Папярэдняя старонка: Аўдыеархіў Галіны Жарко

Сяргей Вітушка 


Аўтар: Жарко Галіна,
Дадана: 06-08-2012,
Крыніца: pawet.net.



Сяргей Вітушка жартаваў: "Я -- грамадзянін Вялікага Княства Любові". Завадатар моладзі ў 90-я, сляпы экскурсавод па Вільні, казачнік... У 47 гадоў яго не стала.

Сяргей Дубавец: "Вось нядаўна мы пахавалі майго вельмі добрага і старога сябра Сержука Вітушку, якога я магу абсалютна без усялякіх агаворак назваць узорам чалавечых паводзінаў і самарэалізацыі ў гэтым сьвеце. Калі мы гаворым пра сьвятых, пра тых, каго царква назвала сьвятымі, мы заўсёды ўзгадваем прыклады са старой гісторыі, з менш старой, але гэта заўсёды зьвязана зь нейкімі закалотамі, войнамі. Калі б у мяне спыталіся, хто ёсьць сьвяты ці варты кананізацыі сёньня, я без усякага сумневу назваў бы Сержука Вітушку. Таму што ягоны жыцьцёвы шлях, калі чалавек фактычна жыў бяз цела, - гэта існаваньне чыстага духу ў нейкім сэнсе. Ён страціў здароўе цалкам, усё, што толькі можна. У яго не працавалі ні вочы, ні ногі, ні цела, і тым ня менш, ён для ўсіх, хто яго атачаў, быў абсалютным узорам аптымізму, пазытыўнага погляду на жыцьцё. Я лічу, што гэта сапраўдны подзьвіг, і гэта сапраўдны наш сёньняшні беларускі сьвяты".
Да апошняга дня Сяргей Вітушка заставаўся ўзнёслым, як і ў юнацтве, але невылечная хвароба рана зрабіла яго мудрым. "Я нарабіў шмат памылак, дык хацеў бы перасцерагчы маладых, бо непазбежна хтосьці пачынае з гэтай хваробай жыць," - гэтак сказаў у адным са сваіх апошніх інтэрв'ю Сяргей Вітушка. Цыкл гутарак з ім прагучаў у эфіры Еўрарадыё. Пра сілу жыцця, пра змаганне, пра цукровы дыябет…










 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX