Каталікі сьвяткуюць Уваскрасеньне Хрыставае. А праваслаўным чакаць сьвята яшчэ да 1 траўня. У мінулым годзе даты сьвяткаваньняў супадалі. Адметнасьцю сёлятняе Пасхі зьяўляецца й тое, што вылічаная равінамі дата габрэйскага Пэсаху - 23 красавіка -- апынулася пасьля каталіцкага Вялікадню. Зрэшты, Вялікдзень, як называюць беларусы Пасху, было ў старажытнасьці сьвятам земляробаў. Сьвятам сонца. Калі сонца йграе на Вялікдзень, дык год будзе шчасьлівы, а ўраджай багаты. Працягвае Галіна Жарко.
СЛУХАЦЬ:
Радыё ... 2004-2005 г.г.