Ах, ня будзем аб гэтым казаць! Вось яшчэ якія цырымоніі... Мы-ж старыя прыяцелі!..

Прыяцелі пайшлі ў рэстаран. Неяк адразу завязалася паміж імі гарачая сымпатыя.

Няма дзіва. Адзін прыехаў з савецкага раю, а другі ў гэты рай імкнецца ўсёй душой.

Першай тэмай гутаркі пры чарцы гарэлкі быў, ведама, Менск. 3 гэтай гутаркі Попутчік даведаўся, што ягоныя менскія прыяцелі добра яго ўспамінаюць і ахвотна бачылі б у сваей грамадзе; што яму, Селяху, даручана пасуліць Попутчіку, каб ён хутчэй перабіраўся ў Менск. Далейшая гутарка перайшла на палітычныя тэмы. Гаварылася аб палажэньні беларусаў пад Польшчай, аб "Грамадзе", аб "Беларускай Радзе". Новы знаёмы з асаблівым зацікаўленьнем распытваўся аб гэту апошнюю. Попутчік расказваў. Казаў, як ён нездаволены, што ў свой час зьвязаўся з гэтай арганізацыяй, казаў аб сваей дзіўнай тут ролі, калі духова будучы з "Грамадой", фізычна быў сябром "Рады". Злаваўся на сябе самога і пляваў на "Раду".

Прыяцельская гутарка, падліваная значнай колькасьцю алькагольных напіткаў, зацягнулася да ночы. Пасьля - таксі. Антокаль, падмястовы начны рэстаранчык, дансінг. Новы прыяцель Попутчіка меў дужы арганізм. Ня гледзячы на вялізарную колькасьць выпітай гарэлкі, каньяку, лікёраў і піва, быў цьвярозы.

У "Беларускай Радзе"

"Беларуская Рада" займала тры брудныя пакойчыкі на найвышэйшым паверсе гатэлю Сакалоўскага пры Нямецкай вуліцы.

На сьценках танныя олеодрукі: заснуўшая німфа, Отэльлё на судзе дожаў ды іншыя, гэтак часта спатыканыя ў піўнушках і публічных дамох.

Мэблі: паламаныя бюркі, канапы з трэснутымі спружынамі, якія вылазілі праз падзёртую тканіну, падбор розных фасонаў крэслаў.

У гэткіх непрыглядных абставінах кавалася беларуская "полёнафільская" думка, як процівага збальшавізаванай тарашкевічаўскай "Грамадзе", якая штодня пашырала свае ўплывы.

Адзін пакойчык быў габінэтам старшыні, другі - рэдакцыяй, адміністрацыяй і экспэдыцыяй часопісі, якая мелася быць тыднёвікам, але зьяўлялася як папала, у залежнасьці ад выплаты рачкевічаўскай субсыдыі. Тутака пасьля выхаду нумару працаваў Барыс Кавэрда, адміністратар і экспэдытар у ваднэй асобе, складваючы сьвежыя нумары, наклейваючы адрасы, высылаючы. Трэці пакойчык- сакратарыят "Рады" ўдзень, а ўночы начлежка двох бяспрытульных сяброў прэзыдыуму.

Селяха з усіх "достопрнмечательностей" Вільні найбольш цікавіла "Рада". З адным із сяброў прэзыдыуму яго зьвязвалі быццам школьныя ўспаміны. Вось сюды на другі дзень зьявіліся Селях з Попутчікам.

Госьця спаткалі надта прыхільна. Школьны таварыш пацалаваўся з Селяхам. Паўлюкевіч, ня гледзячы на сваю "контррэвалюцыйнасьць", таксама спаткаў падарожнага надта цёпла.

Роля Попутчіка была скончаная. Прывёў госьця ў "Раду", пакінуў і пайшоў дахаты спаць, наганяючы няспаныя ночныя гадзіны, праведзеныя ў час выпіўкі з Селяхам.

Засынаючы, лятуцеў аб Менску, аб сацыялістычным будаўніцтве, аб радасным жыцьці ў бацькаўшчыне ўсіх працоўных.

Бо ўжо быў канчаткава наважыўшыся ехаць у БССР.

Рэшта селяхаўскіхдаляраў ужо разьменьвалася з новымі кампаньёнамі...

* * *

Попутчік ведаў адрыс Селяха. Госьць з Менску жыў у гатэлю "Эўропа" пры Дамініканскай вуліцы.

Калі пара дзён пасьля першага спатканьня прыйшоў у гатэль, знайшоў дзьверы ягонага пакою зачыненымі.

Порт'ер на пытаньне, дзе ёсьць пан Селях, адказаў зьдзівіўшыся:

Выбачайце, тут ніколі ніякі пан Селях ня жыў. Тутака жыў пан Пятроў. Учора ён выехаў.

Ага! Попутчік уцяміў. Мусіць, Селях у Менску меў нейкія перашкоды з атрыманьнем загранічнага пашпарту. Дык прыехаў пад чужым прозьвішчам...

Попутчік у сваёй хаце

Татка, раскажэце мне казку!

Пяцёхгадовы хлапчук, Попутчікаў сын, узглабаўся да яго на калені і, тулячы галоўку да бацькаўскіх грудзей, прасіў:

Раскажэце казку!

Попутчік любіў свайго сына і хацеў узгадаваць яго ў беларускім духу, што было повадам частых сямейных непаразуменьняў, бо жонка лямантавала:

Што робіш? Калечыш дзіцё! Я ня хочу, каб ён быў беларусам.

Будзе гэткім, як і ягоны бацька.

О, ня дай Божа, каб падобны быў да бацькі! Крый Божа ад гэткага няшчасьця!

-1 скуль у цябе гэткая зьвярыная ненавісьць да ўсяго беларускага?

-А ў цябе скуль гэткая любасьць да іх? Што яны табе далі, гэтыя твае беларусы? Службу маеш дзякуючы сваім прыяцелям паляком.

У сямейны дуэт урываўся дзіцячы галасок:

Татка, раскажэце мне казку!

І Попутчік, тулячы да сябе сынаву галоўку, прыплюшчваў вочы і пачынаў расказваць. Імправізаваў.

Ужо не расказваў старую ўлюбёную казку аб Ікары, якому сонечныя косы ў часе палёту растапілі вязаньні крыльляў, а казаў-лятуцеў аб гэтай багаславёнай краіне,

краіне грамадзкае справядлівасьці, краіне свабоды й творчага размаху. Казаў у прастор, сам да сябе, а дзіця, не разумеючы гэтых бацькаўскіх лятуценьняў, чула толькі мэлёдыю слоў і ў канцы засынала на каленах у бацькі.

Малодшы сын, двохгадовае дзіця, ужо даўно спаў у сваёй пасьцелі і ня чуў бацькаўскае казкі.

Цяжка было Попутчіку пераканаць сваю жонку ў патрэбе выезду ў Менск. Ведаючы, што сам ня дасьць рады, пусьціўся на хітрыкі. Рак-Міхайлоўскія мелі ўплыў на жонку, дык запрасіў іх да сябе на вячэру, і тады ўдалося пераламаць Попутчіху.

Некаторай палёгкаю ў палажэньні было яшчэ тое, што Попутчік меў у Менску маці, дык цяжка было вымагаць ад сына, каб пасьля доўгага нябачаньня не паехаў яе адведаць.

- Ну, што-ж рабіць,- сказала канец канцоў Попутчіха,- калі так ужо надта хочаш - дык едзь, я нічога проці ня маю. Спадзяюся, што да канца свайго водпуску на службе зьвернешся... Ну, а калі што... калі-б ты захацеў там застацца,- казала сумна,- дык што-ж рабіць, паедзем і мы ў Менск.

Попутчік перамог на цэлай лініі.

Падрыхтоўка да падарожжа

Пачаліся стараньні аб загранічным пашпарце. Хада ад установы да ўстановы. Пісаніна розных паперак. Усё скончылася ўдала. Праз пару тыдняў Попутчік ужо меў у кішані патрэбны дакумэнт.

Цяпер трэба было толькі атрымаць савецкую візу. Ну, але гэта будзе няцяжка. Дык-жа-ж памогуць прыяцелі "Грамадаўцы".

Не памыліўся. Сябры "Грамады" сказалі:

У паўпрэдзтве ў Варшаве ёсьць свой чалавек, беларус, "саветнік" Ульянаў. Ён табе гэта наладзіць. Ужо мы пастараемся аб гэта.

Пасьля нейкага часу сказалі яму:

Мы гутарылі з Ульянавым. Ён надта добра да цябе ставіцца. Толькі кажа, што ты павінен раней выйсьці з "Рады". Дык-жа сам разумееш, што табе, як віцэ-старшыні "Рады", не выпадае ехаць... Нельга-ж сядзець на двох крэслах.

0, калі толькі аб тое ідзе, дык справа лёгкая.

* * *

Нарэшце атрымаў пажаданую савецкую візу. Усьміхаючыся, чытаў штамп на аднэй з бачын пашпарту, дзе гаварылася ў расейскай мове:

"паказчык гэтага мае права пражываць ува ўсіх рэспубліках Савецкага Саюзу, апрача вострава Кайгач, Валгуеў, ды вастравоў на Белым моры"...

"А які-ж чорт панёс-бы мяне на гэты Кайгач або на Белае мора! Вось яшчэ! Мо захочацца мне адведаць Салоўкі!.. Калі-б і захацелася кудысьці паперці, дык хутчэй на паўдня, Крым, Каўказ... Аяны мяне асьцерагаюць, каб я, крый Божа, не апынуўся на Ледавітым акіяне... Вось сьмех!.."

Попутчік ня мог дачакацца часіны ад'езду. Усё валілася з рук. Жыў толькі думкай аб Менску. Нават ува снох сваіх бачыў гэты горад.

Здавалася яму ўва сьне, што йдзе вуліцамі Менску. Але ўва сьне пачуцьцё было зусім іншае. Адчуваў нейкі несупакой, страх чагосьці. Чагосьці невядомага, страшнога і нечаканага: Знаёмыя ўцякалі ад яго. Ён гнаўся і ня мог здагнаць. Цяжкое пачуцьцё самотнасьці, бясьсільнасьці, непараднасьці было гэтак неўмагату, што будзіўся, абліваючыся потам...

Э, сон глупства!.. Сны трэба заўсёды тлумачыць наадварот...

* * *

Попутчік перад выездам не зрабіў, як раней думаў, развалу "Рады". Ня меў на гэта энэргіі. "Чорт з імі!" - думаў. - Самі разваляцца... Гэта ўсё стаіць на гліняных нагах... Усё трымаецца толькі субсыдыяй... Ня дасьць Рачкевіч субсыдыі - і ўсе разьбягуцца... Нішто і ніхто не пераможа "Грамады"...

Растаньне з Паўлюкевічам ня было варожае. Наадварот, нават Паўлюкевіч казаў:

- Ну, што-ж, понммаете... Вы культурны працаўнік, понммаете...

Вам яны нічога ня зробяць... Я-б на вашым месцы таксама зрабіў, понммаете... Ну, усяго добрага...

Выіезд

Нарэшце 16 лістапада Попутчік паехаў на вакзал.

Разьвітаньне з сям'ёй было кароткае, пасьпешнае. Дзеці яшчэ спалі і ня бачылі ад'езду бацькі.

Едучы ў Менск, Попутчік ня меў яшчэ пэўнасьці, ці там застанецца. Гэта будзе відаць пасьля. Пакуль што не спаліў за сабой мастоў. Атрымаў водпуск з установы, у якой працаваў і гэткім чынам праз чатыры тыдні мог вярнуцца і зноў узяцца за старую працу.

Але ў глыбі душы ня верыў у свой паварот. Думаў, што там застанецца, а як ужо ўладзіцца, сьцягне з Вільні жонку і дзяцей...

Колы вагону выстукваюць свой рытм і настройваюць падарожнага на лятуценьні. Попутчік сьніць на яве. Лятуціць аб гэтым новым жыцьці, на парозе якога апынецца яшчэ сягоньня. Сягоньня ўвечары ўжо будзе ў Менску. Лятуціць аб новай працы, якая на яго чакае. Дык-жа-ж праца будзе! Праца не пры канцылярскім стале, але радасная, творчая... Дык-жа і Мятла, і Селях, і іншыя казалі, што ўсе чакаюць на ягоны прыезд у Менск.

Ужо Стоўпцы. Апошняя станцыя з польскага боку. Павярхоўная рэвізія рэчаў. Пасьля Негарэлае. Першая станцыя з боку савецкага.

Падрабязны перагляд рэчаў.

Попутчік вязе з сабой дзьве зьмены нацеліва, крыху каўнерчыкаў, запасны касьцюм і рукапісы, рукапісы, рукапісы...

Гэта прычыняе шмат клопатаў савецкім чыноўнікам. Едзе чалавек з капіталістычнага краю і ў валізцы мае напіхнута поўна нецкіх паперкаў. Ну, калі-б мануфактура, парфумы Соіі, загранічны каньяк, ну - тады ведама, што рабіць... Але што рабіць з гэтымі запісанымі густа нявыразнымі літаркамі аркушамі паперы? Чытаць усё гэта? На гэта няма часу... Ды апрача таго, тут усё гэта запісана ў незразумелай пагранічнаму чыноўніку беларускай мове...

Прыйшла нейкая старшая савецкая дама, працаўніца ГПУ на вакзале ў Негарэлым. Паглядзела, паківала галавой, спыталася:

Што гэта?

Гэта мае рукапісы.

Якія рукапісы?

Мае.

Хто вы?

Я пісьменьнік.

Гм...

Махнула рукой. Можа, мела інструкцыі з Менску. Трэба чакаць цягніка цэлую яшчэ гадзіну.

Як Попутчік ехаў у Менск, яшчэ ў Негарэлым ня быў пабудаваны новы вакзал.

Каб скараціць час чаканьня, падарожны пайшоў у драўляную буду, непадалёк ад вакзалу, дзе быў вакзальны буфэт...

* * *

У слаба асьветленым вагоне няма падарожных. Рух на граніцы надта слабы. Ня гледзячы, аднак, на тое, што ўвесь вагон пусты, Попутчік мае таварыша падарожжа. На супраць яго, у куточку, на лаўцы сядзіць нейкі малец. Цяжка разгледзець твар, бо цемнавата, і дзеля таго яшчэ, што сусед схаваў твар у каўнер паліта.

Попутчік прабуе распачаць гутарку:

Колькі кілямэтраў ад граніцы да Менску?

Ня ведаю. Праз момант:

А каторай гадзіне больш-меньш будзем у Менску?

Ня ведаю. Паўза.

Ці заўсёды гэтак мала падарожных едзе ад граніцы?

Ня ведаю.

Але вось ужо і Менск.

Гэтак апавяшчаюць надпісы на вакзале ў чатырох мовах.

Менск

У заежджым доме

Было ўжо позна. Набліжалася поўнач. Маці Попутчіка жыла на другім канцы гораду. Попутчік падумаў, што лепш пераначаваць у маленечкай гасьцініцы каля вакзалу, як уначы стукацца ў хату непапярэджанай аб ягоным прыезьдзе старое.

Нейкі жыд, як пасьля выйшла, гаспадар гасьцініцы, схапіў ягоную валізку і папёр наперад.

Яктолькі затрымаліся ў прызначаным гасьцю пакоі, гаспадар засыпаў падарожнага пытаньнямі:

Можа, маеце загранічныя парфумы?

Што! Адкуль?

Дык, можа, маеце шаўковыя панчохі? Гэта таксама добры тавар. -1 панчох ня маю. Хаджу ў дзіравых латаных шкарпэтках.

Ну, дык што вы маеце? Прыехалі з-за граніцы - і нічога ня маеце!

А скуль вы ведаеце, што я прыехаў з-за граніцы?

Ну я-ж бачу таможанную наклейку ў вас на валізцы. Адразу відаць, што вы прыехалі з-за граніцы... А можа, вы нешта маеце? Я магу добра купіць. Я вам раю толькі са мной мець інтэрас.

Ды адчапецеся! Нічога я ня маю і хочу ўжо легчы спаць. Падрыхтуйце мне, калі ласка, пасьцель.

Попутчік распранаўся, а жыд усё час ад часу заглядваў у пакой, быццам забыўшыся падаць нейкую патрэбную рэч, а адным вокам паглядаючы на распранутага гасьця, ці з-пад нагавіц ня высунецца пара дамскіх шаўковых панчох

або ці не ўпадзе на падлогу флякончык з фірмай Сой або НоііЬідап...

* * *

Прачнуўся рана, з прыемнасьцю працягваючыся на цёплыхжыдоўскіх пярынах.

"Ну, вось я ўжо ў Менску! Ужо даехаў да мэты. Што-ж мяне тутака чакае? Ці добра прывітаюць і будуць намаўляць застацца, ці пасьля пары тыдняў прыйдзецца варочацца ў Вільню".

За вакном падаў дождж. Вуліца брудная, укрытая балацянымі лужынамі, бязьлюдная. У паветры разьліта была нейкая нудная шэрасьць. Лянотна праехалі вуліцаю два вазы з цэглай. Нейкі праходжы махаў камусьці кулаком і лаяўся агідна, па-расейску...

Попутчік сказаў, каб яму далі гарачай вады, агаліўся, пачысьціўся і пайшоў на горад.

Як толькі выйшаў на вуліцу, нейкія два малыя жулікі спаткалі яго сьмехам:

Глядзі! Глядзі! - крычэў адзін. - Во! Дзядзька ідзе ў цыліндры!

Гэта быў нацемак на капялюш Попутчіка. Ён прыехаў у цьвярдым капялюшы, якіх даўно ўжо ў Менску ня бачылі, а маладыя жулікі напэўна пабачылі першы раз у жыцьці.

У тэатры

На залі было цёмна. Пры аднэй запаленай над сцэнай лямпе адбывалася рэпэтыцыя.

Каб не перашкаджаць, Попутчік ціха прайшоў паміж радамі крэслаў і сеў у першым радзе.

Нехта са сцэны, пабачыўшы ў тэатры чужога чалавека, засланіў рукой вочы ад сьвятла, якое падала згары, і прыглядаўся да Попутчіка. Пасьля зірнуў яшчэ нехта...

Попутчік! Попутчік тутака! - праляцела праз сцэну. Рэпэтыцыя спынілася. Праз перакінены над аркестрай мосьцік сьпяшаліся старыя таварышы прывітацца з тым, хто прыехаў. Уцягнулі яго на сцэну. Падкідалі ўгару. Новыя, незнаёмыя Попутчіку людзі падыходзілі да яго і прадстаўляліся.

Ня ведаеце? Гэта-ж Попутчік! Ён наш стары калега!..

Кажэце-ж, ці надоўга? А можа, застаняцёся?

Ня ведаю, не ад мяне гэта залежыць - адказаў Попутчік.

Гэтая авацыя, з якой спаткаўся Попутчік, ударыла яму ў галаву, як віно. Прыемна спаткацца са старымі прыяцелямі і бачыць, што яшчэ памятаюць аб супольнай працы, аб ягоных заслугах...

Увечары быў на спэктаклі.

Пасьля спэктаклю быў запрошаны на кватэру аднаго з актораў, дзе наладжана была вячэра з гарэлкай. Калі, хочучы рэванжавацца, запрапанаваў на другі дзень спатканьне ў рэстаране (сталоўцы - па-савецку), на яго паглядзелі так, быццам сказаў нешта недарэчнае.

Не, мы толькі ў кватэры... Мы нікуды ня ходзім...

Дзіўнай выдалася Попутчіку тут гэта нястача жыцьця кафэ. Асабліва ня мог уцяміць, як бяз гэтага абыходзілася артыстычная багэма. Ён, Попутчік, звыкшы да іншага жыцьця, гэты недахоп адчуваў надта востра. Дык вось, увечары часам хадзіў да якойсьці "сталоўкі" на шклянку піва. Але-ж тыя савецкія сталоўкі! 3 падлогай, пасыпанай апілкамі, з няветлымі "афіцыянтамі" (кэльнэрамі), з гэтай публікай у даўгіх чырвонаармейскіх шынэлях, не падабаліся яму.

Штодня бываў утэатры. Ставілі "Кастуся Каліноўскага", "Каваля-ваяводу", "Кар'еру Брызгаліна"...

I ў гэтых п'есах шмат што не падабалася Попутчіку. Злавала яго, што сяляне з 1863 г. гаварылі моваю сучасных камсамольцаў, гадка яму рабілася, калі аднаго з гэрояў п'есы "Каваль-ваявода", пабітага, пераможанага, вешалі на сцэне, закідаючы яму вяроўку на шыю. Ня мог уцяміць, чаму прававернаму савецкаму грамадзяніну Брызгаліну ў апошнім акце выносяць прысуд расстрэлу - толькі за ягоныя старыя грахі, даўно ўжо адпакутаваныя...

Калі дзяліўся сваймі ўражаньнямі з таварышамі, яны ўсьміхаліся і казалі:

Бо ты тут чалавек новы - ты нічога не разумееш... гэтак трэба...

Але-ж гэтыя вашы эфэкты!.. Як-жа можна дапускаць гэткія рэчы ў драматургіі... Гэта-ж агіда!.. I гэта нават можа зрабіць уражаньне зусім іншае, як хацеў аўтар...

- Вораг павінен быць дабіты... - адказвалі яму [2].

Але пастаноўка была беззаганная. Рэжысэрыя вельмі старанная. Апрацоўка роляў таксама. Аб суфлёрскай будцы і ўспаміну ня было.

Багатая дзяржаўная субсыдыя дазваляла ўтрымоўваць вялікі акторскі пэрсанал, аркестру, балет, хор.

За дырэктара тэатру быў Дыла.

Тэатр у Віцебску

У гэтым часе адбылося адкрыцьцё ў Віцебску другога дзяржаўнага тэатру, дзе за дырэктара быў прызначаны Красінскі з Вільні.

На гэтую ўрачыстасьць быў запрошаны і Попутчік. У Віцебск зьехаўся ўвесь літаратурна-мастацкі сьвет.

На ўрачысты спэктакль была выбрана п'еса Шэксьпіра "Сон у летнюю ноч". Ох! пасьля тэндэнцыйнай бальшавіцкай літаратуры нарэшце можна было ўздыхнуць з палёгкай, маючы перад вачыма твор вялікага запраўднага мастацтва...

Тутака Попутчік меў прыемную неўспадзеўку. Большасьць тэатральнай трупы, моладзь, гэта былі людзі, якія першыя крокі на сцэне стаўлялі пад ягоным кіраўніцтвам у "Беларускай хатцы". Цяпер яны вырасьлі на запраўдных таленавітых актораў. Зрабіла гэта добрая школа. Гэтая моладзь нядаўна вярнулася пасьля пяцёх гадоў працы з Масквы, дзе пад кіраўніцтвам найлепшых расейскіх тэатральных сілаў атрымала прафэсіянальнае ўзгадаваньне. Тутака яго таксама горача віталі.

Першая лыіжка дзегцю

На ўрачыстасьці меўся прамаўляць і Попутчік.

Але перад пачаткам спэктаклю падыйшоў да яго дырэктар тэатру, ягоны прыяцель Красінскі, і заклапочаны сказаў:

Даражэнькі мой... як-бы гэта сказаць?.. Ну, пастанавілі, ведаеце, што вы, як чалавек, які прыехаў з Заходняе Беларусі... ну, што наагул будуць прамаўляць толькі людзі тутэйшыя. Вам пакуль што не выпадае... Вы мяне разумееце? Будзе нейкі дысананс... ці як сказаць... ня будзе тое, як... Адным словам... ляпей можа будзе, каб вы паднялі тост у часе банкету, пасьля спэктаклю, або... як самі ўважаеце?.. мо ня варта?.. Можа, будзе неадпаведны настрой. Як вам здаецца?..

Попутчік не прамаўляў і на банкеце. Мала таго. У часе банкету, ніхто ім не цікавіўся, ніхто да яго не зварачаўся, ніхто ня гутарыў з ім. Попутчік быў як ізаляваны ад усяго асяродзішча.

Пасьля віцебскіх урачыстасьцяў вярнуўся ў Менск.

Гутарка суседак

На рагу Вясёлай і Правіянцкай спаткаліся дзьве суседкі.

Панічка! Што гэта можа быць?.. Тут нешта ў нас на нашай вуліцы не ў парадку.

А што, панічка?

А во! Ня бачыце?

Што? Гэны, што там... папяроску круціць?

А няўжо-ж.

Сочаць некага?

Але. Я ўжо даўно заўважыла.

-І на каго-ж мае зноў зваліцца няшчасьце?

-А ня ведаеце, панічка? Дык-жа да гэтай старой, што жыве на Вясёлай вуліцы, сын знакам тым прыехаў. 3-за граніцы! Можа, бачыла панічка, гэткі алігантна апрануты, пазагранічнаму, і ў гэтакім кацялку на галаве ходзіць...

Шкада старой! Вось будзе турбота...

- А мо і нічога ня будзе.

Э, не кажэце! Ніколі гэтак ня бывала, каб дарма саічылі. Ужо калі за кім ходзяць, дык не здарма...

Цікавасьць, а ці старая ведае ўжо...

Як-жа-ж магла-б ня ведаць, калі гэты, вось што тамака стаіць, дык і ня надта крыецца. Ад самага раньня прыходзіць і пачынае пад ейнымі вокнамі хадзіць: туды і назад, туды і назад... Сьляпы ўбачыць.

-А мо яму, гэтаму сыну ейнаму значыцца, і нічога ня зробяць! Кажуць, што гэта нейкі вядомы беларус... Аяны

беларусаў цяпер паважаюць. Можа, яму нейкую службу добрую дадуць.

Дай Божа, дай Божа, але ня ведаю...

На другім баку вуліцы гэтым часам стаяў нейкі чалавек у чорнай скураной шапцы і круціў у руцэ пушачку з сярнічкамі, робячы выгляд, быццам хоча закурыць папяроску. На першы пагляд магло паздавацца, што нічым больш ён ня цікавіцца. Але добра прыгледзеўшыся, можна было заўважыць, што гэты працэс запальваньня папяросы трывае зашмат, доўга і што пагляд чалавека ў скураной шапцы скіроўваецца ад часу да часу на ваконцы малога драўлянага дамка пры Вясёлай вуліцы.

Панічка! Не глядзеце на гэтага гада! А той для сябе нейкае няшчасьце прыдбаеце.

Праўду, панічка, кажаш. Ня наша гэта справа. Божая воля...

ГПУ настройвае

Пасьля шчырых гарачых прывітаньняў, з якімі Попутчік спаткаўся ў першыя дні пасьля свайго прыезду ў Менск, праз нейкі час заўважыў вялікую перамену. Пры спатканьні з ім некаторыя мелі гэткі выгляд, быццам хацелі як мага хутчэй ад яго адкараскацца. Іншыя, здалёк пабачыўшы яго, уцякалі на другі бок вуліцы, быццам не пазнаючы. Адзін знаёмы (М-о), калі Попутчік, спаткаўшыся з ім на вуліцы, ішоў побач і гутарыў, раптам затрымаўся і, падаючы руку на разьвітаньне, сказаў:

Выбачайце, я пайду... Мне трэба ў іншы бок. I хутка пайшоў у іншы бок.

Атолькі што казаў, што ідзе ў гэтым самым кірунку, што й Попутчік. ГПУ ўжо пачало настройваць менскае грамадзянства на адпаведны тон. Неспадзяваны госьць

Канчаўся кароткі зімовы дзень. Сутунела. Нядаўна скончылі абед. Седзячы пры стале, снавалі пляны на будучыню.

Дык вось: калі Попутчік атрымае дазвол на сталае пражываньне ў Менску, сьцягне сюды жонку з дзецьмі. Ноймуць недзе на прадмесьці невялічкі дамок з гародчыкам. Жылсавет можа даць дазвол на гэткай самай аснове, як дае кватэрным каапэратывам. Маці, гэткім чынам, будзе дажываць свой век разам з сынам і ўнукамі, даглядаючы гаспадаркі, гадуючы куры.

Старэнькая любіла куры. Пару гадоў назад мела некалькі штук, але пакралі. О, цяпер будзе пілнаваць! Цяпер ня ўкрадуць!

Жонка Попутчіка будзе памагаць маці ў гаспадарцы.

Але, куры павінны быць бязумоўна! Якая гэта прыемнасьць даглядаць гэтыя птушкі, разводзіць куранят, штодзень мець сьвежыя яйкі...

Раптам нехта пастукаў у дзьверы. На парозе цёмнага пакою зьявіўся нейкі сілуэт.

Ці тут жыве таварыш Попутчік?

Калі ласка... Гэта я...А што? Незнаёмы падаў ліст. Запалілі лямпу.

На рагу канвэрта было напісана: СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО Попутчік разарваў канвэрт. Клікалі яго зараз-жа зьявіцца ў ГПУ.

Добра... Я зараз... Скажэце, калі ласка, што я зараз прыйду.

Выбачайце, але пойдзем разам. Я вас, таварыш, правяду, Гэтак мне сказалі...

Ах, так? Ну добра. Іду ўжо. Зараз апрануся.

Пасланец - малады жыдок стаяў у куточку, не карыстаючы з запросінаў сесьці. Гэтак стоячы, чакаў, пакуль Попутчікапранецца.

Што, што гэта? Куды цябе клічуць? - непакоілася матка.

Э, нічога... гэта такія... прыяцельскія запросіны, хай мама будзе спакойна, зараз вярнуся,- адказаў сын, памятаючы аб засьцярозе на рагу канвэрта.

Якое дзіўнае магічнае дзеяньне маюць гэтыя тры літары: ГПУ. Нават чалавек, гэтак лёяльна настроены да савецкае ўлады як Попутчік, пачуяў раптам адзнакі, што яго пакідае духовая аднавага; а гэтым самым часам ногі ў яго аслабелі, горла сьціснула, а ніжняя сківіца не магла самкнуцца з верхняй, а толькі неспакойна калацілася.

Пайшлі моўчкі.

3 якой мэтай мяне клічуць, таварыш?

Ня ведаю - быў адказ. Пасьля:

Ці доўга там прабуду? - хацеў Попутчік хоць крыху разьясьніць загадку.

Ня ведаю.

Ізноў ішлі моўчкі.

Ці "гэта" далёка яшчэ?

Не. Ужо блізка.

Узапраўды, "гэта" было ўжо блізка. На галоўнай вуліцы Менску, на Савецкай, увайшлі ў сені нейкага вялізнага дому. Побач дзьвярэй Попутчік заўважыў на сьцяне чорную мармуровую табліцу з напісам залатымі літарамі:

Обьедмненное Государственное Полмтмческое Управленме.

Першы раз у ГПУ

Праваднік паказаў салдату пры дзьвярох пропуск, і ўвайшлі ў сярэдзіну. Усходы. Калідоры. Рады дзьвярэй.

Дык гэта тутака! Дык гэта - гэтае "ОГПУ", у скарочаньні тры літары ГПУ, ад якіх мурашкі прабягаюць па сьпіне савецкага грамадзяніна, ад якіх нават лёяльны Попутчік, не адчуваючы за сабой ніякае віны, дазнаў страху.

Цяпер, пераступіўшы парог гэтае праклятае ўстановы, пачуў слабасьць усяго цела, як чалавек пасьля цяжкой хваробы, і дзіўную ў галаве блытаніну. Ніводная фраза да канца не фармулявалася, толькі нейкія абрыўкі думак, нейкія непавязаныя з сабой словы...

Што за чорт! Хіба ўжо муры тут прасякнуты дзіўнай моцай наганяць на людзей гэткі страх.

Увайшлі ў нейкі пакой.

Пачакайце тутака, таварыш! Праваднік прапаў.

Попутчік з прыемнасьцю сеў на крэсьле, бо ўжо цяжка было яму стаяць: ногі пад ім дрыжэлі.

Паглядзеў навакол: вялікі пакой, у якім пара канцылярскіх сталоў і крэслаў. Няма ніводнага чалавека.

Але найбольш зьвярнула ўвагу Попутчіка тое, што нідзе не відаць ніякай паліцы, ані шафы. Заміж гэтага салідныя зялезныя пры сьценах скрыні. На сьценках партрэты: Леніна і Дзяржынскага.

Чакаючы, што далей будзе, пачаў прыглядаццаДзяржынскаму. Глядзеў на гэтую лысавую галаву з бародкай а Іа Непгук Зіепкіешісг і прыпомніў сабе гэтыя далёкія віленскія часы, калі спатыкаўся з Фэліксам Дзяржынскім на калідорах гімназіі.

Дзяржынскі быў старэйшы за яго на тры клясы. Ня былі знаёмыя, але Попутчік добра ведаў свайго старэйшага калегу з твару.

Дзяржынскі, ужо кінуўшы гімназію, быў карэпэтытарам у сваякоў Попутчіка. Гэта было ў маёнтку Борце, недалёка ад Вільні. Аднаго разу карэпэтытар прапаў бяз сьледу, пакідаючы ў сваім пакоі толькі адну валізку. Калі, не дачакаўшыся павароту вучыцеля, гаспадары зазірнулі ў валізку, знайшлі там кучы нелегальнае літаратуры. Перапалох у доме быў яшчэ вялікшы, калі праз пару дзён зьявілася ў Борце паліцыя, шукаючы Фэлікса Дзяржынскага...

Як гэта было ўжо даўно? Колькі ад гэтага часу зьменаў!

Чаканьне ў бязлюдным пакоі трывала ўжо доўга, непакоячы Попутчіка ўсё болей. На што яго сюды паклікалі? Што яму скажуць? А... можа... арыштуюць?

Дык-жа не!.. 3 чаго?.. Не!.. Ха-ха-ха! Сьмех, ды й толькі. За што? Не! - крычэла ў душы Попутчіка бясьсільным пратэстам.

Не!!! - стараўся адсунуць ад сябе гэтую думку, забыцца аб ёй, думаць аб нечым іншым, але праклятая, быццам дакучлівая муха, усё варочалася і вярцела мозак пытаньнем:

- А што, калі арыштуюць? Ня ты першы, ня ты апошні. Усё магчыма ў гэтай краіне ўсялякіх магчымасьцяў...

Раптам дзьверы адчыніліся і зьявіўся ўжо вядомы малады жыдок.

Пожалуйте, товармц!

Ізноў калідор. Ізноў рад дзьвярэй, як у гатэлі. Затрымаліся. Праваднік пастукаў. Голас з сярэдзіны:

Войдмте!

Перад арэопагам

Попутчік увайшоў у габінэт савецкага вяльможы. Камфорт. Прыгожае масыўнае бюро. Выгодныя аббітыя скурай фатэлі. У куце на падстаўцы разьбяны, адліты з бронзы, партрэт Леніна. На падлозе дыван.

У пакоі было колькі асоб. Усе вочы скіраваны на Попутчіка, які ўвайшоў. Жыдок-праваднік счэз, як дух.

Пасьля даўжэйшай маўчанкі абазваўся той, што сядзеў за стадом.

Ну, сядайце, грамадзянін Попутчік!

Быў гэта бляндын у сярэдніх гадох, добра адкормлены, са сьвірлячым поглядам гепістага. 3 ягонага твару ня зыходзіла іранічная ўсьмешка.

Гэта быў заступнік старшыні Менскага аддзелу ГПУ - таварыш Апанскі.

Апанскі быў апрануты ў цывільную вопратку. Усе іншыя ў шэрых фрэнчах з адзінымі вайсковымі адзнакамі-ромбамі з чырвонай эмаліі на каўнерах.

Попутчік ня ведаў, хто яны. Калі-б ведаў, яшчэ больш спалохаўся-бы. Глядзеў то на аднаго, то на другога, здагадваючыся толькі, што перад ім сядзяць важныя фігуры, але ня ведаючы, што гэтыя сьціплыя адзнакі на каўнерах ёсьць найвышэйшыя вайсковыя адзнакі, якія адпавядаюць гэнэральскаму становішчу ў іншых краёх.

Апрача Апанскага, яшчэ адзін быў апрануты ў цывільную вопратку. Худы, высокі, на якім ягоны касьцюм вісеў, як на шчотцы, што падмятаюць падлогу.

Гэта быў начальнік аднаго з аддзелаў, таварыш Гендзін.

Іншыя таксама былі начальнікамі або заступнікамі. І Гродзіс, які, апрануўшыся ў эўрапейскі касьцюм, са сваім салідным брухам выглядаў-бы як тыповы буржуй, і Карытаў з тварам, густа ўскрытым вуграмі, і іншыя.

Толькі што перад уваходам Попутчіка скончылася паседжаньне калегіі.

Ну-у-у,- адазваўся працяжна таварыш Апанскі,- расказвайце нам, грамадзянін Попутчік.

Аб чым?

Ну-у-у, з якой мэтай вы прыехалі ў Менск? - цягнуў далей заступнік старшыні ГПУ, злосна ўсьміхаючыся.

-Як з якой мэтай? - мямліў зьбянтэжаны гэтым пытаньнем Попутчік. - Дык-жа ўсе ведаюць, з якой мэтай. Ведаюць аб гэтым мае прыяцелі з "Грамады", ведаў таксама, даючы мне візу, і параднік паўпрэдстваУльянаў... Дык-жа, даючы мне візу, ведаў, камудае...

Ну так, але мы-б хацелі пачуць, што вы аб гэтым скажаце.

Я прыехаў, каб паглядзець, як творыцца новае жыцьцё, будуецца сацыялізм...- Попутчік ня мог адразу нічога іншага прыдумаць, апрача гэтых трафарэтных фразаў.

Ага... новае жыцьцё... сацыялізм,- паўтарыў Апанскі, не зьмяняючы свайго іранічнага тону.- Ну, і як-жа-ж вам падабаецца гэтае "новае жыцьцё"?

Ня нэрвуйцеся, таварыш Попутчік, спакойна! -дакінуў Гродзіс.

Попутчік паглядзеў на дабрадушны (гэтак яму здавалася) Гродзісаў твар і крыху набраў духу.

Не, я не нэрвуюся... зусім не... Мне надта падабаецца... Я-б хацеў застацца тутака ў Менску. Апанскі зарагатаў:

Застацца?.. Хэ-хэ-хэ!.. Падабаецца... хэ-хэ!.. Дык вы, грамадзянін Попутчік, думаеце, што вам, віцэ-старшыні "Беларускай Рады", мы дазволім тут застацца?

Ну, нічога не парадзіш... тады паеду назад...

Назад? - і Апанскі з усьмешкай паглядзеў на сваіх таварышоў.

Пагляд Попутчіка скіраваўся ў гэтым самым кірунку, і на ўсіх тварах ён заўважыў мімалётную ўсьмешку, якая нічога добрага не прарочыла.

Попутчік адчуваў сябе надта дрэнна. Бачыў, што тут ня вераць ніводнаму ягонаму слову, што ня вераць у ягоную лёяльнасьць, а ў ягонае захапленьне савецкім будаўніцтвам і пагатоў. Далейшыя допыты закраналі ягоныя дачыненьні да "Грамады", да "Беларускае Рады" і г. д.

І ўсё час ад часу:

Але вы ня нэрвуйцеся, грамадзянін!..

Пасьля кожнага гэткага "супакойваньня" Попутчік быў знэрваваны яшчэ больш.

Гэткая гутарка, якая не прарочыла Попутчіку нічога добрага, трывала блізу гадзіну і раптам...

Раптам, як пад уплывам нейкіх чараў, усё перамянілася, дачыненьні да Попутчіка зрабіліся вельмі прыязныя. Моў з твараў, якія акружалі яго, зьляцелі прыкрыя маскі і зьявіліся праўдзівыя чалавечыя абліччы. Гэтыя твары раптам страцілі свой дасюлешні іранічны выгляд і праясьніліся прыяцельскай ветласьцю. Можна-б сказаць, што дагэтуль разыгрывалася камэдыя, а цяпер вось пачынаецца ўзапраўдная паважная гутарка. Ужо перасталі тытулаваць Попутчіка "грамадзянінам", а называлі яго "таварышам".

Ну, таварыш Попутчік, усё добра...- сказаў Апанскі.- Хіба гэта разумееце, што да кожнага, хто прыехаў з заграніцы, мы ставімся з недаверам... Мы павінны яго добра памацаць, каб раскумякаць, хто ён, якія ў яго пляны... Гэткія ўжо нашы абавязкі... Ну, але інакш і быць ня можа. Дык-жа разумееце, што мы з усіх бакоў абкружаны ворагамі, капіталістычны сьвет толькі і глядзіць, каб нам неяк пашкодзіць... Ну, але цяпер мы ўжо вас разабралі, таварыш, мы вас ужо разумеем... Ужо ўсё ясна... Ну, а цяпер, калі афіцыйная частка нашае гутаркі скончаная, дазвольце запрасіць вас, таварыш, на заўтра на "товарнцескую чашку чаю". Добра?

Але я ахвоча... Вельмі дзякую...

Як вас "звать по батюшке"? - прымільна спытаўся Гродзіс.

Карлавіч, Франц Карлавіч.

Ну, дык вось, Франц Карлавіч, прыходзьце да нас заўтра зусім проста... Вы, мусіць, ня зусім добра арыентуецеся ў Менску?.. Ну, дык спаткаецеся з таварышам Карытавым, ну... хаця-б у сталоуцы № 1, ведаеце, дзе гэта? На рагу Савецкай...

Але, ведаю, ведаю... Я там часам бываю.

Ну, дык прыйдзеце туды, Франц Карлавіч, а гадзіне 2-й і чакайце. Туды прыйдзе таварыш Карытаў і забярэ вас із сабой. Добра?

Вельмі добра.

-Нуйяк там у вас, у Польшчы, гавораць аб нас? Што ГПУ - гэта людзі дзікія, зьверы, садыстыя... Праўда?

О, блага гавораць...

А цяпер самі бачыце, якія мы. Што? Ня гэткія мы страшныя, як нас малююць... Хэ-хэ... Праўда?

Ну ведама... Хэ-хэ-хэ.

Ну, дык да заўтра, Франц Карлавіч! А памятайце: аб нашай з вамі гутарцы нікому ні слова! Ані-ні-ні! Бо разу мееце?.. Гэтае нашае мяшчанства... яно гэткае тупое, яно гэтага не разумее... Для іх ГПУ - гэта... Але нашто шмат казаць! Дык-жа вы самі ведаеце.

Ну ведама!

Дык да пабачэньня! Да заўтра! Сардэчна паціснулі сабе рукі.

У галаве Попутчіка быў хаос. Кучы супярэчнасьцяў. Перавал думак, якія змагаліся адна з аднэй...

Як раптам счэз, так цяпер раптам зьявіўся жыдок гепісты, які прывёў сюды Попутчіка. Кнопкі электрычных званкоў тут прыладжаны пад дошкай стала гэткім чынам, што, сядзеўшы пры стале, можна невідавочным рухам пазваніць на таго, хто чакае на калідоры.

Попутчіка правялі на вуліцу праз галоўныя ўваходныя дзьверы, дзе стаяла варта, і пусьцілі дамоў.

Попутчік ужо варочаўся дахаты адзін... толькі з собскімі думкамі... Думаў:

Добра справу разгледзеўшы, дык гэта надта мілыя людзі!.. Дарма пра іх гавораць блага... Але якздорава разыгралі камэдыю! Хэ-хэ! Рабілі выгляд, што маюць мяне за ворага... А дык-жа аба мне ўсё ўжо добра хіба ведалі! Дык-жа паўпрэдзтва ў Варшаве, даючы мне візу, ужо не магло мець да мяне ніякіх засьцярог... Але правільна кажуць: узапраўды капіталістычны сьвет варожа настроены... Кожнага, хто прыяжджае, трэба добра прасачыць. Накш ня можа быць. Дый у кожным гаспадарстве ёсьць сваё ГПУ, толькі накш завецца... Там Іпіеіідепсе Зегуісе, яшчэ недзе Зідіігапга, у іншым месцы Оеіепгума,- усюды сваё ГПУ. Бяз гэтага нельга...

Аднак-жа...

Успомніў таямнічую неразгаданую сьмерць Тэрэшчанкі, калі той, таксама атрымаўшы дазвол на прыезд у Менск, таксама быў запрошаны на банкет - і раніцай... з савецкага раю папаў у рай нябесны. [3]

Мо і для мяне прыгатавалі гэткі трактамант?

Не! На якога чорта ім прыпатрэбіцца атручваць мяне! Дык-жа добра бачаць, што я іхны чалавек. Я не камуністы, праўда, але я - Попутчік...

Спачатку супакоены, пазьней, аднак, падсьведама прадчуваў пагрозу нейкай небясьпекі.

Але што рабіць? Не скарыстаць запросінаў, не пайсьці?

Нельга. Як-жа гэта будзе выглядаць! Значыцца, баіцца, знакам тым, нешта круціць, тоіцца... Дык-жа кожную хвіліну могуць прыслаць да яго пасланца з пісьмом "совершенно секретным", і павінен будзе ісьці за ім, куды яго павядуць. Нічога не паможа. Рады ніякай няма.

"А баяцца, што пад уплывам алькаголю скажу нешта лішняе,- няма чаго!.. Чаго-ж мне палохацца, калі я маю чыстае сумленьне? Тое, што я казаў сёньня, скажу й заўтра, і заўсёды, бо мае дачыненьне да Саветаў яснае, зусім выразнае і - нязьменнае"...

* * *

Матка спаткала сына неспакойнымі вачыма.

Ну, што-ж гэтакдоўга?.. Я так баялася... Думала, што ня вернешся...

Хэ, хэ... Чаму?

Ну, кажы, чаго хацелі? Аб чым пыталіся?

Хаця Попутчік, выходзячы з хаты, не казаў, куды ідзе, матка - старая савецкая грамадзянка, ведала, што значаць гэткія запросіны на прыяцельскую гутарку.

Дык праз увесь час дрыжэла, што сына арыштуюць.

Кажы, нарэшце, чаго яны хацелі?

Э, глупства... Ня турбуйцеся... Вось так... пагутарылі сабе крыху... Нічога важнага...

- Але ўсё-ткі што? Што? - дапытвалася маці.

- Дык-жа кажу, што нічога важнага... Калі-б было нешта паважнае, дык я сказаў-бы.

- А, разумею! яны забаранілі табе расказваць... О, Божухна мой, Божа!..

* * *

У гэтую ноч маці і сын спалі неспакойным сном.

"Товарищеская чашка чаю"

На другі дзень Попутчік быў у прызначаным месцы, чакаючы тав. Карытава.

Роўна а 8-й гадзіне ўвечары прыйшоў Карытаў у даўгой чырвонаармейскай шынэлі, выглядам сваім нічым ня розьнячыся ад іншых вайсковых, якія прыходзілі да сталоўкі № 1.

(Даўней, перад рэвалюцыяй гэта быў рэстаран Фрыца пад Маскоўскай гасьцініцай. Калісьці гэта быў першарадны рэстаран, цяпер брудная савецкая сталоўка з падлогай, пасыпанай апілкамі.)

Карытаў не падыйшоў да століка Попутчіка, але кіўнуў яму галавой, каб ішоў. Попутчік устаў і пайшоў за Карытавым.

Ішлі нядоўга. 3 Савецкай вуліцы павярнулі ў нейкі завулачак, пасьля ішлі па нейкай слаба асьветленай вуліцы, урэшце затрымаліся перад брамкай, што вяла ў садок, у глыбі якога стаяў аднапаверхавы дом.

Дом быў новы. Калідор, пачынаючыся ад уваходных дзьвярэй, меў з абодвух бакоў дзьверы, якія вялі ў малыя паасобныя кватэры.

Гэта было "обцежнтне" супрацоўнікаў ГПУ.

Тут жылі й іхныя вяльможы.

Карытаў адчыніў дзьверы да аднэй з кватэр.

Усяго з мэбляў было тут толькі: отамана, стол і крэслы. Апрача гэтага, у рагу пакою стаяў фортэп'ян, на якім былі расстаўленыя закуска і выпіўка, прыгатаваныя

дзеля "товарнцеской чашкм чаю". Побач савецкае манаполькі стаялі тут бутэлькі з крымскім віном, на талерках - халодная закуска: розныя рыбы, кансэрвы, мяса, ікра...

Карытаў узяў паліто Попутчіка, каб павесіць у суседнім пакоі.

Ах, ня турбуйцеся, таварыш, я сам...- і з гэтымі словамі Попутчік прашмыгнуў у другі пакой, дзе пры ручной швэйнай машыне сядзела нейкая маладая жанчына.

Дзеля таго, што Карытаў не сьпяшаўся, каб пазнаёміць госьця з дамай, Попутчік галянтна пакланіўся перад незнаёмай, сказаў сваё прозьвішча і пацалаваў ручку.

Вярнуліся ў першы пакой. Гепістка засталася на сваім месцы.

Гутарка ня клеілася. Добра, што пачалі ўжо зьбірацца госьці, "старыя знаёмыя - Гродзіс, Гендзін, пасьля зьявіўся нейкі пануры тып, у якога ўвесь твар быў пакалечаны воспай. Усе тытулавалі яго "товарнц прокурор".

Ня было яшчэ толькі Апанскага.

Ня будзем яго чакаць. Ён прыйдзе пазьней, мае шмат работы, - сказаў Гродзіс.

Селі за стол, куды перакачавалі з фортэп'яну настаўленыя там закускі і бутэлькі.

Ужо пасьля першай чаркі запанаваў цёплы прыяцельскі настрой. Пасьля другой Попутчіку захацелася... сказаць тост.

Таварышы! - клікнуў, устаўшы з чаркай у руцэ.- Калі, прыехаўшы ў Менск, на другі дзень раніцой я глянуў праз вакно... Я пабачыў ехаўшыя на вуліцы вазы з цэглай... Цэглай! Таварышы!.. Гэта сымбалічна! Гэта надзвычайна!.. Цэгла-таварышы!.. Цэгла - гэта будаўляны матар'ял, з цэглы будуюцца новыя дамы... І ў гэтую часіну, як ніколі дасюль, я ўцяміў, я адчуў ува ўсёй глыбіні, куды я прыехаў... Я прыехаў у краіну Вялікага Будаўніцтва! У краіну, дзе ідзець ломка старых формаў жыцьця, каб на іхных руінах пабудаваць новы лад, лад справядлівы, дзе няма эксплёатацыі працоўных... Таварышы! Я п'ю гэтую чарку за савецкае будаўніцтва!

* * *

Гродзіс піў шмат і запрашаў гасьця апаражняць чаркі. Менш піў Гендзін. Карытаў не аставаўся ад Гродзіса. Таварыш пракурор зусім ня піў і нічога не казаў. Толькі глядзеў панура на стол, кідаючы ад часу да часу свой цяжкі погляд на Попутчіка.

Маладая жанчына ўвесь час заставалася ў сваім пакойчыку, не праяўляючы ніякага знаку жыцьця.

Ня было таксама чуваць, каб працавала швэйная машына.

Пасьля прыйшоў і Апанскі. Спазьніўшыся, ён наліў сабе адразу цэлую шклянку гарэлкі, выпіў яе адным махам і закусіў ікрой.

Галоўнай асобай гэтага вечара быў госьць, Попутчік. Ён найбольш гаварыў, яго найбольш ахвоча слухалі, яму налівалі чарку, падавалі закуску. А ён, пад уплывам сымпатычнай атмасфэры, якая вытварылася сярод новыхягоных прыяцеляў, расказваў. Казаў аб тым, які ён шчасьлівы, што ўрэшце прыехаў у БССР, якяму было "душна" ў капіталістычнай дзяржаве, казаў аб сваіх літаратурных канцэпцыях, аб спадзяваным прыезьдзе жонкі з дзяцьмі, якіх хацеў узгадаваць у духу савецкім...

- Попутчік (дый ніхто, мусіць, з беларусаў) ня ведаў, што гэтай сучаснасьці, якой ён гэтак захопліваўся, дні ўжо зьлічаныя, што ўсе гэтыя "дасягненьні", уся гэтая беларусізацыя ўжо нядоўгавечныя. Што пройдзе ня шмат часу і зьменіцца курс. Пачнуцца "нацдэмаўскія" працэсы. Людзі на найвышэйшых становішчах скончаць сваё жыцьцё самагубствам або будуць расстрэлены ў ГПУ. Што вось за гэтую работу, якая цяпер карыстаецца багаславенствам згары і ўсялякімі грашовымі ды іншымі падтрыманьнямі, гэтыя людзі будуць абвінавачаны ў "нскрнвленнн" нацыянальнай палітыкі, "уклоне", у контррэвалюцыі, лучэньні з дэфэнзывай, фашызьме, шпіянажы, збройным паўстаньні і няма ведама яшчэ ў чым - і, хто не разьвітаецца са сваім жыцьцём, як Ігнатоўскі і Чарвякоў,- паедуць на Салоўкі, Туркестан, Нарым - у концэнтрацыйныя лягеры, а хто й шмат бліжэй: грузавіком у Камароўскі лес, дзе атрымае за сваю савецкую лёяльнасьць заплату з нагану.

Попутчік ня ведаў гэтага.

І, знакам тым, ня ведаў, што дэманструючы сваю беларускасьць і жаданьне працаваць на карысць беларускай культуры ды захопліваючыся дасюляшнімі дасягненьнямі,- ён падпісваў ужо свой прысуд.

А гепістым усе было ясна, яны ўжо ўсё ведалі.

* * *

Ня гледзячы на ветлую прынуку, госьць піў вельмі мала.

Аўсё-ткі ... не памятаў, як і калі разьвітаўся з мілымі гаспадарамі. Ня ведаў, што Карытаў адвёз яго на звошчыку дахаты і давёў да дзьвярэй.

А калі на другі дзень прачнуўся з шалёным болем галавы, раздумваў.

Не разумею, як гэта здарылася. Дык-жа я ня шмат выпіў. Гэта хіба савецкая гарэлка такая паскудная... Ну, але самае важнае, што жыву... Вось і жыву! А кажуць, што Тэрэшчанку атруцілі... [4] Ерунда! Мусіць, меў хворае сэрца... Ну, але-ж гэта іхная гарэлка!.. Хай яе!.. Ня думаў, што яна гэтак чалавека разьбівае...

Попутчік ня ведаў, што гарэлка тут не вінавата.

Таварышы "работают"

Дзеля таго, што дакучаў яму страшэнны КаЬеп-іаттег, Попутчік устаў даволі позна. Калі, памыўшыся і выпіўшы шмат халоднай вады, выйшаў з хаты ізноў, як штодня, спаткаўся на ганку з вядомымі ўжо яму незнаёмымі ты памі. Сядзелі на ўсходачках пад ганкам, чакаючы цярпліва на Попутчіка.

Дзень добры, таварышы! - прывітаўся з імі, як са знаёмымі.

Добры дзень.

"Работаете", товармцм?

Хэ, хэ, работаем, товармц! - адказалі, канфузьліва ўсьміхаючыся.

Наагул, далейшая кансьпірацыя, далейшае "валяньне дурака", ня мела ўжо сэнсу. Шпіёны добра ведалі, што іхная ахвяра пазнаець іх і далей вялі сваю работу ўжо адкрыта, не хаваючыся.

Попутчік пайшоў Вясёлай вуліцаю ў кірунку да цэнтра гораду, а таварышы шпіёны ў нязначнай адлежнасьці назіркам за ім.

Попутчік ішоў і лаяўся:

На якога чорта гэтыя гады пруцца за мной?!. Там учора былі гэткія прыемныя, гэткія мілыя людзі... здаецца, што нават пілі на брудэршафт, а тут... маеш табе!.. ізноў гэтыя два лезуць за мной, як цені... Што за чорт!.. Нічога не разумею... Трэба хіба пайсьці пагаварыць аб гэтым з Ігнатоўскім [5].

Памыляўся, думаючы, што Ігнатоўскі спаткае ягоз адкрытымі рукамі. Старшыня Інбелкульту [6] прыняў цяпер Попутчіка халодна, як звычайнага нуднага інтэрэсанта. Попутчік пачаў жаліцца:

Што за чартаўня, таварыш! Дык-жа я прыехаў легальна, атрымаўшы савецкую візу... Дык-жа "Грамада" мяне добра ведае, могуць за мяне паручыцца... Аза мной усьцяж ходзяць. Двох ходзіць... Сяньня выходжу з хаты - ужо сядзяць на ганку і чакаюць... У чым справа? Дзеля чаго гэта? Ажно злосьць бярэ! Парайце мне, што рабіць?

Ці вы ўжо былі... там... ну, у ГПУ? - спытаўся Ігнатоўскі, паглядаючы пільна праз акуляры на Попутчіка.

-Але... нядаўна... -адказаўзьдзіўлены Попутчік.

Няўжо-ж усе, якія прыяжджаюць у гэтую краіну свабоды, павінны прайсьці праз вагонь допытаў ГПУ!

Ну і што?..- пытаўся далей старшыня Інбелкульту.

Памятаючы аб засьцярозе: "совершенно секретно", Попутчік абмежаваўся толькі агульнымі словамі, ня кажучы таксама нічога аб учарашняй "товарнцеской чашке чаю".

Нічога... Усё добра... Я ім усё расказаў...

Ну? І як да вас паставіліся?

Надтадобра... Прынялі мяне вельмі добра. Ігнатоўскі задумаўся. Моў разважаў нешта, моў яшчэ хацеў нешта спытацца. Попутчік дакінуў:

Але-ж я прыехаў з багаславенста "Грамады", а Ульянаў маець аба мне вельмі прыхільныя інфармацыі...

Гм... Ульянаў?.. Чакайце!.. Ведаеце што? Учора акурат прыехаў з Варшавы Ульянаў... Едзе ў службовых справах у Маскву... Зайдзецеся да яго. Ён жыве ў "Эўропе"...

Што кажаце!? Ульянаў у Менску! Ах, як гэта добра! Іду да яго!

Ідзеце!.. Гасьцініца "Эўропа"... Ведаеце, дзе гэта?

Ведаю... Бывайце!.. Дзякую.

3 Інбелкульту да "Эўропы" было недалёчка. Як ужо Попутчік быў на месцы і пастукаў у дзьверы пакою Ульянава.

У апартамэнтах дыплёмата

Ульянава ня было ў пакою. Попутчік зьдзівіўся, пабачыўшы тут шмат народу. Былі гэта пераважна маладыя жыдкі і жыдовачкі. Усе, хто чакаў на дыплёмата, сядзелі ўздоўж аднае сьцяны на крэслах, пастаўленых адно пры адным. Апрача невялічкага століка, гэныя крэслы былі адзінымі мэблямі ў гэтых апартамэнтах. Не спадзяючыся спаткаць тут гэтулькі людзей, Попутчік ня ведаў, што рабіць. Заміж таго, каб усім агульна пакланіцца, ён падыйшоў да кожнага, падаючы руку на павітаньне і прадстаўляючыся кожнаму жыдку і жыдовачцы.

І ў той самы момант думаў: "Навошта я гэта раблю? Лішняе. Дык-жа з гэтымі людзьмі нішто мяне ня лучыць і, магчыма, што ўжо больш ніколі ў жыцьці іх не пабачу..."

А яны глядзелі з дзівам на новапрыбылага ў прызваітым заходняэўрапэйскім касьцюме, у белым каўнерчыку на шыі, з цьвярдым фільцовым капялюшом у руцэ.

Усе іншыя сядзелі ў шапках, зусім ня думаючы зьнімаць іх з галавы.

Попутчік адчуваў сябе тут надта чужым.

У пакоі запанавала цішыня.

Усе вочы ўглядаліся на Попутчіка.

У той час дзьверы адчыніліся і ўвайшоў малады беларускі паэт У. Жылка [7]. Попутчік вельмі ўсьцешыўся, пабачыўшы хаця аднаго знаёмага чалавека.

А, і вы да Ульянава?

Але. І вы таксама?

Але. Маю адну справу...

Кажуць, выяжджае ў Маскву.

Але. Здаецца, сяньня ўвечары.

Ня ведаеце, дзе ён цяпер?

Зараз прыйдзе. Пайшоў на ніз да парыкмахэра.

Неўзабаве зьявіўся чаканы дыплёмат. Увайшоў з ручніком, павязаным навакол шыі, з тварам, густа пасыпаным пудрай.

Быў гэта малады яшчэ чалавек з выглядам сухотніка, блёндын, з бародкай. "Каб ня гэтая бародка,- думаў Попутчік,- дык гэты белы напудраны твар меў-бы шмат супольнага з маскай П'еро".

Попутчік упяршыню бачыў Ульянава і цікаўна прыглядаўся. Дык гэта ж той чалавек, які дапамог яму атрымаць савецкую візу!

А, гэта вы, таварыш Попутчік! - прывітаў яго радасна Ульянаў,- Я ўяўляў вас інакш. Сядайце, калі ласка. Ну, кажэце-ж, якжывяцё, як вам тутака падабаецца? Ну, як? Не шкадуеце, што прыехалі?

3 гэтымі словамі Ульянаў сеў пры стале, дзе стаяла люстэрка, і пачаў канчаць свой туалет, сьціраючы ручніком пудру з твару.

"Чаму не зрабіў гэта ў парыкмахэра? Чаму зьявіўся гэтак на прыймо людзей?" - праляцела праз галаву Попутчіка, але ня было часу займацца гэтымі думкамі, і ён, паніжаючы голас, пачаў казаць аб сваіх клопатах:

Усё добра, таварыш! Толькі непакоіць мяне адна рэч: за мной усьцяж ходзяць.

Хто ходзіць?

Нейкія два вярзілы, адразу ажно два!.. Гэтая нястача даверу да мяне, гэта страшэнна мучыць маральна... Чуеце, таварыш Ульянаў! Усё ходзяць, усюды ходзяць, бязупынна ходзяць, ад самага раньня ўжо чакаюць мяне на ганку!.. Я хацеў-бы высьвятліць, аб што йдзе? Дык-жа вы, таварыш, ведаеце, з якімі мэтамі я ехаў у Менск... Дык-жа Тарашкевіч казаў вам аба мне...

Ну, але, але! Я ўсё ведаю... Шмат мне аб вас казалі, я вас добра ведаю... А вы ўжо гутарылі там... з імі... на Савецкай вуліцы?

"І гэны таксама,- падумаў Попутчік.- Мусіць, гэта нядаўняя гутарка ў ГПУ была бязумоўнай часткай праграмы прабываньня ў БССР..."

А голасна сказаў:

Але. Мы там шырака гутарылі. Усё высьветлілася. Усё ў парадку... Аўсё-ткі ходзяць!.. Пасьля апошняе гутаркі я думаў, што ўжо гэта скончана... Ну! Усё-ж ходзяць!

Ха-ха-ха! "Ходзяць", кажаце.- Ульянаў шчыра засьмяяўся.- Ну, добра, сяньня я буду з імі бачыцца, па гутару аб вас... Праз пару дзён я буду варочацца ў Варшаву. Праяжджаючы праз Менск, ізноў тут затрымаюся на адзін дзень. Загляньце тады да мяне. Пагутарым.

Новы савецкі грамадзянін

На другі дзень Попутчік ужо не спаткаў на ганку вядомых шпікаў. Гэтак прайшла пара дзён. Ня бачыўшы за сабой агэнтаў ГПУ, ён цешыўся, што за ім ужо ня сочаць, ня ведаючы таго, што за ім ходзяць больш дасьведчаныя ў сваім рамясьцьве працаўнікі.

Аднойчы падыйшоў да яго на вуліцы нейкі чалавек.

Таварыш Попутчік! Будзьце ласкавы пайсьці за мной... Вас хоча бачыць таварыш Апанскі.

"Маеш табе!.. Дык яшчэ не канец! Яшчэ клічуць!.. Ну што-ж рабіць! Дык-жа там нічога благога мяне не спаткае",-- падумаў Попутчік.

Скуль вы мяне ведаеце, таварыш? - спытаўся.

-0,я вас добра ведаю,- загадкава ўсьміхнуўся незнаёмы. Пайшлі ў кірунку Савецкай вуліцы.

У чым справа? Ці ня ведаеце, таварыш? - паспрабаваў Попутчік пацягнуць незнаёмага за язык.

А скуль-жа я магу ведаць! Я маленечкі чалавек. Мне начальства ня кажа...

А можа-б, мы зайшлі дзе на чарку гарэлкі,- запрапанаваў Попутчік, ня трацячы яшчэ надзеі выцягнуць нешта ад гепістага.

Апрача таго, хацеў чаркай гарэлкі дадаць сабе адвагі, бо нягледзячы на ўвесь свой оптымізм, падумаўшы, што яго зараз чакае спатканьне з Апанскім, рабілася яму неяк млосна.

Не, не, не цяпер. Вельмі дзякую. Хіба іншым разам. Думаю, што яшчэ няраз спаткаемся. Цяпер таварыш Апанскі на нас чакае.

У ГПУ Попутчік, як дагэтуль ізноў быў пастаўлены перад абліччам ужо знаёмых фігур: Апанскі, Гродзіс, Гендзін, Карытаў...

Ну, як-жа-ж вы ўстроіліся, таварыш? - першае пытаньне задаў Гродзіс.

Гм... Праўду кажучы, дык яшчэ ня ўстроіўся...

Ну, як-жа цяпер? Ходзяць за вамі ці ня ходзяць? Ха-ха-ха! - сьмяяўся Апанскі.

Не... хэ-хэ-хэ... ужо ня ходзяць...

А вы гэтак непакоіліся!.. Ха-ха-ха!.. А гэта звычайнае непаразуменьне. Мы забыліся адмяніць стары загад. Гэтулькі ўсяго на галаве, што цяжка аба ўсім памятаць!

А як-жа там матуля ваша? Здаволена, што прыехаў сынок? - чула спытаўся Гендзін.

0, ведама, маці вельмі рада. Ізноў зьвярнуўся Апанскі:

А ведаеце што, таварыш Попутчік! а там у Вільні ну дык жа аб вас напісалі! Здорава напісалі!

Што напісалі?

Аб гэтым іншым разам... Скажу толькі, што калі-б вы туды цяпер вярнуліся, ну дык селі-б моцна, на шмат гадоў!

Чаму? Я-ж нічога такога не зрабіў...

Ведаеце што,- сказаў паважна Гродзіс,- мы толькі што перад вашым прыходам акурат аб вас гутарылі, і ведаеце, якая нам думка прыйшла ў галаву? Заставайцеся тутака!..

Але-ж я вельмі хачу...

Але, калі хочаце тут застацца і працаваць для беларускай культуры, дык прымайце савецкае грамадзянства. Гэта шмат аблегчыць вам жыцьцё.

Попутчік праясьнеў:

Што вы кажаце! Дык-жа аб гэтым я толькі і думаў. Але, кажуць, што атрымаць савецкае грамадзянства вельмі цяжка... Але калі гэта магчыма...

Ня турбуйцеся. Калі мы гэта захочам, вы атрымаеце грамадзянства без даўгой цяганіны. Зараз я вам памагу...

3 гэтымі словамі ўзяўся за ручку тэлефону і званіў у камісарыят.

"... Зараз прыйдзе да вас таварыш Попутчік... У справе грамадзянства... Вы, калі ласка, там усё для яго зрабеце... Не, ня трэба... Бяз доўгай працэдуры... Хутка і проста..."

Выбачайце,- уставіў свае слова Попутчік,- але ў гэтай справе мне, мусіць, трэба паразумецца з польскім консульствам... Падаць там нейкую заяву...

Не! Не! Не!.. Ня трэба да консульства! Ужо мы самі выпаўнім за вас усе фармальнасьці... Ідзеце цяпер, таварыш, у камісарыят, напішэце там патрэбную заяву і хутка атрымаеце грамадзянства... Во як гэта ў нас робіцца - раз, два, і гатова! ня так, як у капіталістычных краёх...

Попутчік паляцеўда камісарыяту. Там на яго чакалі. Спаткалі надта ветла. Падалі паперу і чэрню.

Попутчік напісаў заяву.

Казалі яму прыйсьці праз пару дзён.

У працягу дзесяцёх дзён Попутчік ужо быў савецкім грамадзянінам.

Напісаў да жонкі, каб ліквідавала кватэру ў Вільні ды ехала з дзецьмі ў Менск.

"...Нарэшце я ўстроіўся,- пісаў да жонкі. - Далі мне савецкае грамадзянства і дастаў работу... Будзе нам добра..."

Жонка адказала лістом, у якім прабіваўся сум і пакорнасьць свайму лёсу.

"...Я адчувала, што гэтак скончыцца... Што-ж рабіць! Дзе ты, там і мы... Я пачала ўжо рабіць захады да выезду... Ужо прадаю рэчы..."

* * *

Попутчік паехаў у Віцебск на становішча літаратурнага кіраўніка 2-га Беларускага дзяржаўнага тэатру. Ня была гэта, аднак, служба штатная. Меліся яму плаціць ад п'есы. Але на жыцьцё хапіла-б...

Перад Новым годам

Віцебск

Гэта было 31 сьнежня 1926 году. На чацьверты дзень пасьля атрыманьня Попутчікам савецкага грамадзянства.

Попутчік сядзеў перад люстэркам з брытвай у руццэ. У хаце, апрача яго, нікога ня было. Дзякуючы гасьціннасьці свайго прыяцеля, дырэктара ўрадавага беларускага тэатру М. Красінскага, Попутчік у яго акватараваўся.

- Што за ліха! - думаў, саскрабаючы брытвай валасы з твару. - Якая дзіўная штука! Калі я запрапанаваў спаткаць новы год у рэстаране, акторы глянулі на мяне з такім жахам, быццам я сказаў нешта недарэчнае. Відаць, што ў гэтай старонцы людзі п'юць гарэлку хаваючыся.

Або з гэткімі порткамі! Дык-жа пасьля майго прыезду з Вільні ніводзін з іх не прайшоў міма, не памацаўшы мяне за нагу і ня спытаўшы, якая цана гэткіх портак за граніцай. Узапраўды, дзіўна яны тут апранаюцца. Жанчыны ходзяць у мужчынскіх шапках, мужчыны носяць нейкія каляровыя хламіды.

Попутчік пачаў мазаць другі раз твар мылам, як раптам зазьвінеў званок.

Каго там нясе?.. Увайшоў нейкі незнаёмы.

Выбачайце, калі ласка, што перашкаджаю. Бачу, што вы заняты... Я маю даручэньне... я супрацоўнік ГПУ... мне даручана прасіць вас, каб вы заўтра вячорным цягніком выехалі ў Менск. Хоча вас бачыць таварыш старшыня Апанскі...

А, акурат пасьлязаўтра я зьбіраўся ехаць у Менск,- адказаў Попутчік.

Не, не! - перапыніў яго незнаёмы. - Вас вельмі прасілі, каб заўтра... Выбачайце, але, можа, грашовыя справы?.. Калі дазволіце, дыкя мог-бы вам пазычыць...

0 не, нічагусенькі... Дзякую... Ну, калі гэта так важна, дык канец канцоў магу выехаць і заўтра.

Але. Будзьце ласкавы. Калі ласка, падпішэце, што я паведаміў вас.

0, якія фармальнасьці!

Так, ведаеце, фармалістыка... Нічога не парадзіш, такі заведзены парадак... А дзе вы спатыкаеце Новы год?

Сярод актораў, у прыватнай кватэры.

Ну, ня буду вам перашкаджаць. Бывайце здаровы. Зычу весела правесьці час.

-1 вам таксама... Бывайце... Асьцярожна, тут цёмна... Вось дзьверы... Усяго добрага!

Незнаемы пайшоў.

Якія мілыя людзі,- думаў Попутчік, сядаючы ізноў перад люстэркам. - А там, у нас за граніцай палохаюць усіх гэтымі літарамі: ГПУ... Надта мілыя!.. Джэнтэльмэны! А якая простасьць, шчырасьць! Чалавек незнаёмы прапануе мне пазыку, як добры прыяцель... Мілыя людзі! Ня тое, што ў гнілых буржуазных краёх!

Філёр

Назаўтра ўвечары Попутчік сядзеў у вакзальным буфэце, чакаючы на прыход цягніка.

У буфэт увайшла кампанія, зложаная з двох мужчын, жанчыны і сабакі. Мужчыны былі ў дарагіх шубах, дама была апранута ня горш за жанчын гнілога захаду, у аднаго з мужчын быў футляр са складной стрэльбай.

Кампанія расьселася за суседнім столікам і пачала гутарку на паляўнічыя тэмы.

Хто гэтыя людзі? - думаў Попутчік. - Гэтыя вясёлыя, добра апранутыя, поўныя радасьці жыцьця людзі?

Як вы яго клічаце? - спытаўся адзін з мужчын у другога.

Філёр.

-Ха, ха! Праўда, Філёр! Лоўкае імя! Філёр! Хадзі сюды! Ха-ха-ха!

Сабака сядзеў спакойна на падлозе, ленна паглядаючы сваймі разумнымі вачыма то на аднаго, то на другога. Раптам адзін з іх пахіліўся над сабакам і, зірнуўшы на Попутчіка, шапнуў:

Філёр! Вазьмі!

Філёр падняўся са свайго месца, не сьпяшаючыся падышоўда Попутчіка і, абапёршы лапы на ягоных каленях, павярнуў сваю касматую морду да свайго гаспадара, быццам пытаючыся, ці добра выканаў заданьне.

Элегантная кампанія расьсьмяялася.

Які мілы жарт,- падумаў Попутчік і ўсьміхнуўся, пазіраючы на незнаёмых. Філёр вярнуўся на свае месца.

Гутарка перайшла на іншыя тэмы. Цяпер гаварыла дама. Гаварыла аб шаўковых панчохах, аб вялікіх цэнах, аб тым, як цяжка знайсьці добры тавар.

Цягнік ужо прыйшоў. Толькі адзін вагон ідзе проста ў Менск. Калі сядзеш у іншы - у Воршы будзе перасадка. Попутчік знайшоў гэты вагон і ўсьцешыўся, пабачыўшы

там бачаную ў буфэце кампанію. Значыцца, едзем разам у Менск. Пачаў разглядацца навакол, шукаючы для сябе месца.

Вы шукаеце месца? - падыйшоў да яго адзін з незнаемых джэнтэльмэнаў. - Вось вашае месца. І паказаў рукой на незанятую лаўку.

Сядайце,- казаў далей незнаёмы ўпаўголасу, каб ня чулі іншыя пасажыры.- Вы арыштаваны. Зразумела? Вось ордэр!

І чэкісты паказаў нейкую паперку.

Попутчік ускрыкнуў:

Як?! за што? чаму?!

Цсс! - супакоіў яго незнаёмы. - Не цяпер, тут публіка, пасьля пагаворым... Сядайце, можаце прылегчы... Філёр! на месца!

І Філёр паслухмяна палез пад лаўку Попутчіка на паказанае яму месца.

Чэкістыя далей вясёла гутарылі аб розных рэчах. Пась ля заснулі. Заснулі і ўсе пасажыры ў вагоне. Ня спаў толькі Попутчік і ягоны вартаўнік - Філёр. Як толькі Попутчік паварухнецца, сабака бурчыць. Попутчік стараўся нават ня дыхаць, каб не злаваць свайго нямілага суседа пад лаўкай.

Дык як ён мог спаць! У галаве гудзелі думкі: за што? тут хіба непаразуменьне! Поўна неспадзевак у гэтым саюзе савецкіх рэспублік!.. Але за што-ж мяне? Дык-жа я ўжо даўно перамяніўся да Саветаў! Дык-жа я ўжо даўно ані словам, ані пяром не выступаў проці іх! Я прыбыў сюды зусім легальна!.. Дык чаго-ж ім ад мяне трэба?

У вадказ на гэтыя пытаньні Філёр няпрыязна бурчэў пад лаўкай...

* * *

Раніцой кампанія разьбілася. Пан са стрэльбай у футляры разьвітаўся з панам бяз стрэльбы і з ягонай дамай. Селі на звозчыцкія санкі: чэкісты побач Попутчіка, дама ў іх на каленах, пры нагах разьлёгся Філёр.

Савецкая вуліца, ГПУ,- скамандаваў чэкісты звозчыку.

Паехалі. Гэтыя сані везьлі Попутчіка ў невядомую будучыню.

Федзя! ці ты хутка вернешся на сьнеданьне?

Але. Скора. Вось толькі яго здам. "Яго" - значыцца Попутчіка.

У камэндатуры ГПУ звычайная працэдура. Адзін "здаў", другі "прыняў", расьпісаўся. Пасьля "вобыск". Пасьля нейкі калідор, рад дзьвярэй. Адны з іх адчыніліся перад Попутчікам. Нары, вакно з кратамі. Брудныя, са сьлядамі клапоў сьцены...

А пасьля - доўгія гадзіны панурых думак, можа, дні й ночы, а можа, месяцы, а можа гады нават.

Думак, якія пачаліся ў падвале ГПУ ў дзень новага 1927 году, ды якія давялі Попутчіка да перакананьня, што, аднак, "нашн путм расходятся".

Бяз маскі

Але далоў маску! Бо, мусіць, ужо чытач і сам здагадаўся, што пад гэтай, вельмі празрыстай, між іншым кажучы, маскай "Попутчіка" хаваецца сам аўтар гэтых успамінаў.

Скідаю маску. Але! Гэтым наіўным "Попутчікам" быў я - Францішак Аляхновіч.

Чытачы мае! Вы думаеце, што гэта лёгка прызнацца, што я, ужо не дзяцюк, даў так наіўна, такдурнавата, гэтак бязьмежна недарэчна ашукаць сябе! Мне цяпер сорамна, што я гэтак бяскрытычна верыў тады ў савецкі міраж, што нават агентаў ГПУ прыймаў за людзей, якім можна верыць, мала што не за сваіх прыяцеляў.

Цяжка было пісаць гэту споведзь, гэтае дабраахвотнае "пакаяньне". Довадам гэтага, што ў 1937 г., выпускаючы ў Вільні сваю кніжку "У капцюрох ГПУ", я абмежаваўся толькі сваімі вастрожнымі ўспамінамі, ня кажучы нічога аб тым, што было са мной ад дня прыезду ў Менск да дня арышту.

Але трэба было напісаць і аб тым, што дзеялася паміж 17 лістапада 1926 г. і 1 студзеня 1927 г. Бяз гэтага было шмат чаго няясна. Адны пыталіся: "За што-ж канец канцоў бальшавікі пасадзілі гэтага Аляхновіча?" А іншыя казалі:

"Э! Мусіць, нешта было... гэта нездарма... чалавека так нізашто ў вастрог ня садзяць..."

Цяпер маеце ўсё, няма нічога недасказанага! Цяпер ведаеце, за што. Але цяпер, пасля перажываньняў апошніх год, ужо, мусіць, ніхто й не задаваў-бы гэткіх пытаньняў. Цяпер ужо ўсе - і ў Заходняй і Усходняй Беларусі - добра пазналі бальшавікоў і ведаюць, за што людзей садзяць у вастрог...

Дык навошта я гэта ўсё пішу? Можа, й ня трэба ўжо аб гэтым пісаць, калі ўсе ўжо добра пазналіся на бальшавікох?

Дай Божа, каб усе. Але яшчэ ня ўсе. Як сыфілітычныя сьпірохэты ў варганізьме, гэтак залазіць ў душы паганая бальшавіцкая атрута. Няхай мае словы, словы "попутчіка", аздараўляюць гэтых бедных духам людзей. Няхай вучацца на маім прыкладзе. Бо ні Тарашкевіч, ні Рак-Міхайлоўскі, ні Гаўрылкін, ні Дварчанін - ды й ня пералічыш іх усіх, нічога вам ня скажуць. Адны з гэтых няшчасных, неразумных гніюць ўжо ў зямлі, іншыя - у концлягерах або вастрогах.

Мне пашанцавала. Я шчэ жыву. Я на волі. Я магу яшчэ трымаць пяро ў руцэ. Ад свайго вызваленьня, восем год назад, я не пакідаю пісаць і гаварыць аб найстрашнейшым ворагу чалавецтва - аб бальшавізьме. Мне калісь ня верылі. Казалі, што гэта паэтыцкая выдумка. Хлусьня. Цяпер паверыце.

У падвале

Дзьверы адчыніліся. Заскрыгатаў ключ. Я глянуў на сваю новую кватэру.

Падвал. Падлога цагляная. У вакне выбіты шыбы. Краты. На сьценках нейкія дзіўныя дзіры. Нейкія плямы. Мабыць, гэта былі плямы ад расьцёртых клапоў, але мне тады яны здаваліся пырскамі крыві расстрэляных тут людзей.

Страшэнна сьцюдзёна. У гэты дзень тэмпэратура на-панадворку, мусіць, была ня менш за10 градусаў марозу, а тут выбіты шыбы ў вакне.

Я закурыў (папярос у мяне не адабралі) і пачаў хадзіць па камары, ад сьценкі да сьценкі, з кута ў кут, як зьвер, зачынены ў клетцы.

Думкі хмарай праляталі праз маю галаву. Я ня мог яшчэ ўцяміць свайго палажэньня. За што, дзеля чаго арыштавалі мяне? Тады я шчэ ня мог падумаць, што мяне сьцягнулі ў СССР з правакацыйнай мэтай.

Заміж шырокае культурнае працы ў Савецкай Беларусі - цесная камара ў падвале з выбітымі вокнамі.

Змораны думкамі і хадой па камары, я сеў на нары, якія былі тутака адзіным мэблем. Я спрабаваў заснуць. Вырваўшы з падлогі дзьве цэглы, я падлажыў іх сабе пад галаву й разлёгся на сваім "ложку".

0, каб заснуць! Каб забыцца на гэтыя абставіны! Але сон не зьяўляўся. Ды, апрача таго, дакучлівы холад прымусіў мяне ўскочыць з гэтай пасьцелі і далей кідацца з кута ў кут.

Я пачаў дамагацца, каб мяне паклікалі "наверх" дзеля высьвятленьня таго, што сталася. Да Апанскага я не хацеў ісьці. Гэтая ягоная вечная іранічная ўсьмешка не прарочыла нічога добрага. Але я мог даверыцца Гродзісу. Гэты таўстапузік з добрым вясёлым тварам быў такі сымпатычны! Гэй! Здаецца, што на гэтым памятным банкеце я піў з ім на брудэршафт... Ну, ведама, ня буду казаць яму "ты"... Тады - гэта быўтакі мімалётны настрой... Буду казаць "вы", "таварыш"...

Я стукаў кулаком у дзьверы, каб выклікаць дзяжурнага чырвонаармейца.

- Чаго стукаеш? - быу адказ. - Усе заявы толькі на паверцы ўвечары.

Трэба, значыцца, чакаць, а час так памалу цягнецца! Асабліва ў першыя вастрожныя дні.

Прынесьлі мне ў алюміневай місе чай і кусок цукру. Я прагавіта піў гэту цёплую жыжку.

Я курыў папяросу па папяросе - і са страхам пабачыў, што ўжо засталося толькі пяць штук! Што будзе, як застануся бяз курыва! Тады ўжо, хіба сапраўды здурэю...

Пачало ўжо зьмяркацца. Пад стольлю заясьнела слабым сьвятлом электрычная лямпачка. Пры гэтым сьвятле мае памяшканьне выглядала яшчэ больш гадка.

Брр! Сьцюдзёна! Пачалася мяцеліца. 3 надворку праз пабітае вакно ляжыць немалая куча сьнежнага пуху.

І нямаведама, што было цяжэй перажываць: ці ўсе гэтыя фізычныя нястачы, ці жах маральных мукаў?..

* * *

Нарэшце так прагавіта чаканая паверка.

Недзе ў калідоры грымелі замкі, чуваць былі цяжкія крокі салдацкіх ботаў, скрыгаталі ключы, стукалі дзьвярыма, даляталі да мяне нейкія нявыразныя галасы...

Набліжаліся да мае камары. Нарэшце дзьверы адчыніліся...

А, гэта ён?..

Але, гэты новы.

Калі прывялі?

Сяньня раніцой.

А пасьля, зварачаючыся да мяне:

Заявленмя какме есть?

Калі ласка, таварыш... Я ня ведаю, таварыш, за што мяне пасадзілі... Тут страшэнна холадна... немагчыма... Сьнег, вецерпраз вакно...

Ну нмчего!.. Праз пару дзён перавядзём вас у іншую камару... Хэ, хэ! не падабаецца ў нас?

-Я, таварыш, хачу бачыцца... Гэта немагчыма... Гэта нейкае непаразуменьне... Я хачу высьвятліць... Дык-жа гэта няўзмогу!

3 кім хочаце бачыцца, гражданін?

Я прашу выклікаць мяне да таварыша Гродзіса.

Да Гродзіса?! - чэкісты зьдзіваваўся, пачуўшы прозьвішча аднаго з вяльможаў. Ну, добра... мы яму даложым...

Дзьверы зачыніліся.

Ізноў я застаўся са сваймі цяжкімі думкамі - гэтымі непажаданымі таварышамі мае адзіноты.

0, каб можна было ня думаць!..

Як ён сказаў?.. "Праз пару дзён перавядзём"... Значыцца не на волю, а толькі ў іншую камару!.. Дый шчэ трэба сядзець у гэтай сьцюдзёнай нары пару дзён!.. Але- жзаўтра я пабачуся з Гродзісам!.. Там усё высьвятліцца...

Я адкрыў пушачку з папяросамі. Ужо засталіся толькі дзьве. Трэба ашчаджаць. Не! Цяпер ня буду курыць!

Пяцьдзесят разоў з кута ў кут, туды й назад - і тады толькі дазволю сабе на гэтую прыемнасьць...

А апошняя - застаецца на заўтрашнюю раніцу.

Раааз...

Двааа...

Трыыы...

На другі дзень

На другі дзень, калі я, замёрзшы, нявыспаўшыся і без папярос, сядзеў з роспаччу ўдушы на сваіх нарах, раптам дзьверы адчыніліся.

Пожалуйте наверх!

Павялі мяне па нейкіх няведамых мне ўсходах, калідорах. Мяне абвеяла цяплом канцылярскіх пакояў.

Чырвонаармеец пастукаў у дзьверы.

Я апынуўся ў прасторным, добра мэбляваным габінэце Гродзіса. Я падыйшоўда яго, якда чалавека, ад якога чакаеш вызваленьня з цяжкой прыгоды.

Гродзіс стаяў за сваім стадом, трымаючы рукі ў кішэнях.

В чём дело?

Таварыш!.. Я да вас, таварыш!.. Што здарылася? На што мяне арыштавалі? Дык- жа-ж ужо ўсё было высьвятлена...

Перш-на-перш,- засычэў Гродзіс,- я для вас гражданін, не таварыш. Гусь свмнье не товармц. А па-другое, у чым рэч?.. Толькі каротка, бо я ня маю часу.

За што мяне арыштавалі?

Як за што? Ха-ха-ха! Вось дык пытаньне! А старыя грахі адпакутваць ня трэба?.. Ды што тут шмат казаць! Як вас паклічуць на допыт, там пагаворыце... А цяпер - марш у камару!

Але-ж, таварыш!.. выбачайце!.. Грамадзянін!.. Ці доўга я буду сядзець у гэтай халоднай камары? Гэта-ж немагчыма!..

Што? Нядобра? - засьмяяўся іранічна чырвоны вяльможа, гэтаксама, як учорашні чэкісты на паверцы. - Ну, добра. Заўтра вас перавядуць у іншую камару... Ну, і марш з ім! - кінуў каманду чырвонаармейцу, што стаяў пры дзьверах.

Мой таварыш

Гродзіс датрымаў слова.

На другі дзень пасьля гэтае гутаркі мяне перавялі ў іншую камару, дзе была падлога з дошчак, цэлыя вокны, дзе, апрача нараў, стаяў стол і два ўслончыкі. Тут было цёпла. Калёрыфэры цэнтральнага аграваньня былі такія гарачыя, што на іх можна было сушыць сухары.

Тут я сядзеў ужо не адзін: я сустрэўся тутака з другім вязьнем.

Пачалі гутарыць. Мой таварыш быў латвійскім афіцэрам. Быў кіраўніком разьведкі на паграніччы. А трапіў сюды вось якім чынам.

Жыў блізка граніцы. Год назад, у вадзін зімовы вечар, нехта пастукаўся ўдзьверы хаты. Гэта быў адзін з ягоных разьведчыкаў, які прыйшоў да яго з савецкага боку быццам у справах службовых.

Калі госьць з савецкага боку расьсеўся й пачалася гутарка, у гэты час, карыстаючыся, што дзьверы ўжо ня былі зачынены на ключ, уварвалася ў хату васьмёра ўзброеных людзей у чырвонаармейскіх шынэлях. Афіцэр, здагадаўшыся аб зрадзе, схапіў браўнінг і пачаў страляць у тых, што напалі на яго. Але пасьпеў толькі аднаго раніць. Іншыя кінуліся на яго, абяззброілі, пабілі, забралі ўсе паперы й пацягнулі сваю ахвяру на савецкі бок. Жонка афіцэра, якая прыбегла на шум, пабачыўшы, што робіцца, выбегла з хаты, каб паклікаць на падмогу блізкую ваенную старожу. Але не пасьпелі яшчэ латвійскія жаўнеры хапіцца за зброю й выбегчы на вуліцу, як ужо тыя, што напалі, апынуліся разам са сваей ахвярай каля суседняга лесу на савецкай тэрыторыі. Жаўнеры не маглі страляць у ўцекачоў, каб не пацэліць у свайго афіцэра.

Усё гэта сталася ў працягу нядоўгіх часін.

Пабітага, ашаломленага неспадзеўкай, прывялі да найбліжэйшага посту ГПУ, падганяючы ўдарамі прыкладаў.

Ён ведаў, што яго чакае. Пагрозамі, абяцанкамі і цэлым апаратам спосабаў, якія ведае толькі ГПУ, патрапілі стэрарызаваць яго гэтак, што ён выдаў усіх сваіх супрацоўнікаў, якія жылі на савецкай тэрыторыі.

Была інтэрвэнцыя латвійскага ўраду. Была выслана нота. Але ўсё дарма, бо... яго прымусілі напісаць на паперы, што ён... перайшоў граніцу - дабраахвотна!

У Менску быу суд. Падсудных было шмат. Двох прысудзілі на кару сьмерці, іншых у вастрог, пераважна на 10 год, а галоўнаму гэрою працэсу, бяручы на ўвагу ягонае "шчырае прызнаньне м пакаяньне" - далі наймякчэйшую кару - пяць гадоў вастрогу.

Але-ж ведама, што судовая пастанова для ГПУ не абавязковая. Засуджаны добра ведаў, што сяньня, маючы прысуд на 5 год вастрогу, заўтра, паводле пастановы колегіі ГПУ, можа быць расстраляны. Дык жыў у заусёднай няпэўнасьці [8].

Часта, калі памочнік каманданта Вавілаў, які ў Менскім ГПУ выконваў таксама й абавязкі ката, заглядваўда нашае камары, таварыш мой, скрываючы свой нутраны непакой, пытаўся вясёлым тонам:

Ну, як думаеш, Вавілаў, расстраляюць мяне ці не?

Э, выдумаў!.. - адказваў нявыразна Вавілаў.

Наагул, Вавілаў быў даволі дабрадушны і стараўся падтрымліваць сярод вязьняў добры настрой. Зусім магчыма, што вязучы сваю ахвяру на месца расстрэлу, ён і тут стараўся суцешыць вязьня:

-Ты, браток, не маркоцься... Гэта ня страшна... Гэтактолькі здаецца... Гэта накшталт таго, як-бы ты ехаў выры ваць сабе зуб... Спачатку страшна, а там - адзін мамэнцік, а пасьля нічога... добра...

Гэтакі быў наш Вавілаў.

* * *

Ведама, я расказаў таварышу ўсю сваю справу. Усю, з усімі дэталямі. Тут нічога не хаваў. Казаў пра ўсе гутаркі ў ГПУ, пра банкет, пра сваё савецкае грамадзянства. Мне тады здавалася, што "совершенно секретно" на волі, за вастрожнымі мурамі перастае ўжо быць сакрэтам.

Я пытаўся, што ён думае, як усё гэта скончыцца?

Мой таварыш глядзеў на маю будучыню вельмі пэсымістычна.

Найменш, што вам могуць даць - гэта пяць гадоў высылкі ўва Ўсходнюю Сібір, або пяць гадоў Саловак... Менш не даюць... Сяджу тут ужо другі год... Праз маю камару прайшло шмат народу... Менш не даставалі... А бальшыня мела дзесяць год або расстрэл.

Значыцца, найменш - 5 год! Пяць даўгіх год быць паз-баўленым волі, быць адарваным ад жыцьця, ад сваіх блізкіх!.. Пяць год - найменш... А можа - дзесяць?.. А можа... расстр...

Брр! Лепш аб гэтым ня думаць!..

Але-ж не! "Грамада" выручыць! Ульянаў выручыць! Каб толькі яны даведаліся! Яны там нічога яшчэ ня ведаюць. Але з часам даведаюцца,- а тады прыйдзе вызваленьне... Адчыняцца вастрожныя дзьверы і - хто ведае - можа, ГПУ будзе "нзвнняться за прмчмненное беспокойство".

Але калі-ж высьвятліцца гэтае непаразуменьне?

Таварыш! Калі мне дазволяць паслаць ліст на волю?

Як вас паклічуць на першыя допыты, тады прасеце ў свайго "уполномоченного"... Можа, дазволіць.

На Камароўку

Часта няма аб чым гутарыць, асабліва калі людзі прымушаны быць з сабой неразлучна цэлыя дні і ночы. Усё

ўжо, здаецца, сказана, усё перагаворана.

Як ня было аб чым гаварыць, мы гулялі ў шахматы. Аднаго разу мой таварыш быў неяк дзіўна няўважлівы, раз за разам прайграваў. Як пачаў набліжацца вечар, пачаў агортваць яго нейкі несупакой. Я спытаўся, што з ім?

Сяньня панядзелак,- адказаў ён.

Ну дык што? Такі самы дзень, як іншыя.

Сяньня панядзелак... Ужо два тыдні, як нікога не ўзялі... Думаю, што сяньня...

Куды?

Ён глянуў на мяне працяжна й адказаў:

На Камароўку.

Што гэта: Камароўка?

Лес. У Камароўскім лесе расстрэльваюць. Ці-ж ня ведаеце? Я нічога ня ведаў. Цяпер толькі даведаўся...

У нядзелю звычайна вяртаўся кур'ер з Масквы з прысудамі калегіі 0ГПУ, а ў панядзелак пачыналіся расстрэлы.

Зьмяркалася. Ужо хутка запаляць электрыку.

Але яшчэ відаць. Можна распачаць новую партыю шахматаў.

Раптам мой партнёр сарваўся з месца і пачаў нэрвова хадзіць па камары.

Чаго вы?.. - пытаюся.

Ціха...

Чаму?..

Няўжо ня чуеце?

На падворку гудзеў матор аўтамабіля-грузавіка. Мой таварыш кінуўся да дзьвярэй і, прытуліўшыся да іх, пачаў прыслухоўвацца. Я з дзівам глядзеў на ўсё гэта, не адчуваючы трагэдыі, якая ў той час разыгрывалася ў падвале ГПУ, а ў душы майго таварыша асабліва. Раптам ён адскочыў ад дзьвярэй і кінуўся да вакна.

Бяруць... - прахрыпеў.

Перад нашым вакном хутка мігнулі нейкія сьцені. Было чуваць, як ад'яжджаў аўтамабіль. Я глянуў на свайго камрата. Стаяў ён непарушна каля вакна, а сьлёзы капалі з вачэй.

У гэты вечар павезьлі на Камароўку двох зраджаных ім ягоных таварышоў. Аднаго прозьвішча - Івашка. Другога - не памятаю.

Юдава работа

Хаця справа майго вастрожнага камрата ўжо была закончана і ўжо яму не заставалася нічога іншага, як адседжваць свой тэрмін або чакаць магчымасьці расстрэлу, час ад часу клікалі яго наверх, дзе былі канцылярыі сьледчых. Як ён вяртаўся, я часта чуў ад яго пах гарэлкі. Ён расказваў мне, што клікалі яго ў справе перасылкі лістоў ягонай жонцы, якая засталася за граніцай і да г. п. казкі. Тады я верыў гэтым гутаркам. Цяпер, багаты дасьведчаньнем, якое мне далі сем год вастрожнага жыцьця, ведаю, з якой мэтай клікалі яго туды "наверх". Ён там даваў справаздачу з таго, аб чым я казаў і што я рабіў. Даведзены тэрорам да поўнага маральнага заняпаду, ён далей ішоў дарогаю зрады, думаючы, што гэткім чынам выратуецца ад сьмерці...

Наша камара мела сваю гісторыю. Казалі, што ў ёй прабыў два дні пасьля свайго арышту Савінкаў. Тут сядзеў ксёндз Усас, якога пасьля абмянялі ў Польшчу, ды іншыя "славутасьці". Запраўды, нашая камара была аднэй із лепшых. 3 вакна было відаць падворак. Дзякуючы гэтаму мы часам маглі бачыць вязьняў з іншых камар, калі іх выводзілі "на прагулку".

Першыія допыты

Гэтак прайшло два тыдні.

Я сядзеў у двох з латвійскім афіцэрам, гутарылі, сушылі сухары на трубах калёрыфэра, гулялі ў шахматы:

Дзень да дня падобныя, як дзьве каплі вады,

Чырвонаармеец адчыніў дзьверы і клікнуў:

- Аляхновіч! На дапрос!

Ужо было каля поўначы. Я гэтага не спадзяваўся. Я шчэ ня думаў, што допыты вязьняў бываюць толькі ўночы.

Я схапіў каўнерык. Шпінка не хацела папасьці ў дзірачку, рукі дрыжэлі, а салдат падганяў:

Ня трэба!.. Хутчэй!.. Пробкой вылетай! Пайшлі.

Ішоў я з добрай надзеяй. Нарэшце буду магчы шчыра пагаварыць. Скажу ўсё. Дык-жа я ня маю чаго хаваць. Ну, і ведама, выслухаўшы мяне, зараз звольняць, ну калі ня зараз, дык заўтра, дык за колькі дзён пасьля выкананьня ўсіх зьвязаных з гэтым канцылярскіх фармальнасьцяў.

А што, калі?..

* * *

Пры стале сядзеў брунэт мангольскага тыпу, прыглядаючыся да мяне ўважна.

Я затрымаўся на сярэдзіне пакою, чакаючы, што далей.

Даволі доўга трывала гэтая прыкрая маўчанка, у часе якой "уполномоченный" сьвідраваў мяне сваймі вачыма.

Нарэшце я пачуў:

Ну, сядайце, грамадзянін Аляхновіч!

Ды йзноў даўгая паўза, у часе якой брунэт ня спушчаў з мяне вачэй.

Гэта надта мучыла. Каб адарваць на часіну свой пагляд ад гэтага чалавека, я пачаў поркацца ў кішані, выцягваючы насатку.

Брунэт таксама палез у сваю кішаню і выцягнуў адтуль наган, якім, паклаўшы яго на стале, пачаў забаўляцца. Нарэшце пачаў:

Н-у-у-у, расказвайце нешта, грамадзянін Аляхновіч! Што-ж мы гэтак сядзімо й толькі глядзімо адзін на аднаго. Я хацеў-бы з вамі шчыра пагутарыць.

- Калі ласка. І я таксама.

Ну, дык расказвайце аб сваей "Беларускай Радзе".

Што расказваць?

Усё.

Ня ведаю, што вас спэцыяльна цікавіць.

-А я вам вось што скажу, грамадзянін Аляхновіч! Перад вамі сядзіць стары рэвалюцыянэр і дасьведчаны чэкісты. Але ня думайце толькі, што я хачу вашае загубы. Наадварот. Я хачу дапамагчы вам. Але памятайце адно: трэба быць зусім шчырым, адкрытым. Давайце пагаворым па-таварыску, бяз ніякіх утойваньняў. Ад вас залежыць ваш лёс...

Я пачаў гаварыць. Я казаў, як я ехаў сюды, веручы, што тут творыцца новае харошае жыцьцё, што тут на культурнай ніве буду мець шырокае поле для беларускай працы, што за мяне можа паручыцца "Грамада", што я, ехаўшы сюды, ня меў ніякай благой думкі й да г. п.

Ведаю, ведаю, усё гэта ведаю... Але не аб гэта йдзе. Раптам з-за дзьвярэй суседняга пакою пачууся голас:

Пятроў! Хадзі сюды на часінку! Хутчэй!

Мой сьледчы сарваўся з крэсла й пабег у другі пакой, пакідаючы свой наган на стале.

Прозьвішча "Пятроў" мне было знаёмае. Я поркаўся ў сваёй памяці й нарэшце ўспомніў... Ага! Вільня... Гасьцініца "Эўропа". І словы порт'ера:

...Тут ніколі ніякі пан Селях ня жыў. Тутака жыў пан Пятроў... Гм. Дзіўна...

Мой пагляд затрымаўся на нагане, што ляжаў на стале. Навошта гэтая камэдыя? Быццам я паверу, што ён, забыўшыся, пакінуў пры мне зброю! Дзіцё зразумее, што ніводнай кулі там нямашака. Надта няхітры фокус-покус.

Я адвярнуў твар у другі бок, каб нават не глядзець на пакіненую "пакусу". Праз нейкі час Пятроў вярнуўся, сеў на сваё месца і спытаўся:

Як-жа там у вашай камары? Ці вы здаволены?

Дзякую. Добра. Цёпла. У першай камары было вельмі блага, але цяпер надта добра.

Можа, чаго вам патрэба?

Але. Я хацеў вас прасіць, таварыш Пятроў...

Скуль ведаеце мае прозьвішча?

Толькі што я чуў, як вас клікалі з другога пакою.

Ага!.. Ну, дык што?

Я хацеў прасіць вас, каб вы дазволілі мне напісаць ліст да маткі.

Добра. Толькі каротка. Вось вам пяро, чэрня й пішэце. Я пісаў:

"Дарагая мама!

Ужо прайшло два тыдні, як я сяджу ў ГПУ. Добра было-б, каб мама пастаралася пабачыцца з Ульянавым, як ён будзе праяжджаць праз Менск".

Пятроў старанна замазаў усё пра Ульянава, пакідаючы толькі першую фразу гэтага кароткага ліста.

Цяпер пойдзеце ў сваю камару. Дадуць вам там паперу й алавік і будзеце пісаць аб "Радзе беларускай". Шырака, як найшыршэй! Хутка я йзноў вас паклічу. А цяпер падпішэце гэта.

Я прачытаў і астаўпеў.

"...прызнаюся, што належаў да контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая мела на мэце змаганьне з вызваленскім рухам працоўных у Заходняй Беларусі..."

"...супрацоўнічаў з дэфэнзывай..."

"...абвінавачаны па § 58 пункт 5 савецкага кодэксу..."

Я гэтага не падпішу! Я рэвалюцыянэр!.. Я не супрацоўнічаў з дэфэнзывай!.. "Грамада" мяне ведае, Ульянаў таксама...

Ну годзі гэтага дзіцячага шчэбету! Ведаю, які вы "рэвалюцыянэр"! Падпішаце ці не?

Але-ж, грамадзянін Пятроў! Вы ўсе людзі хворыя, вы ў кожным бачыце толькі ворага савецкага ладу. Гэта,ў вас, мабыць, вашая прафэсіянальная хвароба.

Пятроў стукнуў кулаком аб стол.

Мы ведаем толькі адну прафэсіянальную хваробу: гэта мазалі на руках, а вашая прафэсіянальная хвароба - гэта контррэвалюцыя!

Выбачайце, грамадзянін, толькі хацеў сказаць, што дзівіць мяне страшэнна, што вы ня хочаце зразумець, што я ехаў сюды... што мяне ўсе добра знаюць...

Я ня ведаў, што казаць.

Годзі! Пагаворым іншым разам.

Зьявіўся чырвонаармеец. Павялі мяне ізноў у падвал. "На якога чорта я выехаў з гэтай "прафэсіянальнай хваробай"! Толькі без патрэбы раззлаваў гэтага гада. Ну, але ерунда! Добра, што ўдалося напісаць ліст да маткі. Старая напіша пра ўсё ў Вільню, даведаецца "Грамада", і вызваленьне раней ці пазьней - прыйдзе!.."

Адна надзея адпала

Ну, што там было? Як? Аб чым пытаўся? Хто вас дапытваў? Як выглядае?

Нават ведаю ягонае прозьвішча. Пятроў.

Пятроў? Гм. Ён звычайна вядзе справы больш паважныя. Якую даў вам стацьцю? Шпіянаж?

Шпіянаж? Мне? Хіба што не. § 58, пункт 5.

Зараз пабачым.

Камрат папоркаўся ў сваёй пасьцелі і выцягнуў нейкую пацёртую кніжачку. Гэта быў савецкі кодэкс. Я нецярпліва хапіў з ягоных рук. Перакідаю бачыны. Шукаю. Ёсьць!

"Участне в органнзацнм млм содействме органнзацнм, действуюцей в направленмм помоцм международной буржуазмм".

У першую часіну нічога не разумею. Нейкі набор словаў. Чытаю яшчэ раз. Ага! "в направленмм помоцн"... Цяжкаваты стыль! Цікавасьць, што мне пагражае за гэта "участне ...в направленмм"? Зараз пабачым. Тут ніжэй. Вось!

Расстрэл!

Пры нейкіх асаблівых "смягчаюцмх вмну обстоятельствах" - тры гады вастрогу. Зрабілася... невясёла.

Слухайце,- пытаюся ў свайго дасьведчанага таварыша,- як гэта там будзе? Будзе суд, ці што?

Які там суд! Вас судзіць ня будуць. "Уполномоченный", гэты самы ваш Пятроў, а ад яго найбольш залежыць ваш лёс, напіша свае "заключенне", справу пашлюць у Маскву, і там калегія ГПУ скажа свой прысуд.

Як так? Ня бачыўшы мяне, не пытаючыся, засудзяць мяне... можа на расстрэл?

Але. На падставе выснаваў Пятрова.

- О, Божа мой! Значыцца, я ў ягоных руках... А я так сяньня раззлаваў яго! І на якое ліха я выскачыў з гэтай "прафэсіянальнай хваробай"!..

Заскрыгатаў ключ у дзьверах.

Гэта чырвонаармеец кінуў у камару газэту "Савецкая Беларусь". Нам было дазволена чытаць газэты.

Заняты сваймі думкамі, без асаблівай цікавасьці я ўзяў у рукі газэту, як раптам астаўпеў.

На першай бачыне вялікімі літарамі было надрукавана:

РАЗГРОМ ГРАМАДЫ Ў ПОЛЬШЧЫ

Вось табе раз! Рукі дрыжаць. Не чытаю, а глытаю словы... Тарашкевіча арыштавалі! Рака арыштавалі! і таго, і другога, і трэйцяга - усіх, на каго я спадзяваўся, усіх, хто мог-бы за мяне заступіцца, паручыцца, вызваліць. Усе мае прыяцелі ў вастрозе, няма ніякае магчымасьці паведаміць іх аб маім няшчасьці, ды й нічога гэта не памагло-б, бо яны таксама папалі ў бяду...

Цяпер толькі адзіная надзея на Ульянава.

Апанасік

У вапошнім сваім лісьце да жонкі я пісаў, каб яна ліквідавала кватэру і прыяжджала да мяне. Што будзе, калі яна ўжо выехала!

Калі выводзілі "на прагулку" жанчын, я неспакойна кідаўся да вакна, паглядаючы, ці сярод арыштаваных не пабачу жонкі свае з дзеткамі. Я меў падставы гэтага баяцца. У "сацыялістычнай дзяржаве" ня важна, ці хто мае за сабой нейкую віну; важна тое, што ён радня іншага арыштаванага.

Аднакдні плылі шчасьліва.

Раптам адзін раз уначы я пачуў на калідоры жаночы крык і плач дзяцей. "Ужо",- падумаў я. І нецярпліва чакаў заўтрашняй жаноцкай "прагулкі".

- Ужо ідуць! - клікнуў мяне мой камрат, які стаяў ля вакна.

Я кінуўся да вакна і, ня гледзячы на тое, што магу зьвярнуць на сябе ўвагу вартавога, прытуліўся да ваконных кратаў...

І ўздыхнуў з палёгкай: жонкі мае там яшчэ ня было. Тая жанчына, што крычала ўначы на калідоры, была нейкая вясковая кабеціна, мусіць, з пагранічча. Мужа, мабыць, арыштавалі раней, цяпер сьледам за ім - жонку з дзецьмі.

Самае малодшае ня мела яшчэ двох год. Гэта быў хлопчык.

Уважаючы маладога "праступніка" не асабліва небясьпечным, ямудазволілі бегаць у калідоры. Клікалі яго Апанас. Памятаю, адзін раз, як адчыніліся дзьверы мае камары, я ўбачыў перад дзьвярыма дзіцячыя вочы, якія паглядалі з цікавасцяй на мяне. Я ўзяў на рукі маладога таварыша-вязьня і, прытуліўшы дзіця да сябе, у глыбіні душы цешыўся ў сваім бацькаўскім эгаізьме, што гэта ня мой Казюк праводзіць свае дзіцячыя гады на вастрожным хлебе, але чужы для мяне, бедны Апанасік...

Матчына роспач

Маці мая, хаця ня мела ад мяне лістоў, была спакойна.

Думала, што я жыву ў Віцебску і, маючы шмат працы, ня маю часу на ліставаньне.

Дык калі атрымала мой кароткі вастрожны ліст, упала ў роспач. Старалася разабраць замазаны Пятровам працяг ліста, але нічога ня выйшла. Гэтая чорная пятроўская замазка на лісьце яшчэ болей узмагала яе неспакой.

І пачалося абіваньне парогаў розных савецкіх установаў - то сюды, то туды, усюды ні с чым. Бяз вынікаў. Сама ведала, што трэба пагутарыць з Ульянавым. Апрача таго, трэба пабачыцца з сынам.

Неўзабаве даведалася, што дыплёмат затрымаўся праездам у Менску. Дык пайшла да яго ў гасьцініцу.

Ён зьдзівіўся, пабачыўшы сярод сваіх звычайных інтэрэсантаў - маладыхжыдкоў і жыдовачак - нейкую старую са сьлязьмі на ваччу.

У чым справа, грамадзянка? Чаго вы да мяне прыйшлі?

Паночку?.. Таварыш... Грамадзянін... Я маці Аляхновіча... -Ааа...

Я матка ягоная. Прыйшла да вас прасіць дапамагчы майму сыну... Майго сына арыштавалі... Ён бязьвінны... Грамадзянін! Вы адзін толькі можаце яго выратаваць... Я прыйшла да вас, як да адзінага выбаўцы майго сына...

Ха, ха, ха! А гэта мне падабаецца... Дык значыцца я павінен яго вызваліць? Дзеля чаго? Чаму?

Дык-жа вы ведаеце, што мой сын ня мае ніякае віны... Прыехаў сюды, паверыўшы вам... Без благіхдумак...

Добра яму гэтак! Няхай пасядзіць! Ён сеў ужо надоўга. Ужо не захочацца яму контррэвалюцыі!

Але-ж мой сын ня быў контррэвалюцыянэрам! Вы гэта добра ведаеце. Вы-жа далі яму візу...

Годзі ўжо! Ня маю часу даўжэй з вамі гутарыць, грамадзянка! Ды й гэта не падлягае маёй кампэтэнцыі. Ідзеце ў ГПУ.

Грамадзянін...

Годзі, сказаў я ўжо раз. Прашу больш мне не дакучаць! Абліваючыся сьлязьмі, пакінула маці пакой дыплёмата.

Трэба йсьці ў ГПУ, трэба прасіць, каб далі дазвол пабачыцца з сынам.

Можа, яму нечага трэба? Ну, ведама, што трэба. Дык-жа ў вастрозе блага кормяць. Трэба прынесьці яму ежы. Ён гэтаклюбіў піражкі з грыбамі. Трэба сьпячы яму піражкоў. Ён-жа там ня мае ніякае пасьцелі. Можа, дазволяць перадаць яму

хаця маленечкую падушачку і коўдру. Мусіць, ня мае й папярос. Ён гэтак шмат курыў. Як ён у гэтакіх абставінах вытрывае без папярос?

А можа, ён хворы? Дык-жа там, у гэтых падвалах ГПУ, мусіць, страшэнная сырасьць. Яшчэ дастане рэуматызму...

Ах, Божа, Божа... зьлітуйся над ім...

Апошняя надзея разьвеялася

Пятроў даў дазвол бачыцца з сынам.

Аляхновіч! Выхадзі на "свмданме",- загудзеў адзін раз голас чырвонаармейца.

Я ўскочыў, як спружына. Усьцешыўся. Матка прыйшла! Першы раз буду мець кантакт з вонкавым жьцьцём. Цяпер скажу маці, што трэба рабіць, з кім пабачыцца...

У калідоры ў камэндатуры сядзела ўжо старэнькая, чакаючы на сына. Як мяне пабачыла, сьлёзы, як пацеркі, пасыпаліся па зьбялелым твары. То абыймала мяне, тулячы да сваіх грудзей, то адсоўвала маю галаву, каб лепш мне прыгледзецца.

Ну, кажы, кажы!.. Здароў? Не хварэў?

Здароў. Гэтак хутка ліха мяне ня возьмець.

Я прынесла табе крыху паесьці, чыстую зьмену, трошкі ежы. Ці ты ўсё атрымаў?

Усё атрымаў. Вельмі дзякую. Асабліва за папяросы.

А ты менш куры! Гэта шкодзіць на здароўе.

Пагаворым аб справах важнейшых, бо ня хопіць часу. Маем толькі 15 мінут. Ці мама пісала ў Вільню, да жонкі, каб не прыяжджала?

Але, напісала. Пісала так, як трэба... Але яны зразумеюць.

А затым другая справа: даведайцеся, калі будзе ў Менску Ульянаў... Зайдзецеся да Ульянава...

Маці безнадзейна махнула рукой:

Э! Няма чаго...

Але-ж я прашу, каб мама расказала яму ўсё... Можа, ён яшчэ нічога ня ведае...

Ах, Божанька мой! Як ты нічога не разумееш! Я ўжо была...

Ну, і што? Што?

Матка зірнула на чырвонаармейца, што быў пры гэтым, паказваючы сваім поглядам, што ня можа адкрыта аба ўсім казаць, ды й зноў махнула рукой.

Мне ў галаве не мясьцілася: няўжо-ж і надзея на Ульянава аказалася манлівай!

Жонка зьбіраецца ў дарогу

Жонка ўжо распрадала шмат рэчаў, пакідаючы пакуль што толькі ложак, пару крэслаў і адзін столік.

У блізка што пустой, няпрытульнай кватэры нецярпліва чакала ад мяне ліста й грошай на дарогу.

Часам заходзілі адведаць яе мае віленскія прыяцелі, пытаючыся, якія ёсьць ад мяне весткі.

Ня ведаю, што гэта значыць,- адказвала зьбянтэжаная жанчына.- Ужо ня маю на пражыцьцё. Што можна было прадаць, ужо прадала. Дзе можна было пазычыць, пазычыла. У вапошнім сваім лісьце пісаў, каб я кожную часіну была гатова выехаць. Я даўно ўжо гатова, а ён нічога ня піша.

Запраўды, справа была кепская. Рахунак за электрычнасьць не заплачаны. Сядзелі без сьвятла, пры сьвечцы. Вухальле ўжо скончылася. Трэ было купляць дровы вязанкамі, каб ад часу да часу напаліць у печы.

Тэмпэратура ў памешканьні была 8-10 градусаў цяпла.

Гаспадар штодня прысылаў стоража спытацца, калі кватэра будзе вольная, бо меў ужо новага кватаранта.

Адзінай стравай для жанчыны й дзяцей быў хлеб і бульба. Прыяцелі стараліся яе супакоіць.

Мо яшчэ не зусім уладзіўся...

Мусіць, не дастаў яшчэ грошай...

А можа, ня так лёгка выслаць адтуль грошы, мо рупіцца аб дазвол...

Мо думае сам сюды прыехаць, каб забраць із сабой жонку з дзецьмі... І даг.п. здагадкі.

Ужо трэ было рабіць складчыну, каб дапамагчы жанчыне ў бядзе. Ужо то адзін, то другі, разьвітваючыся, далікатна ўсоўваў у руку колькі злотых:

Будзьце ласкавы... Магу вам крыху пазычыць... Як муж прышле грошы, тады зьвернеце...

Вельмі дзякую... Я сама ня ведаю, што рабіць... Ну, добра... Няхай... Аддам вам зараз-жа, якатрымаю грошы.

Добра, добра... 3 часам аддасьцё.

А старэйшы сын час ад часу зварачауся да маткі:

Мамка, калі мы паедзем да таткі? Я хутчэй хачу ехаць да таткі.

Добра, добра, даражэнькі, паедзем... Трэба толькі пачакаць ліста. А ліста як ня было, так ня было.

Нарэшце прыйшоў, але не ад таткі, а ад бабкі. "Даражэнькія!

Мушу падзяліцца з вамі сумнай весткай. Сама ня ведаю, якя здолела перажыць гэты ўдар. Стараюся панаваць над сабой, каб сілы мяне зусім не пакінулі, каб ён не застаўся бяз ніякай апекі.

Франук цяжка захварэў. Нядаўна я атрымала дазвол з ім пабачыцца. Таксама дазволілі мне раз на тыдзень прыносіць яму страву. Ляжыць у больніцы й нямаведама, калі паздаравее. Цяжка мне, але павінна напісаць вам усю праўду: няма надзеі на хуткае выздараўленьне ягонае.

Няхай Бог апякуецца вамі!"

* * *

Гэты ліст зваліўся, як пярун з яснага неба.

Доўга чыталі й перачытвалі, ня могучы ўцяміць ягоны дзіўны зьмест. Якая гэта такая-нейкая неспадзяваная хвароба, якой матка ў лісце не называе? Дык-жа-ж ён заўсёды быў здароў і дужы! Можа, сухоты? Не. На гэта ён не выглядаў. Мо нейкае няшчаснае здарэньне? Але чаму-ж матка не піша ясна?

Нейкая дзіўная гэта савецкая больніца, дзе цяжка хвораму дазволена атрымоўваць страву ад сваякоў.

Канец канцоў расшыфравалі: бацька сядзіць у турме. Мусіць, паважная справа, калі "няма надзеі на хуткае выздараўленьне ягонае"...

Тыя з "грамадаўцаў", што заставаліся на волі, паставіліся скэптычна да гэткае разгадкі.

- Э, ерунда! Дык-жа-ж добра ведама, што ён у Віцебску літаратурным кіраўніком дзяржаўнага тэатру...

А хутка ГПУ пратранспартавала ў Вільню гэткую казку:

"Аляхновіч, бач, атрымаў з Вільні ад Паўлюкевіча ліст. Паўлюкевіч падганяець Аляхновіча, каб хутчэй прысылаў яму дакляраваныя інфармацыі... Больш-менш у гэткім сэн се: што-ж ты, браток, меўся паведамляць нас пра ўсё, а цяпер раптам

спыніўся... Хутчэй адказвай! Не дзеля таго-жты паехаў, каб "захоплівацца савецкім будаўніцтвам"...

Далей: Аляхновіч, бач, сядзеў п'яны ў нейкім рэстаране. Гэты ліст вываліўся ў яго з кішэні. Нехта знайшоў і -выкарыстаў...

І вось цяпер - вынікі...

Усё гэта было пашыта надта белымі ніткамі. Ня гледзячы на ўсю непраўдападобнасьць гэтае весткі, "грамадаўцы" паверылі. Бо вестка была з Менску. Бо быў загад з Менску, каб паверылі. Менск загадаў - Вільня паслухмяна паслухала...

* * *

Жонка ўпала ў роспач.

Што цяпер рабіць? 3 чаго жыць? Куды падзецца?

Аяшчэ, як на бяду, у віленскай польскай прэсе зьявіліся некарысныя для Аляхновіча зацемкі. Тым часам, як ГПУ распаўсюджвала вестку, што ён на службе ў польскай разведцы,- у Вільні ў польскіх газэтах зусім выразна пісалі аб ягоных сувязях із Саветамі...

Новы "лягавы"

У нашую камару далі новых вязьняў.

Разлучылі мяне з маім першым вастрожным таварышом: перавялі яго ў іншую камару. Ягонае месца, як інфарматара "верхніх паверхаў" аб тым, што ў нас дзеецца і гаворыцца, заняў іншы "лягавы" [9] нейкі К. Гэта быў чалавек ужо каля 60- ёх гадоў, засуджаны за шпіянаж на карысьць Польшчы на дзесяць гадоў вастрогу. Сядзеў спачатку ў Полацку.

ГПУ пастанавіла выкарыстаць яго дзеля сваіх мэтаў. За паслугі дакляравалі яму... волю. У хуткім часе. На працягу ня больш як трох месяцаў.

Перавялі яго ў Менск. Давалі яму лепшы паёк. На абед ён атрымоўваў кусочак мяса, трынаццаць папярос у дзень, большую за іншых колькасьць цукру й да г. п.

Ад часу да часу К. атрымоўваў і грошы на купляньне харчоў. Наіўны стары чалавек глыбака верыў у дакляраваную яму волю, пільна сачыў нас, прыслухоўваўся ў камары, а калі іншыя выходзілі "на прагулку", рэвізаваў нашы рэчы - і страшэнна быў зьдзіўлены, калі прамінулі тры месяцы, калі прамінула й шмат больш, а дакляраванай яму волі ня ўбачыў.

Перад намі матываваў свае надзеі, ведама, нейкімі новымі акалічнасьцямі, што выясьніліся ў ягонай справе, і на падставе якіх ГПУ быццам мелася звольніць яго раней.

Бедны, верыў у свой хуткі выхад на волю і ў імя волі працаваў на загубу іншых зьняволеных.

Аднак, у 1932 г. убачыў волю, але, праўда, не дзякуючы ГПУ. Польскі ўрад абмяняў яго разам з іншымі на зьняволеных камуністых.

Карцэр

У нашых падвалах быў карцэр для непаслухмяных, якія працівіліся вастрожнаму рэжыму, або для тых, якія не хацелі ў часе допытаў прызнавацца. Гэта быў лёх пад усходамі. Сыры, цёмны, бяз нараў. Столь была гэткая нізкая, што тамака немагчыма было стаяць, можна было толькі сядзець або ляжаць на падлозе. Праз пару дзён перабываньня ў гэтым карцэры вязень выглядаў так, як па цяжкой хваробе.

Часьцей за ўсё ў карцэр пападаліся жанчыны. Часта было чуваць із калідору іхныя крыкі, як чэкістыя кідалі іх у гэтую нару пад усходамі.

Адзін раз пацягнулі ў карцэр вясковую жанчыну, якую прывялі ў падвал разам із дзецьмі. Страшэнны быў крык на калідоры, калі адрывалі маці ад дзяцей. Доўга было чуваць нейкую барацьбу, мабыць, жанчына старалася супраціўляцца. Канец канцоў удалося няшчасную ўсадзіць у карцэр. Крык, аднак, трываў далей. Нейкі роўны, рытмічны крык-енк, для мяне ўжо знаёмы; недзе я ўжо чуў нешта падобнае.

Я прытуліўся да дзьвярэй і пачаў прыслухоўвацца. У вёсцы беларускай ёсьць звычай галасьбы на хаўтурах. Чытачы! Вы лепш за мяне ведаеце гэта. Ведаеце, як, ідучы за труной, бабы галосяць...

Нешта падобнае я чуў цяпер. Толькі гэта ня былі завучаныя, паўтораныя шмат разоў словы, гэта была страшная імправізацыя жанчыны з народу, якая ў часіны найвялікшага напружаньня болю выражала сваё гора скандаванымі тырадамі.

Каля дзьвёх гадзін, ня спыняючыся, трывала гэтая песьня бунту і ненавісьці, пасьля пачала сціхаць, ажно заціхла зусім. Ня ведаю, ці жанчына заснула, ці можа самлела.

Я дрыжэў, слухаючы голас гэтай шчырай, нявыдумнай, але беспасярэдня з душы вырванай роспачы.

Апісаць гэта цяжка. Трэба гэта чуць, каб зразумець, уцяміць...

Расстрэлы

Расстрэлы адбываліся штораз часьцей. Рэдка мінаў панядзелак, каб аўтамабіль не павёз кагосьці на Камароўку.

Ніхто з нас ня ведаў, што яго чакае. Адзін меў больш шансаў быць расстрэленым, другі менш. Вось і ўся розніца.

Наш вастрожны гумар стварыў адмысловы назоў: "паехаць на месяк" або "атрымаць тры залатнікі". Тры залатнікі - гэтулькі важыць куля з нагану. І сьмяяліся, і жартавалі няраз тыя, хто вось заўтра меўся атрымаць падарунак - трохзалатніковую кулю з нагану ў патыліцу.

Страшна было глядзець на гэты сьмех і чуць гэтыя жарты. Здавалася, што гэта ўжо сьмяецца, вышчырыўшы свае зубы, чалавечы чэрап.

Гук аўтамабільнага матору, аднак, электызаваў усіх. Сьмех змаўкаў, гутарка спынялася, сваркі заціхалі... Ужо чуваць у калідоры хаду... Ідуць. Ужо... Не... Абмінулі нашую камару. Недзе заскрыгатаў у дзьверах ключ...

Усе замерлі ў страху.

Чакаюць.

Нехта шапоча:

Бяруць із суседняе камары...

Ціха! - сычаць злосна іншыя.

Мабыць...

Маўчы, каб цябе...

Чуваць праз сьценку: "Собнрайся с вецамн".

Ніколі наперад ня кажуць, што вядуць на расстрэл. Толькі ў калідоры...

На калідоры нейкая кароткая барацьба, нейкі заглушаны, што няздолеў вырвацца з грудзей, крык...

Рот запхнуты тампонам. Рукі зьвязаны...

Зноў хада колькі параў ног. Гудзеньне матору аддаляецца. Зноў цішыня. Ува ўсіх зьбялелыя твары, вочы блішчаць перапудам. Час плыве. Камарныя жыхары памалу вяртаюцца да свайго вастрожнага жыцьця...

Але доўга яшчэ адчуваецца подых сьмерці.

Маем яшчэ перад сабою цэлую ноч. Уначы аўтамабіль можа прыехаць яшчэ раз. А заўтра аўторак. Часам і ў аўторак бяруць на расстрэл, калі чамусьці не пасьпеюць у панядзелак... І толькі ў сераду можам уздыхнуць свабодна: да чарговага панядзелку...

Няраз кандыдаты на расстрэл умаўляліся із сваймі таварышамі гэтак:

Як мяне паклічуць, пакіну ў камары свой паяс, міску або нешта іншае... Калі гэта будзе толькі перавод у іншую камару, тады прышлю наглядачага, каб прынёс пакінутую рэч. Калі-ж здарыцца накш...

Ня трэ было канчаць гэтае фразы: усе добра ведалі, што можа здарыцца "накшага".

Інсцэнізацыі

Здаралася, што з вязьнем, які не хацеў прызнавацца да пастаўленых яму абвінавачаньняў або ня выконваў нейкіх іншых дамаганьняў сьледчага, калі нават карцэр не памагаў, разыгрывалі вось якую штуку: выклікалі з камары, зьвязвалі рукі, везьлі ў камароўскі лес і тамака, над выкапанай ямай, прылажыўшы рэвальвэрда галавы, дамагаліся прызнаньня, дакляруючы тады дараваць жыцьцё.

Сядзеў з намі нейкі Воўк-Міхайлаў, малады хлапец, контррэвалюцыянэр. Ён няраз бравурна філёзафаваў:

- Праўду кажучы, што ёсьць расстрэл? Што ёсьць сьмерць? Глупства! Ці ня ўсё роўна? Дык-жа ўсе мы засуджаныя на сьмерць. І на волі, таксама як у ГПУ, мы ня ведаем ані дня, ані гадзіны... Адзін памрэ, скажам, праздваццаць гадоў, другі праз дзесяць, нехта іншы, можа, праз год... Ці ня ўсё роўна, ці раней, ці пазьней? На ложку ў сваей хаце ці ў камароўскім лесе?..

Аднойчы паклікалі яго "с вецамн"...

Вярнуўся ў нашу камару праз пару гадзін зьбялеўшы як палатно, з няпрытомнымі вачыма, увесь дрыжучы.

У першыя часіны мы нічога не маглі ад яго даведацца. Немагчыма было з ім гаварыць. І толькі на другі дзень ён расказаў нам аб інсцэнізацыі на Камароўцы.

Хутка пасьля гэтага паехаў другі раз у камароўскі лес. Гэтым разам паехаў, каб ужо болей не вяртацца...

Псыхоз

У гэткіх абставінах жыцьця ў шмат каго з нас пачаліся адзнакі псыхозу. Адзін у часе "прагулкі" на падворку стараўся ўсе спатыканыя лужыны пераступаць правай нагой, веручы, што пераскок левай прынясець яму няшчасьце. Іншы стараўся, ходзячы, ня класці рук за сьпіну, перакананы, што гэты гэст сьцягне на яго расстрэл. Іншы, кладучыся спаць, стаўляў свае боты наскамі ў кірунку дзьвярэй, думаючы, што, калі паставіць абцасамі наперад,- ніколі ўжо ня выйдзе на волю. Аднойчы, загаварыўшы перад сном, кінуў свае боты як папала. Я бачыў, як уначы ён прачнуўся й кінуўся да сваіх ботаў. Пабачыўшы сваю няўвагу, хутка яе паправіў, акуратна паставіўшы боты насамі ў бок дзвярэй - і зноў лёг на нарах, аглядаючыся, ці хто ня бачыў, ці хто ня будзе сьмяяцца.

Я бачыў, але не сьмяяўся. Я адчуваў, што й мае нэрвы ня вытрымаюць гэтакага жыцьця...

Найменшая дробязь зварачала нашую ўвагу, і мы на ёй будавалі свае здагадкі. Прайшоў шпарка праз надворак нейкі чырвонаармеец... "О! Чагож ён сьпяшаецца? Тут нешта гэткае..." Загрукацела на калідоры хада, пачулася за дзьвярыма нейкая прыцішаная гутарка... "О! Нешта будзе... Чаго яны там?.. Мабыць..."

Усім нам сьніліся кашмарныя сны. Уначы чуваць былі стогны й крыкі праз сон. Уструс нэрваў у вастрогах ГПУ гэткі магутны, што ночныя кашмары застаюцца неадступнымі таварышамі на ўсё жыцьцё. Пасьля, у вастрогах, я ўсьцяж чуў гэтыя крыкі вязьняў, што спалі несупакойным сном. Я сам цяпер уначы буджу сваю радню крыкам праз сон. Гэта сьняцца мне допыты ў ГПУ або сьніцца грукаценьне грузавіка, які пад'яжджае на зьмярканьні, каб забраць свае ахвяры на Камароўку...

Часта даводзілася чуць крыкі звар'яцелых, якія даляталі да нас з суседніх камараў. У маёй камары ў мяне на ваччу звар'яцеў адзін малады сыяністы. Нам ледзь удалося зьвя заць ашалелага хлапца й прыйшлося чакаць мала ня ўвесь дзень, пакуль узялі яго ў больніцу.

Другія допыты

Час цягнуўся, ніхто мною ня цікавіўся, здавалася, што забыліся на мяне. Але вось аднаго разу паклікалі:

- Пожалуйте на допрос.

На стале ў Пятрова, побач майго "дела", ляжалі нейкія таўстыя папкі.

Ці ня памятаеце, аб чым была гутарка на паседжаньні "Рады"... (тут Пятроў сказаў дату паседжаньня).

Скуль я магу памятаць!

Дык вось зараз вам прачытаю. Пятроў капаецца ў папках. Чытае.

Правільна? Так?

Але.

Вось бачыце. Нам усё ведама.

Я вельмі рады. Калі ўсё ведама, дык ведаеце, што я не контррэвалюцыянэр. Цяпер я ўцяміў мэту прыезду Селяха ў Вільню і ягоныя візыты ў "Радзе".

Ну, расказвайце нам аб вашых сувязях з дэфэнзывай.

3 дэфэнзывай?..

Ну, з польскай палітычнай паліцыяй.

Нічога аб гэткіх сувязях ня ведаю.

Ну? Вось як! Значыцца, Паўлюкевіч не супрацоўнічаў з польскай дэфэнзывай?

Бог яго ведае! Можа, й супрацоўнічаў. Скуль я магу ведаць!

Вы-ж віцэ-старшыня "Рады".

Паколькі я ведаю, дык "Рада" ня мела гэткіх сувязяў. Я ведаю толькі аб сувязях з ваяводам Рачкевічам.

А гэта ня тое самае?

Ну, я ня ведаў, што Рачкевіч - гэта й ёсьць "польская дэфэнзыва".

- з іроніяй заўважыў Пятроў.

І гэтак далей, усё навокал: "дэфэнзыва" - "палітычная паліцыя" - Рачкевіч...

Ну, што я мог сказаць? Казаў, што ведаў. Што Паулюкевіч атрымоўваў грошы з ваяводзтва, выдаваў за гэтыя грошы часапіс, утрымоўваў прэзыдыум "Рады", што зьмяшчаўся ў гасьцініцы Сакалоўскага на рагу Нямецкай і Троцкай вул. - вось і ўсё.

Ды, мусіць, і сам Пятроў ня ведаў добра, аб што пытацца. Выцягваў нейкія фатаграфіі яшчэ з часоў Беларускай Вайсковай Камісіі.

Знаеце гэтага?

Знаёмы твар. Спатыкаў яго калісьці. Але прозьвішча не памятаю.

А вы ведаеце, што ён працуе ў дэфэнзыве?

А чорт яго ведае, дзе ён працуе! Я ўжо шмат гадоў яго ня бачыў.

Ага!.. Так!.. - з крывой злой усьмешкай выкрыкваў Пятроў на ўсе мае адказы.

Наагул, панавала цяжкая атмасфэра недаверу. Праз усе гэтыя допыты праходзіла цэлая гама настрояў: ад іранічна-ветлага да бурнага са стуканьнем кулаком па стале й пагрозамі.

Нарэшце допыты скончаны.

Падпішэце! - кажа Пятроў.

Я не магу падпісаць... Я не пачуваю сябе вінаватым... Я контррэвалюцыйнай працы ня вёў... Роля мая ў "Радзе" была для яе ня толькі не карыснай, але нават дэструкцыйнай...

-Як кажаце?

- Ах, наіўнае дзіцянё.

Была дэструкцыйнай, шкоднай...

Мы ўсё ведаем... Ну, можаце не падпісваць, калі ня хочаце. Я паклічу чырвонаармейца й буду мець сьведку, што абвінавачаньне вам прад'яўлена.

Пятроў націснуў кнопку электрычнага званка. Увайшоў чырвонаармеец.

Ваша справа скончана. Цяпер будзем чакаць пастановы калегіі.

Мне хацелася заглянуць у сваю будучыню. Проста спытацца: ці я буду расстрэляны? -яня мог, бо гэта азначала-б, што я ўважаю гэткую разьвязку магчымай, і гэтым самым неяк сам сябе ўважаю за злачынца, які заслужыў на гэтую кару.

Я спытаўся:

А ці... як ужо прыйдзе пастанова калегіі з Масквы, мне будзе дазволена паведаміць матку?

Але. Будзеце з ею бачыцца. Я паведамлю. Будзеце магчы атрымаць, што вам патрэбна...

Я супакоіўся. Гэты адказ выясьніў мае палажэньне. Значыцца - не расстрэл! Калі-б Пятроў напісаў рэзалюцыю расстрэлу, дык не магло-б быць гутаркі аб пабачаньні маткі. Сьмяротны прысуд апавяшчаюць перад самым расстрэлам і ўжо тады нікога не паведаміш...

Значыцца - буду жыць!

Неспадзяваныя падзеі

Мая камара паказалася цяпер зацішнай прыстаньню. Добра тут.

Фізычная слабасьць ува ўсім целе, але ў галаве спакойна, ясныя думкі. Ужо няма ніякага страхацьця...

Буду жыць!

Ці ў Сібіры, ці ў Туркестане - усё роўна. Усюды людзі жывуць. Я дужы, здаровы - вытрываю.

А там будзе час думаць аб вызваленьні.

Цяпер ужо засталася надзея толькі на менскіх прыяцеляў.

* * *

Зіма ўжо прайшла. Прайшла й вясна. Пачалося лета. У перапоўненых падвалах было страшэнна душна. Двох з нас стаяла на нарах, трымаючы ў руках коўдру й махаючы ёю, каб асьвяжыць крыху паветра. Гэты жывы вэнтылятар працаваў

бязупынна ўвесь дзень. Толькі зьмяняліся "махальшчыкі".

* * *

Аднойчы мы не атрымалі ў свой час газэты. Калі мы пачалі дамагацца яе ў дзяжурнага, той адказаў нявыразна:

Ня ведаю... Яшчэ няма... Пачакайце...

Нешта ад нас хаваюць. Мусіць, сяньня ў газэтах ёсьць нешта, чаго нам ня хочуць паказаць,- думалі вязьні.

Нарэшце ўвечары кінулі нам нумар "Савецкай Беларусі".

"...у Варшаве на вакзале Барыс Кавэрда застрэліў савецкага паўпрэда Войкава..."

Што?! Што! Ня можа быць! Можа гэта ня той Кавэрда? Ці-жадзіны Кавэрда на сьвеце! Але - Барыс! Гэтае самае імя. Але скуль-жа ён узяўся ў Варшаве? Дык-жа ён ніколі ня выяжджаў! Дзіўна! Не, немагчыма! Хіба гэта ня ён - ня той з "Беларускай Рады..."

Як за саломінку, хапаўся я за думку, што - "можа гэта іншы Кавэрда..."

* * *

На другі дзень я бачыўся з маткай. Старэнькая мела спалоханы твар. У камандатуры, пры чырвонаармейцах, нельга было гаварыць адкрыта.

Пасьля звычайных пытаньняў наконт здароўя, прынесеных прадуктаў і да г. п., матка здолела толькі сказаць:

- Ах, гэта яшчэ ня ўсё... Страшныя рэчы!.. Сам даведаешся... Не пытайся. Разумееш?

* * *

У гэты дзень ня было ўвечары паверкі. Мабыць, усе былі страшэнна занятыя. Былі важнейшыя на галаве справы.

Гэта не варажыла нічога добрага. Уначы мы збудзіліся, чуючы нейкі нязвычайны рух у калідоры, нейкія галасы, тупат ног. Адчыняліся й зачыняліся дзьверы камараў. Уканцы й дзьверы нашае камары адчыніліся і ўпхнулі да нас яшчэ каля дваццацёх кватарантаў. Ужо й бяз іх было няўсьцерп цесна, спалі мы ня толькі на нарах, але й на падлозе, адзін пры адным,- цяпер ужо нельга было й падумаць, каб нехта мог прылегчы. Каб зьмясціць новых арыштантаў, мы былі прымушаны падняцца са сваіх нараў, сабраць і вынесьці іх у калідор ды разьмясьціцца, як хто мог, пераважна стоячы, у перапоўненай камары.

Што-ж гэта сталася? Скуль гэтулькі новых арыштантаў?

Гэта была рэакцыя на варшаўскі стрэл Кавэрды, які адбіўся рэхам па ўсім СССР.

Пасьля, на этапах, а яшчэ пазьней у Салавецкім лягеры, я спатыкаўся з людзьмі, якія на пытаньне, за што іхарыштавалі, адказвалі каротка: "Я войкавец". Гэта слова выясьняла ўсё. Гэта азначала, што віны ніякае ня было, што арышт адбыўся ў часе тэрору, які шалеў пасьля забойства паўпрэда, і што чалавек гэты сяньня пакутуе ў савецкіх вастрогах як "хаўрусьнік" Кавэдры.

Ня ведаю, ці знойдзеш на вялізарнай тэрыторыі Савецкага Саюзу хаця адзін куток, дзе-б пасьля забойства Войкава "мстяцая рука пролетарната" не расправілася са сваймі "клясавымі ворагамі", кідаючы іх у вастрогі, высылаючы ў паўночныя тайгі, расстрэльваючы. Хто быў гэтым ворагам? Кожны, хто калісьці нешта меў - ці то дом, ці нейкае прадпрыёмства, хто працаваў перад рэвалюцыяй у колішніх урадавых установах, кожны, хто хацеўжыць індывідуальным жыцьцём, ухіляючыся ад савецкай сучаснасьці, кожны, хто, стоячы ў чарзе перад савецкім каапэратывам, каб купіць на картачку крыху нейкіх прадуктаў, меў адвагу заскрыгатаць зубамі,- кожны кваліфікаваўся, як вораг савецкага ладу.

Катастрофа пад Менскам

У гэтым самым часе здарылася яшчэ нешта, што давяло чэкістых да шалёнае злосьці. Недзе на дарозе паміж прыгранічнай станцыяй Стоўпцамі й Менскам выскачыла з рэек аўто-дрэзіна, у якой ехаў віцэ-старшыня Менскага ГПУ тав. Апанскі, Карытаў і інш., вязучы, як кажуць, схопленага на граніцы шпіёна. У часе катастрофы Апанскі й шофэр былі забітыя, Карытаў атрымаў раны, а надгранічная здабыча - шпіён - уцёк шчасьліва.

Савецкая прэса ў прычынах катастрофы бачыла справу рук контррэвалюцыянэраў. У горадзе, аднак, хадзілі чуткі, якія дайшлі і да нас у падвал, што сапраўднай прычынай катастрофы было п'янства Апанскага, які "пад п'яную руку" загадаў шофэру даць машыне надта вялікую скорасьць.

Дрэзіна ляцела, як шалёная. У вадным месцы быў лёгкі закрут. Раптам ваганэтка саскочыла з тору й грымнулася на пару мэтраў у бок.

Гэтак расказвалі.

* * *

3 прычыны разгрому "Грамады" на менскіх фабрыках і розных прадпрыёмствах адбываліся мітынгі пратэсту.

Цяпер, пасьля катастрофы з Апанскім, апрача гэтага пачаліся вулічныя дэманстрацыі перад вокнамі польскага пасольства.

Палажэньне было гарачае.

Я прадчуваў, што апошнія падзеі будуць мець уплыў на мой лёс. Гэтак і сталася.

Новыя допыты

- Аляхновіч, на дапрос!

Вось табе маеш! Дык-жа Пятроў сказаў, што справа закончана. А тут вось табе: новыя допыты.

Значыцца, прадчуваньні зьдзейсьніліся.

Але. Значыцца, гэта ў справе Кавэрды. Ня йнакш!

За гэткае знаёмства мяне не пагладзяць па галаве

Пэрспэктыва: грузавік, тры залатнікі, падарожжа на месяц...

Не вясёла.

Ну, Бог бацька!..

Аляхновіч! Скарэй вылятай! Ідзем наверх!

Ужо, ужо! Іду!

0, як-жа-ж ацяжалі мае ногі! Як цяжка было ўзьбірацца на трэйці паверх! Каплі поту выступілі на лоб.

Пятроў надзіва спакойна мяне спаткаў, нават ветла.

А, Аляхновіч! Калі ласка... Сядайце вось там, пры гэтым стале... Вось папера, чарніла... Пішэце ўсё, што ведаеце аб Кавэрду.

Значыцца, няма ўжо ніякага сумлеву: хлапец, які страляў у Варшаве ў савецкага паўпрэда - гэта той самы Барыс Кавэрда, экспэдытар часапісу "Беларускай Рады", мілы, ціхі, ветлы хлапчук.

Гэта, значыцца, ён!

Аляхновіч узяў паслухмяна пяро ў рукі й пачаў: "Я знаў у Вільні Барыса Кавэрду як сымпатычнага..." Божа мой! Што я пішу

Старанна замазаў "сымпатычнага" йна гэтае месца напісаў: "недаразьвітага, дэгэнэратыўнага тыпа..."

Задумаўся.

Што далей? Падыйшоў Пятроў. -Ну як-жа там ідзе?

Пішу, пішы!

Добра. Пішэце ўсё, што ведаеце. Курыце?

О! Куру!

Вось для вас папяросы.

3 гэтымі словамі палажыў на стале цэлую пачку добрых папяросаў.

Я пісаў і перачыркаваў. Думаў, прыпамінаў, сушыў сабе галаву й нічога ня выходзіла.

Праз нейкі час Пятроў зьявіўся ізноў.

Ну, пакажэце, што вы тут напісалі? Глянуў і зароў:

Што гэта?! Жарты? Ну, паглядзімо!.. Пашкадуеце!.. Краснаармеец! Узяць яго назад у камару!

Аляхновіч ізноў у сваей камары.

Ну, што там у вас было? Навошта вас клікалі? Аб чым пыталіся? - сыпаліся навакол пытаньні камратаў.

Дрэнна,- прахрыпеў толькі адно слова знаёмы Кавэрды.

* * *

Увечары, у той самы дзень, ізноў паклікалі мяне на гару. Апрача Пятрова, сядзела яшчэ двох чэкістых: таварыш

Эстрым і яшчэ нейкі тып у ваеннай вопратцы. Пачаў Пятроў:

Так-с, грамадзянін!.. Вашыя справы дрэнь... Ня хочаце нічога казаць, упорна маўчыцё...

Але-ж я ўжо гэтулькі казаў, што ня ведаю, аб чым яшчэ мог-бы гаварыць... Кажэце, пытайцеся, я на ўсё буду адказваць...

Скажэце, аб якіх вы яшчэ ведаеце тэрорыстычных актах, выкананых "Беларускай Радай"?

Я? Аб тэрорыстычных актах? Першы раз чую.

Ну, ну, ну! Толькі бяз гэтага дуракаваляньня. Дык-жа ведама, што вы тэрорысты?

Я тэрорысты?

Ну, ведама, вы ня йшлі з рэвольвэрам у руцэ, як Кавэрда, але былі галоўным інсьпіратарам, завадатаем усяго. Го-го, віцэ-старшыня й нічога ня ведае!

0, Божа! Дык-жа-ж я, дальбог, нічога ня ведаю!

Не чапайце лепш свайго Бога, ён усё роўна нічога вам не паможа, а адказвайце на пытаньне. Бо ведаеце хіба, што вас чакае: тры залатнічкі, вось тут!.. - і з гэтымі сло-вамі стукнуў мяне ў патыліцу ў тое месца, куды страляюць з нагана.

Я ужо ня меў ніякага сумлеву датычна таго, што буду расстраляны.

Гэтыя крыжаваныя допыты, якія вялі сьледчыя, трывалі каля трох гадзін. Чаго яны ад мяне дамагаліся, я так і цяпер ня ведаю. Калі я сказаў, што, колькі мне ведама, "Беларуская Рада" ніякіх тэрорыстычных актаў на сваім сумленьні ня мела, а забойства Войкава магло быць справаю рук тэрорыстых расейскіх, Пятроў хітра прыплюшчыў адно вока й заявіў:

А я вось што вам скажу, грамадзянін! У той час, як Кавэрда страляў, на вакзале быў там і Паўлюкевіч. Ну? Што вы на гэта?..

Што-ж я меў сказаць на гэта? Нічога [10].

Цяжкія часіны

Ну?

Што рабіць?

Трэба рыхтавацца.

Значыцца, гэта будзе ў панядзелак.

Загудзе на панадворку матор...

На калідоры чуваць хаду...

Заскрыгаціць ключ... -Аляхновіч! С вецамм!..

Ніякіх "вяшчэй" браць ня буду.

Махну толькі таварышам галавой на разьвітаньне...

Галоўнае: супакой! супакой!.. Ужо нічога не паможа! Ужо раданькі ніякае няма!

Раз паміраць! - як казаў Воўк-Міхайлаў. Пасьля: на калідоры зьвяжуць рукі... Павядуць.

Як-жа там далей? Із зьвязанымі рукамі сам не ўзглабаюся на грузавік. Мусіць, падсадзяць мяне й кінуць на падлогу.

Грузавік будзе падскакваць на бруку Савецкай вуліцы, галава мая будзе біцца аб падлогу грузавіка...

Пасьля брук скончыцца, аўтамабіль пакоціць па пяску... Гэта ўжо блізка. Суняліся...

Маё ўвабражэньне малявала мне гэткія няпрывабныя абразкі. Між волі. Падсьведама. У поўзабыцьці. Аз поўнай сьведамасьцяй толькі паўтараў сабе:

Ну, Аляхновіч! Не падгадзь! Не скавычы! Не румзай! Спакойна! Адыграй фінал апошняга акту свайго жыцьця дастойна, як чалавек, не як парсюкі, якіх вядуць на бойню...

Ноч. Ціха. Усе сьпяць. Нехта нешта мармыча праз сон. Іншы стогне. Мне ня спіцца.

Савецкаю вуліцай праяжджаець аўтамабіль. Можа, гэта ўжо?.. Можа, гэта ўжо?..

Аляхновіч! Чаго вы ўскочылі? Не даяцё спаць,- абураецца нехта, прачнуўшыся.

Нічога... Выбачайце... Так мне нешта здавалася. Матка прыйшла на пабачаньне.

Ні аб апошніхдопытах, ні аб маіх перажываньнях нічога ня ведала.

Не прынасеце мне так шмат ежы. Застаецца. Раздаю іншым.

Але-ж я табе цяпер так мала прыношу. Ты, мусіць, страціў апэтыт.

Не, нічога... Але зашмат вы прыносіце... Вось каб папяросаў больш!

Ах, ты ня куры гэтак шмат! Гэта шкодзіць на здароўе...

Прысуд

Гэтак прайшло каля трох тыдняў.

Аднойчы ў часе "прагулкі" зьявіўся на панадворку нейкі гепісты.

Хто з вас Аляхновіч?

Гэта я.

Калі ласка, за мной! У канцылярыю! Лыткі закалаціліся. Пайшлі ў канцылярыю. Там мне падсунулі нейкую паперку.

Падпішэце! Чытаю:

"...калегія ... разгледзеўшы... скіроўваець Аляхновічаў распараджэньне УСЛОН на 10 гадоў..."

Падпісаў.

Уздыхнуў з палёгкай.

Хаця яшчэ нічога не разумеў

.Ведаў толькі адно: што не расстраляюць.

Услон? Што гэта за штука? Мусіць, недзе на паўдні. Мабыць, гэта нейкі канцлягер у Туркестане.

Ну, дзякуй Богу, што не Салаўкі. Лепш туркестанская малярыя, як салавецкая цынга.

Допр

Гэтым самым днём, па абедзе, перавялі мяне ў Допр [11]. 3 жалем я пакінуў старых таварышоў, камару, да якой прывыкнуў ужо. Ужо разьвеяліся ўспаміны перажытых тутака страшных часін, бяссонных ночаў, трывожнага наслухоўваньня. Цяпер хацелася тут сядзець і сядзець, хаця-б усе дзесяць гадоў, каб толькі ня ехаць кудысьці на няведамыя перажываньні.

У канцылярыі Допру я спытаўся:

Выбачайце, грамадзянін! Куды гэта мяне высылаюць?

Як? Вам не абвешчана? Услон.

Ну, так, гэта я ведаю. Але што гэта: услон?

Ну? Ня ведаеце? Управленме Соловецкмх Лагерей Особого Назначенмя.

* * *

У перапоўненай, як усюды, камары Допру я першы раз спаткаўся з крымінальным элемэнтам. Хаця крымінальных была меншасьць, яны, аднак, патрапілі стэрарызаваць усю камару. Уначы акуратна нас абкрадалі. Зьядалі нашыя спажывецкія прадукты, забіралі адзежу, абутак. Ніякая рэвізія не магла знайсьці ўкрадзеных рэчаў. Злодзеі выкідалі ўкрадзенае праз ваконныя краты, а там ужо гэта падбіралі іншыя, і гэткім чынам рэчы перадаваліся з камары ў камару...

А ўдзень было ня лепш. Удзень яны проста дамагаліся, каб аддаваць тое, да чаго яны прыгледзеліся. Кожны з іх злаўчыўся перанесьці з сабой у камару нож і, калі хто прабаваў супрацівіцца,- пагроза нажа была апошнім аргумэнтам.

Пакрыўджаныя прабавалі жаліцца перад вастрожнай уладай. Але гэта не памагала. Толькі пасьля цяжка адпакутавалі за гэта. На масавай "прагулцы" на вялізным вастрожным панадворку або ў "уборнай" крыміналістыя распраўляліся нажом з тымі, хто адважыўся скардзіцца.

Я пачаў прытарноўвацца да новых абставінаў жыцьця. Знайшоўшы месца на нарах паміж двома здаравеннымі вярзіламі, разлажыў свае запасы й пачаў частаваць сваіх новых суседзяў. Неўзабаве з іншых нараў пачалі злазіць нейкія тыпы і набліжацца да нас з выглядам галодных ваўкоў.

- Ну! Чаго тут! Пайшлі вон! - рэагавалі мае новыя апякуны.- Усіх адзін чалавек не накорміць!

Я пераканаўся, што мая тактыка правільная. Падкормлюючы гэтых двох хуліганаў, я меў шансы, што ўсе мае прадукты ня будуць пажортыя адразу. Каб ня гэта, я мог-бы апынуцца ў які-небудзь дзень зраньня бяз кусочку цукру, бяз папяросіны.

Тутака, у гэтай камары, ведалі, што гэта - Салоўкі. Можа, нехта з гэтых абадранцаў ужо быў на абтоках Белага мора, а калі ня быў, дык напэўна знаў такіх, што былі на савецкай катарзе. Тут расказвалі страшэнныя рэчы. Аб непасільнай працы на "лесазагатоўках", аб біцьці вязьняў "дрынамі" (палкамі), аб стаўленьні вязьняў на мароз у адных толькі нагавіцах, аб "самарубах", якія адсякалі сабе пальцы на руках, каб толькі ўхіліцца ад цяжкіх лесарубных работаў.

Крымінальныя, засуджаныя на Салоўкі, нават на пяць або тры гады, надта баяліся паўночных канцлягэраў. І лепш было ўсадзіць камусьці ў вастрозе нож у бок і за гэта атрымаць большы тэрмін у турме, як ехаць у салавецкія лягеры "асобага назначэньня".

Ліст да прыяцеляў

Я сядзеў на нарах і пісаў. Пісаў ліст да сваіх уплывовых прыяцеляў у Менску. Пісаў зусім шчыра. Пісаў аб сваім энтузіязьме, зь якім ехаў у БССР, аб сваім жаданьні прылажыць сваю цэгліну да агульнага будаўніцтва, аб незаслужанай кары, якая мяне спаткала - аб усім. Не ўспамінаў толькі, што ўжо ў душы маёй пачуўся працэс выцьверазеньня. Таксама напісаў заявуда тав. А. Чарвякова.

Легальным спосабам нельга было пераслаць гэтай карэспандэнцыі. Я ўжо абдумаў на гэта спосаб. Зраблю гэта праз маці.

Ліст і заяву злажыў і ўціснуў у пушачку ад сярнічкаў.

Хутка паклікалі мяне на гутарку з маткай. Тут, таксама як у ГПУ, пабачаньне адбывалася пры вастрожным дазоры, але тут ужо так строга не сачылі. Маці яшчэ ня ведала, што я ўжо засуджаны.

Ну? ну? і што? - пыталася з трывогай.

Толькі будзьце зусім спакойныя. Вы-жа бачыце, што я зусім гэтым не праймаюся...

Ну, кажы-ж хутчэй! Што табе далі?

Глупства!.. Нічога страшнога...

Мусіць, пяць гадоў?

Дзесяць гадоў салавецкага лягеру.

О Божа! Божа! Дзесяць гадоў!.. І бедная старэнькая апусьцілася зьняможана на лаву, заліваючыся сьлязьмі.

Супакойцеся... Яшчэ нічога ня ведама... Можа, будзе амністыя...

Божа! Божа! - стагнала маці.- Дзесяць гадоў! Гэтулькі часу! Дык я ўжо цябе больш не пабачу!

Мо мама мае папяросы й сярнічкі?

Маю, маю! Вось закуры сабе.

І ў гэты час, запаляючы папяросу, я ёмкім манэўрам запаліў сярнічкі, аддаючы матцы пушачку, у якой была ўпіхнутая мая карэспандэнцыя.

Матка заўважыла гэта й прагавіта хапілася за пушачку. Мы паразумеліся вачыма. Варта нічога не заўважыла.

У дарогу!

Нарэшце надыйшоў дзень выпраўляцца на этап. Адчынілася зялезная брама Допру.

Пачалі выходзіць на вуліцу вязьні і ставаць па чатыры ў рад. Канец ліпеня. Гарачая пара па паўдні. Неба бяз хмараў. Сонца пячэ. Усе абліваюцца потам, бо гэтыя людзі, выпраўляючыся ў далёкую дарогу, на поўнач, апранутыя ня так, як гэтага вымагае тэмпэратура сяньняшняга дня. Яны панацягалі на сябе рознае рызьзё, якое там, у часе паўночных маразоў, бязумоўна, ім прыпатрэбіцца. Апрача таго, кажны гнецца пад цяжкімі клункамі, якія ўзваліў сабе на плечы.

Салдаты акружаюць вязьняў.

Нарэшце ўжо выйшлі апошнія прадзначаныя на этап арыштанты. Брама із скрыгатам зачынілася. "Паверка". Выклікаюць кажнага прозьвішча. Ёсьць. Усё ў парадку.

Начальнік варты зварачаецца із строгай прамовай:

"Партня, слушай!

Мдтм посередмне улнцы!..

Не разговармвать!..

По сторонам не оглядываться!..

Шаг вправо, шаг влево - будет счмтаться побегом...

Прм попытке бегства будет прмменено оружме без предупрежденмя...

Беспрекословно мсполнять все распоряженмя конвоя!..

Партмя!

Ша-а-агом - марш!!!" - загрукацела па менскім бруку хада колькі дзесяткаў ног.

Пайшлі, угнуўшыся пад цяжарам клункаў і свайго лёсу, на вакзал.

Апошняе разьвітаньне

3 другога боку вуліцы, на тротуары, стаяла група людзей. Гэтыя людзі прыйшлі апошні раз глянуць на сваякоў, якіх бальшавікі гналі на далёкую поўнач. Ладны лік гэтых бяспрытульных ужо ніколі ня вернецца пад родную страху. Можна сьмела сказаць, што нават ня вернецца ніхто. Прападуць з голаду, холаду, тыфусу, цынгі, дэзынтэрыі, з непасільнай работы... А калі хто й вытрывае ўсё гэта - інвалід з адмарожанымі нагамі - пагоняць яго пасьля ў Нарымскі ці Пячорскі край... Мо нехта спрабуе, даведзены да роспачы, уцякаць ад гэтых жудасьцяў. Спаткае яго няўдача і атрымае "тры залатнікі" ў патыліцу...

Гэтыя людзі, якія там стаяць на працілежным баку вуліцы, стоўпіўшыся на тротуары, ужо ніколі не абдымуць свайго сына, мужа, брата... Погляды, кіданыя на іх праз шырыню вуліцы, гэта апошнія разьвітаньні вачыма.

Сярод гэтых людзей была й мая маці.

Ня плачце! - супакойвалі яе іншыя. - Гэта адбярэ ў яго энэргію... Хай яны хаця ня бачаць нашых сьлёзаў.

Дзе мой сын? - лямантавала старэнькая.- Я ня бачу майго сына! О Божа! Прыйшла, каб апошні раз паглядзець...

Глядзеце: гэта, мусіць, той, што цяпер махнуў шапкай...

Дзе? Дзе?..

Запраўды, ня гледзячы на строгі загад начальніка канвою, я, пабачыўшы маці, махнуў на разьвітаньне шапкаю.

Упхнулі нас у закратаваныя, г. зн. "сталыпінскія" вагоны. Ізноў няўсьцерп цесна й душна. У турэмных камарах было цесна, але таго, што было ў вагоне, нельга апісаць. Напхалі нас, як селядцоў у бочку. Ня толькі немагчыма было паварушыцца, але нават усадзіць руку ў кішаню.

А ад гэтага яшчэ гарачыня й духата. Ад часу да часу былі чуваць стогны: -Таварыш чырвонаармеец! Вады! Прынясеце нам вады!..

Пачакай! Чорт ня возьме! На наступнай станцыі дастанеш вады.

У Воршы

Затрымаліся ў Воршы.

Таксама, як у Менску, перад адыходам з вакзалу ў вастрог, строгая прамова "начканвоя":

Партмя, слушай!.. І гэтакдалей.

Зноў із сваімі клункамі на сьпінах пайшлі мы няроўным местачковым брукам у вастрог, перароблены з былога манастыра.

Ладная бальшыня аршанскіх вязьняў быў элемэнт крымінальны. Але нашыя новыя таварышы прынялі нас ветла, асабліва калі даведаліся, што мы едзем на Салоўкі.

Стараста камары загадаў малодшым уступіць нам месца. Мы разьмясьціліся даволі добра на нарах.

Аршанскія злодзеі разьмясьціліся пад нарамі... маючы магчымасьць пароцца ў нашых, кінутых пад нары клунках.

3 вывезеных із Менску харчоў у мяне засталося яшчэ крыху цукру, кусочак сала й гаршчэчак масла.

3 цукрам і салам не бяда, я схаваў сабе пад галаву, але куды падзець масла? Я аддаў пад апеку камарнага старасты, які меў пад нарамі прыладжаную палічку. Над галавой у старасты ніхто-ж не паважыцца красьці!

Назаўтра масла ня было. Застаўся толькі пусты гаршчок. Стараста дзівіўся, хто-б мог украсьці. Але загадка хутка разгадалася. Стараста праз увесь дзень, мала што ня кожную гадзіну стукаўся ў дзьверы:

Таварыш дзяжурны! Таварыш дзяжурны! Пусцеце мяне ў уборную! Ой-ой, хутчэй, таварыш дзяжурны!

Масла, зьедзенае бяз хлеба, мела для яго рэзультат, мацнейшы за здаравенную порцыю рыцыны.

Пасля двох тыдняў група тых, што выпраўляліся на Салоўкі, паехала далей.

Віцебск

Затрымаліся ў Віцебску. Тут прабылі больш за месяц, бо трэ было чакаць новых этапаў з розных бакоў. Віцебск быў зборным пунктам. Лік нас, "салаўчан", павялічыўся ўжо да пары сотняў асоб.

Тут мяне спаткала прыемная неспадзеўка. Ад кагосьці, ня ведаю, ад каго, я атрымаў памідораў, гуркоў, кілбасы, сыру, белых булак. Мабыць, ад некага з Віцебскага тэатру.

У дзень выезду сагналі нас усіх на падворак дзеля рэвізіі. Адбіралі махорку й табаку, баючыся, каб у дарозе праз горад мы не засыпалі вочы канвою й не ўцяклі.

Рэвізія была "вясёлая". Чырвонаармейцы жартавалі й строілі з нас кепікі.

Табе колькі?

Дзесяць гадоў.

-Ха-ха-ха! Чырвонец, значыцца?

А цябе на колькі, стары? - спыталіся ў мяне.

Дзесяць.

- 0-хо-хо! Гэты ўжо напэўна ня вернецца! - сьмяяліся вясёлыя чырвонаармейцы.

Ад свайго арышту я не галіўся. У мяне вырасла даўгая патрыярхальная барада. Прыбіты маральна, змораны фізычна - няма дзіва, што я зрабіў на бальшавіцкіх салдатаў гэткае "вясёлае" ўражаньне.

У габінэце прэзыдэнта рэспублікі

Тым часам менскія прыяцелі рабілі, што маглі, каб ратаваць мяне.

Аднойчы тав. Чарвякову [12] далажылі аб прыходзе Х і < людзей, якія займалі ў літаратуры беларускай выдатнае месца.

Чарвякоў прыняў іх адразу.

А мы да вас, Аляксандр Грыгор'евіч. У справе Аляхновіча.

Я так і думаў. Была ў мяне ягоная матка. Прынесла мне ягоную заяву. Я даў перапісаць на машынцы, бо цяжка расчытаць. Напісана макам на цянюсенькай паперы, страшэнна пакамечана...

Ну, няма дзіва. Гэтая заява разам зь лістом да нас была ўпхнутая ў пушачку ад сярнічкаў... Мабыць, іншага спосабу ня меў...

Ну, што-ж, турма - ня цётка. Там строга.

Ну, дык што думаеце, Аляксандр Грыгор'евіч. Нам здаецца, што тут нейкае непаразуменьне. Можа-б вы пагаварылі з Пілерам... [13]

Ну што-ж, пагаварыць можна. А калі што, дык вы-б маглі за яго паручыцца?

Ну, ведама.

Мо нешта й ўдасца зрабіць... Хаця, ведаеце, гэта даўгая працэдура... Але, праўду кажучы, ці варта нават нешта рабіць?.. Дык-жа ўжо хутка дзясятыя ўгодкі рэвалюцыі... Будзе шырокая амністыя. Тады яго звольняць і бяз нашых захадаў.

Думаеце, што ён падпадзе пад амністыю?

Маю надзею... А калі-б... Ну, тады трэ будзе падумаць... Так ці сякя ня думаю, каб ён доўга праседзеў.

Але-ж засудзілі яго на10 год.

Ну, што ў нас значыць дзесяць гадоў! Можа быць засуджаным на дзесяць, а праседзець толькі год, два... Але, трэба прызнацца, што абставіны для яго злажыліся вельмі непамысна...

Лісты ад прыяцеля

Я ліставаўся з маткаю. Яна ведала, дзе я. Гэткім чынам і мае. прыяцелі ведалі пра мяне.

На этапе я атрымоўваў ад аднаго зь іх лісты. "Дарагі тав. Аляхновіч!

...Тав. Чарвякоў пытаўся, ці я магу за Вас паручыцца. Я адказаў, што так. Напішэце, як вы на гэта глядзіцё, ці гэта варта, калі застаецца толькі каля месяца да 10-й гадавіны рэвалюцыі? Дзеля таго, што ўсялякія фармальнасьці трываюць надта доўга, у працягу месяца не пасьпеецца, дык, можа, ня варта..."

Нарэшце амністыя была апавешчана, але я волі не пабачыў. Амністыя датычыла толькі да крымінальных злачынцаў.

Другі ліст быў гэткага зьместу:

"Дарагі тав. Аляхновіч!

Надзея на амністыю ня зьдзейсьнілася. Сяньня пішу ў Маскву. Не паддавайся роспачы. Ці зварачацца яшчэ раз у Вашай справе да тав. Чарвякова, ня ведаю. Мы ў вашай справе напісалі калектыўную заяву. Маю надзею, што ўсё скончыцца добра. Трэба быць цярплівым і ня траціць бадзёрасьці...

Пішэце, працуйце, чытайце...

Напішэце мне, можа, чаго вам трэба..."

А Аляхновіч быў у Ленінградзкім Іспраўдоме. Этап набліжаўся да месца свайго прызначэньня - да Салавецкіх Лягераў Асаблівага Прызначэньня.

Няма дзіва, што словы гэтых лістоў былі як словы ўцехі пры ложку цяжка хворага. Поўныя надзеі словы прымушалі верыць, што запраўды нешта пераменіцца. Дык- жа немагчыма, каб з усіх гэтых стараньняў нічога ня выйшла!

Дык адказваў акуратна на гэтыя лісты (цяпер, на этапе, ужо можна было пісаць штотыдзень), дзякаваў за захады й дакучліва прасіў далей не пакладаць рук.

Лісты прыходзілі акуратна.

"Паважаны тав. Аляхновіч!

Вашая справа пакуль што не скранулася з месца. Мне асабліва здаецца, што вызваленьня трэба чакаць з Масквы. Сказалі мне ў Менску, што трэба чакаць пастановы Усерасейскай Амністыйнай Камісіі. Калі гэта будзе - ня ведама... Гэтак мне казаў старшыня ГПУ ў Менску. Апрача таго, я пісаў пра Вас да Мянжынскага. Жадаю Вам здароўя і вытрываласьці.

Да 10-годдзя БССР засталося ўжо менш як год". У гэтым лісьце адрысата няпрыемна кальнула зьмена ў загалоўку. Ужо заміж "дарагі" стаяў прыметнік "паважаны". А ў канцы зацемка аб дзесятых угодках БССР! Значыцца, гэтыя ранейшыя надзеі ня маюць моцных падставаў, калі трэба хавацца за новыя.

Нарэшце сталася тое, чаго адрасат баяўся. Апошні ліст пачынаўся словамі: "Тав. Аляхновіч! (без прыметніка!) і абмяжоўваўся толькі сухой інфармацыяй, што дагэтуль яшчэ нічога не ўдалося зрабіць, а калі зробіцца, дык будзе паведамлена - і няхай тав. Аляхновіч пакіне гэтак часта пісаць...

Аляхновіч пакінуў пісаць. Карэспандэнцыя спынілася. Прайшлі й дзесятыя ўгодкі БССР -аў лёсе вязьня ня было ніякіх пераменаў.

Прыехалі

Цягнік памалу падыходзіць да станцыі Кем, аднаго з вузлоў Мурманскай чыгункі. Тры дні ўжо, як мы выехалі зь Ленінграду.

Што нас там чакае? Якія новыя абставіны жыцьця? Работа? Але якая работа? Ці мы так будзем зачыненыя, як у вастрозе, ці будзем магчы хадзіць вольна?.. Ніхто з нас нічога ня ведаў.

Праз вокны вагону мы бачылі нейкія дрывяныя склады, кучы расьпілованых дошчак - прадукцыю якіхсьці недалёкіх лесапільняў, нейкіх шэрых людзей у шэрых вопратках...

Ці гэта нашы будучыя таварышы-катаржане?

Ужо сутунела, як даўгая зьмяя вагонаў затрымалася ля свае мэты. Нам заяўлена, што гэтую ноч яшчэ пераначуем у вагонах.

На другі дзень раніцой каманда:

- Выходн мз вагонов!

3 клункамі на плячох выходзім на рэйкі.

Востры сівер-віхор круціць сьнегам.

Нас вядуць. Два кілёмэтры сьнегам. Калючыя драты. Шэрае мора. Драўляныя шалашы.

Гэта баракі, гэта наша гаспода. Мы цяпер на Паповым абтоку.

Віхор, гуляючы сьнежным пылам, агаляе скалісты грунт, на якім няма сьледу якой- колечы расьціннасьці.

Уводзяць нас на квадратны пляц, агароджаны калючым дротам. Пры браме вартавая будка. Клункі загадана злажыць каля сьценкі бараку. Паставілі ў два рады.

Каманда:

"Справа по порядку номеров рассчнтайсь!"

Няскладна гэта ў нас выходзіць. Ляскаючы зубамі ад сьцюжы, крычым ахрыплымі галасамі:

Первый!

Второй!

Третий! і г. д. Блага.

Яшчэ раз ад пачатку! Навучаюць, што на павітаньне:

"Здравствуй, карантмнная рота!" Мы павінны згодна, хорам грымнуць:

Здра!!!

Крычым гэтае "здра!" Блага! Яшчэ раз! Дрэнна! Ня дружна. Нехта спазьніўся.

Зноў "здра!". Ізноў блага. Нехта крыкнуў зарана. Трэба набраць у грудзі паветра, зрабіць двухсэкундную паўзу і толькі тады...

Яшчэ раз. Яшчэ ня так! А пасьля зноў: "по порядку номеров рассчнтайсь!" А пасьля зноў "здра!"...

Ногі акасьцянелі ад сьцюжы. Вушы мерзнуць. Твары барадатых мужыкоў пакрыліся соплямі лёду. Клункі нашыя счэзьлі пад сьнегам, які ўсё падае й падае. Нашыя інструктары зьмяняюцца: адны йдуць у барак пагрэцца, прыходзяць іншыя.

Прыходзіць вышэйшая "ўлада" і лягерны стараста. Ён, як і ўсе, таксама вязень. Здароўкаецца:

Здравствуй, карантмнная рота!

Здраа!!!

Блага. За гэта поўгадзіны бязупынна мы крычым "здра!". Шмат хто ўжо ахрыпшы. Дзіка крычым гэтае "здра!", каб урэшце здаволіць сваё начальства. Усё нядобра.

Відаць, што тут уся справа ня ў якасьці, а ў колькасьці гэтае "здра!".

Пасьля сказалі нам строгую прамову, у якой адзначылі, што мы ў лягеры, дзе абавязаны сумленна працаваць, дзе за сабатаж строгія кары, дзе трэба бяскрытычна выконваць усе загады ўлады й да г. п. вядомыя вастрожныя рэчы.

А пасьля - ізноў "здра!", ізноў "по порядку рассчнтайсь" і гэтак да зьмярканьня.

У бараку

Нарэшце, прамерзлым, галодным і змораным дазволена выкапаць ізь сьнягу свае клункі ды ўвайсьці ў барак.

Людзі кінуліся ў памешканьне, займаючы месца на нарах. Нары былі двохпавярховыя, але месца неставала.

Я разам зь іншымі стаяў пасярод бараку, мяркуючы, як-бы трапіць на нары.

Ну, марш усе на нары! - крычаў камандант бараку (таксама вязень, але ўжо із старых, із салавецкіх).

Калі месца няма,- нехта адгукнуўся.

Я вам тут зараз знайду месца,- зароў грозна камандант і, ускочыўшы на нары, пачаў піхаць нагамі тых, што ляжалі.

Гэты спосаб даваў свае вынікі. Неўзабаве ўсе ўжо ляжалі на нарах, гэтак шчытна "ўплатніўшыся", што не маглі паварушыцца.

Ляжалі ўсе бокам, адзін пры адным. Перамяніць гэтай позы няма ніякае магчымасьці.

Разьмясьціўшы гэткім чынам усіх на нарах, камандант сеў пры зялезнай печачцы, паставіў на агні свой чайнік і, выцягнуўшы з кішані кусок чорнага хлеба, пачаў жваць.

Упхнуты паміж таўстапузага ўзбэка і нейкага здаравеннага ўкраінца, ляжаў я непарушна, думаючы, што будзе далей. Няўжо-ж цэлыя дзесяць гадоў прыдзецца пражыць у гэтакіх абставінах?

Адзіны рух, які можна было зрабіць - гэта паварушыць галавой. Пад галавой ляжаў мой клунак. Із свайго месца я бачыў каманданта, які сядзеў каля печкі і жваў свой хлеб.

У галаве ў мяне зазіхацела адна думка. Я абапёрся на аднэй руцэ й саскочыў на падлогу.

Што? Хочаш на падворак? - крыкнуў камандант. - Пачакай! Як пойдуць усе, тады й ты. Нядаўна былі на панадворку.

Не, таварыш камандант, не аб тое... Іншая рэч... Як-бы гэта сказаць?.. Таварыш камандант мае гэткі сымпатычны твар... І здаецца, што мы ўжо недзе спатыкаліся...

Спатыкаліся ці не спатыкаліся, марш на нары! Няма што тут боўтацца! Ну! раз- два!

Выбачайце, таварыш камандант! Яшчэ адно толькі слова. Не загневайцеся, таварыш камандант... Я маю кусок сала... Выбачайце за маю сьмеласьць... Я-б хацеў вас пачаставаць...

Ну, гэтак-бы адразу й казаў! - праясьніўся камандант. - Ну, давай свае сала! Я ўжо сядзеў побач каманданта пры зялезнай печцы, адразаючы кусок сала.

Хочаш чаю? - запрапанаваў із свайго боку камандант. - Бо кіпяток ня хутка будзе. Тут вады няма. Прывозяць цягніком зь мястэчка, дзесяць кілёмэтраўадсюль... Колькі маеш гадоў?

Сорак пяць.

Што?! Дурны! Я пытаюся, колькі маеш гадоў для адседкі? На сколькі цябе засудзілі?

На дзесяць.

- Шпіён.

-Не.

Фальшываманэтчык?

Не.

Спэкулянт?

Таксама не.

Ну хіба-ж ня злодзей?

Участме в органнзацнм млм содействме органнзацнм, действуюцей в направленмм помоцм международной буржуазмм.

-Ага! Международнай.. ага... содействме буржуазмм... Гм... Нядобрая штука. Быўу якой контррэвалюцыйнай арганізацыі?

Я прыехаў з-за граніцы.

З-за граніцы? - зьдзівіўся мой начальнік. - Вось як. Дык чаго-ж ты сюды прыехаў?

Думаў, што тут добра.

Камандант глянуў на мяне, як на здурэлага. Пасьля, думаючы, што я, мусіць, не хачу сказаць аб сабе праўды, пакінуў пытацца й пачаў расказваць аб сабе.

-А я, браток, таксама маю дзесяць гадоў... Перажыў плямісты тыфус, але нічога, вылізаўся... Дужы быў... Ужо адседзеў сем гадоў... Прыслалі мяне з Саловак... Магчыма, што кары скасуюць... Вышлюць, мусіць, кудысьці ў Сібір, у нейкую тундру... Але гэта горшае за концлягер... Вось паскудная рэч - гэта цынга! Бачыш? Усе зубы высыпаліся! Ніводнага! Рот як... На нагах раны яшчэ дагэтуль не загаіліся... Але глупства! Галоўнае, што яшчэ не падох... Вось яно як!

Цяпер я толькі ўцяміў, чаму камандант гэтак дзіўна перажоўваець ежу. Сала рэзаў на маленькія кусочкі, жваў яго бяззубымі дзёснамі й пасьля глытаў, як птушка.

Гэта быў мой першы ў лягеры "блат" (пратэкцыя).

У бараку

Уначы збудзілі нас:

На работу!

Што за чорт! На якую работу? Дык-жа цёмна! Ноч. Ускокваем шпарка, бо хто не сьпяшаецца - нагой у бок! Выганяюць нас з бараку на сьнег.

Ясная, марозная палярная ноч. На небе пралятаюць нейкія сьветлыя хмаркі. Адна чэзьне, зьяўляецца іншая.

Пасьля мігцяць на небе нейкія асьветляныя палосы. Там, у прасторы, здаецца, адбываецца нейкі творчы працэс, паўстаюць новыя сьветы...

Гэта мігаціць паўночнае зіхаценьне.

Ідзём рэйкамі. 3 бакоў горы сьнегу. Далёка відаць таварныя пляцформы, нагружаныя дошкамі. Нам дадзена заданьне: перасунуць гэтыя пляцформы пару кілёмэтраў у бок станцыі.

Учапіўшыся, як мурашкі, за колы й буфэры, за дошкі, што тырчаць, пхаем наперад цяжкія пляцформы. Нехта зваліўся ізь сьнежнае наспы пад кола. Крык разьдзірае паветра, пасьля лаянка, пасьля зноў цішыня, і чуваць толькі цяжкі подых колькі дзесяткоў людзей, якія напружваюць свае мускулы.

Той, што зваліўся ізь сьнежнае наспы пад колы пляцформы, шчасьліва вылазіць з- пад ног сваіх таварышоў. Страсае зь сябе сьнег.

Ну, ты! Не аставайся! Даганяй!

На другі дзень прыйшлі ў барак дактары (вязьні), каб зрабіць мэдыцынскі агляд і падзяліць вязьняў на катэгорыі паводле нашых фізычных здольнасьцяў да працы. Стаімо

голыя ў чарзе. Агляд адбываўся надта хутка, аднак гэтая працэдура заняла паўдня. Шмат было народу.

А ўначы - не зважаючы на катэгорыі - зноў пагналі ўсіх на чыгунку перасоўваць таварныя вагоны.

"Баня"

Не забыліся на чысьціню й гігіену. Аднойчы пагналі нас у лазьню. Там далі нам па дзьве ражкі цёплае вады, адну морскай, другую - рачной, і па малюсенькім кавалачку мыла. Гэтага мусіла быць даволі.

Жудасны абразок гэтая лазьня.

Варушацца нейкія сьцені. Топчамся адзін пры адным, ня ведаючы, дзе прытуліцца, дзе паставіць сваю ражку. Аб тым, каб прысесьці на лаўцы, няма й гутаркі. Нехта пасьлізнуўся на сьлізкім памосьце. Выліў сваю й чужую ваду.

Крык, лаянка, сакавітая расейская лаянка!

Аўсё гэта пад каманду: "Шпарчэй! весялей! хутчэй!".

Бо трэба было звольніць месца для наступная партыі, што чакала ўжо на панадворку.

Тыя, хто ня ведаў аб абмежаванай колькасьці вады, ня былі ашчаднымі зь ёю. Пакінулі "баню" вымазаныя мылам, якога ня было чым спаласкаць.

Госьці

Аднойчы я даведаўся, што мяне нехта шукае.

Дзе тут Аляхновіч? Хто тут Аляхновіч?..

Вось ён там, ідзеце сюды... - інфармаваў камандант.

Гэта я. У чым рэч?

А! Здароў! Гэта вы? А, якая-ж вялізная ў вас барада!.. Не пазнаяцё? Беларусы зь Менску. Калісьці з вамі сустракаліся... Пры немцаху Менску... Даведаліся, што вы тут... Курыць маеце? Не, не! Мы хацелі вам даць, думалі, што, можа, ня маеце махоркі... Ну, ня трацьце надзеі!.. Усё неяк наладзіцца. Пастараемся ўладзіць вас

у канцылярыі... Мы ўжо тут даўно, мы маем "блат"... Яшчэ прыдзецца вам тут пасядзець са два тыдні, а пасьля...

О Божа мой! Яшчэ два тыдні?!

Ну, не маркоцьцеся, можа, удасцахутчэй... Будзем старацца...

-О,як я вам удзячны, што вы прыйшлі сюды, знайшлі мяне... Дзякую вам, другі мае!..

Што? Кажуць на дзесяць гадоў?..

Але. На дзесяць.

За што-ж вас гэтак?

Ну, ведаеце, жыў я ў Заходняй Беларусі, у Вільні... А тут "сацыялістычнае будаўніцтва" і гэтак далей. Разумееце? Дык і зманіўся...

Эх, Аляхновіч! Лучылі вы ў бяду, і са свае віны! Ну, нам няма дзіва. Мы людзі савецкія... Але вы! Самі прыехалі з-за граніцы!.. Ужо гэтага не направіш... Як вас тут будуць пытацца, якая ў вас прафэсія, кажэце: "канцелярскнй служацнй"... Акурат цяпер патрэбны людзі ў канцэлярыю... Ну, бывайце здаровы! Даужэй нельга... Трэба ўжо йсьці... Ня сумуйце!

Дзякую вам, даражэнькія, за ваш спогад і дапамогу... Пастарайцеся...

У гэты самы дзень быў яшчэ адзін візыт.

Знайшоў мяне мой былы вучань зь віленскай гімназіі Фр. П-віч.

Яго, таксама як мяне, спакусіла "савецкае будаўніцтва". Прыехаў у Менск з Прагі, дзе вучыўся на мэдыцынскім факультэце. Яму далі мала. Толькі тры гады концлягеру, якія праседзеў ужо на Салоўках.

Цяпер перавялі яго ў нашую карантынную роту, дзе чакаў на пастанову маскоўскае калегіі датычна далейшае свае долі.

Сядзеў у другім бараку. Даведаўшыся, шо й я тут, прыйшоў да мяне пагутарыць. Яму, як чалавеку, які адбыў ужо сваю кару, можна было вольна хадзіць з бараку ў барак.

Было мне не найгорш,- казаў.- Дзякуючы маёй праскай мэдыцыне, удалося мне ўладзіцца за лекпома...

Што гэта?

Памагаты лекара - фэльчар. Дзякуючы гэтаму не давялося працаваць на лясных работах. Цяпер сяджу тут пяты ўжо месяц - усё чакаю, што далей. Думаю, што пашлюць мяне на пару год у Сібір. 3 высылкі ўцяку...

Цішэй! Не кажэце гэтак!

Дык-жа ніхто ня чуе. Уцяку. Буду ў Вільні. Даю вам слова, што буду ў Вільні! Там раскажу аб вас. 3 Саловак уцячы ня было ніякае магчымасьці. Прабавалі іншыя - не ўдалося нікому. Зь Сібіру ўцяку! Калі трэба будзе камусьці лоб расшчапіць - расшчаплю, а ўцяку!

Цішэй, калі ласка!

Нічога. Ніхто ня чуе...

П-вічу ўдалося выстарацца для мяне перавод у ягоны барак. Там было шмат вальней. Нам удалося разьмясьціцца на верхніх нарах. Каля самых нараў цягнулася зялезная труба ад печкі. Тут, на гэтай трубе, П-віч пёк для мяне "ляпёшкі". Хаця сам жыў толькі на казённым пайку, нізашто не хацеў узяць ад мяне ні "ляпёшкі", ні кусочка сала.

Вы павінны ашчаджаць свае сілы й грошы... Нізашто не вазьму! Вас чакае яшчэ шмат гадоў цяжкіх перажываньняў, а я ўжо скончыў... Я ўжо аднэй нагой на волі...

Ну, на волі!..

Але! Кажу вам! Як толькі выбяруся з лягера, зараз пачну думаць, як уцякаць заграніцу... І ўцяку!.. [14]

П-віч быу маім апякуном. Для мяне, чалавека новага ў лягеры, апека П-віча як зь неба звалілася. Ён ня толькі думаў аб тым, каб палепшыць мае фізычнае палажэньне, але, што галоўнае, заражаў мяне сваім аптымізмам, надаваў мне надзеі на вызваленьне.

* * *

Нядоўга трывала нашае супольнае жыцьцё на нарах у карантыннай роце. Аднойчы, калі паклікалі ўсіх на работу, П-віч не паслухаўся.

Не пайду! Я ўжо скончыў свой тэрмін! Ня маеце права браць мяне на работу!

П-віч! Што вы робіце! Не пратэстуйце, гэта нічога не паможа... - стараўся я пераканаць яго.

Не пайду! Хай робяць, што хочуць... Ня маюць права. Я не пайду! П-віча зачынілі ў ізалятар. Больш я ў концлягеры яго ня бачыў. Сустрэліся мы шмат гадоў пасьля ў Вільні...

Далейшае падарожжа

Прамінулі два тыдні гэткага "карантыну" ў бараках із блышыцамі й вошамі.

Прыйшлі нейкія людзі й пачалі выклікаць вязьняў. Прачыталі колькі дзесяткаў прозьвішчаў. У гэтым ліку быў і я.

Павялі нас у лазьню. Пры дзьверах сеў "днявальны" (стораж), пільнуючы, каб хто ня выйшаў вонкі.

Падлога й тапчаны былі шчэ мокрыя пасьля апошняй "бані". Ні сесьці, ні легчы. Часіны несупакою й няпэўнасьці. Што будзе далей?

Увечары "днявальны" гукнуў:

Аляхновіч! Хадзі сюды! Тут да цябе нейкія прыйшлі!

Гэта былі прыяцелі-беларусы з Менску. У цёмных сенцах адзін зь іх падаў мне нейкі пакецік.

Што гэта?

Гэта соль. Трэба гэтым нацерціся пад пахамі. Ад гэтага падвышаецца тэмпэратура. Дамагайцеся, каб вас павялі да доктара, што вы хворы... што ня можаце ехаць...

Куды мяне павязуць?

На востраў Мяч... на лясныя работы. Гэта горш за Салоўкі... Калі вам удасца астацца ад гэтага этапу, уладзім вас у канцылярыі... Цяпер трэба рабіць, што мага... Дагэтуль не ўдалося. Ну, тымчасам бывайце здаровы!.. Трэба ўжо йсьці... Даўжэй нельга... Націрайцеся!

Я сеў на мокрым тапчане, разгарнуў торбачку з соляй і зрабіў тое, што мне раілі прыяцелі.

Пасьля заявіў днявальнаму:

Таварыш днявальны! Вядзеце мяне да доктара.

А чаго там? - нехаця спытаўся вартаўнік.

Я хворы... Трасца... Тэмпэратура падвышаная... Я думаю, што гэта тыфус...

Добра. Зараз заяўлю.

Праз мамэнт мяне павялі. Вялі нейкімі сьцежкамі, паміж кучамі дошчак. Ішлі паўз нейкія баракі. Дарогу асьвятляў толькі месяц.

У нейкім драўляным памешканьні было сьвятло ў адным вакне. Гэта была больніца. Павадыр мой пастукаўся.

А там хто?

Прывёў хворага, таварыш доктар!

Давай яго сюды!

3 тапчана падняўся чалавек са змораным тварам. Відаць, што нядаўна скончыў сваю работу й злаваўся, што яму не даюць супакою.

На падлозе валяліся кавалкі ваты, брудныя бандажы. На століку з простых сасновых дошчак стаялі бутэлечкі зь лекамі. На сьценцы вісела малая шафачка з мэдыкамэнтамі.

Гэта была кватэра й адначасна габінэт доктара-вязьня.

Не сьпяшаючыся, доктар узяў свой брудны доктарскі халат, які вісеў на цьвіку, скруціў з махоркі папяросу й спытаўся:

Ну, што вам баліць?

Ня ведаю, што са мною, таварыш доктар! Мо гэта тыфус? Зябіць... а пасьля горача... Галава баліць... страшэнна.

Зараз пабачым... Сядайце!

Доктар узяў з шафкі тэрмомэтр і палажыў яго мне пад паху. Тэмпэратура была нармальная.

Забірайце яго!.. Дарма толькі забірае час... На другі дзень я паехаў на "лесазагатоўкі".

Цягнік прывёз нас у мястэчка Сарока. Адтуль, пехатой ужо, пагналі нас на абток Мяч.

Было нас, падарожных, сорак два чалавекі. Канвой складаўся з трох чырвонаармейцаў. Расьцягнуўшыся на пару кілёмэтраў, адзін за адным, гужам мы йшлі засьнежанай дарогаю.

Наперад высунуліся малодшыя, сьпяшаючыся, каб хутчэй дабрацца да начлегу ў карэльскай вёсцы. За імі ехалі сані з наваленымі на іх нашымі клункамі. Далей ішоў канвой, а ў канцы тыя, каму найцяжэй было прабірацца пехатой па гэтай засьнежанай паўночнай дарожцы - людзі старэйшыя, хворыя, інваліды, апіраючыся на палку, адпачываючы ад часу да часу, выціраючы прамерзлай рукавіцай спацелы лоб.

Ніхто імі ня цікавіўся. Ніхто не сачыў іх.

Не ўцякуць!

* * *

Не памаглі амністыі, не памаглі захады менскіх прыяцеляў. Не памагло абіваньне парогаў чырвоных вяльможаў няшчаснаю маткаю.

Усе надзеі зьніклі. Толькі дзіва можа выратаваць сына.

І ўжо нічога больш не застаецца, як чакаць дзіва.

Дык старэнькая ў сваім пакойчыку ў Менску горача малілася:

"Вялікі Божа, які, усё стварыўшы, аба ўсім рупішся,

усім апякуешся... Ты кажнаму Свайму стварэньню страву даеш і прыпынак... Ты птушкам паветранымі шляхамі на вырай дарогу паказваеш і назад шчасьліва да родных гнёздаў іх вядзеш... Просім Цябе, добры Божа, будзь міласьціў усім падарожным, усім няшчасным бяспрытульнікам!.. Не пакідай іх у злых прыгодах, дай ім сілы ўсе злыдні перажыці, у хваробах аздараўляй, ад усялякай небясьпекі барані, Анёлаў сваіх за апякуноў ім дай і шчасьліва да роднай хаты іх прывядзі..."

Карэльскія вёскі

Карэльскія вёскі на нашым шляху ляжалі адна ад аднэй збольшага на трыццаць кілёмэтраў, якія нам трэба было прайсьці ў вадзін дзень, каб трапіць на начлег пад рыбацкую страху. Тутэйшае жыхарства складаецца пераважна з рыбакоў. Хлеб сюды прывозяць. Натуральнае багацьце гэтай старонкі - рыба, якой Белае мора дае багата. Карэльскія сяляне ў той час (1927-8 гг.) былі багатыя, яшчэ тут ня

было калгасаў. У вялікіх вёсках, якія мелі па пару тысячы жыхароў, былі двохпавярховыя драўляныя хаты, непабеленыя, але надта чыстыя, шаляваныя дошкамі, накрытыя драніцай. Пару месяцаў летняга рыбалоўствадазвалялі на даўгі зімовы адпачынак, грошы ад продажы рыбы ставала на ўсё, чаго суровая тутэйшая прырода не магла даць тутэйшым жыхаром.

Я йшоў апошнім. Усе мае таварышы разам з канвоем ужо даўно выперадзілі мяне. Куды мне сьпяшацца? Каб хутчэй трапіць у цёплую карэльскую хату, дзе спаткаю чужыя, а часам варожыя твары?

Лепш было аднаму памалу йсьці сьнегам, думаючы аб страчанай волі, а ня важачыся думаць аб тым, каб на волі зноў апыніцца.

Уцякаць у гэтых абставінах немагчыма. Аб гэтым ня было чаго й думаць. Наперадзе й адзаду толькі адна дарожка, працёртая санямі, якія праяжджаюць ад часу да часу. 3 бакоў лясы, дзе сьнег даходзіць чалавеку да грудзей, дзе, уцякаючы, калі-б ты нават і важыўся на гэта, пакінеш за сабою сьлед, паводле якога легка здагоняць і зловяць. Уцякаць дарогаю - гэтаксама немагчыма, бо бяз пашпарту, бяз грошай уцекача ў першай карэльскай вёсцы зловяць і аддадуць у рукі ўлады, бо за кожнага ўцекача плацяць па два пуды пшанічнае мукі...

Цішыня.

Маўчыць паўночны лес. Часам на сьнезе нешта паварушыцца. Гэта белыя паўночныя курапаты слаба адзначаюцца на белым сьнежным фоне. Птушкі сьмела падыходзяць да самае дарогі, быццам ведаючы, што гэтыя падарожныя, якія тут цягнуцца гужам па сьнежнай дарозе, зла ім ня зробяць...

Меч рэвалюцыі

Увесь Саюз Савецкіх Рэспублікжыве пад знакам "соцсоревновання" і "ударннчества" [15].

Гэтак, мабыць, працуюць і агенты ГПУ - установы, якую бальшавікі называюць гордым імём "меч рэвалюцыі".

Працуюць навыперадкі, хто зь іх больш разгледзіць справаў, хто будзе мець на сваім сумленьні больш ахвяраў. Каб толькі балей, каб стражэй, каб бязьлітасьней дабіваць "клясавага ворага". Літасьць - гэта нядобрая рыса, гэта загана, буржуазная спадчына, інтэлігенцкая мяккацеласьць.

На аднэй з галоўных вуліцаў Масквы (Лубянка) у доме № 2 кіпіць работа ўдзень і ўначы. Аўтамабілі прыяжджаюць і ад'яжджаюць. У гаражы стаяць заўсёды машыны з заведзенымі маторамі...

Знаў я гэты жудасны дом з апавяданьняў маіх тавары шоў, якім даводзілася ўжо там быць. Гэта - сэрца савецкага тэрору, жудаснае "Обьеднненное Государственное Полмтмческое Управленме".

Адтуль - з Лубянкі 2 - ГПУ сваймі шчупнямі страшэннага паліпа, якога спарадзіла рэвалюцыя і які вырас на целе няшчасных народаў Саюзу Савецкіх Рэспублік, ахоплівае шостую частку сьвету, сягае далей - праз гранічныя стаўпы, праз рэкі, моры, акіяны - усюды, дзе сьмерць мае свае жніво, усюды, дзе ліецца людская кроў...

А ў падвалах на Лубянцы 2 жудасная цішыня. На калідорах ходзяць у войлакавых атопках наглядачы - чэкістыя. Хады ня чуваць. Толькі час ад часу сухія пстрыканьні пальцаў,- знак, што "дарога вольная". Той, каго вядуць калідорам, ня можа ні зь кім спаткацца. Дык канвой пстрыканьнем паведамляець іншых вартаўнікоў, што кагосьці ўжо вядуць, а варта гэтаксама адказвае, паведамляючы адначасна далейшыя пасты.

Як некага бяруць з камары "на допыт" або "назаўсёды", адбываецца працэдура, поўная таёмнасьці. Адчыняюцца дзьверы, і чэкісты шэптам пытаецца прозьвішча, пасьля імя, імя бацькі. Урэшце ціхія, поўныя таёмнасьці словы:

"пожалуйте со мной" - і зноў цішыня ў падвале.

Толькі на калідоры разлягаецца сыгнальны трэск пальцам!.

Тут, на Лубянцы, разьвязалася мая доля. Тут недзе, у якімсьці добра абстаўленым габінэце пасядала калегія, перад якой ляжалі кучы справаў... Тут, не ўдаючыся глыбей у існасьць, даваўся прысуд сотням тысячаў гэткіх, якя...

Адарвалі мяне ад жыцьця назаўсёды. Калі вытрываю ўсе 10 гадоў "прынудработ" у Салавецкім лягеры, пашлюць мяне на пасяленьне недзе ў Пячорскую тундру ці ў Нарымскі край... Калі там не памру з голаду, цынгі, тыфусу або калі мяне зноў не арыштуюць, мне будзе дазволена зьмяніць месца - пераехаць кудысьці ў край зь мякчэйшым кліматам,- але на бацькаўшчыну, на Беларусь, ужо не дазволяць вярнуцца ніколі.

Ніколі.

Не пачую ўжо клёкату буслаў над страхой, не пачую песьні жнеяў, што вяртаюцца з поля, не пачую чароўнага пяяньня беларускіх жабаў у нашых азярынах і стаўкох...

Ніколі.

Голас... зь Беларусі

Плятучыся ў канцы расьцягнутай катаржнай партыі з гэткімі панурымі думкамі ў галаве, я раптам здрыгануўся. Мяне агарнуў жах...

Я пачуў галасы нашых беларускіхжабаў...

Карэльскі лес стаяў паабапал дарогі, ускрыты сьнегам. Беларусь далека, за тысячы кілёмэтраў, а я тут, на далёкай поўначы, выразна чую рытмічнае кумканне жабінага канцэрту.

Я прыстоіў.

Я быу перакананы, што гэта галюцынацыя. Галасы змоўклі. Я закурыў люльку, абцёр пот із лобу і пайшоў далей, апіраючыся на свой падарожны кіёк...

Ізноў пачулася мне пяяньне жабаў.

Я прыстоіў, ня ўмеючы вытлумачыць сабе дзіўное зьявы. Стараючыся здагадацца прычыны гэтых гукаў, я заўважыў, што якя прыстойваў, пяяньне сьціхала, а як пачынаў ізноўку сваё падарожжа - ізноў пачыналася. Я пачаў шукаць прычыны каля сябе і вось уцяміў, што гэта мой падарожны кій, упіраючыся ў сухі, зьмёрзлы

сьнег, за кажным разам дае гэтыя дзіўныя гукі, што так нагадваюць "кумканьне" жабаў пасьля заходу сонца...

Сонца ўжо заходзіла. Ужо здалёк відаць сілуэты хатаў, выразна абрысаваўшыся на фоне белага сьнегу.

Гэта Калежма, мястэчка на беразе мора. Гэта наш апошні начлег перад абтокам Мячам.

Ужо лёг на зямлю цень шэрай карэльскай начы. На вуліцах яшчэ ёсьць людзі. Вось праляцелі сані зь песьнямі, з гармонікам. Мусіць, тут не абыйшлося без гарэлкі. Там, далей, пайшлі хістаючыся й трымаючыся пад пахі нейкія два прыяцелі. Нешта мармочуць п'янымі галасамі. Час ад часу прыяцельская гутарка нашпікоўваецца сакавітай расейскай лаянкай... Але гэта нічога... Не са злосьці. Гэта для квяцістасьці стылю. Гэтакусюды...

Чаму гэта так шмат п'яных? У нейкай хаце гуляюць вяселле. Разбрыліся госьці па ўсёй вуліцы. Сьвяточны настрой.

У небе зіхацяць зоркі.

Ня ведаеце, дзе тут начуюць арыштанты?

А во. Вось у гэтай хаце... Прыйшлі нейкія... Ну, ведама, арыштанты...

У хаце цёпла, сьветла, чыста. (Яшчэ ня знаюць калгасаў.) Пры сасновым стале сядзяць ужо мае таварышы. П'юць чай. Разьвязаны клункі. Дастаюць свае запасы.

Скідаю і я сваю торбу са сьпіны...

Апошні запас, а заўтра ўжо будзем ля мэты...

Заўтра праз замерзлае мора - на абток Мяч, які знаходзіўся ў дзесяцёх кілёмэтрах ад берагу.

У Колежме тое самае, што ўсюды ў карэльскіх рыбакоў, якія ўжо прывыклі да гэтых этапаў. Гэтыя самыя неспачувальныя твары.

Нас разьмясьцілі ў розных хатах. Канвой асобна ў лепшай хаце.

Нікому і ў галаву не магло прыйсьці, што нехта з нас спрабуе ўцякаць. Ніхто й не ўцякаў.

Абток Мяч. Першы дзень

Назаўтра мы дабраліся на абток Мяч.

Маленечкі вастравок, які ў найшырэйшым месцы меў крыху больш за дзесяць кілёмэтраў. Недалёка ад берагу, да якога мы падыходзілі, стаялі шэсьць драўляных баракаў, стайня, лазьня, прачкарня, сушыльня адзежы і збокудамок, дзе жыла адміністрацыя й канвой.

Разьмясьцілі нас у вадным з баракаў. Цесна тут было бадай таксама, як на карантыне ў Кемі. Пасярэдзіне бараку стаяла гліняная печка зь зялезнай трубой, якая выходзіла празь сьцяну. Над печкай вісела малюсенькая сьмярдзючая лямпачка з разьбітым шклом, кідаючы слабое сьвятло на нашую новую кватэру. У гэтым брудным, цёмным, поўным вошаў і блышыцаў памешканьні, з праклёнамі, з лаянкай і крыкам, мы,змучаныя й прамерзлыя, здабывалі для сябе месца на нарах.

У гэты самы дзень выдалі нам рабочую вопратку: ватовыя порткі, гэткія-ж самыя курткі ("телогрейкм"), шапкі, рукавіцы й валёнкі. Уся гэтая адзежа была вельмі паношаная, брудная, палатаная. Але было ў ёй цёпла.

На другі дзень раніцой нас пагналі на работу. На першы раз была вызначана, як казалі, лягчэйшая работа. Мы ўтоптвалі сьнег, падрыхтоўваючы дарогу для саняў, якія меліся ехаць у лес, каб забраць адтуль сьпілаваныя дровы.

Па чатыры ў рад мы прабіваліся праз сьнег, які даходзіў першаму мала не да грудзей. Ну, ведама, далейшым радом было лягчэй змагацца ізь сьнегам. Дык рады ад часу да часу зьмяняліся: першы йшоў на месца апошняга, апошні на месца першага...

Наш першы рабочы дзень трываў толькі каля сямёх гадзінаў, але мы зьвярнуліся ў баракі пасьля гэтага сямёхгадзіннага маршу па сьнежных кучах гэткія змораныя,

што із страхам думалі аб цяжэйшай рабоце, якая чакала нас у бліжэйшай будучыні.

Назаўтра мы ўжо пачалі працу на "лесазагатоўках".

"Лесазагатоўкі"

А трэцяй гадзіне ўначы на падворку зьвініць звон: лягер будзіцца. Днявальныя прыносяць із сушыльні валёнкі й іншую адзежу, прамоклую ўчора ад сьнегу.

3 крыкам, лаянкай, пры слабым сьвятле падвешанай пад столяй лямпачкі, варушацца сьцені ў бараку, поркаючыся ў кучах наваленай на падлозе адзежы.

Адзін ня можа знайсьці валёнкаў, другому прапала "телогрейка". Лаюць днявальнага, той адгрызаецца.

Валёнак заваліўся кудысьці за клункі, за скрынкі пад нары.

Тыя, хто ўжо ўправіўся знайсьці ўсе часткі свае адзежы, хутка апранаюцца й бягуць за міскамі ў кухню, каб атрымаць сьнеданьне. Бо хутка ўжо зазьвініць звон другі раз - тады ўжо трэба бегчы на падворак на "паверку".

Нехта на верхніх нарах разьліў сваю страву. Жыжка цячэ на галаву і ў міску суседа на ніжніх нарах. Ізноў крык, сварка, бойка...

Няшчасная доля, заміж злучаць людзей у дружную грамаду, разлучаець іх, выклікаючы паміж імі злосьць і ненавісьць.

Зазьвінеў звон другі раз.

Усе выбягаюць із баракаў. Некаторыя хапаюць на падворку жменю сьнегу й націраюць ім сабе рукі і твар. Гэта - ранічны туалет вязьня. Але бальшыня ня робіць гэтага. Даволі ім лазьні два разы на месяц.

На падворку пры сьвятле ліхтарняў "паверка". Зьяўляецца начальніклягеру.

Здравствуйте, рабочме роты!

Здраа!!! - адказваем дружна.

Раздача інструмэнтаў. Раздалі пілы, сякеры, лапаты.

- На работу - марш!

Ідзём.

Дзесятнікі на лыжах вядуць сваіх работнікаў у лес на месца працы. За імі, таксама на лыжах, пасоўваецца канвой. Ідзём гужом, адзін па адным, вузкаю, вытаптанаю на сьнезе дарожкаю, здаганяюць нас сані, якія едуць у лес забіраць напілаваныя дровы. Даём саням дарогу, падаючы ў сьнег па грудзі...

Сані шпарка праляцелі міма, але ніхто й не прабаваў за іх учапіцца. Катаржанам, апрача дзесятнікаў і хурманоў, забаронена ехаць на месца работы.

Ідзём пехатою каля 10 кілёмэтраў, ажно на другі канец абтоку.

Світае.

Пасьля шэрай начы пачынаецца таксама шэры, крыху толькі сьвятлейшы паўночны дзень.

Займаем вызначаную для работы дзялянку лесу. Падзяляемся на тройкі. Кожная тройка сварыцца зь іншай тройкай за лепшае месца, г. зн., дзе дрэвы растуць гусьцей.

Пачынаецца работа. Змоўклі людскія галасы. Чуваць толькі галасы пілаў і сякераў...

Чуваць трэск дрэва, якое валіцца, шум галінаў, пасьля гук ад паданьня на сьнег елкі.

Падаюць адно на адным карэльскія дрэвы.

Часам чуваць чалавечы крык. Нехта, неасьцярожны, ня ўправіўся ўпару адскочыць... Кароткі крык хутка заціх. Ужо чуваць толькі недзе стогн... Дзесятнікі папаўняюць "тройку"... Адзін з канвою папёр на лыжах у лягер паклікаць "лекпома"...

Енчаць пілы, гудуць сякеры... Цяжкадыхаюць людзі, сьпяшаючыся выканаць "урок".

Работа была "ўрочная". На "ўрок" давалі на тройку - першай катэгорыі, дужэйшым, па 65 дрэваў, другой - слабейшым - па 45. Трэба было зваліць, пасьля адпілаваць да вядомай вышыні вяршаліну, паабсякаць галіны, злажыць іх у кучу, сьсячы навакол кусты й дрэўцы, якія перашкаджаюць даезду саняў. Сьпілаваць дрэва трэ было пры самым пні, а дзеля таго, што сьнег часам даходзіў да грудзей чалавека, можна сабе ўявіць, якая гэта была праца - гэты сьнег раскапаць, утаптаць, каб дабрацца да самае зямлі.

І гэтак каля кажнага дрэва.

Былі сярод нас і маладыя хлопцы, здаравенныя, прафэсіянальныя дрывасекі. Яны выконвалі сваю работу лёгка. Але працэнт гэткіх работнікаў быў надта малы. Бальшыня з нас - гэта былі людзі, якія ўпяршыню працавалі на "лесазагатоўках".

"Філоны"

Тройкі, зложаныя з прафэсіянальных дрывасекаў, варочаліся з работы ў лягер даволі рана: каля гадзіны 1-ай.

У барак можна было ўвайсьці, толькі паказаўшы наглядачу выдадзены дзесятнікам пропуск, які сьведчыў, што зададзеная работа выкананая.

Пасьля варочаліся іншыя тройкі. Апошнія варочаліся ўначы. Мала ім заставалася часу на супачынак.

Шпарка беглі ў кухню, каб атрымаць там пакінены для іх абед і, хутка скінуўшы зь сябе прамоклыя валёнкі ды іншую адзежу, валіліся на нары, каб хутчэй заснуць і набраць сілы на заўтрашні рабочы дзень.

Тыя, што зусім не ўпраўляліся з выкананьнем работы, заставаліся ў лесе. Штодня заставалася каля пяцёх троек. Непадалёк сядзеў наглядач пры вогнішчы, да якога вязьню забаронена было падыходзіць. Работа павінна была іх аграваць. Раніцой прыносілі ім зьменшаную порцыю хлеба (400 гр) і яны павінны былі далей

працаваць, выконваючы заданьне наступнага дня, калі ўчарашную работу ўжо закончылі.

Зусім зразумелая рэч, што ў гэткіх абставінах вязень усё больш аставаўся - урэшце, пасьля колькіх праведзеных у лесе бяссонных ночаў, калі ўжо бадай ня меў сілы ўтрымацца на нагах, вялі яго ў карцар. Гэта была зьбітая з дошчак буда, якая стаяла на беразе мора, бязь печы, дзе віхор, урываючыся празь дзіравыя сьценкі, гуляў, як на адкрытым месцы...

Дзесятнікі й канвой ненавідзелі тых, хто ня выконваў работы. Дзякуючы ім, і яны прымушаны былі даўжэй заставацца ў лесе. А канвой, апрача таго, павінен быў начаваць у лесе, пільнуючы тых, што працавалі ўначы. Дык канвой часта падганяў аслабелых ад работы й голоду прыкладамі стрэльбаў, а дзесятнікі звычайнай палкай, якая тут называлася "дрынам". Білі бязь літасьці ня толькі сымулянтаў, г. зв. "філонаў", але й тых, што падалі ад зьнямогі, хворых, слабых.

Аднойчы работнік паваліўся ў зьнямозе на сьнег і ляжаў непарушна.

Ну, на гэткія штукі ты нас ня возьмеш, не такіх бачылі! - сказаў адзін зь дзесятнікаў, білі яго датуль, пакуль адзін не заўважыў:

Глядзіце! Дык-жа ён зусім не варушыцца...

Запраўды, няшчасны ўжо ня мог паварушыцца, бо... памёр.

І ўсе яны - і канвой і дзесятнікі - усе яны - гэтаксама вязьні. А бязьлітаснасьцяй і дзікасьцяй мелі на мэце прыслужыцца ўладзе, атрымаць нейкую палёгку...

Канвой і дзесятнікі жылі ў лепшых абставінах. Яны зьмяшчаліся ў васобных бараках, дзе кажны меў свой тапчан. Яны не карысталіся агульнай кухняй, а мелі сваіх днявальных, якія варылі ім абед і наагул ім паслугоўвалі.

За розныя праступкі проці лягернага рэжыму вінаватых разьдзявалі і ў адных нагавіцах ставілі на мароз на паўгадзіны, часам надаўжэй.

Гэта звалася "паставіць на колакал", дзеля таго, што іх запраўды ставілі на падворку, пад звон, які вісеў там і якім штодня будзілі нас на работу.

Мая загранічная люлька перайшла ў рукі аднаго зь дзесятнікаў, як падарунак. Мой свэтэр гэткім самым чынам перайшоў на сьпіну другога дзесятніка. Трэйці дзесятнік пагражаў мне ня раз:

- Ну, калі-б гэты філон папаўся ў мае рукі, я навучыў-бы яго... Але не "навучыў". Бо атрымаў ад мяне паўкілё цукру.

"Самарубы"

У вадным з баракаў быў "акалодак", г..зн. амбуляторыя для хворых. Калі былі цяжка хворыя, тут-жа ставілі тапчаны, на якіх разьмяшчалі іх. На чале гэтае ўстановы стаяў "лекпом", г. зн. фэльчар.

Якая была ягоная мэдычная веда - цяжка сказаць. Мэдыкамэнты, якімі ён распараджаўся - гэта былі нейкія парашкі рожавага колеру й два роды нейкае жыжкі. Вось і ўсё. Гэта былі нутраныя лекі. Вонкавыя - ёд і нейкае рызьзё, якое заступала бандажы.

Штодзень, перад выхадам на работу, пасьля першага звону, перад дзьвярыма "акалодку" стаяла чарада хворых, якія хацелі звольніцца ад працы. Звальнялі (і то на адзін дзень) толькі такіх, якія мелі павышаную тэмпэратуру, прынамсі, да 38 градусаў. Рэўматызм (даволі часты) ды іншыя хваробы, пры якіх тэмпэратура бывала нармальнай, не давалі права на звальненьне.

Я заўсёды вяртаўся зь лесу гэтак разьбіты фізычна, што думаў, што захварэю. І запраўды, на другі дзень раніцой, як зазьвінеў звон, я ня мог зьлезьці з нараў. Гэтак балелі рукі й ногі. Хістаючыся, хапаючыся за сьценку, я йшоў у акалодак. Стаяў у чарадзе. Чакаў. Дачакаўся. Лекпом узяў тэрмомэтар...

Тэмпэратура была нармальнай - звальненьня ня было.

* * *

Даведзеныя да роспачы людзі даставалі свайго роду псыхозу, які выяўляўся эпідэмічна. Няздолеўшы выканаць работу, а ведаючы, што яму за гэта пагражае, чалавек, агорнуты бясьсільнай роспачай, клаў на пень сваю руку і... адсякаў сабе пальцы... і кідаў іх у твар дзесятнікаў.

- Патрэбны вам мае рабочыя рукі? Вось вам...

Здаралася, што ашалелыя людзі адсякалі сабе цэлую пясьць левае рукі.

У лесе ня было мэдыцынскае дапамогі, нават гэткай, якая была ў лягеры. Дык, абліваючыся крывёй, вязень собскімі анучамі перавязваў сабе рану й варочаўся ў лягер.

Але пры ўваходзе ў барак трэба мець пропуск. Для "самарубаў" выдаваліся адмысловыя. Дзесятнік на адпілаванай калодцы пісаў хэмічным алавіком пропуск, і ранены, нясучы на плячох гэтую калоду-пропуск, варочаўся ў лягер, млеючы ад болю, утомы й страты крыві.

Блізу ўсе "самарубы" паміралі ад заражэньня крыві.

Забастоўка

Адпачынак бываў кажную другую нядзелю, значыцца два разы на месяц. Але й гэты "выходны дзень" ня быў цалком вольны ад працы. У гэтыя дні мы выконвалі нутраныя лягерныя работы: вывозілі сьнег на бераг мора, чысьцілі патрэбныя каморкі й да г. п. Аднак гэта былі работы шмат лягчэйшыя за лясныя, і, калі браліся за іхдружна, хутка канчалі.

Вось прыйшла адна гэткая "вольная" нядзеля - і раптам зазьвінеў звон: у лес! на работу!..

Пачалося нараканьне. Але ніхто ня сьмеў працівіцца.

Мінулі зноў два тыдні. Ізноў зьвініць звон на падворку. Ізноў вольнага дня ня будзе.

Устанавіліся на паверку.

У варыштанскіх радох прабеглі нейкія таёмныя шэпты, нейкія паразуменьні вачыма. Відаць было, што гэтыя чалавечыя сьцені, якія мігацелі пры сьвятле ліхтарняў, на нешта наважыліся.

Бальшыня вязьняў на абтоку Мяч складалася з крыміналістых - злодзеяў, забойцаў, афэрыстых,- і толькі нязначная частка былі каэры (контррэвалюцыянэры) - "кулакі", сяляне й інтэлігенцыя.

Забастоўку пастанавілі крыміналістыя. Яны не хацелі мець нічога з контррэвалюцыянэрамі. Іх была бальшыня, апрача таго, яны глядзелі на палітычных, як на людзей горшае пароды. Называлі нас "фраерамі".

Як пачалі раздаваць пілы й сякеры, устаноўленымі на падворку рабочымі радамі праляцеў гул: "Ня пойдзем". Не памаглі ніякія ўгаворы. Усе салідарна адмовіліся ўзяцца за пілы й сякеры.

Тады раздалася каманда:

Управа шагам марш!

3 пустымі рукамі, з прыглушаным гоманам, нехаця, марудна пацягнуліся вязьні сьцежкай, што павяла зь лягеру да месца працы. Сьледам ехалі сані, наладаваныя піламі й сякерамі. Колькі ўзброеных стрэльбамі вартаўнікоў замыкалі паход.

Адыйшлі мы недалёка, 2-3 кілёмэтры. Загадана: спыніцца. Затрымаліся на ўскрайку лесу. Стаялі зь неспакойнай душою, бо ня ведалі, што для нас рыхтуецца. Ужо сярод палітычных вязьняў пачаліся прыцішаныя гутаркі й шэпты аб тым, ці ня лепш было-б пакінуць думку аб адпоры. Бо-ж усе добра ведалі, што ў выпадку, калі-б справа разгарэлася, уся адказнасьць будзе ўскладзена на палітычных, як на контррэвалюцыянэраў, што іх будуць вінаваціць у падбухторваньні да забастоўкі, іх будуць расстрэльваць за адпор, дадзены лягерным уладам, а на крыміналістых паглядзяць, як на пасыўную масу, якая быццам-бы паддалася намовам. Іншыя з палітычных ахвотна пайшлі-б працаваць, каб ня выклікаць рэпрэсіяў, і толькі сорам перад цьвёрдым становішчам крыміналістых прымушаў іх ісьці разам з апошнімі шляхам адпору.

Выступіў наперад старшы дзесятнік, які кіраваў работы і зычным голасам крыкнуў:

Хто йдзе працаваць - бяры струмант і йдзі ўправа! Хто ня хоча - адступіся ўлева і... распранайся.

3 апушчанымі галовамі, ня важачыся глянуць у вочы, адзін па адным выходзілі з натоўпу палітычныя, бралі сякеры ды пілы й пераходзілі ўправа. Пагардліва скрывіўшы вусны, пазіралі на іх спадылба крыміналістыя, тым часам скідаючы зь сябе на сьнег курткі, порткі, шапкі, абутак, застаючыся ў вадным нацеліве.

Штрэйкбрэхэры пацягнуліся далей у лес, а захаладалыя постаці зладзеяў і бандытаў дрыжэлі на марозе, пасылаючы ўздагон "фраерам", якія іх здрадзілі, праклёны й лаянкі...

Якая дзіўная іронія лёсу! Якая дзіўная пераацэна вартасьцяў! Палітычныя ламаюць забастоўку й пакорна йдуць працаваць, тым часам, як крыміналістыя сьмела стаяць за сваё - да канца.

Ці магчыма было-б нешта падобнае ў старой царскай катарзе? . .

Але ў старой катарзе палітычныя вязьні былі запраўднымі ворагамі тагачаснага ладу. А тутака гэтак званыя "палітычныя" складаліся з рознастайнай зьбіраніны, якая й ня думала змагацца з савецкім ладам, дый лучыла сюды, на катаргу, толькі таму, што некалі належала да клясы, якую "пераможнік пралетарыят" стараецца вынішчыць фізычна, зачыняючы ў вастрогах, ссылаючы ў лягеры, расстрэльваючы...

У старой катарзе палітычныя вязьні ў падобных абставінах схапілі-бы наваленыя на санях сякеры й паразьбівалі-б сваім катам галовы. Тут рукі нявольнікаў пакорна выцягваліся па сякеры, каб выканаць у лесе свой "урок" - так, як колькі дзён пазьней тыя-ж рукі прыймалі... дваццацёхкапеечную узнагароду - прэмію за "карысную працу" ў гэны крытычны дзень...

Страва

Гэным часам кармілі нас зусім ня блага: на сьнеданьне давалі місачку фасолі, сачыўкі, гароху, грычанае кашы ці густое зупы з макаронам. Гэта было звычайна закрашана алеем. А на абед, які для шмат каго з прыпозьненых быў і вячэрай, міску боршчу ці нейкае зупы з кусочкам вываранага соленага мяса. Хлеба даставалі мы кілё на чалавека. Апрача таго, у лягеры была крамка, у якой мы куплялі за свае грошы (хто меў) цукар, гарбату, кансэрвы, кілбасы, селядцы, бісквіты, булкі, папяросы і да г. п.

Грошай за нашую працу нам не плацілі (апрача гэных дваццацёх капеек нагароды за заламаньне забастоўкі). Дык тыя, хто не дастваў грашовай дапамогі з хаты, мусілі зда воліцца казённай стравай, якое - трэба гэта адзначыць - зусім было даволі, каб заспакоіць голад.

У часе работы ў лесе спачатку нам вельмі дакучала смага. Вада, якую мы бралі з сабой у бутэльках, замярзала ў кішані. Але праз колькі дзён прывыклі да нястачы вады, і смага ў часе работы нам больш ужо не дакучала.

Вада тутака - з прычыны ўласьцівасьцяў грунту - была заусёды жоутая, колеру моцнага чаю, з прыкрым гнілым смакам. Аднак праз нейкі час прывыклі й да яе.

Да чаго чалавек не прызвычайваецца?!

Няўдалыя ўцёкі

Ноч. На ніжніх і верхніх нарах тырчаць рады босых ног. Брудных, сьмярдзючых, выкрыўленых, пераблытаных з нагамі суседзяў. У паветры кіслы дух ад людзкога поту й іншых яшчэ агіднейшых пахаў. Пад стольлю курыць маленькая газьнічка. Шкла ў газьнічцы даўно ўжо няма, бо яго пабілі, дык адкрыты кнот заражае паветра смуродам паленае газы.

Цішыню парушае храп спрацаваных людзей, часам стогн вырвецца з грудзей, якія гняце кашмарны сон.

Спыніліся праклёны, лаянкі, нараканьні. Сон усіх пагадзіў і злучыў у братніх абоймах. Узбэк сваёй бруднай, даўно нямытай рукой абняў праз сон шыю якута. Украінец з-пад Палтавы закінуў сваю сьмярдзячую ад поту нагу на бруха грузіна з Каўказу. Ад часу да часу нехта прачнецца, злазіць з нараў, нацягвае на сябе свае вастрожнае рызьзё й бяжыць на двор дзеля свае натуральнае патрэбы...

Ня сьпіць толькі адзін "днявальны" ("дзяжурны").

Недалужныя, інваліды, людзі, якія сваймі сіламі не маглі-б дацягнуцца да лесу на работу, былі пакінены ў лягеры й выконвалі тут абавязкі слугаў у бараках. Яны пасьля выхаду ўсіх на работу прыбіралі баракі, калі работнікі вярталіся зь лесу, адносілі ў сушарню іхную прамочаную вопратку, палілі ў печах, насілі вар і да г. п.

Уначы - яны мусілі глядзець за тым, каб усе вязьні былі ў бараках, каб ніхто ня ўцёк.

Называліся яны "днявальнымі".

Днявальны пільна сочыць кажнага, хто ўначы выходзіць і варочаецца. Ад часу да часу абходзіць нары й лічыць ногі вязьняў. Падзяліўшы лік ног на два, ведае, колькі людзей ёсьць у бараку.

Вось ён лічыць. Памыліўся. Нешта ня так. Ногі паблыталіся. На адных нарах ёсьць лішняя нага, на другіх - аднае не стае. Днявальны здымае з крука лямпачку і, асьвятляючы найцямнейшыя куты, пачынае рахунак нанова.

Раптам расчыняюцца з трэскам дзьверы. Хваля марознага паветра ўрываецца праз расчыненыя дзьверы, у якіх паказалася постаць у ваеннай вопратцы.

Гэта - ночная праверка.

Уваходзіць з ліхтарняй канвойны жаўнер. Пачынаецца зноў лічэньне тырчачых ног.

Аднае пары ног не стае - аднаго вязьня няма ў бараку! Лічыць яшчэ раз. Аднаго вязьня няма!

Дзе падзеўся? У патрэбнай каморцы няма. На нарах, ані пад нарамі няма. Днявальны спалохаўся. Будзе адказваць за недагляд.

Яшчэ раз лічаць, шукаюць, заглядаюць пад ніжнія нары.

Няма!

Уцёк!

Трывога.

У вартаўнічых кашарах пачынаецца рух. Усхопліваюцца з тапчаноў заспаныя салдаты. Клянуць. Хапаюць вінтоўкі й лыжы. Ужо разбудзілі начальніка. Той злуе. Загадаў: ня браць жывым, а застрэліць. Страляць у сьпіну, каб выглядала, што стралялі ў часе ўцёкаў. Заданьне няцяжкае: усе гоняцца на лыжах, а гэны, што ўцякае, прэцца пехатой праз глыбокі сьнег.

Дарожка-ж у яго адна: лёдам праз мора на Колежму.

Іншай няма.

Праз колькі гадзінаў яго здагналі, паводле загаду, застрэлілі. Праз раніцу паехалі сані забраць труп. Назаўтрае непадалёк ад лягеру, на ўскраі лесу, пахавалі няўдалага ўцекача. Хаўтуры кіравалі адзін салдат і "лекпом" - фэльчар, найвялікшая ў нас мэдыцынская павага. Ён вызначыў глыбіню ямы.

Магілу капалі днявальныя.

Ні слова спогаду да нябожчыка, ні сьледу таго паважнага настрою, які звычайна бывае пры праводзінах чалавека на вечны супачынак. Зьдзекі, кпінкі, лаянка, праклёны - быццам клалі ў дамавіну не свайго таварыша, а нейкага заклятага ворага...

Прозьвішча забітага: Шульц.

Выезд на Салоўкі

У канцы красавіка сьнег у лесе пачаў таяць. Лесарубкі спыніліся. Сьпяшаліся нагвалт вывозіць зь лесу прыгатаваныя калоды на гэтак званы "рум" на беразе мора. Сьпяшаліся, пакуль яшчэ была санная дарога.

У канцы траўня лёд на Белым моры пачаў чарнець, урэшце растаў. Вязьні, стоячы вышэй за калены ў сьцюдзёнай вадзе, зьбівалі плыты, якія меў цягнуць параплаў да Архангельску.

29 траўня пад раніцу ўгледзелі мы на моры - за паўкілёмэтра ад берагу - параплаў. Гэта была "Нева" - першы параплаў, які нас адведаў пасьля зімы.

У вадзін мамэнт па ўсенькім лягеры разыйшлася радасная навіна. Казалі, што засуджаных на дзесяць гадоў вывязуць на Салоўкі.

Усе верылі, што на Салоўках знойдзем лягчэйшыя абставіны жыцьця. Расказвалі, што тамака можна дастаць працу паводле свае спэцыяльнасьці, што рабочы дзень там трывае толькі ад 8-х да 10-х гадзін, што даюць розныя палёгкі, па якіх мы тужліва ўздыхалі.

Усе былі ўзбуджаныя. Настрой панаваў гарачы. Кажны сьпяшаўся ліквідаваць свае справы на Мячы. Адзін выплачваў свае даўгі, другі спаганяў пазычаныя некаму грошы. Прыяцелі, якія меліся неўзабаве разлучыцца - мо назаўсёды? - гутарылі апошні раз перад расстаньнем...

А на хвалях тым часам гойдаўся параплаў, гатовы ўжо ў далейшую дарогу. 3 коміна выходзіўдым. Паравыя казаны былі гатовы ў кажны мамэнт пусьціць у ход нашую выбавіцельку - "Неву".

Увечары камандант лягеру абходзіў баракі, чытаў прозьвішчы тых, каму было вызначана ехаць на Салоўкі, і загадаў рыхтавацца ў дарогу.

Пачалі перавозіць нас чаўнамі на параплаў. Узьняўся вецер. Мора было бурнае. Хвалі кідалі чаўны, як шалупіны ад гарэхаў. Настала "белая" паўночная ночка. Сонца на часіну схавалася за небасхіл, каб пасьля ізноў вынырнуць над морам - блізу ў тым самым месцы, дзе зайшло. Але перавоз пасажыраў на параплаў яшчэ ня скончаны. Пустыя чаўны варочаюцца да берага, паслухмяныя дзьвюм парам дужых рук весьляроў, ды зноў нагружаюць колькі катаржанаў, у ваччу якіх блішчыць... надзея.

Надзея?! Якая? Надзея на волю? - Не! Толькі надзея на крыху лепшыя, чымся на Мячы, абставіны жыцьця...

Пачаўся адплыў на моры. Чаўны задзержваліся на мялізнах ці на камянях. На загад стырніка ўсе выскоквалі з чаўна ў мора і - па пояс у вадзе - сьпіхалі човен на глыбейшае месца.

Урэшце апошні човен падыйшоў да параплаву з апошняй партыяй пасажыраў.

Загудзелі вінты, густыя клубы дыму бухнулі з коміну,- "Нева", кіданая хвалямі, панесла нас да нязнаных, а гэтак пажаданых Саловак.

Змокшы, ляскаючы ад холаду зубамі, тулячыся да сваіх клункаў, наваленых на палубе параплаву, плылі мы ўзбураным Белым морам. Ад часу да часу хваля, пераліваючыся праз палубу, аблівала нашыя манаткі й нас, ужо даволі прамоклых у часе перацягваньня чоўна.

* * *

3 жахам успамінаю час свайго бытаваньня на абтоку Мяч. Адзін сярод чужых людзей, пераважна крымінальных тыпаў, якія мяне абкрадалі бязьлітасна. Порце, адзежа, папяросы, сала, кубак, міска - усё кралі. Бывала, затрымаюць мяне ў сенцах і зь нявінным выглядам просяць прачытаць нейкі ліст. Чытаю. І пакуль я разьбіраю нявыразныя каракулькі ліста, яны спрытна абчышчаюць мае кішэні.

Працаваць было цяжка. Але неяк шанцавала, так што не даводзілася начаваць у лесе. Зь лесу пасьля перакінулі мяне на "рум", дзе складвалі на беразе мора гатовыя, вывезеныя зь лесу дровы. Працаваў пры нагружаньні дроў на сані. Два дні быў заняты ў кухні, калі захварэў наш кухар. Апошнія тыдні быў "днявальным".

Разам зь іншымі ехаў на Салоўкі з надзеяй лягчэйшага жыцьця.

Новыя абставіны жыцьця

Салоўкі

На раніцы ўгледзелі мы абток із царкоўнымі вежамі, якія ўздымаліся ў неба: мы пад'яжджалі да таёмных Салоўкаў. Спрытна абмінуўшы густа раскіданыя меншыя астраўкі, "Нева" ўвайшла ў порт.

Прызначылі нас у трынаццатую роту, якая кватэравала ў былым праабражэнскім саборы, падзеленым дзеля гэтага на тры паверхі. Разгасьціліся мы тут проста на падлозе, бо нараў для нас ня стала. Назаўтрае ўсю прывезеную зь Мячу групу вязьняў - з малымі выняткамі - пагналі на возера Пэрт - ізноў на лясныя работы. Да ліку гэных шчасьлівых выняткаў належаў і аўтар гэтых радкоў.

Тут я адчуў ува ўсёй моцы магутнасьць салавецкага "блату". Тут ужо ня тое што на Мячы. Тут я адразу спаткаўся із старымі знаёмымі з этапных вастрогаў. Мяне пазнаёмілі з камандантам роты, Чарняўскім, зь Менску. Дасталі недзе сьвежай рыбы. Днявальны падсмажыў. Тут, пры сьнеданьні, завязалася бліжэйшае знаёмства. Чарняўскі паставіўся да мяне вельмі прыхільна: калі на другі дзень паставілі нас на ранішнюю "паверку", калі зьявіўся "нарадчык" забіраць нас на Пэрт, камандант шапярнуў яму нешта, і я застаўся ў трынаццатай роце.

Цяпер трэ было думаць аб тым, каб дастаць найменш адказную й найлягчэйшую работу. Мае прыяцелі хацелі мяне ўладзіць на сваей рабоце - і рэшта часу вольная. Але ў гэтым часе не ўдалося.

Я даведаўся, што ў тэатры патрэбен суфлёр. Работа спакойная. Узялі мяне на

пробу. Экзамен прайшоў удала. Я застаўся суфлёрам у салавецкім тэатры...

* * *

Абток Салоўкі мае ў папярэчыні ад 17 да28 кілёмэтраў. Ён густа зарос хударлявым ельнікам ды бярэзьнікам, мае каля 500 азёраў, у якіх вядзецца шмат рыбы. Некаторыя з гэтых вазёрау - за часамі, калі на абтоку быў праваслаўны манастыр - манахі пазлучалі невялікімі каналамі, і гэтак на ўсім абтоку наладзілася водная камунікацыя. Апрача таго, на Салоўках была вузкакалейка, якая злучала розныя пункты абтоку.

Пасьля, як пачалася будова Беламорскага каналу, нашую вузкакалейку забралі на канал.

Краявід тутака маляўнічы - асабліва ўвосень, калі лісьцявыя дрэвы ўбяруцца ў залатыя колеры, што сьветлымі плямамі адбіваюцца на цёмным зяленіве елак.

Лавіць рыбу ў салавецкіх азёрах вязьням строга забаронена, бо там бальшавікі гадуюць ондатру,- нешта наводля пацука, шэрасерабрыстае хутра якога цэніцца вельмі дорага: ондатры жывуць у вадзе, як бабры, і легка пападаюцца на кручок, закінены на рыбу.

Цэнтрам салавецкага жыцьця зьяўляецца гэтак званы "Крэмль". Гэта комплекс былых манастырскіх будынкаў, абкружаных навакол тоўстым мурам. Колішнія цэрквы, саборы, келяткі манахаў - усё перароблена на памешканьні для вязьняў. Зь пяцёх брамаў, якія вядуць у гэтую цытадэлю, толькі адна адчыненая для вязьняў; пры ёй і ўдзень і ўначы стаіць варта, пушчаючы толькі тых вязьняў, якія маюць выдадзеныя ўладамі пропускі.

Крэмль разам з навакольнымі будоўлямі становіць як-бы мястэчка на самазабясьпечаньні, у якім ёсьць розныя патрэбныя дзеля вялікшага згуртаваньня людзей установы. Дык ёсьць тутака гарбарня, закладзеная шчэ тады, як на абтоку жылі манахі, ёсьць фабрыка, якая вырабляе патрэбныя для салавецкіх параплаваў мэталёвыя часткі, ёсьць электрастанцыя, цагельня, кравецкія й шавецкія варштаты, пільня, млын, ганчарня; тутака-ж здабываецца торф і вядзецца сельская гаспадарка, якая - з прычыны лішне кароткага лета - разводзіць адно толькі бульбу, капусту, рэпуды моркву. Збожжа не дасьпявае. На морскім узбярэжжы ў бараках жывуць рыбакі, якія дастачаюць вастрожнай адміністрацыі сьвежую рыбу, а што шчэ важней - выяжджаюць на ловы славутых салавецкіх селядцоў, якія тут-жа й соляць, запакоўваюць у бочкі ды высылаюць. Бо салавецкія селядцы прызначаныя на экспарт. Толькі вышэйшая адміністрацыя на Салоўках мае права на гэтыя "ласоткі": вязьням іх не даюць.

Ува ўсіх гэтых установах і прадпрыёмствах працуюць толькі вязьні: яны тутака і за інжынэраў, і за аграномаў, кіраўнікоў, кнігаводаў, майстроў, работнікаў. Бо тут сустракаюцца прадстаўнікі самых разнастайных прафэсіяў: прафэсары, артыстыя, інжынэры, музыкі, лекары, акрабаты, земляробы, танцоўніцы, работнікі, ксяндзы, папы, афіцэры старое расейскай арміі, судзьдзі з царскіх часоў, а побач ізь імі зладзеі, бандыты, усялякія афэрыстыя, прастытуткі, чэкістыя, хабарнікі й інш.

Мала гэтага: большую частку наглядачоў набіраюць пасярод вязьняў. Гэтак званы вольны нагляд (зь нявязьняў) становіць ледзь колькі дзесяткаў асобаў. Рэшта - гэта былыя чэкістыя ці бальшавіцкія вайсковыя, якіх выслалі ў лягер за розныя праступкі ды якія выконваюць адпаведныя зь іхнай спэцыяльнасьцяй абавязкі. Як і вольныя наглядачы, яны маюць стрэльбы й даўгія савецкія шынэлі, з таею толькі розьніцай, што на каўняры заміж чырвонай адзнакі носяць чорную. І трэба сьцьвердзіць, што гэтыя зьняволеныя наглядачы былі шмат стражэйшымі, шмат больш вымагальнымі і шмат менш гуманітарнымі ўдачыненьні да сваіх таварышоў-вязьняў, чымся наглядачы вольныя. Бо на Салоўках заведзеная такая сыстэма, што кажны, хто меў нейкую ўладу, прыгнятаў тых, хто яму падлягаў: дзесятнік бязьлітасна прыганяў звычайнага работніка, кіраўнік прадпрыёмства быў пострахам для ўсіх ніжэйшых працаўнікоў. Кажны стараўся выслужыцца, падлабуніцца начальству, дастаць нейкую палёгку - ці то дазвол жыць у васобнай каморцы пры прадпрыёмстве заміж агульнай, поўнай блышыцаў роты, ці дазвол купляць якія-небудзь прадукты, ці - і гэта было найважней! - трапіць у сьпіс тых, якім зьмяншалі час адбываньня кары.

Зьменшваньне кары

Раз на год, увосені, прыяжджала на Салоўкі камісія з Масквы, якая складалася з вышэйшых агентаў ГПУ з Глебам Бокім, апякуном салавецкага лягеру, на чале. Камісія пару дзён палявала ў салавецкіх лясох, вечарамі банкетавала, а ўрэшце падпісвала сьпіс вязьняў, якім зьмяншалася кара на паўгоду, на год, а часамі й на два гады. Сьпіс быў ужо загадзя нарыхтаваны тутэйшым начальствам, дык ня дзіва, што кажны стараўся нечым выбіцца ўваччу гэтага начальства, здабыць ягоную ласку ды такім парадкам трапіць у гэны сьпіс, аб якім усе лятуцелі.

Аднакдарма, што гэтая сыстэма прыгону да працы й эксплёатацыі людзкое сілы да апошніх межаў,- работа не давала пажаданых вынікаў. Заўсёды нешта неўдавалася. Ці то шавецкія варштаты ня выканалі заказаў, прадугледжаных у пляне работаў, ці цагельня "падвяла", ці ізноў пільня зацягвала выкананьне дадзенага ёй заданьня, ці нешта іншае "кульгала". Ведама, у такіх выпадках за невыкананьне пляну адказваюць вязьні, якія займаюць адказныя становішчы, і той, хто ўчора пачуваўся панам, сяньня варочаецца да палажэньня звычайнага работніка, або - яшчэ горш! - трапляе ў карную роту.

У 1928 годзе на Салавецкім абтоку было звыш 10 000 вязьняў. Сярод гэтакае вялікае грамады сустракалі мы прадстаўнікоў самых рознастайных нацыянальнасьцяў, якія ўваходзяць або й не ўваходзяць у склад СССР. Ад якутаў з прыплясканымі тварамі да сыноў Каўказу з арлінымі насамі, ад фінаў да ўзбэкаў, ад немцаў да кітайцаў. Бачыў я даволі багата вугорцаў. Пасьля рэвалюцыі ў Вугоршчыне камсамольская моладзь, якая брала ўдзел у рэвалюцыйным руху, масава ўцякала ў Расею. Аднак, пажыўшы тутака колькі год, яна захацела зьвярнуцца на бацькаўшчыну, гатовая лепш адбыць пару гадоў кары ў сваёй "капіталістычнай" дзяржаве, чымся жыць далей на "волі" ў краі "сацыялістычнага будаўніцтва"... Вось-жа ім ня толькі не далі дазволу зьвярнуцца на бацькаўшчыну, але заарыштавалі й саслалі на 10 год на Салоўкі. Бо яны залішне ведалі аб савецкім гаспадарсьцьве, мелі павагу сярод работніцкіх масаў свае бацькаўшчыны й маглі-б пашкодзіць камуністычнай акцыі ў Вугоршчыне.

Жанчыны на Салоўках

Сярод шматмоўнае масы сагнаных з усіх канцоў Эўропы й Азіі на Салоўкі вязьняў 17-18 процантаў жанок. Як і сярод мужчын, бачыш тутака прадстаўнікоў самых разнастайных нацыянальнасьцяў і клясаў. Ёсьць беларускі й полькі, украінкі й фінкі, башкіркі, якуткі, грузінкі, армянкі, вугоркі, немкі й г. д.

Ад зладзейкі да палацовае дамы, ад прастытуткі да манашкі - усе ступені сацыяльнае лесьвіцы маюць сярод іх сваё прадстаўніцтва. Гэтая маса абадраных, пакрытых - як і мужчыны - вашыма жанок месьціцца ў васобным бараку, які мае назоў "женроты" (жаноцкае роты). І тут, як у мужчынаў, пануе вастрожны рэжым, жанчына-камандант (вязень) мае тую-ж форму - чорныя кляпы на бушлаце з адпаведнымі бляшанымі нашыўкамі.

Хаця жанкі спатыкаліся з мужчынамі пры рабоце, у канцылярыях, на тарфянішчы й г. д. - усякае сябраваньне паміж мужчынамі й жанкамі было забароненае. Каралі ня толькі за "любоў", але й за нявінную гутарку пры спатканьні, за колькі словаў, за простае прывітаньне. Каралі пераважна 14-дзённым арыштам.

А ўсё-ж ткі прастытуцыя красавала. Лішне малы быў працэнт жанок у лягеры, лішне вялікі быў попыт мужчынаў на іх - не паддацца спакусе было цяжка.

Жанкі, якія не займаліся прастытуцыяй у шырэйшых межах, мелі па колькі каханкаў. Кажны зь іх нёс сваей любай што мог. Пекар краў хлеб у пякарні, той, хто ня курыў, аддаваў свой паёк тытуну, кіраўнік крамкі цішком выносіў одэколён ці пару панчохаў, той - жменю цукру, які прызапасіў із пайку, а іншы дзяліўся прысланай ад жонкі з волі пасылкай.

Вельмі часта прывозілі на Салоўкі маладыя пары. Сужанцоў, ведама, разлучалі: яе зачынялі ў "женроце", яго адсылалі да аднае з мужчынскіх ротаў або й на іншы абток. Калі сужанцы й заставаліся на адным абтоку, усё роўна спатыкацца ім было забаронена. Калі жонка была маладая й прыгожая, дык зараз-жа знаходзіла "паклонніка" сярод вязьняў, што мелі ўладу, каханка, які часам быў за начальніка ў ейнага мужа. Ад яго залежала паслаць няшчаснага мужа на такія работы, дзе той легка мог галавой палажыць,- жонка-ж была аддадзеная на ласку ці няласку розных "заваў" (заведваючых), "начаў" (начальнікаў) ды іншых спасярод дужых гэтага сьвету, якія стараліся завалодаць ёю.

Упірацца было дужа цяжка...

Месцам спатканьняў улетку былі гушчары салавецкага лесу, узімку - розныя закуткі-тайнікі, якія можна было наймаць у тых, хто меў туды прыступ, дзякуючы свайму службоваму становішчу. Гэтак хурманы прыймалі закаханыя пары ў стайні на саломе, ночны стораж адступаў сваю будку, тэатральны рэквізытар даваў месца ў складзе рэквізытаў. Здаралася, што камандант "женроты" (жанчына) рабіла палёгкі аддадзеным пад ейны загад жанчынам для спатканьняў з мужчынамі - за грошы. Бывала, што спрытныя й адважныя мужчыны праз вокны "женроты" пралазілі ў самы барак, каб перабыць ночку побач із сваёй "возлюбленной"... на агульных жаноцкіх нарах, рызыкуючы, што тамака можа яго злавіць ночны абход.

Побач із прастытуцыяй красавала сутэнэрства. Гэта зусім ня значыць, што сутэнэр быў апякуном і абаронцам свае карміцелькі. Ад каго бараніць? Як бараніць? Не. Гэта для жанчыны была па-просту патрэба ейнага сэрца.

Маючы колькі каханкаў або, як іх у салавецкай гутарцы называлі, "хахаляў", якія ці то прыносілі ёй ежу або грошы, ці то стараліся зрабіць ёй палёгку ў працы,- жанчына адчувала патрэбу мець кагосьці, каму магла-б аддавацца зусім не дзеля карысьці, зь кім хацела дзяліцца бедамі свайго штодзённага жыцьця, выплакаць перад ім сваю трагэдыю ахвяры, кіненай паміж шакалаў. Гэткага суцяшальніка - пры ладнай колькаснай перавазе мужчынаў на Салоўках - знайсьці было няцяжка, і з гэтым абраньнікам свайго сэрца жанчына дзялілася тым, што даставала ад выпадковых хахаляў за дадзеную ім уцеху ў каханьні...

Тут пяро мае вывальваецца з рукі... Цяжка пісаць. Баюся, што чытач не паверыць мне. Гэта такая жудасьць!.. Аднак гэта факт - і зусім ня вылучны...

Ну, вось:

Жанкі, якія мелі дзяцей пры грудзёх, даставалі дадатковы паёк для дзіцяці: жменьку цукру, крыху малака, кусочак шэрага хлеба. Вось-жа здаралася, што маці аддавала гэны дзіцячы паёк... свайму "хахалю", а дзіця - жмакала ўвесь дзень размочаны матчынаю сьлінаю драбок чорнага хлеба...

Для дзяцей больш чым аднаго году быў адмысловы прытулак у васобным, чыстым дамочку, у лесе. Колькі гэта было магчыма, савецкія ўлады стараліся ўзгадоўваць гэныхдзяцей як належыць. Спасярод вязьняў-жанок набіралі патрэбную колькасьць нянек, якім аддавалі дзяцей пад апеку. Прадстаўнікі ўлады часта наведвалі гэны прытулак і пільнавалі, каб дзецям ня было крыўды. Быў час, калі емінныя справы на Салоўках былі лепшыя, дык тады дзяцей кармілі рысам, малаком, давалі даволі цукру, ды нават дзіцячая кухня атрымлівала белую пшанічную муку. Аднак хутка страваваньне лягеру гэтак пагоршылася, што дзіцячая страва мала чым розьнілася ад стравы вырослых, галоўную складовую частку якое станавіла соленая рыба.

* * *

"Женрота" зьмяшчалася ўдвупаверхавым драўляным будынку за мурамі "Крэмля" - пры магільніку.

У 1927-30 гадох расстрэлы адбываліся звычайна на зьмярканьні на магільніку. Тады жанчыны ў сваім бараку гасілі агонь і праз вокны прыглядаліся да экзэкуцыі, якая адбывалася на магільніку пры сьвятле ліхтарняў.

Раз (было гэта ў 1930 годзе) здарылася, што на магільнік прывялі былога чэкістага С., хахаля пані П. Ён кіраваў лясныя работы на Салоўках і быў тамака засуджаны да расстрэлу за службовыя надужыцьці. Пані П. (да рэ валюцыі жонка міліянэра, расейскага фабрыканта) праз акно свае камары прыгладалася разам із сваймі таварышкамі... Ведама - быў плач, спазмы, абамленьне, чуханьне...

А праз два тыдні пані П. суцешылася па сваей страце. Новы "зав" заступіў свайго папярэдніка.

Жывуць сьціпла толькі жанчыны-калекі ды старыя бабы.

Шырака разьвітая прастытуцыя выклікала ладнае пашырэньне вэнэрычных хваробаў. Асобы, якія стаялі блізка да санітарных справаў у лягеры, казалі, што каля 80 працэнтаўжанок хварэе на розныя вэнэрычныя хваробы, але толькі палавіна іх шукае лекарскае дапамогі. Дый, паміма гэтага, нястача лекаў не дае магчымасьці змагацца з вэнэрычнымі хваробамі.

Усё лягернае жыцьцё плыве пад знакам агіднае маскоўскае лаянкі. Лаюцца прачынаючыся, лаюцца ідучы на работу й вяртаючыся з работы, лаюцца, стоячы ў радоўцы, лаюцца, калі радуюцца, і лаюцца, калі сумуюць. Лаюцца пры кажнай нагодзе.

Але такую лаянку, якая чуваць у сьценах "женроты", рэдка пачуеш у мужчынскіх ротах.

Магільнік

Сярод вязьняў ёсьць дактары. Работы яны маюць вельмі багата, бо працэнт хворых на Салоўках вялізарны. Апрача вэнэрычных хваробаў, тутака хварэюць на цынгу, сухоты, скульлё, ня кажучы аб пошасьці тыфусу, якая час ад часу выбухае.

Штодня, а 5-й гадзіне ўраньні расчыняецца галоўная брама "Крэмля" й выяжджае з двума санітарамі ў белых хвартухох і даўгіх чорных гумовых рукавіцах воз із устаўленай на ім вялікай скрыняй. Скрыня можа зьмясьціць да васьмёх трупаў. Хавалі нябожчыкаў на старым манастырскім магільніку за "женротай", там, дзе адбываліся расстрэлы. Тамака заўсёды была нарыхтаваная яма, разьлічаная на больш-менш 200 трупаў. У гэтую яму санітары скідалі із скрыні прывезеныя трупы й пакрывалі ямудошкамі. Дошкі закладаліся ня вельмі шчытна, дыкудзень можна было вельмі добра бачыць панакіданыя ў яме бязь ніякага парадку целы мужчынаў і жанок, старых і маладых.

Толькі тады, як у яме набіралася прадугледжаная колькасьць трупаў, яе засыпалі зямлёй.

Называлі мы гэтыя ямы "брацкімі магіламі". Узімку брацкія магілы не псавалі

паветра, але няма чаго й казаць, які страшэнны смурод ішоў з магільніку ўлетку...

* * *

Ніхто самахоць на гэты выкляты абток ня едзе. Не кажу аб вязьнях, але аб вышэйшай нялічнай адміністрацыі - гэтак званых вольных людзях. Гэта ўсё былыя агенты ГПУ, якіх за розныя драбнейшыя правіннасьці на службе ссылаюць на Салоўкі, на становішчы розных начальнікаў.

Аза цяжэйшыя правіннасьці іх прысылаюць сюды як вязьняў. Дый у такім выпадку яны далей працуюць у сваёй старой галіне, выконваючы розныя функцыі ў МСО.

МСО

МСО - "мнспекцмонно-следственный отдел" - вядзе сьледства аб праступках вязьняў, учыненых у часе адбываньня кары, і апрацоўвае характарыстыкі вязьняў на падставе даносаў сваіх супрацоўнікаў - камарных "сэксотаў".

Да гэтае ўстановы належыць таксама выкананьне сьмяротнага прысуду, калі калегія ГПУ ў Маскве на падставе праведзенага на месцы ў Салоўках праз МСО сьледзтва засуджае на кару сьмерці.

Аб кажным вялікшым праступку, як: спроба ўцячы, сабатаж і да таго падобнае,- перш вядуць сьледзтва агенты салавецкага МСО, а пасьля справа перасылаецца на разгляд маскоўскай калегіі ГПУ. У Салавецкай гутарцы гэта называецца "дастаць цэнтральную справу" - бяда таму, чыя справа пайшла ў Маскву.

Яку Саветах на волі жыцьцё аблытана,- быццам нявідочнай сеткай павучыньня - сеткаю "сэксотаў", якія ўсюды прынюхваюцца, шукаючы "контр-рэвалюцыі",- як там кажная ўстанова, завод, фабрыка мае ў сваіх мурох вочы й вушы ГПУ, ды часта асобы аднае сям'і зь недаверам глядзяць адзін на аднаго,- гэтак сама й тут, на Салоўках, кажная рота, кажнае прадпрыёмства, кажная камара мае свайго тайнага канфідэнта МСО.

Хто моліцца - мусіць рабіць гэта нішком. Хто хоча зь нечым даверыцца прыяцелю - шэпчаць яму на вуха, азіраючыся, каб "сэксот" не падлавіў якога адарванага сказу ды не сфабрыкаваў зь яго пры дапамозе собскае фантазіі нейкага абвінавачаньня.

Ізалятар

Калі супроць вязьня пачынаецца справа, дык яго перад-усім пераводзяць ізь ягонае роты ў "ізалятар". Гэта - вязьніца ў вастрозе. У ізалятары забаронена курыць, паёк зьменшаны, вязень сядзіць увесь час адзін. Закратаваныя вокны ягонай камары прыкрытыя звонку шчытам, каб пазбавіць яго ня толькі ўсякае магчымасьці лучэньня з вонкавым сьветам, але й сонечнага сьвятла.

Ня вылучаны й мукі маральныя. Будзяць, прыкладам, вязьня ўначы і пытаюцца, як ягонае прозьвішча, імя, імя бацькі. Гэткія пытаньні задаюць заўсёды, бяручы на расстрэл. Дык вязень, думаючы, што ўжо прабіла для яго апошняя часіна, здушаным голасам адказвае на пытаньні, а кат з усьмешкаю гаворыць:

- Ну, сьпі! Гэтую ночку можаш яшчэ праспаць спакойна! - ды йдзе далей.

Расстрэлы адбываюцца галоўным чынам увечары. На загад МСО спыняецца ў лягеры ўсялякі рух. Каманданты ротаў пільнуюць, каб ніхто вонкі ня выходзіў. Тых, хто ў гэтым часе на працы, не выпушчаюць за муры прадпрыёмства. У ізалятар уваходзяць урадаўцы й выводзяць стуль засуджаных у вадным нацеліве, зьвязаных парамі за рукі.

Перад абліччам сьмерці

Як розна трымаюцца людзі перад абліччам сьмерці!

Індывідуальнасьць кажнага выяўляецца ў гэты мамэнт найбольш яскрава.

Адзін кідаецца на калены, скуголіць, хапае сваіх катаў за ногі: "Таварышы! Пачакайце! Яшчэ часінку!" і да г. п. Іншы із страшнымі праклёнамі, з вачыма, набраклымі крывёй, кідаецца на канвой, але хутка - пасьля моцнага ўдару кулаком па галаве - цішэе. Яшчэ іншы галёкае, пяе распусныя песьні, як быццам сваім крыкам хоча заглушыць у сабе страх сьмерці.

Але бальшыня йдзе пакорна, якжывёла на бойню. Ногі ня слухаюцца, млеюць, чалавека цягнуць пад рукі, падганяюць ударамі ў сьпіну, каб не аставаўся, не затрымліваўся, не спыняў паходу сьмерці...

Раней, як ужо гаварылася, расстрэльвалі на могільніку. Засуджаныя станавіліся на краі выкапанай ямы, і тутака адзін із супрацоўнікаў МСО, часта сам начальнік, тав. Дехтерев, страляў ім ззаду ў галаву з нагану.

Пазьней месца расстрэлау было зьменена.

Дык-жа тут блізка была "женрота". Улада, мусіць, прызнала, што жанкам ня гожа прыглядацца да расстрэлаў, і перанесьлі экзэкуцыі ў дызэнфэкцыйную камару - у ме жах крамлёўскіх муроў. У лёхах камары ня было чуваць стрэлаў, да таго-ж туды было блізка ад ізалятара - колькі дзесяткаў мэтраў цераз плошчу.

Па сканчэньні экзэкуцыі прыяжджалі вазы із "сельхозу", і трупы адвозілі на могільнік - да загадзя нарыхтаванай ямы.

Яшчэ пазьней расстрэлы былі перанесеныя за 10 вёрст ад Крамля - у мясцовасьць Савацьцёва. Там-жа была зарганізавана карная рота, у якой зачынялі кандыдатаў на той сьвет.

* * *

У вадзін веснавы дзень 1929 году разышлася ў лягеры шаптаная вестка, што заарыштавалі больш за 70 асоб. Арышт адбыўся быццам із прычыны абвінавачаньня ў змове, якая мела на мэце захапіць адзін з параплаваў.

Праз пару месяцаў каля 30 асобаў звольнілі.

Нічога даведацца ад іх ня было ніякае магчымасьці, бо яны зацята маўчалі. Выдаваць таямніцы сьледства было станоўка забаронена. Усё гэта будзе пахавана ў кучах спраў МСО ды кашмарных успамінаў таго, хто выйшаў жывым зь цяжкое прыгоды.

Міналі месяцы, і мы ўжо забыліся на замкнёных у ізалятары сваіх таварышоў.

У вадзін восеньскі вечар у канцэрт чаек, якія варочаліся з жыраваньня над морам, уварваўся новы, гэтаксама непрыемны голас. Перад ізалятарам стаяў сабака і, выцягнуўшы морду ў кірунку аднаго з закрытых шчытамі вакон, дзіка выў.

Яго пазналі: гэта быў сабака аднаго з замкнёных у ізалятары вязьняў, Г-скага.

Быў яшчэ пэрыяд Нэпу, голаду ў лягеры яшчэ ня было, і тыя, што жылі не ў вагульных бараках, маглі сабе дазволіць на такую раскошу, як утрыманьне сабакі.

Г-скі быў кіраўніком аднаго з салавецкіх прадпрыёмстваў, меў свой асобны куток для жыльля на месцы свае працы і гадаваў сабаку.

На гэнае выцьцё ўзялі адно гэтулькі ўвагі, што сабаку адагналі. Нехта навязаў яму шнур на шыю і пацягнуў за сабой.

У той самы вечар - праз некалькі гадзінаў - жыцьцё ў лягеры замерла. Каманданты пільнавалі сваіх ротаў, каб ніхто ані носу на вуліцу не паказаў. Ля прадпрыёмстваў, дзе шчэ ня была закончаная праца, стаяла варта.

А праз пустыя вуліцы салавецкага Крамля вялі з ізалятара вязьняў на расстрэл.

Сабака дзякуючы свайму шостаму пачуцьцю, загадзя ведаў аб лёсе свайго гаспадара і прыбег на апошняе зь ім разьвітаньне...

Абток Конд

У адлежнасьці 130 кілёмэтраў ад Саловак ёсьць абток Конд. Каб пазбыцца калекаў і іншых няздольных да працы вязьняў, іх высылалі вось на гэты абток.

Трэба адзначыць, што ладную колькасьць калекаў давалі лясныя работы, дзе вязьні ці абмарожвалі сабе ногі, ці самі сябе калечылі, адсякаючы пальцы на руках.

На абток Конд ссылалі гэтаксама салавецкую адміністрацыю за розныя праступкі, учыненыя ў лягеры.

Сякірка

Другім, шмат страшнейшым месцам кары за праступкі, учыненыя на катарзе, была Сякірка.

Гэта - гара на паўночна-ўсходнім ускрайку Салавецкага абтоку. На версе гэтае гары стаіць пабудаваная манахамі царква, у якой цяпер зроблены камары для вязьняў.

На найвышэйшым паверху царквы ёсьць марская ліхтарня (маяк), яхая цяпер страціла сваё пачатковае значэньне і служыць толькі дзеля выкрываньня морскіх уцёкаў вязьняў. На мае шчасьце, доля ня судзіла мне пазнаёміцца з гэтым страшным месцам, і я ведаю аб ім толькі з апавяданьняў маіх таварышоў, якія адбывалі тамака кару.

Вялізарны гмах былое царквы падзелены на дзьве часткі. У ніжняй садзілі за меншыя праступкі, як зладзействы, бойкі і йнш. Вязень меў права забраць із сабою пасьцель ды вопратку. Кара - апрача зьменшанага пайка - была ў тым, што памешчаньне гэнае не апальвалася, і такім парадкам узімку гэта была кара марозам.

Розьніца паміж нізам і верхнім паверхам была ў тым, што наверсе вязьні ня мелі пасьцелі і заставаліся бяз вопраткі - у вадным нацеліве. Апрача таго, заміж шыбаў у вокнах былі толькі калючыя драты... Улетку трымалі тутака даўжэй, узімку - карацей. Сюды траплялі пераважна абвінавачаныя ў спробе ўцячы ды гэтак званыя палітычныя злачынцы.

На нарах ляжаць блізу голыя людзі, тулячыся адны да другіх, дрыжучы ад холаду. Дзеля таго, што ляжаньне побач не давала даволі цяпла, бо мароз даймаў і зьнізу, вязьні знайшлі іншы спосаб грэцца. Яны тварылі гэтак званыя "штабелі"- гэта значыць: клаліся адны на адных упоперак уколькі разоў. Але тым, што былі ў ніжнім радзе дый у верхнім, было найхаладней - адны мерзьлі зьнізу, другія зьверху. Дыкдзеля справядлівасьці рады зьмяняліся: тыя, хто быў нанізе ці на версе, ішлі ў сярэдзіну - і наадварот.

Гэтак вязьні на Сякірцы ратаваліся ад замярзаньня.

А выходзілі згэтуль або ў бальніцу, або... на магільнік.

"Жордачка"

Апрача вышэйапісаных, было і ў самым Крамлі месца кары ў аднэй із царкоўных вежаў, званае "Жордачкай". У неапальваным, як і на Сякірцы, памешчаньні, вязьні сядзелі на высокіх лавах. Ногі не даходзілі да падлогі, а віселі ў паветры. У такім палажэньні, з рукамі на каленах, людзі сядзелі на працягу цэлага дня, ня маючы права гутарыць із суседам ды нават павярнуць галаву. Перадыхнуць давалі на прыймо стравы (раз на дзень) і калі выводзілі на сваю патрэбу (двойчы на дзень).

На памосьце стаялі вартаўнікі, якія пільнавалі, каб маўчаньне й забарона руху не парушаліся.

Хто-ж у гэтым правініўся, таго зьвязвалі вяроўкамі так, што галавой ён блізу дакранаўся да каленаў, і кідалі ў цёмную, сырую каморку на час да трох гадзінаў.

На "Жордачцы" трымалі не даужэй за два тыдні. Але й пасьля такога нядоўгага часу, адбыўшы кару, выглядаў так, як быццам толькі што выйшаў із больніцы пасьля цяжкое хваробы.

За меншыя праступкі садзілі ў карцар, г. зв. роту "отрнцательного элемента", дзе вязьні былі пазбаўленыя пасьцелі й ня мелі нараў, дык спалі ўсе на падлозе ў страшэннай цясноце. Адзін ляжаў, паклаўшы галаву на брудныя боты суседа, другі перакінуў свае ногі праз тулава іншага. Гэта была куча целаў, паўкіданых бяз ладу ў смуродную камару. Ведама, страву давалі горшую, як у звычайных ротах. Засуджаных у карцар выводзілі на работу.

У карцары я праседзеў два тыдні за тое, што даў суседу на нарах, із прафэсіі шаўцу, паправіць свае боты, хочучы гэткім чынам абмінуць звычайную працэдуру праз каманданта роты, якая была вельмі даўгой. У маім вастрожным фармуляры ў адпаведнай графе да канца быў запіс, які псаваў мне рэпутацыю: "караны двохтыднёвым карцарам за нелегальную паправу ботаў".

Для жанок месцам цяжэйшае кары быў абток "Зайчыкі", дзе абставіны жыцьця былі падобныя да "Сякіркі".

Манлівыя спадзяваньні

Здавалася-б, што ў такіх абставінах людзі павінны былі масава канчаць самагубствам. Зьняможаны, аддадзены на ласку й няласку катаў, чалавек мае толькі адзін выхад, толькі адзіны спосаб пратэсту: узьдзець сабе пятлю на шыю. Але гэтак ня дзеецца. За час майго блізу сямёхгадовага быцьця ў вастрогах і на катарзе я ведаю толькі аб трох выпадках самагубства. Двох павесілася, адзін у Салоўках кінуўся пад цягнік вузкакалейкі.

Найстрашнэйшае, найбольш жудаснае жыцьцё мае шчэ свае прывабнасьці. Найгоршае жыцьцё - лепш за сьмерць. Бо тут заўсёды ёсьць яшчэ нейкая надзея, а там - надзеі ўжо няма. Усё скончана. Ужо ня вызвалішся.

І жывуць гэтаклюдзі надзеяй, часта дзіцячай, манлівай, якая ўжо неаднокраць ашуквала іх - вераць у вызваленьне.

Вераць у амністыі, якія ніколі не датычаць да тых, хто найбольш на іх спадзяецца. Вераць у зьмену кодэксу. Вераць наагул у зьмену карнае палітыкі Саветаў.

Атымчасам, з году ў год, плыве бясконцая хваля зьняволеных, канчаецца адна пяцёхгодка й пачынаеццадругая. Адбываецца ліквідацыя клясаў - і ўсё новыя й новыя грамады едуць у канцэнтрацыйныя лягеры, на высылку, запаўняюць вастрогі...

А наіўныя вераць манлівым спадзяваньням...

Вастрожны гумар

Памыліўся-б той, хто-б думаў, што за кратамі ўсьцяж чуваць стогны й скрыгатаньне зубоў, што на тварах вязьняў выяўляецца безнадзейная роспач, што ў месцы мукаў ніколі не пачуеш жарту, гумару, бястурботнае песенькі.

Чалавек гэтак хутка датарноўваецца да новых, ненармальных абставінаў жыцьця, прыроджаная патрэба сьмеху гэтак моцна дапамінаецца сваіх правоў, што нават тыя, якім заўтрашні дзень нясе цяжкое вандраваньне этапам на Салоўкі, якія ніколі ўжо не пабачаць сваіх блізкіх, ды нават тыя, каго заўтра ізь зьвязанымі рукамі й заткнутым ротам павязуць на месца экзэкуцыі, дзе іх чакае з нагану,- сяньня, бывае, бястурботна нешта напяваюць...

Шчырым гумарам веець ад слоў афорызму, які трэба было-б напісаць над уваходам у савецкі вастрог:

Входяцмй не грустм!

Выходяцмй не радуйся!

Запраўды, мала мае прычынаўдзеля радасьці савецкі грамадзянін, выходзячы з вастрогу на волю, якая зьяўляецца таксама свайго роду вастрогам, дзе думка ня мае права ня сьмялейшы лёт, дзе чалавечае жыцьцё ня можа выйсьці з вызначаных зьверху межаў, дзе на кожным кроку цікуе чэкісты або "сексот", каб ілжывым даносам ізноў укінуць яго ў камару, поўную блышыцаў, на брудныя нары, каб пачаў тамака нанова свае падарожжа на Гольготу...

- Грамадзянін! Прызнавайцеся, бо ГПУ ўсё вельмі добра ведае... Толькі мы хочам, каб вы шчырым прызнаньнем аблягчылі свой лёс...

І людзі - з каплямі поту на лобе, з разьбітымі ад допыту нэрвамі, з вачыма, поўнымі шалёнага страху,- прызнаюцца да злачынстваў, якіх не рабілі ("каб аблягчыць свой лёс!"), а, зьвярнуўшыся ў сваю камару пасьля допытаў, выяўляюць гумар шыбельніка, пяюць і жартуюць разам ізь іншымі...

Крымінальныя вязьні, ведама, пачуваюць сябе ў вастрозе шмат лепш, чымся вязьні палітычныя. Дзеля іх вастрог не зьвязаны з трагічным пераломам у жыцьці, а становіць адзін із этапаў жыцьця. Дык іх ніколі не пакідае гумар, які адзначаецца нейкім дзікім жаданьнем зьдзеквацца над бліжнімі. Кажны іхны жарт ці забава злучаныя ізь зьдзекам над сваім таварышам.

Прыкладам, вастрожная гульня ў "паховіны бабы" абмяжоўваецца тым, што аднаго вязьня (ахвяру) кладуць на падлозе, а іншыя б'юць яго скручанымі ручнікамі.

Гульня ў "вэлёсыпэд" адбываецца гэтак: вязьню, калі ён сьпіць, утыкаюць паміж пальцаў ног кусочкі паперыны й запальваюць іх. Ахвяра ад болю пачынае рабіць нагамі рухі, якія нагадваюць рухі вэлёсыпэдыстага. Няраз здаралася, што ахвяру гэткае гульні - пры агульным сьмеху вязьняў - вязуць у больніцу з папаленымі нагамі.

Гульня, называная "выбары старасты" - больш складаная. Адзін з удзельнікаў агаляе свае рукі да локцяў і складаець іх перад сабою так, каб далоні й локці шчыльна сыходзіліся. Паміж складзенымі гэтак рукамі ўтыкаюцца паскручваныя ў трубачкі папяровыя "лёсы". "Выбаршчыкам" парадоўцы завязваюць вочы, рукі закладваюць за сьпіну, і кажны зь іх падыходзіць да таго, хто трымае "лёсы", стараючыся зубамі выцягнуць ушчэмленую паміж рук трубачку. Ведама, кажны "лёс" аказваецца пустым.

Калі прыходзіць радоўка на загадзя нагледжаную ахвяру, дык роля таго, хто трымае паміж рукамі "лёсы", канчаецца. Ен адсоўваецца, а на ягонае месца хуценька становіцца іншы ўдзельнік гульні, агаляючы... ніжнюю частку цела.

Ахвяра, не спадзяючыся подступу, доўга шукае вуснамі свайго "лёсу", урэшце вочы адвязваюць, і ён толькі тады даведваецца, якія нягодныя кпінкі зь яго састроілі.

Ёсьць цэлы рад падобных гульняў, але пяро мае ня можа апісваць іх, не абражаючы маральнага пачуцьця чытача. Дыклепш аб іх замаўчу.

Найчасьцей ахвярамі гэтых зьдзекаў бываюць новапрыбылыя вязьні. І гора такому навічку, калі трапіць у камару, дзе бальшыню становяць крыміналістыя. Дорага абходзіцца яму прыймо ў гэткую кампанію.

Справядлівасьць вымагаець адзначыць, што часта й палітычныя вязьні (ка-эры) таксама бяруць удзел у падобных "гульнях".

Гумар выяўляецца і ў васаблівых назовах, якія даюць сьмяротнаму прысуду. У вастрожнай гутарцы зажым: быў расстрэлены, кажуць: паехаў на допыты да Дзяржынскага або: паехаў на месяк.

Нават перад абліччам такое вялікае таямніцы, як сьмерць, шыбенічны гумар шчырыць свае струхлелыя зубы Быццам гумар сярэднявечных чараўніцаў, якія зь гістэрычным сьмехам узыходзілі на падрыхтаванае для іх вогнішча.

* * *

Раз на год, увосені, прыяжджала на Салоўкі зложаная з вышэйшых агентаў ГПУ камісія з Масквы, якой быў даручаны перагляд справаў, разгляд характарыстык вязьняў і ў сувязі з гэтым - зьменшаньне кары.

У праграму ўрачыстага спатканьня камісіі ўваходзіў таксама спэктакль у салавецкім тэатры.

Літаратараў у нас было даволі. Было дадзена заданьне: напісаць на прыймо камісіі адмысловае "рэв'ю".

У 1928 годзе была паказана на сцэне салавецкага тэатру рэв'ю п. н. "Генеральная поверка", напісанае адным із салавецкіх пісьменьнікаў. Хаця галоўнай тэмай досьціпаў аўтаравых было самабічаваньне, значыцца паказаньне ў благім асьвятленьні сваіх таварышоў-вязьняў, аднакямуўдалося ўвесьці туды і колькі куплетаў, у якіх гіранічна гаворыцца аб лягерных дачыненьнях.

Прыкладам:

Со всех концов Советского Союза Едут, едут, едут без конца. Все смешалось: фрак у армяк м блуза, Все смешалось здесь без цвета м лмца. Край наш - край соловецкмй, Ты для каэров м шпаны прекрасный край. Смело с улыбкой детской Песенку про лагерь напевай.

Або яшчэ:

Хорошм по весне комары, Чуден вмд от Секмрной горы, А от разных ударных работ

Здоровеет веселый народ. Прыпеўка:

Тех, кто наградмл нас Соловкамм, Просмм: прмезжайте сюда самм, Посмдмте здесь годочков трм мль пять, Будете с восторгом вспоммнать.

Важныя госьці сядзелі ў першых радох і, слухаючы, пакладаліся ад сьмеху.

Аакторы, якія выступалі перад імі, мелі на думцы толькі адно: спадабацца сваім паном, выклікаць да сябе іхную ласкавую увагу -а мо скінуць хоць адзін год цяжкое няволі?

Але ў мамэнт, калі трэсьліся ад сьмеху жываты тых, хто "награднл нас Соловкамн", справа ўжо была закончаная, сьпіс падпісаны, лёсы разьвязаныя.

Колькі-ж няспраўджаных надзеяў, колькі расчараваньняў. Аяк параплаў плыў ужо з камісіяй назад да Кемі, не ў ваднэй камары паўтаралі ўпаўголасу пачутую із сцэны песьню:

Посмдмте здесь годочков трм мль пять - Будете с восторгом вспоммнать...

Пяялі, сьмяяліся... празьслезы.

У гэтых словах песьні была зьняможаная роспач нявольніка, якому ягоны пан загадаў весяліць сябе.

Эпідэмія тыфусу

Штодня параплаў "Глеб Бокій" цягнуў за сабой на буксіры вялізную барку, якая ад імя ведамай нямецкай камуністкі называлася "Клара Цэткін". Штодня прыбывалі ўсё новыя ды новыя партыі арыштантаў. Штодня на палубе і пад палубай "Глеба" і "Клары" сотні вязьняў ехалі на свой страшны лёс.

Гэтыя новыя масы засуджаных на гібель людзей усмоктваліся рознымі аддзеламі лягеру на салавецкім абтоку.

Пакуль адбудзецца разьмяшчэньне, трэба было адбываць карантын у цэнтры салавецкага жыцьця, у Крамлі або недзе блізка. Вызначаная дзеля гэтае мэты рота ўжо даўно была перапоўненая. Людзі спалі на нарах, пад нарамі, дзе пападзя. Новыя транспарты пачалі зьмяшчацца ў пустых стайнях і хлявох "Сельхозу". Тутака ў брудзе, на сьмярдзючай саломе, у мокрадзі, цесна адзін пры адным, ляжалі прафэсіянальны злодзей і прафэсар унівэрсытэту, вясковы земляроб - кулак і б. царскі гэнэрал. Вошы страшэннай масай пакрывалі целы й рызьзё гэтых няшчасных людзей.

Увосень 1928 году неяк у вадзін дзень разыйцлася чутка, якую шапталі з вуснаў у вусны, бо голасна гаварыць аб гэтым тымчасам яшчэ нельга было,- што ў стайнях "Сельхозу" хварэюць на плямісты тыфус. Хутка салавецкая больніца аказалася перапоўненай. Пад хворых пазаймалі й іншыя памешчаньні. Празь нейкі час зачынілі тэатр які запоўнілі тапчаны з хворымі. У прадпрыёмствах, дзе працавала вялікшая колькасьць людзей, работы спынілі. Было забаронена хадзіць із роты ў роту. Калі ў камары нехта захварэў, яго выносілі ў больніцу, а камару зачынялі на ключ, і ўсе вязьні - жыхары камары мусілі тамака адбыць двохтыднёвы карантын. Абеды прыносіў із кухні днявальны.

Падвоз новых партыяў вязьняў прыпыніўся.

"Брацкія магілы" на могільніку ўжо даўно не маглі зьмясьціць багатае жніво сьмерці. У суседнім лесе капалі ямы, у якія штодня скідалі па колькі дзесяткоў трупаў. На шчасьце, насталі маразы, і гніцьцё трупаў спынілася. У скляпох больніцы ляжалі кучы мёртвых целаў, выкіданых штодня з больнічных заляў, і чакалі на сваю радоўку на пахаваньне. Нябожчыкам вешалі на шыі таблічкі зь імем і прозьвішчам.

Аднак гэты спосаб азначаньня трупаў хутка пакінулі і санітар, памачыўшы нябожчыку жывот мокрым лахманом пісаў проста на целе нябожчыкава ймя й прозьвішча хэмічным алавіком. Санітары гэтак сама хварэлі на тыфус і паміралі аднолькава зусімі.

Эпідэмія абняла ўвесь абток. 3 аддзелаў (камандыро вак), якія з санітарнага гледзішча былі ў яшчэ горшых абставінах, чымся Крэмль, даходзілі весткі аб страшэнных памерах катастрофы.

Навігацыя скончылася. Лёд скаваў мора на паўгоду.

Пачалося змаганьне з пошасьцяй радыкальнымі спосабамі. Цэлыя роты выкідалі з усімі іхнымі манаткамі й нарамі на сьнег. Нары шаравалі, апарвалі гарачай вадой. Камары дэзынфэкавалі й мылі.

Штотыдня пачалі ганяць людзей ў лазьню, а вопратку іхную аддавалі ў дэзынфэкцыю. Прымусам стрыглі валасы на ўсенькім целе. Улазьні пачалі выдаваць казённае чыстае нацеліва. Былі ўтвораныя гэтак званыя "санітарныя тройкі", якія рабілі ў ротах санітарную рэвізію і, калі ў некага выкрывалі вошы, дык усю роту без радоўкі гналі ў лазьню, а рэчы пасылалі ў дэзынфэкцыю.

Урэшце, у лютым налета эпідэмія, зьменшыўшы жыхарства Саловак напалавіну, пачала цішэць, а зь вясной зусім шчэзла.

Камісія з Масквы

Ужо прыляцелі чайкі - зьвястуны вясны й напаўнялі сваім крыкам паветра, але мора навакол нашага абтоку было яшчэ скаванае лёдам.

Аднак цёплы подых Гольфштрому ўсьцяж набліжаў да нас цёплую паласу вады, вольнае ўжо ад лёду. Цёмная паласа штодня была бліжэй, і ў нашых сэрцах будзілася радасьць з прычыны хуткага ўжо навязаньня лучнасьці ізь сьветам. Ізноў прыйдуць да нас параплавы з процілежнага берагу - зь Кемі, ізноў будзем бачыць новых таварышоў няволі, ізноў пачнуцца прыезды сваякоў, каб атрымаць на колькі дзён магчымасьць бачыцца із сваймі блізкімі - вязьнямі.

Пабачаньні ("свмданмя") былі дваякія: адны - "на обцмх основанмях" (на агульных падствах), калі прыежджыя сваякі мусілі жыць на Салоўках у вызначаным ім дамочку і маглі бачыцца зь вязьнямі толькі раз на дзень на працягу дзьвюх гадзінаў пад наглядам вастрожнай адміністрацыі. Другія - "асабістыя", калі вязьню дазвалялі на працягу ад7да14 дзён жыць разам із прыежджымі й праводзіць ізь імі ўвесь гэты час бязь ніякіх абмежаваньняў. Атрымаць гэткае пабачаньне было нялёгка: трэба было, каб вязень быў беззаганны ды каб улада прыхільна ставілася да яго.

Хто ня мог спадзявацца пабачыцца зь блізкімі, таго цешыла магчымасць атрымліваць улетку пасылкі зь емінай. Урэшце тыя, хто нічога ад нікога не чакаў, цешыліся з набліжэньня лета так, як кажны чалавек цешыцца з гэтага на далёкай поўначы, дзе зіма пануе больш за паўгоду.

Урэшце, пад ажыўчым сонцавым праменьнем лёд гэтак пацянеў, што ледакол "Нева" здолеў ужо пракласьці дарогу "Глебу Бокаму", які вырушыў у сваё першае сёлета падарожжа.

Апошнімі днямі траўня, як штогод, распачалося плаваньне.

Першым параплавам прыехала на Салоўкі нейкая таемная камісія з Масквы. Расказвалі дзіўныя рэчы. Казалі, што камісія, складзеная зь пяцёхасобаў, прыехаўшы на абток, зараз-жа пачала абыходзіць роты, дзе распытвалася ў вязьняў аб дачыненьнях, якія пануюць у лягеры, аб санітарным стане даўней і цяпер, аб карах, накладаных за невыкананьне работы іда т. п. У часе гэтых гутарак, на загад камісіі, прадстаўнікоў адміністрацыі ня было.

Неўзабаве пачалі апавядаць яшчэ большыя дзівы. Казалі, што шмат каго з адміністрацыі спасярод вязьняў ужо арыштавалі. Казалі нават, што ёсьць арыштаваныя й спасярод вольных. Урэшце разыйшліся чуткі, што арыштаваны й сам начальнік лягеру, Зарын.

Гэта была праўда. Арыштавалі колькі сот душ. Іх абвінавачвалі ў скрыўленьні савецкае вастрожнае палітыкі і ў нядбайнасьці. Блізу напалавіну арыштаваных

(пераважна спасярод вязьняў) расстралялі. Рэшту - вольных саслалі на 5-10 год у розныя концэнтрацыйныя лягеры.

Начальніка лягеру, Зарына, саслалі на 10 гадоў у вадзін зь лягераў у Туркестане. Дзеялася гэта ў 1930 годзе.

Перамены

Ад гэтага часу на Салоўках зрабілася шмат пераменаў. Скончылася ўрэшце панаваньне "дрына" (палкі). Пакінулі біць вязьняў. Скасавалі Сякірку. Палепшыліся санітарныя абставіны. Абавязкава вадзілі ў лазьню раз на тыдзень. У лазьні выдавалі чыстае нацеліва.

Што выклікала гэтыя перамены?

Няўжо-ж цэнтральныя ўлады ў Маскве дагэтуль ня ведалі, што ў нас робіцца? Няўжо-ж весткі аб дачыненьнях, якія панавалі на салавецкай катарзе, выпадкам дайшлі да ОГПУ ў Маскве й выклікалі прыезд адмысловае камісіі, якая правяла "аздараўленьне" дачыненьняў?

Мы - салавецкія вязьні - скептычна ўглядаліся на ўсё гэта, ня веручы, каб нашыя валадары кіраваліся чалавекалюбствам. Ведаючы савецкую палітыку, мы гатовыя былі думаць, што і ў гэтым выпадку адбываецца свайго роду "інсцэнізацыя", разьлічаная на вонкавы эфэкт,- думалі нават, што мо праўда аб жыцьці на Салоўках дайшла да замежнае прэсы, і жорсткая расправа камісіі з быццам-бы вінаватымі мела на мэце паказаць, што Саветы рупяцца аб гуманітарных дачыненьняхда вязьня - у мысьль абвешчанага імі прынцыпу: "не караць, але папраўляць". Дык хто-ж найболей пацярпеў ад гэнае "санацыі"? Каэры, якія займалі адміністрацыйныя становішчы, каэры, якія быццам-бы дзеля падрыву даверу да савецкага ўраду выкрыўлялі ягоную лінію...

А ў запраўднасьці - немагчыма дапусьціць, каб гэнае "выкрыцьцё" ня было загадана зьверху!

Ад таго часу "сацыяльна блізкія" (гэта значыць: крыміналістыя!) пачынаюць карыстацца ўсялякімі прывілеямі. Была нават зроблена спроба скінуць усіх

палітычных вязьняў з займаных імі адміністрацыйна-гаспадарскіх становішчаў, і заступіць іх зладзеямі. Але хутка спынілі гэты экспэрымэнт, бо зладзеі з прычыны свайго нізкога разумовага ўзроўню - былі няздольныя выконваць ускладзеныя на іх абавязкі або, займаючы адказныя становішчы, кралі.

Экспэрымэнт адкінулі, застаўся толькі прынцып: наколькі магчыма, выкарыстоўваць дзеля адміністрацыйных становішчаў крымінальны элемэнт,

адсоўваючы палітычных ад кіраваньня лягернага жыцьця.

* * *

Адначасна з году ў год, пачалі пагаршацца аправізацыйныя абставіны. Калі даўней (у 1927-28 гадах) у крамках ("ларьках") салавецкага лягеру можна было бязь ніякага абмежаваньня купляць у кажнай колькасьці хлеб, цукар, кансэрвы, дык цяпер ужо толькі ад часу да часу прадавалі селядцы, пракіслае павідла ("мармаляду") ці ляндрынкі ў вельмі абмежаванай колькасьці - дый толькі ўдарнікам, якія працавалі панад норму.

За кароткае лета (ліпень - жнівень) прырода крыху падкормлівала вязьняў. У салавецкіх лясох расло багата чарніцаў і брусьніцаў. Гэтых ягадаў была такая маса, што, пахадзіўшы ў лесе пару гадзінаў, можна было набраць іх поўнае вядро. Ведама, аб тым, каб іх есьці з цукрам, не магло быць і гутаркі,- але лепш і гэта, чымся нічога. Было таксама багата грыбоў. Дык за летнія месяцы голад ня так дакучаў, як узімку.

Зіма

Гэтая даўгая палярная зіма напаўняе вязьня страшэнным жахам. Чалавекхацеў- бы затрымаць зямлю ў яе кружэньні навакол сонца.

Але няма рады!..

пад канец жніўня пачынаюцца дажджы, дажджы бясконца, і ўдзень, і ўначы, бяз спыну, цэлымі тыднямі.

Урэшце дождж замяняецца сьнегам.

Мора доўга не дае скаваць сябе лядовымі путамі, але ўрэшце й яно, зьняможанае, паддаецца і навакол абтоку на дзесяць кілёмэтраў залягае лёд, грубы на пару мэтраў. Далей-жа бадзяюцца ў моры крыгі ці плыве гэтак званая "шуга" - дробны лёд, зьмешаны ізь сьнегам.

Параплавы зімуюць у доках.

Мы зусім адрэзаныя ад сьвету. Ды не! Ня зусім. Бо штодня ці, прынамсі, праз дзень, вылятае з Саловак гідраплян, які вязе службовыя паперы,- ды праз колькі тыдняў пасьля спыненьня навігацыі цягнуцца да зямлі на лодках "паморы".

Паморы

Паморы - гэта салавецкія вязьні, якія самохаць пускаюцца ў гэтае небясьпечнае падарожжа. У невялікіх лодках - на шэсць душ, забясьпечаныя правіянтам на два тыдні, ідуць яны ў мора, вязучы звычайную пошту - лісты вязьняў. Спачатку вязуць лодкі на санях па лёдзе, які абкружае абток ажно пакуль не дацягнуцца да шугі, якая плавае па моры, і спускаюць лодкі. Тады пачынаецца змаганьне з морам - за жыцьцё.

Добра, калі дзьме вецер спадарожны. Тады натугі весьляроў не марнуюцца. Лодкі пасоўваюцца наперад - у пажаданым кірунку - на Кемь. Па дарозе сустракаюцца вялізныя плывучыя лядовыя глыбы. Паморы тады выцягваюць свае лодкі на лёд, папіхаюць іх павольна, асьцярожна, моцна трымаючыся за борт. Бо лёд раптам канчаецца, і неасьцярожны падарожнік правальваецца праз здрадніцкую шугу - у ваду. Калі нямоцна трымаўся за борт лодкі, дык пакуль таварышы пасьпеюць падаць яму руку дапамогі - шуга ўжо самкнецца над ягонай галавой,- і вынырнуць стуль ужо немагчыма.

Калі-ж па моры пачне шалець праціўны вецер, усе натугі памораў дарэмныя. Вецер гоніць лодкі із заторамі шугі - у няведамую даль, часта ажно да Ледавітага акіяну. Сьмелыя, загартаваныя людзі на пару тыдняў змагаюцца з морам, сплючы па чарзе ў тэй самай лодцы, якая іх нясе мо на загубу, маючы за прыкрыцьцё брэзэнт, пад якім на газавай машынцы вараць сабе страву, адданыя на даску й няласку вятроў. Добра, калі ў такіх абставінах ім удаецца прыстаць да аднаго з астраўкоў, густа расьсеяных па Белым моры, і тамака дачакацца зьмены ветру.

Часта, аднак, падарожжа канчаецца трагэдыяй. У 1929 г. адну з лодак, якія плылі да Кемі, бура панесла ў адваротным кірунку. Усякі сьлед яе загінуў. І толькі праз пару месяцаў іншая паморская лодка спаткала тую, што загінула - поўную сьнегу, абледзянелую, у гушчы шугі. У ей ляжалі замёрзлыя паморы.

Дарма, што гэтае падарожжа небясьпечнае, адважныхахвотнікаўдаволі. Яны займаюць у лягеры ўпрывілеяванае палажэньне. Страву маюць першае катэгорыі, значыць такую, як тыя, што працуюць на найцяжэйшых работах. У летнія месяцы, як пачнецца нармальная навігацыя, блізу нічога ня робяць - адпачываюць. Калі-ж пачынаецца пэрыяд лодачнай камунікацыі, ім даюць мясныя кансэрвы й сьпірытус. Гэта - люксус, якога ніхто, апрача іх, ня мае.

Калі ўзімку ў лягеры разыйдзецца чутка, што першыя лодкі паплылі ўжо да Кемі, усе нецярпліва чакаюць вестак аб іхнай долі. Урэшце радыё падае зь Кемі гэтак чаканую вестку: лодкі прыйшлі шчасьліва! Значыць, нашыя лісты дойдуць да адрысатаў! Значыцца, як лодкі вярнуцца, і мы атрымаем лісты ад тых, каго мы пакінулі там - на волі.

А тое, што паморы загінуць - аб гэтым ніхто не задумваецца. Жывучы ўсьцяж у небясьпецы, ністожаныя масава хваробамі, заслабелыя ад голаду, маючы перад сабой пагрозу расстрэлу, салавецкія вязьні звыклі мала цаніць чалавечае жыцьцё. Душа ў іх зачарсьцьвела, непадзельна запанаваў эгаізм, загубіліся ўсе лепшыя чалавечыя пачуцьці - літасьць, спагадлівасьць...

Лі сты

Зіма. Даўгая паўночная зіма. У сухія марозныя ночы сьвеціць на небе паўночнае зіхаценьне. Навічкі, калі нехта, увайшоўшы ў камару, скажа: і сяньня на небе "северное сіяніе",- выбягаюць вонкі і зь цікавасьцю ўзіраюцца на нябачную праяву. А стары салаўчанін ужо абыякава глядзіць на гэтыя сьветлыя хмарынкі, што мігцяць на небе, на слупы сьвятла, што вырываюцца з-за небасхілу, або на шчэ больш эфэктную адмену: на вялізарнае паўкола із шчарбатымі зубамі, якія паланеюць, мігаючы, быццам нейкае блядое таёмнае полымя, прыкрытае шчытом...

Лісты!.. Лісты прыйшлі!.. Кажны сьпяшаецца да свае роты, дзе ў днявальнага на століку ляжыць ужо куча лістоў. Творыцца чарга. Выклікаюць прозьвішчы адрысатаў.

Лісты! Якая-ж гэта невымоўная радасьць, якое бязьмернае шчасьце - узімку, на гэтым выклятым, адрэзаным ад сьвету абтоку - мець ліст ад кагосьці, хто па табе тужыць, бясьсільна спагадае тваёй долі, стараецца дадаць табе сілы вытрываньня, асаладзіць тваё жыцьцё надзеяй...

Але як-жа бедны той, каго сустракае расчараваньне - хто ліста не атрымаў!..

Іншыя чытаюць ды перачытваюць атрыманыя лісты колькі разоў і ня могуць насыціцца словамі, якія пісала дарагая рука. Праз ляды, праз снягі й шугу атрымалі яны гэты кавалак паперыны, пакрыты словамі, якія, стараючыся ашукаць цэнзуру, падаюць весткі аб падзеях пад роднай страхой. Салавецкі вязень навучыўся чытаць паміж радкоў. Ён ведае, што калі яму пішуць: "сястра твая хворая, ляжыць у больніцы" - дык разумей: сядзіць у вастрозе. Калі пішуць: "здароўе твайго брата вымагае даўжэйшае бытнасьці ў санаторыі" - дык гэта значыць: брата твайго спаткала твая доля, і ён павандраваў таксама да нейкага канцэнтрацыйнага лягеру. Калі напісана: "дактары прызналі, што наш клімат шкодны дзеля здароўя бацькі" - чытай: твайго бацьку заслалі некуды ў Нарымскі край і ў Пячорскую тайгу...

Але той, хто ня меў ніякіх вестак,- запраўды варты спогаду. Вусны ў яго заціскаюцца, каб мускуламі твару ўстрымаць сьлязу, якая бліснула на ваччу... Нічога! Ніякае весткі! Што зь імі?.. Лепш ужо благая вестка, чымся гэтая праклятая няпэўнасьць...

Што зь імі сталася? Чаму ня пішуць?..

Лятуценьні й кашмары

А пасьля - калі прыйдзе ночка, калі пачынаюць вылазіць із сваіх тайнікоў клапы, калі цішыня запануе на нарах,- вязень аддаецца лятуценьням.

Усе лятуценьні кіруюцца перад усім да волі. Бачыш сябе вольным - сярод сваіх блізкіх, якіх ты шмат гадоў назад пакінуў. Даўно ўжо гэта было, а ўсё-ж бачыш

твары такімі, якімі яны былі тады, калі прыйшлі людзі ў сьпічастых шапках і сказалі табе: "калі ласка, з намі на часінку..."

А пасьля нітка лятуценьняў снуецца далей. Лятуціш аб жыцьці спакойным, без заўсёднага страху, што ўначы пад дзьверы твае хаты пад'едзець аўто з агентамі ГПУ і пачуецца стук: "адамкнеце!" Лятуціш аб нейкім іншым жыцьці - мо недзе замежамі, а мо і ў сваёй Бацькаўшчыне, але вольнай ад гэных трох ненавісных літараў... Лятуціш трох ненавісныхлітараў... жыцьці сытым, вольным ад трывогаў...

А пасьля - лятуценьні закалыхваюць цябе і... зноў паўтараецца, як ужо шмат разоў, гэты страшны кашмар!..

Здаецца табе, што ты - вольны. Але. Вольны. Ідзеш вуліцамі роднага гораду. Але! Ніхто-ж цябе не сачыць, ніхто назіркам ня йдзе...

Усё гэта дужа рэальна. І ў тваёй соннай сьведамасьці раптам зьяўляецца калючае пытаньне: але мо гэта сон?..

Не! Навакол усё гэткае запраўднае... Ха, ха, дык вось-жа-ж ідзеш, варушышся, усё адчуваеш, бачыш, чуеш...

А ўсё-ж... Дык-жа гэтулькі разоў ты ўжо сьніў тое самае, а пасьля выйшла, што ўсё было соннай маной... Гэтулькі ўжо разоў, прачнуўшыся, ты скрыгатаў зубамі ад злосьці, што паверыў сонным уявам...

Дык і цяпер - сон?!

Не! Дык-жа-жжывеш, гаворыш, кратаешся, датыкаешся да розных рэчаў... Раздваеньне асобы. Што сон, што - ява?!.

Але калі ты запраўды на волі, дык чаму-ж не памятаеш тае вялікае часіны, калі выйшаў із вастрогу? Чаму тут у памяці - прорва?

І аднак-жа - усё гэткае праўдзівае, гэткае рэальнае! Усе навакол гэтак шчыра сьмяюцца з твае трывогі, і ўрэшце, змучаны нутраным змаганьнем, паддаешся манлівай уяве...

"Ну, добра... я ўжо веру... Ну, няхай... толькі скажэце, даражэнькія, калі гэта я вярнуўся да вас і чаму я не памятаю гэтае багаслаўленыя часіны?!"

А дарагія людзі цябе супакойваюць...

"Ну, ціха ўжо... ну супакойся, наш бедны, змучаны брат! Ты ўжо з намі цяпер, ужо разам... Больш ня пытайся... Ужо ўсё добра... Жуда скончылася..."

Раптам настае мамэнт праясьненьня, і ты з жахам пытаешся сваіх сяброў:

-"Стойце!.. Ведаю!,, Ужо ўцяміў!.. Я, значыцца... звар'яцеў!.. Вось дзеля чаго нічога не памятаю! Вызваленьне надыйшло ў мамэнт мае хваробы, калі я страціў пачуцьцё запраўднасьці... Цяпер у мяне пробліск сьведамасьці! Скажэце: я здурнеў? я хворы? кажэце, што са мной?!"

І ў гэты мамэнт стаецца нешта яшчэ больш жахлівае: ты прачынаешся!..

Глядзіш няпрытомна навакол... Ізноў вастрожныя нары, ізноў духота ад спацелых целаў. Ізноў побач храпеньне ці стогны змучаных таксама, як ты, тваіх вастрожных таварышоў, суседзяў на нарах, якія гэтым часам, можа, таксама сьняць свой кашмарны сон...

Нехта закратаўся. Паліць серніка і б'ець клапоў, якія напалі на яго. Другі зьняў кашулю й шукае вошы. Недзе ў цёмным куце, седзячы на нарах з падкурчанымі паводле ўсходняга звычаю нагамі, ківаецца ўзбэк, які шлець свае малітвы Аллаху - із просьбай аб палёгку ў цяжкой долі...

У іншым месцы з грудзей нейкага ўкраінскага земляроба вырываецца маленьне: "Господы, помылуй!.. Ох, Господы!.."

Чытаюць загад

Нядзелі скасаваныя. Дзён не памятаем. Жывём толькі паводле датаў. Нашае сьвята - "выходной день" або "день отдыха". Але ня надта "аддыхнеш" у гэты

дзень "отдыха", бо, прынамсі, паўдня займае "сан-обработка". Выносім на падворак нашую маемасьць, праветраваем пасьцелі, мыем нары й падлогі.

Заўтра - "выходной дзень".

"Сан-обработка" не вымагае раньнягаўставаньня. Дык думалі, што высьпімся як мае быць.

Неўспадзеўкі -а5 гадзіне раніцы - пачаліся па ўсіх ротах званкі: гэта днявальныя давалі сыгнал, каб уставаць.

-Уставаць! Уставаць! Хутчэй! Жыва! Сьпяшайся! Пробкай вылятай!

Зьявіўся камандант роты і, прыаздобіўшы сваю гутарку сакавітай лаянкай, падганяў:

- Што? Прасіць вас буду? Выходзь на паверку... Раз-два...

На паверку? Дзеля чаго й чаму гэтак рана? То-ж сяньня дзень адпачынку. Але пратэставаць у нас моды ня было, і праз колькі часінаў заспаныя пастаці ў шэрых бушлатах выходзілі з будынку на панадворак.

На плошчы перад б. Прэабражэнскай царквой паставілі нас, разам зь іншымі ротамі, чатырохкутнікам.

Радамі пралятаюць шэпты - здагадкі. Дзеля чаго нас у гэтую зімовую ночку, гэтак рана - далёка перад сьвітаньнем, пагналі на падворак і паставілі на сьнезе.

Амністыя...

Камусьці прыйшла ў галаву думка, што радыё, мабыць, падало вестку аб амністыі. Дык сабралі нас тутака, каб прачытаць маніфэст...

Новы кодэкс?..

Нехта іншы казаў, што ў Маскве зацьверджаны новы карны кодэкс, паводле якога найвышэйшай карай мае быць пяць гадоў вастрогу. Дык тых, хто прасядзеў болей, будуць звальняць...

Ня дзіва, што сэрцы ў нас пачалі моцна біцца, калі з боку галоўных варотаў паказаліся чэкістыя ў даўгіх шынэлях... Зараз усё будзе ведама.

"Здравствуйте, рабочме роты!"

"Здра!!!" - вырываецца з колькіх тысячаў грудзей адказ на прывітаньне даўгіх шынэляў.

Пачынаецца чытаньне загаду. Даўгая літанія імёнаў... Хіба ўжо канец?.. Не! Яшчэ і яшчэ. Чытар пераварочвае балоны... Яшчэ далека да канца... Ізноў ды ізноў прозьвішчы... Калі-ж гэта скончыцца?

"Калегія ОГПУ прысудам ад такога вось дня засудзіла:

"Ікса - за спробу ўцёкаў.

"Ігрэка - за спробу ўцёкаў і спробу абязброіць варту.

"Зэта - за сыстэматычную адмову выконваць работу... - і гэтак далей-

на расстрэл.

"Прысуд выкананы..."

Закалелыя варочаемся ў свае роты.

Колькі? - пытаецца нехта.

Я налічыў 123.

Ня 123, а 121. Ты памыліўся, бо былі з падвойнымі прозьвішчамі.

Ды якая тут розьніца? Усё роўна...

А ўсё-ж Ікса шкода. Добры быў хлапец!

Не шкадуй! Мо ён сяньня шчасьлівейшы за нас... -Аднак-жа, таварышы, гэта страшэнная рэч...

- Што?

Гэта...

Больш страшэнная, што ўжо гэтак звыкліся з усім! Нішто нас ня ўзрушае. Раўнадушна стаялі мы тамака, на плошчы, чуючы знаёмыя прозьвішчы, і ня ўзварушыла нас вестка аб расстрэле добрага таварыша. Думалі толькі аб тым, каб хутчэй вярнуцца ў цёплую камару - на гэтыя блышаныя нары...

Пакінь філёзофію!.. Дый чаго тут узрушацца? Ці ня ўсё адно?..

От, лепш скажэце, чыя сяньня радоўка йсьці ў кухню "за кіпятком"?

Сяньня ягоная.

Не, выбачайце, я ўчора хадзіў!

Не сварэцеся. Супакойцеся. Усьцяжтое самае...

Заткні вушы, калі ня люба слухаць.

Я табе морду заткну!

Змоўкніце-ж вы, нарэшце!

Заткнеце горла!

Сволач!..

Рота варочаецца ў свае камары. Класьціся спаць ужо ня варта. Трэба напіцца варатку, або, як тут кажуць, "чаю".

Мо хто пазычыць кусок хлеба?

Пазычыць? Тру-ля-ля! А калі аддасі?

Заутра - з пайка, як атрымаю.

Дык ты-ж ужо раз пазычыў у мяне 200 грамаў і не аддаў.

- Брэшаш! Аддаў!

Сам брэшаш! Не аддаў!

Ціха! Не дзярэце горла!

А табе чаго! Лепш ня соўгайся!..

Рота варочаецца да свайго нармальнага жыцьця.

Вясна

Плывуць дні, месяцы, гады...

Здавалася-б, што шмат ёсьць пераменаў: адны паміраюць, другіх расстрэльваюць, іншых па сканчэньні кары ў лягеры вывозяць некуды - у пячорскую тундру, Нарымскі край або сібірскую тайгу. Мяняюцца начальнікі лягеру. Але не мяняецца самае галоўнае: няволя...

Што вясны, калі мора стаіць яшчэ скаванае лёдам, прылятаюць першыя зьвястуны вясны - кігаўкі (чайкі) і сваім дзікім крыкам напаўняюць паветра. Што вясны, калі цёплы подзьмух Гольфштрому пачынае кідаць морскія хвалі на лёд, які залягае навакол нашага абтоку, мацней пачынаюць біцца сэрцы людзкія.

Але веснавыя надзеі манлівыя, і новы навігацыйны год ня прыносіць нічога лепшага.

Кігаўкі ўжо прыляцелі!..

Гэта толькі іхны вывед. Палятуць назад, як пабачаць, што навакол яшчэ стаіць лёд.

Гэтак сама палятуць і надзеі.

А ўсё-ж надзеі аджываюць штогоду. Бязь іх жыцьцё было-б зусім немагчымае. Кажны мае на нешта надзею, кажны верыць у лепшую будучыню па-свойму. Аднаму сьніцца амністыя, другі лятуціць аб новым кодэксе, іншы прарочыць хуткі ўпадак Саветаў.

Ня вытрываць... На Украіне голад... Мой сусед на нарах украінец, меў нядаўна з хаты ліст... Пачынаецца зноў людаедзтва... Ня вытрываюць! Гэта ўжо апошнія натугі.

А ўсё-ж "пяцігодка"...

Што пяцігодка!.. Найдалей праз тры месяцы ўсяму гэтаму прыйдуць канцы.

Даў-бы Бог, каб гэта скончылася праз тры гады... І то было-б добра.

Але-ж я вам кажу...

Цс... толькі ня гэтак голасна!

Ніхто ня чуе... То-ж здаровы розум кажа, што даўжэй гэтак быць ня можа... Я вам кажу, што хутка паедзем ужо...

Ох, цішэй, калі ласка!.. Ня гэтак голасна...

* * *

У "капцёрцы" пануе ўжо рух. Ведама, як усюды, гэтак і тут чарады людзей. Выдаюць летнюю вопратку. Забіраюць ватаваныя порткі ды гэткія-ж курткі й заміж гэтага даюць летнія палатняныя порткі і палатняныя кашулі. Праўда, яшчэ сьцюдзёна, яшчэ час ад часу сівер ганяе туманы сьнегу на абтоку, але прыйшла каляндарная пара зьмены вопраткі,- і гэтак мусіць быць.

У капцёрцы крыкі, спрэчкі, нараканьні.

Што мне даеш нейкія лахманы!

Ды гэта-ж страшэнна бруднае! Дай мне іншае нешта!

Мае порткі ня маюць ніводнага гузіка!

Гэтая кашуля зацесная для мяне! Ня лезе... Давай другую!

Бяры, што даюць, і пайшоў вон!

На вастрожнай плошчы сустракаюцца нейкія дзьве жанчыны. Твары падмазаныя, вусны памаляваныя кармінам. Адна мае на нагах выкрыўленыя вастрожныя боты, другая - латаныя зімовыя валенкі, якіх яшчэ не пасьпела здаць у капцёрку.

Ах, які ў вас, панічка, харошы бушлацік! Як добра ляжыць на вас! Якім парадкам ён гэтак добра падагнаны?

Перароблены.

Самі перараблялі? сваймі рукамі?

Не. Маю краўчыху. Мая суседка, сьпіць на суседніх нарах.

А! Трэба будзе зь ёю пазнаёміцца. Ці шмат бярэ?

Не, ня дорага. Я дакляравала ёй чвэртку кілё цукру, як будзе пасылка ад мужа.

О, гэта запраўды ня дорага. Даражэнькая! Пазнаём мяне зь ёю.

Дзьве падмазаныя жанчыны ў шэрых вастрожных вопратках вядуць гутарку, як быццам дзьве сьвецкія дамы, якія раяцца, якой краўчысе даць шыць веснавы касьцюм...

Праходзіць міма нехта ў даўгой шынэлі.

Гэта што за гутаркі! Чаму не на рабоце? Хто звольніў?

"Дамы", нічога не адказваючы, бягуць да працы: адна - бульбу перабіраць у лягернай кухні, другая - у прачкарню.

Рэлігійныя справы

Да 1928 г. на Салоўках былі два памешчаньні, дзе раз на тыдзень дазвалялі адпраўляць набажэнствы: у вадным праваслаўным сьвяшчэньнікам, удругім - каталіцкім ксяндзом. Гэты быццам-бы касьцёльчык каталіцкі прадстаўляў невялікую будыніну ў лесе, у вадлежнасьці аднаго кілёмэтра ад цэнтралі лягеру - Крамля, і ня мог зьмясьціць усіх, хтожадаў памаліцца.

Старыя-ж салавецкія цэрквы былі пераробленыя на вязьніцы. Заміждакляраваных школаў [16] - салавецкія вастрожныя кашары, у якіх жыцьцё вучыла нас вялікае праўды, што бальшавікі ўмеюць абяшчэсьціць усё сьвятое, Нават самае слова "таварыш", якое заклікае да брацтва і навязвае сардэчнасьць паміж людзьмі аднае ідэі, аднае працы, аднае долі,- і яно будзіць сяньня ў кажнага, хто не заражаны камунізмам, прыкрае пачуцьцё агіды. Так гэтае прыгожае слова апаганена, збэшчана вуснамі бальшавікоў.

У 1928 г. набажэнствы былі забароненыя. Мала таго. Усіх каталіцкіх ксяндзоў і праваслаўных сьвяшчэньнікаў перавялі ў 14-ю карную роту: і гэтага мала. У іх зрабілі рэвізію і адабралі малітоўнікі, сьвятыя абразкі, крыжы. Раней папоў і ксяндзоў прызначалі на лягчэйшыя работы: за старажоў, кіраўнікоў вастрожнае гаспадаркі,- наагул, на такія становішчы, дзе патрэбны людзі сумленныя, якім сьмела можна даверыць лягерную маемасьць.

Цяпер, сканцэнтраваўшы іх у карнай роце, выслалі на абток Анзэр, дзе пасадзілі ў філіі "Галгофа". Назоў добра адпавядаў іхнай долі. Анзэрская "Галгофа" была для іх запраўднай Галгофай. Тутака прымушалі іх працаваць непасільна, адначасна зьмяншаючы паёк. Тут зьдзекваліся над імі і наругаліся на ўсе лады.

Толькі ў 1932 г. камандыроўка "Галгофа" была зьліквідавана, і ксяндзоў з папамі парасьцярушвалі па іншых аддзелах лягеру.

На Салоўках сярод палітычных вязьняў (контррэвалюцыянэраў) быў надта вялікі працэнт людзей рэлігійных.

Крымінальны элемэнт - зладзеі, душагубы, бандыты, прастытуткі - блізу ўсе былі бязбожнікі. Іхная гутарка ўсьцяж перасыпаецца асаблівай маскоўскай лаянкай, у якой зневажаецца памяць маткі. Кажучы, быццам гэтая лаянка сягае часоў татарскае няволі і была ўжываная наезьнікамі. Тады яна мела, прынамсі, нейкі сэнс, бо калі й не адпавядала запраўднасьці, дык мела на мэце зьняважыць нявольніка. Цяпер гэтая агідная лаянка мае гэткі агульны й асаблівы характар, што часта два прыяцелі, доўга ня бачыўшыся, лаюцца пры спатканьні ад радасьці. Бо ўся справа ў тоне. Калі лаюцца з пагрозай, тонам зачэпным - дык гэта знявага.

Калі-ж тон прыязны ды яшчэ зь мілай усьмешкай, лаянка гэтая можа быць выяўленьнем радасьці, і зьдзіўленьня, і захапленьня.

Рэвалюцыя перарабіла гэтую лаянку на агідную абразу Бога. Нават форма яе вельмі хутка прышчапілася й блізу ня зыходзе з вуснаў савецкага зброду [17]. У гэткім асяродзьдзі, сярод бязбожніцкіх выкрыкаў, шапочуць свае малітвы тыя, хто верыць у Бога.

Узгадаваньне

Савецкія вастрогі шмат аддаюць увагі на "ўзгадаваньне" вязьня. Бо мэтай трыманьня ў вастрозе мае быць ня кара, але паправа.

Галоўную ўвагу аддаюць на "ўзгадаваньне" сацыяльна блізкіх - гэта значыць - злодзеяў, душагубаў, бандытаў і да г. п. крымінальных злачынцаў. Бо яны быццам зьяўляюцца ахвярамі старога капіталістычнага ладу, а новы сацыялістычны лад стаўляе сабе за заданьне ліквідацыю сумнае спадчыны мінулых часоў.

Дзеля "ўзгадаваньня" служаць: 1) лекцыі "палітграматы" - нібы свайго роду савецкага катахізму; 2) узгадавальныя ўплывы; 3) сьценгазэты; 4) "красные уголкн" (чырвоныя куткі) і 5) кіно, клюбы, розныя лекцыі, тэатральныя паказы і да г. п.

Палітграмата ўводзіць у дэгэнэраваныя мазгаўні крымінальных вязьняў паняцьце аб клясавасьці, здабычах рэвалюцыі, дасягненьнях "пяцігодкі", канстытуцыі савецкага гаспадарства.

За ўзгадавальнікаў ("воспмтателм") прызначаюцца тыя самыя вязьні, толькі ўжо даволі дасьведчаныя мудрасьці "палітграматы", клясавая прыналежнасьць якіх дае паруку, што яны будуць акуратна выконваць свае абавязкі. Гэтыя "ўзгадавальнікі" глядзяць перш за ўсё, каб іхныя гадунцы былі палітычна лёяльнымі і адначасна выконваюць ролю шпікаў у дачыненьні да сваіх таварышоў.

Сценгазэта займаецца даносамі на пісьме (ананімна). Яе пішуць рукой і налепліваюць пэрыядычна на сьценах. Пішуць тутака аб вастрожным жыцьці, "клеймяць" нядбалых у працы і парушальнікаў вастрожных правілаў, заахвочваюць да "ўдарніцтва", падаюць прозьвішчы тых, хто наагул нечым праштрапіўся.

Гэтая форма "данасіцельства" дае шырокае поле да асабістых разрахункаў паміж вязьнямі.

"Красные уголкм" - гэта як быццам каплічкі бальшавіцкія. Для іх вызначаюць найлепшыя памешчаньні ў вастрозе. У куце пастаўлены гіпсавы бюст Леніна на прыбоаным у чырвань фоне. На сьцяне партрэт "отца трудяцнхся" Сталіна. Далей лёзунгі. Пасярэдзіне стаіць стол, засланы чырвоным рызманом, а на ім параскіданыя савецкія часапісы, якія выпісваюцца прымусова на кошт вязьняў.

Тэатр

Мае нарысы былі-б няпоўнымі, калі-б я ня ўспомніў аб прыступных салавецкім вязьням культурных спосабаў праводжаньня часу. Першым чынам мушу сказаць аб тэатры.

Ясна, што тэатр становіць сабой найбольш магутны спосаб агітацыі. Кажны савецкі фільм, кажная тэатральная п'еса мусіць быць перадусім беззаганнай зь ідэалёгічнага боку. Вузкія рамкі бальшавіцкае ідэалёгіі - ясна - адлюстроўваюцца і на тэмах гэтых п'есаў. Тэмамі п'есаў, якія ставіліся ў салавецкім тэатры, былі найчасьцей: кастрычніцкая рэвалюцыя, нутраная вайна 1917-1919 гадоў, далей - здабычы сацыялістычнага будаўніцтва, далей - шкодніцтва, якое перашкаджае ў гэтыхдасягненьнях, урэшце - калектыўная гаспадарка на вёсцы. І ўсё гэта паўтараецца бясконца.

* * *

Салоўкі мелі, як на вастрожныя дачыненьні, зусім не благі тэатр, у якім магло зьмесьціцца больш за 500 душ. Сцэна даволі вялікая. Ёсьць патрэбная для спэктакляў электрычная інсталяцыя. Тэатр зроблены з былой манастырскай "трапезнай" (сталовай залі) і сумежных памешчаньняў.

Сярод вязьняў ёсьць прадстаўнікі ўсіх галінаў сцэнічнага й эстраднага мастацтва: акторы, музыкі, сьпевакі, танцо ры, акрабаты, штукары. Ёсьць гэтак сама маляры- дэкаратары, электратэхнікі, рэквізытары, тэатральныя машыністыя - адным словам, увесь артыстычна-тэхнічны пэрсанал, патрэбны дзеля паказу спэктаклю.

Наказы адбываліся чатыры разы на тыдзень. Першыя два - платныя, другія два - дармовыя. Білеты на дармовыя раздавалі каманданты ротаў або ўзгадавальнікі. Трэба адзначыць, што платныя спэктаклі карысталіся большаю пашанаю чымся дармовыя, а гэта таму, што той, хто купляў білет на платны, меў права адначасна купіць другі - для знаёмае жанчыны й сядзець побач зь ёю. Гэта была адзіная аказія легальнага спатканьня з жанчынай. На дармовых-жа спэктаклях жанок і мужчынаў рассаджвалі асобна: адным вызначалі правы бокзалі, другім - левы.

Салавецкі тэатр быў закладзены ў 1926 г. адным із сасланых актораў. Спачатку ані актораў, ані іншых працаўнікоў тэатру не звальнялі ад цяжкое катаржнае работы. Увечары, пасьля выкананьня "уроку", вязьні-акторы зьбіраліся ў вызначаным ім дзеля гэтага памешканьні й тутака рабілі рэпэтыцыі да познае ночы. Захапленьне гэтай працай было вялізарнае. Цяжка чалавеку жывецца ў вастрожных мурох, і ў мастацкай працы ён ахвоча шукае прадухі ад кашмараў рэальнага жыцьця...

Саматугам - зь нейкіх старых мяхоў пашылі касьцюмы. Гэтак сама зрабілі дэкарацыі. Спэктакль удаўся. Думка наладзіць сталы тэатр спадабалася ўладам. Сабралі ўсіх расьцярушаных па ўсім лягеры актораў, звольнілі іх ад большае часткі прымусовых работаў. Неўзабаве наладзілася й аркестра. У лягеры аказаўся майстра, які ўмеў рабіць духавыя інструмэнты.

Вось гэтак стварыўся тэатр, праз сцэну якога прайшлі паважныя акторскія сілы, сярод іх ведамыя імёны, а таксама аматары, шмат якіх адзначалася запраўдным вялікім талентам.

Цікаўна, што крымінальны элемэнт даў тэатру шмат выдатных акторскіх сілаў. Адведзіны Горкага

Раз улетку прыехаў на наш абток Максім Горкі.

Было гэта ў 1928 ці 1929 годзе, добра ня памятаю. Гады на катарзе гэткія падобныя адзін да аднаго, час плыве гэтак аднолькава, што хроналёгія здарэньняў ня трымаецца ў памяці,- застаюцца толькі адны ўражаньні - моцныя, нязністажальныя, але ня ўвязаныя ў ходзе часу.

* * *

На прыезд дастойнага гасьця ў салавецкім тэатры артыстычнымі сіламі вязьняў падрыхтоўваўся канцэрт з адборнай праграмай.

Гадзіна, на якую быў прызначаны пачатак канцэрту, мінула, але гасьцей у зале яшчэ ня было. Толькі шэрая маса вязьняў запаўняла лаўкі.

Раптам пастаўлены ля дзіркі ў заслоне вартаўнік крыкнуў: "Ідуць! ідуць!" - і за кулісамі ўзьнялася гаручка. Інсьпіцыент правяраў, ці ўсе ўдзельнікі канцэрту на сваіх месцах.

Я ўлез на "каласьнікі" (галярэю навакол сцэны за кулісамі), прытуліўся вокам да дзіры, прасьвідраванай у драўлянай сьцяне і з зацікаўленьнем прыглядаўся да тав. Максіма Горкага, які сядзеў у першым радзе - разам із сваім чэкістаўскім абкружэньнем. Побач зь ім сядзела нейкая маладая жанчына ў мужчынскай вопратцы зь цёмнай скуры. Далей агенты ГПУ ў даўгіх да пятаў шынэлях. Жанчына была, як пасьля мне нехта казаў, дачка пісьменьніка.

Горкага я шчэ ніколі ня бачыў.

Яшчэ ня зыйшоўшы із школьнае лаўкі, я разам із маймі калегамі зачытваўся творамі маладога тады пісьменьніка, які хутка здабываў сабе славу арыгінальнасьцяй сваіх сюжэтаў, навінёй дадзеных літаратуры тыпаў і сваіх думак.

Апрача гэтага, Пешкаў - Горкі - ужо не як пісьмень нік, але як чалавек - меў у нашых вачох асаблівы чар із прычыны сваіх вольнадумных паглядаў, частых канфліктаў з уладамі, нязвычайнае, бурлівае маладосьці. Сяньня гэты чалавек сядзеў вось тутака, непадалёк ад мяне,- сьвятло зь верхняе рампы падала на першыя рады і добра асьвятляла гэты старэчы цяпер твар з абвіслымі вусамі.

А навакол яго, у гэтай самай залі, было нямала людзей, якім былі дарагія вызваленскія ідэалы, якія гэтак сама некалі змагаліся з царскім самаўладзтвам, а цяпер кіненыя на катаргу чырвоным дэспатызмам... Гэтыя людзі ў шэрых,

прасяклых ад частае дэзынфэкцыі пахам фармаліну бушлатах - гэта тыя-ж самыя людзі, што калісьці гэтак сама туляліся па царскіх вастрогах і, як Горкі, лятуцелі аб вольнай Расеі...

А цяпер? Ролі перамяніліся...

Твар Горкага выяўляў... толькі нуду. Нічога больш нельга было знайсьці на гэтым старэчым вусатым твары калішняга змагара за волю. Сядзеў зьлёгку згорбіўшыся й бязуважна глядзеў на сцэну, зь якое плылі гукі музыкі, песьняў - усяе гэтае праграмы, укладзенае на ягоную чэсьць.

А мо гэтак толькі мне здавалася? Мо аўтар "Буревестннка" шыбаў думкай у мінулым, мо раўнаваў сябе даўнейшага, маладога, да сябе цяперашняга, старога? Мо на твары пісьменьнікавым было выражэньне ня нуды, а суму з прычыны

ашуканых надзеяў, болю ад дакораў сумленьня?,,

* * *

Якія ўражаньні выклікалі ў Горкага Салоўкі? Гэткае пытаньне задавалі мы сабе. Праўда, самастойна савецкі пісьменьнік ня ступіў тут ніводнага кроку, бо ўсюды былі пры ім агенты ГПУ. Як турыстыя, наведваючы СССР, бачаць толькі тое, што ветлівыя гаспадары хочуць ім паказаць, гэтак і Горкага вадзілі толькі туды, дзе ён мог пабачыць толькі дадатныя бакі.

Ды не,- думалі мы,- чалавек із гэткаю багатаю жыцьцёваю практыкаю здолее дагледзець укрываную праўду, перад ягоным праніклівым вокам калішняга вастрожніка праўды не схаваеш...

Якія рэвэляцыі надрукуе Горкі ў газэтах пасьля свайго звароту з Салаўкоў? Мусіць,

не напіша нічога, бо праўды напісаць нельга, не дазволяць...

* * *

На Салавецкім абтоку была папраўная калёнія для малалетных злачынцаў. У васобных бараках гуртавалі моладзь спасярод крыміналістых. На фоне агульнае пасыўнасьці палітычных вязьняў гэтыя маладыя зладзеі, душагубы, падпальшчыкі, гвалтаўнікі давалі яскравую пляму сваёй юнаскасьцяй, бунтарствам, гуляньнем із небясьпекай.

Нажовыя расправы, крадзежы й іншыя злачынствы былі сярод іх штодзённаю зьяваю.

Патрымаўшы пару гадоў у гэтай салавецкай калёніі, дзе іх стараліся ўзгадаваць на прававерных савецкіх грамадзянаў, убіваючых здэгэнэраваныя мазгаўні гэтых ранейшых бяспрытульнікаў мудрасьць "полмтграмоты", пасылалі іх пасьля ў калёнію для малалетных злачынцаў у Балатове, пад Масквой, дзе іх рыхтавалі на агентаў крымінальнае паліцыі, бо ў гэтай галіне яны маглі быць вельмі карыснымі, дзякуючы сваім старым сувязям у сьвеце злачынцаў.

Ня ведаю, як гэта сталася, але назаўтрае Горкі неяк вызваліўся з-пад апекі сваіх гаспадароў і сам адзін выбраўся вандраваць па абтоку. Тут прыпільнавалі яго гадунцы калёніі, папрасілі ў свой барак і... пасыпаліся расказы аб запраўдным жыцьці на Салаўкох.

Горкі ўважліва слухаў, ня выказваючы, аднак, свайго погляду на гэтыя справы.

Ня ведаю, як былі пакараныя калёністыя за свой адважны ўчынак. Думаю, што некаторыя зь іх цяжка адпакутвалі за сваю адвагу.

Вестка аб гэтай гутарцы борзда разьнеслася ў лягеры. Мы думалі, што гэты "дысананс" паўстрымае пяро пісьменьнікава ад выпісваньня пахвалаў савецкай карнай палітыцы.

Сталася інакш. Праз колькі тыдняў прачыталі мы ў савецкай прэсе словы захапленьня Горкага жыцьцём вязьняў у салавецкім лягеры.

А сам ён, пабыўшы пару дзён на салавецкім абтоку, зьвярнуўся на сонечны абток Капры...

Злыя языкі кажуць, што жывучы за межамі савецкага гаспадарства, дый маючы адкрыты для сваіх твораў вялікі кніжны рынак у Расеі, ня цяжка захапляцца савецкім "сацыялістычным будаўніцтвам"...

Контррэвалюцыянэры кажуць, што як-ніяк лягчэй дышыцца на бацькаўшчыне фашызму [18], дзе прыватныя вілі не канфіскуюцца, чымся на бацькаўшчыне сацыялізму, дзе за лішнюю раскошу ўважаецца мець... гасподу з двох пакояў...

Кіно

Апрача тэатру было й кіно - пару разоў на тыдзень. Найцікавейшы быў у кіно сэанс у 1928 годзе, калі мы пабачылі на экране "саміх сябе".

Памятаю, як рабіліся здымкі да гэтага фільму.

Перад нашай ротай быў садочак, у якім улетку прабавалі красаваць нейкія рахітычныя кветкі. У садку стаяла драўляная капліца, аберненая ў чытальню часопісаў.

Вось раз - на вялікі наш дзіў - пачуліся ў садочку гукі нашае вастрожнае аркестры. Камандант абходзіў нашыя камары, выбіраў спасярод нас тых, якія вонкава выглядалі больш прыстойна, і пасылаў у садок. Тамака былі расстаўленыя сталы, за якімі сядзелі вязьні, гуляючы ў шахматы або пераглядаючы часапісы. Нагналі сюды таксама й жанок із "женроты" і дазволілі ім сядзець разам із мужчынамі...

А воддаль стаяў маханік з апаратам і накручваў фільм. Ведама, палажэньне было такое нязвычайнае, што сьмеху й жартам ня было меры й фільм удаўся, як мае быць: даў абраз салавецкае радасьці...

...Аот разных ударных работ "Веселеет" рабочмй народ...

Пасьля мы аглядалі свае радасныя твары, бачылі, як ахвоча выходзім на работу, як вясёла працуем, як адпачываем пасьля працы, займаючыся "культурнымі гульнямі"...

Фільм свайго дасягнуў: разыйшоўся па СССР. Маці мая пісала зь Менску: "Я бачыла ў кіно вашае жыцьцё на Салаўкох. Значна супакоілася. Бачу, што там ня гэтак блага, як я думала..."

Я пэўне-ж адказау ёй, што мне вельмі добра, бо інакш цэнзура не прапусьціла-б ліста.

Бібліятэка

Вялікую асалоду ў жыцьці вязьня дае бібліятэка.

Бібліятэка на Салаўкох была вельмі багатая: былі ў нас кнігі бадай ува ўсіх галоўнейшых эўрапейскіх мовах. Калі спасярод расейскіх кніг западозраныя зь ідэялёгічнага боку творы пасьля кажнае "чысткі" ністожыліся, дык кніг у чужых мовах ніхто не правяраў. Дык вось і сустракаліся тут гэткія дзівосы: сярод французкіх кніг я знайшоў нейкую старую дыдактычную аповесьць для дзяцей, у якой была праведзена гэткая думка: памятайце, дзеткі, што сумленныя людзі бываюць ня толькі сярод маркізаў, здараецца часам, што сумленнымі бываюць і людзі бедныя...

Музэй

Быў тут і музэй, які складаўся з трох аддзелаў: прыродаведнага, у якім былі сабраныя мёртвыя экспанаты салавецкае флёры й фаўны; прамысловага - з выстаўленымі ўзорамі вырабаў тутэйшага промыслу й рамяства (гарбарні, сьлясарні, ганчарні, сталярні і да г.п.), аддзелу гістарычнага, дзе былі сабраныя іконы, узятыя з цэркваў, некаторыя зь іх вялікае мастацкае вартасьці, тонкае работы крыжы рознага кшталту й вагі, зялезныя ланцугі з крыжам на канцы ("вернгн"), якія насілі манахі дзеля пакуты цела, і іншыя памяткі з старога манастыра. Але найцікавейшыя экспанаты - гэта былі старыя рэліквіі - "моцм" сьвятых Засімы й Савація, закладнікаў салавецкага манастыра, замкнёныя ў шкляных скрынях.

Аглядаць музэй дазвалялася толькі групамі пад кіраўніцтвам узгадавальніка або каманданта роты. Тлумачэньні даваў спэцыяльна вызначаны музэйны павадыр... Гістарычны аддзел паказвалі вельмі павярхоўна, насьпех, а тлумачэньні даваліся ў духу антырэлігійным.

Нейкі час я выконваў абавязкі музэйнага стоража. Мая праца была нескладаная. Я прахаджаўся музэйнымі калідорамі, а часам выстойваў пад дзьвярыма, пільнуючы, каб "сацыяльна блізкія" не павыкрадвалі экспанатаў.

Бадай штодня, калі я выходзіў на музэйны ганачак, падыходзіў да мяне пакорна нейкі селянін з-пад Тулы (б. "кулак") сярэдняга веку й прасіў дазволу памаліцца,

Я ўважліва разглядаўся ўва ўсе бакі і, пераканаўшыся, што ніхто ня бачыць майго службовага праступку, вёў "кулака" ў гістарычны аддзел. Тут - паводле праваслаўнага звычаю - ён, хрысьцячыся, "адбіваў паклоны", а пасьля падыходзіў да трунаў сьвятых і маліўся...

Па твары ягоным плылі сьлёзы.

У 1933 годзе ў музэі была праведзеная рэарганізацыя. Гістарычны аддзел зачынілі.

Спорт

У салавецкім лягеры вялікая ўвага надавалася фізычным практыкаваньням. Была ў нас адмысловая спартовая плошча, дзе ўлетку адбываліся розныя гульні, а ўзімку была зроблена коўзанка. Апрача таго, узімку езьдзілі на іртах (лыжах) і на саначках.

Гожа адзначыць, што ўсе гэтыя віды спорту былі прыступныя для ўсіх, апрача, ведама, тых, што сядзелі ў ізалятары або "запретных" ротах, а патрэбныя прылады былі скарбовыя.

Аднак карыстацца імі індывідуальна нельга было, а толькі калектыўна, пад наглядам каманданта роты або "воспнтателя".

Падзел вязьняў

Адміністрацыя дзеліць вязьняў на дзьве катэгорыі: "каэраў" і "сацыяльна блізкіх". Два розныя сьветы, дзьве псыхікі, дзьве этыкі.

Крымінальныя вязьні, із свайго боку, дзеляць людзей на дзьве выразна адрозныя часткі: "мы" м "яны". "Мы" - гэта ўсе тыя, хто жыве ў нязгодзе з кодэксам, гэта - зладзеі, бандыты, ашуканцы і да г. п. паразыты на целе грамадзянства. "Яны" - гэтак званыя фраеры - гэта той людзкі мурашнік, які творыць пэўныя вартасьці, бароніць свае маёмасьці, жыве із свае працы.

Першыя - гэта абраньнікі долі, род надлюдзкі, якому ўсё дазволена. Другія - ілоты, няздольныя да нічога іншага, як у поце чала здабываць хлеб свой. Першых абавязвае ўва ўзаемных дачыненьнях свая этыка, якая не датычыць да "фраераў". Доўг пры гульні ў карты мусіць быць выплачаны "свайму" на працягу 24 гадзінаў. Дадзенае "свайму" слова мусіць быць датрыманае. Наадварот, да фраера дапушчаецца ўсялякае круцельства. Калі ў часе гульні ў кар ты (а ўсе крыміналістыя із захапленьнем гуляюць у карты) некаму зь іх сяньня не шанцуе й няма ўжо грошай, каб гуляць далей, дык ён будзе гуляць на порткі ці на боты фраера, што сьпіць тут-жа непадалёк на нарах; а калі прагуляе, дык "сумленна" ўкрадзе прагуляную рэч і аддасьць яе таму, хто выгуляў. Калі-ж няма пад рукою фраера, ён гатовы гуляць на палец ад свае рукі і, калі прагуляе, не задумваючыся, адсячэць яго сякерай ды бравурна кіне шчасьліваму гульцу.

Крыміналісты (злодзей і бандыт) Іван К-роў прагуляў сваю каханку, якая была ўцяжку.

Быццам-бы дзеля праходку завёў яе ў лес, дзе на ўмоўленым месцы чакалі шэсьць учарайшых гульцоў, і тамака ўсе яны радоўкаю згвалцілі дзяўчыну. Доўг чэсьці быў заплачаны, як належыць, у 24 гадзіны! Магчыма, што няўдалы гулец ня быў пазбаўлены пэўнага сантымэнту да свае прыяцелькі,- але доўг перадусім! А дзяўчына, баючыся помсты, маўчала, не важачыся пажаліцца...

Абкрасьці свайго - няможна. Украсьці ў "фраера" апошнюю кашулю - учынак зухаваты.

Узаемныя дачыненьні паміж "каэрамі" й "сацыяльна-блізкімі" былі няпрыязныя. "Сацыяльна-блізкія" абкрадалі каэраў, а тыя, як мага, імсьціліся над сацыяльна- блізкімі.

Дзеля ілюстрацыі дачыненьняў раскажу аб адным факце, сьведкам якога я быў у 1928 годзе.

Голыя ў сьнежні

У вольныя ад паказаў дні тэатральнае файе было месцам зборак для партыяў вязьняў, якія прыбывалі з "камандыровак". Усьцяж работнікаў перакідалі з аднаго месца на другое. Усьцяж у меру запатрабаваньня на рабочыя рукі -перавозілі транспарты работнікаў-катаржнікаў із аднае "камандыроўкі" надругую.

Было гэта ў сьнежні 1928 году. Мора шчэ не замерзла, але ўжо густа ўскрылася крыгамі. У Крамлі чакалі прывозу партыі вязьняў із суседняга абтоку Анзэру.

Я сядзеў у тэатральнай канцылярыі, перапісваючы ролі. За другмм сталом сядзела жанчына, колішняя гэнэральша, а цяпер, як усе, у катаржнай вопратцы - шэрым бушлаце. Яна выконвала абавязкі касіршы ў тэатры. Цяпер сядзела й падлічала касу.

На сходах пачуўся рух. Мая таварышка, кіраваная жаноцкай цікавасьцяй, кінулася да дзьвярэй, каб паўзірацца на прывезеную з Анзэру партыю.

Я спакойна скручваў папяроску з махоркі, зусім ня квапячыся аглядаць абраз, шмат разоў ужо бачаны: ідуць гаротнікі на новую работу, скуль ня ўсе вернуцца... Гэткая наша доля. Мо й мяне заўтра зноў пагоняць у лес пілаваць дровы. Праўда, цяпер я працаваў у тэатры, меў "блат" - упрывілеяванае палажэньне, жыў разам із сваймі калегамі ў цёплай манастырскай келяйцы. Але мог зноў апынуцца ў сьцюдзёным бараку сярод карэльскіх лясоў...

Собмрайся с вецамм!.. Жмво! Пробкой вылетай!.. Веселей!.. Давай!.. І як-жа скончыцца "блат" і пачнецца старое...

Раптам былая гэнэральша ўскочыла назад у канцылярыю.

Паночку! Голыя!.. Голыя людзі! - крыкнула з жахам.

Я вызірнуў за дзьверы. Па сходах адзін за адным, гужамі, ішлі... голыя мужчыны. Ішлі, ляскаючы зубамі й дрыжучы ад холаду, абсалютна галяком. Некаторыя зь іх мелі ў руках увязаныя на шнурку свае "рэчы": пустую бляшанку ад кансэрваў, якая служыла ім за кубак, міску й лыжку... Іншае маёмасьці ня мелі.

Сярод галякоў былі постаці з накіненымі на плечы мяшкамі, якія хіба-ж мала грэлі іхныя намерзлыя целы. Але на 200 вязьняў гэтае партыі я налічыў 32 зусім голых, г. зн. такіх, што нават і палатнянага мяшка на плячох ня мелі. І гэтыя людзі пераплылі 5 кілёмэтраў на чаўнох морам з абтоку Анзэру на Салаўкі, а пасьля ад прыстані Пэрт ішлі пехатой 8 кілёмэтраўда Крамля.

Я глядзеў із жахам, ня веручы сваім вочам. Гэта-ж дзеілася не пад тропікамі, а на Белым моры, пад 65 градусам геаграфічнае шырыні, у вадлежнасьці толькі 200 кілёмэтраў ад палярнае краіны - і да таго-ж у сьнежні!..

- ОыеІІе Коггеыг! яыеііе Ноггеііг! - выкрыквала экс-гэнэральша, заломваючы рукі.

Прызнаюся, што зьява гэная была для мяне так неспадзяваная, гэтулькі страшнейшая за ўсе бачаныя дагэтуль жахі, што я ня мог нават, як экс- гэнэральша, абурацца. Я стаяў астаўпеўшы і глядзеў на гэтую дзіўную працэсію, заінсцэнізаваную хіба самім чартом у часіну злога настрою...

Хутка гэтае нязвычайнае здарэньне выясьнілася.

Партыя складалася із "шпаны", значыць зладзейскай кампаніі. Калі іх пасадзілі на абток Анзэр і далі скарбовую вопратку, яны лёгкамысна папрагульвалі ў карты свае собскія апранахі, відаць, не спадзяючыся, каб тыя маглі ім яшчэ прыпатрэбіцца.

Аяк прыйшоў загад прыслаць партыю на Салоўкі, адміністрацыя Анзэру, якая пры адсыланьні вязьняў на іншую "камандыроўку" мусіла здымаць дадзеныя вязьням скарбовыя рэчы, загадала ім распранацца і пусьціла ў дарогу галяком.

Галоўная рэч, каб давераная адміністрацыі скарбовая маёмасьць не пагінула, каб можна было ў кажны мамэнт "отчнтаться".

Людзі - глупства!

Адміністрацыя Анзэру складалася з "каэраў".

Трэба адзначыць, што пару год пазьней падобны факт ня мог-бы стацца. Гэта дзеялася ў той час, калі "шпана" была ў пагардзе, калі яе пасылалі на найцяжэйшыя работы, білі, усяляк зьдзекваліся й наагул стараліся выністажыцьяе фізычна.

Пасьля дачыненьні былі зусім іншыя. Пасьля на шпану ў канцлягеры ўлада глядзела як на сумную "спадчыну старога капіталістычнага ладу".

Савецкая палітыка пачала імкнуцца да таго, каб зладзеяў узгадоўваць і перарабляць на прававерных савецкіх грамадзянаў. Ці гэта ўдавалася - гэта іншая рэч. Пасьля зладзеі й бандыты пачалі займаць у канцлягеры ўпрывілеяваныя палажэньні, а калі ўмелі пісаць, дык іх прызначалі за камандантаў ротаў, за кіраўнікоў лягернае гаспадаркі.

Да палітычных вязьняў ("каэраў") пачалі ставіцца зь недаверам і стаўляць іх на апошнім месцы.

Спасярод прывезеных тады з абтоку Анзэру галякоў колькі таею-ж начою памерла ў тэатральным файе.

Рэшта - яшчэ жывыя, але ў безнадзейным стане,- была назаўтрае адасланая ў больніцу.

Сэнсацыйная нататка

Каля месяца перад гэтым здарэньнем у Кракаўскай газэце "ІІІіізІгомапу Кіігіег Согігіеппу" зьявілася гэткая нататка:

Бунт вязьняў на Салаўкох.

Група савецкіх вязьняў на Салавецкай катарзе, на чале з беларускім пісьменьнікам з Вільні Францішкам Аляхновічам, напала на канвой, абяззброіла і паперабівала чырвонаармейцаў, із зброяй у руках пайшла праз тундру ў кірунку фінскай граніцы...

І гэтакдалей.

Мае віленскія прыяцелі нецярпліва чакалі ад мяне тэлеграмы з Фінляндыі. А я ў той час сядзеў у чатырнаццатай "запрэтнай роце". Праз пару дзён камандант 14-ай роты сказаў: - Аляхновіч! На заўтра на 10 гадзіну раніцы цябе клічуць у ІСО.

Ня весела! 3 якой мэтай клічуць? Нешта нядобрае.

Аляхновіч тады яшчэ ня ведаў аб сваіх "гэройскіх подвігах, аб сваім атаманстве над узбунтаванымі салавецкімі вязьнямі"...

"Мусіць, нейкі данос...",- падумаў.

На другі дзень пад канвоем днявальнага пайшоў у ІСО.

Хто? чаго? да каго?

Гэта Аляхновіч. Клічуць яго да начальніка.

Добра. Пачакай. Паклікалі ў габінэт начальніка.

Ты Аляхновіч?

Але.

-Імя, отчество?

Франц Карлавіч. -Сколько лет?

Дзесяць гадоў.

Статья?

58, пункт 5.

Начальнікуважна прыглядаўся да барадатага згорбленага вязьня. "Не, гэты не выглядае, каб мог паперабіваць варту... Гэта нешта ня так".

Ну, ступай в роту. Когда надо будет, вызову. Аляхновіч пайшоў назад у 14-ую роту.

Прыяцелі

Прыяцелі не дачакаліся тэлеграмы зь Фінляндыі, але дачакаліся 1932 г., калі быў абмен палітычных вязьняў між Польшчай і Саветамі.

Зь лістоў маткі Аляхновічавай ведалі, што ён сядзіць, як сядзеў, на Салоўках і што сэнсацыя "Кур'ера Штодзённага" ня мела ніякіх падставаў.

І аднойчы, седзячы, успамінаючы даўно мінулыя школьныя гады і перабіраючы, хто із старых калегаў ёсьць яшчэ ў Вільні, а каго няма, прыяцелі ўспомнілі аб Аляхновічу.

Франука няма.

Хто ведае, ці яшчэ жыве!

Жыве. Жонка нядаўна мела ліст ад ягонай маткі. Усё, як раней, на Салоўках.

Вось быў абмен... Абмянялі больша за 40 чалавек... А каб так паспрабаваць....

Што?

Ну вось... я думаю гэтак,- сказаў адзін. - Няхай ягоная жонка напіша просьбу на імя міністра замежных справаў... Мы зьбяром подпісы ўплывовых людзей... Можа, удасца яго выцягнуць...

Як сказалі, так зрабілі. Шмат асобаў, якія падпісаліся пад просьбай, цяпер самі сядзяць у капцюрох ГПУ-НКВД. Прозьвішчы іхныя напісаць нельга.

На гэтым месцы - выражаю ім сваё шчырае "дзякуй".

Але справа пайшла цяжка.

Маршал Пілсудзкі ўпёрся:

Што?! Ізноў абмен? Нізашто! Даволі ўжо гэтых абменаў!.. Каго? Аляхновіча? Хто такі? Нейкі беларус... Не! Даволі!..

Як, аднак, удалося яго пераламаць - ня ведаю. Ведаю толькі, што справа хутка скранулася зь месца.

Але хутка казка расказваецца, ды не хутка справа правіцца. Цягнулася. Цягнулася, але з надзеяй на добры вынік.

Тут магу ўспомніць адно прозьвішча, бо гэты чалавек памёр ужо, і капцюры ГПУ яго не дастануць. Гэта мой віленскі знаёмы, б. рэдактар, Мар'ян Сьвяхоўскі. Ён гэтым часам жыў у Варшаве і горача ўзяў да сэрца справу майго вызваленьня. Не займаючы ніякага адказнага становішча, ён, аднак, меў вялікія ўплывы і зь ім лічыліся людзі, якія кіравалі дзяржаву. Ён быў бадай што не штодзённым гасьцём у міністэрстве замежных справаў на Вежбовай вуліцы.

Пабачыўшы яго, міністэрскія чыноўнікі з жахам выкрыквалі:

- Ах, пане Мар'яне! Вы йзноў будзеце гаварыць аб Аляхновічу! Не кажэце, калі ласка, нічога. Ужо робіцца! Робіцца ўжо...

І запраўды рабілася. Рабілася й зрабілася. Каб не зрабілася, я-б цяпер ня сядзеў у Вільні і ня пісаў гэтых радкоў.

Над маім сталом вісіць на сьценцы маленечкі партрэцік, выразаны з газэты, бо іншага я ня меў, Мар'яна Сьвя хоўскага. Пішучы гэтыя радкі, паглядаю час-ад-часу на гэты змучаны хваробай твар і з удзячнасьцяй успамінаю аб ім. Каб гэткіх людзей было больш!

І ня ведаю, скуль у яго быў гэткі сантымэнт для мяне. Чаму ён, чалавек хворы й заняты рознымі іншымі справамі, прысьвеціў гэтулькі энэргіі, каб вызваліць мяне з савецкага вастрогу.

Хай мой успамін аб ім будзе заміж красак на ягоную, можа, зарослую цяпер быльлём, магілу. Сьпі спакойна, Мар'яне Сьвяхоўскі, хай зямля Табе будзе пухам. ААляхновіч пахіляе з пашанай галаву перад тваёй магілай, і вусны ягоныя шапочуць: "Дзякуй... дзякуй!.."

Як я зрабіўся загадчыкам 130

14-ая рота ўжо забытая. Я ўжо зноў у лепшых абставінах жыцьця. Ізноў собскі тапчан, ізноў палічка і г. д.

Тэатр ужо зьліквідаваны. Я мяняю работу. Працаваў на дрывяным складзе, у канцылярыі УСЛОНу, за стоража і на іншых пасадах. Урэшце ўладзіўся ў ІЗО (ізобразіцельный отдел), дзе маляваў лёзунгі, розныя плякаты і да г. п.

Перад 1 траўня была гарачая работа. Трэ было прыаздобіць лягер для першамайскага сьвята. Малявалі партрэты "важдзей", пісалі лёзунгі, вязалі гірлянды зь елачных галінак.

Наш узгадавальнік упіраўся, каб выпісаць вялікімі друкаванымі літарамі нешта з твораў "мудрага" Сталіна і наклеіць на аднэй ізь сьценак у Крамлі., Загадчык 130 казаў, што мала часу, што праз адну ноч гэтую работу зрабіць немагчыма. Я, седзячы ў другім пакоі, нічога аб плянах узгадавальніка і аб ягонай гутарцы з загадчыкам ня ведаў. Раптам узгадавальнік паклікаў мяне.

Аляхновіч! Можаш зрабіць гэтую работу за адну ноч?

Пожалуй...

Ну, дык валяй! Атрымаеш прэмію... Я пастараюся, каб табе выдалі два кілё хлеба.

Я зрабіў сабе драўляныя лапаткі і пачаў друкаваць мудрыя словы гэніяльнага Сталіна. Да раніцы работа была скончаная. Я атрымаў ня 2, а 3 кілё хлеба. І яшчэ больш...

Бо праз пару дзён узгадавальнік сказаў:

Аляхновіч! Хочаш быць загадчыкам ІЗО? Я ўжо гаварыў з начальнікам васьпітацельнай часьці. Згаджаецца.

Не, таварыш васьпітацель! Дазвольце лепш застацца на старым становішчы. Я ведаў, што адказнае становішча на Салоўках - рэч небясьпечная.

Няма чаго казаць. Справа пастаноўленая ўжо. Будзеш за загадчыка.

І я зрабіўся загадчыкам. Меў асобную кватэру (жыў у куточку пры ІЗО), меў свайго днявальнага, які хадзіў па варатак, прыбіраў памешканьне і да г. п. Пад маім загадам быў мастак (маляваў партрэты "важдзей"), дыяграмісты (вырысоўваў дыяграмы "вырабаткі") і памянёны днявальны.

Жылося добра. Працы (як ня было ніякіх "торжеств") было мала. Я быў спагадным, мяккім загадчыкам.

Мастак сядзеў перад начатым партрэтам Дзяржынскага і драмаў. Я грэўся перад печкай. Дыяграмісты расказваў анэкдоты або таксама драмаў. Толькі адзін днявальны сядзеў у куточку із сшыткам у руцэ і, рытмічна ківаючыся, нешта пяяў сабе пад нос па-башкірску.

Ён доўга не хацеў сказаць, аб чым ён пяе.

Пасьля толькі ўдалося мне даведацца.

Ен казаў:

-Як я вярнусь да свой дом... я не памятаюць усё... Так я цяпер усё, што перажываюць, усё пісаць, і вучыць на памяць, і пяяць... Як буду ў свой дом, тады ўсё, што перажыў, буду пяяць...

Ён быў башкірскім паэтам.

Часам, аднак, неўспадзеўкі заглядаў да нас начальнік васьпітацельнай часьці.

Ну, што тут у вас робіцца?

Работаем, гражданін начальнік!

А этот што-ж усё сядзіць над партрэтам Дзяржынскага! Той раз я бачыў гэты партрэт і цяпер тое самае.

Гражданін начальнік... Гэта мастацкая работа... Леонардо да Вінчы сваю Джыоконду маляваў пяць гадоў і казаў, што яшчэ ня зусім закончаная...

Гм... Ну, хорошо... Работайце... Толькі не забывайце о большэвістскіх тэмпах.

Мы памятаем, гражданін начальнік!

Крадзежы

Адначасна з пераменай курсу лягернае палітыкі ў кірунку ўпрывілеяваньня крымінальнага элемэнту пачала непамерна разрастацца лічба крадзежаў. Праўда, і раней выпадкі крадзежаў у лягэры здараліся даволі часта, але цяпер дык пачалася запраўдная пошасьць.

Выходзячы на работу, мы зачынялі камары на ключ. На калідоры дзяжурыў днявальны. Аднак зладзеі пралазілі ў нашае жыльлё праз вакно ці то па драбіне, ці па прыстаўленых да сьцяны дошках. У радоўцы да кухні, у крамцы, у тэатры - усюды, дзе быў натоўп, зладзеі-прафэсіяналы лоўка ачышчалі кішэні неасьцярожных фраераў.

У вязьня, які варочаўся ў сваю роту з толькі што атрыманай пасылкай з прадуктамі, пасылку проста вырывалі з рук. Недзе воддаль бандыты хапалі сваю ахвяру за горла і рабавалі ўсё, што было ў кішэнях. Кралі ўсё: грошы, тытун, вопратку, бялізну, а галоўнае - спажыўныя прадукты.

Злоўленых на месцы крадзежу каралі ня больш якдвухтыднёвым арыштам.

Пасьля выявілася, што начальнік салавецкага лягеру, Мардвінаў, разам з некаторымі працаўнікамі аслаўленага ІСО быў у хаўрусе із зладзеямі. Зладзеі вольна кралі і за патачку з боку начальства дзяліліся зь ім сваёй здабычай.

Але няма такое тайніцы, што не зрабілася-б явай. Вестка аб "мардвінаўскай палітыцы" пранікла за берагі Салавецкага абтоку. Не магу пісаць, як гэта сталася, бо чалавек, які пранюхаў гэтую справу, мо яшчэ жывы. Пішучы аб салавецкіх падзеях, трэба быць надта асьцярожным...

Ізноў, быццам гром з яснага неба, звалілася камісія з Масквы. Ізноў некалькі асобаў расстралялі. Мардвінаў, як і ягоны папярэднік Зарын, павандраваў на10 год у канцэнтрацыйны лягер недзе ў Туркестан.

Аднак крадзежы ня спыняліся. Зладзеям патрэбны грошы на гарэлку, а матросы, якія патайна прывозяць манапольку на Салоўкі, рызыкуючы канфіскатай кантрабанды і карай, за кожную бутэльку бяруць бадай у дзесяць разоў даражэй, чым самі плацяць. Патрэбны грошы і на гульню ў карты. Урэшце - і голад трэба-ж неяк заспакоіць...

А голад з кажным годам дакучаў усё больш і больш. Калі ў першыя гады маёй бытнасьці на Салоўках нас кармілі сачэўкай, грачанай кашай, бульбай, а часам на мясе варылі зупу, дык пасьля бульбу бачылі мы вельмі рэдка, аб гароху, грэчцы, сачэўцы даўно забыліся, а засталася адно толькі салоная рыба -тараны, якую давалі нам і на сьнеданьне, і на абед. 3 гэнае рыбы варылі поліўку, крыху запраўленую прасянымі крупамі або салонымі зялёнымі памідорамі (!), вельмі рэдка - бульбай.

Адны кралі, каб мець на гарэлку і карты, другія - каб не памерці ад зьнясіленьня. А хто ня краў,- вышукваў на сьметніках галоўкі ад селядцоў, косьці ад тараноў, дый гатаваў іх з вадой, дадаючы крапівы. Ня дзіва, што беспасярэдня пасьля ліквідацыі плямістага тыфусу пачалася новая эпідэмія тыфусу брушнога і дызэнтэрыі (крываўкі), а адначасна, асабліва сярод моладзі, зьбіралі сваё жніво сухоты, пашыралася цынга і скульлё. Каты ў лягеры счэзьлі: іх паелі. Калі схуднелая сучка, якая ня мела гаспадара і бадзялася па лягеры, шукаючы, як і вязьні, пажывы на сьметніках, прывяла аднойчы шчанят, дык і тыя ўсе раптам апынуліся ў кацялках згаладалых вязьняў.

У некаторых з прычыны галадоўкі пачаліся псыхоз і галюцынацыі. Гэнэрал Баеў (асэтын) аднаго разу, ідучы са мной, загледзеўся ў вакно другога паверху, дзе зьмяшчала ся сёмая рота. Мой пагляд пайшоў усьлед за ягоным. Я нічога асаблівага там не пабачыў. Раптам Баеў, паказваючы на вакно, кажа:

Во! Там мая кухарка пячэ бліны... Яна лоўка пячэ бліны!.. Пойдзем, я вас пачастую...

І - раптам галюцынацыя разьвеялася. Сьведамасьць сапраўднасьці вярнулася. Баеў працірае сабе лоб рукой і кажа із засаромленым выглядам:

Выбачайце... Гэта мне так здавалася... Гэта са мной так часам здараецца.

Другім разам мы таксама йшлі зь ім па Крамлёўскай вуліцы, калі Баеў раптам кінуўся да плоту із словамі:

- Пачакайце! Там міска з баршчом стаіць!.

Рука яго схапіла - паветра...

Ізноў гэты самы рух выціраньня рукой чала, ізноў гэтая вінаватая ўсьмешка і словы:

- Выбачайце... Мне здавалася... Гэта са мной здараецца... І мы йшлі далей і гутарылі нармальна, быццам нічога ня здарылася. Баеў хутка пасьля гэтага памёр.

* * *

У лягерных спажывецкіх крамах (ларкох) рэдка бываюць спажыўныя прадукты. Часам разыйдзецца чутка, што прывезьлі бочку нейкае скіслае мармаляды. Зараз- жа перад парком зьбіраецца чарга,- і ўсё мігам распрадаецца. Часамі зьявіцца бочка падгніўшых селядцоў. І іх таксама мігам раскупяць. Але хлеб выдаецца толькі паводле нормы. У вольным продажу яго няма.

Таварамі, якія заўсёды можаш дастаць, колькі хочаш, ёсьць: парашок да зубоў, памадада вуснаў, пудра кармін і іншыя падобныя касмэтыкі. І гэта купляюць. Купляюцьжанчыны, якія малююцца, каб сябе прыхарашыць.

Цікаўна выглядае гэткая какетка. У пакрыўленых валенках, у шэрым вастрожным каптане, з загрубелымі ад цяжкае працы рукамі і - з намаляванымі начырвона вуснамі, з вачыма, падведзенымі чорным алоўкам...

Час ляцеў...

Часляцеў, гады йшлі... Аляхновіч усё сядзеў і сядзеў.

Праўда, прыстроіўся ўжо ня блага. Дзякуючы Богу й каманданту 7-ай роты, жыў у б. манастырскай кельлі. У невялічкім пакойчыку зьмяшчалася восем чалавек, аднак хапала месца, каб кажны меў для сябе асобны тапчан.

Із старых мяшкоў Аляхновіч наладзіў сабе сяньнік, за пачку махоркі дастаў у сталярнай майстроўні стружак для яго набіўкі. Над сваім тапчанам павесіў палічку, на якой стаяў кубак, міска, банка з тытуном. Пад палічкай вісела фатаграфія малых Аляхновічатаў.

Камфорт! Чаго больш?

Клопатаў ніякіх. Усё паводле званка. Званок - выходзь на праверку! Званок - ідзі з міскай у кухню! Званок - выходзь на работу. Званок - рабочы дзень скончаны! Можаш біць клапоў, гуляць у шахматы, чытаць кніжку, выйсьці на панадворак на шпацыр, а калі дастанеш пропуск - дык нават за муры Крамля, у лес. Раз на тыдзень камандант склікае сваю роту: "собірайся в баню". Там, разьдзеўшыся, у вадно ваконца аддаеш сваю брудную бялізну, у другім дастаеш чыстую. Ня трэба ні аб чым думаць. Іншыя пра цябе падумалі, іншыя за цябе паклапаціліся.

Ня жыцьцё, а маліна!

Але аднаго разу зайшоў у камару камандант роты.

Аляхновіч! Хто тут з вас Аляхновіч! Ты Аляхновіч? "Собнрайся с вецамн!"

Куды, таварыш камандант?

У чатырнаццатую роту.

Брр! Чатырнаццатая рота называлася "запретнай" ро тай. Там былі шмат горшыя ўмовы жыцьця. Спалі на агульных нарах. Забаронена было выходзіць. У кухню, на работу, у патрэбнае месца - ішлі пад канвоем. Тут быў сабраны "няпэўны" элемэнт: былыя афіцэры царскай службы, пракуроры і інш. небясьпечныя каэры.

Пасьля камфорту 7-ай роты Аляхновіч апынуўся ў 14-ай "запретнай".

Чаму? За што? Што здарылася?..

На Вэгэракшы

Раз, восеньскім днём, калі я ўжо рыхтаваўся спаць, у маю камару шпарка ўвайшоў камандант:

- Зьбірай свае манаткі! Хутчэй! Я астаўпеў. Куды?

Мяне павялі на прыстань. Пасадзілі на параплаў. Павезьлі ў Кем.

Пасьля шасьцёхгадовага побыту ў лягеру мяне ўжо не ўважалі за небясьпечнага вязьня, які захацеў-бы ўцячы, дык прызналі магчымым перавесьці на зямлю. 3 абтоку ўцячы немагчыма, а на зямлі бывалі здарэньні ўдалых уцёкаў.

Прывезьлі мяне ў Кем, малое мястэчка за 10 кілёмэтраў ад узьбярэжжа Белага мора. За мястэчкам стаяць драўляныя баракі, абведзеныя калючым дротам. Тут жывуць вязьні.

Гэтае выклятае месца мае назоў "Вэгэракша", што ў карэльскай мове значыць: шлях ведзьмаў.

Частка прадпрыёмстваў, у якіх працуюць вязьні, стаіць тут-жа, у драцяной агарожы. Тутака ёсьць: электроўня, друкарня, гарбарня, фабрыка цацак. За агарожай знаходзяцца: сталярня, швальня і канцылярыя, якія абслугоўваюць лягеры.

Вязьні, што працуюць за драцяной агарожай, маюць пропускі на права хадзіць да мястэчка. Аднак тамака із сталымі, вольнымі жыхарамі ніякага лучэньня ня маюць, бо гэта магло-б мець прыкрыя для адных і для другіх вынікі.

У некаторых крамках, якія ёсьць у мястэчку, гэтаксама няма еміны, як у лягерных "ларкох". На тутэйшым торжышчы можна дабраць толькі два прадукты: малако ды часам чорны хлеб.

Кормяць вязьняў на "Вегэракшы" зусім таксама, як і на Салоўках: даюць салоную рыбу ды поліўку з рыбы. Дык згаладалыя людзі цягаюцца берагам ракі, шукаючы адпадкаў еміны, бо ўсялякія адпадкі і сьмяцьцё скідаюць тутака на бераг ракі.

Абставіны жыльля тут шмат горшыя, чымся на Салоўках. Вязьні жывуць у драўляных бараках, поўных блышыцаў, на двухпаверхавых нарах. Няма й гутаркі аб тым, каб чалавек меў хоць нейкую палічку над галавой - дзеля асабістага карыстаньня. Гэтак тут цесна. Тыя, што зьмяшчаюцца на сподніх нарах, трымаюць свае рэчы, судзьдзё й прадукты ў скрыначках пад нарамі, а хто на верхніх, той мусіць трымаць ўсё дабро ў галавах.

Крадуць таксама, як і на Салоўках.

Наганяюць да працы паводле пануючае ў СССР сыстэмы "ўдарніцтва" й "спаборніцтва". Усе залічаюць сябе да "ўдарнікаў", усе стараюцца выперадзіць другіх у выкананьні работы вышэй за норму, бо інакш не атрымаюць права купляць прадукты, якія ад часу да часу зьяўляюцца ў крамках.

На гітары граю

Чалавек у вастрозе, адарваны ад звычайных жыцьцёвых клопатаў, жывучы на ўсім гатовым, мае шмат часудзеля контэмпляцыі. Думаю, што гэтае жыцьцё з гэтага боку падобнае да манаскага.

Сяньня, калі я кладуся спаць, я думаю аб тым, які я заўтра павінен нарыхтаваць матар'ял для газэты, дзе дастаць махоркі, не забыцца заплаціць рахунак за электрычнасьць іда г. п.

Там гэтых клопатаў няма.

Там - з глыбіні памяці прасякаюць у сьведамасьць успаміны мінулых дзён. Успамінаюцца дзіцячыя гады змалку дзён, ажывае ў памяці мінулая маладосьць - найлепшая параўжыцьці і поўная найбольшых памылак, маладосьць, якая выкоўвае ўсё далейшае жыцьцё.

Але найчасьцей успаміналіся сталыя гады, асабліва гэты мамэнт, які меў гэткае значаньне для майго лёсу - пэрыяд маіх прабальшавіцкіх сымпатыяў, мае шуры- муры з "Грамадой", мой выезд у Саветы, які закончыўся Салоўкамі...

І, здавалася, даўно забытыя, у маёй памяці з усёй падрабязнасьцяй ўваскрасалі сцэны, гутаркі з Міхайлоўскім, з Тарашкевічам, зь іншымі... Мой прыезд у Менск, мае ідыятычнае захопляваньне савецкім ладам, мае расчараваньні... І я скрыгатаў зубамі ад злосьці на сябе самога й на іншых, на тых, хто намаўляў мяне ехаць, хто багаслаўляў мяне на гэтае падарожжа...

І часта ўвечары, вярнуўшыся з работы, калі камара нашая пачынала жыць сваім вячорным жыцьцём, хто гуляў у шахматы, хто сёрбаў сваю пакінутую ад абеду поліўку,- я сядзеў у куточку на сваім тапчане і, бздрынкаючы на гітары, ціха пяяў песьню, якую сам надумаў...

Гэтак я "душу себе отводнл"...

На жаль, не магу тут перапісаць свае песьні, бо кожны куплет быў вельмі няпрыстойны. Магу зьмясьціць толькі адзін куплет з маленечкім пропускам.

На гітары граю, ні аб чым ня дбаю: жыву як у раю - першы сорт!

Зьеўшы пшонны кляйстар [19]п...ць я майстар. і не хвалячыся б'ю ракорд! Прыпеўка: Дзякуй, дзякуй, дружа мой Тарасе! і табе таксама, Сымон Рак!

За вашыя рады, за вашыя зрады, якім я паверыў як дурррак!

Аляхновіч! Што ты там мармычаш сабе пад нос? - пыталіся таварышы.

Нічога... пяю песьню адну беларускую.

Ну, й песьня! Што ні слова, то мацяршчына!.. Гэтак я любіў сабе іншы раз "душу отвестн..."

Але гэтага мала. Надзеі на вызваленьне няма ніякай. Трэба нешта надумаць. Трэба знайсьці нейкую саломінку, за якую можна-б было ўхапіцца.

І я надумаў для сябе гэтакую "саломінку".

Будзем стаяць на матэрыялістычным гледзішчы. Бязь ніякае містыкі. Думка мая, скажам, ёсьць нешта матэрыяльнае. Я шлю яе ў прастор. Яна ляціць на хвалях этэру ці на нейкіх іншых, няведамых... Усё роўна, гэта няважна! У думках сваіх заўсёды - стаючы ў чарзе, ідучы на работу, лёгшы на нары - заўсёды я паўтараю адно: "я хачу быць на волі!" І думка мая ляціць у прасторы, шнуруе, перасякаецца зь іншымі і... раз адзін, можа, штырхнецца з думкай, якая можа мець уплыў на мой лёс... І робіццатады гэткі "соіііі зсКІызз..." нешта трашчыць, ламаецца, робіцца нейкі неспадзяваны пераварот у маім лёсе...

І я думаў... Думаў і лятуцеў. Пераносіўся думкай у родную Вільню, на бераг Вяльлі, сядзеў на пляжы пад Вэркамі або хадзіў па добра знаёмых вуліцах...

Камара ўжо храпла сном зморанага катаржніка, а я, лежачы на нарах, пераносіўся далёка ад Салоўкаў із слабой іскрай надзеі, што думка мая, маё гарачае хаценьне здолеюць зрабіць нейкую зьмену ў маім лёсе.

Гэткай сваей саматужнай тэорыяй я стараўся дадаць сабе духовай сілы, стварыць

саломінку, за якую ў безнадзейнасьці майго палажэньня мог-бы ўхапіцца...

* * *

Летась мне трапіла ў рукі адна надзвычайная кніжка, у якой я прачытаў: [20]

..."Кажная з нашых думак - гэта рэальнасьць,- гэта сіла. Кажная думка - гэта цэгла ў твораным лесе - злым ці добрым.

Хто ў дадзены мамэнт павінен жыць у паганай хаце, блага харчавацца, сябраваць зь людзьмі грубымі і някультурнымі, хай бязупынна пратэстуе ў сваіх думках супраць усяе гэтае нядолі! Хай духова жыве ў іншым, прыгажэйшым доме... сярод іншых людзей,- гэты стан ягонае душы сам давядзе яго да чагосьці лёпшага, без намаганьня, бяз прымусаў...

Будзь толькі багаты духам, фантазіяй і сьведамасьцю, а ўсё гэта прыйдзе... Галоўны настрой ці заняпаду духу, ці трыумфу, у запраўднасьці стварае ўсе фізычныя абставіны жыцьця...

"Не абмяжоўвай ніколі будучых магчымасьцяў..."

Домінантай маіх настрояў было гарачае жаданьне вызваленьня, туга за іншым жыцьцём, хаценьне выбрацца на волю...

А ў перамешку з гэтым

на гітары граю, ні аб чым ня дбаю...

Газэта й радыё

Што другі дзень выходзіць тутака друкаваная газэта "Трудовой Путь", рэдагаваная й складаная вязьнямі. Газэта ўсьцяж заклікае да павялічэньня прадукцыйнасьці працы і "кляйміць" усякія правіннасьці вязьняў.

У кажнай роце і ў кажным прадпрыёмстве ёсьць радыёгукальнік, злучаны з цэнтральнай станцыяй на Вэгэракшы.

На працягу ўсяго дня чуем заахвочваньне да наследаваньня найлепшых ударніцкіх брыгадаў і словы асуджэньня ды пагрозы адказнасьцяй для тых, хто не спраўляецца із сваёй рабочай нормай,- а ўвечары злучаюць нас із Масквой, скуль чуем лекцыі, бягучыя весткі (і там усё ў ударніцкіх тэмпах), канцэрты, опэру. А самай поўначы (паводле заходняэўрапэйскага часу - а 10-й гадзіне вечару) чуюцца нязьменна гукі савецкага гімну (інтэрнацыяналу), і пасьля да 2-ое гадзіны ўначы злучаюць нас із сталіцамі эўрапэйскіх гаспадарстваў. Слухалі мы часта Бэрлін, Вену, Прагу, Варшаву...

Пасьля ўсіх гэтых нясьціханных гутарак аб "ударніцтве" й "спаборніцтве" дзіўнае ўражаньне робяць гукі фокстроту, якія плывуць да нас зь нейкае эўрапэйскае кавярні. У перапынках чуваць бразганьне судзьдзя, гул галасоў людзкіх... Галодны, у лахманах вязень слухае гэтыя гукі і лятуціць аб сытым жыцьці, жыцьці ў чысьціні,- не аб камфорце, але аб найбольш элемэнтарных абставінах запраўды людзкага жыцьця. Усё гэта - такое далёкае, недасяжнае... Наплываюць наіўныя думкі аб чыстым каўнерыку, аб эўрапэйскай вопратцы, аб шыкарных жанчынах, аб залітай сьвятлом залі, аб красках... Наплываюць думкі аб усім, што чалавек страціў назаўсёды. Гэта-ж - ня сон. Там, недзе далёка, за колькі тысяч кілёмэтраў, людзі жывуць інакш... Там, недзе, у "капіталістычных" краёх людзі не паміраюць ад голаду, ня знаюць ГПУ...

Гэткім шляхам імкнуцца думкі вязьня пад гукі фокстроту, пачутага праз радыё з эўрапэйскае кавярні...

Стаіць вязень, абапёршыся аб сьцяну, і слухае. Закруцілася сьляза ў воку. Добра, што ніхто ня бачыць: таварышы спяць. Ён лятуціць... Аблышыцы пачулі пажыву... шпарка паўзуць па сьцяне да лятуценьніка, што прытуліўся да яе... Лезуць за каўнер і - варочаюць яго да запраўднасьці...

Трэба бараніцца ад блышыцаў... Дый спаць пара ўжо. Дай Бог, каб сон быў без кашмараў! Заўтра рана трэба падымацца на работу...

А стуль - здалёк, праз тысячы кілёмэтраў, радыёвыя хвалі нясуць гукі музыкі, калышуць да сну...

У ізалятары

13-га ліпеня 1933 году, калі я ў сваіх кашарах еў атрыманую на абед поліўку з "тарані", прыбег, задыхаўшыся, пасланец ад ІСО, клічучы мяне чым хутчэй з сабой:

- Хутка! Разам з рэчамі - марш у ІСО!

Я ажно зьбялеў ад жаху. Што такое? Ніякае віны я не пачуваў за сабою. Ах, праўда! Я прыпомніў, што колькі дзён назад у мяне ўкралі пропуск на права выходзіць за калючы дрот. Той, у каго кралі гэткага роду дакумант, адказваў звычайна двухтыднёвым арыштам. Але гэта не датычыла да ІСО. Дык калі клічуць мяне да гэтае ўстановы, значыць, што справа шмат паважнейшая...

Аднак на разважаньні часу ня было. Хуценька зьвязаў я свой клунак, ускінуў на плечы дый пайшоў за маім правадніком. Зь ІСО, нічога мне ня кажучы аб прычыне майго арышту, павялі мяне ў ізалятар.

Пасадзілі мяне ў малой камары - разам із былым дазорцам, які чакаў прысуду за тое, што ўдарыў прыкладам злодзея, якога вёў у вастрог. Цяпер за гэткія рэчы сурова караюць, і мой выпадковы таварыш быў вельмі занепакоены сваім лесам. Гэта быў малады вясковы хлапец, якога выслалі на пяць гадоў у лягер за неаплату падатку збожжам.

Пачалося ўжо кароткае паўночнае лета. Было вельмі цёпла, а ў нашай камары, у якой адчынялася толькі малая фортачка, было нават горача й душна.

Няпэўнасьць майго палажэньня, нястача тытуну (у ізалятары вастрожныя правілы забараняюць курыць), пануры таварыш, душнае паветра - усё гэта выклікала ў мяне вельмі сумны настрой.

Бо-ж чорт яго ведае, што тут сталася! За ўвесь час бытнасьці мае на Салоўках мяне ні разу не садзілі ў ізалятары, і толькі цяпер, на сёмым годзе адбываньня кары, доля судзіла мне і зь ім пазнаёміцца. Мусіць, нейкае непаразуменьне! А мо нейкі "сексот" дзеля помсты зрабіў на мяне фальшывы данос? Амоя калі сказаў нешта неасьцярожна, і гэта дайшло да ведама ўлады? Часу на разважаньні было ў мяне даволі, і ў маёй галаве мітусіліся самыя разнастайныя здагадкі, быццам грудок вераб'ёў, злоўленых у клетку.

Ах, гэтая няпэўнасьць!.. Якяна мучыць!

У дарозе

Праз два дні мяне вывялі зь ізалятара, далі 7 салоных рыбаў і 11/2 кілёграмы хлеба, пасадзілі з двума канвойнымі жаўнерамі на воз, і мы паехалі на чыгункавую станцыю. Куды едзем, я ня ведаў. Адзін із жаўнераў сказаў, што ў Маскву, другі нешта буркнуў пра Ленінград. Гэта - сістэма: не казаць вязьню праўды. Мая трывога ўсьцяж узростала, тым больш што канвой (пэўне, паводле дадзенай яму інструкцыі) пільна сачыў мяне. Мне забаранялі ўставаць із лаўкі, выглядаць праз вакно. Кажны мой рух на лаўцы выклікаў неспакойны, пільны пагляд канвою.

У выніку разважаньняў я дайшоў да перакананьня, што калі на працягу блізу сямёхгадовае бытнасьці мае ў няволі ані голад, ані тыфус, цынга ды іншыя хваробы ня здолелі зьнішчыць мяне фізычна, дык пастаноўлена зрабіць мне новую справу і - у найлепшым выпадку - даць яшчэ 10 гадоў лягеру... Але якую справу? У чым мяне абвінавачваюць?

Прыехалі ў Ленінград. На вагзале вялізарны натоўп. Я сядзеў тут пад наглядам аднаго жаўнера, бо другі некуды пайшоў выканаць нейкія фармальнасьці. Цяпер я ўжо ведаў напэўна, што едзем у Маскву. Ад часу да часу зварачаўся да мяне нехта з натоўпу, пытаючыся, калі йдзе які цягнік, што рабіла вялікі клопат майму канвою, бо, як вязень, я ня меў права гутарыць із публікай.

Адзначаю, што сваім вонкавым выглядам, у катаржнай вопратцы, я мала адрозьніваўся ад гэтага бедна апранутага натоўпу. Людзі думалі, што і я - такі-ж самы падарожны, толькі еду ў кампаніі з жаўнерам, і ніхто не здагадваўся, што перад ім - салавецкі вязень. А быў я апранены так, што ў нас на Беларусі й дзяды лепш апранаюцца... 3 гэтага можна меркаваць аб агульным вонкавым выглядзе публікі ў колішняй сталіцы Расеі.

Заняўшы месцы ў іншым цягніку, паехалі мы ўрэшце на Маскву.

Бутыркі

Масква

17-га ліпня былі мы ўжо на месцы. Доўга чакалі на вагзале, пакуль прыйшло аўто ГПУ -- карэтка бяз вокан із закратаванымі дзьвярыма, у вастрожнай гутарцы называная "черный ворон".

Была ўжо ноч, калі мы спыніліся перад нейкай панурай брамай. Мае рэчы забралі, выдаўшы квіток, пасьля павялі ў лазьню і ўрэшце пусьцілі ў камару, дзе на двух радох нараў спалі ўжо каля 40 асоб. Калі зьвякнуў ключ у замку, колькі постацяў паднялося на сваіх пасьцелях, начало да мяне прыглядацца і ўрэшце распытвацца, хто я.

Мая заява, што я прыехаў із Салавецкага лягеру, выклікала сэнсацыю. Пачалі закідваць мяне пытаньнямі. Бо бальшыня - гэта былі кандыдаты на высылку ў канцэнтрацыйныя лягеры.

Таварышы,- запытаўся і я,- дзе мы? На Лубянцы?

У Бутырках,- быў адказ.

Я ўздыхнуў лягчэй. Бо дагэтуль быў перакананы, што трапіў на страшную Лубянку № 2, што сяджу ў вастрозе ГПУ. Хаця й Бутыркі гэтак сама падлягаюць ГПУ, мне яны, няма ведама чаму, не выдаваліся гэткімі грознымі.

Я спадзяваўся, што справа мая праз дзень-два высьветліцца. Аднак, ішлі дні, ішлі тыдні, лета ўжо мінула, пачыналася восень, а я ўсё сядзеў у тэй-жа самай камары, ня ведаючы, колькі часу патрывае мая бытнасьць у Бутырках.

Была гэтая камара "перасыльная", значыць прызначаная для вязьняў, якіх садзяць сюды часова і адсылаюць далей. Сюды прыходзілі вязьні ізь сьледчых калідораў, і тут-жа ім абвяшчалі прысуд: пераважна ссылка ў канцэнтрацыйныя лягеры на розны час.

Пераважалі сярод гэтых гаротнікаў сяляне, якія паўцякалі з далёкага выгнаньня, куды іх высылалі, як "кулакоў", цэлымі сем'ямі.

Жылі людзі недзе сярод пячорскае тундры ў драўляных бараках і штодня ўдосьвіткі выходзілі на прымусовую работу ў лес. Дзеці, старыя, мужчыны, жанкі,- усе разам, сям'я пры сям'і, на супольных нарах. Тут-жа, у гэтым сьцюдзёным, цёмным і брудным бараку, адны паміраюць - другія родзяцца.

Саромлівасьць у гэткіх абставінах зьнікае. Жывуць, як першабытныя людзі. Паміраюць ад цынгі, сухотаў, дызэнтэрыі, а найбольш - ад плямістага тыфусу. Паміраюць таксама ад зьнясіленьня, ад голаду. Плата за работу выдаецца ім у натуры, але норма працы такая вялікая, што выканаць яе, асабліва для чалавека слаба кормленага, вельмі цяжка,- дык работнік... не атрымвае поўнае порцыі хлеба, а гэтулькі, як старыя й дзеці: 200 грамаў.

Паводле лёзунгаў: "обцественное пмтанме есть путь к соцналнзму", ніхто сабе асобна стравы не гатуе, дый, папраўдзе, няма чаго гатаваць! На гэта ёсьць агульныя кухні. А гэныя кухні даюць на абед міску салонае поліўкі ды часамі салоную рыбу.

Дык ссыльныя лепш хочуць жыць у вастрозе, у канцэнтрацыйным лягеры, дзе работа лягчэйшая й порцыя хлеба сталая, чымся на гэткай "волі". Ад такога жыцьця масава ўцякаюць. Неяк пашэнціла ім дабрацца да Масквы - ці то пехатой, ці "зайцам" - у таварных вагонах; але ў Маскве на вагзале рупнае вока агентаў ГПУ выкрыла іх і аддало ў рукі сьледчых уладаў. За ўцёкі чакала іх кара трох гадоў у канцэнтрацыйным лягеры.

У Бутырках я бачыў шмат гэткіх зьнясіленых сялян - пераважна ўкраінскіх, бо Украіна дае найвялікшы працэнт ссыльных пасяленцаў у паўночных тундрах. Бачыў, як яны, пасьля галадухі прагавіта глыталі вастрожны "паек" хлеба (400 гр.) і, ня могучы заспакоіць ім - пасьля доўгага "посту" - пачуцьця голаду, вышуквалі ў ваколіцах "парашы" лупіны ад гуркоў ды іншыя адпадкі, выкіданыя тымі, хто атрымліваў ежу ад сваіх зь месца.

Вастрожныя таварышы тут часта зьмяняліся. Бадай штотыдня, звычайна ўначы, дзьверы камары з трэскам расчыняліся, і наглядачы выклікалі вязьняў, прызначаных на этап, у вагульнай цішыні чулася чытанае прозьвішча, і ўласнік ягоны мусіў адказаць, называючы сваё і бацькава імя. Пасьля хутка складаў свае манаткі і ўжо быў гатовы ў дарогу ў страшное заўтра, якое чакала на яго недзе ў няведамых краёх. Толькі вывеўшы з камары і сабраўшы ўсіх разам, абвяшчалі ім, у які лягер яны паедуць.

Пасля гэткага працерабленьня нашае камары, яна на працягу тыдня ізноў запаўнялася. Бадай штодня пушчалі сюды ўсё новых і новых вязьняў. Ведама, кажнага новага таварыша абкружалі й распытваліся: хто ён, скуль, за што? Заспакоіўшы сваю цікавасьць, яго пакідалі ў супакоі і ўжо больш ня цікавіліся ягонай асобай.

Спозненыя жалі

Неаднойчы, лежучы ўвечары на нарах, гутарыў я з маймі суседзьмі. У гэтай усьцяж пераменнай хвалі вязьняў сустрэў двух землякоў, родам зь Вільні, работнікаў із шкляное гуты, былых грамадаўцаў. Зачараваныя міражом "сацыялістычнага будаўніцтва", яны перайшлі мяжу, перакананыя, што знойдуць тут сваю другую "работніцкую бацькаўшчыну", а знайшлі вастрог, пасьля чакаець іх канцэнтрацыйны лягер і ўрэшце - ссылка некуды на работы на далёкай поўначы, што ня лепш за жыцьцё ў лягеры. Цяпер вочы ў іх расчыніліся, яны шкадавалі свайго кроку, клялі агітатараў, тужліва ўспаміналі родную Вільню. Ня раз гутарыў я з работнікам з Лодзі, былым камуністам, які прыехаў у СССР гэтак сама нелегальна зь нейкай работніцкай дэлегацыяй на нейкія савецкія ўрачыстасьці. Дэлегацыю, ясна-ж, прыймалі вельмі добра. Гэта яму спадабалася. Калі іншыя паехалі назад, ён застаўся. Прыхадзень з Захаду, не асвоены з савецкім рэжымам, ён пачаў лішне голасна выказваць свае крытычныя ўвагі. Дык трапіў у вастрог і цяпер, лежучы побач са мной на нарах, кляў камунізм і камуністых, чакаючы на далейшы свой лёс. Спаткаўся я і з дэзэртырам із польскага войска - з аднаго з падвіленскіх палкоў: той таксама шкадаваў свайго кроку.

Спозьненыя жалі!

Усе яны тутака - непатрэбныя. Тыя, хто бачыў жыцьцё ў "буржуазных" краёх, тыя, што могуць параўнаваць тамтэйшае жыцьцё з жыцьцём краю "пераможных пяцігодак", уважаюцца за элемэнт няпэўны. Там, на Захадзе, яны патрэбныя, каб шырыць фэрмэнт, дык там іх падтрымваюць грашыма. Тут, у СССР, лёгка стаюцца "контр-рэвалюцыянэрамі". Толькі собская моладзь, моладзь, якая ўзрасла пасьля рэвалюцыі, моладзь, якая ня можа сабе ўявіць, што недзе можна купляць хлеба колькі хочаш, бяз картак і чаргі - толькі гэткая моладзь мае цану ў "сацыялістычным гаспадарасьцьве".

Аднак-жа і сярод гэткае моладзі пашыраецца фэрмэнт. Папытаўся я раз у аднаго маладога чалавека, нездаволенага наяўным палажэньнем, які лад здаецца яму лепшым? Адказаў, што савецкі, але бяз Сталіна!.. Іншы апавядаў, за што яго пасадзілі ў вастрог. Належаў ён да групы тэрарыстых. Маніліся зрабіць замах на Сталіна. Дзе, калі, як - гэтыя падрабязнасьці ня былі абдуманыя. Мелі адну зброю: рэвальвэр, узяты гвалтам у нейкага міліцыянта. Якзвычайна здараецца, адзін із таварышоў здрадзіў. "Змова" выкрылася. - За ўвесь час бытнасьці мае ў савецкіх вастрогах я ні разу не спаткаў контр-рэвалюцыянэра "з праўдзівага здарэньня". Усе тут гэтак запуджаныя, кажная вольная думка гэтак станоўка забіваецца ў зародку, што аб нейкім рэвалюцыйным выступленьні ня можа быць гутаркі. Больш таго, людзі, засуджаныя за запраўдную ці выдуманую віну, заміж ненавідзець наяўны лад і сваіх прыгнятальнікаў, часамі гавораць: "справядліва гэта... улада ведае, што робіць... я быў слабы, хістаўся... гэткія непатрэбныя... мяне аддалі дзеля загартаваньня... дый што значыць адно мае жыцьцё або нават і тысячаў гэткіх, як я, раўнуючы да гэтага вялікага будаўніцтва..." і г. д.

Гэта ўжо запраўдны псыхоз!

Гутарыў я з адным інжынэрам, які належаў да пашыранага да нядаўніх часоў тыпу "вреднтелей" (шкоднікаў),- аднаго з тых, што самі сябе аплёўваюць і прызнаюцца да нязробленых злачынстваў. Хадзіў із кута ў кут па нашай прасторнай камары і, чухаючы рукой чупрыну, апавядаў:

- Чорт ведае, што мы там наплялі! Проста, тварылі раман аб нябывалых рэчах. Загіпнатызавалі нас, ці які чорт?! Здавалася нам, што гэтак лепей... Лепей і для нас, і для справы сацыялізму...

Канвэер

Сустракаючыся з новымі вязьнямі, якія прыбывалі ўсьцяжу нашую камару, я даведаўся ад іх аб новых спосабаў допытаў у ГПУ. У першыя гады пасьля майго арышту фізычнага прымусу пры допытах ня было. Білі адно толькі на пагранічных пастанях ГПУ. Цяпер гэта робіцца пры допытах даволі часта - нават у Маскве. Ведама, да кажнага вязьня розны бывае падыход. Адных стараюцца прымусіць да падпісаньня вымаганых паказаньняў біцьцём, другіх - толькі пужаньнем. Часта добрыя вынікі дае спосаб, называны "канвэерам". Існасьць яго - у тым, што вязьня пазбаўляюць магчымасьці спаць.

Асобы, якія вядуць допыты, зьмяняюцца чарадою, а вязень можа часам задрамаць нейкіх 5-10 часінаў, калі чародны мучыцель ягоны крыху прыпозьніўся.

Гэткія допыты трываюць часам ажно сем дзён і нават даўжэй - у залежнасьці ад нэрвовае сыстэмы вязьня. Калі вязень засынае, мучыцелі абліваюць яго сьцюдзёнай вадой або бразгаюць яму нечым над вухам.

"Думкі каламуцяцца,- казаў мне вязень, якога дапытвалі "канвэерам" пяць дзён,- забываешся значаньне слоў. Заміж іменьняў людзей блытаюцца на вуснах геаграфічныя назовы. Здаецца, быццам, там узьдзелі на галаву нейкую зялезную шапку. Я колькі разоў хапаўся за галаву, каб зьняць гэную шапку, і быў зьдзіўлены, калі далоні намацвалі заміжяе - мае собскія валасы... Патрэба сну гэткая вялікая, што гэтага выказаць словамі нельга..."

Ня дзіва, што "вреднтелн", маючы гэткую шапку на галаве, твораць раманы аб нябывалых рэчах...

Таварышы з Саловак

Раз дзьверы камары расчыніліся, і празь іх увялі тры новыя пастаці, зьнясіленыя, але непадобныя да масы ўцекачоў. 3 зацікаўленьнем прыглядаўся я да іх, тым балей, што адзін зь іх быў у шэрым салавецкім "бушлаце" - знаёмай мне вопратцы катаржан. Урэшце я падыйшоў да новапрыбылых і запытаўся ў чалавека ў "бушлаце":

- Выбачайце, таварыш, ці вы не з салавецкага лягеру?

Выйшла, што гэтак было запраўды. Зачэплены мною "таварыш" быў ксёндз А. Ф. Два другія - ксёндз М. Б. і ксёндз В. П. Як я даведаўся, іх вывезлі зь лягеру, як і мяне, неспадзявана, раптоўна, ды з гэткай пасьпешнасьцяй, што П. і Ф. перавезьлі з Салавецкага абтоку на аэрапляне, бо параплаву ў той дзень ня было. Дык мы супольна ўжо пачалі дашуквацца прычыны перавозу нас у бутырскі вастрог. Таму, што ўсе здагадкі - пасьля глыбейшае развагі - выходзілі беспадстаўнымі, мы ў рэшце рэштаў пачалі думаць, што рыхтуюцца нас абмяняць.

Думку гэтую падмацаваў ксёндз Б., кажучы, што мае некаторыя падставы спадзявацца абмену, бо ягоная радня ў Ліцьве стараецца аб гэта.

У Ліцьве?! Гэта зьбіла мяне з панталыку, бо я ня мог спадзявацца, каб Літва абмяняла мяне з Саветамі на арыштаванага камуністага.

Бо калі-б я мог спадзявацца абмену, дык хіба толькі з боку Польшчы, дзе меў калегаў і прыяцеляў. Справа зноў зацямнілася. Ізноў пачаліся пэсымістычныя здагадкі: аб новай справе, аб пераводзе ў іншы лягер і г. д.

Змораны ўсякімі дапушчэньнямі што да майго будучага лёсу, стаяў я ля ваконных кратаў, пазіраючы на сухотныя таполі, што расьлі на бутырскім панадворку...

Назаўтрае ксяндзоў перавялі на іншы калідор - сьледчы. Слабы праменьчык надзеі, які на часінку зазьзяў, гэтак сама хутка згас. Значыць - ня можа быць гутаркі пра абмен. Бо-ж ксяндзы, як відаць, былі прывезеныя ў Маскву дзеля новае справы...

Але чаму-ж мяне тут, у гэтай камары, трымаюць ужо другі месяц бяз допытаў, нікуды ня высылаючы й не пераводзячы?

Мінула колькі дзён. Ізноў у маёй камары зьявіліся дзьве постаці, выглядам сваім непадобныя да іншых. Гэта былі: ксёндз В. Д., якога прывезьлі з карнага лягеру ў Сібіры, і 70-гадовы стары К. В. -з выгнаньня. Апошні мае дачку ў Коўні.

Ізноў пачаліся здагадкі й дапушчэньні што да нашае будучыні. І зноў думка аб магчымасьці абмену разьбівалася аб тую акалічнасьць, што В. мае сям'ю ў Коўні.

Што за ліха? Абдумвалі мы нашае палажэньне безьліч разоў і не маглі затрымацца на нечым пэўным.

Голад нам страшэнна дакучаў. Каб крыху палепшыць нашую ежу, мы з ксяндзом Д. папрасіліся за паслугачоў на калідоры.

Мы насілі з кухні бочку з абедам для вязьняў, раздавалі кашу, мылі сходы, калідор і сутачкі. За гэта мелі павялічаны "паёк".

Раптам - праз пару дзён - і Д.з В. перавялі на іншы калідор. І зноў застаўся я адзін ізь пераменным усьцяж натоўпам усё новых уцекачоў [21].

Неспадзяванкі

4-га верасьня, калі я быў заняты мыцьцём калідораў, адарваў мяне ад работы старшы наглядач. Прыйшоў ён разам із цырульнікам. Пасадзілі мяне на ўслончык і агалілі.

Мяне вельмі зьдзівілі гэтыя захады каля мае асобы, бо ў "перасыльнай" камары, дзе людзі сядзелі толькі часова й адсылаліся далей, ня было звычаю галіць вязьняў.

Ад гэтага мамэнту падзеі надыходзілі адна па аднэй з надзвычайнай хуткасьцяй. Праз поўгадзіны пасьля галеньня мяне павялі ў лазьню, дзе далі новае нацеліва замест старога, не зьмянянага ўжо шэсць тыдняў. Ледзь пасьпеў я вярнуцца ў камару, дзе пачаў апавядаць таварышом аб маіх дзіўных прыгодах, як расчыніліся дзьверы, і мяне выклікалі з рэчамі на калідор. Стуль павялі ў другое крыло вастрогу і пасадзілі ў вадзіночнай камары, дзе далі добрую міску кашы, чайнік з гарбатай, дзесяць папярос, чыстую пасьцель, падушку.

За гэтулькі гадоў першы раз раскашаваўся я адзіноцтвам. Закурыўшы папяроску, пачаў разважаць аб маім новым палажэньні. Адно з двух: або мая справа вельмі бла гая, або - вельмі добрая. Або абходзяцца тут са мной гэтак, як із "важным" злачынцам, або...

Гэтае другое дапушчэньне не хацела зьмясьціцца ў маёй галаве. Пасьля гэтулькіх расчараваньняў, не хацелася мець новага.

Але на разважаньні я меў мала часу. Дзьверы расчыніліся, і мяне павялі на ніжні калідор, дзе чакаў на мяне нейкі агент ГПУ.

- Ці ня маеце лепшай вопраткі? - ветліва запытаўся ён у мяне, паглядзеўшы на мае лахманы.

Я адказаў, што ня маю.

Паедзем зараз да радніка польскага пасольства... Вас выменьваюць у Польшчу...

Ад непамернасьці шчасьця дыханьне сьперлася ў мяне ў грудзёх. У ваччу ўсё закружылася. Я абапёрся аб сьцяну, каб ня страціць раўнавагі. Нэрвовая сударга сьціснула мяне за горла.

Вось шкада... - замармытаў я хрыплым голасам.

Чаго шкада? - зьдзівіўся гепісты.

Шкада, што ўжо ня здолею прымаць удзел у сацыялістычным будаўніцтве.., Гепіст скасурыўся на мяне. Іронія была лішне выразная...

Да мяжы

Назаўтра ў вадкрытым аўтамабілі - у кампаніі з савецкім афіцэрам і жаўнерам - ехаў я на вагзал. Мы вырушылі - да мяжы...

А ўсё-ж у вагоне пільнавалі мяне гэтак старанна, як быццам я ехаў не на волю, а назад на Салоўкі, і была небясьпека, што спрабую ўцякаць. Нават у патрэбнае месца я ня мог пайсьці без канвою...

Шпарка імчыцца цягнік, а мне здаецца, што ён цягнецца надта памалу. Нарэшце - Менск. Выходзім із вагону.

Да адыходу цягніка маем каля дзьвюх гадзін. Мяне вядуць у памешканьне чыгуначнага ГПУ. Кажуць, што я буду бачыцца з маёй маткаю, якая жыве ў Менску. Запраўды, праз мамэнт расчыняюцца дзьверы і ўваходзіць, дрыжучы ад узварушаньня, старэнькая. Далі нам толькі паўгадзіны на гутарку. Разьвітваючыся, аддаю матцы каля кілёграму чорнага хлеба, які мне далі на дарогу ў Бутырках. Рукі ў маткі трасуцца.

Сынок мой! Гэткі багаты дар!.. Мы ўжо даўно ня мелі гэтулькі хлеба! Але, можа, табе прыпатрэбіцца?

Будзь спакойная, маці... Мне гэты хлеб ужо не прыпатрэбіцца... Едзем далей. Коласава - мяжа.

Мяне ўводзяць у памешканьне прымежнага ГПУ. Савецкі жаўнер ні на крок ад мяне не адступае. На мамэнт затрымаўся нейкі пасажырскі цягнік. Мы ўсе чакаем. Прайшлі яшчэ два таварныя. Чакаем. Прайшло больш за дзьве гадзіны. Пачынае сутунець...

Калі-ж нарэшце?!

Аглядаю паразвешаныя на сьценках "лёзунгі" і партрэты "вождей". Хутка ўжо разьвітаюся з вамі - хіба што назаўсёды...

Ідзе нейкі цягнік...

Не, гэта вецер гудзець,-адказвае мой вартаўнік-жаўнер. Раптам убягаець афіцэр, які вёз мяне з Масквы.

Собмрайтесь с вецамм!

Апошні раз чую гэтую каманду, якую гэтулькі разоўдаводзілася чуць па вастрогах. Хапаю свае клункі і йду на пэрон.

Але... у той самы мамэнт адчуваю, што я ўжо ня вязень. Наадварот - цяпер я ганаровая асоба. Бо павадыр нашага паходу, нейкі чэкісты ў даўгім шынэлі, з ромбамі на каўняры - адзнакі найвышэйшага вайсковага становішча - закамандаваў:

Взять вецм!

Ураз-жа падскочыў да мяне чырвонаармеец, які падхапіў мае манаткі, і мы пайшлі. Наўперадзе ішоў гэны гэпісты з гэнэральскімі адзнакамі, за ім - я, побач - жаўнер із рэчамі, за мною - канвой ды яшчэ нейкія людзі... Я на іх не ўзяў увагі.

Абмен

Надвор'е агіднае. Віхор гудзе ў недалёкім лесе і гоніць хмары, якія лятуць хутка- хутка й грамазьдзяцца адна на адну, як быццам хочуць хутчэй праляцець над савецкай прымежнай брамай, што дзеліць два сьветы.

Углядаюся ў надпіс: "Коммуннзм сметет все граннцы", які бачыў гэтакдаўно - у лістападзе 1926 г., калі ехаў у Савецкае гаспадарства зь вераю ў магчымасьць беларускае культурнае працы там - у БССР. Тады гэтак сама была восень, але я ехаў з надзеяй на вясну ў сэрцы. Сяньня варочаюся, бадзяка, у вастрожным бушлаце, працьверазіўшыся на Салоўках, шчасьлівы, што праз мамэнт нага мая пераступіць мяжу краіны "будаўніцтва сацыялізму" - у вадваротным кірунку. І сяньня восень, але ў маёй душы цяпер сьветла, сонечна, радасна...

Прыглядаюся да паходу, які набліжаецца да нас - з таго боку.

Мой гэпісты гэтак сама ўтаропіўся ў гэтую групу і ад часу да часу рэгулюе наш крок:

- Павальней!.. Хутчэй!..

Відаць, ідзець аб тое, каб прыйсьці на ўмоўленае месца на мяжы ў дакладна азначаным часе. Бо было-б недалікатна прымушаць чакаць на сябе, а лішняя пасьпешнасьць абніжала-б прэстыж гаспадарства.

Гэтак я разумеў гэную каманду.

Я ўжо вырозьняваў твары людзей, якія да нас падыходзілі. Наперадзе йшоў нейкі высокі мужчына ў цывільнай вопратцы [22]. Зь ім- з двума паліцыянтамі па бакох - той, каго польскі ўрад абменьваў на мяне: Браніслаў Тарашкевіч. У гэты мамэнт я адчуў ня толькі духовы, але й фізычны кантраст паміж намі. Вязень "капіталістычнага гаспадарства" меў на сабе прызваіты фільцовы капялюш, добра скроенае восеньскае паліто, беззаганна вычышчаныя боты... Савецкі вязень ішоў у старэцкім падзёртым кажуху на салавецкім бушлаце...

Тарашкевіч ішоў, гледзячы на мяне зь ня выразнай усьмешкай на твары.

Гэтулькі гадоў ня бачыўшы, з зацікаўленьнем углядаўся я на гэтага чалавека, які, хоць у добрай веры, усё-ж гэтулькі зламаў чалавечых жыцьцяў, кіруючы вочы сваіх землякоў на міраж за межавымі слупамі...

Цырымонія абмену. Адданьне чэсьці, паклон капялюшом, сьцісканьне рук, падпісаньне акту абмену. І мы, калішнія прыяцелі, а цяпер - чужыя сабе людзі, шляхі якіх разыходзяцца ў процілежныя бакі, падалі сабе рукі. Звычайныя вастрожныя камплімэнты: "Добра выглядаеш".- "Ты таксама".- "Дзякуй, але сумляваюся"...

Пасьля - колькі горкіх словаў за манлівыя міражы, але тут спыніў нашую гутарку старшыня польскае рэпатрыяцыйнае камісіі:

Рапоміе тіеіі томіс о зргамасН ргумаІНусН, а рапоміе томіа о роіііусе...

А савецкі гэнэрал, пачуўшы нашую гутарку "на полнтнческме темы", ня ведаў, што рабіць, быў "захвачен врасплох".

Урэшце - апошняе халоднае пацісканьне рук.

Бывай здароў!..

Ён із вастрогу пойдзе туды, дзе ўвесь вялізарны край - гэта адзін вялікі вастрог, дзе думка чалавечая сьцісьненая ў вабцугох савецкага абсурду, дзе ня толькі дзеяць і гаварыць, але й думаць і дыхаць трэба паводле ад наго, для ўсіх абавязковага шаблёну. Ён пойдзе ў край белага нявольніцтва, голаду, нэндзы, людаедзтва, ая- кіруюся на Захад, да "капіталістычных" гаспадарстваў, дзе буду прынамсі спаць спакойна, ведаючы, што ўначы госьці з ГПУ не пастукаюцца да мае гасподы.

Каб-жа толькі ня бачыць больш кашмарных сноў. Каб забыцца на пяцігодкі, ударніцтва, людаедзтва!..

Я ап'янеў ад шчасьця. Нешта гавару, шмат гавару... Ідзём у сьвятліцу КОПу. Штось апавядаю... 0, бо-жзапраўды можна быць п'яным ад шчасьця! Якое-ж гэта дзіўнае пачуцьцё! Пяро мае не патрапіць апісаць гэтага стану.

Апавядаюць, што Мігуэль Сэрвантэс, зьвярнуўшыся з няволі ў алжырскіх піратаў, сказаў, што найвялікшым шчасьцем, якое можа спазнаць чалавек, ёсьць радасьць ад верненай волі. Гэткае шчасьце спазнаў я 6 верасьня 1933 году. Гавару аб сваей радасьці. Дзякую... Даўлюся словам!... Нешта сьціснула мне горла ад узварушаньня...

Хто ведае, можа, варта сем гадоў цярпець мукі ў савецкіх вастрогах, каб пасьля перажыць такую часіну - часіну гэтага найвялікшага шчасьця.

Гэта часіна ўжо больш не паўторьцца. Яе можна перажыць у жыцьці толькі адзін раз [23].

* * *

У той самы вечар сядзеў я ўжо ў гасподзе ў Стоўпцах і спажываў мясную вячэру. Еў праўдзівы валовы біфштэкс. 3 цыбуляй! 3 бульбай! Зь белым хлебам! Дык ня дзіва, што пасьля даўгагадовае галадоўлі сьніліся мне ўначы - бальшавікі.

А назаўтрае - спатканьне з прыяцелямі на вагзале ў Вільні.

Цяпер - да новага жыцьця, да новае працы.

Кашмар мінуў.

І вось часіну вялікага шчасьця давялося мне шчэ раз у жыцьці перажыць.

Калі, як загнаны зьвер, хаваючыся, каб ня трапіць ізноў у бальшавіцкія рукі, пасьля году гэткага жудаснага жыцьця я нарэшце пачуў грукат нямецкіх бомбаў і пабачыў, як уцякалі бальшавікі,- я перажыў часіну радасьці, якая ў сваёй эмацыянальнасьці ня саступала перад тэй, ад 6 верасьня 1933 г.

Эп ілёг

І вось я на волі. Цешуся, п'янею ад волі. Месца сабе не знаходжу. Не сядзіцца на адным месцы. Вось пайду яшчэ сюды, загляну туды, пабачуся з гэтым, трэба шчэ наведаць таго. І як дзіўна. Ніхто за мной ня йдзе, ня трэба ніякага пропуску, куды хачу, туды йду.

Дзе-ж гэтыя, што паміраюць з голаду, беспрацоўныя, аб якіх я гэтулькі чытаў і чуў там, у Саветах? На гасподу майго прыяцеля, у якога я жыву, часта звоняць нейкія людзі: мужчыны, бабы... "Паночку! Калі ласка, беднаму галоднаму беспрацоўнаму, сяньня шчэ ня еўшы... Дайце, што ласка..." Гаспадыня дае галоднаму кавалак белай булкі з маслам, з сырам... У ваччу "галоднага" расчараваньне...

Варочаюся дахаты... Што гэта на клямцы? Прыглядаюся... На клямцы ўбіта булка з маслам і сырам... Скуль гэта булка? А! Гэта быў беспрацоўны... Галодны... не дастаўшы грошай, у злосьці ўбіў булку на клямку... "Падавецеся вы сваёй булкаю!"...

Я бачу, што ў буржуазных краёх людзі не паміраюць з голаду, як аб гэтым на працягу 6 гадоў і 8 месяцаў я бязупынна чуў і чытаў у бальшавіцкіх газэтках...

Сяджу ў кавярні... Грае аркестра... Усе людзі чыстыя, сытыя, вясёлыя, ветлівыя... І ўспамінаюцца мне цяпер ля герныя блышыцы й вошы, гукі факстроту, якія прыносяць радыёвыя хвалі з далёкіх старонак...

Няўжо-ж усё гэта я запраўды перажыў? Няўжо-ж гэта ня сон, як тады - на вастрожных нарах?..

Хочацца гаварыць, а шчэ больш хочацца пісаць. Хочацца расплюшчваць людзям вочы. Алюдзі кажуць:

"Ну, няма дзіва, што вы гэтак настроены... Салоўкі. Блізу 7 гадоў... Гм... Гэта ня жартачкі... Дык вы ня можаце глянуць на справу бесстаронна, вы на ўсё глядзіце аднабока... Але за што-ж вас у рэшце рэштаў пасадзілі?.. Мусіць, нешта было"...

Ідыятычнае пытаньне!.. За што? Таксама ідыятычна. Бядуля аднойчы, спаткаўшыся на вуліцы ў Менску з маім сваяком (пасьля майго вызваленьня), сказаў:

-Ашто! Бачыце! Вымянялі! Значыцца, не здарма! Значыцца, нешта было...

Хочацца пісаць. Пайшоў у "Крыніцу". Разводзяць рукамі. Няма месца. Газэта бітма набітая матар'ялам... Можа, з часам... можа, калісь...

Разумею...

А пісаць хочацца...

Рэдакцыя польскае газэты "ЗІомо" прапануе мне, каб я надрукаваў у іх свае ўспаміны. Ахвоча згаджаюся. Пішу. Пішу праўду. Прытрымваюся прынцыпу: ня згушчаць хварбаў. Толькі праўду. Калі што блага - пішы, што блага, калі што добра пахвалі! Але людзі ня вераць. Не! Гэты Аляхновіч махлюе. Гэта ня так...

Атым часам ГПУ ня сьпіць. Шчупні паліпавы растуць, выцягваюцца, працягваюцца ажно да Вільні... Трэба неяк параліжаваць Аляхновічаву работу...

У габінэце галоўнага рэдактара "ЗІома" С. Мацкевіча (Саі) зьвініць тэлефон.

Хто гаворыць?

Заступнік начальніка 2-га аддзелу, Ш. Што вы робіце? Нашто вы друкуеце гэтага Аляхновіча? Вы нічога ня ведаеце! Гэта вельмі цёмны тып! Што? Кажаце: быў на Салоўках... Ну, гэта шчэ пытаньне, ці ён там быў,.. Наагул - ня верце яму й будзьце асьцярожныя. Мы маем дадзеныя, што ён - агент ГПУ!..

Вось гэта здорава прыдумана! Як, якім парадкам ГПУ здолела сугераваць гэтую чутку польскай Дэфэнзыве,- гэтага ня ведаю. Гэта застаецца таямніцай іхнай: ГПУ й Дэфэнзывы.

Ну, ведама, у рэдакцыі думалі, разглядалі, кумекалі - і прыйшлі да выснаваў, што п.Ш мае благія інфармацыі... Што-як-што, але каб Аляхновіч супрацоўнічаў з ГПУ,- ну, гэта ў галаве ня месьціцца...

І вось я пісаў далей. Паслаў свой рукапіс у расейскай мове ў газэту "Возрожденіе" ў Парыж. Надрукавалі. Прыслалі грошы. Тады я сваім коштам выпусьціў свае ўспаміны кніжкай у польскай мове. Зарабіў. Кніжка разыйшлася. Знайшоўся выдавец на другое выданьне. Зьвярнулася да мяне фірма "6. ЫегЬіпі" з Фірэнцэ. Выдрукавалі па-італьянску "Ьа уегііа зыііа Кыззіа Воізсеуіса". Атрымаў прапановы з Рыо дэ Жанэйро. Зьявілася "Зеіе аппоз паз даггаз зоуіейсаз" па-партугальску.

Друкавала мяне ўкраінскае "Діло", а пасьля выпусьціла асобнай кніжкай "7 літ на Соловках".

Крыху, можа, нязручна аўтару казаць аб сваіх удачах, але мушу гэта зрабіць як уступ да новае штукі, выкінутае ГПУ у дачыненьні да мяне.

Як ужо я сказаў вышэй, "Крыніца" адмовілася друкаваць мае ўспаміны (нават без ганарару!). Я ведаў, што беларускае выданьне кніжкі слаба разыйдзецца. Але мне надта хацелася, каб кніжка мая зьявілася і ў маёй роднай мове...

І вось, у канцы 1937 г. зьявілася "У капцюрох ГПУ".

Я сам займаўся кальпартажам кніжкі. Пасылаў знаёмым праз пошту. Некаторыя прысылалі грошы, іншыя толькі дзякавалі. Раздаў па колькі экзэмпляраў у віленскія кнігарні.

І вось, як я аднойчы зайшоўся ў вадну із гэткіх кнігарняў, каб даведацца, як разыходзіцца кніжка, паміж мною і гаспадаром быў гэткі больш-менш дыялёг:

Гаспадар: - Што гэта вы нарабілі ў Цехацінку?

Я: - Дзе? У Цехацінку, кажаце? Дык гэта было ўжо так даўно... Мусіць, каля 15 гадоў... Ну, бывае... Грахі маладосьці... Рамантычная гісторыя...

Гаспадар: - Не. Не 15 гадоў, але зусім нядаўна...

Я: - Нядаўна? Я нікуды не выяжджаў зь Вільні...

Гаспадар: - Кажуць, што нейкія польскія ксяндзы запрасілі вас на "одчыт", вы зьявіліся зусім п'яны й пачалі там нешта плесьці аб тым, як вас выслала ў Менск польская дэфэнзыва і г.д.

Я: - Што?.. Хто гэта казаў?

Гаспадар спачатку не хацеў выявіць прозьвішча інфарматара. Але ў рэшце рэштаў сказаў: гэта быў Б., бязглузды чалавечак, бацька паршывенькага віленскага камунісьціка...

Гэты чалавечак усю гэтую гісторыю аб Цехацінку расказаў таксама й кс. В.Г. Каму шчэ - ня ведаю.

Вось якія штукі прыдумвалі! Не ўдалося зрабіць з Аляхновіча агента ГПУ, дык папрабуем зрабіць яго агентам дэфэнзывы! Трэба яго неяк апаганіць, запэцкаць, каб страціў у грамадзянства ўсялякі давер...

Пару дзён пасьля я спаткаўся на вуліцы з гэтым Б.

Што-ж гэта вы выдумалі пра нейкі Цехацінак? - спытаўся я, расказаўшы пачутае ад гаспадара кнігарні апавяданьне.

Я? Крый Божа! - адпіраўся ён.- Нічога падобнага! Не Цехацінак, а Цеханавічы. Я быў у Цеханавічах. Там начаваў у ваднэй гасподзе. Гаспадар мне кажа, што быў тут зь Вільні нейкі журналісты, выпіў з хурманом літар гарэлкі й расказваў аб Салоўках... Дык я думаў, што гэта вы.

Ну, дык памятайце: адбрахаць тое, што набрахалі.

Вось як бальшавіцкая погань атручвала мне жыцьцё нават у Вільні!

Канчаю. Я чуў, кажуць, што я за шмат добрага напісаў аб Саветах. Што-ж зрабіць! Я пісаў праўду. А што пры ГПУ крыху лягчэй было, як пры НКВД - гэта не мая віна.

У капцюры НКВД я ня трапіў. Пашанцавала. Калі-б трапіў, ужо ня пісаў-бы гэтых радкоў. І, мабыць, ужо ня траплю.

Вільня 1942 г.



[1] Пазьней памер на Салаўках.

[2] Аднак, гэты рэпэртуар бальшавікі пасьля закваліфікавалі як "нацдэмаўскі" і зьнялі са сцэны.

[3] Атручаны бальшавікамі ў 1922 г.

[4] Тэрэшчанка Кузьма - вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1922 годзе пераехаў з Заходняй Беларусі ў БССР. У тым жа годзе пры нявысветленых абставінах памёр. (Заўвага ўкладальнікаў.)

[5] Застрэліўся у 1931 г., каб ня трапіць у падвалы ГПУ.

[6] Інбелкульт - Інстытут Беларускае культуры - папярэднік Акадэміі навук.

[7] Памёр ад сухотаў на бальшавіцкім выгнаньні ў 1933 г.

[8] Пасьля 5 гадоў вастрогу ГПУ замяніла яму на 10 гадоў савецкага лягеру.

[9] Гэтак называюць у вастрозе даношчыкаў.

[10] У 1934 ці 1935 г. польская ўлада арыштавала Паўлюкевіча й яго судзілі ў Вільні за шпіянаж. Справа адбывалася пры зачыненых дзьверах. Засудзілі яго на 4 гады вастрогу. Тыя, каму ўдалося быць на судзе, казалі мне, што на працэсе выясьнілася, што П. займаўся шпіянажам на карысьць Саветаў ужо даўно. Хто ведае! Можа, ужо як старшыня Беларускай Рады Паўлюкевіч быў на службе Саветаў? Хто ведае? Можа, і забойства паўпрэда было справай сваіх-жа савецкіх рук. Можа, каб ліквідаваць Войкава, Саветы выкарысталі свайго чалавека, гэткім чынам, адным стрэлам забіваючы двох зайцаў: і канфлікт палітычны ёсьць, і Войкава няма.

У Саветаў усё магчыма.

Чорт ведае! Паўлюкевіч ведае. Сталін ведае! Я ня ведаю.

[11] Дом предварнтельного заключенж.

[12] Пару год пасьля застрэліўся перад арыштам, які пагражаў яму.

[13] Тагачасны старшыня Менскага ГПУ.

[14] П-віч дамогся свае мэты. Уцёк з высылкі. Трэба было камусьці расшчапіць лоб - расшчапіў. Дабраўся да Вільні. Скончыў універсытэт. Думаў, што ўжо больш не спаткаецца з бальшавікамі. Спаткаўся аднак У 1940 годзе. Праседзеў у вастрозе адзінаццаць месяцаў. Вайна яго вызваліла.

[15] Пазьней - пад знакам "стаханаўшчыны".

[16] ..."Церквн переделаем на школы"...- Лен^н.

[17] Гэта было напісана пасьля майго павароту з катаргі. Цяпер, у 1941 г., пабачыўшы бальшавікоў у Вільні, я заўважыў з гэтага боку прогрэс. "Матер^нну" даводзілася чуць надта рэдка. Ф. А.

[18] Абток Капры належыць да Італіі. Там Горкі меў сваю собскую вілю. Ф.А.

[19] У гэты час нас штодня бязь зьмены кармілі прасянай (пшоннай) кашай.

[20] Ргепіісе МШ&гіі "Рг^сі зшіегсі"

[21] Нешта праз месяц пасьля звароту ў Польшчу, у канцы кастрычніка, я даведаўся з газэтаў, што ксяндзы, зь якімі я сядзеў разам у Бутырках і снаваў здагадкі аб нашым лёсе, былі вымененыя ў Літву і туды прыехалі. Значыць, не памыляліся тады ў сваіх здагадках.

[22] Старшыня польскай рэпатрыяцыйнай камісіі, Кулікоўскі.

[23] Гэтыя ўспаміны напісаныя ў 1934 г. Тады мне й праз галаву не праходзіла, што з бальшавікамі давядзецца шчэ раз спаткацца.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX