Папярэдняя старонка: Аўдыеархіў Галіны Жарко

Пра тое, як рускамоўныя змагаліся супраць беларускіх школ 


Аўтар: Жарко Галіна,
Дадана: 29-10-2011,
Крыніца: pawet.net.



Пра тое, як рускамоўныя змагаліся супраць беларускіх школ

Вядучы: -- Вакол беларускае мовы шмат спрэчак. Гэта, безумоўна, адзін з доказаў, што мова існуе. Але… навучанне дзяцей па-беларуску ў Беларусі не ўсім бацькам здалося натуральнаю з'яваю. З працягам тэмы - Галіна Жарко.

Карэспандэнт (студыя): -- За перавод беларускіх школ на рускую мову навучання пачаў змагацца "Камітэт за свабодны выбар мовы навучання". Я запісала размову з заснавальніцамі гэтага камітэта Наталляй Іванаўнай Красоўскай ды Таццянай Энгельсаўнай Апекуновай.

(стужка)

Апекунова: -- Я сама из Западной Белоруссии. Я получила просто прекрасное образование. Я с детства говорю на русском. Мои родители говорят на русском, хотя это и белорусы. И мой ребёнок говорит на русском. Это нормально!

Почему Индия избрала государственным английский язык?!

Мы постоянно говорим о США. Но для того, чтобы там стал господствующим английский, пришлось вырезать, простите, и уничтожить половину коренного населения!

Так почему в Белоруссии, где 19% русских, 74% белорусов, из которых 25% русский считают родным языком, кроме того живут поляки, латыши, литовцы, татары… Почему не было бы разумнее, чтобы было 2 равноправных языка?!

Нам обещали светлое коммунистическое будущее, теперь обещают светлое националистическое будущее. А мы хотим просто жить!

О каком образовании может идти речь, когда у ребёнка просто нет слов!

Кар.: -- Дык, можа, варта было навучыць дзіця?

Апекунова: -- Это абсолютно бессмысленно. Потому что ребёнок живет в русскоязычной среде. Нельзя в приказном порядке что-то изменить. Должно быть желание…

Кар.: -- А такога жадання няма?

Красоўская : -- Нет, извините… если у общества начнёт развиваться постепенный процесс наращивания слов, словарного запаса…

Ведь сейчас белорускоязычное население, ТБМ, с упоением хочет заставить моего ребёнка учиться на белорусском, чтобы он ничего не знал, был малообразованным человеком.

Я не хочу ставить эксперимент на своем ребёнке! Давайте поставим эксперимент на детях тех родителей, которые ратуют за белорусскую мову.

Мы решили объединиться и вести борьбу организованно.

(музычная адбіўка)

Кар. (студыя): -- Прашу прабачэння, што на слухачоў абрынуўся гэты эмацыянальны паток, у якім няма ніякай логікі. Але варта было ўважліва выслухаць кабету. Бо, калі ласка, маем арганізаваную барацьбу! Камітэт, які дзейнічае па ўсёй краіне, не ў адной школе або горадзе, а па ўсёй Беларусі! Гэта не жартачкі. Колькі часу і намаганняў трэба патраціць на яго стварэнне, на збор заяў ад нездаволеных бацькоў, на збор статысткі. Камітэт валодае аграмаднаю колькасцю лічбаў. Колькі часу трэба, каб хадзіць па ўстановах…

А пачыналася ўсё так проста. Вернемся да запісу размовы.

(стужка)

Красоўская: -- Ребёнок пошёл в школу. А вернулся и говорит: «Мама, я думал, что учительница учит нас писать сказки. А потом я догадался, что она рассказывает, что такое предложение. При этом, мама, я, например, не понял, что они думают, когда говорят эти «сказы». А вот пример с урока английского языка. Ребёнок приходит и рассказывает, что учительница показывает на картинке кровать, а говорит, что это ложка!

Кар.: -- Можа, варта было б пачытаць дзіцяці беларускія казкі, кніжкі…

Красоўская: -- Мы не собирались этого делать. Это требует массу усилий. Если бы это было продиктовано какой-то необходимостью…

Тамара Мушынская: -- А як бацькі, якія хочуць навучыць дзіця размаўляць па-ангельску… Яны гуляючы з ім, або, напрыклад, ідучы лясною сцежкаю, пачынаюць ужываць ангельскія словы, размаўляць з ім. Гэта не эксперымент. Які ж гэта эксперымент?!

(канец стужкі)

Кар. (студыя): -- Пракаментавала ўсхваляваныя выказванні маці наш эксперт. Педагог з 30-ці гадовым стажам. Выкладчыца рускай мовы і літаратуры Тамара Фёдараўна Мушынская.

Таксама пракаментаваць драматычныя прыклады са школьнага жыцця, якія прывяла маці-змаграка з камітэту, мы запрасілі ў нашу студыю пісьменніка, выкладчыка і проста бацьку Пятра Васючэнку, які не лічыць эксперыментам беларускую мову для ўласнай дачкі.

Пятро Васючэнка: -- Ёсць тэрміны, якія дзеці чуюць у школе ўпершыню. Напрыклад, слова "сказ". Нічога страшнага, калі дзіця засвоіць гэтыя тэрміны спачатку па-беларуску, а потым даведаецца, як яны гучаць і па-руску, і па-ангельску. Дзіця засвоіць гэтыя тэрміны, як сінонімы. Самы ўдзячны ўзрост для засвойвання моваў. Варта было б, каб менавіта беларуская мова стала першаю моваю навучання.

Кар.: -- Відаць, можна зразумець рускамоўных бацькоў. Дзіця вяртаецца са школы, трэба дапамагчы з урокамі. Трэба нешта ў сабе пераламаць…

Пятро Васючэнка: -- Я лічу, што гэта працэс пазітыўны. Калі маці з дзіцём пазаймаюцца беларускаю моваю. І маме на працы будзе лягчэй. Узаемавыгадны працэс для бацькоў і дзяцей. А калі сапхнуць усё на органы асветы, на чыноўнікаў, будзе мяртвечына, казёншчына. Дзіця гадуецца не толькі ў школе.

Кар.: -- …але і дома, і ў школе, на дзіця сварацца… Паслухаем ізноў запіс размовы з маці-змагркамі.

(стужка)

Апекунова: -- У ребят ведь вырабатывается неприятие. Он сидит, таращит глаза… Его ругают учителя, ругают дома.

Кар.: -- Дык навошта вы аддалі дзіця ў беларускую школу?

Апекунова: -- Я мать. Естественно, я не хочу возить ребёнка за 10 остановок.

Кар.: -- А бліжэй не было рускай школы?

Апекунова: -- У нас есть более близкие школы. Но я выбрала Политехническую гимназию. Это моё право. Закон об образовании, ст. 32. Родители должны, я подчёркиваю, должны выбрать ребёнку школу в соответствии со способностями.

Кар.: -- Такім чынам, калі маці выбрала школу, а тая аказалася на мове, якую дзіця не разумее… Дык горш школе! Менавіта школа (спачатку школа, а потым і дзяржава) павінныя змяніць мову…

Апекунова: -- Мы решили объединиться и вести борьбу организованно… Человеку свойственно возвращаться к комфортным для него условиям.

(музычная адбіўка)

Кар. (студыя): -- Рускі класік Максім Горкі казаў, што барацьба якраз і можа быць адзінаю камфортнаю ўмоваю існавання. Барацьба падалася "Камітэту за свабодны выбар навучання" самым простым шляхам. Іншыя шляхі - навучыць дзіця, чым "ложак" адрозніваецца ад "ложки", або пайсці вучыцца ў рускую школу - не спадабаліся.

Што ж… барацьба абумоўлена наяўнасцю ворага… А пакуль "вораг" жывы, давайце паслухаем песню. Па-беларуску.

(песня)

Кар. (студыя): -- "Камітэт за свабодны выбар мовы навучання" ваюе супраць беларускіх школ. Наталля Іванаўна Красоўская і Тацяна Энгельсаўна Апекунова дэкларуюць прыхільнасць да беларускай мовы. Але лічаць, што вучыцца па-беларуску шкодна. Не толькі іх уласным дзецям, але і аднакласнікам іх дзяцей.

Стварэнне камітэта - справа клопатная. Я запыталася, ці не прасцей было ўсё ж пайсці са сваім дзіцём у рускую школу. Хіба, мала рускіх школ? Адказаў на гэта пытанне было два.

(стужка)

Апекунова: -- Русских школ не хватает.

(музычная адбіўка)

Апекунова : -- Не нужно говорить, что русских школ не хватает.

(канец стужкі)

Кар. (студыя): -- Узор сапраўднага двухмоў'я! Спадарыня Апекунова пад час размовы супярэчыла сама сабе.

Дык хапае, ці не ў Мінску рускіх школ? Пытанне да старшыні аддзелу па адукацыі Гарвыканкама Вользе Кузьміч, якая знаходзіцца ў нас у студыі.

Вольга Кузьміч: -- У праграме Гарвыканкама прадугледжана захаванне і развіццё сеткі школ з рускай мовай навучання. Такія школы вызначаныя ў кожным мікрараёне. Сёння іх 95. Як жа казаць, што іх мала?! Гэта хлусня. Згодна з логікаю гэтых маці, дык бацькі, якія хочуць, каб дзіця вучылася па яўрэйску, мусяць патрабаваць яўрэйскай школы каля свайго дому. Дарэчы, ужо ёсць рашэнне адну яўрэйскую школу ў цэнтры Мінска адчыніць.

Кар.: -- Значыць, бацькі, якія захочуць аддаць туды дзіця, будуць нечым ахвяраваць…

Вольга Кузьміч: -- А як іначай? Прыгадайце, як беларусы вазілі з усяго Мінску дзяцей у адзіны беларускамоўны садок.

Кар.: -- Актывісткі-камітэтчыцы ўжо, нібы, правялі саматужны рэферэндум і вызначылі, што і яўрэі, і палякі, і татары ў Беларусі жадаюць вучыцца толькі па-руску. Бацькі школьнікаў, быцца бы, не ўпэненыя, што па-беларуску можна атрымаць добрую адукацыю. Пятро Васючэнка выкладае ў Беларускім гуманітарным ліцэі, трапіць куды цяжка з-за вялікага конкурсу, бо… там цудоўная адукацыя.

Пятро Васючэнка: -- Я памятаю, з якімі пытаннямі звярталіся да нас бацькі, калі пачалася гадоў 10 таму хваля беларусізацыі. Ці не перашкодзіць адукацыя па-беларуску веданню рускай мовы? Адказ быў такі (ён пацвердзіўся педагагічным вопытам), што дзіця, якое засвоіла родную мову, лепш засвойвае замежныя. Бацькі хваляваліся ці не перашкодзіць беларуская мова засваенню дакладных навук. На сёння вядома шмат выпадкаў, калі дзіця, што гадавалася ў беларускамоўным асяроддзі, цудоўна адаптоўваецца ў іншым моўным асяроддзі. Паступае ў ВНУ і вучыцца за мяжою.

Вольга Кузьміч: -- У нас шмат вучняў закончылі беларускія класы і школы. Іх вынікі радуюць сэрца. Матэматыка ў 5 класе. З кантрольнай работай у беларускай школе справіліся на "выдатна" 64% вучняў, а ў рускай - 62%. А ў 8 класе ажно 91% вучняў беларускіх школ атрымаў "добра" і "выдатна", а ў школах рускіх -- толькі 53%. Вось так.

Дарэчы, я сама выкладала ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Каб вы ведалі, які ўзровень гэтых дзяцей! Гэта ўзровень еўрапейскі. А якія выхаваныя гэтыя дзеці! У іх няма звычкі некага абразіць, сказаць брыдкае слова. Іншая карціна, дзе ў школе дзве мовы. Якое там выхаванне?!. Калі ў чалавека два языкі, адзін адно кажа, другі - іншае.

Кар.: -- Дарэчы, спадарыні з "Камітэта за свабодны выбар навучання" якраз горача заступаюцца за беларускую мову. Праўда, слухаць гэта трохі смешна.

(стужка)

Апекунова: -- Я изо всех сил стараюсь оградить своего ребёнка от этого эмоционального негативного отношения к этому процессу. Она, конечно, дома видит, слышит… Но я каждые 10-15 минут сознательно пытаюсь ей повторить: «Юлечка, ты здесь родилась, это твой второй родной язык, ты должна его знать». Хорошо, если бы дети, например, историю родного города изучали по-белорусски. Обычаи народные…

(канец стужкі)

Кар. (студыя): -- Але якраз гэткі этнаграфічны падыход да мовы на думку нашых экспертаў і шкодзіць ёй.

Пятро Васючэнка: -- Гэта будзе не мова, а нейкая аздоба. Частка нацыянальнага каларыту. Здаровае грамадства не можа задаволіцца такім дэкаратыўна-прыкладным станам роднай мовы. У здаровым грамадстве мова існуе паўнакроўна.

Рускамоўныя кажуць, што мову паважаюць, што хочуць, каб беларуская мова жыла, квітнела, але каб адукацыя была па-руску. Так не бывае. Мова можа выжыць толькі калі будзе паўнавартасна існаваць ва ўсіх сферах. У канцылярска-бюракратычнай, вайсковай, гутарковай… Навукоўцы павінны распрацаваць тэрміналогію.

Кар.: -- А "Камітэт за свабодны выбар мовы навучання" лічыць, што пра нешта, сапраўды, можна гаварыць і па-беларуску, але пра важнае - толькі па-руску.

(стужка)

Апекунова: -- Ошибкой было разделять школы на русские и белорусские. Умнее было бы обучать в общеобразовательных школах и русскому, и белорусскому. Историю Белоруссии, например, по-белорусски. Географию… белорусскую…

(канец стужкі)

Кар. (студыя): -- Каб называць роднымі дзве мовы адразу, трэба мець дзве душы. Па-руску гэта з'ява называецца "двоедушие". А па-беларуску гэта іначай -- гэта "крывадушнасць".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX