Вярнуцца: Аўдыеархіў Галіны Жарко

Грамадскае абмеркаванне рэканструкцыі старога Мінску


Аўтар: Жарко Галіна,
Дадана: 29-10-2011,
Крыніца: pawet.net.



Дыктар: -- Працягваем перадачу. Тэма, якой мы прысвяцілі наступныя некалькі хвілін нашага эфірнага часу, тычыцца лёсу старажытнай часткі Мінска. Пры мікрафоне Галіна Жарко.

Карэспандэнт: -- У палацы Белсаўпрофа днямі адбылося грамадскае абмеркаванне праекта рэстаўрацыі старога Мінску. У нас у студыі знаходзіцца аўтар вядомай кнігі "Плошча Свабоды ў Мінску" архітэктар Уладзімер Дзянісаў, які патлумачыць нам, чаму абмен думкамі быў такі бурны.

Уладзімер Дзянісаў: -- Перш за ўсё трэба адзначыць, што Верхні горад Мінска - гэта ўнікальны помнік гісторыі, горадабудаўніцтва і архітэктуры XVI - ХІХ. Ён быў уключаны Міністэрствам культуры СССР у спіс помнікаў агульнасаюзнага значэння. Доўгі час праект рэканструкцыі і добраўпарадкавання Верхняга горада, які быў распрацаваны інстытутам "Мінскпраект", быў па-за межамі галоснасці. І толькі патрабаванні грамадскасці і выступленні ў друку дапамаглі арганізаваць яго публічны разгляд. Таму абмеркаванне праектных прапаноў, звязаных з рэгенерацыяй гістарычнага цэнтра Мінска выклікала такі вялікі інтарэс.

Кар.: -- Давайце паслухаем запіс, зроблены на грамадскім абмеркаванні. Вострыя пытанні былі адрасаваныя спадару Левіну, адказнай асобе ў справе рэстаўрацыі старога Мінску.

(стужка)

Голас: -- Скажыце, калі ласка, чаму не было абмеркавання месца, дзе будзе стаяць Палац Рэспублікі? Чаму не было абмеркавання самога будынку? Мяне цікавяць памеры гэтага гмаху. Як ён будзе ўпісвацца ў Стары горад? Калі чалавек будзе рухацца па Ленінскім праспекце, дык ён не будзе бачыць Старога гораду. Калі будзе рухацца па Нямізе, дык над ім таксама будзе вісець гэты гмах. Ніякае, мне здаецца, эстэтычнае пачуццё не вытрывае гэтага гвалту над прыгажосцю. Няўжо нельга было знайсці іншага месца?

Голас: -- Исторический центр Минска ушёл. И теперь искусственно пытаются его не очень удачно вернуть. Там нет большого пассажиропотока, как можно было здесь станцию строить метро?

Голас: -- Моя фамилия Щербаков. Я люблю свой город. Я родился в Минске. Меня волнует судьба нескольких зданий, которые попадут под снос при строительстве большого дома на Немиге. Почему в Доме масонов будет размещён архив? Зачем он там? На мой взгляд, не нужно в Доме физкультурника делать музей Минска. По отношению к Минску это кощунство. Это дом положил начало варварскому разрушению нашего города. (Апладысменты).

Голас: -- Что будет регенерироваться конкретно? Бывший дом губернатора перестроили, он потерял свой облик. Будет ли он восстановлен?

Голас: -- У мяне пытанне да таварыша Левіна. Колькі каштуе аднаўленне Святадухаўскай царквы? Таварыш Багласаў распрацаваў па максімуму. Аднаўленне Святадухаўкі, аднаўленне ратушы, аднаўленне тэатру…

Голас: -- На Інтернаціянальнай і Ревалюцыйнай што мысліцца?

Леанід Левін: -- Понял ваш вопрос и понял свой ответ. Пока мыслиться сделать всё, как требуется. Мы воссоздаем полностью среду Старого города. На данном этапе институт и организации, которые с ним связаны, занимаются, если можно так выразиться, благоустройством. Конкретно отдельными зданиями институт не занимается.

(музычная адбіўка)

Уладзімер Дзянісаў (студыя): -- Парадаксальнасць гэтага праекта ў тым, што ўсю падрыхтоўчую працу да яго выканалі рэстаўратары, а інстытут "Мінскпраект", які карыстаецца правам генеральнага праектыроўшчыка, фактычна адкідае ўсю гэту працу і нівелюе саму сутнасць першапачатковай праектнай пастановы. Пакідаючы за сабою права апошняга слова, "Мінскпраект" ставіць да гары нагамі нават ідэю аднаўлення гістарычнай забудовы Мінска.

Перш за ўсё гэта датычыцца плошчы Свабоды - кампазіцыйнага цэнтра ўсяго ансамбля. Згодна з першапачатковай праектнай прапановай, распрацаванай рэстаўратарамі, прадугледжвалася аднаўленне двух галоўных кампанентаў ансамбля - Мінскай ратушы і царквы Святога Духа - унікальнага помніка архітэктуры.

"Мінскпраект" адкідае гэтыя навукова-абгрунтаваныя варыянты і на месцы помнікаў робіць нізкапробную афармілаўку. З своеасаблівымі надмагіллямі, маленькімі манументамі на вялікіх пастаментах. На месцы разбуранай часткі гандлёвых радоў мяркуецца паставіць статуі гандляроў і стварыць своеасаблівы мемарыял мінскіх лавачнікаў.

У праекце не закладзена аднаўленне будынка гарадскога тэатра, які быў гвалтам разбураны ў 1984 годзе.

Кар.: -- Вернемся ізноў у залу, дзе адбывалася абмеркаванне, і паслухаем запіс той бурнай размовы.

(стужка)

Голас: -- Па левае крыло ад Кансерваторыі - будынак, у якім была пастаўлена першая нацыянальная опера "Ідылія" на музыку Манюшкі і словы Дуніна-Марцінкевіча. Як вядома, у 80-я гады пачалося аднаўлення Старога гораду, у выніку чаго будынак быў гвалтам разбураны. Неабходнасці ў яго зруйнаванні не было. Беларуская культура панесла вялікую страту. Мяне цікавіць, калі ён будзе адноўлены?

Левін: -- Нами был выполнен план реконструкции этого здания и он начал в натуре реализовываться. Однако, во время строительства произошло частичное обрушение. Работала комиссия, которая признала, что здание восстановлению не подлежит. Что касается целесообразности его восстановления, то этот вопрос будет рассматриваться.

Голас: -- Можам зараз і прагаласаваць. Ці трэба грамадству гэты будынак, ці не? Хто за? (Шум у зале) Большасцю!

Голас: -- Калі і хто будзе адказваць за тое, што было зруйнавана? Гэтыя людзі жывуць тут, займаюць высокія пасады. А спытаць з іх нельга. Помнікі знішчаліся на нашых вачах. А зараз мы здзіўляемся, чаму наша моладзь такая бездухоўная, некультурная. Адказы на пытанні вельмі нагадваюць адфутбольванне. Чаму няма ў зале архітэктара Мусінскага?

Левін: -- Чаму няма? Вось ён сядзіць.

Голас: -- Адкуль з'явіўся на Нямізе ваш будынак, як ён быў закладзены ў праект, калі не было распрацавана агульнага плана гэтага месца?

Мусінскі: -- Как вам известно, старая улица Немига имела довольно изломанную трассировку. Она была не прямая, а этакая вот… кривая. Городу нужен был дублёр Ленинского проспекта. И улица Немига была снесена. Было подано несколько проектов, и проект, которым руководил я, был признан лучшим. И он осуществляется.

(музычная адбіўка)

Уладзімер Дзянісаў (студыя): -- Мы знішчылі ўнікальны помнік горадабудаўніцтва, планіровачная структура якога склалася ў 12-16 ст. Мяркую, што любы архітэктар можа сказаць, што мы маглі абысціся без гэтай новай магістралі. Але працэс знішчэння Нямігі не быў завершаны гэтым зносам. Таварыш Мусінскі кажа, што мы будзем ганарыцца яго будынкам, які ўзводзіцца на месцы былой Нямігі. Не ведаю, ці будзем мы ганарыцца. Але гэты будынак закаваў цудам ацалелую Петрапаўлаўскую царкву ў бетонны саркафаг. Храм аказаўся адарваны ад свайго асяроддзя. Выратаваць Нямігу не ўдалося, нягледзячы на пратэсты грамадскасці. Новая транспартная магістраль перакрэсліла мінулае.

Кар.: -- Давайце ізноў вернемся ў залю пасяджэнняў, дзе адбывалася абмеркаванне планаў рэканструкцыі старога Мінска.

(стужка)

Голас: -- Маю пытанне. На вашым праекце стаіць -- "помнік К. Тураўскаму". Духоўныя асобы маюць поўнае імя. Кірыла Тураўскі. Сімеон Полацкі. Ефрасіння Полацкая. Іх імёны не скарачаюцца. Гэта заўвага да пісьменнасці. А навошта там помнік Тураўскаму? Якое дачыненне Кірыла Тураўскі мае да старога Мінска?

Левін: -- Туровский - это дипломная работа студента, выпускника нашего художественного института. Это просто как тема, как предложение, что на этом месте может быть установлена скульптура, связанная с просветителями нашей республики. Студент заглянул в корень нашей спадчины, о которой мы тут все, так сказать, беспокоимся. И если там станет не Туровский, а Минин и Пожарский… (Шум у зале)

Адам Мальдзіс: -- Дазвольце мне… Я Адам Мальдзіс. Інстытут літаратуры Акадэміі навук. Як мы адмаўляемся ад гісторыі, гэтак гісторыя адмаўляецца ад нас. Тут спадар Левін вельмі эмацыянальна, вельмі абурана сустрэў папраўку Анатоля Сідарэвіча адносна Кірылы Тураўскага. Але ў гэтай малой памылцы, як у фокусе, сканцэнтраваныя адносіны да беларускай культуры. Яе элементарнае няведанне. (Апладысменты)… якім усё-роўна, дзе паставіць, што паставіць, як паставіць…

(музычная адбіўка)

Уладзімер Дзянісаў: -- Падводзячы вынікі, можна сказаць, што калі гэты праект будзе рэалізаваны, Верхні горад Мінска перастане існаваць. Якое ж выйсце? На мой погляд, разумна было б вярнуцца да першапачатковай прапановы рэстаўратараў і на базе "Белрэстаўрацыі" стварыць спецыяльную майстэрню, якая магла б заняцца гэтым практам. Павінна быць адноўленая і дзейнасць навукова-метадычнага савета, які быў спецыяльна створаны для каардынацыі работ па рэстаўрацыі гістарычнага цэнтра Мінска.

Кар.: -- Мяркуючы па тым, якое бурнае і шматлюднае атрымалася грамадскае абмеркаванне ў палацы Белсаўпрофу, лёс старога Мінску моцна хвалюе людзей. Гэта дазваляе мець аптымістычныя спадзяванні.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX