Папярэдняя старонка: Мемуары

Рушчыц Ф. Дзённік 


Аўтар: Рушчыц Фэрдынанд,
Дадана: 20-02-2011,
Крыніца: Мінск, Медысонт, 2002.



ДА ВІЛЬНІ 1894-1904

Мінск Медысонт

2002


УДК 75.03(438) (093.3)

ББК 85.143(3)

Р92

Укладанне, апрацоўка тэксту, прадмова і каментары Э. Рушчыца.

Пераклад з польскай мовы Ф. Янушкевіча.

На вокладцы - рэпрадукцыя карціны Ф. Рушчыца «Зямля»


Выданне «Дзённіка» Ф. Рушчыца ў нашай краіне - гэта частка шматгадовай творчай акцыі «Неба і Зямля Фэрдынанда», якую ладзіць Грамадскае аб'яднанне «Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва» ў гонар слыннага мастака. На яго радзіме адбыліся першыя Міжнародныя пленэры і прайшлі выставы.

Прэзідыум ГА БелАВМ выказвае шчырую ўдзячнасць за дапамогу Эдварду Рушчыцу і яго сям'і, Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Валожынскаму райвыканкаму, Польскаму Інстытуту ў Мінску, ГАА «Осткам-плюс», а таксама асабіста Г. Адамовічу, В. Астроўскаму, В. Буйвалу, Л. Гуляку, Р. Грушу, М. Журкевічу, Т. Нягодзішу, Ц. Карпіньскаму, В. Малішэўскаму, А Сасноўскаму, Л. Харужыку.


Рушчыц Ф.

Р92 Дзённік. Да Вільні: 1894-1904/ Фэрдынанд Рушчыц; Уклад., апрац. тэксту, прадм. Э. Рушчыца; Пер. з пол. Ф. Янушкевіча. - Мн.: Медысонт, 2002. - 186 с. ISBN 985-6530-15-6

Фэрдынанд Рушчыц (10.12.1870 - 30.10.1936 - жывапісец, графік, сцэнограф, педагог) нарадзіўся ў фальварку Багданаў. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў, аддзялення прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта. Усе асноўныя жывапісныя творы Ф. Рушчыца былі створаны ў Багданаве, дзе і пахаваны мастак. УДК 75.03(438)(093.3)

ББК 85.143(3)

© Рушчыц Э., укладанне, апрацоўка тэксту, прадмова, 2002 © ГА «Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва», пераклад, 2002 ŒBN 985-6530-15-6 © Афармленне СП «Медысонт» ООО, 2000


Змест

Прадмова

Выдавецкая заўвага

Раздзел I

Пецярбург, 1894-1897

Раздзел II

Багданаў, 1898-1904

Спіс ілюстрацый


Прадмова

Шмат польскіх мастакоў, якія жылі на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, акрамя мастацтва, займаліся, і часта з вялікім поспехам, прыгожым пісьменствам, якое ўвасаблялася ў розных літаратурных формах: ад навуковых дысертацый па гісторыі мастацтва, мастацкай крытыкі, манаграфічных нарысаў да дзённікава-мемуарнай літаратуры ўключна. Некаторыя мастакі пісалі апавяданні, навелы, драматычныя творы. Таксама не цураліся і паэтычнай творчасці.

Пра вялікую зацікаўленасць грамадства літаратурнай творчасцю мастакоў сведчыць колькасць друкаваных пазіцый, выдадзеных пасля II Сусветнай вайны, перш за ўсё мемуараў і ўспамінаў мастакоў. Сярод іх згадаем «Мемуары» Юліяна Фалата, «Успаміны» Войцеха Косака, «Лісты і ўспаміны» Леона Вычулкоўскага, «Каля мальберта і пры пісьмовым століку» Яна Скатніцкага ці хаця б «Гісторыю жыццяў пагоні за мастацтвам» Зыгмунта Камінскага. Таксама дачакалася публікацыі ліставанне шэрагу мастакоў - Язэпа Хэлмонскага, Войцеха Косака і Вольгі Базнанскай. Колькасць захаваных да нашага часу і выдадзеных дзённікаў выглядае больш сціпла. Аднак яны ўтвараюць надзвычай цікавы раздзел пісьмовых успамінаў, нярэдка ў выглядзе каштоўнага дакумента - жывога і аўтэнтычнага сведчання прамінулай эпохі.

Да шэрагу мастакоў, якія пакінулі пасля сябе сістэматычныя штодзённыя запісы, адносіцца і Фэрдынанд Рушчыц (1870-1936), адзін з найлепшых польскіх пейзажыстаў, усебакова таленавіты мастак. Не толькі жывапісец, але і малявальшчык, графік, тэатральны дэкаратар, пастаноўшчык. Ён быў настаўнікам, цалкам адданым справе арганізацыі культурна-мастацкага жыцця, непарыўнымі сувязямі паяднаны з Вільняй і Віленшчынай.

У свой час Ежы Рэмер напісаў: «Рушчыц належыць пакаленню польскіх мастакоў, якое сваёй творчасцю здабыло незалежнасць польскаму мастацтву. Набытыя ў спадчыну ад продкаў рыцарскія абавязкі, слугаванне зямлі, Бацькаўшчыне і культуры сталі асновай ягонай творчасці і адначасова пераканаўчай сілай для ўмацавання грамадства, у якім ён жыў і тварыў. Творчасць Рушчыца на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай - сведчанне трываласці Польшчы і яе заходнееўрапейскай культуры" [1].

Род Рушчыцаў герба «Ліс» паходзіць з-над Буга [2] па спадчыне атрымалі ва ўладанне Кодзень, прададзены Сапегам у 1511 годзе. У XVI стагоддзі родавым гняздом Рушчыцаў былі Збірогі на Мухаўцы, якія знаходзіліся ў пяці мілях ад Кобрына (у даўнім Брэсцкім ваяводстве), з-за чаго яны атрымалі мянушку Збірагоўскіх. Землі межавалі з уладаннямі Сехнавецкіх, з якіх паходзіў род Тадэвуша Касцюшкі. У 1564-68 гадах Рушчыцы абмянялі Збірогі на Макраны, якія знаходзіліся ў 50 км ад Кобрына, і пасля яны « немалы час» належалі Рушчыцам. Продкі мастака і аўтара «Дзённіка» Фэрдынанда Рушчыца да канца XVIII стагоддзя жылі ў Кобрынскім павеце, дзе ягоны дзед, па прамой лініі ўладальнік фальварка Бакаўшчызна, юрыст, таксама Фэрдынанд (1786-1848), займаўся адвакацкай практыкай. Як упаўнаважаны ўладальніка маярата кн. Радзівіла ён з 1817 па 1829 год засядаў у Радзівілаўскай камісіі, таму часцей знаходзіўся ў Вільні. У 1825 годзе ажаніўся з Ганнай Чахавічанкай (1800-1874), дачкой харунжага Завілейскага (Свянцянскага) павета, якая прынесла яму ў пасаг фальварак Вайганы (Ашмянскі павет), побач з Багданавам (80 км на паўднёвы ўсход ад Вільні).

Паколькі неўзабаве Багданаў больш чым на сто гадоў стане сямейным гняздом Рушчыцаў, гісторыя яго выклікае цікавасць. Землі да паловы XVI стагоддзя ўваходзілі ў склад шырокаабсяжных уладанняў князёў Альгімонтавічаў Гальшанскіх. Каля 1525 года Алена, апошняя гальшанская княжна, выйшла замуж за Паўла Сапегу з кодзенскай лініі Сапегаў, яна і ўнесла спадчыну Альгімонтавічаў у дом Сапегаў. Багдан (памёр у 1593 годзе), сын Паўла Сапегі, брэсцкі і смаленскі кашталян, яшчэ перад 1559 годам заклаў другі, апрача Гальшан, маёнтак, якому даў назву ад свайго імя - Багданаў. Багданаў пасля Сапегаў належаў Валовічам, Пацам і Данілевічам. У 1742 годзе Багданаў у Данілевічаў набыў Тамаш Ляховіч-Чаховіч. Апошняму выбранаму шляхтай Ашмянскага павета маршалку Казіміру Чаховічу (памёр у 1834 годзе) - унуку Тамаша - Багданаў удзячны за закладку «сада небывалага з бабрыным гадавальнікам у капанай сажалцы». Побач са старым домам, складзеным каля 1690 года з лістоўніцы, ён з вялікім «sumptem» паставіў з ёмістым склепам скарбоўню, якую Рушчыцы перабудавалі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, надаўшы ёй форму двухпавярховага мураванага будынку, прызначанага пад жыллё і празванага «Мурам». Як піша аўтар манаграфіі пра Ашмянскі павет Часлаў Янкоўскі, «любіў пан маршалак жыць з размахам. Бабры звяліся, і ў недабудаванай скарбоўні ніколі ні адзін грош на даўжэйшы адпачынак не схаваўся» [3].

У 1827 годзе, пад канец свайго жыцця, Казімір Чаховіч вымушаны быў закласці Багданаў. Пасля ягонай смерці, пры жонцы маршалка спадарыні Чаховіч, застаецца толькі сам фундуш, выстаўлены ў 1836 годзе на аўкцыён. У тым жа годзе Багданаў з аўкцыёна набыў вышэйзгаданы адвакат Фэрдынанд Рушчыц, дзед мастака.

Новы ўладальнік Багданава і пасажных жонкі, размешчаных па суседству

Вайганаў меў трох сыноў: Эмануэля (1827-1905), Эдварда (1830-1910) і Максімільяна (1841-1867). Усе тры браты - вьпускнікі Брэсцкага кадэцкага корпуса - выйшлі ў адстаўку ў капітанскім чыне. Толькі ў 1882 годзе яны ўзяліся за падзел маёмасці (праз шмат гадоў пасля заўчаснай смерці Максімільяна). Пры лёсаванні Багданаў дастаўся Эдварду, Вайганы - Эмануэлю. Пасля смерці Эмануэля Багданаў і Вайганы перайшлі да адзінага спадкаемцы - Эдварда Рушчыца (бацькі мастака) і ягоных нашчадкаў.

Яшчэ служачы ў Лібаве, Эдвард Рушчыц у чыне паручніка 22 лістапада 1858 года ажаніўся з Ганнай Маргарытай Альвінай Мунх (1837-1918), дачкой шкіпера і ўладальніка гандлёвага карабля Марка Андрэаса Мунха (1803-1864, Лібава), які нарадзіўся ў Нексё на Барнгольме. Нягледзячы на тое, што Альвіна Мунх была датчанкай, узгадаванай замежным асяроддзем у Лібаве, пад уздзеяннем мужа і ўплывам ягонай сям'і яна лічыла Польшчу сваёй другой радзімай. Эдвард і Альвіна мелі чатырох дачок: Марылю, што памерла ў дзяцінстве (1859-1863); Ганну, па мужу баранеса Корф (1861-1909); Адэлю (1863-1881) і Вольгу, па мужу Раніш (1864-1944), а таксама маладзейшага за іх адзінага сына Фэрдынанда (1870-1936) - будучага мастака. Згодна з рэлігійнымі прынцыпамі, дачок хрысцілі і выхоўвалі адпаведна веравызнанню іх маці Альвіны ў евангелісцка-кааўгсбурскай веры, а сын Фэрдынанд па веравызнанні бацькі быў рыма-каталіком. Як адзначалі іх сучаснікі, у сям'і Рушчыцаў панавала атмасфера шчырай рэлігійнай талерантнасці [4].

Пасля Студзеньскага паўстання, ад невыноснага жыцця ва ўмовах мураўёўшчыны, Рушчыцы былі вымушаны пакінуць Багданаў і здаць яго ў арэнду. Месцам свайго жыхарства яны абралі Лібаву, дзе Альвіна Рушчыц правяла сваю маладосць і якая была добра знаёмая яе мужу па вайсковай службе.

У Лібаве ён атрымлівае пасаду ў будаўнічай канторы Лібава-Роменскай чыгункі, а напрыканцы 70-х гадоў пазамінулага стагоддзя, пасля пераезду разам з жонкай, дочкамі і сынам Фэрдынандам у Менск-Літоўскі, становіцца начальнікам аддзела рахункаводаў у кіраўніцтве будоўляй чыгункі.

У 1883-1890 гадах малады Фэрдынанд вучыўся ў Менскай дзяржаўнай класічнай гімназіі. Як згадвае ягоны калега і сябра Язэп Вяжынскі, «Фэрдзя быў першым вучнем на працягу ўсёй вучобы ў гімназіі, яго імя штогод змяшчалася на залатой табліцы. Для яго не было цяжэйшых і лягчэйшых прадметаў, як па лаціне ці грэцкай, так і па рускай мовах і матэматыцы ён атрымліваў самыя высокія адзнакі. Быў не толькі здольныў навуках, але і ўпарты ў працы» .

На працягу ўсёй вучобы Фэрдынанд наведваў урокі малюнка. Першым ягоным настаўнікам быў Кузьма Якаўлевіч Ярмакоў, выхаванец Пецярбургскай АМ, пра якога Рушчыц назаўсёды захаваў памяць, прыгадваў з удзячнасцю і павагай.

Пасля заканчэння гімназіі з залатым медалём ён, згодна з бацькоўскім жаданнем, увосень 1890 года паступае на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта Адначасова з вучобай ва універсітэце ў наступным навучальным годзе ён вольным слухачом наведвае Акадэмію мастацтваў. У 1892 годзе, пасля другога курса, мяняе спецыялізацыю: здае конкурсныя іспыты ў Акадэмію. У першыя гады навучання ягоным настаўнікам быў прафесар I. I. Шышкін. Пасля выхаду Шышкіна з Акадэміі ў 1895 годзе Рушчыца ў свой «майстар-клас» прымае А. I. Куінджы. « У Шышкіна, - як запісаў у сваім «Дзённіку» мастак, - мы навучыліся малюнку, тэхніцы, так бы мовіць, арыфметыцы, зараз мусім перайсці да абагульненняў - да алгебры, кампазіцыі».

У майстэрні Куінджы вакол асобы майстра ў тыя гады сабралася група таленавітых вучняў, імёны якіх у хуткім часе набудуць вядомасць, сярод іх Аркадзь Рылоў, Аляксандр Барысаў, Мікалай Рэрых, Канстанцін Багаеўскі, латыш - Вільгельм Пурвіт, палякі - Канстанцін Урублеўскі і Фэрдынанд Рушчыц. Падчас навучання ў АМ Рушчыц, па парадзе Шышкіна, зрабіў шэраг пленэрных вандровак; першыя дзве ў час вакацый 1894-1895 гадоў прывялі яго ў Крым. Маршрут абедзвюх паўтараўся: з Менска праз Кіеў, Адэсу, Балаклаву да Алупкі; назад - праз Ялту, Севастопаль. Летам 1896 года ён накіраваўся ў сваё першае замежнае падарожжа, шлях якога праз Шчэцін, выспу Рукен вёў у паўднёвую Швецыю (Мальмё, Кальмар, Баргхольм, Візбы). Упершыню ён наведаў Берлін. Налета было не толькі новае падарожжа на Рукен, але адначасова і на дацкую выспу Барнхольм - і першае спатканне са сваякамі ягонай маці.

4 лістапада 1897 года Рушчыц закончыў Акадэмію і атрымаў званне мастака. З дыпломнай выставы, на якой ён паказаў тры вялікія карціны - «Вячэрняя зорка», «Трытоны» і «Вясна», апошнюю для сваёй калекцыі ў Маскве набыў Павел Траццякоў. Праз некалькі месяцаў, у 1898 годзе, на Веснавой выставе ў Акадэміі маскоўскі калекцыянер Сава Марозаў купіў карціну Рушчыца «Млын узімку», што дазволіла мастаку зрабіць улетку больш працяглае падарожжа па Заходняй Еўропе з мэтай далейшага мастацкага ўдасканальвання. На працягу амаль двухмесячнай вандроўкі за мяжой ён зноў наведвае Нямеччыну (Берлін, Дрэздэн, Мюнхен, Кёльн), Парыж, Астэндэ, Брусель, Базель, Люцэрн, Мілан, Верону, Венецыю і Вену.

1898-1904 гады мастак правёў у Багданаве, дзе пасля заканчэння Акадэміі асеў на сталае жыхарства. Пасля шматгадовага заняпаду тагачасны Багданаў пачаў набываць сваё ранейшае аблічча У значнай ступені гэта было заслугай бацькі Рушчыца, які пасля выхаду на пенсію пасяліўся ў Багданаве і заняўся занядбанай гаспадаркай.

У жыцці мастака тыя гады найбольш плённыя для ўсёй ягонай жывапіснай творчасці. Галоўным натхненнем стаў краявід роднай зямлі. Тады была створана большасць ягоных слынных прац: «Зямля» (1898), «Млын» («На Запрудзе» - 1898), «Апошні снег» (1898-1899), «Крэва» (1898), «Балада» (1899-1900), «Дажынкі»

(1900), «Вечар - Вілейка» (1900), «З берагоў Вілейкі» (1900), «Пустка» (1901),«Эмігранты» (1902), «Мінулае» (1902), «Стары дом» (1903), «Зімовая казка» (1904).

У першыя гада пасля заканчэння Акадэміі мастак падтрымлівае трывалыя кантакты з Куінджы і калегамі па вучобе, сведчаннем чаму з'яўляецца ягоны ўдзел у Веснавых выставах у Пецярбургскай АМ у 1898-1900 гадах, а таксама па запрашэнні Сяргея Дзягілева і Аляксандра Бенуа ён бярэ ўдзел у выставах «Мир искусства» у 1899-1901 гадах у Пецярбургу. Трывалыя кантакты Рушчыца з Пецярбургскім асяроддзем паступова слабеюць. Падставай, з аднаго боку, на думку Рушчыца і яго сяброў, былі несправядлівыя закіды крытыкаў, скіраваныя супраць вучняў Куінджы; з другога боку, усё слабейшы ўзровень выстаў у Акадэміі, што прывяло да адмовы ад удзелу ў іх. Апошні раз Рушчыц выстаўляецца ў Расіі ў Маскве ў 1902 годзе з суполкай мастакоў «Мир искусства». Разам з тым мастак усё часцей экспануе свае творы на краявых выставах. У 1899 годзе ён упершыню выставіў у Вільні некалькі сваіх карцін і эцюдаў, а ў снежні таго ж года дэбютаваў у Варшаве, выстаўляючыся ў ТЗПМ з гуртам польскіх сяброў, выхаванцаў Пецярбургскай акадэміі. Як успамінаў Карагш Ціхі, «..ад сённяшняй раніцы невядомы мастак становіцца слынным, і прозвішча Рушчыц грымнула на ўсю Польшчу». Славутая карціна «Зямля» тады ж набываецца Варшаўскім Таварыствам заахвочвання прыгожых мастацтваў [5].

У 1900 годзе па запрашэнні Таварыства польскіх мастакоў «Sztuka» Рушчыц бярэ ўдзел у юбілейнай выставе - з нагоды 500-годдзя Ягайлаўскага універсітэта. Ён знаёміцца са Станіславам Выспянскім, Янам Станіслаўскім, Язэпам Мехоферам і шматлікімі іншымі прадстаўнікамі польскай культуры і мастацтва. Восенню таго ж года яго прымаюць у сябры ТПМ «Sztuka», пасля чаго ён бярэ актыўны ўдзел ва ўсіх выставах гэтага Таварыства ў краіне і за яе межамі. За карціну «Лясны ручай» Польская акадэмія навук у Кракаве ў 1902 годзе прызначае ўзнагароду фундацыі Пробуса Барчэўскага. Рушчыц двойчы арганізоўвае выставы гэтага Таварыства: у Венскім будынку Сэцэсіі (1902) і ў Палацы Гагенбунду (1908). У 1903 годзе мастак па ўласнай ініцыятыве арганізаваў і падрыхтаваў у Віленскім павільёне Бернардынскага скверу выставу ТПМ «Sztuka». Вільня ўпершыню атрымала магчымасць пазнаёміцца з карцінамі братоў Гярымскіх, Хэлмонскага, Станіслаўскага, вітражамі Выспянскага і г. д.

Зімой 1903-1904 гадоў Рушчыц прымае ўдзел у арганізацыі Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве (стала дзяржаўнай толькі ў 1923 г.), ініцыятарамі ўтварэння якой былі: уладальнік маярата граф Адам Красінскі, уладальнік маярата граф Маўрыцый Замойскі і мастак Казімір Стаброўскі. Дзякуючы энергічнай дзейнасці Стаброўскага статут Школы атрымаў падтрымку Пецярбурга, і яна адчыняецца 15 сакавіка 1904 года. Дырэктарам школы становіцца Казімір Стаброўскі, а мастакі - Конрад Кшыжаноўскі, Фэрдынанд Рушчыц, Караль Ціхі і скульптар Ксаверы Дунікоўскі - прафесарамі. Утварэнне школы мела агульнанацыянальнае значэнне, паколькі тады, пад расейскай акупацыяй, яна была адзінай вышэйшай польскай школай мастацтваў. Месцілася школа на рагу вуліц Вяжбовай і Трэмбацкай. Неўзабаве атрымалі таксама памяшканне на вуліцы Гожай, 35, куды былі пераведзены майстэрні Дунікоўскага і Ціхага.

Пра заняткі з вучнямі Ціхі згадвае: «Лазенкі сталі пляцоўкай Рушчыца. Штотыдзень пад яго кіраўніцтвам праходзіла новая майстэрня. Кожную суботу па абедзе мы ладзілі прагляд, і гэта так кранала вучняў, што ўсе, нібы на ўрачыстасць, прыходзілі святочна апранутыя. Вучні былі дасканалым матэрыялам, і яго ўвесь час прыбывала. У майстэрнях на Вяжбовай рабілася зацесна» [6]. Адначасова Рушчыц вёў пленэрныя заняткі ў Саскай Кэмпе на Вісле. З вучнямі ён выязджае ў Ловіч, і бліжэй, у Небарова і Аркадыю. Наведваліся таксама ў больш аддаленыя мясцовасці, такія як Казіміраў на Вісле, Яновец, Люблін, Чэрвінск і Плоцк. З тых мастакоўскіх вандровак захаваўся шэраг малюнкаў Рушчыца У Варшаве ён жыў на Алеях Уяздоўскіх на пятым паверсе новай мураванкі, якая была ўласнасцю Маўрыцыя Спакорнага. З вокнаў двух сумежных пакояў, апісанне якіх захавалася ў нататніках мастака, паўставаў прыгожы краявід з паркам Уяздоўскіх і Віслай [7].

На жаль, першы год жыцця Рушчыца ў Варшаве азмрочыў скандал крыўдзіўся, калі ў снежні 1904 года яго дзве карціны выстаўны камітэт адхіліў са штогадовай выставы ў «Захэнце». Гэта прывяло да некалькіх «спраў ганаровых» і двубояў. А скончылася ўсё трагічна: 18 студзеня 1905 года. Ксаверы Дунікоўскі, справакаваны Паўлішакам, баронячы ўласны гонар, стрэліў у яго. Стрэл стаў смяротным. Трагічныя здарэнні зрабілі надзвычай моцнае ўражанне на Фэрдынанда Рушчыца. У «Дзённіку» мастака ёсць словы, якія адносяцца да першага перыяду ягонай дзейнасці ў Варшаве: «...У Варшаву я прыехаў поўны светлай веры, поўны жадання даваць, напоўнены вялікай радасцю, жыццём і прыгажосцю. Прыйшоў, быццам несучы мастацкай формы пасудзіну, напоўненую каштоўнай вадкасцю. I гэты неспадзяваны, хамскі, прыхаваны штуршок. Яшчэ мацней я ўхапіўся за тое, што нёс у руцэ. Аднак таго пахкага каштоўнага напою паменшала. Яно пралітае і змарнаванае. Ці было патрэбнае? Магчыма. Магчыма, нам нельга памыляцца, не трэба бачыць людзей лепшымі, чым яны ёсць. Хіба заўсёды павінны адчуваць боль ад неразумення і няўдзячнасці...»

Як згадвае сябра мастака Язэп Вяжынскі, «у тым жаху мы пражылі некалькі месяцаў. Элінская натура Фэрдынанда проста арганічна не пераносіла ціску гэтых цяжкіх хмараў, што зацягнулі мастацкі далягляд Варшавы» [8].

У красавіку 1905 года сябры на дваіх здымаюць невялікі, ацалелы да нашага часу палац з маленькім паркам і перабіраюцца ў падваршаўскую «Італію». Там іх наведвалі шматлікія знаёмыя і сябры. «Кожны цягнік выкідваў варшаўскіх гасцей. Маладыя галасы - гэта вучні Рушчыца са Школы прыгожых мастацтваў» [9], - праз гады занатаваў Вяжынскі.

Да варшаўскага перыяду творчасці мастака належыць адзін з найбольш вядомых ягоных твораў «Nec теrgitur», а таксама нізка пастэльных малюнкаў, прысвечаных «Італіі» (загінула ў 1944 годзе).

6 студзеня 1907 года ў Кракаве памірае Ян Станіслаўскі. Рушчыц бярэ ўдзел у пахаванні, і ад імя Варшаўскай ШПМ прамаўляе на Ракавіцкіх могілках, развітваючыся з вялікім мастаком, з якім быў у сяброўскіх адносінах. Ад Рады Кракаўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Рушчыц атрымлівае запрашэнне на вакантнае пасля смерці Станіслаўскага месца загадчыка катэдры пейзажнага жывапісу. У чэрвені 1907 года ён звальняецца з Варшаўскай ШПМ і ў лістападзе таго ж года пераязджае ў Кракаў. Яшчэ ўлетку яго выбіраюць старшынёй ТПМ «Sztuka». Як успамінаў Караль Ціхі, «Рушчыц сутыкнуўся ў Кракаве з шэрагам непаразуменняў. Хоць ад іх ён трымаўся на адлегласці, аднак адразу было зразумела: знаходжанне яго ў Кракаўскай акадэміі - часовы прыпынак. Ніяк там не прыжыўся» [10].

Да канца навучальнага 1907-1908 года Рушчыц ўзначальваў у АГТМ гэтак званую спецыялізаваную пейзажную школу. Інтрыгі ў Акадэміі і разлад сярод кракаўскіх мастакоў прывялі ў чэрвені 1908 года да шматлікіх «спраў ганаровых» і двубояў, што дало Рушчыцу падставу адмовіцца ад кіраўніцтва катэдрай у Акадэміі. Ён прымае рашэнне аб выездзе з Кракава

«Год за годам, - пісаў ён у сваім «Дзённіку», - нагрувашчваецца смутак. Калісь, пасля варшаўскіх перажыванняў, зламаны, я шукаў «Італію», цяпер, пасля кракаўскіх выпрабаванняў, зноў вярнуўся той самы сум. І тады, і цяпер я шмат думаю пра тое, чаму людзі не бачаць, чым магло б стаць жыццё пры дасягнутай унутранай гармоніі, пры ўсталяванай радасці жыцця».

Напрыканцы 1908 года мастак развітваецца з Кракавам і вяртаецца да роднай Вільні, каб у меру сваіх сіл «служыць справе ўздыму мастацкай культуры гэтай часткі края». У наступныя гады было шмат захадаў выцягнуць Рушчыца на пакінутыя ім катэдры ў Кракаве і Варшаве, аднак станоўчых вынікаў захады не далі.

Вярнуўшыся ў Вільню, Рушчыц меў за плячыма больш за трыццаць восем гадоў жыцця і амаль усю жывапісную творчасць. У 1906-1907 гадах паўстала ўжо няшмат карцін мастака, іх сюжэтамі галоўным чынам сталі інтэр'еры бацькоўскай хаты ў Багданаве. Сярод іншага, «Пакой бабулі», «Камінок», «Пасля балю», а таксама вытрыманыя ў далікатнай каляровай гаме «Бляклае сонца» і «Вясна». 1908 год прынёс апошні алейны твор мастака - «Гняздо», з фрагментам роднага дома на фоне разбуялай багданаўскай зеляніны і цяжкіх дажджовых хмар. Гэтая карціна сімвалічна замыкае жывапісную творчасць мастака, паколькі да варштатнага жывапісу Рушчыц па-сапраўднаму ўжо ніколі не вярнуўся.

З часу пераезду ў Вільню «яго захапленнем і прызначэннем, - як піша Часлаў Янкоўскі, - становіцца прышчэпліванне віленскаму грамадству зачаравання прыгажосцю, разумення прыгажосці, ушанавання прыгажосці. Ад моманту з'яўлення ў Вільні Рушчыца ніводнае мерапрыемства, ніводная ўрачыстасць, ніякі грамадскі і нацыянальны рух не адбываўся без яго ўдзелу» [11]. Сваю мастацкую дзейнасць ён распачынае ў траўні 1909 года інсцэніроўкай «Лілеі Венеды» Нуны Младзяёўскай у Польскім летнім тэатры. Драма Славацкага была пастаўлена ў 24 сцэнах з пралогам, скампанаваным Рушчыцам. Як напісала ў 1937 годзе Марыя Александровіч, праз 28 гадоў пасля паказу спектакля: «Чары мастацтва так авалодалі ў той час самымі непадатлівымі на ўздзеянне прыгажосцю гледачамі, што тая ноч у Летнім тэатры на Віленцы да сённяшняга дня жыве ва ўспамінах старых віленчукоў як найбольш моцнае тэатральнае ўражанне» [12]. За «Лілеяй Венеды» адбываюцца наступныя тры яскравыя відовішчы з дабрачыннымі мэтамі: кірмаш-фестываль у Гарадской залі ў 1910 годзе, праз год «Сны аб прыгожым» - жывыя карціны паводле англійскіх рафаэлітаў, а ў 1912 - другі кірмаш пад назвай «У свеце казак і цацак» для дзяцей. Апошняе відовішча карысталася незвычайнай папулярнасцю і паўтарылася тройчы.

У надзвычайна цяжкіх варунках (Польскі тэатр у Вільні месціўся тады ў драўляным « будане», які застаўся ад цырка на Лукішках) Рушчыц у снежні 1912 года праектуе дэкарацыі і робіць эскізы касцюмаў для неарамантычнай драмы Растанда «Арлянё». У наступным месяцы ён ладзіць «Вечар паэзіі» - уласную пастаноўку з дэкарацыямі, прысвечаную тром вестунам: Красінскаму, Міцкевічу і Выспянскаму. Паказ складаўся з трох частак - уступу да «Нябоскай камедыі», карціны «Пра тое ж марыць на парыжскім бруку ...» Міцкевіча і «Варшавянкі» Выспянскага. Часлаў Янкоўскі пад уражаннем ад таго вечара занатаваў: «Штораз выразней, штораз смялей вымалёўваецца місія Рушчыца на любімай яго Літве, місія пашырэння сярод нас зачаравання прыгажосцю...» [13].

Віленскія інсцэніроўкі прынеслі Рушчыцу славу. Вясной 1914 года дырэктар новага будынка Польскага тэатра ў Варшаве Арнольд Шыфман даручае яму пастаноўку «Балядзіны» Славацкага. Спектакль, прэм'ера якога адбылася 7 траўня 1914 года, стаў вялікім трыумфам Рушчыца. Яго эскізы дэкарацый і касцюмаў назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю польскай сцэнаграфіі.

Заслугоўвае таксама згадак ягонае плённае супрацоўніцтва з Вацлавам Студніцкім - будучым дырэктарам Дзяржаўнага архіва ў Вільні, у выніку якога на мяжы 1910-1911 гадоў узнік супольна рэдагаваны ілюстраваны часопіс, прысвечаны мастацка-культурным падзеям рэгіёну і ягоным сувязям з Польшчай. На жаль, ён быў хутка забаронены царскай цэнзурай. Асаблівыя заслугі Рушчыца ў развіцці віленскай кнігі. Кніжная графіка ў ягонай творчасці займала надзвычай важнае месца. Як пісалі віленскія бібліяфілы, «кніга, зробленая рукой прафесара Рушчыца, - цэлая эпоха ў гісторыі віленскага кнігадрукавання. Яна з'яўляецца відавочным знакам усёй культуры Вільні пасля 1905 года. [...] Увогуле Рушчыцаўскі стыль у графіцы, у прыватнасці, у кніжнай, валодае непараўнальнымі чарамі ўздзеяння. Сутнасць гэтага стылю грунтуецца перш за ўсё на тым, што мастак у сваёй творчасці заўсёды аб'ядноўвае думку з пачуццём і адначасова, уваходзячы ў аўтарскую ідэю твора, пластычнымі сродкамі прамаўляе да ўяўлення і сэрца чытача альбо гледача..» [14].

У апошнія гады перад I Сусветнай вайной выходзяць яго найбольш прыгожа аздобленыя кнігі: «Жураўцы» (1910), «Імартэлі» Славацкага (1910), «Шубраўцы ў Вільні» (1910), «Літва і Русь - памяці Сыракомлі» (1912), «Вільня сто гадоў таму» (1912) і шмат іншых. Яны сталіся сапраўдным выдавецкім набыткам, чаго пры тагачасным паліграфічным узроўні было не так проста дасягнуць.

Гэты перыяд дзейнасці Рушчыца, поўны дынамічнай творчасці, прынёс вялікія перамены ў яго асабістае жыццё. У 1909 годзе ў Багданаве памірае сястра Ганна Корф, а праз год у Вільні - бацька Эдвард. Смерць бацькі ўсклала на мастака новыя абавязкі, звязаныя з апекай над гаспадаркай у Багданаве. Цяпер ён вымушаны дзяліць свой час між Вільняй і Багданавам.

У 1912 годзе мастак знаёміцца са сваёй будучай жонкай - у той час 20-гадовай Гінай Раўцк, дачкой Аскара Раўцка, уладальніка Парудаміна пад Вільняй, кіраўніка віленскага аддзялення Страхавога таварыства. Яны ўзялі шлюб 25 лістапада 1913 года ў Вільні на Зарэччы ў невялікім касцёльчыку святога Баўтрамея. На пачатку I Сусветнай вайны Рушчыц знаходзіўся пераважна ў Вільні, дзе між іншым заняўся ўпарадкаваннем мастацкіх збораў «Таварыства сяброў навукі». Вясной 1915 года ён праілюстраваў два першыя нумары віленскіх штотыднёвікаў «Рrzyjaciela» і «Jutrzenki» з матэрыяламі, прысвечанымі Польшчы. Пасля заняцця 18 верасня 1915 года немцамі Вільні і 24 верасня - Багданава, мастак ўвесь час знаходзіўся ў сябе на вёсцы - да красавіка 1919 года.

У 1915-1918 гадах Багданаў апынуўся ў прыфрантовай паласе на адлегласці 8-9 км ад перадавой лініі акопаў. У самым маёнтку размясціўся штаб корпуса (Сeneralkommando zur besonderen Verwendung № 57) на чале з начальнікам корпуса генералам Рудольфам Пітэрам фон Фромэлем. Фэрдынанду Рушчыцу на нізе мураванкі пакінулі толькі два пакоі і кухню, у якіх разам з сям'ёй і прыслугай, сярод нагрувашчанай мэблі і пакункаў, у вельмі цяжкіх умовах ён перажыў нямецкую акупацыю. Усе навакольныя вёскі былі занятыя вайсковымі часткамі, прычым жыхароў у большасці эвакуіравалі. Магчымасці руху цывільнага насельніцтва былі абмежаваны да мінімума. Наведванне нават суседняй вёскі патрабавала атрымання (з вялікім клопатам ) прапускоў, не кажучы ўжо пра паездку ў Вільню. Нягледзячы на такія цяжкасці, Рушчыц не разарваў сувязі з Вільняй і яе мастацкім і культурным жыццём, якое працягвалася не зважаючы на акупацыйны рэжым.

Напрыканцы снежня 1918 года ўсю Усходнюю Віленшчыну, уключаючы Ашмянскі павет і Багданаў, акупавала Чырвоная армія, якая 5 студзеня 1919 года, пасля некалькіх дзён змагання з польскімі атрадамі самаабароны таксама заняла Вільню. Перыяд той першай бальшавіцкай акупацыі, які працягваўся амаль чатыры месяцы, мастак перажыў у Багданаве, што ў тагачасных умовах сведчыла пра ягоную вялікую асабістую мужнасць. Жадаючы зарыентавацца ў агульнай сітуацыі, у сярэдзіне красавіка 1919 года мастак фурманкай выбіраецца ў Вільню. У Тургелях ён сустрэўся з польскімі атрадамі падпалкоўніка Бяліны-Пражмоўскага, з якімі і прайшоў шлях да горада, а ў Вялікую Суботу, 19 красавіка 1919 года, стаў сведкам вызвалення Вільні.

З гэтага моманту, пасля 90-гадовага заняпаду, набыла актуальнасць справа адраджэння Віленскага універсітэта Ужо на пачатку траўня Рушчыц абіраецца сябрам Камітэта аднаўлення Віленскага універсітэта, а неўзабаве арганізацыйная камісія па вяртанні страчанай маёмасці універсітэта даручыла яму вярнуць да жыцця факультэт прыгожых мастацтваў, адзін з шасці факультэтаў адроджанага універсітэта Як згадваў тагачасны дырэктар дэпартамента навукі і вышэйшай школы Міністэрства адукацыі прафесар, доктар Адам Вжосак, «нямала было апанентаў уключэння факультэта ва універсітэт. I калі факультэт і быў створаны - у тым амаль выключна заслуга прафесара Рушчыца...» [15].

Ён удзельнічае ў рэдагаванні Статута, у падрыхтоўчых і арганізацыйных мерапрыемствах па адраджэнні універсітэта. Рушчыц імкнецца знайсці арганізацыйныя формы для факультэта прыгожых мастацтваў; шукае кандыдатаў на вакансіі выкладчыкаў катэдры і дадатковыя сродкі. Сочыць за вяртаннем гістарычным сценам універсітэта іх даўнейшага выгляду. Надае універсітэцкім дворыкам імёны - першага рэктара Пятра Скаргі, астранома Марціна Пачобута, паэта Мацея Сарбеўскага, мастака Францішка Смуглевіча і выпускнікоў гэтага універсітэта Адама Міцкевіча і Юльюша Славацкага. Некаторыя з дворыкаў захаваліся да сённяшняга дня. Як занатоўвае Ежы Рэмер, «Рушчыц жыве тымі сівымі мурамі. Ходзіць каля іх гаспадаром - аглядае, раіць і дабудоўвае» [16].Стварае інтэр'еры Калоннай залы, залы Снядэцкіх і памяшканняў факультэта прыгожых мастацтваў. Праектуе універсітэцкія рэгаліі (рэктарскія і дэканскія нагрудныя ланцужкі), мантыі, памятныя табліцы, пячаткі, запрашэнні і праграмы. «Шырокай брамай, - гаворыць Рэмер, - і уваходзіць прыгажосць у сцены універсітэта Стафана Батуры. Уваходзіць дзякуючы Рушчыцу, не без уплыву ўтворанага ім факультэта прыгожых мастацтваў. Яго мастацтва ніколі не канцэнтруецца ў адным месцы і ў адным прадмеце. Сімвалам гэтага з'яўляецца рэктарскі ланцужок, ствараючы які, мастак хацеў, каб акрамя эмблемаў навукі і мастацтва для кожнага факультэта быў уведзены і раслінны (дрэвы, кветкі) матыў, які з часам мог бы стаць апазнавальным знакам кожнага з факультэтаў» [17]. «Хацеў бы, - запісвае Рушчыц у тлумачэннях, - каб некалі, калі кожны факультэт будзе мець уласную сядзібу, былі б высаджаныя адпаведныя дрэвы, а абраная для кожнага факультэта кветка стала б адметнай адзнакай на ўрачыстасцях ці падчас вандровак выкладчыкаў і студэнтаў» [18]. «Бласлаўлёныя хвіліны таго рамантызму, паколькі ў іх захоўваецца адбітак маладосці і водар жыцця, адвечныя і заўсёдныя вартасці. У іх прыхавалася таямніца творчасці мастака...» [19].

28 жніўня 1919 года Галоўны начальнік Язэп Пілсудскі зацвярджае пяць першых кандыдатур Рады універсітэта імя Стафана Батуры (УСБ), у тым ліку Фэрдынанда Рушчыца. У верасні таго ж года ён абіраецца ардынарным прафесарам жывапісу УСБ.

У дзень адкрыцця Віленскага універсітэта 11 лістапада 1919 года Рушчыц па ўласным сцэнарыі ладзіць урачысты вечар у тэатры на Пагулянцы, які складаўся з фрагментаў «Жыгімонта Аўгуста» Выспянскага, карціны «Сто гадоў таму», у якой адлюстраваны момант уручэння маладому Міцкевічу ў Калоннай зале Віленскага універсітэта дыплома пра заканчэнне, а таксама дванаццаць фрагментаў з драмы Выспянскага «Легіён».

Падчас бальшавіцкага контрнаступу 1920 года мастак у Варшаве падаецца ў войска вольназапісаным. Восенню таго ж года як адзін з першых прафесараў вяртаецца ў Вільню і бярэцца за працу па перапыненай ваеннымі падзеямі арганізацыі і пашырэнню факультэта прыгожых мастацтваў УСБ.

Рушчыц прымае ўдзел ва ўсіх падзеях грамадска-культурнага жыцця Вільні. У 1919 годзе ён выбіраецца радным горада Вільні. Абавязкі раднага Рушчыц выконвае без перапынку да 1927 года, узначальваючы камісіі па назвах вуліц і паркаў у Гарадской радзе. Ён з'яўляецца ініцыятарам і старшынёй Таварыства аматараў Вільні, кіраўніком Камітэта будаўніцтва помніка Вызвалення, шматгадовым віцэ-прэзідэнтам Камітэта будаўніцтва помніка Адаму Міцкевічу ў Вільні, кіраўніком мастацкай секцыі гэтага ж камітэта. У 1927 годзе ён узначаліў мастацка-дэкарацыйную секцыю Камітэта па каранацыі абраза Вострабрамскай Маці Божай.

Апрача педагагічнай і грамадскай працы, Рушчыц і далей займаецца ў Вільні ўсімі тымі формамі творчай дзейнасці, што і да I Сусветнай вайны. Малюе вокладкі, кантралюе кніжную паліграфію і выдавецтвы, аздабляе праграмы, запрашэнні, афішы, паштовыя і разліковыя маркі, медалі, пячаткі і эмблемы. Паводле ягоных эскізаў вырабляецца больш за дзесяць штандараў для войска, рамесных цэхаў, школ, таварыстваў, у тым ліку штандар Польскай студэнцкай моладзі УСБ. У 1921-1923 гадах ён ставіць па ўласных сцэнарыях ў гарадской зале паратэатральныя спектаклі, яскравыя відовішчы з шырокім удзелам студэнтаў УСБ, якімі пасля адчыняліся штогадовыя студэнцкія балі. Іх храналагічны пералік: «Кулік сто гадоў таму», «Гульбішча на Ніжнім замку ў часы Жыгімонта і Барбары», а таксама «Уцёкі ў прастору». Як згадвае ўдзельнік тых вечароў Ігнат Відаўскі, «гэта заўсёды былі сцэнічныя кампазіцыі з вялікім размахам, задуманыя, створаныя і выкананыя Рушчыцам. Да сумеснай працы ён прыцягваў маладых паэтаў, мастакоў, архітэктараў, музыкантаў, дэкаратараў; умеў ад кожнага атрымаць тое, на што ён здатны, і нават больш. Умеў перадаць выканаўцам і супрацоўнікам частку сваёй творчай энергіі і ўзняць да адпаведнага ўзроўню. [...] Бясконца шчодрыў сваім рознабаковым багацці, нястомны [...], ён быццам хацеў усю сваю невычарпальную мастацкую скарбонку перадаць маладым. [...] Будучым спевакам, мастакам і будаўнікам яго любімага горада» [20].

У міжваенны час у прафесійных тэатрах Вільні Рушчыц ладзіць два спектаклі: у 1924 годзе «Сід» Карнеля, а ў 1930 годзе, падчас дырэктарства Аляксандра Зэльвяровіча, «Лістападаўскую ноч» Выспянскага да стагоддзя паўстання - гэта была апошняя інсцэніроўка Рушчыца.

У 1921 годзе як прадстаўнік польскіх мастакоў ён разам з Эдвардам Віцігам робіць экспазіцыю ў Grand Раlais першай афіцыйнай выставы польскага мастацтва ў Парыжы. Яна вылілася ў вялікую маніфестацыю польскай культуры за мяжой. З нагоды той выставы французскі ўрад адзначае мастака кавалерскім ордэнам « Ганаровага легіёна». У 1929 годзе Рушчыц зноў наведаў Парыж як прадстаўнік універсітэта Стафана Батуры, пасланы на ўрачыстасці, звязаныя з адкрыццём помніка Адаму Міцкевічу. Ён сам тады «адчуў незвычайную ўзрушанасць, калі мог сказаць, што будзе пасланцом універсітэта, вучню якога адкрываецца помнік» [21].

У 1928 годзе Рушчыц арганізоўвае ў Вільні Рэгіянальную выставу, якая адчынілася ў жніўні адначасова з першымі Паўночнымі кірмашамі з мэтай паказаць дасягненні адроджанай гаспадаркі і культуры на паўночна-ўсходніх землях Рэчы Паспалітай.

Месцам для экспазіцыі былі абраны Бернардынскія муры, што дало Рушчыцу магчымасць адрэстаўраваць іх паводле ўласнага праекта. «А выняўшы, - як піша Часлаў Янкоўскі, - каштоўную скарбонку колішніх кляштарных муроў з забыцця і занядбання, не хто іншы, як Рушчыц, запланаваў напоўніць гэтую звышмастацкую скарбонку выставачным паказам, які таксама асабіста скампанаваў і з невыказным клопатам і намаганнямі, што перавышаюць сілы аднаго чалавека, амаль уласнай рукой здзейсніў» [22].

На 1929 год прыпаў 350-гадовы юбілей з часу заснавання Віленскага універсітэта і 10-я гадавіна яго адраджэння. У рамках святочных мерапрыемстваў з Парыжа былі перанесены і пахаваны на Росе парэшткі Іаахіма Лялевеля. На юбілейных урачыстасцях прысутнічаў прэзідэнт Рэчы Паспалітай Ігнат Масціцкі. Пры арганізацыі і наданні мерапрыемствам адпаведнага мастацкага ўзроўню таксама не абышлося без Рушчыца.

Вялікім асабістым узрушэннем для Рушчыца стала адкрыццё ў верасні 1931 года каралеўскіх пахаванняў у лёхах Віленскай катэдры. Каб падкрэсліць незвычайнасць падзеі, мастак упрыгожвае сярэдзіну базылікі. Тады ж з'яўляецца шэраг яго пастэльных малюнкаў парэшткаў караля Аляксандра I і дзвюх жонак Жыгімонта Аўгуста, каралеўнаў Эльжбеты і Барбары Радзівіл.

Яшчэ адзін занятак быў асабліва дарагі мастаку. Захапленнем Рушчыца, як гэта падкрэсліваў Часлаў Янкоўскі, «было адкрыццё і дэманстрацыя перад усімі віленскай прыгажосці». З вялікай самаадданасцю, ніколі не шкадуючы часу, ён знаёміў незлічоную колькасць дэлегацый, камісій, экскурсій, розных афіцыйных асобаў, і перш за ўсё замежных, з гісторыяй, культурай і помнікамі Вільні. Старонкі «Дзённіка» Рушчыца сведчаць пра тое, якімі адказнымі і шматлікімі былі гэтыя экскурсіі. Як пісаў Ян Булгак, «Рушчыц, сам пра тое не ведаючы, стаў пасланцом велічы старажытнай Жыгімонтавай сталіцы, прызнаным дыктатарам, які надзейным і ўважлівым апякунствам ахопліваў любую праяву жывой і дыхаючай Вільні. Ен быў заняты кожную гадзіну, жыў дома як на біваку, працаваў па начах да світанку, захоплены звышчалавечай дзейнасцю ў шалёнай пагоні за прывідамі прыгажосці, з лагоднай усмешкай на вуснах. [...] У кожным больш-менш адказным мерапрыемстве, у кожным месцы польскай Вільні ён пакінуў сляды свайго духоўнага лідэрства. [...] Стаў сумленнем Вільні і сапраўды ўжо не меў часу, каб маляваць карціны на палатне» [23].

У лістах і гутарках Рушчыц дзяліўся з сучаснікамі сваімі думкамі пра мастацкія традыцыі Вільні, пра яе мінулае, знаёміў іх са сваімі задумамі наконт яе будучага развіцця. Прамаўляў, навучаў, пісаў артыкулы, занатоўваў успаміны. Частка іх выдадзена пасля ягонай смерці [24]. У прадмове да выдання Ян Булгак згадвае: «Лекцыі і прамовы Рушчыца - гэта дакладнае адлюстраванне ягонай душы, дакладны адбітак ягонай сутнасці. У іх адлюстраваўся мастак, стваральнік і носьбіт святла, заўзяты прыхільнік роднай культуры і традыцый, мудры настаўнік, які ўсюды нёс веды пра Польшчу, распавядаў пра яе нябачныя каштоўнасці. [...] У словах Рушчыца побач з Праўдай ззяе Прыгажосць. Шчыры патрыёт, ён нават у самых нязвыклых тэмах не перастае быць цудоўным мастаком. Ад павучання словамі звяртаецца да палатна, ад канкрэтных здарэнняў пераносіцца да іх жывога і пластычнага сімвала, у справаздачу пра дакладныя рэчы ён уплятае жывыя кветкі паэтычнай метафары, кветкі расістыя, якія пахнуць садам і мёдам, якія ззяюць колерам і сонечным святлом».

Як заўважыў Вітольд Гулевіч, усе гэтыя рознабаковыя формы дзейнасці і ўсе іпастасі, у якіх выступаў Рушчыц, былі злучаны «суцэльнай, заўжды шляхаводнай ніткай ідэі, сапраўды фантастычнай idee fixe, якая падсвечвала кожнае ягонае пачынанне; той idee fixe была выдуманая, выпешчаная Вільня будучыні, якую ён бачыў вачыма сына, патрыёта, мастака. Мы бачым Рушчыца ў ролі настаўніка, прапагандыста, арганізатара, прамоўцы, праектанта ва ўсіх відах мастацтва, яго прадстаўніка, інсцэніроўшчыка, выдаўца - не забываемся пра яго як пра непараўнальнага апавядальніка і надзвычай мілага чалавека...» [25].

Сваю місію Рушчыц выконваў, не зважаючы на ўласны стан здароўя. Яго сілы, як здавалася, бязмежныя, былі амаль ужо вычарпаныя. Катастрофа надышла ўначы 28 лістапада 1932 года. Мастак страчвае мову і кантроль над правай рукой. Пазней, праўда, прыходзіць значнае паляпшэнне, але здароўе ўжо не вярнулася. Ён вымушаны быў адысці ад мастацкай, грамадскай і універсітэцкай дзейнасці. На пачатку 1935 года Рушчыц вяртаецца ў Багданаў, дзе праводзіць два апошнія гады свайго жыцця. Парадкуе свае зборы і шматтысячатомную бібліятэку. У 1935 годзе прэзідэнт Рэчы Паспалітай надае яму званне ганаровага прафесара універсітэта Стафана Батуры ў Вільні. 30 лістапада 1936 года ў тым самым багданаўскім доме з лістоўніцы, у якім 66 гадоў таму ён убачыў свет, мастак завяршыў свой жыццёвы шлях. Смерць Фэрдынанда Рушчыца жалобным рэхам праляцела па ўсім краі. З 1936 па 1939 гады ў перыядычным друку з'явіліся шматлікія артыкулы, паведамленні, рэцэнзіі і ўспашны, прысвечаныя ягонай мастацкай творчасці і грамадска-культурнай дзейнасці. Перад пачаткам II Сусветнай вайны выходзіць калектыўны зборнік, прысвечаны жыццю і дзейнасці мастака [26]. Прыгожа выдадзеная, на жаль, абмежаваным накладам, гэтая кніга зараз з'яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю.

У 1964 годзе ў сувязі з адкрыццём у варшаўскім Нацыянальным музеі вялікай выставы Рушчыца адбылася навуковая сесія, прысвечаная ягонай творчасці, а ў перыядычным друку зноў з'явіўся шэраг згадак пра дзейнасць мастака.

Праз пяцьдзесят гадоў пасля смерці Рушчыца быў выдадзены яго «Дзённік», які ўяўляе сабой незаменную крыніцу інфармацыі пра ягонае жыццё. Увесь тэкст падзелены на дзве часткі, з якіх першая, «Да Вільні», ахоплівае гады ад 1894 да 1919, гэта значыць, перыяд ад часоў вучобы маладога мастака ў Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў да вызвалення Вільні ў памятную красавіцкую Велікодную суботу 1919 года. Гэтая частка, выдадзеная на польскай мове ў 1994 г., цяпер з'яўляецца ў перакладзе на беларускую мову. Другая частка «Дзённіка» - «У Вільні» - якая ахоплівае 1919-1932 гг., выдадзеная па-польску, трапіла ў рукі чытачоў у 1996 годзе. Яна з'явілася толькі дзякуючы захаванаму збору ў колькасці каля 1650 лістоў, якія амаль штодня пісаў мастак у той перыяд да жонкі, а таксама дзякуючы шматлікім паведамленням у перыядычным друку. Гэтыя лісты і большая частка запісаў і занатовак Фэрдынанда Рушчыца шчасліва перажылі дзве Сусветныя вайны. Іх захаванне ў перыяд II Сусветнай вайны з'яўляецца заслугай дачкі мастака Яніны Рушчыц (памёрла ў 1988 годзе), якая ў надзвычай цяжкіх умовах, што склаліся тады на нашых усходніх землях, здолела захаваць ад знішчэння рукапісную спадчыну бацькі.

Багданаў, аднак, ужо нішто не здолела захаваць ад разбурэння. Летам, 6 ліпеня 1944 года, пры адступленні нямецкай арміі недалёка ад Багданава адбыўся бой з часцямі савецкай арміі. Тады згарэў маёнтак у Багданаве, былі знішчаны амаль усе пабудовы. Згарэў таксама касцёл і значная частка вёскі Багданаў. Справу знішчэння давяршылі наступныя гады: пагарэлыя муры разабралі, парк амаль дашчэнту высеклі. Спустошылі могілкі. Цудам захаваліся магілы Фэрдынанда Рушчыца, яго жонкі Рэгіны, а таксама бацькоў мастака.

Калі стаіш перад магіламі на тых багданаўскіх могілках, думкі вяртаюцца да мінулага, да трагічных падзей, што адбыліся на гэтых землях, але таксама і да дзён велічы Багданава, успаміны пра якія павінны жывіць несмяротную надзею.

Эдвард РУШЧЫЦ 1994, 2001


Выдавецкая заўвага да першай часткі ««Дзённіка» Фэрдынанда Рушчыца

Фрагментарна ацалелы «Дзённік» Фэрдынанда Рушчыца ўяўляе сабой некалькі дзесяткаў сшыткаў за 1894-1919 гады. Яны рознафарматныя (17 х 10 см, 15 х 9 см і г. д.), акрамя іх ёсць таксама шэраг кішэнных нататнікаў і асобных аркушаў з кароткімі, пераважна лаканічнымі запісамі. Гэтыя матэрыялы хутчэй адпавядаюць азначэнню «Нататнік», чым сэнсу stricto «Дзённік».

Шматлікія прагалы «Дзённіка» я імкнуўся запоўніць лістамі мастака, а таксама пададзенымі ў заўвагах урыўкамі рэцэнзій, артыкулаў і паведамленняў з перыядычнага друку.

Рушчыц, пішучы свой «Дзённік», асабліва напачатку (1894-1899), карыстаўся толькі алоўкам, у наступныя гады ён браўся і за асадку. Сёння запісы алоўкам у шматлікіх месцах цяжка прачытаць, а часам і немагчыма На пачатку выбаркі тэксту для публікацыі ўвесь захаваны матэрыял быў перапісаны. Ён склаў каля 2500 рукапісных старонак фармату А4. Пасля адбору машынапісны тэкст першай часткі «Дзённіка» разам з каментарамі налічваў 1650 старонак, аднак па жаданні выдаўца я вымушаны быў абмежаваць аб'ём да 600 машынапісных старонак, уносячы скарачэнні, прычым каментар прыйшлося падаць вельмі сцісла. Першую частку «Дзённіка» я падзяліў на пяць раздзелаў, даючы ім кароткія загалоўкі:

· раздзел - «Пецярбург, 1894-1897» (ахоплівае апошнія гады навучання мастака ў Пецярбургскай АМ).

· раздзел - «Багданаў, 1898-1904» (пра найбольш плённы перыяд жывапіснай творчасці Рушчыца, час знаходжання мастака на вёсцы).

· раздзел - «Варшава - Кракаў, 1904-1908» (перыяд прафесарства ў Варшаўскай ШПМ і Кракаўскай АМ).

· раздзел - «Вільня, 1909-1914» (ахоплівае культурна-мастацкую дзейнасць Рушчыца ў гэтым горадзе).

· V раздзел - «Гады вайны, 1914-1919» (пра знаходжанне мастака ў прыфрантавой паласе ў Багданаве).

У «Дзённіку» Рушчыца ёсць шматлікія запісы на замежных мовах, перш за ўсё на нямецкай, а таксама рускай і французскай. У тэксце карацейшыя запісы пакінуты на мове арыгінала, а пераклады знаходзяцца ў каментарах. Большыя фрагменты, зыходзячы з эканоміі месца, пададзены толькі ў перакладзе, без выкарыстання тэксту на замежнай мове.

Перад апрацоўкай «Дзённіка» патрэбна было вырашыць пытанне з датаваннем. У Расійскай імперыі, а значыць, і на яе польскай тэрыторыі, уключанай у выніку падзелаў у склад Расіі, абавязковым з'яўляўся юліянскі каляндар, які носіць назву старога стылю, у адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе пачынаючы з XVI стагоддзя скрозь карысталіся грыгарыянскім календаром - гэтак званы новы стыль. Грыгарыянскі каляндар быў таксама абавязковым на землях, якія адышлі да Прусіі і Аўстрыі. Календары зраўняліся толькі ў I Сусветную вайну, калі на землях Польскага каралеўства і Літвы, занятых немцамі ў 1915 годзе, быў уведзены грыгарыянскі каляндар.

Усе запісы ў «Дзённіку»,пакінутыя ў Менску-Літоўскім, Пецярбургу, Вільні і Багданаве, Рушчыц да 1915 года пазначаў адпаведна абавязковаму юліянскаму календару, а значыць, паводле старога стылю. Знаходзячыся ў Варшаве, ён карыстаўся падвойным датаваннем - паводле новага і старога стыляў - так, як датавалася там тагачасная перыёдыка.

Са студзеня 1916 года ўсе запісы ў «Дзённіку» датаваныя паводле новага стылю. У сучаснай апрацоўцы «Дзённіка» захавана датаванне, прынятае Рушчыцам, з улікам таго, што ў абавязковых выпадках пазначаныя даты падаюцца паводле старога стылю літарамі - с. с, а паводле новага стылю - н. с.

Знятыя фрагменты ў тэксце « кропкамі» не пазначаюцца, паколькі колькасць такіх пазнак была б завялікая. Аднак у цытаваных артыкулах прапушчаныя мясціны пазначаюцца «кропкамі».

Эдвард Рушчыц


РАЗДЗЕЛ I
ПЕЦЯРБУРГ 1894-1897

Менск, 28.09 (с. с.) (1894) [27]

Выехаў з Менска ў Пецярбург. З сабой сярод іншага вязу карціны: «Раніца» («Арлы»), «Ноч здрады», «Пасля буры», «Іфігенія ў Таўрыдзе», «Рыбацкія хаты», крымскія эскізы і эцюды, а таксама два восеньскія эцюды з Менску.


Пецярбург, 06.10 (1894)

Шышкіна [28] зацікавіў мой прыём замалёўкі палаца ў Алупцы [29]. «Нет, господин Рущиц, хорошо, отлично [30], - былі ягоныя словы і, што да гэтага лета наогул, - вы хорошо изображаете» [31]. Цяпер я павінен скампанаваць карціну. Сённяшні дзень запомню надоўга.


Пецярбург, 27.10 (1894)

Мяркую, Шышкін хацеў параіць Куінджы [32], каб той выказаўся пра танальнасць маіх карцін і г. д. У кожным разе я быў вельмі ўсцешаны гэтай весткай. Што б яны ні сказалі, добры ці дрэнны вынесуць прысуд нарэшце, ёсць нехта з тых недасягальных прафесараў, хто крыху цікавіцца маім талентам.

Чакаў з нецярплівасцю. Ужо а 8-й гадзіне падняўся. Аб 11-й - званок, але толькі Шышкін. Запытаць, чаму не прыйшоў Куінджы, не выпадала. Між тым Шышкін быў досыць доўга. Яго думка пра «Ноч у Балаклаве» для мяне найважнейшая. Спадабалася больш, чым я меркаваў. Але тон часткі вады і асабліва неба недастаткова дапасаваны да цэлага, я мушу змяніць. Потым ён разглядаў крымскія эцюды і эскізы, параіў мне абавязкова іх выставіць. Таксама «Ноч здрады», «Пасля буры», «Рыбацкія хаты». Ведаю: усё, што казаў Шышкін, - праўда Сам пакутую ад таго, што не магу выказаць усяго, што адчуваю, недастаткова адкрыў сябе, каб людзі не памыліліся наконт майго таленту. Адчуваю Шышкін прыхільны да мяне, але таксама ведаю: ён яшчэ не палюбіў мяне за мастацтва. Ці ніхто не зразумеў таго, што адчуваў, перажываў, пра што... марыў... Адчуваю ў сабе Божы дар, адчуваю, як тлее іскра з алтара прыгажосці і ў маёй душы, але калі ж урэшце дасягну тую форму, праз якую гэта іскра будзе свяціць іншым...

Два дні чытаў лісты Васільева [33] да Крамскога [34], а прадмову нават двойчы. Не магу раўняцца з Васільевым, але ж калі я знайду такога ментара-сябра, які разгадае мяне сваім сэрцам?


Пецярбург, 01.11 (1894)

Мяне наведаў калега Хімона [35], вельмі да мяне прыхільны. Я цаню ягоную думку. Яму найбольш спадабаліся алейныя эцюды. Сказаў, што калі я і надалей буду рабіць такія дасягненні, дык мяне будзе цяжка дагнаць. Аднак зараз так не хапае натхнення, таму гэтымі днямі малюю вельмі мала. Цяпер патрабую нейкага асаблівага ўзбуджэння.


Пецярбург, 11.11(1894)

У Акадэміі вызначылі пятніцы для заняткаў у пейзажным класе. З раніцы сабралася вельмі шмат студэнтаў.

Прыйшоў Куінджы, спачатку не ведаў, чым нас усіх забавіць. Некаторыя паказвалі свае летнія працы. З гэтай нагоды ён пачаў гаворку пра творчасць жывапісца. Эцюд павінен быць дакладнай копіяй натуры, павінны на ўсё забыцца і ўзірацца толькі ў натуру. Эскіз - гэта злучальнае звяно паміж эцюдам і карцінай.


Пецярбург, 12.11(1894)

Закончыў карціну «Ноч у Балаклаве». Амаль задаволены. Не ведаю, што скажа Шышкін. Выстава хутка набліжаецца, а я зноў не паказваюся перад гледачамі.


Пецярбург, 17.11(1894)

З карцінай «Ноч у Балаклаве» зайшоў да Шышкіна Яму, відавочна, спадабалася, хваліў, параіў толькі перамаляваць неба.


Пецярбург, 23.11(1894)

Я атрымаў месца ў майстэрні Шышкіна ў Акадэміі. Разам са мной будуць працаваць: Хімона, Барысаў [36], Панаў [37], Акаловіч [38] і Бандарэнка [39].


Пецярбург, 25.11(1894)

Паказаў эцюды прафесару Куінджы. Магчыма, ён ведаў, што я вучань Шышкіна, ва ўсялякім разе разбіраў мае працы значна больш патрабавальна, чым працы іншых студэнтаў. Не спадабалася яму, што я замалёўваю ўсё палатно, і таму недастаткова звяртаю ўвагу на таны і малюнак у дэталях. Пра малюнак сказаў, што недастаткова намаляваць так, ж малююць найлепшыя малявальшчыкі, але трэба яшчэ дадаць нешта сваё. Таксама шмат хваліў: «Прелестно» [40]. Але я спадзяваўся, што, ухваляючы вельмі слабыя рэчы, мае пахваліць больш. Дзіўна, але такая крытыка мяне не вельмі засмуціла. Шышкін раіць паказаць яму і «Ноч».


Пецярбург, 28.11(1894)

Шышкін сёння казаў пра тое, у якіх шчаслівых умовах мы знаходзімся. Калі яны пачыналі сваю кар' еру, мусілі блукаць у поцемках, як сляпыя кацяняты. Мы ж распачынаем ад таго, да чаго яны прыйшлі. Гледзячы на маю карціну, сказаў, што калі б Багалюбаў [41] намаляваў тады такую карціну, ён меў бы незвычайны поспех, а мы зараз з гэтага пачынаем. Як павінны мы будзем маляваць праз нейкіх пяць гадоў. На гэта я адказаў, што і патрабаваць ад нас будуць больш.


Пецярбург, 20.12 (1894) На святы выехаў у Менск [42].


Менск, 21.12 (1894)

Ужо на вакзале мяне злавіў адзін з сябрукоў і паведаміў, што паслязаўтра адбудзецца таварыская сустрэча і што мяне там чакаюць. На сходзе, на якім прысутнічала 54 асобы, быў я абраны старшынёй студэнцкага балю.


Менск, 24.12 (1894)

Куццю правёў у сямейным коле, шырэйшым, чым летась, паколькі была і Ганна [43] з дзецьмі. Зноў ялінка, і кожны з нас атрымаў малы столік. Вечар у Корфаў.


Менск, 01.01 (1895)

Новы год заспеў мяне ў Менску. На нейкія тыдні два вымушаны забыцца пра сваю майстэрню, увесь мой час заняты падрыхтоўкай да студэнцкага балю і студэнцкімі забавамі, якіх у Менску дастаткова і якія зрэдку лічу для сябе неабходнымі.

Студэнцкі баль (XI). Людзей крыху менш, чым летась. Танцавалі з ахвотай, аж да 8-й. Падчас балю сур'ёзных непаразуменняў не здарылася, сумна, балі нашы занепадаюць. Сярод студэнцкай моладзі выдатных мала.


Пецярбург, 11.01(1895)

У майстэрні. Пра забавы ўжо не думаю. Зноў аддаюся толькі мастацтву.


Пецярбург, 12.01(1895)

Паказаў Шышкіну зімовыя менскія эцюды і эскіз да карціны. Нечакана ён быў задаволены, і нават лічыць, што я скарыстаў вандроўку і зрабіў крок наперад.


Пецярбург, 19.01(1895)

Перамаляваў у «Начы» месяц, але Шышкін не зусім задаволены, я вымушаны шмат змяніць, пакуль адгадаў, чаго ён патрабуе. «Ноч» мне так надакучыла, але адступаць не жадаю, бо адчуваю - такая праца мне неабходна.


Пецярбург, 22.01 (1895)

Шпацыраваў па Пятроўскай выспе. Пецярбург зараз казачна прыгожы: шэрань на дрэвах, снег, святло. Запомніў некалькі матываў і пару замаляваў. Увечары зрабіў некалькі эскізаў.


Пецярбург, 24.01(1895)

Студэнты Акадэміі наладзілі канцэрт. У першай частцы аднаактавая опера «Рафаэль» Арэнскага. Дырыжыраваў сам кампазітар. У другой частцы італьянская музыка XVI, XVII і XVIII стагоддзяў. Жывыя карціны: «Начная варта» Рэмбрандта [44], потым «Побоище» Васняцова [45], «Майская ноч» Крамскога і «Апафеоз вялікіх людзей». Вечар увогуле з вельмі багатай праграмай.


Пецярбург, 03.02 (1895)

Пачаў эксіз. Увечары на оперы «Аіда» Вердзі. Вельмі эфектна. Старажытны Егіпет асабліва мяне прываблівае.


Пецярбург, 04.02 (1895)

Шышкін бачыў мой эскіз (бліскучае на сонцы, мора, лодка). «Так это хорошо сделали, право, - сказаў, паказваючы на ваду. - Вы воду отлично поняли, чудесно. Вот, одну вам такую вещь сделать, и сразу - воспет!» [46].

Пытаўся, дзе буду летам. Раіць паехаць у Крым, куды мяне так цягне - наогул, вельмі хваліў. Усцяж паўтараў, што ваду я зразумеў і што з лёгкасцю перайду да натуры. Раіў мне летам, акрамя эцюдаў, зрабіць пару большых рэчаў (дзеля заробку).


Пецярбург, 10.02 (1895)

Пачаў эскіз («Краявід з ракою»). Увечары дома спрабаваў зрабіць малыя эскізы да «Крымскіх санетаў». Ілюстрацыі, якія некалі хацеў бы зрабіць паводле тых цудоўных вершаў, уяўляю ўжо вельмі выразна. Мне патрэбныя яшчэ некаторыя матэрыялы.


Пецярбург, 14.02 (1895)

Шышкін, бачачы столькі эскізаў, лічыць, што фантазіі маю дастаткова. Раіць цяпер зрабіць карціну з эскізаў хваляў на вадзе. У касе паказаў карціну «Ноч». З экспертаў адзін галасаваў супраць мяне. Нарэшце карціна была прынятая і ацэнена без рамы ў 75 руб. Увечары я атрымаў 15 руб.


Пецярбург, 17.2 (1895)

Пішу пад уражаннем ад выставы «перасоўнікаў» [47]. Пазнаёміўся з ёй толькі збольшага. Выстава добрая, шмат добра намаляваных рэчаў. Ёсць пара карцін, якія зрабілі вялікае ўражанне, найбольш «Элегія» Васняцова, карціна, поўная паэзіі. Калі сказаць, якую карціну хацеў бы назваць сваім творам, дык пажадаў бы стаць аўтарам гэтага палатна. Колькі ж у ёй паэзіі, густу, пачуцця. Выдатная карціна «Лёд прайшоў» Архіпава [48] (дасканалае сонца), таксама карціна «Шахцёры» Касаткіна [49]; і вельмі хваляць карціну «Пакарэнне Сібіры» Сурыкава , але ён не надта на мяне ўздзейнічае. Падабаецца Дубаўской [50]. Пасля выставы доўга размаўлялі з Хімонам. Спазнаём тэхніку, але патрэбны яшчэ іншыя арыенціры...


Пецярбург, 20.02 (1895)

Прадалі маю карціну «Ноч»! Гэтаму не хачу верыць, пакуль не буду трымаць грошы ў руках.


Пецярбург, 21.02 (1895)

Карціна знайшла пакупніка амаль праз дзень, як яе выставілі ў касе. Даў у касу «Нява стала». Падобна, былі дэбаты, але нарэшце прынялі і ацанілі - 30 руб. без рамы! Аднак я не пратэставаў, бо мне патрэбны грошы. Хіба не часта сума ў 80 руб. робіць такую прыемнасць, як сёння мне. Не хацеў верыць, што яна ёсць.


Пецярбург, 23.02 (1895)

Шышкін бачыў мой эскіз мора Ён надзвычай задаволены. Назваў мяне «молодцом» [51]. Хваліў маю манеру і лічыць яе цалкам арыгінальнай... Таксама хваляць калегі, называюць яго мацнейшым з маіх эскізаў. Увечары ўпершыню на агульным сходзе касы. Мяне абралі ў рэвізійную камісію (пасля балю).


Пецярбург, 03.03 (1895)

З бясплатных білетаў, якія прыслаў Марконі на свой бенефіс у Акварыуме, я таксама атрымаў адзін. Паказвалі «Рамэо і Джульету» Гуно. Спеў Каханскай [52] мяне зачараваў.


Пецярбург, 04.03 (1895)

Разам з паннай В. быў у Александрыйскім тэатры на «Falissement» Б'ёрнсана- Б'ёрнсцерне [53]. Моцна драматычная, не мог стрымаць слёз. Клейн як адвакат быў непараўнальны... Пасля апошняга акта Клейну наладзілі авацыю з нагоды 30-гадовага юбілею.


Пецярбург, 13.03 (1895)

На выставе гэтак званых «refusés» [54] на Неўскім. Некаторыя рэчы мне вельмі спадабаліся, асабліва акварэлі Арцоліна. Эцюды Цяўглінскага [55] і карціна з Бахчысарая таксама цікавыя... Маляваў у Акадэміі, але без імпэту. Карціна ў тым стане, калі свае працы перастаюць мне падабацца. Іншыя пачынаюць крытыкаваць, раіць, з-за чаго губляю ўласнае меркаванне. Да ўсяго, мяне непакоіць думка, што ўсе мае жывапісныя творы не перадаюць натуры... Чакаю, калі можна будзе маляваць з натуры, але і тады буду патрабаваць пэўнай адзіноты. Творчасць для мяне з'яўляецца рэччу занадта індывідуальнай, каб мог займацца ёй на плошчы.

Таму, знаходзячыся ў майстэрні, зрабіў колькасна менш, чым зрабіў бы ў сябе дома, але затое больш увабраў ведаў пра жывапіс. «Тасео et observe» [56].


Пецярбург, 14.03 (1895)

З калегамі я зайшоў на выставе ў залу, дзе знаходзяцца тры карціны Ге [57] («Хрыстос на крыжы» - два палатны, і «Хрыстос, якога вядуць на Галгофу»), якіх публіцы не паказваюць. На мяне карціны зрабілі велізарнае ўражанне. Здалося, я з'яўляюся сведкам страшэнных пакутаў. Забываеш пра тэхніку выканання карціны, паўстае толькі адно - надзвычайнае цярпенне. Твор для роздуму, ці мог так Хрыстос паводзіць сябе ў апошнюю хвіліну жыцця, якое ахвяраваў чалавецтву. Цэлы дзень гэтыя карціны стаялі ў вачах.


Пецярбург, 18.03 (1895)

Шышкін прынёс важную навіну: на акадэмічнай Радзе вырашылі тром з майстэрні Шышкіна і вучням Куінджы даць па 50 руб. на матэрыялы для летняй практыкі. Гэта лепш, чым нічога, але для маіх запатрабаванняў мала Бачу, і надзеі падмануць. Шышкін заўсёды казаў, што ён здолее дастаць для мяне на крымскае падарожжа якіх-небудзь 200-300 руб. Тым часам не больш як 50! Выходзіць, канец усім марам. А так цягне да мора, ці сапраўды ўсё лета правяду на мацерыку? Не прадбачыцца ніякіх прыбыткаў. Спадзяюся на цуд.


Пецярбург, 31.03 (1895)

Вялікая пятніца. Быў у Мальце [58]. Набажэнства ўрачыстае, у працэсіі ішлі амбасадары. Ніводная хрысціянская рэлігія не мае столькі паэзіі, колькі каталіцкая.


Пецярбург, 04.04 (1895)

Увечары разам са сп. Райхелем, прадстаўніком фабрыкі газавых рухавікоў, паехаў на паліграфічную выставу. З вялікім задавальненнем на працягу трох гадзін аглядаў усе аддзелы гэтай цікавай выставы. Малюнкі, адбіткі, ксіла-хромалітаграфіі, машыны і старадрукі - усё надзвычай цікавае, і жывапісец абавязаны гэта ведаць. Аднак не спаткаў тут нікога. Ёсць асобны « польскі аддзел», вельмі вялікі.


Пецярбург, 10.04 (1895)

У Эрмітажы разглядаў карціны старой італьянскай школы. У захапленне мяне прывёў Ван Дэйк [59]. Колькі ў ім інтэлігентнасці, пачуцця, густу. Даўжэй затрымаўся перад маім любімым майстрам у Эрмітажы - Мурыльё [60], а таксама Веласкесам [61], Рубенсам [62]. Напрыканцы агледзеў карціны марыністаў. «Фрына» [63] і «Запарожцы» [64] таксама тут. Мама [65] прыслала ад сябе ў лісце 5 руб. Якой сапраўднай матулінай любоўю яна заўжды мяне сагравае. Занёс старую студэнцкую форму ў ламбард і атрымаў 2 руб. Лепш столькі, чым нічога. Вельмі патрэбны грошы. Палічыў, колькі выдаткаваў у гэтым навучальным паўгоддзі - 343 руб. ! Якой вялікай здаецца мне гэтая сума - за З з 1/2 месяцы - 343 руб.!


Пецярбург, 13.04 (1895)

Іспыт па гісторыі мастацтва. Шышкін кажа, што я магу перахрысціцца, што скончыў усе гэтыя навукі. Заўсёды яны былі цяжарам, а цяпер магу ўвесь аддацца падрыхтоўцы да падарожжа. Ах, але грошы! Гэта псуе мне настрой і не дае супакою.


Масква, 19.04 (1895)

Прыехаў у Маскву а 8-й раніцы. Спыніўся ў гатэлі «Раlais Royal» на Лубянцы. Найперш пайшоў у Траццякоўскую бібліятэку [66] (Лаўрышанскі завулак). У галерэі пачаў ад карцін Верашчагіна [67]. Магу сказаць, ён зрабіў на мяне найбольшае ўражанне. Вось чалавек, які з інтэлігентнасцю і аддачай ставіўся да свайго прадмета. Колькі тыпаў, колькі эцюдаў пейзажаў, колькі эцюдаў архітэктуры! I як выкананых! А карціны «Падзяка ў мячэці», «Падземная вязніца»... і іншыя. Далей

Паленаў [68]. Дасканалыя эцюды паўднёвага сонца, і ў наступных залах цэлы шэраг карцін вядомых жывапісцаў - кожная карціна арыгінальная і добра намаляваная. Але «Іван IV з сынам » Рэпіна - тут не толькі слоў, але і духу не хапае. Столькі псіхалагічнай праўды, так перададзена сцэна забойства! З карцін Сурыкава падабаюцца «Стральцы» і «Меншыкаў» [69]. Зацікавілі марынісцкія карціны Айвазоўскага [70] і Судкоўскага [71]. У Айвазоўскага дасканалыя «Чорнае мора» і «Шчыт».

Для мяне ён назаўжды самы вялікі марыніст. Выдатныя два эцюды Судкоўскага, вельмі праўдзівы тон вады на карцінах, аднак у малюнках хваляў ёсць вялікае падабенства з Айвазоўскім. Пра Васільева цяжка сказаць нешта новае. Гэта паэт, якога можна толькі любіць, жывапісец, у якога трэба вучыцца. Добра, што побач з ім, як і ў жыцці, знаходзіцца Крамской. Прыгожы «Хрыстос» [72], але мне здаецца, праз ягоны твар больш перададзены выраз разумовай працы, чым пачуцця. Пра карціны Куінджы магу сказаць, што чуў пра іх зашмат. Больш падабаюцца яго «На Поўначы» і «Забытая деревня» [73], чым нашумелыя «Ноч» і «Бярозавы гай». Каларыт усіх карцін надзвычай моцны. Добра пададзены Шышкін. З даўніх мастакоў вельмі цікавы Пяроў [74]. Яго знакаміты «Птицелов» [75] сапраўды дасканалы. Раніцай мушу паглядзець яго малюнкі і яшчэ раз прайсці ўсю галерэю. Забыўся пра Васняцова. Талент цалкам самабытны.


Менск, 23.04-07.05 (1895)

Зноў у Менску. Пасля перажытага ў мастацкім асяродку з-за прафесіі тут адпачываю маральна. Стараюся збольшага забыцца на бясконцыя клопаты, думаю пра будучыню... Цяпло сямейнага гнязда, якога не хапае ў шырокім свеце, тут мяне адагравае. Пасля двух дзён зноў пачаў маляваць. На жыдоўскіх могілках зрабіў некалькі эцюдаў (у думках карціна «Закінутыя жыдоўскія могілкі»). Часта малюю праз вакно неба. Малюю ў садзе Свянціцкіх [76] «Яблыні красуюць».


Менск, 16.05 (1895)

На запрашэнне А. Папова [77] ранкам зайшоў да яго. Доўга размаўлялі пра мастацтва і мастакоў, пасля разам пайшлі на жыдоўскія могілкі. Сядзелі побач, але малявалі розныя краявіды. У нашай тэхніцы вялікая розніца: ён падае прадмет так, як большасць жывапісцаў (не вельмі звяртае ўвагу на малюнак), я - больш паводле манеры Шышкіна. Мабыць, таму ў прысутнасці мастака, прытым дасведчанага, я маляваў нясмела і не задаволены эцюдам; іншыя ў мяне значна лепшыя.


Менск, 23.05 (1895)

Скончыў чытаць «Нашу гісторыю ў апошнія сто гадоў» Станіслава Тарноўскага [78]. Балючая гэта гісторыя: колькі ж мы згубілі толькі праз нязгоду. Ці яна калі-небудзь згіне?


Менск, 27.05 (1895)

Зноў у лесе і маляваў. Скончыў пень і па-хуткаму зрабіў эскіз на асвятленне, сонца над хвоямі перад гледачом так, што ўвесь лес выглядае цалкам цёмна-чырвоным.


Менск, 28.05 (1895)

У хаце мілая неспадзяванка - чаканы ліст з грашыма ад Ганны з Мітавы. Значыцца - еду!!! Праз нейкі тыдзень змагу падацца ў дарогу.


Менск, 04.06 (1895)

А 4-й пасля полудня выехаў з Менска. Столькі меў сведчанняў шчырага сяброўства і любові ў сям'і, што не ведаю, ці змагу калі-небудзь ім аддзячыць. На падарожжа Папа [79] і Ганна са сваіх грошаў далі што маглі. Мама ўвесь гэты час рыхтавала мяне да вандроўкі. А Вольга [80] са сваіх прыбыткаў прапаноўвае ад 100 да 200 марак. Божа, аддзяч ім!


Кіеў, 05.06 (1895)

Другі раз бачу Украіну. Цяпер яна робіць яшчэ больш прыемнае ўражанне. Шмат добрых матываў з дрэвамі. Распагодзілася, калі мы пад'язджалі да Кіева. Цудоўны краявід! У шматлікіх месцах Днепр разліўся. А зарослыя дрэвам берагі насупраць ужо летась мне надзвычай спадабаліся. З асалодай адмыслова маляваў бы тут расліннасць. Да ўсяго, цяжкія хмары, так што фарбы патаналі ў паветры, насычаным вільгаццю.

Пакінуўшы рэчы на вакзале, падаўся да сабора святога Уладзіміра [81].

Эскізы Васняцова бачыў у Траццякоўцы, таму карціны пазнаваў. Сабор зрабіў вельмі прыемнае ўражанне. Нягледзячы на тое, што ўсярэдзіне стракаты і збудаваны ў стылі, які я не надта люблю, аднак і асобныя дапасаваныя фрэскі зрабілі моцнае ўражанне. Шкада, што Васняцоў размаляваў не ўвесь сабор.


Адэса, 07.06 (1895)

Праз год зноў прывітаўся з тым морам, з тымі прыгожымі фарбамі - толькі скала і вада - што так люблю. А 8-й вечара я на параходзе. Сонца ўжо зайшло, і неўзабаве замігацелі агеньчыкі. Ноччу доўга быў на палубе. Нарэшце заснуў, і калі прачнуўся, сонца ўжо ўзышло (а палове 5-й).


Балаклава [82], нядзеля, 11.06 (1895)

Думаючы, што гэта грэцкая святыня, зайшоў у галоўную царкву. Аднак выявілася - і тут русіфікуюць як могуць. Тры касцёлы і адзін поп, які набажэнства адпраўляе толькі па-руску. У школе таксама толькі руская мова. Ад гэтага руская дзяржава будзе мець толькі карысць, аднак для гісторыі, этнаграфіі і, нарэшце, для мастацтва такая аднастайнасць будзе пачварна нуднай. I гэта тут, дзе столькі было народаў, дзе захавалася столькі традыцый. Праўда, і Троя можа разбурыцца Потым з апаратам пайшоў я на гару, сфатаграфаваў некалькі краявідаў, а адзін замаляваў. Пад вечар намаляваў невялікі краявід з вечаровым асвятленнем. Здалёк, з-за бухты, даляталі гукі ««Ат Мееr» [83]. Як было цудоўна! Нідзе хіба вядомая мелодыя не была так да месца, як тут увечары. Быў адзін, ніхто мяне не ведаў, а калі б і ведалі - не зразумелі б. А так добра на душы. Такі спакой, калі чалавеку здаецца - ён бачыць веліч Стваральніка Божа! Колькі ж вакол нас прыгажосці, колькі боскай гармоніі паказвае нам прырода. I як мы яе не разумеем !

Быў шчаслівы. Не хапала мне толькі істоты, якую мог бы прытуліць да сэрца і якой мог бы калі не словамі, дык, магчыма, пачуццём перадаць частку таго, чым перапоўнена мая душа...


Балаклава, 14.06 (1895)

Каб пачаць раней, выйшаў маляваць паўвыспу Айя, але неба было пахмурным, і таму ўзяўся за мора Пачынае дакучаць думка: ці належна працую? Ці не зашмат раблю? Аднак не магу прымусіць сябе працаваць павольней.


Балаклава, нядзеля, 18.06 (1895)

А 4-й раніцы падняўся і пайшоў на гару. Патрапіў на цудоўны ўсход сонца. Гэта было як найбольш павучальнае нядзельнае набажэнства. Такія воблакі, такое асвятленне, што не ведаў, з чаго пачынаць. Зрабіў чатыры невялікія эскізы, а тым часам перададзена толькі кропля з таго, што я 1 1/2 гадзіны назіраў.


Алупка, 25.06 (1895)

Цяжка развітвацца з Балаклавай, якую так люблю. Гэтыя горы, дзе мне перашкаджалі вецер і сонца, але дзе, нягледзячы ні на што, адчуваў сябе добра, такім бадзёрым, такім чыстым. Гэтае мора пад маімі нагамі, якое адвечна, як мне здавалася, таямніча пра нешта апавядала, яно дзень і ноч, столькі тысяч гадоў не супакойваецца. Бывайце і вы здаровы, мае арлы, ганарыстыя арлы, якія высока, удалечыні ад людзей, ведаеце толькі хмары. Пакідаю цябе, дзікая краіна, але твой вобраз панясу з сабой у душы. А 8-й ужо сядзеў у мальпосце [84] і ехаў на Алупку. Хутка дабраўся да Байдарскіх Брамаў [85]. Які ж тут нас чакаў краявід! Мы ў хмарах, а дакладней - над хмарамі. Вецер гнаў іх ва ўсе бакі, і праз іх прасвечвалася цудоўная панарама Гэта зрабіла на мяне такое ўражанне, так усё хацеў схапіць, што за гадзіну зрабіў чатыры малыя эскізы, але задаволены толькі адным. Далей таксама паўставалі прыгожыя і дзікія матывы. Усё трымаю ў галаве, ды ці перадам так, як бачу?.. Пасля 5-й выйшаў над Алупкай і пасля доўгага пошуку і доўгага безвыніковага гандлю наняў за 20 руб. пакой у Зале-Джэбара Пакой ані не адпавядае кошту, але выгляд на мора вельмі прыстойны, ды побач з паркам.


Алупка, 27.06 (1895)

Я незвычайна пакутую, паколькі не ведаю, ці раблю прагрэс. Думка, што сёлетнія эцюды могуць быць горшымі за леташнія ці нялепшымі за тыя, мяне проста палохае.


Алупка, 28.06 (1895)

Хацеў перамаляваць эцюд, але былі іншыя хвалі, таму маляваў лодку, і паколькі хмары былі надзвычай эфектныя, дык і частку Ай-Петры [86] ў хмарах. Увечары маляваў хвалю, якая набягала на скалу.

На станцыі Вілейка [87], 04.10 (1895)

Пасля двух месяцаў зноў вяртаюся да дзённіка Два месяцы - доўгі час. Ужо зараз усіх дробных здарэнняў не здолею занатаваць, уражанні крыху зацёрліся. Тыя два месяцы будуць заўсёды памятнымі. Бачу, што апошні запіс яшчэ з Крыма. Таму пачну ад апошніх праведзеных там дзён. Пісаў, маляваў, неаднойчы хадзіў на экскурсіі; месячнымі начамі плавалі лодкай па моры. Яшчэ раз скажу, што тыя ночы - найпрыгажэйшае, што ёсць на тым цудоўным Крыме.


Пецярбург, 06.10 (1895)

Эцюды здаюцца мне заганнымі, значна горшымі, чым працы іншых калегаў. Тыя зусім да маіх непадобныя, ці таму, што натура-прадмет іншыя, ці яе падача. Думка, што ў іншых, магчыма, больш мастацкасці, кідае мяне ў роспач. Адчуванне, быццам усё лета пралайдачыў, ніякіх крокаў наперад не зрабіў.


Пецярбург, 08.10 (1895)

Сталася так, як прадчуваў, магчыма, нават і горш. Такое прызнанне мяне не задавальняе. Праўда, Шышкін хваліў, але сам бачу, што добрыя толькі малюнкі (можа, нават лепшыя, чым усім уяўляюцца), а астатняе - эцюды - здаюцца горшымі за ўсё калісьці мной маляванае.

Адчуваю, зрэшты - заганы ў маіх працах не такія ўжо непапраўныя, магу зрабіць значна лепш, чым зрабіў, толькі трэба ўмець мне падказаць. У гэтым абвінавачваю Шышкіна. Запісваю ранейшыя падказкі Шышкіна: у камянях замала пластычнасці, у малюнку - дэталёвасці, не ўзіраюся ў іх належна, калі малюю, вывучэнню іх прысвяціў замала часу. У хвалях перабіраю з малымі плямамі пены, хвалі ў некаторых месцах запроста намаляваны, без « адлюстравання». На мінскіх эцюдах зеляніна - зацёмная, у жыдоўскіх могілках не хапае формы. Доўга размаўлялі пра задуманыя мной эскізы.

У сваёй прафесіі пачуваюся поўнай сіратою. Шышкін не можа быць прыхільнейшым, а калегі назаўсёды застануцца калегамі. Нават не маю месца, дзе мог бы маляваць адзін. Думка, што магу заседзецца ў Акадэміі, палохае. Ведаю: чым больш буду сядзець, тым менш будзе карысці. Патрабую суворых высноў, але і крыху атмасферы прызнання, у якой добра б пачуваўся.


Пецярбург, 09.10 (1895)

Так маральна стомлены, расчараваны, што нават вестка аб продажы эскіза да карціны «Пасля буры» не прыўзняла мой дух. Забыццё шукаю ў працы. Пачаў эскіз. Быў у Акадэміі, але там выстава прац абітурыентаў. Яна не змагла мяне пацешыць (з 50 не прынята 35, колькі ж гэта нарабіла болю!).


Пецярбург, 11.10 (1895)

Прыйшоў Хімона і прынёс навіну: Куінджы задумаў аб'яднаць майстэрні. Шышкін, відавочна, пакідае Акадэмію. Што будзе з намі?

Я паказаў эцюды некаторым калегам. Здаецца, пакінулі добрае ўражанне. Зараз ведаю, якія больш-менш атрымаліся.


Пецярбург, 12.10 (1895)

З раніцы маляваў эскіз. Былі ў Шышкіна Ён нейкі прыгнечаны, жаліцца і, сапраўды, хоча пайсці з Акадэміі. Прасіў прабачэння, што нас крыху падвёў, абяцаў надалей даваць нам парады, але ў Радзе не можа і не хоча засядаць. Значыцца, застаемся зусім без патрона Пра Акадэмію раіць не перажываць, а толькі працаваць і працаваць.Як бы я гэтага хацеў, але ці можна тое зрабіць на самой справе, калі ўвесь час трэба на нешта азірацца. I як жа гэта перашкаджае.


Пецярбург, 13.10 (1895)

З сённяшняга дня мы сталі вучнямі Куінджы. Як лёс кідае нас! Зноў сярод амаль чужых калегаў, з прафесарам, які нас не ведае. Можа, будзем мець вялікую карысць: прайшлі школу ў аднаго, зараз зведаем методу іншага. Але гэта нялёгка, і прадбачыцца шмат цяжкіх хвілін.


Пецярбург, 16.10 (1895)

З Хімонам, Вагнерам [88] і Бублікавым [89] былі ў графа Талстога [90], каб даведацца, што з намі будзе, паколькі Шышкін сёння падаў на звальненне. Сустрэлі там таксама Макоўскага [91]. З прыёму відаць, што выхад Шышкіна для іх пажаданы. Адным словам, наша наведванне нічога новага нам не прынесла.


Пецярбург, 18.10 (1895)

Занятыя развешваннем эцюдаў. Мае эцюды з Лібавы калегам падабаюцца. З Барысавым, які сёння вярнуўся, заходзіў у майстэрню Куінджы. Прыняў яго таксама як вучня. Увечары я закончыў эскіз вуглём.


Пецярбург, 20.10 (1895)

Занёс Шышкіну эцюды з Лібавы і эскіз вуглём. Відавочна ўсцешаны тым, што заходжу да яго параіцца. Хваліў, асабліва «Лодку» і заімглёны краявід. Паўтарыў толькі, што я зарана пачынаю « шырока пісаць, чаго павінен асцерагацца». У эскізе паказаў на некаторыя дарэмна зробленыя паводле фотаздымка змены. Увогуле, хваліў і ўсцешыў мяне. Цэлы дзень расклейвалі эскізы ў майстэрні. А 4-й прыйшоў Куінджы. На эцюды адгукнуўся ўхвальна: «Хорошо, очень хорошо» [92]. У прыватнасці, параіў мне на адным з эцюдаў прыцямніць занадта стракатую пену. Калегі таксама хвалілі. Дрэнна толькі для маіх эцюдаў тое, што калі выстаўлены побач эцюды з травой і сонцам, тады мае выглядаюць пазбаўленымі святла


Пецярбург, 21.10 (1895)

Занялі месцы ў зале. Такія выставы для нас дасканалае навучанне. Бачым свае працы поруч з іншымі і пераконваемся, як некаторыя рэчы могуць згубіцца ў вялікай зале. Застаў Куінджы перад маімі эцюдамі. Не бачу ў іх зараз ніякай натуры - толькі адно замаляванае палатно. Нават каларыт у іх шэра-ружовы.


Пецярбург, 22.10 (1895)

Разумею, як з-за мастацтва можна зрабіцца адзінцом. Нічым іншым не цікавіцца, адмовіцца ад блізкіх, пазбягаць людзей, забаў. Апошнія дні мой розум заняты толькі адной думкай - пра вымаганні мастацтва. На астатняе забываюся, амаль нічога не чытаю, не ведаю, як выглядаю, даі знаёмых хаджу толькі па неабходнасці. Гэта накшталт idee fixe. I тое ж усімі астатнімі. Ходзяць ускудлачаныя, параўноўваюць працы, хапаюць думкі іншых, кожнае слова, позірк наводзяць іх на роздум. А як стамляе такі лад жыцця, Божа, яшчэ колькі цяжкіх хвілін, колькі перад намі расчаравання!


Пецярбург 23.10 (1895)

Я нарэшце развесіў эцюды. З'явілася таксама шмат работ іншых калегаў, якія не працуюць у майстэрнях, таму нашы эцюды знікаюць у агульнай масе. З гэтага пункту гледжання, маё месца не выйгрышнае - яно ў куце памяшкання. Не зважаючы на тое, што большасць калегаў хваляць мае эцюды, яны з кожным разам здаюцца мне слабейшымі, Вельмі стаміўся маральна.


Пецярбург, 25.10 (1895)

З Акадэміі, дзе адчуваў сябе не лепшым чынам, вяртаюся а 7-й. Знаходжу на кватэры ліст ад Мамы і даведваюся, што яшчэ адзін ліст у паштальёна (заказны). Відавочна, ліст ад Папы. Наколькі магу меркаваць, размова ідзе пра месца Папы на чыгунцы, якое ён, падобна, згубіў.


Пецярбург, 26.10 (1895)

А 1-й гадзіне атрымаў ліст ад Папы. Ці можна выказаць словамі, што за гэты час Папа перажыў? Чалавека, які ўсе свае сілы аддаў службе, выкідаюць накшталт « зношанай пальчаткі», нават не даючы яму даслужыць 25 гадоў. I хто адважыўся так зрабіць? Людзі, якія не вартыя, каб развязаць шнурок ягонага абутку.

Не магу без хвалявання думаць пра Папу. Якія гэта для яго маральныя катаванні. Што мая жальба ў параўнанні з ягонай? Божа, даруй мне. Яшчэ сёння адпісаў Папу ліст.


Пецярбург, 27.10 (1895)

Куінджы раіць нам скарыстаць магчымасць для атрымання звання мастака («классного художника» [93]). Увечары сход касы. Мяне другі раз абралі скарбнікам.


Пецярбург, 30.10 (1895)

Маляваў эскіз (з фаўнам) [94]. Упершыню агульная гарбатка ў майстэрні. Куінджы паведаміў, што ўсе мы атрымалі «классного художника 3-ей степени». Другой ступені ўжо не даюць. Усе захады, якія належала зрабіць дзеля атрымання ступені, майстэрні, мяне ўжо прытамілі. Патрэбна сачыць за сабой, каб «не зніжаць лёту».


Пецярбург, 31.10 (1895)

У майстэрні маляваў эскіз (у хмарах ).


Пецярбург, 01.11 (1895)

Паказваў Куінджы два эскізы (у хмарах і з фаўнам). Пахваліў абодва. Здаецца, яму спадабаўся мой прыём у падачы эскіза Параіў мне і далей так працягваць. Ёсць пэўная сістэма ў школе, якую праходзім дзякуючы лёсу. У Шышкіна навучыліся малюнку, тэхніцы, так бы мовіць, арыфметыцы, цяпер можам перайсці да абагульнення - алгебры, да кампазіцыі.


Пецярбург, 02.11 (1895)

Прыклеіў нумары пад эцюдамі на выставе. Цяпер, здаецца, завысокія паставіў кошты. Куінджы ў майстэрні быў доўга. Ігралі на гітары і спявалі, аднак я сядзеў і маўчаў - так мне было сумна


Пецярбург, 8.11 (1895)

Наша выстава адкрылася для публікі. У мяне купілі працу за 50 руб. (спадарыня Філіп'ева).


Пецярбург, 10.11 (1895)

Пачалі маляваць натуршчыцу. Спадарыні Вінаградавай прадаў 5 эцюдаў за 115 руб.


Пецярбург, 13.11 (1895)

У майстэрню заходзіў праф. Кузняцоў [95]. Яму вельмі спадабаўся эскіз з сатырам. Паказваючы на хвалі, сказаў, што я маю «прыродную способность писать» [96]. Увечары быў на канцэрце паненкі Ранушэвіч [97].


Пецярбург, 17.11 (1895)

Зусім страціў энергію. Маіх эскізаў ніхто не купляе, і, што найбольш балюча, граф Талстой, які сёння набыў шмат эцюдаў, у мяне нічога не купіў. Ці сапраўды ў іх не відаць таленту? Мне яны цяпер здаюцца такімі нікчэмнымі, што глядзець на іх не магу. Так, мая амбіцыя пакутуе... А найбольш мучыць думка, што не змагу ўлетку далучыцца да калегаў [98].


Пецярбург, 15.01 (1896)

Падбіраў палітру для балю. Увечары ў тэатры на «Hansel und Gretel» Гумпердзінка [99]. Добрая музыка, мілая, ідылічная казка. Якая наіўная і чыстая гэтая малітва (дуэт). У простых, ідэальна наіўных тэмах нарэшце бачу прыгажосць. Гэта сведчыць пра новы накірунак у тэатральнай літаратуры.


Пецярбург, 17.01 (1896)

Ранкам прыйшла думка перарабіць «Смерць Трытона». Тэма, якую калі- небудзь мушу выканаць [100].


Пецярбург, 18.01 (1896)

На кватэры знайшоў ліст ад Папы. Паведамляе, што за мае ранейшыя гіпсавыя малюнкі, пасланыя гімназіяй у Акадэмію, я атрымаў пахвалу. Пра падарунак ад калегаў было паведамленне ў «Мінскім лістку» [101].


Пецярбург, 22.01 (1896)

Булатаў [102] сказаў, што мной цікавілася паненка Манасейна [103] і што да гэтага часу я ёй не прадставіўся. Бачу, зрабіў на яе тое ўражанне, якога жадаў. Такі поспех, лічу, увогуле быў бы для мяне зараз найлепшым стымулам у творчасці.


Пецярбург, серада, 24.01 (1896)

А 1-й гадзіне ездзіў з Хімонам вырашаць розныя пытанні адносна балю. На Неўскім па крамах раздавалі афішы. Гэта нас забаўляла. Свежае паветра, язда спарадзілі ў мяне фізічную стомленасць, часам такую прыемную. Увечары ў майстэрні сабралася шмат народу. Ігралі на гітарах. Калмыкоў [104] дэкламаваў і г. д. Шмат смяяліся, але не скажу, што забаўляўся я шчыра. Не люблю шматлюдных сходак, зборышча. Такім чынам, Куінджы не спазнае нас бліжэй. Як жа мне тады добра, калі вяртаюся дахаты; я тут адзін, знаходжу толькі лісты, чытаю.


Пецярбург, пятніца, 26.01 (1896)

Хімонам і Урублеўскім хадзілі да прафесараў прасіць прэмію для балю (да Макоўскага, Кісялёва [105], Тварожнікава [106]). Увечары ў нас сабралася ўся балёвая камісія. Грабар [107] і Браз [108] сказалі, што я вельмі падобны да Філіпа IV Веласкеса, а Браз дамовіўся са мной, каб намаляваць мой партрэт. Кожны чалавек настолькі пусты, таму любіць зацікавіць сваёй вонкавасцю іншых, а мне так рэдка казалі пра яе, што адчуў сатысфакцыю, і нават больш - учора, з гэтага пункту гледжання, адчуваў сябе на другім плане.


Пецярбург, 02.02 (1896)

Цэлы дзень правёў у Акадэміі, заняты балем. Увечары, пасля 11- й, сабраліся ў зале дзеля падрыхтоўкі дэкарацый да балю. Заставаліся да 6-й раніцы.


Пецярбург, субота, 03.02 (1896)

Наш баль пачаўся а 10-й. Зала выглядала добра. Шапікі егіпецкія, дэкарнцкія. На ўваходзе - індыйскі павільён. Публікі вельмі шмат. Тры жывыя карціны («Гуслі», «У гарэме», «Дантэ і Беатрычэ»). Пасля балю ўдзельнікі жывых карцін запатрабавалі вячэру. Я вырашыў пытанне. У час вячэры мяне выбралі стольнікам.


Пецярбург, чацвер, 08.02 (1896)

Браз пачаў маляваць мой партрэт. Сеанс ад 10-й да 12-й, ад 12-й я малюю натуршчыка.


Пецярбург, аўторак, 13.02 (1896)

З калегам на выставе перасоўнікаў. Увогуле добрая, лепшая, чым у Акадэміі. Некаторыя рэчы Левітана [109] дасканалыя (сакавік, папараць), Сярова [110] (восень, партрэт), Шыльдэра [111] (вогнепаклоннікі). У майстэрні адчуваў сябе не вельмі. Калісьці сказалі мне, што я «соrbeau blanc» [112]. I сапраўды, так мала ў мяне агульнага з іншымі калегамі, такім чужым адчуваю сябе ў кожным натоўпе, як быццам бы я іншага гатунку.


Пецярбург, серада, 14.02 (1896)

З калегамі зайшлі ў майстэрню Шыльдэра паглядзець панараму (фабрыкі Нобеля). Пазнаёміўся з мастаком, панарама намалявана дасканала. Будзе ствараць ілюзію.

Дзякуючы балю і іншым сяброўскім справам, якімі займаюся, раблюся папулярным і, здаецца, добра ўспрымаюся калектывам.


Пецярбург, чацвер, 15.02 (1896)

Пазіруючы, увесь час думаю пра лета. Якія ў мяне планы, як бы найлепш размеркаваць час - каб толькі мець грошы! У Багданаве так выдатна размясціўся і столькі б там меў для малявання. Пайшоў на выставу прыгледзецца да Эдэльфельта [113], паколькі сам пачаў зімовы эскіз. Увечары Куінджы казаў пра небяспеку, якая пагражае кожнаму жывапісцу на пачатку кар'еры. Тут абавязкова павінна быць разуменне і пахвала.


Пецярбург, панядзелак, 19.02 (1896)

З раніцы знаходзіліся ў нейкім урачыстым настроі - чакалі Айвазоўскага. Аб 11-й прыйшоў. Вітаючыся, назваў нас сваімі ўнукамі. Акружаны намі, пачаў маляваць. Пэндзлі меў з сабой. Карыстаўся амаль толькі адным. Мяккім пэндзлем злёгку заціраў. За 1 гадз. 55 хв. зрабіў досыць вялікую карціну, а па вартасці - адну з найлепшых ягоных прац. За ўвесь час не прысеў, нават не адыходзіў ад палатна. Казаў, што, малюючы неба, ваду, не трэба ўсё маляваць вуглём - трэба, малюючы, тварыць, звяртаць увагу на выпадковыя акалічнасці. А 1- й разам з Куінджы і з намі пайшоў у буфет. Тут мы засталі шмат вучняў, якія, калі ён уваходзіў, усталі. Гэта было маўклівым, але яскравым сведчаннем шанавання і павагі да майстра, які 60 гадоў таму вучыўся ў гэтым жа будынку. I развітваліся з ім такім жа чынам. Каб паглядзець яго карціну, у майстэрню ўвесь час заходзяць навучэнцы. Палітру мы захаваем як гістарычную памятку. Увесь дзень прайшоў па-святочнаму, а ўвечары высветлілася - гэта дзень імянінаў Куінджы. Прынеслі тарты, аднак ужо а 8-й Куінджы вымушаны быў развітацца з намі.


Пецярбург, панядзелак, 26.02 (1896)

Кандаураў [114] і Бровар [115] хочуць стаць сёлетнімі канкурсантамі [116]. Куінджы мне таксама прапанаваў, але я, зразумела, не мог пагадзіцца Толькі налета.


Пецярбург, пятніца, 01.03 (1896)

Маляваў, але не задаволены. Хацеў закончыць перад ад'ездам, аднак дасюль не перадаў яшчэ тое, што хачу. Менавіта сёння, калі без жадання думаў пра свой эскіз, мне трапіла ў рукі кніжка Віткевіча [117]. Чытаў пра Гярымскага [118], Арнольда Бёкліна [119], і той апошні адразу даў зразумець, чаго мне не хапае ў карціне. I як тут не паверыць у лёс! Так, як зараз выглядае карціна, не магу больш над ёй працаваць, Вымушаны пачынаць наноў.


Пецярбург, субота, 02.03 (1896)

А 3-й гадзіне да мяне Тамашэвіч [120] зайшоў. З сабой прынёс частку роднай зямлі. Не, безумоўна, толькі вузкае кола, свет асабісты, унутраны - гэта шчасце. Паказаў яму эцюды і эскізы. Асабліва доўга ён глядзеў на «Ноч у Балаклаве». Сказаў, што я маю густ, што ў карцінах ёсць настрой. Дай Божа, каб збылося прадказанне. Паважаю яго вельмі, бо ведаю, колькі перацярпеў.


Пецярбург, 07.03(1896)

Браз закончыў мой партрэт. Партрэт стаіць у нашай майстэрні. Шмат хто прыходзіць паглядзець на яго.


Багданаў, 12.05 (1896)

Пасля 2 месяцаў (!) зноў вяртаюся да гэтых лісткоў. Сярод зеляніны, сонечнага святла, дурманлівага водару квітнеючай прыроды з птушыным шчэбетам на свята апафеоза вясны - Сёмуху. Сяджу ў нашай багданаўскай « святыні мар». Хто сярод гэтай раскошы, абуджанай натуры, перад поўных надзей праявамі магутнасці прыроды, сёння не чуе ў сабе ўрачыстага настрою, не адчувае адраджэння надзеі, якая вяртаецца, - зялёная фарба, так дакладна названая колерам спадзеву, у самых розных яе адценнях, упрыгожвае поўную будучыні зямлю. Грудзі дыхаюць паветрам, гэтай жыватворнай крыніцай, якая паралізуе прышчэпленыя жыццём атручаныя часцінкі. Чалавек забываецца на жыццёвыя халады, хоча пачынаць жыццё нанава, хоча з зямлі, што яго выдала, браць сілы, жыць момантам, жыць шчасцем.

Скарочана на памятку занатоўваю выпадкі і здарэнні двух месяцаў. Апошнія дні ў Пецярбургу былі атручаны грашовымі клопатамі. Не ведаў, адкуль здабыць сродкі, каб разлічыцца з гаспадыняй, за фарбы ў касе і мець на ад'езд.

Нечакана прыйшла дапамога. З 500 руб., прызначаных Куінджы на крымскае падарожжа, Багаеўскі [121] ахвяраваў мне сваю долю. Таму з прыемным адчуваннем, што надоўга пакідаю Пецярбург, правёў спакойную ноч у майстэрні і раніцай 15 сакавіка выехаў у Лібаву . За дзень да ад'езду быў на размове ў Рэпіна, які казаў пра намер арганізаваць выставу кампазіцыі і параіў, апрача эцюдаў з натуры, не забывацца на эскізы і не баяцца невялікіх недахопаў.

У Лібаве [122] ўжо застаў Папу. Пытанне не вырашана [123].

Па дарозе ў Менск на паўдня затрымаліся ў Вільні. Цётка Фэліцыя Рушчыц [124] абяцае мне прыбытак з млына. 23 мы былі ў Менску. Свята правялі ціха. Уражанняў, якія заўсёды чакаюць мяне ў Менску, амаль не меў. Не думаў, што так, без цяжкасцяў, можна будзе пакінуць Менск. Там правёў сваю першую маладосць, у гімназіі меў нават пэўныя поспехі, па-за школай - першыя асэнсаваныя ўражанні. Аднак з абыякавасцю развітваюся з гэтымі будынкамі, магчыма, таму, што ўражанні мінулага года адбілі мяне ад людзей. Бывайце, мае сябры, шчырыя ці няшчырыя, перад якімі ніколі я не крывіў душой, якім заўсёды пры патрэбе першы працягваў руку. Бывайце здаровы, згадайце калі-небудзь пра мяне, так, як і я буду памятаць пра вас. А вы, чароўныя вусны, аксамітныя шыйкі, прыгожыя формы, задумлівыя вочы, што вас адсуне з памяці маёй? Можа, не ведаеце, што зрабілі вы ў маіх грудзях, маладых, уражлівых, і даруйце мне, калі за гэтымі вачыма бачыў больш, чым там было... Развітваюся і з вамі.

Канчатковае расстанне з Менскам распачынае, як мне здаецца, новы перыяд у маім жыцці, а магчыма, і ў жыцці ўсёй сям'і. Ён набліжае нас да вёскі, да ўласнага кавалка зямлі. Нібы пасля доўгага пошуку шчасця і спачування ў шырокім свеце мы пераканаліся, што гэта можна знайсці толькі ў сабе, у брацкіх пародненых душах. Таму, стомленыя, вяртаемся пад гэтую старую страху, якая некалі бачыла менш складаныя, і таму, можа, больш натуральныя адносіны між людзьмі. Каб жыццё на вёсцы таксама паўплывала на астатніх, як на мяне, каб у гэтым спакоі і нават пэўнай апатыі адшукалі раўнавагу. Напачатку, як заўсёды пасля доўгага адпачынку, у эцюдах з натуры не меў яшчэ дастатковага жадання, той бесперапыннай патрэбы - вышуквання, назірання і малявання. Тады маляваў больш з прымусам, а найпрыемней было сядзець з кніжкай ля пісьмовага століка альбо недзе ў агародзе. Толькі цяпер знаходжуся ў тым стане, калі хацелася б усё, што бачыш і любіш, як мага хутчэй перанесці на палатно. Мяне, аднак, дужа непакоіць, што ўсё бачанае ў натуры непараўнальна прыгажэйшае, чым на эцюдах. Адчуваю - не так малюю, і знаходжуся ў роспачы, і не ведаю, ці выпраўлюся. Мастакі, асабліва маладыя і самалюбівыя, мяне зразумеюць. Хоць у нашай прафесіі столькі прыемных момантаў, адносна няшмат штодзённай працы, але менавіта бясконцыя сумненні робяць яе такой нязносна цяжкой.


Багданаў, 6/18.06 (1896)

З Лізай Корф [125] я выехаў за мяжу [126]. Увесь час у дарозе размаўлялі пра сямейныя адносіны. Поўны пачуцця ўдзячнасці, думаю пра сям'ю, якую зноў на доўгі час пакідаю і якая нічога мне не шкадуе. Уважлівая апека бацькоў не паддаецца апісанню. Кожнае жаданне, кожная самая малая патрэба задавальняецца А 10-й увечары былі ў заезным доме ў Ашмянах [127]. Нібы кот, я хадзіў пустымі вуліцамі...


У дарозе, 7/19.06 (1896)

А палове 5-й раніцы ў Солах [128].

мы трапілі на цягнік. А 8-й у Вільні я адзін паехаў да дзядзькавай жонкі. Яшчэ спалі. За гарбатай шмат апавядаў. Мне няёмка казаць пра падарожжа, якое магчыма зрабіць толькі з іх дапамогай. Развітваючыся, цётка дала мне ў рукі 250 руб.

Аб 11-й - далей у дарогу. А 5-й у Вербалове [129]. З пашпартам праблем не было. Некалькі хвілін - і я ўпершыню за мяжой. Што за дзіўнае адчуванне, калі збываецца тое, чаго даўно з нецярпеннем чакалі.


Па дарозе на Рукен, 8/20.06 (1896)

Да Шчэціна я спаў выдатна А 12-й на параходзе «Kronprinz Friedrich Wilhelm». Надвор'е цудоўнае. А 8-й вечара ў Крампасе [130].


Лёхме [131], 22.06 (1896)

А 10-й выехалі з Лізай параходам да Стубенкамера [132]. Дарога цікавая. Моцны вецер. Цёмна-зялёная вада А палове 11-й былі каля падножжа Кёнінгстугля [133]. У рыбацкай хаціне няма вольнага пакоя, таму трэба шукаць далей. Пехатой да Лёхме. Тут размясціліся ў павільёне гатэля Грэя. Першы шпацыр па Лёхме. Сапраўднае рукенскае надвор'е.


Лёхме, 23.06 (1896)

Адвёў Лізу на параход. Наведалі ахвярныя камяні, аграмадны камень са слядамі жаночай і дзіцячай ног, возера Герты [134], замак Герты. Я рабіў накіды, а Ліза чытала мне «Фаўста».


Лёхме, 29.06 (1896)

Знаходжуся пад уражаннем мілага дня. Прыемна было бачыць, як добра тут прымаюць мастака, як усюды па-іншаму да яго ставяцца. Скарыстоўваючы краявід з цудоўнымі хвалямі, сядзеў на беразе мора, і паступова быў акружаны цэлым натоўпам людзей. Пасля прыйшла і паненка Елізавета Бунк - ужо некалькі дзён, як яна мяне цікавіць. Па абедзе зноў пісаў надзвычай прыгожыя хмары перад дажджом.


Лёхме, 02.07 (1896)

Раніцай сеў маляваць бераг з лодкамі. Прыйшла паненка Бунк. Чытала мне казкі Фолькмана [135]. Знаходзіліся ў стане незвычайнага паразумення. Ведалі, што так, як мы адно аднаго разумеем, ніхто нас не разумее. Паказаў ёй здымкі сям'і. У гэты час маляваў. Пасля абеду выбраліся ў Арконы [136]. Амаль уся Лёхме. Мора і неба цікавыя, ускараскацца на горы амаль немагчыма. Склізка Гэта дае падставы для шматлікіх жартаў і смеху.

Аб'ёмны ліст з Багданава ад Папы і паштоўка з Крыма ад калегаў. Гэта мяне вельмі ўсцешыла.


Лёхме, 03.07 (1896)

Навошта запісваць? Гэтага ж не забудуся. Я зразумеў, што можна пакахаць жанчыну, таму што яе душа роднасная нашай, у ёй знаходзім водгук, яна можа нас зразумець. Гадзіны, поўныя ціхай асалоды, калі вядома, што яна думае гэтак жа, што мы адчуваем аднолькава


Лёхме, 04.07 (1896)

Аддаў Елізавеце малюначак. Пайшла дахаты, прынесла кніжку і пачала чытаць уласныя вершы. Пра гэтую кніжку не ведае нават яе сяброўка. Не спадзяваўся на такое пачуццё, на такі дзявочы розум. Адчуваў сябе ў нейкім святочным настроі, тым больш што прырода такой выглядала Пасля некалькіх бурлівых дзён мора было нібы люстэрка, паветра насычана вільгаццю, далягляду не відаць. У сузіранні гэтай сімфоніі нешта дзіўнае з'яднала нас... Было адчуванне, што так, як мы адно аднаго разумеем, ніхто нас не разумее.


Лёхме, 08.07 (1896)

Да скону памятная ноч! Прырода і чалавек далі што маглі. Ціша, гармонія ўсяго створанага. Спакой соннай прыроды і ўнутраны супакой. Бачыць тое, што вакол чалавека, у іншым, нядзённым, містычным святле - гэта ўзносіць над звычайнай юдоллю нашых слёз, узбагачае, дае нам новыя паняцці, робіць шляхетнейшымі пачуцці, падымае нас да больш высокага ўзроўню.

На працягу пяці гадзін не бачылі ніводнага чалавека, апроч нас, не чулі іншага гуку, як толькі ціхае шчабятанне нейкай начной птушкі і шоргат аленя. Ноч, але ноч летняя, калі адбітак зоркі ў небе і на паверхні вады не гасне, калі нават зоры свецяць няпоўным святлом у барацьбе з неад'емным правам дня. Тут цёмна, бо густы лес толькі зрэдку прасвечваецца альбо святлом містычнага далягляду, альбо дробненькай бліскучай кропкай светлячка. Тут малое, але поўнае нейкага пагрозлівага супакою возера. Часам туман над ім дзеліцца на нейкія таямнічыя постаці. Навокал нерухомыя цёмныя аграмадзіны заспаных дрэў - ці працятых урачыстасцю хвіліны, ці таксама стомленых спякотай. Высокі вал Герты ў адным месцы засланяе ніжнюю частку залацістага неба, і таму знікае ў блакітнаватым невыразным святле.

Уся гэтая частка лесу, поўная чараў народнай фантазіі, здавалася ў тую хвіліну як бы некранутай гісторыяй, быццам існуе бесклапотным жыццём далёкіх стагоддзяў. I ў гэтай цішы стаялі двое людзей, прасякнутыя сузіраннем гэтай прыгажосці, і адчувалі яе яшчэ мацней праз узаемную сімпатыю.


Лёхме, 11.07 (1896)

Апошні раз маляваў у Лёхме. Пад вечар у мяне была Елізавета. Як гэта здараецца ў хвіліны расстання, размаўлялі пра нязначныя рэчы, а вечарам, развітваючыся з любімымі куткамі, смяяліся больш, чым калі-небудзь.


Лёхме 12.07 (1896)

Экскурсія на Гідэнзэе [137]. Нас было чацвёра З Елізаветай удвух сядзелі ў канцы парахода. Здавалася, нібы ўсё толькі для нас. Гэтая паездка, змена месца і людзей не нагадвала нам хаця б пра ад'езд, і, як першае спатканне было незвычайным, так і апошнія хвіліны мы правялі цалкам адасоблена


Лёхме-Берлін, 13.07 (1896)

У фургоне з-пад піва з Лёхме да чыгуначнай станцыі. На станцыі ў Берліне Вольга... Вечар у Андрэаса Гойслера [138]. Не ведае яшчэ мяне.


Берлін, 17.07 (1896)

На берлінскай выставе. Цэнтральная зала (добрыя вырабы з металу і скуры). Афрыканскі раздзел. Гэта першая прамысловая выстава, якую бачу. Але, такая вялікая, яна мае штосьці ад кірмашу.


Берлін, 19.07 (1896)

З Андрэасам і Вольгай у Старым музеі. Глядзім выключна італьянцаў. Па абедзе паказваў эцюды.


Берлін, 21.07 (1896)

Ад раніцы на выставе карцін: Францыя, Амерыка, Галандыя.


Берлін, 24.07 (1896)

Моцна перажываў. Не мог думаць пра свае эцюды, усё вяртаўся да іх. Нарэшце, выцягнуў і яшчэ больш упэўніўся, што анічога добрага. Усё гэта ледзь пазначанае, невыштудзіраванае. А ўжо ліпень. Большая частка лета праляцела. Шмат уражанняў, але знаходжуся ў нейкім хаосе, без вызначанай перад сабой дарогі.

Часам мне здаецца: вось ужо ўсё бачу; бачу, якой павінна быць мая праца. Потым зноў насоўваецца заслона, і я ў цеснай клетцы. Найбольш шкоджу сам сабе, занадта да сябе памяркоўны.


Кальмар, 05.08 (1896)

А 9-й у Кальмары [139]. Гатэль «Swanfeldt» на рынку. Невялікае шведскае мястэчка. Людзі неяк наіўна і з цікавасцю глядзяць на замежніка. Кірха на плошчы нагадвае каталіцкі касцёл. Ратуша - трохпавярховы масіўны будынак. Праз вуліцу каля порта дарога на замак, які ва ўсёй сваёй велічы праглядаецца ўжо з цягніка. Дзіўнае ўражанне робіць гэтая крэпасць тут, над берагам мора, над халоднай ціхай вадой, якая дакладна адлюстроўвае яе. У гэтым ёсць нешта скандынаўскае. Праз дзве-тры брамы ўваходзім на дзядзінец, дзе студня і ўваход у пакоі. Старажытныя муры, пазнейшае толькі аздабленне брамаў, рымскія матывы. Дзе-нідзе пачварныя скрыўлензя галовы нагадваюць, што гэта палац аднаго з германскіх народаў. Маладая дзяўчына, дачка вартаўніка, бландзінка з вялікімі вачыма, яшчэ больш дадае чыста шведскіх адметнасцяў у гэтую карціну. Па нізкіх каменных сходах яна праводзіць нас да вялікай залы, г. зв. «Уніі» [140]? дзе арганізавалі нешта накшталт музея кальмарскіх старажытнасцяў.

Праз масток выходзім да гародыка на валах замка. Тут, у гэтай рацыянальна, без лішніх упрыгожанняў збудаванай шведскай крэпасці, з відам на мора з аднаго боку і на ціхі працоўны горад, поўны жыццёвых дробязяў і неабазнаны ў вялікіх узрушэннях, з другога боку, шведская гісторыя здаецца неяк дзіўна зразумелай...

А 3-й малы параходзік вязе нас на Баргхольм [141].

Над зелянінай дубовага лесу тырчыць чатырохкутнік замкавых руін. Пазбаўленыя востраканцовых стрэх вежы ўверсе заканчваюцца роўнай лініяй. Далей на поўнач каля яго падножжа мястэчка Спыняемся ў гатэлі «Victoria». З Вольгай робім выгляд маладажонаў і займаем адзін пакой.


Баргхольм, 07.08 (1896)

З боку мора падымаемся на замкавую гару. Швед, вельмі ахвочы і гаваркі дзядок, водзіць нас па замку. Замак уражвае памерам і простым выглядам. Цёмныя скляпенні калідораў. Дзядзінец, шырокія прыступкі. Вежа Кацярыны Ягелонкі [142]. Зала пасяджэнняў Рады краіны. Капліца, толькі дзе-нідзе рэшткі калон, камінаў, усё абдзёртае. Вартаўнік замыкае мяне з Вольгай. Малюю лёх.


Візбы, 12.08 (1896)

Панарама з руінаў Візбы [143] дае найлепшае ўяўленне пра першапачатковы выгляд касцёлаў. Сярод разбураных самы прыгожы - св. Кацярыны. Маляваў з 11-й да 3-яй.


Візбы, 13.08 (1896)

А 6-й ужо падняліся. Тым часам «Wisborg» - о, што за параход! - з'явіўся толькі каля 8-й. Маем яшчэ дзве гадзіны часу. Пасадка. А 10-й знаходзімся на палубе. Усе месцы занятыя, таму капітан саступае сваю каюту Вользе, а я буду яе госцем. На развітанне з Візбай мора пастаралася, і вада слупамі пены падымаецца пад «Vogbrytare» порта Вельмі маляўніча, але не надта заахвочвае да 48-гадзіннага марскога падарожжа, і яшчэ на такім чаўне.


На моры, 14.08 (1896)

Праплываем каля Барнхольма. Дождж. Хмары. З другога боку блакіт неба і вялікія малочна-белыя аблокі ў сонечным святле. Пад вечар мора спакойнае, святло серабрыстае, мяккае. А 8-й у Швайнэмундзе.


Шчэцін, 15.08 (1896)

На світанку наш параход накіраваўся на Шчэцін. Пасля маруднага праходу ўсяго заліва і мытнага кантролю мы паехалі на вакзал. А 2-й гадзіне кур'ерскім цягніком да Крэўза Адтуль «Bummelzugiem» [144] далей.


У дарозе, 05/17.08 (1896)

А 12-й у Солах. Высланыя экспедытарам рэчы даехалі добра і своечасова. Едзем брычкай. Пасля далёкіх вандровак адлегласць падаецца нам малой. У Багданаве толькі а 10-й увечары. Заязджаючы, спяваем ісландскі канон. Балкон у ілюмінацыі. Звычайны па прыездзе вэрхал. Пакоі падрыхтаваны, таму здаецца, быццам я дзесьці ў гасцях.


Пецярбург, 15.10 (1896)

Калегі з відавочнай зацікаўленасцю разглядалі мае эцюды, хвалілі. Асабліва ім спадабаліся: вясна (агарод са снегам), млын, дзве лодкі, шведскія віды. Бачаць дасягненні. Побач з іншымі мае эцюды не так ужо прайграюць, як я меркаваў. Ёсць, праўда, заўсёды « штосьці», што бачу ў сабе і што не задавальняе. Таксама заўсёды здаецца, што ў мяне недастаткова сонца. Радуе, што мае эцюды непадобныя да іншых, маюць у сабе нейкую шматграннасць. Не ведаю чаму, але сёлета значна больш спакойны, без «envie de metier» [145] разглядаю працы калегаў.


Пецярбург, 16.10 (1896)

З'явіўся Архіп Іванавіч Куінджы. Пасля доўгіх размоў і гутарак з іншымі зацікаўленымі людзьмі нарэшце перайшоў да мяне. Акружаны цэлым натоўпам, пачаў праглядаць працы (затрымаўся крыху даўжэй на лодках, вяргінях), але назва «Бабіна лета» дала яму падставу для пагаданкі пра павукоў, матылёў, галубоў і г. д. Нарэшце зусім адвярнуўся ад эцюдаў і размаўляў са Шчарбіноўскім [146]. Зрэдку ў час размовы паглядаў на мае раскладзеныя працы, але так, як праз вакно пазіраюць на пралётку, якая праязджае міма. Столькі ўвагі ўдзяляецца таму, што выпеставана ў сэрцы, што не давала спаць і нібыта сталася нашай часткай... Не ўмею падаваць сябе, заўсёды здавацца ўпэўненым. А менавіта гэта патрэбна Каб быць заўважаным, трэба назаляцца, інакш пра чалавека забудуць. Я выйшаў з майстэрні.


Пецярбург, 17.10(1896)

Не выкрэсліваю напісанага ўчора, хоць сёння Куінджы быў да мяне ўважлівым. Сказаў, што ўчора на змярканні не мог прагледзець мае эцюды, таму яшчэ раз пачаў іх разглядаць. Вельмі хваліў: дзве лодкі, веснавы снег, млын, мора, лёхі, выпас, ноч на Рукене, светлыя эцюды адтуль, караблі, вяргіні, Візбы і г. д


Пецярбург, 18.10 (1896)

У майстэрні наклейваў эцюды. Неяк паспакайнеў да поспехаў іншых калег. Хацеў бы толькі, каб да маёй працы ставіліся з пашанай і каб у маіх эцюдах была пэўная арыгінальнасць.

Барысаў прывёз з берагоў Мурманска, Архангельскай губерні і Новай Зямлі аграмадную колькасць эцюдаў. У яго вялізарны прагрэс. Некалькі эцюдаў капітальных. Відаць, што маляваў на адным подыху, з запалам, і знайшоў сваё. Гэта цалкам непаўторная прырода, а найважней - арыгінальна перададзеная. Урублеўскі [147] ўвогуле мае моцныя рэчы і некалькі дасканалых эцюдаў.


Пецярбург, 23.10 (1896)

Павінен набрацца смеласці і маляваць у большых памерах, зусім забыцца на калегаў і поспехі, якіх могуць дасягнуць. Маляваць тое, што асабліва падабаецца. Не толькі маляваць, але таксама шмат назіраць, параўноваць, думаць. Не мучыць і не расцвельваць сябе рознымі пытаннямі, але з энергіяй і ахвотай аддацца натуры і мастацтву.


Пецярбург, 25.10 (1896)

Ад Педашэнкі [148] даведаўся, што казаў пра мае эцюды Рэпін. Хваліў - дзве лодкі, сеткі, муры, бабіна лета. Мора яму не спадабалася, і лічыць леташнія марскія эцюд лепшымі. Таксама запісваю, што некалькі дзён таму казаў Талстой. Яму спадабаліся мае лодкі, лёхі, муры (« драматычныя»), букавы лес.


Пецярбург, 28.10 (1896)

З раніцы на выставе. Куінджы ў майстэрні запісваў ахвотных да кандыдацкай ступені і на конкурс.


Пецярбург, 29.10 (1896)

Без занятку, чакаючы вынікаў сённяшняй нарады, мы хадзілі па ўсёй Акадэміі. Вяртаемся ў майстэрню, а тут навіна: Кандаураў і Шчарбіноўскі атрымалі ступень і едуць за мяжу. Акрамя іх, атрымалі ступень Бровар, Педашэнка і Бублікаў. Апошняе зусім нечакана. Падобна, нам дазволена канкурьфаваць. Усе гэтыя па-рознаму дзіўныя навіны нас уразілі. Для адных ступень быццам страціла чароўнасць, іншых зноў ахапіла думка пра замежныя падарожжы. Сёння мне падалося, што я занадта доўга засядзеўся ў Акадэміі. Пачуваўся немаладым і стомленым.


Пецярбург, 05.11(1896)

Гадзіну правёў на выставе. Прадаў адзін з малюнкаў. Заўважыў, што пасля майго партрэта, зробленага Бразам, звяртаю на сябе ўвагу публікі.


Пецярбург, 07.11 (1896)

З раніцы дзяжурыў на выставе. Прадаў калегавых эцюдаў на некалькі соцень рублёў. А свой - толькі малюнак за 10 руб. Увечары да 11-й у майстэрні з Куінджы. Заўсёды адно і тое. Я на другім плане. Не, я павінен вылучыцца. Мушу забыцца на ўсё, памятаць толькі пра адно, засяродзіць увагу на адным - на конкурснай працы. Зусім не звяртаць увагу на непрызнанне, не дбаць пра стасункі з Акадэміяй. Так, жыццё загартоўвае чалавека, але яно таксама і бязлітаснае...


Пецярбург, 8.11 (1896)

Аб 11-й зайшоў да Шышкіна Ляжыць у ложку. Параіў, каб я абавязкова развіваўся ў тым накірунку, які мне асабліва адпавядае (хвалі на ўзбярэжжы), каб не разменьваўся, спецыялізаваўся.

Куінджы ў майстэрні ўпершыню, размаўляючы, звяртаўся толькі да мяне.


Пецярбург, 09.11 (1896)

Па прапанове Рэпіна вечарам мы сабраліся ў акварэльнай зале. Рэпін казаў пра выставу эскізаў. Пасля некаторыя задавалі пытанні. Між іншым, што такое талент. Рэпін адказаў, што талент заўсёды ўносіць нейкую ідэю.


Пецярбург, 12.11 (1896)

Убачыўшы мой малюнак натуршчыцы, Куінджы сказаў: «А хорошо, вы всегда, когда рисуют, отличались» [149].


Пецярбург, 15.11 (1896)

Атрымаў нумар «Sankt Petersburger Zeitung» за сераду. Вось першае тое, што завецца «крытыкай». Між іншымі хваляць і мяне - за колькасць эцюдаў, за школу і за каларыт, але, як і ў іншых, здольнасцяў вялікіх не знаходзяць. Штораз чалавек усё больш прызвычайваецца да такой крытыкі.


Пецярбург, 18.11 (1896)

Пачынаецца новы перыяд у маім жыцці. Перыяд з невядомай мне яшчэ сутнасцю. Перада мною цяжкая задача, вельмі цяжкая.

Сёння вырашыліся важныя для мяне пытанні, і досыць неспадзяваным чынам. Паколькі мы павінны былі заняць майстэрню, я ўжо а 10-й быў у Акадэміі. Амаль ніхто яшчэ не прыйшоў, таму з Барысавым пайшоў дзяжурыць на выставу. Доўга размаўлялі каля яго прац. Пасля каля маіх. Відавочна, яму шкада стала мяне, што я так мала прадаў. Хваліў, цікавіўся некаторымі эцюдамі. Тут бачым Паўла Міхайлавіча Траццякова. Я адышоў да касы. Барысаў застаўся з Траццяковым. Неўзабаве падышоў да мяне з навіной, што Траццякоў між іншым і ў мяне купіў эцюд ! За 50 руб. О, як я ўзнагароджаны за свае пакуты. Для мяне гэта праменьчык надзеі - апрача эцюдаў Барысава (37 шт.) Траццякоў яшчэ купіў па адным эцюдзе Століцы [150], Урублеўскага і Чумакова [151].

А 5-й, пасля нарады з Макоўскім, Куінджы паведаміў нам, што атрымаў частку майстэрні. Пасля доўгіх дыскусій кідалі лёсаўкі, і мне выпаў нумар 20 (два вакны). Была хвіліна, калі я павінен быў вырашыць - ці канкурыраваць сёлета, ці толькі налета, ці зараз, ці на весну. Як тут вырашыць? Як прадбачыць? Можа, я замалады, магчыма, недастаткова падрыхтаваны, а можа, таксама лепш адважыцца, пакуль яшчэ больш чалавек не стоміцца і не знярвуецца. Прынята. Пайду цяпер. Ад моманту, калі вырашыў, адчуваю сябе неяк па-іншаму. Усе думкі скіраваліся да аднае мэты.

Назіраў за сабой і калегамі. Былі вясёлыя і быццам бесклапотныя да моманту, калі канчаткова не вызначыліся майстэрні. Тут усе сцішыліся і сталі сур'ёзнымі.


Пецярбург, 20.11 (1896)

Я ўпарадкаваў майстэрню. На нашай выставе Кузняцоў і Тварожнікаў доўга сядзелі перад маімі працамі. Кузняцоў хваліў лодкі, вясну і некалькі іншых. Пра два падвешаныя вышэй экраны з працамі сказаў, што «поплоше» [152], толькі хмара над полем яму спадабалася. Тварожнікаў вельмі мяне ўгаворваў, каб я напісаў карціну паводле эскіза (муры ў Візбы). Кажа, што ў іх ёсць нешта шэкспіраўскае.


Пецярбург, 22.11(1896)

У майстэрні малюю натуршчыцу. Атрымліваецца лепш, чым у іншых. Аднак ніхто пра гэта не кажа, не хваліць. Ганаруся тым, што ніхто ў Акадэміі мяне не цягнуў, не пратэжаваў, хачу і далей толькі працай, настойлівасцю рухацца наперад. Я маладзейшы за іншых у Акадэміі, і, магчыма, таму яшчэ недастаткова падрыхтаваны да конкурса Але няхай так будзе. Жадаю лепш узяцца за цяжкую задачу зараз, чым яшчэ сядзець і працягваць летаргічны стан у майстэрні.

Надзвычай мяне засмуціла, што ў «Биржевых ведомостях» [153], якія чытае Папа, у артыкуле пра выставу пра мяне ані згадкі. Ведаю, гэта Папу здзівіць і засмуціць.


Пецярбург, 23.11 (1896)

Падчас размовы ў майстэрні Куінджы ўпершыню даведаўся, што я вучыўся ва універсітэце, што скончыў гімназію з залатым медалём. Ён сказаў, што на маім месцы ён спачатку скончыў бы універсітэт, а на мастацтва заўсёды ёсць час. Адказаў яму, што і так чалавек шмат сіл траціць на школу і г. д., што не хацеў занадта доўга быць дылетантам. Кажучы пра сябе, адзначыў: «Пры дьявольском самолюбии есть и дьявольская какая-то скромность» [154]. Тое ж самае я мог бы сказаць і пра сябе.


Пецярбург, 26.11(1896)

На выставе заўважаецца нейкі надзвычайны рух. Было шмат публікі, ды і нашы быццам нечага чакалі. А 1 -й пачала збірацца Рада. А 2-й я на галандскай выставе. Аглядаў яе адзін. Вяртаюся ў Акадэмію. Тут мяне сустракае навіна, што Рада і ў мяне купіла эцюд «Прыстань з зялёнай лодкай на Рукане». Купілі наступныя карціны: Кандаурава - 400 руб., Шчарбіноўскага - 400 руб., М. Педашэнкі - 300 руб., Бровара - 300 руб., Браза - 100 руб. Ва Урублеўскага, Пурвіта [155], Рылова [156] і ў мяне - па адным эцюдзе за 50 руб. Гэтым і задаволіўся.


Пецярбург, 28.11 (1896)

Маляваў старога Трытона [157]. Да мяне зайшлі Чумакоў і Лятры [158]. Я даведаўся, што мае леташнія эцюды з вадой спадабаліся Айвазоўскаму, і ён іх згадваў у Крыме. Прыемным было тое, што Хімона, разглядаючы таксама пры мне эцюд, - і не ведаючы, што мой - сказаў, што так павінен маляваць нехта з досведам і г. д


Пецярбург, 01.12 (1896)

У мяне ў майстэрні быў Куінджы. Спачатку паказаў яму трытонаў. Папярэдзіўшы, што будзе сурова крытыкаваць, ён сказаў, што для такой тэмы таксама патрэбны фантастычны краявід. Што я над такім эскізам доўга памучыўся, таму ўсім нам раіць маляваць рэальную карціну, а такія тэмы браць пры выпадку, калі атрымліваецца.

Вестка пра смерць цёткі Эмануіліхі. Яшчэ ўчора я быў на балі, вясёлы, не здагадваючыся, што там, у Вільні, такое гора.


Пецярбург, 11.12 (1896)

Безумоўна, дзень знамянальны для прагрэсу ў маёй працы. Паказаў Куінджы ўчарашні эскіз. Спачатку не хацеў пра яго размаўляць, сказаў, што гэта нібы фрагаент, выразаны з карціны. Праўда, больш фантастычны, чым папярэдні, нешта хацеў дадаць пра асвятленне, але тут раптам запатрабаваў палітру, кажучы, што «это Вас мучает» [159]. Узяўся папраўляць, маляваць. Пісаў так з гадзіну, я стаяў за ім. Паступова эскіз мяняўся, набіраў большай фантастычнасці, пабольшала містычнага святла Ён пачаў з таго, што прыгасіў жаўтаватае святло на скалах, змяняючы на чырвонае, пасля перамаляваў мора на даляглядзе зрабіў чырванаватую смугу. У цёмным куце прабіў грот. На ім размясціў нейкі фантастычны абрыс. Адарваў частку скал так, што навіслі над вадой. Нарэшце, прапанаваў мне перанесці святло так, каб скалы былі цёмныя, толькі з чырвонымі рэфлексамі з захаду. Столькі дадаў новых думак, што я быў яму шчыра ўдзячны і адчуваў сябе шчаслівым. Другога эскізу я не паказваў, спачатку хачу пад уражаннем ягоных парад змяняць эскіз, пакуль не задаволюся.


Пецярбург, 13.12 (1896)

Перамаляваў эскіз з фаўнам. Выкінуў месяц і ўсяму эскізу надаў серабрысты, зеленавата-блакітны каларыт.


Пецярбург, 16.12 (1896)

Пачаў веснавы эскіз [160]. Мой вячэрні малюнак падабаецца ўсім калегам, бачаць у ім святло, гармонію і як бы акварэльную тэхніку. Куінджы таксама нарэшце пахваліў. Вяртаючыся сёння дахаты, адчуваў нейкую пустэчу і, каб яе запоўніць, амаль адным духам перачытаў «Чысцец» Запольскай.


Пецярбург, 19.12 (1896)

Быў Куінджы. Заспеў мяне з фаўнам. Пасля доўгага ўглядання сказаў, што ў левай частцы мора і скал шмат паветра. Цяжкаватае неба. Запытаўся пра пару года. Здаецца, ухваляе задуму, толькі хоча, каб яшчэ над тым папрацаваў. Пасля даваў парады наконт зменаў у эскізе з трытонамі. Вуглём накідаў некаторыя дэталі. Эскіз з млынам яму вельмі спадабаўся. Параіў толькі прыбраць цень. Вельмі хваліў за колеры неба і далягляду. Таксама спадабалася «Вясна». «Это попало. Даль ловко тронута. Чувствуется весеннее настроенйе. Это не трогайте» [161].


Багданаў, 22.12 (1896)

А 9-й са сваімі ў Багданаве.


Багданаў, 23.12 (1896)

Хаджу, гляджу, і так мне тут добра. Забываюся на ўсё, хачу быць дзіцем і цешыцца з таго, што Бог мне дае. Рыхтую памяшканне наверсе ў «Муры» .

У Багданаве, каля драўлянага, з лістоўніцы, дома канца XVII ст. пабудавалі ў першай палове XIX ст. вялікую двухпавярховую мураванку, у плане набліжаную да квадрата. Яна з'явілася дзякуючы надбудоўцы ранейшай, з XVIII ст., скляпеністай і глыбока ўкапанай у зямлю «скарбніцы». Гэтую камяніцу ўсе называлі «Мурам ».


Багданаў, 24.12 (1896)

Упрыгожваем ялінку. А 6-й вечара пачынаем раскладваць падарункі. Дзеці маюць вялізны стол, старэйшыя - кожны асобны малы столік.


Багданаў, 02.01 (1897)

Мы падняліся, калі яшчэ было цёмна Мама складае ў кошык ежу. Папа дае загады наконт коней. А 8-й коні перад ганкам. Развітанне - і еду. Ад учарашнята дня мароз паменшаў. Белая імгла... белая завеса Часам у адным нейкім месцы з'явіцца невыразная плямка, яна ўсё павялічваецца, нарэшце відаць дэталі - гэта лес. Дрэвы сёння казачна прыгожыя. Згінаюцца пад цяжарам снегу і шэрані. Крыху натомленыя калдобінамі, прыехалі ў Ашмяны.


Пецярбург, 06.01 (1897)

Чытаў «Дэкамерона», «Крымскі санет» [162] які натхніў мяне на тое, каб усе матывы з хмарамі і руінамі сканцэнтраваць у адной «Балаклаве».


Пецярбург, 08.01 (1897)

Пачаў маляваць «Балаклаву». Быў Куінджы. Паказаў яму багданаўскія краявіды. Хваліў пякарню, ніжнюю частку снегу пры свірне. Снег на эскізе з ручаём і млын. Шмат месцаў параіў змяніць. Аднак ён быў нядоўга, нават не садзіўся; кальнула мяне, так няшмат удзяляе ўвагі. Так цяжка заставацца сам-насам.


Пецярбург, 12.01 (1897)

На выставе акварэлістаў. Нудота Заўсёды тое самае. Выдатных жывапісцаў (як летась Бенуа [163] і Бартэльс [164]) няма. Тыя самыя матывы, і нават ва ўсіх аднолькавыя прапорцыі. Выключэнне толькі Бакст [165].


Пецярбург, 17.01 (1897)

Маляваў вуглём. Прыйшоў Куінджы. Я сказаў яму, што эскіз мне часам зусім не падабаецца, бачу кампазіцыйныя памылкі, жадаў бы змяніць правую частку. Шмат хацеў сказаць, але, як заўсёды, у тых выпадках, калі трэба падсумаваць думкі, уражанні, казаў не так і не тое, што адчуваў. Куінджы пачаў увогуле распавядаць пра тое, якія складаныя фантастычныя тэмы. Як цяжка адарвацца ад рэальнага свету, і, апрача гэтага, мастак павінен аддацца таму натхненню, што без мастацтва, без прыгажосці жыццё не мела б каштоўнасці, і гэта адзіная радасць у людзей. Нарэшце ўзяўся за эскіз. Параіў мне адкінуць правую частку, зрабіць толькі грот. Сам яго пазначыў. Пасля яго адыходу, хоць адчуваў сябе нездаровым, стаў маляваць усё па-новаму. Больш цягне маляваць гэты эскіз. Калі за адзін месяц ён так перамяніўся, які ж будзе яго апошні варыянт?


Пецярбург, 18.01 (1897)

Яшчэ раз намаляваў эскіз вуглём, і ў цэлым, здаецца, нядрэнна Толькі цяпер я палюбіў гэты эскіз. Спадзяюся, з яго атрымаецца карціна

12-я гадз. - гадзіна, калі наведвае натхненне. Для карціны з фаўнам прыйшла новая ідэя, паказаць яго з вячэрняй зоркай...


Пецярбург, 19.01 (1897)

Кожную вольную хвілінку выкарыстоўваю для чытання «Quo vadis». А 1-й уначы скончыў. А як скончыў, то пачаў шкадаваць і механічна зноў адгортваў старонкі назад.


Пецярбург, 23.01 (1897)

У майстэрні смакавалі і абмяркоўвалі ўчарашні баль. Калі прыйшоў Куінджы, ад размоў пра баль, пра палітыку перайшлі на мастацтва I тут Куінджы доўга і цікава апавядаў. Казаў, як цяжка здабыць сабе імя, якую вытрымку і энергію трэба мець. Нарэшце звярнуў нашу ўвагу на тое, як можна бясконца размаўляць пра мастацтва, гэта тэма - нібы музыка.


Пецярбург, 24.01 (1897)

Чытаў у майстэрні «Лісты» Сянкевіча [166] пра Заля і здзіўляўся трапнасці выказванняў пра мастакоўскія сумненні: «Сумненні з Яўляюцца ворагам чалавечага спакою, але адначасова і фільтрам, які не прапускае мутнага асадку. Дрэнна, ка.лі іх зашмат, дрэнна, калі замала» .


Пецярбург, 26.01 (1897)

Замест халоднай і напружанай атмасферы ўчарашняга раунда сёння сустрэў мілы і сардэчны прыём у зусім невядомым мне доме. У Ялавецкіх [167] адчуваў сябе як у старых знаёмых. Лібаўскія ўспаміны, знаёмства з Віткевічам яднае нас. Спадарыня Ялавецкая доўга расказвала мне пра свайго брата (Станіслава Віткевіча [168]), паказала мне здымак яго карціны («Штармавы вецер») - колькі там настрою - і фотаздымкі стылёвых закапанскіх будынкаў. З паненкай Адай Ялавецкай [169] мы размаўлялі пра Літву, зіму на вёсцы, пра вясковую цішыню і яе чароўнасць...


Пецярбург, 27.01 (1897)

Не мог маляваць - чакаў Куінджы. З Лятры паехаў на выставу да княгіні Ценішавай [170]. Аграмадная колькасць эскізаў і акварэляў - новых, старых. Тут можна сустрэць амаль усе вядомыя прозвішчы, добрыя акварэлі Бартэльса, Аляксандра [171] і Альберта Бенуа і малюнкі звяроў Дзіля [172]. Выстава цудоўна арганізавана - кветкі, мэбля, кілімы. У гэтым асяроддзі я раскашаваў. Пра неабходнасць гэткай вытанчанасці размаўлялі з Лятры. Урублеўскі мне сказаў, што даведаўся пра мае сямейныя адносіны... і пра тое, што ў Менску я «першы кавалер».


Пецярбург, 1 лютага (1897)

Увечары з дармовым білетам на дабрачынным канцэрце (спявала Сандэрсон, Цотагні, ігралі Гофман [173] і віяланчэлістка Ската). Я поўны пашаны да такога мастацтва, як музыка Гофмана. Тады мае асабістыя працы выглядаюць марнымі.


Пецярбург, нядзеля, 02.02 (1897)

Быў Куінджы. Я сказаў яму, што хацеў бы ўжо пачаць карціну. Параіў мне трымацца жывапіснага эскізу. Нарэшце, прамовіў: «С Богом, начинайте» [174]. Параіў урэзаць кавалак зверху, а знізу крыху дадаць. Памер - 3 аршыны [175] вышыні. Я паказаў яму і фаўна Напачатку параіў мне замест зоркі зрабіць серп месяца, пасля, аднак, сказаў, што зорка больш арыгінальна. Знаходзіць, што карціна добра скампанавана і «с настроенйем» [176].


Пецярбург, 04.02 (1897)

У майстэрні атрымаў ліст, які паведамляў: «Тэхнічны камітэт касцёла св. Кацярыны [177] пачаў складаць праект поўнай рэстаўрацыі нашага касцёла, і ў пратаколе апошняга паседжання выказаў пажаданне, каб у гэтым пытанні атрымаць добрыя парады спадара Дабрадзея», адначасова пробашч касцёла св. Кацярыны паведамляе мне, што сёння а палове 2-ой склікаецца Сход. Усяму прычына спадар Ялавецкі, які з'яўляецца старшынёй гэтага камітэта і які яшчэ ў сябе прасіў мяне ўвайсці ў склад камісіі.

Таксама ў камісію ўваходзяць Дмахоўскі [178] і Цяўглінскі. Мы дэталёва агледзелі касцёл. Наступная сходка ў пятніцу. Дзіўнае пачуццё авалодала мной, калі ехаў туды: першы раз удзельнічаю ў пасяджэнні, і такіх дарослых людзей (sic!). Дзіўны быў дзень.


Пецярбург, 07.02 (1897)

Увечары на сходзе касцёльнага камітэта св. Кацярыны разглядалі цікавыя дакументы: дамову Пятра Вялікага з польскім каралём пра зацвярджэнне для Магілёва камісара па справах грэцкага касцёла ў заходніх правінцыях; загад Ганны Іаанаўны пра дараванне каталікам пляца для пабудовы мураванага касцёла на «Невской перспективной улице» [179] і ўтварэнне Ілабянскай вуліцы (1739) і, нарэшце, фундуш Кацярыны II для касцёла св. Кацярыны, пададзены ў прыгожай папцы з вышыванкай. Шнуры, вышыванкі і пячатка выдатна захаваліся. Два пергаментныя аркушы з уласнаручным подпісам.

Пусты касцёл здаваўся яшчэ большым і вышэйшым. Агледзелі два малыя алтары. А 7-й гадзіне ў Акадэміі вечарам адбыўся сход, на якім заняліся справай Кшыжаноўскага [180] і рэктара Навучэнцы абураны дзеяннямі і словамі Тамішкі [181] : «Руки по швам». Дэлегацыя да рэктара.


Пецярбург, 08.02 (1897)

Ад 11-й да 5-й у «курилке» [182]. Пячаткін [183] здае справаздачу пра ўчарашнюю сустрэчу з акадэмічнай Радай. У Акадэміі вырашана не працаваць. Пасрэдніцтва Куінджы не прынялі. А 8-й зноў дэбаты.


Пецярбург, 10.02 (1897)

У Куінджы думкі занятыя нашай забастоўкай. Бачна, гэта яго непакоіць, паколькі ў Радзе мяркуюць, што ён салідарны з намі. Яго адносіны да мяне выключныя.


Пецярбург, 11.02 (1897)

Абвестка віцэ-прэзідэнта прапаноўвае сабрацца аб 11 /2 у аўдыторыі. Талстой, не ўваходзячы ў падрабязнасці справы рэктара, сказаў, што мы знаходзімся ў Акадэміі толькі для навучання. А значыць, хто не наведвае заняткаў і не выконвае пастановы Рады, той будзе выключаны.

Хто са студэнтаў а 12-й раніцы не будзе на сваім месцы, той будзе выключаны з Акадэміі. Сходкі забаронены. Пасля адыходу Талстога мы засталіся ў аўдыторыі да 2-й гадзіны. Курылку і буфет замкнулі. Са слоў Куінджы, сказаных у майстэрні, можна здагадацца, што рашэнне Рады ён не падтрымлівае (падобна, ён і Кузняцоў не падпісалі рашэнне). Адносна таго, як мы павінны рабіць, сказаў, што сэрца яму падказвае: не павінны заўтра прыходзіць, а розум - інакш. Пайшлі наверх, дзе канкурсантам падалі абед і дзе архітэктары таксама вырашылі далучыцца да агульнай змовы.

Увечары ў майстэрні дзіўны настрой - спевы, смех, лямант і адначасова пачуццё адказнасці моманту. Гэтыя падзеі паглынаюць нас цалкам.


Пецярбург, 12.02 (1897)

Высветлілася, што Кшыжаноўскі ў канцылярыі нагаварыў шмат непатрэбнага. Пасля ўчарашняга рашэння я не лічыў слушным сваё знаходжанне ў Акадэміі. У Акадэміі працавала толькі 7-10 чалавек. У класах нікога не было.


Пецярбург, 13.02 (1897)

У нашай майстэрні прадчуваюць, што адбудзецца нешта нядобрае. Сабраліся а 10-й. Прамова Раеўскага [184] пра зробленае ім учора выклікала страшэнную буру. Ён злаваўся, выдумляў, лічачы нас за дзяцей, а натоўп крычаў: «Вон!» З раніцы да 3-й размаўлялі, па праўдзе, ні пра што. Сваёй казуістыкай, кідкімі словамі Пячаткін, а за ягоным прыкладам і некаторыя іншыя, якім, відавочна, гэта падабалася, давялі нас да роспачы. Гэта было як бы ачмурэнне тых некалькіх соцень галоў. Былі такія, што пасля кожнай прамовы пляскалі ў далоні. Словы, толькі словы! Нашы - Урублеўскі і Зарубін [185] - казалі пра паразуменне, але іх не надта і слухалі. На заканчэнне выслалі дэлегацыю да графа.

Нарэшце ён з'явіўся. Гаварыў доўга і смела. Гэта была прамова разумнага чалавека, які валодае справай, патрабуе ад іншых даверу і нікога не баіцца. Пасля ўсіх прамоў тых выпадковых прапаведнікаў, якія разлічваюць на танны эфект, я адпачываў, слухаючы змястоўныя і шчырыя словы інтэлігентнага чалавека. Ён сказаў, што не дазволіць рэктару даваць нам тлумачэнні, па-першае, пры кожным здарэнні мы абавязаны звяртацца да яго, паколькі ён кіруе школай, а па-другое, пасля высвятлення ўсёй справы Кшыжаноўскага, ён прызнае правату рэктара.

Далей казаў, што калі мы патрабуем павагі да ўласнай асобы, то і ён гэтага патрабуе ад нас. Рашэнне Рады - сыходзячы са сваёй улады - ён адмяніў сам.

Граф даў нам найбольшую сатысфакцыю, большую, чым калі б у нас папрасіў прабачэння. Размаўляў з намі як з людзьмі роўнымі. А пасля зноў сабраўся натоўп, зноў тыя завадатары пачалі бязлітасна ўплываць на нас, зноў крычалі і не падпусцілі Бровара і іншых выказацца. I я пачаў пагарджаць гэтым натоўпам. Адзінкі, здольныя разважаць шляхетна, зніклі сярод той бессардэчнай масы, натоўпу без думкі. Толькі дзякуючы выпадковасці атрымалася правесці Куінджы. Ён стаў на катэдры, жоўты, на сябе непадобны, і ціхім, узрушаным голасам сказаў: «Акадэмію хочуць закрыць... Мяне, як старшыню касы, лічаць кіраўніком гэтых хваляванняў. На раніцу я падаю ў адстаўку, але не зраблю гэтага, калі пачнеце працаваць». I тут адбылося нешта незвычайнае. Хто меў сэрца, той не мог глядзець на гэтую сцэну. Цэлы тыдзень нас наэлектрызоўвалі. Зараз гэта выбухнула. Абдымалі Куінджы, Пячаткіна хацелі выкінуць за дзверы, дарослыя людзі, мужчыны, плакалі... Куінджы сеў у крэсла, а постаць Пячаткіна зноў з'явілася на катэдры, каб без сумлення сябе паставіць на шалі з Куінджы, кажучы, Што ён выходзіць з Акадэміі. На гэта Куінджы толькі сказаў, што, можа, хтосьці хоча пайсці за Пячаткіным, але яму дастаткова таго спачування, якое атрымаў. Выйшаў Куінджы, вьйшлі і мы. Мяне ахапіў істэрычны плач. Па-іншаму не магло скончыцца О, людзі без пачуцця і без сэрца, і вы лічыце сябе мастакамі! О, шкілеты, о, машыны!

Большасць натоўпу засталася. Пачалі зноў прамаўляць, і нават абгаворваць Куінджы. I гэта людзі, якія яму абавязаны. Не менш паловы яму абавязана сваёй стыпендыяй, пераводамі ў наступны клас, правам наведвання Акадэміі. А Кшыжаноўскі, які сам кінуў некалькі соцень людзей у гэтую бяду без выйсця, пляскаў Пячаткіну!

Мы, вучні Куінджы, вырашылі заўтра працаваць. А 10-й пайшлі на вячэру. Увесь дзень амаль нічога не елі.


Пецярбург, 14.02 (1897)

Акадэмію зачынілі да панядзелка..


Пецярбург, 15.02 (1897)

Мяне разбудзіў Лятры. Я прадчуваў дрэнную навіну, так і ёсць: Куінджы загадалі падаць у адстаўку... Граф быў учора ў вялікага князя Уладзіміра [186], а пасля напісаў ліст Куінджы. Той праз Браза паведаміў нам. А 3-й сабраліся 14 чалавек у рэстаране Бернгарда. Напісалі ліст Куінджы. «Архип Ивановыч! Узнав через товарищей про события вчерашнего дня, мы сошлись вместе. Пишем вам об этом только для того, чтобы знали. Вы поймете наше отчаяние.

15 февр. 97

Мастерская» [187].

Развалілася ўсё, што столькі гадоў будавалася. Уся сістэма, усе ідэалы, якія былі сутнасцю жыцця такога чалавека як Куінджы, пайшлі намарна

Страшна падумаць, якія прычыны выклікаюць такія нечаканыя вынікі: па віне Кшыжаноўскага атручана жыццё Куінджы. Гэты факт такі значны, такі важкі, што ахапіць яго немагчыма. Цэлы дзень думаў толькі пра гэта. Аднак увечары, калі застаўся адзін, зразумеў усю роспач, якая павінна агарнуць нашага беднага Куінджы. Аддацца адной ідэі, стварыць сабе планы на будучыню і пасля ў адзін момант - усё згубіць. О, якая ж наша адказнасць перад наступным пакаленнем!


Пецярбург, 16.02 (1897)

Учора ўвечары Куінджы быў у Бровара. Расказаў падрабязнасці сваёй адстаўкі, асабістыя непаразуменні з Талстым, суперніцтва, інтрыгі ягонай жонкі. Сказаў, што зараз час, каб вучні паказалі сваю адданасць.


Пецярбург, 17.02 (1897)

На ніжнім калідоры Акадэміі поўна студэнтаў. Аднак няшумна. Звычайныя размовы, нават жарты. Пры ўваходзе вывесілі абвестку, што ўсе студэнты без выключэння выдалены з Акадэміі. Для паўторнага ўступлення трэба падаць прашэнне. Абвестка абавязвае нас выконваць усе загады, якія выдасць Акадэмія. Да 12-й гадз. падпісалася трыццаць. Паненка Мак. і яшчэ двое парвалі свае прашэнні. Каб забіць час, мы пайшлі ў кавярню, пасля - на абед да Бернгарда [188]. Нават у нашым коле відаць розніца ў выказваннях. Некаторыя раяць напісаць прашэнне, каб афіцыйна не быць выключаным з Акадэміі за бунт. Потым зноў выйсці.

З калегамі размаўлялі пра супольнасць, якая павінна застацца між намі. Століца нават склаў ліст Таварыства «куінджыстаў».


Пецярбург, 18.02 (1897)

На абед да Бернгарда зайшлі Урублеўскі і Стаброўскі [189]. Прыйшлі з весткай пра задуманае Таварыства Куінджы [190], для якога Куінджы прызначае 100 000 руб. Спіс сяброў больш-менш складзены: 57 вядомых прозвішчаў.

Пасля такога доўгага перапынку вечарам у Бровара я ўбачыў Куінджы. Нашая сустрэча нагадвала мне «З'яўленне Хрыста перад вучнямі ў Эмасе». Куінджы казаў, што Таварыства толькі тады атрымаецца, калі ўсе маладыя таленты будуць да яго належаць. Акрамя пейзажыстаў, павінны быць і жанрысты з мастацтвазнаўцамі. Супольнасць толькі адных « куінджыстаў», паводле думкі Куінджы, не можа мець поспеху. У выпадку, калі вялікае кола не атрымалася б, Куінджы будзе патрабаваць ад нас, каб мы вярнуліся ў Акадэмію. Магчыма, з часам здолее ўтварыць суполку.


Пецярбург, 19.02 (1897)

Ніякіх навін, толькі подпісаў усё больш.

У крытычным становішчы знаходзіцца Багаеўскі, яму пагражае вайсковая служба, а пасля адыходу Куінджы ён не хоча звяртацца да іншага прафесара. Мы размаўлялі, што варта ўтварыць невялікае кола з калегаў, якія трымаліся б разам і ў цяперашняй сітуацыі зблізіліся Да яго маглі б належаць: Багаеўскі, Бровар, Хімона, Чумакоў, Лятры, Пурвіт, Рушчыц, Рылоў, Століца, Вальтэр, Урублеўскі.


Пецярбург, увечары 25.02 (1897)

Прыгадаю сабе ў храналагічным парадку здарэнні гэтага тыдня.

21.02.

Даведваюся ад Хімоны, што Куінджы ўчора ў Чумакова казаў, што прымусіць нас вярнуцца ў Акадэмію.

Вечарам зноў у Бровара ў чаканні Куінджы. Калмыкову сказалі ў канцылярыі, што апошні тэрмін запісу - панядзелак, што пашпарты будуць абмененыя на іншыя. Пры такіх умовах капітуляцыя з нашага боку прадвызначана.

24.02.

З Броварам у школе Штыгліца [191] на выставе. Што за выстава! Сапраўдная раскоша! Гледзячы на тых бартэльсаў, дзіляў, мельвіляў [192] ... я адчуваў сябе сапраўды шчаслівым. Гэта мой свет, да якога імкнуся.

25.02.

А 10-й з Урублеўскім і Хімонам у графа Пытанне пра назначэнне наступніка Куінджы не вырашана Мы выказалі жаданне, каб нам, канкурсантам, не назначалі новага кіраўніка Граф параіў нам запісацца, аднак пакінуў гэта на асабісты разгляд. У Лягры мы паведамілі пра гэта Куінджы.


Пецярбург, 26.0 (1897)

Мы хацелі запісацца, але Куінджы раіць нам спачатку папярэдзіць пра гэта іншых таварышаў.


Пецярбург, 28.02 (1897)

З раніцы на пецярбургскай выставе [193]. Што за страхоцце! Атруціў сабе цэлы дзень. На такіх выставах можна адбіць ахвоту да жывапісу. Можа, некалькі карцін і нядрэнных, але яны гінуць у агульнай масе пасрэднасці.

А 12-й мы ўсе запісаліся. Атрымалі новыя « білеты» [194]. У класах і майстэрнях пустэча.


Пецярбург, 02.03(1897)

На выставе перасоўнікаў. Выдатных карцін няма. Выстава здрабнела.

Некаторыя адзін да аднаго падобныя, іншыя, як Левітан, не такія цікавыя, як летась.


Пецярбург. 05.03 (1897)

На выставе «refusés» [195]. Ніводнага добрага жывапіснага твора. Ні малюнку, ні каларыту. Нейкі дылетанцкі ўзровень.

На акадэмічнай выставе. Падабаецца мне толькі Аляксандр Бенуа Чытаю Дантэ і «Die Versunkene Glocke» [196] Г. Гаўптмана . Добрая і кранальная драма. Шэраг надзвычай цудоўных вобразаў і шмат гукаў, зразумелых збалелай душы творцы-мастака.


Пецярбург, 07.03 (1897)

Пачаў пісаць трытонаў. Увесь час сумняваюся, ці добрая тэма. Аднак нібы пазыку абавязаны сплаціць, і толькі пасля працаваць над іншымі тэмамі. Даведваюся, учора калегі дапазна сядзелі з Куінджы ў Бровара. Ён казаў пра творчасць. Матыў, які часам бачыш у прыродзе і які дае першую думку для карціны, Куінджы параўноўваў з прыгожым тварам, які пры выпадковай сустрэчы на вуліцы потым мы самі ідэалізуем і часам да непазнавальнага.


Пецярбург, 11.03 (1897)

Сонца звыш меры. Паветра нібы фасфарычнае, ды яшчэ свежы снег. Еду на выставу да Штыгліца. Перад працамі Бартэльса папросту малюся.

Прагледзеў «Kunst unserer Zeit». Адзін з тых тамоў (дзе Ватс [197], Бёклін, Штук [198]) - гэта проста скарб. Пераглядаў, каб падтрымаць у сабе энергію для «Трытонаў».


Пецярбург, 12.03 (1897)

Ад Вольгі адказ на мой ліст пра змены ў Акадэміі. Цікава, неяк інстынктыўна яна здагадваецца і задае пытанні: «Ці той калега быў годны, каб дзеля яго парваць усе сувязі ?»


Пецярбург, 21.03 (1897)

кожным разам мая карціна здаецца ўсё цямнейшай. Перапісаў хвалі, і выглядае лепш. Увечары ў Любавіцкіх [199] пазнаёміўся з Цяўглінскім. Ён трохі самаўпэўнены, але спадабаўся - у Пецярбургу такі запал, нават нейкі фанатызм сустракаецца не часта. А гэта так неабходна мастаку.


Пецярбург, 24.03 (1897)

Від з майстэрні заахвочвае да эскізу (снег, які тае ў маладым ляску, высокі далягляд). Увечары дома Чытаю «Крыжакаў», а пасля - нібы наркотык, аповесць По «Калодзеж і маятнік».


Пецярбург, 26.03 (1897)

2-я гадзіна ночы. У Бровара чакалі Куінджы з нарады па пытанні прэмій за карціны. З вялікімі цяжкасцямі Куінджы ўдалося выпрасіць прэмію, але яе прызначылі не таму, каму належыла Усё, што дае Акадэмія, атручанае: і замежная стыпендыя, і вось гэтыя прэміі. Якое можа быць заахвочванне да працы!


Пецярбург, 01.04 (1897)

Сходка Камітэта св. Кацярыны. Зацвердзілі эскізы, прысланыя Мастацкім салонам з Варшавы.

Мастацкі салон у Варшаве арганізаваны ў 1888 годзе, з сядзібай на Новым Свеце (з 1891). Агульнай задачай была арганізацыя выстаў твораў мастацтва, дапамога мастакам у продажы іх прац, а таксама прыём заказаў, галоўным чынам у галіне касцельнага мастацтва.


Пецярбург, 08.04(1897)

А 8-й выехаў у Багданаў.


Багданаў, 10.04 (1897)

Вялікі чацвер. З Папам у касцельнай захрыстыі, дзе рыхтуюць « Цямніцу». Цікавыя кантрасты: святло свечак на фоне зялёнай драпіроўкі і елачак, а праз аконныя шчыліны дзённае святло.


Багданаў, 11.04 (1897)

Малюю ўчарашняе набажэнства.


Багданаў, 13.04 (1897)

Вялікдзень - у нас «вялікая» свянцонка.


Пецярбург, 17.04 (1897)

Аб 11-й я ў Пецярбургу. У майстэрні алеем націраю (як машыніст лакаматыў) сваю карціну. Увечары на суцэльна ўпрыгожаным Неўскім [200] бачу Франца Іосіфа, эрц- герцага Атона і ўвесь двор.


Пецярбург, 18.04 (1897)

Прыводзім Куінджы. Ён вясёлы. Я паказаў свае апошнія працы. Пра карціны Куінджы сказаў: «Хорошо, хорошо. Этого держитесь, общего не изменяйте, только детали (паказаў мне, якія - неба, хвалі). Вот мало-помалу и получилось. И то слава Богу. Я за фантастические сюжеты всегда боюсь. Теперь есть чего держаться» [201]. Мяне гэта ўсцешыла. Спадабаўся яму краявід са снегам з Багданава «Вячэрнія бомы». Мае адносіны з Куінджы цяпер крыху цяплейшыя. Размаўлялі пра апошнія акадэмічныя навіны (Тамішка стаў сапраўдным стацкім саветнікам, Макоўскі і Рэпін атрымалі Уладзіміра IV ступені).


Пецярбург, 22.04 (1897)

Вуглём пачаў «Вясну» [202].


Пецярбург, 25.04 (1897)

Доўга пісаў. Закончыў ваду ручая. Не ведаю, ці добра, ці лепей за эскіз, але задаволены, і былі хвіліны, калі, гледзячы на карціну, адчуваў сябе шчаслівым. Развітаўся з ёй позна. Застаюцца дрэвы.


Пецярбург, 29.04 (1897)

Як спявак патрабуе слухача, так мастак павінен паказваць свае працы іншым. Ужо тры дні не ведаю, што рабіць з маёй «Вясной». Хацеў бы пачуць чужую думку - і не маю каму паказаць. Колькі гэта дзён мінула, каліў захапленні працаваў над ёй, і ўжо астыў да гэтай карціны. То вада выглядае занадта сіняй, то зноў дрэвы нейкія прамыя і засушаныя, альбо зноў карціна стракатая. Часам адварочваюся ад яе, а думаць (пра яе) не перастаю.

Мутэр [203] кажа, што нарвежскія мастакі навучыліся ў нямецкіх граматыцы, а ў французскіх мастакоў - сінтаксісу. Такое значэнне маюць для мяне школы Шышкіна і Куінджы.


Пецярбург, 30.04 (1897)

Пачалося ад Эрмітажу. Прыемней глядзець на класікаў, на вызначаныя аўтарытэты, паколькі да сваіх прац, і нават да чужых з апошніх гадоў, маю сумненні, што добра і што дрэнна. Гэта неяк супакойвае. Уважліва агледзеў старую італьянскую школу.

Карыстаючыся тым, што Рылоў у майстэрні, паказваю «Вясну». Падабаецца - здаецца, нічога дзікавагага ў ёй няма. Найбольш падабаюцца тыя фрагменты, што і мне. Раіць у левым куце паказаць паверхню вады і мацней асвятліць дрэвы. Аж настрой у мяне падняўся.


Пецярбург, 03.05 (1897)

Малюю вуглём мост. Пехатой па ўзбярэжнай да Летняга саду. Тут эфекты «а 1а» Менцэль [204] і Ліберман [205] - доўгія цені ад шматлікіх ствалоў ужо зялёных дрэў. Гэтыя масы ценяў і сонечнага святла на траве і пяску, а вышэй сярод маладой зеляніны блакітнаватыя мармуровыя статуі. Пікантныя эфекты.


Пецярбург, 08.05 (1897)

А 5-й Al. паведамляе, што Куінджы наведвае майстэрню. Нарэшце а палове 9-й ён заходзіць да мяне. Заўважыў «Мост». «Это вы когда? Браво!». Потым пра «Вясну»: «Вы этим сердито позаймитесь. Это хорошо, оригинально» [206].

У «Трытонах» неба і мора добрае. Толькі Трытона мушу перапісаць - занадта светлы, і валасы занадта сінія. Відавочна, быў задаволены, нават назваў мяне «молодцом » [207].


Пецярбург, 22.05 (1897)

Куінджы на хвілінку зайшоў у маю майстэрню. Пасля разам сядзелі ў майстэрні Урублеўскага Зноў, як калісьці, адчуваю сябе толькі пасынкам Куінджы. Адчуваю сябе заўсёды ў ліку тых, каго называюць « і іншыя». У параўнанні з астатнімі не надае мне дастатковай увагі. Калі гаворыць, дык звязвае з тым, што бачыў у іншых калегаў, а не ў мяне. I сапраўды, часам задаю сабе пытанне: ці ў маіх карцінах ўвогуле з некаторых пунктаў гледжання не відаць нейкай вышэйшасці? Нядаўна Рылоў казаў мне: «Вы усиленно занимаетесь творчеством» [208]. Але, здаецца, мае карціны недастаткова за сябе крычаць...

А палове 6-й развітваюся з Куінджы. А 8-й сяджу ў цягніку.

Вось Вербалова. Бывай, Бацькаўшчына - Літва, праз якую сёння праехаў. Бывай ненадоўга [209].


Берлін, 05.06 (н. с.) (1897)

А 6-й раніцы ў Берліне. Надвор'е. Вольга.

Нататкі мастака пра побыт у Берліне, на паўвыспе Гідэнзэе, а пасля на Барнхольме ўтрымліваюць усяго некаіькі лаканічных запісаў. Аднак, калі знаходзіўся на Гідэнзэе, у сваім дзённіку ён накідаў невялікія замалёўкі зробленых там алейных эцюдаў.


Багданаў, 23.07/04.08 (1897)

Увечары ў Багданаве. Ілюмінацыя.


Пецярбург, 16.08 (1897)

Куінджы ў майстэрні. Аб «Трытонах» сказаў: «Ну, теперь Вы попали...» [210].


Пецярбург, 18.08 (1897)

Вечар. Вецер сціх. Хмары, што насіліся цэлы дзень, хаваюцца недзе па кутах там, над даляглядам. Сонца зайшло, яскравыя фарбы патухлі, і, нібы пасля апошняга руху смычка, уся прырода трымціць ў бемолевых гуках змяркання. Усё вяртаецца да супакою, да раўнавагі, толькі мора ўздымае высока грудзі і, раз'ятранае бязлітасным ветрам, цяпер, калі яго няма, шукае паветра і жаданага адпачынку. Аднак нават не можа супакоіцца і рве свае берагі... Волат кідаецца ў сваім берлагу. Цесна яму. Як кінуць вокам - белая пена пакрывае люстраную паверхню вады.

А хвалі ўсе нясуцца і нясуцца Разбіваецца адна, надыходзіць другая. I здаецца, што гэта толькі музыка мора, што далятаюць незямныя гукі зачараванай лютні нейкага фаўна, які выслізнуў з леса на бераг варожай стыхіі тут свае трэлі пераплятае з разговором вады. Сядзіць на скале і грае, загледзеўшыся на самотную заімглёную зорку, зорку-вечарніцу...

Гэта ёсць мой «Пан». Ці здолею перадаць або зразумець яго?

Сярод калег улетку з натуры я маляваў найбольш. Эцюдаў амаль ніхто не прывёз. Нейкае задавальненне тым, што ўжо зрабілі. Выберуць сабе тэму, зробяць эскіз, пасля з яго карціну, і ўсяго. I гэта правільна Навошта напружваць усе нервы. Але найгорш гэтая няўвага да працы іншага. Я паказаў летнія эцюды. Як падумаю, колькі тут захаплення, колькі эмоцый, сумненняў, радасці і суму, перажываеш, калі малюеш з натуры, калі з ёй судакранаешся. А пасля дастаткова пяці хвілін, каб эцюды прагледзець, перагарнуць, некалькі заўваг выказаць напаўголаса- « гэта добра», а гэтыя « не зусім», а тое « цікавае». Такімі сцертымі словамі адчэпліваюцца ад аўтара. Безумоўна, не ўхвалення трэба, не пахвалы, але ўвагі, большай увагі і павагі да працы. I калі маладыя людзі, самі пачынаючыя мастакі, калі калегі так паводзяць сябе, то што тады патрабаваць ад чужых, ад грамадскасці, ад натоўпу !

Хімона і Століца ацанілі мае эцюды досыць па-ментарску. Пасля чалавек хутка збірае свае расстаўленыя працы, пакуе назад у скрынку, кідаецца на канапу і глядзіць кудысьці перад сабой. Шкада нечага, што носіш у сабе і без патрэбы паказваеш іншым.

Багаеўскі аднёсся цяплей, бо прыехаў з дому, дзе і сам над эцюдамі папакутваў. Куінджы знайшоў, што я шмат працаваў, хваліў і тое і гэтае. Хімоне і Століцы паказаў свае малыя карціны. Аднаму «Стары мост» больш спадабаўся, другому - «Вясна». I які тут можа быць крытэрый, што лепш, што слабей?


Пецярбург, 20.08 (1897)

Працую над «Фаўнам».

Увечары чытаю другі том «Ашмянскага павета» [211] (успаміны Габрыэлі Пузыні з Гюнтэраў, Крэва, сенатар Агінскі, Барэйкаўшчына і Сыракомля).


Пецярбург, 23.08 (1897)

Сходка ў св. Кацярыне для прыняцця дэкаратыўных работ. Касцёл мае вельмі чысты і светлы выгляд, нашмат святлейшы, чым раней, паколькі пабольшала вакон. Фрэскі Альхімовіча [212] і Попеля [213] добрыя, у большасці нядрэнныя, але «Св. Троіца» Пятроўскага [214] ў абсідзе - фатальная. Ні малюнку, ні каларыту, святло жоўта-карычневае, вопратка нібы выразаная з паперы. I цяпер нічога не зробіш - рыштаванне ўжо знялі. Дмахоўскі прымае гэта досыць спакойна, але мяне проста прыгнятае. Хаджу ўвесь дзень знерваваны.


Пецярбург, 24.08 (1897)

Пішу толькі фаўна Карціна мне падабаецца. Не ведаю, што скажа Куінджы. Ва ўсялякім разе, я пісаў з энергіяй і жаданнем.

Увечары праглядаў «Tygodnik Illustrowany» і каталог мюнхенскай выставы. Зноў знаходжу там любімых майстроў, напр., «Адама ў раі» Бёкліна не разумею, але затое «Meeresbrandung» [215] - якая прыгажосць. Каб такое ўражанне рабілі мае «Трытоны». Перамаляваў жанчыну на сваёй карціне пад уражаннем ад галавы Самбергера [216].


Пецярбург, 27.08 (1887)

Малюю натуршчыка для маладога Трытона Куінджы ў мяне. Да «Трытонаў» даў некалькі падказак. Пра «Фаўна» неяк маўчаў. Я сам накіраваў размову. Ён сказаў, што перш за ўсё занадта фіялетавага (пена), а мора засветлае. Узяў фарбы і перапісаў фальшывыя таны. Для пены падабраў прыгажэйшы колер. Цямнейшы далягляд адразаецца ад неба. Гэта добра, але не тое, што я хацеў перадаць у карціне: бемолевую гармонію фарбаў, час, калі сціраюцца абрысы, калі фарбы знікаюць. Як жа цяжка адшукаць для сваёй думкі адпаведнае выяўленне.


Пецярбург, 31.08 (1897)

Пісаў далягляд. Куінджы прыйшоў досыць позна. Паведаміў яму, што небам незадаволены. Ён адказаў, што яму таксама раней ужо здавалася, але не хацеў мне сам пра тое казаць. Узяў палітру і доўга падбіраў тон для ніжняй часткі паветра. Але ж які тон! Адразу мора пачало хвалявацца, адчуваецца яго паверхня, а колькі паветра !.. З пэндзлем у руцэ Куінджы проста спявае. Відаць. тэма захапіла яго. На маё пытанне пра хмары адказаў: «Это как вы хотите. Я так пою, а вы иначе» [217].


Пецярбург, 01.09 (1897)

Заканчваю неба ў « Фаўне». На змярканні падсоўваю карціну да канапы, сам ляжу з фаўнам на адным узроўні і гляджу, і здаецца, я на беразе мора, і гэтыя хвалі сапраўды разбіваюцца аб скалу перада мною.


Пецярбург, 03.03 (1897)

Атрымаў ліст: «Пробашч касцёла св. Кацярыны, выказваючы ад імя адміністрацыі касцёла глыбокую ўдзячнасць шаноўнаму спадару за шчыры ўдзел на грамадскіх пачатках у Камітэце па рэстаўрацыі касцёла, мае гонар прасіць ласкава шаноўнага спадара паўдзельнічаць у сціплай супольнай бяседзе, якая павінна адбыцца ў чацвер 4 верасня ў рэстарацыі Донана (Мойка) а 5-й гадзіне ўвечары».


Пецярбург, 04.09 (1897)

Не мог дачакацца Куінджы, мусіў ісці на абед. Ён расцягнуўся да 9-й.

Меню і ўся арганізацыя цудоўная. Акрамя ксяндзоў, сяброў камітэта, былі гіндыкі: праф. Рудскі [218] і Эразм Пільтц [219].


Пецярбург, 07.09 (1897)

Падобна, усе крытыкуюць фрэскі ў св. Кацярыне. Скажу, што яны маюць рацыю. З боку варшаўскіх мастакоў гэта несумленна


Пецярбург, 12.09 (1897)

Амаль усе канкурсанты выяўляюць нейкі неспакой. Пры агульнай размове робім «bonne тіпе аu mauvais jeu» [220], але адчуваецца, што ў кожнага на дне няўпэўненасць і сумненні. Адну з пачатых карцін Эберлінг [221] учора разрэзаў.


Пецярбург, 16.09 (1897)

Мне хочацца па-новаму намаляваць «Фаўна», на іншым палатне. Спрабую зрабіць малы эскіз у іншым колеры. Увечары з калегамі на пастаноўцы «Евгений Онегин» [222]. Люблю ў гэтай оперы лірызм, і захапляе мяне сентыментальнасць эпохі.


Пецярбург, 18.09 (1897)

На хвілінку зайшоў Куінджы. Расказаў яму пра намер зрабіць новага «Фаўна». Не раіць, паколькі гэта было б тое самае. Лепш пачакаць, пакуль высахне. У музеі скульптуры раблю накіды руху і мускулатуры для майго Трытона.


Пецярбург, 30.09 (1897)

Божа, дзякуй табе! Адчуў такое асабістае задавальненне, якое шукае жывапісец. Бачыў, як перад маёй «Вясной» загарэўся мастак. Паказваў свае працы (акрамя «Трытонаў») Рэрыху [223] і Курбатаву [224]. Абодва хвалілі, а Рэрых усё вяртаўся да «Вясны». Калі выйшаў, яшчэ раз пастукаўся і сказаў: «Что вы со мной сделали?» - «А что?» - «Больно же хороша» [225], - і заапладзіраваў.


Пецярбург, 02.10 (1897)

Дома чытаю «La faute de l'abbé Mаuret» [226] Заля. Гэты сад кахання і мяне прыцягвае да сябе. Хачу кахання, бо толькі каханне можа супакоіць збалелае сэрца Там, за сцяной, чую малады голас і смех. Жанчына, каханне - у гэтым усё.


Пецярбург, 3.10 (1897)

Вырашальны дзень для маёй працы. У мяне быў Рэпін. Увайшоў і заўважыў «Фаўна». Вельмі спадабаўся. Нават не раіў змяняць. «Вам так кажется, Вы пригляделись». Пасля толькі сказаў: «А может быть, Вы правы» [227]. «Вясну» таксама вельмі хваліў. «Какая прекрасная вещь, свежо», еtc... Пасля: «Вы ее считаете уже законченной? Да, конечно, европейские художники не заканчивают больше» [228].

Пра «Мост» запытаўся, дзе гэта ёсць? (Пасля заўважыў: «Деланная композиция» [229].) Нарэшце, я паказаў «Трытонаў». Ён сказаў, што не падабаюцца.

Паказаў таксама эцюды. Пра хвалі вады пад сонцам - «интересно» ці «оригинально» [230]. Хваліў два эцюды з «Loewenkopfe» [231], а таксама касцёл і дараход з дровамі. Калі ён пайшоў, я адчуваў сябе нібы апечаны.


Пецярбург, 05.10 (1897)

На новым палатне пішу неба для «Фаўна». Гарачкава-нервовы стан праццягваецца далей. Дома мяне чакае ліст ад бацькоў і Ганны. Пра дзень нараджэння піша Папа: « Гэты дзень правялі сціпла, але ў сямейным коле, у якім Ты і Вольга хоць праз лісты, але прысутнічалі. Мой дарагі, прыемнае пачуццё выклікае гэтае сямейнае кола і гэтае Вашае імкненне да яго, падтрымлівайце гэты звычай і ніколі не будзеце шкадаваць, бо хіба не шчасце - згода ў сям'і і любоў...»


Пецярбург, 06.10 (1897)

Зранку быў неспакойны, толькі калі перапісаў, паводле заўвагаў Рэпіна, частку скал і ваду ў «Трытонах», адчуў сябе крыху інакш. Выбіраем камісію для выдання каталога нашай выставы.


Пецярбург, 12.10 (1897)

Доўгая размова з Бразам. «Фаўна» і «Трытона» ён успрымае менш, чым «Вясну». Бачыць у іх уплывы Бёкліна і Штука. У «Вясне» яму здаюся сфарміраваным мастаком. Праўда, ва ўсіх талент відавочны. Першы раз чую такое слова ад калегі. «Вясна» - гэта Рушчыц. Акрамя пэўных закідаў - ацэнкі Браза прынеслі мне задавальненне. Пераконваюся, што цяпер, прынамсі, са мной хаця б лічацца


Пецярбург, 14.10 (1897)

Гэтыя апошнія дні перад выставай карцін будуць нейкія пустыя, бессэнсоўныя. Цяжка зараз нешта змяніць у сваіх карцінах, таму малюецца мала і шукаецца любы занятак, каб збавіць час.


Пецярбург, 16.10 (1897)

А што будзе праз некалькі дзён, калі зараз чаканне здаецца пакутай. Так нервова аслабеў, што найменшая рэч мяне раздражняла.

Пісаў «Вясну» малога памеру для Куінджы. Быў Пурвіт. Пра «Вясну, пачуў ад яго найухвальнейшы выраз: «Чертовски хороша» [232].


Пецярбург, 23.10 (1897)

Цэлы тыдзень не вяртаўся да гэтых лісткоў. Арганізацыя выставы [233], пільнаванне свайго месца, падсяленне да сябе Бровара і бясконцыя з ім размовы, а найбольш аслабленне ад працяглага нервовага напружвання - парушылі нармальны лад жыцця. Прыгнятае мяне адно - для Куінджы застаўся чужым. Да маіх прац ён больш абыякавы, чым да іншых. Адчуваю, мы разыходзімся ў густах. Тое, што любім у краявідзе, належыць да іншых сфераў і эпох.


Пецярбург, 26.10 (1897), у майстэрні

Зноў мінула некалькі дзён. Вяртаюся дахаты аб 11-й вечара змучаны, ледзь трымаюся на нагах. Дзе ж тут яшчэ запісваць уражанні! I якія супярэчлівыя ўражанні. Учора і пазаўчора чуў пра сябе пахвальныя водгукі. Дудзін [234] казаў, што «по благородству тонов» [235] маю «Вясну» ставіць вышэй за Барысава. Назваў яе нават «дальнобойной Крупповской пушкой» [236]. Чуў, як Максімаў [237] казаў Волкаву [238] каля маёй «Вясны»: «Чудесно!» [239].

Склалася ўражанне, што мне больш дагаджаюць людзі чужыя, чым Куінджы. Расчараваўся ў ім.

Зайшоў у майстэрню Пурвіт. У размове палягчэла. Нашы погляды наконт Куінджы дзіўна супадаюць.


Пецярбург, 31.10 (1897)

Даведваемся пра цікавыя падрабязнасці. Ужо можна было здагадвацца, як Шышкін будзе выказвацца пра нашыя працы. Яшчэ раней з Кісялёвым адбылася такая гутарка: Ваша «Весна» прелестная вець. Только у нас было сомнение, эскиз ли это или картина! Прекрасно уходит даль, но нет выписки первого плана.

- Я не хотел лишить картину свежести и боялся деталями ослабить отношения тонов.

- Да, конечно, но мы воспитывались на более сухом письме, и такое широкое письмо нас коробит. Правда, заграничные художники показывали нам в этом направлении шедевры, как, напрмер, Цорн [240].

Гэта нагадвае мне словы Рэпіна: «Вы её, «Вясну», больше не будете писать? Да, конечно, европейские художники этим довольствуются» [241].

Ужо са слоў Кісялсва відаць, у якім гусце была крытыка маіх прац. Сёння Куінджы казаў нам, што чуў пра Шышкіна. Пра Багаеўскага, якога ён так хваліў у майстэрні, сказаў: «Вот посмотрите, из бумаги вырезано» [242] і г. д.

Пасля перад маімі карцінамі: «А эта мерзость, вот результаты, вот результаты» [243].

Не разумею толькі аднаго, як маглі слухаць такія рэчы астатнія сябры Рады. Ці глухія, ці сляпыя? (Я сказаў пра гэта таксама Куінджы). У сераду ў перасоўнікаў Кісялёў таксама пачаў крытыкаваць мае карціны ( пра «Трытонаў» - што гэта дзюрка, і больш нічога не відаць). Я здзівіўся, калі на тое Волкаў і Максімаў заўважылі, што яны працы нашы бачылі і лічаць, што мы кончаныя мастакі. Адным словам, бруду па вушы.

Помсцяць Куінджы, а нам дастаецца Здаецца, мы трапілі паміж колаў нейкай машыны, якая нас расцірае. Пра мае працы калегі ўсцяж адгукаюцца прыхільна.


Пецярбург, 8.11 (1897)

Зноў мінула шэсць дзён. Што за змены, што за сюрпрызы! Была гэта памятная субота, тое першае лістапада [244]. Акрамя інфармацыі ад Куінджы, яшчэ з некалькіх крыніц даведаліся, што Рада ў той дзень пастанавіла, каб з нашай майстэрні за мяжу выслаць чатырох: Барысава, Пурвіта, Століцу і мяне. Не хацелася ў тое верыць, але запэўнівалі нас, што гэта так. Таму мы частавалі сяброў. Няёмка толькі адносна тых, каго абышоў гэты гонар. Якім жа шчаслівым вярнуўся я дахаты. Міжвольна ўкладаў праекты, было гэта ціхае шчасце, забыліся прыкрасці мінулага тыдня. Але назаўтра! Ужо з раніцы пачуў, што могуць паслаць толькі аднаго з нас двух, Століцу або мяне. Зноў неспакой. Каб супакоіцца, пачаў прыбіраць сваю майстэрню. У гэты час - навіна: з чатырох едзе толькі адзін - Пурвіт. Усе надзеі ўчарашняга дня, уся радасць - у нішто.

Шкада, шкада, што так сталася. Што значаць дзве тысячы ў бюджэце Акадэміі, а колькі б шчасця яны далі. Як бы паўплывалі на ўсё жыццё чалавека. Аднак цяпер шэра, бескалярова, і паволі трэба звыкацца з тым, што жыццё падразае крылы.

Нараніцу, 3-га, ліст ад Папы з весткай, што хацеў бы з Ганнай наведаць мяне. Уздыхнуў з палёгкай, адчуў - малы свет сям'і непараўнальна даражэйшы ад шырокай, але халоднай грамадскай арэны.

4 лістапада - выпуск [245]. Віншаванне для Куінджы. Увечары для яго наш абед у Лежума.

6 і 7 лістапада згадкі пра мяне ў «Петербургской Газете», «Новом Времени» [246] і «Мировых Отгласах».


Пецярбург, 12.11 (1897)

Выносіў з майстэрні рэчы. Куінджы дае зразумець, што дасць нам магчымасць паехаць за мяжу.


Пецярбург, 14.11 (1897)

А 10-й раніцы Папа і Ганна прыехалі ў Пецярбург. Снеданне ў Якубоўскіх.

На выставе карцін. - Увечары ў цырку.


Пецярбург, 15.11 (1897)

Даведваюся, што Траццякоў купіў маю «Вясну» (за 800 руб.). У Эрмітажы. Шпацыр у карэце па Неўскім і Набярэжнай.


Пецярбург, 02.12 (1897)

Быў у Шышкіна, каб аддаць яму пазыку. Ён адчувае сябе крыху лепш. Малюе. «Поздравляю Вас с успехом, - пачаў казаць пра мае карціны. - Ваша «Вясна» была бы превосходная вещь, если бы не хватили так широко, особенно первый план». Вельмі яму спадабаўся «Мост». «Превосходно» і г. д. « А вот за море не похвалю. По тому, как Вы его раньше писали, я думал, что Вы так его напишете, а тут вот вата, не вата, камни. Да, да, Беклин, все это говорили. Да, я признаюсь, я перед ним преклоняюсь, я его люблю. И не только его. Впрочем, я думаю, что в нашем возрасте так и подобает. Конечно, конечно, я Вам не ставлю в упрек» [247].

Пра «Трытонаў», што трэба было прадонне зрабіць святлейшым, - здзіўляўся, што «Мост» не купіла Акадэмія, ён за гэта таксама галасаваў. Увогуле, прыняў мяне вельмі прыхільна. Прыгадалася, з якім заміраннем сэрца хадзілася раней па гэтых прыступках, як цяпер па-іншаму ўспрымаюцца цяпер яго выказванні. I найважней - спазнаў я людзей.


Пецярбург, нядзеля 07.12 (1897)

Апошні дзень выставы. А 6-й абед нашай майстэрні ў Лежума (за кошт тых, хто прадаў карціны). Куінджы прыводзіць Краўчанку.


Пецярбург, 10.12 (1897)

Атрымаў ліст ад М. Жукоўскага. Прапануе мне за «Мост» 250 руб. Адразу адпісваю і адсылаю яму карціну.


Пецярбург, 12.12(1897)

Высылаю дахаты партрэт [248] і «Трытонаў» [249].


Пецярбург, нядзеля 14.12 (1897)

А 1 ад язджаю у Багданаў.


РАЗДЗЕЛ II
БАГДАНАЎ 1898-1904

Багданаў, 2-я палова снежня (1897)

Я ў Багданаве. Сапраўднай зімы тут няма, снегу мала, краявід амаль веснавы. Раблю два эскізы да «Млына» [250].

Ялінка была як заўжды. Для дзяцей вялікі стол, застаўлены цацкамі і кніжкамі. Бацькам нічога не магу падарыць, бо прызначаныя ім эскізы Багданава яшчэ ў дарозе.

Кожнаму з нас дзеці напісалі і дэкламавалі вершы з віншаваннямі.


Багданаў, 06.01 (1898)

Адчуваю нейкі голас сумнення, адчуваю - мала працую, слаба напружваю думку, не магу зацугляць сябе. Калі ўчора прыглядаўся да фотаздымку «Вясны», зразумеў, як там захаваў меру і якім нікчэмным у параўнанні з ёй выглядае мой цяперашні «Млын».


Багданаў, 07.01 (1898)

Цудоўны, амаль па-веснавому сонечны дзень. I мне неяк лягчэй. Пішу бераг і лодку. Здаецца, някепска Сёння для гэтага меў прыкладьг ў прыродзе.


Багданаў, 10.01 (1898)

Наконт карціны незвычайная няўпэўненасць. Перапісаў ваду. Бачу, што на некаторых не робіць уражання. Агульная танальнасць часам мне здаецца праставатай...


Багданаў, 12.01 (1898)

Урэшце перапісаў ваду, гэта палепшыла ўсю карціну. Больш не буду кранаць. Мама таксама прымае.


Багданаў, ад 13-га да 18-га/01 (1898)

Рыхтуем касцюмы на маскарад. Увечары склейваюць і шыюць прыналежнасці да касцюмаў. Найбольш працы ў Мамы, у якой яшчэ надзіва шмат маладосці. Ананімным лістом паведамляем спадарству Юргенсонаў [251], што ў іх будуць госці. У нядзелю (18-га) едзем трыма санкамі. Унізе, у канцылярыі, даводзім да ладу свае касцюмы і парамі ўваходзім у памяшканне. У масках робім тур паланезу парамі, і толькі тады адкрываемся. Папа апрануты, як мальтыйскі рыцар, Мама ў касцюме з часоў Марыі Сцюарт, Ганна і я - нібы маркіза і маркіз. У касцюме даміно паненка Марыля. Начуем у Вішневе [252]. Касцюмы падабаюцца, і яны сапраўды выдатныя, грым таксама нас змяніў.


Пецярбург, 31.01 (1898)

Прыязджаю ў Пецярбург аб 11 -й. Прыём карцін на выставу [253] заўтра а 5-й. А карціна мая яшчэ ў дарозе, і не паказаў яе Куінджы. А 8-й увечары атрымліваю рэчы. Калі іх распакоўваю, прыходзяць Урублеўскі і Бровар. Першы вельмі хваліў «Млын». Другі выказаў сваю думку менш выразна. З сэрца ападае камень, ва ўсялякім разе, карціна нядрэнная.


Пецярбург, 01.02 (1898)

Адношу ліст Куінджы, просячы яго, каб перад палуднем зайшоў да мяне. Праз гадзіну ён у мяне. Сеў перад карцінай і пасля хвіліны маўчання сказаў, што «толькі ў верхняй частцы шмат светлых плям, якія ў зале, магчыма, знікнуць, але трохі рэзкія!». Некалькі разоў сказаў, што «добра». Не ўхваліў пакуль ваду і частку неба. Карцін пададзена шмат. Зноў адчуваю сябе няўпэўнена. Толькі калі паказаў пару мастакам (стаялі тут Халадоўскі [254], Крыжыцкі [255], Гінцбург [256] і іншыя) і пабачыў, якое на іх робіць уражанне, уздыхнуў з палёгкай. Вельмі хвалілі, а пра снег нават, што «волшебный» [257]. Некаторыя раяць прыбраць прамень на вадзе.


Пецярбург, 02.02 (1898)

Ад Урублеўскага чую, што Стаброўскі захапляецца маім «Млынам» і лічыць неабходным падняць кошт да 3 тысяч руб. Урублеўскі таксама кажа, што з усіх прадстаўленых карцін, якія ён бачыў, мая найбольш яму падабаецца. Куінджы шмат яму пра яе распавядаў! Казаў, што Століца і я найлепш валодаем тэхнікай, што так павінен намаляваць снег Барысаў.


Пецярбург, 03.02 (1898)

У Акадэміі шмат хто віншуе мяне.

Сход удзельнікаў (II «Веснавой выставы»). У журы выбралі Пурвіта - 79 галасоў (са 110), Разенталя - 73, Куінджы - 68, Браза - 66, Беклямішава [258] - 64, Крыжыцкага - 63, Бенуа Альберта - 63, Вальтэра [259] - 60, Гінцбурга - 57, Рушчыца - 52, Халадоўскага - 44, Чырыгоці [260] - 41, Стаброўскага - 40, Фельдмана [261] - 49, Урублеўскага - 34, Фёдараву ў кандыдаты [262] - 32.


Пецярбург, 04.02 (1898)

У музеі застаю сяброў журы перад маёй карцінай. Крыжыцкі жартуе, што калі я не змяню раму, то яны самі замовяць новую. Куінджы раіць абавязкова залатую.


Пецярбург, 05.02 (1898)

Доўгія дэбаты, якім будзе балатаванне. Ці адкрытае, ці таемнае. Нарэшце спыняемся на першым. Пачынаем абход карцін. О, як цяжка судзіць! Дрэнных, слабых не хацеў бы прыняць, але зноў жа - добрых так мала.


Пецярбург, 06.02 (1898)

Пасля абеда ў Бернгарда пайшоў на Неўскі, купіў сабе «Гістарычныя песні» Нямцэвіча, «Выбраныя лісты» Красінскага, «Успаміны» Паска і «Что такое искусство» [263] Талстога.


Пецярбург, 07.02 (1898)

Увечары касцюміраваны баль у Лютні. Касцюмаў мала і неарыгінальныя. Шмат людзей і вельмі шмат менчукоў. Менск трымае першынства.


Пецярбург, 09.02 (1898)

Пасля сённяшняга адбору адчуваю сябе пагана. На сумленні тое, што не , галасаваў супраць партрэта К. Вялікая школа такія журы. Вучымся не толькі як мастакі, але навучаемся і маральнасці. На нас вісіць такая ж адказнасць, як і на прысяжных у судзе.


Пецярбург, 10.02 (1898)

Адносна партрэта К. Прашу ўдакладнення. Мне палягчэла. Пачынаем расстаўляць карціны ў залах. Колькі ж яшчэ будзе прыкрага!


Пецярбург, 13.02 (1898)

Залатая рама гатова. Лічу, Што карціна выйграла У момант, калі мы былі яшчэ занятыя развешваннем карцін, з'явіўся В. кн. Юры Міхайлавіч з Бенуа, які прадставіў нас. Перад маёй карцінай Бенуа, хвалячы «Млын», прадставіў мяне як аўтар а.


Пецярбург, 16.02 (1898)

А 1-й наведваюць выставу В. кн Уладзімір і В. кн. Марыя Паўлаўна [264]. Праводзім іх па выставе.


Пецярбург, 17.02 (1898)

Адкрыццё выставы для грамадскасці. Лічу, што перад маёй карцінай спыняецца найбольш маладых людзей, нашых студэнтаў, чым публікі.

Айвазоўскаму, відавочна, вельмі спадабалася. Некалькі разоў паўтарыў: «Очень хорошо, широко написано» [265].


Пецярбург, 19.02 (1898)

Для закупкі карцін хадзіла прафесарская камісія. Пры галасаванні паставілі ўмову: бальшыня - 2/3 галасоў. Адабралі: Катарбінскага [266] «Оргія» (8000 руб.), Рылова (пад пытаннем, ці саступіць Траццякоў), Фёдарава [267] («Восень» - 1000 руб.) і Марозава (якога мы не хацелі прымаць). Партрэт Кузняцова, напісаны Бразам, меў шэсць галасоў, Вальтэр - 7, я - 9 (не хапіла аднаго голаса!).

Куінджы раззлаваны на некаторых прафесараў. Гаворым з ім пра шанцы нашай будучай выставы і пра наступныя выбары ў журы.

З Пурвітам на выставе пецярбургскіх мастакоў. Мастак тут можа ашалець. Бяздарнасць, танныя эфекты, дылетантызм. Скрозь толькі краявідзікі. Нічога дзіўнага, што за гэтыя чатыры дні іх ужо 35 прадалі. Як жа можа публіка выхаваць свой густ, калі так лёгка задавольваюцца яе самыя ніжэйшыя эстэтычныя патрабаванні.

Вяртаюся ў Акадэмію. Там перад сваёй карцінай застаю маладога архітэктара. Захапляецца маім «Млынам». Расказвае, што яшчэ перад выставай чуў пра яе і што шмат хто лічыць карціну найлепшым на выставе краявідам. Зноў скажу: «satis sunt pauci» , і асабліва, калі гэта маладыя.


Пецярбург, 24.02 (1898)

Маю карціну Акадэмія не купіла. Першы, хто пра гэта паведаміў мне, быў Волкаў. Ён казаў, што ўчора на Радзе доўга абмяркоўвалі маю карціну і што 9 галасоў аддалі за яе. Але пастанову пра 2/3 галасоў не адмянілі. Наадварот, чуем ад Куінджы - прынялі новую ўмову: большасць - /4 галасоў! Таму ўсе праекты, якія мроіліся ў галаве, пайшлі на нішто. Што буду рабіць са сваёй карцінай? Што станецца з той прымроенай замежнай вандроўкай? Божа! Не хапіла толькі аднаго голаса - колькі было б шчасця! Як бы ўсцешыліся бацькі!


Пецярбург, 25.02 (1898)

Зараз ведаю: калі мая карціна не прынесла мне матэрыяльнай карысці, дык усё ж сваё зрабіла Гэта карціна незразумелая для грамадскасці, і справядліва пра яе кажуць: «Хоть на Дягилевскую выставку» [268], але тым больш я выйграў у мастакоў. Павінны бачыць у ёй незалежнасць, незацяганую трактоўку тэмы, вартасці тэхнікі. Таму яна дапаўняе мой першы дэбют на конкурсе.

На абедзе Галімскі [269] некалькі разоў мяне віншаваў. Гінцбург запытаўся Рэпіна, чаму не купілі маю карціну для музея, на што Рэпін сказаў: «Разве вы находите, что это такая замечательная картина? Это увеличенный этюд, так, грузность и синь» [270].


Пецярбург, 01.03 (1898)

Падымаюся позна. У «Новом Времени» ажно тры артыкулы пра выставы. Піша Кайгародаў, піша Сігма, піша ««Оld Gent1етап». Добра, кажа Сігма, што калі ён зараз вярнуўся з Усходу ў Пецярбург, дык здалося яму, што вярнуўся ў Афіны часоў Перыкла. Натоўпы на выставах. Бясконцыя дэбаты пра мастацтва

На выставе 2600 чалавек. Увечары ў Тарханавых. Мілая неспадзяванка - паненка Гэлена Макоўская [271]. На вячэры сяджу каля яе.


Пецярбург, 03.03 (1898)

На выставе « незалежных» (раней «refusés») на Неўскім. Большасць рэчаў вельмі слабыя, некаторыя жахлівыя. Не адна з іх была ў нас на адборы. «Clou» выставы палякі: Косак [272] і Фалат [273] (эскізы да Бярэзіны).

У кансерваторыі на оперы «Воhéте» [274] Пучыні. Блізкая нам тэма - жыццё і лёс маладых мастакоў. Бяседы на падстрэшшы, двубой на пэндзлях - знаёма кожнаму з нас. Дэкарацыі Каровіна [275], зробленыя з густам.


Пецярбург, 05.03 (1898)

Ліст з Акадэміі. Марозаў [276] (Сава) прапануе за карціну 600 рублёў (акурат палову ад маёй цаны!), але я з прыемнасцю пагаджаюся.


Пецярбург, нядзеля, 08.03 (1898)

На выставе. Першая навіна - пра смерць Шышкіна. Памёр раптоўна, раніцай, за працай.


Пецярбург, 09.03 (1898) А 2-ой паніхіда на кватэры в. с. Шышкіна.

На выставе Стаброўскі папярэджвае, што са мной хоча сустрэцца рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Kraj» [277].


Пецярбург, 10.03 (1898)

Атрымліваю ліст ад Жука-Скаршэўскага [278]: « Дазволю сабе пастукацца да шаноўнага спадара каля 1,5 перад полуднем з просьбай даць некаторыя звесткі пра карціны спадара» і г. д. Значыцца, інтэрв'ю, першае ў маім жыцці. Стараўся не думаць, пра што буду запытаны, каб казаць «á Lіmрrоviste» так заўсёды лепш.

Найперш ён папрасіў у мяне мой фотаздымак і фотаздымкі карцін. Пасля звярнуўся да мяне: «А зараз папрацуем, прашу паддацца аперацыі». Выняў нататнік і пачаў скарочана ў яго запісваць тое, што я казаў. Значыцца, маё «сurriculum vitae», пра старую і новую Акадэміі, пра новых прафесараў, пра Куінджы (узяў яго фотаздымак), пра конкурсную выставу і пра выставы, якія цяпер экспануюцца. Нарэшце, запытаўся ў мяне, як на маю думку, ці атрымаецца правесці тут, у Пецярбургу, выставу польскіх мастакоў. Я адказаў, што Пецярбург, - гэта касмапалітычны горад. Каб пацвердзіць гэта, пералічыў цяперашнія выставы, якія зараз тут ёсць, пасля ўсе мастацкія выставы розных народаў, якія тут прайшлі. Чаму ж не можа адбыцца польская выстава? Пра шавінізм гаворка не павінна весціся. Адно толькі пажаданне, каб выстава была добрая, каб у ёй бралі ўдзел маладыя польскія мастакі, якіх Пецярбург не ведае.

Я здзівіўся, як мне было лёгка апавядаць і фармуляваць свае думкі ў інтэрв'ю. Магчыма, толькі таму, што казаў «аus dem Stegreif».

«Млын» належыць да найлепшых сёлетніх карцін. Тут няма ні ўпрыгожанай натуры, ні фальшывасці пачуцця, рэч перададзена шчыра, смела і са здзіўляльнай упэўненасцю рукі...»


Багданаў, 05.04 (1898)

Вялікдзень. Шчодра адсвяткаваны.


Багданаў, 07.04 (1898)

У № 14 «Kraju» за 04/16.04 (1898) маё «interview» [279], партрэт і «Вясна».


Багданаў, 11.04 (1898)

Высылаю тэлеграму і лісты сябрам, тлумачачы ім, што з-за дрэннага стану здароўя паехаць не магу [280].


Варшава 25.05/06.06 (1898) [281]

[...] Учора бачыў праезд князя Імерэцінскага [282]. Здзівіла мяне, што і ён, і ўся світа ехалі ў англійскіх карэтах. Нават рускія ў Варшаве падладжваюцца да агульнаеўрапейскіх звычаяў. Нягледзячы на такую колькасць вайскоўцаў, лад жыцця і руская мова тут на другім плане. I як жа прыемна чуць усюды гэтую чыстую польскую мову. Увесь выгляд горада не такі санлівы, як у нас. Жыццё віруе, жыццё на вуліцах, бульварах. У адным з рэстаранаў з'еў абед і пасля падаўся на панараму «Галгофа» [283] Яна Стыка [284], якая знаходзілася непадалёку. Ёсць у ёй добрыя кавалкі, аднак не зрабілі на мяне такога ўражання, як «Татры» [285]. Якраз збіраўся на тую, другую, панараму, калі, ідучы праз Дынасы, трапіў на пачатак велагонкі. Каб лепш уявіць варшаўскае жыццё, трэба было і на гэта паўзірацца. Таму зайшоў і назіраў некалькі гоначных стартаў. Найбольш мяне зацікавілі гледачы. Тое «toute Varsovie» [286], якое бывае на ўсіх забавах. Каля гоначнай дарожкі знаходзяцца «Татры». З усіх карцін, што бачыў у Варшаве, гэта найбольш спадабалася. Глядач знаходзіцца высока ў гарах, над далінай Пяці азёр. Навокал высокія скалы. Паветра, сонечнае святло і самі горы дасканала намаляваны. «Faux terrain» таксама добры. З сапраўднай прыемнасцю правёў гадзіну, аглядаючы гэты дзікі краявід. З пераліку выстаў карцін мне засталіся для наведвання яшчэ два салоны: Мастацкі салон і Салон Крывульта [287]. Быў сёння ў абодвух. Па абедзе выбраўся ў Лазенкі, гэта сапраўдны дыямент. [...]


Берлін, 07.06 (н.с.) (1898)

Прыехаў аб 11 1/2. Сустрэла мяне Вольга.


Берлін, 08.06 (1898)

На выставе карцін. Увечары «Musikabend» [288].


Кёльн, 19.06 (1898)

Катэдра. Набажэнства Ігра арганаў дапаўняе ўражанне. Цудоўны хор. Тут гармонія гатычнага стылю поўнасцю завалодала мной.


Парыж, 21.06 (1898)

А 8 1/2 у Парыжы. Пехатою да «St. Madeleine. Salon de Mars» [289] - першае ўражанне - расчараванне.


Парыж, 25.06 (1898)

Луўр. «Salon des Artistes Français» [290]. Паколькі бачу так шмат карцін, прыміраюся з мастацтвам. Трэба прымірыцца з тым, што так няшмат можна перадаць гэтым мастацтвам.

Краявідаў у салонах мала. Пейзажыстаў французаў амаль няма Большыя спадзяванні ўскладаю на маладую нямецкую школу, чым на французскую.


Парыж, 05.07, а палове 1-й ночы (1898)

Вяртаюся з Ціхім з Манмартра Пасля двух тыдняў, якія правёў, нібы трапер, у поўным маўчанні, сёння я зноў быў з людзьмі, размаўляў, шмат размаўляў. У Луўры сустрэў Антакольскага [291], разам паехалі да Ціхага Там я зайшоў да Шчарбіноўскага і атрымаў першыя весткі пра Куінджы і калегаў. Ён сустрэўся з імі ў Вене. Іх каля пятнаццаці. За ўсё плаціў Куінджы. Шчарбіноўскі вылічыў, што гэта каштавала недзе каля пятнаццаці тысяч рублёў. Урублеўскі і Пурвіт паехалі з Вены ў Альпы. Слухаючы пра тую сяброўскую экскурсію ўсёй групай, адчуваў сябе нейкім выключэннем, самотнікам.


Парыж, 07.07 (1898)

Як добра, што вандрую не ў кампаніі. Вандруючы асобна, я сам-насам з тым, што бачу. Створанае людзьмі, справы эпох размаўляюць са мной без пасярэднікаў. Няма шырмы, якая столькі рэчаў засланяе і ў рэшце надакучае. А колькі патрабуе саступак, колькі робіць дробных прыкрасцяў у адносінах з найлепшымі людзьмі, колькі розных густаў і схільнасцяў.

Была ўжо палова 6-й, а паколькі выстава Клода Манэ ўранку зачынялася, знаходзіўся на ёй у апошнія паўгадзіны. Шчаслівая магчымасць! Выстава належыць да самых моцных уражанняў ад Парыжа. Узіраючыся ў гэтыя расплаўленыя фарбы, у гэтае так дзівосна перададзенае паветра, адчуў шмат рэчаў, якіх раней не разумеў. Гэта было пэўным дзіўным адкрыццём. Пасля яго не жадаў бачыць больш карцін. Няхай гэта будзе апошняе мастацкае ўражанне ад Парыжа


Парыж, 09.07 (1898)

У Люксембургскім музеі. Развітваючыся з ім, найдаўжэй затрымліваюся перад імпрэсіяністамі Манэ [292], Пісаро [293], Сіслеем [294] у зале замежных мастакоў. Новым сёння быў для мяне Gué [295].


Астэндэ, 13.07 (1898)

Эпоха, пра якую чытаю, застаецца для мяне нежывой, пакуль ведаю яе толькі па кніжцы. Аднак дастаткова зірнуць на помнікі той эпохі, каб яна ажыла, каб яе ўсю адчуваў пачуццямі. Нібы прадбачачы, што буду ў Бельгіі, перад ад'ездам я спецыяльна заняўся гісторыяй Фландрыі і зараз жыву сярод філіпаў, альбертаў, ізабэл, рубенсаў, у час барацьбы і катаклізмаў.


Астэндэ, чацвер, 14.07 (1898) [296]

[...] Уявіце сабе вялікі горад з раскошаю і багаццем першакласнай сталіцы. З усім, што называецца «апошнім словам цывілізацыі». I вось на галоўнай вуліцы горада шэраг гатэляў, палацаў заканчваецца, як абрэзаны нажом, і тут жа пачынаецца - мора. Гэта Астэндэ.

З аднаго боку - мора, караблі, порт, з другога - людскі мурашнік у светлых, яркага колеру строях. З раніцы бераг мора нібы засыпаны кветкамі. Над самім морам утварылі высокую ўзбярэжную «la digue» [297]. Адтуль прыгожы выгляд. Калі прыліў, хвалі даходзяць да самой «digue». Яшчэ ўчора пасля вячэры я выйшаў на бераг, і што за карціна! Цёмныя, прадзёртыя ў некалькіх месцах хмары, а там - ашалелыя горы хваляў.

Сёння раніцай я бліжэй пазнаёміўся з гэтым морам - першы раз выкупаўся ў ім. Купаннне ў Астэндэ! Хто не ведае яго па малюнках. Кабіны на колах увозяць у ваду, проста з нумара ўваходзіш у мора. Вядома, купанне калектыўнае. [...]


Астэндэ, 26.07 (1898) [298]

[...] Шчыра дзякую Папе за ліст. Бачу, што лета ў вас падвяло гаспадароў. Так прыгожа паказвала на ўраджай. А тым часам холад і дождж вельмі пашкодзілі. Дай Божа, каб атрымалася закончыць сенаванне і жніво. Аж сумна мне, што Папа мае столькі клопатаў у гаспадарцы, калі я тут атрымліваю столькі прыемнасцяў. [...]


Базель, 08.08 (1898)

У музеі (Kunstmuseum). Якое шчасце, што паехаў праз Базель - дзеля «Zentaurenkampf» [299] Бёкліна я мог бы зрабіць яшчэ большае падарожжа Гэта для мяне.

Гістарычны музей. Вельмі багаты. Дзіўна, калі бываю ў музеі, адразу хочацца самому збіраць, быць дзейсным. Хацеў бы ў нашым Багданаве заснаваць невялікі сямейны архіў.


Люцэрн, 11.08 (1898) [300]

[...] Усе гэтыя чатыры дні, якія пражыў у Швейцарыі - у краіне класічных падарожжаў, я неаднойчы згадваў Маміны апавяданні пра яе ранейшыя падарожжы за мяжу. Тут стала больш чыгуначных шляхоў, гатэляў, але краявіды і жыццё засталіся тыя самыя. Сёння і я атрымаў абавязковы «cafe au lait» [301] з булкай, мёдам і сочывамі. Сённяшні мой гатэль «Zum Raben» [302], як і ўчарашні таксама, «Zum Hirschen» [303], напэўна, стаялі на тым самым месцы і не вельмі змяніліся. [...]


Мілан, 13.08 (1898)

Santa Maria delle Grazie. Звонку прыгожыя дэталі абсіды. Перад Леанарда Не ведаў, што фрэска [304] ў глыбіні залы на вузкай сцяне. Праўда, гэта толькі «цень». Агульны каларыт незвычайна мяккі. Зала скампанавана як працяг рэфекторыя. У глыбіні тры вакны са светлым небам. Каля Хрыста дзве групы, зробленыя па-майстэрску. Над фрэскай на скляпеннях падабраны таны: сапфіравая сінява з цёмна-вішнёвым.


Мілан, 14.08 (1898)1

На выставе карцін у «Salon de Beaux Artes». Прыгадваю варшаўскі мастацкі салон, хоць гэты значна вышэйшага ўзроўню.

Чытаю ў Бадэцкеры гісторыю Венецыі. Гэта нібы падрыхтоўка да споведзі.

Нягледзячы на ўсе спакусы, можна застацца верным Бацькаўшыне... Бачым і захапляемся прыгажосцю іншых краін, выказваем ім пашану... Аднак любім толькі сваю, адчуваем, што яна нам, а мы ёй належым...

14 жніўня 1898 г. абрываюцца падарожныя нататкі мастака. Далей маршрут ішоў праз Верону, Мюнхен, Вену на радзіму.

Багданаў, пятніца, 28.08 (с. с.) (1898)

Узаемныя доўгія аповеды пра лета. Распакоўваю рэчы, паказваю краявіды.


Багданаў, 16.09 (1898)

Накідаў вуглём «Зямлю». Карыстаючыся цудоўным надвор ем, з Мамай і Папам ідзём на поле, дзе капаюць бульбу. Павуцінне. Цёплы і ясны дзень без ветру. На блакіце неба гараць жоўтыя лісты дрэў.


Багданаў, 17.09 (1898)

Пачаў пісаць «Зямлю».


Багданаў, нядзеля, 20.09 (1898)

Перапісваю ніжнюю і канчаю верхнюю частку неба.


Багданаў, 22.09 (1898)

Каля 10-й раніцы ў нас на пастоі 50-ы драгунскі « Іркуцкі» полк. Пасля цырымоніі ўнясення штандара ў памяшканне і размяшчэння перад Мурам карэты з касай і вартавым мы знаёмімся з афіцэрамі. Іх усіх 17.

Яны вельмі сціплыя, тактоўныя і ўдзячныя нам за гасціннасць.


Багданаў, 24.09 (1898)

А 8-й раніцы пад гукі мазуркі полк развітваецца з намі. Пустэча. Толькі з алеі далятаюць апошнія мінорныя гукі вальса...


Багданаў, 28.09 (1898)

Што да сваёй карціны, дык адчуваю: няшмат у ёй мяняць, але трэба. Адпачатку трэба было інакш яе весці. «La derniere chose qu' on trouve en faisant un ouvrage est de savoir celle qu'il faut mettre la prmiere» [305] (Паскаль).


Багданаў, 29.09 (1898)

Стомлены прыёмам тых бясконцых візітаў: пасля драгуноў - 3 каморнікі і 4 ксяндзы. Для сябе няма і хвіліны. Размовы - заўжды паўтор таго самага. Узнагародай восенькая прырода: яскравае сонца на апошняй жоўтай лістоце.


Багданаў, 30.09 (1898)

З раніцы перад сваёй карцінай быў у роспачы. Зусім хацеў закінуць гэтыя аблокі, распачаць іншы матыў. Тым часам не меў падрамніка і вымушаны быў працаваць на старым.

Не шкадуючы мяняў, перарабляў. І гэта добра Паволі адышло шмат рэчаў, якія псавалі, і я вяртаўся да пачатковай ідэі. Прыбыло некалькі добрых кавалкаў - рэшта някепская.


Багданаў, 01.10 (1898)

Мае адносіны да карціны мяняюцца штохвілінна. Наўзаем пераважваюць якасці і недахопы. Сёння размясціў валоў.


Багданаў, 02.10 (1898)

Канчаю «Зямлю» - першы план. Позна ўвечары выходжу на алею. Знаходжу тое, што мне патрэбна для карціны. Зараз, удзень, на ручаі таксама сапраўдныя веснавыя матывы.


Багданаў, 04.10 (1898)

Валы, здаецца, атрымаліся нядрэнна. Аднак наконт блакітнага неба сапраўды не ведаю, ці гэта патрэбна?


Багданаў, 05.10 (1898)

Спаў доўга Падымаюся - усё навокал белае, нібы на Божае нараджэнне. Адчуванне - паслякрызіснае. Адна гэтая ноч - мяжа восені і зімы - таксама здаецца нейкай пераломнай. Удзень дамалёўваю карціну («Зямлю»), увечары вуглём пачынаю «Лясны ручай».


Багданаў, 06.10 (1898)

Пішу «Лясны ручай». Зіма на вёсцы дзіўным чынам настройвае мяне на працу.


Багданаў, 8.10 (1898)

Здзіўляюся трапнасці выказванняў Мамы пра жывапіс. Для мяне яе заўвагі бясспрэчныя. Яна замяняе мне настаўніка. Штодня паказваю работу Маме, і з яе заўваг чэрпаю прагу працаваць. Сёння яна пахваліла месца на карціне, якое заўважыла б толькі напрактыкаванае вока, а па тым, што параіла мне падрыхтаваць яшчэ некалькі большых падрамнікаў, бачу, што зробленае дасюль яе не задавальняе. Азіраючыся на дзве свае карціны, я разумею Маму: у першай - выкананне прымушае жадаць лепшага, у другой - малазначная тэма Што яшчэ больш дзіўна, яна параіла выкарыстаць матыў расхістанага ветрам дрэва, і менавіта тады, калі той самы матыў увесь час мяне цікавіць. А ні з кім жа не дзяліўся.


Багданаў, 13.10 (1898)

А 9-й віншуем Папу. З нешматлікіх восеньскіх кветак, якія засталіся, робім пару букецікаў і да іх дадаем тое, што мы падрыхтавалі на гэты дзень.


Багданаў, 16.10 (1898)

Так цёпла на двары, столькі сонца, што збіраю ўсе свае рэчы і іду за ручай. Пачатае ў памяшканні працягваю проста з натуры. З натуры зараз можна было б пісаць веснавы матыў, так адпавядае гэтаму каларыт. Аднак, здаецца, карцінка альбо эцюд пераменіцца ў восеньскі.


Багданаў, 19.10(1898)

Заканчваю «Восеньскі ручай» [306].


Багданаў, 21.10 (1898)

У зеленаватым каларыце пачаў неба «Лiстaпaдaўскaгa вечара», як тады, калі малады месяц свеціць праз хмары.


Багданаў, 22.10 (1898)

40-годдзе вяселля бацькоў. Чакаем Юргенсонаў. Рыхтую стол. З -за недахопу кветак аздабляю яго калінай і шэрым мохам. Па парадзе Мамы перасаджваю пальму ў срэбраную вазу. Ружовыя свечкі ў кандэлябрах. Прафіткі светла-селядынавай паперы, астатняе дапаўняюць крымскія ручнікі. Шампанскае замяняюць тры абвітыя хмелем бутэлькі старога віна, якія 40 гадоў праляжалі ў склепе. Папа ў добрым настроі. Пані Юргенсон і пані Скібінская [307] прыязджаюць з тартом. Пасля гарбаты ў мяне малы «jour fixe». Пані Скібінская накладае на мяне кабалу... «ад Спадара залежыць утрыманне на вышыні».


Багданаў, 25.10 (1898)

Раніцай з Мамай у касцёле. Дзень для мяне ўрачысты, паколькі паказаў Маме «Лістапад» . Яна была здзіўлена і, відавочна, задаволена. Называю яе сваім « Куінджы».

Карціна «Лiстanaд» мае розныя назвы «Лiстaпaдaўскi вечар», «Алея», «Кaрэтa», «Лiстanaдaўскaя раніца», яна шмат разоў перамалёўвалася і была першай версіяй карціны «Балада», якая з'явілася ў канцы 1899 года.


Багданаў, 29.10 (1898)

Маляваў. Пасля 5-й быў каля млына Амаль цёмна. Даўно там не быў. Па-іншаму ўзіраючыся ў свой любімы матыў, камбінуючы ранейшае з цяперашнім, замалёўваю «Млын» [308].


Пецярбург, 01.11 (1898)

А палове 11-й у Пецярбургу. Заходжу да Хімоны. Расказваў мне пра замежную вандроўку, а я пра сваю. Тое, як падарожнічала і аглядала замежжа кампанія ў 16 чалавек, і маё падарожжа, трэба думаць, вельмі адрозніваюцца. Калі праз маю адмову нешта змянілася ў нашых адносінах, асабліва з погляду Куінджы, то, аднак, не шкадую, што так склаліся абставіны. Білет, які купілі для мяне выкарыстаў Пурвіт.

Пецярбург, 03.11 (1898)

Забіраю з Акадэміі свае дакументы. Сёлетні конкурс, безумоўна, не ў параўнанні з леташнім. Дробныя карцінкі, аўтараў няма Каб хаця былі б вельмі дрэнныя рэчы, зухаватыя, а тут так пуста і нудна. Гэтыя карцінкі развешаныя ў доўгіх залах, як пацеркі на шнурку. Шкада Ці ўжо па «Sturm und Drangperiode» [309]. Нядоўга цягнулася. Дома знаходжу візітоўку Дзягілева.


Пецярбург, серада, 04.11 (1898)

А 3-й наведваю Куінджы. Не выходзіць з дому. У яго хворае вока. Размаўлялі ў салоне, застаўленым вазонамі. Суцэльны змрок. Куінджы трымае на грудзях галуба, які памірае.

А 4-й у Дзягілева.

Прапануе мне браць удзел у ягонай студзеньскай выставе.


Пецярбург, 05.11 (1898)

Увечары сход выставачнага камітэта ў майстэрні Гінцбурга. Зноў ужо мне досыць гэтага Пецярбурга За некалькі дзён даў мне ўсё, што звычайна дае - нават « сход». Не створаны для такіх пасядзелак, і наколькі размова ў якім-небудзь коле мяне ажыўляе, настолькі дыспуты ў камітэтах заахвочваюць да маўчання.

Мастак заўсёды павінен адштурхоўвацца ад сябе, мець уласны пункт гледжання. Таму некалькі ізаляванае жыццё, жыццё на вёсцы, спрыяе ягонай працы, тут ён з'яўляецца цэнтрам вялікага кола, якое абвёў вакол сябе. У той жа час у вялікім горадзе гэтыя колы так перакрыжоўваюцца, так спалучаюцца, што сам мастак губляецца і, шпто найгорш, пераконваецца, што сярод людзей ён самотны, нікому да яго няма справы.


Багданаў, 11.11 (1898)

З нецярплівасцю вяртаюся да сваіх прац. I што ж. «Алея», на якую так разлічваў, падвяла. Скажу, што лепшымі мне здаюцца «Валы». Перапісваю «Красавіцкі вечар».


Багданаў, 16.11 (1898)

Газет не хацеў бы кранаць, такімі здаюцца мне бруднымі. Апафеоз Мураўёва! Да чаго дайшлі. Народ, які меў столькі вялікіх і слаўных людзей, забываецца пра іх, каб паставіць помнік зверу [310]. У свой час гэта быў патрэбны, хоць і сумны для Расіі інструмент. Але захапленне такой гістарычнай неабходнасцю - сумная праява нацыянальнай слепаты нашага часу.


Багданаў, 17.11 (1898)

Першую апрабацыю майго «Млына» пачуў ад Юліяна (прыслугі). Яму спадабалася пена. Закончыў ваду і бераг. Паказаў Папу, які хваліў ваду, і Маме, якая для страхі зноў прыгадала тэхнічны тэрмін «il vit» [311].


Багданаў, 18.11 (1898)

Увечары Папа апавядае пра 63-ці год. Сястру Папы Лёню [312] арыштавалі за тое, што ў яе знайшлі польскія арлы. У Вільні яе абшукалі... У Маскве на іх плявалі людзі. Яе і мужа выдаў лакей. Паўстанцкіх атрадаў у Ашмянскім павеце было няшмат. У самім Багданаве паказалася толькі 5. Забралі старасту, які затрымаў воз з амуніцыяй. Старасту для сораму вазілі па вёсках са звязанымі нагамі. Ледзьве не былі злоўленыя салдатамі, якія гналіся за імі і ў некалькіх кроках праехалі лесам. У Багданаве каля кузні паставілі рагаткі.

Лёс чалавека залежаў тады ад любога даносу. Фурмана Папы, Нікадыма, дапытвалі, нават білі па твары, аднак ён Папу не абгаварыў.


Багданаў, 20.11 (1898)

Перад змярканнем шпацырую з Папам. Уразіў мяне матыў: яліны, разгайданыя моцным ветрам, на фоне Мура. Неба светлае, крыху ружаватае. Увечары замалёўваю гэта на кардоне.


Багданаў, 27.11 (1898)

Вазонамі, ялінавымі лапкамі і мохам аздобілі мой стол [313], на ім цёмна-зялёная папка для падарожнага альбома. Задума Мамы, выкананая ёю, Ганнай і паненкай Марыляй. Ад Ганны яшчэ драўляны келіх для алоўкаў. Папа ўціскае мне ў далоню 5 залатых руб. Дзеці напісалі і прачыталі вершы на польскай і французскай мовах.


Багданаў, 05.12 (1898)

Калі чытаю газеты, на кожным кроку абураюць праявы непераборлівага ў сродках нацыянальнага шавінізму. Бісмарк [314] сваім суайчыннікам пакінуў вялікую спадчыну - аб'яднаную Нямеччыну, свету ж - прынцыпы, якія з'яўляюцца няшчасцем і памылкай нашага часу. «Той мае права, хто мае сілу». З Нямеччыны гвалтам высылаюць датчанаў. Калі з Пазнані высялілі палякаў, імкнуўся зразумець прусакоў. Сёння не павінен баяцца неаб'ектыўнай думкі. Таму прасякнуты абурэннем. Нахабныя людзі, учынкі найдзічэйшага эгаізму і сілы асмельваюцца хаваць пад лозунгамі права, культуры, цывілізацыі.


Багданаў, 07.12 (1898)

Пачаў маляваць («Апошні снег»). У газетах паведамленне пра смерць Траццякова


Багданаў, 10.12 (1898)

Малюю. Чытаю Красінскага [315]. Дасканала ён кажа, што «...з саміх сябе вывесці сусветы». Гэта творчасць.


Багданаў, 12.12 (1898)

Сёння ў Варшаве адкрываюць помнік Міцкевічу [316].


Багданаў, 14.12 (1898)

Зараз увесь прасякнуты чарамі адной асобы, адной справы, аднаго жыцця - Міцкевіча Магу сказаць, што толькі нядаўна палюбіў яго ўсёй сутнасцю. Схіляюся перад ім не толькі з-за пашаны, як да вялікага паэта, да генія - я ацаніў і палюбіў яго праз мастацтва і боль...


Багданаў, 17.12 (1898)

Гадавіны народзінаў двух вялікіх, блізкіх і ў жыцці паэтаў [317], між сабой так з'яднаных, што міжволі насоўваюць успаміны, параўнанні. Да Пушкіна як да паэта маю шмат сімпатыі. Мяне заўсёды захапляў ягоны крыштальны, празрысты стыль, гармонія яго верша, такая новая ў свой час. Цаню ў ім гэтую сталую прыхільнасць да Міцкевіча, паколькі тут не хадзіла пра пачуцці паляка і патрэбы збалелага сэрца. Гэтага зразумець ён не змог.

Параўноўваючы спадчынаў двух паэтаў, бачым, што з ролі, якую адыграла паэзія Пушкіна, з уплываў, якія яна выклікала, можна зрабіць выснову. Міцкевіч жа, як трапна заўважыў Рэтэль [318], «у сваім народзе яшчэ да канца не прачытаны, ён больш яшчэ будзе яго разумець і любіць, бо пісаў навыраст наступным пакаленням» .

Запакаваныя карціны адаслалі на чыгунку. Нейкі час буду вольны ад палотнаў, якія ўвесь час бачыў перад сабой.


Багданаў, нядзеля, 20.12 (1898)

Хачу Юзіку (Вяжынскаму) [319] зрабіць сюрпрыз і зладзіць нешта, звязанае з дзіцячым тэатрам, у які некалі гулялі. Але прыходзіць іншая думка - стварыць панараму... і ў ёй паказаць нашу хату ў Менску. Мяне проста апаноўвае нейкая гарачка, і няма спакою, пакуль не будзе зроблена. Адразу, у першы вечар, гатовы быў выгляд нашай хаты, дэталі «faux-terrain» [320] : тэлеграфны слуп, паркан, ходнікі, масток, ліхтар. Вырашыў, як зрабіць сам «тэатр».


Багданаў, 24.12 (1898)

Завяршаю апошнюю падрыхтоўку. Ялінку аздабляе Ганна, дзеці і садоўнік. Перад 8-й раскладваем падарункі, запальваем ялінку. Прыслуга і парабкі разглядаюць дрэўца. А 10-й панарама.


Багданаў, 27.12 (1898)

Каля 2-ой прыязджае Юзя. Увечары запальваем ялінку, паказваю панараму. На транспаранце, які ападае пасля першай карціны замест заслоны, я выпісаў з уступу да «Пана Тадэвуша».

«Кraj lat dziecinnych!

On zawsze zostanie Święty і сzysty, jak pierwsze kochanie...

Теп kraj szczęśliwy, ubogi i ciasny

jak świat jest Bozy, tak on buł nasz własny...» etc [321].


Багданаў, 30.12 (1898)

Падарожжа ў Крэва [322].

Нарэшце здолеў рэалізаваць свой даўні намер, жаданне. Магчыма, і добра, што толькі цяпер быў у Крэве, наведаў замак у найлепшую пару: у зімовы дзень пад снежным покрывам. Якія кантрасты муроў і снегу, які спакой, які велічны стыль!

Выехалі з хаты толькі каля 12-й. Дзень, які выглядаў змрочным і шэрым, абяцае сонейка. Зрок сягае ў далячынь - тут лагчына, купіны лесу, там ізноў лагчына і зноў лясы. А снег на гэтых паверхнях афарбаваны па-рознаму: тут зеленаваты, там цёмны - шэра-фіялетавы, а там, вунь, абліты ружовым сонечным святлом. Хмары становяцца радзейшымі, разрываюцца, сонца паказалася другі раз, пакуль нарэшце не запанавала на полі бою, і далей плыве спакойна, не замутнёна.

Нарэшце ўзвышшы разыходзяцца і адкрываюць нам Крэва, замкавыя руіны і тры царквы.

З апаратам пад пахай - да замка. Фатаграфую яго звонку і з сярэдзіны, з дзядзінца Вялікі квадрат, абнесены пасам муроў, выглядае дасканалым месцам для двубояў. Голас чалавека таксама вядзе двубой з рэхам умацаваных сцен. Абыходзім увесь замак.

Апарат замяняю на палітру, пэндзлі і пішу ў дагараючых промнях сонца вежу з дзядзінца. Юзя (Вяжынскі) сядзіць каля мяне і чытае пра Крэўскі замак з «Ашмянскага павета» [323]. Руіны апавядаюць нам пра сваю гісторыю: перанесеныя бітвы, сутычкі, славу і заняпад, і доўгія стагоддзі летаргічнага сну. Яны памятаюць доўгае і слаўнае кіраванне двух братоў, памятаюць апошняга волата паганскай Літвы - Кейстута. Яны бачылі яго веліч і сілу, бачылі, як ад'язджаў на барацьбу з вераломным братам. Прынялі Ягайлу да сябе вязнем, каб пасля стаць сведкамі яго трыумфу і страшнага забойства іх валадара. Калі пагасла веліч паганскага панства і пачало світаць з іншага боку, той жа Крэўскі замак стаў нямым сведкам перамоў з пасольствам дарадцаў Ядвігі.

Крэўскія муры, столькі стагоддзяў выкрэсленыя з бачнай гістарычнай прасторы, могуць разважаць пра сваю мінулую веліч, пра тое, што пасля тых часоў бляску і сілы, пасля тых крывавых і зацятых пабоішчаў адны яны засталіся - халодныя, бяздушныя камяні...


Пецярбург, 06.01 (1899)

Распакоўваю карціны.

Увечары «серада». Дзіўным было ў новым годзе першае спатканне з Куінджы. Калі ўвайшоў і пачаў вітацца з усімі, Р. пачаў яму нешта казаць, Куінджы падаў мне толькі руку. Я не ведаў, чым гэта растлумачыць. Пасля, калі закончыў размову з Р. і пачуў мой голас, крыкнуў: «Што, ёсць Рушчыц?», - і абняў мяне.


Пецярбург, 08.01 (1899)

А 2-й прыйшоў Куінджы. Сказаў яму, што тут будзе споведзь за 10 месяцаў. Пачаў я ад «Лістападаўскага світанку», хваліў, хоць і не вельмі. Нічога мяняць не раіў, толькі лёд на дарозе зрабіць больш выразным. Галіны дрэў маглі быць разгойданымі ў розныя бакі, хоць здараецца і так, як у мяне. Далей мусіў выцягнуць «Валы» («Зямлю»). Яны зрабілі відавочнае ўражанне. «Вот это хорошо, то (папярэдняя карціна) не так мне по нутру. Молодец» [324].


Пецярбург, 11.01 (1899)

Пасля палудня быў Дзягілеў. Я пачаў ад меншых прац.

Спадабалася яму пляма на веснавым эцюдзе ручая, але найбольш, здаецца,

«Веснавы вечар».

Паказаў яму «Лістападаўскі світанак». Доўга маўчаў Нарэшце прызнаўся, што палатно робіць на яго адмоўнае ўражанне. Ёсць рух паветра, добрая карэта, але ў дарозе, у снезе нешта алеаграфічнае. Гэта карціна, як зараз, добрай была б намаляваная вуглём. Пра «Валы» («Зямлю») сказаў, што яму та больш сімпатычна.

Добра перададзены рух хмараў і валоў. Толькі зямля яшчэ неспакойная. Ва ўсялякім разе гэта «important» [325] карціна.

Для выставы адабраў «Восень», «Вечэрні эцюд» і «Beчap». Шкадаваў, што я не маю зімовых матываў са снегам, якія ў мяне так атрымліваюцца (як у леташнім «Млыне»).

Адно слова «алеядрук» улезла ў мяне, нібы стрэмка. Так доўга пераследуе, што не магу глядзець на яркія таны ў прыродзе (як пры заходзе сонца альбо ўвечары праз вакно на асветлены месяцам снег). Пачынаю шукаць спакайнейшых фарбаў, шэрых таноў. Той адзін зеленавата-жаўтавата-блакітны тон, які ў мяне закраўся апошнім часам, мушу зусім выключыць з палітры.


Пецярбург, 20.01 (1899)

З сённяшняй «серады» вынес для сябе дзве аднолькава балючыя высновы: па-першае, калегі і нават Куінджы лічаць заганным, што я прымаю ўдзел у выставе Дзягілева. Прызнаюся, што не падабаецца мне такое варожае стаўленне да «Mира иcкусства» і цяперашняй выставы. Бачу фактары, якія не павінны адыгрываць ролі ў пытаннях, звязаных з мастацтвам. Чаму не прыняць запрашэнне Дзягілева? Ці гэтым выказваю несалідарнасць з акадэмічнай выставай? Ці хтосьці наракаў, калі летась Браз і Пурвіт прымалі ўдзел? Ці выгаворваюць калегам за ўдзел у выставе акварэлі? Даючы карціны на гэтую выставу, я думаў толькі пра тое, ці вартыя, ці не зашкодзяць мастацкай рэпутацыі, як маёй, так і нашай майстэрні. I гэта праблема не перастае мяне даймаць; па-другое, што я вынес з сённяшніх размоў - людзі, якія да мяне адносяцца добра, чакаюць ад мяне нейкіх выключных прац. Гэта мяне палохае. Наколькі мяне цешыць, што мае папярэднія поспехі далі падставу для такіх спадзяванняў, настолькі сумна думаць, што не здолеў іх дасягнуць.


Пецярбург, 23.01 (1899)

Сёння адкрыццё міжнароднай выставы «Mир искусства», аднак я застаўся дома, каб яшчэ раз перамаляваць «Mлын». Ваду зрабіў цяплейшай - увесь тон іншы.

Увечары ў Заблоцкіх [326]. Даўно не слухаў музыкі. Сёння ўразіла мяне балада Шуберта.


Пецярбург, 24.01 (1899)

З паловы 12-й да 4 1/2 сядзеў на выставе. Акрамя таго, што пра мае творы мне амаль нічога, як бы пазбягаючы, не кажуць, я за іх досыць спакойны.

Страшнай была хвіліна, калі меўся на іх глядзець тут, каля Дзіля, Таўлава [327], Менарда [328] і іншых. I калі гэта хвіліна прайшла, мне так палягчэла, што цэлы дзень не мог апамятацца і шмат размаўляў і жартаваў. Найбольш усцешыла, што пахваліў іх Разенталь [329]. «Satis est unus» [330].


Пецярбург, 28.01 (1899)

На французскай выставе. Апрача Катэ [331], Дашэ [332], сёння вучуся ў Пісаро (яго бульвары і зімовы краявід).

Чытаю Дастаеўскага «Браты Карамазавы».


Пецярбург, нядзеля, 07.02 (1899)

У Польскім тэатры на аперэце «Замак на Чорштыне, або Баямір і Ванда», словы Я. У. Красінскага, музыка К. Курпінскага, «Пяшчотны муж» (з франц. П. Л. А Цібоста), «Выспа Туліпатан» (Я. Афенбаха). Апошняя вясёлая, і яе добра сыгралі (Зімайер [333], Трапша [334], Рапацкія [335], Маразовіч [336]).


Пецярбург, 10.02 (1899)

Бровар упершыню бачыць маю карціну. Уражанне відавочнае: «Вот завернул, это черт знает!» [337]. Гэта і на мой настрой уплывае.


Пецярбург, 14.02 (1899)

На польскім балі.

Здаецца, ужо прамінула для мяне тая пара, калі і на публічных балях забаўляўся. Два сусветы.


Пецярбург, 15.02 (1899)

Падымаюся незадаволены, што быў учора на балі, бо гэта ўжо забава не для мастакоў. Нас там не разумеюць, і мы ўжо належым да іншага свету. Учора пераканаўся. Адплылі ад таго берагу і ўжо не вернемся.

Пецярбург, 17.02 (1899), 2-я гадз. Ночы

Пурвіт і Разенталь маю карціну зразумелі і ацанілі. Гэтага мне дастаткова.


Пецярбург, 21.02 (1899)

Выбары журы (III « Веснавой» выставы ў Акадэміі мастацтваў ). Галасуючых было 105. Выбраныя: Беклямішаў (85 галасоў), Крыжыцкі (72), Браз (69), Куінджы (68), Рушчыц (67), Бенуа (63), Пурвіт (63), Разенталь (52), Халадоўскі (49), Рэрых (47), Залеман [338] (46), Хімона (44), Стаброўскі (43), Зарубін (41), Фельдман (40). У кандыдаты: Вальтэр (39) і Гінцбург (39).


Пецярбург, 22.02 (1899)

Вечарам у Пурвіта. Яго эцюды вельмі моцныя. Пурвіт лічыць, што правільна раблю, выстаўляючы штогод па адным творы. З маіх карцін на выставе ў Дзягілева пахваліў «Ручай» у вечаровым асвятленні. Разенталь, гаворачы пра «Зямлю», сказаў, калі б не памылкі на першым плане і ў малюнку валоў, гэта была б класічная рэч, «mit der man Welt bereisen konnte» [339].

А 10-й раніцы адбыўся першы сход новага камітэта. Старшынёй абралі Бенуа. Балатаванне павінна быць закрытым. Ці гэта да лепшага? Мая «Зямля» відавочна не зрабіла ўражання і нават не была зразуметай.


Пецярбург, 01.03 (1899)

Даведваюся, што пра мяне ўчора было ў «Petersburger Zeitung». Пурвіт расказвае пра гэта Куінджы, але той толькі паўтарае, што мае карціны ў Дзягілева страшэнныя і што за мяне было сорамна. У той жа час у № 59 за 29.02.1899 г. F-S [340] (Грус) піша: « Найбольш хацеў бы вылучыць Малявіна [341] і Рушчыца. Абодва моцныя, нягледзячы на тое, што па-рознаму таленавітыя.

Рушчыц, вялікае палатно якога бачым на акадэмічнай выставе, у выстаўленых тут фрагментах прыроды сведчыць, як самабытна выхоплівае з краявіду каляровыя ўражанні, як упэўнена іх падае.

У абодвух маладых людзях можам прывітаць будучых майстроў».

Да пераканання, што такая акадэмічная (вясновая) выстава, як цяпер, працягне нядоўга, паступова далучаюцца і іншыя. Сёння пра гэта казаў Браз. Дакладна паўтарыў тое, пра што я нядаўна выказаўся: трэба стварыць асобную групу з якіх-небудзь дваццаці мастакоў, інакш утопімся, інакш нас ніхто не пачуе. Вырашылі цяпер развесіць уласныя творы на горшых месцах, але каб маладыя і новыя ўдзельнікі былі разам.


Пецярбург, 02.03 (1899)

Пачынаем развеску. Апрача «Зямлі» і эцюда з ручаём калегі прымусілі мяне паказаць «Летні вечар» («Млыны»). Адно і другое вісіць па кутах. Ад 9-й да 6-й развешвалі, таму я страшэнна стомлены.


Пецярбург, 03.03 (1899)

Сёння было тое самае, што на нашым конкурсе. Карціны развешаны, але прыйшоў Хімона і ўсё пачаў бурыць. Калі стаў выкладваць свае прэтэнзіі, я выйшаў. Пасля, нібыта, ён казаў, што Браз, Разенталь і Рушчыц стварылі куток «a lа» Дзягілеў і падбіраюць сабе дэкарацыі.

Калі летась павесілі свае некаторыя карціны на першых месцах, а нецікавыя «hors concours» [342] - на аддаленых, нас абвінавацілі, цяпер наадварот. Спагналіся, што памяняліся месцамі.

Прыходзіць думка, ці не варта ў Багданаве замест будоўлі майстэрні закончыць залю ў Муры [343].


Пецярбург, 04.03 (1899)

Пурвіт называе маю карціну («Зямлю») самым лепшым краявідам выставы. Бровар - метафізікай, а астатнія калегі (апрача Разенталя і Вальтэра) не звяртаюць на яе ўвагі. Так мала яна можа падабацца. Ці дзеля таго малюю, каб згубіць нават гэтых некалькіх сяброў?


Пецярбург, 06.03 (1899)

Дзень «Vernissage». Завожу білеты Ялавецкім.

Віншую з заручынамі паненку Ядзю. Сустракаемся потым на vernissage. Стаіць доўга перад маімі «Млынамі». Гаворыць, што я паэт, у маёй карціне чуваць гук, што пра гэты млын нешта напіша і прышле. «Зямля» ёй менш спадабалася.


Пецярбург, 07.03 (1899)

На выставе сустракаю знаёмых, і гэта псуе настрой. Адзін раіць, каб выстаўляўся з пецярбургскімі мастакамі, бо там «такія прыгожыя карціны» (!), іншыя, паканфузіўшыся, маўчаць. Таму пазбягаю знаёмых, хачу быць толькі з мастакамі.

Пра свае карціны чую самыя розныя выказванні. Дзягілеву, мабыць, найбольш падабаецца «Млын». Здзіўляе, што «Зямля» знаходзіць нешматлікіх прыхільнікаў і мала зразумелая.


Пецярбург, 08.03 (1899)

На «передвижной» [344]. Першае ўражанне, калі агледзеў цэнтр залы, - выстава значна мацнейшая за нашу. Потым, калі пазнаёміўся з усімі карцінамі, меў іншае ўражанне. Без Левітана і Сурыкава на выставе было б сумна. Левітан дасканалы. Да ягонага таленту я прасякнуты самай глыбокай пашанай: штогод і на некалькі выстаў даваць добрыя, непаўторныя рэчы - надзвычай цяжкая задача.

У нашых мастакоў відаць апатыя і расчараванне: ніхто нічога не купляе. Акадэмія падвяла, а на каго яшчэ разлічваць?


Пецярбург, 09.03 (1899)

У «Пецярбургскіх мастакоў» [345]. Страшэнная выстава-крама.


Пецярбург, 11.03 (1899)

На нашай выставе нейкі агульны настрой прыгнечанасці. Асабліва гэта бачна па Куінджы. Ва ўсіх газетах нападкі на нас, на Камітэт і маладых.


Пецярбург, 13.03 (1899)

На выставе імператар [346]. Хадзіў дзве гадзіны, усё праглядаў, але больш з-за выхаванасці, чым з цікаўнасці. «Яны» няхутка ацэняць нас, назаўжды застанемся для іх рамеснікамі, якія палююць на іхнюю кішэню і ласку. Таму наведваюць нашыя выставы як нейкае дабрачыннае прадпрыемства Сам імператар, відавочна, з добрымі намерамі, але тыя, хто яго выхоўвалі, не пазнаёмілі са светам творчай думкі, а цяпер усе пруцянеюць перад ім ад страху. Дык як ён можа нас зразумець і нашыя творы? Нарэшце купляе такога Розена [347]. Нейкае прыкрае пачуццё застаецца пасля афіцыйных прыёмаў, якія пазбаўляюць чалавека ягонай індывідуальнасці і прыніжаюць яго.


Пецярбург, 15.03 (1899)

Я ўвесь дзень на выставе. Прапанова Куінджы, каб частка журы складалася з прафесароў-сяброў Акадэміі. Не падзяляем гэтай думкі.

У «Kraju» [348] напісана, што «Ручай» набыты Акадэміяй (для мастацкага музея).


Пецярбург, 19.03 (1899)

Я стомлены. Без зразумення, без прызнання сваіх намаганняў цяжка трымаць

раскінутыя ў палёце крылы. Абыякавасць - гэта волава. Цяжка.


Багданаў, 20.05 (1899)

Дзень нараджэння Ганны. Былі ў касцёле на маёвым набажэнстве, і суладна праспяваныя адвячоркам «Bimaû, Mapbm» і «Бaгapoдзiцa» зрабілі надзвычай прыемнае ўражанне. Таксама і ў хаце музыка, паколькі ігралі Жэня і паненка Марыля, а пасля і Ганна. Аднак жа музыка - самае магутнае мастацтва.


Багданаў, 28.05 (1899)

Атрымліваю апошнія тры сшыткі «Mира искусства». Кожны раз, калі прыходзяць лісты, адчуваю вузел, які злучае мяне з шырокім і далёкім светам мастацтва.


Вільня, 29.05 (1899)

З Папам выехалі ў Вільню. Прахалодна. Аблокі шэрыя, восеньскія. Вецер. У брычцы апускаем фіранку. Замест лета адчуваецца настрой позняй восені.


Вільня, 30.05 (1899)

Тут, у Вільні - як ні дзіўна - адчуваю сябе далейшым ад культуры, чым у нашым Багданаве. Там вёска, прырода, а каля сябе маю больш свету і Еўропы, чым у гэтым горадзе.


Вільня, 04.06 (1899)

Купляю «Лісты» Славацкага [349], «Вянок» Сыракомлі [350] , «Нa ўcкpaiнaх ляту» Серашэўскага [351].


Вільня, 05.06 (1899)

У адваката Булгароўскага, каб даведацца пра выставу [352]. Відавочна, ён нічога пра маё існаванне не ведаў і больш апавядаў пра творы іншых пецярбургскіх мастакоў, чым мае. Чытаю Giambi» Славацкага да маці.


Багданаў, 17.06 (1899)

Увесь дзень са Славацкім. Пабыў з ім на Мёртвым моры, у Фларэнцыі, бачыў яго ў Парыжы і слухаў тое «credo» збалелай душы, якая прызвычаілася да бясконцага катавання, у якім ён бачыць мэту свайго існавання. Беднае збалелае сэрца!

Прыгожыя лісты з Жэневы. З вандроўкі па Італіі. З таго прадзіва выцягваю залатыя ніткі. З ім узношуся над светам звычайных патрэбаў і абавязкаў да краін іншых прызначэнняў.

Хутка забываемся. Ужо ў забыццё сыходзіць тое, як адпакутвалі нашы дзяды і бацькі. У крыху змененых побытавых умовах нам здаецца неверагодным пераследванне двух папярэдніх пакаленняў. А помніць пра тое наш абавязак.

Дзённік мой! Каб хаця б ты ведаў, як найперш за ўсё прагну быць добрым сынам сваёй Бацькаўшчыны, для яе працаваць і араць, і калі што ўзрасце, прынесці ёй увесь плён, паколькі люблю яе ўсім сваім сэрцам і толькі ёй належу целам і душою.

Магчыма, іншыя лічаць мяне касмапалітам, але я занадта ганарысты, каб ім тлумачыць, чаго не здольныя самі спазнаць, але гэтым лісткам магу даверыць тое, чаго жадае і што любіць маё сэрца.


Багданаў, 18.06 (1899)

Канчаю «Лісты» Славацкага.

Як змяніліся часы, у 1849 г. казалі: «Не ўрастайма ў глебу, як дубы, ані жадайма накшталт дуба цвёрдасці» (ліст з лютага 1849 г.). А цяпер адно збавенне - усімі карэннямі трымацца зямлі, якая ў нас з пад ног ссоўваецца


Багданаў, 23.06 (1899)

Мяне непакоіць стан нашых фінансавых інтарэсаў. Працэнты на пазыкі, будоўля ў Вайгянах [353] і тут мае і Ганны з дзецьмі выезды ў горад паглынаюць безліч грошай, сотні і сотні, а прыбыткі бываюць толькі дробныя, яны ледзьве перакрываюць бягучыя выдаткі, таму як з тым справіцца. Не бачу выйсця. Доўга размаўляў пра тое з Мамай.


Багданаў, 01.07(1899)

Ураднік [354] прывозіць Папу адказ з Дэпартамента адказаў. Папа залічаны ў пенсіянеры, яму прызначана 90 рублей пенсіі. Гэта, відавочна, усцешыць Папу, і мы радуемся.

Паведамленне пра смерць царскага наступніка Юрыя [355].


Менск, 06.07 (1899)

А 8-й раніцы ў Менску. Праліўны дождж. Спыняюся ў «Hôtel du Nord».

А 12-й выходжу ў горад.

Праходжу каля нашай хаты, якая паменшылася і неяк спахмурнела На каве ў Корфаў. У Губернатарскім скверы. Сумна мне, Божа! Калі пасля трох гадоў адсутнасці прыязджаеш чужым, што ж тады застаецца пасля большага ліку гадоў, які след пражытага жыцця?..


Багданаў, 03.08 (1899)

Прымаюся за працу і аднаго дня малюю (побач эскіз карціны «Кpэвa»). Маме тое падабаецца. Я таксама бачу святло на снезе. Можа, толькі ў цэлым крыху «crue» [356].


Багданаў, 07.08 (1899)

Малюю жніво. Увечары дажынкі пад месяцам і пры ліхтарах. Скокі.


Багданаў, 12.08 (1899)

Высылаю ў Вільню «Вясновы вечар», «Кpэвa» і восем эцюдаў.


Вільня, 18.08 (1899)

На выставе карцін Дамброўскі. Мае карціны ўжо вісяць. Эцюды добра глядзяцца. Стафан Сестранцэвіч [357] захапляецца «Млынам» («Вясновы вечар»). Пра «Кpэвa» ўсе маўчаць.

Выстава з усімі прыкметамі варшаўскай выставы: побач з некаторымі таленавітымі творамі шматлікія банальныя, дылетанцкія і псеўдапольскія рэчы, якія лічацца творамі мастацтва


Вільня, нядзеля, 29.08 (1899)

Вечарам у цырку. Перапоўнены. Квіткоў няма. Нам ставяць крэслы ў праходзе. Захапленне і энтузіязм. Такая музыка « з польскага боку» можа падняць дух больш, чым тайныя брашуркі [358].


Вільня, 30.08 (1899)

На выставе карцін Булгароўскі паведамляе, што мае карціны маюць асаблівы поспех, што некаторыя лічаць іх лепшымі на выставе.


Багданаў, 08.09 (1899)

Казіміра Браноўская [359] прысылае нам № 251 «Kuriera Polskiego», у якім з нагоды віленскай выставы пішуць: «Працы Рушчыца надзвычай міла сведчаць пра яго талент, пра веданне кірункаў сучаснага мастацтва. Прарочым мастаку выдатную і карысную для айчыннага мастацтва будучыню. З пункту гледжання таноў і пластычнасці, «Хату» лічым найлепшай. «Мара» - дасканалая па каларыту».


Вільня, 17.09 (1899)

Наша выстава яшчэ адчынена [360]. Апрача «Крэва», набытага адвакатам Урублеўскім [361], яшчэ прадаў эцюд «Бераг мора». З Вольгай на выставе. Лічыць, што ў «Млыне» шмат сур'ёзнага.


Вільня, 18.09 (1899)

Ад Стафана Сестранцэвіча [362] чую, што яго брату Станіславу , які быў у Вільні праездам, спадабаліся мае працы. Кажа, што менавіта на такое і ёсць попыт за мяжой, і ён здзіўляўся, што я яшчэ невядомы за межамі краіны.


Вільня, нядзеля, 19.09 (1899)

У № 38 «Kraju» пра Славацкага. Чытаючы прамовы Спасовіча [363] і Сянкевіча [364] ў Мілаславе [365], я жыў Духам Нацыі, плакаў, як яе сын.


Багданаў, 25.09 (1899)

Усе едзем да Лаўскага Броду [366]. Цудоўны дзень, неба высокае, паветра празрыстае, усе фарбы іграюць. Прырода цалкам, нібы па-новаму, перамалявана. Дворык у Лаўскім Бродзе - гэта старонка старой кнігі. У Лаўры Радзевіч бачу фрагмент Багданава часоў бабулі. Ходзім па ляску каля Бярэзіны. Прашу, каб пры раскопках памяталі пра мяне. Даюць мне урну - адзіную, якая захавалася. Набыў нарэшце тое, чаго два гады хацеў. Ліст Наленча з нагоды выставы ў Варшаве [367].


Багданаў, 16.10 (1899)

«Mиp искусства» № 16/17 прынёс мне рэпрадукцыю майго «Млына» [368]. Мілая неспадзяванка. Чытаючы «Mиp искусства» пра творы мясцовых і замежных мастакоў, душой адчуваў, што даю расцягваць сябе на дробязі і недастаткова працую.


Багданаў, 18.10 (1899)

Пасылаю Л. Узембле [369] ў Вільню эскіз («Ha aбяцaнyю зямлю») і малюнак (з Крыма) для латарэі на аднаўленне помнікаў заслужаных людзей на Росе [370].


Багданаў, 23.10 (1899)

Ліст ад Наленча - выстава адкладзена да 1 снежня [371].


Багданаў, 30.10 (1899)

Пачаў перапісваць маю «Карэту» [372].


Багданаў, нядзеля, 31.10 (1899)

Малюю. Увечары перарабіў аблокі, увёў цёмна-сіні тон. Павінен даць сабе поўную свабоду, каб у карціне выявіць нешта фантастычнае, нейкую «Баладу».


Багданаў, 01.11 (1899)

Лісце раблю цёмным, жоўта-карычневым і стылёвым. Ці гэта добра, ці кепска, не ведаю, але ўжо з год мне так хочацца Спачатку баяўся рабіць матыў нерэальным і падбіраў момант у прыродзе. Зараз, малюючы эпічны, гераічны краявід, вярнуўся да першапачатковай задумы. Але, так малюючы, гляджу на свой твор, нібы птушка, якая сярод сваіх вывела яйка зязюлі.


Багданаў, нядзеля, 14.11 (1899) Я каля «Балады».


Багданаў, 22.11 (1899) Пакую карціны і рэчы.


Варшава, гатэль «Saski», 24.11 (с. с.)/ 06.12 (н. с.) (1899)

Дастаткова набегаўся за цэлы дзень. Вырашаліся розныя пытанні, высвятляліся прыкрыя непаразуменні. Адбыліся кантакты з людзьмі па справах, якія не мелі нічога агульнага з мастацтвам, і таму мае ўражанні ад першага дня яшчэ не канчатковыя. Ва ўсялякім разе, размаўлялі аб усім: пра таварыствы, пра клуб мастакоў, пра выставы, але ні слова не гаварылася пра жывапіс. Мастака можна пазнаць па тым, што пры найбольшых дэбатах, сярод самых розных інтарэсаў позіркам шукае добрых ці горшых кавалкаў на карціне, адыходзіць ад тэмы размовы, каб уставіць нейкае слова пра тое, што і як перададзена Сёння бачыў трох мастакоў, але ні ў воднага з іх той характэрнай рысы не заўважыў. Таму часам здавалася, што мастацтва пакінуў недзе там, далёка, на вёсцы, а тут вакол мяне толькі « мастацкі свет».


Варшава, 07.12 (н. с.)/ 25.11 (с. с.) (1899)

Пасля снедання пачынаем развеску. Утвараюцца вялікія плямы на цёмна- зялёным фоне, выглядаюць гэтыя нашы карціны зусім па-іншаму, чым тая мяшанка рам з заказнымі, аднолькавага памеру карцінкамі, якія тут, у Варшаве, плодзяць на танную хвалу аўтараў і на радасць блізкім.

Шкадавання вартыя. Нейкая пустэча, палавінчатасць, адсутнасць грамадзянскай смеласці. Таксама не хапае ў мастацтве прастаты і шчырасці.

Хварэюць тут на заходні прагрэс, як усё гэта смешна і дрэнна Нейкая дзесятая вада на кісялі. Бяда таму, хто захоча тут пачынаць. Як тут вучыцца працаваць над сабой, калі адразу з самага пачатку можна выдаваць сябе за мастака, чытаць пра сябе згадкі ў «Kurierack», а пасля...

Пасля той самы лёс для ўсіх: велічыня, але толькі варшаўская, эпітэты « вядомы, наш шаноўны, майстра», за якімі хаваецца дылетантызм, хілае, слабое і беднае наследаванне моды ў жывапісе. Божа! Як жа гэта страшна!

Развешваем карціны. Нам дапамагае Эйсмант [373]. Відаць, нашыя працы яго прыцягваюць. Асабліва зацікавіўся «Апошнім cнегам», а калі прыйшла чарга «Mлынa», сказаў, што гэта « першакласная» рэч. Цяпер нават канцылярыя неяк па- іншаму сябе паводзіць.


Варшава, 08.12/26.11 (1899)

Наша выстава адчынена. Публіка пачынае хадзіць. Знаёмлюся з Шыманоўскім (Вацлавам) [374]. Вядзе мяне да маіх твораў. Гаворыць, што ішоў папярэджаны і быў уражаны. Лічыць, што знаходжуся пад уплывам скандынаваў. Моцна хваліць. Ва ўсялякім разе было відаць, што мастак загарэўся.

У клубе Герсан [375] падыходзіць да мяне з такімі словамі: «А тое неба ў спадара, што абвальваецца, зрэшты, сам назіраў, якім моцным бывае неба, таму не ганьбую». Заўсёды гэтыя словы падабаюцца мне больш, чым дзіўнае маўчанне астатніх. Яшчэ арыгінальная з'ява: усе пытаюцца, адкуль гэтыя матывы, як быццам у гэтым загваздка Няварта шукаць гэтага краю. Аднак адказваю, што з Віленскай губерні.


Варшава, 09.12/27.11 (1899)

На выставе ў Крывульта [376] (у гатэлі «Еўрапейскі»). Малады Крывульт (Ян) пазнаёміў мяне са сваім бацькам ( Аляксандрам), праз яго пазнаёміўся са спадаром Вольфам [377] з «Tygodnika Illustrowanego». Крывульт запытаўся, ці няма вольнай карціны для ягонай выставы.


Варшава, 11.12/29.11 (1899)

Са Свянціцкімі на оперы «Эрнані» [378] з Батыстыні [379] і Крушальніцкай [380]. Крушальніцкая - гэта першая неканвенцыянальная прымадонна, якую бачу.

Пастава, манера апранацца, рух, ігра і нават спевы - усё цалкам адпавядае ролі і часу эпохі.


Варшава, 12.12/30.11 (1899)

На снеданні ў Эйсмантаў Бадоўскі [381] і Шыманоўскі. Увечары на «Прыгожай Гэлене» [382] Часноўская [383] добра спявала, Маразовіч дасканалы ў сцэне чытання загадак.


Варшава, 15/03.12 (1899), ноч

Быў на «пятніцы» ў д-ра Бэні [384]. Заўжды марыў, каб калі-небудзь убачыць людзей, якія думаюць пра народ, марыў, каб хаця б здалёк мог паглядзець на іх.

I так сталася, што яны мяне прынялі да сябе. Памятным будзе гэты дзень. Адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці. Яшчэ чую словы Бэні, якія сказаў, развітваючыся. У іх увесь сэнс адносін, якія наладзіліся паміж намі. Запішу па парадку.

А 9-й паехалі з Наленчам. Перад домам сустрэліся з Эйсмантам. Наленч прадставіў мяне Бэні словамі: « Вось магу паказаць доктару жывога і аўтэнтычнага Рушчыца». Пасля пачалася размова пра выставу. Бэні запэўніў нас, што ад сур'ёзных людзей, якія разбіраюцца ў мастацтве, чуў, што наша выстава зрабіла вялікае ўражанне. Потым Эйсмант гаварыў пра куплю і пра тое, і што хацеў бы набыць «Зямлю» [385], але не асмельваецца прапанаваць нашмат ніжэйшы кошт: якіх-небудзь 500-600 рублёў. Я апярэдзіў іх, кажучы, што аблягчаю ім пытанне і даю поўную «carte blanche». Я сказаў, што кожны ў нашым грамадстве ведае, у якія цяжкасці ўвесь час трапляем, якія абмежаваныя нашы сродкі, таму мусіць разумець, што і Таварыства «Зохэнты», нягледзячы ні на што, знаходзіцца ў цяжкіх умовах. Паколькі адносіны не з прыватным набэўцом, а з арганізацыяй, да таго ж сваёй, не можа весціся гаворка пра нейкія патрабаванні. Ці магу ў такой сітуацыі ставіць умовы? Веру, Таварыства зробіць што толькі зможа, а я на ўсё адразу згаджаюся.

Тым часам наплывала ўсё больш людзей, Бэні знаёміў мяне з кожным, часам жартуючы, што «вось новы кандыдат на карціну спадара», альбо «на вялікае шчасце», альбо «на 75000». З мастакоў былі: Папоўскі [386], Рапацкі [387].

Папоўскі гаварыў, што часта распытваў пра мяне і Жукоўскага.

Калі выходзіў, Бэні яшчэ раз падзякаваў за ўсё, што я гаварыў Эйсманту. Адказаў: « Ці можа быць інакш?» На гэта Бэні паціснуў руку і прамовіў: « Але паверце, гэта не часта здараецца». Звяртаючыся да Наленча і да мяне, дадаў: «Будзьце ўпэўненымі, калі паўстане тая будыніна [388], яна будзе ў першую чаргу для вас».


Багданаў, 31.12 (с. с.) (1899)

Перарабляў і перарабляю «Beчap». Круціўся на адным месцы. Нарэшце прыйшла думка перапісаць ваду, і гэта поўнасцю змяніла карціну.


Багданаў, 01.01 (1900)

Пошта. З ёй «Kurier Codzienny» № 4, артыкул Невядомскага [389]. Невядомскі [390] займаецца тымі маімі працамі, якія ў Варшаве менш звярталі на сябе ўвагу («Апошні снег», «Мора пад сонцам», «Хата»). «Зямля» і «Млын пад снегам » Невядомскаму не падабаюцца. Затое не шкадуе мне пахвалы як каларысту. Артыкул напэўна выклікаў дыскусію сярод мастакоў, а для мяне ён толькі яшчэ адно нечаканае рэха ад паказу ў Варшаве.


Багданаў, 08.01 (1900)

Перажываю, бо мушу думаць пра сёлетнія карціны для Пецярбурга. Падаюцца мне счарнелымі, не сучаснымі. Ці не падобна часам «Балада» на алеядрук? Увогуле, мала свежасці, непасрэднай прыроды.


Багданаў, 14.01 (1900)

Мастак носіць у сабе стрэмку. Заўсёды яе адчувае, ніколі ад яе не пазбавіцца. Стрэмка - яго мастацкае сумленне. У «Баладзе» дадаў святла


Багданаў, 15.01 (1900)

Увечары пошта прынесла № 1 (1900) «Strumienia» з артыкулам Стафана Папоўскага «Краявіды Рушчыца на выставе Таварыства прыгожых мастацтваў» [391]. Пасля прачытання знаходжуся ў нейкім узнёслым настроі. Калі ты зразумелы іншаму чалавеку, калі ён прадстаўляе твор і тлумачыць задуму аўтара, як хацеў бы сам аўтар, схіляецца галава перад такім мастацтвам, якое дае чалавеку магчымасць прамаўляць да іншых. Значыць, можна сваім творам выказаць усё. Ходзіць толькі пра тое, каб знайсці адпаведную форму выяўлення ў сваім мастацтве.


Багданаў, 16.01 (1900)

Калі я палуднаваў, прыйшоў пасланец ад Радавіцкага [392] з апошнім нумарам «Słowa». Мілаш Катарбінскі прысвячае маім працам вялікі артыкул. Не жадаў бы сабе больш прыемнейшага і сур'ёзнейшага крытыка. Яшчэ адна дарагая памятка пра тую выставу ў Варшаве. Дарагая, бо Катарбінскі [393] гаворыць пра мяне як пра лепшага прадстаўніка нацыянальнага мастацтва.


Багданаў, 19.01 (1900)

«Прыём» у маёй майстэрні. Мама, нібы маладая заручоная, рыхтуе ўсё сама. Папа, уваходзячы, быццам бласлаўляе мяне на працу ў новай майстэрні. Пакую скрынкі з карцінамі для Пецярбурга.


Пецярбург, 25.01 (1900)

Вельмі сумна. Сумна і самотна. Нават думак не магу сабраць, адчуваю сябе стомленым не толькі фізічна, але і маральна. Усё: людзі і горад - такія заўжды нязменныя, будзённыя. Чалавек ходзіць, ён нікому не блізкі, нікому не патрэбны.

Расставіў творы, і гэта крыху супакоіла. Можа, усё кепска, але, здаецца, працаваў нікому не дагаджаючы.

Нядрэнны пакой. Мэбля нестандартная, чаго зараз не стрываў бы. Дом прасторны, але святло жахлівае, ці дакладней - адсутнічае.


Пецярбург, 26.01 (1900)

У сваім пакоі прац паказваць, безумоўна, не магу. I вось ёсць куток, падобны на склеп, крыху брудны, але месца і святла дастаткова. Ён у Акадэміі ў майстэрні, дзе адліваюць гіпсы. Таму тут ногі Бахуса стаяць побач з конскай галавой і арнаментам каля формы для якой-небудзь Венеры. Перанёс туды свае палотны.

Быў на «серадзе». Вялікай шчырасці з боку калегаў не бачу. Калі лічым, што наша «Я» кагосьці вельмі цікавіць і камусьці патрэбнае - дык памыляемся.


Пецярбург, 27.01 (1900)

Цэлы дзень прачакаў Куінджы ў майстэрні. Пасля 4-й гадзіны выходжу, зачыняю дзверы, а тут перада мной Куінджы. Увайшоў. Доўга глядзеў на «Вечаровы спакой». «Темно. Впечатление хорошее производит» [394]. Запытаўся, адкуль матыў. Пасля «Святочны дзень» - «Ага! Сильно. В синеве тот же недостаток, что и в «Земле» был» [395] . Нарэшце я выцягнуў «Баладу». Пазнаў знаёмы матыў. «Вы тогда хотели взять слишком реально, есть мотивы, которые нельзя так брать. Теперь тут что-то происходит, кто-то, может быть, убил, убегает. Вас только декадентом назовут» [396].

Размаўлялі таксама пра тое, як кожны наш крок, кожная новая праца крытыкуецца і колькі нядобразычлівасці і зайздрасці нават сярод маладых. Рэпін нядаўна выказаў шкадаванне, што такога прафесара, як Куінджы, няма ўжо ў Акадэміі. «Он ведь выпустил целую плеяду высокоталантливых учеников» [397].

Куінджы параіў мне выставіць усе працы. «В них есть недостатки, но в каждой есть что-то, что говорит за нее» [398].


Пецярбург, 31.01 (1900)

Прыехаў Пурвіт. Хваліць мае карціны, але, здаецца, гэта пад першым уражаннем бачыць у іх толькі вартасці. Расказвае пра Рыгу.


Пецярбург, 03.02 (1900)

Доўга размаўлялі з Пурвітам пра акадэмічную выставу. Можа, трэба зусім яе кінуць.


Пецярбург, 04.02 (1900)

У сваёй майстэрні сёння меў трох гасцей: Багатырова [399], Стэлецкага [400] і Гэлену Макоўскую. Мусіў ім паказаць карціны без рам на фоне белых сцен і гіпсаў. Паказваючы, рабіў зласлівыя і вясёлыя заўвагі, а сэрца маё рвалася на кавалкі.

У той няўпэўненасці зрэдку далятае да мяне мілае прыемнае рэха з Варшавы. Малодшы Цяўглінскі ад знаёмых чуў пра маю выставу. Празвалі мяне дэкадэнтам, мяне і Акуня [401]. Пятровіч [402] таксама радаваўся, што меў поспех.

А часам стаяць перада мною тыя цёмныя, карыя вочы, тыя рудыя валасы і тая загадкавая маладая жанчына.


Пецярбург, 05.02(1900)

Рамы, рамы, рамы. Колькі яны з'ядаюць грошай, часу і настрою. Цэлы дзень дапасоўваў іх і перафарбоўваў. Некаторыя карціны выйгралі.

Выбары журы. Маладыя ізноў амаль у камплекце: Беклямішаў (64 галасы), Крыжыцкі (57), Пурвіт (54), Рушчыц (50), Зарубін (43), Хімона (43), Рэрых (42), Стаброўскі (40).


Пецярбург, 06.02(1900)

На выставе «Мир искусства». Першае ўражанне - добра арганізаваная, творы падабраныя з густам. Не хапае толькі крыху шырэйшых, смялейшых задач. Атмасфера хутчэй адурманьвальная, чым цвярозая.

Бакст пры сустрэчы пытае, чаму не выставіўся ў іх. Я здзіўлены такім пытаннем, бо ніхто мяне не запрашаў. « Як так? - кажа Бакст. - А Сяргей Паўлавіч [403] шукаў адрас спадара і Пурвіта, паколькі ў нас спадары заўжды ў пары».


Пецярбург, 08.02 (1900)

Раблю малюнак для балю. Па абедзе Пурвіт, Барысаў і я ідзём да графа (I. I. Талстога), каб паразмаўляць пра выставу. Сёння выказаўся згодна з намі, што трэба падняць узровень выставы, лепш зрабіць яе меншай, чым вялікай і слабой.


Пецярбург, 09.02 (1900)

На баль даю пастэль (касцёл св. Ганны). З Варшавы атрымаў грошы за «Апошні снег» і «Хату» [404].


Пецярбург, 11.02 (1900)

Я ў сваёй майстэрні. У гэты момант хтосьці, праходзячы, стукае ў вакно.

Уваходзіць Гэлена Макоўская. Запрашае мяне на сённяшнюю рэпетыцыю балю ў Таўрычаскім палацы. А 8-й там. Вялікі рух - дэкарацыі ўжо вісяць (добра спалучаюцца з залай). Сотні ўдзельнікаў працэсіі блукаюць па зале.

Ёсць і яна. Шпацыруем. Доўга сядзім у зімовым скверы, пераходзячы ў размове з тэмы на тэму, але нашы вочы кажуць пра нешта іншае. Праводжу дахаты. Седзячы блізка, гледзячы ў вочы, едзем у экіпажы, але абое як закутыя ў латы. Гэта дзіўная жанчына кажа, што я добра ахарактарызаваў яе, называючы натурай, якая часта становіцца ў дыбкі.


Пецярбург, 12.02 (1900)

Лічым галасы. Прынята 270 карцін, мае ўсе, адна 15-ю галасамі, дзве 14-ю альбо 13-ю.

Каля 11-й еду з Вальтэрам на баль. Жахлівая штурханіна, цяжка арыентавацца. Яна ў ружовай сукенцы алеандравага колеру. Цэлы вечар мы разам. Яна вясёлая, мілая, добрая. Знаёміць мяне з маці.

Адводжу да карэты. Не танцаваў, бо не жадала, але калі яна выйшла, я са спадарыняй Z. паляцеў у мазурцы.


Пецярбург, 13.02 (1900)

Разам на выставе «Мир искусства». Яна ў зеленаватай сукенцы з карычневым аксамітам.

Пецярбург, 14.02 (1900), 12-я ночы

Сталася. Выходзім з Камітэта акадэмічнай выставы. Забіраем свае карціны. Тут, у маім пакоі, удзесяцёх падпісалі паперу да старшыні: Багатыроў, Вальтэр, Зарубін, Пурвіт, Рэрых, Разенталь, Рушчыц, Рылоў, Стаброўскі, Хімона. Выявілася, што з учарашняга дня не спыняюцца абразы ў бок Камітэта і мой у прыватнасці. «Refuses» [405] бяруць мае карціны і ставяць побач са сваімі, высмейваюць мае, называюць нас нахабнымі, непрыстойнымі і г. д. Таксама гавораць пра карціны Пурвіта. Зрэшты, не хочацца пісаць пра тую нікчэмнасць і чалавечую дурноту, дастаткова, што нам усё абрыдла, што выстава Акадэміі заўсёды будзе нейтральнай, што сваіх поглядаў выказаць і давесці тут не атрымаецца. Павінны згуртавацца, выставіцца недзе збоку, а не ў тым моры дылетантызму і пасрэднасці. У нас сёння зваліўся з сэрца камень.


Пецярбург, 15.02 (1900)

Мы вынеслі свае карціны ў адну залу. Пурвіт растлумачвае графу наша рашэнне. Пасля цэлы дзень - на працягу сямі гадзін - абмяркоўваем адну і тую ж тэму. Узрушаны, і я шмат прамаўляю.

Другі сход. Рэзалюцыя.

«Не жадаючы штурхаць удзельнікаў выставы на матэрыяльныя страты, пагаджаемся далей выконваць абавязкі сяброў камітэта з умовай, каб не адмянялася рэзалюцыя нашага балатавання, па-другое, каб на пачатку выставы быў скліканы агульны сход. Тады складзем свае мандаты».

Вярталіся сёння дахаты не так, як учора: нашая мастацкая перакананасць была згвалтаваная. Думаю, што ў мастацтве адзіным правільным з'яўляецца рашэнне першай хвіліны, першага імпульса


Пецярбург, 16.02 (1900)

Пачалі развеску карцін. Мае на выставе, здаецца, выйгралі. З Гэлснай Макоўскай сустракаюся амаль кожны дзень, але заўсёды выпадкова, пры іншых.


Пецярбург, 17.02 (1900)

Што будзе з маёй «Баладай»? Калегам, відавочна, падабаецца больш, чым я меркаваў напачатку, толькі крыху чарнаватая. Але іншых пераканаць не здолею. Рэпін выказаўся сёння пра яе: «Старо, так голландцы сто лет тому писали. Бог с ней, с этой живописью» [406]. Яму, здаецца, спадабаўся толькі «Млын».

Зрэшты, нікога з нас не пахваліў.


Пецярбург, нядзеля, 20.02 (1900)

На выставе. Знаёмлюся з Несцеравым [407]. «Ужо колькі гадоў сачу за спадаром», - гаворыць мне. Вельмі хваліць маю «Баладу». Толькі мяркуе, што задача звыш маіх сілаў, можа, я лепш зрабіў бы, калі б яшчэ два гады пачакаў.


Пецярбург, 21.02 (1900)

Увечары ў Дзягілева. Напружанасць. Большасць малагаманкая. Намі не вельмі цікавяцца. Налета Дзягілеў прапануе нам браць больш актыўны ўдзел у выставе. Але ці прыме нашы карціны - слабыя гарантыі. Заўсёды стаім збоку ад іх.

Спадарыня Боткіна [408] тлумачыць мне, чаму ў мяне нічога не купілі. Астравухаў [409] галасаваў за «Баладу», Сяроў і яна былі за «Касцёл».


Пецярбург, 23.02 (1900)

Калянкоўскія відавочна пад уражаннем артыкула Краўчанкі ў «России». «Рушчиц выставил «Балладу». Слабенькая потуга на «нечто», в которой все кого-то напоминает, а скачущие лошади, кажется, имеют по восемь ног» [410].

На выставе бачу, як смяюцца з маіх прац.


Пецярбург, 24.02 (1900)

З Пурвітам у Куінджы, каб параіцца наконт нашага ўдзелу ў выставе Дзягілева.

Увечары сходка ў Дзягілева. Апрача супрацоўнікаў «Мира искусства» з перасоўнай выставы (передвнжннков): Левітан, Сяроў, Святаслаўскі [411], Апалінары Васняцоў [412], Дасекін [413], Несцераў, з нашай - Пурвіт, Браз, Вальтэр. Спыніліся на тым, што кожны мае права выстаўляць адну карціну без журы, але пры гэтым абавязаны паказаць усе свае карціны камітэту для выбару. У камітэт былі абраны: Дзягілеў, Сяроў і Аляксандр Бенуа.


Пецярбург, 25.02(1900) [414]

[...] З учарашняга ліста Папы бачу, што інфармацыя пра сутычкі на нашай выставе занепакоіла яго.

Каб абмежаваць правы маладых, на Акадэмічнай канферэнцыі хацелі змяніць Статут нашай выставы. У той жа час праект пацярпеў «fiasco», і хто нас абараняў - сам Талстой. Таксама з нашымі карцінамі. Публіка ходзіць, выдумляе пра нас, у газетах нас будуць лаяць, але з намі лічацца, а сур'ёзныя мастакі і спецыялісты толькі нашы працы вылучаюць. Учора мелі вялікую сатысфакцыю - прайшоў сход будучай выставы «Мир искусства» . Мы зараз яе сталыя ўдзельнікі і абавязаны даваць туды ўсё лепшае, што будзем мець. I вось чатырох з Акадэмічнай выставы: Пурвіта, Браза, Вальтэра і мяне - прынялі ў кола, дзе такія мастацкія сілы і прозвішчы, як Левітан, Сяроў, Несцераў, Апалінары Васняцоў і іншыя. Быць прынятым у такое кола, быць з такімі людзьмі - гэта вялікая ўзнагарода за дробныя прыкрасці, якія меліся. [...]


Пецярбург, 26.02 (1900)

З Пурвітам на высгаве «Мир искусства».

Левітан прыгадвае, што недзе бачыў мой партрэт. Хваліў мае эцюды ў Акадэмічным музеі. Пытае Пурвіта і мяне, ці не вучыліся за мяжой, бо знаходзіць адчувальны уплыў замежных мастакоў.


Пецярбург, 28.02 (1900)

У чаканні імператара. А 2 1/2 з'язджаецца цэлая сям'я: імператар, абедзве імператрыцы [415]. Імператару каля некаторых карцін даюць тлумачэнні. Як штогод, купляюць самыя банальныя рэчы, а цяпер, у дадатак, дзве не прынятыя намі карціны Розена.

Яна ў мяне ў майстэрні. Змярканне. Ліхтары праз вакно асвятляюць яе прыгожую галаву, буйныя валасы, і нагадвае яна адну з маладых мужчынскіх галоў Ван Дэйка. Адносіны нашы дзіўныя: больш, чым сяброўскія, менш, чым у закаханых. Прагну напіцца, а вады не знаходжу, нібы прыкладаў да вуснаў халодны прадмет і ад гэтага лягчэла. Незвычайныя гэта былі дзве гадзіны, поўныя прыгажосці шэрай часіны.


Пецярбург, 03.03 (1900)

Параіўся са Стаброўскім, як нам быць адносна запрашэння, якое атрымалі ад кракаўскай «Sztuki» [416]. Запрашаюць нас у сваю суполку. Вельмі прыемна, але я ўжо абавязаўся перад тутэйшымі сябрамі.


Пецярбург, 04.03 (1900)

А 4-й у майстэрні Гэлены. Малюе мяне. Просіць, каб апавядаў пра Багданаў і сваіх.

Улятае Стэлецкі з навіной, што гарыць Акадэмія. Не верым. Адразу высвятляецца, што гэта праўда. Са страхі Акадэміі навокал Мінервы вылятае полымя. На пажары да паловы 9-й.


Пецярбург, 06.03 (1900)

Па-новаму фарміруем выставу. Развешваем карціны. А 4-й іду да яе. Гаворыць, што рада мяне бачыць. Разам выходзім. Праз мост на Пятроўскі востраў. А 9-й у Малым тэатры. Колькі элегантнасці і якія лініі ў гэтай прыгожай маладой жанчыне! Паказваюць «Маскарад» Лермантава.

Доўга стаім на адным з малых мосцікаў Фантанкі. Бачу яе пры святле ліхтара на фоне вады, у якой адлюстроўваюцца зоры.


Пецярбург, 08.03 (1900)

На выставе перасоўнікаў. Прыходжу да высновы, што наша выстава - будзь што будзе - сёлета самая цікавая.

На «серадзе» Куінджы вельмі крытыкуе нашыя працы на выставе, асабліва мой «Вечар» (пастэль) і зялёны краявід Пурвіта. Крытыкуе нашу дзейнасць у журы.


Пецярбург, 10.03 (1900)

А палове 7-й на абедзе ў Гэлены. Акрамя яе, брат і некалькі іншых асобаў. Спадар Голубеў гаворыць пра маю «Баладу», пра Шапэна: «Вы для нас ценное приобретение» [417].


Пецярбург, 13.03 (1900)

У Дзягілева. Крыху сыходжуся з Аляксандрам Бенуа і расказваю яму і Боткіну [418] пра нашу вёску і нашыя палітычныя стасункі. Бенуа запрашае мяне да сябе на « сераду».


Пецярбург, 14.03 (1900)

Артыкул Далькевіча [419] ў «Северном курьере». Першае цяпло. Не спадзяваўся, што першая адзнака нашых добрых імкненняў зробіць на мяне такое ўражанне. Аднак, відаць, мастак патрабуе такога рэзанансу, і калі яго не шукае, то ўдзячны тым, хто зразумее і адчуе яго намеры.


Пецярбург, 15.03 (1900)

У Аляксандра Бенуа д-р Боткін з жонкай, Сяроў, Браз, Малявін, Бакст, Лансерэ [420], Бенуа, Пратапопаў [421], Сомаў [422], Матэ [423], Дзягілеў.


Пецярбург, 16.03 (1900)

На абедзе ў Лейнера знаходжу ў «России» артыкул Краўчанкі, які растлумачвае, чаму ганьбіў нашу выставу. Мастакі маюць да яго прэтэнзіі, але ён даказвае, што справядліва ганьбіў мяне. Даказвае, што раней я наследаваў Таўлову, зараз Бёкліну, што запазычыў у яго матыў і г. д. I мяне гэта радуе, вельмі радуе, бо ён вымушаны яшчэ раз апраўдвацца, паколькі бачыць, што ёсць такія, якія мяне бароняць, што маю сяброў.


Пецярбург, 17.03 (1900)

На выставе. Яна. У габеленавай зале ствараем апошнія радкі нашай кароткай паэмы. Апошнія чырвоныя гваздзікі.


Ашмяны, 18.03 (1900)

Што сказала б мая прыгожая і дарагая, калі б убачыла мяне ў малым нумарочку жыдоўскага заезду, абклеенага блакітнымі шпалерамі ў чырвоныя кветачкі? Не, тут не месца для цябе.

Яшчэ ўчора мы былі разам, а сёння - як далёка, далёка... I якая процілегласць ! Яшчэ ўчора сядзеў з табой пад габеленамі, пад высокім купалам, і нам здавалася, што гэтыя двое людзей далі б добры матыў для скульптуры, а сёння я ў мядзведжым футры, у глыбокіх гамашах, буславым крокам шпацырую па балоце малога мястэчка, саджуся абедаць у « клубным» рэстаране са штучнымі пальмамі на сталах!

Калі б мы былі разам, яшчэ б мацней адчулі, як шмат нас аб'ядноўвае і як шмат нас аддзяляе ад іншых.


Багданаў, 18.03 (1900)

Прыгожы вечар. Любоў сваіх, цяпло бацькоўскага гнязда. Згадкі і доказы прыгожых нядаўніх хвілін.


Багданаў, нядзеля, 19.03 (1900)

Таксама не магу нікому расказаць пра тое, што столькі дае мне шчасця. Проста паліць, я абавязаны з кімсьці падзяліцца і, здаецца, не ўтрымаюся, раскажу Маме.


Багданаў, 20.03 (1900), 7-я гадз. Вечара

У такі незвычайны час бяру ў рукі дзённік, каб быць з табой, Гэлена, няма іншай рады. Раскладаю перад сабой твае здымкі і ўглядаюся ў іх... Паказваў нават аднаму чалавеку - Маме. Расказваў ёй пра цябе, бо ў гэтым была абавязковая патрэба. Не мог вытрываць, што ніхто з майго кола не ведае пра цябе і нашае сяброўства Адхіліў адзін краёчак, каб хоць адна асоба ведала, што тут ёсць скарбы.


Багданаў, 25.03 (1900), 12-я гадз.

У № 78 «Pet[еrsburger] Z[еі]t[un]g» рэцэнзія «F/bu/К» на нашу выставу. Ён затрымліваецца на працах Вальтэра, Пурвіта і маіх. З маіх хваліць «Веснавы вечар». У «Баладзе» лічыць занадта дэкаратыўным падыход. Разенталь таксама прыслаў «Новое время» № 8641 з артыкулам Строні «Деспотическая молодежь» [424]. Ён тлумачыць, чаму ганьбіў моладзь. Аднак відаць, што камень, кінуты намі ў ваду, нарабіў ужо кругоў. У «России» К-о (Краўчанка), у «Новом времени» Староні вяртаюцца да сваіх артыкулаў і лічаць абавязкам іх растлумачыць.


Багданаў, 09.04 (1900), 5-я гадз.

Вялікдзень. Бачу цябе, Гэлена, бо Мама сёння ў твае колеры апранута - цёмна-карычневы са святлейшым. Сказаў пра гэта Маме. Чакаючы гасцей, чытаю вершы Канапніцкай [425].


Багданаў, 11.04 (1900)

Накідваю бляск сонца на вадзе. На заходзе сонца раблю малы эцюд. Неабходна вывучаць вечаровыя колеры і выпадковае асвятленне. Апошнім часам, нават гадамі, я маляваў пераважна з натуры, тыя самыя прадметы аднолькавай парою. Таму мушу часцей хадзіць з малым эцюднікам для замалёвак.


Багданаў, 15.04 (1900)

Снег! Шмат снегу, ён такі белы на сонцы, такі сіні ў цяні. Мяккі, растае. Адчуваецца, што хутка знікне, гэтаксама, як нечакана з'явіўся. Прыгожая праява - хуткаплынная, як заўсёды найпрыгажэйшае. Праз вакно майстэрні малюю эцюд, і, здаецца, ён моцны. Ва ўсялякім разе, я маляваў з запалам.


Вільня, 15.05 (1900)

Уручаю Люцыяну Узембле мой ліст для віншавання Сянкевіча [426]. Праглядаю ў яго старыя гравюры, малюнкі. Увечары далей на Варшаву.


Варшава, 16.05 (с. с.)/29.05 (н. с.) (1900)

На выставе ў «Захэнце» даведваюся, што «Зямлю» па жаданні мясцовага Таварыства адаслалі ў Кракаў. У «Захэнце» добрых рэчаў амаль няма, толькі карціна Хэлмокскага [427], малы эцюд, Кшыжаноўскага і, можа, яшчэ дзве рэчы, і толькі ў Крывульта на фоне дылетантызму і саладжавасці афорты Клінгера [428] (цудоўны лес і цыкл смерці).


Кракаў, субота, 02.06 (1900) [429]

На выставе пазнаёміўся з мастакамі (Гадэбскім [430], Аксянтовічам [431], Тэтмайерам [432], Пятроўскім, Станіслаўскім [433]). Вельмі ўважлівыя да мяне. На снеданні ў дырэктара Фалата, пасля ў хаце Матэйкі, у якой заснаваны музей, яго жыллё і калекцыі. Увечары на «Biberpdtz» («Бабровае футра») Гаўптмана. Выдатны акцёрскі калектыў, асабліва Вайноўская [434]. Потым на вечары з Гадэбскім, Станіслаўскім, Аксянтовічам. Гадэбскі шмат апавядаў са свайго жыцця, паколькі ведаў у Парыжы ўсіх вялікіх людзей другой паловы таго стагоддзя. Апавядаў з вялікім гумарам і каларытам.


Кракаў, нядзеля, 03.06 (1900)

Адкрыццё выставы [435]. З 11-й да 12-й вернісаж, прысутнічала кракаўская эліта. Я быў прадстаўлены вялікай колькасці людзей. Прафесар М. Сакалоўскі [436] (дырэктар музея Чартарыйскіх) узяў мяне пад локаць і распытваў пра кожную карціну. Таксама доўга размаўляў з графам Рачынскім [437] (прэзідэнтам ТСПМ).

Маім карцінам вызначаны пачэсныя месцы. Акрамя тых, з пецярбургскай выставы, таксама мая «Зямля» і «Грэбля».

На абедзе ў Станіслаўскіх, дзе было некалькі маладых паненак.

Пасля ў майстэрні Станіслаўскага. Ён паказваў свае і сваіх вучняў карціны. Незвычайна мілы да мяне, вельмі з ім сышліся. Штодня шмат часу бываем разам, а вечарам адзін аднаго наўзаем праводзім дахаты.

Вячэраў у «Sztuce». Пілі за здароўе двух новых сяброў - найстарэйшага і наймалодшага сярод мастакоў - Гадэбскага і маё. Выспянскі [438] маляваў цудоўныя карыкатуры. Я і Станіслаўскі прыдумалі характарыстыку нам - краявід з адлюстраваннем у вадзе: з аднаго боку (месяц на небе ) - гэта Станіслаўскі, адбітак насупраць (месяц у вадзе) - гэта Рушчыц. На вячэры сядзеў каля Тэйтмайера, якім я вельмі захапляюся.


Кракаў, панядзелак, 04.06 (1900)

Раніцай з адным маладым жывапісцам з Вільні (Баляславам Буйкам) [439], які знайшоў мяне, наведалі Нацыянальны музей. Пасля ў касцёле св. Ганны, дзе адбудзецца ўрачыстая падзея. Касцёл упрыгожаны старымі габеленамі з каралеўскага замка... Як усё гэта мудра і цудоўна Гэты горад са сваёй вялікай мінуўшчынай, з усімі скарбамі старажытнасці, цяпер гэта выключнае свята - усё гэта ўтрымлівае ў сабе штосьці велічнае і імпануе. Менавіта тут сустракаецца такое ажыўленае духоўнае жыццё, так шмат разумення, а таксама супакой, патрэбны для творчасці.

Невымоўная па прыгажосці вандроўка пры першых сонечных промнях па пустых і спакойных вуліцах.

Учора - экскурсія на возе са Станіслаўскім да Бялянскага кляштара на высокай гары. Цудоўная панарама, надвор'е надзвычай цудоўнае і яснае, Што надараецца вельмі рэдка. Мы маглі бачыць увесь хрыбет Карпат - на ват дастаткова выразна адрозніць снег. Вось так, здалёк, паглядзеў на Татры. Менавіта ўчора ў Белянах быў кірмаш. Мноства людзей у маляўнічых кракаўскіх строях. Кірмаш. Вазы, і наш таксама, упрыгожаныя дубовым лісцем. Тое, што дагэтуль бачыў у тэатры, меў у рэальнасці перад сабою - чароўныя фарбы кракаўскага люду.

У час язды возам жывая размова са спадарыняй Станіслаўскай [440] і з сястрой мастака. Усе яны людзі такія натуральныя і простыя. Заўсёды на ўсіх такіх мерапрыемствах павінен у іх гасцяваць. Увечары ў тэатры на «Кардыяне» Славацкага. Выдатна, што не прапусціў, такое мог бы пабачыць толькі тут. Узрушальна Бліскучая ігра.

З тэатра зноўку разам са Станіслаўскім, Гадэбскім і Аксянтовічам. Паслязаўтра ўрачыстае снеданне ў Парэнскіх [441]. Перад гэтым агромністая універсітэцкая працэсія і ўсе астатнія ўрачыстасці [442].


Кракаў, 07.06. (1900)

Пагодлівае надвор'е. Стаю насупраць трыбуны. Працэсія з прафесараў. Працэсія грамадскасці. Уражанне ад спеву (каля касцёла св. Ганны). Маляўнічасць. Настрой Сярэднявечча. Сянкевіч.

У Парэнскіх. Дочкі Марыля [443], Зоф'я [444], Эля [445]. У тэатры ў ложы Парэнскіх. Нудная і доўгая кантата.


Кракаў, 08.06 (1900)

На выставе ў Нацыянальным музеі і на будоўлі будынка Таварыства сяброў прыгожых мастацтваў. Прыём у сям'і рэктара Тарноўскага


Кракаў, 09.06 (1900).

Снеданне ў прафесара Вычулкоўскага [446]. Марцінкоўскі, Фалат, Лэпкоўскі [447]. Абед у Роснсраў [448]. Гадэбскі кажа, што чуў сёння «eloges» [449] пра мяне.


Кракаў, 10.06 (1900)

На выставе. З візітам у спадарыні Лютаслаўскай [450]. З Фалатам і Марцінкоўскім у Брановічы да сям'і Лэпкоўскіх.


Кракаў, 12.06 (1900)

У Каперы [451]. Сарнецкі [452]. Пра Варшаву, польскасць, патрыятызм. У Стахевічаў [453].

Чуў шмат прыемных для сябе рэчаў. Здзіўляюцца, што я такі малады, а столькі ўжо зрабіў. Адна са спадарыняў кажа, што мае прозвішча не сыходзіць з вуснаў. Дахаты вяртаюся а 6-й раніцы.


Вроцлаў - Берлін, 14.06 (1900)

А 5-й у Берліне. Вольга на вакзале. У Гойслераў.


Берлін, 16.06 (1900)

У Нацыянальнай галерэі. Даўжэй затрымаўся перад «Selbstporträt mit geіgendem Tod» [454] Бёкліна, «Das Haus» [455] Трубнера Таўлаў, Сеганціні [456] ...


Берлін, 18.06 (1900)

На выставе берлінскай Сецэсіі. Упершыню ў арыгінале знаёмлюся з Марэсам [457].


Берлін, 23.06 (1900)

Мама прыслала мне з № 22 «Kraju» [458] частку інфармацыі з Кракава пра выставы. «Што да мастацтва ў Сукеніцах, то прадстаўлена яно сапраўды годна. Акрамя кракаўскіх мастакоў мы бачым вялікую колькасць прозвішчаў мастакоў, якіх амаль альбо ўвогуле тут не сустракалі, а на першы план выходзіць Рушчыц. Агромністы поспех».


Берлін, нядзеля, 24.06 (1900)

Снедане ў спадарства Мэйер-Когн. Войцех Косак. Бачыў ужо мяне на выставе ў Кракаве. З пашанай гаварыў пра мае працы. Бачыць пэўную сувязь з Брахтам [459].


Капенгаген, 30.06 (1900)

На вакзале нас чакаюць Ёганна [460] і Ганс. Ёганна яшчэ папрыгажэла, была гаваркая і праменілася цяплом.


Капенгаген, 07.07 (1900)

Адчуваю сябе тут, у Капенгагене, так, як чатыры тыдні назад, калі ўпершыню ўбачыў Кракаў. Гэта таксама « маё», і ўва мне частка гэтай культуры.

Данія і Польшча маюць дзве агульныя рэчы - вялікі сум у сваёй гісторыі і прыстойных жанчын.


Берлін, 12.07 (1900)

Ліст Антонія Патоцкага [461] з Парыжа з прапановай выслаць для выдавецтва «La Pologne Contemporaine» [462] здымкі маіх карцін і зрабіць вокладку часопіса.


Багданаў, 14.07 (1900)

З некалькіх малюнкаў большасцю галасоў адбіраем эскіз з матывам «Зямлі» для вокладкі «La Pologne Contemporaine». Малюю ў альбоме для Ёганны.


Багданаў, 15.08 (1900)

Наймацней адчуваю прыроду, мог бы сказаць, разумею яе - у шэрыя дні. Неба белае, а вялікія купіны дрэў цёмныя, цёмна-сінія, зялёныя.

Учора на змярканні ў дождж я стаяў у дзвярах і глядзеў на клумбы перад хатай. Уся расліннасць здавалася мне дзівосна буйнай. Хацеў бы перадаць казачную шчодрасць канца лета, расліны пнуцца, глушаць адна другую, атуляюць хату і, здаецца, хочуць яе задушыць.


Багданаў, 16.08 (1900)

Ліст ад сваячкі Еганны, пасля атрымання ёю альбома: «Oh rnusin,est-ce vrai, est-ce vraiment pour moi votre cousine, si pauvre, pauvre - insignifiante est-ce vraiment a moi, Johanne, que vous donnez tout ceci?» [463]. Так можа казаць сапраўдная жанчына, якая ніколі не ведае, колькі сама дае, якой заўсёды толькі здаецца, што ўсё дзякуючы іншым.


Багданаў, 17.08 (1900)

З раніцы эцюд, па абедзе другі. Вечарам у нас спадарыня Ранушэвіч. Музычны турнір і ўражанне ад Артура (Бласа [464]).


Багданаў, 18.08 (1900)

Перарабляю «Лясны ручай», дадаю снег і вытрымліваю ўсё ў стане заходзячага сонца.


Багданаў, 19.08 (1900)

У лісце да Ганны Артур апісвае ранейшы вечар і далучае пытанні, якія яму задавалі: «Ці любіць Рубінштэйна, Падэрэўскага, Шапэна, Чайкоўскага?»

Яго адказ: «Nеіп, wеіl sie leer sind» [465] і г. д. Даваў нам той ліст пачытаць, і я доўга разважаў пра такі прысуд. Шапэн - пусты? Ці такія адносіны да ўсяго славянскага не ідуць ад аднабаковага выхавання, якое дае замежжа? Кожнае наша прозвішча, кожны наш твор нясе для іх на сабе адбітак нечага горшага, некультурнага, чагосьці несур'ёзнага Ой, ці не будзе гэта мець наступствы?


Багданаў, 22.08 (1900)

Меркаванні, якіх наслухаўся ў Нямеччыне пра нашых славянскіх музыкаў, далі мне шмат для роздуму. З усёй нашай культуры менавіта музыка павінна быць самай даступнай Захаду, бо не патрабуе ні перакладу, як паэзія, ні тлумачэння зместу, як большасць карцін. Таму калі музыка не прамаўляе да чужых слухачоў, дык што меркаваць пра абсалютную каштоўнасць нашых іншых скарбаў? Можа, сапраўды мы адасобленыя, занадта замілаваныя сабою, каб пра іх судзіць. Вось што да паэзіі, тут я маю бясспрэчнае перакананне - Міцкевіч і Славацкі належаць да самых вялікіх. Калі іх ведаюць толькі ў нас, тым горш тым, хто іх не шукае. Няхай нас гэта не турбуе. Міцкевіч і Славацкі велічыні не толькі мясцовыя, у іх сапраўднае вялікае Мастацтва. А іх мова? - гэта цудоўнейшая мова, якая з'яўляецца самым вялікім скарбам.

У жывапісе волатаў мы не далі (не лічачы геніяльнага Матэйкі, паколькі я разглядаю толькі чысты жывапіс). Яшчэ менш заслуг у дойлідстве. Застаецца музыка. I тут нам кажуць, што наш найбольшы - Шапэн - значны толькі для сваіх. Ці сапраўды так? Няхай час дасць на гэта адказ. Пры сумненнях, якія ахопліваюць, ведаю толькі, што Шапэн робіць мяне шчаслівым. Удзячны яму за вялікае, неўсвядомленае шчасце, не замутненае адмоўнай крытыкай. Не адчуваю ў ім саладжавасці і салоннасці, якія яму прыпісваюць і якія ў мастацтве ненавіджу, адчуваю толькі той яго вялікі сум, самоту, жальбу.


Багданаў, 23.08 (1900)

У хаце знаходжу ліст з Lauxenil. Патоцкі (Антоні) піша вельмі сардэчна: «Найпрыгажэйшая, простая, шляхетная вокладка спадара. Калі мы не можам даць гэтай кніжцы на аправу пурпур, то толькі менавіта такой, сыноўскай і замілаванай годнасцю, прастатой можна яго замяніць, а якія невымоўныя чары ў гэтай «Баладзе». Проста чую выццё восеньскага ветра ў камінку старой сядзібы на Літве, дзе я правёў дзяцінства і дзе спазнаў такія краявіды, такую восеньскую язду і карэту, і чырвоны казачны плашч ...». Вельмі ўсцешыў мяне ліст, паколькі не быў упэўнены, ці падыдзе вокладка.


Багданаў, 27.08 (1900)

Вольга штораз робіць большыя поспехі ў Артура. Голас набраў сваёй уласнай сілы і адшліфаваўся, вярнуўся яе тэмперамент. Сёння спявала дасканала, парадавала і расчуліла ўсіх.


Багданаў, 30.08 (1900)

Артур і Вольга складаюць праграму свайго апошняга вечара ў нас. Падрыхтоўваю для Артура лаўровы вянок (з алеандравых і дубовых лістоў), а для Вольгі - букет.


Вільня, 02.09 (1900)

На паседжанні Сельскагаспадарчага таварыства. Страшэнная нудота. Заўсёды толькі размова пра статуты, інструкцыі і параграфы. Так у нас заўсёды, таму таксама не люблю гэтых « суполак», « арганізацый», а аддаю перавагу ініцыятыве і працы адзіночак.


Вільня, 03.09 (1900)

На выставе мэблі. Ажно сэрцу лягчэй, што ёсць такія, як Язэп Мантвіл [466], якія рацыянальна, без «філантропіі», падтрымліваюць промыслы і імкнуцца падняць нашу такую нізкую матэрыяльную культуру.

Пасля ўчарашняга, калі ўбачыў адрэстаўраваны касцёл бернардынаў з памаляваным рустам і па-варварску пераробленай фрэскай, сёння крыху адлягло.


Багданаў, 17.09 (1900)

Што можа быць прыгажэйшым за ціхую восеньскую нядзельную раніцу на вёсцы. Неба чыстае, блакітнае, дрэвы жоўтыя, залатыя, стаяць ціха, лісты не шавеляцца, нават не ападаюць на зямлю. Цішыня і спакой. Адчуваецца, што людзі адпачываюць, і менавіта тое, што іншыя не працуюць, кліча да працы.


Багданаў, 19.09 (1900)

Пачаў вуглём «Старыя яблыні» Багданаў, 07.10 (1900)

Некалькі дзён запар усё перарабляў ваду ў «Вілейцы». Толькі сёння Мама заўважыла фотаздымак Гэлены на маім пісьмовым століку, і тое, што пахваліла рамку, якую я падабраў, мяне надта ўсцешыла.


Багданаў, 15.10 (1900)

«Рэч адметная і адначасна сумная, - піша Глогер у «Старапольскай энцыклапедыі», - што культурніцкае імкненне да стварэння хатніх бібліятэк, асабліва па вясковых маёнтках, якое павінна з цягам часу паглыбляцца, было ў другой палове XVIII ст. і ў першай XIX ст. больш развітае, чым гэта бачым у сучасны перыяд». На жаль, святая праўда!

Каб вёўся крыху грош! Колькі кніжак і якіх купілася б! Калі хаджу па выставах і, нібы для сябе, выбіраю карціны, дык увесь час таксама ўкладаю «ідэальныя» каталогі новых кніжак для маёй прымроенай бібліятэкі.


Багданаў, 20.10 (1900)

Як у жніўні ўсе дрэвы адначасова пачалі жоўкнуць, так цяпер, напрыканцы выключна прыгожай восені, калі ўжо алешавіны пачынаюць губляць лісце, на іншых дрэвах яшчэ ўсцяж трымаецца жоўтая лістота. Адсюль - рэдкая колькасць каляровых, сакавітых плям. Як усякія згукі, шэпты, шапаценні найлепш праслухоўваюцца ўначы, так усе гэтыя таны абвастраюцца, узрастаюць, мацнеюць, згушчаюцца, аглушаюць чалавека ў дзень пануры, цёмны, маркотны.

Цёмныя лясы, чырвоныя, фіялетавыя, сінія, густа-жоўтыя бярозы, цяжкая фіялетава-карычневая зямля, рунь рэдкай зеляніны - усё гэта, нібы ігра на арганах з выцягнутымі рэгістрамі. Чалавек чуе ігру, як яна ідзе, грукоча аб скляпенне, вяртаецца, чалавек слухае, глядзіць агаломшаны, як гэтыя згукі з усіх бакоў ціснуцца ў яго, хвалі доўгія, агромністыя, усе...

«Шчасце - гэта быць з прыродай», - сказаў Л. Талстой.


Багданаў, 27.10 (1900)

Высылаю для выставы «Старыя яблыні», «Ясны дзень», «Дажынкі» і 6 эцюдау [467].


Багданаў, 30.10 (1900) Пачаў «Старое гняздо» [468].

Сённяшняя пошта, як звычайна па панядзелках, прынесла цэлую нізку розных часопісаў. На апошняй старонцы «Kraju» [469] № 43 знайшоў мілую для сябе неспадзяванку: вытрымку з артыкула С. Р. Левандоўскага ў чэшскім «Slovansky Przehlad». Ён гаворыць там пра «крэсаўчукоў і пра Рушчыца, які стаіць наперадзе ўсіх...». «Доўга мусіў глядзець на прыроду, маляваць і вывучаць яе думкай і сэрцам - сын польскіх краёў, прыгажосць якіх яму дарагая...»

Ганаруся, што прачыталі гэта ў маіх працах.


Багданаў, 01.11 (1900)

Кожнае паведамленне пра выставы, тэрмін падачы карцін і г. д. выклікае ў мяне неспакой. Гэтак жа было сёння, калі атрымаў вестку, што варшаўская адкладваецца да 15.12, а пецярбургская ўжо на 05.01. [470]


Багданаў, 03.11 (1900) Пачаў «З берагоў Вілейкі».


Багданаў, 04.11 (1900)

Упарадкаванне майго закутка сродкамі, якія я маю на месцы, дае мне шмат ціхай раскошы. Выцягванне, паднаўленне, вяртанне да жыцця старых рам і карцін, уключэнне іх у мае асяроддзе, новыя спалучэнні - мая самая прыемная забава.


Багданаў, 07.11 (1900)

Маляваў з натхненнем. Часам здавалася, што прырода ўзносіцца з -пад маіх рук. А пасля адна думка, што гэты кавалак можа быць падобным да X, а той да Y, атручвала мне спакой і радасць.


Багданаў, 09.11 (1900)

Прыходзіць думка змяніць дальні план - заміж раўніны, вёскі скончыць пачаткам лесу, выносячы далягляд за раму. Гэта больш будзе адпавядаць падвіленскаму краявіду.


Багданаў, 11.11 (1900)

Ад Якубоўскіх атрымаў № 312 «Kuriera Warszawskiego» [471] са згадкай пра мой «Касцёлік» у Крывульта... « А маладыя? Пра Рушчыца казаў летась, калі ўпершыню паказаліся ў салонах «Захэнты» цудоўныя краявіды мастака-пачаткоўца. Выстаўлены цяпер «Касцёлік» - гэта ізноў праява глыбокага адчування прыроды і праява душы, перапоўненай паэзіяй. Карціны дыхаюць свежасцю. У яго фарбах ёсць пах восені, подых раніцы, і усё намалявана смела, з тэмпераментам і жыццём... »


Багданаў, 14.11 (1900)

Скончыў «Грэблю» («З берагоў Вілейкі»).

Дзень надзвычай ясны. Адчуванне, быццам я ўвесь прабіты святлом. Знайшоў словы, якія найлепей перадаюць мэту і маё прызначэнне ў жыцці. «Зямлі маёй, якой не магу даць нічога больш каштоўнага, прыношу гэтыя пачуцці, паколькі ведаю: бласлаўлсныя землі, якія моцна любім» [472].


Багданаў, 18.11 (1900)

Атрымліваю паведамленне, што 25 лістапада н. с. «аднагалосна» абраны сябрам «Sztuki».

Перапісваў некаторыя кавалкі «Ляснога ручая», да якога ізноў з явілася цяга. Адначасова ў перапынках маляваў акварэллю.


Багданаў, 20.11 (1900)

Яшчэ не чытаў «Косака» Віткевіча [473], але, мяркуючы па розных паведамленнях, бачу, што Віткевіч паказаў яго не такім, якім быў альбо ёсць у сваіх працах, адно такім, якім хацеў Віткевіч, - каб ён быў польскім жывапісцам. Дзіўна, што для мяне Косак увогуле ні вялікі, ні свойскі. Быў вельмі здольны і маляваў добра ўжо тады, калі не было не толькі добрых, але ніякіх у нас жывапісцаў. Але тое, што ён даў, да мяне не прамаўляе. Няма ў гэтым ні паэтычнай, ні гістарычнай праўды. Наша адвечная, звычайная ілюзія - знешні бляск.


Багданаў, 23.11-29.11 (1900)

Я захварэў... і некалькі дзён праляжаў у ложку. З апекай, якая мяне ўзрушыла, бацькі ўвесь час, удзень і ўначы, знаходзіліся каля мяне, зносілі мае капрызы і, турбуючыся, выконвалі прызначанае лекарам. Бацькавыя і матчыныя сэрцы святыя.


Багданаў, 29.11.- 04.12 (1900)

Памалу вяртаюцца сілы. Падрыхтоўваюся да ад'езду. Пакую і высылаю карціны ў Пецярбург і акварэлі (ах, як мяне змучылі!)... у Маскву.


Пецярбург, 22.12 (1900 - с. с.)/04.01 (1901 - н. с.)

На вуліцы - сапраўдны лес. Як вокам сягнуць, цёмны ланцуг стройных ялінак, часткова звязаных, і таму падобных да кіпарысаў. Я зверху - з трэцяга паверха - гляджу на тое. Ходзяць людзі старыя і маладыя, вірус ад цікаўнай дзятвы. Ужо блізкая мэта мараў і жаданняў. А я сябе на гэтую ноту настроіць не магу.

Што мне даў побыт у Варшаве? [474]

Часам патрэбна аднаго-двух сонечных дзён, каб садавіна на дрэвах зусім даспела. Так падзейнічалі на мяне дні сканцэнтраванай энергетычнасці, якія ўпэўнілі мяне ў маіх спадзяваннях і перакананнях паляка. Наймацней паверыў, што магутнасць у нашай любові, у нашым суме. Сцеражыцеся, вы, хто выклікаў у нас такое пачуццё, хто развярэдзіў нашы застарэлыя раны.

Не сёння, не заўтра прыйдуць змены, не ў тым выглядзе, на які спадзяюцца, але ў гісторыі, як і ва ўсёй культуры, нічога не гіне, нічога марна не праходзіць.

Тое, сведкамі чаго мы былі ў Варшаве, будзе жыць і расці прыхаванымі рухамі толькі ў некалькіх абраных. I, як дзівосы неба, усходы і захады, пераўтварэнне аблокаў не гінуць, калі хаця б адзін чалавек, бачачы іх, адчуў, так і праява той магутнасці нацыянальнай душы, параненай, прыціснутай, не прамінецца, калі яе адчуў, зразумеў і запомніў адзін чалавек...

Былі іншыя хвіліны.

Дзівіўся са сваіх братоў-жывапісцаў. Бедныя. Седзячы ў сваіх клетках, яны згубілі свабоду рухаў. I калі прыходзіць да іх здалек нехта, прызвычаены да паветра і большых прастораў, іх ахоплівае страх і недавер. Бедныя стварэнні, прызвычаеныя да сталай абыякавасці гледачоў і залежныя ад іх капрызнай шчодрасці. Яны пагублялі свае інстынкты і натуральнасць.

У размове са Стаброўскім я не мог дачакацца навінаў пра Г. М. Нарэшце сам запытаўся, і вось пачуў, што Гэлена Макоўская сёння ўжо спадарыня Люцін. Што так будзе, ведаў ужо летась, але, што ўжо зараз адбудзецца, гэтага не спадзяваўся.

Так было нечакана, што, як бывае, моцнага ўражання адразу не зрабіла, але з часам штораз мацней адчуваю значэнне гэтага факта, што яе ўжо тут няма.

Толькі пакуль быў з ёй, Пецярбург для мяне быў іншым, мілейшым, сёння ізноў шэры, жахлівы, поўны роспачы, такі, якім яго перадаў Дастаеўскі. Часам здаецца, што і ты не магла забыцца пра тыя незвычайныя хвіліны, пра тое серабрыстае павуцінне, якое раскінулі вакол сябе і якое нас апляло. Неяк сказала, што тое між намі «u elair de lune», што гэта месячны праменьчык і нічога больш. Так, святло дня прагнала ўсё гэта, прадметы зараз такія, якія ў сапраўднасці, але няхай мне будзе дазволена ў ясныя дні альбо ў цёмныя ночы сумаваць па гэтым святле і гэтых ценях, якія змяняюць абрысы, змяняюць усё навокал, даюць нам забыццё на тое, што ёсць.


Пецярбург, 22 (bis). 12 (1900)

Зноў вярнуўся да студэнцкіх умоў, да мэбляваных пакояў, да самотнага жыцця. Зноў адчуванне, што нікому не патрэбны, ні цяпла, ні адрознення.

У памяшканні пада мною іграюць і спяваюць Святочныя псалмы, з вуліцы далятаюць галасы гандляроў ялінкамі. Звязда...


Пецярбург, 24.12 (1900)

Учора да мяне зайшоў Куінджы. На мальберце стаялі «Старыя яблыні», сказаў, каб паказаў і астатнія. Маўчаў. Пасля яшчэ раз прагледзеў па чарзе ўсе карціны - урэшце сказаў, што да чаго. У чатырох карцінах толькі некаторыя кавалкі паправіць.

«Ясны дзень» параіў адкласці на пазней. «Старыя яблыні» ўвогуле яму не спадабаліся. Цалкам было відаць, што супакоіў яго хваляванні, ён падзякаваў за тое, што працаваў. Відавочна, цэлы год не мог забыцца пра напады, якія нам зрабілі на апошняй выставе [475]. А я пра тыя нясмачныя авантуры ўжо забыўся, як вандроўнік на зямлі забывае пра марскую хваробу. Больш веры!

У той дзень ужо прыцемкам зайшлі Дзягілеў і Аляксандр Бенуа. Вымушаны быў ужо ў цемры паказваць карціны. Трэба было трымаць сябе ў руках. Сёння яны былі ўжо другі раз. Здаецца, найбольш ім спадабаліся эцюды. Бенуа з карцін адзначыў «Дажынкі», Дзягілеў - «Вілейку» («Вечар»). На выставу адабралі 16 эцюдаў і карціны «Вілейка», «Грэбля», «Дажынкі». За «Яблыні» галасаваў Дзягілеў. Уся гэтая нарада была суцэльнай «сотте іі faut», не хапала толькі адной рэчы - цеплыні і большай увагі.

Прымацаваная на календары галінка ялінкі, паштоўка з Багданава, ліст з Гольндыгі - вось мая Звязда. Упершыню за жыццё ў такі дзень - адзін. Як там бацькі? Можа, толькі ў Ганны святочны настрой, бо там дзеці, а дзе дзеці, там яшчэ бывае свята.


Пецярбург, 26.12 (1900)

У італьянскай оперы на «Лаэнгрыне» з Крушальніцкай у партыі Эльзы.

Пецярбург, 27.12 (1900)

На «серадзе» Куінджы пры размове часта звяртаўся да маіх рэчаў. Тут, сярод калегаў і прафесіяналаў, больш адчуваю ўвагі, чым ва ўсе гэтыя дні ад іншых знаёмых.


Пецярбург, 30.12 (1900)

Увесь дзень з Пурвітам. Цешуся, што той прыехаў, бо з усіх калегаў ён мне найдаражэйшы.


Пецярбург, 01.01 (1901)

Пры сустрэчы з «Миром искусства» заўсёды адчуваю, як я ім чужы, што ніколі не сыдземся. Пра гэта шмат размаўлялі з Пурвітам.


Пецярбург, 04.01 (1901)

Ліст Папы з лістом ад спадарыні Валоўскай [476]. Сянкевіч. Як павінен зрабіць? Даў адказ, які мне падказала пачуццё тактоўнасці. Аднак на тэлеграфе стаяў з дэпешай каля паловы гадзіны, пакуль наважыўся.


Пецярбург, 08.01 (1901)

Ліст ад спадарыні Валоўскай. «Балада» стала ўласнасцю Сянкевіча [477].

Ядвігі Карніловіч (1883-1969), дачкі Генрыка Сянкевіча; будынак, у якім жыла Я. Карніловіч, быў у 1944 г. спалены немцамі ў Варшаўскім паўстанні, і «Балада», напэўна, безнадзейна страчана.


Пецярбург, 10.01 (1901)

Адкрыццё выставы «Мир искусства». «Веаu mondе» [478]. Дасканалы Сяроў. Партрэты імператара і спадарыні Боткінай.

На «серадзе» Куінджы ўздымае пытанне пра сучасныя варожыя адносіны грамадскасці да мастакоў-жывапісцаў. Відавочна, ён хацеў бы арганізаваць супрацьдзейную сілу, заснаваную на еднасці ўсіх маладых мастакоў. Пра выставу «Мир искусства» сказаў, што свае падвялі. Мяне папракнуў, што я выставіў «Старыя яблыні» і асабліва эцюд з сінімі ценямі. А Пурвіту зрабіў закід, што ён выставіў шмат карцін, і між імі такую, як «Заснежаны парк». Калі я абараняў гэтую рэч, Куінджы сказаў: «Спадар таксама захоплены?» Адным словам, адусюль нейкая незадаволенасць намі. Увесь час нас толькі абвінавачваюць - Пурвіта і мяне заўжды крытыкуюць, і ніхто не лічыцца з тым, што з калегаў толькі мы ўдвух працуем бесперапынна.


Пецярбург, 13.01 (1901)

На нас пачынаецца аблава Артыкул у «России» № 617. Вось для мяне дакумент. Няхай гэтыя людзі пасля не адважваюцца залічаць мяне да сваіх. Самі пішуць, што я ім чужы, што маю ў сабе «что-то такое чуждое, что мало трогает нас» [479].

Паехаў у Эрмітаж. Трэба шукаць вяршын. Туды не даходзяць гукі чалавечай сваркі, вулічны шум, там ціха і ясна, там спакой.


Пецярбург, 14.01 (1901)

Першы артыкул у «Новом времени». Гэта ўжо пачынае станавіцца нудным. Заўжды тое самае. Кожны з тых ягамосцяў выпускае на нас сваіх сабак, нацкоўвае, імкнецца як можа абсмяяць і адчувае сябе ўпэўненым у тым, што ведае - яго ніхто не ўкусіць. Ужо пра бульварную прэсу не кажу, там нейкі канкан.

На выставе шмат людзей азіраецца на мяне, параўноўваюць з партрэтам Браза


Пецярбург, 15.01 (1901)

У мяне было некалькі калегаў. Па тым, як гавораць пра мае карціны, альбо хутчэй па тым, што ўвогуле нічога пра іх не кажуць, я бачу мой удзел у выставе - вялікае фіяска Адзін Стаброўскі заўважыў, што некаторым з нас на выставе зроблена крыўда. Фон, арганізацыя залы, безгустоўнасць развескі - усё гэта забіла нашы працы. У іх шмат недахопаў, але яны павінны мець і нейкія вартасці, калі ў іншых умовах, тут, у маім пакоі, падабаліся. Там усё знікла. Маўчу, хоць пакутую, маўчу, бо не хачу належаць да шматлікіх, хто заўжды мае нейкія прэтэнзіі. Маўчу, бо нават гэтае цярпенне дае пэўную радасць.


Пецярбург, 18.01 (1901)

У «России» Краўчанка зноў вяртаецца да маіх прац і высмейвае мяне, што недастаткова працую над сабой (?). Няхай гэтыя людзі пішуць, што ім падабаецца, але такіх выпадаў ім нельга рабіць. Не такія павінны нас судзіць.


Пецярбург, 22.01 (1901)

Нечакана да мяне заходзіць Куінджы. Размаўляем пра апошнія артыкулы ў газетах. Куінджы таксама трымаецца думкі, што гэтая эпідэмія павінна сама прайсці. Прыгадвае барацьбу ў часы сваёй маладосці. Ніхто зараз не ведае, колькі тады меў ворагаў і што ператрываў.


Пецярбург, 30.01 (1901)

26-га адбылася малая нарада з Куінджы. Мы казалі яму, што хацелі б падчас выставы зблізіцца з некаторымі маладымі, вырашыць з імі некаторыя чыста жывапісныя пытанні, каб сфарміраваць ядро новай выставы. Зараз не лічыў гэта яшчэ мажлівым, магло б нашкодзіць шырэйшым ягоным планам. Тут сказаў нам, што хоча прызначыць капітал пад шматлікія прэміі, каб такім чынам натуральна ўтварылася група з 15-20 жывапісцаў.


Багданаў, 07.04 (1901) Малюю «Веснавы подых» [480].


Багданаў, 10.04 (1901)

З раніцы маляваў карціну і амаль закончыў. Не ведаю толькі, ці не занадта карычневая, колеру гліны, хлеба. Ёсць гэта ў ёй.


Багданаў, 13 красавіка (1901)

На працягу двух з патовай месяцаў (амаль) не пісаў. Зараз вяртаюся да гэтых лістоў, бо адчуваю неабходнасць скласці цяжар, які самому цяжка несці.

У Пецярбургу падтрымліваў у сабе нейкі штучны настрой, аптымізм, усю гаркоту, якую давалі піць, выпіў, даруючы тым, хто не шкадаваў мне гэтага напою, прымаючы яго як заслужанае. Але сёння бачу, што гэта пакінула на дне маёй душы нейкі асадак. Газетнае высмейванне, абыякавасць столькіх калегаў, няўважлівасць да маёй працы многіх людзей не засталіся без следу. Не можа спявак спяваць, калі яму свядома адмаўляюць у апладысментах альбо нават выходзяць, калі хоча спяваць.

Прызнаюся ва ўласнай правіне, у вялікіх недахопах маіх прац, прызнаю справядлівасць крытыкаў, але павінен хто-небудзь нагадваць, чаго хачу, да чаго імкнуся ў мастацтве. Ёсць некалькі асобаў, якія на працягу гэтай апошняй нефартуннай выставы тым не менш засведчылі сяброўства і павагу, але гэтага замала. Мастак мусіць упэўніцца, што некаму ён патрэбны.

Пагаджаюся, што большыя карціны не атрымаліся, але затое эцюды, якія так агулам хвалілі, хто пра іх згадаў? З 16-ці пазбыўся двух, і ўвесь гадавы плён - 200 рублёў, г. зн. менавіта столькі, колькі каштаваў мне рамізнік і перавоз багажу. За два месяцы ніхто фармальна не запытаўся пра адрас ні мой, ні Пурвіта. Так далей працягвацца не можа. Вы там у Пецярбургу забіваеце моладзь, атручваеце ёй усе надзеі, мары. Колькі гадоў ужо ніхто не звяртае ўвагі на маладыя сілы, не думае пра дапамогу, хоць іншым яшчэ горш, чым мне з Пурвітам.

Гавораць мне, што з усімі так было, што гэта лёс пачаткоўцаў. Згаджаюся, але кожны « прызнаны» меў каля сябе тых некалькіх, якія верылі яму, давалі патрэбнае цяпло і дапамагалі. А мы на такіх разлічваць не можам. Куінджы ўвесь час думае пра пабудову вялікага будынку, і тры гады памыляецца, а тым часам дождж размывае гліну, цагліны раскрышваюцца, і час, гэты дарагі час, праходзіць.


Багданаў, 25.04 (1901)

Узяў пачытаць некалькі чарговых кніжак, некалькі французскіх, але ніводная не адпавядала майму настрою. Урэшце патрапіў на Наваліса [481] і з ім выбраўся ў лес.

I сёння, як тады, калі чытаў яго ўпершыню, быў мне блізкі, дарагі.


Багданаў, 01.05 (1901)

Магчыма, вялікія беды наведваюць нас дзеля таго, каб менш адчувалі малое, будзённае.

Тое, што стаяла амаль два пакаленні, старанна падтрымлівалася, даглядалася, у адну хвіліну паддалося стыхіі - развалілася. Вялізны будынак, як куча трэсак, разляцеўся і ляжыць плазам. Незвычайнага нішто не прадказвала.

А 5-й мы сядзелі на ганку, пілі гарбату, калі надышлі хмара і вецер, патрывожылі нас. Пачалі прыбіраць посуд, а я пабег да Мура зачыняць вокны, калі пачулі гук, збоку гумна відаць быў нейкі пыл, ляцелі трэскі, цэлая завіруха, і ў адну секунду гумна не стала. Бура, што ішла вузкім шнурам, паваліла ўвесь будынак, падняла вялізарную страху і разбурыла ёю сцены. Далей на сваім шляху сустрэла бярозу і паламала яе. Вось новыя клопаты для Папы. Хацеў адпачыць ад бясконцых выдаткаў на будоўлі, а тут новая вялікая страта. На шчасце, у гумне не было людзей, і жанчына, якая блізка знаходзілася, своечасова адскочыла.


Багданаў, 03.05 (1901)

З Кракава каталог «Sztuki» [482] , у «Słowie» згадка пра кракаўскую выставу. Чытаю Асныка [483].


Багданаў, 19.05. (1901)

З таго часу, як стаў жывапісцам, мяне трэці раз ашукала надзея. Дарэмна цешыўся, калі мяне віншавалі з акадэмічнай стыпендыяй, а праз дзень Рада адмяніла сваё рашэнне; другі раз жыў надзеяй, калі меркавалася набыць для Траццякоўскай галерэі «Баладу» за 2000 рублёў; сёння ашукаўся трэці раз. Мяне запытаў Канстанцін Гурскі [484] пра дакладнае датаванне маіх карцін, выстаўленых у 1900 г. у Кракаве, паколькі Акадэмія навук павінна раздаць узнагароду Барчэўскага [485] за 1900 г. і мае намер разгледзець мае працы - я жыў гэтым праменьчыкам надзеі і доўгія два тыдні чакаў рашэння. Пошта, якую нецярпліва пільнаваў, кожны раз заставалася нямой. Сёння доўгачаканага ліста з Кракава таксама не было, але паненка Марыля прывезла мне навіну, вычытаную ў «Kurierze Сodziennym», што кандыдатамі на ўзнагароду Барчэўскага выстаўлены Выспянскі і Рушчыц Гэта спалучэнне ўжо адняло частку надзеі, а праз хвіліну прачытаў у «Słowie», што ўзнагароду павінен атрымаць Выспянскі.

Калі з кракаўскай выставы 1900 г. пакласці на вагі з маіх прац «Мінулае» [486] альбо «Баладу», а з другога боку Выспянскага «Казіміра Вялікага», той апошні, несумненна, мусіць перацягнуць. Фатальнае для мяне спалучэнне.

Майская ноч. Цішыня, хоць чуць поступ начы. Так ціха і ў маім сэрцы, хоць стук яго чую.


Багданаў, 21.05 (1901)

Той самы артыкул «Słowа» пра паседжанне Кракаўскай акадэміі не пакінуў сумненняў, што ўзнагарода Барчэўскага прызначана Выспянскаму. Удзельнічалі таксама творы Яцака Мальчэўскага «Уваскрашэнне» і Фэрдынанда Рушчыца «Краявіды».

Цяпер, калі талент Выспянскага і апошнія паэтычня творы так высока засвяцілі нам, гэткі прысуд выглядае найбольш справядлівым! Аднак летась, калі я выставіў вынікі трохгадовай працы, чужыя для Кракава, невядомыя і, можа, нечаканыя, я меў іншыя шанцы. Упэўнілі мяне, і можа, сам у тое паверыў. Цэлы год падтрымліваў у сабе гэты прамень і ў хвіліны непрыняцця, альбо калі мяне пакідалі аднаго і адварочваліся, я спакойна глядзеў у бок Кракава, чакаючы гэтай хвіліны, калі адтуль пачую прызнанне. Доўгае, штодзённае чаканне скончылася балюча. Сёння не ведаў, дзе падзецца, адчуваў як бы цяжар на грудзях. А думкай вяртаўся да таго агменю, адкуль магла мне прыляцець узнагарода, з гэтага нашага сэрца, з Кракава, я адчуваў толькі, што... усё ж вярнуся туды... I адначасова так сумна, так сумна.

Сонца заходзіла, і на нсбе адыгралася цэлая трагедыя. Хмары казачных формаў і колераў, страшныя вешчуны ліхога Далёкія грымоты. I высока ў адным месцы, у адной з хмар - трохколерны кавалак вясёлкі. Я выйшаў на дарогу за агарод і, узіраючыся ў неба, перажыў хвіліну, якую хачу перадаць у «Старым гняздзе» .

I пры гэтым казачным, незвычайным на небе відовішчы дзівосна апусціўся далягляд, паменшалі ўзвышшы, здрабнелі прадметы. Некуды адбегла зямля, застаўся чалавек, і там - Тое.

Карціна зараз носіць назву «Пустка».


Багданаў, 28.05 (1901)

Чытаю Велфліна «Die klassische Kunst» [487] (Мікеланджэла). Пасля смутку і неспакою гэта для мяне адпачынак.

Пошта была мне нізкай уражанняў. «Kraj» (№ 21) прынёс падрабязнасці справаздачы Кракаўскай акадэміі пра ўзнагароды [488]. Адзначэнне маіх прац і матывацыя прызнання ўзнагароды ўсцешылі мяне. Не магу тут мець нейкіх прэтэнзій.


Багданаў, нядзеля, 22.07 (с. с.) (1901)

Пішу ваду ў «Анёле Панскім» [489]. Карціна, як і іншыя, была для мяне ўжо нежывой. Сёння, здаецца, я здабыў з яе прыкмету жыцця. Вярнуўшыся да сваіх прац у гэтыя дні, я гукаў да іх, нібы чалавек, што заблукаў у лесе, і толькі сёння пачуў далёкае рэха свайго голаса.


Багданаў, 23.07 (1901) Чытаю «Вяселле» Выспянскага.


Багданаў, 26.07 (1901)

Дзень св. Ганны [490]. Падрыхтоўка. Харугвы і ілюмінацыя перад хатай. Упрыгожванне стала. Скокі.


Багданаў, 25.08 (1901)

Прыехалі інжынеры [491]. Яны тут, у Багданаве, нечакана. Не папярэджваючы нікога, не пытаючыся, хаця б з далікатнасці, пра дазвол, вядуць лінію, высякаюць трасу ў лесе, замяраюць будынкі. Адносна нас, грамадзян тутэйшага краю, іх не абавязвае да гэтага не толькі права, але нават элементарныя законы прыстойнасці.


Багданаў, 27.08 (1901)

Зноў іншая траса. Зараз каля самага маёнтка, так што, можа, прыйдзецца знесці толькі што пастаўленае гумно і хлеў. Маёнтак будзе пасечаны на кавалкі. Амаль цэлую ноч думкі пра будучыню Багданава, пра клопаты, змены, якія прыўнясе будоўля чыгункі ў гаспадарку, не даюць мне заснуць.


Багданаў, 31.08 (1901)

Пасля доўгіх трох месяцаў сёння нарэшце занатаваў новую задумку для карціны. Сядзеў перад учарашняй яблыняй і маляваў. Прыйшла ў галаву думка, што можна было б цэлы год маляваць эцюд з аднаго гэтага месца. Адну толькі яблыню ў розным асвятленні, ва ўсе поры года Уяўляючы доўгі шэраг эцюдаў, хацеў сабраць у адзін, і вось склалася карціна з трох частак: пасярэдзіне цёмна-зялёная яблыня, абцяжараная светла-зялёнымі пладамі, з абвіслымі да зямлі галінамі, шэзры дзень. Побач з аднаго боку - яблыня ў белай красе, прыгожая выява на ясным небе ў час заходу; з другога - сонечны праменьчык, снег, голая яблыня.


Багданаў, 21.09 (1901)

Ад маёй «Зямлі» не адзін матыў так мяне не пераследаваў, як яблыкі, якія малюю. Усюды іх бачу, усё пераўтвараецца ў яблыкі, нават літары пры чытанні. Скрозь вялікія, выспелыя, сакавітыя плады, нібы грудзі маладой жанчыны.

Нумар «Мир искусства» пераносіць мяне з заклятага кола праблем і клопатаў у свет мастацтва і змагання. Артыкул Бенуа сугучны майму настрою - усё гэта натхняла мяне на працу з эцюдамі, хацелася глядзець, назіраць, запамінаць, каб пасля на палатне перадаць штосьці іншае, адчутае, сваё, што знаходзіцца толькі ў нас, а не з'яўляецца рэальнасцю.


Багданаў, 28.09 (1901)

Без жадання пачаў перапісваць ваду ў «Анёле Панскім». Толькі пад вечар яна пачала ажываць. Адбітак месяца зрабіў больш выразным, ваду святлейшай, і цёмным - адлюстраванне берага.


Багданаў, 30.09 (1901)

Меў некалькі шчаслівых думак - зрабіць для «Анёла Панскага» белую раму і малую карціну з узараным полем назваць «У свет» [492].

Увесь час даймаю Папу згадкамі грашовых праблем і крытыкай вядзення гаспадаркі. Я сам хаджу, нібы затручаны, але не магу глядзець, як усе звыш меры выкарыстоўваюць дабрыню Папы.


Багданаў, 06.10 (1901)

Нарэшце прыйшоў № 4-5 «Ghimery». Зрабіў на мяне непрыемнае ўражанне. Па-першае, зашмат слоў, зашмат гэтага бясконцага ўздымання. Па-другое, слабы знешні бок. Праз кожныя некалькі старонак відаць адныя і тыя ж віньеткі, гэта стамляе. I проста немагчыма пераносіць такое аздабленне, як тры японскія галоўкі над кніжкай. Такіх няўдалых рэчаў не можна паўтараць. Альбо тыя вечныя кіпарысы Ваўжынецкага! [493] I ўсё ў нас заканчваецца на высокаўзлётных словах, на малпаванні (і да таго ж праз нейкі час) замежнай моды.


Багданаў, 18.10 (1901)

Пакую карціны для Кракава [494].


Кракаў, 22.11 (1901)

Ад паловы 8-й да 11-й развешваем. Адкрыццё. Сянкевіч.


Кракаў, 24.11 (1901)

Некалькі дзён нашуся з намерам падараваць на памятку Станіслаўскаму эцюд, які яму найбольш спадабаўся. Сёння, калі ўбачыў, як старанна ён узяўся аналізаваць мае працы, хвіліна здалася найбольш адпаведнай.

Вяртаюся з «Вяселля». Штосьці стогне ўва мне і енчыць. Не хацеў ні з кім размаўляць, нікога бачыць. Не пайшоў нікуды на вячэру, [...] вярнуўся дахаты. Мог бы зараз прачытаць артыкул Патоцкага пра Выспянскага, але ў гэты момант не хацеў ніякага аналізавання. У маёй галаве роіцца ад убачаных сцэн, ад слоў, якія пачуў.

З вежы гучыць гейнал, і адначасова яшчэ чую словы Хахла і бачу тую, казачна скампанаваную апошнюю дзею.


Кракаў, панядзелак, 25.11 (1901)

Банкет «Sztuki». Тост Фалата Карыкатуры Станіслаўскага на мяне і мае на Стажэўскага [495]. Размова пра выставу.


Кракаў, аўторак, 26.11 (1901)

У майстэрні Лашчкі [496]. На выставе. На абедзе ў Аксянтовіча; у антыкварыяце. Купляю камплект «Życia» [497] за паўтары гады. На гарбаце ў Станіслаўскіх. «Дзяды». Апошняя дзея. Світанне.


Кракаў, серада, 27.11 (1901)

Прафесар Новак [498] у мяне. Купляе эцюд. З Мехоферам [499] у Скарбоўні на Вавэлю. На абедзе ў Станіслаўскіх. У Фалатаў.


Багданаў, 21.12 (1901)

«Млын» [500] здаецца мне занадта ўпрыгожаным, асабліва кола і бэлькі, пакрытыя снегам. Змяняю: сам будынак падымаю ўгару, а асноўную ўвагу накіроўваю на шлюзы.


Багданаў, 24.12, (1901), палова 12-й гадз.

Было нас толькі трое. Гэта куцця без дрэўца, але пакідае дзівосна светлы ўспамін. Тыя двое людзей створаныя для таго, каб адорваць іншых скарбамі сваіх сэрцаў. Штосьці кранальнае, патрыярхальна-хрысціянскае было ў тым, калі Бацька і Маці пачыналі раскладваць на вялікім стале булкі, яблыкі і грошы для прыслугі.

Той спакой і разважлівасць, з якой гэта рабіў Папа, тая радасная ўсмешка, якая была відаць на твары Мамы, - гэта нешта святое, што засталося яшчэ з тых гадоў, калі людзі жылі вялікімі сем'ямі і мелі сваіх апекуноў. Сёння так пуста ў свеце і холадна, бо кожны пакінуты ўласнаму лёсу. I было бачна, як гэтае цяпло сёння раздавалася іншым. I яшчэ рэч, якая дадавала надзеі. Для хатняй прыслугі я прывёз з Кракава абразкі святых, і дзіўна, што ні грошы, ні прысмакі, а найбольш іх усцешылі гэтыя маляўнічыя выявы, « бо яны такія прыгожыя».

Супадзенне, але менавіта сёння часопісы ўзгадалі пра мяне. У «Кraju» [501] (№ 51) пішуць пра выставу «Sztuki» і параўноўваюць Станіслаўскага і мяне, а «Słowo» (фельетон Хыбінскага) пералічвае мастакоў, якія маглі б нешта паслаць у Мюнхен, а нічога не далі, згадвае таксама « казачна размашыстага Рушчыца».


Багданаў, 31.12 (1901), пасля 12-й ночы

Вось прамінуў яшчэ адзін год, і прыйшоў новы. Гэты год прынёс нам частыя, поўныя суму, неспакою хвіліны, але таксама падоўжыў для нашай сям'і шчасце, якім надзяліў Правід. I адносна гэтых скарбаў усё драбнее. Нягожа памятаць пра цяжкасці, якія належала пераадольваць.

Толькі адна рана баліць, боль гэтай раны не праходзіць, наплывае, нічым яго немагчыма суцішыць. Стаім безабаронныя, звязаныя, хто хоча з нас здзекуецца, і мы нічым адказаць не можам, толькі вусны сціскаем і маўчым. Але боль не праходзіць, паколькі не губляем свядомасці. I мучыць прага, столькі жаданняў. Так мала яшчэ зроблена, так няшмат яшчэ дасягнута Калі гляджу на тое, што я даў, так яшчэ мала, нічога адносна таго, пра што марыў і мару. А рэчаіснасць крывавіць і раздзірае сэрца штодня. Але з ранай паглыбляецца і каханне, адно-адзінае, вялікае, святое і вечнае.


Багданаў, 04.01 (1902)

Ці надвор'е, поўнае бляску, так на мяне паўплывала, ці можа ўчарашнія лісткі ад калегаў, ва ўсялякім разе, пісаў з запалам, і некаторыя кавалкі ў «Млыне» ажывіліся (снег на першым плане, другая скрыня).


Багданаў, 07.01 (1902)

Забываючыся на ўзрост Папы і захапіўшыся, я выказаў пра нашы інтарэсы думкі, якія яго ўкалолі. Ахоплівае роспач, калі бачыш, як усе выкарыстоўваюць Папаву дабрыню, як мы не створаны і не выгадаваны на людзей з карыслівымі інтарэсамі, якія цяпер могуць толькі існаваць ва ўмовах, што пануюць на вёсцы. Не хвалявала б так, калі б мог з уласных прыбыткаў што-небудзь дадаваць, але як і адкуль мець які-небудзь прыбытак, калі пра жывапісца ніхто не памятае і яго творчасць нікому не патрэбна. Сучасныя выставы проста насмешкі з працы жывапісца - давайце, паказвайце і забірайце ўсё сабе. Так нас узнагароджваюць і заахвочваюць да працы. З цяжарам уласнай правіны і гаркаты кладуся спаць.


Багданаў, 14.01 (1902) Пачынаю «Эмігрантаў» [502].


Багданаў, 17.01. (1902)

З Мілеўскім [503] у Бянюнах [504]. Карціны. Дзве копіі Джарджоне [505]. Аглядаю старую бібліятэку. Цікавая тым, што сабраў яе адзін чалавек [506]. Тагачасны віленскі збор выданняў вельмі багаты. Дасканалыя, у добрым стане пераплёты. Гэтыя кніжкі яшчэ больш мяне зацікавілі, чым карціны. Лашчыў карэньчыкі і неўпрыкмет парадкаваў тамы.


Багданаў, 22.01 (1902)

Перапісваю сваю карціну («Эмігранты»). Пра яе вельмі трапна выказалася Мама. Сапраўды, была плоскай, аднастайнае неба. Падымаю далягляд, змяняю хмары.


Багданаў, 24.01 (1902)

Карціна памалу рухаецца. Малюючы, думаю пра тое, што перажылося за апошнія гады ў Пецярбургу. На нас адусюль нападалі. У нашу абарону ніхто не сказаў і слова. Куінджы быў заняты толькі барацьбой з Акадэміяй і нас уцягнуў у барацьбу, забываючыся, што маладым талентам перш за ўсё трэба ствараць спрыяльную атмасферу для развіцця. Пяць гадоў поўнай абыякавасці, і не дзіва, што працуецца з прахалодай і горыччу.

Я хоць маю суайчыннікаў, якія ўшаноўваюць мяне і маю працу, але тыя, на Няве, для каго працуюць, каму яны патрэбны? Нам трэба было адразу скласці сваю групу і ізалявацца. Гэта быў таксама мой праект, і Куінджы зрабіў вялікую памылку, прымусіўшы нас выбраць іншы шлях. I вось кожны з нас, маючы больш за 30 гадоў, на кожным кроку адчувае сваю матэрыяльную залежнасць, стварае, каб пасля выставы забіраць свае працы, ашуканы, прысаромлены.


Багданаў, 28.01 (1902)

Жыццё такое бясколернае, што толькі сон настройвае мяне на творчасць. Пад уражаннем сноў узяўся за працу і пачаў «Мінулае» [507].


Багданаў, 29.01 (1902)

Амаль закончыў учарашняе. Адчуваю сябе, як жанчына пасля родаў, не ведаю, ці з гэтага народжанага дзіцяці буду мець пацеху, аднак рады, што так хутка адбыліся роды. А дзіця моцнае. Не ведаю яшчэ, як па-сапраўднаму карціна выглядае. Таямнічасць, маўчанне ёсць, але ці вытрымае крытыку з мастацкага боку, ці толькі не занадта дэкаратыўная.


Багданаў, 11.02 (1902)

«Кгаj» № 6 прыносіць мне першы водгук на эскіз праекта вокладкі «Роlogne Сопteтраrаіne» [508]. Горш, напэўна, немагчыма. Ці то пасквіль выкліканы непрыхільнасцю да Патоцкага, альбо таксама мая вокладка і валы сапраўды ніжэй крытыкі? Не спадзяваўся, што менавіта гэтае выданне зробіць мне такі прысуд.


Багданаў, 27.06 (1902) [509]

Я змог сёння растраціць шмат энергіі, і гэта для мяне добра Ад 11-й да 6-й хадзіў з эканомам па лесе, па трасах, вызначаных інжынерамі. На зямлі скрозь сляды людской нікчэмнасці, ашуканства і крадзяжу, але над гэтым усім узвышаўся гонкі, ганарысты лес - рэшткі старажытных волатаўскіх лясоў.


Багданаў, 30.06 (1902)

У нас Ягміны [510] і інжынеры. Відавочна, яны пад уражаннем атмасферы ў Багданаве. Калі зайшла размова пра «Ашмянскі павет» і пра захаванне даўніны, Ягмін Ян Максімільянавіч не вельмі добра сябе адчувае.


Багданаў, 30.07 (1902)

Увечары пад праліўным дажджом паехалі да Ягмінаў у Гальшаны [511]. Вяртаўся невымоўна сумны і расчараваны. Гэтыя алеядрукі, архестрыёны «Mignon» [512], і з другога боку - доўгая чарада пустых, замененых на склады залаў былога Сапежынскага замка, кутняя вежа з камінам XVII ст. з ініцыяламі Паўла Сапегі заменена на курнік - гэта насланнё, якое чалавека душыць і прыціскае волавам.


Багданаў, 01.08 (1902)

Хоніг [513] у нас. Паведамляе, што зацверджана лінія (праектаванай чыгункі) вышэй млына. Для нашай гаспадаркі гэта вельмі нязручна. Дзіўна, што пра станцыю ніхто не вядзе гаворкі.


Багданаў, 08-10.08 (1902) Пішу «Хмару» [514].


Вільня, 14.08 (1902) Высылаю карціны ў Львоў [515].


У «Дзённіку» мастака перапынак на некалькі месяцаў, у той жа час усё часцей пра яго з'яўляюцца згадкі і артыкулы ў прэсе.

Генрык Пянткоўскі (1853-1932) - жывапісец і крытык. У №43 «Туgodnika Illustowanego» за 1902 г. піша: «...На небасхіле новага мастацтва Рушчыц з'явіўся каля трох гадоў назад з прыўзнятым забралам уласнай прыроджанай індывідуальнасці, такой адметнай ад усяго бачанага дасюль, што яна адразу была залічана да першакласных сілаў нашага мастацтва. Карціна, якая праславіла прозвішча Рушчыца, - вялікі краявід з назвай «Зямля». У карціне бачна душа мастака, яна прамаўляла магутным голасам, лунала над ім, выказваючы моцным, суцэльным настроем душу прыроды. Краявідаў такога тыпу раней польскі жывапіс не меў. Рушчыц выявіў сябе тонкім псіхолагам, псіхолагам краявіду».

У лістападзе 1902 г. у венскай Сецэсіі адкрылі I выставу Таварыства «Sztuka». Антон Гавінскі (1876-1954), жывапісец і мастацкі крытык, пра гэтую выставу пісаў у № 52 «Wedrówrn» ад 14/27 снежня 1902 г.: «...Найпрыгажэйшую залу фантастычнай святыні венскіх сецэсістаў заняла «Sztuka» - Таварыства польскіх мастакоў. Як вядома з газет, выстава адразу стала « цвіком» салона Польскія мастакі выставіліся тут упершыню ў вялікай колькасці і ў цудоўнай падборцы. Сапраўды, сабрана ўсё найлепшае, што з'явілася ў нашым мастацтве ў апошні перыяд. Ад астатніх залаў выстава адрозніваецца моцным цэльным характарам - яна выклікае захапленне і здзіўленне. [...] Таксама тут бачым вядомую ў Варшаве «Зямлю» Фэрдынанта Рушчыца ў акружэнні менш вядомых краявідаў, пераважна з матывамі снегу, з якіх лепшы - невялікая карцінка з падталым, падрыхтаваным да сыходу снегам. «Млын узімку» - вельмі эфектная карціна».

Сталы аглядальнік «Neue Freie Presse» Франц Сэрва ўбачыў у карцінах Рушчыца « акрамя вялікага адчування прыроды, нешта, што нямецкае вока прымае як найбольш блізкае і роднаснае сабе, чым усе астатнія творы славянскіх жывапісцаў. Па сутнасці, Рушчыц не з'яўляецца палякам чыстай крыві, маці яго датчанка. Магчыма, што сустрэча з мюнхенскім мастацтвам Генрыха Зюгеля і скандынаўскім мастацтвам Фрыца Таўлава альбо Акселя Галена абудзіла ў Рушчыца германскія пачаткі, нават без усведамлення таго мастаком. Ва ўсялякім разе ён валодае сілай, каб прамовіць да нас са здзіўляльнай магутнасцю. [...] У Рушчыцу еўрапейскі жывапіс можа прывітаць талент, які здзейсніць самыя вялікія спадзяванні [...]». («Kraj», 1902, № 46, 15/28 лістап. - «Нямецкі крытык пра польскіх мастакоў» - « Пра выставу «Sztuki» ў Вене»).

Зюгель Генрых (1810-1941) - нямецкі жывапісец; анімаліст, імпрэсіяніст.

Гален-Калеля Акселі (1865-1931) - фінскі жывапісец і графік (рэалістычныя краявіды, сцэны з жыцця фінскага народа, манументальны жывапіс, фрэскі, партрэтны, роспіс па шкле); вучыўся ў Хельсінкі і Парыжы.


Багданаў, 20.12 (1902)

Вечарам у Захарэўскіх [516]. Справаздача маладога Захарэўскага пра выставу «Мир искусства» ў Маскве [517].


Багданаў, 24.12 (1902)

Пасля куцці традыцыйныя падарункі, а таксама на доўгім стале ў сталовым пакоі пачастунак для людзей.

Пераходзім у салон. Запальваем маленькае дрэўца. Перад ім распакоўваем пасылку з Гольдынгі. Ад бацькоў атрымаў сюрпрыз. Загадалі мне выйсці з пакоя, а калі паклікалі, я ўбачыў нешта, прыкрытае абрусам, - наш стары, любімы, з курангавым звонам гадзіннік.


Багданаў, 20.01 (1903)

Пошта прынесла ў нумары «Туgodnika» [518] прысуд Ярашынскага [519] маёй «Хмарцы». Калі ў Кракаве мала знайшоў прыхільнікаў, дык ужо ў Варшаве - ніводнага. Ці ўвогуле там хто-небудзь зразумеў, што я хацеў сказаць? [520]


Багданаў, 26.01 (1903)

Калі ўпершыню выставіў сваю «Баладу», Рылоў сказаў пра яе: «Вось каталіцкая карціна». З вуснаў рускага гэта надзвычай трапнае вызначэнне таго, што ў нас ім назаўжды чужое. Жыве ў паляку рамантызм, гэты « Захад» з яго мінулым. Як жывапісец маю ў сабе шмат ад рэаліста, акрамя таго, ува мне глыбока сядзяць пачаткі рамантызму, каталіцызму, нашага Захаду. Таму рускім мы будзем заўжды чужыя, нават улічваючы тое, што мы славяне. З нашай традыцыяй мы не можам і не павінны парываць, нягледзячы на намаганні новых палітычных партый. У гэтым наша своеасаблівасць.


Багданаў, 27.01 (1903), 1-я гадз. дня

Быў на ручаі. Сонца, снягі, мая цёмная, таямнічая вада абуджаюць прыціснутае жаданне працаваць.


Багданаў, 28.01 (1903) Ізноў выбіраюся ў дарогу [521].

У лютым 1903 г. адчынілася ў ТЗПМ у Варшаве IV выстава ТПМ «Sztuка». На выставе экспанаваліся 19 розных краявідаў Ф. Рушчыца. Як падае справаздача Камітэта ТЗПМ за 1903 г. з вышэйзгаданай выставы, прыватныя асобы купілі 9 карцін мастака: «Зіму», «Восень», «Мінулае», «Вясковы касцёл», «Эцюд», «Вадзяны млын», «З берагоў Вілейкіі», «Маёнтачак», «Паводку».

У красавіку 1903 г. Рушчыц арганізаваў у Вільні ў Бернардынскім садзе выставу польскіх мастакоў «Sztuka» з Кракава. з-за дзеючай у Вільні забароны на выкарыстанне польскай мовы ва ўсіх афіцыйных мерапрыемствах і публікацыях, назву «Sztuka» вымушаны былі змяніць на лацінскае «Ars». Каталог выставы выдалі на рускай і французскай мовах.

Люцыян Узембла ў № 23 «Tygodnika Illustrawanego» за 6/2405.1903 г. так падае выставу «Sztuki» ў Вільні: «Выставу «Sztuki» шчасліва размясцілі ў прыгожым звонку, сецэсійна эфектным прамыслова-выставачным павільёне ў маляўнічым гаі, у атачэнні чароўных гор і Вілейкі. Невялікую колькасна (больш за 100 карцін і скульптур) «Штуку» сп. Рушчыц размясціў дасканала з пункту гледжання асвятлення. [...] У вялікай зале павільёна ўсё цудоўна выстаўлена на цёмна-зтёным фоне пад раўнамерным верхнім асвятленнем у выглядзе арыгінальнага шатра.

Глыбока візіянерскія, змрочныя дэкарацыі вітражоў Выспянскага набылі тут цудоўную перспектыву. Касцёлы Гярымскага, «Цягнік» Фалата (аквар.), краявіды магутнага, настраёвага таленту Рушчыца, партрэты Вычулкоўскага, адзін - Вейса, выдатныя карціны Аксянтовіча і Сестранцэвіча, невялікія краявіды Хэлмонскага, некаторыя вітражы Мехофера, адна невялікая карцінка Мальчэўскага, некаторыя краявіды Стаыслаўскага і Траянэўскага найбольш спадабаліся тутэйшай грамадскасці» .

Вейс Войцех Станіслаў (1875-1950) - жывапісец, графік (аголеная натура, партрэты, краявіды, нацюрморты); вучыўся ў Кракаўскай АПМ (1890-1891), у Парыжы (1899-1900), пасля ў Фларэнцыі і Рыме з 1901 г. прафесар Кракаўскай АПМ; рэктар АПМ (1918-1919 і 1933-1936); сябра ТПМ «Sztuka» з 1899 г.; у лістападзе 1908 г. выбраны пасля Ф. Рушчыца наступным прэзідэнтам «Sztuk».

Траяноўскі Эдвард (1873-1950) - жывапісец; аўтар праектаў ў галіне прыкладнога мастацтва, тэатральны дэкаратар; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1892-1897); прафесар жывапісу ШПМ у Варшаве (1906-1929).


Багданаў, 23.10(1903)

Выязджаю ў Кракаў Адчуваю стомленасць. Спустошваюць мяне розныя справы.


Варшава, 24.10/06.11 (1903)

На выставе Мальчэўскага [522]. Настрой псуе знаходжанне маёй карціны ў музеі [523]. У Стаброўскага. Ён і Кшыжаноўскі.


Варшава, 25.10/07.10 (1903)

У Красінскага. Агледзіны памяшкання школы [524]. Атмасфера мне не падабаецца. Душна мне ў ёй. Не хутка дасягнуцца лепшыя ўмовы. Аднак гэта неабходна.


Кракаў, 28.10/10.11 (1903)

У імя таго, што яднае мяне са Станіслаўскім у мастацтве, прымаю яго такім, які ёсць. Аднак у характарах відавочна з'явілася занадта вялікае адрозненне, каб цалкам душа ў душу маглі разумець адзін аднаго.


Кракаў, 11.11-13.11 (н. с.)(1903) Робім выставу [525]. Звычайныя свет і цені.


Кракаў, 14.11 (1903)

Нягледзячы на вялікую ўвагу да маіх прац - доказаў дастаткова - з адкрыцця выставы я вяртаўся нейкі сумны. Бачу, і тут, як у многіх ужо выпадках, мяне павінна напаткаць расчараванне, можа, без аглядкі давяраўся людзям - і тут часам чую ноты знаёмай для мяне песенькі. Душна ад гэтага. Сумна мне.


Кракаў, 15.11(1903)

На выставе маса людзей. Са Станіслаўскім на вячэрнім спектаклі «Паненскіх шлюбаў». Мілае польскае шляхетнае мастацтва было асалодаю, якая супакойвала.

Банкет у Брыстолі ў гонар Ясенскага [526]. Прамовы мастакоў. Настрой прыемны.


Кракаў, 16.11 (1903)

Першыя пробы з флюрафортамі [527]. У Эстрэйхера ў хімічнай лабараторыі. У Фалатаў.

«Сходка пейзажыстаў». Станіслаўскі і яго вучні. Разенблюм [528] імітуе калегаў, Філіпкевіч [529] - Фалата, Фрыч [530] - Жаленскага, Кучборскі [531] - Сасноўскага [532] ў «Вяселлі».


Кракаў, 18.11 (1903)

У клубе са Станіслаўскім выбіраем крааявіды пад запраектаваную ім выставу з гісторыі краявіду, адкладваем дрэварыт Утагавы Хірашыге [533], рэпрадукцыі Рэмбрандта [534] і Русо [535]. Планую арганізацыю такой самай выставы ў Варшаве.


Кракаў, 21.11 (1903)

Паседжанне «Sztuki» (Львоў - Дзюсельдорф) [536]. Прэм'ера «Паўдзяўньты» Прэво [537].


Кракаў, 27.11 (1903)

У музеі Чартарыйскіх. Сакалоўскі (Мар'ян) праводзіць мяне па галерэях і іншых новых залах.

Развітальныя візіты. У Лютаслаўскіх на снеданні [538].

Расказваю пра віленскую акцыю, магчыма, задоўга для слухачоў, якія пішуць. У Пушэ [539]. Вечарам ў Мехофераў. Прысутнічае сям'я Станіслава Эстрэйхера [540]. Успаміны пра школьныя гады (Выспянскі ў школах, ягоныя лісты).


Кракаў, нядзеля, 29.11 (1903)

Юбілей Мар'яна Сакалоўскага Паседжанне ў акадэмічнай зале. Ад Тадэвуша Эстрэйхера [541] ён атрымлівае падарунак - кракаўскі пояс, ад маці - закапянскую спражку.

Пасля абеду ў тэатры на «Гельдгабе» [542]. Увечары - «Баляслаў Смелы» [543]. Пад свежымі ўражаннямі пішу дахаты.


Багданаў, 27.11/10.12 (1903)

Пасля доўгай адсутнасці ў гэты дзень [544] у Багданаве. Атрымліваю ад бацькоў для сваёй новай гаспадарскі ў Варшаве нажы і відэльцы, купленыя Папам 45 гадоў таму, яшчэ ў Дынабургу.


Багданаў, 02.12 (1903)

Матыў для карціны (разрабаваны і зачынены касцёл, ніжняе асвятленне, алтары з касцёла св. Міхала ў Вільні).


Багданаў, 05.12 (1903)

Малюю эцюд. Шматлікія думкі круцяцца ў галаве. Мяркую, якія можна і нават трэба наладзіць выставы ў Варшаве. Як пазнаёміць з рускім мастацтвам (Левітанам, Несцеравым, Сяровым, Сомавым).


Багданаў, 12.12 (1903)

Моцны мароз. На алеі маладое дрэўца, аблепленае незвычайна буйнай шэранню. Толькі малюю.

Багданаў, 15.12 (1903) Пачаў «Зімовую казку» [545].


Багданаў, 18.12 (1903)

У гэтыя дні шмат думаў пра адносіны з калегамі, з Куінджы, з даўнейшым асяроддзем у Пецярбургу.

Зараз, на адлегласці і праз некалькі гадоў, бачу сябе на пецярбургскім фоне і добра разумею, чаму мае працы знайшлі такі малы водтук. Адначасова ў сённяшнім лісце Несцерава ёсць нібы шкадаванне: «От И. Станиславского я имею сведения о Вашей деятельности, к сожалению, теперь мало доступной для Ваших русских почитателей» [546].


Багданаў, 21.12 (1903)

З'яўленне новага нумара «Мира искусства» - кожны раз падзея, але не памятаю большага ўражання, чым ад апошняга нумара з Урубелем [547], Цёрнерам [548].


Багданаў, 17.01 (1904)

Амаль праз месяц вяртаюся да гэтых лістоў. Свята, праведзенае ў большым, чым мінулыя гады, коле, перарвала звычайны ўклад майго жыцця. Час праходзіў у размовах, прыманні гасцей і іншых святочных занятках. Адпаведнага настрою хапала - ялінка ў пакоі для забаў, столікі з падарункамі для кожнага з нас выклікалі ўспаміны пра мінулыя гады.

Да сённяшняга дня з Варшавы няма ніякіх навінаў. Штосьці там здарылася са Школай. Аднак Стаброўскі мог бы мне напісаць. Яшчэ больш здзіўляе тое, што не меў слова ад Станіслаўскага. Нічога таксама не ведаю пра нашу выставу. Адчуваю ізаляванасць.

Іншы, але прыемны занятак, захапіў мяне на паўтары тыдні. Аднойчы Мілеўскі прывёз з Бянюнаў навіну, што Генрык Карчэўскі [549] прадаў у Вільні пару старых карцін і атрымаў задатак. Паведамленне мяне крыху занепакоіла, паколькі я заўсёды марыў аб набыцці некаторых рэчаў з Бянюнаў, і ранейшае гарачае жаданне абудзілася ўва мне: выратаванне старой бянюнскай бібліятэкі.

Факт, што Карчэўскі нешта прадаў з рэчаў свайго дзеда, дапамог мне пачаць размову пра гэтую справу. Таму 5 студзеня разам з Баляславам

Мілеўскім мы паехалі ў Бянюны. Яшчэ раз дастаткова падрабязна агледзеў карціны, на хвілінку, паколькі там стаялі вуллі, зірнуў у пакой з кніжкамі і выціснуў з сябе пытанне, ці не прадаў бы мне Карчэўскі кніжкі і адну англійскую гравюру. Наколькі няёмка было мне рабіць прапанову, настолькі няёмка, здаецца, было Генрыку адмовіць, усё закончылася тым, што ў той жа вечар я стаў уладальнікам кнігазбору, пра які так часта марыў.7 студзеня двое санак завезлі пакункі з кнігамі ў Багданаў, а праз дзень тут стаяла і шафа, якую я, угавораны Мілеўскім, таксама выкупіў у Карчэўскага з невялікай даплатай. Вось таму дзесяць дзён парадкаваў бібліятэку, кожны дзень робячы новыя адкрыцці. Частка кніжак у дасканалых пераплётах. Знайшоў вялікую колькасць друкаў з XVIII ст., а таксама дастаткова шмат з XVII і нават XVI ст. Маю цэлую папку гравюр і папку з нататкамі Язэпа і доктара Генрыка Карчэўскіх [550]. На заканчэнне ўчора знайшоў тоўсты пачак папер багданаўскай эксдывізіі [551], і сярод іх дакладнае апісанне маёнтка, інвентара (напісаны цікавым стылем). Расстаўляючы кніжкі, таксама даводзіў да ладу майстэрню, а касцёльныя арнаменты са св. Пятра разам з вялікай шафай і кніжнымі паліцамі перамянілі да непазнавальнасці сцены.

Час Віленскага універсітэта, жыццё высокакультурнае і інтэнсіўнае ізноў паўстала перада мною, як тады, калі ўпершыню ў Багданаве [552] пераглядаў кніжкі і запісы, што засталіся ад той эпохі.


Багданаў, 19.01 (1904)

Жывём у нейкім пераходным крытычным часе. Знаходзімся як бы на пачатку новага. У палітыцы наконт вайны няма пэўнасці, сацыялістычныя рухі, ціхая агітатарская дзейнасць жыдоў, барацьба польскіх партый, чуткі сярод людзей. Усе ў чаканні чагосьці невядомага, што пагражае і мусіць прыйсці. Нейкае даспяванне фактаў.


Багданаў, 23.01 (1904)

Карціна нарэшце крыху пасоўваецца Больш набрала нейкай зімовай казкі. Хачу, каб нагадвала фантастычныя кветкі і арабескі, якія ў мароз відаць на вокнах.


Багданаў, 27.01 (1904)

Увесь час жыве надзея знайсці яшчэ што-небудзь неспадзяванае сярод бянюнскіх папер, паціху яна становіцца навязлівай ідэяй, і кожны вечар мяне цягне да гэтых папак з паперамі.


Багданаў, 28.01 (1904)

Карціна пасоўваецца, але ці ёсць у ёй тая зімовая казка, якую хачу перадаць, той «Winterzauder» [553]. Ці ўвогуле добрая?

Першае паведамленне пра разрыў (25.01/07.02) Японіяй дыпламатычных адносінаў з Расіяй. З'яўляецца яшчэ адна прычына пагаршэння эканамічнага стану краіны. Таксама, ці ўтрымаецца ўнутраны спакой Расіі ў магчымай вайне?


Багданаў, 29.01 (1904)

Пошта прыносіць паведамленне пра пачатак вайны. Уначы з 26 на 27 студзеня (с. с.) японскія мінаносцы зрабілі нечаканую атаку на рускую эскадру ў Порт- Артуры [554]. Падбітыя два браняносцы і адзін рускі крэйсер. На Пецярбургскай біржы паніка.

Іншае сенсацыйнае паведамленне з іншага свету прынеслі газеты: Куінджы ахвяраваў 100000 рублёў на штогадовыя прэміі для Веснавой выставы ў Акадэміі (1000 р., 500 р., 300 р., 200 р і па 150-100). З гэтага раблю высновы, як там склаліся адносіны.


Багданаў, 04.02 (1904)

З Усходу дрэнныя для Расіі навіны. Па-сапраўднаму цяжка арыентавацца, бо газеты перадрукоўваюць толькі некаторыя паведамленні, якія падае замежная прэса.


Багданаў, 05.02 (1904)

Надзея сапраўды ўваходзіць у сэрца, калі бліжэй даведваемся, чым на самой справе з'яўляецца гэты паліп - Расія. Так доўга цягнуцца не можа! Толькі кулак і бяспраўе яшчэ не азначае сілу. Гэта адпомсціць. Апошнія гады на ўсім Усходзе робяцца справы, якія крычаць пра помсту. Чыноўнікі і казакі зусім расслабілі лейцы інстынктаў, якімі здаўна праславіліся «маскалі». А энтузіязм у сучасны момант трымаецца альбо на «закідаем шапкамі», альбо штучна ўздымаецца пры дапамозе паліцыі.

У Вільні вучням бясплатна раздаюць білеты ў тэатр, адтуль натоўпамі гоняць па вуліцах, загадваюць спяваць «Боже, царя храни», і паліцыя ўтыкае ў рукі сцяжкі. Пасля тэлеграмы даносяць усім газетам пра небывалыя праявы надзвычайнага патрыятызму. У канчатковым выніку - «всё благополучно».

Ліст Станіслаўскага паведамляе, што ўсе кандыдаты [555] ў Школу зацверджаны. Нарэшце змушаны падумаць пра ад'езд.


Багданаў, 06.02 (1904)

Калі чытаў у Джорна Углі [556] пра людзей-ліліпутаў, на мяне дыхнулі ўспаміны дзіцячых гадоў, свет казак, якія з усіх пачутых у жыцці апавяданняў застаюцца для нас найбольш каштоўнымі, « нашымі». А да ўсяго гэтыя ілюстрацыі, як яны адбіліся ў памяці! Паколькі не інакш, як толькі ілюстрацыя да «Les bons enfants» [557] са старой карэтай, дала першы імпульс да стварэння будучай «Балады». Таксама нешта цягне мяне да гэтых «Сотbat naval de Bantry» [558] і «Сотbat de la Ноgue» [559], і здаўна падобны матыў не дае мне спакою «Пурпур».


Багданаў, 07.02 (1904)

Ліст ад д-ра Бэні з прапановай маёй кандыдатуры ў камітэт «Захэнты».


Багданаў, 09.02 (1904)

Некалькі дзён паглыблены ў эскізы і матэрыялы да «Легенды пра ветразь» [560]. Дастаў ранейшыя нататкі, і, як у рэцыдывіста, аджыла кепская звычка. Мяне цягне да мора.


Багданаў, 11.02 (1904)

Малюю для «Хімеры» дзве вокладкі [561].

Дэкаратыўнае мастацтва, магчыма, найбольш складанае з усіх відаў выяўленчага мастацтва, найбольш абстрактнае, паколькі яго мэта - уздзеянне на наш зрок не падабенствам нейкага прадмета, але новым спалучэннем ліній і колераў. У гэтым відаць аналогія з музыкай. Дэкаратыўнасць заўсёды з'яўляецца экстрактам нашых уражанняў.

Прыглядаўся да віньетак і канцовак кніг XVII і XVIII стагоддзяў. Дзіўна, як закажанела кніжка роўна з пачаткам XIX ст. У польскіх кніжках першай чвэрці гэтага стагоддзя (пры вельмі выразных літарах) зусім адсутнічае ўсялякае аздабленне.

Люблю барока XVII стагоддзя. Нелагічны стыль, некласічны, але прыемнае гэтае буйнае багацце разам з нейкай няўмеласцю.


Багданаў, 14.02 (1904)

Вільям Морыс [562] сказаў, што «нашымі настаўнікамі павінны быць прырода і гісторыя».

З поштай атрымліваю выразку з «Gazety Polskiej», у ёй артыкул Невядомскага пра лёс Школы: «На ўскрайку таямніц».

Ведаў, што паважаныя калегі выкарыстаюць акалічнасці таго, што сярод кандыдатаў трое выхаванцаў Пецярбургскай акадэміі. I вось: «У адносінах да моладзі патрэбна менш чужая разумовая культура». Ёсць і іншыя выказванні па нашаму адрасу.


Багданаў, 17.02 (1904)

Сёння з'явілася на свет мая «Легенда пра ветразь». Зрабіў накід вуглём на палатне.


Багданаў, 18.02 (1904)

Каля «Легенды пра ветразь». Падмаляваў неба і частку хваляў з левага боку.


Багданаў, 21.02 (1904)

Ліст апякунчага Камітэта (Школы прыгожых мастацтваў) запрашае мяне ў Варшаву на 2/15 сакавіка. Гадавы аклад - 1800 руб. Значыцца, Школа з'явілася, і я вымушаны скіраваць думкі ў тым накірунку.


Багданаў, 22.02 (1904)

Развітваючыся са сваёй бібліятэкай, перамалёўваю канцоўку з 1730 г. Шпацыр. Вечарам спевы і музыка. Неяк сумна на такі доўгі час развітвацца са сваім гняздом.


Багданаў, 26.02 (с. с.)/10.03 (ІІ с.) (1904) Я выехаў у Варшаву.


Індэкс скарачэнняў

АПМ (АSР - Аkadęmja Sztuk Pięknych) - Акадэмія прыгожых мастацтваў

ПАЛ (РАL - Роlska Akadęmja Literacka) - Польская Акадэмія літаратуры

ТЗПМ (TZSP - Тоwarzystwo Zachęty Sztuk Pięknych) - Таварыства

заахвочвання прыгожых мастацтваў

ТСПМ (ТРSP - Тоwarzystwo Przyjaciół Sztuk Pięknych) - Таварыства сяброў прыгожых мастацтваў

ШПМ (SSР - Szkoła Sztyuk Pięknych) - Школа прыгожых мастацтваў


Літаратурна- мастацкае выданне

Рушчыц Фэрдынанд Дзённік

Да Вільні 1894-1904

Рэдактар Я. Янушкевіч

Карэктар Л. Кавалёў Кампутарны дызайн, вёрстка Ю. Андрэевай

Падпісана да друку 23.09.02. Фармат 60x84 1/16 .

Папера афсетная. Гарнітура Tmas. Друк афсетны.

Ум. друк. арк. 11,1. Ул.-выд. арк. 13,7.

Наклад 300 экз. Замова № 346.

Выдавецтва СП « МЕДЫСОНТ» ТАА

ЛВ № 318 ад 4.08.1998 г. з дап. ад 27.12.2000 г.

Адрас: 220004, г. Мінск, вул Ціміразева, 9.

Друкарня СП « МЕДЫСОНТ» ТАА

ЛП № 330 ад 20.01.1999 г. з дап. ад 26.12.2000 г.

Адрас: 220004, г. Мінск, вул Ціміразева, 9.



[1] Jerzy Remer. W służbie sztuki. U źródel twórczości Ferdynanda Ruszczyca. Alma Mater Vilnensis. Wilno, 1927. S.31.

[2] Wacław Gizbert Studnicki. Rodowód Ferdynanda Ruszczyca // Ferdynand Ruszczyc - Życie i dzieło. Wilno, 1939. S. 349-360.

[3] Czesław Jankowski. Powiat Osziraański. Petersburg, 1896. Tom 1, s. 228.

[4] Józef Wierzyński. Dzieciństwo i młodość FerdynandaRuszczyca // Ferdynand Ruszcyc - Życie i dzieło. Wilno, 1939. S. 23.

[5] Каrоl Тісhy. Wspomnienia o Ferdynandzie Ruszczycu: // Ferdynand Ruszczyc - Żyde і dzieło. Wilno, 1939. S. 3.

[6] Каrоl Тісhу. Wspomnienia..., s. 5.

[7] Пасля смерці Фэрдынанда Рушчыца ў сцяну гэтага будынка ў 1939 г. умуравалі памятную шыльду ў гонар мастака ; знішчаная ў 1946 г. пры разборцы руінаў спаленага падчас Варшаўскага паўстання дома.

[8] Józef Wierzyński. Dzieciństwo..., s.32.

[9] Józef Wierzyński. Dzieciństwo..., s.32.

[10] Karoł ТісЬу. Wspomnienia..., s. 9.

[11] Jankowski Czesław. Ruszczyc // Słowo. 29.05. 1927, № 121. S. 2.

[12] Аłеksandrowiczowa Maria. Dzieje teatru wileńskiego // Wilno i Ziemie Wileńska. Wilno, 1937. Тот 2, s. 8.

[13] Сzesław Jankowski. Wieczór poezji // Kurier Litewski (Wilno) 15/28.01.1913.

[14] Першая ўлётка Таварыства польскіх бібліяфілаў нацрукавана 06.05.1931 у польскай тыражнай друкарні «Lux» у Вільні.

[15] Adam Wrzosek. Wskrzesznie Uniwersytetu Wileńskiego w roku 1919 // Rsięga pamiątkowa Uniwersytetu Wileńskiego. Wilno, 1929. Т. 2, s. 20.

[16] Jerzy Remer, s. 49.

[17] Jerzy Remer, s. 49.

[18] Ruszczyc Ferdynand. La^uch rectorski Uniwersytetu Stefana Batorego // Àlma Mater Vilnensis. Wilno, 1922, аднадзёнка «Dnia Akademika».

[19] Jerzy Remer, s. 50.

[20] Jerzy Widawski. Ferdynand Ruszczyc wśród młodzieży uniwersyteckiej Wilno // Ferdynand Ruszczyc - Życie i dzieło. Wilno, 1939. S. 327.

[21] Ferdynand Ruszczyc. Wspomnienia Dni Mickiewiczowskich w Paryżu // Liść wawrzynu i рłatek róży. Wilno, 1937. S. 114.

[22] Czesław Jankowski. Wystawa regionalna // Słowo (Wilno), 25-29.08.1928. № № 194-197.

[23] Jan Bułhak. Dlaczego Ruszczyc przestał malować? // Wspomnienie pośmiertne. Wilno, 1936.

[24] Ferdynand Ruszczyc. Liść wawrzynu i płatek róży. Wilno, 1937.

[25] Witold Hulewicz. Artysta-obywatel. Z powody jubileuszu Ferdynanda Ruszczyca // Kurier Wileński. 1927, № 122. S. 2.

[26] Ferdynand Ruszczyc. Życie i dzieło. Księga zbiorowa wydana staraniem komitetu uczczenia pamięci artysty. Wilno, 1939.

[27] Самыя раннія запісы мастака ў «Дзённіку» занатаваны ў апошнія вераснёўскія дні 1894 года, падчас вяртання ў Пецярбург з першага падарожжа па Крыме, якое зрабіў на вакацыях з парады свайго прафесара І.І. Шышкіна. Маршрут гэтага падарожжа, якое працягвалася з 15 чэрвеня да 3 жніўня (па старым стылі) 1894 года, вёў з Менска праз Кіеў, Адэсу, Балаклаву да Алупкі.

[28] Шышкін Іван Іванавіч (1832-1898) - рускі жывапісец, пейзажыст і малявальшчык, сябра Таварыства перасоўнікаў; прафесар жывапісу Пецярбургскай АМ; у 1895 годзе пайшоў з Акадэміі.

[29] Алупка - мясцовасць у Крыме, 17 км на паўднёвы захад ад Ялты.

[30] (рус.) «Не, спадар Рушчыц, добра, выдатна».

[31] (рус.) « Вы добра выяўляеце» .

[32] Куінджы Архіп Іванавіч (1842-1910) -рускі жывапісец, пейзажыст, вучань Айвазоўскага; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1862-1868); у 1892 годзе атрымаў званне прафесара жывапісу; у 1893 абраны сапраўдным членам Пецярбургскай АМ; у 1894-1897 загадваў майстэрняй пейзажнага жывапісу ў Пецярбургскай АМ.

[33] Васільеў Фёдар Аляксандравіч (1850-1873) - рускі жывапісец, пейзажыст, вольны слухач Пецярбургскай АМ; у 1872 годзе атрымаў ступень мастака першага класу.

[34] Крамской Іван Мікалаевіч (1837-1887) - рускі жывапісец, пераважна партрэтыст; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1857-1864); адзін з заснавальнікаў Таварыства перасоўнікаў.

[35]Хімона Мікалай Пятровіч (1865-19 20) - рускі жывапісец, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1889-1897); з 1905 года ў майстэрні А. I. Куінджы; у 1897 годзе атрымаў званне мастака; у 1916 - акадэміка.

[36]Барысаў Аляксандр Аляксеевіч (1866-1934) - рускі жывапісец, даследчык Поўначы; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1888-1897), у класе Шышкіна, а з 1895 - Куінджы; скончыў Акадэмію са званнем мастака; у 1900 годзе быў кіраўніком рускай экспедыцыі на Паўночны полюс, Новую Зямлю ў Баранцавым моры.

[37] Панаў, сын I. С. Панава (?) - рускі жывапісец, студэнт Пецярбургскай АМ; з 1894 у майстэрні І.І. Шышкіна.

[38] Акаловіч Мікалай Андрэевіч (1876-1928) - рускі жывапісец, пейзажыст; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1897-1901); у 1901 годзе атрымаў званне мастака.

[39] Бандарэнка Уладзімір Архіпавіч (1866-1900) - рускі жывапісец, пейзажыст, партрэтыст, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1890-1898) - адпаведна ў майстэрнях Шышкіна, Куінджы і Рэпіна.

[40] (рус.) « Цудоўна».

[41] Багалюбаў Аляксей Пятровіч (1824-1896) - рускі жывапісец, марыніст, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1850-1853); прафесар, акадэмік; сябра Таварыства перасоўнікаў.

[42] У Расіі - аж да I Сусветнай вайны - карысталіся юліянскім календаром (г. зв. старым стылем), абавязковым таксама на землях колішняй Рэчы Паспалітай, уключаных у склад Расіі ў выніку разбораў. Таму Божае Нараджэнне і Вялікдзень святкаваліся каталіцкім касцёлам і праваслаўнай царквой у адзін дзень. Толькі на тэрыторыі г. зв. Польскага каралеўства ўжываліся два календары - юліянскі і грыгарыянскі (г. зв. новы стыль), а жыхары тых земляў каталіцкага веравызнання святкавалі касцельныя святы згодна грыгарыянскага календара.

[43] Корф Ганна з Рушчыцаў (1861-1909) - старэйшая сястра Фэрдынанда, жонка барона Яна Корфа; мела дачку Яўгенію (па мужу Адамовіч; 1886-1940) і сына Эрнэста (1887-1942).

[44] Паводле карціны Рэмбрандта (1609-1669) «Паход стральцоў» («Начная варта»).

[45] Васняцоў Віктар Міхайлавіч (184 8-1926) - рускі жывапісец (станковы і манументальны жывапіс), вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1868-1875); сябра Таварыства перасоўнікаў.

[46] (рус.) « Вы гэта так добра зрабілі. Вы ваду выдатна зразумелі, цудоўна. Вось, адну такую вам рэч зрабіць, і адразу - слава!».

[47] Перасоўнікі - рускія мастакі, прапагандавалі рэалістычнае мастацтва, былі згуртаваныя ў Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. Таварыства ўтворана ў 1870 годзе. Праіснавала да 1923 года.

[48] Архіпаў Абрам Яфімавіч (1859-1930) - рускі жывапісец (пейзажы, жанравыя карціны); вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1884-1886); акадэмік.

[49] Касаткін Мікалан Аляксеевіч (1859-1930) - рускі жывапісец; сябра Таварыства перасоўнікаў (з 1891).

[50] Дубаўской Мікалай Міканоравіч (1859-1918) - рускі жывапісец, пейзажыст, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1877-1881); прафесар пейзажнага жывапісу Пецярбургскай АМ; сябра Таварыства перасоўнікаў.

[51] (рус.) « Малайцом».

[52] Сэмбрых-Каханская Марцаліна (1858-1935) - спявачка (каларатурнае сапрана); найбольш выступала ў ЗША.

[53] Б'ёрясан-Б'ёрнсцерне Марцінус (1832-1910) - нарвежскі пісьменнік і драматург; атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 1903 г.

[54] (фр.) «Адкінутых.

[55] Цяўглінскі Ян (1858-1913) - жывапісец (пейзажы, партрэты, жанравыя сцэны); выхаванец Варшаўскай малявальнай школы В. Герсана; у 1878 годзе выехаў у Пецярбург і застаўся там да канца жыцця. Пецярбургскую АМ скончыў у 1885 годзе; з 1902 года выкладчык у Акадэміі; зрабіў шмат падарожжаў, асабліва на Усход.

[56] (лац.) «Маўчы і назірай».

[57] Ге Мікалай Мікалаевіч (1831-1894) - рускі жывапісец; аўтар рэалістычных, гістарычных сцэн, партрэтыст, закончыў Пацярбургскую АМ у 1857 годзе, адзін з арганізатараў Таварыства перасоўнікаў.

[58] Мальтыйскі рыма-каталіцкі касцёл, г. зв. Мальтыйская капліца, або Мальта, збудаваная ў 1798-1800 гг. Джакома Кварэнгі ў двары Варанцоўскага палаца на вуліцы Садовай у Пецярбургу.

[59] Ван Дэйк Антоніс (1599-1641) - фламандскі жывапісец.

[60] Мурыльё Барталаме Эстэбан (1618-1682) - іспанскі жывапісец.

[61] Веласкес Дыега (1599-1660) - іспанскі жывапісец эпохі барока.

[62] Рубенс Пітэр Паўль (1577-1640) - фламандскі жывапісец эпохі барока.

[63] «Фрына» («Фрына на свяце Пасейдона ў Элеўсе») - карціна Г. Семірадскага, намаляваная ў 1889 годзе. Семірадскі Генрых (1840-1902) - жывапісец, аўтар карцін на антычныя і міфалагічныя тэмы; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1864-1870); член Акадэміі святога Лукі ў Рыме, акадэмій мастацтваў у Пецярбургу, Берліне, Стакгольме і ў Парыжы. Ганаровы прафесар Пецярбургскай АМ (1877).

[64] «Запарожцы, якія пішуцьліст турэцкаму султану» - карціна I. Я. Рэпіна. Рэпін Ілля Яфімавіч (1844-1930) - рускі жывапісец, графік, педагог; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1864-1871), сябра Таварыства перасоўнікаў; прафесар Пецярбургскай АМ у 1893-1907 гадах.

[65] Рушчыц Альвіна (1837-1918), народжаная Мунх; датчанка, з выспы Барнгольм, маці Фэрдынавда Рушчыца.

[66] Траццякоў Павел Міхайлавіч (1832-1898) - выдатны калекцыянер рускага мастацтва, свае калекцыі падараваў Маскве.

[67] Верашчагін Васіль Васільевіч (1842-1904) - рускі жывапісец, найбольш вядомы рускі баталіст; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1861-1863); зрабіў шматлікія падарожжы па Каўказу, Туркестане, Індыі, Сірыі, Амерыцы, Японіі; у 1904 годзе загінуў на крэйсеры «Петрапаўлаўск» у Порт-Артуры.

[68] Паленаў Васіль Дзмітрыевіч (1844-1927) - рускі жывапісец, пейзажыст; прафесар Пецярбургскай АМ; сябра Таварыства перасоўнікаў.

[69] «Раніца стралецкай страты» (1881) - «Меншыкаў у Бярозаве» (1883).

[70] Айвазоўскі Іван Канстанцінавіч (1817-1900) - рускі жывапісец; галоўныя тэмы - марыністыка і батальны жывапіс; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1833-1837).

[71] Судкоўскі Руфін Гаўрылавіч (1850-1885) - рускі жывапісец, марыніст, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1868-1870).

[72] «Хрыстос на крыжовых дарогах» І. Крамскога (1872).

[73] (рус.) «Закінутая вёска».

[74] Пяроў Васіль Рыгоравіч (1833-1882) - рускі жывапісец і малявальшчык, вучыўся ў Школе жывапісу, скульптуры і дойлідства ў Маскве; у 1870 го дзе атрымаў званне прафесара.

[75] (рус.) «Птушкалоў».

[76] Свянціцкі Зыгмунт - доктар медыцынскіх навук, хірург, грамадскі дзеяч у Менскім сялянскім таварыстве, адзіным польскім асяродку ў Менску-Літоўскім у канцы XIX ст.; жанаты на Марыі Міцкевіч, дачцы Аляксандра Міцкевіча, роднага брата Адама; Вітальд, сын Марыі і Зыгмунта Свянціцкіх- школьны сябра ў 1882-1890 гадах Фэрдынанда Рушчыца ў Менску-Літоўскім.

[77] Папоў А. - рускі мастак (XIX ст.) - жыў у Менску-Літоўскім.

[78] Тарноўскі Станіслаў, граф (1837-1917) - гісторык, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, публіцыст; у 1872-1909 гадах прафесар Ягайлаўскага універсітэта; у 1886 і 1889 гадах рэктар ЯУ; прэзідэнт Кракаўскай АН (1891); аўтар кнігі «Гісторыя польскай літаратуры».

[79] Рушчыц Эдвард (1830-1910) - бацька Фэрдынанда Рушчыца; уладальнік Багданава; выпускнік кадэцкага корпусу ў Брэсце-Літоўскім; капітан-рэзервіст, начальнік аддзела разлікаў Лібава-Роменскан чыгункі, напачатку ў Лібаве, а пасля ў Менску-Літоўскім (да 1896); жанаты на датчанцы Альвіне Мунх.

[80] Раніш Вольга (1864-1944) - сястра Фэрдынанда Рушчыца, у 1902 годзе выйшла замуж за Вільгельма Раніша (1865-1945) і пасля жыла ў Нямеччыне.

[81] Уладзіміраўскі сабор збудаваны ў 1862-96 гадах у псеўдавізантыйскім стылі. Фрэскі выкананы Віктарам Васняцовым, Міхаілам Несцеравым і іншымі.

[82] Балаклава - мясцовасць у Крыме, на поўдзень ад Севастопаля, над вузкім залівам, урэзаным у гарыстую платформу. На скалах - рэшткі фартыфікацый, пабудаваных генуэзцамі, якія ў XVI стагоддзі захапілі горад і ператварылі ў крэпасць. У XVI стагоддзі захоплена татарамі.

[83] (ням.) «Над морам» - песня Ф. Шуберта.

[84] Мальпост (з франц. malle-poste) - паштовы цягнік для перавозу ў першую чаргу дэпеш, а таксама пошты і пасажыраў.

[85] Байдарскія Брамы - перавал, які вядзе да Байдарскай даліны, што знаходзіцца ў глыбіні мацерыка і атулена з усіх бакоў гарамі.

[86] Ай-Петры - узвышша (1233 м над узроўнем мора) на паўднёвым узбярэжжы Крыма.

[87] Вілейка - павятовы гарадок у даўнейшым Віленскім ваяводстве, у 20 км ад Маладзечна; чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна-Круляўшчызна.

[88] Вагнер Пётр Мікалаевіч (1862-1932) - рускі жывапісец; вучыўся ў Пецярбургскай АМ у майстэрні Куінджы (1894-1899); у 1900 годзе атрымаў званне мастака; з 1924 года прафесар АМ у Ленінградзе.

[89] Бублікаў Мікалай Яўлампавіч (1871-1942) - рускі жывапісец, марыніст, вучыўся ў Пецярбургскай АМ у манстэрнях Шышхіна і Куінджы; званне мастака атрымаў у 1896 годзе.

[90] Талстой Іван Іванавіч, граф (1858-1916) - рускі археолаг і нумізмат; віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АМ (1893-1905); у 1905-1906 гг. міністр адукацыі.

[91] Макоўскі Канстанцін Ягоравіч (1839-1915) - рускі жывапісец, пейзажыст і партрэтыст, прафесар; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1858-1863).

[92] (рус.) « Добра, вельмі добра» .

[93] Настаўнік малюнка трэцяй ступені. Званне «классный художник» мела напачатку тры ступені. Пасля абароны дыпломнай працы званне мастака давала тое самае права, што і званне «классного художника» першай ступені.

[94] Эскіз з вsявай фаўна, які сядзіць на прыбярэжнай скале. Гэтую задумку мастак скарыстаў праз два гады ў дыпломнай карціне «Вячэрняя зорка».

[95] Кузняцоў Мікалай Дзмітрыевіч (1850-1929) - рускі жывапісец, пейзажыст, партрэтыст, педагог; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1875-1879); у 1895 атрымаў званне акадэміка; прафесар Пецярбургскай АМ.

[96] (рус.) « Прыродную здольнасць маляваць».

[97] Ранушэвіч-Плішка Кацярьша (1861-1931) - піяністка, кампазітарка, грамадскі дзеяч вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі, тры гады паглыбляла свае веды ў Ферэнца Ліста удзельнічала ў віленскім рэлігійным Таварыстве «Адраджэнне», кіравала хорам «Арфа» у 1923-1931 гадах прафесар Віленскай кансэрваторыі.

[98] Размова пра запраектаваную на вакацыях навучэнцамі прафесара Куінджы супольную мастакоўскую вандроўку ў Крым у 1896 г. Задума здзейснілася, а падарожныя выдаткі часткова ўзяў на сябе прафесар.

[99] Гумпердзінк Энгельберт (1854-1921) - нямецкі кампазітар, аўтар оперы-казкі «Ганс i Грэта» (1893 г.)

[100] Гэтую тэму Рушчыц выкарыстаў у аднон з дыпломных карцін у 1897 г.

[101] «На памяць. Галоўнаму рахункаводу рамонтнай службы Лібава-Роменскай чыгункі, спадару Рушчыцу, які выйшаў на пенсію, супрацоўнікі падаравалі пры развітанні на памяць каштоўны срэбны сервіз для гарбаты ў чырвонай ясеневай скрынцы». «Мінскі лісток» , 1896, № 9 за 12 студзеня.

[102] Булатаў Іван Міхайлавіч (нар. 1870) - рускі жывапісец, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1891-1899), якую скончыў са званнем мастака.

[103] Манасейна Т. В. - руская мастачка, вучылася ў Пецярбургскай АМ (1896-1897) у майстэрні А. I. Куінджы.

[104] Калмыкоў Ягор Адзісеевіч (18731942) - рускі жывапісец; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1893-1897); з 1896 у майстэрні А. I. Куінджы; у 1897 годзе атрымаў званне мастака.

[105] Кісялёў Аляксандр Аляксандравіч (1838-1911) - рускі жывапісец, педагог; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1861-1865); прафесар АМ; у 1897 прыняў пасля Куінджы пейзажны клас; акадэмік.

[106] Тварожнікаў Іван Іванавіч (1848-1919) - рускі жывапісец, педагог; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1868-1875); прафесар АМ; з 1895 кіраваў класам малюнка з натуры; у 1906 атрымаў званне акадэміка.

[107] Грабар Ігар Эмануілавіч (1871-1960) - рускі жывапісец, мастацтвазнаўца; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1894-1896) і ў Мюнхене; член АН СССР і АМ СССР.

[108] Браз Іосіф (Восіп) Эмануілавіч (1872-1936) - рускі жывапісец у 1896 закончыў Пецярбургскую АМ; сябра Таварыства «Мир искусства».

[109] Левітан Ісаак Ільіч (1860-1900) - рускі жывапісец, пейзажыст; вучыўся ў маскоўскай Школе жывапісу, скульптуры і дойлідства (1873-1875); у 1898 атрымаў званне акадэміка; сябра Таварыства перасоўнікаў.

[110] Сяроў Валянцін Аляксандравіч (1865-1911) - рускі жывапісец і графік; вучыўся ў Пецярбургскай АМ у I. Я. Рэпіна (1880-1885); настаўнік маскоўскай Школы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1897-1910); сябра Таварыства перасоўнікаў і групы «Мир искусства».

[111] Шыльдэр Андрэй Мікалаевіч (1861-1919) - рускі жывапісец і малявальшчык; пейзажыст, тэатральны масгак; вучыўся ў I. I. Шышкіна; з 1894 сябра Таварыства перасоўнікаў у 1903 атрымаў званне акадэміка.

[112] (фр.) « Белая варона».

[113] Эдэльфельд Альберт (18 54-1905) - фінскі мастак; з 1895 сапраўдны член Пецярбургскай АМ.

[114] Кандаураў Антон Іванавіч (1863-1930) - рускі жывапісец, пейзажыст; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1885-18 94); у 1894 у майстэрні А. I. Куінджы; ступень мастака атрымаў у 1896 годзе.

[115] Бровар Якаў Іванавіч (1865-1941) - рускі жывапісец, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1884-1896), з 1896 у майстэрні А. I. Куінджы; у 1896 атрымаў званне мастака.

[116] Канкурыраваць - старацца атрымаць дыплом пра заканчэнне Пецярбургскай АМ. Дыпламанты павінны ў прызначаных ім індывідуальных майстэрнях, якія знаходзяцца на тэрыторыі АМ, выканаць шэраг прац спецыяльна для конкурса. Работы ўсіх, хто хацеў атрымаць дыпломы, у зададзены тэрмін паказваліся для ацэнкі прафесарам і на агульнай выставе. Дыпломнікаў называлі канкурсантамі.

[117] Віткевіч Станіслаў (1851 -1915) - жывапісец, мастацтвазнаўца, пісьменнік; стваральнік г. зв. закапянскага стылю ў архітэктуры і мастацкіх рамёствах; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1868-1871) і ў Мюнхене (1872-1875); мастацкі кіраўнік «Вандроўніка» (1884-1887); аўтар артыкулаў, сабраных у кнізе пад назвай «Мастацтва і крытыка ў нас» (1891); у 1903 г. апублікаваў манаграфію «Аляксандр Гярымскі».

[118] Гярымскі Аляксандр (1850-1901) - жывапісец; прадстаўнік рэалістычнага накірунку; аўтар карцін на жанравыя тэмы, пейзажыст; вучань Р. Гадзевіча ў Варшаўскай малявальнай студыі, потым у Мюнхене.

[119] Бёклін Арнольд (1827-1901) - швейцарскі жывапісец і скульптар, сімваліст; аўтар карцін на міфалагічныя, казачныя і фантастычныя тэмы, неарамантычных краявідаў.

[120] Тамашэвіч Баляслаў - жывапісец і ілюстратар, жыў у Пецярбургу; каля 1892 г. скончыў Пецярбургскую АМ; ілюстраваў манаграфію Часлава Янкоўскага «Ашмянскі павет» (1896-1898).

[121] Багаеўскі Канстанцін Фёдаравіч (1872-19 43) - рускі жывапісец, пейзажыст; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1891-1897), з 1894 у майстэрні А. І. Куінджы; у 1897 атрымаў званне мастака.

[122] Лібава - латышская Ліепая, горад у Латвіі, порт на Балтыйскім моры.

[123] Перамовы аб продажы дома, які з'яўляўся ўласнасцю маці мастака.

[124] Рушчыц Фэліцыя (пам. 1896) - з дому Радавіцкіх, жонка Эмануэля; цётка Ф. Рушчыца.

[125] Корф Ліза, баранеса (каля 1860-1931) - сястра барона Яна Корфа, швагра Ф. Рушчыца.

[126] Маршрут першага замежнага падарожжа Ф. Рушчыца праходзіў праз Вербалова, Шчэцін, і далай праз Крампас да Лёхме, на выспу Рукен. Наступны этап - Берлін, а таксама Швецыя, дзе мастак наведаў Мальмё, Кальмар, Баргхольм на выспе Эланд і Візбы.

[127] Ашмяны - у міжваенныя гады павятовы гарадок.

[128] Солы - мястэчка ў Ашмянскім павеце, чыг. станцыя на лініі Вільня-Маладзечна, з 1904 г. найбліжэйшая да Багданава чыуначная станцыя (адлегласць 40 км).

[129] Вербалова - ням. памежная чыгуначная станцыя паміж Расіяй і Усходняй Прусіяй на захад ад Коўна.

[130] Крампас - мясцовасць на выспе Рукен каля Сасніц.

[131] Лёхме - мясцовасць на паўночна-ўсходнім узбярэжжы выспы Рукен.

[132] Стубенкамер - мясцовасць на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы выспы Рукен, каля Лёхме.

[133] Кёнінгстуль (каралеўскі трон) - вапняковая скала (вышыня 119 м), якая строміста спадае ў мора каля Сасніц на выспе Рукен.

[134] Hertha-See - возера Герты на выспе Рукен, каля Сасніц, непадалёк Кёнінгстуля; побач захаваўся дзесяціметровы абарончы вал вакол месца, дзе некалі знаходзілася ўмацаваная славянская святыня.

[135] Фолькман Рыхард фон (1830-1889) - нямецкі лекар, хірург; прафесар у Гале (з 1867); пад псеўданімам Рыхард Леандр напісаў нізку казак «Traumereien ап franzosischen Kaminen» («Мары каля французскага камінка»).

[136] Аркона - найбольш прасунутая на поўнач узбярэжная частка выспы Рукен; з VII да XII ст. - цяжкадаступны славянскі горад, са святыняй Святавіда; у 1168 г. крэпасць была захоплена і знішчана дацкім каралём Вальдэмарам I.

[137] Гідэнзэе - выспа каля захо дняга ўзбярэжжа Рукена.

[138] Гойслер Андрэас (1865-1940) - прафесар старанямецкай літаратуры ў Берліне і Базелі.

[139] Кальмар - партовы горад у паўночнай Швецыі.

[140] Напрыканцы XIV ст. у Кальмары была заключана Кальмарская унія, якая злучыла.

[141] Баргхольм - горад ва шведскай выспе Элавд ў Балтыйскім моры на ўсходнім Данію, Нарвегію і Швецыю ў адну дзяржаву.

[142] Кацярына Ягелонка (1526-1583) -дачка Жыгімонта I Старога і Боны Сфорцы; шведская каралева - жонка Яна Вазы III, маці Жыгімонта III Вазы, караля Польшчы.

[143] Візбы - горад на шведскай выспе Готланд у Балтыйскім моры, з шэрагам помнікаў архітэктуры.

[144] (ням.) «Пасажырскі цягнік».

[145] (фр.) « Прафесійнай зайздрасці».

[146] Шчарбіноўскі Дзмітрый Анфімавіч (1867-1926) - рускі жывапісец, вучыўся ў Пецярбургскай АМ у майстэрні А. I. Куінджы; у 1896 атрымаў ступень мастака.

[147] Урублеўскі Канстанцін (1868-1939) - жывапісец; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1890- 1897); з 1894 у майстэрні А. I. Куінджы; у 1897 атрымаў званне мастака; у 1924 вярнуўся з Расіі ў Польшчу.

[148] Педашэнка-Траццякова Марыя Іванаўна (1867 -?) - руская мастачка; навучалася ў Пецярбургскай АМ (1887-1896); з 1894 у майстэрні А. I. Куінджы; у 1896 атрымала званне мастака.

[149] (рус.) «А добра, вы заўсёды, калі малююць, вылучаліся».

[150] Століца Яўген Іванавіч (1870-1929) - рускі жывапісец, пейзажыст; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1888-1897), напачатку ў І.І. Шышкіна, а з 1894 года ў А. I. Куінджы; у 1897 г. атрымаў званне мастака, у 1909 г. - акадэміка.

[151] Чумакоў Аркадзь Афанасьевіч (нар. 1868) - рускі жывапісец; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1887-1897), з 1896 у майстэрні А. I. Куівджы; у 1897 атрымаў званне мастака.

[152] (рус.) « Горш».

[153] «Биржевые ведомости» выдаваліся ў Пецярбургу ў 1880-1917.

[154] (рус.) «Пры чартоўскім захапленні сабою ёсць і нейкая чартоўская сціпласць».

[155] Пурвіт (Пурвіціс) Вільгельм (1872-1945) - латышскі жывапісец, пейзажыст, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1890-1897); з 1894 - у майстэрні А. I. Куінджы; у 1897 атрымаў званне мастаха, у 1913 - акадэміка.

[156] Рылоў Аркадзь Аляксандравіч (1870-1939) - рускі жывапісец, педагог; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1894-1897) у майстэрні Куінджы; у 1897 атрымаў званне мастака, у 1915 - акадэміка; у 1918-1921 прафесар Ленінградскай АМ; напісаў успаміны.

[157] Эскіз да адной з трох дыпломных карцін.

[158] Лятры Міхаіл Пелапідавіч (1875-1935) - рускі жывапісец, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1896-1902); з 1896-1897 у майстэрні Куінджы; у 1902 атрымаў званне мастака.

[159] (рус.) « Гэта вас непакоіць».

[160] Гэтую тэму мастак скарыстаў у сваёй трэцяй конкурснай карціне «Вясна».

[161] (рус.) «Гэта пацэліла. Далечыня трапна кранутая. Адчуваецца веснавы настрой. Гэта не чапайце».

[162] Семнаццаты крымскі санет А. Міцкевіча - «Руіны замку ў Балаклаве».

[163] Бенуа Альберт Мікалаевіч (1852-1936) - рускі акварэліст і пейзажыст; выкладаў акварэль у Пецярбургскай АМ; акадэмік.

[164] Бартэльс Ганс (1859-1913) - нямецкі жывапісец і акварэліст, марыніст, аўтар карцін з жыцця галандскіх рыбакоў.

[165] Бакст (Розенберг) Леў Самойлавіч (1866-1924) - жывапісец, графік, тэатральны мастак, сябра суполкі «Мир искусства».

[166] «Лісты», напісаныя ў ліпені 1893 года ў Закапанэ і ўпершыню выдадзеныя Гебертнерам і Вольфам у Варшаве ў 1894 г.

[167] Ялавецкая Анэля (1854-1914) - сястра Станіслава Віткевіча, жонка Баляслава Ялавецкага, генерала рускай арміі, уладальніка маёнтка Сылгудзішкі ў Беларусі.

[168] Віткевіч Станіслаў (1851-1915) - мастак, мастацтвазнаўца, пісьменнік, стваральнік г. зв. закапянскага стылю ў архітэктуры і мастацкіх рамёствах; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1868-1871), Мюнхене (1872-1875); мастацкі кіраўнік «Вандроўніка» (1884-1887); аўтар кнігі артыкулаў «Мастацтва і крытыка ў нас» (1891) і манаграфіі «Аляксандр Гярымскі» (1903).

[169] Ялавецкая Ада (нар. 1880?) - дачка Анэлі, да канца I Сусветнай вайны жыла ў Пецярбургу; жонка Уладзіслава Жукоўскага (пам. у 1916 годзе) - эканаміста і прамыслоўца, дэпутата II і III Дзяржаўнай думы ў 1907 г.; пасля I Сусветнай вайны жыла ў Варшаве. Жонка генерала Ліпкоўскага: маці генеральшы Кукі Сасноўскай (нар. у 1902 г.).

[170] Ценішава Марыя Клаўдзіеўна, княгіня (1867-1928) - калекцыянер твораў прыкладнога мастацтва; заснавальніца аддзела акварэляў у музеі Аляксандра ІІI у Пецярбургу.

[171] Бенуа Аляксандр Мікалаевіч (1870-1960) - рускі жывапісец, тэатральны рэжысёр, мастацтвазнаўца; вучыўся ў Пецярбургу, у Парыжы (1896-1899); адзін з заснавальнікаў часопіса «Мир искусства»

[172] Дзіль Людвіг (1848-1920) - нямецкі жывапісец, пейзажыст, малявальшчык;

заснавальнік у 1894 г. мастацкага таварыства ў Дахаў «Neu Dachau», прафесар Акадэміі ў Карлеруэ.

[173] Гофман Язэп (1876-1957) - польскі піяніст і кампазітар.

[174] (рус.) «З Богам, пачынайце».

[175] Аршын - старажытная руская мера даўжыні (ад 71 да 81 см).

[176] (рус.) « З настроем».

[177] Каталіцкі касцёл св. Кацярыны пабудаваны ў 1763-83 гг. на Неўскім праспекце

Пецярбурга французскім архітэктарам Vallin de lа Моthe (Валінам дэ ля Мот). У падзямеллі касцёла быў пахаваны кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У сувязі з рэгуліроўкай Неўскага праспекта ў 1938 годзе касцёл вырашылі разбурыць. Труну з парэшткамі караля ў ліпені гэтага ж года савецкія ўлады перадалі Польшчы. Яны былі змешчаны ў касцёле ў Воўчыне, месцы нараджэння караля.

[178]Дмахоўскі Тадэвуш Ян (1856-1930) - жывапісац, малявальшчык; партрэтыст, пейзажыст, аўтар гістарычных кампазіцый; закончыў Пецярбургскую АМ; у 1893-1918 выкладчык малюнку ў малявальнай шюле імператарскага Таварыства заахвочвання прыгожых мастацтваў у Пецярбургу; у 1920 г. абраны ст. асістэнтам факультэта прыгожых мастацтваў УСБ у Вільні, дзе выкладаў малюнак; пахаваны на Росе.

[179] (рус.) «Неўскай перспектыўнай вуліцы».

[180] Кшыжаноўскі Конрад (1872-1922) - жывапісец, партрэтыст, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1892-1897), пасля ў Мюнхене, прафесар ШПМ у Варшаве (1904­1909). У сваіх успамінах навучэнка Акадэміі - мастачка Ганна Астравумава-Лебедзева так падае канфлікт Конрада Кшыжаноўскага з тагачасным рэктарам Антонам Тамішкам: « ... Аднаго дня ў вячэрні клас прыбег студэнт па прозвішчы Кшыжаноўскі. Быў у жахлівым стане. На пытанні калегаў адказаў, што рэктар яго абразіў. Расказаў наступную гісторыю. Па справах таварыша ён зайшоў у канцылярыю і пачаў дастаткова моцным голасам высвятляць нейкае наіаразуменне з двума чыноўнікамі. У той момант у суседнім пакоі знаходзіўся рэктар, які чуў усю размову... Кшыжаноўскі казаў, што асабіста не ведаў рэкгара, гэта, зрэшты, выглядае праўдай, паколькі Тамішка быў рэктарам толькі некалькі месяцаў. Кшыжаноўскі стаяў разняволена, з рукамі ў кішэнях, і пры з'яўленні рэктара паставы не змяніў. «Рукн по швам» - загадаў рэктар, нібыта перад ім была каманда салдат. Кшыжаноўскі паставы не змяніў. I тут адбыўся скандал. Рэктар загадаў пасыльным вывесці Кшыжаноўскага з канцылярыі. Гэты інцыдэнт выклікаў абурэнне ўсіх студэнтаў. Пачаліся нарады, сходкі, а пасля агульны сход студэнтаў». (Паводле артыкула А. Скальскай «Конрад Кшыжаноўскі - гады навучання ў Пецярбургскай АМ у святле архіўных матэрыялаў». - Штогоднік Нацыянальнага музея ў Варшаве. XVI - Варшава, 1972. - Стар. 407.)

[181] Тамішка Антон Восіпавіч (1851-1900) - рускі архітэктар; сапраўдны член Пецярбургскай АМ; у 1897 рэктар Вышэйшай мастацкай школы Пецярбургскай АМ.

[182] (рус.) « Курылка» .

[183] Пячаткін - студэнт Пецярбургскан АМ у апошнія гады XІX ст. Вельмі актыўны

ўдзельнік падзей у АМ, выкліканых справай Кшыжаноўскага ў 1897 годзе.

[184] Раеўскі Аляксандр Дзмітрыевіч (1869-?) - рускі жывапісец, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1886-1894), у 1898 атрымаў званне мастака.

[185] Зарубін Віктар Іванавіч (1866-1928) - рускі жывапісец, пейзажыст; вучыўся ў Пецярбургскай АМ у майстэрні А. I. Куінджы;у 1890 атрымаў званне мастака, у 1909 г. - званне акадэміка.

[186] Раманаў Уладзімір Аляксандравіч, вялікі князь (1847-1909) - брат Аляксандра III, рускага цара, начальнік гвардыі і Пецярбургскай вайсковай акругі; прэзідэнт Пецярбургскай АМ, муж вялікай княгіні Марыі Паўлаўны (нар. 1854).

[187] (рус.) «Архіп Іванавіч! Даведаўшыся ад сяэроў пра ўчарашнія падзеі, мы сабраліся разам. Пішам вам пра гэта толькі для таго, каб ведалі. Вы зразумееце нашу роспач.

15 лют. 97 Майстэрня».

[188] Бернгард - уладальнік рэстарана ў Пецярбургу да I Сусветнай вайны.

[189] Стаброўскі Казімір (1869-1929) - жывапісец, аўтар гістарычна-міфалагічных, сімвалічных кампазіцый, партрэтаў; педагог; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1887­1894), сузаснавальнік, прафесар і дырэктар ШПМ у Варшаве (1904-1910); сябра ТПМ «Sztuka».

[190] Праект арганізацыі Таварыства «куінджыстаў» быў рэалізаваны толькі ў 1909 годзе, калі ў Пецярбуріу па ініцыятыве і на сродкі Куінджы ўтварылася Таварыства мастакоў ягонага імя.этай Таварыства быіо захаванне і развіццё рэалістычных традыцый рускага жывапісу. Яно арганізоўвала выставы, прызначала штогадовую прэмію імя Куінджы. У тых выставах бралі ўдзел, між іншым, К. Ф. Багаеўскі, В. I. Зарубін, М. К. Рэрых, А. А. Рылоў; у 1931 годзе гэтае Таварыства аб'ядналася з Таварыствам мастакоў «Арцель».

[191] Штыгліц Аляксандр Людвігавіч - барон, заснавальнік у 1879 г. школы тэнічнага малюнку ў Пецярбургу.

[192] Мельвіль Артур (нар. 1858) - шведскі мастак.

[193] Санкт-Пецярбургскае таварыства мастакоў, заснаванае ў 1891 г., наладжвала штогадовыя выставы. Праіснавала да 1918 г.

[194] Пасведчанні.

[195] (франц.) «Адкінутых».

[196] (ням.) «Затоплены звон» Герхарта Гаўптмана.

[197] Ватс Георг Фрэдэрык (1817-1904) - нямецкі жывапісац.

[198] Штук Франц (1863-1928) - нямецкі жывапісец і скульптар; сімваліст, прадстаўнік югандстылю, сузаснавальнік мюнхенскай Сецэсіі.

[199] Любавіцкія - польская сям'я, якая жыла ў Пецярбургу на мяжы ХІХ-ХХ стст.; уладальнікі Новай Кіркі ў Фінляндыі.

[200] Ілюмінацыя ў сувязі з афіцыйным візітам аўстрыйскага імператара Франца Іосіфа ў Пецярбург.

[201] (рус.) « Добра, добра, гэтага трымайцеся, агульнага не мяняйце, толькі дэталі. Вось памалу і атрымалася. I гэта дзякуй Богу. Я за фантастычныя сюжэты заўсёды баюся. Зараз ёсць чаго трымацца».

[202] Трэцяя дыпломная карціна мастака.

[203] Мутэр Рыхард (1860-1909) - нямецкі мастацтвазнаўца, аўтар кнігі «Гісторья жывапісу».

[204] Менцэль Адольф фон (1815-1905) - нямецкі жывапісец і графік, прадстаўнік рэалізму.

[205] Ліберман Макс (18 47-1935) - нямецкі жывапісец і графік, аўтар жанравых карцін, пейзажаў, партрэтаў; прадстаўнік рэалізму перыяду позняга імпрэсіянізму.

[206] (рус.) «Гэта вы калі? Брава! Вы гэтым сур'ёзна пазаймайцеся. Гэта добра, арыгінальна!»

[207] (рус.) «Малайчына».

[208] (рус.) « Вы ўзмоцнена займаецеся творчасцю».

[209] Маршрут другой замежнай вандроўкі Рушчыца вёў праз Берлін, Стральзунд на паўвыспе Гідэнзэі каля ўзбярэжжа Рукена. Наступным звяном падарожжа была дацкая выспа Барнхольм, дзе мастак наведаў Алінге, Сэндвіг і Нэксё.

[210] (рус.) «Ну, зараз Вы патрапілі».

[211] Часлаў Янкоўскі, «Ашмянскі павет» (манаграфія), тамы I-IV, Пецярбург, 1896.

[212] Альхімовіч Казімір (1840-1916) - жывапісец; аўтар краявідаў, жанравых сцэн, рэлегійных твораў, фрэсак (між іншым, у касцёпе св. Кацярыны ў Пецярбургу); вучыўся ў прыватнай майстэрні ў Герсана ў Варшаве, у 1873-1875 у Мюнхенскай Акадэміі.

[213] Попель Тадэвуш (1863-1913) - варшаўскі мастак.

[214] Пятроўскі Антон (1853-1924) - жанравы і батальны жывапісец вучыўся ў студыі малюнка ў Герсана, з 1875 - у Мюнхене, а каля 1877 - у Кракаве ў Матэйкі; адзін з сааўтараў панарамы «Татры».

[215] (ням.) « Марское купанне».

[216] Самбергер Лео (1861-?) - нямецкі жывапісец, партрэтыст.

[217] (рус.) « Гэта як вы жадаеце. Я так спяваю, а вы інакш».

[218] Рудскі Аляксандр (1837-1901) - прафесар ляснога інстытута ў Пецярбургу; сіндык касцёла св. Кацярыны ў Пецярбургу.

[219] Пільтц Эразм (1851-1929) - публіцыст, палітык, дыпламат: у 1882-1905 гг. выдавец часопіса «Kraj» у Пацярбургу; у I Сусветную вайну сябра Нацыянальнага по льскага камітэта ў Парыжы.

[220] (фр.) « Добрую міну пры благой гульні».

[221] Эберлінг Альфрэд Рудольфавіч (1871-1950) - жывапісец, партрэтыст, скончыў Пецярбургскую АМ у 1899 г.

[222] «Яўген Анегін» - опера Пятра Чайкоўскага.

[223] Рэрых Мікалай Канстанцінавіч (1874-1947) - рускі жывапісец, тэатрапьны мастак, археолаг, пісьменнік; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1893-1898); з 1894 - у майстэрні А. I. Куінджы; званне мастака агрымаў у 1898 г., акадэміка - у 1909; сябра Таварыства «Мир искусства».

[224] Курбатаў Антон Мікалаевіч (1865-?) - рускі жывапісец, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1892-1897); з 1894 у майстэрні Куінджы; у 1897 атрымаў званне мастака.

[225] (рус.) « Што вы са мной зрабілі?» - «А што?» - «Надта ж добрая».

[226] (фр.) «Памылка ксяндза Марэта».

[227] (рус.) «Вам так здаецца, Вы прыглядзеліся » , «А магчыма, Ваша праўда».

[228] (рус.) «Якая цудоўная рэч, свежа, і г. д.» , «Вы лічыце яе закончанай? Так, бясспрэчна, еўрапейскія мастакі больш не працуюць».

[229] (рус.) «Штучная камназіцыя».

[230] (рус.) «Цікава», «арыгінальна».

[231] (ням.) « Галовы ільвоў».

[232] (рус.) « Надзвычай прыгожая».

[233] На конкурснай выставе Рушчыц акрамя «Вясны», «Вячэрняй зоркі», «У глубінях мора» («Трытоны»), «Старога маста» паказаў тры краявіды («Вечар», «Раніца», «Адліга») і тры эцюды.

[234] Дудзін Самуіл Мартынавіч (1863-1929) - рускі жывапісец і этнограф; скончыў Пецярбургскую АМ у 1895 г.

[235] (рус.) «Па шляхетнасці таноў».

[236] (рус.) « Дальнабойнай Крупаўскай гарматай».

[237] Максімаў Васіль Максімавіч (1844-1911) - рускі жывапісец.

[238] Волкаў Яфім Яфімавіч (1844-1920) - рускі жывапісец, рэаліст; сябра Таварыства перасоўнікаў.

[239] (рус.) «Цудоўна!».

[240] (рус.) - Ваша «Вясна» цудоўная рэч. Толькі ў нас было сумненне, эскіз гэта ці карціна?

Цу доўна адыхо дзіць дапячынь, але няма прамапёўкі пярэдняга плана.

- Я не хацеў пазбавіць карціну свежасці і баяўся дэталямі паслабіць суадносіны таноў.

-Так, безумоўна, але мы выхоўваліся на больш сухім пісьме, і такое шырокае пісьмо нас бянтэжыць. Праўда, замежныя мастакі паказвалі нам у гэтым накірунку шэдэўры, як, напрыклад, Цорн.

[241] (рус.) «Вы яе, «Вясну», больш не будзеце пісаць? Так, безумоўна, еўрапейскія мастакі задавольваюцца і гэтым».

[242] (рус.) « Вось, паглядзіце, з паперы выразана».

[243] (рус.) «А гэта нікчэмнасць, во вынікі, во вынікі».

[244] Рашэннем Рады Акадэміі з 1 на 2 лістапада 1897 года Рушчыц і яго калегі: Рэрых, Рылоў, Багаеўскі, Барысаў, Хімона, Століца, Урублеўскі, Калмыкоў і іншыя атрымалі званні мастакоў.

[245] 4 лістападзе адбыўся выпуск, і пасля ўрачыстай выдачы дыпломаў у се прысутныя накіраваліся ў залы, каб агледзець выставу конкурсных прац. Калі ў залах з'явіўся Куінджы, яго сустрэлі бурай воклічаў, а яго вучні прачыталі перад грамадскасцю віншавальны ліст, які прысвяцілі свайму настаўніку: « Быў сябрам моладзі, верыў у нас. Таму прымі ад нас, яе прадстаўнікоў, выразы шчьрай удзячнасці за ўсю тваю дзейнасць і пажаданне, каб яшчз праз шматлікія пакаленні гуртаваў вакол сябе найлепшыя мастаюўскія сілы, падаючы прыклад узнёслых адносін да мастацтва і людзей. Будзь упэўнены, што памяць пра цябе як пра нашепшага настаўніка-сябра застанецца назаўсёды ў аповедах акадэмічнай моладзі» Кіrа Мytarewa: W Реtersburgu - F. Ruszczyc - Pamiętnik Wystawy. Wаrszawa, 1966, s. 56).

[246] М. Краўчанка ў «Новом Времени» (ад 05.11.1897, № 7792) высока ацаніў якасці класа пейзажу, адметнасць, самастойнасць і арьгінаIIьнасць вучняў. « Такія творы, як «Пры апошніх промнях» Пурвіта, «Вясна» Рушчыца, «Ганец» Рэрыха, «У садзе» Століцы - гэта працы, цалкам зробленыя майстрамі, якія не маюць нічога сугольнага з тэмамі краявідаў, раней пісаных па старых методыках у Акадэміі... Колькі ж новых матываў, новых задач! Тут сапраўды кожны з мастакоў пісаў тое, што хацеў, што ўсхвалявала і затрымала ягоную ўвагу!... » Далей Краўчанка піша «Ф. Рушчыц выставіў чатыры краявіды, з якіх найлепшыя - «Вясна» і «Вячэрняя зорка», але асабліва добрая - «Вясна», сакавіта і шырока намаляваная, якая перадзедае сканапа асветлены веснавым сонцам снег, які не скрозь яшчэ растаяў, з празрыстым ручаём і засмужанымі ад вільгаці далячынямі. У «Вячэрняй зорцы» больш настрою, больш карціны, хоць яшчэ ў шмат якіх рэчах адчу ваецца эскізнасць...»

Краўчанка Мікалай Іванавіч (нар. 1867) - рускі жывапісец, пісьманнік і мастацтвазнаўца; каля 1900 г. яго артыкулы з'яўляліся ў пецярбургскіх газетах «Россйя» і «Новое Время», а ў 20-я гады - у «Нзвеапйях», скончыў малявальную школу ў Адэсе, вучыўся ў Пецярбургскай АМ.

[247] (рус.) «Віншую Вас з поспехам. Ваша «Вясна» была б цудоўная рэч, калі б так шырока не замахнуліся, асабліва першы план» . «Цудоўна» . «А вось за мора не пахвалю. Па тым, як Вы яго раней малявалі, думаў, што Вы яго так намалюеце, а тут вось вата, не вата, камяні. Так, так, Бёклін, у се гэта казалі. Так, я прызнаюся, я перад ім схіляюся, я яго люблю. I не толькі яго. Зрэшты, я думаю, што ў нашым узросце так і належыць. Пэўна, пэўна, я Вас не дакараю».

[248] Партрэт Рушчыца, намаляваны Бразам.

[249] «Вячэрння зорка» («Фаўн») - галоўная дыпломная праца - засталася ў калекцыі Пецярбургскай АМ, а «Трытоны» сталі ўласнасцю мастака.

[250] Гаворка ідзе пра «Млын узімку», на якім намаляваны млын, што належыў Рушчыцам у засценку Даўкневічы, сумежным з Багданавам. Упершыню карціна выстаўіена на «Веснавой выставе» у Пецярбургскай АМ у лютым 1898 г., дзе была закуплена маскоўскім калекцыянерам Савам Марозавым.

[251]Юргенсон Антон (пам. 1913) - упраўляючы Вішнеўскага маёнтка ў колішнім Ашмянскім павеце, а пасля - у графа Буцянёва-Храптовіча ў Шчорсах Наваградскага ваяводства. Юргенсон Казіміра (са Скібінскіх; пам. 1957) - жонка Антона Юргенсона.

[252] Вішнева - да I Сусветнай вайны мястэчка ў Ашмянскім павеце. Вішнеўскі маёнтак (каля 20 тыс. дзесяцін) належаў Храптовічам, пасля смерці агошняга нашчадка Шчорсаўскай лініі Храптовічаў, Міхала (пам. 1892), перайшоў да Мікалая Буцянёва, жанатага на сестрыніцы Міхала Храптовіча - Марылі; Буцянёў-Храптовіч валодаў Вішневам і Шчорсамі да I Сусветнай вайны.

[253] Размова пра гэтак званую другую «Веснавую выставу» у Акадэміі. «Веснавая выстава» замяніла штогадовыя акадэмічныя выставы, у якіх бралі ўдзел толькі акадэмікі. Ініцыятарам веснавых выстаў быў, між іншым, Куівджы, журы выбіралі самі ўдзельнікі; першая « Веснавая выстава» ў Акадэміі адбылася ў 1897 г.

[254] Халадоўскі У. - рускі жывапісец удзельнік другой (1898) і трэцяй (1899) « Веснавых выстаў» у Пецярбургскай АМ; старшыіга журы ІІ выставы.

[255] Крыжыцкі Канстанцін Якаўлевіч (1858-1911) - рускі жывапісец, пейзажыст, закончыў Пецярбургскую АМ у 1884 г., у 1889 г. атрымаў званне акадэміка.

[256] Гінцбург (Абрам?) - пецярбургскі мастак, у 1898-1899 гг. удзельнік « Веснавых выстаў» у Пецярбургскай АМ.

[257] (рус.) « Чароўны».

[258] Беклямішаў Уладзімір Аляксандравіч (1861-1920) - рускі скульптар; у 1887 г. Скончыў Пецярбургскую АМ; з 1894 г. - прафесар Пецярбургскай АМ, у 1900 г. рэктар.

[259] Вальтэр Яніс Тэадоравіч (Іван Фёдаравіч) - жывапісец, скончыў Пецярбургскую АМ у 1897 г.

[260] Чырыгоці Мікалай Рыгоравіч (нар. 1864) - рускі жывапісец; скончыў Пецярбургскую АМ у 1883 г.

[261] Фельдман Ханон Абрамавіч (нар. 1871) - рускі жывапісецц вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1890-1894); сябра журы другой « Веснавой выставы» ў Пецярбургу (1898).

[262] Фёдарава Марыя Аляксееўна - руская мастачка, пейзажыстка; вольная слухачка Пецярбургскай АМ (каля 1890-1891).

[263] (рус.) « Што такое мастацтва».

[264] Марыя Паўлаўна (нар. 1854) - Вялікая княгіня, жонка Вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча Раманава (1847-1909); пасля смерці мужа прэзідэнт Імператарскай АМ у Пецярбургу.

[265] (рус.) « Вельмі добра, шырока напісана».

[266]Катарбінскі Вільгельм (1849-1921) - стрыечны брат Мілаша Катарбінскага; жывапісец, аўтар антычных сцэн, біблейскіх, фантастычных кампазіцый; вучыўся ў Акадэміі св. Лукі ў Рыме (1870-1871); пазней жыў у Кіеве.

[267] Фёдараў Іван Кузьміч (нар. 1853) - рускі жывапісец, скончыў Пецярбургскую АМ у 1889; з 1885 быў настаўнікам у школе малюнку ў ТППМ у Пецярбургу.

[268] (рус.) « Хоць на Дзягілеўскую выставу». Дзягілеў Сяргей Паўіавіч (1872-1929) - рускі імпрэсарыо, сузаснавалшік таварыства «Мйр йскусства»; арганізатар выстаў гэтай суполкі; у 1909 стварыў і кіраваў балетнай трупай «Les Ваllеts Russes».

[269] Галімскі Уладзіслаў Міхайлавіч (нар. 1860) - рускі жывапісец, пайзажыст; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1878-1888), у 1893 атрымаў званне акадэміка.

[270] (рус.) « Хіба вы лічыце, што гэта такая выдатная карціна? Гэта навялічаны эцюд, так, цяжар і сінь».

[271] Макоўская Гэлена - сястра Сяргея Макоўскага, замужам Лютш; скульптарка; вучылася ў Пецярбургскай АМ (каля 1898 г.).

[272] Косак Войцех (1857-1942) - сын Юліяна; мастак, аўтар баталшых карцін, жанравых сюжэтаў, партрэтаў, выхаванец Кракаўскай АМ і Мюнхенскай Акадэміі; у 1894 г. разам са Стыкам і Аксянтовічам закончыў у Львове «Рацлавіцкую панараму»; у 1895 г. пры ўдзеле Фалата намаляваў у Берліне панараму «Пераход праз Бярэзіну».

[273] Фапат Юліян (1853-1929) - жывапісец, педагог; аўтар паляўнічых сцэн, краявідаў; вучыўся ў Кракаве і Мюнхене; у 1895-1909 гг. дырэктар, а пасля рэктар (з 1905 г.) і рэарганізатар Кракаўскай Акадэміі, якая у 1900 г. была ператворана ў Акадэмію прыгожых мастацтваў; у 1921-1922 гг. дырэктар дэпартамента мастацтва пры Міністэрстве веравызнанняў і грамадскай асветы.

[274] «Багема» - опера Джакома Пучыні.

[275] Каровін Канстанцін Аляксеевіч (1861-1939) - рускі жывапісец, сцэнограф, пейзажыст, жанрыст, дэкаратыўны жывапісец; вучыўся ў Маскоўскай школе жывапісу (1875-18 83); доўгі час жыў у Парыжы; акадэмік.

[276] Марозаў Сава Цімафеевіч (1862-1905) - маскоўскі калекцыянер твораў мастацтваў, прамысловец.

[277] «Kraj» - гольскі штотыднёвік, які выдаваўся ў Пецярбургу з 1882 да 1907 гг. (1909) пад рэдакцыяй Эразма Пільтца.

[278] Жук-Скаршэўскі Тадэвуш, псеўданім Вежбента (1858-1933) - публіцыст, пісьменнік, мастацтвазнаўца, журналіст; рэдактар літаратурна-мастацкага аддзела пецярбургскага «Kraju», які выдаваўся ў 1882-1907 гг.

[279] У інтэрв'ю «У Рушчыца» Вежбента (Жук-Скаршэўскі) піша «На маё пытанне, чаму ён выбраў Акадэмію, каб выставіць сваю карціну «Млын», сп. Рушчыц адказвае, што няхай спадар не думае, што сённяшняя Акадэмія нечым нагадвае даўнейшую, ад якой у свой час адарваліся Рэпін, Ку інджы, Макоўскі, Талстой і г. д., якія акрамя сваіх « навучальных карцін маюць вялікія заслугі, удыхнуўшы жыццё ў расейскі жывапіс. Акадэмія зрабіла вялікі ўнутраны пераварот. Рэформа адбылася як у самой школе, так і ў арганізацыі выстаў. Раней і тут, і там панавала мярцвячына. Калісьці ў школе маладыя мастакі працавалі пад напіядам прафесароў, якія змяняліся па чарзе і якія ў выніку не маглі зацікавіцца сваімі студэнтамі, не сачылі за іх поспехамі, не давалі адзінага накірунку для развіцця таланту; у сучасны момант кожны выхаванец школы, працуючы ўжо самастойна, выбірае сабе прафесара, пад кіраўніцтвам якога выключна хоча развівацца далей. Выставы таксама прынцыпова змянілі свой характар. Старое журы, складзенае з прафесароў, замянілі на журы, якое выбіраецца з саміх мастакоў - удзельнікаў выставы, у выніку чаго выстава пазбавілася свайго акадэмічнага шюльнага характару, стала арганічна звязанай з жывым тутэйшым мастацтвам, якое развіваецца. Як гэта паўплывала на змену накірунку, растлумачыць спадару наступны факт: сёлета ў журы ўвайшлі пераважна маладыя мастакі, і нават на 15 членаў журы выбралі нас, траіх маладых польскіх мастакоў: Стаброўскага, Урублеўскага і мяне» .

[280] Мастак вырашыў адмовіцца ад удзелу ў сумесным замежным падарожжы, арганізаваным і фінансаваным Куівджы для сваіх вучняў (больш дзесяці). Адначасова продаж «Зімовага млына» даў Рушчыцу магчымасць выправіцца ў амаль трохмесячнае самастойнае падарожжа па краінах Заходняй Еўропы. Падарожжа ён пачаў з двухдзённага знаходжання ў Варшаве. Далей - Берлін, Кёльн, Парыж, Астэндэ, Брусель, Майнц, Страсбург, Базель, Люцэрн, Мілан, Верона, Венецыя, Мюнхен і Вена.

[281] З ліста да бацькоў у Багданаў.

[282] Імерэцінскі Аляксандр, князь Баграціён (1837-1900) - генерал-губернатар Варшавы, член Імператарскага савета, галоўнакамандуючы рускага войска, размешчанага ў Варшаве.

[283] Панарама «Галгофа», закончаная ў 1896 годзе, выстаўіена ў Варшаве ў 1897-1898 го дзе у новым павільёне на вуліцы Каровай.

[284] Стыка Ян (1858-1925) - жывапісец, аўтар гістарычных карцін; браў удзел у стварэнні панарам «Рацлавіцы» і «Галгофа».

[285] Панарама «Татры» намалявана ў Мюнхене (1894-1896) групай мастакоў, у склад якой уваходзілі: С. Яноўскі, А. Пятроўскі, С. Радзеёўскі, Т. Аксентовіч, У. Ванке, К. Жэляхоўскі. Панарама была выстаўлена ў 1896 у Мюнхене і пасля - у спецыяльным павільёне на Дынасах у Варшаве.

[286] (фр.) «Штучная мясцовасць - тэраса».

[287] Крывульт Аляксандр (1845-1903) - выпускнік ШПМ у Кракаве; заснавальнік і ўіадальнік Салона прыгожых мастацтваў, празванага Салонам Крывульта (1880) у Варшаве ў гатэлі «Еўрапейскім» , з 1900 г. на вуліцы Новы Свят, 63.

[288] (ням.) « Музычны вечар».

[289] Salon au Champ de Mars» - заснаваны ў 1890 годзе па ініцыятыве групы мастакоў з Meissonier i Puvis de Chavanne на чале, заснавальнікамі Société Nationale des Beaux Arts.

[290] Салон французскіх мастакоў, арганізаваны ў 1881 годзе. Сядзіба салона Palais de l 'Industrie na Champs Elysees. Там праходзілі штогацовыя выставы.

[291] Антакольскі Леў Моўшавіч (нар. 1872) - рускі жывапісец, вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1891-1900); прымаў удзел у I выставе Віленскага мастацкага таварыства (партрэты, краявіды).

[292] Манэ Клод (1840-1926) - французскі жывапісец адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.

[293] Пісаро Каміль (1830-1903) - французскі жывапісец і графік; адзін з галоўных прадстаўнікоў імпрэсіянізму.

[294] Сіслей Альфрэд (1839-1899) - французскі жывапісец англійскага паходжання, прадстаўнік імпрэсіянізму.

[295] Размова пра рускага жывапісца французскага паходжання - Мікалая Ге, карціна якога «Галгофа» знаходзілася ў Люксембургскім музеі ў Парыжы. Таксама сустракаецца напісанне прозвішча Gay і Gué.

[296] З ліста да бацькоў у Багданаў.

[297] (фр.) «Дамба».

[298] З ліста да бацькі ў Багданаў.

[299] (ням.) « Бойка кентаўраў».

[300] З ліста да бацькоў у Багданаў.

[301] (фр.) « Кава з малаком».

[302] (ням.) « Пад груганом».

[303] (ням.) « Пад аленем».

[304] Славутая «Апошняя вячэра» Леанарда да Вінчы.

[305] (фр.) «Апошняе, што прыходзіць нам на думку, калі выконваем нейкую справу, гэта першае, ад чаго трэба было пачынаць».

[306] У сапраўднасці мастак не закончыў тады працу над гэтым палатном, якое перамалёўваў яшчэ некалькі разоў; 18 жніўня 1900 г., як занатаваў у сваім дзённіку, ён дадаў снег. У 1902 г. за гэты твор Рушчыц атрымаў узнагароду імя П. Барчэўскага, і тады ж карціну закупілі для калекцыі ТПМ у Варшаве. Цяпер яна пад назвай «Лясныручйй» захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

[307] Скібінская Ірэна, з дому Агінскіх - мачаха Казіміры Юргенсон, якая памерла ў 1957 г.

[308] Вялікага памеру (112 х 162) карціна, якая паказвае багданаўскі млын у Даўкневічах, выступае пад рознымі назвамі: «Летні в ечар», «Веснавы в ечар», «Вадзяны млын», «Над вадаспадам»; з'яўляецца ўласнасцю Нацыянальнага музея ў Кракаве.

[309] (ням.) «Перыяд буры і напору».

[310] Размова пра намер рускіх уладаў паставіць у Вільні помнік рускаму генералу Міхаілу Мураўёву (1794-1866), празванаму « Вешателем»; у 1863-1865 гадах ён па-зверску задушыў Студзаньскае паўстанне на Літве. Бронзавая статуя Мураўёва была пастаўлена ў 1903 г. перад біскупскім палацам; у 1915 г. за некалькі дзён да ўваходу нямецкіх войскаў у Вільню статую вывезлі ў Расію.

[311] (фр.) «Ён жыве».

[312] Адынцова Лёня з дому Рушчыцаў - сястра Эдварда, цётка Ф. Рушчыца; пасля 1863 го да высыланая ў Сібір.

[313] Дзень нараджэння мастака (паводле старога стылю).

[314] Бісмарк Ота фон, кн. (1815-1898) - прускі дзяржаўны дзеяч, канцлер аб'яднанай Нямецкай імперыі; у знашняй палітыцы праводзіў жорсткую барацьбу супраць палякаў.

[315] Красінскі Зыгмунт, граф (1812-1859) - паэт, драматург, раманіст.

[316] Помнік Адаму Міцкевічу (аўтар скульптуры Цыпрыян Гадэбскі) адкрыты ў Варшаве на Кракаўскім прадмесці 24.12 н. с. (12.12 с. с.) 1898 г.

[317] Адам Міцкевіч нарадзіўся 24.12.1798 г., а Аляксандр Пушкін - у 1799 г.

[318] Рэтэль Леанард (1811-1885) - публіцыст, перакладчык, удзельнік паўстання 1830­1831 гг., пасля жыў на эміграцыі ў Францыі, сябраваў з Адамам Міцкевічам.

[319] Вяжынскі Язэп (1871-1941) - літаратар, педагог, судовы перакладчык, сябра дзіцячых і школьных гадоў Фэрдынанда Рушчыца ў Менску-Літоўскім, адзін з самых блізкіх яго таварышаў, перад I Сусветнай вайной пасяліўся ў Вільні; двойчы жанаты: першы раз з Наталляй Вяжынскай, а пасля яе смерці - з Аўрэліяй (Рэляй) Сыравічанкай.

[320] (фр.) « Штучны ландшафт, муляж».

[321] (пол.)

«Дзяцінства край! Ён прад вачыма ўстане

Святы і чысты, як першае каханне...

Той край убогі і цесны, але шчасны,

Як Божы свет, быў гэткі наш уласны...» і г. д.

(пераклад П. Бітэля)

[322] Крэва - мястэчка Ашмянскага павета, 10 км на ўсход ад Барунаў, месца падпісання 14.08.1385 Крэўскай уніі, якая яднала Літву з Польшчай, руіны замка, дзе ў жніўні 1382 г. па загаду Ягайлы быў забіты Кейстут.

[323] «Ашмянскі павет» - 4-томная манаграфія Часлава Янкоўскага, выдадзеная ў Пецярбургу ў 1896-1900 гг. на польскай мове. Незаменная крыніца інфармацыі па гісторыі гэтага павета, які перад I Су светнай вайной належаў да Віланскай гу берні.

[324] (рус.) «Вось гэта добра, тое (папярэдняя карціна) не ў маім гусце. Малайчына».

[325] (фр.) «Значнае, важнае, выдатнае».

[326] Заблоцкі - паляк, лекар, які жыў у Пецярбуріу на мяжы XIX і XX ст.

[327] Таўлаў Фрыц (1847-1906) - нарвежскі жывапісец (краявіды, інтэр'еры ў імпрэсіяністычнай манеры); вучыўся ў Карсруге (1873-1874) і Парыжы.

[328] Менард Эміль Рэнэ (1862-19 30) - французскі жывапісец; біблейскія сцэны, міфалагічныя тэмы, жаночыя постаці.

[329] Разенталь Ян Міхайлавіч (1866-1916) - латышскі жывапісец і вольны слухач Пецярбургскай АМ (1888-1894).

[330] (лац.) « Дастаткова аднаго».

[331] Катэ Шарль (1863-1925) - французскі жывапісец і графік; аўтар драматычных краявідаў, сцэнак з вясковага жыцця.

[332] Дашэ Андрэ (1870-1948) - французскі жывапісец і пейзажыст, гравёр і малявальшчык.

[333] Зімайер Адальфіна (1852-1939) - спявачка, артыстка, дырыжор тэатра; іграла ў вадэвілях, аперэце і на эстрадзе.

[334] Трапша Тэкля (1873-1944) - актрыса; з 1900 г. жонка Яна Крывульты, стваральніка мастацкага салона ў Варшаве.

[335] Рапацкі Вінцэнт (1865-1943) - спявак; выступаў у аперэце, вадэвілях і камедыях; сын артыста, рэжысёра, дырэктара тэатра Вінцэнта Рапацкага; муж Гэлены Зімайер; пісаў фарсы і камедыі, перакладаў і адаптаваў аперэты.

[336] Маразовіч Руфін (1851-1931) - артыст, спявак, рэжысёр; іграў у Варшаве ў 1880­1921 гг.; выконваў ролі ў фарсах і аперэтах.

[337] (рус.) «Але ж закруціў, д'ябал яго ведае».

[338] Залеман Гуга Раманавіч (1859-1919) - рускі скульптар; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1877-84), прафесар, акадэмік.

[339] (ням.) «З якой можна было б аб'ездзіць свет».

[340] Грус (псеўданім F-S) - пецярбургскі мастацтвазнаўца і супрацоўнік «Рetersbyrger Zeitung»; жыў на мяжы XIX і XX ст.

[341] Малявін Філіп Андрэевіч (1869-1940) - рускі жывапісец і малявальшчык; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1892-18 99); сябра суполкі «Мйр йскусства».

[342] (фр.) « Па-за конкурсам».

[343] Ідэя размяшчэння майстэрні на другім паверсе ў Муры рэалізоўваецца мастаком ужо праз некалькі месяцаў. Дзеля адпаведнага асвятлення з паўночнага боку прабіваецца трохстворкавае акно.

[344] (рус.) «На перасоўнай выставе».

[345] Выстава «Таварыства пецярбургскіх мастакоў».

[346] Мікалай II Аляксандравіч (1868-1918) - рускі імператар (1897-1917) з дынастыі Раманавых. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў 1917 г. адмовіўся ад кароны і царства; у ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 г. разам з сям'ёй забіты ў Екацерынбургу.

[347] Розен Ілля Сямёнавіч - рускі жывапісец мяжы XIX і XX ст., акадэмік батальнага жывапісу.

[348] «Kraj» № 11, 1899, Пецярбург, 12 (24) сакавіка.

[349] Славацкі Юльюш (1809-1849) - паэт, драматург; вучыўся ў Віленскім універсітэце (1825-29); з 1831 г. знаходзіўся за мяжой; парэшткі паэта ў 1927 г. быіі перавезены ў Польшчу і пахаваны на Вавелі.

[350] Сыракомля Уладзіслаў (сапраўднае імя Людвік Кандратовіч; 1823-1862) - паэт, перакладчык; аўтар паэтычна-гістарычных аповедаў, паэмы «Нapoджaны Ян Дэмбapoг»; перакладаў французскіх, нямецкіх, рускіх паэтаў.

[351] Серашэўскі Вацлаў (1858-1945) - пісьменнік, этнограф, сацыжістычны дзеяч; пісаў аповесці, апавяданні, экзатычна-вандроўніцкія творы; прэзідэнт Польскай акадэміі літаратуры (ПАЛ).

[352] Размова пра II выставу польскіх мастакоў, якая павінна была адчыніцца ў жніўні гэтага года ў памяшканнях школы Язэпа Мантвіла па вул. Свята-Юр'еўскай у Вільні (першая выстава адчынілася ў 1897 г.); арганізатары тых выстаў: жывапісец Стафан Дамброўскі (1849-1909) і віленскі адвакат Станіслаў Булгароўскі.

[353] Вайгяны - маёнтак па суседству з Багданавам у Гальшанскай гміне Ашмянскага павета; у 1830-1944 у валоданні Рушчыцаў (цяпер Валожынскі р-н).

[354] Малодшы афіцэрскі чын паліцэйскага.

[355] В. кн. Георгій Аляксандравіч (нар. 1871 г.) - малодшы брат цара Мікалая.

[356] (фр.) «Засуворае».

[357] Сестранцэвіч Стафан (нар. у 1872 г.), брат Станіслава - архітэктар, акварэліст; выхаванец Пецярбургскай АМ; у 1902 г. атрымаў званне архітэктара-мастака.

[358] Народная капэла Караля Намыслоўскага (1856-1925) - на мяжы XIX і XX ст. зрабіла шэраг канцэртных вандровак па Расіі, Літве і Беларусі. Рэпертуар капэлы галоўным чынам складаўся з твораў Намыслоўскага (каля 200 мазурак, ку явікаў, абэркаў).

[359] Браноўская Казіміра - да I Сусветнай вайны ўладальніца маёнтка Лубянкі каля Солаў у Ашмянскім павеце.

[360] У «Tygodniki Illustrowanym» у № 38 за 04(16). 10.1899 у артыкуле « Дзве выставы» Напалеэн Роўба піша: «...Выстава мастацкіх твораў у чатырох прасторных залах (у доме спадара Мантвіла на вуліцы Святаюрскай у Вільні) налічвае каля 400 прац. Тры чвэрці ад усяго прыслалі негарадскія мастакі. Кідаецца ў вочы вялікая колькасць малых прац, што, трэба меркаваць, станоўча паўплывае на ажыўленне продажу. Ф. Рушчыц таксама даў на выставу больш за дзесятак твораў, але тут ужо маем сфарміраванага мастака, які захапляе гледача адметным позіркам, валодае дасканалай тэхнікай і прыцягвае выбарам сціплых, але мілых свойскіх тэмаў. Мастак з'яўляецца пейзажыстам, і яго алейныя і пастэльныя эскізы, бадай што, лепшыя за вельмі добрыя карціны «Крэва» і «Веснавы вечар»...». Роўба Напалеон (1860-1929) - літаратар, журналіст, рэцэнзент, крытык, супрацоўнік «Zусіа Illustrowanego», дадатка да штотыднёвіка «Kurier Litewski», які выдаваўся ў Вільні, адказны рэдактар і выдавец «Kuriera Wileńskiego» з 1910 г.

[361] Урублеўскі Тадэвуш Станіслаў (1858-1925) - адвакат, заснавальнік бібліятэкі; у 1886 г. закончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта; з 1881-1883 гг. у сібірскай высылцы; у 1900 г. заснаваў Таварыства шубраўцаў, якое працягвала традыці шубраўцаў пачатку XIX ст. Сабраў выдатны кнігазбор; у 1912 г. заснаваў і легалізаваў таварыства «Бібліятэка ім. Яўстахія і Эміліі Урублеўскіх» (бацькоў), якому перадаў кнігазбор, і кіраваў бібліятэкай да сваёй смерці; у 1926 г. бібліятэка стала дзяржаўнай з назвай Дзяржаўная бібліятэка ім. Урублеўскіх і размясцілася ў выкупленым у 1925 г. Мін. WRiOP цяперашнім палацы Тышкевічаў у Вільні.

[362] Сестранцэвіч Богуш Станіслаў (1869-1927) - жывапісец, малявальшчык, ілюстратар кніг і часопісаў; вучыўся ў Пецярбургу, Мюнхене і Парыжы. Сузаснавальнік літаратурнага кабарэ «Ах» y Вільні перад I Сусветнай вайной; прафесар факультэта прыгожых мастацтваў УСБ у Вільні (1919-1920).

[363] Спасовіч Уладзімір (1829-1906) - юрыст, педагог, публіцыст, літаратурны крытык і праф. крымінальнага права Пацярбургскага універсітэта. Пазбаўлены катэдры за імкненне даліберальных рэформ. Прысвяціў сябе адвакацкай практыцы. Заснавальнік (1876) і выдавец пецярбургскага штотыднёвіка «Kraj» з 1873 г., сябра АН у Кракаве.

[364] Сянкевіч Генрык, псеўд. Літвос (1846-1916) - раманіст, навеліст, у 1905 г. у знагароджаны Нобелеўскай прэміяй.

[365] У 50-ыя ўгодкі смерці Ю. Славацкага ў Мілаславе (Пазнанскае ваяв.) 16 верасня 1899 г. адчынілі першы ў Польшчы помнік паэту. Аўтар скульптуры Уладзіслаў Марцінкоўскі. Адкрыў по мнік Генрык Сянкевіч. Марцінкоўскі Уладзіслаў (1858-1947) - скульптар (фігуратыўныя кампазіцыі, скульптура ў архітэктуры, надмагільныя помнікі, партрэты); вучыўся ў Берлінскай АМ, потым у Парыжы.

[366] Лаўскі Брод - маёнтак каля Забрэззя на р. Бярэзіне, у міжваенны перыяд Валожынскі пав. Навагрудскага ваяводства; да II Сусветнай вайны ўласнасць Радзевічаў (цяпер Валожынскі р-н).

[367] Ліст Уладзіміра Наленча датычыў арганізаванай у Таварыстве заахвочвання прыгожых мастацтваў у Варшаве выставы групы польскіх мастакоў, якія вучыліся ў Пецярбургу (Ф. Рушчыца, У. Наленча, К. Стаброўскага, З. Пятровіча і Б. Тамашэвіча). Выстава адкрыта 8 снежня 1899 г. у тагачаснай сядзібе ТЗПМ у Клубе землеўласнікаў на вул. Кракаўскае прадмесце ў Варшаве.

[368] Размова пра карціну «Mлын узімку», намаляваную ў 1898 г. Упершыню выстаўіеная ў тым жа годзе ў Пецярбургскай АМ і набытая С. Марозавым.

[369] Узембла Люцыян (1864-1942) - публіцыст, дзеяч культуры, бібліяфіл; у 1906 г. адзін з ініцыятараў і сябра кіраўніцтва Таварыства музея навукі і мастацтва ў Вільні; у 1908-1914 гг. захавальнік музея; у 1914 г. кнігазбор Таварыства быў перададзены ў бібліятэку Таварыства сяброў навукі ў Вільні; у 1919-1922 гг. малодшы асістэнт на катэдры гісторыі культуры факультэта гуманістыкі УСБ. Усё жыццё збіраў кнігі, старадрукі.

[370] Роса - каталіцкія могілкі ў Вільні ў паўднёва-ўсходняй частцы горада, заснаваныя ў 1769 г.

[371] «Дарагі калега! - піша Уладзімір Наленч у лісце ад 29.10.1899 г. - Бачу, знаходзіцеся ў неспакойным стане, і ўсё таму, што замала спадзяецеся на Вашага сакратара... Памятайце, на Наленча заўсёды можна абаперціся, як на Завішу. [...] Запрашаю Вас на 30 лістапада па старым стылі, калі карціны будуць расстаўіяць, гэта адзіная і самая цікавая хвіліна; расставіце свае працы, як Вам падабаецца. Раней мы не патрэбны, і я на гэтую дату падцягнуся ў Таварыства. [...] Напалову будзе Вашай выставай, калі дасцё 20, а ўсіх будзе 40 палотнаў, што зусім дастатюва. [...] Дай Божа, каб цалкам захапілі Варшаву сваім уступным дэбютам. Што да асвятлення: вымушаны Вас крыху расчараваць, асвятленне ў Варшаве скрозь дрэннае, а самае кепскае ў найбольшай зале (Клуб землеўласнікаў). Аднак мы будзем мець адносна лепшую залу, справа ад уваходу, дзе свае выставы праводзяць Семірадскі, Брандт і іншыя, як дагэтуль магнаты польскага пэндзля. Але будзьце спакойныя, ацэняць і Вас, і зоймеце сваё, належнае Вам месца ў польскім мастацтве, чаму надта радуюся. Я быў у горшым стане, калі першы раз завітаў у Варшаву, бо быў адзін і мала вядомы. Таму да хуткай сустрэчы ў Варшаве. Ваш У. Наленч» .

Брандт Язэп (1841-1915) - гістарычны і тэматьнны жывапісец; вучыўся жывапісу ў Парыжы і Мюнхене; ганаровы прафесар Мюнхенскай акадэміі (1878).

[372] Карціна выступае пад рознымі назвамі, між іншым, як «Карэта» не знайшла прызнання ў Куінджы і Дзягілева. Мастак вырашыў яе цалкам змяніць. Тады паўстала «Балада» - адзін з самых значных ягоных твораў.

[373] Эйсмант Францішак (1859-1931) - жывапісец, жанрыст; вучыўся ў Малявальнай студыі ў Варшаве і ў Мюнхене; у 1897-1916 гг. сябра камітэта ТЗПМ, таксама выконваў гаспадарчыя абавязкі на выставах; у 1917 г. віцэ-прэзідэнт ТЗПМ.

[374] Шыманоўскі Вацлаў (1859-1930) - жывапісец, аўтар жанравых карцін, партрэтаў, у 1900 г. пакінуў жывапіс дзеля скулььптуры: сімвалічна-сецэсійная скульптура; аўтар помнікаў Гротгера ў Львове, Шапэна ў Варшаве і кампазіцыі «Паход на Вавель».

[375] Герсан Войцех (1831-1901) - гістарычны і жанравы жывапісец, партрэтыст, педагог, публіцыст, мастацкі крытык; вучыўся ў Варшаве.

[376] Крывульт Ян (1873-1923) - сын Аляксандра Крывульта, закончыў інстытут хіміі ў Жэневе; з 1897 г. разам з бацькам утрымліваў мастацкі салон, які называўся «Салон Крывульта»ў Варшаве; салон быў зачынены 27 верасня 1906 г.; у 1906-23 гг. адміністрацыйны дырэктар ТЗПМ у Варшаве.

[377] Вольф Язэп - выдавец і рэдактар «Tygodnika Illustrowanego» ў Варшаве, з 1906 г. галоўны рэдактар.

[378] «Эрнані» - опера Джузепе Вердзі (1840).

[379] Батыстыні Матыа (1857-1928) - італьянскі спявак, артыст Варшаўскай оперы.

[380] Крушальшцкая-Рыцош Саламея (1873-1952, нар. у Львове) - украінская спявачка, сапрана; у 1898-1902 гг. салістка Варшаўскай оперы.

[381] Бадоўскі Адам (1857-190 3) - жывапісец, педагог; вучыўся ў В. Герсана, потым у Кракаўскай ШПМ, у 1882-1887 у Вене, Мюнхене і Рыме, прафесар малявальнага класа ў Варшаве (1896-1903).

[382] «Прыгожая Гэлена» - аперэта Ж. Афенбаха (1864 г.).

[383] Часноўская Клемянціна (1864-1913) - спявачка оперы і аперэты, артыстка.

[384] Бэні Караль (1843-1916) - доктар медыцынскіх навук, хірург і ларынголаг, грамадскі дзеяч, як віцэ-прэзідэнт ТЗПМ у Варшаве займаўся будоўляй будынка «Захэнты»; у сваёй кватэры (на скрыжаванні Алеяў Ерусалімскіх і Брацкай) прымаў кожную другую пятніцу; кола запрошаных ім гасцай прадстаўляла ўсе сферы палітычнага, навуковага і мастацкага жыцця тагачаснай Варшавы; вечары, названыя «пятніцамі» , адбываліся да 1914 г.

[385] Карціна «Зямля» як галоўная гадавая прэмія была набытая ў снежні 1898 г. Варшаўскім ТЗПМ для латарэі паміж сябрамі Таварыства; пры наступных куплях карціна зрабілася ўіаснасцю Зямельнага банка ў Варшаве; у 1946 г. Дзяржаўны Зямельны банк перадаў «Зямлю», якой пашанцавала ацалець у Варшаўскім паўстанні, Нацыянальнаму музею ў Варшаве.

[386] Папоўскі Стафан (1870-1937) - жывапісец-пайзажыст, крытык; сябра рэвізійнай камісіі Варшаўскага мастацкага таварыства, заснаванага 38.10.1899 г.

[387] Рапацкі Язэп (1871 -1929) - жывапісец, аўтар краявідаў і жанравых сцэн. Вучыўся ў Кракаўскай ШПМ (1886-1887), потым у Мюнхене.

[388] Размова пра будоўлю новага будынка Таварыства заахвочвання прыгожых мастацтваў на плошчы Малахоўскага ў Варшаве; урачыстае адкрыццё адбылося 15 снежня 1900 г.

[389] Э. Невядомскі, «Выставы, якіхмала», - «Kurier Codzienny». Варшава, N° 4, 1900.

[390] Невядомскі Элегіюш (1869-1923) - жывапісец, гісторык і мастацкі крытык; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1890-1894), вучань Рэпіна; з 1909 выкладаў гісторыю мастацтва ў Варшаўскай ШПМ; забойца прэзідэнта Польшчы Габрыэля Нарутовіча (16.12.1922).

[391] У артыкуле С. Папоўскі, між іншым, піша:

«Зямля». На гэтай карціне ўвогуле няма ні далягляду, ні перспектывы, ні вады, ні раслін. Ёсць толькі кавалак цёмнай разаранай зямлі, якая выпуклым схілам адразаецца ад вялікай прасторы паветра, дзе клубяцца шэрыя і срэбраныя горы перавітых аблокаў. На ўскрайку гэтага схіла, выходзячы проста на гледача, з'яўляюцца: два валы, плуг і чалавек, які ўпартым рухам мазольна крочыць наперад - спрадвечная людская запрэжка. Гэты просты матыў робіць дзівоснае ўражанне мастацкай сілы, і ўражанне проста страшнае. Кавалак чарназёму [...] у карціне становіцца тым, чым ёсць - стыхіяй, нейкай магутнай волатаўскай пачварай [...]. А чалавек - нікчэмнай, дробнай, у кожным руху залежнай істотай, якая ўрачыста і пакорна, як нейкі міфічны рьпуал, адбывае сваю адвечную пякельную працу асуджанага, пад усклубленымі заваламі хмар, што пагрозліва лунаюць над ягонай галавой. Непасрэдна такое мастацкае ўражанне ад карціны, якая акрамя свайю настрою з'яўляецца вельмі рэалістычным адлюстраваннем кавалка прыроды без сімвалічна-дэкадэнцкіх прыкрасаў, без непатрэбных акантовак і такога ж бязмернага выкарыстання крыклівых колераў. [...]

Можа, карціны спадара Рушчыца сваёй занадта моцнай дэкаратыўнай шірінёю раскладкі каляровых плям могуць не спадабацца шырокім масам, якія захапляюцца лакіроўкамі, як і тым, што шукаюць у творах займальных кампазіцыйных рэбусаў, аднак яны, безумоўна, прыносяць вялікую эстэтычную асалоду людзям, якія ўзрошчваюць у сабе рафінаваны мастацкі густ, варты сапраўдных твораў мастацтва».

У № 2 за 1900 г. «Przęglądu Tygodniewego» ў артыкуле «Краявіды і ландшафты» Цэзар Ялента, гаворачы пра апошнія выставы ў ТЗПМ, між іншым, так характарызуе жывапіс Рушчыца:

«...[Яго] краявіды ані штучныя, ані прыдуманыя, яны ані драматычныя, ані нават меланхалічныя, ані настраёвыя. Гэта ўздых, подых прыроды. Ён бярэ яе кавалак, нібы адломвае частку ўзбяржнай зямлі, якая ўразаецца ў раку, альбо абрывае нарост лёду над прадоннем. [...]

Кожная тэма простая, аднак незвычайная. Увогуле, у гэтай сувязі можна параўнаць спадара Рушчыца з Жэромскім: у звычайных рэчах знаходзіць незвычайнае і сапраўдную паэму, ані на грош няма піску і жадання спадабацца, ён нічога не ўпрыгожвае і нічога не дэкламуе, аднак сваёй унутранай сілай выяўляе выбухова-імпульсіўны рух жыцця. Злёту хапае крытычныя, пераломныя і хуткаплынныя, імгненныя, але глыбока напоўненыя хвіліны».

Ялента Цэзар (1861-1935) - літаратурны і мастацкі крытык, раманіст, паэт, адвакат; вучыўся ў імператарскім універсітэце ў Варшаве, пасля ў Мюнхене; рэдакгар «Ateneum» (1903-1906) і «Rydwanu» (1912-1914).

[392] Радавіцкі Густаў (пам. 1900 г.) - брат Фэліцыі, жонкі Эмануэля Рушчыца; паўстанец 1863 года; шмат гадоў правёў на высылцы ў Сібіры.

[393] Катарбінскі Мілаш (1854-1944) - брат Язэла, жывапісец, ілюстратар, мастацкі крытык, педагог; жанрыст і пейзажыст; аўтар карцін на біблейскія, старажытнарымскія тэмы; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1875-1882); прафесар ШПМ у Варшаве (1915-1929), дырэктар ШПМ (1924-1927).

[394] (рус.) « Цёмна. Робіць добрае ўражанне».

[395] (рус.) « Ага! Моцна. У сіневатасці ёсць той самы недахоп, які быў у « Зямлі».

[396] (рус.) « Вы тады хацелі ўзяць занадта рэальна, ёсць матывы, якія нельга так браць. Зараз тут штосьці адбываецца, хтосьці, можа, забіў, уцякае. Вас толькі дэкадэнтам абзавуць».

[397] (рус.) «Ён жа выпусціў цэлую кагорту высокаталенавітых вучняў».

[398] (рус.) «Ёсць у іх недахопы, але ў кожнай ёсць штосьці, што прамаўляе за яе».

[399] Багатыроў Іван Сямёнавіч (нар. у 1864) - рускі жывапісецц вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1894-1895); у 1899 г. атрымаў званне мастака.

[400] Стэлецкі Дзмітрый Сямёнавіч (1875-1947) - рускі жывапісец, графік, скульптар; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1896-1903).

[401] Акунь Эдвард (1872-1945) - жывапісец (краявіды, партрэты, кампазіцыі); вучыўся ў ШПМ у Варшаве, Мюнхене і Парыжы; з 1898 г. знаходзіўся ў Рыме, а з 1921 г. у Варшаве; сябра ТПМ «Sztuka».

[402] Пятровіч Зыгмунт - польскі жывапісец, які жыў у Пецярбургу; у 1891 г. скончыў Пецярбургскую АМ; разам з Ф. Рушчыцам, В. Наленчам і Б. Тамашэвічам удзельнічаў у выставе по льскіх мастакоў з Пецярбу рга ў Варшаве ў 1899 г.

[403] Дзягілеў Сяргей Паўлавіч.

[404] Карціну «Апошні снег» набыў граф Эдвард Рачынскі для галерэі Рачынскіх у Рагаліне, карціну «Хата» набыў Вінцэнт Леманскі.

[405] (фр.) «Адкінутыя».

[406] (рус.) «Старое, так галандцы сто г ацоў таму малявалі. Бог з ім, з гэтым жывапісам».

[407] Несцераў Міхаіл Васільевіч (1862-1942) - рускі жывапісец, акадэмік вучыўся ў маскоўскай Школе малюнку, скульптуры і дойлідства, якую скончыў у 1896 г.; спачатку быў пад уплывам перасоўнікаў; з 1887 г. ствараў пераважна рэпігійныя кампазіцыі; у 1917-1942 гг. вяртаецца да партрэтнага жывапісу.

[408] Боткіна Аляксандра Паўлаўна - дачка Паўла Міхайлавіча Траццякова (памёр у 1898 г.), жонка д-ра Боткіна.

[409] Астравухаў Ілля Сямёнавіч (1858-1929) - рускі жывапісец, пейзажыст, калекцыянер, сябра Таварыства перасоўнікаў, сябра Рады і куратар Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

[410] (рус.) «Рушчыц выставіў «Баладу». Кволенькая патуга на «штосьці», у якой усё некага нагадвае, а коні, якія бягуць, здаецца, маюць па восем ног».

[411] Святаслаўскі Сяргей Іванавіч (1857-1932) - рускі жывапісец, пейзажыст, вучыўся ў маскоўскай Школе малюнку, ску льптуры і дойлі дства, сябра Таварыства перасоўнікаў.

[412] Васняцоў Апалінары Міхайлавіч (1856-1933) - брат Віктара Міхайлавіча, рускі мастак, графік, сцэнограф, акадэмік, сябра Таварыства перасоўнікаў з 1899 г.

[413] Дасекін Мікалай Васільевіч - рускі мастак з Масквы, у 1901-1902 гг. удзельнік выстаў «36» у Маскве з сябрамі суполкі «Мир искусства», сябра Таварыства рускіх мастакоў, якое было заснавана ў 1903 г.

[414] З ліста да бацькі ў Багданаў.

[415] Аляксандра Тэадораўна (Алікс; 1872-1918) - Аліцыя, В. кн. Геская, жонка Мікалая ІІ Марыя Тэадораўна, удава пасля смерці (1894) Аляксандра III.

[416] Таварыства польскіх мастакоў «Sztukа» («Мастацтва» ) заснавана ў Кракаве Т. Аксянтовічам, Я. Хэлмонскім, Я. Мальчэўскім, Я. Мехоферам, А. Пятроўскім у 1897 г.; у наступныя гады «Sztukа» ахапіла амаль усіх выдатных польскіх творцаў прагрэсіўных мастацкіх накірункаў. Задача «Sztuki» - арганізацыя выстаў на высокім мастацкім узроўні.

[417] (рус.) «Вы для нас каштоўны набытак».

[418] Боткін Міхаіл Пятровіч (1839-1914) - рускі жывапісец і калекцыянер; з 1896 г. дырэктар музея Таварыства заахвочвання прыгожых мастацтваў у Пецярбуріу; з 1912 г. ганаровы член Пецярбургскай АМ.

[419] Далькевіч Мечыслаў Міхайлавіч (1861-1942) - жывапісец, малявальшчык, ілюстратар, мастацкі крытык; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1872-1876). У часопісе «Искусство и хужожественная промышленность» (1900, № 18, с. 397) Далькевіч, аналізуючы працы Рушчыца, пацкрэслівае, што «некаторыя яго эцюды занадта спрошчаныя. У выкананай з вялікім тэмпераментам «Баладзе» ёсць штосьці ад уплыву Бёкліна, але дастатюва параўнаць такія карціны мастака, як далікатна намаляваны, поўны настраёвасці «Веснавы вечар» («.Млын») і «Мінулае»... каб зразумець, які крок наперад зрабіў мастак на працягу аднаго толькі года ў межах развіцця свайго арыгіналшага таленту». У той жа час Ставер так характарызуе на старонках часопіса «Санкт-Петербургские Ведомости» творы Вальтэра, Пурвіта, Хімоны, Рушчыца і іншых: «Няма ў іх ніякага зместу, пра якую-небудзь тэхніку няма што і казаць. Тыя творы немагчыма апісаць - перадае іх толькі адно выразнае слова - «мазня». (Паводле артыкула Кіры Мураўёвай « У Пецярбургу - дакумент выставы - Фэрдынанд Рушчыц» , Варшава, 1966, Нацыянальны музей).

[420] Лансерэ Яўген Яўгенавіч (1875-1946) - рускі жывапісец, тэатральны мастак, графік, акадэмік, прафесар; сябра суполкі «Мир искусства».

[421] Пратапопаў Мікалаў Андрэевіч (нар. 1870) - рускі жывапісец; вучыўся ў Пецярбургскай АМ; у 1912 г. атрымаў званне мастака.

[422] Сомаў Канстанцін Андрэевіч (1869-1939) - рускі жывапісец і графік; вучыўся ў Пецярбургскай АМ; сябра суполкі «Мир искусства».

[423] Матэ Васіль Васільеніч (1856-1917) - гравёр; з 1894 г. прафесар Пецярбургскай АМ, загадчык гравёрнай майстэрні.

[424] (рус.) «Дэспатычная моладзь».

[425] Канапніцкая Марыя (1842-1910) з Васілоўскіх - паэтка, навелістка, перакладчыца нямецкай літаратуры.

[426] З нагоды святкавання ў краіне юбілею Г. Сянкевіча.

[427]Хэлмонскі Язэп (1850-1914) - жывапісец, прадстаўнік рамантьннага накірунку; вучыўся ў Малявальнай школе ў В. Герсана; у 1 871-1874 гг. у Мюнхене; пасля знаходжання ў Парыжы (1875-1887) стала пасяліўся ў Куклувцы каля Мазавецкага Градзіска; у 1897 г. быў абраны ганаровым прэзідэнтам ТПМ «Sztuka».

[428] Клінгер Макс (1857-1920) - нямецкі жывапісец (рэлігійны сімвалічны жывапіс), скульптар, графік.

[429] 18/31.05.1900 Рушчыц выехаў з Варшавы ў Кракаў на ўрачыстасці, звязаныія з юбілейнымі святкаваннямі 5 00 -й гадавіны заснавання Ягайлаўскага універсітэта.

[430] Гадэбскі Цыіпрыіян (1835-1909) - унук Цыіпрыіяна-паэта (памёр у 1809); скульптар, аўтар помнікаў Адаму Міцкевічу ў Варшаве (1898) і Каперніку ў Кракаве (1900); прафесар АМ у Пецярбургу (1872-1875); з 1875 г. жыў у Парыжы.

[431] Аксянтовіч Тэадор (1859-1938) - жыівапісец, педагог; аўтар жанравыіх сцэн, партрэтаў, сімвалічныіх карцін; вучыўся ў Мюнхене, ІІарыжы, Лондане; прафесар Кракаўскай АМ (1895-1934); сябра-заснавальнік ТПМ «Sztuka».

[432] Тэтмайер Уладзімір (1862-1923) - сводны брат Казіміра, жыівапісец, графік; партрэты, гравюры, каляровыія жанравыія сцэныі прадстаўнік «Маладой Польшчы»; вучыіўся ў АПМ ў Вене (1882), пасля ў Кракаве, Мюнхене, Парыжы; ся5ра ТПМ «Sztuka».

[433] Станіслаўскі Ян (1860-1907) - жыівапісец, пейзажыст; скончыіў матэматыічны факультэт Варшаўскага універсітэта; вучань Варшаўскай малявальнай студыі, а таксама ШПМ; з 1897 г. вучыўся ў Парыжы; прафесар краявіду Кракаўскай АПМ, адзін з заснавальнікаў у 1897 г. ТПМ «Sztuka» і яго кіраўнік.

[434] Вайноўская Паўліна (184 8-1921) - артыстка; у 1872-1901 выступала ў Кракаве; у 1906 г. пакінула сцэну.

[435] Выстава твораў мастацтва ў Сукеніцах у Кракаве, прымеркаваная да юбілейных урачыстасцяў святкавання 500-годдзя Кракаўскага універсітэта.

[436] Сакалоўскі Мар'ян (1839-1911) - мастацтвазнаўца, дырэктар музея Чартарыйскіх у Кракаве; прафесар Ягайлаўскага універсітэта.

[437] Рачынскі Эдвард Аляксандр, граф (1847-1926) - аматар мастацтва; стваральнік галерэі жывапісу ў Рагаліне; шматгадовы прэзідэнт Таварысгва сяброў прыгожых мастацтваў у Кракаве (з 1894).

[438] Выспянскі Станіслаў (1869-1907) - драматург, паэт, жывапісец, графік; з 1887 г. вучыўся ў Кракаўскай ШПМ, а ў 1891-1894 гг. у «Асаdémie des Beaux Arts» і «Асаdémie Соlаrossi» ў Парыжы; сябра-засуавальнік ТПМ «Sztuka» і Таварыства «Польскае прыкладное мастацтва»; з 1902 г. узнанальваў катздру рэпігійнага жывапісу ў Кракаўскай ШПМ.

[439] Буйка Баляслаў (нар. 1878 у Вільні) - жывапісец (алайны жывапіс і акварэль, малюнак) ; вучыўся ў Кракаўскай ШПМ (1896-1902); у 1902 г. прыняты ў Парыжскую школу прыгожых мастацтваў, асеў на сталае месца жыхарства ў Парыжы.

[440] Станіслаўская Яніна (пам. 1909 г. у Кіеве) - жонка мастака Яна Станіслаўскага.

[441]Парэнскі Станіслаў (1843-1913) - лекар-тэрапеўт, прафесар Ягайлаўскага універсітэта, грамадскі дзеяч, мецэнат, Парэнская Эліза (дзявочае прозвінна Мюклейсен; 1857-1918) - жонка Станіслава.

[442] Праграма на 07.06 складалася з набажэнства ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, працэсіі да акадэмічнага касцёла св. Ганны, дзе менавіта адбывалася юбілейная ўрачыстасць, потым адкрыццё помніка Каперніку на дзядзінцы Ягайлаўскай бібліяэкі, а вечарам у тэатры - араторыя Уладзіслава Жэленскага «Gloria tibi Аіта Маtег» і «Выправа паспоў» Яна Каханоўскага.

[443] Парэнская Марыля (1884-1944) - дачка Станіслава, жонка прафесара-педыятра Яна Р ачынскага, а пасля жонка Яна Грэка, прафесара Львоўскага у ніверсітэта.

[444] Парэнская Зоф'я (1886-1956) - дачка Станіслава, жонка Т. Боя-Жаленскага.

[445] Парэнская Эліза (Ліза) - дачка Элізы і Станіслава, жонка Эдварда Ляшчынскага.

[446] Вычулкоўскі Леон (1852-1936) - жывапісец, графік (краявіды, нацюрморты); вучыўся ў Варшаўскім малявальным класе В. Герсана, у Мюнхене (1875-18 77) і ў Кракаве (1885­1911); сябра ТПМ «Sztuka».

[447] Лэпкоўскі Вінцэнт Яцак (18 66-1935) - стаматолаг, прафесар Ягайлаўскага універсітэта, загадчык першай у Польшчы стаматалагічнай катэдры (1904).

[448] Роснер Аляксандр (1867-1930) - доктар медыцынскіх навук; з 1907 г. прафесар Ягайлаўскага універсітэта, дырэктар гінекалагічнай кпінікі Ягайлаўскага універсітэта ў Кракаве.

[449] (фр.) «Пахвала».

[450] Лютаслаўская Сафія (Сафія Цазанова; 1861-1958) - паэтка, раманістка, журналістка, першая жонка Вінцэнта Лютаслаўскага; па нацыянальнасці гішпанка.

[451] Капера Фелікс (1871-1952) - мастацтвазнаўца, дырэктар Нацыяналннага музея ў Кракаве (1901-1908), прафесар Ягайлаўскага універсітэта з 1910 г.

[452] Сарнецкі Зынмунт (1837-1929) - літаратар, аўтар камедыш, журналіст; рэдагаваў у Варшаве «Echo» (1877-1882), у Кракаве «Świat» (1888-1894).

[453] Стахевіч Пётр (1858-1938) - жыівапісец, малявальшчыік (краявіды, галовы жанчыш, рэлігійныія сцэны); вучыіўся жыівапісу ў Кракаве і Мюнхене; з 1886 г. сталы жыіхар Кракава; шматгадовыі прэздэнт Таварыства сяброў прыножыіх мастацтваў.

[454] (ням.). «Аўтапартрэт са смерцю, якая іграе на скрыпцы».

[455] (ням.). «Хата».

[456] Сеганціні Джавані (1858-1899) - італьянскі жыівапісец; аўтар краявідаў, жанравыіх сцэн, сімвалічных карцін.

[457] Марэс Ганс фон (1837-1887) - нямецкі жывапісец; прадстаўнік ідэалістыннага жыівапісу разам з Бёклінам, Феербахам.

[458] «Kraj» (Пецярбург), 1900 г., № 22, 2/15 чэрвеня.

[459] Брахт Яўген (Фэлікс Праспер) (1842-1921) - нямецкі жыівапісец, належаў да прадстаўнікоў позненямецкага імпрэсіянізму; прафесар Акадэміі прыножыіх мастацтваў у Дрэздане.

[460] Ёганна (прозвішча ўдакладніць не ўдалося) - датчанка, стрыечная сястра Ф. Рушчыіца па жаночай лініі.

[461] Патоцкі Антоні (1867-1939) - літаратурашаўца і мастацтвашаўца; даследаваў гісторыю польскай і французскай літаратур, шмат гадоў пражыў у Парыжы.

[462] (фр.) « Сучасная Польшча».

[463] (фр.) «Ах, сваяк, ці гэта праўда, ці сапраўды гэта для мяне, тваёй сваячніцы, такой беднай-беднай, нічога не вартай, ці сапраўды мне, Ёганне, падарыў усё гэта?»

[464] Блас Артур - музыкант з Людвігшафэна каля Манхейма (Нямеччына), сын Анеліны Блас (пам. 1903, дзявочае прозвішча Кох), сваяк Ф. Рушчыца па матчынай лініі.

[465] (ням.) «Не, паколькі яны пустыя».

[466] Мантвіл Язэп (1850-1911) - грамадскі дзеяч у Вільні, філантроп, заснавальнік гзв. Мантвілаўскай фундацыі танных кватэр, касы пазык сялянам і г. д.; у 1906 г. ініцыятар арганізацыі Музычнага таварыства «Лютня» ў Вільні; член III Дзяржаўнай думы; дырэктар Віленскага Земскага банка, сузаснавальнік Таварыства сяброў навук у Вільні (1907).

[467] На інаўгурацыйную выставу з нагоды адкрыцця 15 снежня (н. с.) 1900 г. новага будышку Таварыства заахвочвання прыножыіх мастацтваў на плошчы Малахоўскага ў Варшаве.

[468] «Старое гняздо» - першапачатковая назва карціны, пазней - «Пустка».

[469] «Kraju» 1900, № 43, 27.10/9.11 - «З чужых краёў» (пра польскае мастацтва). Вытрымкі з артыкула ў чэшскім штомесячніку «Slovansky Przehlad», прысвечанага польскім маладым жывапісцам, якія выйшлі з Пецярбургскай АМ.

[470] Размова пра выставу «Мир искусства», якая адчынілася ў Пецярбургу 10 студзеня 1901 г.

[471] «Kurier Warszawski» № 312 за 1900 г. (ад 27.10/10.11). Вытрымка з аргыкула «З мастацкіх салонаў» (пра новы салон Крывульта).

[472] Сzesław Jankowski, «Роwiat Oszmianski». Тот IV, s. 2.

[473] Маецца на ўвазе даследванне Станіслава Віткевіча «Juliusz Kossak» (1900). Косак Юліюш (1824-1899) - жывапісец, акварэліст, ілюстратар.

[474] У снежні 1900 г. Рушныц знаходзіўся ў Варшаве, дзе 15 снежня (н. с.) адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынку «Захэнть» (ТЗПМ) на плошчы Малахаўскага, спалучанае з інаўгурацыйнай выставай, на якой мастак выставіў «Баладу». 22 снежня (н. с.) 1900 г. быў « Дзень Сянкевіча», урачыста адсвяткаваны ў Варшаве з нагоды юбілею пісьменніцкай працы. Рушчыц прымаў удзел у святкаваннях, прысутнічаў на набажэнстве ў касцёле Святога Крыжа, а таксама на ўрачыстасцях у Ратушы і Купецкай зборні. Святую Імшу цэлебраваў прэзідэнт юбілейнага камітэта ксёндз біскуп Казімір Рушкевіч, якому асістэнтавала 14 клерыкаў з Мітрапаліта!ьнай семінарыі. Сама юбілейная ўрачыстасць праходзіла ў перапоўненай публікай зале Рагуны. Пасля спеву хора «Лютня» з 260 чалавек песні «Верце, рыцары», напісанай Пятром Машынскім на словы Генрыка Сянкевіча, да юбіляра звярнуўся біскуп К. Рушкевіч, а таксама перадаў яму папку з актам на набыццё зямельнай маёмасці Облэнгорка. Чатыры кнігі з аўтографамі ахвярадаўцаў Облэнгоркі юбіляру ўручылі чатыры дзяўчынкі ў белых строях. Ён таксама атрымаў шмат падарункаў і віншаванняў (між іншым, ад палякаў, якія жывуць у Вільні). Пасля прамовы Генрыка Сянкевіча ўрачысгасць закончыў хор «Лютня » спевам «Рыцарскай песні» Станіслава Манюшкі. Увечары ў Вялікім тэатры прайшзў спектакль, які складаўся з жывых карцін і інсцэніраванага жарта «Сват Заглоба». « Дзень Сянкевіча» скончыўся прыёмам у Купецкай зборні.

[475] Выстава «Мир искусства» была адкрыта ў Пецярбургу 10.01.1901.

[476] Праз пасярэдніцтва спадарыні Валоўскай (напэўна, дачкі Уладзіслава Валоўскага) Г. Сянкевіч дамаўляўся аб набыцці «Балады» Рушчыца; Валоўскі Уладзіслаў (1850-1912) - журналіст, пасля 1890 г. супрацоўнік ТЗПМ у Варшаве, пасярэднік між набыўцамі і мастакамі, якія там выстаўляліся; у 1906-1912 гг. уладальнік мастацкага салона ў Варшаве, т. зв. «Салон Валоўскага».

[477] У міжваенны перыяд і пад час II Сусветнай вайны «Балада» знаходзілася ў кватэры

[478] (фр.) «Бамонд».

[479] (рус.) « Штосьці такое чужое, што нас мала кранае».

[480] «Веснавы подых» - карціна прададзена Люксембургскаму му зею на выставе польскага мастацтва ў Парыжы ў 1912 г.

[481] Наваліс (сапр. Фрыдрых Леаголвд фон Гардэнберг) (1772-1801) - нямецкі паэт і філосаф ранняга рамантызму.

[482] Каталог V выставы польскіх мастакоў «Sztuka» (Кракаў, май 1901). На гэтай выставе экспанаваліся таксама працы Рушчыца «З берагоўВілейкі», «Плынь», а таксама эцюды І-XI.

[483] Аснык Адам (псеўд. «Е1...у»; 1838-1897) - паэт, драматург.

[484] Гурскі Канстанцін Мар'ян (1862-1909) - мастацтвазнаўца, паэт, літаратурны і мастацкі крытык, бібліятэкар Польскай бібліятэкі ў Парыжы; у 1891 г. запрошаны Я. Матэйкам выкладаць гісторыю мастацтва ў Кракаўскай АПМ.

[485] Барчэўскі Пробус Пётр Уладзімір (1833-1884) - землеўласнік з Падолля; прызначыў Польскай акадэміі навук у Кракаве 50000 гулідэнаў як фонд для ўзнагарод за гістарычныя і мастацкія працы.

[486] Карціна, на якой намаляваны заснежаныя руіны Крэўскага замка з частковым адлюстраваннем замка ў вадзе, звычайна выступае пад назвай «Руіны». Карціна загінула ў I Сусветную вайну; назву «Мінулае» носіць іншая карціна Рушчыца, намаляваная ў 1902-1903 гг. з матывам драўлянага палаца Слушкаў у Вільні.

[487] (ням.) « Класічнае мастацтва».

[488] «Kraj» № 21 1901 г. - дад. « Жыццё і мастацтва» (Пецярбург, 25 мая/7 чэрвеня 1901 г.): « 30 траўня (1901 г.) адбылося штогадовае грамадскае паседжанне Акадэміі. Надышзў момант справаздачы аб прысуджэнні ўзнагарод з фундацыі вечнай намяці Пробуса Барчэўскага. [...] Узнагароду за найлепшы жывапісны твор атрымаў Станіслаў Выспянскі. Пры матывацыі адзначана, што працы трох мастакоў перш за ўсё выклікалі зацікаўленасць:

«Уваскрашэнне» Яцака Мальчэўскага;

«Краявіды» ФэрдынандаРушчыца

Кардон для вітража С. Выспянскага з выявай Казіміра Вялікага.

Выказваючы самае вышэйшае прызнанне Мальчэўскаму, Акадэмія яго абмінула, таму што ён ужо атрымау гэтую ўзнагароду y 1898 г. за «Зачараванае кола».

Краявіды Рушчыца былі «здарэннем на выставе і паказалі нашай грамадскасці і людзям, якія цікавяцца мастацтвам, новы, свежы, невядомы дагэтуль і з кожнага пункгу гледжання незвычайны талент («Руіны замка», «Балада», «Над вадаспадам»)».

Пра Выспянскага справаздача Акадэміі выглядала наступным чынам: «Аднак, няма сумнення, з агульнай пазіцыі кардон спадара Выспянскага з'яўляецда нашмат вышэйшага і магутнейшага ўзроўню. Дзейнасць гэтага мастака на фоне нашага сучаснага мастацтва з'яўляецца поўным выключэннем. [...]

Калі краявіды спадара Рушныца адрозніваліся ад апошняй нашай мастацкай і жывапіснай прадукцыі, то кардоны сп. Выснянскага, менавіта кардон «Казімір Вялікі», лунае над ёй тонам, якога мы з часоў Матэйкі не чулі. Улічіўшы ўсё гэта, і з погляду, што за сп. Выспянскім ужо доўгае і плённае мастацкае мінулае, а талент сп. Рушныца паўстаў толькі зараз, Камітэт вырашыў перадаць вышэйадзначаныя «Краявіды» сп. Фэрдынанда Рушчыца на конкурс наступнага года, а ўзнагароду імя Барчэўскага за найпепшы жывапісны твор 1900 г. прызначыць сп. Станіславу Выспянскаму за кардон «Казімір Вялікі».

[489] Карціна ў міжваенны час быіа ўласнасцю Сената РП і знаходзілася ў будынку на вул. Вялікай у Варшаве. Загінула падчас II Су светнай вайны.

[490] Дзень імянін сястры мастака Ганны Корф.

[491] Інжынеры вызначалі трасу запраектаванай лініі чыгункі Ліда-Маладзечна, якая праходзіла праз землі, што належалі Багданаву і Вайгянам.

[492] Карціна «У свет» зараз знаходзіцца ў Львоўскай мастацкай галерэі.

[493] Ваўжынецкі Мар'ян (1863-1943) - жывапісец, малявальшчык, ілюстратар; ілюстраваў «Сhimeгy», «Туgodnik Ilustrowany», «Świat», «Wędrowca»; вучыўся ў малявальнай студыі ў В. Герсана ў Варшаве, пасля ў Кракаўскай ШПМ у Цынка і Матэйкі.

[494] Карціны прызначаліся на VI выставу «Sztuki» ў Кракаве (23.12-31.1901): «Вечар - Вілейка», «Пустка», «Мост узімку».

[495] Стажэўскі Рудольф (1870-1920) - журналіст, рэдактар «Сzasu» ў Кракаве (з 1901 г. галоўны рэдактар).

[496] Лашчка Канстанцін (1865-1956) - скульптар, педагог; вучыўся ў Парыжы ў Акадэміі Юліяна (1890-1896) і ў Есоіе Найопаіе des Веайх Ârts (1892-1896); з 1900 г. прафесар Кракаўскай АПМ; рэктар АПМ (1911-1912 гг. і 1929-1931 гг.); сябра Таварыства «Sztuka» (з 1897 г.); бюст Фэрдынанда Рушчыца, выкананы К. Лашчкам, знаходзіўся ў Багданаве да 1939 г., загінуў у час II Сусветнай вайны.

[497] «Żyсіe» - двухтыднёвы ілюстраваны часопіс, прысвечаны літаратуры і мастацтву, выходзіў у Кракаве ў 1897-1900 гадах.

[498] Новак Юліян (1865-1946) - бактэрыёпаг, палітык, грамадскі дзеяч; з 1899 г. праф. Ягайлаўскага уывергітэта, загадчык катэдры ветэрынарыі на лекарскім факультэце; з 1921 г. рэктар Ягайлаўскага універсітэта; у 1922 г. прэм'ер РП, сенатар РП у 1922-1927 гг.

[499] Мехофер Язэп (1869-1946) - жывапісец (партрэты, краявіды, вітражы, паліхромія), графік, педашг; вучыўся ў Кракаве, Вене і ў Парыжы; сябра венскай Сецэсіі, Гагенбунду; сябра Таварыства «Sztuka»; прафесар Кракаўскай АПМ.

[500] «Млын узімку» - карціна да II Сусветнай вайны зяўлялася ўласнасцю эрц-герцага Карла Альбрэхта Габсбурга і знаходзілася ў ягоо замку ў Жыўцу.

[501] «Кraj» (№ 5 1901 ад 21.12). У артыкуле «У салоне «Sztyki» Interim між іншым піша: «Ужо некалькі тыдняў у вялікай зале кракаўскага Нацыянальнага музея размясцілася і прыцягвае гледачоў выстава. [...] На выставе шмат краявідаў першакласнай прыгажосці. Станіслаўскі, Рушчыц, Фалат, нават Вычулкоўскі...Кожны іншы, кожны сам па сабе, усе незвычайныя. Немагчыма нават уявіць большага кантрасту, чым той, які паўстае паміж Станіслаўскім і Рушныцам. Першы - лёгкі, паэтычны, з нечуванай чароўнасцю. Яго кветкі пахнуць, у ягоным стэпе губляецца позірк, гэгыя маленькія мініяцюрныя карцінкі даюць казачна прасторную далячынь і мора святла. «Таполі каля сажалкі» - шэдэўр, тут скрозь рэальнасць, убачаная праз прызму рафінаванага мастака, які вельмі любіць сціранне кантрастаў, далікатныя, гарманічныя, прыглушаныя таны.

Рушчыц іншы. Увасабленне сілы. Яго каляровыя плямы не раз выклікаюць боль, ягоная зямля ўзараная такімі глыбокімі барознамі, што ажно крычыць. Яго малюнак часта цвёрды, рэзкі. «Мост» адразаецца карычневым ценем ад асляпляльна белага снегу такім вострым кантрастам, што ў першую хвіліну здаецца непраўдападобным. Ягоны «Ураджай» - гэта оргія, перапоўненая садавінай, насычанай сонцам, якая брызгае сокам. Як далікатна намаляваны таполі Станіслаўскага, што калыхаюцца над вадой, а таксама іх адлюстраванне ў вадзе, як востра выкідвае свае галінкі над «Ручаём» Рушчыц, як цудоўна і з якой сілай раскладае сваё святло... Кожны з іх выдатны, кожны з іх непаўторны».

[502] Карціна «Эмігранты» цяпер знаходзіцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі ў Вільні.

[503] Мілеўскі Баляслаў - лекар, уладальнік фальварка Мальвінаў па суседству з Багданавам, які прадаў Эдварду Рупныцу ў 1908 г.

[504]Бянюны - маёнтак у Гальшанскай гміне Ашмянскага павету на адлегласці 6 км ад Багданава; з 1812 да II Сусветнай вайны ўласнасць Карчэўскіх.

[505] Джарджоне (каля 1476-1510) - італьянскі мастак, прадстаўнік венецыянскай школы эпохі Рэнесансу.

[506] Гаворка пра Язэпа Карчэўскага (1781-1850) - юрыста, адваката ў Ашмянах і Вільні; у 1812 г. ён набыў маёнтак Бянюны ў Ашмянскім павеце, дзе сабраў каштоўны кнігазбор, які налічваў некалькі тысяч тамоў, быў адным з заснавальнікаў і сакратаром Таварыства шубраўцаў у Вільні (забароненае царскімі ўладамі ў 1822 г.); аўтар рукапісных дзённікаў, якія захаваліся да сённяшняга часу; меў сына Юліяна (1806-1833) - жывапісца, які вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Я. Рустэма і пасля працягваў вучобу ў Парыжы, Лзндане і Гталіі. Памёр у Рыме.

[507] Карціна «Мінулае» з матывам былога палаца Слушкаў у Вільні падаравана ў 1919 г. С. Дзявульскім Універсітэту імя Стафана Баторыя. Цяпер яна знаходзіцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі ў Вільні.

[508] «Заходняерэха» - Парыж, 14 лютага, «Kгаj» № 6, 1902 (Пецярбург, 8/20 лютага).

[509] «Дзённік» Ф. Рушныца з перыяду ад паловы лютага да паловы траўня 1902 г. загінуў у час I Сусветнай вайны, а свае запісы з канца траўня і чэрвеня таго года мастак абмежаваў толькі аднымі кароткімі занатоўкамі.

У чэрвені 1902 г. Ф. Рушчыц атрымлівае ўзнагароду Акадэміі навук з фонда Пробуса Барчэўскага за краявід «Веснавая плынь». У матывацыі рашэння конкурснай камісіі тлумачыцца, якія творы браліся пад уваг у. « Што да жывапіснай узнагароды, камісія адпаведна з палажэннем магла разглядаць толькі творы, выстаўленыя на кракаўскай выставе Таварыства прыгожых мастацтваў у 1901 г. З таго набытку найбольш сур'ёзна вылучыліся карціны Уладзіміра Тэтмайера, Войцеха Вейса, Яцака Мальчэўскага, Леона Вычулкоўскага і Фэрдынанда Рушчыца.

Камітэт, выбіраючы сярод прац мастакоў, прыйшоў да высновы, што акрамя бясспрэчнай каштоўнасці, якой вызначыліся іх працы, творчасць сп. Мальчэўскага, Вычулкоўскага і Рушчыца адыграла выдатную і ўзнёслую ролю, што спрэчка аб прызначэнні ўзнагароды ў конкурсе Барчэўскага магла б весціся толькі сярод трох мастакоў. Пасля, улічыўшы, што сп. Яцак Мальчэўскі, значэнне якога для польскага мастацтва мае першачарговую каштоўнасць, ужо два разы быў лаўрэатам Акадэміі, камітэт абмежаваў спаборніцтва паміж сп. Вычулкоўскім і сп. Рушчыцам і, нарэшце, улічыўшы, што працы Рушчыца былі ўжо перанесены на разгляд з мінулага года, прапанаваў на акадэмічную ўзнагароду «Веснавую плынь» сп. Рушчыца». «Туgodnik ilustowany» № 25, 1902 (Варшава, ад 21/8 чэрвеня).

Карціна звычайна называецца «Лясны ручай». У 1902 г. закуплена для калекцыі Варшаўскага ТЗПМ. Цяпер уласнасць Нацыянальнага музея ў Варшаве.

[510] Ягмін Ян Максімільянавіч (? - пасля 1919) - уладальнік маёнтка Гальшаны ў Ашмянскім павеце, з часткова разбураным Сапежынскім замкам; з 1888 г. маршалак ашмянскай шляхты па прызначэнню; жонка з Гарбанёвых.

[511] Гальшаны - у міжваенныя часы мястэчка Ашмянскага павета, сядзіба гміны, каля рынка - касцёл з 1618 г., фундаваны Паўлам Сапегам; на ўскрайку горада былі руіны Сапежынскага замка (канец XVI - пач. XVII ст.), а таксама гаспадарчыя будынкі маёнтка Гальшаны, якія з 1888 па 1939 гг. з'яўляліся ўласнасцю Ягмінаў; цяпер Ашмянскі р-н.

[512] Архестрыён - папулярны ў канцы XIX ст. механічны музычны інструмент, накшталт музычнай шкатулкі, які складаўся з вагаваг а механізму, што рухаў кругавы вал, сістэму струн і малаточкаў.

[513] Хоніт - інжынер чыгункі. У 1902-1903 гг. будаваў чыгуначную лінію Ліда-Маладзечна, якая праходзіла праз Багданаў.

[514] «Хмара» цяпер уласнасць Нацыянальнага музея ў Варшаве.

[515] Выстава ТСПМ у Львове адчынілася 01.10.1902 г.

[516] Захарэўскі Часлаў - перад I Сусветнай вайной кіраўнік маёнтка Вішнева ў даўнейшым Ашмянскім павеце, які належыў гр. Буцянёву-Храптовічу.

[517] На выставе «Мйр йскусства»ў Маскве ў 1902 г. Рушчыц выставіў «Плынь», «Пустку», «Май», «Маёнтачак».

[518] «Туgodnik Illustrowany», 1903, Варшава, ад 18/3 студзеня.

[519] Ярашынскі Тадэвуш (1863-1917) - драматург, празаік, мастацкі крытык, малявальшчык; ілюстрацыі ў часопісах «Туgodnik Illustrowany», «Swiat», «Wędrowiec», кніжныя ілюстрацыі.

[520] 4 студзеня 1903 г. у Варшаўскай «Захэнце» адчыніўся I Акружны салон польскіх мастакоў з Варшавы, Кракава і Львова, арганізаваны Таварыствам польскіх мастакоў. На выставе былі таксама паказаны тры карціны Рушчыца: «Хмарка», «Эмігранты» і «Сад».

Т. Ярашынскі, занатоўваючы свае ўражанні ад выставы, так кажа пра «Хмарку»1. « ...Сапраўды, цяжка зразумець, што хацеў вядомы мастак выказаць гэтым творам, паколькі ён кампазіцыйна нецікавы, непрыемны ў абрысах, нецікавы спалучэннем каляровых плям і не захапляе настроем, аднак прадстаўляе круглую, белую і цяжкую хмару на фонецёмна-сіняга неба і цёмнай, чубатай, нібы нейкая скала, масы, якая ўкараноўвае зялёнае ўзвышша. Праўда, два іншыя творы, і асабліва цудоўны, поўны сілы і глыбокага пачуцця, шэры, цяжкі, з сумнай восеньскай прыродай і трагічнай сітуацыяй, пад назвай «Эмігранты», акупляе недавыказанасць першага і пацвярджае славу, якую сп. Рушчыц сярод нашага грамадства заслужыў».

[521] Запіскі мастака з 29 студзеня (с. с.). па 21 лістапада (с. с.) 1903 г. не захаваліся.

[522] Выстава 71 карціны Яцака Мальчэўскага адчынілася ў Варшаўскім ТЗПМ 20.09.1903 г.

[523] У 1902 г. кола фундатараў музея Таварыства заахвочвання прыгожых мастацтваў купіла ў мастака яго карціну «Лясны ручай».

[524] У 1902 г. з'явілася ідэя стварэння на грамадскія сродкі вышэйшай мастацкай школы ў Варшаве. Па ініцыягыве Казіміра Стаброўскага ствараецца камітэт новай вучэльні, у які акрамя Стаброў'скага ўвайшлі Маўрыцый Замоўскі, Адам Красінскі і Тэадор Дунін. Праект Статута школы чацверджаны 12.09.1902 г. У красавіку 1903 г. для фінансавага забеспячэння школы з добраахвотных ахвяраванняў грамадскасці сабралі 45 тысяч рублёў. Старшынёй камітэту стаў Маўрыцый Замоўскі. 25 лютага 1904 г. міністр Iмператарскага двара прызнаныў дырэктарам Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве Казіміра Стаброўскага, а прафесарамі Ф. Рушчыца, К. Ціхага і К. Дунікоўскага.

Замоўскі Маўрыцый - граф, ардынат. З 07.04.1903 г. старшыня Апякунчага камітэта ШПМ у Варшаве.

Красінскі Адам (1870-1908) - граф, рэдактар, пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч; адзін з ініцыятараў стварэння Варшаўскай ШПМ; сябра Апякунчага камітэта ШПМ, арганізаванага ў 1903 г.

Дунін Тэадор (1854-190 9) - лекар і грамадскі дзеяч; загадчык аддзела венерычных захворванняў у шпіталі Дзіцяці Езуса ў Варшаве (1880-1909); адзін з заснавальнікаў ШПМ у Варшаве (1903-1904); сябра Апякунчага камітэта ШПМ.

Ціхі Караль (1871-1939) - жывапісец, вітражыст, кераміст, аўтар партрэтаў, краявідаў, габеленаў, вучыўся ў Кракаве, Мюнхене, Парыжы; прафесар жывапісу ў ШПМ і АПМ у Варшаве (1904-1939); сузаснавальнік Таварыства польскага прыкіаднога мастацтва «Ładu».

Дунікоўскі Ксаверы (1875-1964) - скульптар і жывапісец; вучыўся ў Кракаўскай ШПМ (1896-1894), у Iталіі і Парыжы; прафесар скульптуры ў Варшаўскай ШПМ (190-1910), прафесар АПМ у Кракаве (1923).

[525] VII выстава ТПМ «Sztuka» - Кракаў (14.11.-31.12.1903), на якой Рушчыц выставіў 14 прац, у тым ліку «Стары дом», «Дажынкі», «Вясковая сядзіба».

[526] Ясенскі Фэлікс (Маnggha) (1861-1929) - ка!екіцыянер твзраў мастацтва, мастацкі крытык; публіцыст, выдаў кніжку «Маnggha», што па-японску азначае «розныя эскізы»; калекцыянер японскага мастацтва; сваю калекцыю твораў мастацтва перадаў Нацыянальнаму музею ў Кракаве.

[527] Флюрафорт - графічная тэхніка, траўленне флюоравадароднай кіслатой малюнка, выкананага на пакрытым воскам шкле, з накладаннем фарбы і адцісканнем на паперы.

[528] Разенблюм Леон (1883-1942 ці 1943 у Асвенцыме) - жывапісец; вучыўся ў Кракаўскай ШПМ (1898-1905).

[529] Філіпкевіч Стафан (1879-1944) - жывапісец, аўтар краявідаў, нацюрмортаў; вучыўся ў Кракаўскай ШПМ (1900-1908); вучань Я. Станіслаўскага; прафесар АПМ у Кракаве.

[530] Фрыч Караль Язэп (1877-1963) - жывапісец, сцэнограф, рэжысёр, мастацтвазнаўца, вучыўся ў Кракаўскай ШПМ(18 98-1902), Вене, Лондане і Парыжы; прафесар Кракаўскай ШПМ; сцэнограф і рэжысёр тэтраў Варшавы і Кракава, адзін з заснавальнікаў кабарэ «Зялёны балонік».

[531] Кучборскі Станіслаў (1881-1911) - пляменнік А. Гярымскага, жывапісец, малявальшчык, карыкагyрысг; вучыўся ў Кракаўскай ШПМ (1901-1907); вучань Я. Станіслаўскага.

[532] Сасноўскі Язэп (1863-1933) - артыст, спявак, рэжысёр, сцэнограф шматлікіх твораў Выспянскага, які для яго напісаў ролю Баляслава Смелага.

[533] Хірашыге Утагава (1797-1858) - японскі жывапісец, ствараиьнік дрэварытаў (серыя краявідаў «Пяцьдзесят тры стады дарогі Цюкайдо»)

[534] Рэмбрант, сапр. Харменс ван Рэйн (1609-1669) - галандскі жывапісец і графік.

[535] Русо Тэадор (1812-1867) - французскі жывапісец і графік, пейзажыст; ініцыятар стварэння групы «Барбізонцаў».

[536] Гаворка пра будучыя выставы «Sztuki» ў Львове і Дзюселідорфе. Выстава ў Львове адкрылася ў памяшканні ТЗПМ у 1904 г., а пасля ў тым жа годзе яе адаслалі ў ЗША на Сусветную выставу; у 1904 г. «Sztukn» арганізавала таксама польскі аддзел на міжнароднай выставе ў Дзюсельдорфе.

[537] Прэво Эжэн Марсель (нар. 1862) - французскі пісьменнік; з 1910 г. член Акадэміі.

[538] Лютаслаўскі Вінцэнт (1863-1954) - філосаф, педагог; вучыўся ў Рыжскім палітэхнічным інстытуце і Дэрпцкім універсітэце; з 1919 г. прафесар філасофіі УСБ у Вільні.

[539] Пушэ-Пюжэ Людвік (1977-1942) - доктар філасофіі, скульптар, крытыкі мастацтвазнаўца; вучыўся ў Кракаўскай ШПМ (1895-1897); сябра ТПМ «Sztuka» (з 1908 г.); сябра і сузаснавальнік суполкі «Польскае прытадноемастацтва».

[540] Эстрэйхер Станіслаў (1869-1939) - гісторык права, бібліёграф, публіцыст, прафесар; рэктар Ягайлаўскага універсітэта; памёр 28.12.1939 г. у канцэнтрацыйным лагеры Араніенбургу.

[541] Эстрэйхер Тадэвуш (1871-1952) - брат Станіслава; доктар філасофскіх навук, хімік; у 1906-1912 гг. прафесар катэдры неарганічнай хіміі Фрыбургскага універсітэта, з 1919-1947 гг. прафесар Ягайлаўскага універсітэта ў Кракаве.

[542] Камедыя Аляксандра Фрэдра, створаная ў 1818 г.

[543] Драма С. Выспянскага (1903).

[544] Дзень нараджэння мастака.

[545] Карціна «Зімовая казка» цяпер уласнасць Нацыянальнага музея ў Кракаве.

[546] (рус.) «Ад I. Станіслаўскага я маю звесткі пра Вашу дзейнасць, на жаль, зараз мала даступную для Вашых рускіх прыхільнікаў».

[547] Урубель Міхаіл Аляксандравіч (1856-191 0) - рускі жывапісец, сцэнограф, графік; вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1880-1884); сябра групы «Мир искусства».

[548] Цёрнер Вільям (1775-1851) - англійскі жывапісец, графік, пейзажыст; папярэднік імпрэсіянізму.

[549] Карчэўскі Генрык (1869-1943) - унук Язэпа, апошні ўладальнік Бянюнаў у Ашмянскім павеце; арыштаваны ў 1940 г., разбіты паралічом па дарозе ў Сібір; памёр 11 красавіка 1943 годаў Слуцкім доме састарэлых каля Менска-Літоўскага.

[550] Карчэўскі Генрык (пам. у 30-гадовым узросце) - доктар медыцыны; сын юрыста Язэпа, які памёр у 1850 г., брат жывапісца Юліяна, які памёр у Рыме ў 1833 г.

[551] Судовыя загады, якімі крэдыторам вызначаліся землі ў памеры запазычанага даўжніком, не здольным да выплаты.

[552] Багданаўская бібліятэка, якая ў 1938 г. налічвала некалькі тысяч тамоў (з 2 тысячамі кніг са збору Язэпа Карчэўскага), на мяжы 1939-1940 гг. была вывезена савецкімі ўладамі на ўсход. Спосаб транспарціроўкі кніг і архіва не гарантаваў іх захаванне ад канчатковага знішчэння.

[553] (ням.) «Зімовыя чары».

[554] Порт-Артур - цяпер Люшун, горад у Кітаі на Жоўтым моры; ваенны горх у 1898 г. узяты ў арэнду Расіяй на 25 гадоў, і ў 1904-05 акупаваны японцамі; у 1945-1955 пад агульным савецка-кітайскім кірраўніцтвам; у 1955 г. перададзены КНР.

[555] Кандыдаты на пасады прафесараў у Варшаўскую ШПМ.

[556] Аповесць Густава Фрэнсана.

[557] (фр.) « Добрыя дзеці».

[558] (фр.) « Марская бітва пад Бантры» (1689) .

[559] Бітва пад Ноgue ў бухце праліва Ла-Манш. Пераможная бітва англічан і галандцаў у 1692 г. над французскім флотам маршала Таўрвіля.

[560] Першая назва карціны «Nec mergitur».

[561] Запраектаваныя дзве вокладкі рэалізаваліся.

[562] Морыс Вільям (1834-1896) - англійскі паэт і раманіст, архітэктар, жывалісец, дэкаратар, малявальшчык; адзін з папярзднікаў мадэрнізму; праектаваў тканіны, шпалеры, мэблю, шкло; займаўся кніжнай графікай; выдаў шэраг бібліяфільскіх прац.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX